Вiцебск. Мастацкi музей

Page 1

ФІЛІЯЛ ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ


Віцебск. Будынак Акруговага суда. Пачатак XX ст.

Віцебск. Будынак Акруговага суда. Пачатак XX ст.

Ажурная каваная лесвіца XIX ст. ў інтэр’еры будынка. 2018 год.

Віцебск. Дэманстрацыя каля Палаца Працы. 1935 год.

Віцебск. Святочнае ўбранства будынка Акруговага суда да першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. 1918 год.

Віцебскі мастацкі музей знаходзіцца ў цэнтры Віцебска на плошчы Свабоды. Размяшчаецца ў будынку акруговага суда 1883 года пабудовы. У архітэктурным стылі будынка пераважаюць рысы позняга класіцызму.


Мастацкі музей

Мастацкі музей ў прасторы горада Віцебска. 2018 год.

На сённяшні дзень гэты помнік архітэктуры захаваў у сваіх інтэр’ерах многія элементы аўтэнтычнай дэкаратыўнай аздобы: ажурныя каваныя лесвіцы, аркі, пілястры, ляпніну. Будынак мае багатую і цікавую гісторыю. На працягу многіх дзесяцігоддзяў ён з’яўляецца сведкам розных падзей грамадскага, палітычнага, культурнага жыцця Віцебска. З 1919 года названы Палацам Працы. У ім праходзілі розныя ўрачыстыя сходы, мітынгі, дыспуты. Тут гучалі галасы Л. Лісіцкага, К. Малевіча, А. Рома і іншых знакамітых мастакоў. М.Шагал правёў тут мітынг «Аб меншасці ў мастацтве». З 1938 года будынак належаў Віцебскаму абласному камітэту камуністычнай партыі.

З 1992 года тут размяшчаецца Мастацкі музей, створаны як філія Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Калекцыя мастацкіх твораў багатая і рознапланавая. Яна налічвае каля 12 тысяч музейных прадметаў, у ліку якіх: жывапісныя і графічныя творы, абразы, скульптура, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Глебаў А.К. Скульптура Францыска Скарыны. Гіпс. 1967.


Экспазіцыйная зала «Беларускае мастацтва XVIII– першай паловы XIX стст.»

Шкляныя вырабы Налібоцкай і Урэцкай мануфактур. XVIII ст.

Экспазіцыя «Беларускае мастацтва XVIII – першай паловы XIX стст.» знаёміць з асаблівасцямі беларускай школы іканапісу, з развіццём дэкаратыўна-прыкладного мастацтва на тэрыторыі Беларусі, з партрэтным жывапісам XVIII – XIX стст., з творчасцю вядомых мастакоў – ураджэнцаў Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены абразы беларускай іканапіснай школы XVIII – XIX стст., рэдкія ўзоры беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вышыўка мясцовых майстрых, упрыгожаныя бісерам цыбукі


Мастацкі музей Абраз. Святая Варвара Вялікапакутніца. XVIII cт. Дошка, алей.

люлек, найтанчэйшая разьба па дрэве, фрагменты слуцкіх паясоў, шкляныя вырабы вядомых беларускіх мануфактур – Урэцкай і Налібоцкай. Паэтычны стыль беларускага барока і сармацкі жывапіс прадстаўляюць два парадныя шляхецкія партрэты XVIII ст., на якіх змешчаны выявы прадстаўнікоў аднаго з самых старажытных магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага – Эльжбеты і Антонія Пузыняў.

Габелен «Сустрэча караля Яна Сабескага з аўстрыйскім імператарам Леапольдам». XVIII ст. Лён, воўна, ткацтва, вышыўка.

Табакерка. ХІХ ст. Скура, бісер, вышыўка.


Сармацкія партрэты XVIII ст.: Невядомы мастак. Эльжбета Пузыня (Агінская). Палатно, алей. Невядомы мастак. Антоній Пузыня, кашталян Мсціслаўскі. Палатно, алей.

І.Ф. Хруцкі Нацюрморт са свечкай. 1830-ыя гг. Палатно, алей.

