часопіс ALOVAK #3 2015 (Belarusian version)

Page 1


Спампуйце гэтыя мілыя малюнкі з вокладкі ALOVAK # 3 на нашым сайце alovakmag.by ў раздзеле “Карыснае”. ілюстрацыі: Ірына Бельская

2

ALOVAK #3 October 2015


П

рывітанне, сябры!

Як добра, што ёсць восень – пераходны перыяд паміж цёплым летам і сцюдзёнай зімой. Як цудоўна, што восень такая яркая! І хоць першая яе палова ўжо праляцела, у нас яшчэ ёсць час, каб увабраць у сябе ўсе восеньскія фарбы і натхніцца імі на бліжэйшыя манахромныя месяцы. Наш трэці нумар мы напоўнілі тым, што асацыіруецца менавіта з такой маляўнічай парой: лісцем, гароднінай, цеплынёй і ўтульнасцю. А яшчэ ALOVAK # 3 атрымаўся вельмі практычным: на старонках часопіса вы знойдзеце шмат цікавых майстар-класаў, парадаў і рэкамендацый ад таленавітых майстроў і дызайнераў. Спадзяёмся, што яны натхняць вас на стварэнне ўласных прадметаў ручной работы (не забывайце дасылаць нам фотаздымкі вынікаў вашай творчасці!). Мы прапануем вам пагартаць нашу восень, акунуцца ў свет творчасці і ідэй, пачарпнуць карысную інфармацыю. Далучайцеся да нас, стварайце разам з намі! Вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел у стварэнні гэтага нумара. Дзякуючы вам ён стаў такім гарэзлівым, атмасферным і жыццярадасным! Няхай гэта восень будзе для ўсіх шчаслівай! Ваша каманда ALOVAK

ALOVAK #3 October 2015

3


Каманда alovak: СТВАРАЛЬНІКІ ЧАСОПІСА: Ірына БЕЛЬСКАЯ

Кацярына БУТО

Рэдактары: Надзея ЗІМІРАВА

Вольга БАРЫСЕНКА

Вераніка УЛЬЯНАВА

НАД НУМАРАМ ПРАЦАВАЛІ:

4

Ірына АГЕЙЧЫК аўтар

Вікторыя АНЖЭ аўтар

Дар’я УЛАСАВА ілюстратар

Наста ГЛУШКО аўтар

Алена ДЗЯДЗЮЛЬ аўтар

Таня КАПІТОНАВА аўтар, фатограф

ALOVAK #3 October 2015


Таццяна КЕСКЕВІЧ аўтар

Аліна КОСІК ілюстратар

Яна МЕЛЬКО аўтар

Марыя МАРАЗЕВІЧ аўтар

Юля ПРАШКОВІЧ фатограф

Марыя СОНГАЛЬ аўтар, фатограф

Настасся ЦІШКАВЕЦ аўтар

Таццяна ХЛАПКОВА аўтар

Ваша імя* _________

Ірына БУРНОСЕНКА – пераклады

* Хочаце прымаць удзел у стварэнні часопіса ALOVAK? Раскажыце нам пра сябе на alovakmag@gmail.com Рэклама ў часопісе ALOVAK Мы разгледзім вашы заяўкі на alovakmag@gmail.com © Перадрук матэрыялаў часопіса магчымы з пісьмовага дазволу рэдакцыі, прамая актыўная спасылка на сайт часопіса абавязковая.

ALOVAK #3 October 2015

5


Змест

Прадмет нумара. Лісце Творчы шлях. Кацярына Кабанава Фотаздымка. Стылёвая гародніна Прымаўка нумара Шукаем ідэі Паштоўка нумара Тэст. Дрэва бязМежнае. Cubi rubi & Чайны пакой #лісцедня Мясціны. Сядзіба ў Райцы Творчы падыход. Рэцэпт гарбаты У творчай майстэрні. Papera Press Майстар-клас. Вязаны ліст Традыцыі. Багач Уражанне. Міхал Анемпадыстаў 100 дамоў Майстар-клас. Ілюстрацыя Волі Кузьміч Творчы маркетынг Размова з юрыстам Конкурс малюнка. Восеньскі нацюрморт Майстар-клас. Медны ліст Тэст. Вынікі У творчым пошуку. Агляд сайтаў Ці ведалі вы? Ашыбана Майстар гаворыць і паказвае. Лозапляценне Паляпшаем жыццё. Тры простыя ідэі Што вас натхняе? 6

8 26 36 55 56 58 59 60 68 70 80 82 91 92 96 100 102 106 110 112 116 118 119 120 124 132 138

120

36 70 132 ALOVAK #3 October 2015


55

124

60

112

82 96 ALOVAK #3 October 2015

8 102

26 7


Прадмет нумара

ЛІСТАПАД ІДЭЙ Прадметам восеньскага нумара ALOVAK мы абралі лісце. Гэты прыродны матэрыял тоіць у сабе так шмат магчымасцяў для творчасці, што, калі б мы не імкнуліся да разнастайнасці рубрык у нашым часопісе, то маглі б прысвяціць увесь нумар толькі яму. Глядзіце, чытайце, натхняйцеся!

8

ALOVAK #3 October 2015


ЛІСЦЕ

1

МАЛЮЕМ ЛІСЦЕ Рэалістычна намаляваць ліст простым алоўкам – задачка не з лёгкіх. А мы навучым простаму труку, які можа асвоіць нават дзіця, калі захоча намаляваць сапраўдны ліст! Проста вазьміце ўпадабаны ліст, пакладзіце зверху ліст паперы і “прайдзіцеся” грыфелем (зручней за ўсё гэта рабіць грыфелем для механічных алоўкаў). Тое, што вам здаецца лішнім, можна прыбраць гумкай.

ALOVAK #3 October 2015

9


Прадмет нумара

2

ЛІСТЫ З ГІПСУ Майстар-клас ад вядомага дызайнера, аўтара кніг пра handmade Лары Хаметавой. Для ALOVAK Лара распавяла, як з гіпсу зрабіць злепкі з жывога лісця, якія, пасля, стануць нарыхтоўкай для ўтульнага восеньскага падсвечніка. Такім чынам, каб стварыць гіпсавы ліст, нам спатрэбяцца простыя і даступныя матэрыялы: пясок, каб зрабіць “падушку”; поліэтылен, каб абараніць паверхню ліста ад пясчынак; ліст расліны, гіпс і вада.

1. Абярыце неабходны ліст. Прыдат-

4. Прыгатуйце гіпсавы раствор: на-

ны ў нашым выпадку азначае прыгожы і просты. То бок, не варта браць для працы лісце рабіны або акацыі, хай гэта будзе ліст клёну або лопуху. Пры выбары ліста звярніце ўвагу на форму або на малюнак жылак – гэта важна. Кляновы ліст мае цікавую форму, а вось ліст лопуху багаты малюнкам жылак, і адліўкі ад яго атрымліваюцца вельмі фактурнымі.

сыпце ў ваду гіпс горкай. Гіпс будзе хутка насычацца вадой – сыпце, пакуль вярхушка горкі не пачне ўбіраць ваду павольна. Дайце гіпсу ўвабраць ваду і размяшайце раствор.

2. Падрыхтуйце “падушку”. У скрынку або на паднос насыпце звычайны пясок. Намачыце яго вадой – вільготны пясок лепш трымае форму. Загадзя прадумайце, адліўку якой формы вы хочаце атрымаць. Калі вам патрэбна чаша (талерка, падсвечнік), сфармуйце з пяску горку. Калі патрэбны выпуклы злепак – ямку. Калі вам патрэбны пляскатыя адліўкі, можаце абысціся без пяску, выклаўшы лісце проста на стол.

3.

Накрыйце “падушку” кавалкам поліэтыленавай плёнкі. Пакладзіце на плёнку ліст жылкамі ўверх (гл. фота 1).

5.Лыжкай выкладвайце раствор на ліст, ад чаранка – да канца ліста, ад цэнтральнай жылкі – да бакоў (гл. фота 2). Пласт гіпсу залежыць ад памеру ліста. Для вельмі буйнога лісця яго таўшчыня можа быць 2-2,5 см, часам і больш. У гэтым выпадку не перашкодзіць нанесці два пласты, праклаўшы паміж імі кавалкі дроту. Так будзе надзейней. Дробнае лісце можа быць тонкім – 3-5 мм.

6. Трохі пачакайце – гіпс павінен застыць. Затым перавярніце адліўку і, прытрымліваючы яе, зніміце ліст з гіпсу. Аддзяляйце яго ад краёў да цэнтральнай жылкі і ад канца да чаранку. Калі цэнтральная жылка аддзяляецца дрэнна, надрэжце яе і вымайце з адліўкі па частках (гл. фота 3).

Парада:

Пасля таго як гіпсавы ліст цалкам высахне, яго можна будзе свідраваць, фарбаваць, прыляпляць. Буйное лісце лепш мацаваць на сцяну з дапамогай самарэза. Дробнае лісце можна наляпіць з дапамогай клеявога пісталета або спецыяльнага будаўнічага клею (“вадкія цвікі”). Для афарбоўвання лісця выдатна падыдуць акрылавыя фарбы.

10

ALOVAK #3 October 2015


ЛІСЦЕ

Такія гіпсавыя лісткі могуць стаць выдатнай чашай або вазай для дробязі, попельніцай, падстаўкай пад араматычныя палачкі і сталовыя прыборы... Замацаваўшы ліст у раме на прыгожай падкладцы, вы атрымаеце незвычайную “карціну”. Некалькі такіх “карцін” – і гіпсавы гербарый запоўніць сцяну. Лісцем можна аформіць раму для люстэрка або падстаўку настольнай лямпы. З іх жа можна сабраць столевую разетку. Гэта толькі некалькі прыкладаў выкарыстання злепкаў, вашай фантазіі тут ёсць дзе разгуляцца!

фота 1

фота 2

Карысная інфармацыя: Лара Хаметава, дызайнер livemaster.ru/yasheriz lara.hametova@yandex.ru фота 3 ALOVAK #3 October 2015

фота: Лара Хаметава

11


Прадмет нумара

3

Васковае лісце Як захаваць прыгожае лісце, сабранае на шпацыры? Можна, вядома, засушыць іх у кнізе або прапрасаваць, але ёсць яшчэ і адзін духмяны спосаб – пакрыць іх натуральным воскам. Ваша лісце стане прыгожым, эластычным, захаваецца надоўга і не пакрышыцца. Для васкавання падыдзе і парафін, але прыемнага мядовага паху ў лісця не будзе.

Нашы парады: • Растапіце на вадзяной лазні воск і акуніце ў яго ліст. Сачыце за тым, каб ліст быў

насычаны воскам цалкам, пасля чаго дастаньце яго і страсіце лішні воск. Трохі падзьміце або памахайце лістом, каб воск “схапіўся”, пасля чаго пакладзіце ліст высыхаць на паперу. • Калі ваш ліст не вельмі роўны, яго можна спачатку прапрасаваць, а ўжо пасля пакрываць воскам.

фото: Юля Прашкович

12

ALOVAK #3 October 2015


ЛІСЦЕ

4

РАЗМАЛЁЎ ВАЕМ ЛІСЦЕ Усе мы любім маляваць. Хтосьці робіць просценькія накіды ў штодзённіку падчас тэлефоннай размовы, а хтосьці піша алейнымі фарбамі пейзажы на палатне. Мы прапануем звычайны ліст, які зваліўся з дрэва, выкарыстоўваць замест звыклай паперы або тканіны! Выбіраем любы ўпадабаны ліст, прамываем яго і разгладжваем прасам. Далей далучаем фантазію і акрылавыя фарбы. Каб твор доўга цешыў вас і вашых блізкіх, гатовы малюнак можна замацаваць воскам або парафінам (як гэта зрабіць, мы расказалі на папярэдняй старонцы). Зараз у вас ёсць арыгінальны сувенір, незвычайная дэталь інтэр’еру ці проста прыемная дробязь на працоўным стале, якая заўсёды падыме настрой! тэкст: Настасся Цішкавец, фота: Кацярына Буто

13

ALOVAK #3 October 2015


Прадмет нумара

5

ЛІСТКІ-ПАРТРЭТЫ Прапануем пагуляць у асацыяцыі і зрабіць сямейны або сяброўскі партрэт. Знайдзіце лісткі, якія асацыяваліся б у вас з сабой і вашым сябрам (сяброўкай, каханым, мужам, жонкай...), папрасуйце іх, прыляпіце на аснову з дапамогай клею. Падбярыце прыдатную рамку і падпішыце. У якасці асновы мы рэкамендуем выкарыстоўваць цёмную фонавую паперу, а падпісаць партрэт можна белай ручкай.

14

ALOVAK #3 October 2015


ЛІСЦЕ

6

ПАДСВЕЧНІК-ВЯНОЧак Ад прыгожага вянка з лісця, які стварыла фларыст Алеся Гаўрыш, немагчыма адвесці вачэй! Алеся распавяла нам, у чым тут сакрэт: “Так прыемна адчуць сябе мастаком – узяць і змяшаць усе фарбы восені на адной палітры! Зрабіць такі вянок нескладана: патрэбна прыгожае лісце, пажадана шчыльнае (мне для гэтай працы выдатна падышло лісце чарнаплоднай рабіны); дэкаратыўныя элементы (у мяне гэта дэкаратыўны перац); аснова пад вянок і дрот. Аснова можа быць з розных матэрыялаў: з фларыстычнай пены, пенапласту, пенапалістыролу, то бок, з таго, што трымае форму і куды лёгка ўторкнуць драцяныя шпількі. Праца выканана ў тэхніцы прышпільвання: гэта азначае, што драцянымі шпількамі лісце прымацоўваецца да асновы”.

Карысная інфармацыя: Алеся Гаўрыш, фларыст vk.com/olesya.gavrish instagram.com/olesya_gavrish

фота: Алеся Гаўрыш ALOVAK #3 October 2015

15


Прадмет нумара

7

Пярсцёнак з лісцікам агрэсту майстар-клас ад Настассі Шувалавай З інструментаў і матэрыялаў нам спатрэбіцца (гл. фота 1): • ювелірная (эпаксідная) смала; • аснова для пярсцёнка; • завостраная тонкая і шырокая палачкі; • засушаны лісцік агрэсту.

Парады: • Уважліва чытайце інструкцыю па ўжыванні эпаксіднай смалы. У кожнага вытворцы свае рэкамендацыі. • Лепш за ўсё працаваць у пальчатках і рэспіратары, бо ў вадкім стане смала таксічная. Пасля поўнага зацвярдзення выраб абсалютна бяспечны.

16

ALOVAK #3 October 2015


ЛІСЦЕ

фота 1

фота 2

1. Тонкай палачкай размяшчаем лісцік у цэнтры асновы.(гл. фота 2). 2. З дапамогай шырокай палачкі акуратна наліваем смалу ў аснову, ствараючы купал. (гл. фота 3). Пакідаем сохнуць на суткі. Наш пярсцёнак гатовы!

фота 3 фота: Настасся Шувалава

Карысная інфармацыя: FlowerNaya — упрыгажэнні з сапраўдных пялёсткаў кветак ад Настассі Шувалавай vk.com/flowernaya

ALOVAK #3 October 2015

17


Прадмет нумара

8

LUMEN PRINT А яшчэ лісце можна выкарыстоўваць у адной цікавай і вельмі займальнай тэхніцы стварэння фотаздымкаў: друк на прасвет, або lumen print. Можна сказаць, што гэта від фотаграмы – выявы, атрыманай на фотапаперы без выкарыстання камеры. Фатограф Павел Малікаў так апісвае гэты працэс і свае работы: “Для гэтага фатаграфічнага працэсу выкарыстоўваюць чорна-белую ці каляровую фотапаперу. Некаторыя кажуць, што старая фотапапера працуе лепш, але ніколі не адгадаеш вынік, пакуль не паспрабуеш. Далей бяруць любую падыходную жывую расліну, якую кладуць на святлоадчувальны бок фотапаперы, накрываюць шклом і пакідаюць на сонцы на некалькі гадзін. У выніку сонца награвае расліну і яна пачынае вылучаць вільгаць, якая, трапляючы на эмульсію, дае колер канчатковай фотаграме. Адбітак не мае патрэбы ў праяўцы або фіксажы, аднак тады ён з часам пачне выліньваць. Калі трэба захаваць малюнак, то выкарыстоўваецца звычайны фіксаж для чорна-белага працэсу. Гатовыя адбіткі маюць слабы кантраст, таму іх скануюць і падвяргаюць лічбавай апрацоўцы. Для стварэння прадстаўленых адбіткаў выкарыстоўвалася новая чорна-белая фотапапера. Матэрыялам для фотаграмы паслужыла лісце. Яно не ўтрымлівае шмат вільгаці, таму пры друку атрымалася перадаць іх дзіўную структуру”.

Павел Малікаў facebook.com/pvokilam

18

ALOVAK #3 October 2015


ЛІСЦЕ

ALOVAK #3 October 2015

19


Прадмет нумара

9

Шкілетаванне Шкілетаваным называюць тое лісце, у якога адсутнічаюць мяккія тканкі і засталіся адны жылкі. Такое лісце служыць выдатным матэрыялам для стварэння паштовак, дэкупажу, скрапбукінгу, інтэр’ерных кампазіцый, упрыгажэнняў, пацінавання, а таксама карцін у тэхніцы ашыбаны. Шкілетаванае лісце можна купіць, а можна вырабіць самастойна ў хатніх умовах. З чытачамі часопіса ALOVAK дзеліцца сваімі парадамі мастак, заснавальнік Школы жывапісу кветкамі і лісцем Іна Данчанка.

