Яўген Гучок - Беларусь у магдэбургскім праве

Page 1


Мінск «Рифтур Принт» 2013


УДК 94(476)(035) ББК 63.3(4Беи)я2 Г97

Г97

Гучок, Я.С. Беларусь у магдэбургскім праве / Яўген Гучок. – Мінск : РИфт УР ПРИНт, 2013. – 36 с. : іл. ISBN 978-985-90316-1-8. Выданне знаёміць чытача з паняццем і зместам магдэбургскага права – адной з найболей вядомых сістэм феадальнага гарадскога самакіравання, якое склалася ў XII–XIII стст. у нямецкім горадзе Магдэбургу. Называюцца беларускія гарады і мястэчкі, што атрымалі гэта права, калі яны знаходзіліся спачатку ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ), а пасля – Рэчы Паспалітай. Адначасова даюцца некаторыя кароткія звесткі адносна назвы, гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры і іншых галін жыцця грамадства і асобы беларускіх «магдэбургцаў». Разлічана на шырокае кола чытачоў. УДК 94(476)(035) ББК 63.3(4Беи)я2

ISBN 978-985-90316-1-8

© Гучок Я.С., 2013 © Афармленне. ООО «Рифтур Принт», 2013


Ш

то Беларусь (у мінулым Літва – асноўны складнік, хрыбтовая частка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) была, часткова ёсць і сёння і, трэба спадзявацца, з цягам часу пры гарачых намаганнях энтузіястаў беларушчыны і падзвіжніцкага паспалітага люду застанецца еўрапейскай краінай. І не толькі геаграфічна. На гэты конт няма ніякага сумневу ў асоб дасведчаных, разумеючых філасофію і логіку гістарычных падзей. т ым больш для гэтага ёсць усе падставы. Хай сабе латэнтна, але і на сённяшні дзень даюць аб сабе ведаць такія знакі і чыннікі прыналежнасці Беларусі да еўрапейскай цывілізацыі, як працалюбівасць большасці нашых грамадзянбеларусаў (колішніх ліцвінаў), іх інтэлектуальны патэнцыял, паэтычнасць, філасафічнасць, глыбіня і прыгажосць роднай мовы, прыхільнасць да стабільнасці ва ўсіх яе пазітыўных праявах і інш. А сярод гэтага іншага яшчэ і тое, што наша зямля прайшла ў свой час школу магдэбургскага права. Магдэбургскае (майдэборскае, саксонскае, нямецкае, тэўтонскае) права – адна з найболей вядомых сістэм феадальнага гарадскога права – склалася ў XII–XIII стст. у нямецкім горадзе Магдэбургу (цэнтры архіепіскапства) на падставе розных юрыдычных крыніц: прывілеяў, выдадзеных галавой архіепіскапства гарадскому патрыяту (1188 г.), «Саксонскага зерцала», пастаноў гарадскога суда і інш. Яно трактавала розныя віды праваадносін: дзейнасць гарадской улады, суда з яго кампетэнцыяй і парадкам судаводства, пытанні зямельнай уласнасці ў гарадскіх межах, парушэнні ўладання, захопу нерухомасці; устанаўлівала пакаранні за розныя віды злачынстваў, у тым ліку і маральныя правіннасці і г. д. Пад патранатам гэтага права знаходзіліся гандаль і рамесніцтва, дзейнасць цэхаў і купецкіх гільдый, парадак падаткаабкладання. Магдэбургскае права юрыдычна замацавала поспехі гараджан у барацьбе з феадаламі за самастойнасць – правы і свабоды на сама-

3


кіраванне, уласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне ад большай часткі былых павіннасцей. Паводле магдэбургскага права, перасяленне чалавека ў горад з сельскай мясцовасці рабіла яго вольным ад прыгнёту, вызваляла ад шматлікіх феадальных абавязкаў. Чалавек гэты ў пэўным сэнсе, праўда, у значна аблегчаным варыянце, нагадваў калгасніка, якому ўдалося ўцячы ў горад са сталінскага калгаса. Але і сталінскі горад быў таксама апірышчам феадалізму, а то і рабства. Магдэбургскае права атрымала шырокае распаўсюджанне ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а менавіта яно было перанята большасцю гарадоў Усходняй Германіі, Усходняй Прусіі, Сілезіі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы, ВКЛ (Вялікага княства Літоўскага). Сама ж МагдэГярбы гарадоў бургская зямля знаходзілася ў паўднёвай частБарысава і Ашмяны цы Сярэднееўрапейскай раўніны і часткова з прывілею 1792 г. ў гарах Гарц; а цэнтр гэтай зямлі – Магдэбург (упершыню ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах у 805 г.) змяшчаўся на беразе Эльбы. Граматы на магдэбургскае права, што датычна ВКЛ, давалі вялікія князі; прыватнаўласніцкім гарадам – уладальнікі гарадоў або па іх хадайніцтве – зноў жа вялікія князі ВКЛ. Як правіла, пры наданні таму ці іншаму гораду княства магдэбургскага права браліся пад увагу і мясцовае звычаёвае права, а пазней – пэўныя палажэнні артыкулаў Статутаў ВКЛ. І яшчэ. Пры ўвядзенні магдэбургскага права ў прыватнаўласніцкіх гарадах магнат і гараджане бралі для сябе за ўзор буйны горад княства. т ак, для Нясвіжа (1586 г.) па прывілеі Стэфана Баторыя ўзорам былі Вільня і Гародня. Да таго ж граматы тыя адпаведна давалі гарадам і ўласныя гербы. Неад’емным атрыбутам – сімвалам гарадскога самакіравання, знакам самастойнасці і палітычнай вольнасці горада – з’яўлялася ратуша, якая звычайна будавалася на галоўнай (рыначнай) плошчы ці на набярэжнай, калі горад меў яшчэ і функцыі порта. У ратушы змяшчаліся канцылярыя самакіравання, гарадская казна, архіў з кнігамі адміністрацыйных прадпісанняў рады і яе судовых рашэнняў, граматы з прывілеямі, выдадзенымі гораду. тут праводзіліся і пасяджэнні судоў. Ратушны суд быў у Полацку, Магілёве, Слуцку, Пінску, Мінску, Кобрыне і іншых гарадах.

4


Часам ратушы будавалі з крамамі, аўстэрыямі (корчмамі), гасцінымі дварамі. Падвалы і першыя паверхі ратушных будынкаў адводзілі пад хлебныя крамы, склады тавараў прыезджых купцоў і інш., а часам да іх прыбудоўвалі арсенал (Магілёў, які знаходзіўся бліжэй да мяжы з Масковіяй). Найбольш вядомымі былі ратушы Віцебская, Слонімская, Чачэрская, Шклоўская, Магілёўская, Нясвіжская. У ліку першых у ВКЛ магдэбургскае права атрымала яго сталіца – Вільня (1387 г.). Адносна ж гарадоў і мястэчак Беларусі ў сённяшнім геаграфічным «раскладзе» магдэбургскае права мелі больш за 70 (семдзесят) з іх. А калі браць пад увагу, што Беларусь сёння, фігуральна кажучы, мяжуе сама з сабой, то іх было каля 100 (ста). Гэта значыць, што нека-

Будынак ратушы ў Магілёве. Фота пач. ХХ ст.

Гярбы гарадоў Браслава, Слуцка, Брэста, Магілёва і мястэчка Геранёны

Сучасны выгляд

5


1390 г. Дараванне Бярэсцю прывілея на самакіраванне паводле магдэбургскага права. Кавальчук, палатно, алей, 1997 г.

торыя часткі этнічных беларускіх земляў цяпер уваходзяць у склад нашых суседзяў: Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі. Сярод жа беларускіх (ліцвінскіх) гарадоў і мястэчак з гэтага складу адносна мінулага часу можна назваць Невель, Себеж, Смаленск, Раслаўль, Дарагабуж, Старадуб, Крынкі, Вільню і многія іншыя. Першым сярод беларускіх гарадоў магдэбургскае права атрымаў Брэст (1390 г.); потым, праўда, няпоўнае – Гродна (1391 г.), поўнае – у 1494 г. Другім беларускім горадам, які атрымаў поўнага «магдэбурга», быў Слуцк (1441 г.); далей ішлі: Высокае (1494 г.), Полацк (1498 г.), Мінск (1499 г.) і г. д., паступова, пакуль не пачаліся падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг. ), у якую на той час уваходзілі землі Беларусі і якія таксама былі паняволены Масковіяй. За год (1792 г.) да другога падзелу паспелі атрымаць магдэбургскае права Ашмяны, Воўпа, Вугор, Геранёны, Пераброддзе, Прывалка, Цырын і Шарашова. т ым самым іх жыхары яшчэ больш былі зараджаны на будучае супраціўленне новым акупацыйным уладам. Магдэбургскае права далей мяжы паміж ВКЛ і Масковіяй распаўсюджання не мела: там яно было антрапалагічна непажаданым, там проста не было ўмоў для яго існавання. т ам была ўжо дзікая, дрымотная Азія – татара-мангольшчына з паняволенымі народамі Паволжжа, Урала, Сібіры, Поўначы і Далёкага Усходу. Да канца XVIII ст. за лінію мяжы паміж Еўропай і Азіяй прымаліся ўсе больш

