Уводзіны ў журналістыку. Падручнік для пачаткоўцаў

Page 1

Уводзіны ў журналістыку Падручнік для пачаткоўцаў

Мінск – 2013


УДК ББК

Р83

Т. Мельнічук Р83 Уводзіны ў журналістыку. Падручнік для пачаткоўцаў / Міко­ла Дзябёла, Марына Загорская, Аляксандр Зянкоў, Аляксандр Коктыш, Яніна Мельнікава, Эдуард Мельнікаў, Таццяна Мельнічук, Вітаўт Руднік; пад рэд. Т. Мельнічук. – Мінск, 2013. – 164 стар. Падручнік, складзены вядомымі беларускімі журналістамі, знаёміць рэпарцёраў-пачаткоўцаў з асновамі прафесіі журналіста, сучаснымі прыёмамі і прынцыпамі падрыхтоўкі матэрыялаў для медыя. У зразумелай форме выкладзены тэхналогіі вырабу мультымедыйных матэрыялаў, відэа-, аўдыя-, фотапрадукту. Пра распра­цоўку адмысловых тэмаў і спецыфіку паводзінаў журналіста распавяда­юць экс­перты-практыкі. Да падручніка прыкладаецца дыск з інструкцыямі па вырабе мультымедыйнага прадукту, узорамі лепшых публікацый маладых журналістаў ды іншымі карыснымі для пачаткоўцаў матэрыяламі. Кніга будзе карыснай таксама тым, хто выбірае прафесію і марыць стаць журналістам. УДК ББК


ЗМЕСТ Эдуард Мельнікаў

Месца і роля журналістыкі ў грамадстве

Вітаўт Руднік

Асновы камунікацыі для журналістаў

11

Аляксандр Коктыш

Крыніцы інфармацыі для журналістаў

19

Эдуард Мельнікаў

Выбар тэмы і яе распрацоўка

25

Эдуард Мельнікаў

Прававыя і этычныя нормы працы журналіста

31

Марына Загорская

Як пісаць навіны

34

Аляксандр Зянкоў

Фатаграфія ў СМІ

41

Вітаўт Руднік

Напісанне загалоўкаў і лідаў

48

Эдуард Мельнікаў

Сацыяльна-псіхалагічныя заканамернасці масавай інфармацыйнай дзейнасці

57

Марына Загорская

Тэхніка інтэрв’ю: больш, чым пытанні і адказы

63

Аляксандр Коктыш

Праца журналіста на прэс-канферэнцыі. Узаемадачыненні з рознымі тыпамі «складаных» суразмоўцаў

71

Таццяна Мельнічук

Рэпартаж: факты і фарбы

77

Марына Загорская

Тэкст для Сеціва: як «зачапіць» і ўтрымаць чытача

85

Вітаўт Руднік

Падрыхтоўка мультымедыйных матэрыялаў

92

Марына Загорская

Артыкул: аналіз і аўтарскае бачанне

103

Мікола Дзябёла

Крымінальны рэпарцёр: журналіст, дэтэктыў, акцёр

110

Вітаўт Руднік

Рыхтуем відэа для інтэрнэту

117

Эдуард Мельнікаў

Тэлевізійнае інтэрв’ю

124

Таццяна Мельнічук

Аўдыяфайлы для інтэрнэту

129

Вітаўт Руднік

Асвятленне падзей грамадскага жыцця

139

Таццяна Мельнічук

Асвятленне эканамічных і дзелавых навін

146

Аляксандр Коктыш

Асвятленне рэлігійнага жыцця ў СМІ

153

Яніна Мельнікава

Якасная журналістыка: каму і навошта яна патрэбная?

158

5


Штогод дзесяткі пачаткоўцаў прыходзяць у прафесію з дапамогай нефармальнай адукацыі. І нават перамагаюць у творчых журналісцкіх конкурсах!


Эдуард Мельнікаў

Месца і роля журналістыкі ў грамадстве Гісторыя прафесійнай жур­­ на­ліс­тыкі налічвае больш за ча­ ты­рыста гадоў. За гэты час ча­ лавецтва выпрацавала даволі тры­валае ўяўленне, дзеля чаго павінны існаваць медыі і якое месца яны займаюць сярод ін­ шых уста­ноў грамадскага і па­­лі­ тычнага жыцця. Нельга ска­заць, каб гэтае ўяўленне бы­ло набыта бяскрыўдна і нават бяс­кроўна. Гісторыя су­с­вет­най журналіс­ тыкі мае ве­лі­зар­ны мартыралог імёнаў тых зма­гароў, якія ў жор­ сткай барацьбе з уладамі і магут­ нымі кланамі адстойвалі права сва­іх нацый на адкрытую і аб’ек­ тыўную інфар­мацыю пра тое, што насамрэч робіцца ў свеце. Самым прынцыповым мо­ ман­­­­там развіцця стасункаў па­ між медыямі і грамадствам з’яў­

ляецца прызнанне безумоў­нага права прэсы (а потым – і сучас­ ных медыяў) на пошук і рас­паў­ сюд дакладных звестак пра стан эканомікі, палітычныя і грамад­ скія працэсы. Якраз гэ­тае права і абвяргалася най­больш жорстка рознымі ўлад­нымі стру­к­­­турамі – ад каралёў да прэзі­дэн­таў. Але без вольнага слова няма і не можа быць устой­лівага і плён­ нага развіцця грамадства. Прэса, магчыма, і не самы «камфорт­ ны» партнёр у грамадскіх ста­ сунках. Але без пільнага вока прэсы яшчэ горш. З найбольш яскравых свед­ чанняў мінулых часоў можна прывесці наступныя прыклады ўсведамлення ролі прэсы. У 1766 годзе ў Швецыі на­ быў сілу (як асобны артыкул 5


Канстытуцыі) Акт пра свабоду друку. Гэты юрыдычны даку­ мент упершыню ў свеце ўста­ля­ ваў прававую сістэму гаран­тый вольнай прафесійнай дзей­­насці ў сферы атрымання і распаўсю­ ду інфармацыі. Адзін з правадыроў Фран­ цуз­скай рэвалюцыі Рабесп’ер у сваёй прамове «Пра свабоду дру­ ку» пад­крэсліваў: «Свабода дру­ ку павінна быць поўнай і бязмеж­ най, інакш яна проста не існуе». Адзін з аўтараў амерыкан­­ скай Канстытуцыі, трэці прэ­ зі­дэнт ЗША Томас Джэфер­сан выка­заў­ся яшчэ больш рады­ кальна: «Калі б мне давялося абіраць паміж дзяр­жаўнымі орга­намі без прэсы і прэсай без дзяржаўных органаў, я бы абраў другое». Калі грамадства пазбаўлена магчымасці ведаць сапраўд­ны стан рэчаў, то яно зна­хо­­­­­дзіцца ў небяспечным ст­ано­ ­­­ віш­чы. Най­ больш жор­ст­­­кія пацвер­джан­ні гэ­тай ісці­­­ны прынесла крыва­ вае ХХ стагоддзе. Пасля Другой сусветнай вайны, якая забрала больш за 50 мільёнаў жыццяў, міжнародная супольнасць, наву­­ чаная сумным досведам та­го, што нарабілі таталітарныя рэ­ жымы, зафіксавала сваё стаў­ лен­не да праблемы воль­нага вы­ казвання поглядаў і няўтой­вання фактаў. Артыкул 19 Усе­агуль­ най дэкларацыі пра­воў ча­­ла­века, 6

