Открытки Мир-Несвиж

Page 1


Гармонія архітэктуры і прыроды... Нясвіжскі замак, закладзены ў 1583 годзе, знаходзіцца ў акружэнні прудоў і паркаў. Пяць розных па мастацкім абліччы і настрою паркавых кампазіцый агульнай плошчай 100 гектараў (уключаючы ставы) не маюць агароджаў і візуальна працягваюцца па-за сваімі межамі, ствараючы адзіны арганізм. Паркі вылучаюцца вялікай разнастайнасцю парод дрэваў і кустоў, што дазваляе ў розную пару года любавацца цудоўным калейдаскопам паэтычных карцін і непаўторнасцю зменлівых фарбаў прыроды.

Гармония архитектуры и природы… Несвижский замок, заложенный в 1583 году, располагается в окружении прудов и парков. Пять различных по художественному облику и настроению парковых композиций общей площадью в 100 гектаров (включая пруды) не имеют оград и визуально продолжаются за своими пределами, формируя единый организм. Парки отличаются большим разнообразием пород деревьев и кустарников, что позволяет в разное время года любоваться удивительным калейдоскопом поэтичных картин и неповторимостью изменчивых красок природы.

Architecture and nature in harmony Founded in 1583 Nyasvizh Castle settles among ponds and parks. There are five park ensembles of different looks and moods with total area of 100 ha (including ponds), they don’t have fences and visually go beyond their borders thus forming a single whole. Parks are notable for big variety of trees and bushes, thanks to which one can admire amazing kaleidoscope of poetic pictures and changeable colours in different seasons.

© Плыткевіч С.М., фота, 2013



Кабінет князя Так умоўна названы апартаменты (кабінет і спальня), якія займаў раней князь Альбрэхт Антоні Радзівіл (1885–1935), ХVI ардынат Нясвіжскі. Ён быў пахаваны ў крыпце Фарнага касцёла Нясвіжа, дзе да канца ХХ стагоддзя, у сувязі са зменай уладароў княскай рэзідэнцыі, пахаванні Радзівілаў не праводзіліся. Аднак ягоная дачка, Альжбета Марыя, чыё дзяцінства і юнацтва прайшлі ў замку, па волі лёсу сталася сведкай адраджэння ўласнага Дома...

Кабинет князя Так условно названы апартаменты (кабинет и спальня), которые занимал прежде князь Альбрехт Антони Радзивилл (1885–1935), XVI ординат Несвижский. Он был погребен в крипте Фарного костела Несвижа, где до конца ХХ века, в связи со сменой владельцев княжеской резиденции, захоронения Радзивиллов не проводились. Однако его дочь, Эльжбета Мария, чье детство и юность прошли в замке, волею судьбы стала свидетельницей возрождения собственного Дома...

The Duke’s Study This is conventional name for apartments (study and bedroom) previously occupied by the Duke Albrecht Anthony Radzivill (1885–1935), XVI Ordinate of Nyasvizh. He was buried in the crypt of the Farny Roman-Catholic Church of Nyasvizh. There were no Radzivills’ burials here until the end of the 20th century because of the residency owners change. Fortunately, his daughter Elzbieta Mary who spent her childhood and youth in the castle has witnessed revival of her own house.

© Плыткевіч С.М., фота, 2013



Залатая зала Вышынёй у шэсць метраў, напоўненая паветрам і блікуючымі пералівамі сусальнага золата, ззяючая каштоўным паркетам і камінамі з карарскага мармуру, гэтая зала сапраўды ўзнаўляе атмасферу «залатаго веку» Радзівілаў – XVIII стагоддзя, калі ўлада старажытнага роду дасягнула свайго гістарычнага апагею. Як быццам бы ў пацвярджэнне гэтага, на столі залы размешчана два «пародненых» герба – Радзівілаў і Вішнявецкіх.

Золотой зал Высотой в шесть метров, наполненный воздухом и бликующими переливами сусального золота, блистающий ценным паркетом и каминами из каррарского мрамора, этот зал воистину воссоздает атмосферу «золотого века» Радзивиллов – XVIII столетия, когда власть древнего рода достигла своего исторического апогея. Как будто в подтверждение этому, на потолке зала помещено два «породненных» магнатских герба – Радзивиллов и Вишневецких.