1. Асноўныя спосабы шкілетавання: • Сухі (даволі працаёмкі спосаб, пры якім мяккія тканкі лісця выдаляюцца пры дапамозе шчоткі з жорсткім натуральным шчаціннем); • Мокры (самы просты, але не самы хуткі спосаб, пры якім лісце змяшчаецца ў слоік з вадой на некалькі тыдняў); • Хімічны (эфектыўны спосаб, пры якім лісце варыцца ў вадзе з дадаткам парашку для прачысткі труб (тыпу “Крот”, 1 сталовая лыжка на рондаль з вадой) на працягу 1-2 гадзін). 2. Пры шкілетаванні мокрым ці хімічным спосабамі пасля таго як вы дастанеце лісце з вады, яго трэба прамыць, а потым асцярожна пацерці пальцамі, каб сышла мякаць. Раю пры гэтым надзець гумовыя пальчаткі з пупырышкамі. Калі мякаць не сыходзіць – варым яшчэ. Жорсткае лісце трэба чысціць зубной шчоткай на драўлянай дошцы, пры гэтым зубную шчотку неабходна пастаянна змочваць вадой. 3. Шкілетаванне вельмі эфектыўнае для лісця фікусу, платану, клёну, явару, бярозы, ліпы і асабліва грэцкага арэху. Лісце каштану і вярбы вельмі далікатнае – яго складана ашкілеціць, але магчыма. Пачаткоўцам у гэтай справе раю браць шчыльнае лісце, на адваротным баку якога добра бачныя прожылкі. 4. Пасля ашкілечвання трэба пакінуць лісце сушыцца – можна на паветры, можна пакласці пад прэс. Ці адразу прагладзіць цёплым прасам. 5. Шкілетаванае лісце можна заўважыць і на вуліцы – сама прырода стварае такое лісце, трэба проста яго своечасова заўважыць і падняць. Таксама лісце могуць “аб’есці” якія-небудзь насякомыя, што таксама можа быць прыгожа. 6. Пасля выварвання лісце можна апусціць у адбельвальнік (тыпу ”Белізны“) напалову з вадой – лісце атрымаецца як найтанчэйшыя белыя карункі, вельмі прыгожа. 7. На многіх сайтах рэкамендуюць для шкілетавання варыць лісце з содай. На мой погляд, гэты спосаб зусім не эфектыўны, сода спраўляецца з вельмі нямногім лісцем. Так, некаторае лісце ашкілечваецца, але ў такім выпадку бывае дастаткова нават простага кіпячэння ў вадзе без усялякіх дадаткаў – мяккаму, няшчыльнаму лісцю, тыпу клёну, гэтага хапае.

20

ALOVAK #3 October 2015


ЛІСЦЕ

фота: Кацярына Буто

Карысная інфармацыя: Больш падрабязную інфармацыю і майстар-класы па шкілетаванні можна знайсці на сайце Іны Данчанкі, а таксама на яе канале YouTube: innadanchenko.com youtube.com/user/innadanchenko

ALOVAK #3 October 2015

21


Прадмет нумара

10

Гербарый з лісця Мы прапануем вам стаць калекцыянерам і сабраць унікальную калекцыю... лісця! Гэта не толькі захопіць вас, але і будзе вельмі карысным. Сабраўшы свой уласны гербарый, вы зможаце вывучаць з дзецьмі расліны або навучыцца маляваць і рабіць замалёўкі сваіх “трафеяў”. Можна складаць цэлыя калекцыі: збіраць лісце каля дома, прывозіць яго з незабыўных падарожжаў і нават папрасіць знаёмых і блізкіх падарыць вам упадабаную імі расліну. Палёт для фантазіі тут бязмежны. Бо часам так хочацца спыніць час ці хаця б захаваць успаміны пра яркія і маляўнічыя моманты. І гэта зусім не складана – нават зараз яшчэ можна паспець захаваць кавалачак лета і восені, запячатаны ў чырвона-жоўтым лісці. Дзякуем кафедры ландшафтнага праектавання і садова-паркавага будаўніцтва Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта за дадзены гербарый і спадзяёмся, што іх непаўторная калекцыя натхніць вас на стварэнне ўласнай!

тэкст: Настасся Цішкавец, фота: Кацярына Буто

22

ALOVAK #3 October 2015


ЛІСЦЕ

ALOVAK #3 October 2015

23


Прадмет нумара

Больш за лiсце Мастак Таццяна Хлапкова распавядае, як яшчэ цікава і незвычайна можна выкарыстоўваць лісце ў якасці матэрыялу для творчасці.

У лісці закладзены вялізныя магчымасці для творчасці – гэта я зразумела амаль выпадкова. Аднойчы восенню мы з сяброўкай вырашылі зладзіць сваім мазгам размінку: выбраць адзін аб’ект і на працягу месяца кожны дзень усяляк эксперыментаваць з ім. Наш выбар спыніўся на лісці. І панеслася! Што толькі мы з ім ні рабілі – рэзалі, фарбавалі, клеілі, размалёўвалі, сшывалі, замарожвалі ў лядоўні, прыгожа раскладвалі, выкарыстоўвалі ў якасці рам для мініяцюрных карцін і нават пяклі на патэльні. За той месяц я з новага боку адкрыла для сябе раён, у якім жыву шмат гадоў, даведалася, дзе і якія дрэвы растуць, якое лісце жоўкне і жухне першым, якое пакрываецца кропкамі, а якое застаецца зялёным амаль да самай зімы. З моманту нашага эксперыменту прайшло ўжо некалькі гадоў, але звяртаць увагу на лісце я не перастала. І я цяпер дакладна ведаю, што ў любую паравіну года можна літаральна пад нагамі знайсці матэрыял для новых твораў. тэкст і фота: Таццяна Хлапкова instagram.com/tkhlopkova

24

ALOVAK #3 October 2015



Кацярына Кабанава

Экапрынт як стыль жыцця

Тэкст и фота: Марыя Сонгаль

26

ALOVAK #3 October 2015


Кацярына Кабанава

Псіхолаг па адукацыі, мастак па прызванні, паэт па загадзе душы. Мы пагаварылі з Кацярынай Кабанавай – стваральнікам і аўтарам брэнда адзення і аксесуараў KABANOVASILK пра тое, што такое экапрынт, пра ейныя дасягненні ў працы з натуральнымі прыроднымі матэрыяламі, а таксама пра тое, як занятак любімым рамяством уплывае і змяняе асобу мастака. - Як вы зразумелі, што экапрынт – ваша прызванне? Як вы самі апішаце ваш творчы шлях? Я па адукацыі псіхатэрапеўт, скончыла медінстытут, потым выкладала на кафедры, лячыла хворых. І ад сваёй прафесіі я не адмаўляюся. Праз некаторы час маё жыццё павярнулася так, што я з’ехала ў іншы горад, выйшла замуж. Хоць і да гэтага я задумвалася пра тое, што пара сыходзіць з гэтай працы. Хацелася мець прыватную практыку, але таксама займацца чымсьці яшчэ, зусім іншым. Аднойчы я ўбачыла артыкул у часопісе пра тое, як можна афарбоўваць тканіны ягадамі, раслінамі... Я стала шукаць інфармацыю, спрабаваць, але ў мяне нічога асаблівага не атрымалася. Тады я вырашыла, што гэта не маё, займалася звычайным афарбоўваннем, батыкам. Потым знайшла ALOVAK #3 October 2015

інфармацыю пра курсы па экафарбаванні, паехала вучыцца ў Маскву, з тых часоў хімічныя фарбы я не выкарыстоўваю. - Як занятак экапрынтам паўплываў на ваша жыццё? Тое, што я прыйшла да гэтага занятку, само па сабе стала вынікам майго ладу жыцця. Вядома, ён стаў маім стылем жыцця. Павысілася цікавасць да раслін, я стала бліжэй да прыроды. Працэс афарбоўвання заўсёды вельмі цікавы, шмат у чым загадкавы – разгортваеш тканіну пасля завяршэння і не заўсёды можаш прадбачыць вынік, ён можа апынуцца сюрпрызам. Хоць у мяне такіх сюрпрызаў з часам усё менш. Але калі выяўляюцца незвычайныя, непрадказальныя спалучэнні – гэта нават цікавей, так я адкрываю нешта новае. 27


Творчы шлях

Кацярына Кабанава пра тэхніку і працэс экафарбавання (экапрынту) Сутнасць экафарбавання ў судотыку прыродных матэрыялаў: лісця, ягад, кары і інш. з тканінай. Само паняцце “экапрынт” досыць новае, але трэба разумець, што само афарбоўванне раслінамі існавала задоўга да з’яўлення сучасных тэхналогій афарбоўвання. Далёка не ўсе прыродныя матэрыялы падыходзяць для экапрынту. Некаторыя расліны наогул не здольныя афарбаваць тканіну. Іх магчымасці ў экафарбаванні спазнаюцца выключна эксперыментальна. Калі я вучылася, наш выкладчык адразу сказала, што дае толькі 1% тых ведаў, якія мы зможам атрымаць, калі будзем займацца гэтай справай. Яна падкрэслівала, што тэхніка, якую мы вывучаем – гэта наш уласны штодзённы эксперымент. І гэта сапраўды так. Нават калі б я ўзялася навучыць кагосьці цяпер, то не змагла б перадаць усё, што ведаю. Я лічу, што ў кватэры гэтым не варта займацца. Я вару на вуліцы, каб не ўдыхаць пару са шкоднымі рэчывамі. Калі ж зусім не выкарыстоўваць хімічныя сродкі, то эфект будзе няўстойлівым і з часам колер будзе вымывацца. Аднак ёсць і вельмі ўстойлівыя варыянты для афарбоўвання – напрыклад, кара. Працэс экафарбавання займае мінімум 3 гадзіны – і гэта толькі час варэння. Значна больш часу ідзе на падрыхтоўку працэсу. Спачатку трэба падабраць і падрыхтаваць тканіны, памыць іх у пэўным растворы, каб пасля малюнак замацаваўся. Трэба падрыхтаваць лісце, прыдумаць размяшчэнне для іх, узор. Затым акуратна закруціць тканіну разам з раслінамі і абвязаць шпагатам. Такім чынам, працэс падрыхтоўкі можа заняць больш часу, чым само варэнне.

28

ALOVAK #3 October 2015


ALOVAK #3 October 2015

29


Творчы шлях - Раскажыце пра вашых пакупнікоў. Хто яны? Тканіны з экапрынтам – з разраду эксклюзіўнасці, гэтая тэхналогія не для масавай вытворчасці, а таму створаныя з гэтых тканін рэчы аказваюцца зусім нятаннымі. І гэта правільна, бо далёка не ўсім яны падыходзяць. Каб насіць эксклюзіўныя рэчы трэба і самому быць неардынарным чалавекам. Трэба мець смеласць, каб надзець не тое, што апранаюць усё. Збольшага, мала хто вырашаецца на гэта, паколькі для большасці людзей псіхалагічна прасцей пайсці і купіць модную вопратку. Мне, у сваю чаргу, не хацелася спыняцца на прынце для маек і шалікаў, якія магчыма былі б цікавыя масаваму пакупніку. Таму я пайшла далей і займаюся мадэляваннем адзення. Гэта адкрытая дарога, пакуль не ведаю, куды яна мяне прывядзе...

напісаць вершы. Паэзія – гэта для мяне нешта боскае, быць можа, нават галоўнае ў маім жыцці. Вершы і экафарбаванне – асаблівыя спосабы ўвасаблення маёй энергіі.

- Як блізкія ставяцца да вашага захаплення? Муж спачатку ўспрыняў без імпэту. Але калі ўбачыў вынікі, яго меркаванне змянілася. Калі мне нешта цікава і важна, я горы гатова перавярнуць, я раблюся вельмі моцнай. Таму што ў мяне ёсць мэта. Калі муж адчуў гэтую “усёпрабівальнасць” і напор, ён стаў падтрымліваць, даваць парады і ўжо марыць сысці на пенсію, каб працавала толькі я (усміхаецца). А сын заўсёды казаў, што мне трэба займацца дызайнам адзення, і калі я паказваю яму вынікі сваёй працы – ён хваліць. А я давяраю яго густу.

-Гэта значыць, што вы ўвогуле нічога не плануеце? Штодзённае планаванне, вядома ж, ёсць. Я планую і больш глабальна, але пра гэта ведае толькі Сусвет (смяецца).

- Як вы звязваеце свой занятак экапрынтам і захапленне паэзіяй? З аднаго боку, гэта розныя рэчы, вершы – гэта ўсё тое, што я перажываю асабіста, гэта маё жыццё. Мне нават здаецца, яны існуюць самі па сабе, быццам мае перажыванні, дзеянні, уражанні апрацоўвае своеасаблівая “мясасечка”. Гэта асаблівы стан. Напрыклад, у эпілептычных хворых ёсць так званы стан аўры, калі яны адчуваюць, што вось-вось пачнецца прыступ. Прыкладна такі ж стан бывае і ў мяне, калі я адчуваю, што зараз здольная

-Якую параду вы б далі чытачам, якія захочуць заняцца экафарбаваннем? З чаго пачаць? Хочацца сказаць – пачніце з сябе! (смяецца) А наогул усё проста: трэба браць і рабіць! Спрабаваць, эксперыментаваць, знаходзіць, пытацца, вучыцца. Не баяцца. Я лічу, што эмоцыя, якая больш за ўсё стрымлівае абмяжоўвае чалавека, – гэта страх. -Як прымусіць сябе не баяцца? Выдаліць для сябе словы «як?» і «не». У псіхатэрапіі ёсць такое правіла: каб не баяц-

30

- Якія ў вас планы на будучыню? Я жыву, абапіраючыся на сваю інтуіцыю. Камусьці можа не падабацца мая справа, стыль жыцця, але калі я адчуваю, што так трэба – я гэта раблю. Нядаўна задала сабе дзіўнае пытанне: ці магла б я крута змяніць кірунак сваіх заняткаў, захапленняў? І адказала сцвярджальна. Неабходна ведаць, што ты заўсёды вольны і можаш заняцца чымсьці іншым, цалкам для цябе новым. Не варта абмяжоўваць сябе, пераконваючы, што калі ў нешта ўклаў шмат сіл, то зараз трэба гэтай справе прысвяціць усяго сябе. Не бойцеся мяняць жыццё, інакш яно будзе клеткай. Трэба ўмець сябе адпускаць.

-Як усё паспяваць? Як сябе арганізоўваць? Калі ходзіш на працу ў офіс кожны дзень, то воляй-няволяй захоўваеш пэўную дысцыпліну. Калі працуеш дома, то прыходзіцца самому выконваць план і нават прымушаць сябе нешта рабіць. Таму дысцыпліна заўсёды павінна быць. Дысцыпліна і інтуіцыя – вось што мне дапамагае.

ALOVAK #3 October 2015


Кацярына Кабанава

ALOVAK #3 October 2015

31


32

ALOVAK #3 October 2015


Кацярына Кабанава ца, трэба проста пачаць дзейнічаць. Гэта адзіны спосаб. І не ленавацца. Калі ты займаешся тым, што падабаецца, то ў цябе не ўзнікае пачуцця, што ты працуеш. Бо лянота з’яўляецца тады, калі цябе прымушаюць рабіць тое, што ты не хочаш. Вядома, часам лянота бывае і ў любімай працы. Напрыклад, мне бывае лянота ісці фарбаваць, і я заўважыла, што калі ў гэты момант я перамагу сябе і ўсё ж пайду фарбаваць – нічога не атрымліваецца. Значыць трэба ў гэты момант проста заняцца чымсьці іншым. -Што вас натхняе? Усе натхняе. Падарожжы! Нават проста шлях кудысьці. Я заўважаю спалучэнні кветак у прыродзе, думаю, на падсвядомым узроўні іх запамінаю і камбіную пасля на тканінах. Мяне натхняе нават “фэшн”. Я люблю апранацца прыгожа, пакрасавацца, я чалавек нясціплы, хоць збольшага сяджу дома. Мне падабаецца спалучаць рознае адзенне. Натхняюць прыгожа апранутыя людзі.

В

займы полжизни. Осень в руку.

Золотые листья промокли насквозь. Предвкушая встречу или разлуку, с кем-то стану я ближе, с кем-то врозь...

Карысная інфармацыя: Кацярына Кабанава kabanovasilk.com instagram.com/kabanovasilk

ALOVAK #3 October 2015

33


название рубрики

«К

алі ў хаце пахне печанымі слівамі і карыцай, а паветра па раніцах бадзёрае і духмянае, але апошняе сонца грэе па-асабліваму ласкава і пранізліва, як бываюць пранізлівымі растанні перад доўгай разлукай, усё гэта значыць, што прыйшла восень. Значыць, будзе аблятаць лісце з дрэў, будуць бялець лужыны пад першым інеем, і, як самыя ўстойлівыя, жоўкнуць апошнія хрызантэмы. І вось думаеш, усё паўтараецца з году ў год, ты ведаеш, якія кветкі з’явяцца першымі, а якія адкрасуюць апошнімі, але з такім жа нецярпеннем кожную вясну ўзіраешся ў чорную зямлю ў надзеі ўбачыць першыя парасткі. Вось для гэтага і прыходзіць восень. К. Кабанава

34

»


35


36


стылёвая

ГАРОДНіна 37


Сакавітыя колеры і смелыя прынты. Лаканічныя формы і плаўныя лініі. Экалагічнасць і прастата. Натуральныя баваўняныя і льняныя тканіны, фетр і дрэва... Так у агульных рысах мы маглі б апісаць калекцыю вырабаў ручной працы сезону восень-2015, створаную таленавітымі дызайнерамі адмыслова для ALOVAK! Стыльныя дзяўчаты Ліна і Аня на мілым рэтрааўтобусе Volkswagen адправіліся на кірмаш гародніны, каб у лепшым выглядзе прэзентаваць вам вырабы.