прынятай ААН 10 сне­жня ­­ 1948 года, зафіксаваў: «Кожны чала­ век мае права на свабоду перака­ нанняў і на вольнае выяў­ленне іх; гэтае права ўключае сва­бо­ду бесперашкодна прытрым­лі­вацца гэтых перакананняў, сва­­­боду шу­каць, атрымоўваць і рас­ паўсюджваць інфармацыю і ідэі любымі сродкамі і неза­лежна ад дзяржаўных межаў». Другім найважнейшым між­­ на­род­ным дакументам з’яў­­ля­­ ец­­­ца еўрапейская Канвенцыя пра абарону правоў чалавека і асноўных свабод, прынятая Радай Еўропы ў 1950 годзе. П. 1 артыкула 10 гэтай Канвен­­ цыі, па сутнасці, паўтарае фар­ мулёўку п. 19 Усеагульнай дэк­­­ларацыі пра­­воў чалавека і дадае норму пра неабходнасць атрымання ліцэнзіі для тэле- і радыёвяшчання, а таксама для кінематаграфічных прадпры­ем­ стваў. Трэці генеральны даку­мент, які рэгламентуе стасун­кі ў сферы медыяў, – гэта Між­народны пакт пра грамадзянскія і палітычныя правы, які быў ратыфікаваны Беларуссю ў 1993 годзе. П. 19 гэтага пакта таксама ўтрым­ лівае асноўныя патрабаванні бесперашкодна­га выказвання сваёй думкі і пра­ва вольна шу­ каць, распаў­сюджваць любую інфармацыю і ідэі незалежна ад дзяржаўных межаў. Пры гэтым


пакт уз­гад­вае пра некаторыя абмежа­ванні, неабходныя дзеля па­ва­гі да правоў і рэпутацыі ін­ шых асоб, а таксама дзеля аба­ роны дзяржаўнай бяспекі, гра­ мадскага парадку і мараль­насці насельніцтва. Пры гэтым у пакце падкрэсліваецца, што такія абме­ жаванні мусяць уста­лёўвацца за­ конам, а неаб­ход­насць іх павінна быць аб­грунтаванай. Гэтыя тры асноўныя, а такса­ ма іншыя міжнародныя і нацыя­ нальныя дакументы ства­рылі ў цывілізаваных краінах моцную заслону перад тымі, хто хацеў бы выкарыстаць моц дзяржаў­ нага апарату супраць найваж­ нейшага інстытута гра­мад­скай супольнасці, якім з’яў­ляецца не­ залежная прэса. Канстытуцыя Рэспублікі Бе­ ларусь (нават тройчы пера­кроеная сённяшнімі ўладамі) дае дастат­ ковы падмурак для дзейнасці не­ залежнай, воль­най прэсы. Арты­ кул 33 Канстытуцыі выглядае так: Кожнаму гарантуецца сва­ бода думак, перакананняў і іх вольнае выказванне. Ніхто не можа быць прымушаны да вы­ казвання сваіх перака­нанняў ці адмовы ад іх. Мана­ палізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржаваю, гра­­мад­скімі аб’яд­ нан­нямі ці асоб­нымі персонамі не дапус­каецца.

Сучасныя беларускія кіроўныя асобы абмяжоўваюць ролю прэсы, на свой капыл трак­туючы яе асноўныя функ­цыі. СМІ — «не чацвёртая ўлада, а партнёры ўлады», заявіла ў кастрычніку 2011 года намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Спадарыня Ананіч згодная, што СМІ мусяць аб’ек­тыўна адлюстроўваць рэча­існасць, але аб’ектыўнасць, па яе словах, павінна мець ме­жы. СМІ з’яўляюцца важ­ным звяном дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, падкрэслівае Ананіч. Артыкулам 34 Канстытуцыі гарантуецца права на атрыман­ не, захоўванне і распаў­сюд поў­ най, дакладнай і свое­часовай ін­ фармацыі. Дзяр­жаў­ныя органы павінны даць грамадзяніну Рэс­ пуб­лікі Беларусь магчымасць азнаё­міцца з матэрыяламі, якія закранаюць ягоныя законныя інта­рэсы. Як бачым, на паперы ўсё вы­ глядае прыстойна. Але шмат якія прынятыя законы ў на­шай краіне супярэчаць гэтым канс­ тытуцыйным нормам, ужо не кажучы пра тую практыку, якая выкарыстоўваецца ў дачынен­ ні да незалежных медыяў з боку ўладаў. Але трэба добра ведаць, што Канстытуцыя – найгалоў­ нейшы дакумент у любой дзяр­ жаве і кожная службовая асоба павінна кіравацца менавіта ім. 7


У жорсткіх сутыкненнях з уладамі, якіх так шмат у практыцы бела­ рускіх незалежных журналістаў, абса­лют­­ная большасць казусаў ад­бываецца праз парушэнні ме­на­ ві­та гэтых артыкулаў бе­ла­рускай Канстыту­цыі. Тым бо­­лей што Бе­ ларусь як пад­пі­сант Міжнарод­ нага пакта пра грамадзянскія і палітычныя пра­вы ў выпадках су­ пярэчнасці нацыянальнага і між­ народнага заканадаўства па­вінна кіравацца менавіта міжнароднымі даку­мен­тамі. Якія ж галоўныя функ­ цыі вы­конвае журналістыка ў тых краінах, дзе пануе закон і дзе правы журналістаў аба­ра­ няюцца? Канешне, першая з іх – гэта інфармаваць насельніцтва краі­ ны пра найважнейшыя падзеі ў палітычным, эканаміч­ным, сацы­ яльным жыцці, у сферы экалогіі і маральнага ста­ну грамадства. Другая, не меней важная, роля – вывучаць грамадскую дум­ ку, адлюстроўваць яе мак­сі­мальна аб’ектыўна, слу­жыць форумам, дзе абмяркоўваюцца актуальныя праблемы грамад­скага жыцця. Часта можна па­чуць яскравы вы­ раз: «Прэса – гэта чацвёртая ўла­ да». Ма­ецца на ўвазе, што вольная прэса – гэта неабходны эле­мент у функцыянаванні трох «асноў­ ных» галін улады: зака­надаўчай (парламент), выка­наў­чай (прэ­ зідэнт) і судовай. Але да гэтага 8

выразу трэба, напэўна, ставіцца як да ме­та­фары. Таму што прэса насам­рэч мае моц толькі тады, калі аб’ектыўна адлюстроўвае галоў­ную «ўладу» – грамад­скую дум­ку большасці насельніцтва. Асобным клопатам журна­ ліс­таў ёсць абавязак даносіць да агульнага ведама спадзяванні і думку тых, хто належыць да «ніж­ ніх» колаў грамадства. То бок ша­ раговых грамадзян, што не маюць нейкіх асаблівых магчымасцяў давесці сваю дум­ку да «вярхоў». Гэта вельмі небяспечна, калі ў «нізоў» не застаецца ніякіх іншых шляхоў, акрамя як выйсці на вулі­ цу. Таму медыі павінны своечасо­ ва выяўляць сацыяльную напру­ жа­насць, папярэджваць улады пра неабходнасць нейкіх свое­часовых захадаў. То бок наступная найваж­ нейшая функцыя прэсы – быць грамадскім кантралёрам, адсоч­ ваць дзеянні ўладаў, пад­­штур­ хоўваць іх, калі яны забы­ваюцца на сваё пры­значэнне – служыць гра­мад­ству. Медыі мусяць фікса­ ваць неправавыя дзеянні чы­­на­ вен­­ства, выкрываць фак­ты ка­ рупцыі, злачынствы ў калідорах улады. Дзеля гэтага даводзіцца праводзіць журналісцкія рассле­ даванні на­ват такімі метадамі, якія набліжаюць журналістыку да спецслужбаў. У пэўным сэнсе медыі і ёсць «спецслужбы», але яны дзейнічаюць на карысць не


