Новы час №12, 2015

Page 1

27 сакавiка 2015 | № 12 (429)

Ізраіль пасля выбараў

стар. 29

1 2

4

6

ХУНТА БУДЗЕ, КАЛІ...

Пакуль расійскія войскі на Данбасе прыпынілі наступ, ёсць магчымасць паразважаць пра тое, што чакае Украіну

СМАРГОНЬ, БАТЛЕЙКА, АДРАДЖ ЭННЕ

9–24

Надзея на адраджэнне нацыі прыйдзе з захаду Беларусі — такія нечаканыя высновы я зрабіла пасля наведвання Смаргоні, дзе 21–22 сакавіка праходзіў рэгіянальны фестываль «Чароўны свет

31

ГАРЫЗОНТ БЫЎ ЧЫРВОНЫ АД ПАЛАЮЧЫХ ВЁСАК Сто гадоў таму Першая сусветная вайна прыйшла на беларускую зямлю. Сотні тысяч людзей былі вымушаны пакінуць родныя хаты

батлейкі»

Свята Волі Крэатыў, які бачны збольшага ў сацыяльных сетках, выліўся на вуліцу

Сяргей ПУЛЬША

С

а м ы я п а р а д а кс а л ь н ы я рашэнні часам бываюць са­ мымі слушнымі. Тое, што арганізатары Дня Волі пага­ дзіліся з Мінгарвыканкамам пра­ весці акцыю ў сярэдзіне працоў­ нага дня, ператварыла яе ў свята. Вядома, прысутнічаў скеп­ тыцызм: ну хто пойдзе ў сераду ў 15 гадзінаў на апазіцыйнае шэсце? Аднак наш народ ака­ заўся больш свядомым, чым пра яго думалі. І ўжо за гадзіну да пачатку шэсця ля кінатэатра «Кастрычнік» сабралася чалавек дзвесце са сцягамі, лозунгамі, расцяжкамі. Сёлета на Дні Волі быў над­ зіва святочны настрой. Ад­ чувалася, што гэта не проста шараговае шэсце апазіцыі. Людзі сапраўды прыйшлі ства­ раць атмасферу свята, і гэта ім выдатна ўдалося. Апроч звычайных «Жыве Беларусь!» і іншых, людзі пачалі крэатыві­ ць, ствараць уласныя лозунгі і фішкі. Гэта і паветраныя шарыкі з гербам «Пагоня», і вышыванкі — хто б мог падумаць, што мода на іх, якая пашыраецца ўжо год, так арганічна ўпішацца ў Дзень Волі? Цікавыя лозунгі салідар­ насці з Украінай: «Няма буль­ бы без укропа», альбо «Крым — Украіне, шчасце — краіне!» Хтосьці ж іх выдумаў і напісаў! Прычым, напісаў самастойна. Збольшага, канешне, удзель­ нікамі свята была моладзь і сталыя людзі — тыя, каму не трэба быць на працы. Маладзё­ ны перанялі ўкраінскае: «Хто не скача — той маскаль!», каталіся на роварах, спявалі розныя песенькі, і ўвогуле, адцягваліся па поўнай, што надавала толькі святочнасці. Той крэатыў, які бачны зболь­ шага ў сацыяльных сетках,

Збольшага ўдзельнікамі свята была моладзь выліўся на вуліцу. І гэта надало Дню Волі атмасферу сапраўд­ нага свята. Нягледзячы на складаную сітуацыю ў нашай паўднёвай су­ седцы, нягледзячы на засяроджа­ насць на эканоміцы і эканаміч­ ных праблемах у Беларусі, пад­ час шэсця не было пахмурных, заклапочаных твараў. Суцэльны пазітыў. Пазітыўны настрой —

гэтым адрозніваўся сёлетні Дзень Волі ад папярэдніх. Усё ж, нягледзячы на нязруч­ ны час, акцыя была даволі маса­ вай, як зазвычай. Журналісты налічылі ад двух да трох тысяч чалавек, што з’яўляецца стан­ дартам для шэсця 25 сакавіка. А калі б яно было ў зручны час? Святочны настрой зразу­ мелі і арганізатары акцыі. Яны не сталі псаваць яго нейкімі стасункамі з праваахоўнымі органамі. Прынамсі, раней у людзей выклікала асаблівае незадавальненне тое, што на канцэртную пляцоўку плошчы Бангалор трэба было прахо­ дзіць праз кардоны міліцыі і турнікеты-металашукальнікі. І ўсё роўна на гэтую пляцоўку не давалі падвозіць гукаўзма­

цняльную апаратуру, так што выступоўцаў маглі чуваць толькі тыя, хто стаяў ля самай сцэны. Гісторыя з гукаўзмацняльнай апаратурай зараз паўтарылася — яе не дазволілі. Арганізата­ ры зразумелі марнасць пахо­ ду на пляцоўку, таму спынілі ўдзельнікаў шэсця ла ўваходу ў парк Дружбы народаў. Патлу­ мачыўшы, што гукаўзмацнення там не будзе, яны вырашылі праз міліцэйскія турнікеты не ісці, і заклікалі прысутных ра­ зыходзіцца святкаваць дадому, з сябрамі, па кавярнях. Варта зазначыць, што рашэнне «не ісці ў загон» было ўспрынята вельмі пазітыўна. Яшчэ праз паўгадзіны пасля таго, як было абвешчана, што шэсце сконча­ на, а мітынгу не будзе, на ўва­

ходзе ў парк купка людзей пад бел-чырвона-белымі сцягамі працягвала спяваць і паміжсоб­ ку размаўляць. Так што арганізатары вельмі слушна зрабілі, калі вырашылі, нягледзячы на перанос часу, усё ж адзначыць Дзень Волі. Праўда, без затрыманняў усё ж не абышлося. Праваабаронцы паведамлялі як мінімум пра пяцёх затрыманых удзельнікаў свята, адзін з якіх — былы паліт­ вязень Эдуард Лобаў. Яшчэ дваіх актывістаў з Бабруйска забла­ кавалі ў машыне супрацоўнікі ДАІ — нібыта ў аўто «парушаная таніроўка». Але ўсё скончылася добра. Праз пэўны час ўсіх адпусцілі з пастарункаў без складання адміністрацыйных пратаколаў.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.