Адвакатаванне і яго ацэнка: падыходы і магчымасці для Беларусі

Page 1

«Адвакатаванне і яго ацэнка: падыходы і магчымасці для Беларусі Ключавыя словы: адвакатаванне, грамадзянская супольнасць, дзяржава, трэці сектар. Інфармацыя пра аўтарку: Алеся Руднік, бакалаўр палітычных навук (ЕГУ), магістрантка Стакгольмскага Універсітэта. Матэрыял падрыхтаваны паводле дыпломнай працы: “Узаемадзеянне дзяржавы і трэцяга сектару ў Беларусі: практыкі адвакатавання”. Ключавым фактарам для наладжвання партнёрства паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю ў дэмакратычных краінах з’яўляецца незалежны і моцны трэці сектар. Грамадскія арганізацыі ў такіх краінах з’яўляюцца ўплывовымі актарамі публічнай палітыкі на ўсіх яе этапах. З іх дапамогай дзяржава лепш арыентуецца ў патрэбах і настроях грамадства, надае больш увагі забеспячэнню празрыстасці прыняцця рашэнняў і справаздачнасці за сваю дзейнасць. Значная частка грамадскіх арганізацый ствараецца дзеля адстойвання інтарэсаў канкрэтных мэтавых груп і ўзаемадзейнічае з уладамі для дасягнення сваіх мэтаў. Працэс ці спробу ўплыву на рашэнні інстытуцыйных эліт ад імя калектыўнага інтарэсу звычайна называюць адвакатаваннем1. У дэмакратычных супольнасцях адвакатаванне ажыццяўляецца ва ўмовах актыўнага ўзаемадзеяння з ўладамі. Арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) не маюць перашкодаў у доступе да сродкаў масавай інфармацыі, да прамых кантактаў са сваімі мэтавымі групамі, прадстаўнікамі ўладаў. У той жа час практыкі адвакатавання ва ўмовах недэмакратычных рэжымаў значна адрозніваюцца. Улады ў такіх краінах самі імкнуцца вырашаць, якія інтарэсы важныя, а якія другасныя для дзяржавы. Зыходзячы з гэтага, яны адпаведна рэагуюць на спробы арганізаваных груп

грамадства

прыватнасці,

арганізацый

грамадзянскай

супольнасці)

адстойваць і прасоўваць інтарэсы тых альбо іншых мэтавых груп. Вельмі часта гэтая рэакцыя заключаецца ў стварэнні заканадаўчых і бюракратычных перашкодаў для ажыццяўлення адвакатавання. Разам з тым, нават у недэмакратычных рэжымах грамадзяне могуць быць заангажаваныя ў працэс стварэння, рэалізацыі і ацэнкі публічнай палітыкі. Аднак у

JENKINS, J. Craig. Nonprofit Organizations and Policy Advocacy.In Powell, Walter W., and Steinberg, Richard (eds.). The Nonprofit Sector: A Research Handbook, 2nd edition.. New Haven;2006. Ст.297 1

1


залежнасці ад палітычнага рэжыма мадэлі ўзаемадзеяння грамадства з дзяржавай, ступень іх удзелу ў публічнай палітыцы будуць рознымі.

Панятак “адвакатаванне” і яго мэты Сутнасць панятку “адвакатаванне” адсылае да старафранцузскай і лацінскай моваў, дзе слова advocatia азначала “заклікаць да дапамогі”2. На сённяшні дзень панятак “адвакатаванне” з’яўляецца даволі шырокім і складаным для дакладнага вызначэння. Так, узнікаюць тэарэтычныя дэбаты па праблеме адрознення адвакатавання ад грамадзянскага і палітычнага ўдзелу3. Найбольш

падыходзячую

да

беларускіх

рэалій

дэфініцыю

панятку

“адвакаванне” можна вызначыць наступным чынам: “любая спроба ўплыву на рашэнні інстытуцыйных эліт ад імя калектыўнага інтарэсу”4. Існуе шэраг мэтаў адвакатыўнай дзейнасці, кожная з якіх звязана з тэрмінамі “уплыў” і “змены”. Так, можна вылучыць некалькі мэтавых абласцей адвакатыўнай дзейнасці: 1.

усталяванне павесткі дня;

2.

атрыманне доступу да арэн прыняцця рашэнняў;

3.

дасягненне распрацоўкі палітык;

4.

маніторынг выканання палітык;

5.

павышэнне ўзроўню грамадзянскага ўдзелу;

6.

спрыянне ўключэнню грамадства ў працэс прыняцця рашэнняў;

7.

будаванне сацыяльнага капіталу5;

8.

адукацыя грамадства;

9.

даследванні патрэбаў грамадства6;

10.

уплыў на заканадаўства, палітычныя кампаніі, бізнэс, суддзяў, грамадства;

2

"Advocacy." У Oxford Dictionary. [інтэрактыўны]. [прагледжана 26 лютага 2015].Доступ праз Інтэрнэт: <http://www.oxforddictionaries.com/definition/american_english/advocacy.> 3 REID, J. E. Understanding the Word "Advocacy". У Urban Institute. [інтэрактыўны] 2001.[прагледжана 20 сакавіка 2015]. Доступ праз Інтэрнэт: <http://www.urban.org/advocacyresearch/seminar1/Reid.pdf.> 4 JENKINS, J. Craig. Nonprofit Organizations and Policy Advocacy.In Powell, Walter W., and Steinberg, Richard (eds.). The Nonprofit Sector: A Research Handbook, 2nd edition.. New Haven;2006. Ст.297 5 Boris, E. and R. Mosher-Williams. (1998). Nonprofit Advocacy Organizations: Assessing the Definitions, Classifications, and Data. Nonprofit and Voluntary Sector Quarterly. Vol. 27 No. 4, pp. 488-506. 6 REID, J. E. Understanding the Word "Advocacy". У Urban Institute. [інтэрактыўны] 2001.[прагледжана 20 сакавіка 2015]. Доступ праз Інтэрнэт: <http://www.urban.org/advocacyresearch/seminar1/Reid.pdf.>

2


11.

фармаванне самастойнага грамадзянскага меркавання (McCarthy & Castelli, 2002)7.

Хто займаецца адвакатаваннем? Адвакатаваннем займаюцца розныя актары: групы інтарэсаў, лабісты, некамерцыйныя аб’яднанні грамадзянскай супольнасці. Некаторыя аб’яднанні ствараюцца адмыслова для адвакатыўнай дзейнасці, для іншых - напрыклад, сервісных арганзіацый, адвакатаванне з’яўляецца другаснай задачай. Большасць НКА на сённяшні дзень так ці іначай аказваюцца ўцягнутымі ў адвакатаванне.

Для некаторых

аб'яднанняў

адвакатаванне

можа

з'яўляцца

другаснай функцыяй, альбо арганізацыі ўдзельнічаюць у адвакатыўным працэсе рэдка ці ў якасці

партнёраў. Таму выявіць рэальную колькасць актараў, якія

займаюцца адвакатыўнай дзейнасцю, вельмі складана. Галоўным чынам, гэта звязана з цяжкасцю дакладнага вызначэння некамерцыйнага адвакатавання. Акрамя таго, функцыя адвакатавання можа цесна перакрыжоўвацца з другімі функцыямі НКА. Удзел арганізацый у адвакатыўнай дзейнасці можа залежыць ад розных фактараў.

Амерыканская

даследніца

Кімберлін,

абапіраючыся

на

некалькі

тэарэтычных канцэпцый, вылучыла крытэры для патэнцыйнага ўдзелу арганізацый у адвакатаванні праз вымярэнне ўзаемадзеяння з дзяржавай: 1.

Ступень рэсурснай залежнасці НКА ад дзяржавы. Адвакатаванне

з’яўляецца дарагой дзейнасцю і патрабуе моцнай фінансавай падтрымкі. У дэмакратычных краінах дзяржава займаецца частковым фінансаваннем адвакатавання. Напрыклад, у Польшчы дзяржава актыўна падтрымлівае арганізацыі (універсітэты трэцяга ўзросту, клубы сталых людзей і інш.), якія займаюцца адстойваннем інтарэсаў сталых людзей. Аднак, як свярджае Кімберлін, моцная дзяржаўная падтрымка

можа

прывесці

да двух

негатыўных наступстваў. Па-першае, атрыманне дзяржаўнага фінансавання прадстаўляецца

складаным

з-за

вялікай

колькасці

бюракратычных

працэдураў, звязанай са справаздачнасцю, што можа адцягнуць НКА ад рэальнай

адвакатыўнай

працы

з-за

страху

пазбегнуць

дзяржаўнай

падтрымкі. Па-другое, вялікая колькасць фінансавання з боку дзяржавы JENKINS, J. Craig. Nonprofit Organizations and Policy Advocacy.In Powell, Walter W., and Steinberg, Richard (eds.). The Nonprofit Sector: A Research Handbook, 2nd edition.. New Haven;2006. Ст.298 7

3


можа азначаць паніжэнне якасці прадстаўлення рэальных інтарэсаў грамадства на карысць падтрымкі палітыкі дзяржавы8. То бок, буйныя фінансавыя гранты з боку дзяржавы не заўсёды з’яўляюцца асновай для ацэнкі адвакатыўнай дзейнасці як паспяховай. 2.