38


ALOVAK #3 October 2015

39


40


41


42


43


Фотаздымка

арыгiнальны ГАРБУЗ

• деревянная пуговка; • шнур-резинка (9 см).

Майстар-клас ад крамы тканін З матэрыялаў і інструментаў спатрэбяцца: • два кавалкі баваўнянай тканіны: - для гарбуза прастакутнік, адзін бок якога большы за другі ў два разы (у нас 25х50 см); - для хвосціка невялікі прастакутнік (у нас 9х16 см); • напаўняльнік для гарбуза (сінтэпон, сінтэпух або файбертэк); • ніткі для шыцця і ніткі мулінэ пад колер тканіны; • шнур баваўняны або льняны; • нажніцы; • іголка для шыцця; • доўгая іголка (добра падыдзе іголка для пераплётных работ або для вырабу лялек); • швейная машынка (неабавязкова). 44

ALOVAK #3 October 2015


стылёвая гародніна 1. Складаем адрэз тканіны для гарбуза правым бокам унутр па доўгім баку і прашываем на машынцы або ўручную (швом “назад іголку”) бок, процілеглы згіну.

2. Бяром нітку мулінэ, завязваем вузельчык на яе канцы і прашываем два слоі тканіны нясшытага боку трубы, якая атрымалася, швом “наперад іголку”. 3. Цягнем за нітку і гармонікам сцягваем тканіну.

4. Моцна завязваем ніткі і выварочваем будучы гарбуз на правы бок. Даверху набіваем “бочачку”, якая атрымалася, напаўняльнікам. Бяром нітку мулінэ і швом “наперад іголка” прашываем “бочачку” па ўсёй акружнасці. 5. Сцягваем ніткі, для надзейнасці гатовую верхавіну можна прашыць парай шыўкоў.

6. У доўгую іголку прасоўваем шнур і праколваем наш гарбуз: пачынаем з верхняй адтуліны пасярэдзіне, працягваем іголку праз увесь гарбуз і выводзім шнур на процілеглы бок. Працягваем у тым самым кірунку, такім чынам фарміруем долі гарбуза. Замацоўваем шнур на верхавіне гарбуза. 7. Тканіну для хвосціка складаем напалову ўздоўж доўгага боку, правымі бакамі ўнутр. Малюем у прамавугольніку авал, сшываем два слаі тканіны па намаляванай лініі, пакідаючы нясшытым кароткі бок. Абразаем прастакутнік па вонкавым контуры сцяжка, пакідаючы неабходную адлегласць на прыпускі. 8. Выварочваем хвосцік і набіваем яго напаўняльнікам. Прымяраем наш хвосцік да гарбуза. Пасля гэтага зашываем ніз хвосціка ўручную швом “назад іголку” і, не абрываючы ніткі, прышываем яго да гарбуза.

+

=

Карысная інфармацыя: Магазін тканіны ”Креатива“ creativa.by ALOVAK #3 October 2015

ілюстрацыі: Аліна Косік

45


Фотаздымка

модная МОРКВА

Майстар-клас ад Таццяны Кескевіч: З матэрыялаў і інструментаў спатрэбяцца: • прамавугольны кавалак баваўнянай тканіны; • напаўняльнік (сінтэпон, сінтэпух або файбертэк); • рафія двух колераў; • кавалачкі баваўнянай і льняной тканіны; • нажніцы; • іголка для шыцця; • ніткі ў тон; • швейная машынка (не абавязкова). 46

ALOVAK #3 October 2015


стылёвая гародніна 1. Выразаем з баваўнянай тканіны фігуру, як на мал.1 2. Складваем тканіну правым бокам унутр і выконваем радок згодна з мал.2, закругляючы радок на канцы. 3. Выварочваем і пракладаем шво “наперад іголку” па ўсёй акружнасці нашай морквы, пакідаючы доўгімі канцы ніткі (гл. мал.3). 4. Набіваем моркву напаўняльнікам (у нас файбертэк). Сцягваем ніткі, пакідаючы невялікую адтуліну для таго, каб пазней уставіць хвосцік. Канцы тканіны заварочваем унутр морквы. 5. З двух колераў рафіі збіраем хвосцік. Адзін з канцоў хвосціка абмотваем двума відамі тканіны, кожную з якіх прышываем да рафіі. Акуратна злучаем нябачным шыўком хвосцік з морквай, уставіўшы яго ў адтуліну (гл. мал.4).

мал. 1

мал. 2

мал. 3

мал. 4

ілюстрацыі: Аліна Косік

Звярніце ўвагу: Майстар-класы па шыццю памідора і бурака з тканіны вы можаце знайсці на нашым сайце alovakmag.by ў раздзеле “Карыснае”. ALOVAK #3 October 2015

47


Фотаздымка

крэйдавая ДОшка

Майстар-клас ад Алёны Маскалёвай, аўтара брэнда драўляных вырабаў WoodenFind

Нас паўсюль акружаюць самыя розныя прадметы з дрэва. На дачы заўсёды можна знайсці штонебудзь старэнькае і вельмі мілае сэрцу. Выкідваць такую рэч вельмі шкада, а вось падарыць ёй другое жыццё прасцей простага! 48

ALOVAK #3 October 2015


стылёвая гародніна З матэрыялаў і інструментаў спатрэбіцца:

наждачная папера (губка)

грыфельныя фарба

льняная вяроука акрылавы грунт для дрэва

кухонная дошка

малярны скотч фота1

фота 2

фота 3

валiк паралонавы

1. Падрыхтоўваем дошку (фота 1) Каб падкрэсліць высакародны матэрыял нашага вырабу, пакідаем непакрытай фарбай ручку дошкі. Для гэтага стык ручкі і асноўнай часткі дошкі абмотваем малярным скотчам. Шліфуем дошку, каб паверхня стала максімальна гладкай. Для гэтага выкарыстоўваем наждачную паперу (губку) сярэдняй зярністасці. 2. Грунтуем (фота2) У малярную ванначку наліваем грунт, раўнамерна з дапамогай валіка грунтуем дошку ў 2-3 слаі. Пасля кожнага слою грунт павінен цалкам высахнуць. Пасля поўнага высыхання апошняга слою грунта зноў шліфуем дошку. 3. Фарбуем (фота 3) Наліваем грыфельную фарбу ў малярную ванначку ў такой колькасці, каб валік можна было б добра прамакнуць з усіх бакоў. Раўнамерна афарбоўваем дошку ў 2-3 слаі фарбы. Пасля кожнага слою фарба павінна высахнуць. Працягласць сушкі залежыць ад фарбы, шукайце гэтую інфармацыю ад вытворцы на этыкетцы. Пасля поўнага высыхання апошняга слою фарбы, здымаем малярны скотч, паліруючы дошку дробназярністай наждачнай паперай і праціраем дошку анучай. 4. Прывязваем да ручкі дошкі льняную вяровачку з крэйдай.

фота: Алена Маскалёва

ALOVAK #3 October 2015

Карысная інфармацыя WoodenFind творчая майстэрня Алёны Маскалёвай facebook.com/WoodenFind 49


Фотаздымка

прывабная ГіРЛЯНДА

Майстар-клас ад Алены Дзядзюль, стваральніка брэнда BAGO

Матэрыялы і інструменты, якія спатрэбяцца:

• Фетр натуральны, таўшчынёй каля 2 мм трох колераў; • Шаблоны дубовага або іншага лісця двух памераў; • Трык-маркер (самазнікаючы фламастар); • Вострыя нажніцы (выдатна падыходзяць манікюрныя); • Джынсавыя ніткі; • Шпагат.

50

ALOVAK #3 October 2015


стылёвая гародніна

1. Абводзім трык-маркерам шаблоны лісця на фетры (праз 48 гадзін гэты абрыс знікне) і акуратна выразаем вострымі нажніцамі. Калі ў вас фетр, таўшчынёй 2-3 мм, то выразаем – і нарыхтоўкі гатовыя. Калі фетр, таўшчынёй 1 мм, то лепш выразаць нарыхтовак у 2 разы больш і склеіць іх па контуры ў два слаі. 2. Прашыць жылкі, каб лісце выглядала яшчэ больш жывым, можна і ўручную, але для вялікай колькасці лісцейкаў, вядома, зручней выкарыстоўваць швейную машынку. Не забываем, што падчас выкарыстання джынсавай (гэта значыць тоўстай) ніткі трэба выкарыстоўваць іголку № 100 або № 110. 3. Прымацаваць лісцейкі да шпагату можна клеевым пісталетам або прывязаць за “хвосцікі” нітак. Парада: А яшчэ з такіх лісцейкаў можна зрабіць выдатныя восеньскія брошкі, прышыўшы або прымацаваўшы зашпілку. Звярніце ўвагу Шаблон-схему з нарыхтоўкамі дубовых лісцікаў вы можаце знайсці на нашым сайце alovakmag.by ў раздзеле ”Карыснае“.

ALOVAK #3 October 2015

51


Фотаздымка

лаканiчныя завушніцы

Мы любім фетр! Працаваць з ім адно задавальненне. Для восеньскай фотаздымкі мы зрабілі з фетру завушніцы-лісцейкі. Вы можаце спампаваць на нашым сайце alovakmag.by ў раздзеле “Карыснае” шаблоны лісця самых розных формаў: скарыстайцеся любым з іх, каб стварыць свой яркі аксесуар, і ваша восень зайграе яркімі фарбамі.

52

ALOVAK #3 October 2015


стылёвая гародніна Ідэя і арганізацыя: ALOVAK

фота: Міхаіл Несцераў

мадэль: Ліна Шарк

мадэль: Аня Маркушава

макіяж: Наталля Паляковіч

гірлянда з фетру: Bago

прычоскі: Наталля Марцінкова

дэкор: Юлія Трафіменка

гародніна з тканіны: Таццяна Кескевіч

стыліст: Аляксандра Аліева-Труханавец

гарбузы з тканіны: Креатива

Дзякуем за прадстаўленыя для фотаздымкі: рэтрааўтобус:

ALOVAK #3 October 2015

тканіна для гародніны:

фетр для гірлянды і завушніц:

53


БЯСПЛАТНЫЯ КУРСЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ У 10 ГАРАДАХ БЕЛАРУСІ! А таксама больш за 80 бясплатных заняткаў на сайце www.movananova.by


Прымаўка нумара

Баючыся ваўкоў, застанешся

без грыбоў.

ілюстрацыя: Ірына Бельская ALOVAK #3 October 2015

55


Шукаем ідэі

творчая гонка

SCAMPER У гэтым нумары мы знаёмім вас з чарговым метадам пошуку арыгінальных ідэй і рашэння задач. Давайце зробім прабежку SCAMPER (ад англ. “прабежка”), прыдуманую Бобам Эберле.

Роберт (Боб) Эберле – амерыканскі даследчык крэатыўнасці. У выніку яго шматгадовай працы ў сферы адаптавання тэхнік крэатыўнасці да традыцыйнай адукацыі, у пачатку 70-х гадоў ХХ стагоддзя ім была распрацавана методыка SCAMPER, якую пазней удасканаліў адзін з заснавальнікаў агенцтва BBDO Алекс Осбарн.

Сутнасць метаду простая – неабходна сфармуляваць задачу або пытанне і “прабегчыся” па кожнай літары слова SCAMPER (абрэвіятура ад англ. Substitute Combine Adapt Modify Put

Eliminate Reverse), адказаўшы на адпаведныя пытанні.

Паглядзіце ўважліва табліцу і вывучыце метад SCAMPER на прыкладзе нашай задачы – прыдумаць арыгінальны шалік. Элемент

Абазначэнне

Пытанні

Адказы на прыкладзе шаліка

Substitute

Замяніць

Што можна замяніць? Што можна выкарыстоўваць замест або памяняць месцамі? Як можна змяніць форму, колер, памер, матэрыял, месца? Якім чынам змяніць прызначэнне?

Замяняем форму – круглы шалік, трохкутны шалік. Замяняем памер – маленькі шалік, велізарны шалік. Замяняем матэрыял – замшавы шалік, шалік, сплецены з травы. Мяняем прызначэнне – шалік для лета, які астуджвае.

Combine

Камбінаваць

Што і з чым можна камбінаваць? Ці можна аб’яднаць розныя матэрыялы?

Аб’ядноўваем шалік і шапку ў адзін выраб. Камбінуем матэрыялы – пры вязанні ўплятаем ў ніткі кветкі і травы.

Adapt

Адаптаваць

Што можна дадаць да нашай ідэі з іншых абласцей? У каго можна пераймаць? Што можна запазычыць?

Дадаём функцыю захоўвання – шаліккішэню, шалік-сумка.

56

ALOVAK #3 October 2015


SCAMPER

Modify/ Magnify

Мадыфікаваць, павялічыць

Put to Other Прымяніць у іншых мэтах Uses

Што можна павялічыць? (памер, колькасць) Што можна зрабіць большым, даўжэйшым? Якой частцы можна надаць большую значнасць?

Павялічваем колькасць – адзін шырокі шалік складаецца з мноства вузкіх.

Для якіх мэтаў яшчэ можна выкарыстоўваць? Як на гэтую ідэю паглядзела б дзіця? Пажылы чалавек? Як зрабіць зручней? Якую дадатковую карысць можна атрымаць?

Як яшчэ можна выкарыстоўваць – шалікдажджавік. Для дзіцяці – шалік з мноства маленькіх плюшавых цацак. Для пажылога чалавека – шалік са стыкерам-датчыкам месцазнаходжання.

Большую ўвагу нададзім той частцы шаліка, якая непасрэдна датыкаецца да шыі – каб ён не калоўся, робім устаўку з тканіны або замшу.

Зрабіць зручней – шалік, які зашпільваецца на гузік, не трэба кожны раз завязваць нанова.

Eliminate

Спрасціць да галоўнага

Пераставіць, Rearrange (or Reverse) перавярнуць, прымяніць процілегла

Як можна спрасціць? Якія часткі можна выдаліць? Ці можна паменшыць?

Паменшыць даўжыню шаліка – шалік на ліпучцы або гумцы, які надзяваецца праз галаву. Спрасціць – шалік, які прышпільваецца да адзення.

Ці можна часткі памяняць месцамі? Ці можна змяніць парадак? Ці можна зрабіць наадварот?

Прымяніць у процілеглым – шалік-каралі, шалік, трансфармуецца ў арэлі, шалікпадушка.

Спампаваць і запоўніць табліцу для генеравання ідэй можна на нашым сайце ў раздзеле ”Карыснае“.

Удалых рашэнняў! ALOVAK #3 October 2015

57


В

ы любіце паштоўкі? Можа вы іх калекцыянуеце, адпраўляеце без нагоды ці дасылаеце сабе і сябрам паштоўкі з падарожжаў? А можа вы заўзяты посткросер? Каманда нашага часопіса вельмі прачула ставіцца да друкаваных паштовак, да паштовых адзнак, штампаў і марак. У гэтым нумары мы знаёмім вас з чарговай аўтарскай паштоўкай by ALOVAK. Спадзяемся, гэтая паштоўка падорыць вам усмешку і цяпло нашых сэрцаў.

Вы хочаце атрымаць такую паштоўку ў сваю паштовую скрыню? Падпісвайцеся на нашы старонкі ў Facebook і Вконтакте, дзе вы даведаецеся падрабязней пра тое, як вельмі проста і лёгка яна можа ў вас апынуцца.

58

ALOVAK #3 October 2015


дрэва

тэст

«Дрэва»

Сумясціце прыемнае з карысным – памалюйце і паглядзіце на сябе збоку, прайшоўшы тэст, які грунтуецца на адной з найстарэйшых методык псіхалагічнай дыягностыкі, вядомай яшчэ з XIX стагоддзя. Заданне простае – намалюйце дрэва (цур, не ялінку). Перш чым пачаць, крыху падумайце, якім будзе вашае дрэва: ці будзе ў яго крона, карані, плады, кветкі, іншыя дэталі? Вазьміце паперу, аловак і пачынайце.

Дрэва з’яўляецца адным з найстаражытнейшых сімвалаў чалавецтва. У малюнку дрэва мы можам пабачыць нашае неўсвядомленае ўяўленне пра сябе і стаўленне да знадворнага свету.

Расшыфроўку вашага малюнка глядзіце на ст. 118

ALOVAK #3 October 2015

59


крамы з настроем

CUBI RUBI &

ЧАЙНы ПАКОЙ

тэкст: Кацярына Буто, фота: Марыя Сонгаль

60

ALOVAK #3 October 2015


Cubi rubi & Чайны пакой Рубрыка “бязМежнае” – пра месцы з атмасферай і гісторыяй, якія натхняюць і матывуюць. У творчасці межаў няма, таму не мае значэння, у якім пункце зямнога шара размешчаны такія крамкі, студыі або магазіны. На гэты раз нам не трэба было далёка ехаць, у самым цэнтры Мінска мы знайшлі адно вельмі ўтульнае і душэўнае мястэчка. CUBI RUBI – гэта крама падарункаў з настроем, як называюць яго самі стваральнікі. Калі вы пабываеце там, то зразумееце, што вытрымаць і не купіць там нешта проста немагчыма, рукі самі цягнуцца да прыемных навобмацак і ўсцешных для вока творчага чалавека рэчаў.