6


усходнія рубяжы Днястра, Дняпра і Дона. У другой палове гэтага ж стагоддзя навуковец немец Пётр Сіман Палас (1741–1811 гг.), здзяйсняючы мару, выконваючы запавет і працягваючы намаганні Пятра I, вядома, не без ганарараў, прапанаваў праводзіць мяжу паміж Еўропай і Азіяй спачатку па Волзе, а потым – як яна лічыцца цяпер (па Уралу – гарах, рацэ і г. д.). Еўропа, зноў жа – за пэўныя ўзнагароды, гэту прапанову немца прыняла. І сёння маем тое, што маем. Дарэчы, П.С. Палас у 1767 г. у 26-гадовым узросце быў абраны членам Пецярбургскай акадэміі навук і пераехаў у Расію. т ам ён меў шмат прывілей і прэферэнцый. Магдэбургскае права на Беларусі было скасавана паводле ўказаў расійскай імператрыцы Кацярыны II у Магілёўскай губерні ў лістападзе 1775 г., у Мінскай – у маі 1795 г., у Заходняй Беларусі – у снежні 1795 г. Як бачым, непажаданае для Расіі права на гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі распаўсюджвалася сістэмна, метадычна-паступова з захаду на ўсход, а потым – адпаведна паварварску, метадычна-гвалтоўна вынішчалася з усходу на захад. Вядома, які лёс напаткаў гарадскія гербы і ратушныя збудаванні: гербы мянялі-падганялі «пад расійскі абцас», ратушы пераважна перабудоўвалі, перапрыстасоўваючы пад што-небудзь, часам амаль руйнавалі (бывалі выключэнні), як цэнтральныя часткі Брэста ці Бабруйска, каб не нагадвалі аб еўрапейскай мінуўшчыне, і ўзводзілі на іх месцы крэпасці, вязніцы і турмы, з дапамогай якіх душыліся паўстанні паняволенага краю. Жыхароў мястэчак, магдэбурскае права якіх было скасавана, новыя ўлады імкнуліся перавесці ў стан прыгонных сялян. Менавіта так беларусаў (ліцвінаў) імкнуліся адлучыць, адпрэчыць ад Еўропы. Але ж мы засталіся і застаемся Еўропай. А пра Еўропу і яе стаўленне да Расіі вельмі выразна пісаў ф . Дастаеўскі (дарэчы, этнічны ліцвін) у сваіх «Дневниках» за 1876– 1877 гг.: «Для Европы Россия – недоумение, и всякое действие ее – недоумение, и так будет до самого конца». Апошнім часам робяцца спробы правалы памяці залатаць навадзеламі (адбудова знішчаных калісьці ратуш у Магілёве, Мінску і інш.). Як і ўсякае іншае паселішча, горад, мястэчка і інш., надзеленыя магдэбургскім правам, апроч гэтага, мелі яшчэ і розныя іншыя непаўторныя «адмеціны» і асаблівасці, пра якія кожнаму турысту і вандроўніку, безумоўна, цікава пачуць, а то і пабачыць, калі там яшчэ штось захавалася. Канечне, варта пачаць з Магдэбурга – бацькі гарадоў магдэбургскіх. т рэба заўважыць, што горад гэты двойчы (пад час 30-гадовай вайны 1618–1648 гг. і ў 1945 г.) амаль поўнасцю разбураўся. Сёння ён – адзін з квітнеючых нямецкіх гарадоў. Хто

7


з нас яшчэ са школьных гадоў не чуў пра магдэбургскія паўшар’і? Гэта дзве шчыльна прыціснутыя адна да другой металічныя паўсферы, якія цяжка раз’яднаць, калі з прасторы паміж імі адпампаваць паветра. Паўшар’і гэтыя зроблены ў Магдэбургу (адсюль і назва) у 1654 г. фізікам і бургамістрам горада Ота Герыке, які пры іх дапамозе прадэманстраваў наяўнасць атмасфернага ціску. Ён жа ўпершыню (1660 г.) пабудаваў вадзяны барометр і скарыстаў яго для прадказання надвор’я. (Нам бы такіх мэраў – вынаходнікаўнекарупцыянераў!). А чым жа адметны нашы былыя беларускія «магдэбургцы»? Што тут сёння можа прыцягнуць нашу ўвагу? Вядома, варта ў першую чаргу не абмінуць увагай тыя гарады і мястэчкі, якія абышлі турыстычныя маршруты, аб якіх мала ці недастаткова ўзгадваюць не только ў глянцавых выданнях, але, як кажуць, і ў простым папяровым друку, а таксама ў радыё- і тэлеэфірах. Да іх пакуль, вядома, не дайшла яшчэ, хай не на вялікую даўжыню, чарга. А там, несумненна, ёсць інфармацыя аб не зусім звычайных аб’ектах, неардынарных асобах, знакавых падзеях і г. д., – можа, не такой значнасці, як магдэбургскія феномены, але… Але неабходна ўзгадаць пра нешырока вядомае ў шырока вядомым. Гэта значыць, што аб такіх гарадах, як Брэст, Гродна, Полацк, Мінск, Магілёў, Віцебск і некаторых іншых, спасылаючыся на наяўнасць аб іх багатай інфармацыйнай прасторы, тут будзе сказана амаль толькі згадваннем пра першае аб іх упамінанне і пра дату надання ім магдэбургскага права. Больш будзе сказана пра паселішчы з менш вядомым мінулым і сучасным. т акім чынам, падаем невялікі дадатак да таго, што агульна і шырока вядома. т ак як Брэст першым з беларускіх гарадоў стаў «магдэбургцам», то ў якасці ўводзін да іншых гарадоў і мястэчак варта сказаць пра яго колькі слоў. І, канечне, у пэўным сэнсе хай гэта будзе як бы ўзорам характарыстык для іншых.


Б

рэст. Горад, цэнтр Брэсцкай вобл. і раёна, порт на р. Мухавец. Упершыню як паселішча ўзгадваецца з 1019 г. Грамату на магдэбургскае права атрымаў у 1390 г. Да агульнавядомага пра Брэст неабходна дадаць: у 1563 г. тут Радзівіл Чорны пабудаваў першую ў межах сучаснай Беларусі друкарню, у якой была выдадзена Брэсцкая Біблія. У 1665–1666 гг. у горадзе працаваў манетны двор, які выпускаў медныя соліды (барацінкі), што чаканіліся па ініцыятыве трымальніка манетных двароў Ціта Лівія Бараціні. Адкрытая ў 1974 г. Крымскай астрафізічнай абсерваторыяй малая планета № 3232 Сонечнай сістэмы носіць назву Брэст. Брэст як гарадская планета ВКЛ быў панішчаны Расійскай імперыяй пасля ўключэння ў яе горада, які першы з нашых гарадоў атрымаў магдэбургскае права. Пра мінулае і сучаснае абласнога цэнтра нашай краіны Брэста больш падрабязна нас чакае многа інфармацыі на старонках розных выданняў і ў інтэрнэце. Гродна. Горад, цэнтр Гродзенскай вобл. і раёна, прыстань на р. Нёман. У пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца пад 1127 г. У 1391 г. горад атрымаў магдэбургскае права (напачатку няпоўнае, у 1494 г. – поўнае, у 1496-м – дапоўненае спецыяльным прывілеем). Пра багатае гістарычнае, гаспадарчае, культурнае, літаратурнае, мастацкае, тэатральнае і інш. жыццё шляхетнай Гародні нам распавядуць працы В.І. Кудрашова, Ю.А. Пашкіна, А.М. Пяткевіча, А.П. Госцева, В.В. Шведа, М.І. Ліса, т.А. Меляшкевіча, Л.Дз. Налівайка, Дз.У. Стэльмаха і інш. А мы, удзячныя ім, – у дарогу! Слуцк. Горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Слуцкага раёна Мінскай вобл. на р. Случы. Летапісны Случеск упершыню ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1116 г. Магдэбургскае права (поўнае) атрымаў у 1441 г., дарэчы, другі (пасля Брэста) з беларускіх гарадоў. У пачатку XVI ст. ў выніку нападаў крымскіх татараў горад быў разбураны і, вядома, страціў самакіраванне. Але

9


Гродзенскі Новы замак з малюнка Н. Орды. Сярэдзіна ХІХ ст.