толькі ўлады, але ўсяго насель­ ніцтва. Паўсюль прэсу завуць «вартавым сабакам» грамадства, і гэта ўжо амаль не метафара. Так яно і ёсць, пра што сведчаць шматлікія прыклады з дзейнасці журна­лістаў розных краін. Канешне, якраз гэтая функ­ цыя выклікае найвялікшае раз­ дражненне ўладаў. Менавіта праз кантрольную дзейнасць прэсы адбываецца найбольшая колькасць канфліктаў. Але ў цы­ вілізаваных грамадствах заў­сё­ ды арбітрам выступае суд, які ёсць там сапраўды незалежнаю і аб’ектыўнай інстытуцыяй. Яшчэ адна важная функцыя – адлюстроўваць маральны стан грамадства, ствараць яго­ны са­ праўдны «партрэт». Што, хіба ў жыцці беларусаў усё кепскае выклікана толькі дзеяннямі ўла­ ды? А пагалоўнае п’янства, а маральная распуста, а агіднае стаўленне дзяцей да бацькоў і наадварот, а сацыяльная лянота і апатыя? Хіба гэта не рысы шмат каго з тых, каго завуць «звычай­ ным» чалавекам? Дык прэса і па­каз­вае народу, які ён ёсць на­ самрэч. Гэта – люстэрка, якое не павінна хлусіць ніколі. Зразумела, што такія дзе­ян­ ні прэсы могуць выклікаць раз­ дражненне, нават варо­жасць да журналістаў. Каму прыемна чуць пра сябе праў­ду? Напрыклад, у ЗША са­цыя­лагічныя даследаван­

ні па­каз­­­ваюць: больш за палову гра­­ма­дзян лічаць, што журна­ лістам «дадзена зашмат волі». Але журналісты павінны ра­ біць сваю справу, нягледзячы ні на што. У гэтым сэнсе ка­жуць нават пра «адзіноцтва» прэсы ў грамадстве. Наступная функцыя меды­яў – асветніцкая. Там, дзе лю­дзі больш ведаюць пра стан эканомікі, наву­кі, пра ўласную гісторыю і сучас­­насць, заўсё­ды больш магчы­масцяў знай­сці найлепшыя выйс­ці са складаных сацыяльных канф­ліктаў. Дый увогуле пісь­ мен­нае грамадства – гэта больш згуртаваны соцыум, які больш паспяхова прымае і выконвае агульныя рашэнні на карысць усяго насельніцтва. Апошнім часам лідарам у гэтым напрамку выступае тэле­бачанне. Тут яго­ ныя маг­чы­масці не параў­наць ні з чым. У яркай і відовішч­ най форме ТБ, як ніякія іншыя медыі, можа несці навуковы і асветніцкі досвед у шырокія колы насельніцтва. Камунікатыўная функцыя ме­дыяў ёсць тое, што пранізвае ўсю іх дзейнасць. Звязваць асо­ бу і грамадства, усталёўваць стасункі паміж рознымі групамі і рухамі ў грамадстве, спрыяць згуртаванасці грамадства вакол вострых надзённых праблем – гэта і ёсць камунікатыўная, на­ ват арганізавальная роля жур­ 9


налістыкі, адно з галоўных яе грамадскіх прызначэнняў. Яшчэ ёсць у журналістыкі функцыі забаўляльная, рэкрэа­­ тыў­ная (адпачынак), геданістыч­ ная (прыносіць задавальненне). Як бачым, шмат функцый у журналістыкі, і ўсе яны цалкам запатрабаваныя гра­мад­ст­вам. Але, вяртаючыся да пачатку на­шай размовы, трэ­ба сказаць, што плённае выкананне сва­ёй мі­сіі медыі могуць ажыццяў­ляць толь­кі ва ўмовах свабоды досту­ пу да інфармацыі і яе вольнага

Прэзідэнт Лукашэнка ўпэўнены, што чалавек мае права выказваць свае меркаванні, але – дома, на сваёй кухні. «Мне поступает информация, что некоторые наши чинуши пытаются закрыть рот людям. Вот этого допустить ни в коем случае нельзя. Человек, отработав свое рабочее время, имеет право в определенных местах, дома, как в настоящем демократическом государстве, выражать свою точку зре­ния, и никто не имеет права этому препятствовать», – заявіў Лукашэн­ ка на нарадзе па абмеркаванні рассле­давання абставін выбуху ў мінскім метро (май 2011 года, цытата паводле афіцыйнага інфармагенцтва БелТА). 10

рас­паў­сюду. Назы­ваючы медыі «чац­вёр­тай ула­дай», сусветная супольнасць сфармулявала пэў­ нае і цвёр­дае ўяўленне, што яны павін­ны быць непадуладныя ні­­ ко­­му – ніводнай з галін дзяр­­жаў­ най улады і дзяржаве ўвогуле. Па ўсім свеце наяў­насць дзяр­ жаўных медыяў раз­глядаецца як недарэчнасць, як прыкмета аўтарытарнага (ці та­та­літарнага) характару ўлады. У ніводнай цывілізаванай краі­не свету няма і не можа быць дзяржаўных ме­ дыяў.


Вітаўт Руднік

Асновы камунікацыі для журналістаў Мы жывём у эпоху гэтак зва­ нага інфармацыйнага грамад­ства, якое выдаткоўвае боль­шую част­ ку сваіх рэсурсаў на здабыванне і апрацоўку інфар­мацыі. Дзякуючы своечасова атры­­ма­­най інфармацыі, людзі на­­бываюць новыя веды, якія да­зва­ляюць ім не толькі змяняць сваё жыццё, але і ўплываць на ін­ шых людзей. Успрыманне людзьмі сучасна­ га свету ў вялікай ступені сфар­

маванае сродкамі масавай ін­фар­­­ма­ цыі. Усяля­кая падзея (па­­лі­тычная, эка­на­мічная, культурная і г. д.) ста­ новіцца знач­най толькі тады, калі пра яе напішуць у газетах, у інтэр­ нэце, пакажуць па тэлебачанні ці распавядуць па радыё. Усё гэта накладае на нас, журналістаў, дадатковую адказ­ насць і ставіць нас перад новымі выклікамі.

Асаблівасці масавай камунікацыі ў глабальнай вёсцы Глабальная вёска, жыхара­ мі якой смела можна назваць усіх нас, прымушае людзей усё больш часу аддаваць на тое, каб «дамовіцца» з «суседзямі-адна­ вяскоўцамі», якой мы хо­чам ба­

чыць нашую сумесную буду­чы­ ню. І тут аніяк не абысціся без масавай камунікацыі – сіс­тэ­мы абмену інфармацыяй з да­па­ могай тэхнічных сродкаў (друка­ ваная прэса, радыё і тэле­бачанне, 11


інтэрнэт) на вялікія і часта адда­ леныя адна ад адной тэрытары­ яльна і каштоўнасна аўдыторыі. Працэс абмену інфармацы­ яй паміж людзьмі (у тым ліку з дапамогай СМІ) перажывае ў апошнія дзесяцігоддзі велізар­ ныя змены. У шмат разоў па­ско­ рыўся працэс апрацоўкі і пера­ дачы інфармацыі. Адлег­ласць, на якую перадаецца ін­фармацыя, увогуле перастала мець значэнне (да прыкладу, рэпартаж з канцэр­ та ўлюбёнага гурта ў Аўстраліі можна назі­раць у рэжыме ан­ лайн у кож­ным беларускім го­ радзе). Інфар­ма­цыя, адрасаваная масавай аўды­торыі, становіцца ўсё больш муль­тымедыйнай, што спрашчае яе разуменне, павяліч­вае прываб­лівасць для атрымальнікаў.

