Каманда першага нумара часопіса alovak: Аўтары праекта: Ірына БЕЛЬСКАЯ
Кацярына БУТО
Рэдактары беларускамоўнай версіі: Вольга БАРЫСЕНКА Мова Нанова
Аксана СЕМЯНЬКЕВІЧ Мова Нанова
Вікторыя АНЖЭ карэспандэнт
Наталля ШАПРАН Мова Нанова
Аляксандра БАЯРЫНА фатаграфіі для рубрыкі “Фотаздымка”
Вераніка УЛЬЯНАВА
Наста ГЛУШКО рубрыка “Традыцыі. Беларусь”
А таксама: Таццяна КЕСКЕВІЧ, рубрыка “Фотаздымка” Марыя СОНГАЛЬ, рубрыка “Нацюрморт” Ганна ЧЫСЦЯКОВА, рубрыка “Фотаздымка” Ірына БУРНОСЕНКА, пераклады Рэдактары рускамоўнай версіі: Надзея ЗІМІРАВА
2
Аляксандра БАРАНАВА
Адбылося! З радасцю і натхненнем вітаем вас на старонках першага нумара часопіса ALOVAK!
Г
эта часопіс пра творчасць і для творчых людзей, ён створаны для таго, каб натхняць вас на новыя здзяйсненні. Мы за тое, каб творчасць прысутнічала ў жыцці кожнага чалавека незалежна ад роду яго дзейнасці і адукацыі. Калі мы толькі пачалі рыхтаваць першы нумар і складаць базу творчых людзей, пра якіх хацелі б напісаць, уразіліся, як шмат выдатных рамеснікаў, дызайнераў і мастакоў жыве ў нашай краіне. Мы пераканаліся: Беларусь па-сапраўднаму багатая на таленты! ALOVAK не абміне ўвагай і замежны вопыт, бо творчасць і мастацтва не маюць і не прызнаюць межаў. У першым нумары мы пазнаёмім вас з таленавітым рэжысёрам і аніматарам, разам з выдатным педагогам адкрыем для сябе свет лямцавых вырабаў, павітаем вясну. Зазірнём у майстэрню да мастака па тэкстылі, падрыхтуемся да ўдзелу ў кірмашах, пабываем на найбуйнейшай выставе творчасці ў Парыжы. Будзем эксперыментаваць, маляваць, шыць, май-
страваць, шукаць натхненне... Вас чакаюць конкурсы, заданні, падарункі. І многае-многае іншае. Наступны нумар выйдзе праз тры месяцы, летам. ALOVAK будзе выходзіць кожны сезон у двух версіях – на беларускай і рускай мовах. Першыя выпускі будуць у электронным выглядзе, але мы будзем імкнуцца да таго, каб часопіс быў яшчэ і друкаваным. Мы хочам падзякаваць аўтарам, героям, рэдактарам і майстрам – усім тым, хто прымаў удзел у стварэнні часопіса: менавіта з вамі наш нумар стаў такім асаблівым. Дзякуй вам! Дарагія чытачы, калі вы маеце што сказаць – дасылайце нам лісты на электронны адрас alovakmag@gmail.com. Далучайцеся да нашых акаўнтаў у сацыяльных сетках, расказвайце пра нас сваім сябрам. Будзьце дапытлівымі і шчаслівымі! Каманда ALOVAK
3
Змест
Прадмет нумара. Галінкі #галінкадня У творчай майстэрні. Праект Jamido Monofaktura Прымаўка нумара Ідзём за пакупкамі Фотаздымка. Майструем і гуляем Творчы шлях. Інтэрв’ю з Генадзем Буто Шукаем ідэі Тэст Традыцыі. Беларусь. Гуканне вясны Майстар-клас. Ілюстрацыя Майстар-клас. Птушачка з паперы Творчы маркетынг Цудоўная навіна. Шрыфт «Пясняр» Размова з юрыстам Нацюрморт Вопытныя людзі. Парады па ўдзелу ў кірмашах
Салон творчасці ў Парыжы ць хлеб траякі:
нумара орны Паштоўка і ніякі. 100 «А»
А вы ведалі? Сашыка – японская вышыўка Аб’ядноўваемся. Ідзём на курсы па валянні Упрыгожваем жыццё. Тры ідэі для вясны Што вас натхняе? 4
6
20 22
31
32
6
34 48
56
59 Чалавек есць хлеб тр 60
34
белы, чорны і ніякі
66 68
70 77 78
80 84
31
94 99
100 102 106 114
120
22
102
48 94
106
80
84
115 66 114 64
5
Прадмет нумара
З ГАЛІНКІ НА ГАЛІНКУ Галоўнымі героямі гэтага нумара сталі галінкі, прычым, неяк натуральна, самі сабой. Нягледзячы на тое, што мы не планавалі прысвячаць нумар часопіса нейкай адной тэме, блізкая вясна ўсе мацней нагадвала пра сябе. Абуджэнне прыроды, зазелянелыя галінкі дрэў... А тут яшчэ і абразанне дрэў, якое масава праводзілася ў горадзе ў перыяд падрыхтоўкі гэтага нумара. Так выйшла, што для рубрыкі “Фотаздымка” ручкі для сумкі і дах для кармушкі былі зроблены з галінак, а ў кампазіцыі для нацюрморта на старонцы 80 былі выкарыстаны галінкі з маладой лістотай. Мы вырашылі развіць тэму галінак далей і сабралі для вас іншыя ідэі іх творчага выкарыстання. Усе прадметы для гэтага нумара былі прыдуманы і рэалізаваны камандай нашага часопіса. Іх проста рабіць, і вы з лёгкасцю можаце выкарыстоўваць гэтыя ідэі як аснову для стварэння свайго арыгінальнага прадмета.
6
1
Галінкі Згаданая кармушка для птушак. Каб зрабіць такую сваімі рукамі, вам спатрэбіцца некалькі дошчачак для падставы і даха, чатыры досыць тоўстыя галінкі прыдатнай даўжыні і ахапак тонкіх галінак для дэкору даху. А таксама шпагат, клей, цвічкі... У якасці “сподачка” мы выкарыстоўвалі рамку для фатаграфіі.
7
Прадмет нумара
2
8
Галінкі, як і само дрэва, выдатна выглядаюць у біжутэрыі, таму мы не маглі
прайсці міма ўпрыгожванняў. Мы выбралі кулон: абрэзалі галінку да патрэбнага нам памеру, ачысцілі ад кары, выпалілі арнамент і ўставілі штыфты для ланцужка. Па аналогіі вы можаце зрабіць завушніцы, каралі, бранзалет. Нарыхтоўкі з галінак для ўпрыгожванняў можна фарбаваць, размалёўваць, выразаць – сапраўдны палёт фантазіі забяспечаны!
3
Галінкі
Сумка для вясновых шпацыраў у парк і паходаў з сяброўкамі ў кафэ – у яе бу-
дзе зручна пакласці любімы часопіс або планшэт (з любімым часопісам!). Каб падрыхтаваць галінкі да выкарыстання ў якасці ручак для гэтай сумкі, мы папярэдне залілі іх гарачай вадой на некалькі гадзін (а лепш на ноч), знялі кару, адшліфавалі наждачнай паперай і надалі тон марылкай.
9
4
Прадмет нумара
10
Гэты “штотыднёвік” by ALOVAK – цуд калектыўнага розуму аўтараў часопіса. Ён
быў апрабаваны і ўкаранёны ў практыку, таму наш вердыкт адназначны: гэта вельмі зручна! Увесь тыдзень і ўсе справы перад вачыма – немагчыма нічога забыць, а апраўданні накшталт “згубіўся штодзённік” ужо не працуюць :)
Нарыхтоўкі-лісцікі для штотыднёвіка можна спампаваць і раздрукаваць на нашым сайце ў раздзеле “Карыснае”.
5
Галінкі
З тонкіх галінак можна зрабіць такую арыгінальную візітоўніцу. Для гэтага вам
спатрэбяцца гіпс і форма для заліўкі, напрыклад, слоічак з-пад смятаны. Размяшайце гіпс з вадой да стану не вельмі густой смятаны, заліце гіпсавы раствор у форму. Галінкі звяжыце з аднаго краю і ўваткніце ў форму з гіпсам ніткамі ўніз. Улічвайце, што гіпс хутка застывае, таму дзейнічайце хутка. Пачакайце, пакуль высахне, і дастаньце візітоўніцу з формы. Галінкі зверху трэба падраўняць, а аснову з гіпсу – адшліфаваць. Пры неабходнасці такую візітоўніцу можна размаляваць акрылавымі фарбамі.
11
Прадмет нумара
6
12
Фантазія ALOVAK на тэму любімай з дзяцінства кнігі Памэлы Трэверс пра Мэры Попінс. Калі была гатова лесвічка з галінак, хутка звалялася з воўны і цацачная місіс Коры. Вядома ж для таго, каб прыляпляць зорачкі ад пернікаў на неба...
Галінкі
13
7
Прадмет нумара
14
Яшчэ адна варыяцыя на тэму галінак і лесвіц. Канатная лесвічка са шпагату
і галінак – выдатны спосаб захоўваць свае завушніцы, кулоны і іншую біжутэрыю.
Галінкі
15
Прадмет нумара
8
16
Як зберагчы любімыя расліны ад усюдыісных любімца-ката ці гарэзы-дзіцяці? Галінкі дапамогуць вам трымаць абарону! Яшчэ і дэкаратыўную функцыю выканаюць. Вы можаце выбраць самі, як замацаваць галінкі вакол гаршка: прыляпіць, прыбіць цвічкамі (калі гаршчок драўляны або пластыкавы), абматаць шпагатам. А можаце скарыстацца ідэяй ад ALOVAK: нацягнуць самую звычайную жаночую панчоху «у сетку».
9
Галінкі
Шар з галінак лазы цудоўны! Як прадмет дэкору ён упрыгожыць любы інтэр’ер,
асабліва той, дзе выкарыстоўваюцца пераважна натуральныя матэрыялы – дрэва, лён... Мы абавязкова больш блізка пазнаёмімся з лазой і лазапляценнем у адным з нумароў часопіса, а пакуль глядзіце, як зрабіць такі шар сваімі рукамі.
17
Прадмет нумара
10
18
Знайшлі падчас прагулкі ў лесе сухую абламаную галінку – не спяшай-
цеся яе выкідваць! Яна можа вам паслужыць, напрыклад, вешалкай. Для ручніка ці ... часопіса.
Галінкі
P.S. Тэма галінак і вырабаў з іх настолькі разнастайная і бязмежная, што
мы ніяк не можам паставіць кропку на гэтым. Мы напэўна не раз вернемся да гэтага даступнага прыроднага матэрыялу. Будзем рады, калі вы падзеліцеся сваім вопытам, распавядзеце аб сваіх эксперыментах і пакажаце вырабы, зробленыя вамі з дапамогай галінак. Мы чакаем вашых лістоў на электронны адрас: alovakmag@gmail.com
19
#галінкадня У нашым акаўнце ў Instagram мы арганізавалі флэш-моб “Галінка дня”. На працягу месяца мы з нашымі падпісантамі фатаграфавалі і малявалі галінкі, а пасля выкладвалі іх з тэгам #веткадня, #галінкадня ці #brunchesoftheday. Мы абралі самыя лепшыя фатаграфіі, каб апублікаваць іх у першым нумары часопіса. Паглядзіце, якая прыгажосць вакол нас! Вялікі дзякуй усім удзельнікам! FOLLOW ALOVAKmag ON INSTAGRAM @alovakmag
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
ALOVAKMAG 41
42
43
44
1, 5, 9, 12, 14, 18, 21, 23, 25, 28, 31, 32, 33, 43, 44 – by @alovakmag; 2 – by @end_effects; 3, 10, 29, 40 – by @yuyu_by; 4, 7, 15, 24, 27, 39 – by @irinabeldesign; 6 – by @kuleshka69; 8, 11, 13, 36, 42 – by @gavroshkina; 16 – by @kikitushka, 17– by @nijoli; 19 – by @vikapakhunova; 20 – by @dreamless_loi; 22 – by @tkhlopkova; 26 – by @vika.flower; 30 – by @mandragora_root; 34 – by @hakimmill; 35 – by @aydalisa; 37, 38 – by @aysav; 41 – by @ruslanakotsay.
Аб’ява! Тэма наступнага флэш-мобу – камень дня. Фатаграфуйце цікавыя і незвычайныя камяні, гальку, валуны... Малюйце камяні, дэкарыруйце, выкарыстоўвайце ў вырабе прадметаў інтэр’еру – карацей, фантазіруйце! Выкладвайце фатаграфіі ў сваім профілі з хэштэгам #каменьдня альбо #stoneoftheday. Лепшыя з’явяцца ў падборцы ALOVAK #2. 21
У творчай майстэрні
Яна
друкуе
букеты Мы зазірнулі ў госці да творчага чалавека, мастака і дызайнера Анастасіі ЯМІНСКАЙ, чые льняныя вырабы з аўтарскімі прынтамі западаюць у душу ўсім неабыякавым да прыгажосці людзям. У нашым інтэрв’ю з Анастасіяй чытайце аб яе праекце JAMIDO MONOFAKTURA, працэсе працы з тканінай, планаванні часу... і, канешне, аб яе творчай майстэрні – месцы, дзе мастачка ўвасабляе ў жыццё свае ідэі.
Аб праекце і працэсе - Мы не можам не спытаць, з чаго ўсё пачыналася? Як з’явіўся праект Jamido monofaktura? Я вельмі даўно хацела займацца менавіта тэкстылем. Скончыўшы аддзяленне тэкстыльнай лёгкай прамысловасці Беларускай акадэміі мастацтваў, сышла ў дэкрэт, потым яшчэ ў адзін дэкрэт, але ўвесь гэты час выношвала думку, як і з якога боку лепш падысці да стварэння лінейкі сваіх тканін. Не ведаю, чаму так адбылося, чаму менавіта тканіны. Напэўна, таму што вучылася і заўсёды працавала з ёй. У акадэміі не выкладалася шаўкаграфія як асобны прадмет. Што я толькі не спрабавала: валянне, штампы, разнастайныя варыянты пераносу малюнка на тканіну, а ў выніку прыйшла да шаўкаграфіі, таму што гэта адзіны максімальна магчымы спосаб дамагчыся такога малюнка, які мне патрэбны. Гэты спосаб прадстаўляе шырокі спектр магчымасцяў, але ён даволі складаны 22
ў тэхнічным выкананні. Аднак калі засвоіш, потым ужо становіцца прасцей.
Праект Jamido Monofaktura - Раскажыце крыху аб працэсе працы. Як я ўжо казала, гэта шаўкаграфскі спосаб друку. Спосаб старажытны, у Індыі так робяць да гэтага часу. На нейкіх фабрыках і ў нас ёсць шаўкаграфскія станкі, але зараз прынтар паступова ўсё замяняе, бо з ім менш праблем, прасцей працаваць. Сам працэс выглядае прыкладна наступным чынам: робіцца спецыяльная рама, на якую фотаспосабам пераносіцца малюнак. Шаўкаграфская сетка, якая нацягнута на раму, пакрываецца адмысловым фотаслоем, на яе пераносіцца малюнак з калькі. Пасля малюнак засвечваецца і тым самым пераносіцца на фотаслой і цвярдзее. Тое месца, дзе малюнак быў чорны, вымываецца з сеткі пад напорам вады. Рама сохне і такім чынам атрымліваецца малюнак. Далей праца працягваецца з дапамогай фарбаў. Я рыхтую асобныя рамы на кожны элемент, а сам малюнак на тканіне складаю з розных такіх элементаў шляхам творчага нанясення, гэта значыць без розных разлікаў і прамераў. Свайго роду жывапіс. Можна сказаць, што збіраецца букет, так і ёсць – я збіраю букет, як фларыст, толькі на тканіне. Тым больш мая першая лінія тканін была раслінная (з выявамі фотасілуэтаў кветак). Другая лінія – навагодняя, больш маляваная. У планах – дзіцячая і мужчынская лініі як мінімум. Працую з нашым беларускім ільном. А вось фарбу заказваю ў Маскве. Выкарыстоўваю спецыяльную фарбу па тканіне, якая прызначаецца ў асноўным для дзіцячага адзення. Выбіраю настолькі экалагічна чыстую, наколькі гэта магчыма. - Колькі займае ўвесь працэс, пачынаючы ад задумкі і заканчваючы гатовым вырабам? Калі паскорыцца і не заседжвацца над дызайнам, то за 4 дні можна ўправіцца. Кожны этап займае пэўную колькасць часу, усё павінна паспець падсохнуць. Пры наяўнасці іншага абсталявання можна было б хутчэй усё рабіць, але мае магчымасці на сённяшні дзень такія. Я не магу імгненна ажыццявіць задуманае, на гэта сапраўды патрабуецца час.
23
У творчай майстэрні
Аб сумяшчэнні і планаванні - Анастасія, у вас двое дзяцей. Як вам удаецца сумяшчаць сям’ю і працу? Заўсёды штосьці адно ды пакутуе – сумяшчаць складана. Пакуль дзеці ў школьных і дашкольных установах – працаваць можна, калі хварэюць – працаваць нельга, трэба лячыць. У майстэрню я нават цяпер стараюся не пускаць дачок, таму што, калі яны сюды трапляюць, то гэта не праца атрымліваецца, а ратаванне майстэрні ад разбурэння (смяецца). Малодшая дачка ўжо кажа, што будзе працаваць толькі са мной, а вось старэйшая такой цікавасці не выказвае. - Ці плануеце вы працу? Ці застаецца час на адпачынак? Спрабавала планаваць, але мне гэта асабліва не дапамагло. Звыклага падзелу дзён на буднія і выхадныя ў мяне таксама няма. Я заўсёды выкарыстоўваю любую магчымасць папрацаваць у майстэрні хаця б гадзіну ці дзве. Прыходжу ў майстэрню і адразу ж бяруся за працу – без усялякіх медытацый, настроілася і працую. Што тычыцца адпачынку, то за месяц да пачатку кірмашоў часу асабліва няма. Затое потым два дні адпачываю і зноў рыхтуюся, ужо да наступнага кірмашу (смяецца). Але наогул добра, што кірмашоў зараз шмат, ёсць магчымасць і ўдзельнічаць, і выбіраць. - Як вы прасоўваеце свой брэнд? Па-першае, гэта ўдзел у кірмашах, а падругое – праз сацыяльныя сеткі. Далей – распрацоўка сайта з ўзорамі работ. Гэта не будзе інтэрнэт-крама, каб заказчыкі адразу разумелі. Абсалютна ўсе тканіны патрабуюць індывідуальнага падыходу, выраб паўтарыць практычна немагчыма. -Ці працуеце вы на заказ? Так, практычна гэта магчыма. Галоўнае, каб замова адпавядала майму накірунку. Напрыклад, калі папросяць намаляваць простыя кругі на тканіне, то ад такіх замоў буду 24
адмаўляцца. Таму што хочацца ўкладваць душу, творча распрацоўваць тканіны – менавіта да такіх замоў імкнуся.
