Аналіз дзейнасці трэцяга сектару Гродзенскай вобласці: праблемы і перспектывы (2006-2014)

Page 1



АНАЛІЗ ДЗЕЙНАСЦІ ТРЭЦЯГА СЕКТАРУ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ: ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ (2006-2014 ГГ.) Published : 2014-10-15 License : CC BY Інфармацыя пра аўтара: Алеся Руднік, студэнтка дэпартаменту палітычных навук, ЕГУ

Аўтар выказвае падзяку за дапамогу пры правядзенні даследванняя Таццяне Чуліцкай – доктарцы сацыяльных навук і выкладчыцы ЕГУ.

Анатацыя: артыкул прадстаўляе сабой спробу маніторынгу дзейнасці НГА Гродзенскай вобласці. Тэкст працы складаецца з апісання асаблівасцяў дзейнасці трэцяга сектару Гродзенскай вобласці і аналізу інтэрв'ю з грамадскімі дзеячамі буйнейшых дэмакратычных ГА рэгіёну. Найбольш развітыя накірункі дзейнасці ГА; праблемы, тэндэнцыі і перспектывы развіцця трэцяга сектару вачамі лідэраў ГА; рэкамендацыі і аўтарскія высновы – гэта і многае іншае змешчана ў дадзеным артыкулу. Тэкст будзе карысным для прадстаўнікоў трэцяга сектару Беларусі, асабліва Гродзенскай вобласці, выкладнікаў і студэнтаў паліталагічных праграм, журналістаў, гісторыкаў, а таксама ўсім неабыякавым да развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі людзям. Ключавыя словы: трэці сектар, грамадскія арганізацыі, НГА, грамадзянская супольнасць, Гродзенская вобласць.


УВОДЗІНЫ

Моцная грамадзянская супольнасць, аснову якой складае незалежны трэці сектар, з’яўляецца асновай для функцыянавання дэмакратычнай дзяржавы. У краінах, якія прытрымліваюцца дэмакратычных ідэалаў, грамадскія і неўрадавыя аб’яднанні і ініцыятывы, іншыя інстытуты грамадзянскай супольнасці актыўна прымаюць удзел ў грамадскім і палітычным жыцці, з’яўляюцца адным з найбольш эфектыўных сродкаў для заахвочвання людзей да ўдзелу ў дэмакратычным працэсе.

Лічыцца, што ў адрозненні ад дзяржавы, трэці сектар лягчэй усталёўвае і падтрымлівае сувязі даверу і ўзаемнасці з грамадствам.[1] У сваю чаргу, у недэмакратычных дзяржавах роля трэцяга сектару ў жыцці грамадства значна меншая. Прыкладам гэтага з’яляецца сітуацыя ў многіх постсавецкіх краінах, дзе арганізацыі трэцяга сектару маюць невялікі ўплыў на грамадскія і палітычныя працэсы. Захаванне імкнення дзяржавы да татальнага кантролю над усімі сферамі жыцця грамадства, характэрнае для савецкага мінулага, накладае глыбокі адбітак на функцыянаванне грамадзянскай супольнасці, прававыя, палітычныя і культурныя рамкі дзейнасці арганізацый трэцяга сектару. У савецкія часы склалася сістэма, якая дзесяцігоддзямі фарміравала не грамадзяніна, а падданага, стварала мадэль, у якой артыкуляцыя і адстойванне інтарэсаў лічылася непатрэбнай, ганебнай і супрацьлеглай інтарэсам грамадства і дзяржавы. Арганізацыі ў савецкую эпоху былі закліканы дэманстраваць падтрымку існуючай палітычнай сістэме, а розныя формы ўключэння насельніцтва ў вырашэнне важных пытанняў (удзел у выбарах, суботнікі, дабраахвотныя ахвяраванні) насілі фармальны характар[2].

Вывучэннем праблемаў, з якімі сутыкаецца трэці сектар ў недэмакратычных краінах займаліся замежныя даследчыкі Джоэрд Форбрык, Марк Морж Ховард, а таксама беларускія - В. Сіліцкі, У.Роўда і іншыя даследчыкі. Акрамя таго, дзейнасць неўрадавых арганізацый рэгулярна ацэньваецца міжнароднымі агенцыямі і шэрагам міжнародных арганізацый (напрыклад, агенствам USAID),арганізацыяй Freedom House і г.д.).. Карысным для напісання працы было таксама даследаванне Чавусава, Ю. (“Беларускі грамадзянскі сектар сёння”), артыкул Таццяны Чуліцкай і Ірміны Матанітэ (“The Third Sector and Political Communication in Belarus: Highlights on the Topic of Social Policies from the Presidential Campaign 2010”), а таксама артыкул Віктара Чарнова (“Третий сектор в Беларуси”) і інш. З усіх краін постсавецкай прасторы Беларусь вылучаецца тым, што ўсе дзяржаўныя структуры, арыентаваныя на падтрымку Лукашэнка.[3]. Аднак Саламон сцвярджае, што нават таталітарныя дзяржавы ствараюць умовы для ўключэння грамадзян у сацыяльную палітыку.[4] Колькасць неўрадавых арганізацый у Беларусі даволі нізкая ў параўнанні з яе суседкамі. Так, напрыклад у Польшчы па стане на 2012 год налічвалася каля 80 тысяч неўрадавых арганізацый. [5]Акрамя таго, дзяржавай створаныя цяжкія ўмовы для рэгістрацыі і функцыянавання грамадскіх арганізацый. Не гледзячы на гэта, трэці сектар у Беларусі ўсё ж мае «каналы» уплыву на тыя альбо іншыя групы насельніцтва, на прыняццё рашэнняў у некаторых сферах жыцця грамадства. Акрамя таго, беларускія НДА ва ўмовах слабой партыйнай апазіцыі імкнуцца ўплываць на палітычныя працэсы ў краіне, хоць магчымасці для гэтага моцна абмежаваныя. Для ацэнкі дзейнасці трэцяга сектара ў Беларусі ў дадзенай працы выкарыстаны прыклад Гродзенскай вобласці. Гэты рэгіён прадстаўляе сабой цікавы выпадак для даследвання на прадмет актыўнасці яго грамадзян, і на гэта ёсць шэраг прычынаў. Па-першае, Гродзенская вобласць не была ў свой час настолькі русіфікавана і саветызавана, як, напрыклад, рэгіёны Ўсходняй Беларусі. У свой час Гродзенская вобласць увайшла ў склад БССР, але ўсё роўна захоўвала моцныя сувязі з суседнімі краінамі, асабліва з Польшчай. Блізасць да межаў з краінамі Еўразвязу (Літва і Польшча) спрыяе таму, што большая ў параўнанні з іншымі беларускімі рэгіёнамі краіны частка насельніцтва мае праеўрапейскія геапалітычныя арыентацыі. Гэта падцверджваецца, у прыватнасці, вынікамі даследвання Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS), паводле якіх самая вялікая колькасць прыхільнікаў Еўразвязу жыве менавіта на Гарадзеншчыне (15%)[6].

Гарадзеншчына мае таксама багатыя гістарычныя традыцыі грамадзянскай актыўнасці. Тут разварочваліся падзеі паўстанняў Касцюшкі і Каліноўскага, тут некаторы час знаходзілася сталіца Беларускай Народнай Рэспублікі (1919), у 20-30 гады мінулага стагоддзя дзейнічалі многія адраджэнскія арганізацыі і выданні. Менавіта Гарадзеншчына з сярэдзіны 80-х гг. ХХ-га ст. стала адным з цэнтраў беларускага нацыянальнага адраджэння. У 90-я гг. Гродна становіцца таксама адным з цэнтраў палітычнага апазіцыйнага руху. Менавіта тут знаходзіліся штаб-кватэры кандыдатаў у прэзідэнты Сямёна Домаша, Валерыя Леванеўскага, Аляксандра Мілінкевіча.

Адметнасцю рэгіёна з’яўляецца таксама яго шматнацыянальная і шматканфесійная структура насельніцтва. Наяўнасць нацыянальных саюзаў палякаў, літоўцаў, украінцаў, татар, грузін, габрэяў, рознага кшталту рэлігійных арганізацый робяць жыццё грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне больш насычаным і разнастайным. Усё гэта робіць Гродзенскую вобласць вельмі цікавым рэгіёнам для ацэнкі дзейнасці трэцяга сектару і аналізу яго ўплыву на жыццё грамадства на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.

Аб’ектам працы з’яўляецца дзейнасць трэцяга сектару ва ўмовах недэмакратычнага рэжыму (Беларусі)

Прадме працы: дзейнасць найбуйнейшых (згодна з ацэнкай аўтара) НДА Гродзенскай вобласці ў перыяд з 2006 па 2014 год. Мэта працы: вывучэнне стану і аналіз тэндэнцый развіцця трэцяга сектару ў Гродзенскай вобласці ў перыяд з 2006 па 2014 гг. Гіпотэзы:

1. Дзейнасць трэцяга сектару ў Беларусі ва ўмовах недэмакратычнага рэжыму знаходзіцца пад кантролем дзяржавы і праяўляецца ў:

А) малой колькасці грамадскіх аб’яднанняў;

Б) малой колькасці зарэгістраваных грамадскіх аб’яднаннаяў; В) стварэнні перашкодаў пры рэгістрацыі для ГА;


Г) абмежаваным доступе да дзяржаўнага фінансавання;

1. Грамадзяне Беларусі і Гродзенскай вобласці неактыўна ўдзельнічаюць у жыцці грамадзянскага сектару, што праяўляецца ў:

- Нізкім узроўні ўдзелу ў грамадскіх слуханнях (напрыклад у слуханні наконт пабудовы атамнай электрастанцыі), акцыях, флэш-мобах.

- У невялікай колькасці грамадскіх аб'яднанняў на 10.000 жыхароў (2521, то бок 2.5% па дадзеных Міністэрства юстыцый Беларусі на 1 студзеня 2013 года).

- У невялікай колькасці другіх інстытутаў грамадзянскай супольнасці (органах мясцовага самакіравання, незалежных прафсаюзаў, СМІ, грамадзянскіх ініцыятыў).

1. Гродзенская вобласць мае больш спрыяльныя ў параўнанні з іншымі беларускімі рэгіёнамі ўмовы для актыўнай дзейнасці трэцяга сектару за кошт блізкасці межаў еўрапейскіх краін, асаблівасцей гістарычныга і культурнага кантэксту рэгіёну. 2. Трэці сектар Гродзенскай вобласці сутыкаецца з шэрагам праблемаў, у тым ліку з цяжкасцямі доступу да асвятлення дзейнасці НДА праз СМІ. СМІ рэгіёну не актыўна асвятляюць дзейнасць грамадзянскага сектару.

Задачы працы:

1. агляд дзейнасці трэцяга сектару ў Беларусі ва ўмовах недэмакратычнага рэжыму ў 2006-2014гг. 2. выяўленне асноўных тэндэнцый развіцця НДА ў Гродзенскай вобласці (2006-2014гг.) 3. вывучэнне меркавання актывістаў трэцяга сектару Гродзенскай вобласці па шэрагу пытанняў, звязаных з функцыянаваннем трэцяга сектару[7]. 4. выяўленне праблемаў дзейнасці трэцяга сектару Гродзенскай вобласці і магчымых шляхоў тх вырашэння. 5. аналіз паведамленняў СМІ Гродзенскай вобласці аб дзейнасці трэцяга сектару рэгіёну ў 2010 годзе

Метады працы: 1. 2. 3. 4. 5.

аналіз другасных дадзеных даследванняў трэцяга сектару Беларусі і Гродзенскай вобласці аналіз нарматыўна-прававых дакументаў і аналітычных справаздач аб дзейнасці НДА ў Беларусі якасныя паўфармалізаваныя інтэрв’ю з чальцамі НДА Гродзенскай вобласці кантэнт-аналіз рэгіянальных СМІ Гродзенскай вобласці ў 2010 годзе аналіз літаратуры

Даследванне складаецца з двух раздзелаў. У першай главе разглядаюцца асноўныя асаблівасці дзейнасці трэцяга сектару ва ўмовах недэмакратычнай дзяржавы. Другая глава тычацца непасрэдна даследвання і ацэнкі трэцяга сектару ў Гродзенскай вобласці.

[1]Elizabeth T. Boris, Nonprofit Organizations in a Democracy – roles and responsibilities. Доступ праз Інтернет [online]: http://www.urban.org/books/npag2/upload/npag2_introduction.pdf

[2]ВОДОЛАЖСКАЯ, Т. Гражданская общность в современной Беларуси. Доступ праз Інтернет [online]: http://methodology.by/?p=1064

[3] The Third Sector and Political Communication in Belarus:Highlights on the Topic of Social Policies from the Presidential Campaign 2010 Lithuanian Annual Strategic Review. Volume 10, Issue 1, Pages 235–263, ISSN (Online) , ISSN (Print) 1648-8024, DOI: 10.2478/v10243-012-0020-5, January 2013 [4] Salamon, L.M., “Explaining Nonprofit Advocacy: An Exploratory Analysis. Center for Civil Society Studies”, working paper [series No. 21], Center for Civil Society Studies, 2002, p. 4, Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.ccss.jhu.edu/pdfs/CCSS_Working_Papers/CCSS_WP21_ExplainingNPAdvocacy_2002.pdf [5] POLSKIE ORGANIZACJE POZARZĄDOWE. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://civicpedia.ngo.pl/files/civicpedia.pl/public/FaktyNGO_broszura_full.pdf

[6] Каждый третий белорус против интеграции Беларуси, Проф – пресс, 3 апреля 2013. Доступ праз Інтернет [online]: http://www.prof-press.by/belarus/news/society/11702.html


I. ТРЭЦІ СЕКТАР Ў БЕЛАРУСІ: ПРАВАВОЕ АСЯРОДДЗЕ І ПАЛІТЫЧНЫ КАНТЭКСТ

Асаблівасцю дзейнасці трэцяга сектару ў Беларусі з’яўляецца яго функцыянаванне ва ўмовах недэмакратычнага рэжыму. Гэта накладае на працу інстытутаў грамадзянскай супольнасці цэлы шэраг істотных прававых і палітычных абмежаванняў, вымушае грамадскіх актывістаў увесь час шукаць новыя шляхі доступу да сваіх мэтавых групаў, да абароны і прасоўвання сваіх інтарэсаў, а таксама інтарэсаў розных груп грамадства.