Наяўнасць канфлікту паміж арганізацыямі і дзяржавай. Згодна з

дадзенай тэарэтычнай пазіцыяй, дзяржава ўспрымае НКА як канкурэнтаў. Таму, з мэтай захавання дамінуючага сацыяльнага статусу, яна (дзяржава) падвышае долю фінансавання адвакатыўнай дзейнасці, каб узмацніць залежнасць арганізацый, якія займаюцца адвакатаваннем. Гэта, у сваю чаргу, па меркаванню Саламона, вядзе да большай лаяльнасці да дзяржавы і менш актыўнаму ўдзелу ў адвакатаванні9. 3.

Узровень

партнёрства

паміж

арганізацыямі

і

дзяржавай.

Падыход партнерства прадугледжвае сяброўскую мадэль адносінаў паміж дзяржавай і НКА. Такі падыход абапірацецца на меркаванне аб тым, што чым больш фінансавая залежнасць НКА ад дзяржавы, тым больш актыўна ажыццяўляецца адвакатыўная дзейнасць10. У

класіфікацыі,

якую

прадставіла

Кімберлін,

разглядаецца

патэнцыял

магчымага ўдзелу ў адвакатыўнай дзейнасці з перспектывы НКА. Аднак, калі аналізаваць адвакатаванне з перспектывы грамадзян, паўстае пытанне аб легітымнасці НКА, якія бяруць на сябе ролю прадстаўнікоў інтарэсаў. Асабліва актуальнай дадзеная праблема з'яўляецца для недэмакратычных краінаў, дзе ўлады ствараюць перашкоды для незалежных арганізацый грамадзянскай супольнасці і засноўваюць прадзяржаўныя грамадскія аб'яднанні для дэманстрацыі штучнага грамадзянскага ўдзелу. У такім выпадку грамадзяне не маюць рэальнага доступу да НКА і могуць карыстацца паслугамі лаяльных дзяржаве ГА, што можа значна паўплываць на якасць прадстаўлення інтарэсаў пэўных груп, асабліва ў выпадку разыходжання гэтых інтарэсаў з інтарэсамі дзяржавы.

CHILD, C. Nonprofit advocacy organizations: Their characteristics and activities. Social Science Quarterly, 88(1), 2007. Cт. 259–281. 9 SALAMON, M. L. Explaining Nonprofit Advocacy: An Exploratory Analysis. У John Hopkins University. . [інтэрактыўны] 2002.[прагледжана 14 сакавіка 2015]. Доступ праз Інтэрнэт: <http://ccss.jhu.edu/wpcontent/uploads/downloads/2011/09/CCSS_WP21_2002.pdf.> 10 KIMBERLIN, E.S. Policy Practice Advocacy by Nonprofits: Roles and Practices of Core Advocacy Organizations and Direct Service Agencies. У Social Economy. [інтэрактыўны] 2010.[прагледжана 21 лютага 2015]. Доступ праз Інтэрнэт: <http://socialeconomyaz.org/wpcontent/uploads/2011/05/51743043.pdf.> 8

4


Ацэнка адвакатыўнай дзейнасці і яе крытэры Актары адвакавання адстойваюць пазіцыі грамадства рознымі спосабамі з мэтай дасягнення зменаў праз уплыў на інстытуцыйныя эліты. Аднак, узнікае пытанне: што можна лічыць паспяховым адвакатаваннем? Ці эфектыўна яно, калі дасягнуты значныя змены, якія былі мэтай працэса адвакатавання? Альбо выніковым адвакатаваннем можна лічыць тое, пры якім выкарыстаны ўсе магчымыя сродкі (і пры гэтым не абавязкова была дасягнута мэта)? З-за выкарыстання розных падыходаў да ацэнкі адвакатавання вынікае праблема цяжкасці аналізу адвакатыўных працэсаў, асабліва ў краінах з недэмакратычным рэжымам. Даследнік Хоэфер адзначае, што для паспяховага адвакатавання арганізацыі павінны: 1.

выкарыстоўваць групы, а не індывідаў як аб’ект працы;

2.

факусаваць увагу на самых важных пытаннях для дасягнення выніку;

3.

канцэнтравацца

на

ўнутраных

тактыках

праз

пабудову

ўзаемаадносінаў з прадстаўнікамі заканадаўчай улады; 4.

быць гатовым да пабудовы кааліцый рознага кшталту;

5.

ставіць рэалістычныя мэты;

6.

вызначаць рэсурсы для адвакатавання11.

Паспяховасць і эфектыўнасць адвакатыўнай дзейнасці можа ацэньвацца праз розныя паказчыкі. Паспяховым, на думку некаторых даследнікаў (напрыклад, Хоэфер), варта лічыць працэс

прадстаўлення грамадзянскіх інтарэсаў, які

прыводзіць да некалькіх вынікаў: 1.

змены ў заканадаўстве праз выпрацоўку праграмаў і заканадаўчых праектаў;

2.

імплементацыя распрацаванай праграмы і дзеючае заканадаўства, змены ў якім былі дасягнуты ў выніку адвакатыўнага працэсу;

3.

змены грамадскага меркавання па праблеме ў сферы, якой тычыўся адвакатыўны працэс.

Даследнікі адзначаюць цяжкасці з выкарыстаннем традыцыйных падыходаў сацыяльнай навукі для ацэнкі адвакатавання з-за прысутнасці многіх знешніх фактараў у адвакатыўных працэсах, перыядычнай змены стратэгій адвакатавання і HOEFER, R. “ Human service interest groups in four states: Lessons for effective advocacy”. Journal of Community Practice, 7(4), 2000. Ст. 90-91. 11

5


працягласці працэсу. У недэмакратычных краінах ацэнка адвакатыўнай дзейнасці, на думку аўтара, з’яўляецца яшчэ больш цяжкай працай з-за існуючай мадэлі ўзаемадзеяння з уладай, якая заключаецца не толькі ў абмежаванні сфераў дзейнасці адвакатыўных ініцыятываў, але і немагчымасці рэальнага адкрытага дыялогу з уладамі. Адной з праблемаў у ацэнцы адвакатыўнай дзейнасці з’яўляецца вызначэнне завершанасці працэсу адвакатавання. Так, напрыклад, можна зрабіць выснову аб непаспяховасці адвакатыўнай ініцыятывы з-за адсутнасці зменаў у заканадаўстве, але дастатковай па ступені ўплыву на грамадскае меркаванне. Аднак на момант даследніцкай ацэнкі заканадаўства можа знаходзіцца на стадыі распрацоўкі, ці публічнага абмеркавання, а вынік адвакатыўнай дзейнасці можа быць дасягнуты пазней.

Так,

у

даследваннях

рэкамендуецца

ацэньваць

частковыя

вынікі

адвакатыўнай дзейнасці. Такім чынам, паўстае даследніцкае пытанне ў вымярэнні каротка- і доўгатэрміновых вынікаў адвакатавання. Ацэнка адвакатавання, у большасці выпадкаў, заключаецца ў аналізе дасягнутых мэтаў кампаніі. Правясці вымярэнні можна па наступных паказальніках: 1.

Зрух у сацыльных нормах: 1.1. павышэнне інфармаванасці грамадства аб праблеме; 1.2. змены ў каштоўнасцях і вераваннях грамадства; 1.3. змены ў публічных паводзінах.

2.

Умацаванне арганізацыйнага патэнцыялу 2.1. павышэнне эфектыўнасці мэнэджмэнту арганізацый, якія задзейнічаны ў адвакатыўных працэсах; 2.2. павышэнне стабільнасці і здольнасці да прасоўвання мэсэджаў арганізацыямі, якія задзейнічаныя ў адвакатыўных працэсах.

3.

Умацаванне сувязяў і стварэнне саюзаў 3.1. павелічэнне колькасці партнёраў, якія падтрымліваюць адвакатыўную кампанію; 3.2. наладжванне сувязяў з уплывовымі структурамі з мэтай здабыцця падтрымкі адвакатыўнай кампаніі.

4.

Паляпшэнне палітык 4.1. стварэнне дызайну палітыкі; 4.2. зацвярджэнне палітыкі; 4.3. выкананне палітыкі. 6


5.

Змены ў магчымасці патэнцыйнага арганізацыйнага ўплыву12.

Акрамя вышэй узгаданых крытэраў, для ацэнкі адвакатавання важна таксама ўлічваць наступныя пытанні: 1.

У якой ступені былі выкананыя першапачатковыя мэты адвакатыўнай кампаніі?

2.

Які ўнёсак у грамадскае жыццё ўнеслі змены, дасягнутыя ў выніку кампаніі?

3.

Якія

знешнія

і

ўнутраныя

фактары

паўплывалі

на

поспех

ці

каротка-

і

неэфектыўнасць кампаніі 4.