Праект Jamido Monofaktura
25
У творчай майстэрні
Аб майстэрні - Раскажыце аб сваёй майстэрні. Майстэрню мы пабудавалі з мужам самі, побач з домам маіх бацькоў. Даволі доўга яе будавалі, каля пяці гадоў, бо грошы бралі з сямейнага бюджэту, вучыліся па ходу будаўніцтва рабіць усё сваімі рукамі. Пачынала працаваць я дома (валяла з воўны), таму што не магла пакінуць дзяцей. А шаўкаграфіяй стала займацца ўжо ў гэтай майстэрні. Стала прыязджаць сюды, калі малодшай дачцэ было 1,5 гады, прыходзіла на пару гадзін. - Ці былі якія-небудзь цяжкасці пры будаўніцтве і ўладкаванні майстэрні? Першапачаткова гэта майстэрня будавалася як жывапісная, таму для друку на тканіне яна не зусім прыстасаваная. Потым, у нас тут з ацяпленнем не заладзілася: батарэі пацяклі ў нейкую зіму, прыйшлося ставіць інфрачырвонае ацяпленне. Але яно дарагое, таму ў гэтым годзе тут з’явілася печкабуржуйка. - Якія планы маеце? Раскажу пра сваю мару. Мару пра такую майстэрню, каб гэта быў асобны будынак за горадам па ўласным праекце. Побач павінен быць сад, а вокны ў доме будуць вялікія, ад столі да падлогі, каб улетку можна было іх адчыняць, і праца пераходзіць ў двор… - Што, на ваш погляд, самае галоўнае ў майстэрні? Што стварае атмасферу? Не ўяўляю сабе майстэрню без вокнаў, без прыгожага выгляду на сад, без вялікага стала (мінімум 1,5 метра шырынёй), на якім можна было б раскласці тканіну. Павінна быць асобнае месца, каб пасядзець і пагутарыць. І шоурум трэба арганізаваць, каб заказчыкі маглі паглядзець на вырабы. А атмасфера ў майстэрні ствараецца рэчамі, якімі ты абрастаеш, побач з якімі расцеш і сам.
26
Праект Jamido Monofaktura
27
У творчай майстэрні
Карысная інфармацыя: Душэўны тэкстыль ад майстэрні Анастасіі Ямінскай Jamido monofaktura
jamido.by 28
29
БЯСПЛАТНЫЯ КУРСЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ У 10 ГАРАДАХ БЕЛАРУСІ! А таксама больш за 65 бясплатных заняткаў на сайце www.movananova.by
Прымаўка нумара
Чалавек есць хлеб траякі: белы, чорны і ніякі.
У жыцці кожнага чалавека ёсць і гора, і радасці, і звычайныя дні. 31
название Ідзём за пакупкамі рубрики
На вуліцы Камуністычнай, непадалёк ад парку імя М. Горкага і плошчы Перамогі, размясцілася крама “Усё для мастака” . Сюды яна пераехала з вуліцы Кірава і, не згубіўшы сваёй аўтэнтычнасці, застаецца упадабанай многімі. Нягледзячы на тое, што гэта цэнтр горада, тут даволі ціха і ўтульна, а побач у зацішных закутках хаваюцца майстэрні мастакоў, што падтрымлівае выключна творчую атмасферу. Мы вырашылі пазнаёміцца з пакупнікамі і даведацца, у пошуках чаго яны сюды прыходзяць. У адну па-вясноваму цёплую суботнюю раніцу мы правялі каля крамы каля гадзіны, распытваючы наведвальнікаў аб тым, што ж яны купілі...
Таццяна, абітурыентка. Леанід, мастак
Вікторыя, студэнтка
Лізавета і Любоў, студэнткі
Таццяна і Леанід прыйшлі за пэўнай фарбай, якой у наяўнасці не было. Як распавёў Леанід, раней фарбы выпускалі згодна з ДАСТам, і калі яна называлася светла-фіялетавай, то менавіта такой і была ва ўсіх вытворцаў. Зараз жа кожны вытворца бачыць і падае колеры па-свойму.
Будучы дызайнер Вікторыя набыла алоўкі, ватман і пастэль для вучобы. Вікторыя, адгукніцеся! Мы тры разы вам адпраўлялі ліст, і тры разы яно вярталася: «invalid mailbox».
Вясёлыя дзяўчаты купілі «два пэндзлікі-вавёрачкі, нятанныя, але цудоўныя. І шмат акварэлек».
32
Усё для мастака і не толькі...
Аляксандр, мастак
Наталля, мастачка
Руслан і Соф’я, студэнты
Даволі шмат часу правёў у краме, а пасля расказаў, што прыходзіў паглядзець на асартымент. Ён адклаў фарбы, сказаў, што зойдзе гэтымі днямі.
Па тым, як хутка Наталля выйшла з крамы, нам стала зразумела, што яна накіроўвалася туды мэтанакіравана. Так і адбылося – мастачка купіла лак. Наталля прызналася, што мастацтва яе хлеб.
Як вы думаеце, што спатрэбілася ў краме ўсмешлівым і пазітыўным будучым архітэктарам? Вядома, алоўкі!
33
ШЭРЫ і ЗЯЛЁНЫ Калі надыходзіць вясна, хочацца больш часу бавіць на свежым паветры. Мы запрашаем вас адправіцца з намі на шпацыр у гарадскі парк. Мы прыхопім з сабой духмяную травяную гарбату ў тэрмасе, пакладзём у сумку цікавы часопіс пачытаць, не забудзем і пра братоў нашых меншых: возьмем корм для птушак. Нягледзячы на тое, што слупок тэрмометра імкліва расце з кожным днём уверх, апрануцца прапануем цяплей: ваўнянае паліто і ўтульны доўгі шалік будуць дарэчы.
Фота: Аляксандра Баярына Дзяўчына ў парку: Ганна Чысцякова Шалік: Таццяна Кескевіч Шэрае паліто: Valentina Filimonova Сумка, чахол для тэрмаса, чахол для кубка, каралі, кармушка: усе by ALOVAK
34
35
Фотаздымка
Вочы адпачываюць, гледзячы на колеры ранняй вясны – шэры, карычневы і “нованароджаны” зялёны.
ДЗЯКУЙ! Дызайнеру Валянціне Філімонавай за ваўнянае паліто для фотаздымкі.
36
Майструем і гуляем
Натуральныя матэрыялы (фетр, ваўняная пража, дрэва, кераміка, скура), шэры колер і адценні зялёнага: усё гэта стала асновай прадметаў, якія былі спецыяльна прыдуманы і рэалізаваны для вясновай фотаздымкі.
37
Фотаздымка
ЧАХОЛ
ДЛЯ
ТЭРМАСА
Чахол з фетру дапаможа яшчэ даўжэй захаваць цяпло вашай любімай гарбаты ў тэрмасе, што немалаважна на свежым паветры. А дзякуючы чахлу на металічным кубку вы не абпаліце рукі гарачым напоем.
38
Майструем і гуляем Матэрыялы, якія спатрэбяцца: • фетр аліўкавага, шэрага і цёмнашэрага колераў • ніткі швейныя аліўкавага колеру • рэшткі нітак для вязання шэрага колеру • шнурок цёмна-шэрага ці чорнага колеру даўжынёй каля 30 см. Інструменты, якія спатрэбяцца: • іголкі • швейная машынка • нажніцы • лінейка • сантыметровая стужка • кравецкая крэйда.
1. Абмераць вышыню тэрмаса і даўжыню акружнасці яго донца. 2. Выразаць з фетру аліўкавага колеру асноўную дэталь для бакавых сценак і донца. Дэталь для бакавых сценак: прастакутнік, адзін бок якога роўны вышыні тэрмаса (мінус 5 см) плюс 2 см на прыпускі; другі – даўжыні акружнасці донца плюс 2 см на прыпускі. Дэталь для донца: круг, дыяметр якога роўны даўжыні акружнасці донца тэрмаса, дзеленага на 3,14 (d= l÷π) плюс 2 см на прыпускі. 3. Выразаць з фетру цёмна-шэрага колеру дэталь для верхняй часткі чахла: прастакутнік, адзін бок якога роўны 5 см плюс 4 см на завязкі, а таксама плюс 2 см на прыпускі швоў. А другі – даўжыні акружнасці донца плюс 2 см на прыпускі. ПРЫКЛАД: для тэрмаса, вышыня якога роўная 28 см, даўжыня акружнасці донца 26 см, спатрэбяцца такія дэталі: прастакутнік 25*28 і круг дыяметрам 10,3 з фетру аднаго колеру, прастакутнік 11*28 з фетру іншага колеру.
4. Са светла-шэрага фетру выразаць дэкор і прышыць да асноўнай дэталі для бакавых сценак аліўкавага колеру. 5. Адтуліна для завязак. У прастакутніка цёмна-шэрага колеру адагнуць 2,5 см па баку, які роўны даўжыні акружнасці донца, вываратным бокам унутр, прыфастрыгаваць, а потым прыстрачыць на машынцы, адыходзячы ад краю прыкладна 0,5 см. 6. Скласці вонкавымі бакамі паміж сабой прастакутнікі аліўкавага і цёмна-шэрага колераў уздоўж аднолькавых па памеры бакоў. Прыфастрыгаваць, а потым прыстрачыць на машыне, адыходзячы ад краю прыкладна па 1 см у кожнага прастакутніка. 7. Сшытыя дэталі скласці папалам вонкавай часткай ўнутр, прыфастрыгаваць, а потым прыстрачыць, адыходзячы ад бакавых краёў прыкладна па 1 см і не даходзячы прыкладна 1 см да верхняга краю (там, дзе будуць завязкі). 8. Прышыць донца. Не пераварочваючы на вонкавы бок пашытыя дэталі для бакавых сценак, прыфастрыгаваць да ніжняй іх часткі, а затым прыстрачыць круг аліўкавага колеру, пакідаючы прыпускі на швы. 9. Вывернуць на вонкавы бок пашыты чахол, працягнуць у адтуліну для завязак шнурок.
39
Фотаздымка
ЧАХОЛ
для
КУБКА
Дзякуючы чахлу на металічным кубку вы не абпаліце рукі гарачым напоем.
Матэрыялы, якія спатрэбяцца: • фетр • ніткі • рэшткі прадзіва • стужка-ліпучка Velcro Інструменты, якія спатрэбяцца: • іголкі • нажніцы • лінейка • сантыметровая стужка • кравецкая крэйда.
1. Абмераць вышыню і даўжыню акружнасці донца кубка. 2. Выразаць з фетру патрэбнага колеру прастакутнік, адзін бок якога роўны вышыні кубка, а другі – даўжыні акружнасці донца плюс 2 см на засцежку. 3. Зрабіць у прастакутніку прарэзы для ручак. Прышыць да чахла засцежку са стужкі-ліпучкі ў адпаведнасці з формай кубка, дэкор з фетру.
Дзякуй! Краме «Искусница» за вялікі выбар самых розных адценняў фетру.
40
Майструем і гуляем
41
Фотаздымка
Сумка
З ФЕТРУ З РУЧКАМІ З ГАЛІНАК
Матэрыялы, якія спатрэбяцца: • 1 ліст фетру шэрага колеру (49*40) • 1 ліст фетру цёмна-шэрага колеру (49*40) • 1 ліст фетру аліўкавага колеру (36*24) • шэрыя ніткі для шыцця • рэшткі нітак для вязання фісташкавага колеру (салатавага) • 4 см стужкі-ліпучкі Velcro • падыходнага памеру галінкі для ручак Інструменты, якія спатрэбяцца: • іголкі • швейная машына • нажніцы • лінейка • кравецкая крэйда • наждачная папера.
1. Згодна з выкрайкай выразаць з фетру дэталі для сумкі.
колеру, дадаткова прашыць строчкі – межы кішэнек.
2. У дэталях з цёмна-шэрага фетру зрабіць прарэзы для кішэнек.
8. Да дэталі з шэрага фетру прышыць дэкор з фетру аліўкавага колеру, другую частку стужкі-ліпучкі для засцежкі.
3. З фетру аліўкавага колеру выразаць 5 палосак наступных памераў: дзве па 2*30 і па адной 2*36, 3*36 і 15*36. З абрэзкаў фетру аліўкавага колеру выразаць дэталі для дэкору сумкі (у нашым выпадку гэта стылізаваныя лісцікі). 4. Скласці і прыфастрыгаваць да вываратнага боку дэталяў з шэрага і цёмна-шэрага фетру ручкі. 5. Прыфастрыгаваць 4 палоскі з фетру аліўкавага колеру да дэталі з шэрага фетру: дзве палоскі памерам 2*30 па баках, адну палоску 2*36 – унізе, адну палоску 3*36 – наверх прыфастрыгаваных ручак. Верхнюю палоску дадаткова прыстрачыць на машыне. 6. Да вонкавага боку дэталі з цёмна-шэрага фетру прышыць засцежку адным канцом (палоску цёмна-шэрага фетру 4*15): прыфастрыгаваць, а потым прыстрачыць на машыне. На другі канец засцежкі спачатку прыфастрыгаваць, а потым прыстрачыць на машыне адну частку стужкі-ліпучкі. 7. Да дэталі з цёмна-шэрага фетру прышыць наверх прыфастрыгаваных ручак палоску фетру аліўкавага колеру 15*36. Прыстрачыць на машыне дэталь аліўкавага 42
9. Скласці разам дэталі шэрага і цёмна-шэрага фетру вываратным бокам унутр. Спачатку прыфастрыгаваць, а потым прыстрачыць на машыне па баках і нізе, адыходзячы ад краю прыкладна 0,5 см.
Парада: Добра прыфастрыгоўвайце фетр, ён валодае ўласцівасцю цягнуцца, калі працуеш з ім на швейнай машыне! 10. Падыходнага памеру 2 галінкі замачыць у вадзе на некалькі гадзін, каб зняць кару. Адшліфаваць наждачнай паперай да неабходнай ступені гладкасці, пры жаданні – надаць тон марылкай. 11. Уставіць галінкі ў ручкі, прашыць тоўстымі ніткамі ручкі пад галінкамі, спалучаючы паміж сабой.
СЛОЎНІК :
Прыфастрыгаваць – приметать; пристегать.
Майструем і гуляем
Вы можаце спампаваць выкрайку сумкі на нашым сайце alovakmag.by у раздзеле “Карыснае”.
43
Фотаздымка
44
Майструем і гуляем
Веснавы шалік Вам спатрэбяцца: • ніткі для вязання 415 м/50г – 4 маткі розных адценняў зялёнага, два з якіх будуць аднолькавага колеру • пруткі №3.
Вязаць трэба ў 2 ніткі: • Набіраем 67 вочак. • Першы рад правязваем, чаргуючы адваротныя вочкі з вонкавымі (пачынаем з адваротнага). • Другі рад правязваем, чаргуючы вонкавыя вочкі з адваротнымі (пачынаем з вонкавага). Гэта неабходна для таго, каб край шаліка не закручваўся. • Трэці рад і наступныя: вяжам панчошным вязаннем. Чаргуем пад час вязання колеры наступным чынам: Клубок першага колеру і два клубкі другога колеру дзелім на тры часткі, клубок трэцяга колеру – на дзве часткі: • Першая частка шаліка: вяжам у дзве ніткі першы колер. • Другая частка шаліка: вяжам, выкарыстоўваючы адну нітку першага колеру і адну нітку другога колеру. • Трэцяя частка шаліка: вяжам у дзве ніткі другі колер. • Чацвёртая частка: вяжам у дзве ніткі трэці колер.
Скончваем вязанне шаліка такім жа чынам, як і пачыналі, чаргуючы вонкавыя вочкі з адваротнымі. У канцы закрываем кожныя 16 вочак, 17-ае прапускаем, замест яго робім паветранае вочка. Так паўтараем 3 разы і закрываем астатнія 16 вочак. Пасля гэтага шалік мыем у халаднаватай вадзе, высушваем у гарызантальным становішчы. І толькі пасля гэтага кожнае 17-ае незакрытае вочка распускаем (як “стрэлкі” у панчохах) на ўсю даўжыню шаліка. Такім чынам, усяго трэба распусціць 3 вочкі.
Парада: Калі не знойдзеце ў крамах ніткі патрэбных адценняў зялёнага, можаце купіць 4 маткі аднолькавага светла-зялёнага колеру і з дапамогай фарбавальнікаў або фарбы па тканіне надаць ніткам жаданыя колеры.
Дзякуй! Таццяне Кескевіч (студыя URBANPLUNGER) за дызайн і выраб шаліка для фотаздымкі. 45
Фотаздымка
каралі Такія каралі лёгка вырабіць самім, скарыстаўшы чорныя гранёныя пацеркі і шнурок з замшы салатавага колеру. Пацеркі могуць быць з любога матэрыялу, колькасць залежыць ад памеру пацерак і жаданай даўжыні караляў. Спецыяльна для першага нумара былі выраблены і абпалены керамічныя пацеркі.
46
47
Творчы шлях
Генадзь Буто: “Усе сапраўдныя аніматары ў большасці сваёй энтузіясты…”
Калі мы шукалі героя для рубрыкі “Творчы шлях“, мы адразу падумалі пра аніматара Генадзя БУТО. Узяць у яго інтэрв’ю для першага нумара аказалася вельмі сімвалічна. Па-першае, Гена пазнаёміў суаўтараў часопіса, па-другое, ён увасабляе ўсіх тых творчых людзей, якім наш часопіс прызначаецца.
48
Чалавек з акадэмічнай адукацыяй, для якога творчасць – гэта прафесія. Але акрамя гэтага Гена Буто сваім прыкладам паказвае, што і без спецыяльнай адукацыі (у дадзеным выпадку ў галіне анімацыі і рэжысуры) можна дасягнуць поспеху.
Інтэрв’ю з Генадзем Буто
Пра вучобу і любоў да анімацыі – Гена, ты скончыў факультэт прамысловага дызайну Беларускай акадэміі мастацтваў, але па спецыяльнасці ніколі не працаваў. Як прыйшло ўсведамленне таго, што трэба было выбраць іншы накірунак? Яшчэ да таго моманту, як паступіў (смяецца). Слова “дызайн“ у той час гучала модна, прагрэсіўна, ярка. Але я разумеў, што гэта не сапраўднае мастацтва, не жывапіс. Новае спачатку заўсёды выклікае інтарэс: ты ва ўсё ўнікаеш, захапляешся, паглыбляешся ... І я здолеў сябе пераканаць, што я сапраўдны прамдызайнер. Але чым далей, тым больш разумеў, што ў мяне з прамысловым дызайнам унутраны канфлікт. Мяне ўвесь час кудысьці цягнула – то да анімацыі, то да жывапісу. Падчас вучобы я фрылансіў, пачынаў рабіць нейкія ролікі, і ўжо бліжэй да дыплома ўсвядоміў, што не хачу быць дызайнерам, што дыпломная праца будзе апошнім маім праектам, звязаным з прамысловым дызайнам. Таму праект атрымаўся, можна сказаць, гібрыдны. Ён стаў злучэннем прамдызайна і анімацыі, бо прэзентацыя была анімацыйная. Гэта быў медыя-шоу-бус: аўтобус-трансформер, які раскладваецца ў канцэртную пляцоўку, увесь пакрыты святлодыёднымі экранамі, якія трансліруюць анімацыю, рэкламу ды іншае. – З чаго пачалася любоў да анімацыі? Як ты да гэтага прыйшоў? Анімацыяй захапіўся ўжо ў сталым узрос-
це. Калі ў мяне з’явіўся камп’ютар, я пачаў вывучаць Photoshop, а пасля – модны тады 3ds Max (даволі хутка я перайшоў на Maya). І я ўбачыў тады: вось яно што, там ёсць камеры, святло можна ставіць, сапраўдная рэжысура! Зразумеў, што мяне да ўсяго гэтага цягне – здымаць, кіраваць камерамі. А яшчэ я заўсёды марыў здымаць фільмы. Да гэтага часу гэтая мара нікуды не знікла: мець сваю камеру, здымаць сваё кіно, не абавязкова анімацыю. – Звычайна ж, наадварот, прыходзяць да 3D-анімацыі ... Па-першае, я проста рабіў 3D, лічыў сябе 3D-аніматарам, а потым вырашыў, што вакол шмат тэхнічных спецыялістаў, якія робяць не горш. Зразумеў, што без малявання доўга не магу. Я лічу, што, калі табе дадзена нейкая здольнасць, яе трэба абавязкова рэалізоўваць, не закопваць. А значыць, калі мне дадзена маляваць, то не маю права гэта хаваць. Па-другое, 3D-анімацыя стала вельмі распаўсюджанай і нават моднай, але я папулярнае не люблю, таму вырашыў сыходзіць у “апазіцыю“, 2D-анімацыю. Таксама мне падабаецца графічнасць і незвычайнасць. У гэтым плане 2D-анімацыя дае больш магчымасцяў, яна можа быць вельмі рознай. 3D-анімацыя, як правіла, досыць аднолькавая. – Што для цябе анімацыя? Я ўспрымаю анімацыю не як мультфільмы для дзяцей, а як мастацтва ажыўлення графікі. Выяўленчае мастацтва, якое на49
Творчы шлях бывае вымярэнне часу, з’яўляецца не статычным, а развіваецца ў часе, - гэта і ёсць анімацыя. Анімацыя – гэта рамяство, працаёмкая рамесная праца. У адрозненне ад іншых відаў выяўленчага мастацтва тут немагчыма схалтурыць. Так, напрыклад, ты не можаш няправільна намаляваць прапорцыі чалавека або ў 3D павярнуць галаву не так, як гэта закладзена анатоміяй. Уся халтура лёгка вылезе, што будзе адразу відаць. У анімацыі ёсць свае абмежаванні, але ўсё ж такі нездарма кажуць, што анімацыя абмяжоўваецца толькі фантазіяй аўтара. У ёй магчыма значна больш, нават тое, што нельга зрабіць у гульнявым кіно. Як правіла, у анімацыі абмежаванні носяць тэхнічны характар. Гэта можа быць таксама бюджэт альбо заказчык, які стаіць за аніматарам. Напрыклад, ёсць такая тэхніка анімацыі, як перакладная. У ёй немагчыма паварочваць персанажа вакол сваёй восі, падымаць камеру над ім, як у тым жа 3D.
