Андруковіч Вікторыя Вільня 2015
ВЫДАННЕ ПРЫСВЕЧАНА: Горадзену, які мае тысячагадовую гісторыю; Гартэну, які вытрываў шматлікія крыжацкія навалы; Гародні, якой мы ганарымся; Гродна, лёс якога залежыць ад нас.
Ідэя і канцэпція: Малюнкі і ілюстрацыі: Дызайн і вёрстка:
АНДРУКОВІЧ ВІКТОРЫЯ
У кнізе выкарастаны фотаздымкі і рэканструкцыі з кніжнай серыі “Гарадзенскай бібліятэкі”, www.radzima.org і www.t-styl.info.
КАНТАКТЫ: andrukovich.viktoria.12@student.ehu.lt www.facebook.com/andrukovich.vika www.behance.net /ViktoriaAndrukovich
ДРУКАРНЯ: UAB “CIKLONAS” spaudos ir leidybos centras J. Jasinskio g. 15, Vilniaus m., Vilniaus m. sav., LT-01111 www.spaudoscentras.lt
ВІЛЬНЯ, 2015
4
5
6
Гародня – горад з шматгадовай гісторыяй, якая знайшла сваё адлюстраванне ў гарадской прасторы і архітэктуры. Яшчэ стагоддзе таму назад горад быў поўны старадаўніх камяніц, ўзнёслых храмаў, велічных паляцаў і замкаў, якія стваралі непаўторны архітэктурны ансамбль горада. Шматлікія войны і пажары, нямецкая і польская акупацыі, савецкая ўлада ды і проста час – вось што адняло ў горада значную частку яго гісторыкаархітэктурнай спадчыны, пра якую ўжо даўно забыліся гарадзенцы. Магчыма, менавіта з-за гэтай “гісторыка-архітэктурнай” амнезіі старадаўнія пабудовы Гародні працягваюць разбурацца і знішчацца? Год за годам Гродна губляе значныя будыкі мінулых стагоддзяў ў мэтах “добраўпарадкавання” і развіцця сучаснай інфраструктуры. З’яўляюцца ўсё новыя і новыя гандлёвыя цэнтры велізарных памераў, раёны забудоўваюцца элітнымі шматпавярхоўкамі, але ніхто не заўважае як горад губляе свой твар. Безумоўна, гэтая кніга не вырашыць праблемы разбурэння гістарычных будынкаў Гарадзеншчыны, але яна, прынамсі, зверне да яе людзей, нагадае ім пра тое, як выглядаў горад раней.
7
8
9
10
11
Гародня – горад, нараджэнне якога было наканавана лёсам. З’яўляючыся злучальным звяном шматлікіх гандлёвых, паломніцкіх і ваенных шляхоў, з’яўленне яго было непазбежна. Такім чынам, зародкам гораду становіцца драўлянае гарадзішча з умацаваным гандлёвым мястэчкам. Ці то ад ракі Горадня (сённяшняй Гараднічанкі), ці то ад магутнай драўлянай агароджы паселішча, яно атрымала гучнае на той час імя - Горадзен (стар. бел.“Городенъ”). Само паселішча ўзнікла яшчэ ў канцы X-пачатку XI стагоддзяў і першапачаткова ўяўляла сабой невялічкае драўлянае ўмацаванне з ровам і невысокім валам, агароджанае частаколам. Размяшчалася яно на гары над самым Нёманам, адкуль і пачаў свой рост і развіццё горад. На жаль, першыя драўляныя пабудовы загінулі падчас пажару, які ўзнік з-за адной з варожых напад. Пасля гэтага драўляныя ўмацаванні былі адноўлены. Так, паустаў Гарадзенскі Дзядзінец – цэнтр старажытнай сталіцы Гарадзенскага княства. Ён хутка рос і ўжо з першай паловы XII ст. набыў статус значнага культурнага, гандлёвага і вытворчага мястэчка гэтак званай Чорнай Русі. У сувязі з гэтым, на беразе Нёмана быў пабудаваны двухпавярховы княжацкі хорам, а ў цэнтры замка ўзведзена вялікая багата аздобленая Ніжняя царква, якія значна ўзвышаліся над сціплай драўлянай забудовай.
12
Атрымаўшы такі важны статус, горад працягвае развівацца і ў XIIпачатку XIII стагоддзяў будынкі бясконца аднаўляюцца, а паселішча расце. Так як плошча гарадзішча была апраўлена магутнымі абарончымі пабудовамі, якія не дазвалялі працягваць рост, будаўніцтва перакінулася на супрацьлеглае ўзвышша. Менавіта там знайшлі сабе прытулак гарадзенскія рамеснікі і гандляры. У сярэдзіне XIII стагоддзя пачанаецца цяжкі для Гародні перыяд. Пасля смерці апошняга гарадзенскага князя Юрыя Глебавіча*, горад стаў аб’ектам жорсткай барацьбы паміж галіцка-валынскімі і літоўскімі князьмі. Ён робіцца арэнай ваенных дзеянняў. Але з сярэдзіны 1240х гадоў, дзякуючы намаганням Міндоўга і Эрдзівіла, Горадзен увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з Іпацьеўскім летапісам, у другой палове XIII стагоддзя замак меў рубленыя сцены з бярвёнаў з прыкрытымі брустверамі** баявымі пляцоўкамі. У гэты ж час у замку была ўзведзена магутная каменная вежа-данжон. На гэтым барацьба за валоданне горадам не скончваецца. Ажно па XVI стагоддзе Гарадзенскія ўмацаванні, лічачыся ключом да Панямоння, з’яўляюцца прычынай шматлікіх крыжацкіх напад. Яны не толькі адчынялі водны і сухапутны шляхі у глыб краю, але і ахоўвалі горад, які стаў значным гандлёва-рамесным, рэлігійным і культурным цэнтрам. Крэпасць над Нёманам, з яе выгаднай стратэгічнай пазіцыяй, была адной з галоўных перашкод на шляху нямецкага ордэна. Так слава непрыступнага беларускага замка хутка распаўсюдзілася амаль па ўсёй Еўропе і кожны рыцар лічыў за гонар удзельнічаць у паходзе на непрыступны Гартэн ***, які не паддаваўся наступу аніякіх варожых сілаў. * Юры Глебавіч - апошні з Усеваладавічоў гарадзенскі князь галіны Рурыкавічаў. Загінуў у 1241 гоодзе, баронячы Горадзен ад захопнікаў. ** Бруствер (ням. Brustwehr, Brust - грудзі і Wehr - абарона) - насып, прызначаная для зручнай стральбы, абароны ад куль і снарадаў, і хованкі ад назірання суперніка. *** Garten - нямецкая назва Гародні з сярэднявечных хронік, якая афіцыйна ўжывалася яшчэ ў XX стагоддзі, падчас нямецкіх акупацый.
13
Адным з самых значных помнікаў архітэктуры сярэднявечнай Гародні і багацейшым будынкам гарадзенскага дзядзінца ў XII стагоддзі была, безумоўна, Ніжняя царква. Ажно да нашых часоў няма згоды наконт года яе пабудовы. Найбольш раннімі датамі лічыцца 1116 ці 1128-1141 гады. У дзядзінцы царква займала адно з самых важных месцаў і знаходзілася ў самым цэнтры, апсідай* на ўсход. На той час зараджалася гарадзенская школа дойлідства, заснавальнікам якой лічыцца знакаміты беларускі дойлід ХІІ стагоддзя – Пётр Міланег. Менавіта ён значыцца будаўніком Ніжняй і Барысаглебскай** цэркваў. У свае часы Ніжняя царка спыніла сваёй прыгажосцю не аднаго мінака: дэкор фасадаў стваралі абчасаныя гранітныя глыбы, каменная паліхромная інкрустацыя, маёлікавыя ўстаўкі ў форме крыжыкаў карычневага і зялёнага колераў ды круглых разетак. Падлога была зроблена з мноства мазаічных маёлікавых плітачак зялёнага, жоўтага і карычневага колераў, якія ззяя на сонечных промнях з вокнаў падсвечвалі шлях вернікаў углыб храма. Драўляны ж алтар меў пазалочаныя медныя лісты з выгравіраванымі выявамі апосталаў Фядота, Паўла і Сімяона ў абрамленні расліннага і плеценага арнаментаў, якія чароўна спалучаліся з абліччамі святых. Агульны выгляд царквы пакідаў незабыўнае ўражанне як на вернікаў, так і на астатніх жыхароў горада. На жаль, храм загінуў у час пажару ў 1183 годзе і больш не аднаўляўся. У XIII-XIV ст. зруйнаваныя сцены храма служылі агароджай невялікіх могілак, а ў другой палове XIII ст. на яго месцы была ўзведзена замкавая капліца, сёння вядомая як Верхняя царква. *Апсіда - паўкруглы (часам шматгранны) выступ ў сьцяне хрысціянскага храма, дзе размяшчаецца алтар. Часьцей за ўсё гэта ўсходняя частка будынка. **Барысаглебская царква - адзіны помнік Гарадзенскай школы дойлідства, які часткова захаваўся на тэрыторыі Каложскага парку, што побач з Замкавай гарой, непадалёку ад Старога замка. Царква пабудавана ў 2-й палавіне XII стагоддзя. Да нашых дзён захавалася паўночная і частка заходняй сцяны, тры апсіды і два заходнія падкупальныя слупы.