Якія стратэгіі спрацавалі падчас кампаніі, якія – не.

Таксама

ацаніць

адвакатыўную

кампанію

можна

праз

доўгатэрміновыя вынікі. У табліцы 3 прадстаўлены прыклады крытэраў для вызначэння эфектыўнасці кампаніі. Табліца 3. Кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя вынікі адвакатыўнага дзеяння тып адвакатыўнага кароткатэрміновыя вынікі дзеяння

доўгатэрміновыя вынікі

колькасці 1. змена палітыкі альбо сустрэчы з 1. павелічэнне спонсараў адвакатыўнай заканадаўства палітыкамі і кампаніі 2. імплементацыя прадстаўнікамі % уплывовых палітыкі альбо мясцовых уладаў 2. павілічэнне людзей, якія падрымліваюць заканадаўства па мэтавых ідэю кампаніі 3. павілічэнне пытаннях дзяржаўнага павелічэнне колькасці людзей, пашырэнне фінансавання для заангажаваных у камунікацыі з колькасці чалавек вырашэння службовымі асобамі у спісе кантактаў праблемы для правядзення 4. пазітыўныя змены ў кампаніі грамадстве праз паляпшэнне навыкаў, ведаў, правядзенне змены палітык і працаздольнасці ўдзельнікаў семінараў па заканадаўства адвакатаванню Крыніца: Reisman, Jane, and Anne Gienapp. "A Guide to Measuring Advocacy and Policy."13

12

Reisman, Jane; and Anne Gienapp. A Guide to Measuring Advocacy and Policy. У The Annie E. Casey Foundation. [інтэрактыўны].2010 [прагледжана 31 сакавіка 2015]. Доступ праз Інтэрнэт: <http://www.aecf.org/m/resourcedoc/aecf-aguidetomeasuringpolicyandadvocacy-2007.pdf.>

7


Для ацэнкі адвакатыўных кампаній у Беларусі могуць выкарыстоўвацца крытэры, адаптаваныя пад палітычна-прававы кантэкст у Беларусі: 1.

Дасягненне мэтаў кампаніі;

2. Выкарыстанне дастатковых механізмаў і сродкаў для дасягнення мэтаў кампаніі; 3.

Удзел прадстаўнікоў кампаніі ў стварэнні дызайну палітык:

4.

Зацвярджэнне палітык, прапанаваных актывістамі кампаній;

5. Практычнае выкананне палітык, зацверджанае па прапанове актывістаў кампаніі; 6. Змены ў заканадаўстве ў накірунку, прапанаваным актывістамі адвакатыўнай кампаніі; 7.

Зрух у сацыяльных нормах14. Не гледзячы на шэраг выпрацаваных на сённяшні дзень крытэраў для ацэнкі

адвакатавання, праблема аналізу адвакатыўных кампаній з іх дапамогай, асабліва ў недэмакратычных

краінах,

застаецца

невырашанай.

Цяжкасці

звязаныя

са

складанасцямі ўліку ўсіх знешніх фактараў, якія ўплываюць на кампанію, а таксама ў вызначэнні дакладнага завяршэння адвакатыўнага працэсу, што адлюстроўваецца на даследванні вынікаў кампаніі.

Адвакатаванне па-беларуску: рэальнасць альбо імітацыя? Адвакатаванне

ў

Беларусі

значна

адрозніваецца

ад

працэсаў

адстойвання

грамадзянскіх інтарэсаў у многіх іншых краінах. Гэта абумоўлена многімі фактарамі, пачынаючы ад палітычнага рэжыму і сканчаючы арганізацыйным патэнцыялам актараў адвакатавання. У першай частцы артыкулу былі апісаныя падыходы да ацэнкі адвакатыўнай дзейнасці і цяжкасці, звязаныя з аналізам гэтага працэсу ў нашай краіне. У дадзенай частцы змешчаны скарочаны варыянт даследвання адвакатыўных кампаній у Беларусі ў перыяд 2010-2015гг. Адвакатыўныя кампаніі ў Беларусі можна ўмоўна падзяліць на два тыпы: У беларускіх умовах дадзены паказчык часцей за ўсё можна ацаніць толькі па меркаванню прадстаўнікоў кампаній, па прычыне адсутнасці якаснага інструменту вымярэння і рэальных даследванняў зруху ў сацыяльных нормах 14

8


кампаніі з нізкай ступенню палітызацыі ўздымаемых пытанняў

і кампаніі з высокай ступенню палітызацыі гэтых пытанняў. Да адвакатавання з большым патэнцыялам палітызаванасці можна аднесці тыя

кампаніі, асноўнай мэтай якіх з’яўляецца змяненне заканадаўства ў бок каштоўнасцяў, якія супярэчаць, альбо з’яўляюцца невыгоднымі (ці ацэньваюцца ў такой якасці ўладамі) існуючаму ў краіне рэжыму. Нізкая ступень палітызацыі характэрна для кампаній, кірунак дзейнасці, каштоўнасці і мэты якіх супадаюць (ці ацэньваюцца такім чынам) з існуючымі ў улады. Такім чынам, да кампаній з нізкай ступенню палітызацыі ўздыемых пытанняў, як правіла, адносяцца тыя, што рэалізуюцца ў сацыяльнай, культурніцкай і адукацыйнай сферы (хаця магчымыя выключэнні), то бок тых, якія ўяўляюцца чыноўнікам адносна «нейтральнымі». У беларускіх рэаліях кампаніямі з высокай ступенню палітызацыі пытанняў можна назваць практычна ўсе выпадкі праваабарончай дзейнасці, пытанні энэргетычнай бяспекі. Табліца . Спіс прааналізаваных кампаній Тып кампаніі З нізкім узроўнем палітызацыі пытанняў

З высокім узроўнем палітызацыі пытанняў

Грамадская кампанія “У абарону

Праваабаронцы супраць смяротнага

беларускіх балотаў” (далей - АББ)

пакарання

Ахова жывёлаў Беларусі (далей - АЖ)

Грамадскі балонскі камітэт (далей - ГБК)

Кампанія па прасоўванню сацыльнай

За альтэрнатыўную грамадзянскую

замовы ў Беларусі

службу (далей - АГС)

Грамадская кампанія “Будзьма

Антыядзерная кампанія

Беларусамі”15 Кампанія па паляпшэнню

Кампанія па рэфармаванні праекта

інфраструктуры для раварыстаў

закона аб некамерцыйных арганізацыях

Асноўныя рысы, цяжкасці і спецыфіку працэсу адвакатавання ў Беларусі ў перыяд 2010-2015гг. удалося вылучыць, дзякуючы інтэрв’ю з актывістамі беларускіх кампаній. Аналіз кампаній з высокім і нізкім патэнцыялам палітызацыі праводзіўся па наступных крытэрах: Кампанія аднесена да дадзенай групы ў абраны перыяд. Раней яе варта было ўключаць у спіс кампаній з высокім узроўнем палітызацыі. Змяшчэнне кампаніі ў групу з нізкай ступенню палітызацыі звязана са зменай стаўлення дзяржавы да пытанняў, уздымаемых кампаніяй, на што паўплывала геапалітычная сітуацыя (у прыватнасці, украінскі крызіс). 15

9


1.

Дасягненне мэтаў кампаніі;

2.

Выкарыстанне дастатковых механізмаў і сродкаў для дасягнення мэтаў кампаніі;

3.

Удзел прадстаўнікоў кампаніі ў стварэнні дызайну палітык:

4.

Зацвярджэнне палітык, прапанаваных актывістамі кампаній;

5.

Практычнае выкананне палітык па прапановах актывістаў кампаніі;

6. Змены ў заканадаўстве ў накірунку, прапанаваным актывістамі адвакатыўнай кампаніі; 7.