Яшчэ адной з адметнасцяў ма­савай камунікацыі ў эпоху ін­ фармацыйнага грамадства ста­ла інтэрактыўнасць, якая вымагае за­ ангажаванасці чалавека ў пра­цэ­сы абмену інфармацыяй. Сай­ты буй­ ных і маленькіх СМІ змагаюцца за каментары карыс­тальнікаў, роз­ нымі споса­бамі заангажоўваюць іх у напаў­ненне свайго кантэнту. Веданне інфармацыйных па­ трэ­­баў сваёй аўдыторыі, зна­хо­ джанне новых каналаў і спосабаў інфармавання гэ­тай аўдыторыі, падтрымка ста­ла­га кантакту з ёй – вось першачарговыя задачы, якія стаяць сёння перад уладальнікамі і рэдактарамі СМІ па ўсім свеце. Ну а рэдактары, у сваю чар­ гу, увесь час вымушаныя ставіць новыя патрабаванні і задачы для сваіх рэпарцёраў.

Каб застацца на месцы, трэ­ба бегчы ва ўсю моц Гэтая перафразаваная цыта­ та з «Алісы ў краіне цудаў» до­ бра ілюструе галоўную зада­чу, якая стаіць перад многімі жур­ налістамі: хочаш заставацца ў прафесіі і быць паспяховым – увесь час развівайся! Адным з галоўных кірункаў самаразвіцця з’яўляецца ўдаска­ нальванне сваіх камунікатыўных уменняў. Калі вы нешта кажаце, гэта яшчэ не азначае, што вас чуюць. 12

Калі вас чуюць, гэта не азначае, што вас слухаюць. Калі вас слу­ хаюць, гэта яшчэ не сведчыць пра тое, што вас разумеюць. Калі вас разумеюць, то не абавязкова так, як вы думаеце. Гэтае выказванне добра ілю­струе тое, наколькі важным з’яўляецца ўменне падаць ін­ фар­мацыю так, каб яна была цікавай, даступнай і зразумелай нашым чытачам, гледачам, слу­ хачам. Але перад гэтым інфар­


мацыю трэба знайсці, апра­ца­ ваць, абраць адпаведны нашай аўдыторыі спосаб яе перадачы (у якасці тэксту, відэа, фотаздымка, мультымедыйнага матэрыялу, інфа­графікі і г. д.). Давайце зірнём на схему ка­ мунікацыі. Спрошчана гэтую схему мож­ на патлумачыць так: ёсць жур­на­ ліст, які сабраў пэўную інфарма­ цыю, уклаў яе ў тэкст, які патрапіў у выніку да чы­тача. Асноўнымі элементамі пра­па­на­­ванай схемы з’яўляюцца ка­му­­нікатар (у на­ шым выпадку – журналіст), сама інфармацыя, «закадаваная» ў вы­ глядзе словаў, сімвалаў і г. д., ка­ мунікант (у нашым выпадку – чы­ тач), а так­сама зваротная сувязь (у пра­панаванай вышэй схеме яна можа праяўляцца ў рэакцыі чытача на матэрыял журналіста). Самае цікавае і складанае, аднак, адбываецца нашмат ра­ ней за момант, калі мы сядаем за

камп’ютар і пачынаем набіраць тэкст! Зыходным пунктам працэ­ су камунікацыі з’яўляецца ідэя пад­рыхтаваць матэрыял на тую альбо іншую тэму, якая нара­ дзілася ў вашай галаве. Першым крокам да ўвасаблення вашай ідэі ў жыццё стане пад­рыхтоўка да камунікацыі з рэ­дактарам, ад якога будзе залежаць, ці спа­ трэбіцца заду­ма­ны вамі геніяль­ ны матэ­рыял. У час сустрэчы альбо перапіскі з рэдактарам (альбо сваім журналістам-кура­ тарам з рэдакцыі) вам найперш давя­дзецца патлумачыць, дзеля ча­го (а не толькі «пра што») вы збіраецеся падрыхтаваць свой матэрыял. Ад таго, наколькі зра­ зумела і пераканаўча вы змо­ жаце сфармуляваць сваю ідэю, наў­прост залежыць рэакцыя (зва­рот­ная сувязь) з боку вашага сура­змоўцы. 13


Вось адзін з прыкладаў ка­ мунікацыі журналіста-пачат­коў­ ца з рэдактарам на этапе ўзгад­ нення ідэі матэрыялу. Журналіст. Я хачу напісаць ар­ тыкул пра моду. Рэдактар. Пра што канкрэтна? Журналіст. Ну пра тое, што мно­ гія людзі нават не задумваюцца, што ім навязваюць тыя альбо ін­ шыя «модныя» рэчы і трэн­ды, і праз гэта ўсе ходзяць у адноль­ кавых «шмотках» і з аднолька­ вымі тэлефонамі. Рэдактар. А навошта ты хочаш пра гэта напісаць? Журналіст. Дык надакучыла ўжо бачыць усіх у аднолькавых коле­ рах, з аднолькавымі фры­зурамі. Рэдактар. А чым гэты артыкул будзе цікавы нашым чытачам? Журналіст. Ну, можа, хто за­ду­ ма­ецца і захоча стаць «іншым»…

У выніку паўгадзіннай раз­ мовы рэдактар і журналіст да­ мо­віліся, што будзе падрых­­та­ ваны матэрыял пра тое, ці ёсць у горадзе хоць нейкія элементы індустрыі моды (са­лоны моды, модныя паказы), як улічва­юць тэндэнцыі мо­ды ўладаль­ні­кі фір­мовых бу­ты­коў, якое паняц­ це ў сэнс словаў «быць модным» укла­дае мясцовая моладзь і г. д. Атрымаўся цікавы арты­кул, які прачытала вялікая коль­ касць наведвальнікаў сайта гэ­ тага СМІ. Дзеля гэтага, аднак, спатрэ­ білася паўгадзінная размова рэ­ дактара з журналістам. А цяпер уявіце, што рэдактару давялося б аддаваць па столькі ж часу кож­ наму са сваіх штатных і паза­ штатных супрацоўнікаў!

Адсюль парада № 1. Ву­чым­ся фармуляваць свае ідэі вы­разна і лаканічна. Пом­нім, што для рэ­дактара важ­­на зра­зумець не толькі тэма­ тычную нагоду (пра што?), але і вынік (дзеля чаго?). Пасля таго як вы ўзгаднілі з рэдактарам ідэю свайго ма­тэ­ рыялу (альбо атрымалі заданне ад рэдактара падрыхтаваць пуб­ лі­кацыю, прысвечаную ней­­кай тэ­­ме), трэба распачы­наць збор па­­трэбнай інфарма­цыі. Гэта азна­­чае, што вам да­вя­дзецца раз­ маўляць з роз­нымі людзьмі, чы­ таць і ана­лізаваць пэў­ныя даку­

14

менты, на­запашваць па­трэб­ную інфар­ма­цыю, назіраючы за раз­ горт­­­ваннем сітуацыі і г. д. Гэта таксама дзеянні, якія патрабуюць ведання асноваў камунікацыі. Для многіх журналістаў (і не толькі маладых!) першы кантакт з незнаёмым чалавекам з’яўля­ ецца ў пэўным сэнсе стрэсам.