50
Затое можна рабіць вельмі дэталёва прамаляваныя тэкстуры, як у “Прыгоды капітана Урунгеля“. У класічнай анімацыі таксама ёсць свае абмежаванні: камера не можа перамяшчацца свабодна ў трохмернай намаляванай прасторы, немагчыма намаляваць складаную тэкстуру. Таму даводзіцца ствараць даволі простыя персанажы, каб можна было кадры маляваць хутка, інакш адну секунду ты будзеш рабіць месяц, што з’яўляецца немэтазгодным. Галоўная задача аніматара падпарадкаваць усе гэтыя абмежаванні нейкай стылістычнай тэме, зрабіць так, каб гэтыя абмежаванні выглядалі выйгрышна. Але за гэтую свабоду ў анімацыі даводзіцца плаціць вялікімі працавыдаткамі, часам свайго жыцця. З боку гэта ўсё выглядае вельмі весела і проста, а на самой справе – вялікая праца. У гэтым плане я зайздрошчу музыкам, якія могуць выпусціць не адзін альбом, у якім шмат песень і якая-небудзь, хоць адна, але абавязкова “трапіць у кропку”. У анімацыі такога няма: ты можаш некалькі гадоў рабіць адзін мультфільм і не адгадаеш – стане ён запатрабаваным ці не. Можна страціць большую частку свайго жыцця на мультфільм, а ён наогул не стане вядомым...
Інтэрв’ю з Генадзем Буто – Раскажы, каб чытачам было больш зразуАб рабоце ў Пецярбургу і фрымела, колькі часу патрабуецца для працы лансе над адным мультфільмам? –Ты дастаткова доўга працаваў сам на сябе Вось глядзіце, 1 секунда – гэта 24 альбо 25 ў Мінску, чаму вырашыў пераехаць у Пекадраў. Калі тэхніка класічная, то за 1 секунду цярбург? трэба намаляваць 24 або 25 малюнкаў, якія Я зразумеў, што так бясконца можна рабіць будуць звязаны ў адно цэлае і ствараць нейкі нейкія дробныя анімацыйныя праекты і рух. Аднак недастаткова зрабіць адны толькі не прасоўвацца наперад. Мне захацелася малюнкі. Гэта больш чым карпатлівая праца, прапусціць праз сябе рэальную вытвордзе ўсё павінна быць дэталёва распрацавачасць поўнаметражнага 2D-мультфільма. Так на. Перш за ўсё сцэнарыст прадумвае, што я пачаў працаваць у студыі «Мельница». Тым адбываецца ў самой сцэне; раскадроўшчык больш ва ўсім свеце ўжо амаль не робяць робіць раскадроўку; лэйаўціст ставіць схе2D, нават у Disney зачынілі му, дзе будзе знаходзіцца персанаж; аніматар маЯ лічу, што ўся справа ў адпаведны аддзел. А ў люе чарнавую анімацыю; шчырасці: калі ты робіш Расіі, дзе анімацыя ледзь дыхае, робяць, прызатым фазоўшчык робіць тое, што ты хочаш, і чым поўнаметражную фазоўкі; адзін чалавек Парадокс! апісвае контуры; далей тое, што ты робіш, па- анімацыю. ідзе заліўка; пасля гэтадабаецца большасці, та- Я вырашыў, што гэта ўнікальная магчымасць га – цені, фон; кампозер ды ты папулярны. – паспрабаваць рабіць склейвае ўсё з фонам... Закласічную анімацыю і натым дадаюць спецэфекты і ват не на камп’ютары, а на кальцы (паперы), робяць мантаж. Адзін чалавек піша дыялогі, сапраўдны олдскул. Прайсці праз гэта, атрыдругі – музыку, а хтосьці – гукі. Такіх кадраў у маць вопыт, нават проста запісаць радок у адным мультфільме шмат тысяч. Перакладсваёй біяграфіі, рэзюмэ, што ты працаваў ная анімацыя трохі прасцей у гэтым плане. над поўнаметражным 2D-мультфільмам – і ўжо ў аніматара іншы статус. І практыка, вя– Многія мараць аб прафесіі аніматара, дома, бо лепшая школа ў кінематографе – мастака, дызайнера, мяркуючы, што яны практыка. складаюцца з адной толькі творчасці. Атрымліваецца, што гэта не зусім так? У спецыяліста абсалютна любой прафесіі, якая нават звонку выглядае маляўніча, ляжыць велізарная праца. Калі чалавек дасягнуў поспеху – гэта не значыць, што яму гэта лёгка далося. Хутчэй за ўсё, ён шмат гадоў упарта працаваў. Вядома, бываюць выключэнні, ёсць таленты, якія ў пэўны час і ў пэўным месцы сталі запатрабаванымі ў грамадстве. Яны робяць нешта для сябе, і аказалася, што гэта модна, і людзям падабаецца гэта глядзець, слухаць. Так адбываецца, калі твае густы супадаюць з густамі мас. Я лічу, што ўся справа ў шчырасці: калі ты робіш тое, што ты хочаш, і тое, што ты робіш, падабаецца большасці, тады ты папулярны.
51
Творчы шлях – Калі і чаму ты пакінуў «Мельницу»? На прыканцы другога года працы ў «Мельницы», у кастрычніку 2013 года, мне прапанавалі зрабіць праект, якім я да сённяшняга дня займаюся. Таму прыйшлося сысці, бо сумяшчаць працу ў студыі з працай над праектам было немагчыма. Але сыходзіць я не хацеў – у асноўным з-за калектыву. І як раз-такі гэта і з’яўляецца самым галоўным недахопам працы ў адзіночку – нейкая сацыяльная ізаляцыя.
развіцця няма, і чыста псіхалагічна цяжка. Напрыклад, чалавек пачынае патрабаваць большага, чым гэта яму можа прадставіць працадаўца. Работнік застаецца незадаволены і развіваецца канфлікт. Гэта значыць, работнік дасягае максімальна магчымай «вышыні» ў гэтай фірме. Але наогул шмат залежыць ад чалавека, наколькі ён часта хоча абнаўляць ўсё ў сваім жыцці, спрабаваць нешта іншае. Дарэчы, для мяне гэта неабходнасць.
– Раз мы загаварылі пра працу па-за сту–- І ўсё ж такі, што табе больш па душы: фрыдыяй, раскажы, як табе працавалася самаланс ці офіс? стойна? Бо ў цябе ўжо быў такі вопыт і да Быць гаспадаром самаму сабе, я не люблю «Мельницы». эксплуатацыю... Фрыланс мяне напружвае Як у любой справе, тут адсутнасцю людзей, з ёсць перавагі, так і недаАле ўсё ж трэба быць якімі можна было б прахопы. Галоўны плюс – нам цаваць, гэта самы вялікі вельмі мэтанакіраваным усе зайздросцяць (смяецмінус для мяне. і самаарганізаваным, ца). Людзі думаюць, што фрылансер – чалавек свакаб не паддацца ляно- – Ты беларускі аніматар? бодны, яго не эксплуатуТак, вядома, у мяне пашце і спакусам вольнага юць, ён робіць, што хоча. парт беларускі, ды і ў Расіі баўлення часу, не ўпасці Але ўсё ж трэба быць мяне ўсё ўспрымаюць як вельмі мэтанакіраваным беларуса. Калі кажуць пра ў пракрасцінацыю. і самаарганізаваным, каб мяне: «А, Гена, ён белане паддацца ляноце і спарус». кусам вольнага баўлення часу, не ўпасці ў пракрасцінацыю. А наогул лічу, што доўга працаваць на адным месцы шкодна для любога чалавека. Можа пачацца крызіс: і
52
Інтэрв’ю з Генадзем Буто
О Аб справах сапраўдных, захапленнях і планах на будучыню
– Як ты ставішся да планавання сваёй працы і жыцця? Лічу, што неабходна складаць планы. Вядома, можна на свой страх і рызыку спадзявацца на імправізацыю, раптам што-небудзь – Чым займаешся зараз? і выйдзе, але гэта малаэфектыўна. Трэба Раблю новы мультфільм для праекта Рэпрадставіць, кім бы ты хацеў быць праз 5 анімацыя1. Тэма антынаркатычная, і, калі гадоў. І запланаваць кожпадумаць, не такая ўжо і ны крок, хай нават кожны абмежаваная, яе можна Зрабіў працу – узнамесяц у адпаведнасці з выінтэрпрэтаваць у розных га- родзіў сябе інтэр- значаным, інакш час хутка ракурсах. Бо залежнасць пройдзе. Асноўная праблема можа быць не толькі ад нэтам, 10-15 хвілін. заключаецца ў тым, каб вынаркотыкаў. Я яе вельмі значыцца што запланаваць. шырока прадстаўляю ў гэВа ўсялякім выпадку для мяне, таму што я тай працы – залежнасць ад чаго заўгодна. да гэтага часу не ведаю, чым хачу займацУвогуле, раблю з заказной працы аўтарскі ца... І гэта не абавязкова анімацыя. Хацелася праект, прычым зноў даволі змрочны, хоць б трохі ад яе адысці, пашырыць сваю дзейі сама тэма не жыццярадасная. Мне паданасць. Я адчуваю, што мяне цягнуць і іншыя баецца псіхадэлічная стылістыка, жахі, але, віды выяўленчага мастацтва, усё сумежнае з шчыра кажучы, я ўжо трохі стаміўся ад гэтаанімацыяй, відэа, напрыклад. га. Думаю, што будучыя праекты будуць на пазітыўнай ці нават абсурднай хвалі. – Які твой распарадак дня? Ён такі, што я ахвярую ўсім астатнім дзе– Якія ў цябе планы? Ці збіраешся заставацля працы. Ёсць шмат спакусаў у выглядца ў Піцеры? зе інтэрнэту ды іншых адцягваючых увагу Ужо, напэўна, не. У мяне такое адчуванне, момантаў, таму я выпрацаваў для сябе схему, што жыву тут занадта доўга (усміхаецца). Хоць не магу сказаць, што ідэальна ведаю горад. У Пецярбургу трэба капацца і шукаць – за фасадамі дамоў схавана шмат усялякіх цікавых вулачак, лофтаў, крам. Але хачу паспрабаваць нешта яшчэ, жыццё кароткае, а свет вельмі вялікі. Хацеў бы павандраваць: каб вызначыцца, дзе жыць, трэба параўнаць, я лічу, што я мала дзе бываў.
1 РЭ-анімацыя –праект, які прадугледжвае стварэнне анімацыйнага серыяла з кароткіх, даволі рэзкіх па графіцы карцін з выразным антынаркатычным (і антыалкагольным) сюжэтам. Генадзь Буто згодна з кантрактам праекта Рэ-анімацыя стварыў адзін з сваіх самых вядомых мультфільмаў “Лядзяш” (Lollipop).
53
Творчы шлях што я раніцай устаю і інтэрнэт не ўключаю. А калі ўключаю, каб пошту паглядзець, то засякаю час. Я ўвесь час гляджу на гадзіннік, а калі праходзяць адведзеныя хвіліны, кажу “раз, два, тры“ і выключаю інтэрнэт. Вельмі асцярожны з ім, таму што ведаю, што можна лёгка страціць кантроль і пачуццё часу, таму я ўспрымаю інтэрнэт як заахвочванне, узнагароду. Зрабіў працу – узнагародзіў сябе інтэрнэтам, 10-15 хвілін. Вядома, бываюць зрывы, калі я знаходжу нешта цікавае, і пакуль не дачытаю артыкул, не магу спыніцца.
Парады таленавітага чалавека – Ці можа чалавек без спецыяльнай адукацыі працаваць у гэтай сферы? Так, можа. Да прыкладу, я працую ў анімацыі без спецыяльнай адукацыі. А калі ты хочаш стаць рэжысёрам анімацыі, то табе нават маляваць не абавязкова. Чалавек, які не мае мастацкай або іншай спецыяльнай адукацыі, але які адчувае рух і мае кінематаграфічны нюх, можа працаваць рэжысёрам альбо займацца 3D-анімацыяй.
– Чым акрамя анімацыі захапляешся? Музыкай, выяўленчым мастацтвам, дызай– А як атрымліваць спецыяльныя веды? нам, літаратурай... А яшчэ бегаю і хаджу ў Зараз дзякуючы інтэрнэту з гэтым наогул спартзалу. Лічу, што калі б няма праблем. Можна спортам не займаўся, то ў Інфармацыі нават за- атрымліваць такія веды, прамым сэнсе загнуўся б. якіх табе не дадуць на тых шмат. Але яна нічога жа курсах рэжысёраў і Па-першае, гэта разганяе не дасць без практыкі. сцэнарыстаў. У інтэрнэце кроў, выпрацоўвае гармон шчасця, эндарфін. А паПрактыка – лепшы спо- можна знайсці карысныя другое, трэба рыхтавацрэсурсы, кнігі, сабраныя саб навучыцца. ца да старасці, дакладней з усяго свету, прычым у супраціўляцца ёй. любы момант. Галоўнае, вядома, ведаць англійскую мову, таму што 80 – Хто цябе падтрымлівае? працэнтаў самай патрэбнай інфармацыі на Бацькі ў першую чаргу. З нейкага момананглійскай, далёка не ўсё перакладаецца на ту, калі я пачаў атрымліваць ўзнагароды, рускую. Інфармацыі нават зашмат. Але яна яны сталі сур’ёзна ставіцца да маёй працы. нічога не дасць без практыкі. Практыка – А яшчэ вельмі падтрымлівае, калі людзі лепшы спосаб навучыцца. пішуць, як яны ўражваюцца і натхняюцца маімі мультфільмамі. Асабліва, калі стомлеПарада Генадзя Буто: ны, гэта так падбадзёрвае, з’яўляецца доРаю біблію анімацыі, кнігу – Richard Williams брым стымулам. «The Animator’s Survival Kit - Animated», яна ёсць у перакладзе ў Інтэрнэце разам з відэаурокамі. Каштоўная кніга.
– З чаго пачаць таму, хто вырашыў заняцца анімацыяй? Як я ўжо казаў, няма нічога лепшага за практыку, трэба проста браць і рабіць. Але перш за ўсё варта спачатку вызначыцца, ці сапраўды па табе гэта, наколькі цікава табе, ці супадае з тваімі жаданнямі, здольнасцямі і магчымасцямі. Таму што ёсць такія людзі, якія загараюцца, пачынаюць рабіць, а праз нейкі час згасаюць, губляюць цікавасць. А 54
Інтэрв’ю з Генадзем Буто
анімацыя не для людзей, у якіх няма цярпення. Як сказаў Фёдар Хітрук2, аніматар – гэта чалавек з жалезным задам (смяецца). І калі чалавек зразумее, што анімацыя – гэта яго сфера, то ён “асуджаны”, паколькі нічога іншага, акрамя анімацыі, ужо не зможа рабіць. Усе сапраўдныя аніматары ў большасці сваёй – энтузіясты, якія, нягледзячы на ўсе цяжкасці (з грашыма, працай, умовамі), працягваюць гэтым займацца. Яны ненавідзяць яе, пастаянна кідаюць, але ўсё адно вяртаюцца. – Як знайсці сябе? Самае цяжкае пытанне. У першую чаргу трэба прыслухоўвацца да сябе. Калі займаешся нейкай справай і адчуваеш дыскамфорт – трэба адыходзіць ад гэтага. Гэта значыць трэба рабіць тое, што падабаецца. Калісьці мы з бацькам недастаткова разумелі адзін аднаго наконт адносінаў да працы. Ён казаў, што праца павінна прыносіць грошы, каб можна было на іх жыць, а не існаваць. І што праца не заўсёды прыносіць задавальненне. А я з ім не згаджаўся, бо лічу, што праца павінна прыносіць і задавальненне, і грошы. Навошта марнаваць жыццё на рэчы, якія табе не падабаюцца? Трэба доўга і ўпарта працаваць у сваёй сферы, пакуль яна не пачне
цябе забяспечваць. І хай гэта будзе складана, але каму цяпер лёгка.
Дасягненні. Са сваімі працамі Генадзь Буто неаднаразова станавіўся ўдзельнікам і дыпламантам розных міжнародных анімацыйных фестываляў і конкурсаў. Так, яго кліп на песню “Мілая” гурта “КЕРРИ” заваяваў прыз за лепшую працу ў прыкладной анімацыі на 17-м Адкрытым фестывалі анімацыйнага кіно ў Суздалі (РАСІЯ, 2012), а таксама ўдзельнічаў у вядомым Міжнародным анімацыйным Фестывалі ANNECY (Ансі, ФРАНЦЫЯ, 2012 )
Карысная інфармацыя Генадзь Буто рэжысёр, аніматар, мастак, дызайнер www.youtube.com/user/5uto vimeo.com/buto
2 Фёдар Хітрук – вядомы савецкі і расійскі мультыплікатар, рэжысёр, сцэнарыст, педагог, перакладчык. Рэжысёр і сцэнарыст такіх вядомых мультфільмаў як “Канікулы Баніфацыя”, “Фільм, фільм, фільм”, серый мультфільмаў пра Віні-Пуха і інш.
55
Шукаем ідэі
МЕТАД ФАКАЛЬНЫХ АБ’ЕКТАЎ Як вы прыдумляеце ідэі для творчасці? Ці ведаеце вы, што існуюць адмысловыя метады прыдумвання? Самыя цікавыя з тых, якія працуюць, мы апрабуем і пакажам, што ў нас атрымалася. Спрабуйце з намі, вы будзеце здзіўлены, наколькі яркія ідэі вы можаце генераваць. Пачынаем! Метад факальных аб’ектаў вельмі просты, відавочны і дзейсны.
Што робім: пераносім ўласцівасці аднаго аб’екта на другі. Як: 1. Выбіраем аб’екты: - фокусны аб’ект (над чым хочаце папрацаваць); - выпадковы адзін або, па жаданні, некалькі аб’ектаў, выкарыстоўваючы любы слоўнік ці нават генератар слоў.
Метад факальных аб’ектаў у 1923 распрацаваў прафесар Берлінскага ўніверсітэта Эміль Кунца, у 50-я г.г. ХХ ст. метад удасканаліў Чарльз Вайцінг з ЗША.
Сінонімы: Факальны – фокусны, ачаговы
2. Выпісваем уласцівасці выпадковага (-ых) аб’ектаў. 3. Прымяраем уласцівасці выпадковага аб’екта да фокуснага. 4. Запісваем ці замалёўваем лепшыя ідэі.
ПРЫКЛАД: Задача: прыдумаць незвычайны аловак. Фокусны аб’ект: аловак. Выпадковыя аб’екты: выбіраем з выпадковай кнігі (“Тысяча і адна ноч”) метадам “тыку”: “дом”, “воблака”.
