Новы час №48, 2014

Page 1

19 снежня 2014 | № 48 (417)

Замарозкі Новага года стар. 3

4 8

ПаДПiшысЯ! Паважаныя чытачы! Да Новага года вы яшчэ можаце падпісацца на «Новы час» па старых коштах!

6

Эканамічна шэры 2014-ты

9–24

Абвал курса расійскага рубля за апошнія тыдні не надаў стабільнасці нашай эканоміцы

5

Для каго памежныя правілы?

Паездка ў Вільню ператварылася для пенсіянераў з вёскі Лоша Астравецкага раёна ў абвінавачванне і штраф

Наступны нумар выйдзе 9 студзеня 2015 года!

Віншуем! Зычым!

З Калядамi i Новым годам!

К

ожны раз, калі мы расстаемся са старым годам, мы імкнёмся развітацца назаўжды з усім горшым, што ў ім было, што здарылася з намі, з нашымі роднымі і блізкімі. І марым забраць з сабой усё лепшае, чым год нас адарыў. З разлікам на працяг у годзе новым, у надзеі дадаць да старога добрага новае лепшае. Такое жыццё. Такія мы. Спакон вякоў.

Такія простыя і зразумелыя нашы чаканні-жаданні. І тады, калі ўсё ў нас добра, і калі не зусім. З лёгка-іранічным спадзяваннем на навагодні цуд. І прытоена-сур’ёзным спадзяваннем на літасць лёсу, на ўсмешку фартуны, на ўдачу і поспех. З гэтага і зыходзім у сваіх пажаданнях нашым чытачам на новы 2015 год ад Раства Хрыстова. Простых і шчырых.

• Быць здаровымі! • Жыць у міры, ніколі не зведаць вайны і не пабачыць на сваёй зямлі аніякіх чужынскіх узброеных «зялёных чалавечкаў»! • Ладу і дабрабыту ў сям’і! • Працы па душы і інтарэсе! • Сяброў і добразычліўцаў поруч! • Поспехаў і ўдачы!


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.