Новы час №16, 2014

Page 1

25 красавіка 2014 | № 16 (385)

У НАСТУПНЫМ НУМАРЫ:

Неардынарны Артур Клінаў Нарыс Аляксандра Тамковіча

1 6

5

АТАМ МІРНЫМ НЕ БЫВАЕ

6

ЗАХОДНЕРУСІЗМ: АНАТОМІЯ ЗДРАДЫ

9–24

Анексія Крыму Расіяй і падзеі ва Украіне паўплывалі на актывізацыю дзейнасці прарасійскіх маргіналаў у Беларусі, якія вызнаюць заходнерускія каштоўнасці і адмаўляюць беларусам у іх праве на нацыянальную гісторыю, культуру і нават незалежнасць

З таго дня, як выбухнуў Чарнобыль, прайшло амаль 30 гадоў. Але, як сведчаць навукоўцы, праблемаў з ла часам не паменела

27

БАЯЗЛІВЫ І БЕЗЫДЭЙНЫ СЕПАРАТЫЗМ

Рэпартаж Зміцера Галко з Марыупаля

Ці будзе Лукашэнка супраціўляцца ЕАЭС? Лукашэнка выказаўся за захаванне незалежнасці Беларусі: на Вялікдзень і ў штогадовым пасланні. Відавочна, пасля Крыму гэта тэма стала асабліва актуальнай для беларускага правадыра.

Сяргей ПУЛЬША

Б

еларуская зямля заўсёды будзе «належаць грамадзянам краіны, не толькі беларусам, але і рускім, габрэям, палякам, украінцам — усіх нацыянальнасцяў, прадстаўнікі якой на ёй жывуць», — заявіў у мінулую нядзелю А. Лукашэнка. «Мы ніколі не дапусцім, каб з гэтай святой зямлі зыходзіла пагроза перш за ўсё нашым суседзям і іншым народам свету. Мір і спакой — галоўнае, што мы павінны сёння захаваць, гэта галоўнае, за што мы павінны змагацца», — сказаў ён. «Наша дзяржаўнасць непахісная, і ўсялякія размовы пра тое, што мы заўтра ўвойдзем у нейкія дзяржавы, для Беларусі непрымальныя», — заявіў Лукашэнка. Падзеі ва Украіне яскрава дэманструюць, ад каго найперш сыходзіць пагроза дзяржаўнасці Беларусі. І таму, хаця б на словах, ён «дыстанцуецца» ў гэтым пытанні ад Расіі. Канешне, мы звыклі да таго, што беларускі кіраўнік сёння кажа адно, заўтра — іншае. З аднаго боку, ён казаў, што «мы заўсёды будзем з Расіяй», але з іншага — трэба забяспечыць і «непахіснасць нашай дзяржавы». У пасланні Аляксандр Рыгоравіч закрануў тую ж тэму. Найперш, ён назваў тых, хто сцвярджае пра ўціск рускай мовы ў Беларусі, «дыверсантамі і правакатарамі», і паведаміў, што даў заданне разбірацца з такімі асобамі КДБ ды Савету бяспекі. Што ж датычна суверэнітэту і незалежнасці, то, па ягоных словах, «хто б да нас

Беларусь будзе «абараняцца са зброяй у руках» ні прыйшоў, мы будзем абараняцца са зброяй у руках». Пра тое, што Беларусь «не ўвойдзе ў іншыя дзяржавы» і будзе «абараняцца са зброяй у руках» — гэта, канешне, моцна. Але не трэба забывацца, што «ўваход у дзяржавы» пачаўся менавіта з падачы Аляксандра Рыгоравіча ў 1996 годзе. Гэта ў яго ўзнікла ідэя Саюзнай дзяржавы, з якой

зараз корміцца бездань расійскіх і беларускіх чыноўнікаў. Так што, прынамсі, у адну «дзяржаву» мы ўжо ўваходзім. Праўда, шмат хто кажа, што ніякай Саюзнай дзяржавы няма, у ёй існуе хіба што толькі бюджэт, які што год ціха «пілуюць» чыноўнікі. Ці варта разумець словы беларускага кіраўніка так, што ад ідэі Саюзнай дзяржавы ён адмаўляецца? У прынцыпе, Аляксандр Рыгоравіч скарыстоўвае Саюзную дзяржаву, калі трэба. У асноўным, у сферы ВПК, калі яму трэба альбо прадаць цягачы МЗКТ пад расійскія ракеты, альбо атрымаць тыя ж расійскія ракеты для ўласнай СПА. Існуе і шэраг навукова-прамысловых праектаў, кшталту касмічнай праграмы, стварэння суперкампутара. Але ў іншым Саюзная дзяр-

жава ніяк сябе не праяўляе, што неаднаразова пацвердзілі розныя гандлёвыя войны або статус у Расіі нашых гастарбайтэраў. Але ці варта разглядаць гэтую заяву як тое, што, акрамя Саюзнай дзяржавы, больш нічога не будзе? Напрыклад, віцэ-прэм’ер Расіі Ігар Шувалаў памарыў пра тое, што ў будучым у Еўразійскім эканамічным саюзе, які ствараецца зараз паміж Расіяй, Казахстанам і Беларуссю, будзе адзіная валюта — алтын. Потым ягонае выказванне абверглі, але хада думкі відавочная. Канешне, ЕАЭС, «на паперы» праектуецца як «чыста эканамічны саюз». Але і ў Беларусі, і ў Казахстане разумеюць, што гэта — «праект Пуціна». І як у нас, так і ў казахаў ёсць істотная занепа-

коенасць тым, што «эканамічны» блок пяройдзе ў «палітычны», то бок, у мяккі захоп Расіяй спачатку эканомік, а потым «дэ-факта» тэрыторыі Беларусі і Казахстана. Прынамсі, у Казахстане пра гэта кажуць у поўны голас. Варта зазначыць, што ў пасланні Аляксандр Рыгоравіч казаў пра СНД ды Саюзную дзяржаву, засяродзіўся на сумесных расійска-беларускіх праектах кшталту таго ж ВПК і АЭС. А вось «новыя інтэграцыйныя ўтварэнні», Мытны саюз ды ЕАЭС, ён увагай абышоў. Ці сапраўды Лукашэнка нарэшце ўбачыў у гэтым небяспеку? Палітычны аглядальнік Андрэй Фёдараў, які спецыялізуецца на беларуска-расійскіх адносінах, таксама адзначыў, што заклапочанасць Лукашэнкі незалежнасцю і ягонае замоўчванне далейшых інтэграцыйных працэсаў — своеасаблівы «пасыл» Расіі. «Але я не думаю, што гэта выклікана Украінай. Хутчэй, гэта выклікана тым, што не вырашанае пытанне з Расіяй аб адмене мытных пошлінаў на нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай нафты і экспартуемыя Беларуссю», — адзначыў ён. Па меркаванні Фёдарава, без вырашэння гэтага пытання Лукашэнка будзе, наколькі гэта магчыма і «наколькі яму дазволяць», зацягваць працэс стварэння ЕАЭС. «Ён ужо выказваўся, што без адмены гэтых пошлінаў ЕАЭС для Беларусі мае мала сэнсу», — адзначыў Фёдараў. 29 красавіка ў Мінску павінны сабрацца кіраўнікі краін Мытнага саюза і мяркуемага ЕАЭС — Расіі, Казахстана і Беларусі. Мажліва, такім чынам Лукашэнка дае зразумець Уладзіміру Пуціну: за інтэграцыю трэба плаціць. А інакш мы — незалежная дзяржава з усімі выцякаючымі наступствамі.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.