З канца 90-х гг. мінулага стагоддзя ў Беларусі ўвесь час звужаецца легальная прастора для грамадзянскай актыўнасці. У якасці інструментаў абмежавання актыўнасці інстытутаў грамадзянскай супольнасці беларускія ўлады выкарыстоўвалі працэдуры перарэгістрацыі, у час якіх па фармальных момантах быў ліквідаваны цэлы шэраг арганізацый, забарону выкарыстання жылых памяшканняў для прадстаўлення юрыдычнага адрасу для грамадскіх арганізацый. Так, у 1999 годзе ўладамі была зыніцыявана кампанія па перагэгістрацыя грамадскіх аб’днанняў, партый і прафсаюзаў[1], якая прывяла да знікнення каля 1200 НДА.[2] Перарэгістрацыя ўяўляла сабой праверку дакументаў, памяшканняў, чальцоў аб’ядннаняў.

Працэдура рэгістрацыі аб’яднанняў мае дазваляльны (ажыццяўляецца толькі пасля дазволу адпаведных структур Міністэрства юстыцыі), а не заяўляльны характар (калі для рэгістрацыі неабходна толькі прадставіць неабходныя дакументы і заявіць пра сваё рашэнне заснаваць арганізацыю). Не гледзячы на гэта, згодна з дадзенымі, змашчанымі ў Табліцы 1, фармальна колькасць арганізацый ў Беларусі ў перыяд 2006-2014гг. павялічылася. Пры гэтым рэгістрацыя новых дэмакратычных грамадскіх арганізацый з’яўляецца амаль немагчымай. Так, на працягу 2006 –2014 гг. былі зарэгістраваныя 274 грамадскіх арганізацый. Абсалютную большасць з іх ліку складаюць спартыўныя арганізацыі, а таксама аб’яднанні, якія паўставалі па ініцыятыве ўладаў. Табліца 1. Колькасць афіцыйна зарэгістраваных НДА у Беларусі 2006 2247

2007 2248

2008 2255

2009 2221

2010 2225

2011 2325

2012 2402

2013 2477

2014 2521

Крыніца: аўтарскае абагульненне дадзеных Міністэрства Юстыцый Рэспублікі Беларусь[3] З пачатку 2000гг. у краіне былі ліквідаваныя дзесяткі дэмакратычных грамадскіх аб’яднанняў (сярод іх, да прыкладу, Беларускі саюз дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў “Рада”, які прадстаўляў інтарэсы беларускіх моладзевых і дзіцячых арганізацый на нацыянальным і міжнародным узроўнях, займалася стымуляваннем актыўнага ўдзелу моладзі ў жыцці грамадства).

У 2005 г. прымаюцца новыя рэдакцыі законаў аб грамадскіх аб’яднаннях і фондах, праводзіцца перарэгістрацыя фондаў і абавязковае ўнясенне змяненняў у статуты грамадскіх аб’яднанняў. Ствараецца прававая база для ўтварэння г.зв. дзяржаўных грамадскіх аб’яднанняў. Праваабарончыя арганізацыі пазбаўляюцца права прадстаўляць інтарэсы НГА ў судах. Пашыраецца практыка прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці актывістаў грамадскага руху. У студзені 2006 г. адбываецца ўнясенне зменаў у Крымінальны кодэкс, у адпаведнасці з якімі (арт 193-1) была ўсталяваная крымінальная адказнасць за некаторыя праявы палітычнай і грамадзянскай актыўнасці.[4]

20 лютага 2014 года ў сілу уступіў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытннях дзейнасці палітычных партый і другіх грамадскіх аб’яднанняў”[5], які рэгулюе дзейнасць НДА. Закон ліквідаваў шэраг тэхнічных нязручнасцяў (напрыклад, з шэрагу дакументаў для рэгістрацыі ГА было прыбрана графічная выява арганізацыйных структур), але ў той жа час вырашыць праблемы, характэрныя сённяшняму беларускаму трэцяму сектару, не ўдалося. [6] Паводле ацэнкі Freedom House (2014г), Беларусь мае найніжэйшую ацэнку за ўзровень палітычных правоў у краіне – 7 балаў, і вельмі нізкую (6 балаў) ацэнку за ўзровень грамадзянскіх свабодаў. У выніку Беларусь залічана да ліку не свабодных краінаў. [7] Літва і Польшча атрымалі 1 бал за палітычныя правы і 1 бал за грамадзянскія свабоды ў 2014 годзе і былі аднесеныя да свабодных краін. Украіна – 4 балы за палітычныя правы і 3 за грамадзянскія свабоды. Freedom House залічвае Украіну да часткова свабодных краін. Расія атрымала 6 балаў за палітычныя правы і 5 – за грамадзянскія свабоды (несвабодная). [8]

Зручны спосаб параўнання беларускага трэцяга сектару з грамадзянскай дзейнасцю другіх краін – азнаямленне з індэксам устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці. Вымярэннем актыўнасці трэцяга сектару па 7-мі бальнай шкале займаецца амерыканскае агенцтва міжнароднай дапамогі USAID. У дадзенай сістэме ацэнкі арганізацый грамадзянскай супольнасці бал 1 азначае высокую альбо прагрэсіўную ступень развіцця трэцяга сектару, а 7 балаў аддаюць краінам з найбольш нізкім узроўнем грамадзянскай актыўнасці. У перыяд з 2006 па 2012 гг. Беларусь эксперты ацаналі наступным чынам.

Табліца 2. Ацэнка трэцяга сектару Беларусі агенцтвам USAID год балы

2006 5,8

2007 5,9

2008 6

2009 6

2010 5,9

2011 5,9

Крыніца: дадазеныя агенцтва USAID[9]

2012 5,8

Такім чынам, мы можам бачыць, што фактычна з 2006 па 2012 Беларусь не зрушылася наперад ва ўмацаванні і развіцці трэцяга сектару, а хутчэй наадварот прадэманстравала адмоўнага характару стабільнасць у дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў. У 2008-2009гг. заўважныя пэўныя паляпшэчнні, але, з 2010 году паказальнікі пагаршаюцца. Аўтар мяркуе, што на гэта паўплывалі палітычныя падзеі снежня 2010 года і эканамічны крызіс 2011 года. Аднак, на думку грамадскага дзеяча Уладзіміра Каржа, не гледзячы на адсутнасць станоўчай дынамікі ў


развіцці беларускіх грамадскі аб’яднанняў, захаванне існуючых пазіцый для трэцяга сектару Беларусі ўказвае на стойкасць і выпрацаваны імунітэт грамадскага сектару. Абмежаванні ўлады пры рэгістрацыі, амаль поўная адсутнасць фінансавання ў Беларусі і складаная працэдура фінансавання з-за мяжы – гэтыя і многія другія фактары замаруджваюць дзейнасць НДА у Беларусі, але, дзякуючы стабільнасці і прадказальнасці дзеянняў улады, трэці сектар больш лёгка адаптуецца і фарміруе адпаведную мадэль паводзінаў у межах недэмакратычнай дзяржавы. [10] Былы кіраўнік выканаўчага бюро Асамблеі НДА Сяргей Лісічонак таксама адзначае, што не гледзячы, на пагаршэнні ўмоваў дзейнасці трэцяга сектару ў легальнай прасторы, з кожным годам грамадскіх аб’яднанняў становіцца ўсё больш, а накірункі іх дзейнасці пашыраюцца. [11] Па стане на 1 студзеня 2014 года ў Беларусі зарэгістравана 2521 грамадскае аб’яднанне, з іх: 231 міжнароднае, 694 рэспубліканскіх і 1596 мясцовых, 31 саюз грамадскіх аб’яднанняў.

Таксама зарэгістравана:

1057 партыйных арганізацый, 23193 прафсаюзныя арганізацыі і 38915 арганізацыйнх структур грамадскіх аб’яднанняў.

І дадаткова145 фондаў, з іх: 14 міжнародных, 5 рэспубліканскіх і 126 мясцовых.

З 2006 г. і па сённяшні дзень большасць грамадскіх аб’яднанняў – гэта фізкультурна-спартыўныя арганізацыі. Так, па стане на 1 студзеня 2014г. з 2521 зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўленых 21-ым накірункам дзейнасці, якія вылучае партал грамадскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь (ngo.by), 662 арганізацыі з’яўляюцца спартыўнымі[12].Другія ж накірункі дзейнасці трэцяга сектару ў Беларусі развіты даволі слаба. А той факт, што спартыўныя аб’яднані дамінуюць, на мой погляд, з’яўляецца следствам такой унікальнай з’явы як дзяржаўныя грамадскія аб’яднанні.

Менавіта такі тып грамадскіх аб’яднанняў беларускі палітолаг Чарноў называе governmental NGOs, ці GoNGOs.[13] Арганізацыі, якія ствараюцца дзяржавай, на погляд Віктара Чарнова, з’яўляюцца інструментам стварэння масавай падтрымкі палітычнаму курсу ў грамадстве. Такія ГА не маюць ніякай незалежнай палітыкі, а іх дзейнасць носіць фармальны характар.

Дзяржаўныя НДА з’яўляюцца прыкладам супрацьдзеяння росту грамадзянскага ўдзелу з боку ўладаў рознага ўзроўню, спробай падмяніць рэальны ўдзел яго імітацыяй. У якасці такіх арганізацый у Беларусі выступаюць “Белая Русь”, “БРСМ”. Гэтыя аб’яднанні ставяць перад сабой мэту абслугоўвання рэжыму, заснаванне рознага характару «грамадскіх саветаў» пры структурах улады дзеля стварэння ілюзіі грамадскага дыялогу.

У такія саветы могуць запрашацца актывісты і лідары разнастайных грамадскіх ініцыятыў, каб паказаць, наколькі дэмакратычнай з’яўляецца ўлада.На справе ж, аднак, гэтыя саветы не маюць ніякіх паўнамоцтваў, іх працай кіруюць давераныя асобы. Грамадзянскі ўдзел у такіх выпадках фактычна падмяняецца парцай з грамадскасцю. Такім чынам, дзякуючы штучна створанай масавасці сяброўства ў гэтых арганізацыях ствараецца ілюзія дыялогу паміж грамадствам і дзяржавай.

На гэтую праблему ў свой час звяртала ўвагу амерыканская даследвальніца і эксперт у вобласці грамадзянскага ўдзелу Шэры Арнштэйн. На яе думку, у рэальнасці эфектыўнаму грамадзянскай ўдзелу садзейнічаюць сімвалічныя і ілюзорныя формы прыцягнення грамадзян да вырашэння сацыяльных праблем. Нават у дэмакратычных краінах улада імкнецца пазбавіцца ад кантроля з боку грамадзян, знясіліць іх актыўнасць або пераключыць на другасныя і малазначныя праблемы. [14] Акрамя прадзяржаўных грамадскіх аб’яднанняў, Віктар Чарноў вылучае яшчэ чатыры віды арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія, на яго погляд, складаюць трэці сектар Беларусі.

Другая група– гэта мінулыя савецкія прадзяржаўныя арганізацыі (PostGoNGOs). Аўтар адзначае, што гэты тып НДА з’яўляецца найбольш маргінальным. Да прыкладаў постсавецкіх дзяржаўных аб’яднанняў можна аднесці такія арганізацыі як: “Федэрацыя прафсаюзаў Беларуская”, “Беларускі саюз моладзі”, шматлікія ветэранскія арганізацыі, “Беларускі саюз інвалідаў”. [15] Некаторыя з такіх арганізацый (кшталту “Чырвонага крыжа”) імкнуцца адаптавацца да сучасных умоваў дзейнасці, шукаюць замежных спонсараў, пашыраюць сваюць дзейнасць на новыя мэтавыя групы. Аднак большасць цалкам залежыць ад дзяржаўнага фінансавання і факусуецца на былых формах працы (найперш на гуманітарнай дапамозе). Трэцяя група – гэта НДА, якія стварылі і кантралююць замежныя донары. Галоўнае адрозненне донарскіх арганізацый (DoNGOs) заключаецца ў арыентацыі іх дзейнасці на дэмакратыю, палітычны плюралізм, свабоды рознага кшталту і рынкавую эканоміку. Прыкладамі такіх арганізацый з’яўляліся зачыненыя ў 2011 г. з-за складаных умоваў дзейнасці і ціску з боку беларускіх уладаў прадстаўніцтвы амерыканскай карпарацыі ISAR[16], прадстаўніцтва фонда імя Ф. Эберта[17]. Цяпер прыкладамі такога кшталту арганізацыі ў Беларусі з’яўляюцца ўстанова “Новая Еўразія”, прадстаўніцтва Нямецкай Асацыяцыі вышэйшых народных школ (DVV International).