The Golden Hall This 6-meter high rich with air, glared with golden leaves and shining with valuable parquet and Carrara marble’s fireplaces hall recreates the Radzivills’ “Golden Age” atmosphere – the 18th century, when this ancient clan reached its historical climax. On the hall’s ceiling one can see two ancient magnate clans – Radzivills and Vishenevetskiys, who became related – coats of arms.

© Плыткевіч С.М., фота, 2013



Салон Марыі Розы Радзівіл Марыя Роза (1863–1941), народжаная графіня Браніцкая, даводзілася маці апошнім афіцыяльным нашчадкам Нясвіжскай ардынацыі – Альбрэхту Антоні (1885–1935) і Леану Уладзіславу (1888–1959). Інтэр’ер яе салона (прыёмнага пакоя і спальні) узноўлена рэстаўратарамі з максімальна магчымай дакладнасцю. Захавалася фатаграфія, на якой Марыя Роза адлюстравана на тэрасе Нясвіжскага замка разам са сваімі сынамі і ўнучкай Альжбетай.

Салон Марии Розы Радзивилл Мария Роза (1863–1941), урожденная графиня Бронницкая, приходилась матерью последним официальным наследникам Несвижской ординации – Альбрехту Антони (1885–1935) и Леону Владиславу (1888–1959). Обстановка ее салона (приемной и спальни) воспроизведена реставраторами с максимально возможной точностью. Сохранилась фотография, где Мария Роза запечатлена на террасе Несвижского замка вместе со своими сыновьями и внучкой Эльжбетой...

Mary Rose Radzivill’s Salon Mary Rose (1863–1941), born Bronnitskaya Countess, was the mother of the Nyasvizh Ordination last official heirs – Albrecht Anthony (1885–1935) and Leon Wladyslaw (1888–1959). Settings of her salon (reception room and bedroom) reproduced as accurately as possible. Photograph on which Mary Rose depicted with the sons and granddaughter Elzbieta on Naysvizh Castle terrace exhibited as well.

© Плыткевіч С.М., фота, 2013



Паўднёва-Заходняя вежа Куток экспазіцыі прадстаўляе нам суровы бытавы інтэр’ер абарончай вежы, дзе захаваліся гатычная кладка масіўных сцен і даўнія каміны. Апошнія не толькі служылі для ацяплення памяшканняў, але і выконвалі своеасаблівую сакральную функцыю – ахоўвалі ад злых духаў... Тут дэманструюцца таксама копіі старажытных кальчуг, рыцарскіх даспехаў і іх дэталяў, якія малююць нам вобраз ваяра – абаронцы краіны. Знакавы вобраз для беларускай гісторыі, перанасычанай войнамі!..

Юго-Западная башня Уголок экспозиции представляет нам суровую бытовую обстановку оборонительной башни, где сохранились готическая кладка массивных стен и старые камины. Последние не только служили для обогрева помещений, но и выполняли своеобразную сакральную функцию – защищали от злых духов… Здесь демонстрируются также копии древних кольчуг, рыцарских доспехов и их деталей, рисующих нам образ воина – защитника страны. Знаковый образ для белорусской истории, перенасыщенной войнами!..

Southwest Tower This exposition represents severe everyday life of the defense tower with remained Gothic masonry of massive walls and old fireplaces. Those fireplaces had both utilitarian (warming the premises) and sacral (protection against evil spirits) functions. In this tower one can also see copies of ancient chain armours and knight armours and their details – all of them easily depict image of a warrior defending his country. This is symbolic image for the Belarusian history full of wars.

© Плыткевіч С.М., фота, 2013



Царква-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх Пабудавана ў 1910 годзе апошнімі тытулаванымі ўладальнікамі замка князямі Святаполк-Мірскімі паводле праекта пецярбургскага архітэктара-акадэміка Роберта Марфэльда ў стылі мадерн. Яна эфектна пастаўлена сярод навакольнага пейзажу і прыцягвае да сябе ўвагу гледача мудрагелістасцю формаў і асіметрыяй кампазіцыі. Камерная пабудова з’яўляецца своеасаблівым мастацка-лагічным пераходам ад падкрэслена манументальнай архітэктуры замка да інтымнасці пейзажнага парка, што падступае да сярэднявечных сцен.

