Вiцебск.Музей гiсторыi прыватнага калекцыянавальня

Page 1


Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання – пераемнік Музея прыватных калекцый, які быў створаны на аснове прыватнага збору І.Д. Галькевіча. Ураджэнец Віцебска, па адукацыі ветэрынарны ўрач, Іван Данілавіч Галькевіч (1895– 1976) займае асобнае месца сярод беларускіх калекцыяВыданні М.Бурлюк са збору І.Д. Галькевіча.

Пячатка Барталамея III, барона фон Цінці, уладальніка Шалабурга. Аўстрыя. Кан. ХVІІІ ст.

Медаль «У памяць нараджэння Пятра I, 30 мая 1672 г.». Расійская імперыя. Каля 1759 г. Бронза


Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання нераў пасляваеннага перыяду. За многія гады ён сабраў унікальную нумізматычную калекцыю з цудоўнай падборкай еўрапейскіх і рускіх манет, памятных медалёў і ўзнагародных знакаў. Вялізны збор І. Галькевіча размяшчаўся ў двух пакоях яго кватэры. У 1993 г. удава калекцыянера Аляксандра Пракоф’еўна, выконваючы волю мужа, перадала ў дар Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею збор Івана Данілавіча – 7009 прадметаў. Гэта ўнікальны выпадак у гісторыі музеяў Беларусі 2-й паловы ХХ ст.

І.Д. Галькевіч з жонкай. Віцебск, фота 1960-х гг.

22 ліпеня 1993 г. быў адкрыты першы на постсавецкай прасторы Музей прыватных калекцый – філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Ён размясціўся ў старым асабняку па вуліцы Даватара, 26.


У 2012 г. у сувязі з пачаткам рэканструкцыі будынка пад службовы дом было прынята рашэнне аб пераносе музея ў будынак былой электрастанцыі (1898), размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Новыя плошчы дазволілі пашырыць экспазіцыю, асновай якой стала калекцыя І.Д. Галькевіча, і дапоўніць яе зборамі іншых калекцыянераў – А.Р. Брадоўскага і В.П. Федаровіча. Гэта дало магчымасць больш шырока прадставіць прыватныя зборы Віцебска і паказаць іх значэнне і ролю ў стварэнні музеяў горада.

6 верасня 2016 г. Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання прыняў першых наведвальнікаў. Адкрывае экспазіцыю музея тэматычны комплекс «Роля краязнаўцаў, калекцыянераў і іх збораў у стварэнні першых музеяў горада». Другая палова XIX – пачатак XX ст. былі адзначаны ростам цікавасці шырокіх слаёў грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і калекцыянавання прадметаў даўніны, што было звязана з усведамленнем ролі музея як сховішча


Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання

Дошка ў памяць першай гарадской электрастанцыі 1/2 талера. 1614 г. Біскупства Зальцбург. Срэбра

1 глокенталер. 1643 г. Браўншвейг-Люнебург. Срэбра

культурнай спадчыны. Віцебск не заставаўся ў баку ад агульных тэндэнцый. У той час у горадзе фарміруецца шэраг музеяў і буйных прыватных збораў. Вялікую ролю ў развіцці музейнай справы ў Віцебску адыгралі вучоныя, краязнаўцы, археолагі, даследчыкі даўніны і аматары гісторыі А.М. Семянтоўскі, Е.Р. Раманаў, А.П. Сапуноў, К.К. Бергнер, М.Ф. Кусцінскі, К.А. Змігродскі. А калекцыі В.П. Федаровіча і А.Р. Брадоўскага сталі ў будучым асновай фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

1 талер. 1790 г. Біскупства Бамберг. Срэбра

4 талеры. У гонар 88-годдзя герцага Аўгуста Малодшага. 1666 г. Браўншвейг-Вольфэнбютэль. Срэбра


Зорка ордэна св. Уладзіміра. Расійская імперыя. Апошн. чвэрць XIX ст. Срэбра, эмаль