Крама CUBI RUBI, якую мы наведалі, размешчана ў двары будынка з шыльдай “Вячэрні Мінск” якую ведае кожны мінчанін. У краме можна купіць прыгожыя скетчбукі, нататнікі, паштоўкі, магніты, пеналы і іншыя цікавыя рэчы. Незвычайным з’яўляецца тое, што на самой справе гэта не адзін магазін, а два – на другім узроўні гэтага атмасфернага месца ўтульна размясціўся “Чайны пакой”, патрапіць у які можна толькі зняўшы абутак (у лепшых усходніх традыцыях). У “Чайным пакоі” можна прадэгуставаць і набыць чай любога паходжання і цэнавага дыяпазону.

ALOVAK #3 October 2015

61


Гісторыя стварэння Абедзве крамы – гэта сямейны праект Андрэя Сіманава і Ліліі Дубоўскай, зроблены з душой і любоўю. CUBI RUBI – гэта дзецішча жаночай паловы сям’і, “Чайны пакой” – мужчынскай. Абодва праекты з’явіліся і развіваліся паралельна, пачаўшы сваю гісторыю ў 2012 годзе з інтэрнэтстаронак. Ішоў час, з’явіліся пастаянныя пакупнікі, стала зразумела, што прыйшоў час выходзіць на новы ўзровень: першую афлайнавую крамку CUBI RUBI пара адкрыла ў 2014 годзе ў гандлёвым цэнтры “Няміга 3”. Пра тое, як з’явілася памяшканне на праспекце Незалежнасці, нам распавёў Андрэй: - Да нас у гэтым будынку было размешчана антыкафэ. Увесну мінулага года мы пабывалі тут упершыню, калі нас паклікалі правесці чайнае мерапрыемства. У мяне нават не ўзнікла пачуццё, што гэта маё месца, у той час яно было зусім іншым, больш цёмным і кантрасным. Ды і месца для чайнай прасторы я ўяўляў сабе больш кампактным, невялікім. А тут два, не, нават тры ўзроўні! Але ўжо ў жніўні антыкафэ зачынілася, і мы вырашылі зняць гэта памяшканне. Два месяцы практычна тут жылі, увесь рамонт рабілі сваімі сіламі: ад распрацоўкі канцэпцыі 62

да выканання будаўнічых прац. І вось 25 кастрычніка спаўняецца год з моманту запуску нашага “пакаёвага” праекту. Ліля і Андрэй адважыліся на такі крок нездарма: пагаварыўшы з імі, мы зразумелі, што гэта месца вельмі ім падыходзіць. Інтэр’еры крамаў гарманічна спалучаюцца з таварамі, якія прадстаўлены ў іх. Іх аб’ядноўваюць белыя сцены і натуральнае дрэва ў канструкцыях і элементах афармлення. Сучасны і яркі ў дэталях CUBI RUBI і аўтэнтычны і стрыманы па стылістыцы “Чайны пакой” плаўна перацякаюць адзін ў адзін. - Мы раней шмат падарожнічалі з Андрэем, аўтастопам праехалі больш за 40 тыс. км, нейкі час жылі і працавалі ў Тайландзе. Пасля паездак я заўсёды прывозіла дадому цікавыя незвычайныя рэчы, якія ў нас цяжка знайсці. Любоў да такіх знаходак і вылілася ў ідэю стварэння крамы. Вельмі доўга думалі над назвай, і вось аднойчы раніцай гэтыя словы, “кубі рубі”, самі да мяне прыйшлі. Напэўна, гэта праз тое, што кубік Рубіка такі яркі і яго можна складаць па-рознаму: у адзін колер або ствараць рознакаляровыя камбінацыі.

ALOVAK #3 October 2015


ALOVAK #3 October 2015

63


бязМежнае

Пра тавары, пакупнікоў і планы Пры адкрыцці першага CUBI RUBI яго паліцы былі хутчэй напалову пустыя, што было незвычайна для сучасных крамаў, дзе рэчам бывае цеснавата. Зараз жа ў абодвух крамах можна правесці нямала часу, выбіраючы падарунак, але ўсё роўна ў кожнага прадмета ёсць свая прастора. У асноўным тут прадстаўлены некалькі замежных брэндавых фабрык, якія выпускаюць яркія калекцыі абмежаваным накладам. Ёсць нешта з Расіі, ёсць рэчы, якія маладыя людзі робяць самі. Крама спрабуе супрацоўнічаць з беларускімі дызайнерамі, але, па словах Лілі, пакуль не вельмі паспяхова: - Я лічу, што ў рэчах усё павінна быць гарманічна, і кошт – частка гэтай гармоніі. Калі рэч добрая, яна, на мой погляд, павінна быць даступная нават школьнікам або студэнтам. Я стараюся знаходзіць тыя рэчы, якія будуць па кішэні хай не ўсім, але шмат каму. Таму, на жаль, пакуль нам прасцей купіць тавар за мяжой: нават з улікам дастаўкі ён будзе таннейшы за аналагічны ў нас. Мы просім гаспадароў апісаць сваіх пакупнікоў: У “Чайны пакой” у асноўным прыходзяць тыя, хто хоча адкрываць для сябе новыя смакавыя адчуванні і станы, людзі, для якіх маюць значэнне дэталі, хто любіць незвычайны адпачынак, а таксама тыя, хто трохі стаміўся ад горада. - Пакупнікі CUBI RUBI – людзі, якія любяць прыгажосць: у дробязях, унутраную, знешнюю – любую прыгажосць. Андрэй дадае, усміхаючыся: - А яшчэ ў CUBI RUBI частыя госці – гэта маладыя дзяўчаты, якія віскочуць ад захаплення. Ну добра, замілоўваюцца :)

64

ALOVAK #3 October 2015


Cubi rubi & Чайны пакой

ALOVAK #3 October 2015

65


66

ALOVAK #3 October 2015


Андрэй і Лілія дзеляцца з намі сваімі планамі на будучыню. Для іх крамы – гэта хобі, якое перарасло ў працу, і ўвесь свой час яны прысвячаюць ёй. Заўзятыя падарожнікі, яны ўжо даўно не могуць нікуды надоўга выбрацца, і гэтая думка не пакідае іх: - Хочацца навучыцца дзяліцца сваімі паўнамоцтвамі, каб нашы праекты маглі працаваць з крыху меншым нашым удзелам. Вельмі хочацца вызваліць час на свае любімыя заняткі: схадзіць у сплаў на байдарцы, у паход, падарожнічаць. Калі атрымаецца – будзе выдатна!

Карысная інфармацыя: Крама падарункаў CUBI RUBI і “Чайны пакой” Мінск, пр-т Незалежнасці, 44 (ст. метро “Плошча Перамогі”) vk.com/cubirubicom vk.com/teamailroom

ALOVAK #3 October 2015

67


#лісцедня У мінулым нумары часопіса мы аб’явілі пра запуск флэшмоба ў нашым акаўнце ў Instagram на тэму “лісце дня”. На працягу апошніх некалькіх месяцаў мы з нашымі падпішчыкамі фатаграфавалі лісце і выкладвалі ў сетку фатаграфіі з хэштэгам #лісцедня дня або #листьядня. Падборка самых цікавых у гэтым нумары. Дзякуем усім удзельнікам!

FOLLOW ALOVAKmag ON INSTAGRAM @alovakmag

1.

2.

3.

4.

5.

6.

1 – @katsibou; 2 – @pesnvetra; 3 – @baraban4ik; 4 – @korshak_designer; 5 – @yuyu_by; 6 – @alena_light;

68

ALOVAK #3 October 2015


Аб’ява! Тэма наступнага флэш-мобу – ШыШКА. Фатаграфуйце цікавыя і незвычайныя шышкі, малюйце іх, выкарыстоўвайце ў творчасці – фантазіруйце! Выкладвайце фатаграфіі ў сваім профілі з хэштэгам #шышкадня ці #шишкадня. Лепшыя здымкі з’явяцца ў падборцы ALOVAK # 3.

42

7.

8.

9.

10.

11.

12.

13.

14.

15.

7 – @nataluka2012; 8 – kalyakamalyaka; 9 – @natalia_kvetka; 10 – @_sunflower_art_; 11 – @gayane; 12 – @julia_kirr; 13 – @warmvaria; 14 – @bygirl; 15 – @sperrebom. ALOVAK #3 October 2015

69



Сядзіба ў РАЙЦЫ

Сядзіба Раецкіх-Путкамераў:

Працяг будзе… На самым пачатку верасня яшчэ па-летняму цёпла і зялёна, але ўжо адчуваецца прысутнасць восені. Асабліва гэта заўважна ў тыя дні, калі пахмурна, але з-за хмар часам выглядае сонца, а дробны дождж раствараецца ў паветры, не паспеўшы дасягнуць зямлі. Такі стан прыроды настройвае на разважанні і думкі пра цеплыню хатняй утульнасці. У адзін з падобных вераснёўскіх дзён мы прыехалі ў Райцу, у госці да творчай сям’і Салдатавых, якія вось ужо 5 гадоў жывуць у былым сядзібным доме Раецкіх-Путкамераў.

фота: Вадзім Буто тэкст: Кацярына Буто

ALOVAK #3 October 2015

71


Мясціны

Райца – ад слова ”рай“ Мясціны ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, дзе знаходзіцца былая вёска, а цяпер аграгарадок Райца, вельмі маляўнічыя. Ярка выяўлены рэльеф, вакол лясы і палі. Не дзіва, што тут калісьці было размешчана шмат сядзібаў, на жаль, многія з іх альбо не дажылі да нашых дзён, альбо ўяўляюць сабой разваліны. На гэтым фоне сядзібны дом Раецкіх – шчасліўчык, лёсу якога могуць пазайздросціць многія помнікі архітэктуры Беларусі. Новыя ўладальнікі шчыра любяць гэты дом, укладаюць у яго ўвесь свой час і творчыя сілы. Вера Яўгенаўна Салдатава – майстар саломапляцення, выкладала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, яе муж Аляксандр Васільевіч Салдатаў – мастак, іканапісец. Новыя гаспадары не проста жывуць і рэстаўруюць свой новы дом, яны ў ім твораць, чэрпаючы натхненне літаральна ва ўсім навокал. Вера Яўгенаўна кажа, што мясцовасць, у якой размешчаны дом, апраўдвае сваю назву Райца. Версій, адкуль пайшоў гэты “райскі” тапонім, дзве. Паводле першай і самай відавочнай – ад прозвішча былых уладальнікаў Раецкіх. Па іншай версіі, назва бярэ свае карані ад беларускага слова “раіць”. Магчыма, калісьці тут жыў чалавек, да меркавання якога прыслухоўвалася грамадства.

-– Аляксандра Васільевіча, свайго мужа, я злавіла на тым, што сказала яму: “А слабо ў графскіх развалінах пажыць?” – смяецца Вера Яўгенаўна. Перш за ўсё мы пытаемся ў гаспадыні сядзібы, як яна знайшла гэтае месца: – Напэўна, гэта месца само мяне знайшло. Неяк я прыехала ў мясцовую раённую адміністрацыю з прапановай пабудаваць на падмурку разабранага дома ў Куневічах музей саломкі, якога ў Беларусі няма да гэтага часу. А мне ў адказ зрабілі сустрэчную прапанову: выкупіць на аўкцыёне дом у Райцы. Салдатавы скарысталіся магчымасцю і за адну базавую велічыню выкупілі сядзібу: дом, якому нядаўна споўнілася 200 гадоў, і паўтара гектара парку, што прымыкаюць да яго. Паступова, сваімі сіламі і з дапамогай сваіх дзяцей, гэтая творчая сям’я спрабуе беражліва рэстаўраваць сваё новае жытло, узнаўляючы гістарычнае аблічча і захоўваючы самае каштоўнае – непаўторную атмасферу дома. Пры гэтым з Рэестра гісторыка-культурных каштоўнасцяў сядзібны дом быў зняты яшчэ да моманту выкупу.

72

ALOVAK #3 October 2015


Сядзіба ў РАЙЦЫ

Першая згадка пра сядзібу ў Райцы датуецца пачаткам 16 стагоддзя, калі тут жылі Раецкія. Дом, які дайшоў да нашых дзён, пабудаваны ў 1813 годзе. • Наступным уладальнікам сядзібы стаў Юзаф Верашчака, брат той самай Марылі Верашчакі, каханай і музы паэта Адама Міцкевіча.

• У канцы XIX стагоддзя сядзібу выкупіў Ваўжынец Путкамер, унук Марылі Верашчакі. • У пачатку ХХ стагоддзя ў пасаг сядзібу атрымала дачка Ваўжынца Путкамера

Яніна, выйшаўшы замуж за прафесара Кракаўскага ўніверсітэта Адама Жуўтоўскага. Галоўны дом Жуўтоўскіх знаходзіўся ў Кракаве, таму пасля спробаў здаваць сядзібу ў арэнду, яны падарылі яе манашкам палатынкам, якія валодалі ёю да 1943 года.

Пасля Другой сусветнай вайны ў сядзібным доме размяшчаліся медыцынскія ўстановы.

З канца 90-х гадоў ХХ стагоддзя і да таго як сядзібу выкупіла сям’я Салдатавых, будынак стаяў пустым.

ALOVAK #3 October 2015

73


Дзіўная аўра Сядзіба ў Райцы замяніла сям’і Салдатавых мітуслівае жыццё ў горадзе, пра што яны ні кроплі не шкадуюць. Бо тут творчаму чалавеку можна вольна працаваць, увасабляць ідэі, чэрпаючы натхненне ў прыродзе. У такім месцы як нідзе адчуваецца культурны пласт Беларусі, наша гісторыя. Вера Яўгенаўна дзеліцца сваімі ўражаннямі ад жыцця ў такім месцы: – Маёнтак наносіць свой адбітак на наш лад жыцця. Тут зусім дзіўная аўра! Паглядзіце, мы зараз знаходзімся на ганку галоўнага фасада, у вянку, вакол алея. Тут няма ветру, такое адчуванне, што нават лісцейка на дрэве не зварухнецца. А калі вый дзем за мост, я не здзіўлюся, што там будзе ветрана і сыра. Вельмі часта лаўлю сябе на думцы, што тут усё па-іншаму. Тут пазней растае снег, першыя кветкі распускаюцца тут заўсёды на два тыдні пазней, чым у самой вёсцы. Я веру, раней такія дамы не на выпадковых месцах будавалі. 74

На ганку і праўда вельмі ўтульна сядзець і любавацца дрэвамі і раслінамі, сярод якіх ёсць і занесеныя ў Чырвоную кнігу. Напрыклад, адзіны ў Беларусі васьмітычынкавы каштан, які былая гаспадыня сядзібы Раецкая прывезла з выставы ў Парыжы. У былыя часы сядзібны парк мог пахваліцца і іншымі ўнікальнымі раслінамі, а цэнтральны ўезд у сядзібу сустракаў гасцей прыгожым і маляўнічым кветнікам. Гэты кветнік Салдатавы хочуць аднавіць, вось толькі трэба пазбавіцца ад пад’язнога асфальту, пад якім у савецкія часы “схавалі” старадаўнюю брукаванку...

ALOVAK #3 October 2015


Сядзіба ў РАЙЦЫ

Дом-музей Салдатавых: сучаснасць і будучыня Мы заходзім унутр дома, у большай частцы якога ў самым разгары рамонтныя работы. На вуліцы даволі халаднавата, але ў доме, на здзіўленне, цёпла, хоць ён ацяпляецца толькі ў жылой частцы. Па словах гаспадыні, у спёку тут, наадварот, прахалодна. Сядзібны дом драўляны, пабудаваны ў стылі класіцызму. Унутраная планіроўка – анфіладная, гэта азначае, што ўсе пакоі прахадныя. Гэтую асаблівасць дома Салдатавы хочуць выкарыстоўваць у будучыні, калі музей будзе функцыянаваць на поўную сілу. Музей пачнецца адразу ж з хола – яго ўпрыгожаць партрэты ўсіх гаспадароў сядзібы, якія напіша Аляксандр Васільевіч. Гаспадары дома адзначаюць, як гэта важна для іх: – Радавод гэтага дома – гэта наша гісторыя, гэта гонар Беларусі.

ALOVAK #3 October 2015

Музей працягнецца ў пакоі, размешчаным справа ад хола – калісьці тут будзе галоўная экспазіцыя, прысвечаная сучаснаму мастацтву саломапляцення. У наступным пакоі будзе прадстаўлены жывапіс і іканапіс. Прайшоўшы праз пакоі далей, наведвальнікі трапяць у кухню з адрэстаўрыраванай рускай печчу, тут жа можна будзе азнаёміцца з прадметамі побыту XIX стагоддзя, пры гэтым у планах дамагчыся адчування таго, што кухня жыве, як быццам гаспадыня дома толькі што распаліла печ і выйшла па справах. Левая ад хола частка дома будзе адведзена пад майстэрні гаспадароў і адзін жылы пакой. У адным з пакояў дома ўжо зараз створана часовая імправізаваная экспазіцыя, дзе змяшчаюцца як працы таленавітых мужа і жонкі Салдатавых, так і калекцыя вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сабраная з усёй Беларусі.

75


Мясціны Сярод экспанатаў – рэчы, якім споўнілася больш за 100 гадоў: тут прадстаўлены і ткацтва, і кераміка, і цікавыя прадметы побыту, незразумелага сучаснаму чалавеку прызначэння. Гаспадыня дома распавяла нам, як збірае і папаўняе сваю ўнікальную калекцыю: – Нешта знаходжу, нешта купляю. Вельмі рэдка, але знаходзяцца людзі, якія дораць

будучыя экспанаты. А наогул, цікавыя рэчы ў ваколіцах сядзібы можна выявіць паўсюль: трэба быць уважлівым, напрыклад, калі капаеш агарод або збіраеш грыбы: я знаходзіла тут і бронзавую фігурку, і чарапкі посуду: ад найтанчэйшага кітайскага фарфору да Гарадзенскай чорнай керамікі.