Асаблівай цеплынёй і паэтычнасцю прасякнутыя нацюрморты і партрэты вядомага рускага мастака, ураджэнца Віцебшчыны І.Ф. Хруцкага «Нацюрморт са свечкай» (1839), «Нацюрморт» (1869), «Партрэт невядомай» (1840-я), у якіх мастак захапляецца гармоніяй і казачнай прагажосцю навакольнай прыроды, адлюстроўвае знаёмую і дарагую яго сэрцу шляхецкую культуру. Уражанне адчувальнай аб’ёмнасці і адухоўленасці, аксаміцістасці тканін, халод-

нага бляску метала ордэнаў у «Мужчынскім партрэце» (1854) перадаюць віртуознае майстэрства выдомага рускага мастака, ураджэнца Беларусі С.К. Заранкі. Анфіладу з пяці залаў ва ўсходняй частцы будынка займае экспазіцыя «Калекцыя рускага жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва канца XVIII – пачатку XIX стст.». Бліскучае майстэрства партрэтных жывапісцаў дэманструюць карціны П.В. Басіна, П.І. Мядзведзева, В.Р.Пярова, А.Я. Архіпава. Непаўторную прыцягальнасць жаночых вобразаў передаюць партрэты Я.Ф. Капкова, І.М. Крамскога, М.Я. Рачкова, А.Н. Наваскольцава; змястоўнасць бытавога і гістарычнага жанраў – карціны У.Я. Макоўскага, Л.І. Саламаткіна, І.А. Пялевіна, А.І. Карзухіна, С.А. Вінаградава, К.В. Лебедзева і іншых. Дзіцячая тэматыка прадстаўлена кранальнымі і непасрэднымі сюжэтамі ў творах У.Я. Макоўскага, А.А. Харламава,


Мастацкі музей

Б.М. Кустодзіева, А.А. Рыцоні. Незвычайна паэтычныя зімовыя сюжэты ў карцінах М.Я. Свярчкова, якія адначасова прадстаўляюць і анімалістычны жанр.

Экспазіцыйная зала «Калекцыя рускага жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва канца XVIII – пачатку XX стст.»

Ваза дэкаратыўная. Фарфоравы завод А.М. Міклашэўскага. XIX ст. Невядомы мастак. Хронас адкрывае ісціну. Канец XVIII ст. Палатно, алей.


Мастацкі музей Невядомы мастак з кола Лявіцкага Д.Р. Жаночы партрэт. Канец XVIII ст.

Рыцоні А.А. Хлопчык з кошкай. 1881. Палатно, алей.

М.Я. Свярчкоў Сані. Рысак. 1851. Палатно, алей.

Захапленне разнастайнасцю прадметнага свету перадаюць работы К.М. Горскага.


Капкоў Я.Ф. Удоўка. 1847. Палатно, алей. Лебедзеў К.В. «Пожалование из рядовых сокольников в начальные». 1880-ыя. Палатно, алей.

Пяроў В.Р. Партрэт старога. 1870-ыя. Палатно, алей.

Непаўторнай паэтыкай, тонкім жывапісным майстэрствам, арыгінальным рашэннем кампазіцыі вылучаюцца работы рускіх пейзажыстаў: віртуоза панарамнага жывапісу В.Я. Раева, «відапісца» У.Ф. Амона, песняра рускай прыроды І.І. Шышкіна, марыніста М.Н. Дубаўскога. Маляўнічасць і велічнасць рускіх пейзажаў, ціхую і няяркую прыгажосць прыроды перадаюць работы І.І. Левітана, А.М. Вас-

няцова, Ю.Ю. Клявера, П.П. Верашчагіна, В.В. Пераплётчыкава. Настрой таямнічай народнай казкі стварае блакітна-зялёнае месячнае святло ў карцінах І.М. Крамскога «Русалкі» і А.І. Куінджы «Украінская ноч». Вытанчаныя па каларыце карціны-пейзажы В.К. Бялыніцкага-Бірулі, С.Ю. Жукоўскага адлюстроўваюць лірычныя разважанні аўтараў пра вечнасць прыроды.


Макоўскі У.Я. Гульня ў «бабкі». 1880-ыя. Палатно, алей.

Рысы імпрэсіянізму гучаць у імпульсіўных і жыццярадасных работах К.А. Каровіна, чароўных у сваіх каларыстычных знаходках. Унікальнымі творамі ў экспазіцыі з’яўляюцца абразы І.Я. Рэпіна, створаныя ім у маёнтку Здраўнёва пад Віцебскам.

Амон У.Ф. Летні дзень. 1866. Палатно, алей.

Скульптура. Юнак з валынкай. ХІХ ст. Фарфоравы завод А.М. Міклашэўскага.