Зорка ордэна Карла III. Іспанія. 2-я пал. XIX ст. Срэбра, эмаль, камень штучны

Комплексы матэрыялаў калекцыянераў В. Федаровіча, А. Брадоўскага і І. Галькевіча прадстаўлены найбольш цікавымі і значнымі прадметамі з іх збораў. Адзін з раздзелаў экспазіцыі прысвечаны стваральніку першага прыватнага музея ў Віцебску Вацлаву Пятровічу Федаровічу (1848 – 1911). Ён нарадзіўся ў Магілёве, у 1872 г. скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Потым служыў у

Знак ордэна Зоркі Румыніі. Румынія. 1877 – пач. XX ст. Срэбра, эмаль

Саратаве, Царыцыне, Ерэване, а ў 1884 г. быў пераведзены ў Віцебск на пасаду прысяжнага паверанага. Федаровіч быў заўзятым калекцыянерам і ў канцы 1880-х гг. адкрыў у сваім доме ў Віцебску прыватны музей, у якім экспанаваліся зброя, археалагічныя, нумізматычныя і этнаграфічныя матэрыялы. Пасля смерці збіральніка яго калекцыя захоўвалася сваякамі, а пасля рэвалюцыі была нацыяналізавана і праз некаторы час


увайшла ў склад Віцебскага аддзялення Белдзяржмузея (зараз ВАКМ). Сваёй паўнатой у зборы В.П. Федаровіча ўражвала калекцыя зброі XIII – XIX стст., якая налічвала каля 600 прадметаў. У экспазіцыі прадстаўлена падборка халоднай і агнястрэльнай зброі, у якой сярод іншых узораў можна ўбачыць легендарную катану самураяў і шматствольны пісталет папулярнай маркі «Лепаж» (1860-я гг.). Не менш каштоўнымі і цікавымі прадметамі ў зборы В.П. Федаровіча з’яўляюцца люлькі, цыбукі і табакеркі XVIII–XIX стст. Люлькі яскрава

Вацлаў Пятровіч Федаровіч (1848 – 1911)

1. Пісталет капсульны чатырохствольны сістэмы Марыета. Бельгія. 1860-я гг. 2. Пісталет крэмніевы двухствольны. Заходняя Еўропа. Кан. XVII – пач. XVIII ст.

1.

2.


Дантэ Аліг’еры. Еўропа (?). 1-я пал. XX ст. (?)

дэманструюць разнастайнасць форм і матэрыялаў, з якіх яны выраблены (дрэва, сепіяліт, фарфор). А табакеркі, выкананыя з медзі, багата ўпрыгожаны рэльефнымі надпісамі і выявамі. Пра цікавасць Федаровіча да польскай гісторыі і культуры сведчаць насценныя медальёны з выявамі правіцелей і выдатных дзеячаў Польшчы. У музеі Булава парадная дэкаратыўная. Еўропа. XIX ст. Нож «айкуці» ў ножнах. Японія. XVIII – XIX стст.


Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання А.С. Пушкін. СССР. 1962 г. Чыгун Трубка курыльная на вазку. Расійская імперыя. 1-я пал. XIX ст. Дрэва, сепіяліт, метал

Знак масонскай ложы «Дбайны Ліцвін». Расійская імперыя. Каля 1816 г. Бронза

Ярмак. Каслі, Расійская імперыя. 1910 г. Чыгун

яны прадстаўлены ў комплексе са шкатулкамі ў выглядзе надмагільных помнікаў польскім каралям, а таксама мадэллю помніка Сігізмунду III у Варшаве. Асабліва каштоўнай з’яўляецца калекцыя масонскіх прадметаў. У экспазіцыі можна ўбачыць друкаваныя выданні і знакі асобных масонскіх лож, масонскія пячаткі, накладкі, агульнамасонскія знакі і знакі розных ступеняў і пасад. Дапаўняюць шэраг прадметаў збору Вацлава Федаровіча археалагічныя знаходкі і рукапісныя дакументы.

