Вiцебск.Музей-сядзiба I.Я. Рэпiна "Здраунева"

Page 1

ФІЛІЯЛ ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ


Здраўнёва. Помнік І.Я. Рэпіну. Скульптар І. Місько.

Сёння цяжка ўявіць турыстычную карту Віцебшчыны і ўсёй рэспублікі без цудоўнага месца – Здраўнёва. Так вялікі рускі жывапісец Ілля Яфімавіч Рэпін назваў набыты ім у траўні 1892 г. у памешчыцы Соф’і Яцкевіч маёнтак Сафіеўку каля Віцебска на беразе ракі Заходняй Дзвіны, вярнуўшы яму «больш папулярную і старую» назву.


Музей-сядзіба І.Я. Рэпіна «Здраўнёва»

Даўняя мара «пасяліцца дзе-небудзь на хутары і жыць з прыродай» здзейснілася. Здраўнёва дало мастаку магчымасць на летні час паехаць з Пецярбурга з яго «мітуснёй, сурагатамі ежы і пітва», акунуцца ў свет іншых клопатаў, звязаных з зямлёй, будаўніцтвам, лесам, жывёлай. «…Мяне цяпер так і цягне туды. Узяцца за сякеру, вычышчаць лес, пераўладкоўваць каля дома, умацоўваць набярэжную», – пісаў І.Я. Рэпін Т.Л. Толстой у траўні 1892 г. Часта і заканамерна ўзнікае пытанне: чаму мастак набыў маёнтак на Віцебшчыне? Дакладна гэта невядома, але

І.Я. Рэпін. Аўтапартрэт. 1887 г.

сціплая беларуская прырода, «пяшчотныя разнастайныя» віды, «прыгожая, але злая і хуткая Дзвіна» сталі яму блізкія. У лістах Рэпіна нямала ўзнёслых


І.Я. Рэпін. Паненкі на прагулцы сярод статку кароў. 1896 г.

І.Я. Рэпін з маці і братам Васілём. Чугуеў. Фота, 1867 г.

радкоў пра прыгажосць Прыдзвінскага краю, пра «слаўных, працавітых, сціплых і дабрадушных» беларусаў. Пераўтварыўшы «просты рабочы і некамфартабельны хутар» у «зручнае і змяшчальнае жыллё», мастак строіў планы «стварыць тут творчае асяроддзе» і папрацаваць. Раніца Іллі Яфімавіча часта пачыналася з эцюдаў у наваколлі маёнтка. Іх вынікамі можна лічыць жывапісныя работы «У хаце» (1895), «Паненкі на прагулцы сярод статку кароў» (1896), малюнкі «Касцы ў полі» (1892), «Лодкі каля берага» (1892), «Паненкі ў вёсцы» (1898) і іншыя. Сядзібу мастака наведвалі яго вучні – студэнты Акадэміі мастацтваў, заклаўшы традыцыю правядзення ў сядзібе Здраўнёва пленэраў, якая працягваецца і ў нашы дні. Здраўнёўскія сязоны праходзілі не заўсёды аднолькава. З 1892 па 1897 гг. мастак бываў у сядзібе з траўня па верасень.


Музей-сядзіба І.Я. Рэпіна «Здраўнёва» І.Я. Рэпін з сабакам Пегасам. Здраўнёва. Фота С. Юркоўскага, 1895 (?) г.

Група мастакоў-перасоўнікаў. Фота, 1886 г.

У наступныя некалькі гадоў (па 1902 г.) – гэта кароткія прыезды. Як многія іншыя сядзібы, якія можна аднесці па функцыянальным прызначэнні да культурных гнёздаў, сядзіба І.Я. Рэпіна вядома яшчэ і тым, што тут бывалі цікавыя госці. Некалькі разоў дачу мастака наведаў яго сябар, ваенны юрыст, літаратар, калекцыянер, архівіст А.У. Жыркевіч. Бывалі і госці з губернскага Віцебска – гісторык А.П. Сапуноў, адвакат і краязнаўца У.К. Стукаліч, фатограф С.А. Юркоўскі. Гасцявалі ў сядзібе шматлікія сваякі Іллі Яфімаві-

ча. Апошнія два гады жыцця тут правёў бацька мастака – Яфім Васільевіч Рэпін. Непадалёку ад маёнтка, на могілках сяла Слабада (зараз пас. Вярхоўе), у чэрвені 1894 г. ён быў пахаваны ў агароджы царквы ў імя Раства Прасвятой Багародзіцы (магіла не захавалася). З сядзібы вялася шырокая перапіска Рэпіна з сябрамі і знаёмымі. Лісты да А.П. Тарханавай-Антокальскай, Е.М. Званцавай, Т.Л. Талстой, У.В. Стасава

« І.Я. Рэпін. Беларус. 1892 г.