56
ДОМ
ВОБЛАКА
цагляны вялікі загарадны шматпавярховы драўляны
пульхнае ватовае белае мяккае
АЛОВАК
МЕТАД ФАКАЛЬНЫХ АБ’ЕКТАЎ Нашы ідэі:
цагляны + аловак
вялікі + аловак
загарадны + аловак
шматпавярховы + аловак
драўляны + аловак
пульхны + аловак
ватовы + аловак
белы + аловак мяккі + аловак
Прыдумляйце з задавальненнем! 57
название рубрики
58
Тэст «2 астравы»
астравы Можна верыць ці не верыць тэстам, але калі ставіцца да іх як да цікавай забаўкі, можна паглядзець на сабе з боку, вынайшоўшы раней невядомае. У нашым тэсце няма пытанняў, на якія загадзя дадзены варыянты адказаў з магчымасцю падліку балаў. Мы прапаноўваем вам абстрагавацца ад штодзённасці і пафантазіраваць. Упэўнены, што вам будзе цікава правесці гэты тэст у кампаніі сяброў і знаёмых.
Правіла: думаць нядоўга, адказваць адразу. 1. Уявіце сабе два астравы. 2. На першым востраве ўявіце жывёлу. Якая яна? Распавядзіце, якія якасці вам у ёй да спадобы, а якія не. Лепш апісваць якасці ўнутраныя (характар, звычкі), чым вонкавыя (афарбоўка, колер вачэй і інш.).
3. Зараз уявіце жывёлу на другім востраве і распавядзіце пра яе. Што яна робіць, які мае характар? На старонке 98 вы даведаецеся, што азначаюць вынікі тэста.
Ці вы ведалі? Слова “тэст” у перакладзе з латыні значыць “гліняны сасуд, гаршчок, гладыш”. Гэтыя сасуды выкарыстоўвалі алхімікі падчас правядзення доследаў па пераўтварэнні невысакародных металаў у золата і срэбра.
59
агу,
Вяснаааааааа аааааааааааа аааааааааааа - аааааааааааа - - аааааааааааа аааааааааааа - - аааааааааааа аааааааааааа - аааааааааааа - - аааааааааааа аааааааааааа 60
Гуканне вясны Пра Гуканне вясны на Беларусі нам расказала мастак, сябра Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, мастацкі кіраўнік спеўнага гурта “Горынь” Наста ГЛУШКО.
Гуканне вясны як цыкл Гуканне вясны ў розных рэгіёнах нашай краіны адбывалася па-свойму, асабліва. Беларусь – старажытная краіна, у нас усё настолькі варыятыўна, што нават ў суседніх вёсках могуць быць розныя абрады, таму адзінай формы няма. Для нашага свята мы адабралі самыя характэрныя абрады і дзеянні, самыя цікавыя па форме і змесце. Вясновы фэст у Вязынцы, што кожны год ладзіць СЭТ (Студэнцкае этнаграфічнае таварыства), адбываецца звычайна ў выхадны дзень, самы блізкі да Раўнадзенства, 21 сакавіка. Але ж Гуканне вясны – гэта не свята аднаго дня, а хутчэй працэс, цыкл святаў, гулянняў. Паўсюдна па Беларусі вясну пачыналі клікаць ад моманту з’яўлення праталінаў, але дзе-нідзе маглі ўжо і ад Масленкі. Гукалі ледзь не кожны дзень, аж да Звеставання (ці Дабравешчання, у гэтым годзе прыпадае на 7 красавіка). Пасля гэтага гукальныя песні сціхаюць, пачынаецца час іншых веснавых песень.
разгойдвалі дзяўчат як мага вышэй, а яны спявалі песні, калі падляталі наверх, агукалі, вясну клікалі. Яшчэ цікавая забава: скакаць на дошцы – даўгую трывалую дошку клалі на калодку, нібыта гушкалку: адна дзяўчына падскоквала на ёй, а другая падлятала ўверх. Верылі: чым вышэй скакаць ці разгойдвацца на арэлях, тым вышэй парасце лён. Асобна трэба сказаць пра гукальныя песні. Мне падаецца, вясна – суцэльна дзявочы час, таму што ўсе асноўныя цыклы песень выконваліся дзяўчатамі. Ёсць песні, заклічкі, огулькі, як іх завуць на Падляшшы, яны непасрэдна адносяцца да гукання вясны, ёсць прымеркаваныя да вясновых святаў – велікодныя, траецкія, русальныя, стрэльныя (абрад “Пахаванне стралы” на Гомельшчыне); ёсць проста прымеркаваныя да вясны, якія можна спяваць у любы час веснавой парой.
Асаблівасці Гукання Існуе мноства варыянтаў правядзення абрадаў. Звычайна гукаць вясну выходзілі на высокія пагоркі. Там раскладвалі вогнішча (гэта называлі “грэць зямлю”), пяклі яешню, як сонечную старажытную рытуальную страву. Ладзілі танцы, гульні, скокі, спявалі песні, вадзілі карагоды… У мясцовасці, дзе няма пагоркаў, залазілі нават на дахі хат, паграбоў, маючы на мэце “дакрычацца, дагукацца” да Бога, каб хутчэй прыходзіла вясна. Улюбёны занятак моладзі на вясновых гуляннях – гушкацца на арэлях. Хлопцы 61
Традыцыі. Беларусь
62
Гуканне вясны Свята ў Вязынцы адбываецца наступным чынам. Распачынаюць свята дзяўчаты, што на высокай горцы заводзяць гукальныя песні, перагукаюцца з горкі на горку. Потым, пабраўшыся за рукі і прыхапіўшы ўсіх ахвочых, вялізным карагодам спускаюцца з гары і абыходзяць усе святочныя пляцоўкі пад карагодныя песні. Пасля пачынаюцца гульні, танцы, гушканне на арэлях…. Таксама для гасцей фэсту ладзіцца кірмаш народных рамёстваў, выступаюць спеўныя ды фолк-гурты, гатуюцца стравы беларускай кухні.
Гульня Есць цыкл гульняў, якія прымеркаваныя толькі для вясны, якія потым увесь год не гуляюць. Напрыклад, гульня «Проса», якую мы штогод ладзім ў Вязынцы. Ёсць розныя варыянты заканчэння гульні. Дзеўка або зрываецца і ўцякае, а хлопец павінен яе дагнаць. Або хлопец, пакінуўшы свой шэраг, спрабуе забраць дзяўчыну з процілеглага шэрагу, а дзеўкі не пускаюць. Існуюць таксама варыянты тэксту са старажытным прыпевам “Ходзіць Лада”, “Ой, Дзідь, Лада”.
Гуляем! Хлопцы і дзяўчыны, узяўшыся пад рукі, становяцца двума шэрагамі, адзін насупраць другога, на пэўнай адлегласці. У адным хлопцы, у другім – дзяўчыны. Хлопцы рушаць у бок дзяўчат спяваючы: - А мы проса сеялі, сеялі! (Ідуць на сваё месца) Дзяўчыны паўтараюць гэтыя ж рухі і таксама спяваюць: - А мы проса вытапчам, вытапчам! - Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць? - А мы коней выпусцім, выпусцім. - А мы коней пераймем, пераймем! - Ды чым жа вам пераняць, пераняць? - А шаўковым повадам, повадам! - А мы коней выкупім, выкупім! - А чым жа вам выкупіць, выкупіць? - А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў! - Нам не трэба тысячы, тысячы! - А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну. - А вось гэта трэба нам, трэба нам!
63
Традыцыі. Беларусь
Абрадавае печыва Да святаў вясновага цыклу прымеркваны прыгожы абрад, калі выпякаюць печыва ў выглядзе жаваранкаў. Раней, на Саракі, выпякалі 40 жаваранкаў і верылі , што ў гэты дзень вяртаюцца птушкі. Гэтае печыва раздавалі дзецям, тыя падкідалі яго ўгору, заклікаючы птушак хутчэй вяртацца і прыносіць вясну. Форма печыва залежыць ад рэгіёна, дзе яго выпякалі. На Гомельшчыне нажом выразалі з цеста пляскатыя выявы птушак, называліся яны чыркамі. На Палессі рабілі галёпы – своеасаблівае печыва ў форме буслінай лапы. Мы пячом адмысловыя булачкіжаваранкі, якія вядомыя па розных раёнах Беларусі, напрыклад, такія пякла мая бабуля з Барысаўшчыны, ёсць згадкі з Гарадзеншчыны. Робім іх здобнымі, а раней цеста магло быць і прасцейшае.
64
Рэцэпт
Для салодкага здобнага дражджавога цеста спатрэбіцца (без апары): Дрожджы - 1\2 пачка; Цукар - 1\2 шклянкі; Малако - 1 л; Яйкі - 2-3 шт.; Масла сметанковае - 1\2 пачка; Мука - блізу 2 кг, залежна ад колькасці вадкасці; Крыху солі; 2 ст.л. смятаны. Дрожджы з цукрам расцерці, пасля дадаць цёплага (не гарачага) малака, яйкі, масла растопленае, соль, смятану. Размяшаць, паступова дадаваць прасеяную муку, замясіць цеста, крыху больш тугое, чым на велікодныя булкі, каб печыва было крапчэйшым. Даць цесту пастаяць прыкладна 30 хвілін, яшчэ раз вымесіць. Жаваранкі рабіць наступным чынам: жмуток цеста раскачаць кілбаскай і завязаць у вузельчык. З аднаго канца вузельчыка зрабіць дзюбу, другі распляскаць для хвосціка, нарэзаць нажом, нібыта пёркі, можна зрабіць вочкі з разынак ці перцу.
Гуканне вясны
Гуканне вясны ў сучасных гарадскіх умова Вясна – прыродная з’ява, таму святкавалі яе надыход заўжды на двары, на вольным паветры. Нам, гарадскім жыхарам, не трэба загадваць на будучы ураджай ці на скаціну, таму застаюцца толькі элементы абрадаў, сімвалы, але самыя паэтычныя і прыгожыя. Мы ўсе любім вясну, чакаем яе пасля халадоў. Усім хочацца выбрацца з зімовых памяшканняў на сонейка. Ад нашых продкаў у гэтым мы не моцна адрозніваемся, хоць для іх вясна была больш значным, жыццядайным часам, надзеяй на новае, яе сустракалі з радасцю і ўдзячнасцю, перажыўшы цяжкую і небяспечную зіму. Гэтую пару года чакалі і чакаем, таму што гэта ў нашых генах закладзена, вясна са старажытных часоў – сапраўдны пачатак, не толькі земляробчага года, а любога іншага. Новае жыццё адраджаецца, усё квітнее. Па некаторых меркаваннях лічыцца, што раней Вялікдзень выступаў у якасці Новага года, і падарункі-абноўкі дарылі менавіта ў гэты дзень, а не так, як мы зараз гэта робім у ноч на 31 снежня. “Вялічка ідзець – нечага надзець, Вялічка прыйшло – надзець прынясло”…
Вясёлай вам вясны! 65
Звяры радуюцца вясне: ствараем ілюстрацыю Мы вырашылі крыху пафантазіраваць і ўявіць, як сустракалі б вясну звяры, калі б бралі прыклад з нас, людзей.
1. Спачатку робім накід. Яго можна зрабіць на паперы алоўкам або адразу пачынаць у Photoshop (як мы). На гэтым этапе наша будучая ілюстрацыя можа быць даволі схематычнай – далей усе недакладнасці выправяцца.
2. Калі вы малявалі эскіз алоўкам – скануем яго і адкрываем ў Photoshop, дзе акуратна на новым слоі прамалёўваем контуры. Пры неабходнасці можна прыбіраць або дадаваць новыя дэталі.
66
Майстар-клас. Ілюстрацыя
3. Ствараем новы слой і інструментам Brush Tool (пэндзаль) у рэжыме Multiply (множанне) размалёўваем нашу карцінку.
4. Працягваем размалёўваць. Для таго, каб гэта атрымалася акуратна, не забываем павялічваць маштаб малюнка. Павялічыць маштаб: Ctrl + Паменшыць маштаб: Ctrl-
5. Пераходзім да дэталяў: малюем узоры на вопратцы, траву, аблокі, тэкстуру на дахах хат.
6. Дадаём лёгкія цені. На новым слоі замалёўваем блакітна-шэрым колерам задні план карцінкі, каб прыглушыць і «аддаліць» яго ад пярэдняга. Прызначаем гэтаму слою празрыстасць 30%. Гатова!
Эксперыментуйце, стварайце свае ілюстрацыі! Жадаем поспехаў! 67
ПТУШКІ ПРЫЛЯЦЕЛІ
68
Майстар-клас. Птушачка з паперы
Прапануем вашай увазе невялічкі і зусім просты майстар-клас па вырабу папяровай птушкі. Яе можна павесіць на акне дома, над сталом, на ганку ці ў пад’ездзе, на дрэве.
Вам спатрэбяцца: кардон (белы ці каляровы); просты аловак; нажніцы; іголка з ніткай; для ўпрыгожвання – каляровыя алоўкі, фламастары, маркеры, фарбы. • Спампуйце на нашым сайце alovakmag.by і раздрукуйце шаблон для птушкі. • Выражце з дапамогай нажніц дзве часткі шаблона птушкі. Прыкладзіце да аркуша кардона, абвядзіце і выражце зноў. Не забудзьцеся зрабіць надрэзы на крылах і тулаве птушкі. • Вы можаце ўпрыгожыць птушку на свой густ: размаляваць, прыклеіць дэкаратыўныя элементы. • Злучыце перпендыкулярна элементы птушачкі: ўстаўце надрэз у надрэз. • Зацягніце нітку ў іголку і зрабіце птушачцы пяцельку, каб яе можна было вешаць.
Спампаваць шаблоны птушак можна на нашым сайце alovakmag.by у раздзеле “Карыснае”. 69
ЦІ ПАТРЭБНЫ ТВОРЦЫ МАРКеТЫНГ?
70
Ці патрэбны творцы маркетынг? Погляд аднаго творчага чалавека на маркетынг. Што такое творчы маркетынг? Пра маркетынг мы ўсе так ці інакш чулі, а значэнне маркетынгу ў сферы handmade незаслужана недаацэненае, бо і ў рэалізацыі “творчых” тавараў працуюць усе схемы і фішкі маркетынгу, яго трэба толькі трохі адаптаваць. Законы продажу працуюць усюды аднолькава. Мой асабісты погляд на маркетынг склаўся дзякуючы вопыту працы дызайнерам, рамеснікам, індывідуальным прадпрымальнікам. Так нарадзілася ідэя пісаць пра маркетынг для творчых людзей, якія спецыяльна не навучаліся гэтаму ў эканамічных ВНУ і не чыталі Котлера.
ВЫЗНАЧАЕМСЯ З ПАНЯЦЦЕМ Азначэнняў “маркетынгу” існуе каля дзвюх тысяч. Мы не будзем разбіраць фармуліроўкі, а проста звернемся да літаральнага перакладу з англійскай мовы: marketing – гэта продаж. Нам, як стваральнікам прыгожага, важна прадаваць свае вырабы і паслугі. Не толькі важна, але і патрэбна – продаж не толькі прыносіць прыбытак, але і дорыць адчуванне запатрабаванасці і значнасці. Для творчага чалавека гэта жыццёва неабходна – ад гэтага вырастаюць крылы, хочацца дзейнічаць, тварыць, развівацца.
УЗАЕМАВЫГАДНЫЯ ПАКУПКІ Маркетолагі імкнуцца да продажу, а мы, творцы, праз продаж нашага тавару, – да запатрабаванасці і славы. Пад таварам будзем разумець любы выраб або паслугу, якія мы ствараем. Мы адчуваем сябе патрэбнымі, калі патрэбны наш тавар. Глядзіце, якая атрымліваецца ўзаемавыгада:
Пакупніку патрэбны тавар
Філіп Котлер – прафесар маркетынгу Вышэйшай школы менеджменту Келаг пры Паўночна-Заходнім універсітэце ЗША (Kellogg School of Management), магістр эканомікі Чыкагскага ўніверсітэта, доктар філасофіі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Шырока вядомы як папулярызатар і сістэматызатар маркетынгу. Філіп Котлер з’яўляецца аўтарам многіх бестселераў, сярод якіх “Асновы маркетынгу”, “Маркетынг. Менеджмент”, “10 смяротных грахоў маркетынгу”, “Маркетынг ад А да Я. 80 канцэпцый, якія павінен ведаць кожны менеджар” і многіх іншых.
Вашаму тавару патрэбны пакупнік
Наша задача зрабіць усё для таго, каб патэнцыйны пакупнік зразумеў, што яму патрэбны менавіта ваш тавар.
ПАКУПНІКУ ПАТРЭБНЫ ВАШ ТАВАР, магчыма, ён пакуль пра гэта не ведае
71
Творчы маркетынг Пакупнік не проста штосьці ў нас купляе, ён вырашае канкрэтную задачу па задавальненні сваіх патрэб.
Вы задумваліся, якая задача можа быць у пакупніка вашых вырабаў?
ЗАДАЧА: Упрыгожыць кватэру, дом
тэкстыль
паслугі: роспіс
інтэр’ерныя лялькі
вышыўка карціна, пано
Атрымліваецца, задача ў пакупніка адна, а рашэнняў гэтай задачы можа быць даволі шмат. Купляюць наш тавар ці не, нельга растлумачыць толькі паняццем “падабаецца-не падабаецца”. Вядома, існуе пэўная доля суб’ектыўнасці ў прыняцці рашэння аб пакупцы. Аднак варта разумець, што калі тавар не прадаўся, значыць мы не здолелі яго прадаць, не данеслі яго перавагі, не паказалі, што менавіта наш тавар лепш за ўсіх здольны задаволіць запыты пакупніка. Такім чынам, нам трэба толькі
правільна паднесці тавар розным пакупнікам.
72
Ці патрэбны творцы маркетынг?
ПАКУПНІКІ БЫВАЮЦЬ РОЗНЫЯ ... Пакупнікоў умоўна можна падзяліць на 4 катэгорыі, і для паспяховага продажу кожную катэгорыю варта ўлічваць і працаваць з ёй асобна:
Ведаюць дзе і ведаюць што купляць
Не ведаюць дзе, але ведаюць што купляць
Пакупнік ведае вас, яму падабаецца, што вы ствараеце, і ён ведае, як з вамі звязацца. Гэта ідэальны варыянт.
Пакупніку патрэбна тое, што вы робіце, але ён яшчэ не ведае пра вас.
ВАЖНА:
ВАЖНА:
Ці прапануеце вы зніжкі сталым кліентам і іншыя прыемныя бонусы? Ці падтрымліваеце вы сувязь з кліентам? Зрабіце пакупніка пастаянным кліентам.
Як пакупніку вашага тавару прасцей за ўсё даведацца пра вас? Ці зразумела, як з вамі звязацца? Ці прадстаўлены вы ў інтэрнэце, галерэях? Ці ўдзельнічаеце ў кірмашах? Падумайце, як пакупніку знайсці вас.
Ведаюць дзе, але не ведаюць што купляць
Не ведаюць дзе і не ведаюць, што купляць
Напрыклад, пакупнік хоча ўпрыгожыць памяшканне, але не ведае, што канкрэтна яму трэба: карціна, лялька, паслуга роспісу...
Напрыклад, пакупнік хоча “штонебудзь прыгожае”, а дзе купіць, не ведае.
ВАЖНА:
Як вы можаце данесці да пакупніка, што яму патрэбны менавіта ваш тавар сярод іншых? Кідкай назвай? Рэкламай? Якасцю? Коштам? Падумайце аб вашых перавагах.
ВАЖНА:
Ці ведаюць пра вас? Як вы расказваеце пра сябе і аб сваіх таварах? Ці лёгка ваш тавар вылучыць сярод іншых? Падумайце аб непаўторнасці і ўнікальнасці вашага тавару. Заявіце пра сябе.