Чацверты тып – гэта прапартыйныя НДА альбо PartNGOs. Такія аб’яднанні ствараюцца ў падтрымку партый з мэтай “рэкрутавання і палітычнай мабілізацыі”. Віктар Чарноў адзначае, што не гледзячы на тое, што прапартыйныя НДА характэрызуюцца нецярпімасцю і высокай ступенню палітызаванасці, каштоўнасныя арыентацыі гэтых аб’яднаняў у асноўным праеўрапейскія і прадэмакратычныя. Сярод гэтага віду ГА можна вылучыць такія як “Малады фронт”, “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая грамада”, “Ленінскі камуністычны саюз”, “Маладыя хрысціянскія дэмакраты” і інш. Варта, аднак, адзначыць, што гэтая група арганізацый праяўляе сваю найбольшую актыўнасць у перыяд выбараў, а ў іншыя часы спрабуе займацца рознага кшталту адукацыйна-асветніцкімі і інфармацыйнымі праектамі, больш характэрнымі для НГА, чым для “моладзевых крылаў” партыйных структур. Пятая група, якая на думку аўтара з’яўляецца найбольшай у Беларусі, - гэта неўрадавыя арганізацыі, якія стварылі і якімі кіруюць грамадзяне. Мэта гэтых арганізацый – артыкуляцыя інтарэсаў, вырашэнне (ў большасці выпадкаў – заўвага А.Р.) лакальных праблемаў у розных сферах грамадскага жыцця. [18]


Нягледзячы на згаданыя вышэй абмежаванні прававога і палітычнага характару, можна сцвярджаць, што беларускі трэці сектар існуе і ў меру сваіх магчымасцяў спрабуе ўплываць на вырашэнне важных нацыянальных і мясцовых пытанняў, адстайваць і прасоўваць інтарэсы розных сацыяльных груп.

У сваёй кнізе “Адкладзеная свабода” беларускі палітолаг Віталь Сіліцкі адзначаў, што спецыфіка беларускіх НДА заключается ў тым, што яны прывязаныя да палітычнага кантэксту. Грамадскія аб’яднанні з’яўляюцца ў выпадку Беларусі “звяном” паміж ўладай і грамадствам. І, на думку Сіліцкага, у гэтым і заключаецца місія беларускіх НДА: інфармаваць грамадзян пб палітычнай сітуацыі ў краіне, браць на сябе ролю настаўніка і матываваць насельніцтва да палітычнага ўдзелу [19]. Аўтары брашуры аб дзейнасці НДА Гродзенскай вобласці таксама адзначаюць што многія грамадскія аб’яднанні ўзялі на сябе функцыю асветнікаў, якія імкнуцца даносіць ў масы ідэю аб незалежнасці Беларусі і пабуджаць іх да палітынага ўдзелу. Аднак, апошнім часам арганізацыі, якія ўзялі на сябе функцыю палітычных партый, адмовіліся ад сваіх папярэдніх поглядаў і стваралі імідж аддаленасці ад палітычнага кантэксту, тым самым адмовіўшысь ад падтрымкі актыўнай моладзі. Акрамя таго, спецыфіка НДА Беларусі, у цэлым, на думку аўтараў, заключаецца ў тым, што аб’днанні вымушаны пазіцыянаваць сябе на Захадзе як апазіцыянеры для таго, каб атрымаць фінансавую падтрымку, у той час як у Беларусі тыя ж самыя аб’яднанні ўваходзяць у спіс лаяльных да дзяржавы, дзякуючы чаму пазбягаюць праблемаў з рэгістрацыяй.[20] Асаблівасцю беларускага трэцяга сектару з’яўляецца высокая канцэнтрацыя грамадскіх арганізацый у сталіцы і нероўнамернае іх размеркаванне ў розных рэгіёнах краіны. Малюнак 1. Размеркаванне грамадскіх арганізацый па тэрыторыі Беларусі

Крыніца: мапа з парталу ngo.by[1] Адметнасцю сучаснага беларускага грамадскага сектару з’яўляецца наяўнасць яшчэ адной групы арганізацый, якія не ўзгадваюцца ў прадстаўленай вышэй класіфікацыі Віктара Чарнова. Гэта беларускія арганізацыі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць з-за межаў краіны з-за немагчымасці атрымання памяшкання на тэрыторыі Беларусі і цяжкасцямі з рэгістрацыяй замежнага фінансавання, якое з’яўляецца асноўнай крыніцай для незалежнага трэцяга сектару. Заснавальнікамі такіх арганізацый з’яўляюцца як беларускія грамадзяне і юрыдычныя асобы, так і замежныя грамадзяне і арганізацыі. Прыкладамі такіх арганізацый з’яўляюцца Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні, Беларускі дом у Варшаве, “Грамадзянская Беларусь” у Празе, “Офіс за дэмакратычную Беларусь” у Брусэлі[2] і інш. Большасць з такога кшталту арганізацый займаецца праваабарончай дзейнасцю, арганізацыяй адукацыйных мерапрыемстваў, якія складана было б рэалізаваць у Беларусі (курсы і семінары для праваабаронцаў, журналістаў, палітыкаў , грамадскіх актывістаў), рэсурснай падтрымкай (у выглядзе малых грантаў для грамадскіх ініцыятываў у Беларусі), пашырэннем інфармацыі пра сітуацыю ў Беларусі сярод замежных грамадзян і палітыкаў. Сярод тэндэнцый апошніх год можна адзначыць і рэгістрацыю беларускіх арганізацый (альбо клонаў беларускіх арганізацый) за мяжой для спрашчэння працэдуры атрымання замежнага фінансавання і легалізацыі дзейнасці ў Беларусі (у такім выпадку яна можа ажыццяўляцца не аб імя незарэгістраванай арганізацыі, што караецца крымінальным кодэксам, а ад імя зарэгістраванай за мяжой арганізацыі).Так, офісы даследчых беларускіх інстытутаў БІСС і НІСПД знаходзяцца ў Вільні. У Літве нават існуе праект, накіраваны на дапамогу беларусам у рэгістрацыі грамадскіх арганізацый у гэтай краіне.[3]

Яшчэ адной тэндэнцыяй, характэрнай для беларускай грамадзянскай супольнасці апошніх некалькіх год, можна назваць пошук новых нефармальных метадаў працы з насельніцтвам. Такога кшталту грамадскія ініцыятывы, як кампанія “Будзьма беларусамі”, грамадскія курсы па вывучэнні беларускай мовы “Мова Нанова і “Мова ці Кава”, “АРТ-Сядзіба” і інш. прадэманстарвалі здольнасць выхаду на новыя, незаангажаваныя раней у грамадскую актыўнасць колы насельніцтва, за кошт прадстаўлення


запатрабаваных паслугаў у даступнай, цікавай для людзей форме.Разам з тым, на такія ініцыятывы таксама распаўсюджваецца ціск з боку ўладаў. Апошні прыклад перашкодаў быў звязаны з высяленнем “АРТСядзібы” з памяшкання ў сакавіку 2014 году. Гаспадара памяшкання патлумачыў неабходнасць высялення тым, што ён вырашыў выкарыстаць памяшканне для швейнай вытворчасці.[4] Да такога ж кшталту інавацыйных формаў працы, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў насельніцтва, можна аднесці “Універсітэт Залатога Веку” (Гродна, заснаваны ў 2010 г. пры ГА “Цэнтр “Трэці сектар”) і “Універсітэт Трэцяга ўзросту” (заснаваны ў 2013 г. пры “Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў”). Нягледзячы на фармальную “правязку” да арганізацый-заснавальнікаў, сёння гэта паўнавартасныя нефармальныя адукацыйныя ўстановы, накіраваныя на інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю сталых людзей.

Такім чынам, трэці сектар Беларусі на сённяшні дзень уяўляе сабой даволі спецыфічную сферу, дзе ажыццяўленне грамадскага актывізму кантралюецца з боку ўладаў праз розныя крыніцы, як праз заканадаўчыя абмежаванні, так і праз рэгулярны ціск палітычнага характару. Аднак не гледзячы на імкненне дзяржавы пазбавіць трэці сектар рэальнага доступу да грамадзян і рычагоў уплыву на грамадскае і палітычнае жыццё, грамадзянскі сектар дэманструе сваю жыццяздольнасць. Колькасць арганізацый з пачатку 90-х гг. значна зменшылася. Аднак, з 2000-х гг. Арганізацый не становіцца менш, не гледзячы на пагаршэнні ўмоваў іх дзейнасці. У дэмакратычных краінах дзяржава імкнецца да партнёрства з незалежным трэцім сектарам, дапамагае яму і стварае ўсе ўмовы для камфортнай працы грамадскіх актывістаў. Такая мадэль для аўтарытарнага кіраўніцтва Беларусі невыгодна, бо незалежныя НДА здольныя уплываць на грамадства, у тым ліку і ў палітычны сэнсе. Але аўтарытарная дзяржава імкнецца да імітацыі грамадзянскага ўдзелу. Таму і ствараюцца праўладныя аб’яднанні, якія адцягваюць на сябе ўвагу грамадзян, падтрымліваюць сімвалічна дзеючы палітычны курс.

[1] Состояние третьего сектора в Беларуси в 2009-2011 гг. Данные мониторинга, проведенного БРОО «Объединенный путь» Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://ngo.by/files/Monitoring(3).pdf [2] Office for a Democratic Belarus, Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://by.democraticbelarus.eu/ [3] АРТ-Сядзібу высяляюць. Ужо пяты раз. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.svaboda.org/content/article/25263155.html

[4] О некоторых мерах по упорядочиванию деятельности политических партий, профессиональных союзов, иных общественных объединений. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://pravo.by/main.aspx? guid=3871&p0=PD9900002&p2={NRPA} [5] РОЎДА, У. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь: вучэб. дапам. – Вільня: ЕГУ, 2011. – 98с.

[6] Министерство Юстиции Республики Беларусь. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.minjust.by/ru/human_rights/new_url_2096957870

[7] ЧАВУСАЎ, Ю. Беларускі грамадзянскі сектар сёння. Доступ праз Інтэрнэт [online]: www.maladajabelarus.org/spojrzhenie_z_bialorusi

[8] Закон Республики Беларусь "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам деятельности политических партий и других общественных объединениях" http://pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=H11300071&p1=1 [9] Закон Республики Беларусь "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам деятельности политических партий и других общественных объединениях" http://lawtrend.org/ru/content/nko/PravoNKOAnalitika/


[10] Freedom House. Доступ праз Інтэрнэт [online]: www.freedomhouse.org/template.cfm? page=22&country=6920&year=2014

[11] FREEDOM HOUSE: Доклад о состоянии свободы в мире 2014 года. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://gtmarket.ru/news/2014/02/04/6597 [12] U.S. Agency for International Development. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.usaid.gov/

[13] Насколько устойчивы белорусские общественные организации? Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://ampby.org/2012/07/12/19768/

[14] Трэці сектар у Беларусі працягвае працаваць не гледзячы на сур’ёзны праблемы, Сяргей Пульша. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://nn.by/?c=ar&i=75420 [15] База ГА. Доступ праз Інтэрнэт [online]:http://ngo.by/database/ngo/

[16] “Третий сектор в Беларуси”, Чернов Виктор, Наше Мнение, 31 студзеня 2008 г. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://nmnby.eu/news/analytics/1296.html [17] ARNSTEIN, Sherry R. A Ladder of Citizen Participation. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://lithgowschmidt.dk/sherry-arnstein/ladder-of-citizen-participation.html

[18] “Третий сектор в Беларуси”, Чернов Виктор, Наше Мнение, 31 студзеня 2008 г. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://nmnby.eu/news/analytics/1296.html [19] “Корпорация ISAR, Inc (США) закрывает представительство в Беларуси,”29.08.2011г. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://naviny.by/rubrics/society/2011/08/29/ic_news_116_375137/

[20] “Белорусские власти закрывают представительство Фонда Эрберта”, 08.12.2011г. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://naviny.by/rubrics/germany/2011/12/08/ic_articles_625_176099/

[21] “Третий сектор в Беларуси”, Чернов Виктор, Наше Мнение, 31 студзеня 2008 г. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://nmnby.eu/news/analytics/1296.html [22] СІЛІЦКІ, В. Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі. Доступ через Интернет [online]: http://arche.bymedia.net/2003-5/sili503.html

[23] Праз адукацыю да грамадзянскай супольнасці. Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці. Брашура №3. ISBN: 83-88044-26-5


II. АЦЭНКА СТАНУ ТРЭЦЯГА СЕКТАРУ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ Ў

2006-2014 ГГ.