Знак ступені Майстра іаанаўскіх ложаў «Цыркуль над навугольнікам». Расійская імперыя. Пач. XIX ст. Бронза


Камеі са збору А.Р. Брадоўскага

Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны Антону Рафаілавічу Брадоўскаму (1859–1928), які стаяў ля вытокаў стварэння губернскага музея ў Віцебску. Ён нарадзіўся ў засценку Пятрунішкі непадалёку ад г. Зарасай (зараз Літва) у небагатай мяшчанскай сям’і. Дзякуючы сваёй настойлівасці і імкненню да ведаў, ён здолеў самастойна вывучыць самыя розныя дысцыпліны, у тым ліку нумізматыку і сфра-

гістыку. У 1906 г. у двух пакоях сваёй кватэры ў Вільні А. Брадоўскі адкрыў прыватны музей. У гады Першай сусветнай вайны ён эвакуіраваўся ў Віцебск. У адказ на заклік Віцебскага губернскага аддзела народнай адукацыі садзейнічаць «справе народнай асветы» Брадоўскі прапанаваў заснаваць у Віцебску музей на падставе ўласнай калекцыі. Прапанова была прынята, і ў лістападзе 1918 г. Антон Рафаілавіч быў прызна-


чаны загадчыкам Віцебскага губернскага музея, а вясной 1919 г. музей быў адкрыты для наведвальнікаў. У 1924 г. музей пераехаў у будынак гарадской ратушы і набыў статус Віцебскага аддзялення Белдзяржмузея, у якім Брадоўскі заняў пасаду навукова-

га супрацоўніка. Нягледзячы на перыпетыі наступнага часу, большая частка прадметаў, якія сабраў Антон Брадоўскі, захавалася ў фондах ВАКМ.

Трубка курыльная. Еўропа. 1-я пал. ХІХ ст.

Антон Рафаілавіч Брадоўскі (1859 – 1928)

1.

1. Гадзіннік настольны з макетам помніка Эмануэлю Філіберта ў Турыне. Еўропа. Сяр. XIX ст.

2.

2. Скульптурная кампазіцыя. Мэйсэн, Германія. 1-я пал. XIX ст. Фарфор


У тэматычным комплексе, прысвечаным Брадоўскаму, у шэрагу іншых прадметаў яго калекцыі прадстаўлена невялікая частка багатага нумізматычнага збору калекцыянера. Гэта падборка, якая складаецца з антычных манет, манет еўрапейскіх

краін, рэдкіх манет Расійскай імперыі, талераў Рэчы Паспалітай. Асобна прадстаўлены знакамітыя «яфімкі з прыкметай», якія на сённяшні дзень з’яўляюцца гонарам любога музейнага збору. Сапраўднае ўпрыгожанне экспазіцыі – узоры мэйсэнскага фарфору і вядомых рускіх фарфоравых мануфактур канца Ваза дэкаратыўная. Фларэнцыя. Сярэдзіна XIX ст. Фарфор


Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання Басетгорн. Германія. Пач. XIX ст.

Камея «Гарацый Коклес». Халцэдон (на шкле). Са збору Я.П. Тышкевіча

Званочак настольны. Еўропа (?). 1-я пал. XIX ст. Бронза

XVIII – XIX стст. У ліку прадметаў зброі з калекцыі Брадоўскага асабліва значнай з’яўляецца шведская шпага ўзору 1685 г. – сведка падзей Паўночнай вайны. Пра высокі эстэтычны густ калекцыянера сведчыць рэдкі музычны інструмент, прадстаўлены ў экспазіцыі, – басетгорн (разнавіднасць кларнета) пачатку XIX ст. Арыгінальным мастацкім рашэннем вылучаюцца гадзіннікі, падстаўкі пад іх і футляры для гадзіннікаў XIX ст. Унікальнай з’яўляецца калекцыя дваранскай вышыўкі XVIII–XIX стст.

Адзін з рарытэтных раздзелаў збору – калекцыя гем, частка якой заняла належнае месца ў экспазіцыі. Сярод камей і інталій канца XIX – пачатку XX стст. звяртае на сябе ўвагу антычная камея «Гарацый Коклес», якая была знойдзена ў XIX ст. пры раскопках вядомых гарадоў Пампеі і Геркуланум.

Яфімак з прыкметай. 1655 г. Надчаканка Кашалёк жаночы. на венгерскім талеры Расійская імперыя. 1614 г. Срэбра 1830 – 1840 гг.


