Гарады, прыязныя да сталых людзей Дапаможнік
Disclaimers Translated into Belarusian by NGO “Centre “The Third Sector” from Global age-friendly cities: a guide, 2007. WHO is not responsible for the content or accuracy of this translation. In the event of any inconsistency between the English and the Belarusian, the original English version shall be the binding and authentic version. Translated into Belarusian by NGO “Centre “The Third Sector” from A guide to using core indicators: measuring the age-friendliness of cities, 2015. WHO is not responsible for the content or accuracy of this translation. In the event of any inconsistency between the English and the Belarusian, the original English version shall be the binding and authentic version.
ЗМЕСТ Уводзіны 3 Канцэпт і сетка гарадоў, прыязных да сталых людзей
9
Індыкатары і іх развіццё
10
8 асноўных сфераў прыязнасці да сталых людзей 16 Вулічная прастора і будынкі 16 Транспарт 26 Жытло 39 Удзел у жыцці грамадства 49 Павага і сацыяльная ўключанасць 60 Грамадскі ўдзел і занятасць 69 Камунікацыя і інфармацыя 80 Сацыяльная абарона і ахова здароўя 89 Як карыстацца дапаможнікам 99 Карысныя дадаткі 101 Вынікі даследавання патрэбаў сталых жыхароў Гродна 101 Відэа-ролікі пра прыязнасць Гродна да сталых людзей 102 Платформа з лепшымі практыкамі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей (па-ангельску) 103 Прыклады планаў гарадскіх стратэгій прыязнасці да сталых людзей з розных краінаў 103 Рэзалюцыя міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння” 104
УВОДЗІНЫ Ініцыятывы гарадоў, прыязных да сталых людзей: адказ на збег тэндэнцый сталення ды ўрбанізацыі Насельніцтва свету ў наш час праходзіць праз дзве гістарычна значныя змены - хуткае сталенне і ўрбанізацыю. У выніку, колькасць сталых людзей, што жывуць у гарадскім асяроддзі, неверагодна ўзрастае. У большасці краінаў група з самым вялікім прыростам - тыя, каму 60 і больш. Чакаецца, што колькасць людзей у гэтай узроставай групе павялічыцца з 841 мільёна ў 2013 годзе да больш за 2 мільярды чалавек да 2050 года, прадстаўляючы амаль падвоеную прапорцыю такога насельніцтва свету з 11,7% у 2013 годзе да 21,1% у 2050 г. (1) Доля сталага насельніцтва таксама расце хутчэй у менш развітых краіных і рэгіёнах свету, чым у больш развітых рэгіёнах. Чакаецца, што да 2047 года колькасць людзей ва ўзросце 60 і болей гадоў перабольшыць колькасць дзяцей да15 год упершыню ў глабальнай гісторыі (1). У Беларусі на 1 студзеня 2016 г. 24,8% ад агульнай колькасці насель-
3
ніцтва складалі людзі, старэйшыя за працаздольны ўзрост (мужчыны – 60 год і больш, жанчыны – 55 год і больш). Жанчыны ў агульнай колькасці сталага насельніцтва складалі 65% (1267,3 тыс. чалавек), мужчыны – 35% (688,2 тыс. чалавек). Па прагнозах Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, доля асобаў ва ўзросце, вышэй за працаздольны, можа скласці да 2030 года 31% (2). Насельніцтва гарадоў таксама ўстойліва павялічваецца па ўсёй планеце, і значна больш у менш развітых частках свету. У 2007 годзе больш за палову насельцтва свету жылі ў гарадскіх прасторах (3). Чакаецца, што да 2050 года гэты адсотак павялічыцца да 70% (4). Штогод колькасць гарадскіх жыхароў павялічваецца прыблізна на 60 мільёнаў чалавек (5). Да 2050 года гарадское насельніцтва павялічыцца амаль удвая ў параўнанні з 2009 годам, з 3,4 мільярдаў да 6,3 мільярдаў чалавек (3). Большасць прыросту насельніцтва
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
гарадоў у бліжэйшыя 30 год абдудзецца ў тых краінах, што развіваюцца. У Беларусі сёння ў гарадах жыве 1,7 млн. чалавек (мужчыны – 0,5 млн., жанчыны – 1,2 млн.), а ў сельскай мясцовасці – 0,7 млн. чалавек (мужчыны – 0,2 млн., жанчыны – 0,5 млн.). На 1000 сталых мужчын у гарадах прыходзіцца 1834 сталыя жанчыны (у вёсцы 1859 сталых жанчын). (2) Паколькі гэтыя дзве дэмаграфічныя змены працягваюць аказваць уплыў на многія часткі свету, сталенне і здароўе ў гарадскіх умовах становіцца прыярытэтным пытаннем як у развітых краінах, так і ў тых краінах, якія развіваюцца. Выклікі і магчымасці, якія з’яўляюцца ў сувязі з урбанізацыяй (5) і сталеннем насельніцтва (6) адпаведна, актыўна разглядаюцца; вынікі збегу гэтых дзвюх тэндэнцый, аднак, толькі пачынаюць быць зразумелымі. У адказ на сталенне насельніцтва і пашырэнне неінфекцыйных захворванняў, паслугі аховы здароўя ўсё больш пераарыентоўваюцца на прасоўванне здаровага ладу жыц-
ця, прафілактыкі захворванняў, інваліднасці і кволасці, кіраванне спадарожнымі захворваннямі, доўгатэрміновы догляд, памяншаючы непатрэбную інстытуцыялізацыю. Акрамя сферы аховы здароўя, аспекты натуральнага і створанага асяроддзя, сацыяльныя паслугі і праграмы, культурніцкія адносіны, сацыяльны капітал, роўнасць ды інклюзія - усе яны ўплываюць на ступень, да якой сталыя людзі могуць функцыянаваць і прымаць удзел у жыцці грамадства. Сталым рэзідэнтам неабходныя пэўныя ўмовы жыцця ў адказ на тыя фізічныя, ментальныя ды сацыяльныя змены, якія яны праходзяць у выніку біялагічнага сталення. Такіх умоваў можа асабліва не хапаць у гарадскім асяроддзі, якое, у прынцыпе, не было створана для пражывання насельніцтва ў пераважна сталым узросце. “Горад, прыязны да сталых людзей” - гэта інклюзіўнае і дасяжнае асяроддзе, якое аптымізуе магчымасці для здароўя, удзелу і бяспекі для ўсіх людзей, такім чынам, каб забяспечыць якаснае і дастойнае жыццё тым людзям, якія сталеюць. У прыватнасці, у горадзе, прыязным
4
да сталых людзей, палітыка, паслугі, умовы і структуры падтрымліваюць і даюць магчымасць для дастойнага сталення наступным чынам: - Прызнаючы шырокі спектр магчымасцяў і рэсурсаў сярод сталых людзей; - Прагназуючы і гнутка адказваючы на патрэбы і перавагі сталых людзей; - Паважаючы рашэнні і выбар ладу жыцця сталых людзей; - Абараняючы тых, хто знаходзіцца ў самым безабаронным становішчы; - Прасоўваючы інклюзію сталых людзей і іх унёсак ва ўсе сферы жыцця грамадства (7). Каб цалкам зразумець канцэпцыю прыязнасці да сталых людзей, варта прачытаць “Глабальны гід гарадоў, грыязных да сталых людзей”, распрацаваны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (7). Гэты гід базуецца на пазіцыі ды ўнёску сталых людзей, іх апекуноў і прадстаўнікоў сервісаў, сабраных у 33 гарадах з усіх 6 рэгіёнаў СУАЗ: Афрыкі, Амерыкаў, Усходняга Міжземнамор’я,
5
Еўропы, Паўднёва-Усходняй Азіі ды Заходняй часткі Ціхага акіяна. Гід факусуецца на 8 асноўных сферах гарадскога жыцця, якія ўключаюць у сябе вызначальныя рысы здароўя і дабрабыту: вулічная прастора і будынкі, транспарт, жытло, павага і сацыяльная ўключанасць, грамадскі ўдзел і занятасць, удзел у жыцці грамадства, падтрымка супольнасці і ахова здароўя, камунікацыя ды інфармацыя. Дзеля таго, каб дапамагчы гарадам стаць больш прыязнымі да сталых людзей і спрыяць узаемнаму навучанню і ўзаемападтрымцы, СУАЗ стварыла Глабальную сетку гарадоў і супольнасцей, прыязных да сталых людзей у 2010 годзе. Глабальная сетка гарадоў і супольнасцей, прыязных да сталых людзей (ГСГСПСЛ) злучае гарады і супольнасці, якія падзяляюць абавязацельства стаць больш прыязнымі да сталых людзей. Задача Сеткі складаецца ў фасілітацыі абмену інфармацыяй і лепшымі практыкамі, у тэхнічнай падтрымцы і на-
вучанні, а таксама ў дапамозе па забеспячэнні мераў, якія былі б
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
адпаведнымі, устойлівымі і эканамічна эфектыўнымі. Гарады і супольнасці, якія ўдзельнічаюць у Сетцы, абавязуюцца пастаянна ацэньваць і паляпшаць уласную прыязнасць да сталых людзей, а таксама адаптаваць свае структуры, палітыку, умовы і паслугі, каб яны былі дасяжнымі ды інклюзіўнымі для сталых людзей з рознымі патрэбамі і магчымасцямі.
ВЕЛЬМІ ВАЖНА ЗВЯРТАЦЬ АДНОЛЬКАВУЮ ЎВАГУ ЯК НА САЦЫЯЛЬНЫЯ, ТАК І НА ФІЗІЧНЫЯ АСПЕКТЫ ГРАМАДСКАГА АСЯРОДДЗЯ, КАБ АПЕРАТЫЎНА РЭАГАВАЦЬ НА ПАТРЭБЫ І ЖАДАННІ СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ І ПРАСОЎВАЦЬ ІХ ЗДАРОЎЕ І ДАБРАБЫТ.
пастаноўкі мэтаў і задач, звязаных з імі. Індыкатары могуць выкарыстоўвацца для вызначэння базавага ўзроўню прыязнасці горада да сталых людзей і маніторынгу зменаў па меры таго, як робяцца крокі па паляпшэнні сітуацыі. Маніторынг і ацэнка - адметныя рысы пазітыўных практык публічнага здароўя. Індыкатары як такія мусяць быць неад’емнай часткай сістэмы справаздачнасці, арыентаванай на вынік, для ініцыятываў гарадоў, прыязных да сталых людзей. Гэтыя індыкатары могуць таксама быць выкарыстаны для ўзмацнення палітычнага ды сацыяльнага ўплыву, які, у сваю чаргу, можа прывесці да далейшага прасоўвання ды ўстойлівасці гарадоў, прыязных да сталых людзей.
Рамачныя ўмовы і індыкатары могуць быць карысныя для агульнага разумення паміж стэйкхолдэрамі наконт ключавых вымярэнняў прыязнасці да сталых людзей, якія ацэньваюцца ў іх гарадах, і для
6
СПАСЫЛКІ НА КРЫНІЦЫ (“Уводзіны”) 1. World population ageing 2013. New York: United Nations Department of Economic and Social Affairs, Population Division; 2013 (http://www.un.org/en/development/ desa/population/publications/pdf/ageing/WorldPopulationAgeingReport2013. pdf, accessed 28 May 2014) 2. Отчет о выполнении Региональной стратегии осуществления Мадридского международного плана действий по проблемам старения в Республике Беларусь. Минск, 2016 (http://www.unece.org/fileadmin/DAM/pau/age/country_ rpts/2017/BLR-report-RUS.pdf, доступ от 25.03.2018) 3. World urbanization prospects: the 2009 revision. New York: United Nations Department of Economic and Social Affairs, Population Division; 2010 (http:// www.un.org/en/development/desa/population/publications/pdf/urbanization/ urbanizationwallchart2009.pdf, accessed 1 May 2014) 4. Beard JR, Petitot C. Ageing and urbanization: can cities be designed to foster active aging? Pub Health Rev. 2010; 32(2):427-50. 5. World Health Organization & United Nations Human Settlements Programme (UN-Habitat). Hidden cities: Unmasking and overcoming health inequities in urban settings. Kobe: World Health Organization; 2010 (http://www.who.int/kobe_ centre/publications/hidden_cities2010/en/, accessed 17 April 2014). 6. World Health Organization & U.S. National Institute of Aging. Global health and ageing. Geneva: World Health Organization; 2011 (http://www.who.int/ageing/ publications/global_health.pdf, accessed 3 June 2014). 7. Global age-friendly cities: a guide. Geneva: World Health Organization; 2007 (http://www.who.int/ageing/publications/Global_age_friendly_cities_Guide_ English.pdf, accessed 28 March 2014).
7
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
ПРА ДАПАМОЖНІК Гэты дапаможнік з’яўляецца кампіляцыяй перакладу з ангельскай мовы двух асноўных дакументаў, створаных Сусветнай Арганізацыяй Аховы Здароўя - Global age-friendly cities: a guide, 2007 (Раздзелы з апісаннем 8 асноўных рысаў прыязнасці да сталых людзей) і A guide to using core indicators: measuring the age-friendliness of cities, 2015 (Раздзелы пра апісанне індыктараў і іх развіццё). Таксама ён утрымлівае карысныя спасылкі на гарадскія планы, апісанне дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі і Рэзалюцыю міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння”, рэкамендацыі з якой могуць быць выкарыстаныя пры стварэнні гарадскіх планаў для беларускіх гарадоў.
З 2014 г. аўтары гэтага дапаможніка праводзяць актыўную інфармацыйную кампанію, накіраваную на далучэнне беларускіх гарадоў і іншых мясцовых супольнасцяў да Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей. Яны правялі некалькі Круглых сталоў у Гродне, прадстаўлялі канцэпцыю кампаніі на розных міжнародных канферэнцыях і Форумах, стваралі артыкулы і відэа на гэтую тэматыку. Больш інфармацыі пра вынікі актыўнасці ў гэтым накірунку можна адшукаць у канцы Дапаможніка, у раздзеле “Карысныя дадаткі”.
8
КАНЦЭПТ І СЕТКА ГАРАДОЎ, ПРЫЯЗНЫХ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ Глабальная сетка гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей
Глабальная сетка гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей СААЗ была створана ў 2010 годзе з мэтай звязаць гарады, супольнасці і арганізацыі па ўсім свеце, якія маюць агульнае бачанне па тым, як зрабіць сваю супольнасць добрым месцам для сталення. З’яўляючыся адказам на глабальнае сталенне насельніцтва, яна факусуецца на дзейнасці на лакальным уз-
9
роўні, якая б заахвочвала паўнавартасны ўдзел сталых людзей у жыцці грамадства, а таксама прасоўвае здаровае і актыўнае сталенне. Гарады і супольнасці, якія далучаюцца да Сеткі, бяруць на сябе абавязак стаць больш прыязнымі да сталых людзей, дзяліцца сваім досведам, дасягненнямі і ўрокамі, што яны атрымалі ад іншых.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Глабальная сетка гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей прадстаўляе глабальную платформу для абмену інфармацыяй, узаеманавучання і падтрымкі. Членства у Сетцы не з’яўляецца акрэдытацыяй на прыязнасць да сталых людзей. Яно хутчэй адлюстроўвае жаданне гарадоў прыслухоўвацца да патрэбаў сталых людзей, ацэньваць і маніторыць сваю прыязнасць да сталых, супрацоўнічаць з самімі
сталымі людзьмі і іншымі сектарамі для стварэння дасяжнага фізічнага асяроддзя, інклюзіўнага сацыяльнага асяроддзя, а таксама спрыяльнай інфраструктуры і паслугаў. Глабальная сетка гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей СААЗ на сённяшні дзень налічвае 541 горад і супольнасць у 37 краінах, ахопліваючы больш за 179 мільёнаў чалавек па ўсім свеце1.
ІНДЫКАТАРЫ І ІХ РАЗВІЦЦЁ Сістэма індыкатараў і самі індыкатары, прадстаўленыя ў гэтай брашуры, з’яўляюцца прадуктам структурнага падыхода, які рэалізоўваўся з 2012 па 2015 год. Ён уключаў у сябе аналіз літаратуры, дзве экспертныя кансультацыі, некалькі раўндаў зваротнай сувязі паміж удзельнікамі, папярэдняе пілотнае даследванне, у якім былі атрыманыя вынікі з больш за 40 супольнасцяў з 15 краінаў, і фінальнае пілотнае даследванне з 15 супольнасцямі з 12 краінаў. Больш дэтальнае апісанне развіцця індыкатараў можна адшукаць у зборніку “Measuring the age-
riendliness of cities: a guide to using core indicators.” (Annex 1, ст. 69) У Табліцы 1 (стар. 11) прадстаўлена агульная схема, якая паказвае, як пэўныя рэсурсы і структуры (унёскі) дазваляюць зрабіць пэўныя захады ў форме палітык, паслугаў і праграм (мерапрыемствы), якія дапамагаюць палепшыць прыязнасць фізічных і сацыяльных асяроддзяў да сталых людзей (вынікі), якія, у сваю чаргу, спрыяюць паляпшэнню здароўя і дабрабыту сталых жыхароў і насельніцтва ўвогуле (уплыў).
https://extranet.who.int/agefriendlyworld/who-network/, па стане на 10.03.2018
10
Табліца 1: Схема адбору індыкатараў прыязнасці да сталых людзей
Таксама ў цэнтр схемы пакладзена роўнасць як асноўны, міжгаліновы прынцып, каб падкрэсліць важнасць забеспячэння роўнасці ў размеркаванні ўнёскаў, мерапрыемстваў, вынікаў і ўплыву. Важна нагадаць чытачам, што каротка- і сярэднетэрміновы фокус інтэрвенцый гарадоў, прыязных да сталых людзей, а таксама
11
фокус вымярэнняў знаходзяцца на зменах у сацыяльным і фізічным асяроддзі, як на важных вызначальных рысах здароўя. У больш доўгатэрміновай перспектыве ў фокусе будзе знаходзіцца ўплыў на здароўе і дабрабыт праз разнастайныя, непрамыя шляхі ўздзеяння. Вядома, існуе шмат дадатковых магчымасцяў для ўплыву на спецыфіч-
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
ныя вынікі ў сферы здароўя, больш прамым і хуткім шляхам праз індывідуальныя інтэрвенцыі па прасоўванні здаровага ладу жыцця, прафілактыцы захворванняў, іх ранняму знаходжанню і лячэнню, рэабілітацыі, паліятыўным доглядзе і г.д. Аднак гарады, прыязныя да сталых людзей - хутчэй агульна-супольны, чым індывідуальна-арыентаваны захад, які разглядае дабрабыт сталых людзей у больш шырокай перспектыве. Сістэма індыкатараў заснаваная на навуковай літаратуры, а таксама з’яўляецца вынікам унёскаў, атрыманых падчас экспертных кансультацый. Паколькі ў ёй адсутнічаюць спецыфічныя прычынна-следчыя асацыяцыі, у мадэлі разглядаюцца лагічныя ўзаемаадносіны паміж ключавымі сферамі гарадскога жыцця, працэсам чалавечага старэння, а таксама паміж фізічным і сацыяльным асяроддзем як вызначальнымі рысамі здароўя і дабрабыту. Таксама ў ёй сцвярджаецца, што вышэй названыя фактары з’яўляюцца сістэмнымі, неізаляванымі выклікамі, якія патрабуюць шматсектарнага адказу, або супрацы паміж дзяржавай, прыватнымі і грамадскімі арганізацыямі з усіх сфераў, а таксама пад-
трымкі прыватных асобаў і грамадзян, для вырашэння праблемаў, якія ўплываюць на ўсю супольнасць. Дадзеная мадэль прапаноўвае агульную сістэму для вызначэння розных відаў індыкатараў, якія варта ўлічваць пры развіцці стратэгіі для агульнай ацэнкі і маніторынгу прыязнасці горада да сталых людзей. Падчас працэсу развіцця ключавых індыкатараў, прадстаўленых у брашуры, эксперты праводзілі кансультацыі датычна ключавых крытэраў для адбору індыкатараў для гарадоў, прыязных да сталых людзей, такім чынам былі вызначаныя наступныя крытэры: - Вымяральнасць: Ці сапраўды можна вымерыць і назіраць індыкатар? - Дзейснасць: Ці вымярае індыкатар тое, што мусіць вымяраць? Напрыклад, ці прапаноўвае індыкатар “прапорцыя дарог, пасуючых для пешаходаў” падыходзячую меру для вызначэння “пасуючы для пешаходаў”? - Узнаўляемасць: Ці можа індыкатар быць замераны стандартным шляхам незалежна ад часу (для мясцовага параўнання) або незалежна ад кантэксту (для параўнання паміж рознымі гарадамі)?
12
- Чуллівы да зменаў: Ці можна будзе назіраць варыяцыі ў індыкатары праз пэўны час, з улікам спецыфічных дзеянняў? - Магчымасць разбіўкі: Ці можна зрабіць разбіўку па індыкатары паводле гендару, узросце, або розных раёнах горада? Магчымыя і іншыя сферы, якія могуць апынуцца важнымі ў мясцовым кантэксце, уключаючы нацыянальнасць, сацыяльна-эканамічны статус і г.д.
- Суаднесенасць з мясцовымі мэтамі і задачамі: Ці звязаны індыкатар з больш шырокай лакальнай павесткай дня? - Звязанасць з дзеяннем: Ці прапаноўвае індыкатар разуменне разнастайных дзеянняў, якія неабходна будзе выканаць для вырашэння праблемы? - У рамках лакальнага ўплыву: Ці могуць мясцовыя ўлады або супольнасць мець афіцыйную сілу і падставу
Табліца 2. Асноўныя індыкатары гарадоў, прыязных да сталых людзей
13
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
для дзеянняў па гэтым індыкатары? Напрыклад, агульнадзяржаўная сістэма страхавання будзе знаходзіцца па-за зонай уплыву мясцовай адміністрацыі. - Лёгкасць збору дадзеных: Ці можна лёгка сабраць неабходныя дадзеныя па гэтым індыкатары ў пэўных часовых рамках? - Сацыяльная прыймальнасць: Ці будзе збор неабходнай інфармацыі прыймальным для супольнасцяў і прыватных асобаў, сярод якіх ён будзе праводзіцца? Ключавыя індыктары ў асноўным факусуюцца хутчэй на індыкатарах вынікаў і ўплыву, чым на індыкатарах ўнёску і мерапрыемстваў. (Табліца 2). Так адбываецца, бо ініцыятывы гарадоў, прыязных да сталых людзей, незалежна ад кантэксту, падзяляюць агульныя мэты і задачы па паляпшэнні прыязнасці да
сталых людзей сфераў гарадскога асяроддзя (г.зн. вынікі) з мэтай запеспячэння годнай якасці жыцця для сталых людзей (г.зн. уплыў), у той час калі рэсурсы, якімі яны валодаюць (г.зн. унёсак) і інтэрвенцыі, якія яны рэалізуюць (г.зн. мерапрыемствы) могуць значна адрознівацца, у залежнасці ад лакальнага кантэксту. Вынікі аглядаў літаратуры і экспертных меркаванняў, якія ўзніклі падчас распрацоўкі ключавых індыкатараў, таксама сышліся на індыкатарах вынікаў і ўплыву. Асноўныя прынцыпы, якія знайшлі адлюстраванне ў ключавых індыкатарах, гэта роўнасць, дасяжнасць і ўключанасць.
14
Табліца 3. Працэс развіцця сістэмы індыкатараў прыязнасці да сталых людзей і ключавых індыкатараў
15
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
8 АСНОЎНЫХ СФЕРАЎ ПРЫЯЗНАСЦІ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ
Вулічная прастора і будынкі Агляд вынікаў даследванняў
Знешняе асяроддзе і грамадскія будынкі моцна ўплываюць на мабільнасць, незалежнасць і якасць жыцця сталых людзей, і маюць эфект на магчымасць “сталець на месцы”. На праектнай кансультацыі СААЗ сталыя людзі і тыя, хто пастаянна ўзаемадзейнічае з імі, апісваюць шырокі шэраг харастарыстык гарадскога ландшафту і будынкаў, якія ўплываюць на іх прыязнасць да сталых людзей. Агульныя тэмы для гарадоў у розных кутках свету - гэта якасць жыцця, дасяжнасць і бяспека. Паляпшэнні, якія былі зроблены або знаходзяцца ў працэсе зменаў у гарадах на розных стадыях развіцця, з радасцю сустракаюцца кансультуемымі, якія таксама ўказалі на іншыя небходныя змены ў будучыні.
1. Прыемнае і чыстае навакольнае асяроддзе Прыгажосць гарадской прыроды рыса, якую жыхары многіх гарадоў спантанна зазначаюць як прыкмету прыязнасці да сталых людзей. Напрыклад, у Рыа-дэ-Жанэйра і Канкуне блізкасць да акіяна бачыцца як значная перавага, таксама як блізкасць да ракі важныя для Мэльвіля і Лондана. У Хімедзі сталыя людзі цэняць спакой і мірнасць свайго асяроддзя. У той жа час, сталыя людзі выказваюць скаргі ў адносінах да чысціні свайго горада і высокага ўзроўзню шума і непрыемных пахаў. «Я ўстаю з ложку а чацвертай раніцы замест шостай, таму што на вуліцы занадта шумна». Сталы чалавек, Стамбул
16
У Трыпалі пах дыму ад кальянаў называюць “удушлівым”, асабліва ўвечары і падчас Рамадану. На Ямайцы выказваецца заклапочанасць гучнасцю музыкі, разам са спецыфікай мовы, выкарыстанай у песнях. У некаторых гарадах знешняя бруднасць гарадоў пагаршае якасць жыцця сталых людзей. Каб вырашыць гэтыя праблемы, людзі ў Мехіка прапаноўваюць арганізацыю кампаній “чыстая вуліца”, у той час як на Ямайцы рэкамендуецца ўвядзенне рэгуляцый адносна ўзроўню гучнасці. Памеры горада з’яўляюцца праблемай для некаторых гарадоў. Лічыцца, што ўзрастаючая колькасць жыхароў Токіа ўплывае на зніжэнне ўзаемадзеяння ўнутры супольнасцяў. Найробі лічыцца перанаселеным горадам, дзе сталым людзям складана перамяшчацца. 2. Важнасць зялёных насаджэнняў Зялёныя насаджэнні ў горадзе з’яўляюцца адной з найчасцей часта ўпамінаемых рысаў прыязнасці да сталых людзей. Аднак у многіх гарадах існуюць перашкоды, якія робяць зялёныя зоны недаступнымі для сталых людзей. Напрыклад, у Нью-Дэлі некаторыя зялёныя зоны знаходзяцца ў дрэнным стане і ператварыліся ў “сметнікі”, а ў Хімедзі
17
некаторыя паркі лічацца небяспечнымі. У Мэлвіле жыхары заклапочаны недастатковымі публічнымі прыбіральнямі і адсутнасцю месцаў для сядзення. Паведамляецца, што ў Маскве няма сховішча ад дрэннага надвор’я, а ва Удайпуры існуюць складанасці з доступам да паркаў. Яшчэ адна нагода для перажыванняў - небяспека, якая вынікае з калектыўнага карыстання паркамі. «Для сталага чалавека можа стаць абмежавальным фактарам, калі ён збіраецца прыйсці ў парк, які можа быць пляцоўкай для розных актыўнасцяў: імклівыя ровары навокал, скейтборды і ролікавыя канькі, альбо буйныя чатырохлапыя жывёлы». Прадстаўнік сацыяльнай службы, Мельбурн Існуюць розныя прапановы вырашэнняў для гэтых праблем. Сацыяльныя працаўнікі ў Галіфаксе бачаць патрэбу хутчэй ў меншых, спакайнейшых, добра ўтрыманых зялёных зонах на ўскраінах раёнаў, чым у вялікіх шумных парках, у якіх гуляюць дзеці і катаюцца скейтбардысты. Сталыя людзі ў Амане рэкамендуюць адмысловыя сады для людзей свайго веку, а сталыя жыхары Нью-Дэлі прапаноўваюць
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
адмыслова маркіраваныя зоны для сталых людзей у парках. У некалькіх гарадах неабходны лепшы догляд за паркамі. 3. Месцы для адпачынку Дасяжнасць месцаў для сядзення лічыцца неабходнай гарадской рысай для сталых людзей: многім сталым людзям скаладана перамяшчацца ў сваёй мясцовасці без месцаў для перапынкаў. «Вельмі мала месцаў для сядзення… Стамляешся і трэба прысесці». Сталы чалавек, Мэлвіл Сталыя людзі і сацыяльныя працаўнікі ў Шанхаі вельмі цэняць спакойныя месцы для адпачынку ў сваім горадзе. У Мельбурне пазітыўна разглядаецца развіццё месцаў для сядзення на адкрытым паветры. Тым не менш, ёсць заклапочанасць пранікнення ў публічныя месцы для сядзення людзей ці груп людзей, якія могуць абразіць сталага чалавека або вядуць сябе антысацыяльна. У Туймазы, напрыклад, публічныя месцы для сядзення вымушаныя быць дэмантаваныя менавіта па гэтай прычыне.