Уборка жыта ў Здраўнёва. Фота, 2-я пал. 1890-х гг.


Здраўнёва. Галоўны сядзібны дом. Фота С. Юркоўскага, 1895 (?) г.

А.І. Шаўцоў. Дом І.Я. Рэпіна ў Здраўнёва. (Выгляд з боку саду). Акварэль, 1895 г.

перадаюць клопаты мастака, звязаныя з маёнткам. Але Рэпін шмат пісаў і пра свае погляды на культурнае жыццё і мастацтва Расіі, пра справы Акадэміі Здраўнёва. мастацтваў. Гэтыя радкі адзнаМайстэрня чаны асаблівай лірычнасцю, І.Я. Рэпіна. яны адкрываюць нам багатую

І.Я. Рэпін. Накід перабудовы галоўнага дома ў Здраўнёва. 1893 г.

эпісталярную спадчыну з яе адметнымі рэпінскімі рысамі: жывасцю мовы, мноствам і дакладнасцю метафар, тонкім гумарам, назіральнасцю да асаблівасцей традыцый, побыту, характару народа, сярод якога жыў І.Я. Рэпін.


Музей-сядзіба І.Я. Рэпіна «Здраўнёва»

У 1899 г. мастак набыў участак зямлі паблізу ад Санкт-Пецярбурга на беразе Фінскага заліва, дзе пазней будзе пабудавана сядзіба «Пенаты». Апошні прыезд у Здраўнёва адзначаны 1904 годам. Знаходзячыся ў «Пенатах», Рэпін толькі з лістоў сваякоў даведваўся пра жыццё ўпадабанага кутка на беразе Дзвіны. Паслярэвалюцыйны час, на жаль, не прынёс працвітання рэпінскай сядзібе. Сям’я малодшай дачкі мастака, Таццяны Іллінічны Рэпінай-Язевай, якая пражывала ў Здраўнёве з лета 1918 г., перанесла тут нямала цяжкасцей. Нягледзячы на тое, што дачка і ўнучка І.Я. Рэпіна настаўнічалі ў школе для сялянскіх дзяцей, якая адкрылася ў іх доме восенню 1918 г., у 1920-х гг. яны не аднойчы аказваліся пад пагрозай раскулачвання і вы-

сялення. Зварот да савецкіх улад Рэпіна, які з 1918 г. апынуўся ў «Пенатах» за савецка-фінскай мяжой, на некаторы час дапамог яго блізкім і выратаваў сядзібу. Але падзеі 1929 г., калі жыхары Здраўнёва зноў аказаліся пад пагрозай высяленння, прымусілі іх шукаць шляхі выезду з СССР, што і адбылося ў ліпені-жніўні 1930 г. Спарахнелы да гэтага часу дом быў прададзены на дровы.

Здраўнёва. Экспазіцыя другога паверха.


Здраўнёва. Вялікая гасцёўня

У гады Вялікай Айчыннай вайны сляды сядзібы Здраўнёва зніклі амаль цалкам. Доўгі час пра маёнтак мастака нагадвалі толькі цудам ацалелыя фрагменты фундамента галоўнага сядзібнага дома, стары склеп, ліпавая алея, рэчышча старой сажалкі. Але пра рэпінскую сядзібу не забываліся краязнаўцы, прыязджалі мастакі. У 1950–1970 гг. тут дзейнічаў піянерскі лагер. У снежні 1970 г. абком партыі прыняў рашэнне аднавіць рэпінскую дачу і адкрыць музей. У 1977 г. спецыялізаваным майстэрням Саюза архітэктараў БССР (г. Мінск) было дадзена заданне на распрацоўку праектнай дакументацыі па бу-


«Здраўнёва»

Прадметы, знойдзеныя пры раскопках.

І.Я. Рэпін. Птушка Сірын. 1892 г.

А.І. Шаўцоў. Дом І.Я. Рэпіна ў Здраўнёва. (Выгляд з боку двара). Акварэль, 1896 г.

даўніцтве будучага комплексу. Галоўным архітэктарам праекта стаў П.П. Кракалёў.