73
Творчы маркетынг
МЭТАВАЯ АЎДЫТОРЫЯ Падумайце, якія запыты і задачы вырашае ваш тавар? У каго ўзнікаюць такія запыты? Вы задумваліся, хто ваш пакупнік, якія ў яго інтарэсы, звычкі, чым ён жыве, які яго ўзрост, які прыбытак? У маркетынгу гэта называецца разуменнем мэтавай аўдыторыі. Як бы мы ні спадзяваліся, што мы са сваім таварам патрэбны ўсім, гэта не зусім слушна. Такія думкі адводзяць нас далёка ад рэальнасці. Няма нічога страшнага ў тым, што ваш тавар патрэбны не ўсім. Наадварот, усведамляючы гэта, вы зможаце дакладна ўявіць свайго пакупніка, яго патрэбы і запыты, а, зыходзячы з гэтага, вы зможаце правільна пазіцыянаваць свой тавар. Складзіце партрэт вашага пакупніка: • Пол • Узрост • Даход • Сямейнае становішча (муж, жонка, дзеці, хатнія жывёлы) • Захапленні, стыль жыцця, жыццёвыя каштоўнасці і прыярытэты • Якія ў яго могуць быць праблемы • Дзе бавіць час, куды ходзіць, на якіх сайтах завісае
Раздрукуйце і запоўніце нашу схему па даследаванні мэтавай аўдыторыі. Калі вы ствараеце розныя тавары, то на кожны тавар запоўніце сваю схему. Запаўняйце, дамалёўвайце, даследуйце:
Даследванее мэтавай аўдыторыі: тавар
звычкі
сямейнае становішча
дзе і як бавіць час
узрост
пол
праблемы
Спампаваць і раздрукаваць схему можна на нашым сайце alovakmag.by у раздзеле «Карыснае».
74
Ці патрэбны творцы маркетынг? Пасля гэтага даследавання ўзнікне разуменне, хто ваш пакупнік, што яму цікава, як і дзе яму лепш прапанаваць свой тавар, як скласці тэкст рэкламнай прапановы.
Шлях пакупніка Мы ўжо высветлілі, што за фрукт наш пакупнік. Зараз прасочым яго шлях да набыцця нашага тавару: 1. Усведамляе патрэбу (напрыклад, “упрыгожыць свой дом”). 2. Фарміруе запыт (шукае інфармацыю ў інтэрнэце, у крамах, пытаецца ў знаёмых, наведвае тэматычныя кірмашы). 3. Ацэньвае варыянты (якасць, кошт і іншае). 4. Прымае рашэнне аб пакупцы (выбірае лепшы для сябе варыянт). 5. Аналізуе вынікі (уражанні ад пакупкі: ці не шкадуе аб выбары, ці захоча вас парэкамендаваць знаёмым, ці купіць нешта яшчэ?).
75
Творчы маркетынг Задумайцеся, ці лёгка пакупніку, які яшчэ пра вас нічога не чуў, знайсці пра вас інфармацыю і звязацца з вамі? Чым больш людзей даведаецца пра вас, тым больш пакупак яны зробяць. У маркетынгу гэта называецца варонкай продажу:
мэтавая аўдыторыя, якая даведалася пра вашу прапанову патэнцыйныя кліенты, якія зацікавіліся вашай прапановай патэнцыйныя кліенты, якія вырашылі скарыстацца прапановай
патэнцыйныя кліенты, якія зрабілі першую пакупку кліенты, якія робяць паўторныя пакупкі (пастаянныя пакупнікі)
Простая арыфметыка: з 10 000 тых, хто пачуе пра нас, 1000 зацікавіцца, 100 захочуць купіць, 10 купяць, 1 прыйдзе за паўторнай пакупкай. А калі пра нас пачуюць сотні тысяч? Лічыце... Гэта не пустыя лічбы, гэта разумныя маркетолагі даследавалі для нас працэс пакупкі. Працяг у наступных нумарах… Падрыхтавала Ірына Бельская
76
Цудоўная навіна
ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ ЯНКІ КУПАЛЫ на сваім сайце kupala-museum.by паведаміў аб тым, што да 110-годдзя творчай дзейнасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў супрацоўніцтве са спецыялістамі ў сферы IT-тэхналогій быў створаны шрыфт “Рiasniar”, які ўзнаўляе почырк нацыянальнага паэта!
Ясна, святочна ў красы ўбярыся, Птушкай свабоднай сягні ў вышыну, З сонцам злучыся, зорамі йскрыся, Песняй распейся, славай акрыйся, Выйдзі спаткаці вясну! Янка Купала, верш "Выйдзі" (урывак)
Прыўнясі ў сваё жыццё частку беларускага нацыянальнага каларыту!
Спампуй бясплатна шрыфт "Пясняр" на сайце piasniar.by Стань адметным!
Калі ў адзін цудоўны дзень у вас узнікла жаданне зрабіць любімую справу афіцыйнай працай, вы абавязкова задасце пытанне: з чаго пачаць? У Беларусі ў вас ёсць, як мінімум, тры варыянты пачатку сваёй справы: стаць рамеснікам, зарэгістравацца індывідуальным прадпрымальнікам або стварыць сваё прадпрыемства (юрыдычную асобу). Рэгістраваць юрасобу з нуля, напэўна, вырашацца нешматлікія. Гэты артыкул створаны Кацярынай Буто спецыяльна для тых, хто выбірае паміж рамесніцтвам і індывідуальным прадпрымальніцтвам.. РАМЕСНІКІ +
-
Проста стаць
Не любым рамяством
Мала плаціць
Без памочнікаў
Няма ўліку
Зарабляеш больш – плаціш больш
Аніякіх фармальнасцяў
Не ўсюды прадаць
Простыя разлікі
Не ўсім прадаць
Не патрабуецца дзяржаўная рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка (ІП) або юрыдычнай асобы (ЮА).
Замест падаткаў плаціцца рамесны збор у памеры 1 базавай велічыні* адзін раз на год, пры гэтым не мае значэння колькі відаў рамеснай дзейнасці ажыццяўляецца
Не трэба весці бухгалтарскі ўлік, складаць і прадстаўляць бухгалтарскую, статыстычную і іншую справаздачнасць, заводзіць кнігі і формы ўліку, акрамя кнігі ўліку праверак.
Няма абавязковага патрабавання да адкрыцця разліковага рахунку ў банку, наяўнасці пячаткі.
Вельмі простыя разлікі з пакупнікамі: адсутнасць абавязку здаваць наяўныя грошы ў банк, мець касавы апарат, аплатны тэрмінал і г.д.
Ажыццяўленне дзейнасці, якая не ўваходзіць у ўстаноўлены заканадаўствам пералік відаў рамеснай дзейнасці, патрабуе рэгістрацыі ў якасці ІП ці ЮА.
Немагчымасць прыцягваць да наёмнай працы іншых людзей, дзейнасць ажыццяўляецца самастойна.
Пры дэклараванні даходаў у памеры, які перавышае 100-кратны памер рамеснага збору, даплачваецца 10% ад сумы перавышэння.
Абмежаваныя магчымасці па рэалізацыі вырабаў, немагчымасць мець інтэрнэт-краму.
Рамесная дзейнасць можа быць накіравана толькі на задавальненне бытавых патрэбаў грамадзян – немагчымасць аптовага продажу.
Добраахвотная выплата страхавых унёскаў
Выплата страхавых унёскаў (на пенсійнае і сацыяльнае страхаванне) у бюджэт ФСАН** па жаданні.
Сумяшчэнне
Магчымасць сумяшчэння з іншымі відамі дзейнасці –працоўнай, прадпрымальніцкай і інш.
* На момант падрыхтоўкі нумара памер базавай велічыні склаў 180 000 рублёў (прыкладна 12 даляраў). ** Фонд сацыяльнай аховы насельніцтва.
78
Размова з юрыстам
Рамеснік vs ІП ИІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ + Магчымасць займацца чым заўгодна
Рэгістрацыя
З памочнікамі
Справе – час
Нескладаная справаздачнасць
Больш падаткаў
Прадаваць, дзе заўгодна
Весці ўлік
Больш кліентаў
Унёскі ў ФСАН**
Прадаць больш
Фармальнасці
Адсутнасць абмежаванняў па ажыццяўленні відаў дзейнасці (за выключэннем забароненых заканадаўствам).
Магчымасць прыцягваць наёмных работнікаў – да 3 чалавек.
Пры выкарыстанні спрошчанай сістэмы падаткаабкладання – адносна просты спосаб весці ўлік, невялікі памер стаўкі падатку (5%).
Няма абмежаванняў па месцах продажу, у тым ліку магчымасць мець інтэрнэт-краму.
Магчымасць прадаваць юрасобам і ІП вялікія партыі вырабаў для наступнага перапродажу ў прадпрымальніцкіх мэтах.
Па статыстыцы, пры аплаце банкаўскай карткай пакупнікі трацяць на 10-30% больш, чым пры аплаце наяўнымі грашыма.
Неабходнасць дзяржаўнай рэгістрацыі (мінус адносны, бо парадак у цяперашні час як у Беларусі, так і ў Расіі і Украіне, даволі просты).
Неабходнасць траціць свой асабісты час на паходы ў рэгіструючыя і падатковыя органы (або грошы, калі абраць электроннае дэклараванне).
Пры выплаце адзінага падатку штомесячная фіксаваная стаўка ў г. Мінску можа дасягаць 1 млн. і больш пры ажыццяўленні пэўных відаў дзейнасці.
Абавязак весці падатковы ўлік, складаць і ў пэўныя тэрміны прадстаўляць падатковую і іншую справаздачнасць.
Абавязковая выплата страхавых унёскаў незалежна ад узроўню даходаў (па агульным правіле). За 2014 год, напрыклад, мінімальны плацёж складае 7.325.200 рублёў.
Пры наяўнасці пэўных умоў устаноўлены патрабаванні да адкрыцця разліковага рахунку, здачы наяўных грошаў у банк і г.д.
Вялікія планы
Рэгістрацыя ІП – просты спосаб пачаць больш сур’ёзны бізнес, накшталт, трэніроўкі.
ALOVAK РОБІЦЬ ВЫНІКІ:
Мы хацелі неяк падсумаваць вышэй напісанае, але зразумелі, што гэта амаль немагчыма. У сваёй дзейнасці кожны пераследуе свае мэты, расстаўляе свае прыярытэты. Таму будзе правільней, калі такія вынікі вы зробіце самі. А ў гэтым вам дапаможа наша табліца. Такім чынам, выбар за вамі, кім стаць: рамеснікам ці прадпрымальнікам. Акрамя таго, памятайце, што ніхто не забараняе вам быць адначасова і адным, і другім. Жадаем поспехаў! 79
Нацюрморт
ВяСНА ПРЫЙШЛА! “Нацюрморт“– рубрыка для тых, хто любіць маляваць. Мы прапануем вам памаляваць разам з намі, а таксама паўдзельнічаць у конкурсе. Для першага нумара ALOVAK стварыў арыгінальную вясновую кампазіцыю:
“.. у прыадчыненае акно з цікаўнасцю зазіраюць першыя вясновыя прамяні. Сонца свеціць мякка, але ўжо па-асабліваму. Яго святло напаўняе жыццём зялёныя лісточкі, што ледзь распусціліся на галінках ў светлай керамічнай вазе. Вясновы вецер улятае ў пакой, датыкаецца да пучкоў цыбулі і зеляніны ... Пазнае ільняную тканіну, так моцна нагадвае яна яму пра добрых сяброў – ветразяў і моры. Вось і марскія камяні ляжаць на абрусе, а белы драўляны дамок хаваецца ў галінках. Перапёлчыны яйкі ў “гняздзечках” і імбрык завяршаюць кампазіцыю, напаўняючы яе хатняй утульнасцю. Святло, колер, свежасць абуджэння прыроды. Вясна тут!“
80
Вясна прыйшла!
УВАГА, КОНКУРС! Спецыяльна для нашага часопіса Ірына Бельская намалявала карціну па матывах гэтай кампазіцыі.
Як бачыце гэты нацюрморт вы?
Малюйце яго так, як адчуваеце, як умееце: у любой тэхніцы, з дапамогай любых матэрыялаў, галоўнае, каб гэта быў малюнак паказанага на фатаграфіі нацюрморта.
Дасылайце
адсканаваныя ці знятыя вынікі вашай творчасці у рэдакцыю на электронную пошту: alovakmag@gmail. com з паметкай “Вясновы нацюрморт”, альбо публікуйце іх на нашых старонках у Facebook и Вконтакте, там жа вы і знойдзеце падрабязную інфармацыю аб правілах правядзення конкурсу і падарунках.
Палатно, акрыл, 40х40
81
Нацюрморт
82
Вясна прыйшла!
83
Вопытныя людзі
ВЫСТАВЫ-КІРМАШЫ:
парады ўдзельнікам
Гэты матэрыял мы прысвячаем удзельнікам разнастайных выстаў-кірмашоў вырабаў ручной работы – тым, хто яшчэ сумняваецца або ўжо вырашыў браць у іх удзел. Удзельнікі з досведам таксама знойдуць нешта карыснае для сябе сярод парадаў, падрыхтаваных камандай нашага часопіса. Нам дапамагалі ў гэтым непасрэдна самі майстры-ўдзельнікі кірмашоў. Гаворым ім шчыры дзякуй! Дзеля зручнасці ўсе парады згрупаваны ў 6 тэматычных блокаў. Чытайце, запамінайце, карыстайцеся, дадавайце нешта новае і не забывайцеся дзяліцца сваімі думкамі ды пажаданнямі на нашых старонках у сацыяльных сетках.
Рыхтуемся, настройваемся 1. Інфармацыі зашмат не бывае. Перад тым, як вы вырашыце браць удзел у кірмашы, варта даведацца пра яго як мага больш: пачытаць водгукі майстроўудзельнікаў, пабачыцца з арганізатарамі, а яшчэ лепш – наведаць такі кірмаш, калі ён адбываецца не ўпершыню. Гэта дапаможа вызначыць мэтавую аўдыторыю пакупнікоў, зразумець і параўнаць узровень работ, якія прадаюць іншыя майстры, вырашыць, як афармляць свой стэнд і іншае.
2. Раскажыце пра свой удзел. Актыўна рэкламуйце кірмаш, які мае адбыцца, сярод сваіх сяброў і падпісчыкаў у сацыяльных сетках, тэлефануйце старым сябрам, з кім даўно не бачыліся, запрашайце сваякоў. Папершае, прысутнасць “сваіх” надае ўпэўненасці, а па-другое, натоўп каля вашага стэнда стварае ажыятаж, што таксама прыцягвае пакупнікоў. Вось толькі з сябрамі размаўляйце, але не абдзяляйце ўвагай наведвальнікаў, якія падыходзяць і цікавяцца вашымі вырабамі.
3. Гэта вам не жарты. Стаўцеся сур’ёзна да будучага кірмаша. Бо ад таго, як усё пройдзе, залежыць ваш настрой, жаданне працягваць працу ў абраным накірунку. Помніце і пра тое, што вы не толькі ўпрыгожваеце сваёй творчасцю навакольную рэчаіснасць, але яшчэ і маеце адказнасць перад грамадствам: асобныя работы ствараюць уяўленне пра выставу і майстроў у цэлым.
84
Парады па ўдзелу ў кірмашах
ЯнаГусейнава, teddybears і цацкі MushiMishi: “…Трэба сур’ёзна ставіцца да выставы, не так, каб проста зарабіць грошы, таму што ў першую чаргу гэта выстава, а ў другую – кірмаш”.
4. Зусім не страшна. Напэўна, самая галоўная парада, якую мы хочам даць – гэта не баяцца! У вас абавязкова ўсё атрымаецца і вы будзеце ўспамінаць пра свой удзел з усмешкай. Наважвайцеся, спрабуйце, эксперыментуйце. А ўсялякія няўдачы і шурпатасці ў працэсе ўспрымайце з лёгкасцю, не канцэнтруйцеся на іх. Нават правал можа ў перспектыве адамкнуць для вас патрэбныя дзверы. І калі перамогі звычайна асляпляюць, то няўдачы штурхаюць да новых ідэй. Юлія Кавецкая, лямец, вязаны трыкатаж Violine-Fox: “Не баяцца – мусіць, гэта самае галоўнае. Мы доўга вырашалі – удзельнічаць ці не, кожным разам мяркуючы, што мы яшчэ не дараслі да нейкага ўзроўню. Трэба паспрабаваць, не варта баяцца. Думаю, кожны з майстроў адшукае свайго пакупніка”.
5. Пакіньце памятку пра сябе. Хоць некаторыя майстры і адмаўляюцца ад візітовак, мы ўсё ж лічым, што яны неабходныя. Ніколі не ведаеш, у чыіх руках яны апынуцца. Візітоўка мусіць выглядаць так, каб чалавек, адшукаўшы яе ў сябе праз нейкі час, мог прыгадаць, каму яна належыць, якія вырабы прыцягнулі яго ўвагу. Калі вы вельмі заклапочаныя лёсам візітовак ці гэта проста надта дорага для вас, можна іх не выкладаць і не пакідаць на бачным месцы, а прапаноўваць тым, хто зацікавіцца вашымі работамі.
85
Вопытныя людзі
Арганізацыйнае 1. Дакументы, аплата. Загадзя паклапаціцеся пра рэгістрацыю ўдзелу ў кірмашы, пра аплату арэнды. Калі вы бярэце ўдзел як рамеснік, то памятайце, што неабходна аплаціць рамесны збор. Квіток на аплату ды іншыя дакументы, якія патрабуюць арганізатары, вазьміце з сабой.
2. Прыехаць загадзя. Прыехаць загадзя. З арганізатарамі варта папярэдне абмеркаваць тое, калі можна прыехаць на кірмаш для афармлення стэнда. Калі ў вас шмат вырабаў, складанае афармленне, а ўмовамі ўдзелу гэта прадугледжана – будзе лепей, калі ў вас атрымаецца ўсё зрабіць за дзень да адкрыцця. Ірына Бельская, прадметы інтэр’еру з керамікі і гіпсу: “За адну гадзіну складана ўсё расставіць, таму, калі ёсць магчымасць, раю ўсё аформіць напярэдадні, паглядзець збоку на свой стэнд, а з раніцы дапоўніць, дарабіць, калі палічыце неабходным”.
3. Дапамога важкая. Вам можа спатрэбіцца дапамога сяброў, сваякоў у тым, каб даставіць і разгрузіць вашы работы, аформіць стэнд. Калі вам прапанавалі дапамогу – не адмаўляйцеся, таксама не саромейцеся прасіць яе.
4. Размяняйце грошы для рэшты. Загадзя прызапасьце дробязь, каб даваць рэшту. Пакупнікам не давядзецца чакаць, а вам – бегаць мяняць купюры.
5. Неабходныя дробязі. Каб зразумець, што вам можа спатрэбіцца на працягу дня на кірмашы (акрамя саміх вырабаў і ўсяго, што з імі звязана), адкажыце сабе на наступныя пытанні: a. Што вам можа спатрэбіцца для афармлення стэнда (нажніцы, ніткі, скотч, кнопкі)? b. Што вы будзеце рабіць увесь дзень, чым зоймеце сябе (узяць нататнік для запісаў, паперу і фламастары для малявання, ніткі і пруткі для вязання)? 86
c. Дзе вы будзеце абедаць (калі на месцы, то паклапаціцеся пра ежу з сабой, тэрмас)? d. Ці будзеце пераапранацца (зменны абутак, цёплая кофта)? e. Ці будзеце вы частаваць наведвальнікаў (падрыхтаваць прыемныя бонусы – цукеркі, печыва, паштоўкі)? Акрамя пералічанага, вам таксама могуць спатрэбіцца фотаапарат, люстэрка (калі рэчы, якія ідуць на продаж, пакупнікам трэба мераць) і іншыя, хутчэй за ўсё, толькі вам вядомыя рэчы, абумоўленыя спецыфікай вашай працы.