Зрух у сацыяльных нормах (па меркаванню прадстаўнікоў кампаніі). Мэты кампаній У залежнасці ад сферы і спецыфікі дзейнасці кампаніі, прадстаўнікамі грамадскіх

кампаній былі названыя розныя мэты. Што тычыцца кампаній з высокім узроўнем палітызацыі, то ў іх выпадку мэты цесна звязаныя з уплывам на ўлады ў дэмакратычным кірунку. У той жа час, у рэаліях, дзе дзяржава часта імкнецца падтрымліваць штучны дэмакратычны імідж і імітаваць грамадзянскі удзел, прадстаўнікі грамадскіх кампаній, як сведчаць выказванні падчас інтэрв'ю, фармулююць мэты, улічваючы

дадзеную

спецыфіку. Так, напрыклад Уладзімір Дунаеў, арганізатар ініцыятывы ГБК, адзначае, што галоўным у кампаніі з'яўляецца не ўключэнне Беларусі ў Балонскі працэс, а акадэмічныя рэформы: «Мы постоянно подчеркиваем, что не важно, будет Беларусь в системе европейского образования или не будет. Важно, чтобы система высшего образования была реформирована в соответствии с некими вызовами сегодняшнего дня». Некаторыя з кампаній вымушаны змяняць мэты кампаніі ў ходзе яе рэалізацыі. Так, у межах ініцыятывы па ўвядзенню альтэрнатыўнай грамадзянскай службы, пасля адмовы ў падпісанні закону, у кампаніі з'явілася дадатковая мэта супрацы з грамадствам. Міхаіл Пашкевіч, ініцыятар кампаніі, кажа: “... Але пасля, паколькі прыняццё гэтага закона палатай прадстаўнікоў было вельмі замаруджана, то мы вырашылі пашырыць сваю дзейнасць, таму што з’яўлялася вельмі шмат прызыўнікоў”. У выпадку кампаній з нізкім патэнцыялам палітызацыі, мэты кампаніі часта супадаюць з інтарэсамі дзяржавы, альбо ім не супярэчаць. Адсутнасць канфлікту паміж дзяржавай і трэцім сектарам уласціва кампаніям у сферы абароны прыроды, жывёлаў, а таксама сацыяльнай падтрымкі насельніцтва. Напрыклад, гэтая тэндэнцыя яскрава прасочваецца ў кампаніі па ўвядзенню крымінальнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Так, ініцыятарка дадзенай кампаніі адзначае, што гэтая мэта была дасягнута за год. Патлумачыць такі хуткі поспех можна адсутнасцю канфлікту інтарэсаў з 10


дзяржавай. У выпадку кампаніі па ўвядзенню механізма сацыяльнай замовы ў Беларусі, адной з прычынаў паспяховасці адвакатыўных дзеянняў стала супадзенне інтарэсаў дзяржавы і грамадскай ініцыятывы. Прадстаўнікі арганізацыі АКТ на пачатку кампаніі сфакусаваліся на адукацыі і інфармаванні дзяржавы аб выгодзе ўвядзення механізму сацыяльнай замовы не толькі для арганізацый, але і для уладаў. Так, Валеры Журакоўскі, адзін з ініцыятараў дадзенай кампаніі, распавядае: “И мы стали ездить по городам и взаимодействовать с местными органами власти и говорить им: «вот есть такие нормы, давайте попробуем». Проводили обучение, возили на стажировки в Литву и Польшу. Еще и в Германию. Показывали, как это там работает… Не скажу, что всё было легко. До сих пор тяжело. Министерство труда сейчас даже не понимает, что такое конкурсы проектов социальных. Но с точки зрения того, что это важный и нужный механизм, удалось убедить.” Партнёрства Большасць суразмоўцаў адзначылі, што актыўнасць у межах кампаніі праводзілася ў партнёрстве з іншымі арганізацыямі, што пазітыўна адбілася на кампаніі. У залежнасці ад сферы дзейнасці ў якасці партнёраў былі адзначаныя такія актары, як грамадскія аб'яднанні, партыі, СМІ, царква. У выпадках кампаній з нізкім патэнцыялам палітызацыі партнёрамі былі і мясцовыя органы ўлады, прадзяржаўныя арганізацыі і другія структуры, лаяльныя да дзеючага палітычнага курсу (дзяржаўныя ўніверсітэты, бібліятэкі, палацы культуры і інш.). Напрыклад, па словах каардынатараў кампаніі АББ, актыўнае супрацоўніцтва вядзецца з прадстаўнікамі Акадэміі Навук: «мы работали с представителями Академии наук, которые оказывали поддержку кампании с точки зрения науки. То есть они могли комментировать на экспертном уровне те проблемы, которые мы обнаруживали». Адметным прыкладам у межах даследвання стала кампанія «Будзьма Беларусамі», якая за час сваёй дзейнасці дасягнула вялікага поспеху ў супрацы з культурніцкімі і адукацыйнымі ўстановамі (галерэямі, бібліятэкамі), другімі арганізацыямі, а таксама бізнэсам. Актывістка кампаніі Ніна Шыдлоўская, адзначае: «Бізнэс стаў па-іншаму ўспрымаць грамадскія арганізацыі. Дзякуючы нашаму фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “Аднак”, упершыню разам з грамадскай арганізацыяй у якасці партнёраў з’явіліся бізнэсструктуры. Не проста дапамаглі там, папрысутнічалі, а менавіта паўнавартасна ўдзельнічалі ў камунікацыйных кампаніях. І на сам рэч грамадскія арганізацыі сталі ўспрымацца бізнэсам, як партнёры, а не проста як прасіцелі нейкіх там паслугаў». Таксама часта кампаніі маюць партнёраў за мяжой. МІхаіл Пашкевіч, каардынатар кампаніі АГС, кажа: «мелі партнёраў у Швейцарыі, Расеі, Берліне, Польшчы». Акрамя таго, адной з 11


формаў партнёрства сярод кампаній з высокім узроўнем палітызацыі з'яўляецца актыўнае супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, папулярнымі асобамі, як у выпадку кампаніі супраць смяротнага пакарання. «Да прыкладу, калі Марлен Фармэн падпісала анлайн петыцыю (супраць смяротнага пакарання – А.Р.) , то людзі з Бельгіі і Францыі пачалі падпісвацца. Мабыць гэты тыя, хто цікавяцца яе творчасцю, ці людзі з яе фанклубу. Тым не менш, гэта такі яскравы момант, тым больш, што гэта адбывалася напярэдадні таго, як яна прыязджала ў Беларусь.» Інструменты адвакатавання Падчас інтэрв’ю суразмоўцы адзначалі, што ў межах кампаній былі выкарыстаныя ўсе магчымыя метады і інструменты. Адным з найбольш актуальных інструментаў у грамадскіх кампаніях Беларусі з’яўляецца супрацоўніцтва з СМІ. Большасць кампаній маюць свае сайты, старонкі ў сацыяльных сетках, ствараюць практыку падпісання петыцый. Актывісты адзначаюць, што інфармаванне з дапамогай Інтэрнэта і арганізацыі мерапрыемстваў з’яўляецца адным з найбольш шырокіх інструментаў. Аднак разам з тым, прадстаўнікі кампаній адзначалі складанасць выкарыстання дадзенага інструменту, таксама як і самога працэсу актуалізацыі праблем, з якімі яны працуюць, для насельніцтва. Прадстаўнік кампаніі АББ Канстанцін Чыкалаў адзначае: “мы поняли, что люди не знают об этой проблеме, не знают зачем сохранять и защищать болота, много сил было отдано на информирование… мы проводили какие-то офлайновые мероприятия, чтобы завлекать людей в кампанию… В нашем случае, люди не понимают, в чем важность защиты болот… их ценности для Беларуси, природы». У выпадку кампаній з высокай ступенню палітызацыі часта выкарыстоўваеца такі метад, як супраца з структурамі міжнароднага ўзроўню. Уладзімір Дунаеў, кіраўнік ініцыятывы ГБК распавядае: «Мы обращались к министрам образования в европейских странах, с Милинкевичем, который как Сахаровский лауреат, бывший кандидат в президенты, поддерживает нас. Мы работали с европейскими институтами, это важно было, потому что важно, чтобы голос исходил не только от гражданской инициативы». Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» актыўна выкарыстоўвае шырокі спектр анімацыных і ілюстрацыйных інструментаў. Рэгулярна вырабляе мультымедыйную прадукцыю, арганізоўвае выставы і інсталяцыі, як у Беларусі, так і замяжой. Культурніцкая кампанія «Будзьма Беларусамі», галоўным накірункам якой з'яўляецца праца з грамадскай думкай, часта арганізуе дыскусійныя мерапрыемствы на розных узроўнях, а таксама шырока папулярызуе сваю дзейнасць з дапамогай мультымедыйнай і друкаванай прадукцыі. Вынікі кампаній 12


Адным з галоўных крытэраў для ацэнкі адвакатыўных кампаній у межах дадзенага даследвання зяўляецца аналіз іх вынікаў і, у прыватнасці, адпаведнасці вынікаў мэтам кампаніі. Як ужо ўзгадвалася вышэй, кампаніі, прааналізаваныя ў працы, былі ўмоўна падзеленыя на кампаніі з нізкім патэнцыялам палітызацыі і высокім патэнцыялам палітызацыі. Актывісты кампаній з першай группы лічаць дасягненне вынікаў кампаніі, з большага, паспяховымі. Гэта пацвярджаецца наяўнасцю зменаў у заканадаўстве, а таксама яго імплементацыяй. Так, у выпадку кампаніі па ахове жывёлаў, была унесена праўка ў Крымінальны кодэкс, дзе ўводзіцца крымінальная адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Арганізацыя "ВелаГродна" дасягнула выніку ў паляпшэнні інфраструктуры для раварыстаў у Гродна. Аднак, прадстаўнікі кампаній з нізкім узроўнем палітызацыі адзначаюць недастатковы ўзровень зруху ў сацыяльных нормах і слабое інфармаванне па праблеме, асвятленнем і вырашэннем якой займаецца кампанія. Пасля размоваў з прадстаўнікамі кампаній з высокім узроўнем палітызацыі можна зрабіць выснову аб тым, што часта вынікі кампаніі вызначаюцца пазіцыяй дзяржавы па канкрэтнаму пытанню. Так, трое з рэспандэнтаў адзначылі, што канчатковае дасягненне мэты кампаніі магчыма ў любы момант, дзякуючы “слову ці подпісу аднаго чалавека”. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда на пытанне аб выніках кампаніі адказвае наступным чынам: “Я скажу так: вельмі шмат залежыць у нашай краіне ад аднаго чалавека. Я кажу пра Лукашэнка... Для ўвядзення першага кроку, мараторыя, дастаткова аднаго подпісу. Чаму гэта не зрабіць, каб не цкавалі Беларусь і чаму не зрабіць, каб быць гуманным?”. Такое ж меркаванне наконт адмены смяротнага пакарання ў Беларусі выказвае Алег Гулак, прадстаўнік Беларускага Хельсінскага Камітэту (далей - БХК): “Разумеем, у чым праблема, чаму не адмяняецца. Ёсць разуменне, што па вялікім рахунку ўсе гатовыя, а праблема ўпіраецца выключна ў палітычнае рашэнне аднаго чалавека”. Узаемадзеянне з уладамі Адным

