Конкурс для арганізацый беларускай дыяспары

Page 1

1

Comunicato stampa Gennaio 2013 Конкурс сярод грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур праводзіць конкурс сярод грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў за мяжой на лепшыя дасягненні ў арганізацыі і рэалізацыі праектаў па папулярызацыі беларускай культуры ў краінах пражывання беларускай дыяспары. Заснавальнікамі конкурса з’яўляюцца Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за мяжой “Радзіма”. У конкурсе могуць удзельнічаць грамадскія арганізацыі беларускіх суайчыннікаў за мяжой і мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў Рэспубліцы Беларусь, якія здзяйсняюць сумесна з грамадскімі арганізацыямі беларускіх суайчыннікаў праекты па папулярызацыі і прасоўванню традыцый беларускай культуры за мяжой. Заяўкі і матэрыялы на ўдзел у конкурсе накіроўваюцца ў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур да 1 лютага года, наступнага за мінулым каляндарным годам. Форма заяўкі – адвольная.

за мяжой у 2012 годзе. Заяўкі разглядаюцца на працягу каляндарнага году. Адбор і прадстаўленне грамадскіх арганізацый беларускіх суайчыннікаў да заахвочвання за здзейсненую працу ажыццяўляецца цэнтральнымі арганізацыйнымі структурамі грамадскіх аб’яднанняў суайчыннікаў і іх аўтаноміямі, а таксама па хадайніцтву замежных устаноў Рэспублікі Беларусь краін знаходжання грамадскіх структур суайчыннікаў. Адбор прызѐраў конкурса па кожнай асобна ўзятай краіне знаходжання арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў беларускіх суайчыннікаў і рэгіѐнаў Беларусі, якія бяруць удзел у конкурсе, ажыццяўляецца на падставе пададзенай у Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур пісьмовай заяўкі з дадаткамі, якія пацвярджаюць інфармацыю пра фактычна здзейсненую працу і практычную выніковасць дадзенага супрацоўніцтва, пацверджаную дакументальна, у тым ліку копіямі публікацый у СМІ.

Першыя вынікі падводзяцца на выснове рэалізацыі значных культурных праектаў

Ambasciata della Repubblica di Belarus in Italia Via delle Alpi Apuane, 16 00141 Roma Tel.: +39 06 820 8141 Fax: +39 06 820 02309 E-mail: italy@mfa.gov.by

http://italy.mfa.gov.by @AmbasciataBLR


2

Comunicato stampa

Gennaio 2013

Матэрыялы на конкурс накіроўваюцца: ДУ “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур” адрас: 220029 г.Мінск, вул. Чычэрына, 19 – 105 e-mail: rcnk-1994@mail.ru тэл.: +375 17 2900407, 2900408, +375 17 2378604

+375

17

Беларускае таварыства па сувязях з суайчыннікамі за мяжой “Радзіма” адрас: 220034 г.Мінск, вул. Захарава, 23 e-mail: radzimabelarus@mail.ru тэл.: +375 17 2881201 Інфармацыя аб падвядзенні вынікаў конкурса і яго ўдзельніках змяшчаецца на сайце Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур http:// centrkult.iatp.by. Матэрыялы конкурса могуць накіроўвацца для асвятлення ў СМІ Беларусі. Уручэнне прызоў лепшым удзельнікам конкурса здзяйсняецца яго заснавальнікамі, прадстаўнікамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і замежных устаноў Рэспублікі Беларусь у краінах знаходжання арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў беларускіх суайчыннікаў.

Ambasciata della Repubblica di Belarus in Italia Via delle Alpi Apuane, 16 00141 Roma Tel.: +39 06 820 8141 Fax: +39 06 820 02309 E-mail: italy@mfa.gov.by

http://italy.mfa.gov.by @AmbasciataBLR


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.