Вянчальныя кароны, вышытыя саломкай, саламяны зубр, які ўражвае сваімі памерамі, калядныя маскі – гэта тое нямногае, што прадстаўлена з работ Веры Салдатавай у пакоі-музеі саломкі. Ёсць тут і вынікі творчай дзейнасці гаспадара дома: жывапісныя палотны, а таксама іконы, якія Аляксандр Салдатаў піша па старадаўніх тэхналогіях выключна натуральнымі фарбамі: расцёртымі ў пыл мінераламі, у якія дадаецца яечны жаўток і трохі квасу.

76

ALOVAK #3 October 2015


ALOVAK #3 October 2015

77


Мясціны

78

ALOVAK #3 October 2015


Сядзіба ў РАЙЦЫ

Палац, які стаў домам Пасля займальнай экскурсіі па сядзібным доме мы зноў выходзім на ганак. Вакол паранейшаму ціха, такое адчуванне, што прырода замерла, і нават дождж, які збіраўся пайсці – перадумаў і павіс у паветры. Мы ўспамінаем словы Веры Яўгенаўны пра дзіўную аўру гэтага месца і, здаецца, верым у гэта канчаткова і беспаваротна. У гаспадыні дома падчас аповеду пра сядзібу і музей натхнёна гараць вочы, мы вырашаем спытаць, ці абавязвае жыццё ў такім месцы да нейкіх асаблівых паводзінаў, і атрымліваем натхняльны адказ: – Мы, напэўна, ішлі да гэтага. Ладам жыцця і думак мы заслужылі гэты дом, цяпер засталося яго давер апраўдаць. Я ж нарадзілася ў Гомелі, жыла насупраць па-

лаца Румянцавых-Паскевічаў, у яго парку мы ў дзяцінстве праводзілі шмат часу. Але я ніколі не думала, што нешта падобнае змагу мець. Для мяне сядзіба ў Райцы – гэта сапраўдны палац, які стаў мне домам. Калі мы яшчэ толькі афармлялі дакументы на яго, я праязджала міма дома на аўтобусе, выглядвала з акна, спрабуючы разглядзець яго сярод дрэў, і думала: “Як яму холадна без мяне!”. І вось я яго зараз саграваю і падаўжаю яму жыццё. Калі я гэтую кропку на зямлі зраблю так, як мне бачыцца, думаецца і марыцца, я буду лічыць, што не марна пражыла жыццё. Так, гэта няпроста, але ж магчыма!

Варта паглядзець Карэліцкі раён Беларусі багаты на помнікі архітэктуры і культуры. Вось няпоўны спіс таго, што яшчэ, акрамя Райцаўскай сядзібы, тут можна наведаць: - Царква св. Варвары ў той жа Райцы (пабудавана ў 1817 Раецкімі як касцёл-пахавальня). - Мірскі замак і іншыя славутасці Міра (40 км, па дарозе на Мінск). - Касцёл св. Ганны ў Варончы (7 км). - Зусім побач размешчаны Наваградак (27 км), Шчорсы (28 км), Любча (42 км праз Шчорсы), Уселюб (41 км праз Наваградак).

79


Творчы падыход

Сезон гарбаты Восень урываецца ў наша жыццё дажджамі і калючым ветрам. Разам з апалым лісцем натхненне пакідае нашы будні. А для кагосьці наадварот, гэта пара абнаўлення і пачатку новага жыцця: з шафы дастаецца запылены парасон, у далёкім куце антрэсоляў знаходзяцца рознакаляровыя гумовыя боты – да восеньскіх пошукаў музы ў лясах і парках гатовыя! У рэдакцыі ALOVAK ёсць свая сакрэтная і вельмі простая зброя ў барацьбе за добры настрой. Дзелімся рэцэптам гарбаты “з сакрэтам” ад Ірыны Агейчык. Яна абудзіць сонны праз халады творчы патэнцыял, прымусіць усміхнуцца і пачаць рукадзельнічаць, прыдумляць, перарабляць, адным словам – тварыць! Мы гарантуем, што пасля такой гарбаты вы будзеце тварыць, забыўшыся пра час, спаць як немаўля, і самае галоўнае – у вас з’явяцца сілы на шпацыры, прыбіранне і паходы ў госці.

80

ALOVAK #3 October 2015


РЭЦЭПТ гарбаты

6 простых іiнгрэдыентау: лаванда – 10 г бруснiцы – 10 г шыпшына – 40 г чарнiцы – 10 г

крапiва – 30 г вада – 1 л

Змяшаць усе інгрэдыенты, засыпаць 1 сталовую лыжку атрыманай сумесі ў кубак і заліць гарачай вадой. Даць настаяцца гарбаце 20 хвілін, накрыўшы кубак вечкам. На дэсерт выдатна падыдзе запечаны з мёдам і карыцай яблык. ALOVAK #3 October 2015

рэцэпт: Ірына Агейчык inarilaine.tumblr.com тэкст: Вікторыя Анжэ iлюстрацыі: Дар’я Уласава

81


У творчай майстэрні

Papera press высокія адносіны

82

ALOVAK #3 October 2015


PAPERA PRESS Сучасныя тэхналогіі пранікаюць у наша жыццё з такой хуткасцю, што мы не паспяваем прывыкнуць да аднаго, як ужо мусім асвойваць нешта новае. Аднак яшчэ ёсць людзі, якія вяртаюцца да забытых і, здавалася б, састарэлых тэхнік, і ўмудраюцца ўдыхнуць туды новае жыццё. У Мінску, на вядомай сваімі творчымі праектамі вуліцы Кастрычніцкай, адкрылася майстэрня Papera Press, у якой візітоўкі, запрашальныя і іншая папяровая прадукцыя вырабляюцца шматвяковым метадам высокага друку. Ягор ГАРАЙ, адзін са стваральнікаў майстэрні, распавёў нам пра яе і растлумачыў, чаму старыя працэсы друку карыстаюцца попытам у сучасным свеце. тэкст, фота: Таня Капітонава

ALOVAK #3 October 2015

83


Творческий путь

84

ALOVAK #3 October 2015


PAPERA PRESS

Высокі друк: лікбез

- Высокі друк (Letter press) – гэта першы від друку, правобраз усіх наступных разнавіднасцяў друкаванага працэсу. Менавіта так працавалі і Гутэнберг, і Скарына, і Фёдараў. Аж да сярэдзіны ХХ стагоддзя высокі друк быў асноўным, удасканальвалася толькі абсталяванне. І толькі ў апошнія дзесяцігоддзі гэты спосаб страціў дамінуючае становішча, на змену яму прыйшлі новыя, тэхналагічна больш дасканалыя і менш працазатратныя віды друку.

Чарговы ўздым цікавасці да гэтай тэхналогіі і старога друкарскага абсталявання здарыўся пасля таго, як стала выкарыстоўвацца шчыльная папера. Па сутнасці, пры заведама няправільна наладжаным абсталяванні, на паперы застаецца не толькі фарба, але і след ад тых самых аб’ёмных элементаў друкарскай формы. Гэта трохі змяніла ўяўленне пра высокі друк, і цяпер ён часцей асацыіруецца з глыбокімі і рэльефнымі адбіткамі.

Тэхнічныя асаблівасці - Пры высокім друку малюнак атрымліваецца ў выніку адбітку з формы, на аб’ёмныя элементы якой папярэдне наносіцца фарба. - Рабіць адбіткі на паперы пры высокім друку дазваляюць так званыя клішэ. Раней, для таго каб нешта надрукаваць, трэба было выкарыстоўваць адлітыя з металу або выразныя з дрэва літары – наборны шрыфт. - Зараз у якасці клішэ выкарыстоўваецца спецыяльны пластык – фотапалімер. З яго дапамогай можна зрабіць адбітак амаль любога малюнка, а выбар шрыфтавых гарнітур практычна не абмежаваны. - Выраб фотапалімернага клішэ – даволі працяглы і складаны працэс, чымсьці падобны да вырабу шоўкаграфічных формаў. Дарэчы, для кожнага колеру трэба рабіць асобнае клішэ.

Чаму заказчыкам стаў цікавы такі тып друку ў нашы дні? Ілюстратары, графікі і дызайнеры атрымалі магчымасць дасягнення тых творчых вынікаў, якія немагчыма атрымаць у звычайнай друкарні. Узяць, напрыклад, візітоўкі: звычайна іх друкуюць на паперы шчыльнасцю 300-350 г/м2, мы ж выкарыстоўваем 540-600 г/м2. Наша папера не цэлюлозная, а баваўняная. У бавоўны іншая структура валокнаў, гэта дазваляе надаць рэльефнасць нават самым дробным ALOVAK #3 October 2015

дэталям. Акрамя таго, па ўсім свеце цяпер культывуецца ручная праца, і друк не выключэнне. Гэта прыцягвае людзей, бо надае эфект эксклюзіўнасці. Не хочацца хваліцца, але Papera Press – адзінае месца ў Мінску, дзе можна пазнаёміцца з творчым высокім друкам.

85


У творчай майстэрні

ГІСТОРЫЯ нашага героя - Не памятаю дакладна, што менавіта было імпульсам, які падагрэў маю цікавасць менавіта да друку. Я ніколі не працаваў дызайнерам, ды і па адукацыі я журналіст, хоць і патрапіў у гэтую прафесію спантанна. Да гэтага вучыўся ў мастацкай школе, але ў Акадэмію мастацтваў паступіць не атрымалася. Мой бацька працаваў у выдавецкай сферы, таму я трохі разбіраўся ў гэтым. Пасля ўніверсітэта я ўладкаваўся працаваць у невялікую друкарню, дзе выконваў абавязкі дызайнера і друкара на лічбавай машыне – груба кажучы, на вялікім прынтары. Націскаў на кнопкі, клаў лісты, даставаў іх, нешта рэзаў. Хоць гэта і было занадта проста, але мне вельмі падабалася сама ідэя працы рукамі. Тады я лічыў сябе не друкаром, а такім спачувальнікам-спажыўцом, які сам нічога не робіць, але спрабуе пабольш даведацца і ўсачыць за ўсім. Аднойчы мы з маім сябрам Тарасам убачылі ў нейкім блогу тыя самыя рэльефныя адбіткі і вельмі зацікавіліся. Сталі дазнавацца пра тэхналогію ды іншыя тонкасці. Даволі хутка рашыліся паспрабаваць заняцца гэтым у якасці хобі і сталі шукаць абсталяванне. У Беларусі пошукі былі безвыніковымі – усе станкі ўжо былі спісаныя або пераробленыя. Праз час мы купілі невялікі прэс у Англіі, затым знайшлі кампанію, якая вырабляе клішэ. Былі велізарныя складанасці з паперай: знайсці баваўняную аказалася зусім не проста. Мы пераспрабавалі многія віды паперы, але ў выніку зразумелі, што без патрэбнай паперы далёка не прасунемся. У выніку некалькі невялікіх пачкаў баваўнянай паперы нам даслалі сябры з ЗША. На працягу амаль двух гадоў мы з сябрам збіраліся раз на некалькі тыдняў, у вольны ад працы час, спрабавалі нешта друкаваць. На пачатку гэтага года мы вырашылі ўзяцца за гэта сур’ёзна, сталі эксперыментаваць часцей і больш упарта, перагледзелі сваё 86

стаўленне да многіх рэчаў. Цяпер мы дайшлі да таго ўзроўню, што ўжо не сорамна прапанаваць свае паслугі. Для мяне цяпер гэта асноўны занятак.

ALOVAK #3 October 2015


PAPERA PRESS

ALOVAK #3 October 2015

87


У творчай майстэрні

Майстэрня - У нашага першага станка не было пастаяннага месца жыхарства: ён стаяў то ў маёй кватэры, то ў Тараса. Калі саспела рашэнне падысці да справы больш сур’ёзна, мы пачалі падшукваць памяшканне для майстэрні і выпадкова знайшлі гэты пакой у старым будынку на Кастрычніцкай вуліцы. Гэты дом з’яўляецца помнікам архітэктуры. Ужо тут у нас з’явіўся другі станок – нямецкі пробадрукарны прэс Korrex Stuttgart 1968 году выпуску. Зараз гэта наша асноўная прылада працы. Першы настольны англійскі станок цяпер прастойвае, ён куды менш прадуктыўны, патрабуе доўгай і

88

трапяткой наладкі, а на гэта не заўсёды ёсць час. У суседніх з намі пакоях ёсць паўнавартасная друкарня, і архітэктурная кампанія, і швейная вытворчасць – сапраўдны творчы кластар атрымаўся. Прыемна знаходзіцца не ў бізнес-цэнтры. Ды і не кожны арэндадаўца быў бы рады такому вытворчаму прадпрыемству як Papera Press. Вядома, на Кастрычніцкай бывае вельмі шмат людзей: тусоўшчыкаў і матацыклістаў, бліжэй да выходных – маладых. Бывае вельмі складана працаваць у такім шуме. І нават дзіўна, што цяпер пятніца, а за вакном ніводнага вяселля.

ALOVAK #3 October 2015


ALOVAK #3 October 2015

89


Пра набалелае і планы - Хацелася б сустракаць больш адэкватных людзей. Бывае, што кліент бярэ ў рукі паперу і кажа: “Дык гэта ж звычайны кардон!”. А часам паступаюць замовы, якія ў нашай майстэрні немагчыма выканаць у прынцыпе. Напрыклад, калі нас раптам просяць зрабіць 1000 двухбаковых поўнакаляровых візітовак, людзі проста не разумеюць, куды яны звяртаюцца. У планах працягваць эксперыменты і, напрыклад, навучыцца фарбаваць тарцы паперы. Фармат выязных маркетаў вельмі цікавы, я рады, што гэта паступова прыходзіць да нас. Хацелася б у іх паўдзельнічаць з невялікімі майстаркласамі, каб любы ахвотны мог сам паспрабаваць нешта надрукаваць. Вельмі натхняе, калі атрымліваеш аддачу ад сваёй працы. Лепшае, што можа 90

быць у нашай сферы – гэта калі знаходзіш агульную мову з заказчыкам і разам з ім імкнешся да найлепшага выніку.

Карысная інфармацыя: Майстэрня высокага друку paperapress.by

ALOVAK #3 October 2015


Вязанае лісцейка Майстар-клас па біжутэрыі ад Яны Мелько

На першы погляд можа здацца, што разабрацца ў такой схеме – задача невыканальная. Спяшаемся вас узрадаваць! Гэты мілы лісцік складаецца ў асноўным з паветраных вочак і слупкоў з накідам. Час вырабу: адзін фільм / два футбольныя таймы / 3-4 серыі Тэорыі Вялікага Выбуху. Інструкцыю па вязанню вы можаце спампаваць на нашым сайце ў раздзеле “Карыснае”

Карысная инфармацыя: Яна Мелько vk.com/deserre facebook.com/yanna.melko ALOVAK #3 October 2015

фота: Юля Прашковіч

91


Традыцыі

Багатае свята

92

ALOVAK #3 October 2015


БАГАЧ

21 верасня беларусы традыцыйна адзначаюць Багач – свята новага ўраджаю, вядомае яшчэ з язычніцкіх часоў. У гэты дзень нашы продкі ацэньвалі вынікі сваёй летняй працы і дзякавалі Богу за дапамогу. Пра адметнасці гэтага восеньскага свята расказвае наш аўтар Наста ГЛУШКО.

Два важныя этапы Cтарадаўні Багач прымеркаваны па часе да восеньскага раўнадзенства і з’яўляецца адным з чатырох галоўных святаў гадавога кола. У розных мясцінах Беларусі гэтае свята магло называцца па-рознаму: Багатуха, Багатае свята, Багатнік, Малая Прачыстая. Па значнасці яно збліжаецца з яшчэ адным важным восеньскім святам, Узвіжаннем, і азначае два важныя этапы ў жыцці чалавека і самой прыроды. • Па-першае – гэта дзень, калі сонца “паварочвае” на зіму. У старадаўнія часы ў свядомасці нашых продкаў год падзяляўся толькі на дзве часткі – лета і зіму. Нават верылі, што існуе два сонцы – зімовае і летняе. Узімку летняе сонца нібыта свеціць на адваротным баку зямлі і наадварот. А восеньскае і вясновае раўнадзенствы

ALOVAK #3 October 2015

адзначаюць момант, калі сонцы мяняюцца месцамі. Зімовае сонца “...лялее (блішчыць, пераліваецца), але ж яно не грэе...”, летняе сонца –“...смурненька, але ж яно цяпленька...”, як адзначаецца ў купальскіх песнях. • Па-другое, гэта завяршэнне працяглага перыяду сельскагаспадарчай працы, чалавек пакідае ў спакоі зямлю і звяртае увагу на сваё, чалавечае жыццё. Пасля Багача пачыналася пара вяселляў. Дзяўчаты набывалі чырвоныя хусткі і пацеркі і чакалі жаніхоў, а хлопцы выбіралі сабе нявестаў.

93


Традыцыі

Беларусы верылі…. Паварот прыроды на зіму, замыканне зямлі ярка адлюстроўвалася ў павер’ях, звязаных з Узвіжаннем. Казалі, што на Узвіжанне усё здзвігаецца, сонца грае (што збліжае гэтае свята з такімі вялікімі святамі як Вялікдзень і Купалле), птушкі лятуць у вырай, з палеткаў усё павінна быць звезена да двара. Зямля адпачывае. На Узвіжанне не хадзілі ў лес, бо верылі, што ў гэты дзень змеі вялікай грамадой рушаць пад зямлю на зіму. А вядзе іх сам цар змяіны з залатой каронай на галаве, і луска яго адлівае срэбрам. Калі хто смелы мог злаўчыцца і пасцяліць на яго шляху беленькі рушнік з хлебам-соллю – як узнагароду атрымаў бы карону вужынага цара, і адкрыліся б яму розныя веды: як знаходзіць схаваныя скарбы, як лячыць ад хваробаў, разумець мову птушак і звяроў.