Адсюль парада № 2. Адпа­вед­­ная падрыхтоўка суст­рэчы з лю­дзьмі, якія валодаюць па­трэб­­­най вам інфармацыяй, да­­зво­­ліць вам адчуваць сябе больш упэўнена! Перад тым як сустрэцца з ча­ якія асаблівасці гэтага чалавека лавекам, ад якога вам па­трэбна ведаюць вашы ка­легі і г. д.); інфармацыя: • узгадніце час і месца сустрэчы, • вызначыце для сябе мэту суст­ яе працягласць; рэ­чы (тое, што вы ў выніку хо­ • падрыхтуйце пералік пытан­ ча­це ад яе атрымаць). Пры няў, якія збіраецеся задаць пад­ неабход­насці ўзгадніце гэта са час сустрэчы. Варта праранжа­ сваім рэдактарам; ваць гэ­тыя пытанні, каб паспець • даведайцеся як мага больш пра за­даць найбольш важныя з іх! чалавека, з якім збіраецеся суст­ Адным з самых галоўных рэцца (як завуць, якую зай­мае інструментаў працы журналіста пасаду, як ён звязаны з тэмай, з’яўляюцца пытанні. У іншых якая вас цікавіць, якія асцярогі ў част­ках гэтага дапаможніка вы яго могуць быць у дачыненні да сустрэнеце шмат пара­даў датыч­ журналістаў, ці сустракаўся з ім на таго, як іх фармуляваць, калі хтосьці з іншых супрацоўнікаў, задаваць і г. д. Пакуль жа сфармулюем пара­ду № 3. Добра сфарму­ля­ванае пытанне дае больш шан­саў атрымаць патрэбны адказ. Пры гэтым трэба помніць, што ўсё, што мы кажам, у тым ліку і нашыя пытанні, якія мы лічым дасканалымі, не заўсё­ ды могуць дэкадавацца («рас­

шыфроўвацца») так, як мы гэта­ га хочам. Таму будзьце гатовымі перафразоўваць свае пытанні, задаваць дадатковыя і г. д.

Парада № 4. Помніце пра зва­ротную сувязь. Мэтай камунікацыі з на­ шы­­мі суразмоўцамі з’яўляец­ца атрыманне зваротнай сувязі ў выглядзе патрэбнай нам інфар­ мацыі. Дзеля гэтага трэба не толькі задаваць пытанні, але і

«весці» суразмоўцу (да­памагаць канцэнтравацца на галоўным, трымаць у рэчышчы тэмы і г. д.), падтрымліваць зрокавы кантакт з ім, дэманст­раваць сваю ўвагу і прыёмы актыўнага слухання.

15


Вучымся «прыёмам» Вось некалькі прыёмаў, за­ сваенне якіх дапаможа вам атры­ маць патрэбную інфарма­цыю ад свайго суразмоўцы. Канцэнтрацыя ўвагі на суразмоўцы Прыгадайце сітуацыю, калі вы слухаеце чалавека, які рас­па­ вядае нешта вельмі важнае для вас. Па якіх прыкметах старонні назіральнік мог бы вы­значыць, што вы слухаеце гэтага чалаве­ ка ўважліва? На­пэўна, гэта быў бы зрокавы кантакт, поза вашага цела (звычайна крыху нахіленая ў бок суразмоўцы), ківанне гала­ вой, неперабіванне суразмоўцы і г. д. Чалавек, які бачыць, што тое, што ён кажа, – важнае для вас і вы гатовы слухаць далей, можа распавесці вам значна больш, чым вы ад яго чакаеце! «Вядзенне» суразмоўцы Многія суразмоўцы маюць схільнасць адыходзіць ад тэ­мы і пачынаць разважаць на тэмы, якія вас не вельмі зараз цікавяць. У такім выпадку ад маўклівага выслу­ хоўвання не­па­трэбнай інфармацыі трэба рашуча адмовіцца! «Гэта ўсё вельмі цікава, але давайце вернемся да тэмы…» – гэта пры­клад аднаго са спосабаў вырашэння сі­ туацыі, які мо­жа дапамагчы сураз­ моўцы сфаку­савацца на тым, пра што вы дамовіліся размаўляць. 16

Часам здараецца, што ваш су­­­­­раз­моўца спрабуе сам «вес­ ці» раз­мо­ву – задае яе новыя кі­ рун­­­­кі, пачынае цікавіцца: «А што вы пра гэта думаеце?» і г. д. У такім выпадку ў карэкт­ най фор­ме трэба нагадаць ча­ лавеку, у якіх ролях вы з ім зна­ ходзіцеся, што вы – журналіст, задачай якога з’яўляецца інфарма­ ванне грамадст­ва пра важныя па­ дзеі, меркаванні экс­пертаў датыч­ на гэтых падзей і г. д. У вашага суразмоўцы мо­ гуць быць свае мэты размовы з вамі (напрыклад, выкарыс­таць вас для абня­слаўлення свайго палітычна­га апанента альбо кан­ курэнта па бізнесе), і таму ён можа імкнуцца захапіць іні­цыятыву ў свае ру­кі. Помніце, што «вядоў­ ца» – вы і гэта вам неабходна да­ сягнуць сва­ёй мэты – атрымаць тую ін­­фар­­ма­цыю, дзеля якой вы іні­­­­цыя­­валі гэтую размову. Канцэнтрацыя на галоўным Яшчэ адным выпрабаван­ нем, якое можа вас чакаць пад­час інтэр­в’ю, з’яўляецца схіль­насць ваша­га суразмоўцы да празмер­ най канцэнт­рацыі на другасных дэталях, адхі­лен­не ад галоўнай думкі. У такім вы­падку таксама трэба дзейнічаць рашуча. Па­ прасіце свайго суразмоў­цу яшчэ раз засяродзіцца на галоў­ным. «Якую асноўную думку вы ха­целі


перадаць?» – гэта толь­кі адзін з прыкладаў пытання, якое вы мо­ жаце задаць, калі адчуваеце, што суразмоўца «губляе» думку. Перыфраза Гэты прыём актыўна­га слу­ хан­­­ня добра выкарыстоў­ваць у выпад­ках, калі вы сум­няваецеся, ці добра зразумелі свайго сураз­ моўцу. Сут­насць гэтага прыё­ му заключаецца ў тым, што вы сваімі словамі пера­фразоўваеце тое, што ска­заў ваш суразмоўца,

каб упэў­ніцца, што зра­зумелі яго слушна. • Ці правільна я разумею, што ўжо ў наступным месяцы па­ лік­лініка будзе зачынена на ра­ монт? • Вы мелі на ўвазе, што не бу­ дзеце браць удзел у наступ­ных выбарах? Выкарыстанне такой тэхні­ кі часта дапамагае журналістам пазбегнуць такой прыкрай па­ мыл­кі, як няслушнае тракта­ ванне атрыманай інфармацыі.

Парада № 5. Форма мае значэнне! Калі ўся неабходная вам ін­ фармацыя сабраная і дум­кі рвуц­ ца на паперу, яшчэ раз падумай­ це, для каго вы піша­це і ў якім выглядзе вашая аўды­торыя най­ лепей успрыме матэрыял. Зусім нядаўна мне ў рукі па­тра­­ піў бюлетэнь, адрасаваны пен­­сія­­ нерам. Дробны шрыфт, ма­­лень­кія невыразныя здымкі – нават у мяне, чалавека з някеп­скім яшчэ зрокам, жадання глыбо­ка пазнаёміцца з такім выданнем не ўзнікла. Сучасная журналістыка да­ зва­­­­ляе карыстацца шырокім

вы­­ба­­­рам спосабаў афармлення свай­­­го матэрыялу. Гэта можа быць добра ілюстраваны арты­ кул для друкаванай версіі газе­ ты і муль­ты­медыйны матэрыял на ана­ла­гічную тэму для інтэр­ нэт-версіі таго ж выдання, куды ўвойдуць і знятае вамі відэа, і аўдыяфайлы з галасамі геро­ яў артыкула, і інфа­графіка. Га­ лоўнае – каб усё гэта адпавядала асаблівасцям і магчы­масцям ва­ шай аўдыторыі, спрыяла разу­ менню ёю зместу інфармацыі.

