Новы час №12, 2016

Page 1

25 сакавiка 2016 | № 12 (477)

На золку французскай беларусікі: Рэнэ Мартэль

стар. 23

1 2

5

ПЕНСІЙНЫ ЎЗРОСТ ПАВЫШАЦЬ НЕЛЬГА

21

СВЕТ ПАСЛЯ БРУСЭЛЯ

7–18

Еўропа, свет павінны падрыхтавацца да доўгай барацьбы з тэрарызмам. Гэта азначае актывізацыю намаганняў і значна больш высокую ступень супрацоўніцтва паміж краінамі

22

КАТЫНСКІ СПІС: АНАТОМІЯ ТРАГЕДЫІ

На адным з грэбняў, знойдзеных у Курапатах, быў надпіс па-польску: «Цяжкія хвіліны ў турме. Мінск, 25.04.1940. Думка пра вас прыводзіць мяне ў вар’яцтва. 26 IV расплакаўся. Цяжкі дзень»

Выціснуць з сябе раба Фота Юліі Дарашкевіч

Ад Плошчы Каліноўскага да плошчы Бангалор

Аксана КОЛБ

Д

зень Волі–2016 — якім ён увойдзе ў гісторыю? Шэрым, малалюдным, безвыніковым? А можа, дзясяткі тысяч чалавек выйдуць заявіць пра свае правы? «Мы адзін народ!» — пад гэткім лозунгам арганізатары акцыі збіраюць удзельнікаў на Дзень Волі. Як перакананыя арганізатары, складаная эканамічная сітуацыя сёлета значна паўплывае на колькасць удзельнікаў акцыі. Магчыма. На момант здачы нумару ў друк яшчэ не было вядома, колькі чалавек адгукнецца на заклік і прыйдзе а 18.00 да кінатэатра «Кастрычнік». Таму надзея, хаця і вельмі слабая, застаецца. Надзея на тое, што 25 сакавіка 2016 года шматтысячная грамада здолее выціснуць з сябе раба і выйсці на пратэст. « В ед а е ш , сё н н я р а н к а м пакінуў жонцы цыдулку і прыехаў у Мінск. Вось зараз тут, выціскаю з сябе раба, па кроплі…» — сказаў мой аднакурснік Андрэй Міхальчанка 21 сакавіка 2006 года, калі мы сустрэліся з ім на Кастрычніцкай плошчы ля намётавага мястэчка. Для яго гэта быў вельмі важны крок і вельмі мужны. Ён ніколі не ўдзельнічаў ні ў якіх акцыях, але тады, у 2006-м, прыехаў на Плошчу падтрымаць пратэст. Бо больш не мог трываць, стаміўся цярпець і баяцца, паверыў, што ўсё можна змяніць. Усе, хто тады былі на Плошчы Каліноўскага, таксама верылі. «Верым, можам, пераможам!» — асноўны лозунг тых падзей. Водгук украінскіх падзей дадаваў аптымізму. Мы верылі, што пераможам, мы прыйшлі на плошчу, нягледзячы на шмат-

Плошча Каліноўскага, 2006 г.

лікія папярэджанні, застрашваючыя смс і снайпераў на дахах. Шмат хто застаўся на плошчы ў намётах, шмат хто дапамагаў ежай і цёплымі рэчамі. Хтосьці — добрым словам ці, як Андрэй, сваёй прысутнасцю. А пасля быў жорсткі разгон намётавага лагеру, быў Дзень Волі і марш на Акрэсціна, каб падтрымаць тых, каго кінулі за краты напярэдадні. На плошчы Багушэвіча нашу шматтысячную калону на чале з Аляксандрам Казуліным сустрэлі байцы спецназу часткі №3214. Паляцелі шумавыя і дымавыя гранаты. Хтосьці спрабаваў уцячы па крутых схілах вакол праезнай часткі, хтосьці спрабаваў адбівацца. Людзей хапалі, білі, кідалі ў аўтазакі. Памятаю чалавека, які ляжаў на зямлі паміж шэрагамі пратэстоўцаў і спецназу і не варушыўся. Пасля нават хадзілі чуткі, што тады, 25 сакавіка 2006 года, было некаль-

кі забітых. Але, здаецца, яны так і засталіся чуткамі. Потым былі суды, 53 дні галадоўкі Казуліна, яго вызваленне... У гэтыя дні шмат хто ўзгадваў Плошчу Каліноўскага. У кожнага яна была свая, са сваімі перамогамі і паразамі. Людзі дзяліліся ўспамінамі ў сацсетках. Палітыкі і эксперты спрабавалі ў чарговы раз аналізаваць тыя падзеі на круглых сталах і старонках СМІ, прыходзячы да несуцяшальных высноваў і да чарговых урокаў. «Я ўдзячны кожнаму чалавеку, які быў на Плошчы. Сапраўды, гэта быў асабісты подзвіг. І вельмі хацелася б, каб мы ўсе разам вярнуліся хаця б да духу Плошчы Каліноўскага. Бо мы мусім быць разам», — сказаў на круглым стале, прысвечаным 10-годдзю падзей 2006 года, Вячаслаў Сіўчык. «Страх — вельмі эфектыўная зброя ў руках улады. Перад

Беларусам сёння не хапае веры Плошчай у 2006 годзе генеральны пракурор, старшыня КДБ і міністр унутраных спраў краіны неаднакроць папярэджвалі па тэлебачанні, што тыя, хто выйдзе на Плошчу, будуць разглядацца як тэрарысты. Гэта не была пустая пагроза, у нас за тэрарызм можа быць і вышэйшая мера пакарання. І ўсё ж, калі нават паводле афіцыйных звестак, выйшла 34 тысячы

чалавек, гэта было вельмі нечакана. Людзі сапраўды перамаглі страх. Я ведаю, што некаторыя развітваліся з сем’ямі, яны не ведалі, ці вернуцца і калі. Гэта быў пераломны момант у жыцці тысяч людзей. Так, на Плошчы не было мільёнаў, але найчасцей лёс краінаў вырашае не большасць, а меншасць, сумленная, мужная і самаарганізаваная частка грамадства», — так ацаніў падзеі тых дзён экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч. Паводле яго словаў, беларусам сёння не хапае веры: у сябе, у іншых, у краіну, у тое, што Беларусь можа быць беларускай, еўрапейскай і свабоднай. Я веру. Хто ведае, можа ўжо сёння грамадзяне Рэспублікі Беларусь нарэшце захочуць «людзьмі звацца». І выйдуць на Плошчу. І не мае значэння, як яна будзе называцца — нават калі плошча Бангалор. Галоўнае,


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.