15
16
Пасля знішчэння Ніжняй царквы пажарам на яе месцы паўстаў новы, значны для гісторыі гарадзенскага дойлідства і вернікаў старажытнай Гародні будынак – Верхняя царква. Яна была дастаткова невялікай па сваіх памерах – прыкладна 8,8 x 8,8 метраў – і мела квадратную ў пляне форму з адной паўкруглаю апсідай. Падмурак бажніцы складзаўся з 2-3 радоў камянёў, а сцены былі зроблены з плінфы * і брусковай цэглы. У муроўцы сцен выкарыстоўваліся шліфаваныя камяні, якія разам з цэглянай падлогай надавалі храму незвычайнае хараство. Вялікія змены ў архітэктуры, таксама як і ў жыцці гораду, прынёс прыход да ўлады Стэфана Баторыя. Верхняя царква, якая ўжо ня адпавядала свайму часу, была разабрана падчас будаўнічых прац у апошняй чвэрці XVI стагоддзя пры пабудове Рэнесанснага палаца – будучага замка Баторыя. Пра Верхнюю царкву мы дазналіся дзякуючы даследаванням Юзафа Ядкоўскага**, які ў 1933 годзе знайшоў рэшткі храма падчас раскопаў на Старым замку. Часткі будынка, адкрытыя архіёлагамі, захаваліся на вышыню ўсяго 1-1,5 метраў. Пасля даследавання іх распілавалі, закансервавалі і перанеслі ў асобны пакой на тэрыторыі Замкавай гары, дзе яны і цяпер знаходзяцца як частка музейнай экспазіцыі. * Плінфа - характэрная для дойлідства старажытна-рускага перыяду тонкая абпаленая цэгла. Ўжывалася ў будаўніцтве Візантыі і Старажытнай Русі. ** Юзаф Ядкоўскі (1890-1950) - беларуска-польскі архіёлаг, нумізмат ды архітэктар. Заснавальнік Гарадзенскага гісторыка-архіялагічнага музея. Па ягонай ініцыятыве праводзіліся архіялагічныя даследаванні Старога Замка, распачата яго рэканструкцыя. У 2000 годзе гарадзенцы збіралі подпісы за прадастаўленне імя Ядкоўскага часткі Нёманскай набярэжнай, якая захавалася дзякуючы яму, але ўлада зварот праігнаравала.
17
Яшчэ адным помнікам сярэдневечнага дойлідства Гародні з’яўляецца Прачысценская цаква. Яна была пабудавана ў XII стагоддзі на сучас-най вуліцы Давыда Гарадзенскага ў тэхніцы рознаслаёвай муроўкі. Царква ўяўляла сабой 6-слупавы 3-нефавы* храм з прамавугольнай апсідай, які значна ўзвышаўся над астатнімі будынкамі навокал. Падмурак царквы, якога звонку і ўнутры апраўляў пяцірадовы цокаль**, меў глыбіню прыкладна з палову метра і складзаўся з камянёў розных памераў, што дадавала яму незвычайны, прываблівы да сабе выгляд. У муроўцы ж пераважала велікапамерная плінфа, а падлогу засцілалі тыповыя для гарадзенскай школы дойлідства маёлкавыя каляровыя плітачкі. Сцены былі аздоблены разнастайнымі дэкаратыўнымі дэталямі: акрамя шліфаваных камянёў розных памераў сустракаліся пліткі ў выглядзе пялёсткаў, крыжоў, квадратнай формы. Таксама прысутнічалі галаснікі***, якія надавалі царкоўным спевам асаблівае чараўніцтва. Звон жа ў гэты час, які асцярожна глядзеў з адной з вежачак, агучваў сваім звонкім голасам усё наваколле. Значныя змены ў аздабленні храма адбыліся ў першай палове XV стагоддзя, калі царква была моцна адрамантавана. Сцены аздобілі буйнапамернай цэглай-пальчаткай **** цёмна-чырвонага колеру, што дадало будынку хараства і вылучыла яго сярод іншых забудоў насычанасцю і яскравасцю колеру. Прыкладна ў 1654 годзе храм напаткаў пажар, падчас якога будынак быў знішчаны. На яго месца з другой паловы XVII стагоддзя паўсталі магільныя скляпы, а ў пачатку XVIII-ага рэшткі храма былі разабраны пры будаўніцтве манастыра базыльянак, распачатага ў 1720 годзе. * Неф - выцягнутая ад увахода да алтара прастора храма, абмежаваная па баках радамі слупоў ці калон. ** Цокаль - падножжа будынка, якое ляжыць на падмурку і часцей за ўсё выступае наперад. *** Галаснік - керамічны посуд альбо адтуліны невялікіх памераў, якія выкарыстоўваліся ў муры сцен для палягчэння націску на апорныя частакі будынку і павышэння акустычныя якасці памяшкання. **** Цэгла-пальчатка - цэгла, па кожнай неабпаленай цагліне якой майстар праводзіў рукой, чым пакідаў след ад сваіх пальцаў - чатыры баразёнкі.
18
19
20
У XII стагоддзі Гарадзенскі дзядзінец вельмі хутка расце. З гэтай прычыны будаўніцтва пачынаецца на супрацьлеглым ўзвышшы, дзе ў другой палове XII стагоддзя паўстае Княжацкі церам. Сярод будынкаў ён быў адзіным з самых прыкметных і вызначаўся сваімі значнымі памерамі, масіўнай канструкцыяй, багата аздобленай ўнутры і звонку. Церам меў 2 паверхі і, як і Ніжняя царква, быў упрыгожан шліфаваным каменнем. Гэта было месца не толькі прыёму важных асоб, але і месца адпачынку, дзе ўладары краіны маглі схавацца ад штодзённых княжацкіх клапот. У канцы ХVI - пачатку ХV стагоддзяў да церама прыбудавалі новы ганак з брусковай цэглы, што яшчэ больш прыцягвала ўвагу мінакоў да прыгожосці і багацця княжацкага збудавання. У ХIVХVI стагоддзях, калі на гары паўстаў мураваны замак, церам пачаў выконваць абарончую функцыю. Тоўстыя сцены, трывалая цэгла – вось, што казала пра штогадзіную падрыхтаванасць гораду да абароны ад варожых нападаў. Падчас перабудоў у XVI стагоддзі, якія былі распачаты Стэфанам Баторыем, церам разабралі. Але да наша часу засталіся рэшткі паўночнай часткі, якія захаваліся на вышыню 2 метраў.
21
У XII стагоддзі на тэрыторыі Ніжняга горада, які склаўся пад Замкавай гарой, была ўзведзена невялічкая, але вельмі значная для вернікаў сярэднявечнай Гародні Васкрасенская царква. Гэта быў праваслаўны храм, па аздабленню дастаткова падобны да Каложскай і Ніжняй цэркваў, які прыцягваў гараджан сваёй утульнасці і цеплынёй. Дакладнае месцазнаходжанне Васкрасенскаяй царквы ажно да нашага часу не невядома. Некаторыя лічаць, што яна знаходзіўся на месцы сучаснага Новага замку, то бок каралеўскага двара. Аднак шырокіх архіялагічных доследаў на тэрыторыі Новага Замка не праводзілася. Толькі ў 1987-1988 гады невялікі раскоп быў закладзены архіёлагам А. Краўцэвічам*. На раскопах жа 2010 года былі выяўлены рэшткі падмуркаў, але матэрыяльнае забеспячэнне ўстаноў культуры не дазволіла іх працягнуць. Па іншаму меркаванню, Васкрасенская царква была пабудвана на месцы, дзе зараз знаходзіцца пажарнае дэпо. Як доказ адсутнасці царквы на тэрыторыі Новага замку прыводзіцца інвентар Гарадзенскага стараства за 1578 год. У гэтым дакуменце няма згадкі пра храм, а гаворыцца толькі пра пабудовы, якія належылі да каралеўскага двара. Пасля служэння вернікам гораду напрацягу пракладна 500 год, Васкрасенская царква згарэла падчас пажару 1613 года, але пасля была перабудована ўжо на Рэзніцкай вуліцы (цяпер – вуліцы Кірава). У 1659 годзе царкву спасцігла цяжкая доля. У гэты час горад трываў шматлікія напады з боку войска Маскоўскага княства і, калі трымацца нататак гарадзенскага пратапопа** Юзафа Валевіча, якому было даручана правядзенне праверкі царкоўных пабудоў у 1659 годзе, “непрыяцель маскоўскі вывез царкоўныя дакументы, літургічныя начынні ды званы”. Апроч таго, былі забіты святары Стэфан Лацэвіч, Якуб Парфяновіч і Ян Бароўскі. Такім чынам, хутчэй за ўсё, царква была разбурана падчас вайны Маскоўскага княства з ВКЛ. * Аляксандр Краўцэвіч - архіёлаг, доктар гістарычных навук. Даследуе сярэднявечную гісторыю Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю ўтварэння ВКЛ. Аўтар 8 навуковых кніг. ** Пратапоп - старшы праваслаўны святар.
22
23
Адным з самых загадкавых і самых прыгожых помнікаў сярэднявечнага дойлідства Гародні з’яўляецца Чэснахрэсцкая царква. Яна мела не адно імя: пасля асвячэння будынак атрымаў назву царквы Святога Крыжа. На жаль, час не пашкадаваў сіл, каб сцерці пра яе большасць звестак і таму ведаем мы цяпер пра гэты храм вельмі мала. З гэтай жа прычыны цяжка вызначыць дакладную дату будаўніцтва. Адное што можна сказаць з упэўненасцю гэта, што знаходзілася яна на ўзбярэжжы Нёмана, сёння – набярэжнай частке вуліцы Падольнай, што недалёка ад Скідальскага рынку. Любы падарожнік, які знаходзіўся на другім баку ракі, мог адразу заўважыць выдатнае, круглае збудаванне, якое ганарыста вызірала сярод іншых хат і паказвала ўсім свае цудоўныя, шырока раскрытыя нібы вочы, вокны-разеткі*. Яны – круглыя і ажурныя – добра падкрэслівалі тып канструкцыі будынка – Чэснахрэсцкая царква належыла да храмаў-ратондаў**. Яна мела двух’ярусны купал, на якім узвышаўся крыж і адухаўляў сваім выглядам наваколее. Да першага яруса быў прыбудаваны невялічкі гаўбец, куды маглі выходзіць вернікі і атрымліваць асалоду, гледзячы на хуткую, нястрымную плынь Нёмана з вышыні. Вонкавае аздабленне храму мела некаторыя падабенства з Прачысценскай царквой – будынак таксама быў абкладзен чырвонай цэглай. * Вакно-разетка (таксама Ружа) - вялікае круглае акно, паздзеленае фігурным пляценнем на часткі ў выглядзе зоркі альбо кветкі з сіметрычна размешчанымі пялёсткамі. Сустракаецца ў цэрквах раманскага і гатычнага стыляў. ** Ратонда (ад лац. rotundus - круглы) - круглая ў пляне пабудова, часцей за ўсё ўвенчана купалам. Форму ратонды звычайна мелі хрысціянскія царквы раманскага стылю, Адраджэння і класіцызму.