У жніўні 1988 г. згодна з загадам міністра культуры БССР у Здраўнёве быў створаны музей як філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. У адноўленым сядзібным доме на сённяшні дзень дзейнічае пастаянная экспазіцыя. На першым паверсе размешчана пяць экспазіцыйных залаў. Першая расказвае пра гісторыю набыцця мастаком маёнтка і першых сязонах, звязаных з перабудовай (па ўласных эскізах) старога сядзібнага дома. Тут прадстаўлены арыгінальныя паштоўкі пачатку ХХ ст. з рэпрадукцыямі вядомых работ мастака, а таксама частка зна-


Здраўнёва. Спальня

Ю.І. Рэпін з лісянём. Здраўнёва. Фота, 1896 г.

І.Я.Рэпін. На сонцы. 1900 г.

ходак, зробленых падчас археалагічных раскопак у 1999 г. У гасцёўні – працяг расказу пра здраўнёўскія сязоны. Калісьці сцены гэтага пакою былі распісаны Іллёй Яфімавічам і яго сы-


«Здраўнёва»

І.Я.Рэпін. Пейзаж з конікамі. 1896 г.

І.Я.Рэпін. Восеньскі букет. 1892 г.

Т.І. Рэпіна з дачкой. Фота, 1910-я гг.

нам Юрыем. Сярод сюжэтаў – від трапічных краін, два мясцовыя пейзажы. Былі распісаны і філёнгі дзвярэй. Інтэр’ер пакоя, як і ў часы Рэпіна, дапаўняюць чучалы птушак. Наступныя дзве залы, былыя спальныя пакоі, расказваюць пра сям’ю І.Я. Рэпіна, пра паўсядзённыя клопаты, захапленне сям’і мастака гаспадаркай, музыкай, тэатрам. Старэйшая дачка І.Я. Рэпіна Вера некаторы час была ў складзе труп вядомых пецярбургскіх тэатраў. Асобныя п’есы ставіліся і ў Здраўнёве. Праходзілі тут і невялікія сямей-


Сям‘я І.Я. Рэпіна на ганку дома. Здраўнёва. Фота, 1893 г.

І.Я.Рэпін. Квітнеючыя яблыні. 1893 г.

Портрет Ю.И.Репина, сына художника, в детстве Репин Илья

І.Я.Рэпін. Дуэль. 1896–97 гг.

І.Я.Рэпін. Партрэт Н.І. Рэпінай. 1895 г.

ныя канцэрты – у пакоі, дзе наведвальнікі і сёння бываюць слухачамі невялікіх камерных канцэртаў і спектакляў. Мэбля эпохі ўзнаўляе інтэр’еры пакояў, блізкія да апісанняў Т.М. Дзьяканавай. У сваіх лістах яна згадвала пра тое, што «...у доме быў буфет, пара кушэтак, простая канапа, адно трумо ў чорнай раме са столікам, піяніна, простыя ложкі і крэслы, стол у сталовай і стол у сталовенькай». Усё гэта ў доме Рэпіных перастаўлялася «ў залежнасці ад людзей, якія прыехалі»: «гасцёўня была то ў сталовай, то ў спальні, якая знаходзілася налева, у бок сада (насупраць сасны з лавачкай). Перад вокнамі гэтай спальні рос цудоўны персідскі бэзавы куст», а


Музей-сядзіба І.Я. Рэпіна «Здраўнёва»

Здраўнёва. Гасцёўня.

«...ніжні паверх вялікага дома быў атынкаваны белым, і толькі ў ніжнім паверсе былі печы: яны мала грэлі, асабліва кафельная, якая была вельмі плоская...» Галоўны пакой сядзібнага дома – майстэрня мастака – з акном-ліхтаром ў столі, з раманскім камінам, адноўленым па фотаздымках, які захаваліся. У Здраўнёве Рэпіным былі створаны такія вядомыя работы, як «Асенні букет» («Партрэт В.І. Рэпінай», 1892), «Беларус» (1892), «Паляўнічы» («Партрэт Н.І. Рэпінай», 1892), «Месячная ноч» (1896), «Дуэль» (1897) і іншыя, якія ўвайшлі ў скарбніцу сусветнага мастацтва. Істотным дапаўненнем экспазіцыі залы сталі копіі жывапісных работ

Т.І. Рэпіна з дачкой, зяцем І.Д. Дзяканавым і ўнукамі. Віцебск. Фота, 1928 г.

І.Я. Рэпіна здраўнёўскага перыяду, якія былі перададзены ў дар музею дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Р.А. Рапотам і Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва краін – удзельніц СНД.


