Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 8 04 09 2015

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Пачаўся запіс на прэзентацыі аб УЗВ-7. З 1 па 11 верасня ахвотныя стаць слухачамі “Універсітэту Залатога Веку” ў сёмым акадэмічным годзе могуць запісацца для ўдзелу ў прэзентацыях.

Хочаш размаўляць на замежнай мове? Прыходзь на Tandem Evenings in Hrodna! У Гродне стартуе другі сезон Tandem Evenings. Сустрэчы - гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць іх жыхароў і людзей, якім цікава развівацца.

“Вяртанне да прыроды”: абмен у Германіі. Васьмёра маладзёнаў прадставілі Беларусь і ГА “Цэнтр “Трэці сектар” на экалагічна-спартовым абмене ў Германіі. Кірыл Дашук дзеліцца сваімі ўражаннямі.

Навіны партнёраў 

Дабрачынная акцыя "Малюем веды" адбудзецца ў парку Жылібера. Арганізатары плануюць у гэты дзень розныя мерапрыемствы. Дзеці буду вучыцца аэраграфіі і нават змогуць пафарбаваць сапраўдны аўтамабіль, гадаваць "Дрэва жаданняў", маляваць незвычайнымі фарбамі на незвычайных матэрыялах, гуляць у настольныя гульні ад кампаніі "Кубік". Мерапрыемства адбудзецца 5 верасня.

Местачковы габрэй у Лукамор'і: пад Гродна прэзентавалі вынікі пленэру. “Зялёны партал Гродзеншчыны” наведаў закрыццё пленэра скульптараў па дрэве ў Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы” 25 жніўня.

Адкрыты прагляд "Свята беларускага слова – свята духоўнасці і адраджэння". Шаноўныя гарадзенцы і госці горада! У першую вераснёўскую нядзелю ў нашай краіне адзначаецца Свята беларускага пісьменства. З гэтай нагоды ў аддзеле краязнаўства нашай бібліятэкі дзейнічае адкрыты прагляд "Свята беларускага слова – свята духоўнасці і адраджэння".

Прытулак для жывёл пасля пажару: праца ідзе поўным ходам, патрэбныя яшчэ рукі. Штодня ў прытулку для сабак вядуцца работы па аднаўленні будынка пасля пажару. Гараджане дапамагаюць як грашыма, так і працай, рамантуючы вальеры. Дзякуючы здарэнню многія жыхары


горада сталі па-іншаму глядзець на праблему нашых чацвераногіх сяброў.грамадскіх практыках Віцебска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак. 

“Мова Нанова” вяртаецца ў новым сезоне: цяпер у новым месцы і з асобнымі заняткамі для дзетак. Першыя заняткі “Мова Нанова Гародня” пройдуць 14-га верасня. Цяпер вывучаць беларускую мову змогуць не толькі дарослыя. Асобныя заняткі для дзетак да 12 гадоў будуць праходзіць па панядзелках і пачынацца за гадзіну да дарослых – у 18.00.

Магчымасці 

Паездка ў Страсбург для беларускіх журналістаў. 13-14 кастрычніка 2015 г. у Страсбургу Савет Еўропы ладзіць канферэнцыю на тэму свабоды выказвання. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў мерапрыемстве пяць беларускіх журналістаў, якіх мае рэкамендаваць ГА “БАЖ”.

Трэнінг “Дыялог у моладзевым супрацоўніцтве”. Курс-трэнiнг «What YOUth believe – Interfaith Dialogue in touth work» збярэ моладзь, якая цiкавiцца i займаецца міжрэлiгiйным дыялогам, i прапануе напрамкi праектаў для далейшай працы з моладдзю.

Карысны старт ад Startup Weekend Minsk. Мерапрыемства прэзентуе 20 моцных стартапаў з прамысловага сектару і сферы паслуг. Больш за 200 чалавек збярэцца для таго, как паказаць сябе і свае ідэі, атрымаць ацэнку экспертаў, знайсці партнёраў і калег у каманду, атрымаць інвестыцыі і новыя сувязі. Падзея аб’яднае прадпрымальнікаў, экспертаў і інвестараў на адной пляцоўцы.

БАСС навучыць форум-тэатру. Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання БАСС запрашае да ўдзелу ў практычным трэнінгу па авалоданні методыкай «форум-тэатр».


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.