25
Новы этап у жыцці замка пачынаецца ў часы валадарства Вітаўта, які стаў гарадзенскім князем у 1376 годзе і моцна змяніў выгляд старажытнай Гародні. Самы пачатак гэтага перыяда для гораду быў дастоткова цяжкім – адносіны паміж Вітаўтам і Ягайлам напаліліся, што прывяло да 50-дзённай аблогі Гародні, якую мусілі трываць жыхары. На той час Гародня была практычна цалкам драўлянай і, магчыма, яшчэ доўга прастаяла ў такім стане, калі б не выпадак. У 1398 годзе, у драўляным на той момант замку, здарыўся моцны начны пажар, у якім ледзь не загінулі Вітаўт разам з сям’ёй. Пасля гэтага, спалоханы за жыццё сваіх родных, князь вырашыў больш не будаваць драўляныя пабудовы. Так, на месцы дзядзінца паўстаў велізарны каменны замак, будаўніцтва якога было скончана ўжо ў 1400 годзе. Найбольш важнае значэнне для горада на той час займалі магчымасць абароны ад ворагаў і забеспячэнне бяспекі жыхароў. Менавта таму на замкавай гары паўсталі магутныя сцены трохметровай таўшчыні, зробленыя з вялікіх валуноў і вялікапамернай цэглы, якія дасягалі вышыні 6-8 метраў. Замак меў пяць веж, якія ганарыста ўзвышаліся над агульнай забудовай замка: вежа-брама, круглая вежа-слуп і яшчэ тры квадратныя памерам 12Х12 метраў. Вежа-брама пад якой змяшчалася турма, мела пад’ёмны мост цераз сухі роў. Ён аддзяляў замак ад гарадскога пасада і даваў яму перавагу пры аблозе. У лінію абароны таксама ўваходзіў новы каменны палац Вітаўта, аб абарончай падрыхтаванасці якога сведчылі вузкія вокны-байніцы, змешчаныя ў сцяне, звернутай ў бок горада. Так гарадзенскі замак набыў велічны, ваяўнічы выгляд, які запалохваў шматлікіх варожых захопнікаў. Новы час патрабуе новых змен, якія, на жаль, часта губяць нажытую ў ходзе гісторыі спадчыну. Так, Палац Вітаўта быў амаль цалкам разабраны пасля пабудовы палаца Стэфана Баторыя. Толькі ў дзвух месцах часткі старых будынкаў былі ўключаны ў новы палац – засталіся толькі паўночная сцяна і частка гатычнай вежы з невялічкім акенцам.
Вежа-данжон
Галоўная вежа замка, назіральны і камандны пункт падчас ваенных дзеянняў. Выконвала ролю цытадэлі, дзе зберагаўся запас правіянту і ваеннага рыштунку.
27
28
29
Другім найвядомейшым ўладальнікам гарадзенскага замку пасля Вітаўта з’яўляецца, безумоўна, Стэфан Баторый – кароль польскі і вялікі князь літоўскі, які ператварыў Гародню ў сваю галоўную рэзідэнцыю. У той час перад краўніком княства стаяла важная задача – вызваліць усходнія землі ВКЛ ад войскаў Івана Жахлівага. Каб быць бліжэй да тэатра ваенных дзеянняў, з 1579 году Стэфан Баторый фактычна пераносіць у Гародню сталіцу дзяржавы і ваенную стаўку. Кароль знаходзіў у Гародні супакой пасля сваіх пераможных паходаў, праводзіў час у паляўнічых забавах, там жа склікаў Раду Сената Рэчы Паспалітай. Стары, парадкам струхлелы на той час замак ўжо не падыходзіў для караля з яго шматлікай світай і меў патрэбу ў карэннай перабудове. Так, па загаду Стэфана Баторыя, замак Вітаўта быў ператворан у пышную каралеўскую рэзідэнцыю, якая нагадвала сваім аздабеннем італьянскі палац. Перабудова была распачата ў 1576 годзе і скончылася прыкладна ў канцы 1580-х гадоў. Па адной версіі архітэктарам лічыцца Скота з Пармы, паводле іншай – Санці Гучы*. Пасля перабудовы замак страціў гатычныя рысы, пазбавіўся шэрагу старых пабудоў ды веж і ператварыўся ў высакародны рэнесансны паляц. Тым не менш, ён не страціў свайго абарончага прызначэння, што падкрэслівалі тоўстыя вонкавыя сцены і цесная сувязь планіроўкі з іншымі замкавымі пабудовамі. З гэтага часу Верхні замак называюць Старым, што захапілася ажно да нашага часу. Трошкі пазней гэтая ж назва пачынае ўжывацца і ў дакумэнтах. У XVII стагоддзі замак пакрысе губляе абарончую ролю – ў ім знаходзяцца галоўныя каралеўскія службы. У сярэдзіне XVII стагодзя пачынаецца вайна з Масковіяй, у выніку якой, замак быў спустошаны і значна пашкоджаны. Тым не менш, у 1673 годзе на Варшаўскім сойме было прынята рашэнне аб правядзенні кожнага трэцяга генеральнага сойма Рэчы Паспалітай у Гародні. Пасяджэнні планавалася праводзіць у Старым замку, і таму паўстала пытанне аб тэрміновым аднаўленні каралеўскай рэзідэнцыі для патрэб сойма. Рамонтна-будаўнічыя працы працягваліся пяць год пад кіраўніцтвам Крыштафа Паца**. Былі знішчаны кутнія эркеры***, аконныя праёмы * Санці Гучы (іт. Santi Gucci Fiorentino, каля 1530-1600) італьянскі скульптар і архітэктар, служыў на польскіх каралёў пасля пераезду ў Польшчу ў 1550 годзе. Працаваў пры двары Стэфана Баторыя, Жыгімонта II Аўгуста, Генрыха III Валуа. Трымаўся стылю позьняга Адраджэння і маньерызму. ** Кшыштаў Жыгімонт Пац - вялікі канцлер літоўскі і таксама гарадзенскі стараста.
30
пазбаўлены каменных аблямаванняў, якія замяніў ляпны барочны дэкор. Першы гарадзенскі сойм пачаў свае пасяджэнні ў снежні 1678 года, а яго маршалкам стаў Францішак Сапега****. Падчас Паўночнай вайны Гродна зноў ператвараецца ў арэну баявых дзеянняў. Замак быў настолькі моцна разбураны шведамі, што выкарыстоўваць яго для соймаў было ўжо немагчыма. Надзеі на адраджэнне Старога замка былі канчаткова пахаваны ў 30-я гады XVIII стагоддзя, калі пачаў ажыццяўляцца плян пабудовы новага каралеўскага палаца – сённяшняга Новага замку. Стары ж, запусцелы замак усё больш разбураўся. У 1729 годзе яго будынкі з боку Нёмана абваліліся ў раку, а ў 1735 вялікія страты нанёс буйны пажар. У 40-ыя гады XVIII стагоддзя комплекс Старога замка канчаткова страціў сваё становішча як каралеўскай рэзідэнцыі і быў перабудаваны. Значныя змены ў жыцці як гораду, так і замку прынёс Трэці падзел Рэчы Паспалітай і скасаванне яе незалежнасці. Замак быў перададзены расейскаму ваеннаму ведамству, якое выкарыстоўвала старажытныя забудовы ў свайх мэтах. У часы Расейскай Імперыі тут былі афіцэрскі сход, казарма, ваенны шпіталь, склады. У 1863-1864 гады замак выкарыстоўваўся як часовы астрог для ўдзельнікаў паўстання. У XIX стагоддзі адбылася наступная перабудова замкавага комплексу - зніклі флігелі***** з боку Гараднічанкі, а на нёманскім участку сцяны быў пабудаваны корпус казармаў. Аздабленне фасадаў самога палаца было знішчана, дах пакрыты жалезам. Сцены страцілі свой дэкор, сталі чыстымі. Над цэнтральнай часткай палаца надбудавалі трэці паверх. З 1920-ага года ў замку знаходзіліся шматлікія гарадскія установы: інфекцыйная бальніца, афіцэрскае казіно; лазня, якая размяшчалася на першым паверсе, і з-за якой вада напаўняла скляпенні; пральня і інш. Толькі з пераносам музея ў замак пачынаюцца работы па яго адбудове і ўпарадкаванні навакольнай тэрыторыі. У гады Другой сусветнай вайны Старому замку пашчасціла – ён нязначна пацярпеў ад ваенных падзей. У другой палове 1940-х гадоў працягваліся архіялагічныя даследаванні, ствараліся экспазіцыі музея. Такім чынам, у Замку зараз знаходзіцца Гарадзенскі гісторыка-археалагічны музей. На жаль, аб прыгожасці замку ў часы Стэфана Баторыя цяпер нам можа нагадаць толькі макет, размешчаны ў адным з залаў музея. *** Эркер (ням. Erker) - частка памяшкання, якая выступае за паверхню фасада будынку. Яна дазваляла павялічыць ўнутраную прастору збудавання, палепшыць яго асветленасць, у сувязі з чым эркер звычайна быў зашклёны. **** Францішак Стэфан Сапега (каля 1646 - чэрвень 1686) - дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, стараста бабруйскі і браслаўскі. ***** Флігель (ням.Flugel, літаральны пераклад - крыло) - дапаможная прыбудова да будынка, якая размяшчаліся па яго баках.
