Новы час №8, 2015

Page 1

27 лютага 2015 | № 8 (425)

Дзядзька Рыгор. Дзённік выбраных сустрэч стар. 30

0 8

4

Украінцы ўмеюць абвяргаць найгоршыя чаканні

Калі б вы гэтымі днямі вырашылі наведаць Украіну, чаго б вы баяліся? Не ў сэнсе асабістай бяспекі, а як чалавек, які спачувальна сачыў за развіццём падзей цягам апошняга года

6

«Пакуль на цела не сыпнулі жвірам»

9–24

Ігар Пракаповіч — настаўнік геаграфіі Пастаўскай раённай гімназіі — аўтар некалькі дзясяткаў гісторыкакраязнаўчых кніг

29

Не хочам мы гэтага «Оскара»

Кансерватары і правыя радыкалы Польшчы незадаволеныя тым, што польскі фільм стаў лаўрэатам амерыканскай кінаакадэміі

Ці пасябруе Еўропа з Лукашэнкам? Міратворчыя ініцыятывы Лукашэнкі даюць плён

Сяргей Пульша

Ц

ягам тыдня ў Беларусі вы­ саджваецца дэсант еўра­ пейскіх палітыкаў. Да нас прыехалі спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Андрэа Рыгоні, на­ меснік старшыні Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапар­ ламенце Сандра Калніэце і намеснік генсека Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хель­ га Шмід. Па некаторых звестках, увесь гэты дэсант прыехаў у краіну па запрашэнні афіцый­ нага Мінска. Першай ластаўкай быў візіт 19–20 лютага ў Мінск міністра замежных спраў Латвіі — краі­ ны, якая зараз старшынюе ў ЕС, — Эдгарса Рынкевічса. Аген­ цтва Reuters па выніках візіту адзначыла, што гэта «чарговы крок у працэсе, што развіваецца і здольны абярнуцца паслаблен­ нем заходніх санкцый, і нават запрашэннем Лукашэнкі на саміт Усходняга партнёрства ў маі». Reuters у рэдакцыйным артыкуле цытуе Аляксандра Ры­ горавіча, які заявіў: «Калі Латвія дапаможа нам больш зблізіцца з ЕС у перыяд свайго старшын­ ства і не толькі, мы вам будзем вельмі ўдзячныя». І адзначае, што гэтыя словы «не засталіся незаўважанымі». Мала хто сумняваецца ў тым, што гэты дэсант еўрачыноўнікаў у чарговы раз будзе прамацваць глебу для змякчэння ці зняцця некаторых санкцый у дачынен­ ні да афіцыйнага Мінска. Тое, што еўрачыноўнікі наведваюць Мінск па запрашэнні афіцый­ най беларускай улады, прад­ стаўнікі апазіцыі, напрыклад, лідар Аб’яднанай грамадзян­ скай партыі Анатоль Лябедзь­ ка, лічыць «новым выклікам грамадзянскай супольнасці