Герб г. Гродна

Гродна

ў 1630–1640 гг. князь Багуслаў Радзівіл ператварыў Слуцк у горадкрэпасць, які вытрымаў асаду казацка-сялянскага атрада ў 1648 г. пад час антыфеадальнай вайны (1648–1651 гг.). У 1652 г. гораду зноў нададзена магдэбургскае права. т ады ж ён атрымаў і герб «Пагоньчык». Горад не змаглі ўзяць і войскі маскавітаў у часе вайны 1654– 1667 гг. Паходжанне тапоніма Слуцк, верагодней усяго, паходзіць ад слова «злучаць». Менавіта ў месцы, дзе потым быў заснаваны горад, у свой час пэўным чынам злучаліся «водныя ніткі і перавалачныя сцежкі» шляхоў з вараг у грэкі. А «воднымі ніткамі» тут маглі быць сама рэчка Случ з яе прытокам Бычком, Вясейка і тройча, Лань і Лакнея, Асвіца і Бярозаўка, Волка і Жалезніца, Сівельга і Худра, т аліца і яшчэ які «атожылак». Потым усе разам цяклі яны ў Прыпяць,

10


пасля – у Дняпро і – у Чорнае мора. А ўжо адтуль – «у грэкі». Вядома, прамым – лінейным, магістральным шляхам з вараг у грэкі і назад не хадзілі. Шляхоў тых было многа. Вось жа на адным з іх і ўзнік старажытны Слуцк (Случэск). Дарэчы, і не выключана, што назва паселішчаў паблізу Слуцка – Грэск і Буда Грэская звязана ўсё ж з этнонімам «грэцкі, грэчаскі». Пра Слуцк таксама існуе багатая інфармацыя, але колькі цікавых фактаў усё ж трэба прывесці. Мацей Стрыйкоўскі сваю «Хроніку польСтаронка скую, літоўскую, жамойцкую і усея Русі» Слуцкага (1582 г.) – першую друкаваную гісторыю ВКЛ – Евангелля пісаў і на падставе «Слуцкага летапісу» – помніка летапісання XVI ст.; гісторык-храніст жыў тады ў Слуцку. «Слуцкі летапіс» збярогся ў рукапісе. Сёння ён знаходзіцца ў Маскве ў Гістарычным музеі. Поўнасцю летапіс зме-

Свята-Міхайлаўская царква ў Слуцку

11


шчаны ў XVII і XXXV тамах «Поўнага збору летапісаў»; быў выдадзены ў 2-й палове 70-х гадоў мінулага стагоддзя. «Слуцкае Евангелле» – беларускі рукапісны помнік канца XVI ст., напісаны ў 1582 г., верагодна, князем Юрыем Алелькавічам. Да 1917 г. захоўвалася ў Слуцкім т роіцкім манастыры; пасля рэвалюцыі – да 1929 г. – ў Мінскім дзяржаўным музеі, затым у Магілёўскім дзяржаўным музеі, адкуль, здавалася, у пачатку вайны бязследна знікла. Дарэчы, разам з крыжам Еўфрасінні Полацкай. «Слуцкае евангелле» вярнулася ў Беларусь у 2009 г. з Масквы. Чакайма і патрабуйма адтуль і полацкай святыні. У 1705 г. члены ордэна іезуітаў заснавалі ў Слуцку сярэднюю школу, у якой праз некалькі дзесяцігоддзяў (1741 г.) быў уведзены курс філасофіі, што азначала работы ў горадзе вышэйшай школы. Гэта, безумоўна, з’явілася выдатным дадаткам да ўжо існаваўшага там знакамітага ліцэя (пазней – гімназіі), які вылучаўся таксама высокім адукацыйным узроўнем – цэнзам. Сярод каштоўных, але таксама зніклых з горада рэліквій-сакраментаў з’яўляецца трон слуцкіх князёў Алелькавічаў выраблены са слановай косці. На сённяшні дзень ён знаходзіцца ў Лондане ў Брытанскім музеі. А шлях яго са Слуцка на туманны Альбіён – гэта супердэтэктыўная гісторыя, і аб ёй – іншым разам. Уяўленне пра недалёкае супраціўнае мінулае Слуцка і Случчыны будзе не зусім поўным, калі не сказаць колькі слоў пра дзве знакавыя асобы свайго часу. Гэта: Фабіян Шантар (1887–1920 гг.) – ураджэнец Слуцка, гарачы патрыёт Беларусі, палітычны і грамадскі дзеяч, пісьменнік і публіцыст. За рэвалюцыйную дзейнасць ён неаднаразова арыштоўваўся і быў зняволены ў Слуцкай (кацярынінскай) турме царскімі ўладамі (1905–1907 гг.). У 1916–1917 гг. браў удзел у рабоце клуба «Беларуская хатка» ў Мінску, дзе пазнаёміўся з З. Верас, беларускай культурнай дзеячкай, асветніцай, пісьменніцай, якая стала яго жонкай. Быў дэлегатам Усебеларускага з’езда (1917 г.). У 1919 г. камісар па нацыянальных справах Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. У гэтым жа годзе разам з членамі ўрада Я. Дылам і У. ф альскім за актыўныя праявы беларускіх настрояў быў зняволены маскоўскімі бальшавікамі, але хутка быў вызвалены. А ў 1920 г. Асобым аддзелам 16-й арміі арыштаваны ізноў. Ці не яшчэ за кантакты і сувязь з слуцкім падполлем і ўдзельнікамі Слуцкага збройнага чыну? Нягледзячы на заступніцтва В. Кнорына і А. Чарвякова, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў г. Навазыбкаў (Расія). Рэабілітаваны ў 1992 г. Друкаваўся ў «Нашай Ніве», часопісах «Го-

12


лос низа», «Заря», іншых выданнях (вершы, вершы ў прозе, абразыімпрэсіі, бессюжэтныя апавяданні, публіцыстычныя артыкулы і інш.). Асноўны яго твор – «Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народу» – выдадзены ў Слуцку ў 1918 г.; перавыдадзены ў Мінску ў 1992 г. т вор гэты па глыбіні разумення ўзнятай у ім праблемы вельмі актуальны і сёння. Юры Лістапад (1897–1938 гг.) – ураджэнец вёскі Варкавічы, гарачы патрыёт Беларусі, палітычны дзеяч, настаўнік, вольны перакладчык на беларускую мову, выдавецкі работнік. Член Беларускай рады Случчыны, удзельнік Слуцкага паўстання (1920 г.). Быў у эміграцыі. Пасля тайнага вяртання на Радзіму арыштаваны маскоўска-камуністычным рэжымам (1925 г.). У 1926 г. асуджаны на 5 гадоў зняволення; у 1927 г. вызвалены. У 1930 г. – па так званай справе «Саюза вызвалення Беларусі» арыштаваны ізноў, у гэтым жа годзе вызвалены. Часовыя вызваленні пасля арыштаў Ю. Лістапада тлумачацца спробай карнікаў справакаваць яго на супрацоўніцтва. У 1933 г. арыштаваны па так званай справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра» і ў 1934 г. асуджаны на 8 гадоў зняволення. А ў 1935 г. на яго ўжо ў лагеры заведзена крымінальная справа за непакорныя паводзіны. У 1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956 г. А яшчэ менавіта на Случчыне нарадзілася знакамітая «Беларуская марсельеза» («Адвеку мы спалі, ды нас разбудзілі...»). Ці вось яшчэ. Славутая слуцкая бэра (ігруша) амаль перавялася, ды ўсё ж яе яшчэ можна сустрэць і пакаштаваць і ў самім Слуцку. Расце яна там і на сядзібе светлай памяці Паўлы Антонаўны Стралкоўскай, якая яшчэ да вайны вучыла ў Дзяржынску (Койданаве) нашага слыннага гісторыка Міколу Ермаловіча і паэта Алеся Салаўя. А ў школе № 1, знакамітай колісь гімназіі, працаваў паэт, літаратуразнаўца, краязнаўца, фалькларыст, педагог Рыгор Родчанка (1929–1994 гг.) – легенда Слуцка, які многіх случакоў павярнуў тварам да слуцкай старасвеччыны і які знайшоў магілу Альгерда Абуховіча, напісаў пра яго кнігу і выдаў яго творы. Чаму аўтар гэтага тэксту так многа распавядае пра Слуцк? Бо гэта – яго родны горад, з якім звязаны яго першыя ўражанні зямнога быцця – як светлыя, так і не вельмі. Пра Слуцк таксама ёсць багата інфармацыі, асабліва ў публікацыях А.П. Грыцкевіча, Р.В. Родчанкі, аўтара гэтых радкоў і інш. Высокае (да 1939 г. Высока-Літоўск). Горад у Камянецкім раёне Брэсцкай вобл., на высокм беразе ракі Пульвы. Упершыню ўзгадваецца ў XIV ст. пад назвай Высокі Горад. Магдэбургскае права

13


атрымаў у 1494 г. У XVI–XVIII стст. славіўся высокай якасці ткацтвам палатна і дываноў. Высока-Літоўская суконная мануфактура вырабляла сукны больш за 11 тысяч метраў (у 1826–1828 гг.). Полацк. Горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Полацкага раёна Віцебскай вобл. на Заходняй Дзвіне пры ўпадзенні ў яе р. Палаты. Упершыню як Полотеск упамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 г. Магдэбургскае права займеў у 1498 г. Інфармацыі па Полацкай зямлі – дастаткова. Знаёмімся – і шчаслівага нам шляху! Мінск. Горад, сталіца Рэспублікі Беларусь, цэнтр Мінскай вобл. і раёна. Праз горад працякае р. Свіслач, тут яна прымае прыток – р. Нямігу (цячэ ў калектары). Упершыню Мінск (летапісны Меньск, Менеск) упамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1067 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1499 г. Мінск як сталіца з яе мінуўшчынай, цяпершчынай і будучыняй, фігуральна кажучы, купаецца ў моры інфармацыі, таму, калі ласка – вывучайце і набліжайце горад да сябе. Браслаў. Горад, цэнтр Браслаўскага раёна Віцебскай вобл., на паўночным беразе возера Дрывяты. Упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1065 г. Магдэбургскае права (няпоўнае) атрымаў у 1500 г. Паказальна, што назва горада ўтрымлівае імёны