4. Ходнікі, прыязныя для сталых людзей Стан ходнікаў мае відавочны ўплыў на мажлівасці перасоўвання пешкі па мясцовасці. Вузкія, няроўныя, пашкоджаныя, перагружаныя ходнікі з высокімі бардзюрамі або перашкодамі ўяўляюць патэнцыйную небяспеку і ўплываюць на магчымасці пешага перасоўвання сталых людзей. «Я ўпала з-за ходніка. Я зламала плячо». Сталая асоба, Дандалк Неадэкватныя ходнікі з’яўляюцца амаль універсальнай праблемай. У многіх гарадах, як у Мехіка-сіці, Рыа-дэ-Жанэйра і на Ямайцы, пешаходам даводзіцца дзяліць ходнікі з вулічнымі гандлярамі. У іншых гарадах, напрыклад Ла Плата, Маскве, Пансэ і Руры машыны, прыпаркаваныя на ходніках, вымушаюць пешаходаў ісці па дарозе. Надвор’е можа быць дадатковай складанасцю для сталых людзей на ходніку. Напрыклад, у Шэрбруку існуе небяспека ад снегу, непрыбранага з ходнікаў, а ў Партыдж-ла-Прэры рызыка падзенняў павялічваецца пасля снегападаў. Заахвочваюцца крокі
18
некаторых гарадоў па паляпшэнні дызайну і ўтрымання ходнікаў. Найчасцей прапаноўваемыя рысы ходнікаў, прыязных да сталых людзей, наступныя: • гладкая, аднаўзроўневая, няслізкая паверхня; • дастатковая шырыня для перамяшчэння ў інвалідным вазку; • згладжаныя бардзюры, якія зніжаюцца да ўзроўню дарогі; • адсутнасць перашкодаў, такіх як вулічны гандаль, прыпаркаваныя аўтамабілі і дрэвы; • прыярытэт доступу для пешаходаў. «Я жыву не ў цэнтры, а ў Ла-Лома, але ў нас тая самая праблема з ходнікамі і ўсім такім. Мне цяжка хадзіць пешкі, я хаджу з кіёчкам, і мне ўвесь час даводзіцца глядзець пад ногі, як казаў мой сябра. Зараз, калі я хаджу па цэнтры і прашу дапамогі, каб перайсці 7ую вуліцу, то заўжды шукаю маладога чалавека ці каго-небудзь, і людзі мне дапамагаюць, таму на гэта я не магу паскардзіцца, на людзей». Сталы чалавек, Ла-Плата 5. Бяспечныя пешаходныя пераходы Магчымаць бяспечна пераходзіць дарогу - часта ўзгадваемая праблема,
19
у некаторых гарадах робяцца крокі да паляпшэння ўмоваў для пераходу дарогі: светлафоры на пешаходных пераходах у Канкуне; выспы бяспекі ў Ла-Плата; пешаходныя пераходы ў Маягуэс, а таксама палоскі супраць слізкасці на пераходах у Портландзе. У Амане збудаваныя масты і тунэлі для таго, каб пешаходы маглі пераходзіць дарогу. У шмат якіх гарадах існуе праблема з тым, што светлафоры пераключаюцца занадта хутка. У Мэлвіле было прапанавана ўвесці візуальны “адлік”, каб пешаходы ведалі, колькі часу яны маюць на перасячэнне дарогі. Аўдыёсігналы на пешаходных пераходах карыстаюцца папулярнасцю ў Стамбуле, Портландзе і Удзіне, аўдыя і візуальныя сігналы на пераходах вельмі рэкамендаваныя. «Светлафоры зробленыя для алімпійскіх бегуноў». Сталы чалавек, Галіфакс Яшчэ адна агульная праблема ў тым, што кіроўцы не едуць па сігналах светлафору і не саступаюць дарогу пешаходам. «…пешаходныя пераходы ёсць, але кіроўцы не паважаюць пешаходаў. Яны бачаць цябе, але едуць проста
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
на цябе. Калі ў вас слабое сэрца, можна і ўпасці». Сталы чалавек, Ямайка У большасці гарадоў аб’ёмы і хуткасць дарожнага руху прадстаўляюць перашкоды для сталых людзей, як для пешаходаў, так і для кіроўцаў. Ва Удайпуры дарожны рух хаатычны, і сталыя людзі баяцца выходзіць на вуліцу праз актыўны рух; некаторыя з іх зусім не выходзяць без суправаджэння. 6. Даступнасць Як у развітых краінах, так і ў краінах, якія развіваюцца, людзі лічаць, што іх гарады не былі задуманы для сталых людзей. «Я выходжу ў горад, толькі калі мне трэба зрабіць нешта спецыфічнае. Я іду туды, раблю свае справы і адразу вяртаюся дамоў. Навошта мне прагульвацца па горадзе? Я ўжо немаладая». Сталая асоба, Найробі У многіх гарадах узгадваюцца перашкоды для фізічнага доступу, праз якія сталыя людзі не жадаюць выходзіць з дому. Жыхары Рыя-дэ-Жанейра, напрыклад, заўважаюць, што сталым людзям цяжка
хадзіць па бетонных лесвіцах у фавэлы (гарадскія трушчобы). Адсутнасць пандусаў уяўляе сабой праблему ў Шэрбруку. Агульная рэкамендацыя па вырашэнні падобных праблемаў - адукаванне, асабліва гарадскіх планіроўшчыкаў і архітэктараў, пра патрэбы сталых людзей. 7. Бяспечнае асяроддзе Адчуванне бяспекі ў сваім навакольным асяроддзі моцна ўплывае на жаданне людзей перамяшчацца ў мясцовай супольнасці, што ў сваю чаргу ўплывае на ўзаемаадносіны людзей, іх фізічнае здароўе, сацыяльную ўключанасць і эмацыйны дабрабыт. Многія гарады лічацца бяспечнымі ад гвалту з боку іншых людзей, але некаторыя зусім не. Незалежна ад самога ўзроўню небяспекі, занепакоенасць станам бяспекі існуе практычна паўсюль, уключаючы ў сябе такія праблемы як вулічнае асвятленне, гвалт, злачынствы, наркотыкі і бяздомныя людзі ў публічных месцах. Выйсці з дому ў цёмны час дня - асаблівы страх для многіх сталых людзей. «Мы не выходзім з дому ўвечары. Я не хаджу нікуды… мяне могуць забіць». Сталая асоба, Туймазы
20
Некаторыя гарады прынялі меры, каб палепшыць сітуацыію, напрыклад, у Жэневе і Шэрбруку ўсталявалі камеры назірання. У Ла-Плата для паляпшэння бяспечнасці прапаноўваецца заахвочванне мясцовай супольнасці, напрыклад праз прасоўванне самаарганізаваных групаў сталых людзей для большай бяспекі на вуліцы, а таксама суправаджэнне паліцыяй. У Дандалку дзяржаве прапаноўваецца выдаваць гранты для паляпшэння бяспекі сярод сталых людзей. У Турэччыне часта здараюцца землятрусы, і сталыя людзі ў Стамбуле баяцца, што горад не прыстасаваны для мінімалізацыі рызыкі траўмаў ад землятрусаў. «Нам патрэбная вольная прастора, каб адчуваць сябе ў бяспецы ад землятрусаў, але яны не даюць нам яе, яны кажуць нам быць на вуліцы». Сталая асоба, Стамбул 8. Ходнікі і роварныя сцежкі Ходнікі і роварныя сцежкі з’яўляюцца часткай прасоўваня здаровага ладу жыцця, асяроддзя, прыязнага да сталых людзей, хаця ў гэтай сферы ёсць таксама і небяспека. Напрыклад, у Жэневе некаторыя людзі лічаць раварыстаў небяспечнымі для
21
сталых людзей. Ва Удзіне прапануюць стварэнне дзвюх сцежак: адной для раварыстаў, і другой - для пешаходаў. Сталыя жыхары Канкуна, Портланду і Саанічу асабліва цэняць пешыя сцежкі ў сваіх гарадах. Патрэба ў забеспячэнні гладкай паверхні ходнікаў падкрэсліваецца сацыяльнымі працаўнікамі ў Галіфаксе, таксама як патрэба ў дасяжнасці ходнікаў і дастатковай колькасці заездаў для людзей у інвалідных вазках у Портаджы-ла-Прэр. Сталыя людзі ва Удзіне раяць развіваць сістэму сцежак, якая дазваляла б перамяшчацца ў асяроддзі, а ў Галіфаксе сцежкі на паркоўках прызначаныя для таго, каб забяспечыць бяспеку пешаходаў. У Саанічу прасоўваецца ідэя забеспячэння сцежак публічнымі туалетамі непадалёк. 9. Прыязныя да сталых людзей будынкі У многіх гарадах, уключаючы Хімеджы, Маягуэс, Мельбурн і Нью-Дэлі, ствараюцца новыя, даступныя будынкі, а таксама робяцца паляпшэнні па даступнасці ўжо існуючых будынкаў. У цэлым, для таго, каб будынак лічыўся прыязным да сталых людзей, яму неабходна валодаць наступнымі рысамі:
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
- Мець ліфты - Мець эскалатары - Мець пандусы - Шырокія праёмы дзвярэй і праходы - Добрыя лесвіцы (не занадта высокія і крутыя) з парэнчамі - Няслізкая падлога - Прастора для адпачынку з камфортнымі месцамі для сядзення - Выразныя знакі і ўказальнікі - Публічныя туалеты з доступам для інвалідаў. У двух гарадах, аднак, існуюць бар’еры для выкарыстання ліфтоў сталымі людзьмі. У Найробі сталыя людзі баяцца імі карыстацца і патрабуюць суправаджэння, а ў Трыпалі сталыя людзі адмаўляюцца ехаць у ліфце, бо ў горадзе распаўсюджаныя перабоі з электрычнасцю і яны баяцца апынуцца ў зламаным ліфце на доўгі час. Нягледзячы на шырокае разуменне важнасці дасяжных будынкаў, многія будынкі, асабліва старыя, не з’яўляюцца дасяжнымі. У некаторых выпадках, старыя будынкі немагчыма зрабіць дасяжнымі. Многія гарады бачаць патрэбу ў паляпшэнні дасяжнасці сваіх будынкаў, асабліва для людзей у інвалідным вазку. Таксама ўпамінаюцца добрыя і дрэнныя рысы вялікіх ган-
длёвых цэнтраў у гэтым дачыненні. У Данладлку і Мэлвілі некаторыя гандлёвыя цэнтры прапаноўваюць вазкі для сваіх наведнікаў і маюць лёгкі доступ для іх. У Мельбурне неабходнасць праходзіць пешкі вялікія адлегласці з’яўляецца бар’ерам для карыстання вялікімі гандлёвымі цэнтрамі. У Стамбуле ў гандлёвых цэнтрах ёсць эскалатары, але сталым людзям цяжка імі карыстацца. Лічыцца, што будынкі, уключаючы крамы, павінны знаходзіцца паблізу месца жыхарства сталых людзей, каб ствараць для іх магчымасці лёгкага доступу да паслуг і тавараў. Сталым людзям у Туймазы падабаецца жыць блізка каля крамаў і кірмашоў. Вялікая колькасць малога бізнесу ў Шэрбруку дазваляе сталым людзям рабіць пакупкі ў невялікім радыусе ад свайго дому. 10. Адэкватныя публічныя туалеты Даступнасць чыстых, зручна размешчаных, добра пазначаных, даступных для інвалідаў туалетаў лічыцца важнай рысай прыязнасці да сталых людзей для збудаванага асяроддзя. У Ісламабадзе высока ацэньваюцца нядаўна ўведзеныя публічныя туалеты, колькасць якіх павялічваецца. Існуюць пэўныя бар’еры ў дачыненні да
22
публічных туалетаў. У Галіфаксе, напрыклад, вельмі цяжкія дзверы ў туалетах. У Хімедзі, публічныя туалеты маленькія і не ў ва ўсіх ёсць месцы для сядзення. У Ла-Плата сацыяльныя працаўнікі скардзяцца на адсутнасць туалетаў, даступных для людзей з інваліднасцю. 11. Сталыя кліенты Добры сервіс, які паважае патрэбы сталых людзей, лічыцца рысай прыязнасці да сталых людзей. Преферэнцыі ў абслугоўванні для сталых людзей існуюць у Канкуне, а на Ямайцы некаторыя бізнесы прапаноўваюць вазкі для сталых кліентаў. У Мехіка-сіці права на прыярытэтнае абслугоўванне належыць сталым людзям па законе. У Потрландзе валанцёры распрацавалі “Дапаможнік для бізнеса, прыязнага да сталых людзей” і адпаведную сістэму аўдыту. Адзін з бар’ераў, які існуе ў некаторых гарадах, - доўгія чэргі або час чакання для сталых людзей. Таму прапаноўваецца спецыяльнае абслугоўванне для сталых людзей, напрыклад, асобныя чэргі або акенцы. Сталыя жыхары Ісламабаду прапаноўваць увесці прыярытэт абслугоўвання для сталых жан-
23
чынаў у чарзе. У Шэрбруку прапаноўваецца ўсталяваць месцы для чакання ў пэўных месцах, напрыклад, у банках, для сталых людзей. Яшчэ адзін бар’ер, які існуе ў гарадах, напрыклад у Лондане і Токіа, гэта знікненне мясцовых крамаў і кіёскаў. З іх закрыццём сталыя людзі губляюць патэнцыйную крыніцу сацыяльных кантактаў і вымушаныя ехаць у больш аддаленыя крамы.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Кантрольны спіс для вулічнай прасторы і будынкаў, прыязных да сталых людзей Навакольнае асяроддзе
Ходнікі
Горад чысты, у ім выконваюцца рэгуляцыі, што абмяжоўваюць узровень шуму і непрыемных пахаў у публічных месцах.
Ходнікі добра дагледжаныя, гладкія, аднолькавага ўзроўню па ўсёй даўжыні, няслізкія і дастаткова шырокія для праезду інваліднага вазка, з бардзюрамі, што маюць плаўныя з’езды. На ходніках няма ніякіх перашкодаў для руху (напрыклад, вулічнага гандлю, прыпаркаваных машынаў, дрэваў, адкідаў ад сабак, снегу) і пешаходы маюць прыярытэт руху па іх.
Зялёныя насаджэнні і пешаходныя сцежкі У горадзе ёсць добраўпарадкаваныя бяспечныя зялёныя зоны, з адпаведным укрыццём ад дажджу і сонца, туалетамі і месцам для сядзення. Яны лёгка дасяжныя. Пешаходныя сцежкі не маюць перашкодаў, маюць гладкую паверхню, публічныя туалеты побач, і лёгка дасяжныя. Месцы для сядзення на свежым паветры Даступныя месцы для сядзення на свежым паветры, асабліва ў парках, на прыпынках грамадскага транспарту і ў публічных прасторах. Яны знаходзяцца на раўнамернай адлегласці адно ад аднаго, добра дагледжаныя і патралююцца, каб забяспечыць бяспечны доступ для ўсіх.
Дарогі Дарогі маюць адпаведныя няслізкія, раўнамерныя па адлегласці паміж сабой пешаходныя пераходы, якія забяспечваюць бяспеку пераходу вуліцы. Дарогі маюць добра спланаваную структуру, як напрыклад, астравы бяспекі, эстакады і падземныя пераходы, якія дазваляюць пешаходам пераходзіць вялікія дарогі. Светлафоры на пераходах даюць дастатковую для сталых людзей колькасць часу, каб перайсці дарогу, і маюць візуальныя і аўдыясігналы.
24
Дарожны рух
Будынкі
Строга выконваюцца правілы дарожнага руху, кіроўцы саступаюць дарогу пешаходам.
Будынкі даступныя і маюць наступныя рысы: абсталяваныя ліфтамі абсталяваныя пандусамі маюць выразныя знакі і ўказальнікі лесвіцы не занадта высокія і крутыя няслізкая падлога прастора для адпачынку з камфортнымі месцамі для сядзення дастатковая колькасць грамадскіх туалетаў.
Роварныя сцежкі Існуюць асобныя сцежкі для раварыстаў.
роварныя
Бяспека Бяспека ва ўсіх публічных прасторах і будынках з’яўляецца прыярытэтам і прасоўваецца, напрыклад, праз меры па змяншэнні рызыкі прыродных бедстваў, па добрым вулічным асвятленні, патрулях міліцыі, падтрымцы з боку супольнасці і персанальнымі інцыятывамі па бяспецы. Паслугі Паслугі сабраныя ў адным месцы, якое знаходзіцца недалёка ад месцаў пражывання сталых людзей і могуць быць лёгка дасяжныя (напрыклад, размешчаныя на першых паверхах будынкаў). Існуюць адмысловыя паслугі для сталых людзей, напрыклад, асобныя чэргі або касы для сталых людзей.
25
Публічныя туалеты Публічныя туалеты чыстыя, добра дагледжаныя, лёгка даступныя для людзей з рознымі фізічнымі магчымасцямі, добра пазначаныя і знаходзяцца ў зручнай лакацыі.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Транспарт Агляд вынікаў даследванняў
Транспарт, у тым ліку даступны і недарагі грамадскі транспарт, з’яўляецца ключавым фактарам, які ўплывае на актыўнае сталенне. Гэтая тэма праходзіць праз мноства іншых абласцей дыскусіі. У прыватнасці, магчымасць перасоўвацца па горадзе вызначае сацыяльны і грамадскі ўдзел і доступ да супольнасці і медыцынскіх паслуг. Людзі, якія прымалі ўдзел у праекце СААЗ, мелі шмат заўваг па тэме, якая ахоплівае кожны аспект інфраструктуры, абсталявання і паслуг усіх сродкаў гарадскога транспарта. «Жыццё многіх сталых людзей кіруецца даступнай транспартный сістэмай». Пастаўшчык паслуг, Дандалк 1. Даступнасць Паслугі грамадскага транпарту даступныя амаль ва ўсіх гарадах, хоць і не ва ўсіх абласцях. Гарады ў развітых краінах і краінах з пераходнай эканомікай (напрыклад, Расія) больш схільныя паказваць, што
іх сістэма грамадскага транспарту добра развітая ці здавальняючая. Спектр транспартных паслуг даступны ў многіх гарадах. Гэта і аўтобусы (прыватныя і грамадскія), і цягнікі, і трамваі, і тралейбусы, і рыкшы (прыватныя і грамадскія), і маршрутоўкі, і валанцёрскія транспартныя паслугі, і спецыяльныя паслугі для людзей з інваліднасцю ці кволых сталых людзей, а таксама таксі і прыватныя кіроўцы. Тым не менш, у гарадах на ўсіх этапах развіцця існуюць праблемы, якія неабходна вырашыць, каб зрабіць супольнасць больш прыязнай да сталых. 2. Коштавая даступнасць Кошт разглядаецца як істотны фактар, які ўплывае на выкарыстанне транспарту сталымі людзьмі. У некаторых гарадах існуе бясплатны ці ільготны грамадскі транспарт для сталых людзей. Жэнева, напрыклад, прапануе бясплатны праезд для таго, хто суправаджае сталага чалавека, а ў Дандалку людзі старэйшыя
26
за 75 гадоў маюць права на атрыманне “Пропуску суправаджальніка” (Companion pass). У некаторых гарадах, тым не менш, кошт грамадскага транспарту лічыцца занадта дарагім. Сталыя людзі з Найробі скардзяцца на адвольны рост коштаў з-за дрэннага надвор’я, святочных дзён і піка турыстычнага сезону. Атрымаць субсідаваныя ці бясплатныя тарыфы цяжка. У Хімедзі ўзрост атрымання права на бясплатны праезд занадта высокі, у той час як у Нью-Дэлі працэс заяўкі на субсідаваны праезд занадта складаны. У Рыа-дэ-Жанэйра няма бясплатнага транспарта для тых сталых людзей, якія жывуць у трушчобах, бо грамадскі транспарт не абслугоўвае гэтую вобласць. У Жэневе зніжку на праезд можна атрымаць толькі калі сталы чалавек набывае чыгуначны квіток. Субсідаванне платы за праезд не працуе для прыватных транспартных паслуг у некаторых гарадах, хоць у Дандалку некаторыя прыватныя аўтобусы дазваляюць карыстацца імі бясплатна. Людзі ў некаторых гарадах лічаць, што бясплатны альбо субсідаваны транспарт павінен быць прадстаўлены альбо пашыраны для сталых людзей. У Мехіка мяркуецца, што бясплатным транспар-
27
рыстацца толькі для ўдзелу ў канкрэтных падзеях. 3. Надзейнасць і рэгулярнасць Рэгулярныя і надзейныя паслугі грамадскага транспарту вызначаюцца як прыязная да сталых людзей рыса. Некаторыя людзі, асабліва ў развітых краінах, пазначаюць, што рэгулярнасць транспартных паслуг у іх горадзе добрая. Тым не менш, існуе цэлы шэраг паведамленняў з гарадоў на розных этапах развіцця, што паслугі грамадскага транспарту недастаткова рэгулярныя і ненадзейныя. У Стамбуле сталыя людзі кажуць, што паездкі на грамадскім транспарце займаюць шмат часу, бо транспарт ходзіць нячаста. У Мельбурне ў некаторых раёнах не працуюць аўтобусы з абеда суботы да раніцы панядзелка. У цэнтральным раёне Рура сталыя людзі лічаць, што грамадскі транспарт у аддаленыя раёны горада і ў начны час працуе нерэгулярна. У некаторых гарадах грамадскі транспарт больш рэгулярны і ходзіць часта, асабліва ў начны час і ў выходныя дні. У некаторых гарадах, такіх як Жэнева, Лондан, Масква і Токіа людзі
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
кажуць, што паслугі грамадскага транспарту надзейныя, але гэта не заўсёды так у іншых гарадах, гэтак жа развітых. Гэтай рысы горада, прыязнага да сталых людзей, няма ў гарадах, якія развіваюцца. У Амане няма фіксаванага раскладу аўтоусаў, у Ісламабадзе няма фіксаванага раскладу ўсіх сродкаў грамадскага траспарту. У Ла-Плаце аўтобусы ненадзейныя, таму што іх маршруты часта змяняюцца. 4. Транспартныя напрамкі Магчымасць выкарыстання грамадскага транспарту моцна залежыць ад магчымасці трапіць туды, куды вам трэба патрапіць. Людзі ў цэлым шэрагу гарадоў сцвярджаюць, што паслугі іх грамадскага транспарту забяспечваюць добрае пакрыццё, прынамсі ў некаторых абласцях, што дазваляе людзям дабрацца да іх месца прызначэння. Але ў іншых гарадах развітых краінаў і краінаў, якія развіваюцца, выказваецца заклапочанасць у адэкватнасці транспартных маршрутаў; людзі скардзяцца, што некаторыя раёны горада не пакрываюцца транспартнай сеткай альбо ёсць складанасці, каб перасекчы ўвесь горад, альбо дрэннае злучэнне паміж аўтобусамі і іншымі транспартнымі
сродкамі. Акрамя таго, важныя для сталых людзей напрамкі не вельмі добра абслугоўваюцца. Напрыклад, аўтобус у Дандалку не ездзіць у адзін з дамоў састарэлых, а ў Маягуэсе абмежавана забеспячэнне транспартам цэнтраў сталых людзей. У Туймазы доступ на грамадскім транспарце да сквераў лічыцца недастатковым. «У транспартным забеспячэнні ёсць вялікія прабелы. Калі ты хочаш пайсці ў цэнтр горада, ты павінен быць у добрай форме, калі ты хочаш праехаць па гораду, ты павінен змагацца». Сталы чалавек, Портланд 5. Транспартныя сродкі, прыязныя да сталых Пасадка і высадка з транспартных сродкаў – яшчэ адно важнае пытанне. У шэрагу гарадоў, як паведамляецца, ёсць сродкі грамадскага транспарту, якія мадыфікаваны, каб забеспечыць больш лёгкі доступ для сталых людзей: у Шанхаі прадугледжаны мадыфікаваныя сядзенні, у Саанічы ёсць некаторыя даступныя аўтобусы, а ва Удайпуры хутка стартуе служба грамадскага транспарту з нізкай падлогай. У Жэневе некаторыя аўтобусы маюць платформы, якія ўздымаюцца, і нізкія падлогі.
28
Людзі часта адзначаюць, што дызайн сродкаў грамадскага транспарту стварае бар’еры для сталых людзей. Ва Удзіне, напрыклад, сталыя людзі кажуць пра складанасць выкарыстання аўтобусаў з-за высокіх прыступак, а ў Пансэ аўтобусы не прыстасаваныя да інваліднага вазка. Жыхары невялікага ліку гарадоў таксама адзначаюць іншыя асаблівасці, якія перашкаджаюць выкарыстанню грамадскага транспарту. У Нью-Дэлі сталыя людзі адзначаюць, што нумары маршрутаў аўтобусаў не вельмі выразна адлюстроўваюцца на грамадскіх аўтобусах. Правайдэры паслуг у Дандалку сумняюцца наконт прыдатнасці да карыстання некаторых аўтобусаў, а ў Ла-Плаце сталыя людзі выказваюць занепакоенасць наконт пагаршэння стану некаторых аўтобусаў. 6. Спецыялізаваныя паслугі для людзей сталага ўзросту Сталым людзям, якія маюць цяжкасці з выкарыстаннем грамадскага транспарту, неабходна мець спецыяльна адаптаваныя транспартныя сродкі. Яны ўзгадваюцца як рысы горада, прыязнага да сталых, у некаторых гарадах у развітых краінах, у іншых краінах такія мажлівасці вельмі абмежаваныя.
29
Рэкамендацыі зробленыя, каб забяспечыць паслугі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Напрыклад, у Рыа-дэ-Жанэйра апекуны згадваюць, што таксі – адзіны даступны сродак транспарту для сталых людзей з інваліднасцю, але іх вазкі не падыходзяць па памеры да багажніка транспартнага сродку, таму што там знаходзіцца бензабак. У Мехіка апекуны мяркуюць, што павінны існаваць адаптаваныя аўтобусы спецыяльна для людзей з інваліднасцю і іх апекуноў. 7. Прыярытэт сядзення і ветлівасць пасажыраў Некалькі гарадоў паказваюць, што наяўнасць у грамадскім транспарце прыярытэтных месцаў для сядзення для сталых людзей – асаблівасць горада, прыязнага да сталых, і ў некаторых гарадах, такіх як Ісламабад, пасажыры паважаюць прыярытэт сядзення сталых людзей. Такая ветлівасць не з’яўляецца распаўсюджанай з’явай, аднак грамадская адукацыя па пытанні ветлівасці ў грамадскім транспарце неабходная, напрыклад, у Маскве. 8. Кіроўцы транспарту У некаторых гарадах ветлівыя кіроўцы апісаны як рыса горада, прыяз-
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
нага да сталых людзей, якая садзейнічае выкарыстанню грамадскага транспарту. У многіх іншых гарадах, аднак, выказваецца заклапочанасць неспачувальнасцю кіроўцаў, асабліва кіроўцаў аўтобусаў у адносінах да сталых людзей.Адна з асноўных узнятых праблем кажа пра тое, што кіроўцы пачынаюць ехаць, не чакаючы, пакуль сталыя людзі сядуць. «Я магу зайсці ў аўтобус, але ў тую ж хвіліну аўтобус пачынае хутка ехаць, і я падаю». Сталы чалавек, Сааніч У Рыа-дэ-Жанэйра адзначаецца, што многія сталыя людзі сярэдняга класа аддаюць перавагу таксі ці метро, а не аўтобусам, таму што яны баяцца ўпасці ў аўтобусе. Асобная праблема, якая вызначана ў развіваючыхся гарадах, такіх як Аман, заключаецца ў тым, што кіроўцы не жадаюць падбіраць сталых людзей. У Дэлі і Жэневе сталыя людзі сутыкаюцца з цяжкасцямі, таму што кіроўцы спыняюцца не дастаткова блізка да бардзюра, што не дазваляе сталым людзям бяспечна зайсці і выйсці з аўтобуса. Людзі ў Дандалку адзначаюць, што кіроўцы аўтобусаў спыняюцца ў непры-
значаных месцах, што часта вельмі небяспечна, асабліва на паваротах. У Жэневе і Пансэ некаторыя кіроўцы аўтобусаў няветлівыя. Іншыя выяўленыя бар’еры ўключаюць неасцярожнае кіраванне і грэбаванне правіламі дарожнага руху. «Яны ездзяць як вар’яты… З вельмі гучнай музыкай». Сталы чалавек, Мехіка Апошняе пытанне, выяўленае ў некаторых развіваючыхся краінах, гэта перавышэнне службовых паўнамоцтваў кіроўцамі. Напрыклад, у Нью-Дэлі некаторыя рыкшы просяць зашмат грошаў за свае паслугі, а ў Найробі тарыфы змяняюцца вельмі адвольна. Не дзіўна, што ў цэлым шэрагу гарадоў мяркуецца, што кіроўцаў варта навучыць быць адчувальнымі да патрэбаў сталых людзей. Праграма навучання кіроўцаў, якая была рэалізавана ў Шэбруку, лічыцца перавагай да сталых людзей. У невялікім ліку гарадоў было прапанавана распавесці іншаму персаналу транспартнай сістэмы, напрыклад, тым, хто прадае квіткі, пра патрэбы сталых людзей і пра тое, як яны ўплываюць на выкарыстанне транспартных паслуг.
