27 мая 2016 | № 21 (486)
Чаму варта весці дзетак у беларускі клас. 12 прычын Стар. 11
2 1
5
«СПІСЫ АПАЗІЦЫІ»: РЭАЛЬНАСЦЬ І ФАНТАСТЫКА
Апазіцыя падыходзіць да парламенцкай кампаніі ва ўжо звыклым для сабе стане драбнення. А можа, у гэтым ёсць глыбінны сэнс?
6
УЛАДА РАЗЛІЧВАЕ НА НОВУЮ ДАМОВУ З НАРОДАМ
7–18
Чарговы ўсебеларускі сход патрэбны ўладзе, каб атрымаць яшчэ адзін мандат усёдазволенасці на чарговы пяцігадовы тэрмін. Пытанне ў тым, як яна ім скарыстаецца?
22
КАЛІ Б НЕ ЯНЫ, КРАІНА БЫЛА Б ІНШАЙ
Мы пазнаёміліся на кухні Уладзіміра Някляева ў славутым «пісьменніцкім» доме па вуліцы Карла Маркса, 36. Я тады працаваў над альбомам «Танга з ружай». Было гэта дзесяць гадоў таму
Аб’яднаць можа толькі нацыянальная ідэя Еднасць дасць апазіцыі давер шырокіх слаёў грамадскасці і талерантнасцю насельніцтва. Застаецца нацыянальная.
Прычыны няўдач
С
Аляксей КАРОЛЬ
ёння мы як заклінанне паўтараем словы «аб’яд нанне», «адзінства». Ад расуючы іх апазіцыі, дэма кратычным сілам, інтэлігенцыі, народу. У адсутнасці адзінства мы бачым галоўную перашкоду ажыццяўленню дэмакратычнай альтэрнатывы аўтарытарнаму рэжыму Лукашэнкі. Аднак для аб’яднання, акрамя жадання, неабходна агульная аснова. Неабходна аб’яднаўчая ідэя, якая можа стаць асновай новай канцэпцыі, новай мадэлі развіцця Беларусі, што адпавя дае выклікам часу і інтарэсам большасці насельніцтва. Але каб стаць такой асновай, сама ідэя павінна быць успрынятая і па дзяляецца большасцю грамад ства, дакладней, напачатку той адной яго чвэрцю, якая, згодна з навуковымі даследаваннямі, схільная генераваць канцэпцыі развіцця, і да якой затым далу чаюцца астатнія тры чвэрці. Як толькі нацыянальная эліта спыняе свой выбар на пэўнай ідэі, то адразу ж адпадае ўсё дробнае, выпадковае, эмацый нае, амбіцыйнае, што расколвае яе знутры, расцярушвае на гру поўкі, сутыкае аднаго з другім. Якая ж ідэя ва ўмовах су часнай Беларусі можа стаць аб’яднаўчай? Гісторыі ведае тры аб’яд наўчыя ідэі: рэлігійную, класа вую і нацыянальную. Класавая аказалася падманам і ілюзіяй, абярнулася таталітарызмам. Рэлігійная для Беларусі выклю чаецца часам, існаваннем мно ства канфесій, верацярпімасцю
Ці ж здатная менавіта нацы янальная ідэя стаць той, якая кансалідуе эліту і народ? Ці здольная яна стаць канцэпцыяй новага этапу барацьбы за пера мены ў Беларусі? Часткова адказ хаваецца ў прычынах, што абумовілі няўдачу дэмакратычных пе раўтварэнняў у Беларусі. Боль шасць з іх якраз і гуртуецца вакол нацыянальнай ідэі і стану нацыянальнай эліты. Прычына зыходная — працэс дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі пачаўся пад уплывам звонку. Гэта ў гістарычнай тра дыцыі краіны: усе больш-менш важныя сацыяльна-палітычныя зрухі пачыналіся тут пад уплы вам знешніх імпульсаў. І тут ніколі не была сфармаваная ў неабходных параметрах сама стойная нацыянальная палітыч ная сіла, здольная пачаць рух і дамагчыся вызначаных мэтаў. Гэтая асаблівасць дапамагла народу выжыць у шматлікіх чужых войнах і сацыяльных катаклізмах, захаваць свае імя, мову і культуру, не растварыцца сярод другіх народаў. Але яна ж перашкодзіла фарміраванню развітой і актыўнай самасвя домасці беларускага народа, перашкодзіла давесці да лагіч нага завяршэння — стварэння нацыянальнай дзяржавы — рух нацыянальнага адраджэння. Прычына другая — дэнацы яналізацыя, максімальна ўзмо цненая за гады савецкай улады. Беларусь аказалася адносна дрэнна падрыхтаваная да атры мання незалежнасці ў жніўні 1991 года. Адсутнічала моцная аб’яднаўчая ідэя, дзякуючы якой адрадзіліся ў якасці незалежных
і дэмакратычных Польшча, краіны Балтыі ды іншыя. Прычына трэцяя — вельмі вузкі і слабы, некансалідаваны слой беларускай эліты, белару скай нават не па паходжанні, і нават не па мове, а па ары ентацыі на нацыянальныя ін тарэсы. Як вядома, палітычная ідэнтыфікацыя можа быць не толькі праз этнацысцкі спосаб, але і праз этацысцкі — прававую ўласцівасць грамадзянства. Слабасць эліты праявілася ў слабасці нацыянальнай інт элігенцыі — генератара ідэй і творцы канцэпцый, мадэляў развіцця. Збегам гістарычных абставін лепшыя прадстаўнікі нацыі траплялі ці то ў польскую, ці то ў расійскую інтэлігенцыю. Рэпрэсіі 1920–1930-х гадоў вынішчылі пад корань тую мо цную купку беларускіх інтэлек туалаў, якая сфарміравалася на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў.
Прычына чацвёртая — мо цны і маналітны слой савец ка-партыйнай наменклатуры — сурагат палітычнай эліты ў Беларусі, які сапраўды быў неад’емнай часткай агульна саюзнай. Квазіэліта без аніякіх гістарычных каранёў і трады цый, маралі і прафесійнага кодэксу гонару. Яе асноўны інстынкт — інстынкт самаза хавання. Любой цаной. Прычына пятая — атаміза ванае несалідарнае грамадства пры больш высокім на той час, чым у іншых рэгіёнах Савецкага Саюза, узроўні жыцця. Гэта, з аднаго боку, давала беларускаму аўтарытарызму дастаткова шырокую сацыяль ную аснову. З другога — ствара ла дадатковую глебу для фар міравання ідэалогіі настальгіі аб былым добрым жыцці, ідэалогіі інтэграцыі з Расіяй. Але над ўсім гэтым лунаў страх перад уладай у
спалучэнні са страчанай здольна сцю да супраціву. Свайго роду псі халагічная траўма, замацаваная ў свядомасці не аднаго пакалення. Прычына шостая — адносна невялікі, стракаты і слаба кан салідаваны слой дэмакратыч най апазіцыі. Гэта была пост савецкая эліта, якая выйшла з таталітарнай сістэмы, не маючы за сабой дэмакратычнай трады цыі. Фарміравалася яна з акты вістаў першай хвалі (галоўным чынам інтэлігенцыі) і прад стаўнікоў былой наменклатуры (галоўным чынам ніжэйшага і сярэдняга звенняў). Пасля першых прэзідэнцкіх выбараў, і асабліва пасля лістапа даўскага 1996 года антыкансты туцыйнага перавароту, палітыч ная эліта краіны ўсё больш вы разна пачала расколвацца на дзве групы: на дэмакратычную апазіцыю і ўладную бюракратыю. Працяг на стар. 4.