18 верасня 2015 | № 35 (452)
Бомба пад Патсдам стар. 11
3 5
4
6
Напярэдадні 70-годдзя Аляксея Караля Таццяна Мельнічук сустрэлася з ім і пагутарыла пра жыццё і прафесію
Не варта папракаць апазіцыю за слабасць. Але варта крытыкаваць за тое, што яна не здолела выпрацаваць імунітэт супраць бацылаў аўтарытарызму, вірусаў варожасці і хлусні, звадак і расколаў ва ўласным асяродку
СПРАВЯДЛІВЫ КАРОЛЬ
БЕЛАРУСКІЯ ВЫБАРЫ ПАМІЖ ЗАХАДАМ І УСХОДАМ
13
14
У Сербіі пасля звяржэння рэжыму Мілошавіча на заканадаўчым узроўні была ліквідавана сістэма дзяржаўных СМІ. Недасяжная пакуль што дэмакратычная мара беларускіх журналістаў
Сёння мне сумна ў палітыцы. Я — чалавек Плошчы, стадыёна, прасторы. Палітычныя пасядзелкі, размовы аб шляхах дэмакратызацыі, офісная палітыка — гэта не для мяне
СЕРБІЯ — БЕЛАРУСЬ. СВАБОДА СЛОВА
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ: СВЕТ НЕ БЯЗДУМНЫ…
Бывай, наш Кароль! Ты застанешся ў сваіх справах і нашых сэрцах
Аксана КОЛБ Нават і падумаць не магла, што мне давядзецца гэта пісаць: 12 верасня 2015 года адышоў у лепшы свет Аляксей Кароль — чалавек вялікага сэрца і цёплай душы!
Я
шчэ нядаўна мы абмяркоўвалі газетныя справы. І вось усё… Яго няма. Няма каму пахваліць мяне за добры артыкул. Ці наадварот, сказаць: «Ведаеш, ён нейкі сухі»... Ён больш не скажа, падвозячы да метро: «Дзякуй вам, дзяўчаткі, за працу сёння!» Больш не патэлефануе ў нядзелю ці позна вечарам, каб спланаваць наступны нумар ці абмеркаваць чыйсьці артыкул. Ён наогул больш не патэлефануе… Ніколі… Кожнае з гэтых словаў даецца з болем і паліваецца слязьмі. Але ніякімі словамі не перадаць, як крыкам крычыць душа ад незваротнасці лёсу. Наш Кароль больш не адчыніць дзверы і не асвеціць наш маленькі офіс сваёй шчырай усмешкай. У кожнага з нас свае ўспаміны пра Аляксея, такога блізкага для кожнага з нас. Я пазнаёмілася з Аляксеем 20 гадоў таму. Восенню 1995 года, калі ён балатаваўся ў Вярхоўны Савет. З задавальненнем стала сябрам яго выбарчай каманды. Пасля з такім жа задавальненнем стала сябрам каманды газеты «Згода». А пасля і каманды «Новага часу». Ён нешта разгледзеў ува мяне, фактычна прывёў у журналістыку, зрабіў з мяне рэдактара. Мы шмат праз што прайшлі разам: рэдкія выхады газеты і адсутнасць заробкаў, папярэджанні, штрафы, закрыццё, допыты ў КДБ; а потым заззяла сонейка — пачаўся наш «Новы Час». Газета была справай яго жыцця, ён вельмі яе любіў і вельмі ёй ганарыўся. А яшчэ ён вельмі любіў нас — усіх тых, хто рабіў газету, працаваў на сайце. І, спадзяюся, вельмі намі ганарыўся. А мы вельмі любілі яго, нашага Караля! З ім было лёгка і ўтульна, як не будзе ўжо ніколі… Але «Новы Час» будзе выходзіць, дарагія нашы чытачы! Столькі, на колькі хопіць нашых магчымасцяў і вашага жадання быць з намі. Мне б вельмі хацелася напісаць, што «Новы Час» застанецца такім жа. Але гэта няпраўда. Вы больш ніколі не зможаце прачытаць на нашых старонках разважлівы і ўдумлівы артыкул Аляксея Караля. Таму ў гэты нумар мы падабралі, для вас, шаноўныя чытачы, колькі артыкулаў нашага галоўнага рэдактара. Артыкулы былі надрукаваныя ў розныя часы, але не згубілі актуальнасць і дагэтуль. Гэты нумар, не крыўдуйце, паважаныя чытачы, мы прысвячаем найлепшаму галоўнаму рэдактару — Аляксею Каралю. Хаця ён бы гэта і не ўхваліў. Ён не любіў пільнай увагі да сваёй асобы. Але, прабач, Аляксей, употай ад цябе, гэты нумар мы ўсё ж зробім толькі пра цябе. Усяго толькі адзін. Гэта тое нямногае, чым мы можам табе адплаціць за вялікае шчасце сустрэцца з табой яшчэ ў гэтым жыцці. Бывай, наш Кароль! Развітанне з Аляксеем Каралём адбудзецца 25 верасня з 14.00 да 16.00 у Мінску, у Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3). Пасля прах галоўнага рэдактара «Новага Часу» будзе пахаваны на Паўночных могілках.