1. 2.1.АСНОЎНЫЯ НАКІРУНКІ ДЗЕЙНАСЦІ НДА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ ПА СТАНЕ НА 2014 І ІХ СПЕЦЫФІКА


1. 2.1.АСНОЎНЫЯ НАКІРУНКІ ДЗЕЙНАСЦІ НДА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ ПА СТАНЕ НА 2014 І ІХ СПЕЦЫФІКА

Грамадскі рух на Гарадзеншчыне мае дастаткова даўнія традыцыі. Яшчэ ў 80-я гг. мінулага стагоддзя тут было заснавана адно з першых у Беларусі нефармальных грамадскіх аб’яднанняў – гісторыка-культурны клуб “Паходня” (1986 г.). Актывісты клуба вялі актыўную асветніцка-культурніцкую працу, удзельнічалі ў такіх масавых кампаніях, як кампаніі за вывад ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі і інш. У 90-я гг. былымі актывістамі “Паходні” былі створаныя такія вядомыя арганізацыі трэцяга сектару, як гарадзенская філія Фонду імя Льва Сапегі, Гродзенскае абласное аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”, “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”, “Ратуша” і інш., заснаваныя папулярныя ў 90-я гг. выданні “Пагоня” і “Биржа информации”.

У другой палове 90-х гг. гэтыя арганізацыі былі аднымі з мацнейшых рэгіянальных грамадскіх аб’яднанняў краіны. У вобласці дзейнічала адзіная ў Беларусі рэгіянальная Рада моладзевых грамадскіх аб’яднанняў “Рада-23”, кааліцыя грамадскіх арганізацый і ініцыятыў “Гарадзенская ініцыятыва”.

Аднак ў перыяд з 2001 да 2006 гг. намаганнямі мясцовых і цэнтральных уладаў колькасць няўрадавых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у вобласці моцна скарацілася. Не прайшла перарэгістрацыю “Рада-23”, была ліквідаваная “Ратуша”, спынілі сваю дзейнасць зарэгістраваныя грамадскія аб’яднанні ў Слоніме (“Ветразь”, “За волю да развіцця”), Ваўкавыску (“Аслона”), “Навагрудку” (“Зялёная карова”, Таварыства філаматаў), іншых раённых цэнтрах, якія ў канцы 90-х стваралі дастаткова моцную сетку рэгіянальных грамадскіх ініцыятываў. Былі вымушаныя спыніць сваю дзейнасць таксама некаторыя незалежныя СМІ (“Пагоня”, “Биржа информации”, “День” і інш.). Многія грамадскія актывісты адыйшлі ад актыўнай дзейнасці альбо выехалі за мяжу.

У выніку грамадскі сектар на Гарадзеншчыне моцна згубіў свае пазіцыі, пазбавіўся магчымасцяў выхаду на шырокія колы грамадскасці (з-за абмежаванага доступу да навучальных установаў, да СМІ, жорсткай рэгламентацыі дзейнасці, абмежаваных магчымасцяў для рэгістрацыі і атрымання фінансвай падтрымкі). Да 2006 г. у рэгіёне былі амаль цалкам ліквідаваныя няўрадавыя моладзевыя і экалагічныя арганізацыі, практычна спынена легальная дзейнасць праваабарончых арганізацый, ліквідаваныя амаль усе няўрадавыя грамадскія арганізацыі ў раённых цэнтрах вобласці.

Па дадзеных Упраўлення юстыцый Гродзенскага аблвыканкама, па стане на пачатак 2014 г. у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 108 грамадскіх аб’яднанняў і 5962 арганізацыйныя структуры грамадскіх аб’яднанняў[1]. У дадатак да гэтага можна дадаць таксама невялікую колькасць незарэгістраваных арганізацый, якія дзейнічаюць паўлегальна. Частка з іх узгадваецца на недзяржаўным партале грамадскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь ngo.by. Акрамя таго, існуюць і тыя аб’яднанні, якія дзейнічаюць, але не трапяюць у афіцыйныя і неафіцыйныя спісы НДА. Таму, канкрэтную лічбу НДА Гродзенскай вобласці назваць складана. Згодна з дадзенымі маніторынга, праведзенага БРГА “Аб’яднаны шлях”, па стане на 2012 год у Гродзенскай вобласці налічвалася 266 грамадскіх аб’яднанняў[2]. Табліца 3. Накірункі дзейнасці зарэгістраваных і незарэгістраваных ГА па стане на 2012 г. Накірунак дзейнасці Спорт, турызм, адпачынак Сацыальная абарона и рэабілітацыя Дабрачыннасць Адукацыя, асвета Прафесійныя ГА Культура, мастацтва Моладзевыя, дзіцячыя Навука Арганізацыі інвалідаў Хоббі, заняткі па інтарэсах

Колькасць ГА 46 40 20 32 24 42 13 16 14 19

[3] Крыніца: аўтарскае абагульненне дадзеных партала ГА NGO.BY

Малюнак 1. Накірункі дзейнасці зарэгістраваных ГА Гродзенскай вобласці


Зыходзячы з дадзеных, прадстаўленых у табліцах і дыяграме, можна зрабіць выснову аб тым, што ў Гродзенскай вобласці найбольш актыўна дзейнічаюць спартыўныя, дабрачынныя і культурныя аб’яднанні. На сайце упраўлення юстыцый Гродзенскага аблвыканкама вылучаны такі накірунак дзейнасці, як “іншае”. Туды ўвайшлі арганізацыі наступнага кшталту: (аб’яднанні аматарскага характару (раварысты, аўтааматары і г.д.), ахова жывёлаў і падтрымка грамадскіх ініцыятыў). Большасць зарэгістраваных арганізацый знаходзіцца ў Гродна. Тут спартыўныя арганізацыі дзейнічаюць актыўней за усіх. Аднак, у той жа час, няма ніводнай праваабарончай арганізацыі, акрамя незарэгістраванага філіялу праваабарончаага аб’яднання “Вясна”[4].

Грамадскія аб’яднанні – гэта арганізацыі, стварэнні якіх ініцыявана грамадзянамі ў тым ліку для уплыву на ход палітычных падзеяў і грамадскіх справаў. Такая колькасць грамадскіх аб’яднанняў (266) на мільён чалавек ( прыкладная колькасць жыхароў Гродзенскай вобласці), на мой погляд, не дастатковае для выканання грамадзянскіх патрэбаў. Аднак, як ужо ўзгадвалася вышэй, афіцыйная статыстыка не адлюстроўвае рэальнага стану трэцяга сектару Гродзеншчыны. Па-першае, частка арганізацый дзейнічаюць як незарэгістраваныя. Як правіла, сярод незарэгістраваных арганізацый большасць займаецца культурна-асветніцкай працай (краязнаўства, грамадзянская адукацыя, экалогія і г.д.) альбо праваабарончай (напрыклад, вышэй узгаданы філіял прааабарончай арганізацыі “Вясна”[5]). Па-другое, існуе яшчэ адзін тып грамадскіх аб’яднанняў, дзейнасць якіх, на мой погляд, не пажадана разглядаць, як форму праявы незалежнай грамадзянскай актыўнасці. Тут маюцца на ўвазе дзяржаўныя ГА, якія былі створаны і фінансуюцца дзяржавай[6]. Не гледзячы на тое, што колькасць грамадскі арганізацый на Гродзеншчыне, як і ў Беларусі ў цэлым, за апошнія 10 год практычна не расце, у перыяд з 2006 да 2014 гг. у Гродзенскай вобласці быў зафіксаваны пэўны рост колькасці адметных грамадзянскіх кампаній, акцый і другіх грамадзянскіх ініцыятыў. Фармальна іх можна аб’яднаць у наступныя накірункі:

захаванне гісторыка-культурнай спадчыны; адукацыйна-асветніцкая і культурніцкая дзейнасць; вырашэнне экалагічных праблем і барацьбу за спрыяльнае навакольнае асяроддзе; дабрачынная дзейнасць і дапамога сацыяльна малаабароненым групам насельніцтва; абарона правоў чалавека; фізкультура, спорт, турызм, сельскі турызм; мясцовае развіццё; нацыянальныя меншасці.

Ніжэй прадстаўлены кароткі агляд дзейнасці гарадзенскага трэцяга сектару ў згаданых вышэй накірунках. Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны

У свой час менавіта гэты кірунак дзейнасці (а дакладней, гісторыка-культурніцкі клуб “Паходня”) стаў “калыскай” грамадскай актыўнасці на Гарадзеншчыне. У другой палове 80-х-пачатку 90-х гг. сустрэчы, на якіх абмяркоўваліся пытанні гісторыі і культуры рэгіёна і краіны, збіралі кожны тыдзень дзесяткі, а часам і сотні людзей. Пасля таго, як “Паходня” у сярэдзіне 90-х фактычна прыпыніла сваю дзейнасць, накірунак захавання гісторыка-культурнай спадчыны быў у пэўным заняпадзе. Яго рэанімацыя прыпала на пачатак гэтак званай “рэканструкцыі” Гродна, распачатай пры былым старшыні аблвыканкаму Ўладзіміры Саўчанку. У адказ на пагрозу знішчэння цэлага шэрагу гістарычных каштоўнасцяў, варварскае высяканне дрэваў у 2006-2008 гг. узнік цэлы стыхійны рух у абарону горада. Яго актывісты пісалі артыкулы ў газеты і на сайты, праводзілі акцыі ў цэнтры горада, прывязвалі сябе да дрэваў, перашкаджалі працы экскаватараў і г.д. Усё гэта дазволіла зменшыць маштаб разбурэнняў гістарычнай часткі горада, абараніць частку зялёных насаджэнняў у горадзе. Рух не трансфармаваўся ў нейкую канкрэтную грамадскую арганізацыю, якая б узяла на сябе каардынацыю дзейнасці па захаванні гістарычнай і культурнай спадчыны. Разам з тым, на яго базе ўзнік шэраг грамадскіх ініцыятываў (напрыклад, “Варштат ідэй”, які існуе да гэтага часу), якія ставяць сваёй мэтай уключэнне грамадскасці ў вырашэнне пытанняў, звязаных з удасканаленнем гарадской інфраструктуры і беражлівым стаўленнем да гістарычнай і культурнай спадчыны. Прыкладамі дзейнасці ў гэтым кірунку з’яўляюцца ініцыяваныя грамадскасцю штогадовыя Дні Святога Губерта (патрон Гродна), у межах якіх адбываюцца навуковыя і культурніцкія імпрэзы, скіраваныя на вывучэнне і папулярызацыю гістарычнай і культурнай спадчыны[7].


Адукацыйна-асветніцкая і культурніцкая дзейнасць

У канцы 90-х і пачатку 2000-х гг. Гродна быў адным з вядучых цэнтраў грамадзянскай і нефармальнай адукацыі ў рэгіёне. Свае адукацыйна-асветніцкія праграмы для розных колаў насельніцтва прапаноўвалі грамадскія аб’яднанні “ВІТ, “Цэнтр “Трэці сектар”, “Ратуша”, “Таварыства беларускай школы”, маладыя сацыял-дэмакраты, шэраг іншых арганізацый. Тут ладзіліся такія буйныя і доўгатэрміновыя адукацыйнаасветніцкія праграмы, як Школа дэмакратычнага лідэрства, Школа правоў чалавеа, Школа маладога журналіста, Школа эканамічнай самастойнасці для жанчын, Народны ўніверсітэт, Адкрытая школа мясцовай супольнасці, рознага кшталту кароткатэрміновыя курсы (моўныя, кампутарныя, культуніцкія). Пасля пэўнага заняпаду такога кшталту дзейнасці ў 2001-2006 гг., звязаным з ліквідацыяй адных і паслабленнем другіх арганізацый, адукацыйна-асветніцкі накірунак дзейнасці зноў паступова становіцца адным з вядучых у гарадзенскім трэцяім сектары.

Так, пры Гродзенскім абласным грамадскім аб’яднанні маладых навукоўцаў “ВІТ” рэалізуецца Міжнародная школа па вывучэнні Вялікага Княства Літоўскага. Цэлы шэраг адукацыйных праграм рэалізуе грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Школа маладога журналіста (1997-2014), Экастудыя (2011-2012), МедыяСтудыя (2012-2014) і інш. [8]

Кожныя два гады ў Гродна праводзіцца маштабны фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”. Першы фестываль адбыўся ў 2007 годзе, затым у 2010, 2012 і траўні 2014 года. Фестываль, які ладзіцца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар” пры падтрымцы “Беларускай Асацыяцыі Журналістаў”, з’яўляецца адной з найбольш буйных падзеяў у беларускай журналістыцы, на якой збіраюцца найбольш аўтарытэтныя і паспяховыя эксперты як з Беларусі, так і з другіх краін. У 2009 г. Асамблеяй дэмакратычных неўрадавых арганізацый фестываль “Твой Стыль” быў прызнаны лепшай рэгіянальнай падзеяй году[9].