«Здраўнёва» Музей-сядзіба І.Я. Рэпіна

Рэпін. Лодкі на Дзвіне. 1892 г.

Стварэнне пастаяннай экспазіцыі ў нанова адбудаваным доме пайшло па шляху су-

Здраўнёва. Майстэрня І.Я. Рэпіна.

І.Я. Рэпін. Месячная ноч. 1896 г.

мяшчэння мемарыяльна-бытавога і гісторыка-тэматычнага тыпаў пабудовы. Ля вытокаў гэтай работы стаяла Я.М. Кічына, якая на працягу доўгіх гадоў вывучала здраўнёўскі перыяд жыцця і дзейнасці І.Я. Рэпіна. Сярод найбольш каштоўных прадметаў, якія захоўваюцца ў фондах абласнога краязнаўчага музея, – рэпінскія акварэлі, малюнкі, арыгінальныя фотаздымкі і лісты, дакументы, прадметы побыту, рэпрадукцыі карцін. Некаторыя з іх знаходзяцца ў экспазіцыі музея-сядзібы. Тут прадстаўлены нешматлікія мемарыяльныя рэчы з дома Рэпіных: два прыложкавыя дываны, сурвэтка ручной работы, фрагмент люлькі, кубак з надпісам «Дзень анёла». Экспазіцыя музея не з’яўляецца завершанай у адносінах інтэр’ернага рада і знаходзіцца ў працэсе пастаяннага дапаўнення дэталямі – прадметамі побыту канца XIX – пачатку


XX ст. Істотны ўклад у гэта ўносіць Клуб сяброў музея-сядзібы «Здраўнёва». Ён быў створаны ў 2005 г. па ініцыятыве гісторыка, мастацтвазнаўцы Н.В. Баклан, якая аб’яднала і ўзначаліла групу аднадумцаў у С.-Пецярбургу. Пры садзейнічанні клуба ў фонды музея паступіла вялікая колькасць прадметаў, многія з якіх арганічна ўвайшлі ў экспазіцыю: кнігі, каталогі выстаў Таварыства мастакоў-перадзвіжнікаў, перыядычныя выданні, сталовыя прыборы, кухоннае начынне, мэбля і інш., што дазволіла не толькі дапоўніць, але і аднавіць жаночую спальню, рабочы кабінет мастака. Наведвальнікі рэпінскай сядзібы, як і ў канцы XIX ст., уваходзяць у музейны комплекс праз яловую алею. У паркавай зоне захавалася цяністая ліпавая алея і сажалка – абавязковыя элементы старых сядзіб. Сёння Здраўнёва – адзін з папулярных турыстычных аб’ек-

І.Я. Рэпін у майстэрні. Здраўнёва. Фота С. Юркоўскага, 1895 г.

І.Я.Рэпін. Касец-ліцвін. 1897 г.

таў. Сюды прыязджаюць госці з бліжняга і далёкага замежжа. Здраўнёва стала месцам, дзе традыцыйна праводзяцца пленэры, музычныя вечары, тэатралізаваныя прадстаўленні і святы. Тут можна ўбычыць не толькі прыхільнікаў творчасці знакамітага жывапісца, але і аматараў прыроды, якія прыязджаюць пагуляць па старым здраўнёўскім парку; маладых, для якіх наведванне гэтага гістарычнага месца стала ўжо добрай традыцыяй.


І.Я.Рэпін. Запарожцы. 1880-91 гг.

211321 Віцебская вобл., Віцебскі р-н., в д. Койтава Музей размешчаны ў 16 км на поўнач ад Віцебска (арыенцір – пас. Руба). Рэжым працы: з 10:00 да 17:00. Выхадныя дні: панядзелак, аўторак. Санітарны дзень – апошняя серада кожнага месяца. Кантактны тэл. +375 212 69 19 91

Падпісана ў друк 22.10.2018. Фармат 140х220 мм Папера мелаваная. Друк афсетны. Наклад 300 асобнікаў. Заказ Выдавецтва «Рыфтур»

12+

Пасведчанне дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/201 ад 27.02.2014 г. выдадзена Міністэрствам інфармацыі РБ Пр-т Пераможцаў, 19а, 220004, Мінск

ISBN 978-985-7047-85-7 Друкарня “Дзiвiмакс»

Пасведчанне дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў №2/44 от 18.02.2014 г. выдана Міністэрствам інфармацыі РБ.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.