30
9. Бяспека і камфорт Істотны ўплыў на гатоўнасць людзей карыстацца паслугамі грамадскага транспарту мае адчуванне бяспекі. У некаторых гарадах паведамляецца, што грамадскі транспарт бяспечны. У Канкуне было адзначана, што там найменшы ўзровень злачыннасці ў грамадскім транспарце ў параўнанні з іншымі гарадамі, таксама ў Мельбурне і Маскве грамадскі транспарт лічыцца бяспечным. Тым не менш, нават у месцах, дзе грамадскі транспарт лічыцца бяспечным, напрыклад, у Лондане, былі прапанаваныя крокі па далейшаму павышэнню бяспекі. У многіх гарадах, дзе ёсць гаворкі пра небяспечнасць грамадскага транспарту, праблемамі з’ўляюцца крадзяжы ці антыграмадскія паводзіны. «Асноўная праблема – сесці ў аўтобус і выйсці з яго. Якія з кішэняў ты кантралюеш? Калі ты потым правяраеш кішэні, разумееш, што кашалька ўжо няма». Сталы чалавек, Стамбул У многіх гарадах з перапоўненым грамадскім транспартам, асабліва ў час-пік, існуюць праблемы з бяспекай сталых людзей. Гэта праблема больш заўважная ў развіваю-
31
чыхся гарадах і ў расійскіх гарадах таксама. Напрыклад, на Ямайцы штурханне сталых людзей – праблема, з якой людзі сутыкаюцца на аўтобусных прыпынках і на барту аўтобусаў. У Маскве праз вялікую колькасць людзей на чыгуначных станцыях часам нават цяжка дыхаць. Некалькі развітых гарадоў, такіх як Дандалк, Портланд і Сааніч, таксама маюць праблему, звязаную з перапоўненасцю грамадскага транспарту. «У ім немагчыма дыхаць (цягнік з Дубліна). Калі вы страціце прытомнасць, ніхто не зразумее, бо вы не зможаце ўпасці». Сталы чалавек, Дандалк У Найробі сталыя людзі з задавальненнем адзначаюць, што праблемы перапоўненасці грамадскага транспарту значна палепшыліся з моманту ўвядзення заканадаўства “Правілы Мічукі”, каб забяспечыць не перавышэнне пэўнай колькасці месцаў. У Туймазы ў гадзіны пік працуе большая колькасць аўтобусаў, а ў Саанічы ёсць рэкамендацыя, каб сталыя людзі карысталіся грамадскім транспартам па-за пікавым часам.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
10. Прыпынкі і вакзалы Канструкцыя, размяшчэнне і стан транспартных прыпынкаў і вакзалаў – таксама важная рыса горада, прыязнага да сталых. У Шанхаі сталыя людзі і тыя, хто імі апякуецца, цэняць лаўкі, крытыя пляцоўкі і святло, якія забяспечваюцца на некаторых прыпынках. У Пансэ аўтобусныя прыпынкі ўтрымліваюцца ў добрым стане. У Портландзе прадугледжаны зручны доступ да прыпынкаў. Месца прыпынку можа выклікаць складанасці ў сталых людзей. Праблемы сустракаюцца ў Мельбурне, дзе няшмат аўтобусных прыпынкаў, і адлегласць паміж імі занадта вялікая. У Мэлвілі сталыя людзі выказваюць заклапочанасць з нагоды таго, што ім трэба пераходзіць галоўную дарогу, каб трапіць на аўтобусны прыпынак. У Саанічы некаторыя сталыя кажуць, што аўтобусныя прыпынкі знаходзяцца занадта далёка ад іх дамоў. У некаторых гарадах існуюць праблемы бяспекі на прыпынках грамадскага транспарту. У Маскве, напрыклад, адбываецца шмат кішэнных крадзяжоў у натоўпе на прыпынках, а ў Мельбурне ёсць скаргі на вандалізм на аўтобусных прыпынках. У Мэлвілі існуе праграма, у межах якой дзеці ўпры-
гожваюць аўтобусныя прыпынкі. Гэтая праграма мае мэту зменшыць узровень вандалізму. У Сан-Хасэ ёсць вялікі недахоп крытых пляцовак на прыпынках грамадскага транспарту, а ў Шанхаі – месцаў для сядзення. У Токіа, аднак, калі паставіць лаўкі на транспартных прыпынках, з’явяцца дадатковыя складанасці для перасоўвання людзей з інваліднасцю, таму што вуліцы вельмі вузкія. Жыхары многіх гарадоў лічаць, што чыгуначныя і аўтобусныя вакзалы павінны быць даступнымі і распрацаванымі прыязнымі да сталых людзей, з пандусамі, эскалатарамі, ліфтамі, грамадскімі прыбіральнямі і добра бачнымі шыльдамі. У Токіа сталыя людзі і іх апекуны адзначаюць ліфты, якія былі ўсталяваны на станцыях метро. У цэнтральным рэгіёне Рура сталыя людзі заўважылі адсутнасць абсталявання для транспарціроўкі багажу і інвалідных вазкоў да платформаў на галоўным чыгуначным вакзале. У Нью-Дэлі сталыя людзі кажуць пра тое, што станцыі метро знаходзяцца далёка ад іх дамоў і што шыльды на станцыях не адказваюць патрабаванням людзей.
32
11. Таксі Паслугі таксі разглядаюцца як прыязны да сталых людзей спосаб перасоўвання ў шэрагу гарадоў. У Канкуне таксі лічыцца даступным. У Дандалку сталыя людзі адзначаюць зніжаныя тарыфы, якія прадастаўляюцца кампаніямі таксі. У Мэлвілі апекуны цэняць урадавую схему субсідавання для выкарыстання таксі. У Галіфаксе мяркуюць, што некаторыя кіроўцы таксі заўсёды гатовыя дапамагчы сталым людзям, а ў Трыпалі паведамляецца, што таксі забяспечваюць добры і зручны сервіс. У іншых гарадах вызначаны бар’еры ў выкарыстоўванні таксі. Кошт – гэта першы бар’ер, а адсутнасць даступнасці для людзей з інваліднасцю – другі. У Партыдж-лаПрэры апекуны занепакоены тым, што кіроўцы таксі не будуць абслугоўваць кліентаў з інваліднымі вазкамі. У Галіфаксе канструкцыя таксі – гэта праблема, таму што ў ёй няма месца для транспарціроўкі хадункоў. У Туймазы ёсць прапановы, што таксі павінны мець вялікі багажнік для размяшчэння інваліднага вазка. 12. Сацыяльны транспарт Наяўнасць паслуг сацыяльнага транспарту (бясплатны праезд, які
33
забяспечваецца валанцёрамі ці прыватным сектарам) лічыцца прыязнай да сталых паслугай у развітых гарадах часцей, чым у гарадах, якія развіваюцца. У Пансэ, напрыклад, існуе бясплатны транспарт, які забяспечваецца цэнтрамі для сталых людзей для наведвання медыцынскіх працэдур. У Партыджла-Прэры супольнасць кіроўцаў-валанцёраў і транспартная служба прадстаўляецца прадуктовымі крамамі. У Лондане прапанаваная служба – гэта сацыяльны транспарт з цалкам даступнымі аўтобусамі і кіроўцамі, якія абучаны працы са сталымі людзьмі. 13. Інфармацыя У некаторых гарадах ёсць згадка пра важнасць наяўнасці інфармацыі па розных варыянтах транспарту, як карыстацца транспартнымі паслугамі і па раскладах. У Портландзе, напрыклад, існуюць праграмы па навучанню сталых людзей карыстанню грамадскім транспартам. У Мэлвіле ёсць прапановы курсаў па карыстанні грамадскім транспартам для тых людзей, хто больш не можа кіраваць аўтамабілем. У Хімедзі лічыцца, што ў раскладзе аўтобусаў павінна адлюстроўвацца інфармацыя, ці даступны гэты аўтобус для
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
людзей з інваліднасцю. Сталыя людзі ў Токіа мяркуюць, што расклад павінен быць у больш буйным памеры і зручна размешчаны. 14. Умовы кіравання аўтамабілем Кіраванне аўтамабілем як важны варыянт перасоўвання для сталых людзей абмяркоўваецца ў некаторых гарадах. Напрыклад, варта адзначыць, што Мэлвіль – гэта горад, распрацаваны для аўтамабіляў, а ў Хімедзі аўтамабілі лічацца неабходнымі ў прыгарадзе. У Пансэ аўтамабілі разглядаюцца як неабходнасць, з-за абмежавання даступных варыянтаў транспарту. Людзі ў некалькіх гарадах паказваюць, што вельмі лёгка ездзіць на машыне ў межах горада. І гэта асаблівасць часта ўзгадваецца ў развітых странах. У Партыджла-Прэры трафік незагружаны і кіраваць аўтамабілем вельмі лёгка. У Саанічы сталыя людзі цэняць папярэджваючыя аб скрыжаваннях знакі. У Токіа сталыя людзі кажуць, што вельмі лёгка ўбачыць дарожныя шыльды і сігналы. Вуліцы Трыпалі таксама маюць добрай якасці знакі, а ў Шанхаі кіраванне трафікам разглядаецца як добрае. Людзі ў многіх краінах на ўсіх стадыях развіцця паведамляюць пра
бар’еры пры яздзе па горадзе. Яны ўключаюць перагружаны трафік, дрэнны стан дарог, неэфектыўныя сродкі для паляпшэння дарожнага руху, недастатковае вулічнае асвятленне, шыльды ў дрэнным стане ці загароджаныя і нябачныя, ігнараванне правілаў дарожнага руху і нарматыўных актаў. Напрыклад, у Рыа-дэ-Жанэйра ў якасці бар’ера разглядаецца цяжкі трафік. У Канкуне сталыя людзі скардзяцца на дрэнны стан дарог. У Мэлвіле непакой выклікае неэфектыўнасць спосабаў, якія павінны заспакойваць трафік, напрыклад, аб’язныя дарогі, якія ці вельмі малыя ці размешчаны ў неадпаведных месцах. У Маягуэсе вуліцы асветлены недастаткова. У Галіфаксе вулічныя шыльды занадта маленькія, вісяць занадта высока і часта загарожваюцца. Сталыя людзі ва Удзіне кажуць, што кіроўцы не паважаюць правілы руху. У Шэрбуку кіроўцы вельмі агрэсіўныя. 15. Ветлівасць да сталых кіроўцаў «У дадатку да ўжо адзначаных бар’ераў, непавага да сталых кіроўцаў адбівае ў іх жаданне кіраваць.Мне не падабаецца кіраваць. Людзі праклінаюць цябе, калі ты едзеш павольна. Яны няветлівыя». Сталы чалавек, Трыпалі
34
У Ла-Плаце можна рэгулярна сустрэць абразы сталых кіроўцаў, калі яны едуць павольна. У Канкуне сталыя людзі адчуваюць небяспеку, калі маюць праблемы са зрокам, а абставіны на дарозе агрэсіўныя. У Туймазы адзначаюць, што сталыя людзі не ўпэўненыя падчас кіравання на дарогах. У некаторых гарадах, такіх як Партыдж-ла-Прэра, дзе уласны аўтамабіль – гэта важны сродак транспарту, расце занепакоеннасць тым, што сталыя людзі сутыкаюцца са стратай правоў кіроўцы. Для таго, каб сталыя людзі зноў сталі ўпэўненымі кіроўцамі, у некаторых гарадах, такіх як Жэнева і Портланд, ёсць курсы павышэння кваліфікацыі. Спецыяльныя заняткі праводзяцца для сталых людзей, якім трэба аднавіць правы кіроўцы, у Хімедзі. І гэта вельмі важна для сталых людзей. 16. Паркоўка Прыярытэтныя месцы для паркоўкі для сталых людзей і людзей з інваліднасцю ў непасрэднай блізкасці да будынкаў разам з наяўнасцю аўтастаянак для высадкі і пасадкі людзей з інваліднасцю разглядаюцца як рысы горада, прыязнага да сталых людзей. У Амане сталыя людзі цэняць месцы для паркоўкі для людзей з інваліднасцю, якія прадастаўля-
35
юцца крамамі. У Дандалку паркоўкі бясплатныя. У Партыдж-лаПрэры вялікія паркоўкі для аўтамабіляў лічацца прыязнымі да сталых людзей і карыснымі для кіроўцаў. У многіх гарадах, аднак, неадэкватныя і дарагія паслугі паркоўкі ідэнтыфікуюцца як бар’еры для сталых людзей. Таксама існуюцьь іншыя праблемы. У Маягуэсе не хапае парковак з месцамі высадкі і пасадкі для людзей з інваліднасцю, а ў Партыдж-ла-Прэры месцы для паркоўкі не дастаткова шырокія для пагрузкі інвалідных вазкоў. У Саанічы падымаецца пытанне аб адсутнасці аўтастаянак для людзей з інваліднасцю. У Мельбурне выказваецца заклапочаннасць з нагоды немагчымасці знайсці паркоўку блізка да будынкаў. Яшчэ адна выяўленая праблема – адсутнасць павагі да прыярытэту месцаў для паркоўкі для людзей з інваліднасцю. «Робяцца месцы для паркоўкі для людзей з інваліднасцю, але людзі іх абсалютна ігнаруюць». Сталы чалавек, Лондан
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Кантрольны спіс для транспарта, прыязнага да сталых людзей: Даступныя кошты Грамадскі транспарт мае кошты, даступныя для ўсіх сталых людзей. Стабільныя і выразна пазначаныя тарыфы на праезд у грамадскім транспарце.
Транспартныя сродкі, прыязныя да сталых людзей
Грамадскі транспарт надзейны і рэгулярны (у тым ліку ў начны час і ў выходныя дні).
Транспартныя сродкі даступныя, з нізкай падлогай, нізкімі прыступкамі і шырокімі і высокімі месцамі для сядзення. Транспартныя сродкі чыстыя і дагледжаныя. Транспартныя сродкі маюць выразную шыльду, на якой адлюстроўваецца нумар і маршрут транспартнага сродку.
Транспартныя маршруты
Спецыялізаваныя паслугі
Грамадскі транспарт забяспечвае найважнейшыя маршруты для сталых людзей, такія як бальніцы, медыцынскія цэнтры, паркі, гандлёвыя цэнтры, банкі і ўстановы для сталых людзей. Усе раёны ў межах горада (уключаючы прыгарад), а таксама паміж суседнімі гарадамі добра абслугоўваюцца адэкватнымі і добра спалучанымі транспартнымі маршрутамі. Розныя віды транспарту добра спалучаныя паміж сабой.
Дастатковая колькасць спецыялізаваных транспартных паслугаў, якія даступныя людзям з інваліднасцю.
Надзейнасць і рэгулярнасць
Кіроўцы транспарту Кіроўцы ветлівыя, выконваюць правілы дарожнага руху, спыняюцца на пазначаных прыпынках, перад тым, як паехаць, чакаюць, пакуль пасажыры сядуць, і спыняюцца побач з ходнікам, каб сталым людзям было лягчэй выходзіць з транспартнага сродку.
36
Прыярытэт сядзення
Інфармацыя
Прыярытэт сядзення прадугледжаны для сталых людзей і паважаецца іншымі пасажырамі.
Сталым людзям прадастаўляецца інфармацыя пра тое, як карыстацца грамадскім транспартам і пра магчымыя даступныя варыянты транспарту. Расклады лёгка чытаюцца і добра даступныя. У раскладзе пазначаны маршруты аўтобусаў, даступных для людзей з інваліднасцю.
Бяспека і камфорт Грамадскі транспарт бяспечны ад злачыннасцяў і не перапоўнены звыш меры. Транспартныя прыпынкі і вакзалы Пазначаныя транспартныя прыпынкі размешчаныя ў непасрэднай блізкасці ад дамоў сталых людзей, забяспечаныя месцамі для сядзення, сховішчам ад дрэннага надвор’я, чыстыя і бяспечныя, дастаткова асветленыя. Вакзалы даступныя, з пандусамі, эскалатарамі, ліфтамі, зручнымі платформамі, публічнымі туалетамі, выразнымі і добра размешчанымі шыльдамі. Транспартныя прыпынкі і вакзалы лёгкадаступныя і зручна размешчаныя. Персанал вакзала ветлівы і гатовы дапамагчы.
37
Сацыяльны транспарт Сацыяльныя транспартныя паслугі, якія ўключаюць кіроўцаў-валанцёраў і паслугі трансфераў, гатовыя адвезці сталых людзей на асобныя мерапрыемствы і месцы. Таксі Таксі маюць даступныя кошты, зніжкі або субсідаваныя тарыфы, прадугледжаныя для сталых людзей з нізкім прыбыткам. Таксі зручныя і даступныя, з месцам для інваліднага вазка ці хадункоў. Кіроўцы таксі ветлівыя і гатовыя дапамагчы.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Дарогі
Паркоўкі
Дарогі знаходзяцца ў добрым стане, шырокія і добра асветленыя, спраектаваныя належным чынам, маюць прылады для замядлення руху, маюць сігналы і ліхтары на скрыжаваннях, скрыжаванні выразна пазначаныя, вадастокі закрытыя, шыльды добра бачныя і зручна размешчаныя. Дарожны рух добра рэгулюецца. На дарогах няма перашкод, якія могуць пагаршаць бачнасць. Правілы дарожнага руху строга выконваюцца і кіроўцы прытрымліваюцца іх.
Паркоўка мае даступныя кошты. Прыярытэтныя парковачныя месцы прадугледжаны для сталых людзей і размешчаны каля будынкаў і транспартных прыпынкаў. Прыярытэтныя парковачныя месцы для людзей з інваліднасцю прадугледжаны каля будынкаў і транспартных прыпынкаў. Іх выкарыстанне па прызначэнні кантралюецца. Месцы для высадкі і пасадкі сталых людзей і людзей з інваліднасцю прадугледжаны каля будынкаў і транспартных прыпынкаў.
Кіраванне аўтамабілем Існуюць і прасоўваюцца курсы для перападрыхтоўкі кіроўцаў у сталым узросце.
38
Жытло Агляд вынікаў даследванняў
Жытло важнае для бяспекі і дабрабыту. Нядзіўна, што людзі, якіх кансультуе СААЗ ва ўсіх рэгіёнах, могуць шмат казаць пра розныя аспекты структуры, дызайну, месцазнаходжання і выбару жытла. Існуе цесная ўзаемасувязь паміж адпаведным жытлом і доступам да грамадскіх і сацыяльных службаў у мэтах забеспячэння незалежнасці і якасці жыцця сталых людзей. Зразумела, што жытло і падтрымка, якія дазваляюць сталым людзям камфортна і бяспечна сталець у сваёй супольнасці, цэняцца ўсімі прадстаўнікамі гэтай супольнасці. 1. Фінансавая даступнасць Паміж гарадамі існуе агульная згода ў тым, што кошт жытла з’яўляецца асноўным фактарам, якія ўплываюць на жыццё сталых людзей і якасць іх жыцця. Хоць у некаторых гарадах кошт жытла, уключаючы арэндную плату, лічыцца даступным, у іншых выпадках жытло лічыцца дарагім, што абцяжарвае пераезд сталых людзей у больш камфортныя ўмовы пражывання.
39
«У мяне ёсць пенсія, але як я магу жыць з гэтымі маленькімі грашыма? Грошы ўваходзяць у мой дом і сыходзяць праз некалькі секунд». Сталы чалавек, Стамбул Напрыклад, у Жэневе паведамляецца, што некаторыя сталыя людзі жывуць у занадта вялікіх для іх дамах, але паколькі яны пенсіянеры, то не могуць дазволіць сабе пераехаць. Аналагічным чынам у Туймазы паказана, што кошт пераезду занадта дарагі і немагчымы для пенсіянераў. Бясплатнае або недарагое дзяржаўнае жытло разглядаецца як абмежаваная нарастаючая перавага ў некаторых гарадах, такіх як Лондан. У іншых гарадах, такіх як Ісламабад, адсутнасць недарагога жытла разглядаецца як бар’ер. Неабходнасць мець інфармацыю аб жытле, якае субсыдуецца, падкрэсліваецца ў Портыдж-Ла-Прэры. «У мяне ёсць дом з тэрасай, без арэнднай платы. Я люблю яго». Сталы чалавек, Лондан
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
У гарадах розных краінаў, якія знаходзяцца на ўсіх стадыях развіцця, рэкамендуецца прадаставіць даступнае жытло для сталых людзей. Ёсць ідэі па больш нізкім узроўні падаткаў на жытло для сталых людзей у Амане і прадастаўленне жытловага субсідавання для дзяржаўнага і прыватнага жытла ў Хімедзі. 2. Асноўныя паслугі У невялікай колькасці гарадоў асноўныя паслугі аказваюцца неадэкватнымі або вельмі дарагімі. У Ісламабадзе дамы ў раёнах з нізкім прыбыткам не маюць электрычнасці, газу або водазабеспячэння. У Маскве камунальныя паслугі лічацца дарагімі. У Дандалку і Стамбуле сталыя людзі занепакоеныя высокім коштам ацяплення і лічаць, што ўрад павінен дапамагчы ў выдатках на ацяпленне. На Ямайцы сталыя людзі з нізкім прыбыткам адзначаюць цяжкасці з аплатай высокіх выдаткаў на камунальныя паслугі і лічаць, што гэтыя затраты варта скараціць. «Калі яны дасылаюць мне рахунак за ваду, гэта мне каштуе 1000 долараў. Я не магу дазволіць сабе гэта, таму я не выкарыстоўваю душ, а часам у доме проста няма вады». Сталы чалавек, Ямайка
У Рыа-дэ-Жанейра сталыя людзі цэняць паляпшэнні, якія былі зробленыя ў сферы водазабеспячэння, санітарыі і электразабеспячэння, а ў Стамбуле сталыя людзі цэняць добрае водазабеспячэнне. 3. Праектаванне жытла Лічыцца, што некаторыя аспекты будаўніцтва жытла ўплываюць на здольнасць сталых людзей камфортна жыць дома. У цэлым для сталых людзей лічыцца важным жыць у памяшканнях, пабудаваных з адэкватных і ўстойлівых матэрыялаў: у доме роўныя паверхні, ёсць ліфт у шматпавярховых будынках; ёсць ванны пакой і кухня; памяшканні досыць вялікія, каб перасоўвацца; маецца дастатковая прастора для захоўвання рэчаў; у доме ёсць праходы і дзвярныя праёмы, дастатковыя для перамяшчэння на інвалідным вазку; дом пабудаваны і абсталяваны з улікам умоў навакольнага асяроддзя. Праблемы з жытловым будаўніцтвам згадваюцца ў некалькіх гарадах. У Мехіка людзі вызначаюць патрэбу ў кантраляваным будаўніцтве, каб забяспечыць надзейнасць будынка. Кажуць, што галеча прыводзіць да дрэннага будаўніцтва
40
або абслугоўвання жытла ў Стамбуле, а ў Найробі выклікае непакой адсутнасць даступных будаўнічых матэрыялаў. У Ісламабадзе частка жытла не з’яўляецца трывалай да землятрусаў. Шэраг структурных асаблівасцяў ідэнтыфікуюцца як бар’еры. Распалажэнне дома, якое перашкаджае мабільнасці, з’яўляецца праблемай, якую ідэнтыфікавалі ў Дандалку. У Ла-Плата лесвіцы і няроўныя падлогі з’яўляюцца бар’ерамі. У Маскве паведамляецца аб неабходнасці стварэння спецыяльна абсталяваных ванных пакояў і прыбіральяў для сталых людзей. У Нью-Дэлі лічыцца, што кухні павінны быць лепш распрацаваны. У Мехіка ўзгадваецца неабходнасць мець парэнчы і ліфты ў шматпавярховых будынках, а людзі ў Токіа ўказваюць на неабходнасць праходаў і праёмаў для размяшчэння інвалідных вазкоў. У невялікім ліку гарадоў жытло недастаткова прыстасавана да ўмоў надвор’я. У прыватнасці ў Канкуне, а таксама ў некаторых раёнах Мэлвіля ўзнікае патрэба ў кандыцыянаванні паветра, дзе дахі ў новых дамах моцна награваюцца з-за асаблівасцяў канструкцыі.
41
У многіх гарадах прызнаюцца меры, якія былі прынятыя для паляпшэння жытловага будаўніцтва для сталых людзей. Напрыклад у Мехіка 1% усіх пабудаваных дамоў павінен быць прыдатны для сталых людзей. У Галіфаксе некаторыя кандамініюмы зручныя для жыцця і маюць пандусы, ліфты, паркоўку, трэнажорная залі і шырокія дзвярныя праёмы. Тым не менш людзі часта лічаць, што неабходна зрабіць больш для забеспячэння жытла для сталых людзей. У Хімедзі рэкамендуецца будаваць больш дамоў, прыязных да сталых людзей, у той час як у Мельбурне прапануюцца стымулы для заахвочвання архітэктараў і забудоўшчыкаў да стварэння камфортнага жытла. Людзі ў Нью-Дэлі рэкамендуюць, каб элементы, якія ўлічваюць узрост, былі ўключаныя ў законныя акты будынка. У Сааніч будаўнікі ўключаюць адаптаваныя або адаптуемыя функцыі ў свае планы, такія як больш нізкае размяшчэнне выключальнікаў святла; устаноўка душавых кабін, а не ваннаў; устаноўка усходаў, якія могуць быць ператвораныя для размяшчэння ўнутрыкватэрных ліфтаў.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
4. Адаптаванне Магчымасць змяняць свой дом або кватэру таксама ўплывае на здольнасць сталых людзей жыць камфортна дома. Апекуны ў Дандалку цэняць унутрыкватэрныя ліфты, якія былі ўсталяваныя для аказання дапамогі сталым людзям. У Маягуэсе кватэры сталых людзей з інваліднасцю маюць неабходныя прыстасаванні. У невялікім ліку гарадоў, такіх як Хімедзі і Дандалк, прадастаўляецца фінансавая дапамога для мадыфікацыі жытла. Вызначаны шэраг цяжкасцяў у дачыненні да хатніх мадыфікацый. У Галіфаксе пераабсталяванне дома лічыцца дарагім і складаным. Абмежаванні на ремадэляванне дзяржаўнага жытла згадваюцца ў Хімедзі і Нью-Дэлі. У Портландзе арэндаванае жытло, якое было рэканструявана, павінна быць вернута ў зыходны стан. У Мельбурне паказана, што дапаможнае абсталяванне не выкарыстоўваецца, паколькі яно не ўпісваецца ў дом, і многія асобы, якія ажыццяўляюць догляд, не могуць забяспечыць неабходныя рамонтныя работы. У Шэрбруку ўзгадваецца неабходнасць адаптацыі жытла для канкрэтных умоў. Акрамя выяўлення неабходнасці забеспячэння
таго, каб сталыя людзі ведалі пра магчымыя варыянты змены сваіх дамоў, у многіх гарадах прапануецца, каб сталыя людзі мелі магчымасць атрымаць неабходнае абсталяванне. У Туймазы апекуны вызначаюць патрэбу ў інфармаванні аб розных тыпах абсталявання і магчымых прыладах і аб лёгкадаступным абсталяванні. Ва Удайпуры згадваюцца цяжкасці ў атрыманні парэнчаў, пандусаў і прыбіральняў. 5. Утрыманне жытла Няздольнасць утрымліваць сваё жытло ў належным стане з’яўляецца асноўнай перашкодай для некаторых сталых людзей. У Канкуне сталыя людзі кажуць, што яны не могуць рабіць рамонт з-за кошту. У Мельбурне яны таксама занепакоеныя выдаткамі на тэхнічнае абслугоўванне і прапануюць, каб мясцовы муніцыпалітэт прадаваў хатняе тэхнічнае абслугоўванне за намінальную плату. У Рыа-дэ-Жанейра высокі кошт выдаткаў на ўтрыманне кандамініюмаў лічыцца бар’ерам, хаця адзначаецца, што можна перадаваць кандамініюмы ў субарэнду, каб паменшыць аплату кошту абслугоўвання. У Дандалку сталыя людзі цэняць субсідыі, якія прадастаўляюцца
42
для рамонту дома, але скардзяцца на цяжкасці ў арганізацыі майстроў для правядзення рамонту. «Работнік сышоў пасярод рамонту і не вяртаўся на працягу некалькіх месяцаў, каб скончыць яго». Сталы чалавек, Дандалк У Мэлвіле ўзнікае заклапочанасць з нагоды таго, што замежнікі прыходзяць у дом для правядзення рамонтных работ, удзельнікі фокус-груп прапануюць мясцоваму муніцыпалітэту весці спіс надзейных рамонтных службаў, якія гатовыя займацца сталымі людзьмі. У Портландзе апекуны цэняць сістэму, якая выкарыстоўваецца для адбору падрадчыкаў і іншых паслугаў па рамонце і тэхнічным абслугоўванні. Таксама выяўляюцца праблемы ўтрымання жытла, якое прадастаўляецца дзяржавай або арандуецца. У Лондане людзі турбуюцца пра тое, што рамонт не выконваецца своечасова. У Трыпалі сталыя людзі паказваюць, што арэндадаўцы наўмысна ігнаруюць догляд за дамамі і рамонт, каб сталыя людзі сыходзілі. У Дэлі паведамляецца, што агульныя тэрыторыі ў дамах, такія як лесвіцы, часта закінутыя, брудныя і
43
цёмныя. Тым не менш, супрацоўнікі камунальнага жытла, такія як кансьержы і апекуны, часам адыгрываюць важную ролю ў забеспячэнні дабрабыту. У Жэневе сталыя людзі згадалі пра важнасць кансьержаў ва ўсталяванні кантактаў паміж жыхарамі і ў забеспячэнні рамонту. 6. Доступ да паслуг Асабліва важна аказваць паслугі сталым людзям у іх дамах. У Удзіне гаворыцца, што сталыя людзі не разглядаюць пераезд з хаты. У Туймазы пастаўшчыкі паслуг таксама даводзяць, што сталыя людзі вельмі прывязаныя да сваіх хатаў і не жадаюць пераязджаць. У Сааніч атрыманне хатняй дапамогі больш прыярытэтнае за пераезд. У некалькіх гарадах цяжкасць у атрыманні паслуг на даму, у тым ліку іх кошт, з’яўляецца недахопам. У Руры такія паслугі, як прыборка і азеляненне лічацца дэфіцытнымі і дарагімі. Сталыя людзі ў Сааніч паведамляюць, што паслугі па прыборцы і догляду за садам недастаткова даступныя. Пражыванне блізка да паслугаў і выгодаў таксама разглядаецца як прыязная да сталых людзей рыса. Пра
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
гэтую асаблівасць часцей гавораць людзі ў гарадах развітых краін, такіх як Мэлвіл, Порт-Ла-Прэр і Токіа. У Сан-Хасэ сталыя людзі цэняць жыццё ў непасрэднай блізкасці ад грамадскіх, камерцыйных і рэлігійных службаў. У шэрагу гарадоў, такіх як Найробі, Удайпур і Удзіна, дзе людзі не пражываюць у непасрэднай блізкасці ад такіх паслуг, гэта разглядаецца як праблема.