На стале ўсяго багата Адзначалі Багач усёй вёскай. Па сутнасці, Багач – свята ўсіх зямных пладоў, але на ганаровым месцы было жыта, хлеб новага ўраджаю. У гэты дзень ладзілі ўрачыстыя вячэры, лічылася, што на стале павінна быць “усяго багата” і нельга нічога шкадаваць на стол, а калі іншы гаспадар “...шкадуе на вячэру зарэзаць барана, то таго барана воўк яму парве...”. Варылі піва, пяклі свежы хлеб. На Віцебшчыне жанчыны абыходзілі гуртам свае і чужыя льнішчы (палі, дзе вырошчвалі лён), прыгаворваючы: “Няхай будзіць лён такей даўгей, сколькі мы прайшлі!”. У гэты дзень загадвалі, ці скорай будзе зіма – калі скаціна імкнецца чым раней выйсці на пашу – то і зіма будзе ранняя.

Гэта цікава Багачом таксама называлі: - першы зжаты сноп (а дзе-нідзе – апошні), які, нібы святыню, неслі з поля, асвячалі ў царкве, пад адпаведныя песні ставілі на пачэснае месца ў хаце, на Покуць, дзе ён захоўваўся да восеньскага раўнадзенства (у іншым варыянце – да Калядаў). Зернем з Багача гаспадар пачынаў нанова засяваць поле. Верылі, што ў такім снапе захоўваецца дух поля, які забяспечвае плоднасць нівы;

94

- лубку з жытам, у якую насыпалі зерне новага ўраджаю, сабранае з усяе вёскі, туды ж дадавалі зерне з першага снапа, а ў сярэдзіну ўсталёўвалі запаленую свечку. З Багачом здзяйснялі абыход кожнага двара, абносілі вакол вясковага статку, а пасля захоўвалі ў аднаго з гаспадароў цэлы год на Покуці. На наступны год Багач пераходзіў да іншага гаспадара. Захаванне ў сваёй хаце Багача было гонарам і несла багацце і дабрабыт у хату.

ALOVAK #3 October 2015


БАГАЧ

Пасля Узвіжання пачыналася сапраўдная восень... Наш народ верыць, што ключы ад лета захоўваюцца ў шызай галачкі і, адлятаючы ў вырай, яна замыкае лета і забірае з сабой ключы. Замыкаецца і засынае ў чаканні вясны зямля. Што ж, чакаем і мы разам з ёй...

ад рэдакцыі: Вясны мы абавязкова дачакаемся, а пакуль будзем атрымліваць асалоду ад не менш прыгожай восені і першых прымаразкаў!

ілюстрацыі: Ірына Бельская

ALOVAK #3 October 2015

95


Уражанне

”Under Ground“ (англ. ”пад землёй“) – так назваў свой колішні фотапраект мастак, дызайнер, фатограф і паэт Міхал Анемпадыстаў. Праект уяўляў сабой выставу з фатаграфічных прац-нацюрмортаў, на якіх буйным планам паказаны карняплоды, што спрадвеку раслі на Беларусі: буракі, морква, рэпа, радыс… Гэтымі па-сапраўднаму восеньскімі фотаздымкамі мы распачынаем новую рубрыку “Уражанне”, у якой будзем дзяліцца з вамі працамі цікавых, на наш погляд, мастакоў, фатографаў і ілюстратараў.

пад зямлёй

Карысная інфармацыя: Міхал Анемпадыстаў facebook.com/michal.aniempadystau budzma.by/category/column/prostyjarecy 96

ALOVAK #3 October 2015


МіХАЛ АНЕМПаДыСТаў Міхал Анемпадыстаў пра карняплоды, якія сталі галоўнымі дзеючымі асобамі фотапраекту: “…Як тысячы гадоў таму, мы рыем зямлю і выбіраем, выцягваем іх на паверхню. Мы кладзём іх у вёдры, кашы, скрыні. Яны любяць цемру, і мы захоўваем іх у капцах, склепах і каморах. Адтуль яны трапляюць на нашыя кухні. Мы адмываем іх ад зямлі, абіраем скурку, рэжам на кавалкі, варым, пячом, смажым. Іх шмат, яны паўсюдна, штодзённа ў кожным доме, на кожным стале. Мы так звыкліся з іхняй прысутнасцю, што перасталі звяртаць на іх увагу. Мы

ALOVAK #3 October 2015

не бачым ані завершанасці і самадастатковасці формаў, ані сцішанай і вытанчанай гармоніі колераў, ані мікраэстэтыкі фактураў паверхні. Варта ўгледзецца, каб гэта ўбачыць. Варта гэта ўбачыць, каб адчуць тую энергію спажыўнай расліннай плоці, тыя сокі, калорыі, ці што там яшчэ, якія назапасіліся ў тканках флаэмы за тысячагоддзі гэнэзісу. І варта пакаштаваць. Проста, каб ведаць смак…”.

97


98

ALOVAK #3 October 2015


ALOVAK #3 October 2015

99


100

100 дамКОЎ У рубрыцы “100” мы будзем маляваць. Прычым, маляваць адзін і той жа прадмет, але ў ста розных варыянтах. Гэта не толькі вельмі займальны, але і карысны занятак: ён развівае фантазію, удасканальвае навыкі ў маляванні. Акрамя гэтага дорыць салодкае пачуццё перамогі, калі заканчваеш маляваць апошнюю, сотую карцінку! Для трэцяга нумара мы малявалі разам з нашымі чытачамі дамкі – вялікія і малыя, рэальныя і казачныя. Усяго нам даслалі больш за 400 “аб’ектаў нерухомасці”: рознакаляровых і манахромных, намаляваных алоўкам і акварэллю, фламастарамі і маркерамі... Мы ганарымся нашымі чытачамі і прапануем вам паглядзець на нашу падборку!

1-6, 22, 31, 36, 43, 46-48, 85, 99 – Волька; 7, 21, 52, 71 – Маша Завадская; 8, 10, 11, 28, 30, 34, 45, 49, 81, 86 – @ruzabel; 9, 35, 44, 69 – @ta_rina; 12, 68, 72-74, 79, 80, 88-93 – Марына Дубіна; 13-20 – Анна Муціна;

100

ALOVAK #3 October 2015


100 Дамкоў

Як прыняць удзел у стварэнні рубрыкі “100” ? 1. Тэма наступнага нумара: Дрэвы 2. Малюйце свае 100 любых дрэў – у любой тэхніцы, з дапамогай любых матэрыялаў. Мы вітаем свабоду творчасці. 3. Калі вы намалюеце менш за 100 дрэў – вы ўсё роўна можаце прыняць удзел у стварэнні рубрыкі. 4. Фатаграфуйце ці скануйце свае вынікі і дасылайце на e-mail alovakmag@gmail.com з паметкай “100 дрэў”. Альбо публікуйце іх на нашых старонках у Facebook і Вконтакте ці ў сваім профіле ў Instagram (хэштэг #100дрэўдляALOVAK). 5. З усіх дасланых малюнкаў мы абяром 100 самых цікавых, якія і трапяць у рубрыку.

Жадаем вам натхнення! 23, 50, 51, 75-77, 83, 96-98 – Наталля Краснова; 24-27, 78, 82, 87, 94 – @koyukova_lyudmila; 29, 32, 33 – @sunlight590; 37-42 –@irinabeldesign ; 53-67 – @alena_light; 70 – Таццяна Зайцава; 84 – @katsibou; 95 – Яна Кнайф; 100 – ALOVAK.

ALOVAK #3 October 2015

101


Майстар-клас

Малюем ураджай з уласных мараў майстар-клас па ілюстрацыі ад Волі Кузьміч

Мастер-класс по иллюстрации от Оли Кузьмич Фото: Юра Сидун

фото: Дарья Власова

102

ALOVAK #3 October 2015


ілюстрацыя ВОлі Кузьміч Жалуды, каштаны, рознакаляровае лісце і нават дождж як нагода выгуляць яркія гумовыя боты і дажджавікі – адным словам, восень я люблю. Для творчасці – гэта таксама адна з самых натхняльных паравін году, што адлюстроўваецца і ў маіх працах. Сёння я падзялюся працэсам стварэння новай восеньскай ілюстрацыі да праекту “Як прыручыць ільва” – серыі паштовак пра прыгоды хатняга ката з амбіцыямі льва. фота: Юра Сідун

1

Перш чым узяцца за паперу і аловак, я максімальна выношваю ідэю ў галаве: едучы ў транспарце, у краме, на вуліцы, дапрацоўваючы іншы праект, калі там засталася ўжо толькі тэхнічная праца і інш. Прадумваю колеры, бэкграўнды, дэталі. І калі ўжо ўся задума сфармавалася, сядаю і хутка замалёўваю простым алоўкам альбо асадкай эскіз. Для гэтага ў мяне заўжды поўна нататнікаў, раскіданых па розных торбах і паліцах, але часта скарыстоўваю любы вольны аркуш паперы, як і гэтым разам.

2

Затым сканую эскіз, дастаткова простай якасці, можа падысці здымак на смартфон – важна, каб былі бачныя лініі, якія потым можна апрацаваць на кампутары ў любым зручным графічным рэдактары: Adobe Illustrator, Photoshop і інш.

3

Я працую ў Adobe Illustrator, бо займаюся ў тым ліку анімацыяй, таму некаторыя праекты адразу ствараю з разлікам магчымага выкарыстання ў будучыні для анімацыі, а для гэтага лепей мець вектарны матэрыял. Гэтым разам таксама працую ў Ілюстратары, аднак для стварэння статычнай выявы ўсё тое ж можна зрабіць і ў Фоташопе ці іншай праграме. На падставе эскізу ствараю контурны малюнак будучай працы.

ALOVAK #3 October 2015

103


Майстар-клас

4

На гэтым этапе я, як правіла, ужо ўяўляю, якім будзе бэкграўнд да фінальнай працы, таму ствараю яго ўжо цяпер і загружаю пад контур.

5

Цяпер размалёўваю малюнак. Такім чынам з улікам бэкграўнду я адразу падбіраю колеры, якія пасуюць агульнай задуме і якія рэдка даводзіцца змяняць на фінальным этапе. Тэхнічна контур і каляровыя заліўкі я трымаю на розных слаях.

6

Дэталі! Адна з любімых частак працы, бо праз даданне ценяў, тэкстураў, розных кропачак выява атрымлівае аб’ём і ажывае. Так, галоўны герой атрымлівае пухнатую поўсць, боты блішчаць на святле, пад лісцем і жалудамі з’яўляюцца цені, а на іх саміх – пацёртасці-кропачкі, рыбіны хвасты льсняцца і інш.

104

ALOVAK #3 October 2015


ілюстрацыя ВОлі Кузьміч

7

Засталося дадаць подпіс – і гатова! Летуценны кот-аграном вырошчвае і збірае ўраджай з уласных мараў – утульны дом, рыбы і жмені восеньскіх скарбаў пад нагамі. А пажаданне плённага ўраджаю ва ўсіх справах, смелых мараў і веры ў іх здзяйсненне можна дадаць на гатовай паштоўцы, падпісаўшы ад рукі. Яркай восені!

Карысная інфармацыя: Воля Кузьміч ілюстратар, аніматар, арт-актывіст animatarka.com instagram.com/animatarka

ALOVAK #3 October 2015

105


Творчы маркетынг

УНІКАЛЬНАЯ ГАНДЛЁВАЯ ПРАПАНОВА

106

ALOVAK #3 October 2015


УгП Погляд аднаго творчага чалавека на маркетынг Вы калі-небудзь задумваліся, у чым унікальнасць вашага тавару ці паслугі? Не? Дарма. У маркетынгу існуе цэлая стратэгія па пошуку ўнікальнасці, распрацаваная амерыканскім рэкламістам Россерам Рыўзам і названая “ўнікальнай гандлёвай прапановай”.

Унікальная гандлёвая прапанова (УГП) (ад англ. Uniqueselling proposition, uniquesellingpoint; USP) – гэта тое, што выгадна адрознівае ваш тавар ад канкурэнтаў, ваша гучная заява пра сабе (сваім тавары), выгадная перавага, прапанова, якой больш ні ў каго няма (альбо ніхто не прапаноўвае). На мой погляд, нам, творцам, знайсці сваю УГП трохі прасцей – вырабы ручной працы шмат у чым самі па сабе ўнікальныя, але ж і ў нашай катэгорыі тавараў ёсць канкурэнты. І проста абвясціць, што ваш выраб з’яўляецца “ручной працай” – не будзе з’яўляцца УГП, бо не будзе ўнікальным (непаўторным). Задача УГП – прыцягнуць увагу і павялічыць продаж вашага тавару ці паслугі. УГП павінна паказаць, чаму кліент павінен купіць тавар з тавараў адной катэгорыі менавіта ў Вас. Знайдзіце тую самую ўнікальную перавагу вашага тавару. І галоўнае – ваша перавага павінна быць праўдзівай, а не галаслоўнай.

Унікальны – адзіны ў сваім родзе, непаўторны, рэдкі, выключны. Яфрэмава Т.Ф. Тлумачальны слоўнік рускай мовы

Россер Рыўз – амерыканскі рэкламіст, адзін са стваральнікаў рэкламнай тэорыі і практыкі, аўтар стратэгіі ўнікальнай гандлёвай прапановы, а таксама многіх знакамітых рэкламных вобразаў і слоганаў

Россер Рыўз растлумачыў, што УГП павінна оадказваць наступным умовам: - Быць канкрэтнай Павінна быць зразумела, якую матэрыяльную або псіхалагічную выгаду атрымае кліент ад набыцця або выкарыстання тавару ці паслугі. -Быць унікальнай Неабходна так заявіць пра сябе, як не заяўлялі канкурэнты. Звярнуць увагу на тую частку тавару, якую не паказалі, пра якую не расказалі канкурэнты ў сваіх зваротах да пакупнікоў. - Выклікаць цікавасць Вашы пакупнікі павінны захацець даведацца пра вашы тавары больш падрабязна.

ALOVAK #3 October 2015

107


Творчы маркетынг Цікавы момант! УГП умоўна дзеляць на “праўдзівы” і “лжывыя”. Праўдзівыя УГП падкрэсліваюць сапраўдныя перавагі тавару перад канкурэнтамі, лжывыя – не заснаваныя на наяўных рэальных уласцівасцях тавару. Прыклад праўдзівых УГП: Салон прыгажосці: “У нас вы атрымаеце менавіта той колер валасоў, які вы хочаце”. Рамонтная майстэрня: “Мы адрамантуем ваш тэлевізар на працягу 48 гадзін. Калі мы не паспеем, рамонт будзе для вам бясплатны”. “Батарэйкі Duracell працуюць у 10 разоў даўжэй за звычайныя”. “Пральны парашок для ўсёй сям’і на аснове натуральнага пальмавага алею” (акцэнт на натуральным кампаненце ў піку меркаванню, што парашок – гэта “суцэльная хімія”).

Прыклады лжывых УГП: Самы вядомы прыклад “фальшывага” УТП сфармуляваў сам Рыўз у 1954 годзе – гэта “M &M’s. Растаюць у роце, а не ў руках”. Прытым, што M&M’s пазіцыянаваўся як малочны шакалад, які не растае ў руках. Хоць на самай справе гэта дражэ. Вытворцы шакаладных батончыкаў “MilkyWay”, якія сцвярджалі, што іх батончык “не тоне ў малацэ”, відавочна, перабольшвалі яго ўласцівасці. Алей “Алейна” – без халестэрыну. Вядомы факт, што халестэрын змяшчаецца толькі ў жывёльных тлушчах. Сцвярджэнне “Калі тавар вам не спадабаецца, мы вернем грошы на працягу 14 дзён” – гэта не ўнікальная прапанова, а патрабаванне закона “Аб абароне правоў спажыўцоў”.

Увага! Не блытайце УГП са слоганам. Слоган (англ. Slogan – лозунг) – гэта ваш дэвіз, прывабны заклік, рэкламнае паведамленне, як правіла, кароткае і запамінальнае. Слоган ствараецца на аснове УГП, якая, у сваю чаргу, значна шырэй і глыбей – гэта сапраўднае даследванне, паглыбленне ў семантыку, якое адбываецца на этапе стварэння-вырабу тавару.

Прыклады вядомых слоганаў:

L’Oreal

Потому что вы этого достойны

McDonald’s

Вот что я люблю

Toyota

Управляй мечтой

Whiskas

Ваша киска купила бы Вискас

IKEA

Есть идея, есть Икея!

Jacobs

Аромат, который сближает

Наша табліца дапаможа распрацаваць унікальную прапанову вашага тавару ці паслугі, на аснове якой можна скласці слоган. Памятайце, што УГП можна скласці для любога тавару ці паслугі. Давайце створым УГП на прыкладзе майстэрні па пашыве тэкстыльных сумак: 108

ALOVAK #3 October 2015


УгП пытанне Назва прадукту, яго апісанне, характарыстыкі. Падрабязнасці (кошт, умовы, тэрміны вырабу)

адказ Майстэрня “28” прапануе тэкстыльныя сумкі любых памераў і колераў. Пашыў на заказ на працягу тыдня. Замовіць можна праз інтэрнэт, па тэлефоне, альбо прыехаць у майстэрню.

