Праграма IV Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (Гродна, 16-18 траўня 2014 г.) 16 траўня, пятніца 09.00-11.30
Рэгістрацыя ўдзельнікаў
11.30-12.00
Урачыстае адкрыццё Фестывалю. Прывітальныя словы ад арганізатараў Фестывалю, уводзіны ў праграму Фестывалю
12.00-12.45
Адкрыццё выставы маладых беларускіх фатографаў BY NOW Прэзентацыя праекта “Рэтра-сукенка”, а таксама выставы малюнкаў, намаляваных шыннай крошкай
13.15-15.45
Навучаемся сакрэтам журналістыкі ад майстроў. Майстар-класы ў “Тваім стылі”:
Глеб Лабадзенка. “Рэпартаж: факты і фарбы” Вольга Тамашэўская. “Журналістыка і бізнес: як журналіст можа паўплываць на сітуацыю ў эканоміцы?” Яўген Валошын. “Следчы метад. Цяжкая артылерыя ў журналістыцы” Дзмітрый Сурнін. “Дзе схаваныя гісторыі, праз каго іх распавядаць і дзе знайсці героя?” 16.15-18.15
Гародня журналісцкая: шпацыр па горадзе з экскурсаводам
19.30-21.30
Асацыяцыя “Белфільм” прадстаўляе: вечар сучаснага беларускага дакументальнага кіно. Сустрэча з рэжысёрамі Алегам Дашкевічам, Галінай Адамовіч і Віктарам Дашуком. Галіна Адамовіч — кінарэжысёр студыі "Летапіс", аўтарка шматлікіх дакументальных кіно, лаўрэатка нацыянальных і міжнародных фестываляў. Яе стужкі добра вядомы за мяжой, але ў Беларусі дэманструюцца рэдка. Віктар Дашук - кінарэжысёр-дакументаліст, зняў па ўласных сцэнарах больш за 80 дакументальных стужак і дзве мастацкія ("Двое на острове слез", 1986 і "Сладкий яд любви", 1995). Народны артыст БССР, лаўрэат шматлікіх фестываляў. Алег Дашкевіч - рэжысёр-дакументаліст, старшыня заснаванай у 2010 годзе асацыяцыі BelFilm.