Унікальнай ініцыятывай па дадатковай адукацыі і сацыялізацыі сталых людзей стаў “Універсітэт Залатога Веку”, створаны ў Гродна ў 2010 годзе пры ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Універсітэты трэцяга ўзросту асабліва актыўна пачалі стварацца ў апошнія дзесяцігоддзі за мяжой. Аднак у Беларусі такога кшталту ініцыятывы па адукацыі сталых людзей яшчэ толькі-толькі пачынаюць развівацца і Гродна тут ідзе ў лідэрах. За час дзеяння гэтай Праграмы ўдзел у ёй узялі ўжо больш за 300 навучэнцаў, якія атрымалі магчымасць наведвання разнастайных адукацыйных секцый (кампутарныя, моўныя курсы, заняткі па псіхалогіі, модзе, мастацтву, фатаграфіі, йозе і г.д. ). У грамадскай ініцыятывы ёсць свой сайт, які ў снежні 2012 году стаў лепшым беларускім сайтам у сферы нефармальнай адукацыі ў межах фестывалю нефармальнай адукацыі. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці УЗВ з’яўяюцца актывізацыя, самадапамога, пазітыўнасць, апалітычнасць і арэлігінасць.[10]

Дзейнасць “Універсітэту Залатога Веку” згаданая ў якасці станоўчага прыкладу працы са сталымі людзьмі ў Нацыянальнай справаздачы Беларусі пра выкананне Мадрыдскага міжнароднага плану дзеянняў па пытаннях старэння насельніцтва. Уласныя адукацыйныя праграмы спарадычна ажыццяўляюць у апошнія гады на Гарадзеншчыне і іншыя арганізацыі. Да прыкладу, гарадзенскае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, грамадскае аб’яднанне “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. Вырашэнне экалагічных праблем і барацьбу за спрыяльнае навакольнае асяроддзе

І ў межах гэтага накірунку можна таксама гаварыць пра яго адраджэнне пасля пэўнага крызісу ў пачатку 2000-х гг (апошняй буйной экалагічнай кампаніяй у 2001-2006 гг. была кампанія супраць пабудовы Гарадзенскай ГЭС, якая так і не прынесла станоўчых вынікаў).

Планы будаўніцтва Астравецкай АЭС і вынішчэнне дрэваў у час “рэканструкцыі” Гродна ў 2006-2008 гг. далі новы штуршок экалагічнаму руху на Гарадзеншчыне.

Антыядзерная кампанія пачалася ў 2006 годзе і была ініцыяваная грамадскім аб’яднаннем “Экадом”. У той жа час пачынае фармавацца Антыядзерная кааліцыя супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы[11]. Дзейнасць кааліцыі праяўляецца ў перыадычнай арганізацыі рознага кшталту акцый у Беларусі і за яе межамі. У Антыядзернай кааліцыі ёсць даволі якасна распрацаваны сайт, выдадзены брашуры і лістоўкі, прадстаўнікі ГА “Экадом” пішуць петыцыі, звяртаюцца ў суды і праяўляюць іншую актыўнасць[12]. У той жа час насельніцтва Гродзенскай вобласці, у склад якой уваходзіць і горад Астравец, каля якога будуецца АЭС, не праяўляе дастатковага ўдзелу ў акцыях Антыядзернай кааліцыі.

Прычынамі грамадзянскай пасіўнасці ў дадзеным выпадку можа з’яўляецца недастатковая інфармаванасць грамадзян аб праблеме будаўніцтва АЭС. Улады, дзяржаўныя СМІ актыўна падтрымліваюць будаўніцтва АЭС, перакрываюць доступ грамадзян да азнаямлення з іншай пазіцыяй.

Што да экалагічных грамадскіх ініцыятываў і кампаній, якія ўзніклі на самой Гарадзеншчыне, то тут можна адзначыць дзейнасць ініцыятываў, аб’яднаных агульнай назвай “Зялёны Гродна”, актывістаў веласіпеднага руху, а таксама “Аховы птушак Бацькаўшчыны”.

Праект “ВелаГродна”, які з грамадскай ініцыятывы перарос у зарэгістраваную ў 2013 г. грамадскую арганізацыю, накіраваны на актывізацыю гродзенскіх аматараў велатранспарту, на прасоўванне правоў веласіпедыстаў і сварэнне ў горадзе бяспечнага і камфортнага траспартнага асяроддзя. Удзельнікі ініцыятывы рэгулярна арганізуюць велапрабегі як на тэрыторыі Гродзеншчыны, так і па за межамі Беларусі. Па дадзеных сайта арганізацыі за апошні час назіраецца рост колькасці ўдзельнікаў у мерапрыемствах. Так, на адкрыцці летняга сезону, прыняла удзел рэкордная лічба веласіпедыстаў – каля 400 чалавек[13]. Дабрачынная дзейнасць і дапамога сацыяльна малаабароненым групам насельніцтва

У межах гэтага накірунку найбольш актыўную дзейнасць ажыццяўляюць гарадзенскае аддзяленне “Чырвонага крыжа”, якое апроч дзяржаўнай падтрымкі актыўна прыцягвае сродкі міжнародных арганізацый, каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Карытас”. Калі гэтыя арганізацыі ўжо дастаткова даўно працуюць у гэтай сферы, то “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”, які быў заснаваны ў 2009 г., толькі нядаўна пачаў выходзіць на лідзіруючыя пазіцыі ў працы ў гэтай сферы. Арганізацыя мае выразную нішу працы – арганізацыя паліатыўнай дапамогі невылечна і цяжка хворым дзецям і іх сем’ям, актыўна прыцягвае да сваёй працы валанцёраў і замежных партнёраў.


Калі згаданыя вышэй арганізацыі імкнуцца адаптавацца да існуючых рэаліяў дзейнасці грамадскіх арганізацый у Беларусі, больш арыентавацца на валанцёрства і прыцягненне замежных сродкаў, то большасць іншых арганізацый з гэтай сферы (кшталту Беларускага таварыства інвалідаў і г.д.) усё яшчэ разлічвае найперш на дапамогу з боку дзяржавы, на пераразмеркаванне гуманітарнай дапамогі. Абарона правоў чалавека

Гэты сектар грамадскага руху на Гарадзеншчыне дзейнічае ў акрэслены намі перыяд у найбольш складаных умовах. Пасля ліквідацыі ГА “Вясна” на паўлегальным становішчы апынуліся актывісты гэтай арганізацыі ў Гродне. З-за рэгулярнага ціску з боку ўладаў рэзка звузілася і актыўнасць гарадзенскага філіялу “Беларускага Хельсінкскага камітэту”. За апошнія гады праваабаронцаў з Гродна, Смаргоні, Слоніма неаднаразова прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці за акцыі, скіраваныя на прыцягненне ўвагі грамадскасці да фактаў парушэнняў правоў чалавека. Пры гэтым пакаранні накладаліся нават за факты выстаўлення ў інтэрнэце фотаздымкаў з розных грамадскіх акцый[14]. Фізкультура, спорт, турызм, сельскі турызм

Адзін з нешматлікіх кірункаў дзейнасці гарадзенскага трэцяга сектару, дзе дзяржава імкнецца выкарыстаць патэнцыял грамадскіх арганізацый. Гэта ў вялікай ступені звязана з тым, што ўлады імкнуцца выкарыстаць турызм у якасці сферы, пад развіццё якой можна прыцягваць замежныя інвестыцыі. Паколькі сама дзяржава абмежаваная ў магчымасцях памога ўдзелу ў рознага кшталту міжнародных праграмах фінансавай дапамогі, то ў якасці аплікантаў у такіх конкурсах часта выступаюць блізкія да ўладаў фізкультурна-спартыўныя арганізацыі. Прыкладам такога кшталту дзейнасці на гарадзеншчыне з’яўляюцца праекты, які рэалізуе гарадзенскае аддзяленне ГА “Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз”. У 2008 г. гэтая арганізацыя атрымала праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Невядомая Еўропа”, накіраваны на развіццё інфраструктуры беларуска-польскага памежжа ў раёне Аўгустоўскага каналу (беларуская частка бюджэту склала 440 тыс. еўра). У межах праекта ў Гродне быў створаны інфармацыйны цэнтр, былі распрацаваныя водныя, пешаходныя і веламаршруты[15]. У наступныя гады арганізацыя рэалізавала яшчэ некалькі такога кшталту праектаў.

У якасці больш-менш паспяховых прыкладаў працы ў гэтай сферы можна назваць развіццё сферы агратурызму на Гарадзеншчыне. Існуе нават грамадская рада па развіцці агра- і экатурызму пры Гродзенскім аблвыканкаме[16]. Аднак удзел грамадскіх арганізацый і іх экспертаў у працы гэтай структуры вельмі слабы і сама яна мае пакуль больш дэкларатыўны характар. Мясцовае развіццё

Спецыфікай гэтага накірунку дзейнасці з’яўляецца тое, што ён быў стымуляваны найперш знешнімі донарамі кшталту Праграмы развіцця ААН (ПРООН), Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ураду Германіі, установы “Новая Еўразія” і інш. Менавіта яны ў апошнія некалькі год актыўна ўкаранялі ў Беларусі праграму “Мясцовыя павесткі-21”, накіраваную на выпрацоўку стратэгій устойлівага развіцця на ўзроўні канкрэтных мясцовых супольнасцяў (вёсак, мястэчак, раённых цэнтраў)[17]. У некаторых выпадках такога кшталту дзейнасць прывяла да стварэння мясцовых грамадскіх арганізацый (кшталту Фонда “Сяльчанка” у мястэцку Залессе Смаргонскага раёну[18]) альбо ўстойлівых мясцовых ініцыятываў (кшталту ініцыятыўнай групы ў мястэчку Жалудок Шчучынскага раёну, якая за апошнія гады рэалізавала некалькі цікавых мясцовых праектаў кшталту Фестывалю кветак[19] і інш.). У большасці выпадкаў, аднак, такога кшталту дзейнасць знешніх донарскіх праграм не дала эфекту ў выглядзе стварэння ўстойлівых мясцовых грамадскіх ініцыятыў, якія далей самастойна маглі б браць на сябе вырашэнне важных мясцовых пытанняў.

Колькасць дзеючых грамадскіх арганізацый і ініцыятываў у раёнах Гродзенскай вобласці застаецца вельмі невялікай. У якасці больш-менш вядомых прыкладаў іх дзейнасці можна назваць рэалізаваную ў 2008г. у горадзе Смаргонь кампанію “Мамаграфічнае абследванне малочнай жэлезы – гарантыя жаночага здароўя”. Кампанія была скіраваная на спрашчэнне доступу жанчын Беларусі да атрымання якасных медыцынскіх паслугаў, сучаснага абследвання малочных жалёзаў. У 2008 годзе былі створаны дзве ініцыятыўныя групы, з дапамогай якіх праведзена 16 інфарацыйных сустрэч, у якіх прынялі ўдзел 804 жанчыны рознага узросту. У кампаніі, арганізаванай актывісткамі Асацыяцыі маладых хрысціянскіх жанчын, былі задзейнічаны 52 медработніка, распаўсюджана больш за тысячу брашур. Вынікі кампаніі заключаюцца ў тым, што больш за тры тысячы чалавек праінфармаваны аб метадах дыягностыкі рака грудзей, у рамках акцыі жанчыны маглі атрымаць магчымасць бесплатнага абследвання ў клініцы “Нардзін”, дзе праводзяцца на сённяшні дзень лепшыя мамаграфічныя абследванні[20]. Нацыянальныя меншасці

Нягледзячы на тое, што раз на два гады ў Гродне адбываецца агульнабеларускі фестываль нацыянальных меншасцяў, казаць пра шырокі размах працы культурных аб’яднанняў розных нацыянальных меншасцяў на Гарадзеншчыне не выпадае. У вобласці дзейнічае 20 нацыянальна-культурных аб’яднанняў:

5 польскіх аб'яднанняў (Саюз палякаў Беларусі, Таварыстка польскай культуры на Лідчыне, польскі народны ансамбль песні і танца «Лехіці», аб'яднанне беларускіх палякаў Гродзеншчыны, Маці школьная ). 6 літоўскіх (Гродзенскае аб'яднанне «Тэвіне», Лідскае «Рута», Радунскае «Гінтарас», Пеляскае «Гітміне», «Гертвянскае аб'яднанне літоўцаў», Міжнародны клуб «Гервячэй»). 4габрэйскіх (Гродзенскі дабраахвотны фонд “Нахум”, Гродзенскае аб’яднанне габрэйскай культуры ім.Найдуса, Гродзенскае мемарыяльнае аб’яднанне “Еруша”, Гродзенскі габрэйскі абшчынны дом “Менора). Украінскае аб'яднанне «Барвінак», «Рускае грамадства», аб'яднанне татар горада Гродна, Гродзенскае грамадскае аб'яднанне грузін, чувашэй [21].

Яшчэ ў 2005 г. адбыўся раскол у найбуйнейшай і самай актыўнай арганізацыі польскай меншасці – Саюзе палякаў у Беларусі. Пасля VI з’езду арганізацыі, на якім старшынёй была абраная Анжаліка Борыс, беларускія ўлады адмянілі рашэнні VI з’езду і склікалі паўторны з’езд, які абраў падкантрольнага ўладам старшыню Юзафа Лучніка. Умяшальніцтва ўлад у справы грамадскай арганізацыі выклікала пратэсты з боку прыхільнікаў дэмакратычна абранай старшыні СПБ Анжалікі Борыс і Польшчы, якая з таго часу прызнае толькі і выключна дэлегалізаванае беларускімі ўладамі кіраўніцтва арганізацыі[22].


Такая сітуацыя працягваецца да гэтага часу і час ад часу суправаджаецца гучнымі фактамі ціску беларускіх уладаў на найбольш актыўных прадстаўнікоў непрызнаваемага афіцыйным Мінскам Саюзу палякаў, галоўны офіс якога знаходзіцца ў Гродне. Апроч афіцыйнага і непрызнаваемага ўладамі СПб у рэгіёне дастаткова актыўна вядзе адукацыйнаасветніцкую дзейнасці “Польска Мацеж Школьна”, асноўнымі кліентамі якой з’яўляецца моладзь, якая імкнецца выехаць на адукацыю ў Польшчу.