32
З 1376 года Гародня перайшла ва ўдзельнае валоданне князю Вітаўту. Менавіта ён заклаў у горадзе храм, якому было наканавана стаць адным з самых буйных каталіцкіх касцёлаў Вялікага княства Літоўскага і безумоўным сімвалам горада. Фара Вітаўта была узведзена ў 1389 годзе на Рынкавай плошчы (цяпер Савецкай), якая пасля таго як горад перарос уласны дзядзiнец, стала сапраўдным цэнтрам Гародні. У той час Фара ўяўлала сабой драўляны прамавугольны будынак, пакрыты двусхільным дахам, да якога далучалась званіца. У 1403 годзе касцёл быў асвячоны ў гонар Прачыстай Божай Маці, што стала для яго другой назвай. Тым не менш, найчасцей жыхары называлі храм проста Фарай*. Разам з ратушай яна з’яўляўся сімвалам горада і сведчыла аб яго росквіце. У 1494 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандр Ягелончык некалькі разоў абнаўляў касцёл, а ў 1551 па распараджэнні каралевы Боны Сфорца храм быў адрамантаваны. Фара не аднойчы здзіўляла падарожных і пакідала ў захапленні князёў. У 1584 годзе кароль Стэфан Баторый пісаў у лісце да правінцыялу** езуіцкага ордэна Яну Паўлу Кампану: “Найбольшым і найлепшым у Вялікім княстве Літоўскім, аднак, драўляным з’яўляецца Гарадзенскі Фарны касцёл...”. Прыход Стэфана Баторыя прынёс ў архітэктуру старажытнай Гародні вялікія змены, якія закранулі таксама і Фару Вітаўта. У 1584-1587 гады па яго загадзе былы драўлны касёл быў ператвораны ў новы мураваны храм Антоніем Дзікрапам***. Менавіта тагачасны выгляд храму мы ведаем сягодня дзеля медзярыту Тамаша Макоўскага****. Тым не менш, за час свайго існавання Фара Вітаўта шмат разоў гарэла і перабудоўвалася, што не дазваляе вызнчыць дакладныя рысы будынку. Пасля чарговага пажару ў 1793 годзе храм знаходзіўся ў запусценні і Фарным стаў называцца езуіцкі касцёл на супрацьлеглым баку плошчы, а менавіта – Сабор Св. Францыска Ксаверыя. У такім стане Фара прастаяла да 1804 года. * Фара (ням. Pfarre, лац. Parochia і грэч. Рaroecia) - ў беларускім сярэдневякоўі так называўся галоўны гарадскі парафіяльны касцёл. ** Правінцыял - глава манаскага ордэна. *** Антоні Дзікарп - архітэктар ВКЛ італьянскага паходжаньня. Працаваў у стылі рэнэсансу. **** Тамаш Макоўскі - вядомы гравёр і мастак-графік, які працаваў пры двары ў Мікалая Крыштофа Радзівіла “Сіроткі”.
Вялікія змены ў жыцці Гародні адбыліся пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай і адыходу гораду да Расейскай імперыі. Была сцвярджана Літоўска-Гродзенская губернія і ўрад Расійскай Імперыі звярнуў ўвагу на тое, што ў горадзе не было ніводнага праваслаўнага храма. Аднак, у гэты час заставаўся паў-разбураны ад пажару старажытны рымска-каталіцкі храм – Фара Вітаўта. З гэтай прычыны, з’явілася думка прыстасаваць спустошаны будынак былога Фарнага касцёла пад праваслаўны храм, якога так нехапала ў пераважна каталіцкай на той час Гародні. 29-ага лютага 1804 года быў выдадзены ўказ на аднаўленне і прыстасаванне храма, а трохі пазней распачата яго перабудова. Работы па аднаўленню працягваліся каля 3 год і, нарэшце, 7-ага жніўня 1807 года каталіцкі касцёл быў цалкам ператвораны ў праваслаўную царкву праз асвячэнне будынка. Так пачаўся новы этап ў жыцці былой Фары Вітаўта. Не гледзячы на змены, што ўжо адбыліся з храмам, гэта быў далёка не канец яго архітэктурных пераўтварэнняў. 9 мая 1892 года ён моцна пацярпеў ад пажару і зноўку быў грунтоўна перабудаваны ў псеўдарускім стылі па праекце М. М. Чагіна*. Будаўнічыя працы цягнуліся 3 гады – 3 1896 па 1899 год, пасля чаго храм быў у другі раз асвечаны. Так, у 1899 годзе Фара Вітаўта набыла назву Свята Сафійскага сабору – галоўнай праваслаўнай царквы ў Гародні. Тым не менш, праваслаўнай Фара Вітаўта прабыла не доўга – ў 1919 годзе храм быў вернуты каталікам і перабудаваны ў Гарнізонны касцёл. * Мікалай Міхайлавіч Чагін (1823-1909) - архітэктар-эклектык, які кіраваў будаўніцтвам праваслаўных храмаў на захадзе Расейскай імперыі. Акадэмік архітэктуры, узнагароджаны ордэнам Святой Ганны III ступені і Святога Станіслава III ступені.
34
35
36
1 снежня 1918 года Гародня разам з Гарадзенскай губерніяй уваходзіць ў склад Літвы, але ўжо 10 красавіка 1919, падчас вайны горад быў заняты польскімі вайскамі і становіцца ўладаннямі Польскай дзяржавы. З гэтага часу Сафійскі сабор (былая Фара Вітаўта) зноў набывае статус каталіцкага храму, але выкарыстоўваецца не толькі як прыстанак веры, але і як абарончае збудаванне. Перабудован храм быў у неагатычным стылі і набыў новую адпаведную назву – Гарнізонны* касцёл. У такім стане ён і застаўся ажно да разбурэння. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл не дзейнічаў і ў 1949 годзе паводле вырашэння мясцовых улад святыню перадалі пад склад збожжа-нарыхтовак. Пазней тут знаходзіліся склады тонка-суконнага камбіната. Так Фара Вітаўта прастаяла да 1961 года – года, які раз і назаўжды вырашыў лёс найбуйнейшага каталіцкага храму Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, галоўнага праваслаўнага сабору Гародні і абарончага польскага касцёлу. 8 сакавіка 1961 года па ініцыятыве дырэктара краязнаўчага музея і «дырэктыўных органаў» гарвыканкам прыняў рашэнне № 213 «О сносе аварийного здання бывшего военного костела на Советской площади». 29 лістапада 1961 года спецыялісты “Ленвыбухпрама” і вайсковыя сапёры выканалі гэты прысуд. Знішчэнне Фары Вітаўта парушыла цэласнасць архітэктурнага ансамбля гістарычнага цэнтра Гародні і назаўсёды адняла адзін з ягоных найважнейшых сімвалаў. * Гарнізон (фр. Garnison, ад от “garnir” – забяспечваць, узбройваць) - ваенныя ўстановы і будынкі, умацаваныя для аховы і абароны ў мірны і ваенны час. Таксама войскі, якія займаюць гэтыя абарончыя пункты.
37
Одна з самых значных падзей у жыцці амаль кожнага еўрапейскага гораду – гэта атрыманне Магдэбурскага права, права на гарадское самакіраванне. Гародня яго набыла ў 1496 годзе. Згодна з прывілеем у горадзе ўводзілася пасада войта. Гараджане выводзіліся з-пад юрысдыкцыі земскіх і іншых судовых устаноў, штогод ім дазвалялася праводзіць тры кірмашы і пабудаваць млын на Нёмане, важніцу*, васкабойню, а што яшчэ значней – Ратушу. Ратуша сымбалізавала самастойнасць і незалежнасць гораду, яго багацце і развіцце. Такім чынам, у 1513 годзе ў цэнтры з’яўляецца новы будынак, адна з яскравейшых архітэктурных дамінант Гародні таго часу – Гарадская Ратуша. Яна знаходзілася недалёка ад Фары Вітаўта, на Рынкавай плошчы, якая адразу пачынае звацца Ратушнай (зараз гэта плошча Савецкая). Ратуша мела вежу з гадзіннікам, які цяпер размешчаны ў саборы Святога Францыска Ксаверыя, у наш час больш вядомага як Фарны. Сёння гэты гадзіннік слушна можна аднесці да адных з самых старадаўніх гадзіннікаў Еўропы. Ратуша мела значнасць не толькі як сімвал горада: на першым паверсе працавалі крамы, медніца**, ратушная бочка***, камора для пастрыгання сукна. Пад будынкам знаходзілася гарадская турма. На жаль, у 1660 гады Ратуша была зруйнавана ў выніку захопу горада маскоўскімі вайскамі. У стане руін яна прастаяла больш за стагоддзе, пасля чаго на яе месцы будавалі новую ратушу, але выгляд яе значна змяніўся. * Важніца - тып збудавання, у якім захоўвалі гарадзкі эталён вагаў. ** Медніца - гарадская ўстанова, дзе з медзі адліваліся манеты, крыжы, апраўленні для абразоў і іншыя вырабы. *** Ратушная бочка - бочка, якая выкарыстоўвалася як мерны посуд для сыпкіх рэчываў.
38
39
40
1784 год– год уваскрашэння аднаго з гарадскіх сімбалаў старажытнай Гародні – Гарадской ратушы. Зруйнаваная пасля зацяжной вайны з Маскоўскай дзяржавай, яна была адноўлена ў зусім іншым абліччы. Гэта быў двухпавярховы будынак у характэрнай для Гародні канца ХVІІІ стагоддзя пераходнай баракова-класіцыстычнай архітэктуры: розныя памеры вокнаў, сіметрычны парадны порцік* на шасці калонах, рустыка** на першым паверсе. Так, паменшаны на адзін паверх, новы будынак гарадской Ратушы ўвайшоў у комплекс гандлёвых радоў Ратушнай плошчы. Яшчэ адны значныя змены ў выглядзе Ратуша ператрывала пасля пажара 1885 года – яна была моцна перабудавана ў традыцыях рускай эклектыкі канца ХІХ стагоддзя. Магчыма нават сёння мы маглі б стаць сведкамі прыгажосці гэтага цудоўнага будынка, каб не жорсткае стаўленне Савецкіх улад да помнікаў гісторыі. Так, пасля Другой сусветнай вайны нязначна пашкоджаны будынак Ратушы вырашына было зруйнаваць, а на вызваленым месцы паўстала вялізная Савецкая плошча, якая дагэтуль мае такую назву. * Порцік (лац. Porticus) - крытая галярэя, перакрыцце якой абапіраецца на калоны, якія падтрымліваюць гэтую архітэкрунтую канструкцыю. Порцік, адкрыты з аднаго боку, а з процілеглага абмяжоўваецца сцяной. ** Рустыка - абліцоўванне знешніх сцен будынка або некаторых іх частак чатырохкутнымі, шчыльна прыкладзенымі адзін да аднаго камянямі, пярэдні бок якіх абчэсаны вельмі груба ці не абчэсаныя наогул.