Мінская ратуша

14


Касцёл у Браславе

сталіцы Славакіі – Браціславы і адміністрацыйнага цэнтра Вроцлаўскага ваяводства (Польшча) – Вроцлава. Гэты тапанімічны знак, верагодна, можа сведчыць аб шляхах славян з захаду на ўсход пры перасяленні народаў. Хаця балцкае brasta (брод) можа сведчыць аб зафіксаваным становішчы аселішча каля пераходу пры азёрнай пратоцы. У горадзе знаходзяцца гісторыка-краязнаўчы музей, касцёл – помнік архітэктуры неараманскага стылю (1824 г.), Мікалаеўская царква – помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю (2-я палова XIX ст.), калодзежны шацёр, археалагічны помнік – гарадзішча. Ваўкавыск. Горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобл., на р. Росі. Упершыню як летапісны Волковыеск упамінаецца пад 1252 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1503 г. Сярод іншых сведчанняў ёсць і такое, што ў назве горада ляжыць імя служылых людзей вялікага князя, якія пад час палявання павінны былі выць па-воўчы і гэтым прываджваць ваўкоў. Нельга не ўзгадаць пра Ваўкавыскае княства (XIII–XIV стст.) і Ваўкавыскае рукапіснае евангелле (XVI ст.). Ваўкавышчына (маёнтак Жлобаўцы) – радзіма выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш (1910–1983 гг.). У 1928 г. яна скончыла Ваўкавыскую жаночую гімназію.

15


Лінева. Ніякіх звестак пра гэта паселішча на сённяшні дзень аўтарам не выяўлена, апроч таго, што магдэбургскае права было атрымана ім у 1510 г. Навагрудак. Горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Навагрудскага раёна Гродзенскай вобл. Першае верагоднае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах (Новогород, Новогородок, Новый Городок) адносіцца да 1044 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1511 г. Пра Навагрудак як цэнтр палітычнага, рэлігійнага, літаратурнага і іншых галін жыцця існуе багаты спектр рознага рода інфармацыі, які дапаможа нам адчуць подых гісторыі і ў нейкай ступені – вечнасці, калі мы пасля азнаямлення з ім аднойчы станем на Замкавай гары супраць фарнага касцёла, у якім у свой час ахрысцілі Адама Міцкевіча, ці ўздымемся на Курган Бессмяротнасці ў гонар таго ж Міцкевіча. Хто сур’ёзна не наведае Навагрудак і Навагрудчыну з іх музеямі, архітэктурнымі помнікамі, курганамі, руінамі і рэшткамі замкаў і г. д., таму не дадзена глыбока спасцігнуць і таямніцу ўзнікнення Вялікага княства Літоўскага. Фарны касцёл у Навагрудку. Сучасны выгляд

Навагрудскі замак і фарны касцёл. Малюнак Н. Орды

16


Камянец. Малюнак Н. Орды

Мілейчыцы. Апроч даты прысваення магдэбургскага права ў 1516 г., іншай інфармацыі пра гэты населены пункт пакуль няма. Камянец. Горад, цэнтр Камянецкага раёна Брэсцкай вобл. на р. Лясной. Упершыню ўпамінаецца пад 1276 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1518 г. Апроч Камянецкай вежы (XIII ст.), замкава-палацавых комплексаў (XVIII–XIX стст.), Камянецкая зямля мае на сваім рахунку і антыфеадальныя узброеныя выступленні сялян. Камянецкая вежа. Поразава. Гарадскі пасёлак у Свіслацкім Сучасны выгляд раёне Гродзенскай вобл., на р. Росі. Вядома з XV ст. як каралеўскае мястэчка ў Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяводства ВКЛ. Магдэбургскае права мела з 1523 г. Вядома і як цэнтр вытворчасці керамікі ў канцы XIX – пачатку XX ст., а сёння – вытворчасцю лазовай мэблі. У пасёлку можна наведаць Міхайлаўскі касцёл – помнік архітэктуры класіцызму, пабудаваны з цэглы і бутавага каменю ў 1825–1828 гг.; а таксама сядзібны дом і парк – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры сярэдзіны XIX ст. Поразава – радзіма сучаснага беларускага кампазітара Яўгена Паплаўскага.

17


Слонім. Горад, цэнтр Слонімскага раёна Гродзенскай вобл, на р. Шчары пры ўпадзенні ў яе р. Ісы. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1531 г. Слонім існуе як самастойны турыстычны аб’ект, і, да ўсяго, праз яго пралягаюць некаторыя іншыя турыстычныя шляхі. т аму ён не абыйдзены увагай гісторыкаў, краязнаўцаў, музыкаведаў, дойлідазнаўцаў і іншых спецыялістаў культурнай прасторы нашай краіны. Рэчыца. Горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Рэчыцкага раёна Гомельскай вобл., пры ўпадзенні ў Днепр ракі Ведрыч. Упершыню ўпамінаецца ў Густынскім летапісе пад 1213 г. Магдэбургскае права (няпоўнае) атрымана ў 1561 г. На гравюры 1649 г. бачна выява Рэчыцкага замка, які быў разбураны пад час антыфеадальнай вайны (1648–1651 гг.). Культурныя і іншыя інфраструктуры тут існуюць, як і ва ўсіх гарадах такога рангу. Але непадалёк ад горада ў Днепр упадае рэчка з памяншальна-ласкавым гучаннем яе імя – Днепрык. Барысаў. Горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Барысаўскага раёна Мінскай вобл., на р. Бярэзіне. Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах пад 1127 г. як горад Полацкай зямлі. Магдэбургскае права атрымаў у 1563 г. Пра багатую і цікавую гісторыю ва ўсіх аспектах яго жыцця распавядаюць у сваіх работах Л.ф . Ерусалімчык, Ж.В. Гілевіч, В.В. Антонаў і інш. Бабруйск. Горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Бабруйскага раёна Магілёўская вобл., на р. Бярэзіне. Упершыню пісьмова ўпамінаецца (Бобровск, Бобруеск, Бобрусек) у канцы XIV ст. Магдэбургскае права атрымаў у канцы XVI ст. Цікавая і займальная інфармацыя пра горад змяшчаецца ў публікацыях т.Б. Бліновай, В.Л. Насевіча, Н.П. Арцёмчыка і інш. Запрашаем да іх тэкстаў. Ваганаў. Ніякіх звестак пра гэта паселішча на сённяшні дзень аўтарам не выяўлена, апроч таго, што магдэбургскае права было атрымана ім у 1565 г. Дзісна. Горад у Міёрскім раёне Віцебскай вобл, на р. Дзісне, пры яе ўпадзенні ў Заходнюю Дзвіну. З X–XI стст. вядома як крэпасць полацкіх крывічоў. Магдэбургскае права атрымала ў 1569 г. тут, у гарадской царкве знаходзіцца Дзісенскі звон – помнік мастацкага ліцця, адліты з бронзы ў 1751 г. ліцейшчыкамі братамі Іванам, Сцяпанам і Максімам Сініцамі. Радашкавічы. Гарадскі пасёлак у Маладзечанскім раёне Мінскай вобл. Вядомы з 1447 г. Магдэбургскае права атрымана ў 1569 г. тут знаходзяцца: археалагічны помнік – гарадзішча жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі, а таксама помнікі архітэктуры – касцёл (1858 г., позні класіцызм), у якім быў ахрашчаны Янка Купала, і царква пачатку

18


XX ст. У Радашкавіцкай гімназіі, якая існавала ў 1922–1928 гг., з ініцыятывы А. Уласава і П. Крачкоўскага, сярод яе вучняў пэўны час быў народны паэт Беларусі Максім т анк. Сураж. Гарадскі пасёлак у Віцебскім раёне на р. Заходняй Дзвіне пры ўпадзенні ў яе р. Касплі. Вядомы спачатку як замак (1563 г.); сёння тут замчышча – археалагічны помнік. Як паселішча магдэбургскае права атрымаў у 1570 г. З Суража паходзіў Васіль Суражскі – беларускі і ўкраінскі пісьменнік-палеміст (2-я палова XVI ст.). Пасля смерці Івана ф ёдарава кіраваў да 1598 г. Астрожскай друкарняй. Магілёў. Горад, цэнтр Магілёўскай вобл. і Магілёўскага раёна, порт на р. Днепр. Упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў XIV ст («Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх»). Магдэбургскае права атрымаў у 1577 г. Магілёў, як і гарады яго рангу, мае вялікую інфармацыйную прастору. І яна чакае нас. Мазыр. Горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Мазырскага раёна Гомельскай вобл., найбольшы на Беларусі порт на Прыпяці. У летапісах упершыню ўпамінаецца пад 1155 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1577 г. праз прывілей Стэфана Баторыя. Да таго, што шырока пададзена аб гэтым горадзе ў інфармацыйнай прасторы, неабходна яшчэ раз звярнуць увагу на тое, што Мазыр у першую чаргу прывабны для турыстаў сваімі ярамі на Ратуша ў Магілёве

Магілёў. Гравюра XVIII ст.