і прыхільнікам пераменаў». Прынамсі, так ён расцаніў візіт еўратройкі на сваёй старонцы ў Facebook. Праўда, у візітоў­ цаў запланаваныя сустрэчы і з прадстаўнікамі апазіцыі. І, паводле таго ж Лябедзькі, апазіцыя прапануе Еўропе не рабіць рэзкіх крокаў, прынамсі, да прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць увосень. Шчыра кажучы размовы пра зняцце санкцый пад уплывам міратворчай дзейнасці Аляк­ сандра Лукашэнкі падаюцца абсалютна недарэчнымі. Ка­ нешне, вельмі добра, што бела­ рускі правадыр прыкладае на­ маганні па ўрэгуляванні кан­ флікту на Данбасе. Але санкцыі ў адносінах да афіцыйнага Мінска ўводзіліся зусім па ін­ шых прычынах. Напрыклад, Беларусь была пазбаўленая статусу спецыяльна запро­ шанага ў ПАСЕ з-за таго, што ў выніку рэферэндуму 1996 года быў разагнаны Вярхоўны Савет, і з таго часу ніводныя парламенцкія выбары ў краіне не былі прызнаныя свабод­ нымі, сумленнымі і дэмакра­ тычнымі. Усе астатнія санкцыі, уключаючы «спісы неўяздных у Еўропу», былі накладзеныя з-за парушэнняў выбарчых правоў, правоў на свабоду схо­ даў, асацыяцыяў і СМІ. У той жа час да краіны было высунутае і адносна новае патрабаванне па адмене альбо мараторыю на смяротнае пакаранне. Таксама санкцыі ўводзіліся ў сувязі з палітычна матываваным пераследам, палітвязнямі, па­ рушэннем правоў прафсаюзаў, і гэтак далей. У ніводнай з гэтых сфераў, з якіх узніклі санкцыі да Беларусі, як кажуць у той жа Еўропе, «пра­ грэсу няма». Дык чаму ж павінна абмяркоўвацца пытанне пра іх адмену альбо зняцце? Вось, на­ прыклад, Міжнародная аргані­ зацыя працы з-за парушэння правоў прафсаюзаў выключыла Беларусь з сістэмы гандлёвых прэферэнцый. І вяртанне ў гэтую сістэму не разглядаецца

Справа ідзе да адмены санкцый да таго часу, пакуль з правамі прафсаюзаў не будзе ўсё нар­ мальна. Палітычны аглядальнік Ра­ ман Якаўлеўскі расцэньвае візіт, як ён выказаўся, «святой троіцы» «прыкметай працэсу, які называюць пацяпленнем адносінаў з Еўропай». «Пы­ танне ў іншым: гэтая нармалі­ зацыя адносінаў з Еўропай ідзе на фоне пагаршэння ад­ носінаў еўрапейскіх структураў з Расіяй. Еўрапарламент заўсё­ ды займаў жорсткую пазіцыю ў адносінах да Расіі, а ў Савеце

Еўропы Расія на год прыпыніла сваё сяброўства», — адзначае Якаўлеўскі. Можа, на гэтым фоне па­ гаршэння адносінаў Еўропы і Расіі, Еўропа ў чарговы раз спрабуе нейкім чынам «аслабіць расійскі ўплыў на Беларусь», альбо «адцягнуць сінявокую ад Расіі»? Менавіта такім чынам у мінулым тлумачылі рознага кшталту захады і спробы змя­ кчэння санкцый у адносінах да афіцыйнага Мінска. Якаўлеўскі так не лічыць. «Адцягнуць Беларусь ад Расіі немагчыма. Спробы гуляць у такія гульні ёсць, але яны не тое што выглядаюць несур’ёз­ на. Лукашэнка нікуды Бела­ русь ад Расіі не адвядзе. Можа быць, пра гэта нехта і марыць у Брусэлі альбо Страсбургу, але з рэальнасцю гэта не мае анічога агульнага», — кажа эксперт. Ці будуць канкрэтныя вынікі ад візіту еўрапейскай тройкі ў

Беларусь? Такія вынікі, па словах Якаўлеўскага, «неад­ назначныя», і, як ён выказаў­ ся: «Ускрыццё пакажа». «Але спробы прыпудрыць правячы рэжым у Беларусі ідуць, і ад­ назначна я б не казаў пра заха­ ванне альбо адмену санкцыяў. Да адмены справа ідзе. Пасля рукапаціскання Лукашэнкі і Меркель знаходжанне яго пад санкцыямі неяк дзіўнавата. Прычым, гэтае пацісканне ад­ былося ў яго дома, а не ў яе», — заўважае Якаўлеўскі. Адзінае, пра што можна ка­ заць з упэўненасцю, — адліга не будзе імгненнай. Той жа Ры гон і, н а п ры к л а д , п ра д ­ ставіць паліткамітэту ПАСЕ папярэднюю справаздачу пра свой візіт у Беларусь 18 са­ кавіка. Калі ён агучыць поўны даклад — невядома. А ўжо калі ПАСЕ прыме па ім рашэнне — дык гэта ўвогуле яшчэ «за гарамі».


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.