“Беларускі шлях барока” з’яўляецца турыстычнай распрацоўкай галоўнага маршрута Via Regia па лініі Сандамеж-Люблін-Гродна-Вільня і Вільня-Смаленск. Праходзіць таксама праз іншыя мясцовыя гістарычна-культурныя шляхі, напр.: гандлёвы шлях Вільня-Мінск-Віцебск. Гэтая брашура - першы крок у кірунку вылучэння шляху архітэктуры барока на Беларусі. Нашай мэтай з’яўляецца, як распрацоўка і папулярызацыя даступных матэрыялаў на дадзеную тэму, так і заахвочванне даследчыкаў да больш глыбокіх даследаванняў у гэтай сферы, а таксама развіццё турызму вакол аб’ектаў прадстаўленых у публікацыі. У першай частцы праекта ўдалося распрацаваць групу аб’ектаў (таксама і тых, што на жаль ужо не існуюць), якія з’яўляюцца важнымі для разумення феномена архітэктуры абшару паўночна-усходняй часткі Беларусі. У будучыні хацелася б падняць тэмы архітэктуры заходняй, паўднёвай (Палесся), усходняй (ад Оршы да Гомеля) Беларусі, а таксама ваколіц Мінска.
У межах гэтай публікацыі хацелася б абудзіць зацікаўленасць гэтым