У Трыпалі сталыя людзі падкрэсліваюць важнасць сваіх суседзяў. У Дандалку пастаўшчыкі паслуг прызнаюць неабходнасць пошуку новых дамоў побач з месцам пражывання сталых людзей, дзе яны могуць захаваць сувязі з сям’ёй і супольнасцю. У Хімедзі выказваецца занепакоенасць тым, што сталыя людзі губляюць сувязь з супольнасцю, калі пераязджаюць у іншы раён.
Тым не менш варта праяўляць асцярожнасць у дачыненні да тых выпадкаў, калі сталыя людзі застаюцца дома, але не маюць магчымасці адэкватна клапаціцца пра сябе. У Мехіка павышаецца патрэба ў навучанні сталых людзей пра рызыкі сталення дома і ў Сааніч прасоўваецца ідэя па інфармаванні аб хатніх паслугах для сталых людзей праз публікацыю даведніка службаў падтрымкі на даму.
Змены ў горадзе ўплываюць на гэтыя пачуцці яднання з супольнасцю. У Токіа адсутнасць асабістага кантакту з суседзямі, які з’яўляецца вынікам павелічэння шматпавярховых будынкаў, разглядаецца як узроставы бар’ер. У Шэрбруку сталыя людзі выказваюць заклапочанасць з нагоды адсутнасці міжпакаленчых прастораў для ўзаемадзеяння. У Жэневе адсутнасць кантакту з маладымі людзьмі ў шматкватэрных дамах лічыцца недахопам. Ва Удайпуры апекуны занепакоеныя тым, што сучасныя кватэры без веранды не пакідаюць месца для ўзаемадзеяння з супольнасцю. Важнасць праектавання, якое палягчае ўзаемадзеянне з супольнасцю, згадваецца таксама ў Дандалку, дзе прапануецца, каб дамы выходзілі на публічныя прасторы для памяншэння пачуцця ізаляцыі.
7. Сувязі з супольнасцю і сям’ёй Добра знаёмае атачэнне, у якім людзі адчуваюць сябе часткай мясцовай супольнасці, спрыяе таму, што горад становіцца больш прыязным да сталых людзей. Па гэтай прычыне сталыя людзі не хочуць пераязджаць. У Удзіне сталыя людзі згадваюць, што ў іх ёсць свайго роду «псіхалагічная бяспека» ў сваім асяроддзі.
44
8. Варыянты жытла Наяўнасць розных варыянтаў жытла ў адной мясцовасці для задавальнення патрэбаў, якія змяняюцца з узростам, разглядаецца як важная рыса прыязнасці да сталых людзей. У некаторых гарадах існуе шэраг прапаноў жытла для сталых людзей. Напрыклад, у Мэлвіле ў сталых людзей ёсць выбар пераезду ў меншыя жылыя памяшканні, у дамы састарэлых або іншыя варыянты догляду. У многіх месцах, аднак, падкрэсліваецца неабходнасць большага выбару жытла для сталых людзей. Напрыклад, у Галіфаксе згадвалася, што некаторыя сталыя людзі былі занепакоеныя тым, што не змаглі знайсці жытло ў сваёй мясцовасці і не мелі добрых ведаў пра варыянты жытла ў сваім раёне. У некаторых гарадах прадастаўляюцца спецыяльныя варыянты жытла для сталых людзей. У Мэлвіле комплексы дамоў састарэлых прадастаўляюць цэлы шэраг паслуг, выгод і мерапрыемстваў. «Ваш дзень можа быць насычаны сацыяльнымі мерапрыемствамі, вы можаце быць занятыя ўвесь час або вы можаце проста зачыніць свае дзверы і не далучацца да таго,
45
што адбываецца, гэта ваш выбар». Сталы чалавек, Мэлвіль Спецыяльнага жытла для сталых людзей не хапае ў многіх гарадах, час чакання на засяленне можа быць доўгім, як згадвалася ў Галіфаксе і Хімедзі. Спецыяльнае жытло для сталых людзей таксама павінна быць адаптавана пад іх узрост. Сталыя людзі ў Сааніч выказваюць заклапочанасць з нагоды кошту жытла для сталых людзей. У некалькіх гарадах таксама выразна выказана заўвага, што жытло для сталых людзей павінна быць інтэгравана ў мясцовую супольнасць. У Мэлвілі прапануецца, каб на ўсёй тэрыторыі горада былі даступныя невялікія кластары жытла для сталых людзей з невялікімі садамі, каб сталыя людзі не былі ізаляваныя ад грамадства і асабліва ад дзяцей. У Портландзе выяўляецца неабходнасць у міжпакаленчым пражыванні. У Руры і Шэрбруку выказваецца заклапочанасьць з нагоды таго, што ствараюцца цэлыя асобныя жылыя комплексы або раёны, дзе ізалявана жывуць толькі сталыя людзі. 9. Серада пражывання Для сталых людзей важна мець асабістую прастору ў сваіх дамах. У не-
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
калькіх развіваючыхся гарадах і ў Туймазы перанаселенасць ідэнтыфікуецца як бар’ер для сталых людзей. Напрыклад, у Дэлі, калі сярэдні памер сям’і павялічыўся, хаты сталі перапоўненымі, і сталыя людзі не маюць дастатковай прасторы. У Сан-Хасэ перапоўненасць была абумоўлена высокімі выдаткамі на жытло, якія змушаюць членаў сям’і жыць разам. Пачуццё бяспекі ў хатняй абстаноўцы - яшчэ адна важная тэма. У многіх гарадах сталыя людзі адчуваюць сябе няўпэўнена і асабліва пакутуюць ад адзіноты. У некаторых гарадах былі прыняты меры па паляпшэнню бяспекі ў дамах, дзе жывуць сталыя людзі. Напрыклад, у Дандалку выкарыстоўваюцца камеры назірання ў некаторых дамах; ў Жэневе існуе бяспечны доступ да шматкватэрных дамоў; у Сааніч сталым людзям прадастаўляюцца бясплатныя праверкі бяспекі дома; у Шанхаі ёсць мясцовы патруль бяспекі. У Хімедзі ў некаторых кватэрах ёсць кнопкі аварыйнага выкліку, каб людзі сталага веку былі ў бяспецы.
сябе спакойна дома. Ва Удайпуры рэкамендуецца дадатковае інфармаванне аб хатняй бяспецы, а ў Сааніч прапануецца ўсталяваць аварыйную сігналізацыю. У некаторых гарадах дамы сталых людзей размешчаны ў небяспечных месцах, дзе магчымыя стыхійныя бедствы. У Ла-Плата некаторыя дамы знаходзяцца ў цяжкадаступных раёнах, а ў Ісламабадзе сталыя людзі занепакоеныя землятрусамі.
Тым не менш існуе агучаная патрэба ў іншых метадах забеспячэння бяспекі, каб сталыя людзі адчувалі
46
Кантрольны спіс для жытла, прыязнага да сталых людзей: Даступныя кошты Даступныя кошты на жытло для ўсіх сталых людзей. Асноўныя паслугі Асноўныя жыццёва неабходныя паслугі прадастаўляюцца па даступных для ўсіх коштах. Праектаванне жытла Дамы выраблены з адпаведных матэрыялаў і добра спраектаваны. У дамах дастаткова прасторы, якая дазваляе сталым людзям свабодна перасоўвацца. Дамы абсталяваны ў адпаведнасці з прыроднымі ўмовамі (напрыклад, ёсць неабходнае кандыцыянаванне ці ацяпленне). Дамы прыстасаваныя для сталых людзей: з шырокімі праходамі для інвалідных вазкоў, абсталяваныя ванныя пакоі, прыбіральні і кухні. Адаптаванае жытло Жытло адаптаванае для сталых людзей па меры неабходнасці.
47
Адаптаванне жытла мае даступныя кошты. Абсталяванне для адаптацыі жытла лёгкадаступнае. Існуе магчымасць фінансавай падтрымкі адаптацыі жытла. Існуе добрае разуменне таго, як жытло можа быць адаптаванае пад патрэбы сталых людзей. Утрыманне жытла Сталым людзям прадастаўляюцца паслугі па ўтрыманні жытла. Існуюць кваліфікаваныя і надзейныя пастаўшчыкі паслуг па ўтрыманні жытла. Дзяржаўнае жытло, арэндаванае жытло і публічныя прасторы знаходзяцца ў добрым стане. Сталенне дома Жытло размешчана блізка да месцаў паслуг. Існуюць даступныя па коштах паслугі, якія дазваляюць сталым людзям “сталець дома”. Сталыя людзі добра інфармаваныя аб даступных паслугах, якія дазваляюць ім сталець дома.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Інтэграцыя ў супольнасць
Асяроддзе пражывання
Праектаванне жытла спрыяе далейшай інтэграцыі сталых людзей у грамадства.
Жытло не перанаселенае. Сталыя людзі адчуваюць сябе камфортна ў месцы, дзе яны пражываюць. Жытло не размешчана ў раёнах, схільных да стыхійных бедстваў. Сталыя людзі адчуваюць сябе ў бяспецы ў месцы, дзе яны пражываюць. Аказваецца фінансавая дапамога па забеспячэнню бяспекі жытла.
Варыянты жытла Для сталых людзей, у тым ліку сталых людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і інваліднасцю, існуе шэраг адпаведных і даступных па кошце варыянтаў жытла. Сталыя людзі добра праінфармаваныя аб даступных варыянтах жытла. Дастатковая колькасць жытла, прызначанага для сталых людзей, па даступных коштах прадстаўляецца ў іх мясцовасці. Існуе шэраг адпаведных паслуг, выгод і мерапрыемстваў у месцах, дзе жывуць сталыя людзі. Жытло для сталых людзей інтэгравана ў мясцовую супольнасць.
48
Удзел у жыцці грамадства Агляд вынікаў даследванняў
Сацыяльны ўдзел і сацыяльная падтрымка цесна звязаныя з моцным здароўем і дабрабытам на працягу ўсяго жыцця. Удзел у забаўляльнай, сацыяльнай, культурнай і духоўнай грамадскай дзейнасці, а таксама ўзаемадзеянне з сям’ёй дазваляе сталым людзям працягваць выкарыстоўваць свае прафесійныя навыкі, карыстацца павагай і пашанай, а таксама падтрымліваць ці ствараць адносіны, заснаваныя на ўзаемадапамозе і клопаце. Гэта спрыяе сацыяльнай інтэграцыі і дазваляе сталым людзям заўсёды заставацца ў віры падзеяў. Тым не менш, сталыя людзі, з якімі кансультавалася Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), адзначаюць, што магчымасць удзелу ў фармальнай і нефармальнай сферах грамадскага жыцця залежыць не толькі ад колькасці прапановаў дзейнасці, але і ад наяўнасці належнай інфармацыі аб даступнасці аб’ектаў і варыянтах арганізацыі транспарту для сталых людзей, а таксама ад даступнасці інфармацыі пра мерапрыемствы.
49
«Калі я бачуся з сябрамі са сваёй супольнасці, я сябе вельмі добра адчуваю». Сталы чалавек, Мехіка У большасці гарадоў сталыя людзі сцярджаюць, што яны прымаюць актыўны ўдзел у жыцці сваіх супольнасцяў, але адчуваюць, што магчымасцяў для ўдзелу магло б быць і болей. Яны прапануюць арганізоўваць больш мерапрыемстваў з рознымі відамі дзейнасці бліжэй да месца свайго пражывання. Яны б хацелі прымаць удзел у дзейнасці, якая спрыяла б умацаванню інтэграцыі ў межах супольнасці, а таксама паміж прадстаўнікамі рознага ўзросту і культур. Больш за ўсё клапоціць сталых людзей даступнасць, гэта найбольш тычыцца людзей з інваліднасцю, а таксама інфармаванасць пра дзейнасць і мерапрыемствы. Наяўнасць адпаведнай падтрымкі ў месцах правядзення мерапрыемстваў, накіраванай на паляпшэнне даступнасці, у прыватнасці, для людзей з праблемамі ў перасоўванні,
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
важная паўсюль, і асабліва ў краінах, якія развіваюцца і краінах з пераходнай эканомікай. 1. Даступныя магчымасці Сталыя людзі могуць ведаць пра дзейнасць і мерапрыемствы, якія арганізуюцца ў іх супольнасцях, але, зыходзячы з досведу многіх удзельнікаў праекту, гэтыя мерапрыемствы для іх недаступныя. Асабістая бяспека, асабліва ў начны час, згадваецца як адзін з бар’ераў як у развітых гарадах, так і ў гарадах, якія развіваюцца, сярод якіх Галіфакс, Ла-Плата, Лондан і Рыа-дэ-Жанейра. У многіх гарадах месцы правядзення мерапрыемстваў знаходзяцца занадта далёка, да іх складана дабірацца на грамадскім транспарце. Яшчэ адной распаўсюджанай праблемай з’яўляецца даступнасць будынкаў, асабліва для людзей з абмежаванай рухомасцю, а таксама адсутнасць належнай інфраструктуры, у тым ліку туалетаў, адпаведных месцаў для сядзення або зоны для тых, хто не паліць. Наступная перашкода, якая згадвалася сталымі, - абмежаваны доступ, напрыклад, патрабаванне з’яўляцца чальцом арганізацыі для ўдзелу ў мерапрыемстве.
«Ім [сталым людзям з інваліднасцю] цяжка знайсці магчымасць наведаць такія мерапрыемствы, таму што адсутнічаюць належным чынам абсталяваныя месцы для сядзення, туалет і г.д. Адпачынак для большасці з іх - размовы са сваімі сябрамі ці сваякамі па тэлефоне і рэдкія сустрэчы». Працаўнік па даглядзе за сталымі і хворымі людзьмі, Нью-Дэлі Як сталыя людзі, так і супольнасць, якая ўзаемадзейнічае з імі, заклапочаныя тым, што гарады не прыстасаваныя для камфортнага пражывання сталага насельніцтва. Паведамляецца, што мясцовыя ўлады ў Маягуэсе арганізуюць розныя мерапрыемствы ў зручны для сталых людзей час, а таксама забяспечваюць транспарт. Cталы чалавек з Жэневы адзначае, што горад прыстасаваны для людзей з дрэнным слыхам. Паведамляецца пра даступнасць грамадскага транспарту ў Мельбурне і Мэлвіле, аб правядзенні мерапрыемстваў у зручных месцах у Портландзе і зручным часе правядзення мерапрыемстваў у Трыпалі. Удзельнікі з Дандалку мяркуюць, што дазвол прывесці сябра на мерапрыемства заахвоціць сталых людзей да ўдзелу.
50
2. Даступныя мерапрыемствы Мерапрыемствы, якія праводзяцца бясплатна альбо па даступным кошце, спрыяюць удзелу сталых людзей. Кошт мерапрыемстваў часта згадваецца сярод перашкодаў да ўдзелу, асабліва ў гарадах краінаў, якія развіваюцца, і краінах з пераходнай эканомікай. У некаторых мясцовасцях існуе мноства магчымасцяў толькі для людзей з высокім прыбыткам, а адпачынак і вольны час даступныя толькі багатым. Аднак удзельнікі з Ісламабада адзначаюць, што ўдзел у мерапрыемствах у іх горадзе даступны для ўсіх. У Рыа-дэ-Жанэйра прапануюць мноства бясплатных забаўляльных мерапрыемстваў, а ў Мехіка праводзяцца бясплатныя ці недарагія культурныя мерапрыемствы. Паведамляецца, што ў Дандалку, Жэневе і Лондане з-за высокіх выдаткаў на страхаванне некамерцыйныя арганізацыі вымушаныя рабіць мерапрыемствы платнымі, што можа перашкаджаць удзелу. 3. Дыяпазон магчымасцяў Існаванне розных магчымасцяў, цікавых шырокаму колу сталых людзей, спрыяе павелічэнню іх удзелу. У многіх гарадах прапануецца шмат варыянтаў дзейнасці ў буйных
51
гарадскіх раёнах, аднак для людзей, якія жывуць на перыферыі, існуе заўважна меней магчымасцяў. Верагодна, у фізічна слабых людзей і людзей з інваліднасцю будзе таксама менш варыянтаў у выбары мерапрыемства. Часам у мерапрыемстваў нягнуткі і нязручны расклад, і сталыя людзі вымушаныя зрабіць выбар паміж задавальненнем сваіх асабістых патрэбаў (як, напрыклад, рэгулярны пасляабедзенны сон) і ўдзелам у мерапрыемстве. Месца правядзення мерапрыемства можа не падыходзіць сталым людзям з-за высокага ўзроўню шуму альбо арыентацыі на правядзенне моладзевых праграмаў. Мерапрыемствы, арыентаваныя на пэўную мэтавую аўдыторыю, а таксама інтэграцыйныя мерапрыемствы прапануюць больш шырокі і разнастайны выбар для большай колькасці людзей. У шэраг можна ўключыць і спецыяльна арганізаваныя мерапрыпрыемствы, арыентаваныя на людзей, старэйшых за 80 год - як, напрыклад, гэта было зроблена ў Хімедзі. На Ямайцы праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы, у якіх сталыя людзі могуць спаборнічаць на розных узроўнях.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
У Портыдж-Ла-Прэры прапануюць сумесныя абеды з наладжваннем сацыяльных кантактаў. Правесці час на свежым паветры, - напрыклад, прагуляцца па парку ў Найробі альбо прайсціся па Маскве ў добрае надвор’е, - лічыцца адным з простых і недарагіх спосабаў прыняць удзел у грамадскім жыцці. Паведамляецца, што ва Удзіне прадастаўляюцца памяшканні для правядзення мерапрыемстваў для сталых людзей: арганізацыі тэатральнай студыі, клубаў, Універсітэта Трэцяга Веку. У Туймазы дзейнічае шахматны клуб, аб’яднаннне па рэканструкцыі гістарычных падзеяў і клуб для людзей, старэйшых за 60 гадоў. Удзельнікі з Канкуна кажуць, што ім падабаецца наведваць клуб «Залаты век», рамесныя заняткі ў мясцовым манастыры, а таксама гутаркі, музыку і танцы. Ва ўсіх буйных гарадах ў развітых краінах і ў большасці гарадоў краінаў, якія развіваюцца, паведамляюць пра шырокі шэраг прапановаў відаў дзейнасці для сталых. Рэлігійная дзейнасць і зносіны ў межах рэлігійнай супольнасці з’яўляецца адной з важных формаў удзелу для сталых людзей у большасці гара-
доў. Сталыя людзі могуць быць добра вядомымі і паважанымі ў сваіх мясцовых рэлігійных супольнасцях. Гэтыя супольнасці, як правіла, садзейнічаюць ўдзелу і інклюзіі людзей, якія могуць застацца адзінокімі. Напрыклад, у Галіфаксе цэрквы спрыяюць актывізацыі жыцця сталых людзей, ладзячы для іх розныя мерапрыемстывы, такія як сумесныя картачныя гульні і сумесныя вячэры, арганізуюць транспарт для прыхажан, а таксама ўзаемадзейнічаюць з адзінокімі людзьмі. У Ісламабадзе заўважылі, што наведванне мячэці больш за адзін раз на дзень спрыяе павышэнню сацыяльнага ўдзелу. «Нас слухаюць у царкве, таму што шануюць наш досвед. Людзі паважаюць нас». Сталы чалавек, Ямайка Культурныя, адукацыйныя і традыцыйныя мерапрыемствы таксама граюць важную ролю ў жыцці сталых людзей у многіх мясцовасцях. Навучанне ва Універсітэтах Трэцяга Веку альбо на курсах у мясцовых супольнасцях ці ў цэнтрах па абслугоўванню сталых людзей забяспечваюць бесперапыннае ўзаемадзеянне і навучанне.
52
Наведванне вяселляў і пахаванняў таксама з’яўляецца магчымасцю сацыялізавацца. Сталыя людзі ў Ісламабадзе адзначаюць, што ім падабаецца наведваць такія традыцыйныя мерапрыемствы як вяселлі. 4. Інфармаванне пра дзейнасць і мерапрыемствы Некаторыя ўдзельнікі падкрэсліваюць, што для таго, каб прыняць удзел у мерапрыемстве, сталыя людзі ў першую чаргу павінны ведаць пра існуючыя прапановы і магчымасці. «На мой могляд, праблема ў неінфармаванасці насельніцтва - людзі не ведаюць, якія магчымасці існуюць навокал». Правайдэр паслугаў, Сааніч, Дандалк Паведамляецца, што ў Дандалку арганізацыі распаўсюджваюць інфармацыю пра сваю дзейнасць сярод сталых людзей толькі да іх выхаду на пенсію. Людзі, якія ўдзельнічаюць у рэлігійных службах і іншых рэгулярных мерапрыемствах, звычайна даведваюцца пра новыя падзеі са словаў іншых. У Сан-Хасэ прафесійныя асацыяцыі распаўсюджваюць інфармацыю пра сваю дзейнасць. Правайдэр паслугаў у Шанхаі адзначае, што да карыстання паслугамі
53
можна прывабіць больш людзей сталага ўзросту, але трэба спачатку прыцягнуць іх увагу, рэкламуючы гэтыя паслугі. 5. Заахвочванне да ўдзелу і вырашэнне праблемы адзіноты У розных гарадах па ўсім свеце лічаць, што сацыяльны ўдзел становіцца дасяжнай мэтай, калі існуюць прапановы з рознымі відамі дзейнасці бліжэй да месца пражывання. Жыхары Ла-Плата незадаволеныя тым, што ні ў адным з раёнаў горада няма культурнага цэнтра, а ва Удайпуры жыхары прапануюць адкрыць культурныя цэнтры ў пешай дасяжнасці для сталых людзей. У Дандалку і Шанхаі ўдзельнікі раяць выкарыстоўваць публічныя прасторы, у тым ліку школы і цэнтры адпачынку, для сустрэчаў мясцовай супольнасці, у тым ліку сталых людзей. Ідэю падтрымалі і ў Ісламабадзе: ствараць больш магчымасцяў для арганізацыі вольнага часу ў розных публічных прасторах. Сумесныя намаганні па стымуляванні і матывацыі сталых людзей да ўдзелу часам могуць змяніць сітуацыю з адзінокага існавання да ўдзе-
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
лу ў грамадскім жыцці. Шмат людзей, уключаных у дзейнасць групаў і клубаў для сталых людзей, вельмі задаволеныя тым, чым яны займаюцца. Тым не менш, ёсць тыя, хто выказвае нежаданне далучацца да дзейнасці асацыяцыі ці клуба па розных прычынах: нікога не ведаюць, адчуваюць, што павінны прытрымлівацца пэўнага палітычнага пункту гледжання, альбо проста не прываблівае дзейнасць клуба.
Паведамляецца, што ў Мельбурне і ў Шанхаі арганізацыі бяруць на сябе ініцыятыву адшукаць сталых людзей і запрасіць іх на мерапрыемствы.
«Сталыя людзі неахвотна пагаджаюцца нешта рабіць. Многія адмаўляюцца ад запрашэння ўступіць у клуб». Правайдэр паслуг, Хімедзі
Спецыялісты па даглядзе, многія з якіх самі з’яўляюцца сталымі людзьмі, асабліва схільныя да пачуцця адзіноты, таму што іх жыццё засяроджана на чалавеку, за якім яны даглядаюць. Удзельнікі прапануюць ствараць больш праграм і магчымасцяў, дзякуючы якім сталыя людзі з інваліднасцю змогуць сустракацца і камунікаваць па-за межамі дома, без патрэбы прысутнасці на мерапремстве спецыяліста па даглядзе. Прапануюцца дзённыя праграмы і варыянты адпачынку, якія дазволілі б сталым спецыялістам па даглядзе і іх падапечным працягваць кантактаваць з грамадствам і захоўваць сацыяльныя сувязі.
Адзінокім людзям цяжэй камунікаваць з іншымі па розных прычынах. Са смерцю мужа ці жонкі, а затым іншых чальцоў сям’і і сяброў, яны паступова губляюць сацыяльныя кантакты. Праблемы са здароўем могуць уплываць на здольнасць сталых удзельнічаць у грамадскай дзейнасці. Грамадства змянілася, і цяпер большасць жанчын працуюць і не маюць магчымасці наведваць сталых людзей на працягу дня. Наведванне адзінокіх людзей у іх дома можа спрыяць наладжванню сацыяльных сувязей і заахвоціць сталых да ўдзелу.
«Добра, калі людзі ўзаемадзейнічаюць і маюць кагосьці побач, але, на мой погляд, з дапамогай арганізацый адкрываюцца магчымасці для адзінокіх людзей пабудаваць новыя сацыяльныя сувязі і знайсці новых сяброў». Правайдэр паслугаў, Галіфакс
«Сярод удзельнікаў мала мужчын. Яны не прызнаюць свой
54
узрост і/ альбо адчуваюць сябе некамфортна ў асяроддзі мноства жанчын». Сталая асоба, Канкун Нізкі ўзровень сацыяльнага ўдзелу мужчын асабліва адчуваецца ў некалькіх гарадах, сярод якіх Канкун і Жэнева. У некаторых гарадах, тым не менш, праводзяцца мерапрыемствы, арыентаваныя на мужскую аўдыторыю: напрыклад, у Мэлвіле дзейнічае “Мужчынскі Гараж”, у якім прапануецца дзейнасць для мужчын рознага ўзросту. Сталыя людзі ў Стамбуле адзначаюць, што мячэці - гэта добрыя месцы для ўдзелу мужчын у жыцці грамадства. Удзельнікі з Мехіка прапануюць ствараць больш магчымасцяў, арыентаваных менавіта на мужчын, такіх як майстэрні альбо гульні ў даміно ці карты. Некаторыя сталыя вырашаюць не прымаць удзел, і ўдзельнікі з Портланда прапануюць паважаць іх выбар. 6. Інтэграцыя пакаленняў, культур і супольнасцяў Сталыя людзі жадаюць мець магчымасці кантактаваць і інтэгравацца з іншымі ўзроставымі і культурнымі групамі ў сваіх супольнасцях, сем’ях і дзейнасці.
55
«Сталыя людзі адчуваюць, што яны могуць удзельнічаць у розных відах дзейнасці і ўзаемадзейнічаць з людзьмі рознага ўзросту, у залежнасці ад асабістай ініцыятывы і жадання». Ла-Плата, Аргентына Удзельнікі даследавання прагнуць больш да міжпакаленчых мерапрыемстваў, чым да падзеяў, якія праводзяцца толькі для сталых людзей. Такую магчымасць можна ажыццявіць праз выкарыстанне аднаго памяшкання і абсталявання рознымі ўзроставымі групамі, як, напрыклад, гэта робяць у Сааніч, дзе цэнтр для сталых людзей знаходзіцца ў будынку пачатковай школы. У Пансэ некаторыя мерапрыемствы для сталых ладзяцца сумесна са школамі. У гарадскіх цэнтрах і цэнтрах адпачынку прапануюцца праграмы, накіраваныя на заахвочванне да ўдзелу людзей рознага ўзросту і мажлівасцей. Для сталых людзей, якія не могуць выйсці з дома, каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве, адзінай крыніцай адпачынку і сувязі з грамадствам застаецца прагляд тэлебачання. Неабходна распрацаваць варыянты тэлепраграмаў для розных узростаў і пакаленняў, мяркуючы па скар-
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
гах сталых людзей з некаторых гарадоў на невялікі выбар праграмаў на тэлебачанні, з яшчэ меншым шэрагам праграмаў, арыентаваных на аўдыторыю сталага ўзросту. «Прагляд тэлебачання можа быць адным з варыянтаў адпачынку, але тыя праграмы, якія цяпер транслююцца, не прызначаныя для сямейнай аўдыторыі». Сталы чалавек, Удайпур Для сталых людзей у многіх мясцовасей важна займаць значнае месца ў сваёй сям’і. Сталыя ў Амане, напрыклад, адзначаюць, што не хочуць апынуцца ізаляванымі ад сваіх сем’яў. Тым не менш, часам сем’і не надаюць дастатковай увагі сталым чальцам сям’і, асабліва, калі дзядуля і бабуля ўспрымаюцца ў якасці выхавальнікаў для сваіх унукаў, ці калі члены сям’і вельмі занятыя, каб правесці дастаткова часу са старэйшымі. Наладжванне сувязі паміж пакаленнямі можа быць адным са спосабаў супрацьстаяння эйджызму ў грамадстве, які негатыўна ўплывае на ўдзел сталых у грамадскім жыцці, а часам і перашкаджае іх удзелу. Сталыя заклікаюць да большай гра-
мадскай адукацыі пра свой досвед і рэальнасць сталення і лічаць, што наступныя пакаленні будуць больш цярплівымі і ўзаемапаважлівымі, калі будуць лепш разумець адзін аднаго. Магчымасці наладжвання сувязяў паміж пакаленнямі добра ўплываюць на людзей усіх узростаў. Сталыя людзі перадаюць свае веды і досвед, а маладыя людзі ў сваю чаргу дзеляцца інфармацыяй пра новыя практыкі і дапамагаюць сталым людзям арыентавацца ў грамадстве, якое так хутка змяняецца. Сталыя людзі ў Найробі заангажаваныя ў заняткі традыцыйнымі танцамі, дзе маюць магчымасць перадаць свае веды іншым. «Сталыя людзі з’яўляюцца носьбітамі «жывой традыцыі». Спецыяліст па даглядзе, Найробі Структура і склад раёна можа спрыяць інтэграцыі людзей розных узростаў, культураў і слаёў грамадства. Многія гарадскія раёны па ўсім свеце змяняюцца. Маладыя людзі могуць не пражываць у адным раёне са сваімі больш сталымі чальцамі сям’і. Суседзі могуць пастаянна змяняцца, а ў многіх гарадах расце
56
колькасць мігрантаў, якія сваёй мовай і сацыяльным статусам могуць адрознівацца ад мясцовага насельніцтва. «Вёскі апусцелі. Усе пераязджаюць у гарады. Цяпер жыхары вёскі аддаюць перавагу сталенню ў горадзе». Сталы чалавек, Стамбул У адкрытым і гасцінным раёне горада Рур прапаноўваюцца мерапрыемствы, накіраваныя на інтэграцыю новых жыхароў. Жыхары, якія пераехалі ў новы раён, рызыкуюць застацца ў адзіноце, таму сталыя людзі, якія ўдзельнічаюць у праекце, ставяць мэтай заангажаваць больш удзельнікаў з розных месцаў і культураў.