19


ўзвышанай і расчлянёнай частцы Мазырскай грады на вышыні 150–200 м. Шчыльнасць яроў – да 30 адзінак на 1 кв. км. Пра архітэктурны, літаратурны, асабліва звязаны з імёнамі Івана Мележа (1921–1976 гг.) і Андрэя ф едарэнкі (год нараджэння 1964), навуковы Мазыр зноў жа ёсць багата інфармацыі як на папяровых, так і на электронных носьбітах, якія нас чакаюць. Ула. Гарадскі пасёлак у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобл., на р. Заходняй Дзвіне пры ўпадзенні ў яе р. Улы. Вядомы з XIV ст. Магдэбургскае права атрымаў ў 1577 г. Славутай ваеннай старонкай у гісторыі ВКЛ сталася Ульская (Чашніцкая) бітва (1564 г.), калі войска (8–10 тысяч чалавек) М. Радзівіла Рудага разграміла 24-тысячную армію маскавіта П. Шуйскага. Мір. Гарадскі пасёлак у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобл., на р. Міранцы. Упершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах пад 1395 г. Магдэбургскім правам (няпоўным) карыстаецца з 1579 г. Мір добра вядомы ў шырокім свеце сваім замкава-паркавым комплексам XVI–XX стст. Аматараў гісторыі і прыгажосці, безумоўна, не пакінуць раўнадушнымі Мікалаеўскі касцёл (1605 г.), троіцкая царква (1533–1550 гг.), і прадукцыя ганчарнага рамяства (мірская кераміка) і інш. Сярод крыніц інфармацыі пра Мір варта назваць работы М.ф . Гурына, А.М.Кулагіна, А.М. т русава і інш.

Мірскі замак

20


Ратуша ў Нясвіжы

Нясвіж. Горад, цэнтр Нясвіжскага раёна Мінскай вобл. Упершыню ўпамінаецца пад 1466 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1586 г. Перад тым, як адпраўляцца ў адну з Мек беларускага турызму – Нясвіж, усё ж нядрэнна будзе папярэдне азнаёміцца з інфармацыяй пра Нясвіжскае княства, архітэктуру горада, яго тэатральнае жыццё, літаратурна-выдавецкую дзейнасць, абарону і г. д. А дапамогуць нам у гэтай справе і кнігі М.І. Дзелянкоўскага, К.Я. Шышыгінай, В.С. Пазднякова, т.І. Чарняўскай, І.М. Чарняўскага, С.ф . Самбук. Цікавы і сённяшні дзень гэтага славутага горада. У добры шлях! Гарадная. Вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобл. Вядома з 1448 г. Магдэбургскае права займела ў 1579 г. З XV ст. вядома як ганчарны цэнтр. Яе ганчарныя вырабы (пераважна кераміка) карысталіся шырокім попытам далёка за межамі Беларусі–Літвы. традыцыі гараднянскай керамікі знайшлі працяг у сучасных майстроў. Каля Гарадной – вялікія радовішчы тугаплаўкіх глін, а таксама фармовачных і шкловых пяскоў. Пінск. Горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Пінскага раёна Брэсцкай вобл., у сутоках рэк Піны і Прыпяці. Як летапісны (Пинеск, Пиньск) упершыню ўпамінаецца пад 1097 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1581 г. Зноў жа, як і некаторыя іншыя вялікія гарады, Пінск аўтарытэтна прадстаўлены ў самых розных выданнях як дасавецкага, савецкага, так і пастсавецкага часоў. Гэта тычыцца гісторыі, культуры, архітэктуры і іншых галін жыцця грамадства і асобы. І не ўсе жыхары горада і наваколляў былі, ёсць і будуць пінскай шляхтай.

21


Азярышча (Езярышча). Гарадскі пасёлак у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл., на беразе возера Езярышча. Упершыню ўпамінаецца ў апошняй чвэрці XIV ст. як уладанне ўдавы вялікага князя ВКЛ Альгерда – Алены Цвярской. Магдэбургскае права (няпоўнае) атрымаў ў 1583 г. Захаваліся рэшткі валоў гарадскога замка (XIV–XVII стст.), які з Полацкім замкам панаваў над усім краем. У час паводак ці калі спускалі са штучнай воднай сістэмы ваду, замак ператвараўся ў астраўную крэпасць. А на возеры Езярышча гняздуецца больш за 60 відаў птушак. Ліда. Цэнтр Лідскага раёна Гродзенскай вобл., на р. Лідзеі. Датай ўзнікнення горада лічыцца 1323 г. – пачатак будаўніцтва Лідскага замка, лепшую выяву якога ўтрымлівае акварэль Юзафа Пешкі (XVIII ст.). Магдэбургскае права горад атрымаў у 1587 г. тут варта азнаёміцца з такімі помнікамі архітэктуры, як Крыжаўздвіжанскі касцёл і Іосіфаўскі касцёл піяраў. Варта пацікавіцца такімі вырабамі народных майстроў, як лідскія куфры (XIX – 1-я палова XX ст.). І не забудзем, што Ліда ў асобе спадара Станіслава Судніка выратавала орган т БМ імя ф ранцыска Скарыны газету «Наша слова», якая там выходзіць і сёння. Гарадзец. Вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобл., на канале Мухавец («Каралеўскі канал»). Вядома з XVI ст. як уласнасць удавы Стэфана Баторыя – каралевы Ганны. Магдэбургскае права атрымана ў 1589 г. З назвай паселішча, верагодна, звязана прозвішча рускага паэта С.М. Гарадзецкага (1884–1967 гг.), хаця нарадзіўся ён у С.-Пецярбургу. С.М. Гарадзецкі – перакладчык на рускую мову вершаў і паэм Янкі Купалы і Якуба Коласа. Кобрын. Горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Кобрынскага раёна Брэсцкай вобл., на р. Мухавец, у сутоку яе з Дняпроўска-Бугскім каналам. У пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1287 г. У XV ст. цэнтр Кобрынскага княства. Магдэбургскае права атрымаў у 1589 г. Да вядомай інфармацыі пра кобрынскія замкі, Кобрынскі ключ, Кобрынскі строй, Кобрынскае ўзброенае выступленне жыхароў у 1933 г. супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту і інш. трэба дадаць, што Кобрыншчына – радзіма Радзівона Якаўлева (1728– 1767 гг.) і Лукер’і Кірылавай (1730–1796 гг.), бацькоў Арыны Радзівонаўны (1758–1828 гг.) – нянькі рускага паэта Аляксандра Пушкіна. Будучыя бацькі Арыны Радзівонаўны апынуліся на Балтыйскім узбярэжжы, калі іх у ліку вялікай колькасці ліцвінскага (беларускага) насельніцтва захапілі на іх радзіме і пагналі ў расійскае рабства. А здзяйснялі такое расійскія войскі адносна Рэчы Паспалітай, якая знаходзілася ў тыя часы ў вымарачным стане.

22


Пружаны. Горад, цэнтр Пружанскага раёна Брэсцкай вобл., на вытоку р. Мухавец. Вядомы з 1487 г. пад назвай Дабучин. Магдэбургскае права атрымана ў 1589 г. з ініцыятывы дачкі каралевы Боны Сфорцы – Ганны. У горадзе знаходзіцца сабор Аляксандра Неўскага, Спаса-Праабражэнская царква (2-я палова XIX ст.), касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1883 г.), гандлёвыя рады ў стылі барока і класіцызму (1896 г.), комплекс гарадской сядзібы. Пружаншчына – радзіма такіх славутых людзей, як спявак М. Забейда-Суміцкі і кампазітар і збіральнік беларускага фальклору, а таксама заснавальнік і кіраўнік харавой капэлы Р. Шырма. Дарэчы, М. Забейду-Суміцкаму – спеваку з сусветным імем – польская дэфензіва за публічнае выкананне беларускіх народных песень пагражала засценкамі Картуз-Бярозы. Палац у Пружанах. Сучасны выгляд