з

найбольш важных

пытанняў праведзеных

інтэрв’ю

стала

тэма

ўзаемадзеяння прадстаўнікоў адвакатыўных кампаній з уладамі. Большасць актывістаў адзначае, што падчас рэалізацыі кампаній супрацоўніцтва з прадстаўнікамі ўладаў было напружаным. Асабліва гэта тычыцца кампаній з высокім узроўнем палітызацыі, у межах якіх улады адмаўляюцца ад сустрэчаў, не пагаджаюцца на прапанаваныя змены ў законапраектах, ігнаруюць прапановы прадстаўнікоў адвакатыўных кампаній. Так, на пытанне аб узаемадзеянні з уладамі, дырэктарка цэнтру прававой трансфармацыі Вольга Смалянка адказвавае: “словом «взаимодействие» это назвать сложно. Скорее, это противодействие. То есть мы старались работать на опережение. Взаимодействия не было. 13


Почему? Потому что было скорее кулуарное взаимодействие. Скажем так. Официальное взаимодействие? Ну, ответы какие-то на письма. Но это очень сложно назвать взаимодействием”. Адной з буйных у Беларусі з’яўляецца кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, каардынатар якой адзначае разуменне праблемы прадстаўнікамі дзяржаўных структураў, аднак у той жа час, іх няздольнасць да рэальнага ўплыву на палітычныя рашэнні на больш высокім узроўні. У выпадку кампаніі па ўвядзенню АГС, на пачатку ўзаемадзеянне з уладамі было вельмі інтэнсіўным, але праз некаторы час працэс падпісання закону замарудзіўся і ён дагэтуль не дзейнічае. Міхаіл Пашкевіч, арганізатар кампаніі, тлумачыць: “Што тычыцца камунікацыі з дзяржавай, то гэта самы вялікі прагрэс, які я калісьці бачыў. Але пасля ўсё настолькі замарудзілася, што гэты закон ужо 5 год вісіць. Так законы прымаць не трэба... Зараз такая фішка, што ў стасунках з дзяржавай немагчыма выйграць. Прыходзіца цяжка.” У той жа час, для актывітаў кампаній з нізкім патэнцыялам палітызацыі ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі органаў улады з большага не было складаным. Так, у межах адвакатыўнай кампаніі па заканадаўстве аб жывёлах ніякіх праблемаў у выкарыстанні гэтага метада ў кампаніі не было. «У нашым выпадку ўсё было вельмі проста. Ты тэлефануеш чыноўніку, дамаўляешся з ім на сустрэчу. Часта людзі кажуць, што чыноўнікі не хочуць ісці на кантакт. На сам рэч, гэта не вымагае многа высілкаў... таксама чыноўнікі могуць часта нешта ў нефармальнай форме сказаць». Аднак у іншым выпадку, узаемадзеянне з чыноўнікамі не было такім лёккім. Так, прадстаўніца кампаніі “Будзьма Беларусамі” адзначае, што дагэтуль супрацоўніцтва з уладамі з’яўляецца праблемным: “Я так разумею, што ад нас чакалі, што на нейкім этапе мы будзем ператварацца ў палітычную сілу. Праз пару гадоў мы паслядоўна дэманстравалі, што мы прытрымліваемся сваіх мэтаў і задачаў, то стала больш спакойнае стаўленне. Але разуменне таго, што навошта працаваць і ўлічваць грамадскае меркаванне – яго няма на сёння. І супрацоўніцтва з дзяржаўнымі ўстановамі таксама адбываецца кропкавае. З аднаго боку, глабальнай забароны на дзейнасці кампаніі няма, з другога боку і разумення, што мы працуем на нацыянальную карысць і карысць рэспублікі, таксама няма.” Фінансаванне Большасць рэспандэнтаў адкрыта адказвалі на пытанне аб фінансаванні кампаній. Паколькі кожная кампанія уяўляла сабой сумесную дзейнасць некалькіх арганізацый (у выпадку “Будзьма Беларусамі” гэта 40 арганізацый), незалежна ад таго, да якога тыпу па крытэру патэнцыялу палітызацыі кампанія адносіцца, фінансаванне кампаніі часта

14


складалася з сумесных рэсурсаў дадзеных арганізацый. Некаторыя кампаніі атрымлівалі замежную падтрымку праз праектную дзейнасць. Важным складнікам, па меркаванню рэспандэнтаў, з’яўляецца неграшовая дапамога кампаніі падчас мерапрыемстваў, якая праяўляеца ў арганізацыі бесплатнага транспарту, прадстаўлення памяшкання па зніжцы, бясплатнага друку матэрыялаў, неабходных для кампаніі. Так, кааардынатарка кампаніі “Беларуская антыядзернай кааліцыі” адказвае на пытанне аб фінансаванні кампаніі наступным чынам: “Собственные средства и пожертвования участников. Мы использовали помещения и технику, которые нам предоставляли бесплатно. У нас не в Америке, где каждый член НГО финансирует свою организацию сам…». Разам з тым, гэтая ж рэспандэнтка выказала пэўную ступень заклапочаннасці і недаверу пры адказе на дадзенае пытанне. Так, яна запыталася: “Это студенческая работа или допрос для отчета в КГБ?”. Такога кшталту рэакцыя прадстаўнікоў кампаніі на пытанне аб крыніцах фінансавання сведчыць аб пэўнай насцярожанасці, якая звязана з цяжкасцямі рэгістрацыі замежнага фінансавання, ўнутранай спонсарскай дапамогі, а таксама магчымай адказнасцю за атрыманне незарэгістраванага фінансавання. Разам з тым, не многія арганізацыі выкарыстоўваюць дабраахвотныя ахвяраванні падчас кампаніі. Гэта можа быць звязана з адсутнасцю заканадаўчага рэгулявання ў сферы атрымання ахвяраванняў на дзейнасць НКА. Аднак, для кампаніі «Будзьма Беларусамі», ахвяраванні - вельмі важны сродак, паколькі з'яўляецца індыкатарам і дэманстрацыяй гатоўнасці грамадзян падтрымліваць беларускую культуру (асноўная мэта кампаніі): «Найперш, канечне ж, гэта ахвяраванні. Мы распрацоўваем нейкую задуму, у адпаведнасці з мэтамі нашай дзейнасці і шукаем нейкіх партнёраў, збіраем ахвяраванні». Акрамя таго, фінансавыя дабраахвотныя ахвяраванні з'яўляюцца адной з формаў актыўнага грамадзянскага ўдзелу. Узроўні дзейнасці У залежнасці ад мэтаў, кожная кампанія мае розныя ўзроўні дзейнасці. У некаторых кампаній ёсць некалькі галоўных кірункаў, у межах якіх праца вядзецца як на нацыянальным, так і на рэгіянальным узроўні. У двух з прааналізаваных кампаній прасочваецца ўважлівы падыход да выбару ўзроўню дзейнасці і метадаў у залежнасці ад кірунку. Так, кампанія АББ падзяляе сваю дзейнасць на працу з дзяржаўнымі структурамі і грамадзянскай супольнасцю. Адпаведна, для кожнага з накірункаў абіраецца комплекс розных метадаў і інструментаў. Актывісты адзначаюць, што ў межах кампаніі супраца на лакальным і нацыянальным узроўнях вядзецца як у выпадку з дзяржавай (заканадаўчыя органы, мясцовыя органы ўлады), так і з грамадзянскай супольнасцю (інфармаванне ўсяго 15


насельніцтва Беларусі, а таксама праца з жыхарамі "балотнай" мясцовасці). Такі ж прынцып выкарстоўвае кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, адной з мэтай якой з’яўляцца змена грамадскага меркавання па праблеме смяротнага пакарання, а на першым этапе – інфармаванне і пабуджэнне да ўзнікнення публічнай дыскусіі. Такія кампаніі, як ініцыятыва па ўвядзенню сацыяльнай замовы і ГБК, накіраваныя, у першую чаргу, на змену заканадаўства і патрабаванне яго імплементацыі. У сувязі з гэтым адвакатаванне праводзілася на нацыянальным узроўні. Хаця, напрыклад, практычнае выкананне заканадаўства скіравана на мясцовы ўзровень (у выпадку механізма сацыяльнай замовы). Перашкоды Падчас рэалізацыі адвакатыўнай