У чым выгада для спажыўца ад куплі і выкарыстання тавару ці паслугі

Гарантыя 1 год, на працягу гэтага часу рамонт бясплатны.

Адрозненні ад канкурэнтаў

60 расфарбовак. Экалагічныя матэрыялы. Можна “скласці” сваю сумку: выбраць даўжыню ручак, тып зашпількі, расфарбоўку, памер, колькасць кішэняў.

Слабыя бакі

Дастаўка толькі па Мінску. Малы ахоп месцаў продажу.

Чаму трэба купіць менавіта зараз

Дзейнічае акцыя: пры куплі дзвюх сумак – касметычка ў падарунак.

Фармулюем УГП

Майстэрня “28” – шыем тэкстыльныя сумкі па вашых параметрах усяго за тыдзень. Выбар з 60-ці колераў. Пры замове ў кастрычніку – бясплатная дастаўка і гарантаваны рамонт на працягу 1 года.

Варыянты слогана

Складзі сваю сумку. Прыдумайце, а мы сшыем і даставім. Сумкі “28” – нічога лішняга. Сумкі “28” – самае неабходнае. Вашы рэчы будуць у захаванасці. Ваша сумка змесціць усё неабходнае. Сумкі “28” – усё сваё нашу з сабой.

Спампаваць і запоўніць табліцу для распрацоўкі УТП можна на нашым сайце ў раздзеле “Карыснае”. Важна! Пры распрацоўцы УГП не забывайце пра сваю мэтавую аўдыторыю. ПАРАДА Майце зносіны са сваімі пакупнікамі і заказчыкамі, абавязкова цікаўцеся, чаму яны выбралі менавіта вас – гэта накірунак новых думак пра ваша УГП. Няхай ваш тавар будзе сапраўды ўнікальным! падрыхтавала Ірына Бельская ALOVAK #3 October 2015

109


Размова з юрыстам

Плаціць ці не плаціць?

тэкст: Кацярына Буто, ілюстрацыя: Ірына Бельская

2 красавіка 2015 года ў Беларусі быў прыняты Дэкрэт № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, які занепакоіў многіх творчых людзей нашай краіны. Творчасць – гэта спецыфічная дзейнасць, якая не абавязкова прадугледжвае пастаянную занятасць, у тым ліку, на жаль, атрыманне стабільнага даходу. Пад свабодай творчасці маецца на ўвазе таксама свабода “не тварыць”, калі, напрыклад, няма натхнення. Усё гэта не ўвязваецца ў галаве з прынятым Дэкрэтам, і людзі творчых прафесій задаюцца пытаннем, ці павінны яны выплачваць гэты непапулярны ў грамадстве «падатак на дармаедства». Пра гэта і пойдзе гаворка ў артыкуле.

ДАВАЙЦЕ РАЗБЯРОМСЯ, ШТО ГЭТА, НАОГУЛ, ЗА ЗБОР ТАКІ? Згодна з Дэкрэтам № 3, грамадзяне Рэспублікі Беларусь* у выпадку іх няўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў, збораў i iншых плацяжоў або ўдзелу ў такім фінансаванні менш за 183 дні на год абавязаны аплаціць збор, які так і называецца – збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў (далей па тэксце – збор). 110

ДАВЕДКА • Сума збору за год складае 20 базавых велічынь, разлік робіцца зыходзячы з памеру 1 б.в., устаноўленай на 1 студзеня адпаведнага года. • Па агульнаму правілу, аплата збору за 2015 год павінна быць зроблена не пазней за 15 лістапада 2016 года. ALOVAK #3 October 2015


ПЛАЦІЦЬ ЦІ НЕ ПЛАЦІЦЬ? Дэкрэтам № 3 прадугледжаны выпадкі, калі сума збору можа цалкам або часткова не выплачвацца: - Першы выпадак. Вызваляюцца ад выплаты збору пенсіянеры, маладыя людзі да 18 гадоў, інваліды, некаторыя іншыя катэгорыі асоб, а таксама тыя, хто за год папоўніў дзяржаўны бюджэт 20 б.в. у выглядзе падаткаў **. - Другі выпадак. Пералік асоб, якія прызнаюцца ўдзельнікамі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, даволі вялікі – у пункце 5 Дэкрэта № 3 пералічана 19 такіх катэгорый асоб. Мы спынімся больш падрабязна на тых, якія з нашага пункту гледжання найбольш падыходзяць творчым людзям.

ТВОРЧЫЯ ЛЮДЗІ, ЯКІЯ НЕ ПЛОЦЯЦЬ ЗБОР • Рамеснікі, пры ўмове выплаты збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці за поўны падатковы перыяд у тэрмін, устаноўлены заканадаўствам для выплаты гэтага збору за кожны наступны каляндарны год. Гэта значыць, ад выплаты збору могуць быць вызваленыя толькі асобы, якія ажыццяўлялі ў 2015 годзе рамесную дзейнасць і выплацілі збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці на 2015 год не пазней за 28 снежня 2014 г. • Індывідуальныя прадпрымальнікі, але пры ўмове: - Ажыццяўлення дзейнасці не менш за 183 каляндарныя дні ў годзе; - Выплаты падаткаў па такой дзейнасці. У выпадку ажыццяўлення дзейнасцi менш за 183 каляндарныя дні ў годзе, сума збору, якая падлягае выплаце, змяншаецца на суму выплачаных падаткаў. • Грамадзяне, якія выплачваюць адзіны падатак без рэгістрацыі ІП, гэта значыць ажыццяўляюць віды дзейнасці, названыя ў пункце 1 артыкула 295 Падатковага кодэкса. Сярод такіх відаў дзейнасці ёсць і “творчыя”,

напрыклад: - Фотаздымка, выраб фатаграфій; - Дзейнасць незалежных акцёраў, канферансье, музыкаў; - Рэалізацыя на рынках і ў іншых устаноўленых месцах твораў жывапісу, графікі, скульптуры, вырабаў народных промыслаў (рамёстваў); - Некаторыя іншыя віды дзейнасці. Такія грамадзяне не плацяць збор пры ўмове: - Ажыццяўлення дзейнасці не менш за 183 каляндарныя дні ў годзе; - Выплаты адзінага падатку па такой дзейнасці. • Творчыя работнікі, статус якіх пацвярджаецца творчым саюзам, членам якога ён з’яўляецца, або прафесійным сертыфікатам, што выдаюцца ў адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам. Пра творчых работнікаў мы пагаворым у наступны раз.

P.S. Пералічаныя катэгорыі не выключаюць іншыя выпадкі, калі творчы чалавек можа не аплачваць збор за так званае дармаедства. Мы дапускаем, што ў такога чалавека можа быць асноўная праца з пастаянным заробкам, хай нават не зусім звязаная з творчасцю. Ці ж ён можа вучыцца ў ВНУ, выхоўваць дзіця да 7 гадоў... Поўны пералік вызваленых ад выплаты дадзенага збору асоб глядзіце ў Дэкрэце № 3 (president.gov.by/uploads/documents/3decree.pdf). * Таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. ** Поўны спіс асобаў, якія вызвалены ад выплаты збору, можна знайсці ў пункце 3 Дэкрэта №3. ALOVAK #3 October 2015

111


Конкурс малюнка

малюем

восеньскі

НАцЮРМОРТ

Мы зноў прапануем вам тварыць разам з намі і па ўжо сталай традыцыі паўдзельнічаць у конкурсе. Дэкаратар Юлія Трафіменка спецыяльна для часопіса ALOVAK стварыла атмасферны восеньскі нацюрморт. Вось як яго апісвае наш аўтар Марыя Сонгаль:

“Час дыхае восенню. Залатая пара зазірае ў нашы вокны, гарэзна ўсміхаючыся. Мяккае сонца кідае праменьчыкі святла на восеньскі нацюрморт. На стале, пакрытым шэрым ільняным палатном, утульна размясціліся бледнажоўты лімон і гарбуз чырвона-аранжавага колеру. Лімон не такі жоўты, як пачаткі кукурузы – яны тут жа побач, так прыгожа кантрастуюць з зялёнымі галінкамі ігліцы. Але галоўную ўвагу прыкоўвае да сябе сакавіты восеньскі букет. Шэрая ваза нагадвае пра восеньскія паркі – старыя, маўкліва-пустэльныя, туманныя... У вазе хаваецца яшчэ адзін яркі гарбуз, у кампаніі з ім – белыя шапкі гартэнзіяў, якія свавольная восень ужо кранула пэндзлем са сваімі любімымі фарбамі – залатымі, аранжавымі, жоўтымі...”.

фота: Шыліна Насця shilina.photo месца здымкі: Studio67

112

ALOVAK #3 October 2015


Весна пришла!

ALOVAK #3 October 2015

113


114

ALOVAK #3 October 2015


ВОСЕНЬСКІ нацюрморт

Спецыяльна для нашага часопіса Яўгенія Рынг намалявала карціну па матывах гэтай кампазіцыі. Як бачыце гэты нацюрморт вы? Намалюйце яго так, як адчуваеце, як умееце: у любой тэхніцы, з дапамогай любых матэрыялаў, галоўнае, каб ваш малюнак стаў уражаннем ад намаляванага на фатаграфіі нацюрморта.

Дасылайце

адсканаваныя ці знятыя вынікі вашай творчасці да нас у рэдакцыю на электронную пошту: alovakmag@gmail.com з паметкай “Восеньскі нацюрморт” або публікуйце іх на нашых старонках у Facebook і Вконтакте, там жа вы знойдзеце падрабязную інфармацыю пра правілы правядзення конкурсу і падарункі. Натхнення і ўдачы!

Яўгенія Рынг vk.com/portret_pod_zakaz

ALOVAK #3 October 2015

115


Майстар-клас

МЕДНЫ ЛІСТ Майстар-клас па біжутэрыі ад Яны Мелько З матэрыялаў і інструментаў спатрэбіцца:

• медны дрот, дыяметрам 1,5-2 мм; • акрылавая фарба колеру індыга; • круглагубцы, кусачкі і надфіль (пілачка для металу); • гаспадарчы малаток. 1. Намалюйце эскіз вашага лісцейка. Гэта можа быць дубовы, ліпавы ліст, або любы іншы, нават гінгка білоба, як падкажа ваша фантазія. Важна намаляваць ліст, не адрываючы рукі, адной лініяй. 2.

Вазьміце кавалак дроту, даўжынёй прыкладна 30 см. Адступіце ад канца дроту адрэзак 5 см (пазней ён стане пятлёй для нашай падвескі) і пры дапамозе круглагубцаў сфармуйце контур вашага лісцейка, згодна з падрыхтаваным эскізам. Медны дрот – падатлівы матэрыял, таму плаўныя лініі можна фармаваць рукамі, а больш выразныя выгібы і вострыя вуглы пры дапамозе круглагубцаў.

3. Загарніце пакінуты кавалак дроту вакол асновы адрэзка, пры дапамозе кусачыкаў адрэж-

це лішняе і падпілуйце пакінуты зрэз надфілем, пакуль ён не стане гладкім і роўным.

4. Зараз прыступаем да цяжкай артылерыі: пры дапамозе малатка адбіце пакінуты хвосцік,

пакуль ён не стане пляскатым. Сагніце яго напалову круглагубцамі, надаўшы яму форму пятлі.

5. Для надання трываласці ўсёй канструкцыі, лёгкімі пастукваннямі адбіце лісцік па перыме-

тры. У залежнасці ад сілы ўдару, вы можаце рэгуляваць таўшчыню лініі.

6. Ствараем эфект паціны. Для гэтага нядбайна нанясіце слой сіняй фарбы на лісцейка. Пачакайце пару гадзін, пакуль акрыл высахне, і сатрыце лішкі фарбы надфілем або наждачнай паперай. Ваша персанальнае лісцейка гатова! Цяпер засталося павесіць гэтую прыгажосць на скураны шнур або ланцужок і абавязкова выгуляць разам з любімай сукенкай адным з выдатных восеньскіх вечароў.

фота: Кацярына Буто

Карысная інфармацыя: Яна Мелько vk.com/deserre facebook.com/yanna.melko

116

ALOVAK #3 October 2015


ALOVAK #3 October 2015

117


тэст «Дрэва». Вынік Кожны элемент дрэва мае значэнне і характарызуе ваша становішча. Наяўнасць пладоў сведчыць пра прызнанне выніковасці вашай дзейнасці, вялікая колькасць пладоў – паказальнік высокага патэнцыялу асобы. Крона – мэтанакіраванасць. Разложыстая крона гаворыць пра вас як пра рознабаковую асобу з мноствам інтарэсаў і шырокім даляглядам. Галіны – паказальнік вашай здольнасці да зносінаў. Калі на дрэве мала галін, значыць, вы скрытная асоба і доўга прыглядаецеся да новых людзей. Паапусканыя галіны кажуць пра прыгнечаны стан, а паднятыя ўгору – пра актыўнасць. Мноства лістоў гаворыць пра ўпэўненасць у сабе. Вышыня дрэва таксама мае значэнне. Узрост дрэва адпавядае ўзросту, на які вы сябе адчуваеце. Калі вы намалявалі саджанец, значыць, псіхалагічна вы падобныя да падлетка і яшчэ ў працэсе фармавання сваёй жыццёвай пазіцыі. Ствол – стрыжань асобы, наяўнасць ідэй і ўстановак. Тонкі слабы ствол азначае, што ці то вы, ці то людзі вакол недаацэньваюць вас. Цені на малюнку – прыкмета трывожнасці, незадавальнення, чакання небяспекі. Намаляваная лінія зямлі паказвае вашае жаданне атрымаць апору, стабільнасць, упэўненасць. Калі лінія ўздымаецца ўгору злева направа, вы – аптыміст, справа налева – песіміст. Прамая лінія азначае рэалістычны погляд на жыццё. Карані – устойлівасць, аснова і апора, сувязь са сваякамі і родам, іх падтрымка. Калі ў дрэва няма каранёў – вы пачуваецеся самотна. Цяпер, распавёўшы ўсё гэта, мы прапаноўваем вам намаляваць сваё ідэальнае дрэва, якое б адлюстроўвывала вашы імкненні да ўдасканальвання сваёй асобы. Гатовы малюнак можна змясціць у рамку і павесіць на заўважнае месца як нагадванне сабе пра тое, як важна развівацца і рабіцца лепшым! ілюстрацыя: Ірына Бельская

118

ALOVAK #3 October 2015


агляд сайтаў

У творчым пошуку У халодныя восеньскія вечары асабліва прыемна блукаць у інтэрнэце ў пошуках ідэй і натхнення, адшукваць рэдкія жамчужыны і рабіць пакупкі. ALOVAK дзеліцца з вамі цікавымі спасылкамі: тэкст: Вікторыя Анжэ ілюстрацыі: Ірына Бельская

kkrogh.dk Прынт на розных відах паперы, постэры, выкананыя на асаблівай паперы са 100% бавоўны – гэта ўсё тварэнні аўтарства маладой дзяўчыныдызайнера з Капенгагена Крысціны Крог (Kristina Krogh). Чэрпаючы натхненне ў прыродных колерах і матэрыялах, Крысціна здзіўляе графізмам сваіх прынтаў. Дынамічная гульня колеру – лепшае ўпрыгажэнне для вашай кватэры! Мы раім зазірнуць у раздзел Collection Sale, дзе працы Крысціны можна замовіць са зніжкай 50%. Дастаўка ажыццяўляецца па ўсім свеце. Аплаціць заказ можна банкаўскай картай або PayPal.

mrprintables.com Знаходка для дзяцей і дарослых: некалькі клікаў мышкай, шапацення паперы, узмахаў нажніц – і ваш свет напаўняецца дзіўнымі персанажамі і прадметамі дэкору. Бясплатна запампуйце і раздрукуйце любую штуковіну, якая спадабаецца. Усе вырабы падзеленыя на тэмы: навучальныя матэрыялы, дэкор, матэрыялы для вечарынак, папяровыя цацкі. Да кожнага вырабу прыкладаецца падрабязная схема.

rockandpebble.com Стваральнікі сайта mrprintables.com адкрылі інтэрнэт-краму Rock & Pebble, у якой можна купіць прадметы інтэр’еру і цацкі, зробленыя з натуральных матэрыялаў. “Наша душа – гэта ўяўленне, гульні і творчасць”, – кажуць пра сябе стваральнікі крамы. Дастаўка ажыццяўляецца па ўсім свеце, прымаюць аплату па банкаўскай карце або PayPal.

ALOVAK #3 October 2015

119


Ці ведалі вы?

Ашыбана карціны з лісця

Калісьці вельмі даўно ў Японіі з’явілася ашыбана – тэхніка стварэння карцін з прыродных матэрыялаў, лісця і кветак. Ашыбана папулярная да гэтага часу ў многіх краінах, бо карціны, створаныя ў гэтай тэхніцы, вельмі прыгожыя і гарманічныя. Мы хочам вас пазнаёміць з работамі мастака і майстра ашыбаны, заснавальніка Школы жывапісу кветкамі і лісцем Інай ДАНЧАНКА. З чытачамі часопіса ALOVAK Іна дзеліцца сваімі парадамі па стварэнні карцін з лісця:

1.

Лісце для карцін падбіраюцца з улікам іх колератрываласці і даўгавечнасці. Фларысты амаль не выкарыстоўваюць пялёсткі кветак, бо яны практычна не трымаюць колер і вельмі далікатныя. Збіраюць толькі тое лісце, якое захоўвае свой колер на працягу доўгіх гадоў. Для гэтага, вядома, патрэбныя веды і вопыт. Збіраць лісце можна як з дрэва, так і ўжо апалае. Галоўная ўмова для збору матэрыялаў – сухое сонечнае надвор’е. Яшчэ парада: зялёны колер не выкарыстоўваецца ў фларыстыцы, бо непазбежна выліньвае.