Фотаздымкі. № 1, 2, 4: Кірмаш Казюкас у Вільні, 2015; № 3: Дызайнерскае адзенне А. Мірановіч на выставепродажы Art Bazar (Мінск).
Парады па ўдзелу ў кірмашах
1
2
3
4
87
Вопытныя людзі
ТАвар 1. Прывабліваем пакупнікоў. Падумайце, чым вы зможаце “зачапіць” і здзівіць наведвальнікаў кірмашу. Калі вы новы майстар і яшчэ не выпрацавалі свой пазнавальны стыль, то вашы вырабы павінны быць як мінімум акуратнымі, а як максімум – унікальнымі. Таццяна Бузун, вітражная майстэрня: “…Павінен быць эксклюзіў, вядома ж. Таму што і мастакоў шмат, і майстроў шмат, але трэба прыдумаць нешта сваё, каб вылучацца сярод іншых”.
1
2. Рыхтуйцеся загадзя. Сплануйце свой працоўны графік так, каб падрыхтоўка да кірмашу не стала для вас дужа стамляльнай. Калі маеце невялікі запас вырабаў, пачніце рыхтавацца як мінімум за месяц, каб не бавіць апошнія ночы ў стварэнні новых. Мы ж ведаем, што найбольш прадукцыйны час – дзень напярэдадні, але намагайцеся ўсё асноўнае зрабіць як мага раней. А калі нешта і застанецца дарабіць, то толькі дробную працу па афармленні (прышыць цэтлікі, паставіць аўтарскае кляймо).
3. Аўтарская праца. Падчас падрыхтоўкі вырабаў на продаж на кірмашы важна знайсці баланс паміж сваім густам і жаданнямі пакупніка. Трэба разумець, што не ўсё, што пасуе вам, спадабаецца іншым. У той жа час нельга забывацца на сваё творчае “я”, на тое, што вы хочаце паказаць і данесці сваімі работамі. Але які шлях абраць – вырашаць толькі вам.
4
Кацярына Ваданосава: “Мне больш падабаецца працаваць на сябе, ствараць тое, што я б сама насіла ці чым карысталася. Але практыка паказвае, што мой густ дастаткова спецыфічны для нашых шырот, таму часцей мне даводзіцца працаваць на замову. Таму, каб браць удзел у кірмашах, я лічу, важна рабіць не толькі тое, што даспадобы табе, але і арыентавацца на пакупнікоў”.
4. Розныя кошты. Падчас падрыхтоўкі падумайце над цэнавымі катэгорыямі вырабаў, ці будзе іх некалькі. Калі пакупніку вельмі спадабаліся вашыя работы, але набыць ён іх не можа з-за высокага кошту, яму будзе прыемна купіць на памяць невялікі сувенір, які нагадае яму пра вас. Хто ведае, магчыма, пазней гэты чалавек ці нехта з яго знаёмых стане вашым сталым пакупніком. 88
6
Парады па ўдзелу ў кірмашах Майстэрня Ямінскай Анастасіі, тканіны, шаўкаграфія: “…Прадукцыя павінна быць для любога слоя насельніцтва: павінны быць і дарагія рэчы, і танейшыя, каб кожны мог нешта набыць сабе”.
5. Разнастайны асартымент. Будзе цудоўна, калі акрамя разнастайных коштаў вашыя вырабы будуць вылучацца і іншымі параметрамі – памерам, колерам, тэматыкай, мэтавай аўдыторыяй. 2
3
Надзея Ермакова, інтэр’ерныя цацкі ручной работы: “…Не зацыклівацца на тэматыцы выставы. Напрыклад, цяпер тэматыка “Новы год”, а з навагодняга я прадала толькі адну елачку. Асартымент мусіць быць шырэйшым”.
6. Кошт вырабаў.
5
7
Усталяваць кошт – адна задача, а другая – рашыць, ці будзеце вы карыстацца цэннікамі. Шмат хто абыходзіцца без іх, агучваючы кошт па запыту. Аднак заўжды ёсць верагоднасць таго, што патэнцыйны пакупнік пасароміцца пытаць ці адцягваць увагу майстра, таму мы выступаем за ўказванне кошту. Але і тут ёсць варыянты: многае залежыць ад колькасці, памераў і асаблівасцей вашых вырабаў. Можна павесіць кошт на кожны выраб, можна ўказаць яго на бірках, а можна групаваць усё ўмоўна па коштах і ставіць побач з кожнай такой групай адзін заўважны цэннік.
Фотаздымкі. №1: Аксэсуары праекта AM. POINT, №3: вітражныя работы Т. Бузун, № 6: стэнд рамеснай майстэрні Д. Галуза, № 7: сувеніры ад праекта Minimi. (Усе – на выставе-кірмашы “Млын”, Мінск). № 2: Вырабы Зм. Васілеўскага на Першым беларускім зімовым handmade кірмашы-распродажы (Мінск). №4: магніты CoolTool на выставе-продажы Art Bazar (Мінск). №5: Керамічныя вырабы на кірмашы Казюкас у Вільні.
89
Вопытныя людзі
Афармленне 1. Наколькі важна афармленне. Падумайце, як вы аформіце свой стэнд, калі бярэце ўдзел у вялікім кірмашы. Калі майстроў вельмі шмат, то якія б цудоўныя вырабы вы ні выстаўлялі, гэта не мае значэння: калі ваш стэнд незаўважны – да вас не падыдуць. Асабліва калі ён знаходзіцца не каля ўваходу і да вас дойдуць ужо крыху стомленыя наведвальнікі. Спосабаў афармлення існуе мноства – шыльды, гірлянды, яркія сцены… Загадзя прадумайце, як будзеце мацаваць і размяшчаць ваш рэквізіт і абсталяванне, высветліце ў арганізатараў вашы магчымасці адносна гэтага (хутчэй за ўсё, свідраваць сцены, забіваць цвікі, высоўваць часткі стэнда ў праход не дазваляецца). Калі збіраецеся дзяліць стэнд з яшчэ адным майстрам, можна разам прыдумаць афармленне ў адным стылі. Майстэрня Ямінскай Анастасіі, тканіны, шаўкаграфія: “Афармленне стэнда, асвятленне, падача сваёй прадукцыі – гэта ў першую чаргу. Прадаць можна ўсё, што заўгодна, але падача павінна быць прыгожай і зразумелай, простай”.
2. Стол і крэсла. Для мінімальнага афармлення стэнда вам патрэбны стол, крэслы ці іншае абсталяванне (стэлажы, этажэркі). Даведайцеся ў арганізатараў, што з гэтага вы можаце арэндаваць у іх, а што давядзецца ўзяць з сабой. На наш погляд, укладаць грошы ва ўласнае абсталяванне мае сэнс, калі плануецца часты ўдзел у кірмашах, тады выдаткі хутка акупляюцца. Гэта больш выгадна за арэнду.
прылаўка, калі наведвальнік паспрабуе дастаць цікавую яму рэч з шэрагу іншых. Таму, калі вырабаў у вас багата, прадумайце дадатковыя паліцы, стэлажы. Калі работ мала, мае сэнс арэндаваць месца з яшчэ адным майстрам, тады і выдаткі на ўдзел будуць меншыя.
4. Не хавайцеся пакупніка.
ад
свайго
Некаторыя майстры так афармляюць стэнд, што іх саміх абсалютна не бачна за прылаўкам. Як правіла, каля такіх стэндаў мала людзей ці зусім нікога.
5. Ваш знешні выгляд. Ён не павінен саступаць знешняму выгляду вырабаў. Памятайце, што вашы вырабы – адлюстраванне вашай сутнасці. Ад творчага чалавека часта чакаюць нечага неардынарнага, але зусім не абавязкова фарбаваць валасы ў сіні колер. Дастаткова дадаць адметнасці вопратцы ці аксэсуарам, якія будуць перагукацца з вырабамі, падкрэсліваючы вашу індывідуальнасць.
6. Упакоўка для вырабаў. Усім вядома, што асноўная функцыя ўпакоўкі ў тым, каб тавар было зручна пераносіць, каб ён не пэцкаўся, не біўся. Проста прывабная ці зробленая ў адным стылі са стэндам упакоўка – нечаканы і прыемны бонус, які можа ўзрадаваць вашага пакупніка.
3. Пачуццё меры. Падумайце над аптымальнай колькасцю вашых работ для размяшчэння. Іх мусіць быць столькі, каб гэта арганічна выглядала на стэндзе. Лішак вырабаў можа як прыцягнуць пакупніка, так і адвабіць. Абавязкова ўлічвайце, што нічога не павінна падаць з 90
Фотаздымкі. №1: Стэнд Юліі Жукоўскай, №2: стэнд Яны Гусейнавай і Іны Раманчанка. Усё – на выставекірмашы “Млын” (Мінск).
Парады па ўдзелу ў кірмашах
Падчас кірмашу 1. Усміхайцеся! Вам патрэбны выдатны настрой і добразычлівасць, бо маркотны і пахмурны выгляд гандляра адваблівае пакупнікоў. Вы – аўтар, творца, які нясе свету свае прыдумкі, аддае энергію і душу. Хай гэта выяўляецца на вашым твары! Будзьце ветлівыя і прыязныя.
2. Адысці па справах. На працягу дня на кірмашы вам, зразумела, трэба будзе адыходзіць. У такім выпадку можна папрасіць суседа даглядаць ваш стэнд ці паклікаць некага з сяброў ці сваякоў на дапамогу. Толькі не забудзьцеся пакінуць вашы візітоўкі гэтаму чалавеку, сцісла раскажыце яму пра вашы вырабы (з чаго яны), а таксама назавіце кошты, калі ў вас няма цэннікаў.
3. Размаўляем з наведвальнікамі.
1 2
Стасункі з пакупнікамі – гэта не толькі цэлая навука, але і добры досвед, не пагарджайце ім. Калі пакупнік гатовы да размовы, пацікаўцеся, што яму спадабалася на кірмашы, якія іншыя падобныя мерапрыемствы ён наведвае. У той жа час не будзьце надакучлівымі, калі бачыце, што пакупнік не ў гуморы размаўляць і падышоў да вашага стэнда, каб разгледзіць бліжэй вырабы – дайце яму на гэта час. Тамара Матыль, праект “Міні-Мінск“: “Гэта прамы кантакт з чалавекам, які набывае. У нас часта адбываюцца дыялогі, таму што пакупнік задае пытанне: “А што гэта?“, – і гэта вельмі цудоўна, адразу адбываецца зваротная сувязь. Таму такія непасрэдныя зносіны на кірмашах надзвычай каштоўныя”.
4. Размаўляем з майстрамі. Карысна мець стасункі і з ўдзельнікамі кірмашу, каб абменьвацца досведам, атрымліваць неабходныя кантакты, даведвацца пра новых пастаўшчыкоў матэрыялаў
91
Вопытныя людзі і г. д. З суседзямі гэта абмеркаваць прасцей за ўсё, але варта прайсціся па кірмашы, многія майстры ахвотна знаёмяцца і гутараць.
5. Дабрыня выратуе свет. Не забывайцеся казаць добрыя словы іншым майстрам. Гэтак вы не толькі падбадзёрыце іх, але і зможаце разлічваць на нейкую мінімальную дапамогу (прыглядзець за стэндам, папрасіць нажніцы). І хто ведае, можа, у асобе вашага суседа вы знойдзеце яшчэ аднаго сябра ці пакупніка. Увогуле, дарыць усмешку і казаць прыемнае можна проста так, не чакаючы нічога наўзамен.
6. Спалучыць прыемнае з карысным. Загадзя вырашыце, чым будзеце займацца на працягу дня на кірмашы, калі ў вас з’явіцца вольны час. Вазьміце з сабой патрэбныя рэчы (кнігу, рукадзелле, маляванне). Толькі не сядзіце з сумным выглядам!
7. Трапяткое стаўленне. З любоўю стаўцеся да сваіх вырабаў. Бо ў тым, што яны зробленыя з душой, заключаецца вялізарная перавага handmadeвырабаў. Менавіта дзеля гэтага пакупнікі ідуць на кірмашы. Вашае стаўленне да ўласных работ – прыклад для пакупніка, як трэба з імі абыходзіцца. Калі майстар натхнёна расказвае пра свае рэчы – разумееш, што ніякую масавую вытворчасць не параўнаць з ручнымі вырабамі.
Пасля кірмаша 1. Апошні рывок. Пасля сканчэння кірмашу застаецца толькі ўсё акуратна сабраць, спакаваць, здаць арэндаваныя рэчы. Скарыстайце апошні шанс абмяняцца кантактамі з іншымі майстрамі, падзяліцца з імі ўражаннямі. Не ўпусціце магчымасць займець аднадумцаў, з якімі ў перспектыве можна наладзіць сумесныя праекты, а таксама натхніцца на
92
стварэнне чагосьці новага, арыгінальнага. І не забудзьцеся прыбраць смецце пасля сябе!
2. Час на адпачынак. Знайдзіце час адпачыць пасля кірмашу. Удзел у такіх мерапрыемствах забірае шмат сіл, у тым ліку душэўных. Таму вам можа спатрэбіцца час, каб аднавіцца і зноў увайсці ў працоўны рытм. Майце гэта на ўвазе, плануючы сваю далейшую дзейнасць.
3. Раскласці па паліцах. Пасля кірмашу не лянуйцеся занатаваць вашы ўражанні, высновы, заўвагі. Гэта дапаможа вам найлепш падрыхтавацца да наступнага мерапрыемства, а таксама падзяліцца са сваімі сябрамі і знаёмымі майстрамі каштоўным досведам. Памятайце, што, натхняючы людзей вакол, вы акрыляеце і сябе. Рыхтуючы парады для майстроў, мы не маглі абысці ўвагай і пакупнікоў, бо мы самі таксама часам бываем не толькі ўдзельнікамі, але і наведвальнікамі такіх мерапрыемстваў. Такім чынам…
Парады па ўдзелу ў кірмашах
НАШЫ ПАРАДЫ ПАКУПНІКАМ: 1. Перад тым, як фатаграфаваць працы ўдзельнікаў, спытайце дазволу. Гэта будзе вельмі ветліва з вашага боку. 2. Усміхайцеся! Не заставайцеся абыякавымі. Нават калі вы нічога не купіце, усмешка, камплімент і любая зацікаўленасць вельмі прыемныя майстру.
3. Калі вам спадабалася рэч, але не пасуе, напрыклад, колер, вы заўсёды можаце рас-
пытаць майстра, ці працуе ён на замову. Як правіла, майстры ахвотна згаджаюцца.
4. Майце на ўвазе, што на кірмашах майстар часцей за ўсё ставіць кошт ніжэй на 3070 працэнтаў у параўнанні з коштам яго вырабаў у краме ці галерэі.
5. Будзьце тактоўнымі. Людзі творчых прафесій звычайна ранімыя і амбіцыйныя, ставяцца да сваіх работ з пяшчотай. Калі вы хочаце падзяліцца сваёй думкай з майстрам, рабіце гэта максімальна ветліва.
6. Калі вас зацікавіла тэхніка, у якой працуе майстар, запытайцеся ў яго пра заняткі ці майстар-класы – магчыма, ён іх ладзіць, а калі не, то параіць нешта. 7. Калі вы любіце гандлявацца, улічыце, што на кірмашах часцей за ўсё прадстаўлены працы ручнога вырабу, у цану ўключаны выдаткі майстра на матэрыялы, на аплату месца на кірмашы і яго выдаткаваны час. Таму будзьце гатовыя, што майстар катэгарычна адмовіцца цану зніжаць.
свята творчасці
у Парыжы Наш спецыяльны карэспандэнт у Парыжы Вікторыя АНЖЭ пабывала на адной з самых буйных выстаў творчасці і вырабаў ручной працы ў Парыжы і падзялілася сваімі ўражаннямі. Некалькі разоў на год самыя прыгожыя, творчыя і крэатыўныя людзі Парыжа знікаюць з вуліц горада. Гэта значыць толькі адно: альбо ўсе яны дружна адправіліся на вакацыі, альбо ў горадзе праходзіць новая выстава. Прапусціць чарговую творчую падзею ў Парыжы, дарэчы, вельмі няпроста. Спакуслівыя афішы глядзяць на вас са старонак шматлікіх бясплатных газет і часопісаў, якія раздаюць у метро, нават аўтобусы і трамваі “прыбіраюцца” ў рэкламныя аб’явы. Назва адной з выстаў “SALON DE CREATION ET SAVOIR-FAIRE. DO IT YOURSELF” (“Салон творчасці і ноу-хау. Зрабі сам”) так часта і назойліва траплялася мне на вочы, што білет неяк сам сабой “купіўся” праз інтэрнэт. Нават платны ўваход (13 еўра) не паменшыў маю цікаўнасць. “Салон творчасці” праводзіцца кожны год і доўжыцца каля тыдня. Наведвае яго каля 60-70 тысяч чалавек. Над арганізацыяй выставы працуе вялікая з’яднаная каманда, якая з году ў год улічвае пажаданні і заўвагі наведвальнікаў і радуе навінамі: напрыклад, магчымасцю купіць білет праз інтэрнэт (і, такім чынам, пазбегнуць чаргі ў касу), набыць адзіны білет на некалькі дзён па больш выгадным тарыфе. Вельмі зручна, што на ўваходзе усім жадаючым раздаюць бясплатны маляўнічы план выставы (яго можна спампаваць на сайце выставы), таксама на тэрыторыі Салона ёсць гардэроб для наведвальнікаў. 94
Свята творчасці ў Парыжы
95
Сярод прыкладна трох сотняў удзельнікаў можна сустрэць майстроў, прадстаўнікоў крам творчасці, майстэрняў і нават невялікія сямейныя прадпрыемствы. Скарыстаўшы магчымасць, я задала некалькі пытанняў прадстаўніку такога сямейнага бізнесу Cominter Dinosaure, звязанага з вытворчасцю і продажам матэрыялаў для працы з дрэвам: - Чаму вы вырашылі ўдзельнічаць у гэтай выставе? У нас няма свайго магазіна: толькі майстэрні і сайт. Для нас любое такога кшталту мерапрыемства – гэта магчымасць сустрэцца “ўжывую” з патэнцыяльнымі пакупнікамі. - Ці цягне за сабой удзел у салоне матэрыяльныя выдаткі? Вядома, удзел платны, калі скарыстацца ўсімі паслугамі, якія прапануюць арганізатары (стварэнне візітовак, буклетаў, раздача рэкламных матэрыялаў з нашым слоганам), можа набегчы некалькі тысяч еўра. На працягу года мы ўдзельнічаем у некалькіх дзясятках салонаў па ўсёй Францыі, у нас ужо гатовыя рэкламныя матэрыялы, таму аплачваем толькі месца на выставе. - За гэтыя некалькі дзён салона атрымоўваецца пакрыць усе выдаткі? Нездарма ж мы з’яўляемся сталымі ўдзельнікамі такіх мерапрыемстваў. Тут асаблівая атмасфера, мы не проста прадаем матэрыялы, а ладзім наглядныя дэманстрацыі і міні-майстэрні, я ўвесь час запрашаю наведвальнікаў да ўдзелу ў працэсе: паказваю, як правільна трымаць інструменты, мы разам ствараем прыгажосць. І рашэнні пра пакупку на салоне прымаюцца часта спантанна. Купляючы тут, не трэба плаціць за дастаўку, у адрозненне ад пакупкі праз інтэрнэт. - Колькі майстар-класаў вы праводзіце ў дзень? Адзін ідзе за адным, гэта бесперапынны працэс. Каля нашага стэнда заўсёды шмат людзей: і маладыя дзяўчыны, і самавітыя дамы, і іх мужы. Кожны знаходзіць нешта для сябе. Камусьці патрэбна чароўная піла, каб рэзаць шкло і плітку, хтосьці хоча навучыцца выразаць акуратныя фігуркі з дрэва.
