Программа А.В.Толстыко

Page 1

Праграма кандыдата ў дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь шостага склiкання па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95 г.Мiнска ТАЛСТЫКI Аляксандра Уладзiмiравiча Сябры, грамадзяне, выбаршчыкi! Прыхiльнiкi Лукашэнкi i яго апаненты! Мы – нашчадкi тых, хто перамог крыжакоў i гiтлераўскi фашызм. А таму мы мусiм жыць значна лепш, чым сѐння жывуць немцы Германii. Мы – народ-пераможца! Я хачу, каб Беларусы як мага хутчэй перамаглi i сучасных нашых ворагаў. Хцiвых алiгархаў з Расii iх памагатых з Беларусi, якiя давялi нас да жабрацтва. Расiя за бясцэнак купляе нашы тавары, таму i вы маеце мiзэрныя заробкi. А калi Расiя, разрабаваная алiгархамi, адмовiлась купляць нашы тавары, тады многiя з нас страцiлi працу. Няма за што жыць, няма чым кармiць дзетак i купляць лекi. А вас яшчэ запiсалi ў дармаеды i прымушаюць плацiць падатак! Здзек з людзей! Ганьба! Мы, партыя БНФ, неадкладна адменiм падатак на дармаедаў! Трэба – Адрадзiць Незалежнасць Беларусi, скасаваць Саюзную дзяржаву Расiя-Беларусь як утварэнне, што пярэчыць Канстытуцыi. Гэты Саюз – пагроза кожнаму з нас! Кармушка для арды чыноўнiкаў, алiгархаў, якiя кормяцца плѐнам вашай працы! Яны маюць вiлы па ўсiм свеце, валютныя рахункi ў афшорах, а вам дураць галаву адраджэннем Саюза. Гэта саюз хцiвых махляроў! Мы ператварылiся ў прыбудову да Расii. Нас называюць мастом, скрыжаваннем, трубой. А цi могуць нармальныя людзi жыць на мосце цi пад мостам? Жыць на трубе? Не! Толькi ў сваѐй дзяржаве – Доме. Мы сталi краiнай-пыласосам, якi смокча з Расii наркотыкi, злачынцаў, мiгрантаў, зброю i тэрарыстаў. Нашу моладзь спойваюць i падсаджваюць на наркатычную iголку. Сам Лукашэнка заявiў, што з Расii ў Беларусь паступае наркотыкаў больш, чым з усiх астатнiх краiн, з якiмi мяжуе Беларусь, разам узятых. Але ж з усiмi астатнiмi ѐсць мяжа, якая ахоўваецца. Партыя БНФ лiчыць, што трэба неадкладна ўвесцi наркакантроль на мяжы з Расiяй. А вось з Польшчай i Лiтвой мы мусiм адкрыць межы. У iх тавары каштуюць значна танней, чым у нас. На мяжы з Расiяй трэба ўвесцi кантроль i за перасоўваннем зброi. Сам Лукашэнка заявiў амерыканцам, што Беларусь наводнена зброяй, а зброя i выбуховыя рэчы без перашкод едуць з Расii! Бо з Расiяй няма кантролю на мяжы. Калi зброя бесперашкодна будзе iсцi да нас, тады Беларусь стане як крывавы Данбас. Лукашэнка ўцягнуў нас з вамi ў вайсковы хаўрус АДКБ. У складзе АДКБ беларусы атрымалi пагрозу ўцягвання ва ўзброеныя канфлiкты, якiя вядзе Расiя i якiя хутка пачнуцца ў Сярэдняй Азii. Трэба неадкладна выйсцi з АДКБ i тым самым захаваць жыццi нашай моладзi! А эканамiчны Еўразiйскi звяз – гэта расiйскi падман! Кiдалава! Лукашэнка аддаў эканамiчны суверэнiтэт еўразiйскай эканамiчнай камiсii. Але ж гэта пярэчыць Канстытуцыi. Пуцiн падмануў нас, абяцаючы, што ў Еўразiйскiм звязе будуць аднолькавыя кошты на газ i нафту. Мы сталi залежаць ад крамлѐўскiх крэдытаў. Жыць, пазычаючы з года ў год мiльярды долараў, як робiць Лукашэнка i яго памагатыя, – гэта будучая галеча для нашых дзетак i ўнукаў. Iм наканавана стаць рабамi алiгархаў з Расii. Я мару, каб кожны з вас не меў даўгоў, хачу, каб кожны з вас меў сваю кватэру ды яшчэ дом у вѐсцы. Партыя БНФ прапанавала Парламенту правесцi рэферэндум, каб адмянiць мыты на легкавыя аўто. Уладатрымальнiкi забаранiлi рэферэндум i не далi вам набываць танныя аўто з усяго свету. Мы – народ-Будаўнiк! Можам пабудаваць кожнаму дом i пабудаваць дзяржаву з годным i заможным жыццѐм кожнага з вас. Пабудаваць Наш Дом-Храм. Мы дасягнем гэтага, калi Адродзiм Незалежнасць i Суверэнiтэт i створым сваю дзяржаву! Калi мы зможам ачысцiць нашу Рэспублiку ад расiйскiх вайсковых баз! Наркотыкаў! Зброi! Мы зажывѐм багата, як еўрапейцы, тады, калi Парламент стане асноватворнай цаглiнай дзяржаўнага будаўнiцтва, а не той цаглiнай, якой далi ўсiм "па галаве" – павялiчылi пенс_йны ўзрост. Тады, калi вернiм еўрапейскiя каштоўнасцi, дэмакратычныя выбары, падзяленне ўлады! Дык давайце разам, з Беларускiм Народным Фронтам: Ратаваць, Баранiць, Будаваць – наш Дом – Беларусь!


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.