57
«Хацелася б, каб атрымалася актывізаваць дзейнасць мультыкультурнай супольнасці ў раёнах, дзе існуе разнастайнае насельніцтва». Сталы чалавек, Портланд «Сталыя людзі павінны імкнуцца прыняць новых жыхароў у якасці сваіх новых сяброў. Для суседзяў было б карысна і вітацца адзін з адным». Сталы чалавек, Токіа
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Кантрольны спіс для магчымасцей удзелу ў жыцці грамадства: Даступнасць мерапрыемстваў
Разнастайнасць мерапрыемстваў
Месцы правядзення мерапрыемстваў размешчаныя зручна, даступныя і маюць добрае транспартнае спалучэнне. Сталыя людзі маюць магчымасць удзелу ў мерапрыемстве разам з сябрам або сацыяльным працаўніком. Мерапрыемствы праводзяцца ў зручны для сталых людзей час. Уваход на мерапрыемствы адкрыты для ўсіх (напрыклад, не патрабуецца быць сябрам арганізацыі для ўдзелу ў яе мерапрыемствах), працэс набыцця квіткоў просты, без вялікай чаргі.
Прапаноўваецца шырокі выбар мерапрымстваў, які дазваляе заангажоўваць розныя групы сталых людзей з рознымі інтарэсамі. Мясцовыя мерапрыемствы заахвочваюць да ўдзелу людзей рознага ўзросту і прадстаўнікоў розных культур.
Даступныя кошты Мерапрыемствы і мясцовыя святочныя падзеі даступныя для сталых людзей, без схаваных альбо дадатковых выдаткаў за ўдзел (напрыклад, унёсак на транспартныя выдаткі). Дзейнасць дабрачынных арганізацый падтрымліваецца дзяржаўным і прыватным сектарам, каб захаваць кошт мерапрыемстваў даступным для сталых людзей.
Інфраструктура Мерапрыемствы з удзелам сталых людзей ладзяцца ў разнастайных публічных месцах, такіх як дамы адпачынку і культуры, школы, бібліятэкі, культурныя цэнтры, паркі. Даступныя і абсталяваныя публічныя прасторы заахвочваюць да ўдзелу людзей з інваліднасцю і людзей, якім неабходны дагляд. Распаўсюд інфармацыі пра мерапрыемствы Прадастаўляецца поўная інфармацыя пра мерапрыемства, у тым ліку пра даступнасць аб’ектаўі варыянты транспарту для сталых людзей.
58
Вырашэнне праблемы сацыяльнай ізаляцыі Дасылаюцца асабістыя запрашэнні для прасоўвання дзейнасці і заахвочвання да ўдзелу. На мерапрыемства лёгка трапіць і для ўдзелу не патрабуецца валодаць спецыфічнымі навыкамі (у тым ліку пісьменнасцю). Чалец клуба, які больш не наведвае мерапрыемствы, працягвае атрымліваць запрашэнні па пошце і тэлефоне, пакуль сам не адмовіцца ад атрымання навінаў. Арганізацыі намагаюцца заангажоўваць у дзейнасць адзінокіх сталых людзей праз тэлефонныя званкі ці асабістыя візіты.
59
Спрыянне сацыяльнай інтэграцыі Спрыянне сумеснаму і шматмэтаваму выкарыстанню публічных прастораў людзьмі рознага ўзросту і з рознымі інтарэсамі для паляпшэння ўзаемадзення паміж рознымі групамі насельніцтва. Мясцовыя сустрэчы і мерапрыемствы спрыяюць знаёмству і ўзаемадзеянню жыхароў розных раёнаў.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Павага і сацыяльная ўключанасць Агляд вынікаў даследванняў
Сталыя людзі паведамляюць, што сутыкаюцца з супярэчлівымі паводзінамі і стаўленнем у сваім дачыненні. З аднаго боку, многія адчуваюць павагу, прызнанне і ўвагу да сябе, а з іншага боку, яны сутыкаюцца з недахопам увагі ў супольнасці, сям’і і сферы паслугаў. Такі канфлікт тлумачыцца хуткімі зменамі ў грамадстве і ў нормах паводзінаў, адсутнасцю сувязяў паміж пакаленнямі і агульнай недасведчанасцю насельніцтва пра сталенне і сталых людзей. Згодна з вынікамі апытання, павага і сацыяльная інтэграцыя сталых людзей залежыць не толькі ад зменаў у грамадстве: вялікую ролю граюць і такія фактары як культура, пол, стан здароўя і эканамічны статус. Ступень удзелу сталых людзей у сацыяльным, грамадскім і эканамічным жыцці горада таксама цесна звязаная з іх досведам інтэграцыі. 1. Паважлівае і непаважлівае стаўленне Удзельнікі праекта ў першую чаргу
каментуюць адносіны да сябе, распавядаючы як пра прыклады паважлівага і ветлівага стаўлення, так і пра свой негатыўны досвед. У цэлым у гарадах, дзе праводзілася апытанне, сталых людзей паважаюць: большасць сталых людзей і іншых удзельнікаў фокус-групаў узгадваюць паважлівыя і ветлівыя адносіны да старэйшых дарослых у паўсядзённым жыцці. «Вы ідзяце па вуліцы, і людзі вам усміхаюцца, вы заходзіце ў краму і вам прапаноўваюць дапамогу, дзеці вітаюцца з вамі нават калі вы незнаёмыя». Сталы чалавек, Мельбурн Напрыклад, на Ямайцы і ў Пансэ сталыя людзі адчуваюць, што яны карыстаюцца прыярытэтам пры атрыманні паслугаў у прыватным сектары, а таксама ў грамадскіх месцах. У Ісламадзе і Маскве распавядаюць, што старэйшым саступаюць месца ў грамадскім транспарце. Прыклады паслугаў, якія спрыяюць
60
прыязнаму стаўленню да сталых людзей, згадваюцца ў некаторых гарадах: у Портадж-Ла-Прэры выбарчыя бюлетэні прыносяць дахаты сталым людзям, якія не могуць пайсці прагаласаваць на выбарчыя ўчасткі, а ў цэрквах прадугледжаныя гарнітуры для людзей з парушэннямі слыху. Згадваецца, што ў Мехіка ёсць банк, у якім супрацоўнікаў вучаць быць ветлівымі са сталымі людзьмі, а ў канцы кожнага месяца зарэзерваваны час, у якім абслугоўваюць выключна сталых людзей. Паведамляецца таксама, што ў некаторых кампаніях на Ямайцы сталыя людзі могуць сядзець і чакаць працаўніка, які іх можа абслужыць наўпрост у зоне чакання. Сталыя людзі ў Токіа адзначаюць, што у кампаніях добра да іх ставяцца, таму што большасць іх кліентаў складаюць менавіта сталыя. Акрамя таго, сталыя людзі адчуваюць сябе асабліва паважанымі і патрэбнымі ў клубах для сталых людзей. Таксама адзначаецца, што калі самі сталыя людзі ветлівыя і паважлівыя да іншых, яны часта атрымліваюць такія ж самыя адносіны ў адказ. Тым не менш, удзельнікі з некалькіх гарадоў паведамляюць і пра непаважлівыя адносіны да сталых люд-
61
зей. Людзі часам бываюць нецяпрлівымі да сталых людзей з-за іх павольнасці, а таксама абражаюць сталых кіроўцаў на дарогах. У Шэрбруку сталыя адчуваюць, што да іх ставяцца, як да дзяцей. Па словах сталых з Амана, маладыя часта крытыкуюць іх за тое, як яны апранаюцца ці размаўляюць. Сталыя заўважаюць, што некаторыя маладыя людзі страцілі добрыя манеры (Токіа, Удзіна), не саступаюць месца ў грамадскім транспарце (Портланд), фізічна ці словамі абражаюць сталых людзей (Галіфакс, Нью-Дэлі, Сан-Хасэ). «Яны глядзяць на вас так, як быццам бы ваш тэрмін прыдатнасці ўжо скончыўся, і няма сэнсу вас абслугоўваць». Сталы чалавек, Мэлвіль У некаторых гарадах адзначаюць, што да патрэбаў сталых ставяцца непаважліва, альбо ўвогуле не прымаюць ва ўвагу ў сферы камерцыйных і прафесійных паслугаў. Сацыяльны працаўнік у Амане заўважыў, што ежа ў рэстаранах не прыстасаваная для сталых людзей. У Мэлвіле ўзгадваюць дрэннае абслугоўванне ў крамах. Па словах апытаных, у Ла Плаце і Маягузе супрацоўнікі банкаў і дзяржаўных устаноў не прыс-
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
лухоўваюцца да патрэбаў і скаргаў сталых людзей. З Сан Хасэ паведамляюць, што некаторыя дактары выдаюць заранёва падрыхтваныя рэцэпты яшчэ да агляда сталых пацыэнтаў. Іншыя праблемы з пастаўшчыкамі паслуг выяўленыя, напрыклад, у Найробі, Пансэ і Сааніч. «Некаторыя сталыя людзі безвынікова працягваюць хадзіць з аднаго офіса ў іншы з надзеяй атрымаць патрэбную ім інфармацыю, таму што ні ў кога няма часу і цярпення, каб іх выслухаць». Правайдар паслуг, Маягуэс Прапановы па садзейнічанню развіццю сферы паслугаў, прыязных да сталых людзей, арыентаваныя на навучанне пастаўшчыкоў паслугаў таму, як яны могуць лепш рэагаваць на патрэбы сталых людзей. 2. Эйджызм і недасведчанасць Не дзіўна што ў грамадстве, дзе ўсхваляецца маладосць і змены ў ёй у прыгожых малюнках, сфарміравалася негатыўнае ўспрыманне ўзросту і сталення. Сярод дыскрымінацыйных меркаванняў па прыкмеце ўзросту ўзгадваюцца такія: сталых лічаць менш разумнымі, непатрэб-
нымі, сквапнымі і цяжарам на плячах сям’і. У развітых краінах існуе меркаванне, што сталыя людзі смокчуць дзяржаўныя рэсурсы. Больш за ўсё гэта тычыцца хворых і людзей з інваліднасцю, здаровыя сталыя ўспрымаюцца менш негатыўна. «Калі вы здаровыя і ні ад каго не залежыце, вас больш паважаюць. Нават вашы ўласныя дзеці». Сталы чалавек, Трыпалі Непаважлівыя адносіны і эйджызм могуць быць абумоўленыя недахопам добрых манераў, безасабовасцю буйных гарадоў, адсутнасцю ўзаемадзеяння паміж пакаленнямі і агульнай неінфармаванасцю пра сталенне і сталых людзей. У Мельбурне і Нью-Дэлі заўважылі, што існуе разрыў паміж сучаснымі нормамі і чаканнямі ад сталых людзей. 3. Міжпакаленчае ўзаемадзеянне і грамадзянская адукацыя «Сёння ёсць вялікі недахоп ... дзеці не маюць такой прывілеі - знаходзіцца побач са сталымі людзьмі… і гэта вядзе да жахлівых вынікаў». Сталы чалавек, Портланд Амаль ва ўсіх гарадах удзельнікі праекта падкрэслівалі неабходнасць
62
наладжвання і арганізацыі сітуацый міжпакаленчага ўзаемадзеяння: сумесная праца, удзел у міжпакаленчых мерапрыемствах, удзел сталых людзей у грамадскай альбо гістарычнай адукацыі ў школах, магчымасць сталых прыглядаць за дзецьмі ў грамадскіх месцах, валанцёрская дапамога маладых людзей сталым. У большасці гарадоў вітаецца любая прапанова, якая б спрыяла наладжванню сувязей паміж пакаленнямі. На думку сталых людзей у Жэневе, яны самі павінныя зрабіць першы крок насустрач новаму пакаленню. Выказана агульнае меркаванне пра тое, што ў грамадстве назіраецца агульная недасведчанасць пра працэс і праблемы сталення, і таму адукацыя пра сталенне павінна пачынацца рана і ахопліваць усе групы насельніцтва. «Тое, з чым вы сутыкаецеся, - гэта стаўленне да сталых людзей, якое неабходна скарэктаваць. На мой погляд, гэта вялізная праблема, і я не ведаю, як навучыць маладых людзей паважаць сталых». Сталы чалавек, Портадж-Ла-Прэр Многія лічаць, што грамадзянская адукацыя павінна пачынацца ўжо ў
63
пачатковай школе, каб развіваць у навучэнцах культурныя каштоўнасці і павагу да сталых. На думку ўдзельнікаў, важна, каб у працэсе навучання ў студэнтаў сфармавалася пэўнае разуменне сутнасці праблемаў, выкліканых фізічным сталеннем арганізма і агульнымі праблемамі са здароўем. Як мяркуюць на Ямайцы, людзі маглі б падрыхтавацца да гэтага перыяда жыцця з дапамогай такой адукацыі. Амаль ва ўсіх фокус-групах настойваюць на важнасці выхавання павагі да сталых людзей; ва Удайпуры прапаноўваюць ладзіць летнікі, арыентаваныя на прасоўванне сацыяльных каштоўнасцей. Грамадзянскую адукацыю па пытаннях сталення прапануюць прасоўваць і праз прыязную да сталых рэкламу ў сродках масавай інфармацыі. Напрыклад, у Мэлвіле існуе тэлевізійная праграма пра адносіны сталых і маладых людзей, а ў газетах публікуюцца артыкулы пра мясцовых сталых людзей, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё супольнасці. Акрамя гэтага, прапануюць распаўсюджваць рэкламныя матэрыялы і плакаты з прывабнымі выявамі сталення, а таксама рэальнае, а не карыкатурнае выяўленне сталых людзей.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
4. Месца ў супольнасці «Мы не прыслухоўваемся да сталых людзей у нашай супольнасці». Спецыяліст па даглядзе, Шэрбрук Ад таго, якую ролю сталыя людзі граюць у сваёй супольнасці, залежыць іх адчуванне сваёй значнасці і сацыяльная інтэграцыя. У некаторых гарадах, такіх як Масква і Токіа, паведамляецца, што сталыя ўсё яшчэ займаюць актыўную пазіцыю ў мясцовым кіраванні і ўплываюць на прыняцце рашэнняў уладамі. Аднак найчасцей удзельнікі распавядаюць пра тое, што страцілі кіруючыя паўнамоцтвы, а таксама пра нежаданне з боку ўладаў слухаць парады сталых, як, напрыклад, у Мэлвіле. Удзельнікі з Маягуэса адзначаюць, што ў нашыя дні супольнасць ужо не лічыцца з меркаваннем сталых людзей, і цяпер нават рашэнні, якія тычацца сталых людзей, прымаюцца без іх удзелу. Сацыяльны ўдзел сталых людзей станоўча ўплывае на іх адчуванне сваёй значнасці ў грамадстве. Заўважана, што сталыя людзі часта прымаюць удзел у валанцёрскай дзейнасці, дзе яны могуць актыўна праявіць сябе, як, напрыклад, у Галіфаксе і Мельбурне. Некаторыя
працоўныя месцы зарэзерваваныя спецыяльна для сталых людзей, як, напрыклад, у супермаркетах Канкуна. У якасці добрага прыклада сацыяльнай інтэграцыі ў сталым узросце можна прывесці праграму “Спытай сталых людзей”, якая дзейнічае ў Хімедзі: гэтая праграма заангажоўвае сталых у дзейнасць, у якой яны з’яўляюцца экспертамі, напрыклад, садаўніцтва, арганізацыя мерапрыемстваў альбо сустрэчы ў пачатковых школах. У Сааніч паведамляецца пра існаванне праграмаў, якія аб’ядноўваюць сталых са школамі. «Мы разлічваем на… валанцёрскую дзейнасць сталых людзей і, безумоўна, цэнім іх меркаванне і ўнёсак». Пастаўшчык паслугаў, Сааніч Сталыя людзі часам займаюць пасады ў камітэтах і праўленнях асацыяцый і арганізацый, аднак у Шэрбруку лічаць, што сталыя недастаткова прадстаўленыя ў гэтых структурах. Удзельнікі даследавання мяркуюць, што патэнцыялу і жыццёваму досведу сталых людзей неабходна давяраць і улічваць пры прыняцці важных рашэнняў. Супольнасць павінна шанаваць і выкарыстоўваць рэсурсы сталых людзей, лічаць
64
у Дандалку і Мехіка. Пастаўшчыкі паслуг у Портлэндзе дадаюць, што сталыя людзі могуць быць сапраўднымі “вачыма і вушамі” супольнасці. 5. Узаемадапамога ў супольнасці «Ведаеце, людзі ўсе знаёмыя адзін з адным, гэта невялікі горад. І гэтым усё сказана: калі вы адзін аднаго ведаеце, вы дапамагаеце адзін аднаму». Сталы чалавек, Портэдж-ла-Прэры Многія развагі тычацца гатоўнасці людзей у гарадах дапамагаць сталым людзям, а таксама прычынаў, ад якіх залежыць узровень інклюзіўнасці супольнасці. Заўважана, што меншыя супольнасці, у якіх людзі жывуць на працягу доўгага часу і ведаюць адзін аднаго, з’яўляюцца больш прыязнымі і інклюзіўнымі, напрыклад, Дандалк, Портыдж-лаПрэр і Капакабана, адзін з раёнаў Рыо-Дэ-Жанэйра. «Людзі заўважаць, калі вас не будзе на царкоўнай службе». Сталы чалавек, Дандалк З іншага боку, удзельнікі з вялікіх гарадоў, як Стамбул, напрыклад, падкрэсліваюць, што гарады “занадта вялікія” і безасабовыя. Жыхары раёнаў не сябруюць паміж сабой, як
65
паведамляюць з Ісламабада, Мехіка і Лондана, а суседзі змяняюцца так часта, што ў іх ужо няма часу сустрэцца і пазнаёміцца адзін з адным. Тым не менш, спрабуюць змяніць сітуацыю ў больш інклюзіўных раёнах. Некаторыя ўдзельнікі з фокус-групаў прапануюць наладжваць добрасуседства з дапамогай арганізацыі мясцовых вулічных камітэтаў (Сан-Хасэ і Туймазы). У Стамбуле прапануюць стварыць месцы для суседскіх сустрэчаў; у Ла Плаце ўжо існуе такая ініцыятыва, а менавіта, частка мэрыі ў горадзе прызначаная для сустрэчаў сталых людзей. 6. Месца ў сям’і У некаторых гарадах, такіх як Аман і Удайпур, магчымасць жыць разам са сваёй сям’ёй лічыцца перавагай сярод сталых людзей. На думку ўдзельнікаў з Трыпалі, застаючыся з сям’ёй, ты можаш заўсёды разлічваць на клопат, падтрымку і захаванне сацыяльнага статусу ў вачах грамадства. Ва Удайпуры сем’і не толькі раяцца са сталымі людзьмі перад прыняццем важных рашэнняў, але і прыслухоўваюцца да іх меркаванняў. Некаторыя сталыя адзначаюць, что яны пакінулі сваю супольнасць, дзе правялі ўсё жыццё, і пераехалі да сваіх дзяцей у Канкун. Удзельнікі
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
кажуць пра дапамогу і падтрымку з боку сваёй сям’і, але адзначаюць, што сямейныя адносіны змяняюцца. У Стамбуле і Нью-Дэлі заўважаюць, што сем’і становяцца больш раз’яднанымі, таму што дзеці пераязджаюць ў іншыя гарады, а ў маладога пакалення няма часу, каб надзяліць увагу сталым чальцам сям’і. Як следства, паведамляецца з Нью-Дэлі, сталыя людзі паступова адчуваюць сябе непатрэбнымі сваім сем’ям. У Ісламабадзе адзначаюць, што са сталымі жанчынамі не заўсёды раяцца наконт сямейных справаў. У Нью-Дэлі да бабуляў і дзядуляў ставяцца як да слугаў унукаў. У некаторых сем’ях у Сан-Хасэ бабуляў і дзядуляў нават прымушаюць працаваць за грошы. Правайдэры паслугаў у некаторых гарадах узгадваюць праблемы адзіноты сталых людзей і жорсткага стаўлення да іх. 7. Эканамічнае выключэнне «Я палохаюся, калі прыхожу ў краму, таму што я не магу дазволіць набыць сабе тое, што мне патрэбна». Сталы чалавек, Туймазы У некаторых краінах у большасці сталых людзей даволі нізкія прыбыткі, а беднасць у любым узросце выключае людзей з грамадства.
У Расійскай Федэрацыі многія сталыя людзі паведамляюць, што яны адчуваюць сябе выключанымі з грамадства з-за свайго нізкага прыбытку: людзі, якія выйшлі на пенсію, цалкам залежаць ад дзяржаўнага забеспячэння. Як паведамляюць удзельнікі з Ямайкі і Мехіка, людзі часта атрымліваюць вельмі маленькую фінансавую дапамогу ад дзяржавы, і каб атрымаць пенсію, ім трэба пераадолець шмат бюракратычных працэдураў. У Канкуне сталыя людзі не адчуваюць сябе ўключанымі ў дзяржаўныя праграмы. «Упершыню нехта падумаў пра тых, у каго няма ніякага прыбытку [пра картку “Si Vale”]». Сталы чалавек, Мехіка У Мехіка людзі высока цэняць эканамічную падтрымку, адаптаваную да эканамічнага становішча сталых людзей. Праграма ўключае пасведчанне асобы, якое дазваляе ім атрымаць шмат паслугаў па больш нізкіх коштах і нават бясплатна, і сацыяльную карту «Si Valе», якая гарантуе бяднейшым пенсіянерам дапамогу ў памеры 80 даляраў на месяц.
66
Кантрольны спіс рысаў павагі і сацыяльнай ўключанасці: Паважлівае ды інклюзіўнае абслугоўванне Сталыя людзі рэгулярна ўдзельнічаюць у абмеркаваннях па ўдасканаленні сферы паслугаў для сталых людзей камерцыйнымі, дзяржаўнымі і валанцёрскімі арганізацыямі. Дзяржаўны і камерцыйны сектар прапануюць паслугі і прадукты, адаптаваныя да патрэбаў і пажаданняў сталых людзей. У сферы паслугаў працуе ветлівы і чулы персанал, навучаны ўзаемадзейнічаць са сталымі людзьмі. Публічны вобраз сталення Вобраз сталых людзей транслюецца ў сродках масавай інфармацыі станоўча і без стэрэатыпаў. Узаемадзеянне ў сям’і і міжпакаленчыя сувязі Публічныя мерапрыемствыі дзейнасць арганізуюцца з улікам патрэбаў і пажаданняў розных узроставых груп насельніцтва для магчымасці прыцягнення прадстаўнікоў розных пакаленняў.
67
Сталыя людзі ўключаныя ў публічныя мерапрыемствы, арганізаваныя для сем’яў. Рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ўзаемадзеянне і абмен паміж пакаленнямі. Грамадзянская адукацыя Адукацыя ў галіне сталення і сталых людзей уключаная ў праграму пачатковых і сярэдніх школаў. Сталыя людзі актыўна і рэгулярна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах мясцовых школаў разам з дзецьмі і настаўнікамі. Сталым людзям прапануюць магчымасці падзяліцца сваімі ведамі, уменнямі і досведам з іншымі пакаленнямі. Уключанасць у жыццё супольнасці Сталыя людзі ўплываюць на прыняццё рашэнняў, якія іх тычацца. Сталыя людзі атрымліваюць прызнанне грамадства як за мінулыя, так і за цяперашнія дасягненні і ўнёсак у жыццё грамадства.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Дзейнасць супольнасці па ўмацаванні сувязей і падтрымкі паміж жыхарамі адбываецца з прыцягненнем сталых людзей у якасці кансультантаў і экспертаў. Эканамічная ўключанасць Сталыя людзі, якія знаходзяцца ў неспрыяльным эканамічным становішчы, маюць доступ да дзяржаўных, дабраахвотных і прыватных паслугаў і мерапрыемстваў.
68
Грамадскі ўдзел і занятасць Агляд вынікаў даследванняў
Сталыя людзі не перастаюць рабіць унсёсак у сваю супольнасць пры выхадзе на пенсію. Многія працягваюць выконваць неапллочваемую і валанцёрскую працу для сваіх сем’яў і супольнасцяў. У некаторых абласцях эканамічныя абставіны вымушаюць сталых людзей працаваць яшчэ доўга пасля таго, як яны павінны былі сысці на пенсію. Супольнасць, прыязная да сталых людзей, прадастаўляе магчымасць сталым людзям працягваць рабіць унёсак у свае супольнасци з дапамогай аплочваемай або валанцёрскай працы, калі яны таго пажадаюць, і быць заангажаванымі ў палітычны працэс. Многія сталыя людзі хацелі б працягваць працаваць, а некаторыя, па сутнасці, робяць гэта. Акрамя таго, сталыя людзі, якія ўдзельнічалі ў праекце СААЗ, выказалі жаданне і гатоўнасць працаваць валанцёрамі ў сваіх супольнасцях. Сталыя людзі ў большасці гарадоў маюць доступ да магчымасцяў працаўладкавання і валанцёрства, і ў цэлым яны адчу-
69
ваюць павагу за свой унёсак. Сталыя людзі хацелі б мець больш магчымасцяў для працаўладкавання, а таксама, каб цяперашнія магчымасці працаўладкавання і валанцёрства лепш адпавядалі іх патрэбам і інтарэсам. Яны таксама хацелі б бачыць больш дзеянняў, накіраваных на заахвочванне іх да грамадзянскага ўдзелу, а таксама лічаць, што існуюць перашкоды для ўдзелу, у тым ліку фізічныя бар’еры і культурная стыгматызацыя, звязаная з удзелам сталых людзей. 1. Варыянты валанцёрства для сталых людзей «Было навукова даказана, што валанцёрства можа дапамагчы вам даўжэй заставацца здаровым і пражыць больш». Сталы чалавек, Галіфакс У многіх гарадах, якія ўжо ўдзельнічаюць у праграме, сталыя людзі вельмі актыўна ўдзельнічаюць у валанцёрскай дзейнасці і карыстаюцца шматлікімі выгодамі ад валанцёр-
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
ства, у тым ліку пачуццём уласнай годнасці, пачуццём актыўнасці і захаваннем свайго здароўя і сацыяльных сувязяў. Удзельнікі некаторых гарадоў паведамляюць, што існуе добра развітая інфраструктура валанцёрства, такая як валанцёрскія рэсурсныя цэнтры ці валанцёрскія арганізацыі, якія добра зарэкамендавалі сябе. У большасці гарадоў ўдзельнікі кажуць, што ёсць шмат магчымасцяў для ўдзелу ў валанцёрскім руху. У Пансэ сталыя людзі любяць адчуваць сябе карыснымі дзякуючы валанцёрству, а ва Удзіне адзначаецца, што валанцёрская праца прыносіць задавальненне і прадухіляе ізаляцыю. Сталыя людзі ў Жэневе працуюць валанцёрамі ў клубах і арганізацыях. Нягледзячы на важнасць валанцёрства, удзельнікі адзначаюць мноства бар’ераў для сталых людзей, такія як пошук магчымасцяў для валанцёрства, асабліва такіх, якія б найбольш ім пасавалі. Удзельнікі хочуць мець больш магчымасцяў і больш разнастайных варыянтаў валанцёрства. Стварэнне цэнтралізаваных рэгістраў зможа вырашыць гэтую праблему. У Мельбурне існуе праект
па выкарыстанні інтэрнэту для забеспячэння валанцёраў магчымасцямі, а ў Портландзе існуе сайт, у якім пералічаныя магчымасці для валанцёраў. Сталыя жыхары Мэлвіля і Удайпура прапануюць стварыць цэнтралізаваную базу дадзеных або рэгістр валанцёраў, а ўдзельнікі з Нью-Дэлі мяркуюць, што гэтым магла б займацца арганізацыя кшталту HelpAge India. Акрамя таго, сталыя людзі сутыкаюцца з праблемамі, звязанымі з лакацыяй валанцёрскіх магчымасцяў, і некаторыя паведамляюць аб фізічных абмежаваннях пры выкананні задач, прызначаных ім. У больш развітых краінах некаторыя сталыя людзі і пастаўшчыкі паслуг паведамляюць, што неаплочвамыя выдаткі (напрыклад, на бензін) або пытанні адказнасці (з боку добраахвотных арганізацый) перашкаджаюць іх здольнасці або гатоўнасці быць валанцёрамі. Некаторыя ўдзельнікі адзначаюць агульны ўпадак або змены ў валанцёрскім сектары, якія закранаюць сталых валанцёраў. Гэта ўключае ў сябе пачуццё, што прыходзіць у заняпад сама этыка валанцёрства, і маладыя людзі не могуць замяніць
70
сталых людзей у гэтай дзейнасці. У Галіфаксе сталы чалавек лічыць, што павелічэнне аб’ёму дакументаў і выдаткаў на страхаванне спрыяюць скарачэнню колькасцi валанцёраў. У Дандалку прапануецца адмовіцца ад страхавых выдаткаў для сталых валанцёраў. Прапановы па паляпшэнню валанцёрства патрабуюць умацавання валанцёрскіх арганізацый у цэлым, стварэння супольнасці сталых валанцёраў і кампенсацыі валанцёрам выдаткаў, звязаных з іх працай. Удзельнікі з Ісламабаду заклікаюць да стварэння супольнасці сталых валанцёраў для працы з абяздоленымі. У Маягуэсе прапануюцца розныя стымулы для сталых валанцёраў, а пастаўшчык паслуг у Мехіка рэкамендуе, каб валанцёрам былі пакрытыя іх выдаткі. У Хімедзі прапануецца фінансавая падтрымка для валанцёрскіх арганізацый. У Шанхаі адчуваецца, што пазітыўная і спрыяльная сацыяльная атмасфера заахвочвае больш людзей станавіцца валанцёрамі. У Токіа перасанальныя запрашэнні прапануюцца як спосаб заахвочвання сталых людзей да валанцёрства.
