КУЛЬТУРА ГРАМАДСТВА ЭКАНОМIКА
№ 38 (310) 5 кастрычнiка 2012 г. www.novychas.org
ЛЮДЗI ПАДЗЕI ФАКТЫ
БЕЛАРУСКІЯ ВЫБАРЫ ВАЧЫМА СЯБРОЎ Парламент як месца для дыскусій несумяшчальны з размеркавальнай сацыяльна-эканамічнай мадэллю
Стар. 5 3 8
ЧОРНЫ ПІЯР Цяперашняя выбарчая кампанія ва Украіне не абышлася без выкарыстання «чорнага» піяру. Прапануем падборку самых кур’ёзных практык у гэтай галіне Стар. 11 ДЖЭЙМС БОНД Стар. 13
ТРАГЕДЫЯ 1939-га ПРАЗ ЛЮДСКІЯ ЛЁСЫ. ПРАЦЯГ
ЧЫТАЙЦЕ Ў НАСТУПНЫМ НУМАРЫ!
ІРЫНА СУХІЙ Стар. 14
Нарыс Аляксандра Тамковіча
З НАГОДЫ
ЗНАК БЯСКОНЦАСЦІ
Праз два тыдні — 15 кастрычніка — міністры замежных спраў дзяржаў ЕС разгледзяць пытанне аб санкцыях у дачыненні да Беларусі. У заходнім кірунку цяпер з боку Беларусі назіраюцца спробы залагоджвання. І гэта ва ўмовах, калі Захад не прызнаў нашы вераснёўскія выбары ў парламент адпаведнымі міжнародным стандартам. На волю выйшлі віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка і анархіст Павел Сырамалотаў. Фігуры, скажам так, не ключавыя ў беларускаеўрапейскім гандлі, тым не менш свабода кожнага чалавека бясцэнная. Для ўпартага ў сваіх мантрах пра правы чалавека Захаду ёсць яшчэ 12 чалавек, якія, паводле крытэраў праваабаронцаў, знаходзяцца ў катэгорыі палітвязняў. Але нельга сказаць, што крок з вызваленнем двух чалавек зможа істотна паўплываць на рашэнне ЕС 15 кастрычніка, тым больш на тле яшчэ свежай інфармацыі пра парламенцкія выбары ў Беларусі. Так, кіраўнік місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Антоніа Мілашоскі напярэдадні свайго ад’езду з Беларусі не ўтрымаўся ад саркастычнай ацэнкі
ўмоў працы назіральнікаў. «З дыстанцыі сем метраў можна глядзець тэлевізар, але немагчыма ажыццяўляць паўнавартаснае назіранне за падлікам галасоў, — цытуе Мілашоскага БелаПАН. — Справа не ў адлегласці, а ў даверы — ці існуе поўны давер да тых назіральнікаў, якіх вы запрасілі назіраць за ходам выбарчай кампаніі, і ці гатовыя даць ім магчымасць прысутнічаць пры падліку галасоў, забяспечваючы, такім чынам, празрыстасць працэдуры. Але калі працэдура падліку галасоў з’яўляецца прывілеем выключна чальцоў выбарчай
камісіі, а назіральнікі не могуць паўнавартасна за ёй сачыць, узнікаюць пэўныя сумневы». Тым не менш ёсць рэверансы і ў бок Захаду, які, калі немагчыма перамагчы ў яго хай сабе і не жорсткай, але прынцыповай пазіцыі, то хацелася б хоць крыху залагодзіць. Адзін з такіх дыпламатычных крокаў — дазвол апостальскаму нунцыю ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці сустрэцца з палітвязнямі. Алесь Бяляцкі пасля візіту дыпламатычнага прадстаўніка Ватыкану напісаў у лісце, што гэта было вялікай неспадяз-
ванкай: «А самым вялікім сюрпрызам быў прыезд 25га нунцыя. Вось што сабе і ўявіць не мог. Ён перадаў клопат пра нас, сядзельцаў, Папы. Як у свой час Ян Павел ІІ з’ездзіў на Кубу — і выпусцілі больш за 100 вязняў. Пасадзілі на самалёт і адправілі ў Канаду без іхняе згоды. Спадзяюся на больш удалы варыянт. Урэшце, тое, што нунцыя пусцілі да нас, гэта даволі аптымістычны знак. Ён спытаўся, што перадаць Папе. Я сказаў — падзяку за клопат пра нас. Але ў гэтай усёй гісторыі значна важней стварыць такую атмасферу, каб не было
так, што адных выпусцяць, а новых набяруць. І пра гэта заўсёды трэба памятаць». У апошніх двух сказах з ліста Бяляцкага фактычна сфармуляваная ўся праблема хвалепадобнай палітыкі сучаснай Беларусі — практыка гандлю палітвязнямі абсалютна непрадказальная і не мае якіх бы тое ні было гарантый завершанасці працэсу. Таму якія б знакі на чарговы этап лібералізацыі (а не лібералізеца) не хацелася пабачыць аптымісту, яна папросту не можа мець месца. І ўдзел невыязднога міністра замежных спраў
Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў першай міністэрскай сустрэчы Форума малых дзяржаў Генеральнай Асамблеі ААН, яго кароткія сустрэчы (як паведамляе МЗС) з дзяржаўным сакратаром ЗША Хілары Клінтан, міністрамі замежных спраў Габона, Гамбіі, Люксембурга, Сінгапура і Тувалу, былым прэзідэнтам Фінляндыі, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Марці Ахцісаары па сутнасці нічога не вырашаюць. Ніяк не паўплывае ў глабальным сэнсе на міжнародныя дачыненні і размарожванне ініцыятыў ЕС, як, напрыклад, «Еўрапейскага дыялогу аб мадэрнізацыі з Беларуссю». Для ЕС галоўнай прыкметай намеру той самай лібералізацыі будзе вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў. Чаго ў поўным маштабе пакуль чакаць не даводзіцца. Хіба што, каб пакінуць ранейшы спіс санкцый у нязменным выглядзе, на свабоду да 15 кастрычніка можа выйсці яшчэ пара персон беларускага апазіцыйнага руху. Што тычыцца беларускай апазіцыі і яе дзеяздольнасці ў цяперашніх умовах, то можна прывесці словы шведскага дыпламата Стэфана Эрыксана, які шмат гадоў адпрацаваў у Беларусі. «Апазіцыя не можа існаваць і займацца палітычнай дзейнасцю ва ўмовах такога аўтарытарнага рэжыму, як у Беларусі. Такія палітыкі павінны называцца дысідэнтамі, якімі яны і з’яўляюцца на самай справе», — падкрэсліў дыпламат, выступаючы на стакгольмскім форуме «Народ і абарона».