Sacyjalny rakurs

Page 1

Настаўніцкая газета 29 лістапада 2011 года

Дадатак да "Настаўніцкай газеты"

ТЭМА ВЫПУСКУ: Ахова дзяцiнства

29 лістапада 2011 года

СЁННЯ Ў НУМАРЫ Прафесійныя сем’і не могуць існаваць без суправаджэння спецыялістаў Сацыяльна-педагагічныя цэнтры — адно з цэнтральных звёнаў у сістэме аховы дзяцінства. Як правіла, менавіта гэтыя ўстановы з’яўляюцца “скарбонкай” метадычных напрацовак сацыяльнапедагагічнай работы ў рэгіёнах, каардынатарам і выканаўцай шэрагу праграм і праектаў па ахове дзяцінства. Разам з тым гэта адносна новыя ўстановы ў сістэме адукацыі. Адпаведна, сёння спецыялісты сацыяльна-педагагічных цэнтраў усё яшчэ знаходзяцца ў пошуку найбольш эфектыўных методык работы з сям’ёй — галоўным сваім “кліентам” — і прынцыпаў работы ў цэлым. Якія ж перспектывы развіцця сацыяльнапедагагічных цэнтраў? Якія задачы ставяцца перад спецыялістамі гэтых устаноў? Якія фактары перашкаджаюць развіццю сацыяльна-педагагічных паслуг? Пра ўсё гэта мы запыталі ў Галіны Іванаўны Рудзянковай, начальніка аддзела сацыяльна-педагагічнай работы і аховы дзяцінства Міністэрства адукацыі Беларусі.

Сям’я для дзіцяці, а не дзіця для сям’і У Рагачоўскім раёне дзейнічае прынцыпова новая сістэма ўладкавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне: у мінулым годзе тут быў закрыты сацыяльны прытулак, зараз дзеці пры адбіранні з сям’і адразу змяшчаюцца ў прыёмныя сем’і. Стварыць такую сістэму ўдалося ў многім дзякуючы прапанаваным алгарытмам работы па падрыхтоўцы замяшчальных сем’яў.

Як знайсці раўнавагу паміж правамі дзяцей і бацькоў

“Стандарт — не опцыя. Стандарт павінен стаць асновай”

Сёння спецыялісты, якія забяспечваюць абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей, нярэдка чуюць папрокі ў фармальным падыходзе да ацэнкі становішча дзіцяці і фарміравання плана абароны яго правоў і законных інтарэсаў. Часткова гэта прадыктавана адсутнасцю ў спецыялістаў неабходнага інструментарыю для ацэнкі становішча дзіцяці і прыняцця адпаведнага рашэння. Разам з тым яшчэ ў 2007 годзе Міжнародным дзіцячым фондам была прапанавана методыка, якая дазваляе аб’ектыўна ацаніць становішча дзіцяці. Гаворка ідзе аб арганізацыі і правядзенні сацыяльнага расследавання. Аднымі з першых у практыку работы гэтую методыку ўкаранілі спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.

У аснову стандарту па дэінстытуцыяналізацыі, што вынесены зараз на абмеркаванне, пакладзена пакрокавая методыка закрыцця дзіцячых інтэрнатных устаноў, распрацаваная міжнароднай арганізацыяй “Надзея і дамы для дзяцей” сумесна з вядучымі вучонымі Вялікабрытаніі і іншых краін Еўропы і адобраная ў якасці лепшай практыкі СААЗ і ЮНІСЕФ. У Беларусі названая методыка выкарыстоўвалася падчас закрыцця Правамастоўскай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні і Воранаўскай дапаможнай школыінтэрната (Гродзенская вобласць). Аб тым, як праходзіла гэтая працэдура ў згаданых установах, чытайце ў інтэрв’ю з кіраўніком прадстаўніцтва міжнароднай арганізацыі “Надзея і дамы для дзяцей” у Рэспубліцы Беларусь Галінай Мікалаеўнай ШВАРЦ.

Фота Алега ІГНАТОВІЧА.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.