71
2. Лепшыя варыянты занятасці і больш магчымасцяў «Мая маці часта кажа пра працу, але я ведаю, што яна не можа справіцца. Проста для іх важна мець уласныя грошы». Апякун, Ямайка «Нам трэба дапамагчы сталым людзям заставацца на працы. Праца гэта залог здароўя і жыцця». Пастаўшчык паслуг, Трыпалі Удзельнікі з многіх гарадоў паведамляюць, што яны гатовыя і хочуць працаваць, а таксама маюць вопыт і кваліфікацыю. Аднак сталыя людзі сутыкаюцца з мноствам перашкод для пошуку працы або знаходжання на працы. Законы аб абавязковым выхадзе на пенсію ў пэўным узросце, які вар’іруецца паміж краінамі, не падтрымліваюцца ўдзельнікамі фокус-груп. У некаторых краінах існуюць законы, пры якіх любыя грошы, атрыманыя пасля “пенсiйнага” ўзросту, адымаюцца з дзяржаўных праграм падтрымкі або пенсій, што стварае яшчэ адзін бар’ер для сталых людзей, якія хочуць працягваць працаваць. У некалькіх месцах сталыя людзі паведамляюць, што яны занадта слабыя на працы, маюць цяжкасці з тым, каб дабрацца на працу і назад
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
дадому ці не адчуваюць сябе ў бяспецы, пакуль дабіраюцца на працу або знаходзяцца на ёй. Некалькі гарадоў адзначаюць, што адзіныя магчымасці працаўладкавання, даступныя для сталых людзей, часта з’яўляюцца нелегальнымі, нізкааплочваемымі ці ўвогуле незапатрабаванымі. У некаторых раёнах сталыя людзі дапамагаюць сваім сем’ям, клапоцячыся пра ўнукаў, а ў Мехіка лічыцца, што такая праца перашкаджае сталым людзям атрымаць належную працу. У месцах з нізкім даходам і абмежаванай дзяржаўнай падтрымкай некаторыя сталыя людзі лічаць, што ім трэба працаваць незалежна ад таго, хочуць яны гэтага ці не. У некаторых гарадах (напрыклад, у Маскве, Найробі і Пансэ) удзельнікі фокус-груп адзначаюць, што агульны ўзровень беспрацоўя і канкурэнцыя за працоўныя месцы ўплываюць на іх здольнасць адшукаць працу. «Я не магу думаць пра тое, каб працаваць. Чаму? Таму што вы самі ведаеце, беспрацоўе высокае нават сярод маладык, дык як я магу знайсці працу». Сталы чалавек, Стамбул Нягледзячы на гэтыя бар’еры, сталыя людзі ўсё яшчэ працуюць у
некаторых гарадах. У Трыпалі сталыя людзі адзначаюць шмат перавагаў для таго, каб працягваць працаваць, уключаючы прыбытак, барацьбу са стэрэатыпным стаўленнем да сталых людзей як да ўтрыманцаў, працяг сацыяльных сувязяў. Многія сталыя людзі ў Хімедзі гатовыя працаваць, і хацелі б бачыць больш магчымасцяў для працаўладкавання. Сталыя людзі ў Амане мяркуюць, што час і вопыт сталых людзей павінны выкарыстоўвацца, пакуль яны яшчэ могуць працаваць, і што павінны існаваць ініцыятывы, скіраваныя на заахвочванне сталых людзей да працы. Некалькі рэгіёнаў, у асноўным у развітых краінах, маюць законы, а некаторыя згадваюць спецыфічныя кампаніі, якія садзейнічаюць працаўладкаванню сталых людзей і цэняць такіх работнікаў. У Маягуэсе пастаўшчыкі паслуг адзначаюць, што сярод сталых працаўнікоў назіраецца менш прагулаў, і яны маюць тэндэнцыю быць пунктуальнымі. У Мэлвіле адчуваюцца змены на працоўнх месцах, назіраецца больш пазітыўнае стаўленне да захавання сталых супрацоўнкаў на працы. Ва ўдзельнікаў ёсць шэраг прапано-
72
ваў па паляпшэнні і стварэнні новых магчымасцяў для працаўладкавання сталых людзей. Гэта ўключае бонусы для працадаўцаў, якія наймаюць сталых людзей, фінансуемыя ўрадам праграмы занятасці, наладжванне партнёрскіх адносінаў паміж дзяржаўным і прыватным сектарам, а таксама працаўладкаванне сталых людзей у дзяржаўным сектары.
ванні ці метадах, якія б дазволілі знайсці адпаведнасць паміж навыкамі і патрэбам сталых работнікаў і працадаўцаў. Прапановы па выпраўленні сітуацыі ўключаюць у сябе лепшую рэкламу пазіцый, стварэнне базаў дадзеных з працоўнымі месцамі для сталых людзей і распрацоўку рэгістру, у якім пералічваюцца навыкі сталых людзей для патэнцыйных працадаўцаў. У Стамбуле лічаць, што неабходна аказваць вялікую падтрымку жанчынам, якiя працуюць дома, а ў Нью-Дэлі прапануюць працадаўцам быць больш чуллівымі да патрэбаў сталых людзей.
Ліквідацыя абавязковага выхаду на пенсію або ўзроставых абмежаванняў на працу прапануецца ў тых месцах, дзе існуе такое заканадаўства. Прадастаўленне людзям магчымасці працаваць па-за межамі пенсійнага ўзросту прапануецца ў Дандалку, а ў Ісламабадзе прапануецца скасаваць заканадаўчае абмежаванне па ўзросце для працы. Пастаўшчыкі паслуг у Шэрбруку лічаць, што заканадаўства павінна быць больш гнуткім, каб дазволіць пенсіянерам вярнуцца на працу. Адзін сталы чалавек у Стамбуле прапануе забараніць датэрміновы выхад на пенсію.
Гнуткасць у магчымасцях аплочваемай і валанцёрскай працы для сталых людзей згадваецца як магчымасць адаптаваць такія варыянты занятасці для сталых людзей.
Быў таксама агучаны шэраг прапаноў па паляпшэнні тыпу або ўмоў працы. У некаторых месцах рэспандэнты лічаць, што праблема заключаецца ў недастатковым інфарма-
Ёсць прыклады жорсткіх графікаў, і ў сталых людзей можа ўзнікаць адчуванне, што валанцёрская праца стала занадта прафесійнай. Удзельнікі прапануюць, каб магчымасці апло-
73
3. Гнуткасць у дачыненні да сталых работнікаў і валанцёраў «Я не хачу хадзіць туды штотыдзень на 9:00; мне хапіла такой працы». Сталы чалавек, Портланд
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
чваемай і валанцёрскай працы былі структураваныя такім чынам, каб пасаваць сталым работнікам. Валанцёрства павінна быць больш гнуткім і лепш адпавядаць патрэбам сталых людзей. У некалькіх месцах згадваецца пра большую гнуткасць працадаўцаў у колькасці гадзін, сезоннай або часовай занятасці і ў карэктыроўцы ў адпаведнасці з фізічнымі патрабаваннямі працы. Сталыя людзі ў Жэневе лічаць, што валанцёрскія магчымасці павінны быць гнуткімі і адпавядаць здольнасцям валанцёраў, з улікам таго, што сталыя людзі могуць стамляцца хутчэй. Пастаўшчыкі паслуг у Хімедзі лічаць, што карпарацыі павінны стварыць асяроддзе, у якім сталыя людзі могуць працаваць без складанасцяў, і многія карпарацыі ставяць гэта як мэту на будучыню. У Галіфаксе прапануюцца аблегчаныя працоўныя нагрузкі і больш гнуткі адпачынак для сталых людзей. Удзельнікі з Лондану прапануюць невялікія праекты, якія былі б цікавыя сталым людзям, і ў якіх яны змаглі б выкарыстоўваць свае навыкі. У Найробі, Пансэ і Туймазы ўдзельнікі заклікаюць да стварэння магчымасцяў з няпоўным працоўным днём.
У Токіа існуе кадравая служба па часовай працы, якая магла б задаволіць патрэбы сталых людзей. Сталыя людзі ў Туймазы лічаць, што кансалтынгавая праца асабліва падыходзіць для сталых людзей. 4. Заахвочванне да грамадскага ўдзелу Справаздачы аб узроўні грамадскай актыўнасці адрозніваюцца. У цэлым, сталыя людзі зацікаўлены і гатовы ўдзельнічаць у грамадскіх актыўнасцях. У некаторых месцах у сталых людзей ужо ёсць актыўны голас праз рады супольнасцяў або рады пенсіянераў. Некаторыя культуры, як паведамляецца, асабліва цэняць вопыт і экспертнаць сталых людзей і звычайна на ставяць іх на пазіцыі ўлады, хаця некаторыя лічаць, што гэтыя пазіцыі ў значнай ступені сімвалічныя. У Мэлвіле ёсць групы па інтарэсах, у якіх удзельнічаюць сталыя людзі, а ў Маягуэсе ў заканадаўчым органе горада большую частку супрацоўнікаў складаюць сталыя людзі. Удзельнікі з Трыпалі паведамляюць, што сталыя людзі ўдзельнічаюць у Радах дырэктароў, а ў Галіфаксе сталыя людзі ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Нягледзячы на гэтыя паведамленні
74
Нягледзячы на гэтыя паведамленні аб грамадскай актыўнасці, значная доля гарадоў таксама паведамляе аб тым, што магчымасці для сталых людзей удзельнічаць у грамадскіх справах абмежаваныя. У некаторых гарадах згадваюцца лагістычныя бар’еры, такія як адсутнасць транспарту, адсутнасць памяшканняў і праблемы бяспекі на буйных грамадскіх мерапрыемствах. Прапановы па павелічэнню грамадскага ўдзелу ўключаюць рэзерваванне месцаў для сталых людзей, паляпшэнне даступнасці грамадскіх мерапрыемстваў (напрыклад, фізічная даступнасць і прадастаўленне дапамогі для слабачуючых), а таксама стварэнне або аднаўленне саветаў супольнасці і іншых органаў з удзелам грамадскасці. Удзельнікі з Дандалку лічаць, што лепшая інфармаванасць аб грамадскіх актыўнасцях прывядзе да большага ўдзелу. У Портландзе прапануецца, каб сталыя людзі прымалі ўдзел, агучваючы праблемы, якія яны заўважаюць, чыноўнікам з ураду. Сталыя людзі ў Ла-Плата выказваюць патрэбу ў большай колькасці магчымасцяў для палітычнага ўдзелу сталых людзей, а таксама ў наддані сталым людзям ролі ў вырашэнні
75
праблем супольнасці. У Токіа прапануецца, каб сталым людзям была прызначаная канкрэтная грамадская роля ў вырашэнні праблемаў сталых людзях, а ўдзельнікі з Сааніч прапануюць, каб сталыя людзі былі задзейнічаны ў планаванні, звязаным з жыццём сталых людзей. 5. Навучанне «Цяпер валанцёрства - гэта прафесія. Каб быць валанцёрам, вам трэба прайсці навучанне». Пастаўшчык паслуг, Лондан Навучанне разглядаецца як спосаб дапамагчы сталым людзям мець сувязь з рынкам працы і ўдзельнічаць у якасці валанцёраў. У некаторых гарадах сталыя людзі лічаць, што ім не хапае навыкаў для працы (у значнай ступені звязаных з выкарыстаннем тэхналогій), якія б дазвалялі ім быць канкурэнтназдольнымі. Некалькі гарадоў паведамляюць, што сталыя людзі хацелі б атрымаць магчымасці для навучання або перападрыхтоўкі (хаця гэта часцей ініцыятыва пастаўшчыкоў паслуг, чым саміх сталых людзей). У Нью-Дэлі прапануюцца падрыхтоўка да пенсіі і прафесійная перападрыхтоўка. У Амане ёсць запыт на навучанне сталых людзей лёгкай працы, якая можа за
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
бяспечыць аплату. У Туймазы лічаць, што навучанне старэйшых работнікаў павінна быць засяроджана на магчымасцях самастойнай занятасці і малога бізнэсу. 6. Прадпрымальніцкія магчымасці Некаторыя ўдзельнікі прапануюць стварыць прадпрымальніцкія магчымасці для сталых людзей, каб яны маглі зарабляць грошы і ўдзельнічаць у працоўным працэсе. У якасці спосабаў аказання дапамогі сталым людзям прапануюцца фінансаванне або іншыя магчымасці падтрымкі самастойнай занятасці, і такія ідэі, як правіла, паступаюць з гарадоў, якія таксама паведамляюць пра агульнае беспрацоўе або падтрымку малазабяспечаных сталых людзей (напрыклад, Канкун, Мехіка, Нью-Дэлі, Пансэ, Трыпалі, Туймазы і Удзіна). Сталыя людзі ў некалькіх гарадах актыўна ўдзельнічаюць у мностве прадпрымальніцкіх актыўнасцяў, такіх як рамяство і садаводства. У Сан-Хасэ сталыя людзі маюць магчымасці рэалізавацца ў якасці вулічных гандляроў. Існуюць магчымасці для продажу рамёстваў ручной працы ў Канкуне, хаця сталыя людзі там мяркуюць, што прадастаўленне месца для арганізаванага кірмаша было
б для іх карысным. У Трыпалі прануецца, каб няўрадавыя арганізацыі маглі аказваць дапамогу сталым людзям з невялікім і хатнім бізнесам, і што праца ў сельскай гаспадарцы магла б быць варыянтам занятасці для сталых людзей, а ў Туймазы фермерскія кірмашы прапануюцца як спосаб атрымання прыбытку для сталых людзей. 7. Прызнанне ўнёску сталых людзей Паведамленні аб дыскрымінацыі па ўзросце на працы шырока распаўсюджаныя. Гэта выяўляецца рознымі шляхамі: ад пачуцця непавагі з боку іншых работнікаў да прамой адмовы працадаўцаў наймаць сталых работнікаў. У некаторых гарадах увогуле лічыцца культурна непрымальным працаваць пасля выхаду на пенсію. Некаторыя з гэтых забабонаў зыходзяць ад саміх сталых людзей; яны паведамляюць, што проста не хочуць працаваць, бо працавалі ўсё сваё жыццё. Ёсць паведамленні аб тым, што да сталых людзей звяртаюцца з непавагай. Іншыя адзначаюць, што ім цяжка працаваць на людзей, маладзейшых за іх, займаць пазіцыі, якія рэспандэнты лічаць ніжэйшымі за сваю годнасць, або працаваць ва ўмовах, дзе рэспандэнты адчуваюць, што іх апякаюць.
76
Ступень, у якой старэйшыя валанцёры адчуваюць, што іх унёсак цэніцца і прызнаецца, таксама адрозніваецца. Пасведчанні аб удзеле і сертыфікаты выдаюцца ў Жэневе. У Найробі пастаўшчыкі паслуг лічаць, што сталых людзей лічаць лідарамі за іх вопыт і надзейнасць. Ва Удзіне лічыцца, што варта больш шанаваць вопыт сталых людзей. Некаторыя прапануюць трэнінгі для працадаўцаў аб патрэбах і кваліфікацыі сталых работнікаў. У Мехіка лічыцца, што грамадскае прызнанне каштоўнасці вопыту і прысутнасці сталых людзей на працы павінна быць павялічана. Сталыя людзі на Ямайцы прапануюць наймаць сталых людзей для навучання маладых людзей культуры старэння, звяртаючы ўвагу як на ўдзел, так і на эйджызм.
77
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Кантрольны спіс рысаў грамадскага ўдзелу і занятасці сталых людзей: Магчымасці для валанцёрства Існуе мноства варыянтаў удзелу для валанцёраў сталага ўзросту. Валанцёрскія арганізацыі добра развітыя, з інфраструктурай, навучальнымі праграмамі і дапамогай валанцёраў. Веды і інтарэсы валанцёраў дапасуюцца да вакансій (напрыклад, праз рэгістр або базу дадзеных). Валанцёры атрымліваюць падтрымку ў працы, напрыклад, ім прадастаўляецца дапамога з транспартам або пакрываецца кошт паркоўкі. Магчымасці для занятасці Існуе цэлы шэраг магчымасцяў для працы людзей у сталым узросце. Палітыка і заканадаўства прадухіляюць дыскрымінацыю па ўзросце. Выхад на пенсію - гэта выбар, а не абавязак. Існуюць гнуткія магчымасці, з варыянтамі няпоўнай або сезоннай занятасці для сталых людзей. Існуюць праграмы занятасці і агенцтвы для сталых працаўнікоў.
Арганізацыі супрацоўнікаў (напрыклад, прафсаюзы) падтрымліваюць гнуткія варыянты, такія як няпоўны працоўны дзень і валанцёрскую працу, каб забяспечыць большы ўдзел сталых працаўнікоў. Працадаўцы заахвочваюцца да прыняцця на працу і ўтрымання працаўнікоў сталага ўзросту. Навучанне Для сталых працаўнікоў прадастаўляецца навучанне па магчымасцях занятасці пасля выхаду на пенсію. Магчымасці перакваліфікацыі, такія як навучанне новым тэхналогіям, даступныя для сталых работнікаў. Добраахвотныя арганізацыі праводзяць навучанне на пасады ў сваіх арганізацыях. Даступнасць Магчымасці валанцёрскай і аплочваемай працы вядомыя і актыўна прасоўваюцца.
78
Даступны публічны транспарт да месца працы. Працоўныя месцы адаптаваныя для задавальнення патрэбаў людзей з інваліднасцю. З працаўніка не бярэцца плата за ўдзел у аплочваемай або валанцёрскай працы. Падтрымка арганізацый (напрыклад, фінансаванне або скарачэнне страхавых выдаткаў), якія наймаюць, навучаюць і ўтрымліваюць на працы сталых валанцёраў. Грамадскі ўдзел Кансультацыйныя рады, рады арганізацый і іншыя органы самакіравання ўключаюць у сваю дзейнасць сталых людзей. Існуе падтрымка, якая дазваляе сталым людзям удзельнічаць у сходах і грамадзянскіх мерапрыемствах, напрыклад, зарэзерваваныя месцы для сядзення, падтрымка людзей з інваліднасцю, дадатковая падтрымка для людзей з парушэннямі слыху, дадатковы транспарт. Законы, праграмы і планы для сталых людзей уключаюць унёсак сталых людзей. Сталыя людзі актыўна заахвочваюцца да ўдзелу.
79
Ацэнены ўнёсак Сталых людзей паважаюць, іх унёсак цэніцца ў грамадстве. Працадаўцы і арганізацыі адчувальныя да патрэбаў сталых працаўнікоў. Перавагі найму сталых працаўнікоў прасоўваюцца сярод працадаўцаў. Прадпрымальніцтва Існуе падтрымка сталых прадпрымальнікаў і магчымасці для індывідуальнага прадпрымальніцтва (напрыклад, кірмашы для продажу фермерскай прадукцыі і самаробных тавараў, трэнінгі для малага бізнесу, мікра-фінансаванне для сталых людзей). Інфармацыя для падтрымкі малых і хатніх бізнесаў існуе ва ўсіх фарматах, якія пасавалі б для сталых людзей. Аплата працы Сталыя працаўнікі атрымліваюць справядлівую плату за сваю працу. Валанцёрам аплочваюцца выдаткі, вытрачаныя падчас валанцёрства. Заробак сталых людзей не вылічваецца з іх пенсій або іншых формаў сацыяльнай падрымкі, якія яны атрымліваюць.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Камунікацыя і інфармацыя Агляд вынікаў даследванняў
Удзельнікі фокус-групы цалкам згодны з тым, што жыццёва важна для актыўнага старэння заставацца на сувязі з падзеямі і людзьмі, атрымліваць своечасовую, практычную інфармацыю для кіравання жыццём і задавальнення асабістых патрэбаў. Удзельнікі з большасці гарадоў у развітых краінах кажуць, што існуе мноства інфармацыі з розных агульных і спецыялізаваных СМІ для сталых людзей, у той час як у гарадах краінаў, якія развіваюцца, людзі ў фокус-групах робяць акцэнт на некалькіх лакальных сродках масавай інфармацыі, у асноўным на тэлебачанні, радыё і газетах. Аднак страх перад недахопам інфармацыі і выпадзеннем з асноўнага патоку гучыць амаль паўсюдна. Інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, якія хутка развіваюцца, вітаюцца як карысныя інструменты і крытыкуюцца як інструменты сацыяльнай ізаляцыі. Незалежна ад разнастайнасці варыянтаў камунікацыі і аб’ёму наяўнай інфармацыі, галоўнай турботай, якую агучылі рэспандэнты ў
фокус-групах, з’яўляецца доступ да адпаведнай інфармацыі, якую лёгка атрымаць сталым людзям з рознымі магчымасцямі і рэсурсамі. «Становіцца горш па меры таго, як вы становіцеся старэй ... па меры таго, як вашыя здольнасці пачынаюць знікаць, і гэта выклікае большы стрэс». Сталы чалавек, Галіфакс 1. Шырокі распаўсюд Ва ўсіх гарадах мясцовыя грамадскія СМІ вылучаюцца як пастаўшчыкі карыснай інфармацыі. У краінах, якія развіваюцца, і ў Расійскай Федэрацыі сродкі масавай інфармацыі знаёмыя сталым людзям як правіла абмежаваныя радыё, тэлебачаннем і газетамі. У развітых краінах назіраецца багацце агульнай і вузкаскіраванай інфармацыі, якая прадстаўляе цікавасць для сталых людзей, і паступае з розных крыніц, у тым ліку з інтэрнэту. Агульная каштоўнасць - інфармацыя, якая дасягае сталых людзей
80
у паўсядзённым жыцці і дзейнасці шляхам прамой асабістай дастаўкі, тэлефоннай сувязі і распаўсюду ў ключавых месцах: у грамадскіх цэнтрах і на дошках аб’яваў, у грамадскіх службах, бібліятэках, крамах, у лекараў і ў медыцынскіх клініках. Сталыя людзі ў Стамбуле паведамляюць, што тэлефон з’яўляецца самым універсальным і надзейным спосабам зносінаў з імі. Урад і дабраахвотныя арганізацыі адыгрываюць важную ролю ў забеспячэнні шырокай даступнасці інфармацыі: сістэматычныя, эфектыўныя публічныя сэрвісы распаўсюду ацэньваюцца як прыязныя для сталых людзей рысы. У Хімедзі кажуць, што добрым прыкладам з’яўляецца структураванае размеркаванне лакальнай інфармацыі супольнасцям жыхароў, якія перадаюць яе кіраўнікам раёнаў, якія затым дастаўляюць яе ў кожную хатнюю гаспадарку. У гарадах, дзе прыватны сектар яшчэ не ўсведамляе гэты шэры рынак, які расце, напрыклад у Трыпалі, бізнес таксама ўзгадваецца як патэнцыйная крыніца распаўсюду інфармацыі для сталых людзей. Праз лакальны каталог «зручных для жыцця» службаў, прапанаваны сталым людзям ў Сааніч, можна звярнуцца ў гандлёвую палату, напрыклад.