Палац у Пружанах. Малюнак Н. Орды

23


У Пружанах нарадзілася А. Аладава (1907–1986 гг.) – беларускі мастацтвазнавец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі (1944–1977 гг.); жонка кампазітара М. Аладава; маці заслужанага архітэктара Беларусі В. Аладава і беларускага музыказнаўцы Р. Аладавай. Непадалёк ад горада, на тэрыторыі раёна, у Белавежскай пушчы знаходзіцца ўрадавая рэзідэнцыя Віскулі, дзе былі падпісаны Белавежскія пагадненні аб спыненні існавання СССР (снежань 1991 г.). Любча. Гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобл., на левым беразе Нёмана. Упершыню згадваецца ў нямецкіх хроніках як аб’ект ваенных паходаў крыжакоў у 1401 г. Магдэбургскае права атрымала ў 1590 г. Любчанскі замак на высокім левым беразе Нёмана існаваў у XVI – пачатку XIX ст. У якім выглядзе замак існаваў у пачатку XIX ст., можам меркаваць па акварэлі Юзафа Пешкі. Сёння там вядуцца рэстаўрацыйныя работы, у асноўным сіламі валанцёраў. Ад шырокай і бясконцай прасторы, калі вы стаіце на высокім беразе, непадалёк ад замкавай вежы, над выгінам Нёмана, у вас і сёння тут захоплівае дух. І яшчэ. У Любчанскай друкарні (XVII ст.) сярод розных кніг на польскай і лацінскай мовах па гісторыі, медыцыне, філасофіі і інш. былі надрукаваны зборнік беларускіх прыказак С. Рысінскага (1618 г.) і «Статут Слуцкай школы» (1628 г.). Віцебск. Горад, цэнтр Віцебскай вобл. і Віцебскага раёна на Заходняй Дзвіне ў сутоках рэк Віцьбы і Лучосы. Паводле падання, зафіксаванага ў Віцебскім летапісе XVIII ст., горад (летапісны Видбеск, Видебск, Витьбеск, Витепеск) заснаваны кіеўскай княгіняй Вольгай у 974 г. Паводле іншых крыніц, ён упамінаецца пад 1021 г., калі Яраслаў Кіеўскі (Мудры) перадаў яго полацкаму князю Брачыславу Ізяславічу. Магдэбургскае права горад атрымаў у 1597 г. Багатая гісторыя Віцебска адлюстравана ў разнастайных крыніцах мінуўшчыны і сённяшняга дня. Будзем звяртацца да іх. Друя. Гарадскі пасёлак у Браслаўскім раёне Віцебскай вобл., пры ўпадзенні р. Друйкі ў Заходнюю Дзвіну. Упершыню ўпамінаецца ў хроніцы М. Стрыйкоўскага пад 1386 г. у складзе ВКЛ. У 1618 г. атрымаў прывілей на магдэбургскае права. З Друі паходзіць адзін з шэдэўраў беларускай рукапіснай кнігі – Друйскае евангелле (XVI cт.). Орша. Горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Аршанскага раёна Віцебскай вобл. на р. Днепр пры ўпадзенні ў яго р. Аршыцы. Упершыню ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1067 г. як г. Ръша. Магдэбургскае права атрымана ў 1620 г. Дзіўна, што горад гэта права не атрымаў на сто з лішнім гадоў раней, асабліва пасля першай Аршанскай бітвы (1514). Гаспадарчае, ваеннае, культурнае, духоўнае

24


жыццё Оршы добра адлюстравана ў тэкстах А.М. Шынкевіча, А.П. Грыцкевіча, Н.І. Стужынскай, Г.К. Гаранскага, Ю.І. Драгуна, Ю.А. Якімовіча, У.М. Конана, А.А. Ярашэвіча, т.В. Габрусь і інш. т ак што спачатку кнігі ў рукі, а пасля і ў дарогу! Крычаў. Горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці, на р. Сож. Упершыню ўпамінаецца пад назвай Крэчут у 1136 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1633 г. У Сярэднія вякі быў знакаміты апрацоўкай вываранага з балотнай руды жалеза (крыцаў). Крычаўская суднаверф, крычаўскія мануфактуры, крычаўская кераміка таксама былі «годнымі прадстаўнікамі ў біяграфіі» горада. А Крычаўскае староства ў свой час (1743– 1744 гг.) увайшло ў гісторыю буйным антыфеадальным паўстаннем, якое ўзначалілі Васіль Вашчыла са сваімі паплечнікамі (І. Карпачом, С. Бачко, В. Ветрам і інш.). Бешанковічы. Гарадскі пасёлак, цэнтр Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобл. на крутым беразе р. Заходняй Дзвіны. У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца пад 1447 г., з 1634 г. мелі магдэбургскае права. Не абыйдзе сваёй увагай наведвальнік пасёлка Бешанковіцкі палацава-паркавы ансамбль (1770-я гг.) – помнік палацава-паркавай архітэктуры класіцызму. У свой час яго замаляваў выдатны мастак, кампазітар і музыка Напалеон Орда. Сляды вядомай са старажытных часоў славутай бешанковіцкай паліванай керамікі можна сустрэць і сёння ў жыхароў пасёлка. Не пакіньце без увагі бешанковіцкую Ільінскую царкву – помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю візантыйскага кірунку (1870 г.). Чавусы. Горад, цэнтр Чавускага раёна Магілёўскай вобл. на р. Басі. Упершыню пісьмовымі крыніцамі ўпамінаецца ў 1560 г. пад назвай Чавусавічы. Магдэбургскае права атрымана ў 1634 г. Археалагічныя помнікі: стаянка (неаліт), 2 селішчы (II–XVI стст.), курганныя могільнікі (II–XII стст.). З вясны 1656 г. і да вызвалення войскамі Рэчы Паспалітай Чавусы – рэзідэнцыя казацкага палкоўніка І. Нячая. Гэты горад – радзіма беларускага паэта Юркі Лявоннага (Леаніда Мікалаевіча Юркевіча, 1908–1937 гг.), пакаранага маскоўска-камуністычным рэжымам за беларускі патрыятызм. Верагодна, з назвай горада звязана паходжанне прозвішча беларускага пісьменніка Міхася Чавускага. Бялынічы. Гарадскі пасёлак, цэнтр Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобл., на р. Друці. Вядомы з 1577 г. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства ВКЛ. Магдэбургскае права атрымана ў 1634 г. тут знаходзіўся касцёл і кляштар кармелітаў, заснаваны канцлерам ВКЛ Львом Сапегам. У 1960-я касцёл узарваны, у 1970-я –

25


Мсціслаў

кляштар. тут жа знаходзіцца і манастыр Раства Багародзіцы, узведзены замест зачыненага ў 1877 г. Мсціслаўскага мужчынскага манастыра. Размяшчаўся ў будынках былога кляштара кармелітаў. Да Бялыніцкага манастыра быў прыпісаны і пазаштатны мсціслаўскі тупічэўскі манастыр. У храме захоўваўся цудатворны абраз Маці Божай Бялыніцкай, які застаўся ад кармелітаў. З Бялыніцкай зямлі паходзіў шляхецкі род герба «Бялыня» ў ВКЛ – Бялыніцкіх-Біруляў. З гэтага роду паходзяць Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля (1864–1937 гг.) – заолаг і зоагеограф, членкарэспандэнт АН СССР, прафесар Ленінградскага ўніверсітэта, дырэктар Заалагічнага музея АН СССР. Гонар гэтаму роду, як і ўсёй Беларусі, прынёс Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля (1872– 1957 гг.) – беларускі і рускі жывапісец-пейзажыст; прадаўжальнік лепшых традыцый рускага, беларускага і сусветнага пейзажнага жывапісу канца XIX – пачатку XX ст. Народны мастак Беларусі (1944 г.) і Расіі (1947 г.), правадзейны член АН СССР (1947 г.). У 1970 г. у Бялынічах адкрыты мастацкі музей імя славутага земляка. Талачын. Горад, цэнтр т алачынскага раёна Віцебскай вобл., на р. Друці. Упершыню ўпамінаецца пісьмовымі крыніцамі пад 1541 г. як горад ВКЛ. Уваходзіў у склад Друцкага княства. Магдэбургскае права атрымаў у 1634 г. Цікавым для турыстаў тут будзе т алачынскі гісторыка-краязнаўчы музей. У горадзе знаходзіцца царква – помнік архітэктуры віленскага барока, храм манастыра базыльян, заснаваны ў 1604 г. Л. Сапегам, сам манастыр базыльян, заснаваны ў 1769 г. магнатамі Сангушкамі, а таксама парк XIX ст., які належыць да помнікаў садова-паркавага мастацтва. Мсціслаў. Горад, цэнтр Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобл., на р. Віхры. Першыя звесткі як паселішча пад 1156 г. утрымлівае

26


Іпацьеўскі летапіс. Магдэбургскае права прыйшло сюды ў 1636 г. Мсціслаў не абыйдзены ўвагай розных турбюро, турфірмаў з іх прадукцыяй, а таксама кнігай слыннага, незабыўнага Уладзіміра Караткевіча «Мсціслаў=Мстиславль: Эсэ пра гісторыю і людзей адной зямлі». Варта, безумоўна, дадаць, што Мсціслаў – радзіма нашых выдатных сучаснікаў-гісторыкаў М.А. т качова і А.А. трусава – аўтараў кнігі «Старажытны Мсціслаў». Ружаны. Гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне Брэсцкай вобл. на р. Ружанцы. Вядомы з 1552 г. Магдэбургскае права атрымана ў 1637 г.

Палацавы комплекс у Ружанах. З малюнка Н. Орды.