Значна менш актыўную дзейнасць, чым у 90-х, вядуць у горадзе аб’яднанні літоўцаў, татараў і ўкраінцаў. Не надта афішуюць сваю дзейнасць і арганізацыі, якія працуюць з нешматлікай габрэйскай меншасцю (Гродзенскі дабраахвотны фонд “Нахум”, Гродзенскае аб’яднанне габрэйскай культуры ім.Найдуса, Гродзенскае мемарыяльнае аб’яднанне “Еруша”, Гродзенскі габрэйскі абшчынны дом “Менора).

[1]Главное управление юстиции Гродненского Облисполкома. Доступ праз Інтернет [online]: http://www.just.grodno.by/obschestvennye-organizacii/kniga-obschestvennyh-obedinenij/

[2] Состояние третьего сектора в Беларуси в 2009-2011 гг. Данные мониторинга, проведенного БРОО «Объединенный путь». Доступ праз Інтернет [online]: http://ngo.by/files/Monitoring(3).pdf [3] Состояние третьего сектора в Беларуси в 2009-2011 гг. Данные мониторинга, проведенного БРОО «Объединенный путь». Доступ праз Інтернет [online]: http://ngo.by/files/Monitoring(3).pdf [4] Гарадзенская вясна. Доступ праз Інтернет [online]: http://harodniaspring.org/

[6] Праз адукацыю да грамадзянскай супольнасці. Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці. Брашура №3. ISBN: 83-88044-26-5 [7] ХІЛЬМАНОВІЧ, У. Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці, 2002 : Шчэцін, ISBN: 83-88044-26-5 [8] ХІЛЬМАНОВІЧ, У. Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці, 2002 : Шчэцін, ISBN: 83-88044-26-5 [9] Фестываль моладзевай журналістыка “Твой Стыль”. Доступ праз Інтернет [online]: http://3sektar.by/history_fest [10] Універсітэт Залатога Веку Доступ праз Інтернет [online]: http://uzv.by/pra-nas/ [11] Белорусская Антиядерная Кампания. Доступ праз Інтернет [online]: http://www.atomby.net/index.php/2012-05-17-09-35-02

[13] ВелоГродно. Доступ праз Інтернет [online]: http://velogrodno.by/akcii/rekordnoe-kolichestvo-grodnencevprinyalo-uchastie-v-otkrytii-teplogo-velosezona.html

[14] Гарадзенскія праваабаронцы абскарджваюць незаконны прысуд, 12.04.2014 г. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://harodniaspring.org/be/news/4793 [15] “Канал между прошлым и будущим”, 26.08.2008г.; Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24829

[16] Бизнесмены рассказали, что мешает развитию агротуризма; 15.06.2011г.; Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://vgr.by/home/economics/6957-agroturizm [17] Местные повестки-21 как эффективный инструмент реализации принципов устойчивого развития на локальном уровне. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://tric.info/topic.php?tid=2157 [18] Інфармацыйны бюлетэнь Залескага сацыяльна-дзелавога цэнтра ГА"Сяльчанка" Смаргонского р-на /№9/сакавік 2012. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://zalesse.by/wp-content/uploads/2011/08/talaka-9.pdf

[19] "Фестиваль цветов" получит прописку в белорусской глубинке. 19.08.2010г. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.ngo.by/news/79b03e6672b7.html

[20] КУЗЬМІНІЧ,І; РУДНІК,В. Адстойванне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел. Метадычны дапаможнік/І.Р. Кузьмініч, В.Л.Руднік. – Варшава:Выд. “Агенцыя Каро”, 2010. – 76 с. (81С.)

[21] Главное управление юстиции Гродненского облисполкома. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.just.grodno.by/

[22] Незарэгістраваны Саюз палякаў будзе дамагацца рэгістрацыі, 19 лістапада 2012 г. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.t-styl.info/by/114/news/9119


2.2 АСНОЎНЫЯ ПРАБЛЕМЫ Ў ДЗЕЙНАСЦІ НДА

2. 2.2.1. ІНТЭРВ'Ю З ДЗЕЯЧАМІ ТРЭЦЯГА СЕКТАРУ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ 3. 2.2.2. АСВЯТЛЕННЕ ДЗЕЙНАСЦІ ТРЭЦЯГА СЕКТАРУ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ Ў 2010 ГОДЗЕ Ў РЭГІЯНАЛЬНЫХ СМІ 4. ВЫСНОВЫ 5. СПІС ЛІТАРАТУРЫ І ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


2. 2.2.1. ІНТЭРВ'Ю З ДЗЕЯЧАМІ ТРЭЦЯГА СЕКТАРУ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Як ужо не раз узгадвалася, не гледзячы на больш спрыяльныя, у параўнанні з другімі рэгіёнамі Беларусі, умовы дзейнасці трэцяга сектару, у Гродзенскай вобласці існуе шэраг праблемаў і выклікаў, з якімі сутыкаюцца мясцовыя НДА.

Для таго, каб больш глыбока зразумець цяжкасці і перашкоды, створаныя для трэцяга сектару на сённяшні дзень, у межах працы былі праведзеныя якасныя інтэрв’ю з актывістамі грамадскіх аб’яднанняў горада Гродна. Сярод апытаных былі прадстстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных НДА, зарэгістраваных і незарэгістраваных аб’яднанняў. Арганізацыі былі выбраныя па накірунках дзейнасці. Зроблена спроба максімальна ахапіць найбольш разнастайныя накірункі дзейнасці арганізацый , а менавіта: спартыўны , асветніцкі, ахова гісторыка-культурнай спадчыны, рух раварыстаў, дабрачыннасць. Сярод арганізацый, абраных для інтэрв’ю, некаторыя аказаліся недаступныя для кантакту,сярод іх: жаночае аб’яднанне «Надзея», незарэгістраваны Саюз палякаў на Беларусі і прадстаўнікі некаторых іншых арганізацый.. Асноўныя пытанні інтэрв’ю былі накіраваныя на тое, каб высветліць, як ацэньваюць дзейнасць сваіх арганізацый мясцовыя актывісты грамадскага сектару, а таксама актыўнасць удзелу жыхароў Гродзеншчыны ў сваіх аб’яднаннях, ацаніць асноўныя перашкоды ў дзейнасці, змены ва ўмовах існавання для ГА за апошнія гады. Некаторыя з удзельнікаў інтэрв’ю расказалі пра крыніцы фінанасавання сваіх арганізацый, пра ўплыў падзеяў 2010 году на іх дзейнасць. Інтэрв’ю праводзіліся у перыяд 7.04.2014 – 05.05.2014гг. Размовы доўжыліся ад двадцаці да сарака хвілін. Інтэрв’ю былі паўструктураванымі. Колькасць пытанняў, у залежнасці ад накірунка дзейнасці арганізацыі, вагалася ад 10 да 15. Імёны ўсіх актывістаў зачыненыя, бо тры з чатырох чалавек папрасілі не выкарыстоўваць іх імя. Арганізацыі абраныя для апытання:

1. Ахова Птушак Гродзеншчыны. Існуе з 2002 года. Займаецца назраннем за птушкамі, іх вывучэннем і аховай. З’яўляюцца часткай агульнабеларускай арганізацыі АПБ (Ахова Птушак Бацькаўшчыны). [1] Недзяржаўная. Зарэгістраваная. 2. Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Займаецца гуманітарнай, сацыяльный, медыцынскай дапамогай жыхарам Гродзенскай вобласці. З’яўляецца часткай агульнабеларускай арганізацыі Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. Існуе з 2010 года. 3. ГА Варштат Ідэй. Займаецца аховай гісторыка-культурнай спадчыны Гродзеншчыны. Існуе з верасня 2011 году. Незарэгістраваная. Недзяржаўная. 4. ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар”. Займаецца дадатковай адукацыяй дарослых (школа маладога журналіста, Універсітэт Залатога Веку), дапамагае развіццю разнастайных грамадскіх ініцыятыў Гродзеншчыны і г.д. існуе з 1997 года. Недзяржаўная. Зарэгістраваная[2]. 5. Беларуская асацыяцыя журналістаў. БАЖ Філіял у Гродне. Недзяржаўная. Зарэгістраваная 6. ТБШ. Таварыства Беларускай Школы. Займаецца папулярызацыяй беларускай мовы. Існуе з 1996 года. Зарэгістраванае. Недзяржаўнае. 7. Клуб славянскіх адзінаборстваў “Арыдан”. Існуе з 2000 года. Дзяржаўны. Зарэгістраваны.[3] 8. ВелаГродна. Арганізацыя раварыстаў горада Гродна. Існуе з 2013 года. Недзяржаўная. Зарэгістраваная

Асноўнай мэтай дадзеных інтэрв’ю было высвятленне праблемаў, з якімі сутыкаюцца грамадскія аб’яднанні Гродзеншчыны. Унутраная ацэнка ўмоваў дзейнасці трэцяга сектару дазваляе больш глыбока азнаёміцца з сітуацыяй.

Колькасць чальцоў грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўленых у табліцы, вагаецца ад пяці чалавек да некалькіх тысяч. Па словах прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, даволі малая колькасць сяброў і пастаянна актыўных людзей з’яўляецца праблемай. Калі звярнуць увагу на крытэры, якія вылучае Роберт Путнам для ацэнкі НДА, то адзін з галоўных індыкатараў грамадзянскай і грамадскай актыўнасці з’яўляецца колькасць пастаянных удзельнікаў мерапрыемстваў НДА, валанцёраў і сяброў. У дзяржаўных арганізацый колькасць валанцёраў, сяброў і ўдзельнікаў складае некалькі тысяч.

Узровень удзелу жыхароў Гродзеншчыны ў дзейнасці сваіх арганізацый грамадскія актвісты ацэньвалі парознаму. Прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый адзначалі актыўнасць грамадзян. Сярод неўрадавых ГА высокі ўдзел быў адзначаны арганізацыяй “Цэнтр”Трэці Сектар” і ВелаГродна. Астатнія недзяржаўныя аб’яднанні бачаць праблему ў пошуку дадатковых сродкаў для прыцягнення людзей да сваёй дзейнасці.

Яшчэ адзін індыкатар, які сведчыць аб эфектыўнасці НДА – гэта памер дабраахвотных ахвяраванняў. У дзяржаўных арганізацыях гэты складнік з’яўляецца асноўнай часткай бюджэту арганізацый. У неўрадавых аб’ядннаяў сітуацыя больш складаная. Толькі ў ГА “Трэці Сектар” дабраахвотныя ахвяраванні склалі 15% бюджэту за 2013 год. Што тычыцца абмежаванняў дзейнасці НДА, то прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый такіх не адзначылі. Актывіст “Чырвонага Крыжа” адзначае: “Яны (прадстаўнікі ўлады – А.Р.) часта звяртаюцца да нас, мы таксама звяртаемся да іх, яны дапамагаюць вырашаць нейкія там пытанні. Проста мы валодаем больш шырокімі чалавечымі рэсурсамі. Мы вырашаем адны і тыя ж праблемы, таму мы сябруем».

Кіраўнік спорт-клуба «Арыдан» на пытанне аб абмежаваннях дзейнасці адказаў так: «Мы імкнемся дзейнічаць у межах заканадаўства, таму ні разу ні якія-небудзь жорсткія абмежаванні мы не нарывалісь».

Неўрадавыя ж арганізацыі сутыкаюцца са шматлікімі абмежаваннямі, сярод якіх называюць асноўнай праблемай пошук месца для правядзення сваіх мерапрыемстваў. Нават калі памяшканне ўдалося знайсці, незадоўга да правядзення мерапрыемства арганізацыі адмаўляюць у арэндзе. Так, напрыклад, у красавіку 2014 года ГА “Трэці Сектар” за дзень да маштабнай вечарыны па закрыццю набору Універсітэту Залатога Веку было адмоўленна ў магчымасці правядзення мерапрыемства ў мясцовым Палацы Культуры, за арэнду якога арганізацыя ўжо заплаціла грошы. Прадстаўнік ад ГА “Трэці Сектар” адзначае: “Самы апошні канкрэтны прыклад – гэта забарона правядзення выпускнога УЗВ у Палацы Культуры, за арэнду якога мы ўжо заплацілі грошы. Адмова здарылася па абсалютна неясных прычынах. Мы ясна разумеем, што за гэтым стаяць спецслужбы ў першую чаргу.” Незарэгістраванае аб’яднанне “Варштат Ідэй” наадварот адзначае адсутнасць праблемаў з памяшканнямі. Другая перашкода ў дзейнасці, з пункту гледжання грамадскіх актывістаў недзяржаўных ГА, - гэта немагчымасць супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі і дзяржаўнымі структурамі. Аднак, арганізацыя ВелаГродна адзначае, што, дзякуючы актыўнасці сяброў аб’яднання,


ўдалося дамагчыся ад мясцовых уладаў стварэння веладарожак на самых вялікіх вуліцах Гродна і ў цэнтры горада.