дзейнасці

ў межах грамадскіх

кампаній,

актывістамі былі адзначаныя перашкоды на шляху дасягнення мэтаў. Кажучы пра прававы і палітычны кантэкст дзейнасці трэцяга сектару і адвакатавання, было адзначана, што недэмакратычныя ўмовы ў Беларусі спрыяюць стварэнню заканадаўчых і палітычных перашкодаў перад незалежнымі грамадскімі арганізацыямі і кампаніямі. У выніку інтэрв'ю высветлілася, што, згодна з меркаваннямі актывістаў, асноўныя перашкоды звязаныя, перш за ўсё, з заканадаўчымі абмежаваннямі і рэпрэсіўнымі практыкамі ў адносінах да грамадскіх актывістаў. Так, каардынатарка «Беларускай антыядзернай кааліцыі» адзначае вельмі моцны ціск з боку ўладаў на кампанію: «Проблемы и препятствия в нашей работе мы встречали со стороны властей, которые запрещают те или иные мероприятия, включая уличные акции, круглые столы и проч., арестовывают или в иной форме преследуют участников кампании: угрожают, высылают из Беларуси, осуществляют провокации, организовывают судебное преследование. Власти также отказываются предавать гласности информацию БАЯК и не предоставляют информации, связанной со строительством АЭС». Па-другое, большасць рэспандэнтаў адзначылі цяжкасці ў кірунку працы з грамадствам, асабліва ў змене грамадскага меркавання. Так, прадстаўнік кампаніі АГС Міхаіл Пашкевіч на пытанне аб тым, якія перашкоды паўстаюць на шляху дасягнення мэтаў, кажа: «Я б сказаў, што перад усім - гэта грамадскае меркаванне. Цяжэй за ўсё было працаваць з ім. Людзі абсалютна не разумелі навошта гэта патрэбна». Адной з перашкодаў таксама называлася пасіўнасць партнёраў адвакатыўных кампаній. Вольга Смалянка, дырэктарка цэнтру прававой трансфармацыі, адзначае, што акрамя неўпэўненнасці ў паспяховасці кампаніі, вялікай перашкодай стала «некаторая пасіўнасць некамерцыйных аб'яднанняў».

16


Аднак на ўзроўні непалітызаваных кампаній такіх праблем не называлася. Алёна Валынец-Чарняева - ініцыятарка кампаніі АЖ - перашкодаў на шляху рэалізацыі кампаніі не адзначыла: «Не было. У нас не было ніякіх перашкодаў. То бок, напэўна было лёгка мне, бо ёсць некаторы досвед правядзення грамадскіх кампаній». Змена ўмоваў для адвакатавання Усе рэспандэнты, якім было задана пытанне наконт зменаў умоваў для рэалізацыі адвакатыўных кампаній у Беларусі з 2010 году, выказалі незадаволенасць стабільнасцю палітычнага і прававога асяродку. Ніна Шыдлоўская (Будзьма Беларусамі) адзначае: «Працаваць лягчэй не стала. Юрыдычныя абмежаванні, якія закладзеныя ў нашай заканадаўчай базе, вельмі моцна замінаюць таму, каб не проста грамадская структура захоўвалася і выконвала свае задачы, але і распаўсюджвала і пашырала сваю дзейнасць». Алег Гулак, актывіст кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» кажа: «Па вялікім рахунку рэпрэсіі 2010 году скончыліся, але атмасфера засталася. Разуменне ёсць, што сітуацыя не стала больш ліберальнай». Уладзімір Дунаеў (ГБК) адзначае яшчэ адну тэндэнцыю асяродку для грамадскіх кампаній за апошнія некалькі гадоў, якая звязана з украінскім крызісам: «мы во многом испытываем трудности и разочарования, связанные с современной геополитикой». Алёна Валынец-Чарняева, не гледзячы на адсутнасць цяжкасцяў у рэалізацыі сваёй кампаніі, не бачыць пазітыўных зменаў у асяродку для дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці: «У лепшы бок толькі змянілася сітуацыя ў арганізацый, якія займаюцца прасоўваннем нацыяльных каштоўнасцяў. Але гэта звязана з агульнай сітуацыяй, грамадска-палітычнай. Астатнія арганізацыя, у якіх умовах працавалі, у такіх і працуюць. Сутыкаюцца з тымі ж цяжкасцямі, асабліва на мясцовым узроўні, дзе асабліва перашкаджаюць». Спецыфіка адвакатыўных кампаній у Беларусі Кампаніі з нізкім патэнцыялам палітызацыі Сярод прааналізаваных кампаній былі розныя кірункі, а менавіта: сацыяльны, ахова жывёлаў, ахова прыроды, культурніцкі, спартовы. Вынікі даследвання дазволілі адзначыць некалькі агульных тэндэнцый для кампаній з нізкім патэнцыялам палітызацыі. Па-першае, дадзеныя кампаніі з'яўляюцца даволі новымі, заснаванымі ў апошнія 5-6 год. Аднак, адвакатыўныя пытанні, якія імі закранаюцца (сацыяльная замова, абарона жывёлаў), спрабавалі вырашаць ужо раней. Падчас такіх кампаній, былі задзейнічаны інструменты і механізмы па дасягненню мэтаў, якія прадстаўлялі сабой не поўны спектр даступных інструментаў, але дастатковы для вырашэння пытання, адвакатаваннем якога кампанія займаецца. 17


Так, напрыклад, у межах некаторых кампаній дастаткова было арганізаваць некалькі сустрэчаў з прадстаўнікамі мясцовых органаў, якія далей самастойна займаліся камунікацыяй з чыноўнікамі вышэйшага ўзроўню. Асаблівасцю кампаній дадзенага тыпу з’яўляецца даволі лёгкае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі дзяржаўных структураў. На думку аўтаркі, гэта звязана з сферай адвакатыўнай дзейнасці (сярод прааналізаваных кампаній, лёгкае супрацоўніцтва з уладамі было адзначана прадстаўнікамі кампаній сацыяльнага, культурніцкага кірунку, кампаній па ахове прыроды і жывёлаў), нізкім узроўнем палітызацыі праблемы, невялікай ступенню разыходжання ці нават супадзення мэтаў кампаніі з інтарэсамі ўлады. Часта дзяржава не займаецца пытаннямі, якія прасоўваюць грамадскія пытанні, з-за недахопу асведамлення актуальнасці праблемы, навыкаў, кампетэнтных спецыялістаў па вырашэнню пытання альбо атсутнасцю магчымасцей для іх вырашэння. У выпадку, калі адвакатыўная кампанія факусуецца менавіта на такіх пытаннях, верагоднасць дасягнення поспеху ў межах адвакатавання даволі высокая. Наступнай тэндэнцыя для кампаній з нізкім патэнцыялам палітызацыі з’яўляецца неактыўнае супрацоўніцтва з міжнароднымі актарамі, і ажыццяўленне такіх дзеянняў як: удзел у праектах, мерапрыемствах, арганізаваных міжнароднымі арганізацыямі, структурамі і г.д. Выключэннем у дадзеным выпадку з’яўляецца кампанія па ўвядзенню механізма сацыяльнай замовы ў Беларусі, прадстаўнікі якой арганізоўвалі стажыроўкі ў Літве, Польшчы і Германіі для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў. Акрамя таго, кампаніі з нізкім патэнцыялам палітызацыі дзейнічаюць на розных узроўнях, уключаючы актыўную працу на лакальным узроўні. Важна, аднак, падкрэсліць, што выбар узроўню правядзення для кампаніі, у першую чаргу, залежыць ад яе мэты. Таму рабіць адназначнае заключэнне па спецыфіцы дзейнасці на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях нельга. Галоўным крытэрам ацэнкі кампаній стала дасягненне яе мэтаў. Найбольш адметнай тэндэнцыяй для кампаній з нізкім узроўнем палітызацыі стала фармальнае дасягненне імі мэтаў. Панятак “фармальна дасягнутыя мэты” выкарыстоўваецца па прычыне таго, што прадстаўнікі кампаній адзначаюць невысокую якасць імплементацыі прынятага заканадаўства альбо палітыкі. У выпадку некаторых кампаній (распрацоўка закону аб жывёлах) дасягненне яшчэ адной мэты (увядзенне закона) знаходзіцца на этапе рэалізацыі. Аднак працэс па распрацоўцы закона ўжо пачаўся і рухаецца даволі хутка. Паколькі кампаніі з дадзенай групы, як ужо ўзгадвалася вышэй, з’яўляюцца даволі новымі, але мэты кожнай з іх ужо фармальна дасягнутыя, тэндэнцыя, якую варта адзначыць – гэта яшчэ і хуткае дасягненне вынікаў.