СХЕМА РЫНКУ Ў ГАРОДНІ: 1 - Ратуша; 2 - Фара Вітаўта; 3 - дом Хлявіцкага (сёння Палац культуры Тэкстыльшчыкаў); 4 - палац Радзівілаў; 5 - палац Баторыя (цяпер Баторыеўка); 6 - Кастёл Cв Францішка Ксаверыя; 7 - калодзеж.
41
Званіца брыгітак – цудоўны помнік архітэктуры ранняга барока XVI стагоддзя, які з’яўляўся часткай архітэктурнага ансамбля Касцёлу Звеставання Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштару брыгітак у Гародні. Змяшчаўся ён ў гістарычным цэнтры гораду – на Вуліце Карла Маркса, 27, якую цяпер бясконца напаўняе роў матораў і гоман мінакоў. Калі глядзець на памер і канструкцыю вежы, то можна выказаць здагадку, што яна пачатковая была ня проста званіцай, а брамай Гародні і асвятляла ўваход падарожнікаў ў самае сэрца горада. Далейшы лёс званіцы быў дастаткова падобны да лёсу Фары Вітаўта, але нагнаў ён яе на пяць гадоў пазней – званіца была зруйнавана 3 сакавіка 1966 года. Пад аднаўленне быў закладзены падмурак, але дазволу так і не далі. Цяпер пра аднаўленне будынка размовы нават не вядзецца, бо зараз на яе месцы званіцы Брыгітак знаходзіцца праезная частка, якая пракладае шлях вадзіцеляў з гарадскога цэнтра да аўтамабільнага вакзала.
Усходняя брама Акрамя званіцы, з ансамбля комплексу знікла ўсходняя брама, якая таксама адрознівалася рэдкай раннебарочнай прыгажосцю.
42
43
44
Сёння, ідучы каля Гарадзенскага драматычнага тэатра ці наведваючы яго сцены, мала хто прыгадвае, што на яго месцы калісьці знаходзілася святое для шматлікіх жыхароў старадаўняй Гародні месца – кляштар Бернардынак. Апсідай кляштар быў звернуты да Бернардынскага касцёлу, які і па нашыя дні велічна глядзіць з узвышша на прасторы гарадскога цэнтру. Бернардынскі кляштар быў заснаваны яшчэ ў 1621 годзе Геранімам Валовічам*. З’мяшчаўся ён на пляцы, выкупленым у свой час бернардынкамі з дапамогай падканцлера літоўскага – Казімера Сапегі**. Значную ролю ў жыцці будынка, як і ў жыцці мноцтва каталіцкіх храмаў Гародні, адыграў прыход Расейскіх улад. Так, з сярэдзіны ХІХ стагоддзя фінансаванне кляштара было скарочана, а святаркі разагнаныя. Засталося толькі некалькі старых манашак. У 1853 годзе кляштар быў цалкам зачынены. У маі 1854 года будынак перадалі мужчынскаму Барысаглебскаму праваслаўнаму манастыру, а ў 1893 тут быў асвечаны храм у імя вялебнага Афанасія Берасцейскага. У будынку быў створаны іканастас, дзе знаходзілася ікона Маці Божай Адзігітрыі*** з Каложы. Прыход Першай сусветнай вайны змяніў дзейнасць будынку – у 1918 годзе ў Барыса-Глебскі манастыр быў пераведзены ў дзіцячы прытулак для дзяўчынак. З 1916 па 1930-ыя гады кляштар утрымліваў у сабе самыя розныя грамадзянскія ўстановы. У ім знаходзіліся: школа, канцылярыя, сакратарыят і Беларуская школьна-прытулкавая рада, Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны і рэдакцыя газэты “Сялянская гутарка”, беларуская кнігарня і іншыя. У 1930-я гады ў кляштары была арганізавана кравецкая гімназія. У чэрвені 1951 года вырашэннем Гарвыканкама былы касцёл, які на той час займала Будаўніча-мантажнае ўпраўленне №3, быў перададзены гарадзенскаму “Гархарчгандлю” пад склад. Праз 8 год ён быў пазначаны як інтэрнат танкасуконнага камбіната. У 70-ыя годы савецкай уладай было вырашына заснаваць у Гародні тэатр драмы, месцам для якога было абрана ўзвышша, дзе знаходзіўся будынак былога кляштару Бернардынак. Такім чынам, у 1977-1984 гады на месцы храма быў пабудаваны Гарадзенскі абласны драматычны тэатар. * Геранімам Валовіч (каля 1573-1636) - дзяржаўны дзеяч ВКЛ, пісар, падскарбі, вялікалітоўскі падканцлер, староста жамойцкі і кобрынскі. Набліжаны Жыгімонта III Вазы. ** Аляксандр Казімер Сапега (1624-1671) - рымскакаталіцкі і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, біскуп жамойцкі і віленскі, каралеўскі (духоўны) сакратар. *** Адзігітрыя (грэч.Οδηγήτρια - “паказвае шлях”, правадніца) - распаўсюджаны тып выявы Маці Божай з дзіцяткам Езусам, які, паводле падання, напісаны евангелістам Лукой.
45
На месцы сквера, што на скрыжаванні вуліцы Савецкай і Дамініканскай, дзе цяпер стаіць помнік маршалу СССР Васілю Данілавічу Сакалоўскаму, некалі стаялі Дамініканскі касцёл і кляштар. У свой час яны насычвалі духоўным святлом і прыгажосцю вуліцу, поўную ў старадаўніх камяніц. Сёння ж на скверык глядзіць Маладзёвы центар, а вакол прапануюць да прагляду і на набыццё свае вырабы і карціны гарадзенскія мастакі і майстры. Касцёл і кляштар Дамініканцаў былі заснаваны ў Гародні згодна з прывілеем Жыгімонта III Ваза ў 1632 годзе, а ў 1633 пабудаваны на сродкі Фрэдэрыка і Хрысціны Сапегаў*. Пазней храм быў асвячоны ў імя Прасвятой Дзевы Марыі Ружанцовай. У 1780-я гады драўляная забудова касцёлу была ператворана ў мураваную паводле праекта Людвіка Грынцэвіча**. У пачатку XIX стагоддзя пры дамініканскім кляштары дзейнічала некалькі адукацыйных устаноў – вышэйшы студыум***, гімназія, павятовая і парафіяльная школы. Асабліва шырокую вядомасць мела бібліятэка гарадзенскіх дамініканцаў, а таксама фізічная лабараторыя, якая на той час была выключна рэдкай з’явай. У 1840 годзе ў былых дамініканскіх мурах была адчынена мужчынская гімназія, касцёл жа быў пазбаўлены парафіі і дзейнічаў выключна як студэнцкі гімназіяльны касцёл. Нягледзячы на мноства перашкод, гімназія пры дамініканскім касцёле давала не толькі высокі ўзровень ведаў, але і выхоўвала ў вучнях асабісты светапогляд і крытычнае мысленне. Магчыма менавіта пагэтаму студэнты гімназіі сталі аднымі з актыўных ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў, што і вызначыла далейшы лёс касцёла. Пасля падаўлення паўстанцкіх хваляванняў расейскія ўлады забаранілі яго дзейнасць і размясцілі ў будынку царкву Ямбургскага ўланскага палка, а ў 1875 годзе «во избежание соблазна в местном населении» наогул знішчылі святыя пабудовы. Некранутым засталося толькі адно крыло. Зараз на месцы будынака былога кляштара знаходзіцца жылы дом, а ў былой дамініканскай школе – аддзяленне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў устаноў культуры і мастацтва Гародні. У скверыку, дзе змяшчаўся касцёл, спачатку стаяў манумент Сталіна, які ў 1973 годзе, пасля выкрыцця культу, змянілі на помнік-бюст Сакалоўскага. * Фрыдэрык Сапега (1599 - 1650) - дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ, ваявода мсціслаўскі. Трымаў Астрынскае і Гарадзенскае староствы. Першай жонкай была Хрысціна Пац (узяў у шлюб у 1623 годзе). ** Людвік Грынцэвіч (1717-1783) беларуска-літоўскі архітэктар, прадстаўнік позняга барока. *** у студыўме дамінікцы займаліся навучаннем клерыкаў (чытальнікаў) свайго ордэну.
47
48
Гісторыя кармелітаў босых* у Гародні налічвае больш за два з паловай стагоддзі. Будаўніцтва касцёла і кляштара было распачата пракладна ў 1650-ыя гады, а фундатарамі выступілі Андрэй і Цэцылія(Барбара) Катовічы**. У 1668 годзе адбылося асвячэнне касцёлу ў імя Узвышэння Святога Крыжа. На жаль, першыя драўляныя пабудовы былі знішчаны пажарам у 1730 годзе, але цераз 6 год на Маставой вуліце было распачата будаўніцтва новага мураванага касцёла і кляштара ў стылі барока, якое скончыліся толькі ў 1752 годзе. Касцёл і кляштар Кармелітаў быў непараўнальным упрыгожваннем шумнай, запоўненай людзьмі і калёсамі вуліцы. Сцены звонку былі аздоблены пілястрамі*** з кручанымі, расліннымі ўзорамі. З вышыні ж гаўбцоў і над вокнамі на вернікаў і мінакоў узнёсла глядзелі абліччы святых. Яшчэ адныя вочы, якія пазіралі на падарожніка з вышыні будыка – былі дзве шасцігранныя зоркі на гербе ордэна кармелітаў, што ўзвышаўся над самым уваходам у святыню. Унутранае аздабленне будынка таксама захапляла хараством. Храм меў тры нефы. У галоўным алтары знаходзіўся вялікі крыж, пад ім – абраз Маці Божай. Над уваходам традыцыйна размяшчаліся хоры з арганам, якія заварожвалі музыкай і спевамі падчас імшы. У Гародні кляштар і касцёл кармелітаў быў вядомы не толькі сваёй прыгажосцю. У 1734 годзе у манастыры распачалі сваю дзейнасць студыі філасофіі. Для дапамогі ў навучанні кляштар сабраў вялікую на той час бібліятэку – каля 1000 кніг. Аднак, ужо ў канцы ХVIII стагоддзя колькасць манахаў у кляштары зменшылася, і на працягу XIX стагоддзя засталося ўсяго 4 чалавекі. Кармеліты таксама адозніваліся моцнымі традыцыямі дабрачыннасці. З 1764 года яны ўтрымлівалі ў будынку кляштара шпіталь. У 1816 годзе ён быў разабраны з-за старасці, але ўвесь гэты час кармеліты ўтрымлівалі ў ім гарадскую бядноту, давалі ім вопратку, ежу і начлег. Таксама пры кляштары пастаянна пражывалі сіроты, якім ён забяспечваў харчаванне, жыллё і пачатковую адукацыю. Пасля паўстання 1830-1831 гадоў беларуска-літоўскія землі ахапілі хвалі касацыі. Першую хвалю гарадзенскія кармеліты ператрывалі. Аднак 8 красавіка 1842 года будынкі перадалі гарадскім уладам, якія прыстасавалі іх пад казармы. У пачатку ХХ ст., у сувязі з спыненнем высылкі ў Сібір арыштантаў, узнік праект размяшчэння ў будынку касцёла турмы. Аднак, ён не быў рэалізаваны з-за недахопу фінансавых сродкаў. У маі 1903 года пачалася перабудова кляштара. У выніку ад будынку засталіся фундамент і невялікая частка сцен. Сёння толькі стылізаваны банку нагадвае нам сваімі абрысамі, што тут некалі стаяў Гарадзенскі касцёл і кляштар кармелітаў. * У другой палове XVI ст. у выніку рэформаў ордэн кармелітаў падзяліўся на дзве галіны: кармеліты старых правіл ці абутыя (нерэфармаваная) і кармеліты босыя (рэфармаваная). ** Андрэй Катовіч гербу Карчак (16181682) - пісар вялікалітоўскі, маршалак і стараста гарадзенскі, войт віленкі. *** Пілястра (лац. pila - калона) дэкаратыўны прамавугольны выступ у сцяне ў форме калоны.