Умовы дзейнасці для трэцяга сектару, па словах актывістаў НДА, змяніліся па-рознаму. Для дзяржаўных аб’яднанняў яны паляпшаюцца. Для неўрадавых, у асноўным, пагаршаюцца. Так, для БАЖу і ТБШ цяжкасці з’явіліся з увядзеннем закону аб рэгістрацыі замежнай фінансавай дапамогі. Для ГА “Трэці Сектар”, асабліва адметным стала немагчымасць супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі, як гэта было ў канцы 1990-ых і стварэнне дзяржавай іміджу “пятай калоны”. Уяўленне грамадскіх актывістаў аб будучыні сваіх арганізацый таксама з’яўляецца паказчыкам эфектыўнасці дзейнасці НДА, сведчыць аб канкрэтных мэтах і сродках іх дасягнення, акрэсленых аб’яднаннямі. Амаль усе прадстаўнікі недзяржаўных ГА праз 5-10 год у першую чаргу жадаюць бачыць сваі арганізацыі дзеючымі, а таксама спадзяюцца на развіццё і паляпшэнне ўмоваў іх існавання. Актывістка двух грамадскіх аб’яднанняў БАЖ і ТБШ адказвае на пытанне аб будучыні арганізацый наступным чынам: “Оёй! Я скажу зараз, што ТБШ ужо… зараз… БАЖ ён будзе існаваць, што б там не адбылося, таму што журналісты былі і будуць заўсёды. Таму арганізацыя будзе, будуць яны атрымліваць грошы ад дзяржавы, альбо са сваіх крыніц – невядома. ТБШ разваліцца - не разваліцца… Дзейнасць зараз больш павольная, моладзі зараз мала. Людзі грамадскай дзейнасці аддаюць менш часу. Тут складана сказаць. Мне падаецца, што павінна быць пэўнае абнаўленне складу арганізацыі». Прадстаўнік ГА «Варштат Ідэй» адзначае: «Ведаеце, я хацела б, каб праз 5 год нашая арганізацыя існавала. Я за сябе нават не ведаю што сказаць, бо не ведаю, ці буду я ў арганізацыі, па асабістых прычынах. Гэта самае першае, што я хацела б бачыць праз 5 год. Ну а па-другое, больш сістэматычную дзейнасць арганізацыі, планы каб былі прапісаны на год-паўтары. Сістэматызацыя нашай арганізацыі і больш дакладная структура.»

Такім чынам, акрэсленыя ў першай частцы працы абмежаванні і праблемы ў дзейнасці былі адзначаныя і прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый розных накірункаў Гродзеншчыны. На аснове дадзеных, атрыманых падчас інтэрв’ю, можна зрабіць наступныя высновы:

1. недзяржаўныя арганізацыі сутыкаюцца з праблемай прыцягнення грамадзян Гродзеншчыны да ўдзелу ў мерапрыемствах арганізацый, з абмежаванасцю сродкаў папулярызацыі НДА з-за адсутнасці магчымасці супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі і мясцовымі дзяржаўнымі СМІ 2. недзяржаўныя арганізацыі сутыкаюцца з праблемай атрымання дазволу правядзення мерапрыемстваў у публічных местах, у адукацыйных установах, з адмовамі з боку арэндатараў памяшканняў для сустрэч і імпрэзаў, арганізаваных неўрадавымі ГА. 3. прадстаўнікі НДА Гродзеншчыны лічаць, што для эфектыўнай дзейнасці арганізацый рэгіёну першае, што трэба рабіць – гэта даваць грамадзянам інфармацыю рознымі шляхамі, пачынаючы ад рэкламы ў СМІ, і сканчаючы асветніцкімі сустрэчамі і асабістымі кантакамі.

У табліцы ніжэй змешчаны тэзісныя адказы актывістаў на пытанні, зададзеныя падчас інтэрв'ю. нумар

1

арганізацыя

Ахова Птушак Беларусі

колькасць чальцоў

395

ацэнка ўдзелу гродзенцаў у дзейнасці арганізацыі

Нізкі ўдзел

дабраахвотныя Малая колькасць ахвяраванні

крыніцы фінансавання

абмежаванні дзейнасці

2 Чырвоны Крыж 1000 і больш

5

даволі высокі ўдзел (тыя, каму патрэбна Не вельмі высокі дапамога і ўзровень удзелу моладзь) вялікія, ад грамадзян

членскія ўзносы, ахвяраванні, замежныя гранты, дабраахвотныя дапамога да ахвяраванні і галоўнага членскія ўзнёскі беларускага філіялу Аховы Птушак Беларусі, адсотак у банку складанасці ў заканадаўстве, цікавасці з боку розных струтураў, праблемы з рэгістрацыяй абвестак пра праекты

3 Варштат Ідэй

няма

Мала, амаль няма

Няма адказу

Пакуль не было

4

5

6

ГА “Цэнтр”Трэці Сектар”

БАЖ (гродзенскі філіял), ТБШ

ВелоГродно

23

Няма адказу

5-6

Вельмі высокі

нізкі

высокі

10%

няма

ёсць

замежная падтрымка, ахвяраванні

Няма адказу

Членскія ўзнёскі

праблемы з арэндай памяшканняў

Пагоршыліся, доступ да

памяшканні, Правядзенне немагчымасць масавых супрацоўніцтва з дзяржаўнымі мерапрыемстваў структурамі

Больш актыўны


як змяніліся ўмовы дзейнасці для ГА за апошнія гады

Няма адказу

адрозненні паміж большы бюджэт, дзейнасцю адсутнасць ціску дзяржаўных і з боку ўладаў. недзяржаўных НДА

інфармаванне (расцяжкі, што зрабіць, каб павысіць удзел афішы), цікавыя мерапрыемствы.

дзейнасць арганізацыі праз 5 год

Няма адказу

Для Чырвонага Крыжа ніяк

імідж

інфармаваць якасна, прапаноўваць нешта, што прывабіць людзей

Няма адказу

Няма адказу

магчымасць правесці масавае мерапрыемства дя дзяржаўных ГА

асветніцкая праца, лекцыі, семінары

аўдыторыі больш цяжкі, адсутнасць супрацоўніцтва з улдамі, імідж пятай калоны, крымінальная адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі фінансаванне, плата за лаяльнасць дзяржавы, дэманстрацыя падтрымкі дзяржавы

адукацыя і інфармацыя

моцная арганізацыя, якая арганізацыя дапамагае інсуе, можа грамадзянам, зарэгістравана вялікі дом для трэнінгаў

менш актыўны ўдзел моладзі, цяжкасці з афармленнем фінансавання

Фінансаванне, магчымасць для правядзення масавых фінансаванне ад мерапрыемстваў дзяржавы

ацэньваць мэтавую аўдыторыю і падбіраць тэмы для дзейнасці арганізацыі

існаванне, аднаўленне складу арганізацыі а больш малады

[1] Ахова Птушак Бацкаўшчыны, Гродзенскае абласное аддзяленне. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.ptushki.org/about/divisions/grodno.html [2] ТРЭЦІ СЕКТАР, Пра нас. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://3sektar.by/pra-nas

Больш актыўны ўдзел грамадзян, дасягненні ў супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі

[3] Клуб славянских единоборств Аридан. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.aridan.org/p/info.html

Рэклама (постэры, радыё, газеты), бонусы і другія тыпы заахвочвання Існаванне, больш актыўная дзейнасць жыхароў Гродзеншчыны, супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі


3. 2.2.2. АСВЯТЛЕННЕ ДЗЕЙНАСЦІ ТРЭЦЯГА СЕКТАРУ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ Ў 2010 ГОДЗЕ Ў РЭГІЯНАЛЬНЫХ СМІ

Ідэя аб тым, што спецыфіка трэцяга сектару ў Беларусі заключаецца ў тым, што грамадскія арганізацыі павінны браць на сябе ролю настаўніка для насельніцтва і імкнуцца да павышэння ўзроўню палітычнай адукацыі, прапанаваная Віталём Сіліцкім, прадугледжвае неабходнасць усталявання кантакту паміж арганізацыямі і грамадзянамі. Кантакт у сваю чаргу цесна звязаны з даверам да арганізацый.

Адным з ключавых фактараў, якія ўплываюць на ступень грамадскага даверу да арганізацый грамадзянскай супольнасці, з’яўляецца асвятленне іх дзейнасці ў СМІ. У Беларусі, дзе ўплыў дзяржавы на рынак СМІ вельмі моцны, улады могуць эфектыўна выкарыстоўваць медыя прастору як для дэманстрацыі падтрымкі сваёй палітыкі з боку лаяльных арганізацый, так і для стварэння негатыўнай рэпутацыі арганізацый, якія, з пункту гледжання ўладаў, могуць пагражаць асновам улады. Гэта асабліва добра заўважна ў перыяд правядзення прэзідэнцкіх выбараў і праяўляецца ў:

1. Імкненні паказаць падтрымку ўладам з боку грамадства. У СМІ з’яўляюцца шматлікія ўзгадванні пра дзейнасці прадзяржаўных НДА (БРСМ, Белая Русь і г.д.) з мэтай дэманстрацыя іх падтрымкі існуючай уладзе і палітычнаму курсу. 2. Прапагандыстскіх кампаніях супраць нелаяльных уладам грамадскіх арганізацый і рухаў. 3. Замоўчванні дзейнасці арганізацый, якія ўлады лічаць апазіцыйнымі.

У межах дадзенай працы было праведзена даследванне, мэтай якога была ацэнка якасці і колькасці ўзгадвання дзейнасці трэцяга сектару Гродзенскай вобласці ў 2010 годзе (найбуйнешая электаральная кампанія ў перыяд 2006 -2014 гг.) мясцовымі дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ.

Для правядзння даследвання быў абраны кантэнт-аналіз. Былі разгледжаны артыкулы за 2010 год у двух буйнейшых дзяржаўных газетах “Гродзенская праўда” і “Вячэрні Гродна” і недзяржаўным онлайн выданні “Твой Стыль”.

АНАЛІЗ ДАДЗЕНЫХ

У ходзе даследвання трох выданняў былі былі знойдзены 65 артыкулаў, у якіх узгадваліся НДА Гродзенскай вобласці. Сярод іх 8 артыкулаў з “Гродзенскай праўды”, 10 – з “Вячэрняга Гродна” і 47 - з “Твайго Стыля”. Як бачна на малюнку ніжэй, недзяржаўнае выданне “Твой Стыль” найбольш актыўна ў 2010 годзе асвятляла дзейнасць трэцяга сектару Гродзенскай вобласці. Мал.1. Колькасць прааналізаваных артыкулаў

Сярод словаў, якімі апісваўся трэці сектар Гродзенскай вобласці найбольш часта сустракаліся “грамадская арганізацыя” і “грамадскае аб’яднанне”. Ні ў адным прааналізаваным артыкуле не сустракаецца выразаў “апазіцыя”, “пятая калона” ці аналігічных адзнак. Характэрна, што пры гэтым недзяржаўнае выданне “Твой Стыль” апісвала дзейнасць трэцяга сектару Гродзенскай вобласці, выкарыстоўваючы найбольш шырокі спектр выразаў. Мал.2. Тэрміны, выкарыстаныя для апісання дзейнасці трэцяга сектару


У якасці аднаго з найбольш важных аб’ектаў ацэнкі была частата ўзгадвання дзяржаўнымі СМІ Гродзенскай вобласці рэгіянальных неўрадавых НДА. Адна з гіпотэз даследвання заключалася ў тым, што недзяржаўныя СМІ будуць актыўна казаць аб дзейнасці неўрадавых НДА, а дзяржаўныя – менш актыўна, аддаючы перавагу асвятленню дзейнасці дзяржаўных ГА, дэманструючы такім чынам сваю падтрымку ўладам.

Вынікі праведзенага даследвання пацвердзілі, што на самай справе недзяржаўнае выданне “Твой Стыль” у 38 з 47 аналізуемых артыкулаў, пісала аб неўрадавых арганізацыях. Газета “Вячэрні Гродна” 4 раза ўзгадала дзяржаўныя НДА і 4 раза неўрадавыя. У “Грожзенскай праўдзе” дзейнасць недзяржаўных ГА не асвятлялассь ні разу, усе 10 артыкулаў былі аб дзяржаўных грамадскіх арганізацыях. Мал.3. Тыпы арганізацый у паведамленнях СМІ

Акрамя таго, важным з’яўляецца тое, як ацэньвае аўтар артыкула дзейнасць НДА ў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. Так, высветлілася, што “Гродзенская праўда” ў большасці выпадкаў пазітыўна апісвала дзейнасць праўладных НДА і ўвогуле не ўзгадвала аб неўрадавых. “Вячэрні Гродна” піша аб дзейнасці НДА нейтральна. Аднак, неўрадавыя арганізацыі атрымалі негатыўную ацэнку ў 2 артыкулах з 4. У выданні “Твой Стыль” дзейнасць НДА часцей за ўсё ацэньвалась нейтральна. Што адметна, больш негатыўных ацэнак атрымалі неўрадавыя арганізацыі. Таксама звярталася увага на тое, як часта ўзгадваецца фінансаванне і дзяржава ў атрыкулах. Аб фінансаванні НДА напісалі ў 14 артыкулах з 65. У “Гродзенскай праўдзе” аб фінансаванні ГА ўзгадалі ў 6 артыкулах з 10. Дзяржава ўзгадвалася ў прааналізаваных артыкулах 21 раз. “Гродзенская праўда” стала лідэрам, напісаўшы аб дзяржаве ў 7 артыкулах з 10. У выданні “Твой Стыль” за 2010 год у артыкулах аб трэцім сектары пра дзяржаву напісалі 11 раз з 47 артыкулаў.