96
Самае прыемнае ў гэтым салоне тое, што амаль кожны ўдзельнік, рамеснік ці прадстаўнік крамы, імкнецца не проста прадаць свой тавар, але і ўцягнуць наведвальніка ў творчы працэс. Калі нікуды не спяшацца і загадзя скласці для сябе праграму наведвання выставы (расклад майстар класаў – а іх на працягу тыдня праводзіцца каля 400 – публікуецца загадзя на сайце), можна за адзін дзень навучыцца ўпрыгожваць масцікай тарты, рабіць папяровыя гірлянды, шыць сумкі, правільна і прыгожа фатаграфаваць вынікі сваёй творчасці, расслабляцца пры дапамозе вязання, выразаць аб’ёмныя кірыгамі… Для тых жа, хто баіцца пачаць, хто не мае відавочных творчых здольнасцяў і дастатковай колькасці матэрыялаў для творчасці, удзельнікі выставы падрыхтавалі наборы для творчасці! Для мяне гэта стала сапраўднай знаходкай: не трэба бегаць па крамах у пошуках спецыяльных нажніц, прыгожых шматкоў, няма патрэбы перагортваць старонкі Бурды ў пошуках схемы вязання шапкі – у наборы для творчасці прадугледжана абсалютна ўсё. Натхнёная, са злёгку спустошанай крэдыткай, новай торбай, набітай кнігамі, паперай, часопісамі і тканінамі, я ляцела да выхаду. Не цярпелася хутчэй трапіць дадому і пачаць ствараць!
Свята творчасці ў Парыжы
КРЫХУ СТАТЫСТЫКІ: • Салон праходзіць штогод пачынаючы з 1996 года. • Выставачная плошча Салона склала прыкладна 14.000 кв.м. • У 2014 годзе Салон наведала больш за 65 тыс. чалавек. • У 2014 годзе ў Салоне было прадстаўлена больш за 300 удзельнікаў. • Штогод на працягу выставачных дзён праводзіцца больш за 400 самых разнастайных майстар-класаў і воркшопаў. • Арганізатары падлічылі, што ў сярэднім 96% ад наведвальнікаў робяць пакупкі на выставе, пакідаючы там прыкладна 100 еўра. • Квіток для наведвальнікаў у 2015 годзе будзе каштаваць 13 еўра ў буднія дні, 15 еўра – у выхадныя. Для наведвальнікаў ва ўзросце да 25 гадоў кошт квітка складае 8 еўра, дзецям да 6 гадоў уваход бясплатны. • Прыкладны кошт арэнды стэнда плошчай 6 кв.м. з улікам рэгістрацыйнага збору і абавязковага страхавання складае каля 2,8 тыс. еўра. Пры гэтым існуе спецыяльны “эканомны” тарыф для пачаткоўцаў або невялікіх крамак, магчымасць прымянення якога трэба абгрунтаваць арганізатарам выставы. • 61% французаў захапляецца хэнд мэйдам. • 46% французаў пачалі займацца творчасцю ў дзяцінстве ці юнацтве, 15% – у студэнцтве. • У сярэднім творчым людзям ад 25 да 50 гадоў. Характэрна, што для 8% штуршком для творчасці стала нараджэнне дзіцяці, для 6% вяселле ці пачатак сумеснага жыцця з партнёрам. • Існуе 553.000 французскія блогі, прысвечаныя творчасці/handmade (збіраючы пры гэтым прыкладна 36 мільёнаў наведванняў у месяц). Крыніца інфармацыі: http://www.creations-savoir-faire.com/ Калі вы плануеце паездку ў Парыж у лістападзе 2015 года, то абавязкова адзначце ў сваім календары гэтыя даты: 18 - 22 лістапада, выстава зноў адчыніць свае дзверы! Адрас правядзення: Porte de Versailles, Paris (15 акруга Парыжа, дзе знаходзіцца велізарны выставачны комплекс Porte de Versailles).
97
Тэст
астравы Інтэрпрэтацыя: 1. Першая жывёла вызначае таго, кім вы хочаце выглядаць ў вачах іншых людзей. 2. Другая жывёла – кім вы з’яўляецеся насамрэч. Ваша ўяўленне пра сябе гарманічнае з думкай пра вас людзей з наваколля, калі абедзве жывёлы падобныя паміж сабой. Калі жывёлы розныя, варта задумацца і прааналізаваць, хто вы насамрэч і ці не граеце не сваю ролю…
98
Можнваерыц нц вьеірыцтьэстаам лке,астлаівціц ядхц кіаакіавазйабамўко,іжнпааглядзецньсабзо евкы у,найшоўшы ранен йевядомнУааеш . ым тэсцнеямпаытаннняаўзк,яаігадздяадзены варыянты адкам зазўагчымасцю падлкбіуалМ аў.ы прапаноўваем вам абстрагаваццаш адтодзённпасіф ціантазріавац Уп ь.эўненш ы,твоам будзцекіавпаравесгэцты ітэуст
В
ы любіце паштоўкі? Можа вы іх калекцыянуеце, адпраўляеце без нагоды ці дасылаеце сабе і сябрам паштоўкі з падарожжаў? А можа вы заўзяты посткросер? Каманда нашага часопіса любіць маляваць і вельмі прачула ставіцца да друкаваных паштовак, да паштовых адзнак, штампаў і марак. Таму мы не маглі не стварыць такую рубрыку як “ПАШТОЎКА НУМАРА”. Спадзяёмся, наша паштоўка падорыць вам усмешку і цяпло нашых сэрцаў.
Хочаце атрымаць такую паштоўку
ў сваю паштовую скрыню?
Падпісвайцеся на нашы старонкі ў Facebook і Вконтакте, дзе вы даведаецеся падрабязней пра тое, як вельмі проста і лёгка яна можа ў вас апынуцца. 99
100
100 «А»
У рубрыцы “100” мы будзем маляваць. Прычым маляваць адзін і той жа прадмет, але ў ста розных варыянтах. Гэта не толькі вельмі займальны, але і карысны занятак: ён развівае фантазію, паляпшае навыкі малявання. А яшчэ дорыць такое прыемнае пачуццё перамогі, калі заканчваеш маляваць 100-ю карцінку. Мы пачынаем гэтую рубрыку з першай літары алфавіта, пачынаем самастойна, а да другога нумара часопіса запрашаем далучыцца ўсіх нашых чытачоў.
Як прыняць удзел у стварэнні рубрыкі “100” наступнага нумара часопіса ALOVAK?
1. Тэма: Птушкі 2. Малюйце свае 100 птушак – у любой тэхніцы, з дапамогай любых матэрыялаў. Малюйце птушак сапраўдных альбо выдумляйце свае віды – мы вітаем свабоду творчасці. 3. Калі вы намалюеце менш за 100 птушак – вы ўсё роўна можаце прыняць удзел у стварэнні рубрыкі. 4. Фатаграфуйце ці скануйце свае вынікі і дасылайце на e-mail alovakmag@gmail.com з паметкай “100 птушак”. Альбо публікуйце іх на нашых старонках Facebook і Вконтакте. 5. З усіх дасланых малюнкаў мы абяром 100 самых цікавых птушак, якія і трапяць у рубрыку.
Жадаем вам натхнення! Чык-чырык
100
100 «А»
101
А вы ведалі?
Прадстаўляем рубрыку “А вы ведалі?”, у якой мы будзем знаёміцца з рэдкімі відамі творчасці. Што вы ведаеце пра энкаўстыку, зардозі, эбру, юбінукі, біскарню, асамбляж, буці… Мы станем даследчыкамі і выпрабавальнікамі: вывучым тэхналогію, натхнімся арыгінальнымі ідэямі, створым аб’екты і падзелімся нашымі ўражаннямі, высновамі і вопытам. У першым нумары наш выбар спыніўся на сашыка.
ДАВЕДКА* Сашыка – старадаўняе японскае мастацтва вышыўкі. Тэхніка сашыка простая, а ўзоры атрымліваюцца разнастайнымі і вельмі прыгожымі. Першапачаткова сашыка выкарыстоўвалася для перашывання і ўцяплення паношаных рэчаў. З’явілася яно ў сельскіх раёнах Японіі ў эпоху Эдо (1615-1868 гг.). Працэс вырабу тканін у тыя часы быў вельмі працаёмкім, і сашыка, як спосаб павялічыць тэрмін службы старой вопраткі, хутка распаўсюдзіўся па краіне. Акрамя гэтага, да 60-х гадоў XIX стагоддзя Японія жыла ва ўмовах эмбарга на імпарт любых тавараў з іншых краін (толькі галандскім купцам дазволена было ўвозіць тавары ў Японію). Больш за два стагоддзі краіна знаходзілася ў добраахвотнай ізаляцыі. Тавары не імпартаваліся, японцы былі вымушаны выкарыстоўваць наяўныя тканіны зноў і зноў. Існавала і іншая прычына папулярнасці сашыка. Японцы верылі, што ўсе прадметы, у тым ліку тканіны, з’яўляюцца жывымі і маюць душу. Сакрэты сашыка сталі перадавацца з пакалення ў пакаленне, ад маці да дачкі. З’явіліся школы рукадзелля, дзе дзяўчаты вучыліся гэтаму рамяству. Нявеста павінна была пашыць сабе ў пасаг дванаццаць цёплых падшываных коўдраў, а трынаццатую шылі сяброўкі. Арнаменты сашыка мелі асаблівае, сімвалічнае значэнне. Вышытыя на вопратцы, яны былі закліканы абараняць ўладальніка ад злых духаў, абяцалі росквіт і дабрабыт. Часта ўзоры дапаўняліся асобнымі выявамі, якія, як лічылася, таксама прыносілі поспех. Напрыклад, вельмі часта ў вышыўцы сашыка сустракаюцца выявы жураўля і чарапахі – сімвалаў даўгалецця. Журавель ўвасабляе 1000 гадоў, а чарапаха – 10000 гадоў спакойнага жыцця роду, страказа – адвагу, качка – сямейнае шчасце, тыгр – сілу. Таксама былі вельмі папулярны малюнкі веераў, парасонаў, ліхтарыкаў, кветак, лісця і дрэў. Мае значэнне і колеравая гама вышыўкі: традыцыйныя колеры сашыка – белы і сіні. Геаметрычныя ўзоры, якія складаюцца з колаў, квадратаў, ромбаў, наносіліся трывалымі белымі, радзей – сінімі ніткамі, на сінюю тканіну. Часцей за ўсё прашывалі тры слаі тканіны, прычым новую тканіну размяшчалі зверху. Такі выбар быў невыпадковым. У эпоху Эдо кіруючым кланам Такугава былі прыняты законы, якія строга рэгламентавалі колер, матэрыял і фасон адзення для кожнага саслоўя. Так, сялянам дазвалялася насіць вопратку толькі сіняга і шэрага колераў. У нашы дні сашыка выкарыстоўваецца не столькі з практычнага, колькі з эстэтычнага боку. Дадаліся колеры і ўзоры, многія вядомыя дызайнеры выкарыстоўваюць сашыка ў афармленні адзення і мэблі. * Крыніца інфармацыі: Энцыклапедыя “Вышыўка ў тэхніцы сашыка: Тэхніка. Прыёмы. Вырабы“.
102
Сашыка – японская вышыўка
103
А вы ведалі?
Традыцыйныя ўзоры сашыка мы вышылі на кішэні плашча. У якасці эксперыменту, адступіўшы ад пэўных правілаў сашыка і не прытрымліваючыся сеткі, мы вышылі сурвэтку пад кубак і навалачку для невялікай падушкі. Раім вам таксама не баяцца і імправізаваць!
104
Сашыка – японская вышыўка
Для працы ў тэхніцы сашыка мы выкарыстоўвалі: - Баваўняныя ніткі малочнага колеру; - Доўгую іголку; - Тканіну; - Нажніцы; - Аловак-крэйду
Лёгка разабрацца: 1. Тэхніка вышывання сашыка – гэта сфастрыгаванае шво “наперад іголку”: Шывок на вываратным баку павінен быць меншы, чым на вонкавым прыкладна ў два разы. Трэба імкнуцца да аднолькавай даўжыні шыўкоў – так выраб будзе выглядаць больш акуратным.
2. У класічным сашыка арнамент будуецца па квадратнай сетцы. Арнамент можна намаляваць на тканіне крэйдай і вышываць па ім альбо раздрукаваць ўзор на тонкай паперы ці кальцы і вышываць па паперы, прыкладзенай да тканіны і замацаванай шпількамі. Гатовую вышыўку трэба замачыць у вадзе – папера ўмакрэе і лёгка здымецца. Вы можаце скарыстацца прапанаванымі ўзорамі, прыдумаць свой альбо знайсці ў інтэрнэце любы іншы арнамент.
4. Іголку выбірайце доўгую з вузкім вушкам – так будзе лягчэй працягваць іголку праз тканіну.
5. Вышывайце слабка, не сцягваючы тканіну – выраб будзе выглядаць акуратней.
6. Калі вы вышываеце па сетцы, вызначыце паслядоўнасць працы: зручна вышываць спачатку ўсе гарызантальныя лініі, затым вертыкальныя, дыяганальныя і, у апошнюю чаргу, закругленыя.
7. Узоры сашыка можна вышываць як з дэкаратыўнымі мэтамі, выкарыстоўваючы адзін пласт тканіны (аднаслаёвы выраб), так і з практычнымі, прашываючы некалькі слаёў тканіны ці нават пракладваючы паміж слаямі тканіны сінтэпон (шматслаёвы выраб).
3. Ніткі і тканіна павінны адпавядаць адно аднаму: тканіна павінна добра пракалвацца і не цягнуцца (падыдуць лён, бавоўна, не вельмі шчыльны джынс), а нітка свабодна слізгаць.
Спампаваць і раздрукаваць схемы можна на нашым сайце alovakmag.by у раздзеле «Карыснае».
105
Аб’ядноўваемся
АДКРЫЦЬ ДЛЯ СЯБЕ
ЛЯМЦАВЫ
СВЕТ Мы наведалі курсы па валянні з воўны, якія праводзіць таленавіты майстар, вопытны выкладчык Вольга АХМЕРАВА. Вольга Ахмерава вучыць усіх жадаючых працаваць з лямцам ужо 8-ы год. Многія яе вучаніцы сталі паспяховымі майстрамі па валянні, таму мы не сумняваліся, што без новых ведаў з заняткаў не сыдзем. Так і выйшла. Акрамя таго, Вольга здолела за 4 гадзіны зарадзіць нас выдатным настроем і натхніць сваімі дзіўнымі аповедамі пра воўну. З Вольгай мы папярэдне дамовіліся, што валяць хочам вясновыя пульсэткі. Па-першае, гэты выраб адносна нескладаны па тэхніцы выканання для пачаткоўца, па-другое, для вясны яны вельмі падыходзяць: у іх зручна карыстацца і фотаапаратам, і тэлефонам, а рука не мерзне ў даволі няўстойлівае надвор’е першых вясновых месяцаў. Мы прыйшлі на заняткі і адразу ж прыступілі да справы – балазе Вольга падрыхтавала ўсе неабходныя матэрыялы і інструменты (для пачаткоўцаў яна так робіць заўсёды). Аказалася, што матэрыялам для лямцавых вырабаў, акрамя непасрэдна воўны, можа служыць практычна ўсё што заўгодна: абрэзкі натуральных тканін, карункі, валокны віскозы, шоўку, лёну, канаплі, малочнага пратэіна, соі, ніткі для вязання... Галоўнае, каб такі дэкор добра прывальваўся да воўны. Вось ужо дзе прастора для фантазіі!
Чым больш воўны ў складзе нітак для вязання, тым хутчэй яна прываляецца да вырабу
Загадзя зробленыя спосабам сухога валяння нарыхтоўкі для дэкору
Шоўк, віскоза выдатна спалучаюцца з воўнай
106
Ідзём на курсы па валянні Вольга прапанавала нам валяць ў тэхніцы зваротнай раскладкі: калі на шаблон спачатку выкладваецца дэкор, а затым – воўна. Самае цікавае ў валянні, вядома ж, дэкараванне вырабаў.
Парада Вольгі Ахмеравай: “Зваротная раскладка ў валянні пульсэтак і рукавіц пераважная, таму што вырабы ў такім выпадку атрымліваюцца больш акуратнымі, у іх не будуць бачныя швы. Асабліва падыходзіць такая тэхніка для пачаткоўцаў. Але яна патрабуе прасторавага бачання, без якога цяжка уявіць, якім стане вонкавы бок вырабу”.
Шаблон для валяння пульсэтак і рукавіц – цэльны, яго разразаюць толькі ў самым канцы. Інакш адзін выраб у пары можа атрымацца карацейшым за другі
Варта ўлічваць, што рука не зусім плоская, у яе ёсць аб’ём. Калі мы хочам, каб што-небудзь з дэкору было па цэнтры, трэба зрушыць гэты элемент да ўнутранага краю шаблону (таго, які бліжэй да вялікага пальца)
Ужо на этапе дэкаравання Вольга ўяўляе, што прыкладна атрымаецца ў выніку, а для пачаткоўцаў накшталт нас гэта застаецца загадкай
Дэкор скончаны, следам ідзе асноўная раскладка воўны. Гэта самы важны этап пры валянні, таму што ад яго залежыць 90 працэнтаў выніку. “Раскладцы трэба надаваць увагу. Гэта як літара “А”, як алфавіт для тых, хто яшчэ толькі вучыцца чытаць”, – дзеліцца Вольга.
Пры раскладцы найперш надаём увагу месцу злучэння вялікага пальца з далонню – адразу загінаем воўну за край шаблона
Мы расклалі воўну на шаблон у два слаі: спачатку ў адным напрамку, а потым – у перпендыкулярным
У залежнасці ад жаданай таўшчыні вырабу слаёў воўны можа быць аж да 12 (для валяння сумкі або валёнак)
107
Аб’ядноўваемся Усе далейшыя этапы – стандартныя для тэхнікі мокрага валяння. Мы намачылі раскладзеную воўну мыльным растворам, накрылі яе пупырчатай плёнкай, а затым пракаталі масажорам. Але можна выкарыстоўваць і больш сучасныя дэвайсы, гэтак жа як і інструменты, першапачаткова не прадугледжаныя для валяння. Напрыклад, вібрашліфавальная машынка.
Парада Вольгі Ахмеравай: “Калі воўна дзесьці дрэнна намокне – то пры валянні ў гэтым месцы можа ўтварыцца дзірка. Але і залішняя вада можа нашкодзіць вырабу. Таму пад рукамі заўсёды павінна быць сурвэтка, тканіна або ручнік”.
Мыльны раствор рыхтуецца проста: нацёртае на бурачнай тарцы мыла заварыць гарачай вадой або кіпенем
Пры дапамозе масажора дамагаемся таго, каб уся воўна цалкам прамокла
Без такой машынкі таксама можна валяць, аднак гэта зойме больш часу
Пасля валяння і гудзення машынкі прыйшоў час здымаць плёнку. Нам хацелася хутчэй зазірнуць пад слой воўны і паглядзець, што ж атрымалася, але давялося набрацца цярпення і працягваць працу. З адваротным бокам шаблону мы зрабілі ўсё тое ж самае, што і з папярэднім: жаданы дэкор – раскладка воўны – мыльны раствор – валянне.
Валяем акуратна, каб воўна раз’ехалася ў розныя бакі
108
не
Пасля таго як здымаем плёнку, трэба прамакнуць выраб ручніком, каб прыбраць лішнюю вільгаць
Перавярнуўшы шаблон на адваротны бок, загінаем незваляныя краі (“падгінку”)
Ідзём на курсы па валянні
Мінімальны дэкор зваротнага боку пульсэтак
Раскладка зноў у два слаі
Важна: падчас працы масажорам і машынкай не закранаць “падгінку”, якую трэба будзе прываляць да адваротнага баку выраба
Пасля раскладкі і валяння другога боку пульсэтак самы час папрацаваць рукамі – гэта занятак для цярплівых. Нам спатрэбілася каля гадзіны, пакуль мы не адчулі, што шаблону стала цесна ўнутры пульсэтак. І толькі пасля гэтага Вольга дазволіла разрэзаць шаблон на дзве часткі. Але і гэта яшчэ не ўсё! Мы вывернулі пульсэткі на вонкавы бок, ахнулі ад убачанай прыгажосці і працягнулі валянне на калодцы, якой у дадзеным выпадку былі нашы рукі. Дома пульсэткі трэба памыць і высушыць адмысловым чынам. Вольга патлумачыла, што апрануць пульсэткі трэба дзеля таго, каб лямец запомніў памер і форму рук.