Гадзіннік. ХІХ ст. Бронза, ліццё.


Мастацкі музей

Рэпін І.Я. Хрыстос з чашай. 1894. Цынк, алей.

Карзухін А.І. Пахаванне сабачкі. 1870-ыя. Палатно, алей.

Талерка дэсертная. » Канец ХІХ – пач. ХХ стст. Імператарскі фарфоравы завод.

Развіццё рускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва канца XVIII – пачатку XX стст. дэманструюць вытанчаныя вырабы з жалеза і чыгуннае ліццё, адліўкі з бронзы, прадметы медальернага мастацтва, узоры ўпрыгажэнства эмаллю, шкатулкі, упрыгожаныя каштоўнымі і паўкаштоўнымі камянямі, вырабы Імператарскага шклянога завода, шкляных заводаў купцоў Мальцовых, Нікольска-Бахмеццеўскага крышталёвага завода. Багатая калекцыя рускага фарфору прадстаўлена вырабамі Імператарскага фарфоравага завода, заводаў Ф.Я. Гарднера, Ф.С. Батэніна, А.Г. Папова, А.М. Міклашэўскага, братоў Карнілавых, братоў Новых, заводаў Таварыства М.С. Кузняцова. Каровін К.А. Кастрычнік. 1890-ыя. Палатно, алей.

Бутылёк для парфуму. ХІХ ст. Фарфоравы завод А.Г. Папова.


Мастацкі музей

Пэн Ю.М. На Віцьбе. 1900-ыя. Палатно, алей.

У віцебскім Мастацкім музеі захоўваецца самая вялікая ў свеце калекцыя мастацкіх твораў Юрыя Майсеевіча Пэна (1854 – 1937), мастака, педагога, аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў мастацкай куПэн Ю.М. Партрэт баранэсы Корф. 1888. Палатно, алей.

Пэн Ю.М. Аўтапартрэт. 1898. Палатно, алей.

льтуры Беларусі канца ХІХ – першай трэці ХХ ст. Ю.М. Пэн нарадзіўся ў невялікім гарадку Новааляксандраўск (зараз г. Зарасай, Літва), але самы яркі перыяд яго жыцця і творчасці звязаны з Віцебскам. Тут ён адкрыў першую на тэрыторыі Беларусі мастацкую школу, у якой вычыліся Марк Шагал, Восіп Цадкін, Аскар Мешчанінаў і іншыя вядомыя майстры. У творчай спадчыне Ю. Пэна больш за тысячу твораў. У віцебскім музеі захоўваецца сто восемдзесят тры работы мастака. Гэта жывапісныя і графічныя партрэты, пейзажы, жанравыя карціны, значная частка якіх прысвечана Віцебску. Вуліцы абранага мастаком, правінцыяльнага горада на яго палотнах – яркія, стракатыя, з рознакаляровымі шыльдамі і бурлівым жыццём. У творах бытавога жанру рэалістычна, мякка і лірычна паказаны сцэны навакольнага свету, побыт і традыцыі віцяблян, кола


Экспазіцыйная зала «Мастак Ю.М.Пэн».

іх уяўленняў і ідэалаў. Пэн з вялікай любоўю перадае багатую разнастайнасць віцебскай прыроды. Яго пейзажы прыцягваюць таямнічасцю і нейкай асаблівай цеплынёй. Каштоўнасць і ўражвальная моц гэтых работ у шмат разоў павялічваюцца праз усведамленне таго, што яны з’яўляюцца ўнікальнымі сведкамі віцебскай гісторыі. Выдатным прыкладам твораў Ю.М. Пэна з’яўляецца яго кампазіцыйны, жанравы партрэт, або, так званы, «партрэт у інтэр’еры» («Сват», «Шкляр», «Тынкоўшчык», «Булачнік», «Швачка», «Гадзіншчык»). Гэтыя партрэты напоўнены багаццем інтанацый, тонкім гумарам, глыбінёй характарыстык, яны яскрава перадаюць этнаграфічную самабытнасць вобразаў. Амаль дакументальнымі з’яўляюцца партрэты старых, прасякнутыя годнасцю, мудрасцю, душэўнай высакароднасцю. Самыя пяшчотныя і шчырыя ў творчасці Ю. Пэна – дзіцячыя вобразы. У работах «Сіро-

Пэн Ю.М. Гадзіншчык. 1929. Палатно, алей.