81
Адкрыты доступ да каналаў камунікацыі і інфармацыі важны. Радыё з’яўляецца асноўным каналам камунікацыі для сталых людзей у Найробі, таму што гэта танна; ва Удайпуры мясцовыя дошкі аб’яваў важныя для ахопу людзей з больш нізкіх сацыяльна-эканамічных груп. Для забеспячэння доступу да інфармацыі ў Туймазы пенсіянерам прадастаўляюцца бясплатныя падпіскі на газеты іх былымі працадаўцамі. У Дандалку кошт хатняй тэлефоннай лініі публічна субсідуецца для людзей старэйшых за 70 гадоў. Бясплатны або па мінімальных коштах доступ да публікацый і да мясцовых газетаў, кампутараў і інтэрнэту ў грамадскіх цэнтрах і бібліятэках з’яўляецца магчымасцю, прыязнай да сталых людзей, у іншых гарадах. 2. Карысная інфармацыя ў патрэбны час «Шмат інфармацыі, але знайсці неабходнае складана». Апякун, Масква Незалежна ад колькасці і разнастайнасці крыніц інфармацыі, заклапочанасць атрыманнем актуальнай і своечасовай інфармацыі назіраецца ў гарадах на розных этапах развіцця. У некаторых развітых гарадах,
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
такіх як Жэнева, назіраецца інфармацыйная перагрузка і важная інфармацыя можа быць згублена. Частым бар’ерам з’яўляецца адсутнасць дасведчанасці аб наяўнай інфармацыі або паслугах або няведанне таго, як знайсці неабходную інфармацыю. У выніку сталыя людзі могуць не атрымліваць дапамогу ці паслугі, на якія яны маюць права, або даведацца пра іх занадта позна, каб падаць заяўку. Веданне таго, як змагацца з дакучлівым телемаркетынгам і выяўляць жульніцтва і махлярства, - гэта яшчэ адна праблема, якая была агучана толькі ў некалькіх развітых гарадах. Старэйшыя жыхары гарадоў у краінах, якія развіваюцца, часцей сутыкаюцца з праблемай недастатковай актуальнай інфармацыі па важных пытаннях, такіх як здароўе, юрыдычныя правы, ільготы, паслугі і грамадскія мерапрыемствы. У Ла-Плата адзначаецца, што агульныя сродкі масавай інфармацыі не ахопліваюць важныя для сталых людзей тэмы досыць падрабязна, каб быць карыснымі. Частай перадумовай для больш прыязных зносін з’яўляецца прадастаўленне большай інфармацыі, прызначанай для сталых людзей,
праз адмысловыя газеты або рэгулярныя калонкі ў агульнай прэсе, а таксама праз спецыялізаваныя радыё- і тэлевізійныя праграмы. Яшчэ адна ідэя заключаецца ў тым, каб каналы сувязі пашыралі сваё вяшчанне і асвятленне пытанняў, уключаючы інтарэсы сталай дарослай аўдыторыі. Сталыя людзі ў некаторых гарадах скардзяцца, што тэлебачанне асабліва выключае іх інтарэсы і густы. Людзі хочуць, каб інфармацыя каардынавалася ў адным лёгкадаступным сэрвісе, які шырока вядомы ва ўсёй супольнасці. У Портландзе мясцовыя ўлады маюць кругласуткавую тэлефонную інфармацыйную службу. Сталыя людзі, з якімі праводзіліся кансультацыі ў Нью-Дэлі, прапануюць, каб цэнтральная і паважаная валанцёрская арганізацыя, такая як HelpAge India, збірала і арганізоўвала базу дадзеных, якая б распаўсюджвалася сярод сталых людзей, і прадастаўлялася б па тэлефоне. У Ісламабадзе рэкамендуецца стварыць грамадскія інфармацыйныя залі з газетамі і тэлебачаннем. 3. Ці будзе хто-небудзь размаўляць са мной? «Сталыя людзі пастаянна тэлефа-
82
нуюць у радыёпраграмы». Пастаўшчык паслуг, Маягуэс Незалежна ад таго, наколькі развіты горад, асабістыя вусныя зносіны з’яўляюцца асноўным і пераважным сродкам камунікацыі для сталых людзей, як праз нефармальныя кантакты з сям’ёй і сябрамі, так і праз клубы, асацыяцыі, грамадскія сходы, грамадскія цэнтры і культавыя месцы. Радыё з’яўляецца вельмі папулярнай крыніцай інфармацыі ў многіх гарадах дзякуючы трансляцыі на мясцовых мовах або дзякуючы адкрытым праграмам, дзе слухачы задаюць пытанні экспертам або ўдзельнічаюць у анлайнавых абмеркаваннях. Міжасабовае вымярэнне камунікацыі вельмі важна, і ўдзельнікі фокус-груп паўтараюць, што заставацца актыўным і ўдзельнічаць у супольнасці лепшы спосаб быць у курсе падзей. Выказваецца шкадаванне з нагоды страты магчымасцяў для ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі ў выніку зменаў, такіх як новыя шматпавяровыя будынкі па суседстве, закрыццё грамадскіх паштовых аддзяленняў і аўтаматызацыя банкаўскіх і іншых паслуг. Вусная камунікацыя асабліва важная для сталых людзей з аслабленым зрокам і для непісьмен-
83
ных. Узровень непісьменнасці вельмі высокі ў дарослага насельніцтва старэйшага ўзросту ў краінах, якія развіваюцца, а ў развітых краінах сталыя людзі ў сярэднім маюць больш нізкі ўзровень пісьменнасці, чым маладыя людзі. «Сарафаннае радыё» таксама працуе, таму што людзі давяраюць чалавеку, які прадстаўляе інфармацыю, і таму, што могуць задаваць пытанні, пакуль не атрымаюць тое, што яны хочуць ведаць. Увага рэальнага чалавека, які дапаможа, будзе зразумелым і цярплівым, высока цэніцца сталымі людзьмі ва ўсім свеце. «У кожным раёне ёсць мячэт. Арабскае слова для мячэту- сінонім месца, якое аб’ядноўвае людзей». Сталы чалавек, Трыпалі Прыязная для сталых людзей камунікацыя ва ўсім свеце прызнае і выкарыстоўвае гэтыя неафіцыйныя каналы для ахопу сталых людзей. Адзін са спосабаў - рэгулярна даваць адпаведную інфармацыю ў месцах, дзе звычайна збіраюцца сталыя людзі; іншы заключаецца ў тым, каб ствараць сацыяльныя падзеі для распаўсюду інфармацыі, якая цікавіць сталых людзей. Напрыклад, у Рыа-дэ-Жанейра прапа-
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
нуецца выкарыстоўваць аўдыторыю медыцынскага цэнтра для навучальных лекцый. Трэцяя стратэгія - інфармаваць людзей, якія ў сваю чаргу перададуць інфармацыю іншым. Гэтымі «ключавымі інфармантамі» могуць быць валанцёры, як гэта прапаноўвалася на Ямайцы, пастаўшчыкі сацыяльных і медыцынскіх паслуг або людзі са сферы паслуг - агенты па нерухомасці, цырульнікі, паштовыя работнікі або кансьержы ў шматкватэрных дамах у Рыа-дэ-Жанейра, якія ведаюць кожнага жыхара і з’яўляюцца прызнанымі крыніцамі неафіцыйнай інфармацыі і падтрымкі. Праблема дасягу сацыяльна ізаляваных сталых людзей, якія не падтрымліваюць кантакт са знешнім светам, таму што жывуць у адзіноце з інваліднасцю і маюць мінімальную падтрымку сям’і, узнікае як у багатых, так ў самых бедных гарадах. Электронная пошта і інтэрнэт - гэта адно з узгаданых рашэнняў, але ўзгадваюць яго рэдка. Асабістыя зносіны праз давераных асобаў з’яўляюцца пераважным падыходам праз валанцёраў, якія наведваюць або тэлефануюць ці праз работнікаў сацыяльнага абслугоўвання. Здагадкі аб тым, дзе можна знайсці сталых
людзей, якія знаходзяцца пад пагрозай сацыяльнай ізаляцыі, таксама ёсць: у Сан-Хасэ прапануецца выкарыстанне раённай медыцынскай клінікі ў якасці кропкі распаўсюду інфармацыі пра паслугі для сталых людзей з праблемамі са здароўем. 4. Фарматы і дызайн, прыязныя да сталых людзей «Учора я атрымаў ліст. Яны, відавочна, правяраюць, якія ільготы вы атрымліваеце... Трэба прачытаць гэта чатыры разы, каб сапраўды зразумець». Сталы чалавек, Лондан Адным з самых вялікіх універсальных бар’ераў для зносінаў са сталымі людзьмі з’яўляецца візуальнае і слыхавое прадастаўленне інфармацыі. Памер шрыфта ў тэкставых матэрыялах (у асноўным на папяровых носьбітах), а таксама на візуальных дысплеях, такіх як тэлевізар, занадта малы для чытання. Маркіроўкі прадуктаў і інструкцыі, асабліва для лекаў, цяжка расшыфраваць. Старонкі часта запоўненыя вялікай колькасцю інфармацыі на невялікай прасторы. Вусная інфармацыя прадастаўляецца занадта хутка, рэкламныя ролікі на радыё і тэлебачанні вымушаюць
84
сталых людзей блытацца ў думках. Мова, якая выкарыстоўваецца, часта занадта складаная, з многімі незнаёмымі тэрмінамі. Афіцыйныя формы, якія жыццёва важныя для атрымання паслуг і льгот, асабліва цяжка зразумець. «Пішыце проста, коратка і вялікімі літарамі». Пастаўшчык паслуг, Мехіка Аўтаматызацыя абслугоўвання дадае яшчэ адзін узровень складанасці да штодзённых дзеянняў. Візуальныя дысплеі і кнопкі на мабільных тэлефонах і электронных прыладах занадта малы, у той час як банкаўскія, паштовыя, парковачныя і іншыя аўтаматы для квіткоў вельмі розныя, дрэнна асветленыя і маюць няясныя інструкцыі. Для людзей у інвалідным вазку панэлі занадта высокія, каб карыстацца імі. Каб зрабіць тэлефоны даступнымі для непісьменных сталых людзей, каб яны маглі патэлефанаваць сям’і ці ў розныя арганізацыі, можна зрабіць каляровае кадаваньне тэлефонных кнопак і тэлефонных нумароў. Менавіта такая прапанова была зроблена ў Амане. Аўтаматызаваныя аўтаадказчыкі - гэта агульная крыніца незадаволенасці: занадта шмат
85
інфармацыі перадаецца вельмі хутка, выбар блытаецца і часта няма магчымасці пагаварыць з жывым чалавекам. 5. Інфармацыйныя тэхналогіі: блаславенне і праклён Некаторыя інфармацыйныя тэхналогіі, асабліва кампутары і інтэрнэт, ацэнены сталымі людзьмі за іх усебаковую зручнасць. У Трыпалі сталыя людзі кажуць, што інтэрнэт добры спосаб для іх заставацца на сувязі з дзецьмі, якія жывуць далёка, магчыма, у іншых краінах. Тым не менш, многія сталылыя людзі адчуваюць сябе выключана, таму што не выкарыстоўваюць кампутары і інтэрнэт. Пераўтварэнне прамых паслуг і дакументацыі ў кампутарную тэхналогію павялічвае пачуццё адчужэння. У краінах, якія развіваюцца, і ў Расійскай Федэрацыі кампутары занадта дарагія для многіх сталых людзей або проста не маюць шырокага распаўсюду ў супольнасці. У іншых месцах магчымы фізічны доступ да кампутараў, але сталыя людзі зусім не знаёмыя з тэхналогіяй і баяцца, што не змогуць ёй навучыцца. Адкрыты доступ да грамадскіх кампутараў для сталых людзей у грамадскіх цэнтрах,
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
клубах для сталых людзей, грамадскіх паслугах і бібліятэках з’яўляецца важнай функцыяй. Настойліва рэкамендуецца праводзіць кампутарнае навучанне, адаптаванае да патрэбаў і індывідуальнага тэмпу сталых людзей. Напрыклад, у Галіфаксе сталыя людзі хацелі б мець пастаяннага інтэрнэт-настаўніка, які можа дапамагаць сталым людзям у індывідуальным парадку, наведваючы іх на даму па запыце. 6. Асабістая і калектыўная адказнасць Як і іншыя грамадзяне, сталыя людзі нясуць асабістую адказнасць за тое, каб быць у курсе новай інфармацыі, заставацца заангажаванымі ў грамадскую дзейнасць і прыкладаць намаганні, каб адаптавацца да зменаў і рызыкнуць вучыцца. Сумесна ўрад, валанцёрскія арганізацыі і прыватны сектар адказваюць за ліквідацыю камунікатыўных бар’ераў, якія паступова ізалююць сталых людзей ад іншых, асабліва бар’еры, звязаныя з галечай, нізкай пісьменнасцю і зніжэннем здольнасцяў.
86
Кантрольны спіс камунікацыі і інфармацыі, прыязных для сталых людзей Сістэма інфармавання Базавая, універсальная камунікацыйная сістэма пісьмовых і тэле-радыё СМІ і тэлефаніі даступная кожнаму жыхару. Рэгулярны і надзейны распаўсюд інфармацыі забяспечваецца дзяржаўнымі ці грамадскімі арганізацыямі. Інфармацыя распаўсюджваецца такім чынам, каб ахапіць сталых людзей блізка да іх дамоў і месцаў іх штодзённых актыўнасцяў. Распаўсюд інфармацыі каардынуецца даступнай публічнай службай, дзейнасць якой шырока асвятляецца - існуе адзіны інфармацыйны цэнтр. Рэгулярныя інфармацыйныя перадачы, якія прадстаўляюць інтарэс для сталых людзей, прапануюцца як у звычайных, так і ў вузка спецыялізаваных СМІ. Вусныя зносіны Даступная вусная камунікацыя з’яўляеца найбольш прыярытэтнай для сталых людзей, напрыклад праз
87
публічныя сустрэчы, супольную сяброўскую камунікацыю з людзьмі ў цэнтрах, клубах і праз сродкі масавай інфармацыі, а таксама праз асоб, адказных за распаўсюд інфармацыі. Людзі, якія знаходзяцца пад пагрозай сацыяльнай ізаляцыі, атрымліваюць інфармацыю ад давераных асоб, з якімі яны могуць узаемадзейнічаць, такіх як валанцёры і працаўнікі сацыяльных службаў, цырульнікі, вахцёры ці апекуны. Прадстаўнікі дзяржаўных службаў і прыватных бізнесаў прадастаўляюць індывідуальнае абслугоўванне па запыце. Друкаваная інфармацыя Друкаваная інфармацыя, у тым ліку афіцыйныя формы, тэлевізійныя надпісы і тэкст на візуальных дысплеях, павінна быць напісана вялікімі літарамі, асноўныя ідэі паказаны выразнымі загалоўкамі і тлустым шрыфтам.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Простая мова
Кампутары і інтэрнэт
У друку і вуснай камунікацыі выкарыстоўваюцца кароткія зразумелыя сказы з простымі і знаёмымі словамі. Аўтаматызаваная сувязь і абсталяванне. Службы аўтаадказнікаў даюць інструкцыі павольна і выразна, паведамляюць абанентам аб тым, як пачуць паведамленне паўторна. Карыстальнікі маюць магчымасць гаварыць з рэальным чалавекам ці пакінуць паведамленне для таго, каб хтосьці ператэлефанаваў. Электроннае абсталяванне такое як мабільныя тэлефоны, радыёпрымачы, тэлевізары, банкаматы і інфакіёскі маюць вялікія кнопкі і надпісы. Панэль дысплея банкаўскіх, паштовых і іншых аўтаматаў добра асветлена і можа быць даступная людзям рознага росту.
У публічных месцах, такіх як урадавыя ўстановы, грамадскія цэнтры і бібліятэкі, існуе адкрыты доступ да кампутараў і інтэрнэту бясплатна або па мінімальным кошце. Даступныя адмысловыя інструкцыі і індывідуальная дапамога для карыстальнікаў.
88
Сацыяльная абарона і ахова здароўя Агляд вынікаў даследванняў
Паслугі ў галіне здароўя і сацыяльнай абароны маюць жыццёва важнае значэнне для падтрымання здароўя і незалежнасці ў грамадстве. Многія з праблем, якія адзначылі сталыя людзі, іх апекуны і прадстаўнікі паслуг з фокус-групы, маюць дачыненне да наяўнасці медыцынскай дапамогі дастаткова добрай якасці, даступнай і адпаведнай іх патрэбам. Удзельнікі кансультацый СААЗ паведамляюць пра свой досвед у кантэксце вельмі розных сістэм і з вельмі рознымі чаканнямі. Але тым не менш сталыя людзі паўсюль імкнуцца да базавай медыцынскай дапамогі і знешняй дапамогі. Кошты на паслугі аховы здароўя ўспрымаюцца як занадта высокія па ўсім свеце, і імкненне да даступнай медыцынскай дапамогі выяўляецца пастаянна. «Я сутыкнуўся са сталымі людзьмі, якія адкладаюць візіт да лекара, і іх здароўе становіцца ўсё горш і горш, таму што ў іх няма грошай». Сталы чалавек, Портланд
89
У многіх гарадах у краінах, якія развіваюцца, назіраецца недахоп неабходных паслуг, а ў іншых гарадах паслугі недастаткова размеркаваныя. Некаторыя з найбольш развітых краінаў маюць найбольшы аб’ём і дыяпазон паслуг па ахове здароўя і падтрымцы супольнасці і найбольшую колькасць скаргаў у той жа час. Хоць гэта, безумоўна, адлюстроўвае незадаволеннасць паслугамі, якія існуюць, гэта таксама паказвае, што сталыя людзі ў гэтых гарадах маюць узровень доступу да паслуг, які можа адсутнічаць у іншых частках свету. У большасці гарадоў забеспячэнне, арганізацыя і фінансаванне многіх медыцынскіх і сацыяльных паслуг вызначаюцца дзяржаўным ці нацыянальным урадам, а не гарадскім. Акрамя таго, дасяг і прафесійная падрыхтоўка медыцынскіх і сацыяльных працаўнікоў знаходзяцца паза кантролем горада. Тым не менш, медыцынскія і сацыяльныя паслугі, якія прадастаўляюцца ў межах гора-
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
да мясцовым жыхарам ў мясцовых установах, а таксама камерцыйныя і валанцёрскія групы ў супольнасці граюць важную ролю ў аказанні падтрымкі і дапамогі. Асобы, якія прымаюць рашэнні і таксама прыватны і валанцёрскі сектары на гарадскім узроўні ўплываюць на колькасць, асартымент і размяшчэнне паслуг, а таксама на іншыя аспекты даступнасці абсталявання і паслуг на іх тэрыторыі. Мясцовыя службы таксама забяспечваюць навучанне персаналу і стандарты эфектыўнага аказання паслуг. Грамадзянская супольнасць выконвае важную ролю ў забеспячэнні фінансавай падтрымкі і валанцёрскай працы. Апісваючы вынікі даследванняў і скаладючы кантрольны ліст рысаў горада, прыязнага да сталых людзей па тэме “Сацыяльная абарона і ахова здароўя,” гэты дапаможнік найперш факусуецца на тых аспектах сацыяльнай абароны і аховы здароўя, якія ўваходзяць у сферу ўплыву горада, прыязнага да сталых людзей. Пытанні аховы здароўя, якія дамінуюць у абмеркаваннях фокус-групы ў большасці гарадоў, адлюстроўваюць іх важнасць для актыўнага сталення. Галоўная тэма - доступ да медыцынскай дапамогі а таксама да
шэрага паслуг аховы здароўя, якія не з’яўляюцца выключна медыцынскімі. Нягледзячы на тое, што менш увагі надаецца падтрымцы супольнасці і сацыяльным паслугам, найбольш важныя рысы горада, прыязнага да сталых людзей, вызначаныя з улікам заўваг, выказаных удзельнікамі. 1. Даступныя паслугі па ахове здароўя Мець добра размешчаныя, лёгка даступныя медыцынскія паслугі прынцыпова важна для сталых людзей у кожным горадзе. Сталыя людзі ў такіх гарадах як Аман, Рыа-дэЖанэйра, Шэрбрук і Токіа вельмі цэняць даступнасць медыцынскіх паслуг, а ў Жэневе і Шанхаі сталыя людзі цэняць добрае транспартнае забеспячэнне медыцынскіх устаноў. Аддаленыя або цяжкадаступныя паслугі часта разглядаюцца як бар’еры. Грамадскі транспарт лічыцца недастатковым у некаторых гарадах, а ў такіх, як Дэлі і Мехіка, транспарт для людзей з інваліднасцю – асаблівая праблема. Доступ да медыцынскай дапамогі ў надзвычайных сітуацыях з’яўляецца частай праблемай. Акрамя канкрэтных скаргаў, такіх як адсутнасць неадкладнай медыцынскай дапамогі ў некаторых гарадах, яна можа быць недастатковай
90
(Пансэ) ці занадта павольнай з-за інтэнсіўнага руху (Масква). Спосабы мінімізацыі геаграфічных бар’ераў уключаюць ідэю сумеснага размяшчэння альбо дэцэнтралізацыю паслуг такім чынам, каб яны былі даступныя ва ўсіх раёнах. Іншыя ідэі – прапанаваць транспарціроўку з дапамогай валанцёраў і забяспечыць паслугі тэлэфоннай сувязі ў выпадку патрэбы неадкладнай медыцынскай дапамогі, як у Хімедзі, для сталых людзей, якія жывуць адны. Безбар’ерная структура і мабільнасць у медыцынскіх установах маюць такое ж важнае значэнне, як і бяспека будынкаў. Сярод бар’ераў адзначаны ліфты і пандусы ў дрэнным стане ва Удайпуры, дрэнны доступ да будынкаў для людзей з інваліднасцю і адсутнасць інвалідных вазкоў ці хадункоў для пацыентаў у Канкуне і патанні перанаселенасці ў многіх іншых гарадах. Праблемы бяспекі або адсутнасць месцаў у дамах састарэлых становяцца больш актуальнымі ў Амане, Ла-Плаце і ў Портыдж-ла-Прэры. Іншым бар’ерам для доступу да медыцынскай дапамогі з’яўляюцца недастатковыя веды пра медыцынскія
91
паслугі, даступныя ў горадзе. Як адзначаецца ў Мельбурне, калі пра паслугу не ведаюць, ёй не карыстаюцца. Палепшаная рэклама мясцовых медыцынскіх паслуг, навучанне сталых людзей па пытаннях сістэмы аховы здароўя, каардынацыя інфармацыі, а таксама тэлэфонная інфармацыйная лінія былі прапанаваныя як магчымыя рашэнні. Нарэшце, часта ўзгадваецца стаўленне да сталых людзей працаўнікоў сферы медыцынскіх паслуг. Туймазы з’яўляецца адным з нешматлікіх месцаў, у якім кажуць пра ветлівае і прыязнае стаўленне працаўнікоў рэгістратуры і медыцынскіх сясцёр. Негатыўнае стаўленне і дрэнная камунікацыя з боку медыцынскіх працаўнікоў – агульныя скаргі на сістэму аховы здароўя. Агучаныя праблемы ўключаюць абыякавасць, непавагу, стаўленне да сталых людзей як да цяжару ці спажыўцоў рэсурсаў. Агульныя рэкамендацыі для паляпшэння адносінаў і стаўлення пастаўшчыкоў паслуг – палепшыць іх камунікацыйныя навыкі і абучыць працаўнікоў аховы здароўя лепш ставіцца да сталых людзей. У Амане лічаць, што маладым было б цікава даглядаць за сталымі людзьмі ў якасці валанцёраў.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
«Калі яны прыйшлі яе памыць і пераапрануць, то ставіліся да яе як да мэблі – ні годнасці, ні павагі». Сталы чалавек, Лондан 2. Больш шырокі спектр медыцынскіх паслуг Ва ўсіх гарадах меркаванні людзей адлюстроўваюць неабходнасць пашырэння спектру медыцынскіх паслугаў для сталых людзей. Наяўнасць розных спецыфічных формаў догляду за сталымі людзьмі ўзнікае альбо як дасягненне, альбо як прабел у гарадскім ландшафце: герыятрычныя клінікі і бальнічныя ложкі, цэнтры дзённага знаходжання дарослых, цэнтры догляду за людзьмі з дэменцыяй, службы аховы псіхічнага здароўя, часовы догляд і навучанне для апекуноў, рэабілітацыя і паліятыўная дапамога. Разам з паслугамі, рэкамендуецца большая даступнасць абсталявання, напрыклад, інвалідных вазкоў, хадункоў і слыхавых апаратаў. Тым не менш, медыцынскімі паслугамі, якія атрымліваюць найбольшую ўвагу ва ўсім свеце, з’яўляюцца прафілактыка захворванняў і ўмацаванне здароўя, хатні догляд і дамы доўгатэрміновага догляду.
3.
Паслугі годнага сталення
Сталыя людзі і людзі іншых ўзростаў у некаторых гарадах паведамляюць пра адсутнасць паслугаў ці праграм па тэме прафілактыкі захворванняў і ўмацавання здароўя, і ўключаюць гэтыя тэмы ў свае прапановы па паляпшэнню становішча. У спісе важных паслугаў ёсць прафілактычны агляд, фізічная актыўнасць, адукацыя па прафілактыцы траўматызму, правільным харчаванні і кансультацыі па псіхічным здароўі. Рысы, прыязныя да сталых людзей, прадстаўленыя ў раёне Рура, уключаюць групы самадапамогі ці арганізацыі, якія прапануюць спартовыя мерапрыемствы для фітнэсу і рэабілітацыі, а таксама рэгулярныя медыцынскія агляды на даму. Сталыя людзі ў Мехіка задаволеныя абавязковай вакцынацыяй і бясплатнымі акулярамі. Жыхары Сааніча прапануюць пашырыць дамы састарэлых да грамадскіх цэнтраў па падтрымцы здароўя, а людзі ў Туймазы прапануюць прадастаўленне сталым людзям субсідаванага доступу да здраўніц ці курортаў. У Ісламабадзе і Мехіка лічыцца добрай ідэяй больш праcоўваць паслугі ў раёнах, a не ў цэнтры горада.
92
4. Хатні догляд Адной з вельмі важных тэмаў з’яўляецца неабходнасць пашырэння паслугаў у сферы хатняга догляду і падтрымкі – ад дапамогі з пакупкамі і/альбо дастаўкі ежы на дом да хатніх візітаў лекараў і іншых пастаўшчыкоў паслуг. За некаторымі выключэннямі, удзельнікі фокус-групы хочуць мець паслугі, якія б дазволілі ім даглядаць за здароўем і асабістымі патрэбамі на даму. Бар’еры пры атрыманні паслуг па хатнім доглядзе ўключаюць у сябе агульны недахоп такіх паслуг, дрэнную арганізацыю паслуг, абмежаваны выбар, высокія кошты і высокая цякучасць кадраў, якія працуюць у гэтай сферы. Прапановы па паляпшэнні якасці паслуг па доглядзе на даму вельмі моцна залежаць ад кантэксту. У некаторых гарадах, асабліва ў краінах, якія развіваюцца, прапановы простыя: “забяспечыць хатні догляд”. У іншых гарадах звяртаюць увагу на тое, як палепшыць колькасць і дыяпазон паслуг (напрыклад, фізіятэрапія і псіхалагічнае кансультаванне) ці іх якасць (напрыклад, забяспечыць догляд пасля выпіскі са шпіталя, павялічыць колькасць персаналу і рабіць так, каб сталай асобай заўсёды апекаваўся адзін і той жа чалавек).
93
У некаторых гарадах людзі згодныя са спасабамі кіравання коштамі, такімі як страхаванне, альбо праз выкарыстанне паслуг па дапамозе вядзення хатняй гаспадаркі кааператыўнага прадпрыемства, як робяць у Шэрбруку. У Шанхаі апекуны паведамляюць, што людзі, старэйшыя за 80 гадоў, аўдавелыя, людзі з нізкім узроўнем даходу і інваліды маюць права атрымаць дапамогу па вядзенні хатняй гаспадаркі на 1 гадзіну ў дзень. 5. Інтэрнаты для людзей, якія не могуць жыць дома Агульная праблема - гэта адсутнасць у горадзе адэкватных і даступных па коштах варыянтаў догляду за сталымі людзьмі, якія больш не ў стане жыць самастойна. Асноўныя праблемы - адсутнасць месцаў і высокія кошты. Апекуны з Портыдж-ла-Прэр адзначаюць, што ў дамах састарэлых недастаткова месца для захоўвання асабістых рэчаў, а сталыя людзі ў Жэневе мяркуюць, што дамы састарэлых павінны знаходзіцца ў цэнтры гораду ці мець лёгкі доступ да цэнтру. Сур’ёзныя праблемы ў некаторых гарадах тычацца бяспекі, няякаснага догляду за беднымі сталымі людзьмі, недахопу персаналу і падазрэнняў на
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
ўсеагульнае прыняцце седатыўных лекаў жыхарамі дамоў састарэлых. Былі прапанаваныя ідэі для альтэрнатыўных мадэляў: апекуны ў Амане прапануюць ствараць маленькія дамы, у якіх бы жылі некалькі жыхароў, замест вялізных дамоў састарэлых; пастаўшчыкі паслуг на Ямайцы і сталыя людзі ва Удзіне таксама хочуць стварыць групавыя дамы, якія прапануюць вядзенне хатняй гаспадакі, а таксама догляд за здароўем і персанальны догляд. 6. Сетка паслугаў сацыяльнай абароны Сфера грамадскіх сацыяльных паслуг, а таксама спосабы іх падачы маюць велізарныя адрозненні ў розных гарадах. У некаторых гарадах, асабліва ў развітых краінах, сацыяльныя паслугі прадастаўляюцца альбо фінансуюцца ўрадам. У іншых месцах такія паслугі прадастаўляюцца ў першую чаргу сем’ямі, рэлігійнымі ўстановамі, дабрачыннымі арганізацыямі ці грамадскімі ініцыятыўнымі групамі. Сярод паслуг, прапанаваных супольнасцю, знаходзяцца больш танныя абеды для сталых людзей у рэстаранах у Рыа-дэ-Жанэйра і Жэневе, дапамога з пенсійнымі і іншымі правамі на Ямайцы і сістэма для агляду па-
драдчыкаў і пастаўшчыкоў паслуг у Портландзе, каб гарантаваць, што яны з’яўляюцца законнымі. Грамадскія цэнтры і цэнтры для сталых людзей разглядаюцца як ідэальныя месцы для сацыяльных паслуг з-за іх зручнасці, утульнасці і даступнасці. Некалькі бар’ераў з найбольш частымі і вострымі праблемамі былі адзначаны ў менш развітых рэгіёнах: недастатак паслуг, высокі кошт, складанасць доступу альбо нізкая якасць. Як і з медыцынскімі паслугамі, некаторыя кажуць, што яны проста не маюць добрай інфармацыі пра наяўнасць паслуг і спосаб іх атрымання. Адсутнасць каардынацыі паміж службамі, якая вядзе да неапраўдана складаных працэдур падачы заяўкі на атрыманне паслугі і прабелаў у сферы паслуг, часта таксама разглядаецца як праблема. Прапановы па паляпшэнні паслуг сацыяльнай абароны разнастайныя. Паляпшэнне каардынацыі паміж прадастаўляючымі паслугі, прыцягненне большай колькасці мэнэджэраў і інтэграцыя групаў паслуг – такія ідэі былі прапанаваныя ў гарадах з добра развітымі, але некалькі разрозненымі сеткамі абслугоўвання. Памяншэнне альбо палягчэнне бюракратыі было ўзгадана
94
ў большасці гарадоў, незалежна ад рэгіёну. Сумеснае знаходжанне сацыяльных і медыцынскіх паслуг у супольнасці альбо ў дамах састарэлых і дадатковае фінансаванне для паслуг – іншыя рэкамендацыі. Многія сацыяльныя паслугі, якія трэба стварыць альбо палепшыць, часта звязаныя з абаронай і доглядам за сталымі людзьмі з нізкім прыбыткам. У дадатак да павышэння асноўнай падтрымкі прыбыткаў, сталыя людзі лічаць, што іх гарады павінны стварыць альбо ўмацаваць прытулкі і ахову для бяздомных і сталых людзей, якія маюць у гэтым патрэбу, і для людзей, якія сталі ахвярамі гвалту; паслугі і праграмы па харчаванню; зніжкі на камунальныя паслугі для людзей з нізкім прыбыткам; спісы сталых людзей, якія жывуць у адзіноце; дапамогу ў атрыманні пенсіі і іншых выплат і духоўная падтрымка. Добрым прыкладам, апісаным у Мехіка, з’яўляецца пасведчанне асобы для сталых людзей, якое дае доступ да больш нізкіх коштаў і некаторых бясплатных паслуг. 7. Пошук валанцёраў Важнай тэмай з’яўляецца патрэба валанцёрскага ўдзелу ў запаўнен-
95
ні прабелаў у медыцынскіх і сацыяльных паслугах. Больш валанцёраў патрабуецца для дапамогі сталым людзям у бальніцах, а таксама ў прадастаўленні сацыяльных паслуг і хатняга догляду, для забеспячэння транспарту для пакупак і важных сустрэч, ці папросту для прагулак з хатнімі жывёламі сталых людзей, якія больш не ў стане рабіць гэта самастойна. Прапанаваныя крыніцы валанцёрскай дапамогі – асацыяцыі маладых пенсіянераў “50+”, студэнты для прадастаўлення сацыяльных і медыцынскіх паслугаў і школьнікі. Міжпакаленчае валанцёрства было прапанаванае ў некалькіх гарадах. Моцную валанцёрскую сетку лягчэй мабілізаваць ва ўсталяваных супольнасцях, дзе людзі адчуваюць сябе сацыяльна звязанымі: у Ісламабадзе быў упамянуты бар’ер, які тычыцца таго, што горад адносна новы і жыхары не ведаюць адзін аднаго. «Кансьерж сапраўды добры, ён даглядае за чатырма сталымі людзьмі ў маім доме. Ён мые іх, ён прыбіральшчык і ў час абеду ён дапамагае людзям». Сталы чалавек, Рыа-дэ-Жанэйра
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
8. Іншыя пытанні Дзве іншыя праблемы існуюць у некалькіх гарадах: клопат пра сталых людзей пры надзвычайных сітуацыях і недахоп месцаў на могілках. Хаця гэтыя пытанні рэдка ўзгадваюцца, яны, тым не менш, маюць важную ролю ў гарадах, якія пашыраюцца. Удзельнікі даследвання з двух гарадоў кажуць пра прабел у прадтрымцы сталых людзей у надзвычайных сітуацыях, такіх як стыхійныя бедствы і чалавечыя канфлікты. На Ямайцы, дзе часта здараюцца ўраганы, сталыя людзі адзначаюць, што цэрквы граюць жыццёва важную ролю ў аказанні дапамогі падчас бедстваў. Пастаўшчыкі паслуг у Амане лічаць, што распрацоўкі горада па плану дзеяння ў надзвычайных сітуацыях і стыхійных бедствах уключаюць сталых людзей. Нягледзячы на адсутнасць прапановаў па гэтым пытанні, у Дандалку створаны грамадскі рэгістр сталых людзей, якія жывуць адны, на выпадак надзвычайных сітуацый. Недахоп прасторы на могілках ўзгадваецца вельмі коратка ў Канкуне і Мельбурне; як рашэнне пастаўшчыкі паслуг у апошнім горадзе прапануюць зрабіць “вертыкальныя” альбо слаістыя могілкі.