Бар’еры непазбежныя Прапанаваная вышэй схе­ ма камунікацыі простая толькі на першы погляд. Насамрэч яе ўскладняе вялізная колькасць пера­шкодаў, якія замінаюць лю­ дзям разумець адно аднаго.

Вось асноўныя віды бар’е­ раў у камунікацыі, з якімі мо­ гуць су­ты­кацца і журналісты: • сацыяльныя (прадстаўнікі раз­­ на­стайных сацыяльных, пра­фе­сій­ ных альбо рэлігійных групаў часта 17


не проста па-рознаму ўспры­маюць адны і тыя ж па­няцці, але маюць адрозны света­погляд); • псіхалагічныя (існуюць пэў­ ныя асаблівасці асобы: харак­тар, тэмперамент. Чалавеку імпуль­ сіўнаму, халерыку досыць цяж­ка доўга слухаць манатонныя выка­ званні спакойнага флегма­тыка); • фізічныя (цёмна, далёка, душ­ на і г. д. Да прыкладу, чалавек, якому холадна, наўрад ці згод­ зіцца раз­горнута адказваць на вашае пы­тан­не зімой на вуліцы). Псіхолагі называюць асноў­ ныя прычыны, якія ўскладняюць працэс перадачы інфармацыі: • стэрэатыпы – спрошча­ныя дум­кі датычна асобных людзей альбо сітуацыяў. Стэрэа­тыпы мо­ гуць быць у журналіста ў дачы­ ненні да кагосьці і наадварот; • «прадузятыя ўяўленні» – схільнасць адкідаць усё, што супярэчыць уласным поглядам, што з’яўляецца новым, незвы­ чай­ным («Мы верым таму, у што хочам верыць»); • кепскія стасункі паміж людзь­ мі. Калі вашае стаўленне да ча­ лавека варожае (ці наадварот), то арганізаваць размову з такою асобай і атрымаць патрэбны для вас вынік будзе вельмі складана; • адсутнасць увагі і інтарэсу з боку суразмоўцы. Цікавасць уз­ нікае тады, калі чалавек разу­мее значэнне інфармацыі для сябе. Напрыклад, з дапамогай пе­ра­ дадзенай вам інфармацыі можна 18

атрымаць патрэбны вынік альбо папярэдзіць непажаданае развіц­ цё падзей; • звычка рабіць высновы пры адсутнасці дастатковай коль­ касці фактаў; • памылкі ў пабудове вы­каз­­ ванняў: няслушны выбар сло­ ваў, складаная мова, слабая ар­гу­ ментацыя, нелагічнасць, блы­­­­та­­­­ныя пытанні і г. д.; • кепскі выбар стратэгіі і так­ тыкі зносінаў (не з тым чалаве­ кам дамовіліся на сустрэчу, не на той тэме сфакусаваліся, не ў патрэбным парадку пачалі зада­ ваць пытанні і г. д.). Веданне гэтых бар’ераў не засцерагае нас ад магчымых складанасцяў, але дае дадатко­ выя шансы на выкананне нашай працы больш прафесійна і з мен­ шымі рызыкамі. Такім чынам, калі мы хо­ чам застацца і далей развівацца ў журналістыцы, нам увесь час трэ­ба працаваць над сваімі ка­ му­­ні­катыўнымі здольнасцямі: умен­­нямі дакладна фармуля­ваць і, пры патрэбе, аргументаваць свае думкі, задаваць пытанні, ка­ рыс­тацца тэхнікамі актыўнага слу­хання, выбіраць адпаведныя сваёй аўдыторыі спосабы пера­ да­чы інфармацыі. Многія карысныя парады, якія наўпрост ці ўскосна тычацца гэ­ тых уменняў, вы прачытаеце ў ін­ шых частках нашага дапаможніка.


Аляксандр Коктыш

Крыніцы інфармацыі для журналістаў «Самае сумнае – гэта пачуць ад рэпарцёраў: “Не магу высвет­ ліць”. Што ж, можа, сапраўды не мог. Але куды радзей праўдай аказ­ваюцца словы, якія тут жа дадаюць: “Дзе толькі ні пытаўся”. У 99 выпадках са 100 можаце быць цалкам упэўнены, што пытаўся ён не ўсюды – напэўна, ёсць як мінімум пара месцаў, дзе варта было папытацца яшчэ. Дзесьці вас дакладна чакае патрэбная інфармацыя. Вось залатое правіла: не адчайвайцеся – пытайцеся. І вы самі бу­дзеце ўражаныя падаспелай дапамозе», – сцвярджаў вядомы бры­ тан­скі журналіст Д. Рэндал. Журналісцкі тэкст пачына­ ец­ца з ідэі – вашай ці галоў­нага рэдактара. Далей распра­цоў­ва­ец­ ца кампазіцыя матэ­ры­я­лу, і пры­ ходзіць час паду­маць, а дзе і як вы будзеце шу­каць неабходную інфармацыю для яго. З вызначэння мэты ў ідэале павінна пачынацца кожная пра­ца. Ад таго, якая задача пастаў­лена, залежаць характар ін­фар­мацыі, што вам трэба сабраць, яе крыні­ цы і метады апрацоўкі, глыбіня

аналізу праблемы. Зра­зу­мела, што недастаткова вызна­чыць мэту проста – напрыклад, «патрэбна поўная інфармацыя пра выбух на ваенным заводзе N». У такім выпадку вы адразу аўтаматычна трапляеце ў пастку «ўсёеднасці», калі вас будуць засыпаць падра­ бязнасцямі і дэта­лямі, якія для вашага вы­дан­ня і яго чытачоў альбо абса­лютна не патрэбныя, альбо не зашкодзяць, але не ў такім аб’ёме. 19


Неабходна дакладна ўяў­ляць, пра якую праблему і ў якім ракур­ се вы хочаце напісаць ме­на­віта для вашай чытацкай аўды­торыі. Дастаткова тыповая сітуа­цыя: вам даюць рэдакцыйнае задан­ не па тэме, у якой вы не абазна­ ныя (не «бум-бум» ці «не ў зуб нагой»), і нічога не гавораць пра неабходныя крыніцы інфармацыі. Задайце сабе такія пытанні: колькі часу ў вас пойдзе на пад­ рыхтоўку матэрыялу, якім будзе жанр (зразумела, што ўмовы працы над кароткай навіной і ана­літычным артыкулам будуць роз­­нымі), наколькі сур’ёзна вы маеце намер паглыбляцца ў дадзеную праблему (то бок у якой ступені асабіста вы ў ёй зацікаўленыя). На пачатковым этапе можна сфар­ муляваць мэту наступным чы­ нам – «растлумачыць сутнасць праблемы і зразумець магчымыя шляхі яе вырашэння». Па меры вывучэння рознага кшталту

інфар­мацыі мэта павінна быць вызна­чаная больш канкрэтна. І пасля ўсяго гэтага сфарму­ люйце для сябе тыя крыніцы інфармацыі, якія вам патрэбныя і якія вам пад сілу, каб пасля дарэмна не марнаваць вашы час і сілы, а таксама не сарваць рэдакцыйныя планы ды спраў­ дзіць чытацкія чаканні. Крыніца інфармацыі ў жур­ на­лістыцы – гэта суб’ект дзей­­ насці або аб’ект падзеі, з якімі журналіст уваходзіць у цеснае ўзаемадзеянне з мэтай атрымання патрэбных звестак пэўнага харак­тару. Максімальна дакладнае вы­ зна­чэнне мэты і будучых кры­ ніц інфармацыі дапаможа зразу­ мець, якога кшталту звесткі вам спатрэбяцца і куды неабходна па іх звяртацца, як слушна скласці пісьмовы запыт у дзяржаўную арганізацыю і трапна весці раз­ мову з тым ці іншым экспертам, сведкам падзеі ці здарэння.