МЫ ЗАДАВОЛЕНЫ ВЫНІКАМ НАШАЙ ТВОРЧАСЦІ!
Вольга Ахмерава: “Ёсць тры папулярныя пытанні сярод пачаткоўцаў, на якія практычна немагчыма даць адказ: 1. Колькі дакладна неабходна воўны? 2. Колькі часу пойдзе на валянне? 3. Які будзе вынік? Я заўсёды ў такіх выпадках адказваю: у залежнасці ад таго, якой воўны, колькі слаёў яе раскладваць, якія рукі будуць валяць, якім мыльным растворам змочваць... На гэта ўсё нават жорсткасць вады ўплывае!”.
109
Аб’ядноўваемся
ГУТАРКА З ГУРТКОЎЦАМІ
Тым, хто займаецца валяннем ў калектыве, добры настрой забяспечаны: столькі яркіх колераў вакол
Святлана, адна з вучаніц Вольгі, за працай
Яшчэ толькі пачатак, а ўжо так прыгожа
Мы не маглі не распытаць вучаніц Вольгі аб тым, як яны прыйшлі на гурток, што адчуваюць, працуючы з воўнай і куды ў выніку могуць прывесці каляровыя лямцавыя сцежкі... Дзяўчаты падзяліліся сваімі ўражаннямі. Юлія: “Лямцам я даўно захаплялася, але была самавучкай. Ехала неяк у метро і ўбачыла аб’яву аб наборы на курсы. Так і вырашыла сюды хадзіць і зусім не шкадую. Я была і на іншых курсах валяння з воўны раней, але магу зараз з упэўненасцю сказаць, што тут лепш”.
Таццяна: “Мы пазнаёміліся з Вольгай на кірмашы рамеснікаў. Яна мяне запрасіла паехаць на Славянскі базар у Віцебску, пасля чаго я ёй сказала: “Я да цябе прыйду на вучобу”. Зараз хочам аб’яднаць мае навыкі шыцця і ідэі валяння Вольгі, зрабіўшы сумесны праект”.
Анастасія: “Я з лямцам пазнаёмілася ў гасцях у сяброўкі. Аднойчы яна мне кажа: “Давай пакажу, чым займаюся”, і раптам дастае з камоды шалікі, берэты, тэпцікі, цацкі... Я была ўражана тым, якія воўна дазваляе ствараць разнастайныя вырабы. Сяброўка падзялілася, што пайшла на курсы, і я загарэлася. Раней я іншымі відамі творчасці займалася і паспела зразумець, што без майстра (толькі праз Інтэрнэт альбо з дапаможнікамі) вельмі складана і практычна немагчыма асвоіць прадмет. Напрыклад, ты не бачыш рук, што немалаважна, калі ў выкладчыка гадамі напрацаваны сакрэты, тонкасці, прынцыпы працы. Воўна – дзіўны прыродны матэрыял, на які мы зусім дарэмна забываемся, таму што шмат сінтэтыкі, пластмасы... Варта да яго вярнуцца, каб зразумець, наколькі цудоўныя яго ўласцівасці, наколькі ён прыемны, карысны і ўнікальны ў сваім родзе. Зразумець, наколькі нашы продкі былі разумнымі, калі выкарыстоўвалі тое, што давала ім прырода. Вось менавіта да гэтага і хочацца вярнуцца, каб зразумець і адчуць гэтую мудрасць, праз сябе прапусціць”.
110
Ідзём на курсы па валянні
ГУТАРКА З ВЫКЛАДЧЫКАМ - З чаго пачалося ваша захапленне воўнай? З лялек. Я ўжо вельмі даўно раблю фарфоравыя лялькі. Аднойчы для адной лялькі мне спатрэбіліся маленькія валёнкі, шукала сувенірныя, але не знайшла і вырашыла зрабіць сама. У той час асаблівых матэрыялаў не прадавалася, я пачала шукаць у Інтэрнэце якую-небудзь інфармацыю і адкрыла для сябе цэлы свет... Вось зрабіла гэтыя валёнкі і захварэла воўнай, нават лялек амаль закінула. Ёсць так званая “лямцавая” хвароба, калі чалавек пачынае валяць і ўжо не можа спыніцца (смяецца). Я займалася і лялькамі, і парцалянам, і керамікай, але воўна мяне зачапіла, як нішто іншае. Думаю, гэта звязана з маёй любоўю да прыроды, бо шэрсць – натуральны матэрыял. У лямцы – такая станоўчая энергія, энергія авечак... Уяўляеце, гэтыя жывёлы аддаюць сваю поўсць добраахвотна: яны ўдзячны чалавеку, калі не падстрыгчы авечку – ёй дрэнна, горача. Толькі, на жаль, авечыя чароды ва ўсім свеце скарачаюцца, таму што жыццядзейнасць чалавека знішчае поплавы, на якіх пасуцца авечкі. Гэтых лугоў з кожным годам усё менш, а значыць, вытворчасць воўны зніжаецца, таму яна пастаянна даражэе. - Ці любіце вы выкладаць, што для вас значаць вашы заняткі? Па адукацыі я – педагог. Не ведаю, ці люблю выкладаць, але, напэўна, люблю, раз у мяне ёсць патрэба дзяліцца ведамі. У мяне ніколі не ўзнікала жадання, як у некаторых майстроў, каб не было канкурэнтаў. Я наогул пазбаўленая боязі, што мае працы будуць паўтораныя. На самай справе ідзе нейкі зваротны працэс, за які мае блізкія нават мяне папракаюць – на тых жа кірмашах, дзе я ўдзельнічаю, стаяць майстры, якіх я калісьці навучыла валяць, вучні розных гадоў. Заўважыла, што ёсць такія майстры – суперпрафесіяналы ў сваёй справе, а навучыць не могуць... Усё ж такі павінен быць дар падаваць інфармацыю. У выкладчыка павінны быць не толькі ўменні і навыкі, але і педагагічныя здольнасці. Маё вялікае
Шэрсць – неверагодна цёплы і прыемны матэрыял
шчасце, калі мае вучні становяцца больш вядомымі, чым я. Сапраўды гэтак жа перажываю з-за іх няўдач. - Раскажыце пра ваш гурток больш падрабязна. Курсы праходзяць з 1 кастрычніка па 1 чэрвеня, кожную суботу з 10.00 до16.00. Але далучацца можна ў любы час, магчыма разавае наведванне, майстар-клас. У канцы года вучні здаюць экзамен па валянні, дыпломную працу-праект і ўдзельнічаюць у выставе ў галерэі “Берагіня“ ў галоўным корпусе БНТУ, якая штогод праходзіць з 1 па 10 чэрвеня. Але нават тыя, хто прыходзіў на мае заняткі адзін ці пару разоў, таксама могуць выставіць свае вырабы. Я заўсёды гэта вітаю. - Што трэба ўзяць з сабой пачаткоўцу? Гэта залежыць ад таго, што збіраецца чалавек рабіць. Але калі ён наогул не знаёмы з воўнай і прыходзіць першы раз, нічога браць не трэба. Пачаткоўцам я даю ўсе прылады і матэрыялы (з наступнай кампенсацыяй). Калі ў вучня ёсць вопыт, ён, як правіла, ведае, што яму прынесці. А лепш за ўсё тэлефанаваць мне перад тым, як прыйсці. - Якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, які вырашыў заняцца валяннем з воўны? Не трэба ні вышэйшай, ні мастацкай адукацыі, можна не ўмець маляваць! А вось уседлівасць і рукадзельны характар вітаюцца, бо бываюць людзі, якія ў прынцыпе не здольныя да карпатлівай ручной працы.
111
Аб’ядноўваемся - Што вы параіце пакупнікам лямцавых вырабаў? На што варта звярнуць увагу пры іх набыцці? Трэба паглядзець розныя працы, абысці майстроў і дакрануцца да лямцу. Навобмацак ён павінен быць спружыністым, жорсткім, добра зваляным. Ён не павінен распаўзацца, пушыцца, прамакаць. Калі лямец добра зваляны, то ён не прапускае ваду, калі недаваляны – будзе, як прамакатка, убіраць вільгаць і набракаць. Добра было б знайсці прафесійную працу для параўнання. А яшчэ лепш паспрабаваць зваляць што-небудзь самому. Я ўвогуле заўсёды рэкамендую купляць лямцавыя вырабы, тыя ж валёнкі, альбо ў добрых майстроў, альбо самім рабіць. Вытворчае валянне мала агульнага мае з тым, што робяць майстры. Калі мы валяем з дапамогай шчолачных раствораў (мыла), то на вытворчасці выкарыстоўваюць хімічныя кіслотныя рэагенты, насычэнні, з-за чаго забіваецца ланалін. А менавіта ланалін надае воўне лекавы эфект, таму і тэпцікі, і валёнкі з воўны лепш за ўсё насіць на босую нагу.
У лямцы – такая станоўчая энергія, энергія авечак... Уяўляеце, гэтыя жывёлы аддаюць сваю поўсць добраахвотна
ALOVAK ПАДВОДЗІЦЬ ВЫНІКІ: 1. З воўнай працаваць вельмі прыемна, асабліва яе якасці ацэняць кінэстэтыкі – людзі, якія ўспрымаюць свет праз адчуванні. А яшчэ лямец валодае лекавым эфектам. 2. Валянне – занятак для цярплівых і уседлівых. Будзьце гатовыя да таго, што валяць, а гэта значыць – актыўна працаваць рукамі, прыйдзецца больш за дзве гадзіны, калі ідзе гаворка пра вялікі выраб. 3. Воўна як асноўны матэрыял для валяння каштуе нятанна, хоць пры жаданні можна валяць з поўсці сваіх хатніх жывёлаў, а ў якасці дэкору выкарыстоўваць непатрэбныя шаўковыя шалікі, абрэзкі тканін і таму падобнае. 4. Умовы на гуртку – звычайныя і стандартныя для дзяржаўнай установы. Але мы прыйшлі не за камфортам, а за ведамі, таму былі задаволеныя на 100 адсоткаў. 5. Адпраўляючыся на гурток, захапіце нешта перакусіць – за час заняткаў (можа доўжыцца больш за 6 гадзін) вам напэўна захочацца паесці. Буфет на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка, дзе праходзяць курсы, па суботах зачынены. 6. Вольга не толькі майстар сваёй справы, але і прыроджаны педагог. Упэўненыя, што нас падтрымаюць усе яе вучаніцы. 7. Адзін з аўтараў ALOVAK замовіла пасля заняткаў у Вольгі лямцавы кветкавы шалік-ліяну. Нам здаецца, гэта шмат што кажа. 112
Ідзём на курсы па валянні
Чароўныя працы Вольгі Ахмеравай:
Карысная інфармацыя: Ахмерава Вольга, кіраўнік гуртка па валянні з воўны Кантактныя даныя: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 65, галоўны корпус БНТУ. Тел.: +375(29) 851-62-96 Livemaster.ru/ermine
113
Упрыгожваем жыццё
Р А З ДВ А Т Ры Для таго каб упрыгожыць сваё жыццё, зрабіць яго больш зручным і прыемным, не заўсёды абавязкова прыкладаць шмат намаганняў ці “зварочваць горы“. ALOVAK гэта добра ведае, таму будзе з нумара ў нумар дзяліцца з вамі, паважаныя чытачы, такімі простымі ідэямі. Што мы разумеем пад ідэямі, якія ўпрыгожваюць жыццё? Ды ўсё што заўгодна! Абы гэта: - выклікала ў нас усмешку; - прымушала забывацца на клопаты і праблемы хаця б на хвіліну; - давала магчымасць парадаваць тых, хто побач; - і гэтак далей ... У першым нумары мы раскажам і пакажам, як можна наблізіць вясну, зрабіць прыемнае блізкаму чалавеку, скараціць час на ўборку свайго працоўнага стала.
114
Простая ідэя
нумар АДЗІН Пасля зімы нашым вачам хочацца як мага хутчэй убачыць яркую зелень маладога лісця. Гэты момант можна наблізіць, калі павесіць на дрэвах побач са сваім домам альбо пад’ездам лісточкі, зробленыя сваімі рукамі! Калі хочаце, каб такія лісцікі затрымаліся на дрэвах даўжэй, выразайце іх з непрамакальных матэрыялаў. Наша падказка: выдатна з такой задачай спраўляюцца самыя звычайныя папкіхуткасшывальнікі з ПВХ, проста падбярыце патрэбны колер. А наогул... хто сказаў, што лісце на дрэвах павінна быць абавязкова зялёным? Не абмяжоўвайце сваю фантазію!
Спампаваць шаблоны лісцікаў можна на нашым сайце alovakmag.by у раздзеле «Карыснае»
Раз, два, тры!
115
Упрыгожваем жыццё
Простая ідэя
нумар ДВА Вы думаеце, што паштоўкі дораць сябрам і родным толькі на святы? Мы ж упэўнены, што парадаваць дарагога чалавека можна і трэба ў самы звычайны дзень. Зрабіць сваімі рукамі паштоўку зусім не складана, глядзіце самі:
Намалюйце сваю вазу ці абярыце з прапанаваных:
надрэзы
116
Раз, два, тры!
117
Упрыгожваем жыццё
Простая ідэя
нумар ТРЫ Калі вакол усё чыста і ўпарадкавана, настрой паляпшаецца, а праца хутчэй спорыцца. У гэтым вам зможа дапамагчы і наша
чароўная скрыня.
Яна створана на той выпадак, калі часу на паўнавартасную ўборку няма, а ад творчага беспарадку трэба тэрмінова пазбавіцца. Толькі памятайце аб тым, што такую скрыню трэба перыядычна спусташаць і раскладваць усё на свае месцы :)
Наша падказка: для гэтай ідэі выдатна падыдзе скрынка ад абутку, дастаткова яе пафарбаваць з усіх бакоў, а пры жаданні і ўнутры, акрылавымі фарбамі.
118
Раз, два, тры!
119
ШТО ВАС НАТХНЯЕ? Гэтае пытанне мы задалі героям, аўтарам часопіса і тым, хто ўдзельнічаў у яго стварэнні. Глядзіце, якія разнастайныя адказы мы атрымалі!
Ірына Бельская:
Кацярына Буто:
Натхняюць кветкі і расліны, люблю разглядаць іх будову – гэта сапраўдны цуд! Натхняе наяўнасць нататніка для задумак і чорнай гелевай ручкі. А яшчэ натхняюць кім-небудзь кінутыя фразы “Трэба было б прыдумаць...” або “Што б тут прыдумаць...”.
Больш за ўсё натхняе чалавек, які побач са мной ужо амаль 6 гадоў – мой муж, архітэктар Вадзім Буто. Калі я назіраю за працэсам яго працы (чым бы ён ні займаўся), бачу вынікі – мне абавязкова хочацца адпавядаць яму хоць трохі, не адставаць. А яшчэ натхняюць думкі-ідэі, якія часам раптоўна прыходзяць у галаву. Хочацца ўсё кінуць і пачынаць увасабляць іх у жыццё... Можа гэта і ёсць муза?
Аляксандра Баярына:
У сферы маёй дзейнасці напісання крытычных тэкстаў па архітэктуры мяне натхняе несправядлівасць таго, што трапляе на вочы. Эстэтычная недасканаласць будынкаў, нязграбнасць і недарэчнасць кампазіцыі выклікае абурэнне і моцнае жаданне напісаць усё, што я думаю. Калі навокал было б ўсё гарманічна і прыгожа, не напісала б і радка. У працы па дызайне інтэр’ераў і праектаванні катэджаў мяне натхняе асоба замоўцы. Вельмі прыемна ўдзельнічаць у здзяйсненні мараў і рэалізацыі жаданняў мэтанакіраваных людзей, а замоўцы часта менавіта такія. У фатаграфіі мяне натхняе прыгажосць выпадковых злучэнняў прадметаў і людзей у прасторы.
Анастасія Ямінская:
Не ведаю нават, як адназначна адказаць на гэтае пытанне. У творчасці мне дапамагае назіральнасць. У кожнага мастака ёсць такая ўласцівасць: хадзіць, выглядваць і вышукваць штосьці ў навакольных рэчах. Але, напэўна, калі б не вандравала, то натхнення было б менш.
Наста Глушко:
Натхняюць спевы народныя, музыка дудовая, прырода і пачуццё абнаўлення, нібыта наперадзе цябе чакае цудоўны падарунак...
Вікторыя Анжэ:
Што мяне натхняе? Са здзіўленнем прыйшла да высновы, што галоўнай крыніцай натхнення для мяне з’яўляюцца людзі: поўныя энергіі, запалу да таго, што робяць, у якіх гараць вочы, якія, не дакучаючы няпрошанымі парадамі і настаўленнямі, штурхаюць наперад да новых здзяйсненняў.
Вольга Ахмерава:
У першую чаргу мяне натхняе прырода – няма нічога цудоўнейшага за яе. Нават калі ў мяне з'яўляюцца нейкія свае ідэі ў сне, ад праслухоўвання музыкі або спеваў птушак, я потым гляджу на іх увасабленне ці эскіз і разумею, што дзесьці ўсё гэта ўжо бачыла ў прыродзе. Так і аказваецца часцей за ўсё.
Генадзь Буто:
Саша Баранава:
Каюся-каюся, але натхняюць бунт і пратэст. Не паўстанне, але барацьба стыхій, формаў, ліній, выгібаў, колераў і адценняў, сюжэтаў і ідэй. Калі выяўляю гэта лязо – імгненна раствараюся, нібы ёсць яшчэ адны лёгкія-клапаны, якія адкрываюць магчымасць жыцця без кіслароду. У нейкім сэнсе я “фанатык“ дэструкцыі: для азарэння насуперак усяму патрэбен вобраз-надлом. У Эмерсана ёсць паказальнае эсэ ў гэтым сэнсе “The Over-Soul“. Пра гэта, у сутнасці, уся філасофія творчасці бунтароў-франкфурцаў.
120
Музыка і авангарднае мастацтва – адны з галоўных маіх натхняльнікаў. Таксама падзеі жыцця, абсалютна любыя, нават галінка, якая прыгожа ўпала, можа натхніць. Ёсць такое меркаванне, што жыццё вымяраецца пражытымі ўражаннямі, я з гэтым абсалютна згодны. Наша памяць – эмацыйная; усё, што мы памятаем, звязана з эмоцыямі. Чым больш эмоцый ты зведаеш, тым больш запомніш. Таму эмоцыі і складаюць наша жыццё...
Надзея Зімірава:
Мяне натхняе шанцаванне. Вось вісіць над табой праблема, начэй спаць не дае. І раптам яна – раз – і вырашаецца сама сабой. У гэты момант табе мора па калена, а задачы, якія адкладаліся дзень пры дні, раптам робяцца хутка, лёгка, а галоўнае – з задавальненнем! P.S. (сарамліва апусціўшы вочы) А яшчэ нішто так не натхняе як дэдлайн...
Хочаце прымаць удзел у стварэнні часопіса ALOVAK? Раскажыце нам пра сябе на alovakmag@gmail.com
Рэклама ў часопісе ALOVAK Мы разгледзім вашы заяўкі на alovakmag@gmail.com
© Перадрук матэрыялаў часопіса магчымы з пісьмовага дазволу рэдакцыі, прамая актыўная спасылка на сайт часопіса абавязковая.
121
Да сустрэчы!
наш сайт:
alovakmag.by мы ў сацыяльных сетках:
facebook.com/alovakmag vk.com/alovakmag мы ў Instagram:
@alovakmag