1. Белы Крыж Кайтселійта III ступені. Эстонія. 1929 г. Метал, эмаль 2. Знак «Срэбны крыж Заслугі». Польшча. 1923 г. Срэбра, эмаль

3. 1.

4.

3. Знак «Папячыцельства аб народнай цвярозасці» узору 1895 г. Расійская імперыя. Бронза, эмаль

2.

4. Жэтон удзельніка II З‘езду рускіх дойлідаў. Расійская імперыя. 1895 г. Срэбра, эмаль 5.

6.

5. Медаль Сусветнай выставы ў Чыкага, прысвечанай 400-годдзю адкрыцця Амерыкі Х. Калумбам. ЗША. 1893 г. Бронза 6. Медаль «100 гадоў з дня нараджэння А.П.Чэхава». СССР. 1960 г. Тампак Юлій Цэзар. Францыя. 1877 г. Бронза

Тэматычны раздзел, прысвечаны Івану Данілавічу Галькевічу, знаёміць з люлькамі XVIII ст., жэтонамі, службовымі знакамі. Сярод прадметаў сфрагістыкі вылучаецца віслая пячатка князя Рурыка Расціславіча (каля 1140– 1212/1213) – унікальны помнік старажытнарускай культуры. Літаратурная частка калекцыі Івана Данілавіча прадстаўлена аўтографамі Я. Купалы, К. Сіманава, часопісамі з артыкуламі, прысвечанымі твор-


Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання

Скульптурная кампазіцыя. Мэйсэн, Германія. 1-я пал. XIX ст. Фарфор

часці Д. Бурлюка. Дапаўняюць экспазіцыю скульптурныя творы, у тым ліку ўзоры знакамітага каслінскага ліцця. У галерэі другога паверха размясціўся багаты нумізматычны збор І. Галькевіча – больш за 1200 манет, памятных медалёў і ўзнагарод. Тут можна ўбачыць антычныя манеты, манеты Візантыі і краін Арабскага халіфату VI–XI стст., талеравыя манеты еўрапейскіх краін XVI–XVIII стст., манеты Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Царства Польскага ў складзе Расійскай імперыі, манеты Расіі XVI – пачатку XX ст., савецкія манеты, манеты аб’яднанай Германіі XIX – XX стст., манеты краін свету канца XVIII – сярэдзіны XX ст. Унікальнай для Беларусі з’яўляецца калекцыя памятных медалёў Расійскай імперыі, СССР, замежных краін. Нумізматычную галерэю дапаўняюць рэпрадукцыі старажытных гравюр з выявамі працэсаў вырабу манет у розныя гістарычныя эпохі. А фота-

Карціна, вязаная бісерам, «Пастухова сцэна ля замка». Расійская імперыя. 1810-я гг.

здымкі з відамі Віцебска канца XIX – пачатку XX ст. дапамагаюць аднавіць атмасферу таго горада, у якім жылі і збіралі свае калекцыі віцебскія калекцыянеры. Музеі называюць «сховішчамі памяці», бо за кожным экспанатам стаіць час, і калекцыянеры папярэдніх стагоддзяў сабралі, захавалі гэты час для нас і нашых нашчадкаў. Віцебскі абласны краязнаўчы музей захоўвае ўдзячную памяць пра многіх выдатных людзей, чые калекцыі з часу ўзнікнення музея папаўнялі яго збор. Скульптура «Дзяўчынка». Мэйсэн, Германія. 1800-1850 гг. Фарфор


211321 г.Віцебск, пр-т Фрунзэ, 13 Кантактны тэл. 80212-60-15-21

Падпісана ў друк 22.10.2018. Фармат 140х220 мм Папера мелаваная. Друк афсетны. Наклад 300 асобнікаў. Заказ Выдавецтва «Рыфтур»

12+

Пасведчанне дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/201 ад 27.02.2014 г. выдадзена Міністэрствам інфармацыі РБ Пр-т Пераможцаў, 19а, 220004, Мінск

ISBN 978-985-7047-85-7

Друкарня “Дзiвiмакс»

Пасведчанне дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў №2/44 от 18.02.2014 г. выдана Міністэрствам інфармацыі РБ.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.