Існуюць наступныя крыніцы інфармацыі 1. «Афіцыйныя»: • дакументы (асобна вылуча­ юцца статыстычныя звесткі, вы­ ні­кі следства, розныя зводкі); • заявы, каментары чыноўні­каў дый іншых афіцыйных асоб, а таксама інтэрв’ю з імі; • прэс-рэлізы дзяржаўных струк­ тур; • сайты афіцыйных устаноў. 20

2. «Неафіцыйныя»: • уласныя інфарматары; • інтэрв’ю з суразмоўцамі, што не з’яўляюцца афіцыйнымі асо­ бамі; • чуткі, плёткі; • інфармацыйныя агенцтвы, дру­ каваныя СМІ; • інтэрнэт; • даведачная літаратура;


• вынікі сацыялагічных апы­тан­ няў; • вынікі ўласных эксперы­мен­таў і назіранняў. Найбольш важнымі і папу­ лярнымі пры фармаванні журна­ лісц­кага тэксту лічацца на­ступ­ ныя крыніцы інфармацыі:  Дзяржаўныя арганізацыі – мі­ ліцыя, хуткая дапамога, пажар­ ная і аварыйныя службы, ДАІ, суды, якія назапашваюць інфар­ мацыю і дазваляюць даведацца пра падзеі, якія адбыліся ў гра­ мадстве, дзя­куючы сваёй спра­ ваздачнасці і пастаяннай фікса­ цыі звестак розна­га кшталту.  Інфармацыйныя агенцтвы – гэта службы, якія забяспеч­ваюць журналісцкую дзейнасць «сы­ рым», фактычным матэрыялам. Інфар­ма­цыйныя агенцтвы про­ ста паве­дамляюць пра тую ці ін­ шую дзею і самастойна ў кантакт з аўдыторыяй не ўступаюць.  Глабальная сетка інтэр­нэт – дастаткова танны і магут­ны механізм, які дазва­ляе зада­ вальняць патрэбы жур­на­лістаў у інфармацыйных рэ­сурсах роз­ нага кшталту. Ён змяш­чае шмат цікавай і карыс­най ін­фар­мацыі, умацоўвае су­вязь і ўзгодненасць паміж журна­ліс­тамі. Таксама ён дазваляе хут­ка і надзейна ўва­ ходзіць у кантакт з іншымі жур­ налістамі і іх інфармацыйнымі крыніцамі, якія знаходзяцца на розных адлег­ласцях.

 Чалавек – асноўнае звя­но ў сіс­тэме атрымання важ­най і мак­ сімальна дакладнай інфар­мацыі. Ён з’яўляецца вы­дат­ным нось­ бітам звестак, якія запатрабава­ ны ў колах журна­ліс­таў. Чала­ век – гэта таксама і транслятар інфармацыі, якую ён назіраў і вывучаў. З мэтай яе атрымання журналісты право­дзяць інтэрв’ю і анкетаванне або апытанне.  Зносіны журналістаў з ка­ле­­ га­мі «па цэху» – невычэрпная крыніца патрэбнай інфармацыі, якая можа навесці на думку, ад­ крыць факты і ўдакладніць ва­шу канцэпцыю ці бачанне сітуа­цыі. Назіранне і эксперымент –  крыніцы, якія дазваляюць максі­ мальна дакладна вывучыць з’яву ў цэлым, а не асобныя яе аспекты. Са звычайнымі інфармата­ рамі праблем, як правіла, не ўзнікае, сцвярджае ў кнізе «Да­ веднік для журналістаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы» Малькальм Ф. Мэлет. Праблемы «могуць паўстаць пры інтэрв’ю­ яванні людзей, якія рэдка (калі наогул калі-небудзь) маюць зносіны з прэсай. Ім варта паве­ даміць, што вы шукаеце інфарма­ цыю, якая будзе апублікаваная. І рэпарцёр, і інфарматар аба­ вязаны ведаць, на якіх умовах даец­ца інфармацыя. Афіцыйныя асобы часта даюць звесткі, мяр­ куючы, што ў якасці крыніцы будзе прыведзена не канкрэтнае 21


Парада эксперта

Андрэй Бастунец намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў

Ёсць крыніцы інфармацыі, а ёсць кры­ ніцы дэзінфармацыі. Праблема ў тым, што не заўсёды проста адрозніць першыя ад другіх. Таму інфармацыю нават з самых, здаецца, надзейных крыніц трэба правяраць. І пераправяраць. Каб замест эксклюзіўных звестак не выдаць чытачу банальны піяр ці «зліў» з далёкасяжнымі мэтамі. Мэтай зліву, дарэчы, можа быць і «падстава» выдання ці журналіста. Таму час ад часу журналісту прыходзіцца бараніцца ад сваіх інфарматараў. Але ў першую чаргу ён мусіць іх абараняць. Гэта не толькі этычная, але і прававая норма. Нават у Беларусі, пры неспрыяльных заканадаўстве і практыцы яго выкарыстання, трэба імкнуцца да захоўвання канфідэнцыйнасці крыніц інфармацыі. Калі, канешне, разлічваеце атрымліваць эксклюзіўныя звесткі і надалей.

22

імя, а, напрыклад, спасылка на нейкую «высокапастаўленую афі­ цый­­ную асобу». Яны мо­гуць да­ ваць інфармацыю і та­кім чынам, што пазнаць іх у апублікаваным матэрыяле будзе немагчыма, а гэта азна­чае, што вы ўвогуле не зможаце спаслацца на крыніцу. Вельмі часта інфарматар дае вам звесткі «не для друку», ма­ ючы на ўвазе, што вы не маеце права імі скарыстацца. У гэтых выпадках трэба быць вельмі абачлівымі. Як правіла, такую інфармацыю не варта пры­маць, паколькі яна звяжа вам рукі. І калі вам удасца ў далейшым атрымаць тыя ж звесткі дзе-не­ будзь яшчэ, пер­шы інфарматар вырашыць, што яму здрадзілі, альбо ён заба­роніць вам выкары­ стоўваць іх». Малькальм Ф. Мэлет пад­ крэслівае: здараюцца сітуацыі, калі інфармацыя «не для дру­ку» можа дапамагчы вам у ства­рэнні артыкула ці іншага матэрыялу. Пастаўцеся да па­чу­та­га разваж­ ліва, парайцеся з рэдактарам. «Часам інфар­ма­тар залішне па­ лахлівы, але пасля неабходнай “страхо­вач­най” пераправеркі зве­ стак пра вас можа пагадзіцца на апу­блікаванне дадзенай ім інфар­ мацыі, – заўважае Малькальм Ф. Мэлет. – Здараюцца выпад­кі, калі рэпарцёру трэба адразу папярэ­ дзіць інфарматара: “Калі гэта не для друку, я не хачу гэтага чуць”.


Узаемадачыненні з інфарма­ тарам могуць быць складанымі праз тое, што ў мінулым у яго быў негатыўны досвед працы з журналістамі і цяпер ён не ве­ рыць ніводнаму з іх. Гэтую пе­ рашкоду можна пераадолець толькі заваяваннем добрай рэ­ пу­тацыі, г. зн. сумленнасцю і прафесіяна­лізмам». І яшчэ адна парада ад зна­ камітага эксперта: пры падрых­

тоўцы матэрыялу ніколі не забы­ вайце на працу з даку­мен­там. «Ён уяўляе каштоўнасць сам па сабе, пацвяр­джаючы або ставячы пад сум­неў тую інфармацыю, якую вы здабылі з дапамогай інтэр­в’ю ці назіран­­няў. Да таго ж дакумент з’яўляецца неабходнай падтрымкай, калі хтосьці спрабуе абвергнуць ваш матэрыял», – падкрэслівае Малькальм Ф. Мэлет.