2.

Самыя папулярныя матэрыялы ў ашыбане: • лісце таполі серабрыстай; • лупіны банану; • лісце лілейніку, касачу, ландышу; • лыка (унутраны бок кары таполі); • лісце каліны, ліпы, явару, сланечніку.

3.

Лісце перад выкарыстаннем у карцінах абавязкова высушваюць пад прэсам, у старых 120

кнігах або газетах. Некаторае лісце можна сушыць прасам або разгладжваць сухія скручаныя. Каб атрымаць патрэбны колер, некаторае лісце перад засушваннем трэба замарожваць.

4.

Звычайна само лісце, яго форма, фактура і ўласцівасці дыктуюць сюжэт будучай карціны, а папярэдні эскіз можа спатрэбіцца толькі для складаных карцін. Звычайна прырода сама падказвае, як можа быць выкарыстаны той ці іншы ліст. Калі я бачу цікава афарбаванае лісце, то адразу ўяўляю сабе, чым яно можа стаць у маіх карцінах. Так і нараджаецца сюжэт. Напрыклад, карціна “Сланечнікі”: Я ўбачыла, што фактура лісця сланечніку вельмі характэрная, нагадвае тынкоўку ці нешта глінянае. Колер лісця мае самыя разнастайныя адценні. Вось і вырашыла зрабіць з гэтых лісця фон – быццам бы гэта сцяна. А з карычневага лісця – збан. Так нарадзіўся гэты нацюрморт з сланечнікамі... фота: Іна Данчанка ALOVAK #3 October 2015


АШЫБАНА

ALOVAK #3 October 2015

121


Ці ведалі вы?

5.

Майстры з краін СНД звычайна выкарыстоўваюць у карцінах толькі раслінны матэрыял, без дадатку фарбаў або алоўкавых замалёвак. Дзіўна, але ў прыродзе ўжо ўсё ёсць! Існуюць матэрыялы, якія здольныя імітаваць і алейны жывапіс, і графіку, і мазаіку. Ёсць лісце, якое па сваёй структуры і колеры падобнае да замшы, скуры, атласу, шкла, дрэва... Пералічваць можна да бясконцасці! Застаецца толькі ўсё гэта сабраць і правільна ўжыць. У гэтым унікальнасць тэхнікі. Замежныя ж майстры свабодна спалучаюць маляваны фон з расліннымі матэрыяламі. Такія працы таксама прыгожыя, аднак не такія эфектныя.

6.

Самы лепшы клей для карцін з лісця – ПВА, пажадана, набыты ў будаўнічай краме. Напрыклад, клей ПВА-Момант. Ён водатрывалы і вельмі надзейны. У якасці асновы лепш выкарыстоўваць кардон. Звычайная папера пасля прыклейвання лісця можа пакарабаціцца або пагнуцца, нават пад прэсам. Карысная інфармацыя: Больш падрабязную інфармацыю і майстар-класы па карцінах з лісця можна знайсці на сайце Іны Данчанкі, а таксама на яе канале YouTube: innadanchenko.com youtube.com/user/innadanchenko

122

ALOVAK #3 October 2015


АШЫБАНА

ALOVAK #3 October 2015

123


ЛАЗА + пляценне

тэкст: Марыя Маразевіч фота: Таня Капітонава

124

ALOVAK #3 October 2015


лозапляценне Гурэцкая Алена Васільеўна, ці, як яна яшчэ сябе называе, “Лазовая зорка”, “Лазорка” – народны майстар Беларусі па лозапляценні. Мы пабывалі ў яе ў гасцях і пагаварылі пра яе любімую справу. - Як вы вырашылі заняцца лозапляценнем? Мне з дзяцінства падабалася рабіць нешта рукамі. Ужо калі была дарослай і зацікавілася лозапляценнем, аказалася, вельмі цяжка знайсці майстра, які мог бы мяне навучыць, інфармацыі пра гэты від творчасці было вельмі мала. І вось выпадкова я пазнаёмілася з чалавекам, які паказаў мне асновы пляцення з вярбовых дубцоў, а мне ўжо пасля ўдалося ўдасканаліць гэтыя ўменні і паглыбіць веды, а пазней выпрацавалася і свая тэхналогія, свой стыль. Калі пачала займацца лозапляценнем сур’ёзна, то стала задумвацца пра ўласную плантацыю лазы, намалявала эскізны план надзела. Як толькі я візуалізавала сваю мару – яна тут жа спраўдзілася. Так што калі чагосьці вельмі хацець і правільна паслаць запыт у сусвет, ваша жаданне абавязкова збудзецца. Пры гэтым трэба не забываць добра працаваць у абраным кірунку. - Цяпер лаза – гэта ваша прафесія? Я б сказала, што лаза – гэта маё жыццё! Яна са мной паўсюль. Дома лаза, на працы лаза, і нават у адпачынку са мной лаза. Аднойчы, калі адпачывала ў санаторыі і пляла там кошыкі, мяне заўважыў дырэктар дома культуры і запрасіў стаць кіраўніком гуртка. Пазней запрасілі ў раённы цэнтр рамёстваў, потым у цэнтр рамёстваў г. Віцебска. З таго часу я перадаю сваё майстэрства людзям, і мне гэта вельмі падабаецца. Мне было складана рашыцца пачаць выкладаць. Цяпер я разумею, як важна для мяне як для майстра перадаваць свае веды. Я шчыра радуюся поспехам сваіх вучняў, вельмі імі ганаруся. - Як можна трапіць на вашы заняткі? Я выкладаю ў Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Н.А. Кедыш-

ALOVAK #3 October 2015

кі, а таксама вяду курсы “Лозапляценне” для ўсіх ахвотных, дапамагаю з нуля навучыцца плесці з лазы ці удасканаліць свае навыкі. - Як праходзяць заняткі на курсах? Перш за ўсё, я распавядаю, як нарыхтаваць матэрыял. Разам з вучнямі мы выязджаем на прыроду і на практыцы глядзім, які матэрыял падыходзіць для пляцення, а які не падыходзiць. Усе працэсы падрыхтоўкі лазы я падрабязна і даступна тлумачу. Распавядаю, як пасадзіць лазу, як даглядаць яе. Усё гэта вельмі важна, бо добры матэрыял – гэта ўжо палова поспеху. Праграма навучання па самім пляценні з лазы складзена па прынцыпе ад простага – да складанага. - Якія творчыя планы маеце? Мне хочацца, каб як мага больш людзей даведаліся пра такое традыцыйнае беларускае рамяство як лозапляценне. Таму ў планах ператварыць курсы ва ўласную школу, дзе я змагла б перадаваць свой вопыт. У Мінску я выпускаю штогод каля 30-40 чалавек. І многія становяцца самастойнымі майстрамі-рамеснікамі. Гэтак жа ёсць жаданне напісаць кнігу пра лозапляценне.

125


Мастер-класс по бумажным скульптурам

126

ALOVAK #3 October 2015


Объединяемся

Карысная інфармацыя: Гурэцкая Алена, майстар па лозапляценні lozinka.vitebsk.by

ALOVAK #3 October 2015

127


Майстар паказвае

Абярэг

«СОнейка» майстар-клас ад Лазоркі

тэкст: Марыя Маразевіч фота: Таня Капітонава

128

ALOVAK #3 October 2015


АБЯРЭГ «СОНЕЙКА»

З матэрыялаў і інструментаў нам спатрэбіцца: дошчачка; шыла; нажніцы; 10 дубчыкаў.

1. Адразаем восем палачак даўжынёй па 10-12 см, таўшчыня адрэзаных палачак павінна быць каля 3 мм.

2. З васьмі палачак выбіраем чатыры больш тоўстыя. Праколваем сярэдзіну кожнай палачкі і нанізваем іх на шыла. Так на шыле з’явяцца чатыры наколатыя палачкі.

3. Астатнія чатыры палачкі (танчэйшыя) па чарзе прасоўваем у разрэзы палачак, нанізаных на шыла. У нас атрымалася крыжавіна.

ALOVAK #3 October 2015

129


Майстар паказвае

4. Бяром два доўгія працоўныя дубчыкі, верхавінкі якіх устаўляем злева направа ў прарэз з пярэдняга і адваротнага боку. Гэтыя дубчыкі размяшчаем на адваротным баку.

5. Далей левы працоўны дубчык накідваем на правы і ўкладваем папярок чатырох палачак крыжавіны (будучых праменьчыкаў нашага сонейка), змяшчаючы яго на адваротны бок. Так мы замацавалі адзін бок з чатырма праменьчыкамі.

6. Працягваем пляценне астатніх бакоў у два дубцы (гэты спосаб пляцення называецца ”вяровачка ў два дубцы“), бяром толькі левы дубчык (левы дубчык становіцца правым, таму яны мяняюцца), змяшчаем яго па-над чатырма палачкамі, другі дубчык – унізе. Зноў перакрыжоўваем і замацоўваем астатнія два бакі па крузе двума радамі.

130

ALOVAK #3 October 2015


АБЯРЭГ «СОНЕЙКА»

7. На трэцім крузе робім усё тое самае, толькі аплятаем не па чатыры палачкі, а па дзве, стараемся пры гэтым развесці палачкі на аднолькавую адлегласць адна ад адной. Адзін дубчык прапускаем па-над дзвюма палачкамі, другі знізу – перакрыжоўваем – зноў адзін па версе, адзін знізу, зноў перакрыжоўваем. Так пляцём, пакуль не скончыцца даўжыня аплеценых дубчыкаў (2-3 рады).

8. Замацоўваем канцы аплеценых дубцоў за папярэдні сплецены шэраг або дубчык. Абразаем канцы гэтых дубчыкаў нажніцамі.

9. Карэктуем даўжыню праменьчыкаў, абразаючы іх да патрэбнай даўжыні. Можна скарыстацца лінейкай.

Наш абярэг “Сонейка” гатовы! Апошнія штрыхі. Каб выдаліць з гатовага вырабу забруджванні, ненадоўга апускаем яго ў раствор лімоннай кіслаты. На вачах лаза святлее, з’яўляецца бляск. Прамываем пад праточнай вадой. ALOVAK #3 October 2015

131


У кожным нумары ALOVAK дзеліцца сваімі простымі ідэямі, якія паляпшаюць жыццё. Што мы разумеем пад такімі ідэямі? Ды ўсё што заўгодна! Абы гэта: • давала магчымасць парадаваць сябе і тых, хто побач; • прымушала забывацца пра клопаты і праблемы хоць на хвіліну; • выклікала ўсмешку. тэкст: Настасся Цішкавец фота: Кацярына Буто

Простая ідэя

нумар адзін Прапануем унесці фарбы ў сваё жыццё, не чакаючы святаў! Падкідваем ідэю, як лёгка і проста гэта можна зрабіць з дапамогай вось такой чароўнай гірлянды. Упрыгожыць ёю можна ўсё, што заўгодна – кватэру, офіс, працоўны стол, дрэвы на вуліцы... Для стварэння гірлянды вам спатрэбяцца толькі ніткі, каляровая папера і стэплер (можна замяніць клеем).

132

ALOVAK #3 October 2015


Раз, два, три!

ALOVAK #3 October 2015

133


Паляпшаем жыццё

Простая ідэя

нумар два Бярыце прыклад з восені – упрыгожвайцеся! Пакапайцеся ў сваёй шафе, ператрасіце бабуліны куфры, напэўна, там знойдуцца чароўныя, незаслужана забытыя рэчы, напоўненыя прыемнымі ўспамінамі. Калі ў вас ёсць такое паліто, падарыце яму другое жыццё. Гэта можна зрабіць, напрыклад, упрыгожыўшы яго вышыўкай і аплікацыяй. З матэрыялаў трэба ўсяго нічога – крыху фетру, ваўняныя і швейныя ніткі.

134

ALOVAK #3 October 2015


ALOVAK #3 October 2015

135


Паляпшаем жыццё

Простая ідэя

нумар тры Каб прыгатаваць нешта смачнае, трэба натхненне. А дзе яго ўзяць, калі за вакном халодная і пахмурная восень? Мы ўпэўненыя, што маленькія, але прыемныя дробязі на кухні могуць тварыць сапраўдныя цуды! У нас ёсць выдатная ідэя: зрабіць арыгінальныя ёмістасці для сыпкіх прадуктаў з бляшанак ад дзіцячага харчавання. Калі скарыстацца грыфельнай фарбай, то такія бляшанкі можна лёгка падпісваць. ALOVAK дае некалькі парадаў па афармленні: - Каб фарба лепш трымалася, бляшанку трэба памыць, абястлусціць і пакрыць грунтоўкай; - Падпісваць бляшанкі зручней белым алоўкам, ён не сатрэцца так хутка, як крэйда.

136

ALOVAK #3 October 2015


Раз, два, три!

фото: Юля Прашкович ALOVAK #3 October 2015

137


ШТО ВАС НАТХНЯЕ? Гэтае пытанне мы задалі героям, аўтарам часопіса і тым, хто ўдзельнічаў у яго стварэнні. Глядзіце, якія разнастайныя адказы мы атрымалі!

Аліна Косік, ілюстратар

ALOVAK:

Натхняе штодзённасць – я вельмі люблю заўважаць у лухце новыя вобразы: у падцёках фарбы або плямах на асфальце, напрыклад. А яшчэ вельмі натхняюць рэакцыі людзей на тое, што я раблю, і якім чалавекам з'яўляюся, гэта, напэўна, мой самы галоўны рухавік і матыватар. Цудоўнае пачуццё, калі радуеш іншых людзей. Я вельмі люблю гэтую фразу: “Рабі дабро і кідай яго ў ваду”, так і стараюся жыць.

Андрэй Сіманаў і Ліля Дубоўская, героі рубрыкі “бязМежнае”: Андрэй: Натхняюць людзі, якія ствараюць нешта, нават не важна, што менавіта: атмасферу, рэчы, ідэі. Гэта вельмі крута, калі чалавек нешта з сябе фармуе, калі ў яго ёсць жаданне тварыць. Ліля: А мяне натхняюць падарожжы, таму што падчас іх значна часцей сустракаеш тых людзей, пра якіх згадаў Андрэй.

Міхаіл Несцераў, фатограф: Што мяне толькі ні натхняе! Непамерная любоў і сумленнасць. А яшчэ наяўнасць сонца, адсутнасць сонца, паездка на матацыкле, чужыя працы, музыка, якую слухаю, мой кот. Мой сын!

Настасся Цішкавец, аўтар ALOVAK: Мяне натхняе восень – халодная, зябкая, праліўная. Калі з-за хмар прабіваюцца апошнія прамяні ўжо халоднага сонца і ўвесь свет становіцца жоўтым, як сепія. Хочацца загарнуцца ў цёплы плед, піць гарачую гарбату або какаву і гадзінамі сядзець каля вакна ... Мяне натхняе ноч – яркая, зорная, містычная. Самотнае святло вулічных ліхтароў і вецер, які хаваецца ў складках паліто прыпозненых мінакоў... Мяне натхняе дождж – яго музыка па сцёкавых трубах і глухі, ледзь чутны дробат па мокрым асфальце. Гэтая музыка чаруе, супакойвае і абнаўляе, выносіць у свет фантазій і сноў... Мяне натхняе жыццё!

138

Юлія Трафіменка, дэкаратар: Маё галоўнае натхненне – гэта формы і фарбы прыроды і, вядома ж, вялікія майстры. Добрая выстава, кніга або фільм заўсёды дораць шмат станоўчай энергіі і натхнення.

Вера Салдатава,

рубрыка “Мясціны”:

Натхняе мяне мая радзіма: нашы крыніцы, культура, мова, народны касцюм... Нашы людзі – працавітыя і шчырыя. Я вельмі люблю сваю Беларусь.

Марыя Маразевіч, аўтар ALOVAK: Гэтае пытанне не такое простае, як здаецца на першы погляд... У творчасці мяне натхняе жаданне навучыцца чамусьці новаму. Усе хочацца паспрабаваць зрабіць сваімі рукамі.

Воля Кузьміч, рубрыка “Майстар-клас па ілюстрацыі”: Натхняе сам працэс стварэння ілюстрацыі, планавання анімацыі і яе “ажыўлення”, штодзённая ўнутраная радасць ад таго, што я выбрала працай свой любімы занятак, які аб’яднаў атрыманыя рознапрофільныя адукацыі і досвед працы ў іншых сферах. Натхняе азарт ад чакання, якой па выніку атрымаецца задуманая праца – нягледзячы на ясны план напярэдадні, па ходзе заўжды з’яўляюцца новыя дэталі. Натхняюць людзі, рысы характару, эмоцыі, знешнасць гэтых людзей знаходзяць сябе потым у маіх персанажах. Матывуе час, які бяжыць, а хочацца паспець рэалізаваць усё задуманае, асвоіць новае і здзівіць сябе яшчэ не раз.

Яна Мелько, аўтар ALOVAK: Натхненне па сутнасці спантаннае: не адгадаеш, адкуль яго чакаць. Натхніць можа што заўгодна, пачынаючы ад прыгожага каменьчыка, які валяўся на зямлі пад нагамі, заканчваючы выпадковай усмешкай незнаёмага чалавека ў метро. Галоўнае – пазітыўны настрой і ўменне факусіравацца на маленькіх радасцях!


фота: Юля Прашковіч

139


Да СУСТРЭЧЫ! наш сайт:

alovakmag.by мы ў сацыяльных сетках:

facebook.com/alovakmag vk.com/alovakmag мы ў інстаграме:

@alovakmag


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.