49
50
51
52
Наступным барочным цудам Гародні можна слушна назваць палацавы комплекс, збудаваны на беразе Нёмана ў XVIII стагоддзі – Новы замак. Яго будаўнiцтва пачалося ў 1737 годзе па праекце дрэздэнскага архітэктара Матэвуша Пёпельмана, а скончылася ў 1751-ым Іаганам Кнобелем. Але на гэтым будаўнчыя працы не скончаліся – у 1780-я гады ў замку праводзілася рэканструкцыя, галоўным архітэктарам якой з’яўляўся Джузепэ Сака. Менавіта пасля яе палац нарэшце набывае сапраўды барочны выгляд. Сярод іншых гарадскіх будынкаў Новы замак меў асаблівую значнасць не толькі як рэзiдэнцыя караля i месца правядзення соймаў, але і як цудоўны прыклад барочнай палацава-сядзібавай архітэктуры. Плян паляца быў створаны паводле традыцыйнай барочнай схемы: будынак меў два паверхі і П-падобную форму. Парадны двор стваралі бакавыя флігелі і ажурная агароджа з цэнтральнай брамай. Надзвычай цікавай рысай быў мансардавы дах з фігурнымі слыхавымі вокнамі*. Сцены былі аздоблены россыпам пілястр з фігурнымі капітэлямі, ляпнінай ды арнаментамі. Але барока быў не адзіным архітэктурным стылем, які складаў непаўторную прыгажосць будынка – сустракаліся таксама дэкаратыўныя элементы ў стылі Ракако. Адною з прыгажэйшых частак паляца, якая, на жаль, не захавалася да нашых дзён, была палацавая капліца. Яна далучалася да цэнтральнага корпуса замку і аб’ядноўвалася з ім невялічкім праходам. Капліца ўяўляла сабой прамавугольны будынак, да якога прымыкала двух’ярусная вежазваніца з гранёным шпілем. У адрозненне ад самога паляцу каплічка больш належыла да рамантычнага Ракаіля, што можна было заўважыць ў выкарыстанні аздаблення, арнаментах і скульптурных кампазіцыях. У ліпени 1944 года адзін з гарадзенскіх барочных цудаў быў разбураны нямецкая-фашысцкiмi акупантамі. У 1952 яго адбудавалі ў стылі Савецкага неакласіцызму. Доўгі час там размяшчаўся абласной камітэт КПСС, пра што неспынна паведамяе нам зорка на шпілі будынка. Сёння ж у замку знаходзіцца гарадзенскі гісторыка-археалагічны музей, а ад выдатнага палаца XVIII ст. засталася толькі брама, упрыгожаная манументальнымі пілонамі** з скульптурамі сфінксаў і амураў. * Слыхавое акно - акно ў даху будынка, прызначанае для натуральнага асвятлення і ветрання паддашкавых памяшканняў. ** Пілон (грэч. πυλών, літар. брама, уваход) масіўныя слупы, якія стаяць абапал уваходу ці ўезду на тэрыторыю палацаў, паркаў і інш.
53
Радзівілы – буйны, магнацкі род, дзейнасць якога моцна паўплывала на станаўленне и развіццё культуры Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і, безумоўна, сучаснай Беларусі. У свае часы Радзівілы мелі рэзідэнцыі практычна ва ўсіх буйных гарадах княства. Адной з такіх рэзідэнцый быў вялізарны комплекс у Гародні. Ён займаў амаль што ўвесь бок Ратушнай плошчы і яшчэ цэлы квартал за ёй. Архітэктурны праект радзівілаўскага комплексу быў выкананы ў 1738 годзе Даменікам Фантана*, але будаўнічымі працамі кіраваў штатны архітэктар князя – Аўгусцін Рашковіч. Таксама асобны чалавек быў выдзелены на ўпрыгожванне інтэр’еру будынка, а менавіта – мастакдэкаратар Гескі**. Ягоная праца, апошняя ў падрыхтоўке будынка для выкарыстання, была скончана 12 сакавіка 1744 года. На будаўніцтва і ўпрыгожванне будынка былі пакладзеныя вялікія сілы, але гэта не дзіўна – восенню таго ж году ў Гародні мусіў адбыцца сейм Рэчы Паспалітай. Палацавы комплекс Радзівілаў вытрываў Першую сусветную вайну, але быў вельмі моцна пашкоджаны падчас Другой. Канчаткова палац знік у 1939 годзе, пры так званай “рэканструкцыі”плошчы. Адзінае што засталося ад Радзівілаўскага палаца – гэта падмуркі, перакрытыя зараз пластамі з пяску і цаменту, закладзеныя вулічнай пліткай. У 2004-ым годзе горад ледзь было не страціў гэтых неацэнных, хоць і забытых шматлікімі гараджанамі, руін. У ходзе чарговай “рэстаўрацыі” плошчы, толькі ўжо сучаснага маштабу, падмуркі былога палацу хацелі знішчыць з дапамогай экскаватараў, аднак перашкодзіла група актывістаў. Менавіта гэтыя не абыякавыя да гісторыі свайго горада людзі не дазволілі здзейсніць прысуд уладаў над рэшткамі помніка гісторыі. Сёння частка Радзівілаўскага комплексу, не бачная для вачэй мінакоў, якія шпацыруюць па Савецкай плошчы, захоўвае ў сабе важную частку гісторыі рода Радзівілаў і нагадвае пра вялікае мінулае вялікага гораду. * Даменіка Фантана (іт. Domenico Fontana, 1543-1607) - італьянскі архітэктар і інжынёр. Працаваў у стылі ранняга барока. Галоўны архітэктар папскай курыі. ** Францішак Ксаверый Дамінік Гескі (каля 1700-1764) - жывапісец пры двары ў Радзівілаў, заснавальнік беларускай нацыянальнай школы манументальнага жывапісу. Найбольш вядомая праца - карціна «Тайная вячэра» ў алтары Касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.
54
55
56
Сядзіба Аўгустовак з’явілася ў Гародні ў 1760-я гады як палаўнічая рэзідэнцыя апошняга караля Рэчы Паспалітай – Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ініцыятарам будаўніцтва быў гарадзенскі стараста Антоні Тызенгаўз, а архітэктарам – знакаміты ў тыя часы Джузэпэ дэ Сака*. Будынак сядзібы сумяшчаў у сабе два архітэктурных стылю – позняе Барока і класіцызм, якія ператварала яго ў пышнае, дзівоснае сваім маштабам і вытанчанасцю збудаванне. Знаходзілася сядзіба на сучаснай вуліцы Рэпіна, а ў той час – каралеўскай алеі, дзе ганарліва красаваліся высокія грацыёзныя каштаны. Сёння месца старажытнага маёнтка займае Гарадзенская Гімназія №4. Сам жа маёнтак, на жаль, згарэў у 1915 годзе. Уцалелі толькі карчма (цяпер гэта клуб) і капліца, пабудаваная ў пачатку XIX стагоддзя для новых уладальнікаў Аўгустоўка - Обрыенаў дэ Ласі**. Да апошняга часу жывымі напамінамі аб былой славе Аўгустоўка былі два велізарных каштана – рэшткі былой каралеўскай алеі, якая вяла да паляўнічай рэзідэнцыі караля. Улетку 2011 года яны былі спілаваныя. Засталіся толькі пні больш чым метровага дыяметра з дзвума сотнямі гадавых кольцаў кожны. Разглядаючы гэтыя кольцы можна з упэўненасцю сказаць, што спілаваныя каштаны з’яўляліся аднымі з самых старых ў Беларусі. Зараз Гімназія №4 г. Гродна прапануе ўсім гарадзенцам, а таксама гасцям гораду наведаць школьны музей «Аўгустовак: гісторыя і лёс», у якім можна падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй гэтых зямель, а таксама лёсам людзей, якія жылі тут у розныя перыяды. * Джузэпэ де Сака (італ. Giuseppe de Sacco, 1735-1798) - архітэктар італьянскага паходжання. Прадстаўнік архітэктуры барока і класіцызму. У 1770-я гады кіраваў будаўнічай школай у Гародні. У 2008 годзе на беразе Гараднічанкі яму была ўсталявана бронзавая скульптура, выкананая Аляксандрам Анціпіным. ** Маўрыцый А’Браян дэ Ласі(1891-1978) - граф, польскі і беларускі грамадскі дзеяч, прэзідэнт Гародні (1930-1933). Надзея А’Браян дэ Ласі (княжна Друцкая) - пісьменніца, перакладчыца, грамадскі дзеяч. Нэллі О’Брыен дэ Ласі - апошняя спадчыніца гарадзенскага маёнтку Аўгустова, памерла ў жніўні 2012 года ў Аргенціне.