18


Аднак па факту новае заканадаўства, да якога імкнуліся адвакатыўныя кампаніі, прынята, што ў дэмакратычных краінах магло б з’явіцца індыкатарам іх поспеху. У недэмакратычных жа рэаліях варта ўлічваць шэраг акалічнасцяў, звязаных з імкненнем дзяржавы ствараць больш дэмакратычны імідж. Дадатковым крытэрам у дадзенай працы стала ацэнка самімі актывістамі ўзроўню зруху ў сацыяльных нормах. Прадстаўнікі кампаній з нізкім патэнцыялам палітызацыі адзначаюць невысокі ўзровень змены ў грамадскай думцы і нават узроўню інфармаванасці адносна праблемаў, з якімі яны працуюць. Хаця з гэтай тэндэнцыі ёсць выключэнні. Так, у кампаніі “Будзьма Беларусамі” 16 за апошнія гады пазнавальнасць вельмі ўзрасла, разам з цікавасцю да беларускай мовы, гісторыі і культуры. Але гэта можна тлумачыць агульнапалітычным кантэкстам, які, па-сутнасці, ператварыў дзейнасць асветніцкай кампаніі ў прымальную для дзяржавы. Кампаніі з высокім патэнцыялам палітызацыі Другая група адвакатыўных кампаній прадстаўляе сабой амаль супрацьлеглы тып. Тэндэнцыі, якія прасочваюцца падчас аналізу кампаній з высокім узроўнем палітызацыі, значна адрозніваюцца ад апісаных вышэй. Так, дадзеныя кампаніі былі заснаваныя, у асноўным, да 2010 году, ня гледзячы на тое, што актыўная праца у многіх выпадках пачалася ўжо пасля 2010. Падчас рэалізацыі кампаній быў выкарыстаны ўвесь спектр магчымых інструментаў і метадаў. Кампаніі актыўна працавалі з мноствам партнёраў, уключаючы замежных, рабілі мультымедыйную прадукцыю, выставы, заангажоўвалі папулярных асобаў для правядзення мерапрыемтсваў. Значна адрозніваецца ад кампаній з першай групы сітуацыя па крытэру ўзаемадзеяння з уладамі. У кампаній праваабарончага і экалагічнага кірунку вельмі напружана будуецца супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі, што вынікае з вызначэння кампаній з высокім узроўнем палітызацыі. Так, супярэчнасць мэтаў такіх грамадскіх кампаній палітычнаму курсу недэмакратычнай дзяржавы адбіваецца на формах узаемадзеяння з уладамі. У прыватнасці, гэта пацвярджаецца ігранараваннем запытаў, рэгулярнымі адмовамі і забаронамі ў правядзенні мерапрыемтсваў кампаній. Стратэгія несупрацоўніцтва падмацоўваецца таксама наяўнасцю рэпрэсій, як сімвалічных, так і асабістых у адносінах да актывітсаў кампаній. “Будзьма Беларусамі” у абраны перыяд часу вызначаецца як кампанія з нізкім узроўнем палітызацыі. Да 2010 года яе можна было аднесці ў групу кампаній з высокім патэнцыялам палітызацыі. Зрух у другую катэгорыю тлумачыцца зменай адносінаў дзяржавы да кампаніі і яе мэтаў у сувязі з геапалітычнай сітуацыяй (у прыватнасці, крызісам ва Украіне) 16

19


Акрамя таго, фокусам дзейнасці дадзеных кампаній з’яўляецца нацыянальны ўзровень. Праца на нацыянальным узроўні ў дадзеным выпадку азначае, у першую чаргу, адвакатванне прапановаў кампаніі і цесная праца з вышэйшымі дзяржаўнымі структурамі. Адной з тэндэнцыяй таксама з’яўляецца актыўная падтрымка дзейнасці кампаній міжнароднымі структурамі і агенцыямі. Так, кампаніі з высокім патэнцыялам палітызацыі часта ўдзельнічаюць у праектах Еўразвязу, атрымліваюць рознага кшталту падтрымку. Самым важным адрозненнем дадзенай групы кампаній ад кампаній з нізкім узроўнем

палітызацыі

з’яўляецца

аспект

дасягнення

мэтаў

кампаніі.

З

пяці

прааналізаваных кампаній з дадзенай групы ні адна канчаткова не дасягнула мэтаў. Як ужо ўзгадвалася вышэй, дасягненне мэтаў моцна залежыць ад таго, наколькі ідэі і задачы кампаніі супадаюць з інтарэсамі палітычнай улады. Такім чынам, аналіз кампаній з высокім патэнцыялам палітызацыі пацвердзіў тое, што чым большы канфлікт інтарэсаў, тым меншая верагоднасць дасягнення мэтаў у недэмакратычнай дзяржаве. Апошні крытэр для ацэнкі – зрух у сацыяльных нормах. У адрозненні ад кампаній з нізкім патэнцыялам палітызацыі, кампаніі ў сферы абароны правоў чалавека і экалогіі, прааналізаваныя ў межах дадзенай працы, адзначаюць высокую ступень інфармавання грамадства па пытаннях, якімі займаецца кампанія, а таксама павышэнне грамадскай падтрымкі кампаніі ў розных формах. Такім чынам, зрух у сацыяльных нормах па праблемах, якія адвакатуюць гэтыя кампаніі. можа сведчыць аб ўзнікненні пэўнага патэнцыялу для пашырэння грамадскай актыўнасці.

Высновы Аналіз адвакатыўных кампаній, заканадаўчых умоваў, палітычнага і прававога кантэксту на прыкладзе дзесяці грамадскіх кампаній, падзеленых на кампаніі з нізкім і высокім патэнцыялам палітызацыі, дазволіў зрабіць наступныя высновы: •

Ва ўмовах недэмакратычнага рэжыму кампаніі ў сферы абароны правоў

чалавека, адукацыі і экалогіі знаходзяцца пад ціскам з боку дзяржавы, што праяўляецца ў абмежаванні доступу да інструментаў уплыву на палітычныя эліты, грамадства, выкарыстанні рэпрэсіўных метадаў супраць актывістаў кампаній, і тым самым уплывае на іх эфектыўнасць. Так, кампаніі з высокім патэнцыялам палітызацыі, нягледзячы на вялікі досвед існавання ва ўмовах недэмакратычнага рэжыму, не могуць дамагчыся першапачатковых мэтаў. Гэта можа тлумачыцца тым, што ідэі кампаній не супадаюць з інтарэсамі недэмакратычнай дзяржавы.

20


Кампаніі з нізкім патэнцыялам палітызацыі (а менавіта ў сферы абароны

жывёлаў, сацыяльнай, культурніцкай) з’яўляюцца значна больш эфектыўнымі і кароткатэрміновымі. Больш простая мадэль узаемадзеяння з дзяржаўнымі структурамі забяспечвае знікненне негатыўнага іміджу “пятай калоны” і рэпрэсіўных практык у адносінах да прадстаўнікоў кампаній. Тлумачэнне гэтаму паходзіць з меркавання аб адсутнасці канфлікту інтарэсаў паміж кампаніямі з нізкім патэнцыялам палітызацыі і недэмакратычнай дзяржавай, што значна павышае эфектыўнасць адвакацыі. •

Нягледзячы на розніцу магчымасцей для адакатавання ў сферах з нізкім і

высокім узроўнем палітызацыі, агульнымі для абодвух тыпаў з’яўляюцца многія абмежаванні, створаныя для дзейнасці структураў і ініцыятываў грамадзянскай супольнасці. Так, акрамя заканадаўчых і палітычных перашкодаў, адвакатыўная грамадзянская актыўнасць публічна маргіналізуецца праз дзеянні ўладаў, з-за чаго губляе шырокія магчымасці доступу да інструментаў уплыву на ўлады і зруху сацыяльных нормаў. •

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці, з дапамогай якіх рэалізуюцца

адвакатыўныя кампаніі, на сённяшні дзень выпрацавалі пэўную мадэль існавання ў межах недэмакратычнага рэжыму. Такую выснову дазваляюць зрабіць вынікі міжнародных даследванняў, па якіх паказальнікі ў сферы прававога асяроддзя, палітычных і грамадзянскіх свабод не павялічваюцца, аднак, адзнакі па пазіцыі “адвакатаванне” паляпшаюцца з 2010 году, такую ж думку падзяляюць і некаторыя беларускія эксперты. •

Не гледзячы на існаванне цэлага спектру абмежаванняў для рэалізацыі

адвакатыўнага дзеяння ў Беларусі, адной з актуальных праблемаў з'ўляецца ўяўленне

