ГАЗЭТА ДЛЯ ЖЫХАРОЎ ВІЛЕНСКАГА КРАЮ / ЛЮТЫ’09 Астравецкая пляцоўка абраная для будаўніцтва атамнай станцыі, абвесціў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. «Росатом» стане генеральным падрадчыкам будаўніцтва. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па развіцці ядзернай энергетыкі Міністэрства энергетыкі Мікалай Груша.
ВЫРАШАНА: АЭС ЗА 30 КМ АД НАРАЧЫ
П
ерамовы з расійскім бокам пройдуць у пачатку 2009 году. З ягоных словаў, беларуская адміністрацыя не мела іншага выйсця, бо атрымала прапанову толькі ад расійскай кампаніі. У сваю чаргу, пасол Францыі ў свой час звярнула ўвагу, што тэндэрная прапанова была сфармулявана такім чынам, што яе выканаць мог толькі «Росатом», бо толькі расійская кампанія будуе рэактары запрошванага тыпу. Французская «Арэва» і амерыканска-японская карпарацыя вырабляюць рэактары іншага пакалення. Атамная электрастанцыя ў Беларусі будзе збудавана між мястэчкамі Міхалішкі і Варняны ў Астравецкім раёне (Гродзенская вобласць). Гэта ўсяго за 30-40 км ад Вільні – сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і пэрліны ў нацыянальнай спадчыне народаў ВКЛ, а таксама і за 30-40 км ад найбольшага возера краіны, Нарачы. Гэтая адлегласць выглядае злавесна, калі ўлічыць, што 30-кіламетровая зона вакол Чарнобыльскай АЭС стала непрыдатнай для пражывання чалавека на стагоддзі. Астравецкай пляцоўцы аддалі перавагу перад альтэрнатыўнымі варыянтамі Быхава й Чавусаў. Прадказальны выбар расійскага падрадчыка быў абвешчаны адразу пасля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі ў Маскве, вынікам якіх стала абяцанне чарговы год пастаўляць у Беларусь газ «па прымальных цэнах». Рэжым Аляксандра Лукашэнкі атрымлівае шматмільярдныя датацыі ад Маск-
вы ўзамен за доўгатэрміновую прывязку беларускай гаспадаркі да Расіі праз поўную залежнасць ад паставак энерганосьбітаў і выгадную Маскве замежную і культурную палітыку. Многія беларускія навукоўцы і эколагі крытыкавалі як само рашэнне аб пабудове АЭС у Беларусі, так і выбар расійскіх
ШЭСЦЬ АРГУМЕНТА Ў СУПРАЦЬ будаўніцтва АЭС у Астравецк ім раёне с. 4
тэхналогій. Адзінай мегакатастрофай у гісторыі атамнай энергетыкі стаў выбух на Чарнобыльскай АЭС, збудаванай акурат саветамі. Паводле http://nn.by/