57
У першай палове XVII стагоддзя габрэйская абшчына ў Гародні была адной з трох галоўных абшчын Літвы поруч з абшчынамі Брэста і Пінска. Колькасць габрэяў у горадзе хутка расла і на 1794 год яны ўжо складалі дзве траціны жыхароў Занемання. Менавіта на занеманскім прадмесці ў другой сярэдзіне XVII стагоддзя была пабудавана драўляна сінагона ці сінагога на Фарштаце*. Знаходзіўся юдэйскi храм на ўзвышшы па сучаснай вуліцы Дарвіна, адкуль можна было назіраць за хуткімі хвалямі Нёмана і не менш хуткім ладам жыцця жыхароў. Менавіта там адчыняўся надзвычай прыгожы краявід на найбольш старажытную частку Гародні. Сінагога мела дастаткова традыцыйную для драўляных юдэйскiх храмаў таго часу форму: гэта быў прамавугольны, амаль што квадратны будынак, асноўны аб’ём якога завяршаўся так званым “ламаным” дахам** у некалькі ярусаў. З бакоў галоўнага фасаду змяшчаліся дзве вежачкі з чатырохскатнымі купаламі. Больш таго, сінагога мела алькеж***. Падобныя канструкцыі былі таксама ў драўляных сінагог ў Магілёве, Воўпе, Заблудаве (горад у Польшчы на паўднёвым ўсходзе ад Беластоку) і інш. Выключнай прыгажосцю адрознівалася ўнутранае аздабленне святыні. Аднойчы зайшоўшы ў храм, чалавек надоўга заставаўся ўражаным прыгажосцю яе ўбранства, багаццем разьбяных узораў і арнаментаў, грацыяй высокіх кручаных менор і ажурных падсвечнікаў. Сцены пакрывалі россыпы біблейскіх вершаў і малітваў. У прыватнасці, вельмі прыгожа была ўпрыгожана столь. Трэба адзначыць, што ў юдэйскіх храмах з даўніх часоў існуе падзел паміж мужчынамі і жанчынамі падчас малітвы. Таму ў паўночнай і паўднёвай частцы першага паверха драўлянай сінагогі была асобныя зоны, прызначаныя для жанчын. Сінагога доўгі час была рэлігійным прыстанкам габрэйскага насельніцтва гарадзенскага Занемання, але ў перыяд Другой сусветнай вайны, летам 1941 года сінагога загінула пры бамбёжцы. * Фарштат (ням. Vorstadt) - паселішча, якое знаходзицца па-за межамі горада. ** Ламаны дах - дах, які мае згібы па цэнтры схілу (адзін ці больш), што стварае на іх залом, таму атрыманая ў выніку форма атрымліваецца ламанай. Гэта дазваляе павялічыць плошчу жылога памяшкання і вышыню столі. *** Алькеж - кутняя адасобленая частка будынка, якая выступае звонку за паверхню сцен. Спачатку прызначаліся для стралковай абароны і выкарыстоўваліся ў замкавых вежах. Потым сталі характэрнай рысай для шляхецкіх сядзібаў Польшчы, Беларусі і Заходняй Украіны XVII-XVIII стагоддзя.
58
59
60
Адной з самых цікавых мясцін старой і сучаснай Гародні з’яўляецца сённяшняя плошча Тызенгаўза, раней Палацавая альбо Губернатарская*. Плошча – шэдэўр архітэктара Джузэпэ Сака і ягонага мецэната Антонія Тызенгаўза, які марыў пераўтварыць Гародню ў “квітнеючую Галандыю на Нёмане”. У XVIII стагоддзі па праекце Джузэпэ Сака і Іагана Мёзера** на былой Губернатарскай плошчы быў пабудован палац для сям’і Тызенгаўзаў. Гэта была цудоўная пабудова, якая бясконца вабіла сваім хараством мінакоў ды падарожных і не заставалася без увагі фатографаў расейскага часу. Прыгожы, двухпавярховы будынак з шпілем, які ганарліва глядзеў на наваколле, аблямоўвала каваная ажурная агароджа. На кожным яе слупе сядзеў у чаканні ночы віты чыгунны газавы ліхтар. Раней на палацы, дзе потым з’явіўся шпіль, ўзвышалася фігура антычнай багіні Цэрэры з факелам сухога чартапалоху у руках***. Яна спальвала ўсе беды і няшчасці гаспадароў палаца. Палац Тызенгаўза мее значнасць не толькі як помнік архітэктуры, але як месца, дзе адбылася падзея, якая надоўга змяніла ход гісторыі. Менавіта там Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падпісаў адмову ад каралеўскай кароны, чым назаўсёды скончыў існаванне славутай і вялікай дзяржавы – Рэчы Паспалітай. Палац Тызенгаўза згарэў летам 1915 года ў часе баёў за горад. Цяпер у яго падвалах пахаваны савецкія жаўнеры, а зверху гарыць “вечны агонь”. Па іроніі лёсу, на франтончыку**** палаца аж да 1915 года знаходзілася каралеўская карона той дзяржавы, якая перастала існаваць у гэтым будынку. * Сучасная плошча А. Тызэнгаўза за час свайго жыцця мела шмат назваў: Тэатральная, Палацавая (расейск. Дворцовая), Вітаўта (польск. Witolda), Волі (польск. Wolnosci), Леніна (1939-1990). У 1990-я плошча яна была падзелена. Старой частцы была дадзена імя Тызенгаўза, а новай - плошчы Леніна. ** Іаган Мёзер - нямецкі архітэктар, які працаваў у Гародні. Прыняў удзел у стварэнні пляна Гарадніцы і плошчы Тызенгаўза. У 1775 годзе, пакрыўджаны нявыплатай грошай і грубасцю А. Тызенгаўза, пакінуў Гародню. *** Чартапалох азначае грэх, смутак, праклён Бога пры выгнанні з раю. У рымскай міфалогіі Цэрэра, заступніца ўрадлівасці і ўраджаю, запальвае факел з сухога, чартапалоху. **** Франтон - трохкутнае завяршэнне будынка, абмежаванае з бакоў двухспадным дахам, а знізу карнізам.
Сучасныя плошчы Леніна і Тызенгаўза, а калісьці адзіная Палацавая плошча альбо плошча Вітаўта, з’яўляюцца аднымі з самых шматлюдных і шумных месцаў Гародн. Там нярэдка стаяць у заторах машыны і бясконца мітусяцца мінакі. Мала хто з іх задумляецца пра тое, як моцна змянілася гэтае месца і яку значнасць яно мае. Праходзячы па вуліцы Дзяржынскага, з левага боку пазіраючы на воды Гараднічанкі, а з правага на плошчу Леніна, дзе калісьці таксама было рэчышча ракі*, можна заўважыць буйное скрыжаванне поўнае аўтамабілей. Менавіта там была пабудавана Царква Святога Аляксандра Неўскага ў гонар выратавання імператара Аляксандра II ад замаху 4 красавіка 1866 году. Вырашэнне аб яе будаўніцтве было прынята 20-ага красавіка таго ж году на Гарадзенскім высакародным сходзе. Асабліва цікава, што для даху святыні была выкарыстана бляха са старажытнага кляштара картэзіянцаў у Бярозе**, ліквідаванага ў свае часы царскімі ўладамі. 4 красавіка 1870 года царква была асвечана біскупам Ковенскім Язэпам. У 1906-1907 гады царква была рэканструявана па праекце архітэктара І. К. Плотнікава. Так, на храме з’явіўся дэкор ў псеўдарускім стылі. З заходняга боку быў прыбудаваны бабінец***, а над ім узвялі тры купалы. На жаль, пасля перабудовы з уваходу ў царкву назаўсёды знік абраз з выявай Аляксандра Неўскага. У 1921 годзе, ў адпаведнасці з Рыжскай мірнай дамовай, Гарадзенская губернія адышла да Польшчы і святыня выкарыстоўвалася праваслаўнымі салдатамі польскага войска. Так яна прастаяла недоўга – у 1938 годзе польскія ўлады, нягледзячы на пратэсты духавенства і вернікаў, разбурылі царкву, палічыўшы, што яе аблічча мае «антыпольскі сэнс». У пастанове аб разбурэнні гаварылася, што храм перашкаджае правільнаму руху і пляц Вольнасці (плошча Тызенгаўза), неабходзен гораду для парадаў і ўрачыстых цырымоніяў****. Наўзамен была дадзена згода на будаўніцтва новай царквы на сучаснай вуліцы Захарава, дзе нават заклалі падмурак. Закладка новага храму была праведзена 3 траўня – у Дзень польскай Канстытуцыі. 10 ж траўня, нягледзячы на забарону духоўных уладаў, з Аляксандра-Неўскай царквы вынеслі Святыя дары, антымінс***** і прастол. Увечары ў храме замкнуліся рабочыя і пачалі разбіраць яе знутры. Плошча ў гэты час была ачэплена салдатамі і паліцыянтамі, якія не дазвалялі перашкаджаць знішчэнню святыні. Новая царква так і не была пабудавана.
62
* У 1980-я гады плошча Леніна (колішняя Тызенгаўза) была пашырана ўдвая за кошт частковага засыпання рэчышча Гараднічанкі. ** Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў (2-ая палова XVII ст.) - помнік дойлідства сталага барока. Пасля паўстання 1863-1864 гг. рускія пачалі разбіраць будынкі кляштара і будаваць з іх казармы. Так, у наш час захаваліся толькі рэшткі паўднёвай і заходняй частак. *** Бабінец - прыбудова да храма з боку галоўнага фасаду, часта перад самым уваходам, над якой узводзілі званіцу. **** Антымніс - чатырохкутная, шаўковая або ільняная хустка з ушытай ў яго часціцай мошчаў святога пакутніка.
