28 лістапада 2014 | № 45 (414)
«У нашай працы самае галоўнае — не ўпусціць час!»
стар. 6
4 5
ПаДПiшысЯ! Паважаныя чытачы! Да Новага года вы яшчэ можаце падпісацца на «Новы час» па старых коштах!
28
Ангольцы захапілі Партугалію
9–24
Калі раней ангольцы ехалі ў Партугалію зарабляць грошы, то цяпер яны едуць пазбаўляцца ад іх. Заможныя ангольцы становяцца інвестарамі Партугаліі
30–31
Заходнебеларускі паэт Язэп Вількоўшчык Свае паэтычныя творы Язэп Вількоўшчык пачаў друкаваць у заходнебеларускіх выданнях у пачатку 1930 гадоў
Ні Кангрэсу, ні «адзінага»? Перамовы па адзіным кандыдаце ў прэзідэнты ад апазіцыі скончыліся нічым
Сяргей Пульша Першы «апошні званок» працэдуры абрання «адзінага» прагучаў яшчэ 17 лістапада.
Т
ады чатыры ўдзельнікі перамоўнага працэсу (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), рух «За Свабоду», кампанія «Гавары праўду!» і Партыя БНФ), заявілі пра падпісанне пагаднення аб працэдуры вылучэння адзінага кандыдата. Яны таксама далучылі аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». І заявілі, што «адзінага» будуць вылучаць на Кангрэсе, які пройдзе аж у маі 2015 года. Гэта выклікала скандал. Па-першае, пагадненне было падпісана за спінамі іншых перамоўшчыкаў — Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі левых «Справядлівы свет». Па-другое, была парушаная ранейшая дамоўленасць інфармацыю ў СМІ да 1 снежня не даваць. Па-трэцяе, дата Кангрэсу — май 2015 года — увогуле не была ўзгодненая нават паміж падпісантамі. «Трэба было рабіць нейкія нават у пэўнай ступені радыкальныя крокі, каб паскорыць дасягненне згоды, — тлумачыў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. — Менавіта таму было вырашана прапісаць працэдуру, якая ўлічвае элементы, прапанаваныя прадстаўнікамі розных арганізацый. Было прапанавана: давайце мы гэтую працэдуру ўжо сёння прапішам, паставім жывыя подпісы — і скончым пустыя размовы».
«Заяву 17 лістапада» можна было б зразумець як добрую правакацыю з мэтай падштурхнуць перамоўны працэс і змусіць некаторыя структуры ў гэтым працэсе паварушыцца. Але ў той форме, як гэта было зроблена, — з парушэннем дамоўленасцяў і новай датай правядзення Кангрэсу, — атрымаўся адваротны эфект. Ужо 25 лістапада з кансультацый па КДС фактычна выйшла АГП. На прэс-канферэнцыі яе лідар Анатоль Лябедзька агучыў, што АГП будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі па сваім сцэнары. Гэты сцэнар прадугледжвае «двухузроўневую» прэзідэнцкую кампанію. Узровень першы — з мэтай у чарговы раз пацвердзіць тое, што ў краіне няма выбараў, ствараецца ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты палітвязня Мікалая Статкевіча. Зразумела, з прычыны таго, што Статкевіч сядзіць у турме, ягоную ініцыятыўную групу не рэгіструюць. Другі ўзровень — гэта вылучэнне «дублёрам» Статкевіча кандыдата ад АГП, які мае засяродзіцца падчас кампаніі на сацыяльна-эканамічных пытаннях. Пры гэтым АГП пакідае за сабой права зняцца з прэзідэнцкай кампаніі на любым яе этапе. З фактычным пачаткам сваёй прэзідэнцкай кампаніі, у АГП лічаць марнаваннем часу і правядзенне Кангрэсу дэмсілаў. Па словах ганаровага старшыні АГП Станіслава Багданкевіча, Кангрэс павінен быў зацвердзіць «адзінага» з некалькіх прэтэндэнтаў. На сённяшні дзень, апроч Лябедзькі, іншых прэтэндэнтаў проста няма. «Мілінкевіч адмовіўся, паэт (маецца на ўвазе Уладзімір Някляеў — аўт.) адмовіўся. Значыць, Кангрэс склікаецца толькі для таго, каб разглядзець кандыдатуру Лябедзькі? Ці сапраўды гэта патрэбна?» — задаўся пытаннем Багданкевіч. Як заявіў Лябедзька, пазіцыю па арганізацыі і ўдзеле
Апазіцыя пацвердзіла сваю няздольнасць дамовіцца ў Кангрэсе дэмакратычных сілаў АГП узгодніць з кааліцыяй «Талака». То бок, фактычна, з Сяргеем Калякіным і ягоным «Справядлівым светам». І наўрад ці Калякін будзе пераконваць Лябедзьку, што збор Кангрэсу патрэбны. Такім чынам, схема дамоўленасцяў па правядзенні Кангрэсу дэмсіл развальваецца. Дамова павінна была быць рэалізаваная па схеме «кансенсус мінус адзін». Зараз ёсць «мінус два» — БПЛ «Справядлівы свет» і АГП. Не факт, што не адваліцца і БХД: у іх заяве з нагоды «заявы 17
лістапада» падкрэсліваецца, што «толькі ў такім фармаце (кансенсус мінус 1) БХД гатова ўдзельнічаць у Кангрэсе». Ёсць некалькі варыянтаў развіцця падзей. Першы: падпісанты «заявы 17 лістапада» ўсё ж збіраюць Кангрэс па сваіх правілах і вылучаюць «адзінага», які пасля супернічае з Лябедзькам. Думаць пра тое, што гэтым «адзіным» будзе сам Лябедзька — на ўзроўні фантастыкі. Другі варыянт: праводзіцца тэхнічны Кангрэс, які падтрымлівае кандыдатуру Мікалая Статкевіча, выказваючы яму сваю маральную падтрымку. Але «сямёрка» ўжо адмовілася ад вылучэння адзіным Статкевіча. Ён у турме і не здолее асабіста падаць подпісы для рэгістрацыі ягонай ініцыятыўнай групы, што з’яўляецца катэгарычным патрабаваннем Выбарчага кодэкса. Пры нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы нельга
правесці нічога — нават збіраць за яго подпісы. Трэці варыянт — ад ідэі Кангрэсу адмаўляюцца ўсе, і ўсе ідуць на выбары самаходам. Гэта паўтор 2010 года з усімі выцякаючымі адсюль наступствамі. Канешне, у апазіцыі заўсёды застаецца апошні варыянт, які з поспехам рэалізуе Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ: байкот выбараў. Але тады ўся ейная праца з насельніцтвам кшталту збораў подпісаў «за рэферэндум», за добраўпарадкаванне тэрыторыяў, за вырашэнне сацыяльных праблемаў грамадзян — сабаку пад хвост. А яны гэтым займаліся папярэднія тры гады… Пакуль што адзіны вынік перамоўнага працэсу не сенсацыйны — апазіцыя ў чарговы раз пацвердзіла сваю няздольнасць дамовіцца. Сенсацыяй будзе, калі яна здолее вырвацца з гэтай пасткі, у якую сама ж сябе і загнала.