Церковь-усыпальница князей Святополк-Мирских Сооружена в 1910 году последними титулованными владельцами замка князьями Святополк-Мирскими по проекту петербургского архитектора-академика Роберта Марфельда в стиле модерн. Она эффектно поставлена среди окружающего пейзажа и привлекает к себе внимание зрителя причудливостью форм и асимметрией композиции. Камерная постройка служит своеобразным художественнологическим переходом от подчеркнуто монументальной архитектуры замка к интимности пейзажного парка, подступающего к средневековым стенам.

Burial Vault Church of Princes Svyatopolk-Mirsky Family It was built in 1910 by the last titled owners of the castle, Princes SvyatopolkMirsky Family and designed in Modern style by St. Petersburg architect-academician Robert Marfeld. It looks spectacular among landscape and attracts attention by fancifulness of its forms and asymmetry of composition. Small building works as original artistic and logical passage from pointedly monumental architecture of the castle to the intimacy of landscape park by the medieval walls.

© Плыткевіч С.М., фота, 2013



Унутраны двор Мірскага замка Трохпавярховыя палацавыя карпусы прымыкаюць да дзвюх галерэй (Заходняй і Паўднёвай), з якіх унутраны, забрукаваны каменем двор з калодзежам прадстае як на далоні... У паўночным палацавым корпусе і вежах размешчаны шматлікія музейныя экспазіцыі, ва ўсходнім корпусе – невялікая гасцініца і канферэнц-зала.

Внутренний двор Мирского замка Трехэтажные дворцовые корпуса примыкают к двум галереям замка (Западной и Южной), с которых внутренний, вымощенный камнем двор с колодцем предстает как на ладони… В северном дворцовом корпусе и башнях размещены многочисленные музейные экспозиции, в восточном корпусе – небольшая гостиница и конференц-зал.

Inner Court of the Mir Castle Three-storied palace buildings side with two castle galleries (West and South), from which inner paved with stones court with a well is clearly visible. The North palace building and towers house numerous museum expositions; there is a small hotel and a conference hall in the East building.

© Плыткевіч С.М., фота, 2013



Мірскі замак Замак залажыў Юры Іллініч у 20-х гадах ХVI стагоддзя. Па вуглах 75-метровых сцен размесцілася чатыры вежы, а ў цэнтры заходняй сцяны паўстала пятая – з адзіным уваходам у крэпасць. На мяжы ХVI–XVII стагоддзяў, калі Мір стаў уладаннем Мікалая Радзівіла Сіроткі, у замку з’явілася два палацавых корпуса, што змянілі былыя ваяўнічыя гатычныя даспехі сярэднявечнага рыцара на цалкам мірны рэнесансны ўбор магнацкай рэзідэнцыі, якая ў сваіх інтэр’ерах адлюстравала барочныя матывы. У 2000 годзе Мірскі замак быў уключаны ў Спіс помнікаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Мирский замок Замок заложил Юрий Ильинич в 20-х годах ХVІ столетия. По углам 75-метровых стен расположилось четыре башни, а в центре западной стены встала пятая – с единственным входом в крепость. На рубеже ХVІ–ХVІІ столетий, когда Мир стал владением Миколая Радзивилла Сиротки, в замке появилось два дворцовых корпуса, сменивших прежние воинственные готические доспехи средневекового рыцаря на вполне мирный ренессансный наряд магнатской резиденции, отразившей в своих интерьерах барочные мотивы. В 2000 году Мирский замок был включен в Список памятников всемирного наследия ЮНЕСКО.

Mir Castle

© Плыткевіч С.М., фота, 2013

The castle was founded by Yiriy Illyinich in 1620-s. Total length of walls is 75 meters, there are four towers at the corners and the fifth with the only entrance to the castle is in the middle of the West wall. At the end of the 16th-beginning of the 17th century Mikolai Radzivill Sirotka (the Orphan) became a new owner of Mir, under him the castle got two new palatial buildings. They changed former warlike Gothic armour of the medieval knight to quite peaceful Renaissance attire of aristocratic residence with Baroque motif in its interiors. The Mir Castle was included into the UNESCO World Heritage List in 2000.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.