Руіны палаца ў Ружанах

27


У пасёлку знаходзяцца помнікі архітэктуры: царква Пятра і Паўла і манастыр базыльян (2-я палова XVIII ст.), троіцкі касцёл (1617 г.), палацавы комплекс (XVII–XVIII стст.), сінагога (2-я палова XIX ст.). Ядлоўцы Ружанскай пушчы дасягаюць узросту 2-2,5 тысячы гадоў. Астрына. Гарадскі пасёлак у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобл. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1450 г., магдэбургскае права атрымана ў 1641 г. У XV – пачатку XVI ст. належаў да каралеўскага ўладання. тут помнік Цётцы (Элаізе Пашкевіч) – выдатнай беларускай паэтцы, патрыётцы і рэвалюцыянерцы (1876–1916 гг.). Чэрыкаў. Горад, цэнтр Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобл., на р. Сож. У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1604 г. пад назвай Череково. Магдэбургскае права атрымаў у 1641 г. тут ёсць цікавы гісторыка-краязнаўчы музей; помнікі архітэктуры: паркі ў Верамейках (XIX ст.) і Юдаўцы (пачатак XX ст.), а ў Сакалоўцы – паштовая станцыя (XIX ст.). Чэрыкаўшчына – радзіма вядомага сучаснага мастака і паэта Аляксея Марачкіна (Алеся Mary). Дзівін. Вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобл. Вядомы з 1566 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1642 г. На сённяшні дзень Дзівін, безумоўна, можа здзівіць помнікамі архітэктуры першай паловы XVIII ст. (царква Параскевы Пятніцы) і пачатку XX ст. (Прачысценская царква), а таксама стаянкай мезаліту і неаліту і паселішчам бронзавага веку. Лагішын. Гарадскі пасёлак у Пінскім раёне Брэсцкай вобл. Назва паходзіць ад уласнага асабовага імя Логаш – вытворная форма імя Логгін або Логін з лаціны. Longinus з longus – «доўгі». Longinus – імя граматыка і філосафа III ст. н.э. ф армант «–ын» абазначае індывідуальную прыналежнасць. І яшчэ. Лагаш – старажытная дзяржава ў Шумеры. Ці не прынесла да нас на Беларусь гэты тапонім у свой час мора Герадота? Упершыню Лагішын упамінаецца пад 1552 г. З 1643 г. меў магдэбургскае права. Несумненна, увагу турыста тут прыцягне Спаса-Праабражэнская царква – помнік архітэктуры 2-й паловы XIX ст. Пабудавана яна ў рэтраспектыўна-рускім стылі на месцы ўніяцкага драўлянага храма (1795 г.). Цікавы і ПетраПаўлаўскі касцёл – помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1907–1910 гг. на месцы мураванага касцёла, узведзенага яшчэ ў 1634 г. Мальча. Мястэчка Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Магдэбургскае права атрымала ў 1645 г. Вядома ў свой час барацьбой жыхароў за вызваленне з-пад прыгнёту, супраць уціску мясцовай адміністрацыі (1805–1823 гг.). Гэта звесткі мінулага. Іншых якіх звестак сённяшняга дня пакуль не выяўлена.

28


Крэва. Вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобл. Упершыню ўзгадваецца ў нямецкіх хроніках як сталіца Нальшчанаў (ХІІІ ст.) Як мястэчка магдэбургскае права атрымала ў XVII–XVIII стст. У XIV ст. пабудаваны Крэўскі замак, дзе была падпісана Крэўская ўнія. Сёння тут на заходняй ускраіне вёскі захаваліся руіны таго замка і гарадзішча. У 1998 г. створаны міжнародны фонд «Крэва» – грамадская недзяржаўная арганізацыя з мэтай садзейнічання захаванню і адраджэнню Крэўскага замка. Пра драматычную, а часам і трагічную, аснову жыцця Крэва нам распавядаюць тэксты В.У. Шаблюка, А.П. Грыцкевіча, М.А. т качова і інш. Але не адной трагедыяй жылі крэўцы. т аму чытайма Я.М. Сахуту і інш. Радунь. Гарадскі пасёлак у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобл. Упершыню ўпамінаецца ў 1387 г. у грамаце Ягайлы як горад Радыня. Магдэбургскае права атрымана ў 1649 г. Непадалёк ад Радуні ў XIV– XVII стст. існаваў Радунскі замак. Захаваліся сляды замчышча. Казімір (Казімірава Слабада). Былое мястэчка, з сярэдзіны XIX ст. у складзе г. Мсціслава. Магдэбургскае права атрымана ў 1643 г. Паселішча было невялікае, мела лінейную забудову і размяшчалася ўздоўж дарогі з Мсціслава ў Крычаў. На яго паўночнай ускраіне быў размешчаны ўніяцкі храм, згаданы ў 1724 г. Жыровічы, Жыровіцы. Вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобл. Вядомая з другой паловы XV ст. як прыватнаўласніцкае пасе-

Руіны замка ў Крэва

29


лішча падскарбія А. Солтана. У 1652 г. атрымала магдэбургскае права. Апроч Успенскага мужчынскага манастыра (XVI ст.), Жыровіцкага евангелля – беларускага рукапіснага помніка (XV ст.), Жыровіцкага абраза Маці Божай (XV ст.), Жыровічы знакаміты былі і школьным тэатрам (сярэдзіна XVIII ст.), асабліва беларуска-польскай уніяцкай інтэрмедыяй «Сляпы, кульгавы, потым пан і селянін» (1751) і інш. Капыль. Горад, цэнтр Капыльскага раёна Мінскай вобл. на р. Мажы. Упершыню ўпамінаецца пад 1274 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1652 г. Капыль, як Навагрудак, Мазыр, Лагойск і інш., за асаблівасці яго ландшафту таксама часта называюць беларускай Швейцарыяй. Уражвае Капыльскае замчышча (канец XIV – першая палавіна XV ст.). Не пакінуць раўнадушным гледача прадукцыя мясцовага ткацтва, вядомая з XVI ст., і, безумоўна, капыльска-клецкі строй. Капыль – радзіма Цішкі Гартнага (1887–1937 гг.), пісьменніка і грамадскага дзеяча, закатаванага маскоўска-бальшавіцкім рэжымам. Захавалася хата, у якой нарадзіўся знакаміты зямляк. Зусім нядаўна ўстаноўлена, што знакаміты і загадкавы мастак Казімір Малевіч (1878—1935 гг.) нарадзіўся ў Капылі. (Гл. Игорь Малевич. «Казимир Малевич. Восхождение на крест судьбы». Минск. Харвест. 2012 г.). У Капылі нарадзіўся рускі і беларускі крытык і публіцыст Л. Клейнбарт (1875–1950 гг.). Скончыў Слуцкую гімназію. Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Сярод многіх розных іншых літаратурных работ цікавымі для беларускага чытача, а тым больш для жыхароў Капыльшчыны, з’яўляюцца даследаванні выданняў капыльскай рабочай асветніцкай суполкі «Самаадукацыя і самаразвіццё (паэзія, проза і публіцыстыка Цішкі Гартнага, А. Гурло, ф . Чарнушэвіча і інш.)». У «Нарысе сучаснай беларускай літаратуры» (1928 г.) вызначыў пэўныя заканамернасці і спецыфіку развіцця беларускай літаратуры, ахарактарызаваў асноўныя тэндэнцыі і кірункі беларускага літаратурнага руху 1920-х гг. (творчасць А. Александровіча, А. Бабарэкі, А. Дудара, У. Дубоўкі, Я. Пушчы, Кузьмы Чорнага і інш.). Перапісваўся з Янкам Купалам, Цішкам Гартным і інш. Стварыў першую крытыка-біяграфічную манаграфію пра Янку Купалу (цалкам яшчэ не друкавалася). Аўтар успамінаў пра літаратурны і рэвалюцыйны рух у Капылі. Гомель. Горад, цэнтр Гомельскай вобл. і раёна на р. Сож. Упершыню згадваецца Іпацьеўскім летапісам пад 1142 г. у форме Гомь. У іншых летапісах адзначаюцца варыянты Гомье, Гомел, Гомель, Гомей. т лумачэнне тапоніма – шматзначнае. Магдэбургскае права атрыма-

30


Царква ў Гомелі

на ў 1670 г. Сучасны Гомель – буйны гаспадарчы і культурны цэнтр з усебакова развітай інфраструктурай. Вядома, турыстычныя шляхі вядуць сюды з усіх чатырох бакоў свету. Гістарычныя і культурныя аб’екты горада для тых, хто імі зацікавіцца, добра апісаны ў розных даведніках і канкрэтна аўтарамі: В.М. Лебедзевай, А.А. Макушнікавым, М.І. Лісам, А.ф . Самусікам, т.А. Меляшкевічам, т.ф . Літвінавай, Л.Дз. Налівайка, У.В. Мальцавым і інш. Поспехаў – і ў дарогу! Сярод светлых і не надта светлых падзей Гомеля ёсць адна вельмі і вельмі прыкрая: па вяртанні ў Мінск з Гомеля ў 1929 г. (чарговы рэйд па беларусізацыі горада) выдатны паэт 25-гадовы Паўлюк трус, абсалютна здаровы і жыццярадасны, раптоўна загадкава захварэў і раптоўна памёр. Ёсць меркаванне, што ён там быў атручаны. (Гл. кнігу ўспамінаў пра Паўлюка т руса, якая колькі гадоў таму назад выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура»). Стоўбцы. Горад, цэнтр Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобл., на правым беразе р. Нёман. Паводле некаторых пісьмовых крыніц, вядомы з 1511 г. Магдэбургскае права атрымана ў 1729 г. тут, на ўскрайку горада, у Акінчыцах, знаходзіцца частка філіяла Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Помнік архітэктуры – царква Святой Ганны (1825 г.). У горадзе працуе карцінная галерэя.