ты», «Дзеці-бежанцы», «Сляпы з дзяўчынкай», «Бежанка», «Сляпы са скрыпкай» светлыя дзіцячыя твары, глыбокія сумныя вочы даюць мастаку магчымасць раскрыць усю глыбіню драматычных сюжэтаў. Жывы сакавіты жывапіс, тонкі каларыт робяць выявы лірычнымі і трапяткімі. Мяккасць вытрыманага ў цёплых паўтонах жывапіснага рашэння адцяняе чысціню і непасрэднасць гэтых вобразаў.


У экспазіцыйнай зале «Мастак Ю.М.Пэн».

Пэн Ю.М. Развод. 1910. Палатно, алей.

Майстар віртуознага адлюстравання прыгожых і пяшчотных вобразаў, Юрый Майсеевіч стварыў выдатную галерэю самых розных жаночых партрэтаў. У гэтых работах, прасякнутых асаблівай задушэўнасцю, мастак дэманструе свой ідэал жаноцкай прыгажосці. Пэн трапятліва, з залюбаванасцю перадае кожную рысачку твару, глыбіню вачэй, светлаценем іграе на бліскучых валасах, на пяшчотнай

скуры віцебскіх прыгажунь. Як чалавек, які тонка адчуваў прыгажосць, мастак разумеў, што менавіта праз жаночы вобраз, просты, праўдзівы і прывабны, магчыма ўспрыняцце і адчуванне навакольнай рэчаіснасці ў святле пазачасавых маральных і эстэтычных катэгорый. Адзін з прыярытэтных напрамкаў музейнай работы – выставачная дзейнасць, якая з’яўляецца важным сродкам актуалізацыі мастацкіх каштоўнасцей, найбольш дынамічнай, прывабнай і эфектыўнай формай сучаснай музейнай камунікацыі. Выставы валодаюць больш вялікай свабодай ажыццяўлення ідэй, даюць магчымасць стварэння вострых, яркіх, незвычайных экспазіцый. Штогод у музеі ладзяцца выставы мастакоў Віцебска, іншых гарадоў Беларусі, краін


У экспазіцыйнай прасторы музея. 2018 год.

бліжняга і далёкага замежжа. Сярод найбольш значных выставачных пректаў – «Мастацкія школы» (краіны-ўдзельніцы: Польшча, Нарвегія, Германія, Латвія, Кітай, Фінляндыя, Італія, Сербія, Расія і іншыя), «Ю.М. Пэн і яго вучні», «Віцебскі мастацкі тэхнікум», «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі», «Вялікі Рэмбрандт. Арыгінальныя шэдэўры генія», «Сальвадор Далі і Пабла Пікаса», «Антоніс ван Дэйк», «100 работ М.Шагала», «Анімалістыка», «Віцебская акварэль», «SUPREMATISM», «Беларускі Арт-алфавіт», «Віцебскі «Квадрат», «Майстэрня скульптара», «Як святкуюць беларусы», «CONSTRUCZIO», «Витебски худ-граф», цыкл выстаў «Віцебская школа гравюры», «Тэкстыльны калейдаскоп», «Вялікая Айчынная вайна ў партрэтах яе ўдзельнікаў», «Музейныя зборы Беларусі» і іншыя.

Ліхтар для свечкі. ХІХ ст. Шкло, роспіс.

Скульптура. Пісьменнік Л. Талстой. Канец ХІХ – пач. ХХ стст. Бронза, ліццё. Ілья Гінцбург, 1891 г.

Падсвечнік. ХІХ ст. Фарфоравы завод Гарднера.


МАСТАЦКІ МУЗЕЙ УК “Віцебскі абласны краязнаўчы музей” 210026 г. Віцебск вул. Леніна, 32 Кантактныя тэл.: 80212 336301, 336290, 336289 Музей працуе з 10.00 да 18.00 штодзённа, акрамя панядзелка

Падпісана ў друк 22.10.2018. Фармат 140х220 мм Папера мелаваная. Друк афсетны. Наклад 300 асобнікаў. Заказ Выдавецтва «Рыфтур»

12+

Пасведчанне дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/201 ад 27.02.2014 г. выдадзена Міністэрствам інфармацыі РБ Пр-т Пераможцаў, 19а, 220004, Мінск

ISBN 978-985-7047-85-7 Друкарня “Дзiвiмакс»

Пасведчанне дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў №2/44 от 18.02.2014 г. выдана Міністэрствам інфармацыі РБ.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.