96
Кантрольны спіс для сацыяльнай абароны і аховы здароўя, прыязных да сталых людзей Даступнасць паслугаў Медыцынскія і сацыяльныя паслугі добра размеркаваны па ўсім горадзе, зручна суразмешчаны і лёгка дасягальныя ўсімі відамі транспарту. Адмысловыя інстытуцыі, такія як дамы састарэлых і цэнтры дзённага знаходжання размешчаны блізка да паслуг і жылых раёнаў, каб жыхары гэтых установаў былі інтэграваныя ў сваю супольнасць. Будынкі цэнтраў паслуг бяспечныя і цалкам даступныя для людзей з інваліднасцю. Сталым людзям прадастаўляецца зразумелая і даступная інфармацыя аб медыцынскіх і сацыяльных паслугах. Аказанне індывідуальных паслуг каардынуецца і адбываецца з мінімумам бюракратыі. Адміністрацыйны і абслугоўваючы персанал ставіцца да сталых людзей з павагай і чуласцю. Эканамічныя бар’еры, якія перашкаджаюць доступу да паслуг аховы здароўя і сацыяльнай абароны, мінімальныя.
97
Існуе адэкватны доступ да адмаслова прызначаных месцаў пахавання. Прапановы паслугаў Існуе адэкватны шэраг медыцынскіх паслуг і сацыяльнай абароны для прасоўвання здаровага ладу жыцця, захавання і аднаўлення здароўя. Прапанаваныя паслугі хатняга догляду ўключаюць у сябе медыцынскія паслугі, індывідуальны догляд і вядзенне хатняй гаспадаркі. Прапанаваныя медыцынскія і сацыяльныя паслугі задавальняюць патрэбы і інтарэсы сталых людзей. Спецыялісты маюць адпаведныя навыкі і падрыхтоўку для эфектыўных зносінаў і абслугоўвання сталых людзей. Валанцёрская падтрымка Валанцёры ўсіх узростаў заахвочаны і падтрымліваюцца ў аказанні дапамогі шырокага спектру сталым людзям у розных сферах медыцынскіх і грамадскіх паслугаў.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Неадкладная медыцынская дапамога і план дзейнасці ў надзвычайных сітуацыях Аварыйнае планаванне ўключае ў сябе сталых людзей, прымаючы да ўвагі іх патрэбы і магчымасці ў працэсе падрыхтоўкі і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.
98
ЯК КАРЫСТАЦЦА ДАПАМОЖНІКАМ
Мэта гэтага дапаможніка - дапамагчы гарадам пабачыць сябе з перспектывы сталых людзей, каб зідэнтыфікаваць у чым і як яны могуць стаць больш прыязнымі для сталых людзей. У дапаможніку апісваюцца перавагі і бар’еры кожнай сферы гарадскога жыцця, з якімі сутыкаюцца сталыя людзі на розных ступенях развіцця. Кантрольныя спісы па асноўных прыекметах прыязнасці да сталых людзей прызначаныя як для менш развітых, так і для развітых гарадоў. Яны з’яўляюцца спробай да стварэння ўніверсальных стандартаў для горада, прыязнага да сталых людзей. У той жа час, кантрольны спіс не з’яўляецца сістэмай для ацэнкі прыязнасці аднаго горада да сталых людзей у параўнанні з іншым горадам. Хутчэй, ён з’яўляецца інструментам для самаацэнкі гарадоў і стварэння дарожнай мапы для адсочвання прагрэсу.
99
Кожны горад можа адшукаць пэўныя сферы для паляпшэння паказнікаў у кантрольным спісе. Магчымы таксама выхад за межы спіса, і некаторыя гарады ўжо вызначылі для сябе рысы па-за спісам з 8 асноўных. Падобны досвед стварае ідэі, якія могуць і адаптуюцца іншымі гарадамі. Тым не менш, ніводны горад не можа быць “залатым стандартам” у кожнай сферы. Кантрольны спіс рысаў гарадоў, прыязных для сталых людзей не з’яўляецца тэхнічнай інструкцыяй або распрацоўкай для планавання гарадоў.
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
ХТО МОЖА КАРЫСТАЦЦА ГЭТЫМ ДАПАМОЖНІКАМ? Дапаможнік прызначаны для асобаў і групаў, зацікаўленых у тым, каб іх горад стаў больш прыязным да сталых людзей, і можа ўключаць у сябе дзяржаўныя структуры, валанцёрскія арганізацыі, прыватны сектар і групы грамадзянаў. Прынцып, які выкарыстоўваўся пры стварэнні гэтага Дапаможніка, можа быць асновай для карыстання ім: заахвочванне саміх сталых людзей у якасці паўнавартасных партнёраў на ўсіх стадыях. Пры ацэнцы моцных і слабых бакоў горада сталыя людзі могуць апісаць, наколькі рысы з кантрольнага спіса супадаюць з іх уласным досведам. Яны могуць уносіць прапановы для зменаў і ўдзельнічаць у ажыццяўленні праектаў па паляпшэнні сітуацыі.
Сітуацыя, у якой знаходзяцца сталыя людзі, агучаная праз такі падыход знізу, забяспечыць доступ да распаўсюду і аналізу важнай інфармацыі экспертамі-герантолагамі і прадстаўнікамі ўлады пры прыняцці рашэнняў і развіццю палітыкі ў гэтым накірунку. На пазнейшых стадыях лакальных аткыўнасцяў да прыязнасці да сталых людзей абсалютна неабходна, каб сталыя людзі працягвалі быць заангажаванымі ў маніторынг прагрэсу горада, а таксама ў якасці гарадскіх дарадцаў і адвакатаў прыязнасці горада да сталых людзей.
100
КАРЫСНЫЯ ДАДАТКІ Вынікі даследавання патрэбаў сталых жыхароў Гродна (2016) Каманда праграмы “Універсітэт Залатога Веку” правяла два даследванні сярод студэнтаў 2015-2016 навучальнага года. Адно з іх было
скіравана на выяўленне праблемаў і патрэбаў сталых гарадзенцаў. Вынікі апытання можна пабачыць на дыяграме.
Якія праблемы найбольш непакояць сталых гарадзенцаў?
101
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Падчас інтэрв’ю, якія праводзіліся ў рамках даследвання, слухачы дзяліліся цікавымі думкамі і назіраннямі: “Мы маглі б самі, паміж сабой, абменьвацца нейкімі паслугамі, напрыклад, я магу нешта прыгатаваць, а нехта мне шафу пасуне. Такі “Банк вольнага часу”, каб не быць у вачах маладых такімі слабымі, мы ж і самі яшчэ шмат што можам!” “Калі грошай не хапае, людзі ў першую чаргу эканомяць на сабе – нікуды не ходзяць, не ездзяць, вядуць натуральную гаспадарку або нават аб’ядноўваюцца і разам жывуць, а пустую кватэру здаюць”. “Шмат хто пасля выхаду на пенсію губляе смак да жыцця, пасіўна сядзяць дома, нічога ім не хочацца, глядзяць тэлевізар і нікуды не ходзяць. Трэба распавесці ім пра УЗВ, заахвоціць, каб былі больш актыўныя”. “Неабходна стварыць Рэсурсны цэнтр для пенсіянераў: з вакансіямі, інфармацыяй пра мерапрыемствы і магчымасці для сталых людзей. Я б і сама ў такім паваланцёрыла ці папрацавала.”
У даследванні была выкарыстана метадалогія і інструменты, распрацаваныя спецыялістамі МАГА “АКТ” у межах праекта «Грамадскі дыялог у мэтах развіцця сацыяльнай дапамогі і актыўнасці сталых людзей”. Больш падрабязнае апісанне вынікаў даследвання можна прачытаць па спасылцы: http://uzv.by/ dasledvanne-yak-studentyi-uzv-7atsenvayuts-pragramu-i-shto-yashcheih-nepakoits/
Відэа-ролікі пра прыязнасць Гродна да сталых людзей Каманда праграмы “Універсітэт Залатога Веку” стварыла некалькі відэа-ролікаў пра прыязнасць Гродна да сталых людзей. Праглядзець іх можна па спасылцы на сайце праграмы: http://uzv.by/ nu-ih-zha-nihto-ne-shturhae-shtodumayuc-maladyiya-garadzencyi-pratoe-yak-zrabic-grodna-pryiyaznyimda-stalyih-lyudzey/
102
Платформа з лепшымі практыкамі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей (па-ангельску) Платформу можна адшукаць па спасылцы: https://extranet.who.int/datacol/ custom_view_report.asp?survey_id=3536&view_id=6301&display_filter=1
Прыклады планаў гарадскіх стратэгій прыязнасці да сталых людзей з розных краінаў План дзеянняў, распрацаваны ў аўстралійскім штаце Квінслэнд (у перакладзе на рускую мову): http://uzv.by/yak-vyiglyadae-plan-dzeyannyau-uintaresah-stalyih-lyudzey/ Age Friendly City Strategy 2015-2016 to 2019-2020, Wodonga, Australia (па-ангельску): https://www.wodonga.vic.gov.au/about-us/corporatedocuments/strategies-plans-policies/images/Age_Friendly_City_Strategy_2015_ LR.pdf The Age-Friendly Action Plan 2013-2015. Vancouver, Canada (па-ангельску): http://vancouver.ca/files/cov/age-friendly-action-plan.pdf Seniors Strategy 2017-2021. City of Rockingham, Australia (па-ангельску): https://extranet.who.int/agefriendlyworld/wp-content/uploads/2017/05/ City-of-Rockingham-Seniors-Strategy-2017.pdf
103
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
Рэзалюцыя міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння”
Рэзалюцыя прынятая 9 красавіка 2016 года ў г. Гродна, Беларусь удзельнікамі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння” (http://conference.edustudio.by/ru/o-konferencii/). Мы, удзельнікі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння” (далей “Канферэнцыя”), усведамляючы сваё дачыненне да забеспячэння годнага ўзроўню жыцця людзей усіх пакаленняў, звяртаемся да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, навуковай супольнасці, бізнэс-структур, органаў улады, якія ўдзельнічаюць у працэсе прыняцця рашэнняў, наўпрост ці ўскосна ўплываюць на жыццё сталых людзей. Старэнне грамадства з’яўляецца адным з самых сур’ёзных выклікаў сучаснасці. Павелічэнне долі сталых людзей у агульнай колькасці насельніцтва ўжо зараз патрабуе рэарганізацыі сфер жыццядзейнасці грамадства і іх арыентацыі на патрэбы старэючага насельніцтва. Ужо сёння сур’ёзнага рэфармавання патрабуюць такія сістэмы, як сацыяльная абарона насельніцтва (у тым ліку сацыяльнае абслугоўванне), ахова здароўя, вытворчасць тавараў і паслуг, адукацыя і многія іншыя сферы жыцця грамадства. Пры гэтым старэючае насельніцтва мае велізарны патэнцыял, рэалізацыя якога дае шанец выкарыстоўваць новыя магчымасці на карысць грамадства. Сучасныя сталыя людзі валодаюць ведамі і неацэнным досведам, якія могуць і павінны быць карысныя як сучаснаму грамадству, так і наступным пакаленням. Сталыя людзі здольныя і павінны прыносіць карысць грамадству, але для гэтага неабходна стварыць неабходныя ўмовы для іх нармальнай жыццядзейнасці, эфектыўнай занятасці, а таксама культурнага, інтэлектуальнага і фізічнага развіцця.
104
Пры гэтым мы прызнаем, што для вырашэння праблем адаптацыі грамадства да новай дэмаграфічнай сітуацыі недастаткова толькі дзеянняў з боку дзяржавы і грамадзянскай супольнасці: кожны чалавек, у меру сваіх магчымасцяў, павінен сам несці адказнасць за сваё жыццё і рабіць са свайго боку ўсё магчымае, каб палепшыць яе якасць. Мы перакананыя, што прыйшоў час для распрацоўкі нацыянальных і мясцовых планаў дзеянняў па пытаннях актыўнага даўгалецця. Гэтыя планы павінны грунтавацца на такіх асноватворных дакументах, як Мадрыдскі міжнародны план дзеянняў па праблемах старэння (2002) і рэгіянальныя стратэгіі па яго ажыццяўленні, дакументы СААЗ па актыўным даўгалецці і здароўі, на досведзе работы Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей, і іншых падобнага кшталту дакументах і ініцыятывах. Галоўнай мэтай такіх планаў павінна стаць стварэнне ўмоваў для годнага старэння і максімальнай рэалізацыі патэнцыялу кожнага чалавека на працягу ўсяго жыцця, паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей, максімальнае падаўжэнне перыяду здаровага і стваральнага старэння ў прыязным да сталых людзей асяроддзі. Мы вызначылі наступныя ключавыя задачы, вырашэнне якіх павінна быць адлюстравана ў нацыянальных і мясцовых планах дзеянняў па пытаннях старэння: СТВАРЭННЕ ЎМОВАЎ ДЛЯ ГОДНАГА, КАМФОРТНАГА І БЯСПЕЧНАГА ЖЫЦЦЯ Сталыя людзі сваёй шматгадовай працай заслужылі права на тое, каб годна працягваць сваё жыццё пасля выхаду на пенсію. Для вырашэння гэтай задачы неабходны сістэмныя сумесныя дзеянні з боку дзяржавы, грамадзянскай супольнасці і бізнэс-супольнасці. У сувязі з гэтым мы прапануем: — распрацаваць Дарожную мапу актыўнага даўгалецця як аснову для наступнай распрацоўкі нацыянальнага і рэгіянальных планаў дзеянняў па
105
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
забеспячэнні актыўнага даўгалецця; — уключаць пытанні, звязаныя са стварэннем спрыяльных умоваў для здаровага і годнага старэння, у стратэгіі развіцця рэгіёнаў і асобных населеных пунктаў; — улічваць інтарэсы сталых людзей пры прыняцці рашэнняў, звязаных з планаваннем развіцця інфраструктуры (у першую чаргу інфраструктуры жылых забудоваў — спецыяльныя спартыўныя пляцоўкі, пандусы, даступнасць аб’ектаў прадастаўлення паслуг насельніцтву), транспарту, будаўніцтва, сацыяльнага і медыцынскага абслугоўвання і г.д.; — распрацаваць дзяржаўныя праграмы па годным старэнні, у тым ліку па прадухіленні і пераадоленні праблем дэменцыі; — развіваць дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў сферы аказання паслуг сталым людзям, а таксама падрыхтоўкі кадраў для аказання гэтых паслуг; — стымуляваць развіццё добраахвотных праграм прадастаўлення льгот для сталых людзей пры атрыманні паслуг (куплі тавараў) на аснове Карткі сталага чалавека і іншых падобных ініцыятываў; — ствараць новыя магчымасці і пляцоўкі для правядзення вольнага часу, заняткаў фізкультурай і творчасцю сталых людзей сумесна з прадстаўнікамі людзей іншых пакаленняў; — уключыць у адукацыйныя праграмы школ дысцыпліну «Актыўнае даўгалецце»; — паляпшаць умовы для дабрачыннасці ў інтарэсах сталых людзей; — прыняць меры па стварэнні тэрапеўтычна бяспечнага адкрытага безбар’ернага асяроддзя для сталых людзей; — распрацаваць стандарты якасці (як мінімальныя сацыяльныя стандарты, так і стандарты падвышанай камфортнасці для людзей, якія здольны ўносіць аплату за камфортнае пражыванне) пражывання сталых людзей, у тым ліку ў спецыялізаваных установах і арганізаваць кантроль за іх выкананнем; — развіваць новыя формы прадастаўлення сацыяльных паслуг сталым людзям (цэнтры дзённага знаходжання, прыёмныя сем’і і г.д.); — ствараць установы для пастаяннага i часовага знаходжання людзей, хворых на дэменцыю; — выпрацаваць сістэму мер (у тым ліку добраахвотную) папярэджання дэменцыі для грамадзян сталага ўзросту (не толькі тых, хто знаходзіцца на
106
сацыяльным абслугоўванні); — забяспечыць падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў у сферы дадатковай адукацыі сталых людзей, сацыяльнай і псіхалагічнай дапамогі; — актывізаваць навуковыя і сацыялагічныя даследванні, якія датычацца патрэбаў сталых людзей, а таксама іх становішча (эканамічнага, псіхалагічнага і г.д.); — стымуляваць стварэнне інфармацыйных цэнтраў, цэнтраў прававой і псіхалагічнай дапамогі для сталых людзей; — развіваць універсітэты трэцяга ўзросту на базе вышэйшых навучальных устаноў, грамадскіх арганізацый, стымулюючы пры гэтым супрацоўніцтва паміж гэтымі арганізацыямі; — установам сістэмы адукацыі і культуры, ЖЭСам прадастаўляць памяшканні для працы са сталымі людзьмі; — ствараць Цэнтры і праграмы па падрыхтоўцы спецыялістаў для навучання дарослых (і, у прыватнасці, сталых людзей); — матываваць органы ўлады развіваць адукацыю для дарослых (сталых) у сельскай мясцовасці; — забяспечыць абарону правоў сталых спажыўцоў, ахову жыцця і ўласнасці сталых людзей, якія ўсё часцей становяцца ахвярамі ашуканцаў і іншых злачынцаў, а таксама прававую абарону сталых людзей ад хатняга гвалту розных тыпаў (фізічнага, псіхалагічнага, эканамічнага і інш.); — стымуляваць правядзенне з удзелам сталых людзей маніторынгу інфраструктуры для сталых людзей з пазіцыі іх патрэбаў; вынікі маніторынгу прадастаўляць у кантралюючыя органы, органы ўлады, якія прымаюць рашэнні, рабіць даступнымі для грамадскасці; — разгледзець пытанне пра перадачу клубаў у сельскай мясцовасці на баланс сельсаветаў для арганізацыі ў гэтых клубах дзейнасці для сталых людзей і з прыцягненнем у арганізацыю гэтай дзейнасці саміх сталых людзей; — арганізоўваць перасоўныя мультыфункцыянальныя пункты абслугоўвання сталых людзей у сельскай мясцовасці (аўталаўкі, пункты бытавога абслугоўвання, бібліятэкі і г.д.); — стварыць нацыянальны інфармацыйны рэсурс пра сталых і для сталых людзей; — далучаць СМІ ў фармаванне пазітыўнага вобразу сталага чалаве-
107
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
ка, навучаць журналістаў карэктнаму асвятленню гэтай тэматыкі; — распрацаваць сістэму забеспячэння бяспечнага пражывання сталых людзей (дыстанцыйнае суправаджэнне, маніторынг месца жыхарства рознымі службамі (МНС, МУС, псіхолагі, лекары і інш.)) і забеспячэнне бяспекі асяроддзя жыццядзейнасці сталых грамадзян; — асаблівую ўвагу надаваць людзям ваеннага пакалення, ахвярам войнаў, вязням канцэнтрацыйных лагераў, гета, ахвярам рэпрэсій, дзецям вайны; — аказваць падтрымку сем’ям і іншым асобам, якія даглядаюць сталых людзей, развіваць сістэму аказання дапамогі сем’ям, якія ажыццяўляюць догляд за сталымі (асабліва за сталымі з дэменцыяй); — стымуляваць сацыяльную адказнасць бізнэсу ў сферы павышэння якасці жыцця сталых людзей; — забяспечыць прафілактыку сіндрому эмацыйнага выгарання асоб, якія працуюць са сталымі людзьмі; — выпрацаваць сістэму адказнасці за дыскрымінацыю па прыкмеце ўзросту на працы (для грамадзян, якія знаходзяцца ў пенсійным узросце), у сферы страхавання жыцця і здароўя (асабліва датычыцца сфе-ры турызму, калі людзям не выдаюць страхоўкі для падарожжа і атрымання візы), у сферы забаў, вольнага часу і інш.; — распрацаваць і прымяняць правілы, методыкі, культуру і этыку актыўнага даўгалецця (навыкі самазахаваўчых паводзінаў для забеспячэння актыўнага даўгалецця, якія ўключаюць асновы харчавання, фізічнай культуры, інтэлектуальнага развіцця (у тым ліку практыкаванняў для забеспячэння нагрузкі на аналітычны апарат галаўнога мозгу для прафілактыкі дэменцыі), догляду за сабой, псіхалагічнай самаадаптацыі і інш.); — аказваць падтрымку навуковых даследаванняў у галiне правядзення сацыялагічных даследаванняў сталых грамадзян; выпрацоўкі мер па падтрымцы сталых грамадзян і забеспячэнні актыўнага даўгалецця ў грамадстве; фарміравання прапаноў па стварэнню ўмоваў для рэалізацыі сталымі грамадзянамі свайго патэнцыялу; па развіцці умоваў для эфектыўнай занятасці грамадзян пенсійнага і перадпенсійнага ўзростаў; па развіцці сістэмы сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай абароны ў цэлым з улікам сучаснай і перспектыўнай полаўзроставай структуры насельніцтва; па ўдасканаленнні сістэмы дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі сталых грамадзян і інш.;
108
— пашыраць рэалізацыю праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, накіраваных на ўдасканаленне ўмоваў для паляпшэння якасці жыцця сталых людзей з улікам сучасных сацыяльна-дэмаграфічных выклікаў. ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЗДАРОЎЯ І ДАБРАБЫТУ Ў СТАЛЫМ УЗРОСЦЕ Задачамі сістэмы аховы здароўя ў дачыненні да старэння і здароўя павінна стаць стварэнне сістэмы інтэграванага абслугоўвання і доўгатэрміновага догляду, прафілактыка неінфекцыйных захворванняў на працягу ўсяго жыццёвага цыклу, пераадоленне эйджызму (дыскрымінацыі па прыкмеце ўзросту). У сувязі з гэтым мы прапануем: — наладзіць узаемадзеянне сістэм аховы здароўя і сацыяльнай абароны ў пытаннях герыятрыі на ўзроўні нацыянальнага заканадаўства, прапісаць паняцце «геранталогія»; — вышэйшай і сярэдняй медыцынскім навучальным установам увесці выкладанне герыятрыі ў якасці абавязковай дысцыпліны; — выйсці з ініцыятывай да Міністэрства аховы здароўя аб рэарганізацыі герыятрычнай службы (напрыклад, рэарганізацыя шпіталяў для ветэранаў войнаў у сучасныя герыятрычныя цэнтры); — пры падрыхтоўцы спецыялістаў па сацыяльнай рабоце ўвесці курс па асновах геранталогіі; — ствараць на базе паліклінік спецыялізаваныя геранталагічныя кабінеты; — стварыць сістэму сацыяльнай рэабілітацыі (сацыяльнага абслугоўвання) для сталых людзей з дэгенератыўнымі псіханеўралагічнымі захворваннямі; — падтрымліваць праграмы камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, накіраваныя на догляд за сталымі людзьмі; — навучыць асновам догляду не толькі сем’і, у якіх ёсць сталыя людзі, але і саміх сталых людзей; — стымуляваць навуковыя даследванні, якія датычацца прафілактыкі, лячэння захворванняў у сталым узросце, рэабілітацыі сталых людзей; — Міністэрству аховы здароўя распрацаваць стандарты герыятрычнай дапамогі ў адпаведнасці з сучаснымі падыходамі на аснове канцэпцыі старэчай астэніі; — Міністэрству працы і сацыяльнай абароны ў сістэму падрыхтоўкі і
109
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
павышэння кваліфікацыі спецыялістаў па сацабароне ўключыць прадмет геранталогіі; — стымуляваць стварэнне праграм і праектаў, накіраваных на фізічную і ментальную актывізацыю сталых людзей, паляпшэнне іх інфармаванасці па пытаннях прафілактыкі і лячэння розных захворванняў; — ствараць умовы для занятасці сталых людзей, у тым ліку для іх вяртання на рынак працы; — ствараць «банкі дадзеных сталых ментараў» (г.зн. кваліфікаваных спецыялістаў сталага веку, якія прапануюць свае прафесійныя паслугі, у тым ліку і на аснове частковай занятасці), развіваць інстытуты настаўніцтва; — стымуляваць прадпрымальніцкія ініцыятывы сталых людзей, якія будуць спрыяць паляпшэнню іх матэрыяльнага дабрабыту; — укараняць на базе арганізацый розных формаў уласнасці курсы падрыхтоўкі да пенсіі, фінансавай граматнасці і іншыя падобнага кшталту праграмы; — ствараць установы, якія стануць пасрэднікамі паміж сталымі людзьмі, якія шукаюць дадатковую занятасць, і працадаўцамі. Такія цэнтры змогуць аказваць дапамогу ў складанні рэзюмэ, пошуку вакансій і падрыхтоўцы да сумоўя. Існуючым цэнтрам занятасці распрацаваць праграмы па перападрыхтоўцы людзей перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту ў адпаведнасці з попытам на рынку працы; — аказваць спецыялізаваную інфармацыйную, асветніцкую, метадычную і практычную падтрымку сем’ям, у якіх пражывае сталы чалавек, які мае патрэбу ў доглядзе; — укараняць для людзей перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту гнуткія графікі працы, частковую занятасць, дыстанцыйнае выкананне работ; — наймальнікам сумесна з прафсаюзамі распрацаваць і ажыццяўляць праграмы падрыхтоўкі работнікаў да пенсіі; — распрацаваць і ўкараніць праграмы стымулявання людзей да вядзення здаровага ладу жыцця. ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЎДЗЕЛУ СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ У ЖЫЦЦІ ГРАМАДСТВА Сталыя людзі маюць велізарны патэнцыял для вырашэння важных для грамадства задач. Іх веды, досвед, сацыяльныя сувязі і іншыя рэсурсы павінны быць актыўна задзейнічаны для вырашэння мясцовых праблем, стварэн-
110
ня планаў развіцця тэрыторый і г.д. Асабліва важным гэта падаецца для сельскіх рэгіёнаў, у многіх з якіх сталыя людзі з’яўляюцца ледзь не адзіным рэсурсам для развіцця. У сувязі з гэтым мы прапануем: — стымуляваць (у тым ліку, вылучаючы сродкі з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў) стварэнне розных формаў самаарганізацыі сталых людзей (клубы і гурткі па інтарэсах, грамадскія арганізацыі сталых людзей і г.д.); — ствараць пры органах улады грамадскія рады па справах сталых людзей, у якія могуць уваходзіць сталыя людзі, прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых арганізацый, якія працуюць у інтарэсах сталых людзей; — стымуляваць міжведамаснае ўзаемадзеянне з мэтай паляпшэння якасці жыцця сталых людзей, у тым ліку праз стварэнне Каардынацыйных саветаў; — ў адным з беларускіх рэгіёнаў укараніць пілотны праект па павышэнні якасці паслуг для сталых людзей праз узаемадзеянне сацыяльных і медыцынскіх службаў; — забяспечыць удзел сталых людзей у правядзенні грамадскіх слуханняў і іншых падобнага роду публічных дыскусіях, накіраваных на абмеркаванне важных для развіцця грамадства (мясцовай супольнасці) пытанняў; — ствараць для сталых людзей магчымасці для сацыяльнай актывізацыі на базе «Універсітэтаў трэцяга ўзросту» і іншых падобных праграм, у тым ліку ў сельскай мясцовасці; — стымуляваць удзел сталых людзей у валанцёрскіх праграмах (у тым ліку праграмах дапамогі іншым сталым людзям); — падтрымліваць ініцыятывы, накіраваныя на развіццё дыялогу і ўзаемапаразумення паміж людзьмі розных пакаленняў; — спрасціць працэдуры атрымання фінансавай дапамогі арганізацыям, якія займаюцца паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей; — шляхам падатковых ільгот спрыяць стварэнню і ўключэнню недзяржаўных арганізацый (у тым ліку камерцыйных) у вырашэнне пытанняў, звязаных са старэннем грамадства; — стымуляваць міжнародныя кантакты і сумесныя праекты сталых людзей са сваімі аднагодкамі і людзьмі іншых пакаленняў; — палепшыць інфармаванне сталых людзей пра магчымасці і ме-
111
ГАРАДЫ, ПРЫЯЗНЫЯ ДА СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ: ДАПАМОЖНІК
ханізмы ўдзелу ў жыцці грамадства, грамадска-карысныя ініцыятывы, навучаць іх асаблівасцям дзейнасці дзяржаўнай сістэмы Беларусі і ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў (у тым ліку праз стварэнне новых інфармацыйных рэсурсаў з актыўным удзелам саміх сталых людзей); — арганізоўваць інтэрнэт-клубы для сталых людзей з навучалымі курсамі па афармленні электронных зваротаў у органы дзяржаўнага кіравання і мясцовыя органы кіравання і самакіравання, выкарыстанні інтэрнэт-банкінгу, зносін у блогах і сацыяльных сетках і інш.; — палепшыць каардынацыю дзейнасці і абмен інфармацыяй паміж дзяржаўнымі, некамерцыйнымі і камерцыйнымі арганізацыямі, якія займаюцца пытаннямі старэння грамадства і паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей (у тым ліку праз стварэнне асацыяцыі арганізацый, якія працуюць са сталымі людзьмі).
112
СПАСЫЛКІ НА КРЫНІЦЫ
Global age-friendly cities: a guide. Geneva: World Health Organization; 2007 (http://www.who.int/ageing/publications/Global_age_friendly_cities_ Guide_English.pdf) Measuring the age-friendliness of cities: a guide to using core indicators. Geneva: World Health Organization; 2015
113