31


Ушацкі Лаўрэнцьеўскі касцёл

Ушачы. Гарадскі пасёлак, цэнтр Ушацкага раёна Віцебскай вобл. на р. Ушачы. Вядомы з XVI cт. як сяло ў Полацкім ваяводстве, уладанне А. Сялявы і яго сыноў. Магдэбургскае права атрымана ў 1578 г. Ушацкі Лаўрэнцьеўскі касцёл (XX ст.), безумоўна, прыцягне вашу ўвагу. Ушачы – радзіма народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Бобр. Гарадскі пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобл., на р. Бобр. Вядомы з 1516 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1762 г. тут жыве наш сучаснік, таленавіты беларускі мастак Алесь Пушкін, які арыгінальна распісаў і мясцовую царкву. Шклоў. Горад, цэнтр Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці на правым беразе Дняпра. У пісьмовых крыніцах згадваецца пад 1526 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1762 г. Гісторыя Шклоўскай зямлі багатая, і гэта адлюстравана ў рознага роду даведніках. Шклоўская ратуша – былы сімвал гарадскога самакіравання – адноўлена ў 2000 г. Велічна выглядае Праабражэнская царква (пачатак XX ст.). Цікава, таямнiча-загадкава выглядае Шклоўскі ідал – скульптурная выява язычніцкага бажаства (X ст.), высечанага з пясчаніку. Зберагаецца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі ў Мінску. Мядзел. Мядзел Стары. Горад, цэнтр Мядзельскага раёна Мінскай вобл., паміж азёрамі Мястра і Баторын. Да XX cт. падзяляўся

32


Ратуша ў Шклове

на Стары і Новы Мядзел. Стары Мядзел у гістарычных крыніцах упамінаецца пад 1454 г. Магдэбургскае права атрымаў у 1762 г. тут знаходзяцца Станіслаўскі касцёл кармелітаў і плябанія – помнік архітэктуры XVIII ст. і помнікі археалогіі: гарадзішча і селішча, курганны могільнік. Мядзельшчына – радзіма народнага паэта Беларусі Максіма т анка (там у вёсцы Пількаўшчына ён і пахаваны), народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча, народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч, а таксама выдатных сучасных гісторыкаў-археолагаў і папулярызатараў аб’ектыўнай беларускай гісторыі Чарняўскіх – Міхася, Ігара, Максіма. Ашмяны. Горад, цэнтр Ашмянскага раёна Гродзенскай вобл. Вядомы з 1341 г. як замак вялікіх князёў ВКЛ. Магдэбургскае права атрымаў у 1792 г. Ёсць звесткі, што статут горада Ашмяны атрымалі, верагодна, ад Вітаўта у канцы XIV, а магдэбургскае права (першапачаткова) – на пачатку XVI ст. Помнікі архітэктуры XIX ст. – царква і карчма. У горадзе працуе краязнаўчы музей імя ф ранцішка Багушэвіча (1840–1900 гг.). Воўпа. Вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобл., на р. Ваўпянцы. Вядома з 1-й паловы XV ст. як уладанне вялікага князя ВКЛ Казіміра IV Ягелончыка. Магдэбургскае права атрымала ў 1792 г. – напярэдадні III падзелу Рэчы Паспалітай, што спараджала пра-

33


тэстныя настроі мясцовага насельніцтва супраць Расіі, а потым актывізавала яго на паўстанні. Цікавым архітэктурным аб’ектам тут бачыцца касцёл Іаана Хрысціцеля (1773 г.) – помнік драўлянага дойлідства позняга барока. Вугор. Іншыя звесткі, апрача таго, што ў 1516 г. гэтым паселішчам было атрымана магдэбургскае права, на сённяшні дзень страчаны. Геранёны. Вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобл. Вядома з XV ст. як Геранёны Мураваныя. Магдэбургскае права атрымана ў 1792 г. Помнікі архітэктуры: Мікалаеўскі касцёл, руіны замка (XV– XVI стст.). Пераброддзе. Вёска ў Міёрскім раёне Віцебскай вобл, паміж азёрамі Набіста і Абстэрна. Вядома з XVI ст. Магдэбургскае права атрымала ў 1792 г. (па іншых крыніцах – у 1571 г.). Помнікі архітэктуры: Георгіеўская царква (1911 г.), касцёл Сэрца Іісуса (1920-я гады). Прывалкі (Прывалка). Вёска ў Гожаўскім с/с Гродзенскага раёна. Вядома з XVI ст. Магдэбургскае права атрымана ў 1792 г. Помнікі архітэктуры: касцёл Маці Божай Шкаплернай і Святых Сымона і т адэвуша (1919 г.). Цырын. Вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Сэрвачы. Вядома з 1432 г. як шляхецкае, потым як дзяржаўнае ўладанне. Магдэбургскае права мела, верагодна, у XVII ст., а пацверджана ў 1792 г. Помнік архітэктуры: Свята-Міхайлаўская царква. Шарашова. Гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне Брэсцкай вобл. на р. Левай Лясной (басейн Заходняга Буга). У пісьмовых крыніцах вядома з 1380 г. Магдэбургскае права атрымала ў 1792 г. Помнікі архітэктуры: званіца (1799 г.), Петра-Паўлаўская царква з рысамі класіцызму (XIX ст.), касцёл Прасвятой тройцы (1830–1840-я гады). У XVI ст. тут створана Шарашоўскае евангелле – беларускі рукапісны помнік. Зберагаецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску. З 1833 г. пасля адбыцця ссылкі ў Жыровіцкім базыльянскім манастыры (1824–1826 гг.) у Шарашове жыў і працаваў Міхаіл Кірылавіч Баброўскі (1784–1848 гг.) – беларускі славіст і арыенталіст, доктар тэалогіі, прафесар Віленскага ўніверсітэта, адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэння. Даследаваў гісторыю славянскага кнігадрукавання, збіраў матэрыялы пра дзейнасць Ш. ф іёля, І. ф ёдарава, П. Мсціслаўца. Зрабіў навуковае апісанне старажытных кірылічных і глагалічных кніг Ватыканскай бібліятэкі і інш. Нанава адкрыў для беларускай і еўрапейскай навукі імя і

34


справу ф . Скарыны; звесткі пра якога ўвайшлі ў ненадрукаваную кнігу «Гісторыя славянскіх друкарняў у Літве». Новы Двор. Вёска, цэнтр сельсавета Шчучынскага раёна Гродзенскай вобл. Вядома з XV ст. З 1720 г. – мястэчка; магдэбургскае права, верагодна, – з 1792 г. Жыхары мястэчка бралі ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг. А ў 1863 г. каля Новага Двара паўстанцкі атрад Лідскага павета на чале з Л. Нарбутам быў разбіты царскімі войскамі. Помнікі архітэктуры: – Юр’еўскі касцёл (1749), капліца (1882). Візаны. Ніякіх звестак пра гэта паселішча аўтарам на сённяшні дзень не выяўлена, апроч таго, што назва яго, верагодна, звязана з Візантыяй, а магдэбургскае права было ім атрымана ў 1693 г. Баруны. Вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобл. Верагодная дата першага ўпамінання – 1692 г. – год заснавання тут манастыра базыльян. У мінулым Баруны – адзін з цэнтраў уніяцтва. Магдэбургскае права атрымана ў 1705 г. Не абмінем тут увагай Барунскі манастыр базыльян і царкву пры ім (XVIII ст.). Шчучын. Горад, цэнтр Шчучынскага раёна Гродзенскай вобл. У пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1436 г. пад назвай Щучин, Щутин у сувязі з заснаваннем тут трокскім ваяводам П. Лелюшам касцёла. Магдэбургскае права атрымаў у 1761 г. Шчучынская зям ля – радзіма выдатнага жывапісца і графіка XIX cт. К. Альхімовіча і В. Урублеўскага – дзеяча міжнароднага рэвалюцыйнага руху; паэтэсы-рэвалюцыянеркі Цёткі (Алаізы Пашкевіч). У горадзе можна азнаёміцца з помнікам архітэктуры класіцызму касцёлам Святой тэрэзы, пабудаваным у 1829 г. пры кляштары піяраў князем К. Друцкім-Любецкім; помнікам архітэктуры ранняга класіцызму – Шчучынскім палацам, пабудаваным у 2-й палове XVIII ст., а таксама Свята-Міхайлаўскай царквой (канец XIX ст.). І, вядома, ускласці кветкі да помніка незабыўнай Цёткі. P. S. Не выключана, што, магчыма, некаторыя населеныя пункты Беларусі–Літвы, якія былі «магдэбургцамі», не трапілі ў гэты «паслужны» спіс. Даравальная прычына тут адна: адсутнасць неабходнай інфармацыі.


Даведачнае выданне

Гучок Яўген Сяргеевіч БЕЛАРУСь у магдэбургскім праве

Афармленне А.Г. Дашкевіч Рэдактар М.У. Сульдзіна Камп’ютэрная вёрстка І.М. Кузьмянковай

ООО «РИфт УР ПРИНт », 2013. ЛИ № 02330/1009 ад 31.01.2012. Пр. Пераможцаў, 19а, 220004, Мінск. Наклад 100 асобнікаў.



Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.