63
64
У XIX стагоддзі ў Гародні кіпела і бурліла жыццё, шырыліся гандлёвыя рады, будаваліся крамы і гатэлі для шматлікіх гасцей. Адным з такіх будынкаў стаў гатэль “Эўрапейскі”, закладзены ў 1850-ыя годы Меерам і Сімай Капланамі. Ён, багата аздоблены разнастайнымі архітэктурнымі элементамі, чыгуннымі гаўбцамі ды вітымі арнаментаімі, быў шэдэўрам гарадзенскай эклектычнай архітэктуры. Капланы, пацярпеўшы падчас пажара 1885 года*, былі вымушаны прадаць будынак. Так, у гатэля змяніліся яшчэ не адныя ўладальнікі. Нават напрацягу некаторага часу кіраўніком працаваў Карл Алеша – бацька вядомага пісьменніка Юрыя Алешы**, дзяцінства якога прайшло ў Гародні. Крок за крокам гатэль павялічваўся і набываў вядомасць. У 1930-ыя ў ім было ўжо 31 нумар з ваннымі пакоямі. Мінімальны кошт пражывання ў суткі складала 2 злотых 50 грошаў. У гады Другой сусветнай вайны будынак сільна пацярпеў, але у 1947 годзе быў складзены праект яго аднаўлення. Не гледзячы на гэта, па нявызначаных матывах, будынак цалкам знеслі. 19 сакавіка 1959 дзяржаўная камісія прыняла да эксплуатацыі будынак універмага. Пабудован ён быў у чатыры паверхі, у стыле сталінскага ампіра. Гатэль “Эўрапейскі” быў не адзінай ахвярай “добраўпарадкавання” вуліцы Савецкай*** – падчас будаўніцтва гандлёвага дому зруйнавалі таксама шэраг старжытных камяніц, якія складалі неад’емную частку архітэктурнага комплексу гістарычнай забудовы гораду. Яшчэ адной значнай стратай стаў кінатэатр «Спартак»****, што размяшчаўся побач з гатэлем. Ён быў аднагодкам з старэйшым гарадзенскім кінатэатрам «Чырвоная Зорка»*****. Пасля з’яўлення ў горадзе новых кінатэатраў «Спартак» страціў сваю папулярнасць і быў зачынены. Дзеля пашырэння гандлёвых плошчаў універмага, 29 верасня 1969 гарвыканкам прыняў рашэнне аб зносе будынка разам з гасцініцай «Беларусь» (зараз дом № 20) і іншай забудовай вуліцы. * 29 мая 1885 года ў Гародні ўспыхнуў моцны пажар, які знішчыў большую частку старога горада. Пасля яго адбудова будынкаў праводзілася ў стылі эклектыкі. ** Юры Карлавіч Алеша (1899 -1960) - савецкі пісьменнік-празаік, таксама паэт і кінасцэнарыст. Вядомы творамі “Тры таўстуна”, “Зайздрасць”, “Жабрак” і інш. *** назву “Савецкай” вуліца атрымала ў адпаведны савецкі час. Першапачаткова (з XIV cт.) яна звалася Віленскай, ў расейскі час Сафійскай ды Саборнай (1864), пры нямецкай акупацыі - Hildenburg (Tannenberg) Straße. **** да савецкіх часоў кінатэатр “Ліра” і “Апола”. ***** 7 траўня 1914 г. капітанам С.Н.Манастырскім быў закладзен кінатэатр “Чырвоная зорка”. Першапачаткова ён меў назву «Эдэн», якое потым мянялася на “Palac”, “Polonija”, “Pan”.
65
Першай чыгункай, пракладзенай на беларускай зямлі, была чыгунка, якая звязвала Гародню з Парэччам і з’яўлялась часткай чыгуначнай магістралі Пецярбург-Варшава, здадзенай у выкарыстанне 27 снежня 1862 года. Хутка пасля пачатку будаўніцтва дарогі ў Гародні паўстаў драўляны, досыць сціплага выгляду, вакзал. У 1868 годзе яго змяніў новы будынак, які больш нагадваў каралеўскі паляц і які стаў сапраўдным упрыгажэннем горада. Новы вакзал быў яркім прыкладам эклектычнай архітэктуры. У ім спалучаліся элементы класіцызму, строгая сіметрыя, паўкалоны і пілястры тасканскага ордэра*. Вакзал уяўляў сабой збудаванне з двухпавярховай цэнтральнай часткай, злучанай галерэямі** з двума флігелямі. Часткі сцен паміж вокнамі былі пакрыты дэкараваны рустам***, які надаваў будынку хараства. У цэнтральнай частцы вакзала размяшчаўся галоўны ўваход, на першым паверсе – вестыбюль і касы, на другім – службовыя памяшканні, а ў бакавых крылах – залы чакання. Ужо ў 1890 годзе на станцыю Гродна прыбыло больш за 60 тысяч пасажыраў, што гаворыць аб важнасці горада як звяна чыгуначных шляхоў. Менавіта ў гэты перыяд былыя залы чакання пераўтварыліся ў калідорыпраходы, над якімі замест суцэльнага даху знаходзіліся светавыя шкляныя пакрыцці, як у цяпліцах. Такія канструкцыі былі вельмі папулярныя на тагачасных вакзалах, бо спрыяла добрай асветленасці будынка. Перон гарадзенскага вакзалу быў заўсёды поўны ўсялякіх рэчаў – там складаліся разнастайныя грузы: бочкі, куфры*, чамаданы; стаяла добра вядомая і цяпер тачка вакзальных насільшчыкаў. На сценах віселі газавыя ліхтары, якія асвятлялі шлях падарожнікам ў ночы. Злева ад будынка, за вагонамі знаходзіліся чыгуначныя пакгаўзы-склады**. Яны былі бадай што аднагодкамі самога вакзала, але іх знеслі, будуючы стаянку перад польскім консульствам. Насупраць ж бакавой сцяны знаходзілася чыгуначная калонка, якая ўжывалася для залівання вады ў катлы паравозаў і нават была прыдатная для тушэння пажараў. Таксама прысутнічала чыгуначнае дэпо для рамонту паравозаў, перабудаванае ў пасляваенныя гады ў жылы дом. Сёння гэты вялікі закінуты будынак стаіць каля былога аўтамабільнага пераезда праз чыгунку. У 1985 годзе адбыўся апошні актам разбурэння старога Гродна ў савецкі час – знос чыгуначнага вакзалу. Яшчэ б некалькі год да распаду СССР і старажытныя вакзальныя пабудовы цешылі б нашае вока аж да сённяшняга дня. * Архітэктурныя ордэры (лац. Ordo - лад, парадак) - тыпы архітэктурнай кампазіцыі калон, кожны з якіх мае характэрныя сістэмы прапорцыяў, элементаў і іх ўзаемаразмяшчэння. ** Галерэя (фр.galerie, італ. galleria) - выцягнутае ў даўжыню крытае памяшканне-пераход паміж часткамі будынка. *** Руст (лац. rusticus - просты, немудрагелісты) рэльефнае абліцоўванне сцен камянямі з груба абчасанай, выпуклай паверхняй.
67
Вось мы і на вакзале ... Апошняя станцыя страчанай спадчыны Гародні. Апошняя? Не, далёка не апошняя. Год за годам горад мяняе аблічча. Безумоўна, урбанізацыя і індустрыялізацыя гарадской прасторы – працэсы натуральныя, бо развіццё нельга спыніць. Але якім павінна быць гэтае развіццё? Ці абавязкова яно спалучана з знішчэннем старых, але гістарычна значных будынкаў? Старажылы гораду ўздыхаюць, кажучы, што Гародню цяжка ўжо пазнаць, а гарадзенскія гісторыкі вядуць нястомную барацьбу супраць горадабудаўнікоў. Сёння дзеля “добраўпарадкавання” горада знішчаюцца шматлікія будынка XX стагоддзя. У 2006 годзе на скрыжаванні вуліц Горкага і 17-ага верасня, былы магазін “Гарачы хлеб”, а ў XX стагоддзі значнае збудаванне ў стылі канструктывізм, было параўняна з зямлёй. У 2009 годзе Гродна страціў першую электрастанцыю горада, пабудованную ў 1900 годзе. Літаральна год таму, на вуліцы Карла Маркса, ад пабудовы 1870 году, якая належыла да архітэктурных помнікаў гораду, засталася толькі сцяна першага паверха. Мы больш не жывем у перыяд войнаў або саветаў, калі старадаўнія збудаванні бязлітасна знішчаліся, аднак гістарычныя будынкі Гародні працягваюць знікаць. Горад мяняецца – нешта губляе, нешта набывае. Але якім хочуць бачыць яго самі гарадзенцы вырашаць толькі ім.
68
СПІС ЛІТАРАТУРЫ: 1. Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада, Калектыў аўтараў: Карнялюк В., Швед В. і інш., Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012, (Гарадзенская бібліятэка). ISBN 978-83-61617-85-3. 2. В.В. Патліс, Фара Вітаўта. Памяць. Гродна, Мінск, Б еларуская энцыклапедыя, 1999 3. Тамара Габрусь, Зруйнаваныя святыні, Страчаная спадчына, Менск, Полымя, 1998. 4. А.М. Кушнярэвіч, Культавае дойлідства Беларусі XIII-XVI стст., Мінск, Навука і тэхніка, 1993. 5. В.М. Царук, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Гродна, 2000. 6. М.А. Ткачоў, Замкі Беларусі (XIII-XVII ст.), Мінск, Полымя, 1977 год выдання. 7. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — ГроднаВроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. ISBN 978-93-61617-77-8 8. Аляксееў Л. В. , Гродна і помнікі Панямоння ,Мінск: Беларуская навука, 1996. ISBN 5-343-01410-0. 9. А. А. Трусаў, В. Е. Собаль, Н. I. Здановіч. Стары замак у Гродне XI—XVIII стст.: Гіст.-археал. нарыс, Мінск: Навука і тэхніка, 1993, ISBN 5-343-01429-1. 10. В. В. Швед, А. П. Госцеў, А. А. Дабрыян. Горадзен. Аповяды з гісторыі горада (10 ст. - сярэдзіна 16 ст.), Гродна, 1996. 11. Ю. В. Кітурка, В. М. Царук Гродзенскія замкі: гісторыкаархітэктурны нарыс - Слонім: Слонімская друкарня, 2009. ISBN 978-985-6602-77-4. 1. Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада, Калектыў аўтараў: Карнялюк В., Швед В. і інш., Гродна-Вроцлаў:
70