КУЛЬТУРА ГРАМАДСТВА ЭКАНОМIКА
№48 (176)
ЛЮДЗI ПАДЗЕI ФАКТЫ
24 СНЕЖНЯ 2009 г.
БЕЛАРУСЬ–2009 Прыгадаем, чым жыла краіна і мы разам з ёй у гэтым годзе. Топ падзей палітычнага жыцця краіны ў 2009 годзе Стар. 5
ПАВАЖАНЫЯ ЧЫТАЧЫ!
РАСІЯ СЫХОДЗІЦЬ У АКІЯН Новаму праекту ўжо нават прыдумалі назву — Ціхаакіянская Расійская Федэрацыя (ТоРФ) Стар. 21
Наступны нумар газеты выйдзе
АЛЕСЬ БЕЛЯЦКІ Стар. 6
ЛIТАРАТУРНАЯ БЕЛАРУСЬ
15 студзеня 2010 года
Стар. 9–16
АД РЭДАКЦЫІ
Фота Юрыя Дзядзiнкiна
З КАЛЯДАМІ І НОВЫМ ГОДАМ!
З Калядамі і Новым годам ад актывістаў грамадскіх арганізацый. Кампанія STOP 193.1
У кожнага з нас быў свой 2009 год. Са сваім зместам, радасцямі і непрыемнасцямі, дасягненнямі і няўдачамі, віражамі і ўзлётамі, сустрэчамі і растаннямі. І будзе свой 2010-ы. Падводзім вынікі. Плануем новае. Што адбылося і прайшло — не перайначыць і наноў не пражыць. Тое, можа, і добра. Мінулае — мінуламу. А вось тое, што з года сышоўшага будзе мець працяг у годзе новым, у кожнага з нас ёсць шанец адбудаваць па-новаму. Можа, якраз за гэта — за магчымасць расквітацца з нядобрым у мінулым,
выправіць хібы і вывесці сваё жыццё (хоць у малым, хоць у вялікім) на новую траекторыю — мы так і любім гэту ўмоўную дату на шкале часу, надыход новага года. І яшчэ за чаканне і за магчымасці перамен да лепшага. У перакрыжаванні свята Раства Хрыстова і свята Новага года — найвышэйшая сімволіка. Да нас сказана: «Бог дапамагае тым, хто дзейнічае». З пажаданнем актыўнага і дзейнага жыцця рэдакцыя «Новага часу» і віншуе сваіх чытачоў з Раством і Новым годам. У міры з сабой і навакольным светам.