Таксама было высветлена, што прадстаўнікі НДА найбольш актыўна пішуць аб сваёй дзенасці ў недзаржаўным выданні, чым у дзяржаўных газетах. Так, з 19 артыкулаў, надрукаваных прадстаўнікамі НДА у трох выданнях, 16 былі апублікаваны ў недзяржаўным. Такім чынам, даследванне паказала, што дзяржаўныя СМІ амаль не ўзгадвалі дзейнасці незалежнага трэцяга сектару ў Гродзенскай вобласці. Так, газета “Гродзенская праўда” не надрукавала ніводнага артыкул аб неўрадавых НДА рэгіёну. Недзяржаўнае выданне пісала аб дзейнасці трэцяга сектару рэгіёну больш актыўна і ў асноўным давала нейтральныя ацэнкі арганізацыям, а не пазітыўныя. “Гродзенская праўда” паказала сябе як найбольш лаяльная газета да ўладаў, бо з 7 артыкулаў (усяго 10), дзе дзяржаўныя ГА атрымалі пазітыўную адзнаку, у 7 узгадвалася дзяржава, і ў 6 фінансаванне з боку дзяржавы. У Беларусі на сённяшні дзень зарэгістравана 2521 грамадская арганізацыя[1], то бок 1 грамадскае аб’яднанне на 3768 чалавек. У дэмакратычных дзяржавах ініцыятыва стварэння НДА ідзе знізу, то бок ад саміх грамадзян. Папулярызацыя ж НДА ажыццяяўляецца праз СМІ. Аднак у Беларусі, на прыкладзе Гродзенскай вобласці нават у перадвыбарны год, дзейнасць НДА, як праваднікоў паміж грамадзянамі і дзяржавай, узгадвалася вельмі рэдка. Такім чынам, у дадзенай главе былі апісаныя асноўныя перашкоды, з якімі сутыкаецца трэці сектар Гродзенскай вобласці на сённяшні дзень. Грамадскія актывісты падчас якаснага інтэрв’ю далі адзнаку ўмовам дзейнасці грамадскага сектару рэгіёну, расказалі пра перашкоды, якія ствараюцца на шляху іх дзейнасці і пра перспектывы развіцця грамадскіх арганізацый у будучыні.

Многія з актывістаў адзначылі цяжкасці з распаўсюдам інфармацыі аб дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў. Незалежныя СМІ не маюць такого ўплыву ў Беларусі на грамадства, як дзяржаўныя. Правядзенне кантэнтаналізу паведамленняў СМІ Гродзенскай вобласці паказала, што сапраўды дзейнасць трэцяга сектару рэгіёну амаль не асвятляецца. Толькі недзяржаўнае выданне актыўна пісала на працягу 2010 году пра НДА і іх мерапрыемствы. Нізкі ўзровень інфармаванасці грамадства аб дзейнасці грамадскіх арганізацый стварае перашкоды для актыўнага ўдзелу грамадзян у палітычным жыцці краіны.

[1] Министерство Юстиции Республики Беларусь. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.minjust.by/ru/human_rights/new_url_2096957870


4. ВЫСНОВЫ

Наяўнасць развітага незалежнага трэцяга сектару ў дзяржаве з’яўляецца індыкатарам дэмакратычнага палітычнага рэжыму. Прадстаўленне грамадскіх інтарэсаў ажыццяўляецца ў тым ліку праз НДА і сведчыць аб актыўнасці грамадзян краіны ў палітычным і грамадскіх жыцці. Аднак у Беларусі па ацэнках міжнародных агенцтваў USAID і Freedom House беларуская грамадзянская супольнасць не мае рэальных палітычных правоў і грамадзянскіх свабодаў. Для арганізацый ствараюцца разнастайныя абмежаванні ў дзенасці. У межах даследвання былі разгледжаны пытанні, якія тычацца развіцця трэцяга сектару Беларусі. Праведзены інтэрв’ю з грамадскімі актывістамі Гродзенскай вобласці, кантэнт-аналіз артыкулаў рэгіянальных СМІ ў 2010 годзе.

У пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя беларускі трэці сектар стаяў на шляху развіцця. Назіраліся пэўныя тэндэнцыі да дэмакратызацыі. Але ўжо з 1996 года пачалася актыўная палітыка афіцыйных уладаў па абмежаванню доступу да грамадства для незалежнага трэцяга сектару. У 1999 адбылася кампанія па перарэгістрацыі аб’яднанняў, калі былі ліквідаваныя сотні арганізацый. Апасля аўтарытарнае кіраўніцтва Беларусі прыкладала ўсе сілы для максімальнага паслаблення грамадзянскага сектару. Законы аб крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраваных аб’яднанняў, аб рэгістрацыі замежнага фінансавання для НДА зрабілі дзейнасць трэцяга сектару Беларусі яшчэ больш складанай. Рэгулярныя “зачысткі” грамадзянскага сектару напярэдадні выбараў 2006 і 2010 году прадэманстравалі, як дзяржава змагаецца з актыўнасцю, якая ўзнікае ўнутры грамадства. Гіпотэзы, сфармуляваныя перад напісаннем даследвання, пацвердзіліся. Так, грамадскія актывісты адзначаюць нізкі ўзровень удзелу грамадзян у мерапрыемства, арганізаваных незалежным трэцім сектарам. Колькасць грамадскіх аб’яднанняў (108) на Гродзеншчыне з’яўляецца вельмі малой для паўнавартаснага ажыццяўлення функцый, якія выконвае трэці сектар у дэмакратычнай дзяржаве. Для параўнання, ў Падляшскім ваяводстве ў Польшчы, якое знаходзіцца блізка да межаў Беларусі, і дзе пражывае прыкладна такая ж колькасць насельніцтва, як у Гродзенскай вобласці, зарэгістравана 40.000 грамадскіх аб’яднанняў.

Такім чынам, на сённяшні дзень склалася сітуацыя, калі беларускі трэці сектар пазбаўлены магчымасці ўплыву на дзяржаўную палітыку. Арганізацыі дзейнічаюць у межах аўтарытарнага рэжыму, што адлюстроўваецца як на маштабе мерапрыемстваў, арганізаваных незалежным трэцім сектарам, так і на магчымасцях атрымання дадатковай фінансавай дапамогі. Аднак гэтыя абмежаванні не тычацца прадзяржаўных грамадскіх арганізацый, - унікальнага феномену Беларусі. Аб’яднанні, накшталт БРСМ і Белая Русь ствараюцца дзеля імітацыі грамадзянскага ўдзелу і дэманстрацыі штучнай падтрымкі дзеючаму ўраду. Акрамя таго, пацвердзілася і гіпотэза аб абмежаваннях на шляху дзейнасці незалежнага трэцяга сектару з боку дзяржавы. Актывісты НДА Гродзенскай вобласці ў межах серыі якасных інтэрв’ю, праведзеных падчас напісання працы, адзначаюць, што не маюць магчымасці супрацоўнічаць з мясцовымі ўладамі, не атрымліваюць дастатковай увагі ў СМІ рэгіёну і сутыкаюцца з праблемай пасіўнасці ўдзелу грамадзян Гродзеншчыны ў мерапрыемствах, арганізаваных незалежным трэцім сектарам.

Сродкі массавай інфармацыі, якія называюць таксама чацвёртай сілай уплыву на грамадства ў дзяржаве, амаль не асвятляюць дзейнасць трэцяга сектару. Дзяржаўныя СМІ аднак нерэдка ўзгадваюць пра дзейнасць праўладных аб’яднанняў.

Такім чынам, беларускае грамадства пазбаўлена доступу да сродкаў прадстаўлення сваіх інтарэсаў на палітычным узроўні. Нешматлікія ўзгадванні аб дзейнасці трэцяга сектару сустракаюцца сёння ў Інтэрнэце. Грамадскія актывісты становяцца ахвярамі палітычнага ціску і пераследаў. Аднак існаванне трэцяга сектару ва ўмовах недэмакратычнай дзяржавы сведчыць аб тым, што НДА выпрацавалі пэўную мадэль дзеяння, грамадскія актывісты шукаюць шляхі супрацоўніцтва з грамадствам і мясцовымі ўладамі. Як будзе развівацца трэці сектар Беларусі ў наступныя гады залежыць, у першую чаргу, ад характару палітычнага рэжыму. Пакуль існуе аўтарытарная мадэль кіравання, паляпшэнні ўмоваў для дзейнасці незалежных арганізацый грамадзянскай супольнасці, хутчэй за ўсё не адбудуцца. Прэзідэнцкія выбары 2015 году могуць стаць яшчэ адной спробай знізіць актыўнасць грамадзянскага сектару.

Перспектывай для далейшага даследвання трэцяга сектару можа стаць больш глыбокі аналіз і маніторынг дзейнасці НДА на ўсёй тэрыторыі Беларусі.


5. СПІС ЛІТАРАТУРЫ І ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. База ГА. Доступ праз Інтэрнэт [online]:http://ngo.by/database/ngo/ 2. ВОДОЛАЖСКАЯ, Т. Гражданская общность в современной Беларуси. Доступ праз Інтернет [online]: http://methodology.by/?p=1064 3. Главное управление юстиции Гродненского Облисполкома. Доступ праз Інтернет [online]: http://www.just.grodno.by/obschestvennye-organizacii/kniga-obschestvennyh-obedinenij/ 4. Закон Республики Беларусь "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам деятельности политических партий и других общественных объединениях" http://pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=H11300071&p1=1 5. Інфармацыйны бюлетэнь Залескага сацыяльна-дзелавога цэнтра ГА"Сяльчанка" Смаргонского р-на /№9/сакавік 2012. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://zalesse.by/wp-content/uploads/2011/08/talaka-9.pdf 6. Каждый третий белорус против интеграции Беларуси, Проф – пресс, 3 апреля 2013. Доступ праз Інтернет [online]: http://www.prof-press.by/belarus/news/society/11702.html 7. “Канал между прошлым и будущим”, 26.08.2008г.; Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24829 8. КУЗЬМІНІЧ,І; РУДНІК,В. Адстойванне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел. Метадычны дапаможнік/І.Р. Кузьмініч, В.Л.Руднік. – Варшава:Выд. “Агенцыя Каро”, 2010. – 76 с. (81С.) 9. Местные повестки-21 как эффективный инструмент реализации принципов устойчивого развития на локальном уровне. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://tric.info/topic.php?tid=2157 10. Министерство Юстиции Республики Беларусь. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.minjust.by/ru/human_rights/new_url_2096957870 11. Насколько устойчивы белорусские общественные организации? Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://ampby.org/2012/07/12/19768/ 12. О некоторых мерах по упорядочиванию деятельности политических партий, профессиональных союзов, иных общественных объединений. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://pravo.by/main.aspx? guid=3871&p0=PD9900002&p2={NRPA} 13. Праз адукацыю да грамадзянскай супольнасці. Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці. Брашура №3. ISBN: 83-88044-26-5 14. РОЎДА, У. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь: вучэб. дапам. – Вільня: ЕГУ, 2011. – 98с. 15. СІЛІЦКІ, В. Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі. Доступ через Интернет [online]: http://arche.bymedia.net/2003-5/sili503.html 16. Состояние третьего сектора в Беларуси в 2009-2011 гг. Данные мониторинга, проведенного БРОО «Объединенный путь» Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://ngo.by/files/Monitoring(3).pdf 17. Трэці сектар у Беларусі працягвае працаваць не гледзячы на сур’ёзны праблемы, Сяргей Пульша. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://nn.by/?c=ar&i=75420 18. “Третий сектор в Беларуси”, Чернов Виктор, Наше Мнение, 31 студзеня 2008 г. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://nmnby.eu/news/analytics/1296.html 19. ХІЛЬМАНОВІЧ, У. Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці, 2002 : Шчэцін, ISBN: 83-88044-26-5 20. ЧАВУСАЎ, Ю. Беларускі грамадзянскі сектар сёння. Доступ праз Інтэрнэт [online]: www.maladajabelarus.org/spojrzhenie_z_bialorusi 21. ARNSTEIN, Sherry R. A Ladder of Citizen Participation. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://lithgowschmidt.dk/sherry-arnstein/ladder-of-citizen-participation.html 22. Elizabeth T. Boris, Nonprofit Organizations in a Democracy – roles and responsibilities. Доступ праз Інтернет [online]: http://www.urban.org/books/npag2/upload/npag2_introduction.pdf 23. Freedom House. Доступ праз Інтэрнэт [online]: www.freedomhouse.org/template.cfm? page=22&country=6920&year=2014 24. FREEDOM HOUSE: Доклад о состоянии свободы в мире 2014 года. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://gtmarket.ru/news/2014/02/04/6597 25. Office for a Democratic Belarus, Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://by.democraticbelarus.eu/ 26. POLSKIE ORGANIZACJE POZARZĄDOWE. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://civicpedia.ngo.pl/files/civicpedia.pl/public/FaktyNGO_broszura_full.pdf 27. Salamon, L.M., “Explaining Nonprofit Advocacy: An Exploratory Analysis. Center for Civil Society Studies”, working paper [series No. 21], Center for Civil Society Studies, 2002, p. 4, Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.ccss.jhu.edu/ pdfs/CCSS_Working_Papers/CCSS_WP21_ExplainingNPAdvocacy_2002.pdf 28. The Third Sector and Political Communication in Belarus:Highlights on the Topic of Social Policies from the Presidential Campaign 2010 Lithuanian Annual Strategic Review. Volume 10, Issue 1, Pages 235–263, ISSN (Online) , ISSN (Print) 1648-8024, DOI: 10.2478/v10243-012-0020-5, January 2013 29. U.S. Agency for International Development. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://www.usaid.gov/


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.