22 ліпеня 2016 | № 29 (494)
Пакемоны супраць чалавецтва
Стар. 19
2 9
ШАНОЎНЫЯ ЧЫТАЧЫ! НАСТУПНЫ НУМАР «НОВАГА ЧАСУ» ВЫЙДЗЕ
12 ЖНІЎНЯ.
ЧЫТАЙЦЕ НАС НА НАШЕМ САЙЦЕ
5
ЯК ПАЧЫНАЛАСЯ НЕЗАЛЕЖНАЯ БЕЛАРУСЬ
7–18
Беларусь прыняла сваю Дэкларацыю аб суверэнітэце дзясятай з пятнаццаці і апошняй — з еўрапейскіх рэспублік СССР
22–23
ІСПАНІЯ. ВАЙНА ЎСІХ СУПРАЦЬ УСІХ «Над усёй Іспаніяй бясхмарнае неба». Гэтая фраза была сігналам да пачатку ўзброенага выступу супраць рэспубліканскага ўрада Іспаніі
Бывай, Павел! Зранку ў сераду ў Кіеве загінуў таленавіты беларускі журналіст Павел Шарамет. Машына, у якой ён знаходзіўся, выбухнула на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франко Сяргей ПУЛЬША
А
ўто належала кіраўніку інтэрнэт-выдання «Украінская праўда» Алёне Прытуле, але яе ў машыне не было. Выбух адбыўся ў 7.45 раніцы, калі Павел Шарамет выехаў з дому і праехаў некалькі дзясяткаў метраў. Пасля выбуху Шарамет быў яшчэ жывы. Мінакі выцягнулі яго з аўто, «хуткая дапамога» прыехала на месца здарэння праз пяць хвілін. Тым не менш, атрыманыя раненні апынуліся несумяшчальнымі з жыццём — Павел памёр у машыне медыкаў. Пахаваны ён будзе ў Беларусі. Калі можна кагосьці назваць легендай беларускай незалежнай журналістыкі, дык Шарамет будзе ў першай дзясятцы гэтых людзей. Як звычайна бывае, ад пачатку пра журналістыку ён нават не марыў. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыўшы тры курсы, пайшоў з гэтай ВНУ і паступіў на факультэт міжнародных эканамічных адносін Беларускага эканамічнага ўніверсітэта (дыпломная праца пра афшорны бізнес). Да 1992 года ён працаваў у аддзеле валютных аперацый аднаго з банкаў, пазней — кансультантам эканамічных праграм Беларускага тэлебачання. Але неўзабаве стаў вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы «Праспект» беларускага тэлебачання. Ён быў «новым тварам» новай Беларусі. Дзякуючы яму, у той час «Праспект» глядзела больш суайчыннікаў, чым традыцыйную праграму «Время» расійскага тэлебачання. Але потым змянілася ўлада, і Шарамет з тэлевізіі сышоў. Аднак журналістыка стала ягоным жыц-
цём. У 1996 годзе ён узначаліў «Беларускую дзелавую газету», і ў тым жа годзе быў прызначаны загадчыкам беларускім бюро Грамадскага расійскага тэлебачання (ОРТ, цяпер — «Первый канал») і ўласным карэспандэнтам ОРТ па Беларусі. У ліпені 1997 года, падчас здымкаў рэпартажу аб сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы, разам з Дзмітрыем Завадскім быў арыштаваны па абвінавачанні ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы, у атрыманні грошай ад замежных спецслужбаў і ў незаконнай журналісцкай дзейнасці. Насамрэч — за агучванне факту, што мяжа з Літвой наўпрост «дзіравая». Такі крок беларускай улады выклікаў дыпламатычны скандал на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. У расійскія рэгіёны не прапусцілі беларускі «борт №1» з Лукашэнкам. Кажуць, тагачасны кіраўніка Расіі Барыс Ельцын на гэта адрэзаў: «Хай спачатку Шарамета адпусціць!» Павел быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ўмоўна і да аднаго года выпрабавальнага тэрміну, правёўшы ў турме агулам тры месяцы. Зразумела, пра працу ў Беларусі ў такіх умовах марыць не даводзілася, і ён з’ехаў у Маскву. У 1998 годзе працаваў спецкорам праграм «Новости» і «Время» дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ, а ў студзені 1999 года заняў пасаду шэф-рэдактара расійскай і замежнай карэспандэнцкай сеткі дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ. Быў вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы «Время». У 2000 годзе Шарамет сышоў з навінавых праграм і працягнуў працаваць на «Першым канале» ўжо як аўтар дакументальных фільмаў і спецыяльных праектаў у рамках інфармацыйных праграм. Канчаткова пакінуў тэлеканал у 2008-м.
Павел Шарамет быў легендай незалежнай беларускай журналістыкі З 2009 года з’яўляўся рэдактарам аддзела палітыкі і грамадства ў часопісе «Огонёк». Вёў праграмы на ОРТ і Рен-ТВ. Але паступова расійскае тэлебачанне ператваралася ў аналаг беларускага. Шарамет з 2012 года вёў блог журналіста ў інтэрнэт-га-
зеце «Украінская праўда». А потым стаў выканаўчым дырэктарам гэтай інтэрнэт-газеты. У чэрвені 2015 года запусціў аўтарскі праект «Дыялогі» на ўкраінскім тэлеканале «24». З верасня 2015 года па красавік 2016 года быў вядучым украінскага «Радыё Весці». Павел з’яўляўся аўтарам больш дзясятка дакументальных фільмаў, суаўтарам кнігі «Выпадковы прэзідэнт», прысвечанай рэжыму Лукашэнкі (са Святланай Калінкінай). У 2005-м напісаў кнігу «Піцерскія таямніцы Уладзіміра Якаўлева» аб новых расійскіх палітыках з Санкт-Пецярбурга. У 2009-м выйшла яго кніга пра шасцідзённую вайну ў Грузіі «Саакашвілі/ Грузія. Загінулыя мары». А таксама Павел быў стваральнікам сайтаў «Беларускі парт ыз а н » і «Гіст а ры чн а я праўда».
Ужо вядома, што ў машыне Шарамета спрацавала выбуховае прыстасаванне. На месца забойства нашага калегі адразу прыехала кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Украіны Хація Дэканаі дзэ. Генпракурор Украіны Юрый Луцэнка паведаміў, што Шарамет загінуў у выніку спрацоўвання безабалонкавага самаробнага выбуховага прыстасавання, якое знаходзілася на днішчы аўто пад сядзеннем кіроўцы, моцнасцю ад 0,4 да 0,6 кг у трацілавым эквіваленце. Гэта ж пацвярджае дарадца кіраўніка МУС Украіны Зарын Шкірак, дадаючы, што выбухоўка была прыведзеная ў дзеянне «дыстанцыйна альбо з затрымкаю». Справа кваліфікуецца па артыкуле «Наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асоб», паведаміў пракурор Кіева Рамана Гоўда. Працяг на стар. 4 »