прадстаўнікоў

кампаній

аб

немагчымасці

пераменаў,

што

адлюстроўваецца ў меншай колькасці інструментаў і метадаў кампаніі. Пошукі і выкарыстанне новых спосабаў уплыву на недэмакратычны рэжым, на мой погляд, з'яўляецца прыарытэтам на сённяшні дзень, паколькі дэманстрацыя аўтарытарнай уладзе ўстойлівасці і жыццяздольнасці арганізацый і кампаній грамадзянскай супольнасці рана ці позна можна прывесці да паляпшэння асяродку дзейнасці трэцяга сектару, уліку грамадскага меркавання. Разам з тым, дагэтуль не ўсе кампаніі надзяляюць дастатковую ўвагу працы з грамадствам, факусуючы ўвагу на патрабаванні зменаў у заканадаўстве, якія часта магчымыя толькі пры ўмове наяўнасці загаду прэзідэнта, які аддаецца незалежна ад дзеянняў кампаній, а з’яўляецца прадметам палітычнага гандлю альбо зыходзіць з іншай 21


матывацыі кіраўніка краіны. З аднаго боку, такая стратэгія (накіраванасць выключна на змену заканадаўства) для грамадскіх кампаній дазваляе скіраваць усе сілы для большай прадуктыўнасці ў адзін накірунак (уплыву на палітычныя эліты), з іншага – праз актыўнае ўзаемадзеянне з грамадскай думкай тэма і праблема кампаніі, якая першапачаткова ўзнікае ў грамадстве ў выглядзе дыскусіі, пашыраецца праз СМІ, і, у выніку трапляе ў публічную павестку. Таму, на агульным узроўні хочацца выказаць меркаванне, што нягледзячы на недэмакратычныя ўмовы рэалізацыі кампаніі, патэнцыял грамадскага ўплыву праз актыўную дзейнасць адвакатыўных і грамадскіх кампаній можа пастаянна ўзрастаць. А вынікам гэтага можа стаць тое, што дзяржава пачне тым ці іншым чынам улічваць грамадскае меркаванне.

CПІС КРЫНІЦ І ЛІТАРАТУРЫ

1. ARNSTEIN,

Sherry

R.

[інтэрактыўны].[прагледжана

A 13

Ladder сакавіка

of 2015].

Citizen Доступ

Participation. праз

Інтэрнэт:

<http://lithgow-schmidt.dk/sherry-arnstein/ladder-of-citizen-participation.html>

2. Boris, E. and Mosher-Williams, R. (1998). Nonprofit Advocacy Organizations: Assessing the Definitions, Classifications, and Data. Nonprofit and Voluntary Sector Quarterly. Vol. 27 No. 4, pp. 488-506.

22


3. CASEY, J. Understanding Advocacy: a Primer on the Policy Making Role of Nonprofit Organizations. У Baruch College. . [інтэрактыўны] 2011.[прагледжана 21 лютага 2015].

Доступ

праз

Інтэрнэт:

<http://www.baruch.cuny.edu/spa/centers-and-

institutes/center-for-nonprofit-strategy-and management/documents/Casey_UnderstandingAdvocacyaPrimeronthePolicyMakingRole ofNonoprofitOrganizations.pdf.>

4. "Citizens as Partners: Information, Consultation and Active Participation in Policymaking." . [інтэрактыўны] 2001.[прагледжана 10 сакавіка 2015]. Доступ праз Інтэрнэт:

<file://172.16.159.200/CIFS_User/Redirected

Users/MB008000/Downloads/Citizens_as_Partners.pdf.>

5. CHILD, C. Nonprofit advocacy organizations: Their characteristics and activities. Social Science Quarterly, 88(1), 2007. Cт. 259–281.

6. JENKINS, J. Craig. Nonprofit Organizations and Policy Advocacy.In Powell, Walter W., and Steinberg, Richard (eds.). The Nonprofit Sector: A Research Handbook, 2nd edition.. New Haven;2006. 7. HOEFER, R. “ Human service interest groups in four states: Lessons for effective advocacy”. Journal of Community Practice, 7(4), 2000. Ст. 90-91.

8. KIMBERLIN, E.S. Policy Practice Advocacy by Nonprofits: Roles and Practices of Core Advocacy

Organizations

and

Direct

Service

Agencies.

У

Social

Economy.

[інтэрактыўны] 2010.[прагледжана 21 лютага 2015]. Доступ праз Інтэрнэт: <http://socialeconomyaz.org/wp-content/uploads/2011/05/51743043.pdf.> 9. REID, J. E. Understanding the Word "Advocacy". У Urban Institute. [інтэрактыўны] 2001.[прагледжана

20

сакавіка

2015].

Доступ

праз

Інтэрнэт:

<http://www.urban.org/advocacyresearch/seminar1/Reid.pdf.> 10. Reisman, Jane; and Anne Gienapp. A Guide to Measuring Advocacy and Policy. У The Annie E. Casey Foundation. [інтэрактыўны].2010 [прагледжана 31 сакавіка 2015]. Доступ

праз

Інтэрнэт:

<http://www.aecf.org/m/resourcedoc/aecf-

aguidetomeasuringpolicyandadvocacy-2007.pdf.> 23


11. SALAMON, M. L. Explaining Nonprofit Advocacy: An Exploratory Analysis. У John Hopkins University. . [інтэрактыўны] 2002.[прагледжана 14 сакавіка 2015]. Доступ праз

Інтэрнэт:

<http://ccss.jhu.edu/wp-

content/uploads/downloads/2011/09/CCSS_WP21_2002.pdf.> 12. SCHAAF, M. Advocating for Equality: A Brief History of LGBT Rights in Russia. У Columbia University. [інтэрактыўны]. [прагледжана 12 сакавіка 2015]. Доступ праз Інтэрнэт: <http://www.columbia.edu/cu/creative/epub/harriman/2014/winter/advocating_for_equali ty.pdf.>

13. Schmid, Hillel; Bar, Michal. Advocacy Activities in Nonprofit Human Service Organizations. У Sage Publications. [інтэрактыўны]. 2008 [прагледжана 6 красавіка 2015].

Доступ

праз

Інтэрнэт:

<http://socialeconomyaz.org/wp-

content/uploads/2011/05/advocacy-activities.pdf> 14. АВТУШКО-СИКОРСКИЙ,

А.

Политико-деловой

цикл

в

Беларуси,

или

политэкономия доверия президенту. У BISS. [інтэрактыўны].2012 [прагледжана 28 мая

2015].

Доступ

праз

Інтэрнэт:

<http://belinstitute.eu/images/doc-

pdf/sa_04_2012_ru.pdf.> 15. ВИДАНОВА, И. Основы публичной политики для гражданских активистов. У Альтэрнатыўная Моладзевая Платформа. [інтэрактыўны].2011 [прагледжана 2 сакавіка 2015].< http://ampby.org/docs/2011/public-policy-vidanova.pdf>. 16. Закон Республики Беларусь "О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам деятельности политических партий и других общественных объединениях". [інтэрактыўны].2014 [прагледжана 1 мая 2015]. Доступ праз Інтэрнэт: <http://lawtrend.org/ru/content/nko/PravoNKOAnalitika/> 17. Ковалкин, Владимир; Дмитрий Маркушевский. Анализ сектора социального обслуживания населения Республики Беларусь. У Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі. [інтэрактыўны]. 2014 [прагледжана 5 сакавіка 2015]. Доступ праз

24


Інтэрнэт:

<http://sympa-

by.eu/sites/default/files/library/socialnogo_sektora_polnyy_1.pdf.> 18. Развитие гражданского общества в Республике Беларусь. У Министерство Юстиции Республики Беларусь. .[інтэрактыўны].2015 [прагледжана 1 лютага 2015]. Доступ праз Інтэрнэт: <http://www.minjust.by/ru/human_rights/new_url_2096957870> 19. Руднік, Вітаўт; Кузьмініч, Ігар. Праз адукацыю да грамадзянскай супольнасці. Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці. Брашура №3. ISBN: 83-88044-26-5 20. СІЛІЦКІ, В. Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі. У ARCHE. [інтэрактыўны]. 2003 [прагледжана 1 мая 2015]. Доступ праз Інтэрнэт: <http://arche.bymedia.net/2003-5/sili503.html> 21. ЧАРНОЎ, В. Третий сектор в Беларуси. У Наше Мнение. [інтэрактыўны].2008 [прагледжана

27

мая

2015].

Доступ

праз

Інтэрнэт:

<http://nmnby.eu/news/analytics/1296.html> 22. ЧУЛИЦКАЯ,

Т.

Нарративы

социальной

справедливости

в

условиях

недемократического режима: анализ случая Беларуси. УLABA. [інтэрактыўны]. 2014

[прагледжана

7

сакавіка

2015].Доступ

праз

Інтэрнэт:

<http://vddb.library.lt/fedora/get/LT-eLABa-0001:E.02~2014~D_20140117_11322846018/DS.005.2.01.ETD.> 23. ЮНДИНА, М.А. Защита общественных интересов. Организация и проведение кампаний.

УБиржа

[прагледжана

26

Организационного мая

2015].

Развития. Доступ

[інтэрактыўны]. праз

2001

Інтэрнэт:

<http://orgconsulting.by/upload/iblock/18b/18b4f2810d7a1128b079c3bf41fe942c.pdf.>

25


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.