ЯК ПЕРААДОЛЕЦЬ «ПАДВОДНЫЯ КАМЯНІ», ПРАЦУЮЧЫ З КРЫНІЦАМІ ІНФАРМАЦЫІ Стаўцеся з пэўнай доляй асцярожнасці да меркавання як «дзяржаўнага», так і «не­дзяр­­ жаўнага» эксперта. Першы можа насуперак аб’ектыўным фактам і развазе стаць на пазіцыю захоўвання дзяржаўных інтарэсаў. На меркаванні другога, які б «незалежны» ён ні быў, заўсёды ўплывае асабістая па­зі­цыя: ці то палітычныя пера­кананні, ці то навуковыя. Эксперты ўвогуле рэд­ка бы­ ваюць сапраўды незалеж­ны­мі. Найчасцей яны працуюць альбо ў нейкай камерцыйнай арганіза­ цыі (і тады, хутчэй за ўсё, будуць абараняць яе інтарэсы), альбо ў навуковай установе (і, верагодна, не пой­дуць супраць меркавання кі­раў­ніцтва інстытута), альбо ў дзяржаўнай структуры (і бу­дуць адстойваць пазіцыю чы­ноў­нікаў).

Асцярожна стаўцеся да рэз­­кіх эмацыйных ацэнак з бо­ку ўдзельнікаў розных бакоў канфлікту. Гэта не значыць, што такія думкі трэба ігнараваць, але бу­ дзьце ўважлівыя: часам за эмо­ цыямі губляецца сутнасць пра­ блемы. Вельмі пільна стаўцеся да рознага кшталту «сенсацый» – ці то да «ўнікальнай тэхналогіі», ці то да «геніяльнага твора мала­дога аўтара». Такую інфармацыю заў­ сёды старайцеся дадаткова пра­ вяраць. Дый увогуле ўсе звест­кі трэба пераправяраць, асаб­ліва калі ёсць хоць які сум­неў у іх праўдзівасці. Правіла адлюстра­ вання ў СМІ пазіцый двух бакоў ніхто не адмяняў. Не ганіцеся за максімальна вялікай колькасцю апытаных чыноўнікаў, экспертаў, дзейных асоб дый інш. Максімалізм у та­ 23


кой справе заварвае «кашу» не толькі ў вашай галаве, але по­ тым, пасля выхаду матэрыя­лу ў свет, у галовах вашых чытачоў. Майце на ўвазе, што важ­ ная інфармацыйная нагода пры­­­ му­шае «рыць» вашых ка­лег з

выданняў-канкурэнтаў, і вельмі шмат залежыць ад вашай па­ дрыхтаванасці да гэ­тай бараць­ бы, аператыўнасці пры зборы неабходных звестак і меркаван­ няў па сутнасці вы­зна­чанай вамі праблемы.

НЕБЯСПЕКІ ПРАМЕЖКАВАГА ЭТАПУ ЗБОРУ НЕАБХОДНАЙ ІНФАРМАЦЫІ Вы быццам бы апыталі ўсіх патрэбных рэспандэнтаў, сабралі неабходную фактала­ гіч­ную базу, але не ўзнікае патрэбнай сістэмнасці, лагіч­ нас­ці і ўпэўненасці ва ўласных дзеяннях. Задача гэтага этапу – выя­віць сэнс, значэнне сабранай інфар­ мацыі: лічбаў, фактаў, дакумен­ таў. Калі да гэтага вы кіраваліся ў працы пытаннем «што адбы­ ваецца?», то зараз вас павінна хваляваць пытанне «што ўсё гэта значыць?». Кожны асобны факт – толькі фрагмент агульнай карці­ ны. Менавіта на этапе апрацоўкі інфар­мацыі атрыманыя раней звесткі павінны «зліцца» ра­зам. Для гэтага неабходна суад­несці здабытыя фрагменты інфар­ма­ цыі, зразумець, якіх яшчэ звес­ так не хапае, і дадаць у вашу «карціну» тыя «пазлы», якія ў ёй пакуль адсутнічаюць.

24

Калі ў вас саміх не хапае ра­ шучасці, кругагляду, інтэлекту, у рэшце рэшт, звычайнага жур­ налісцкага досведу, не саро­мей­ цеся звярнуцца да «ста­рэйшых» таварышаў, у тым лі­ку да галоўна­ га рэдактара. Ме­навіта апошні ў першую чаргу зацікаўлены, каб атрымаць ад вас актуальны, якас­ ны, чыта­бель­ны тэкст. Дарэ­чы, у гэтым зацікаўлены вы самі і вашы чытачы. У дадзеным выпадку якраз зусім не сорамна звяртацца па дапамогу. Нашмат горш атры­ маецца, калі вы будзеце пра­ цаваць далей над вашым тэкс­там у няслушна выбраным рэчышчы. Вось тады ў канчат­ковым вы­ніку панясуць страту ўсе: чыта­чы, галоўны рэдактар, ваша выдан­ не, ну і, канешне, вы самі і ваш аўтарытэт у рэдакцыйным ка­ лектыве.


Эдуард Мельнікаў

Выбар тэмы і яе распрацоўка Адна з найважнейшых праб­лем прафесійнай журналіс­тыкі – по­ шук і выбар тэмы журналісцкага матэрыялу. Па наяўнасці (ці ад­ сут­­насці) дак­лад­най тэмы публі­ кацыі мож­на меркаваць пра сту­ пень кваліфікацыі журналіста. Калі нават нехта спытае: «А хіба бываюць матэрыялы, якія не ма­ юць выразнай тэмы?» – можна з упэўненасцю адказаць: «Яшчэ колькі!» Вельмі часта аўтар, звяр­ таючыся да цікавага матэрыялу ці нават намацаўшы актуальную праблему, надалей не спраўляец­ ца са сваёй задачай. Гэта выяўля­ ецца ў выпадковасці сабраных фактаў, размытасці асноў­най дум­ кі, адсутнасці даклад­ных доказаў і высноваў. У большасці выпадкаў за тэму прымаюць той матэрыял,

які трапляе ў рукі. Напрыклад, прыходзіць малады рэпарцёр да рэдактара і кажа: «У мястэчку жыве хлопец, які працуе груз­ чыкам у краме. Але адметнасць у тым, што ўсе свае невялікія грошы ён выдаткоўвае на тое, каб канструяваць… тэлескопы! Па начах гэты хлопец сядзіць і назірае за зорным небам. Нават нейкую новую зорку адкрыў. Вось гэта тэма!» І вельмі здзіўля­ ецца, калі чуе ад спрактыкавана­ га рэдактара: «Гэта не тэма. Гэта толькі матэрыял, даволі цікавы. Тэму яшчэ трэба распрацаваць». І тады малады журналіст пачынае распытваць сяброў і задумвацца сам, што ж такое на­ самрэч тэма. За адказам давайце спачатку звернемся да аўтарытэтаў. 25


Узгадаем, што раіць вядо­мы шведскі журналіст Эрык Фіхтэ­ ліус у сваёй знакамі­тай кнізе «10 запаветаў журналістыкі». Аўтар прыво­дзіць прыклад: спя­ кота, якая напаткала краіну, можа быць пададзена з розных пунк­ таў гледжання. Спякота – гэта: 1) бяда для фермераў; 2) вы­ датныя ўмовы для адпачынку; 3) добрая кан’юнктура для ганд­ ляроў марожаным і рознымі на­ поямі; 4) паспяховы сезон для турыстычных агенцыяў у вашай краіне; 5) няўдачны перыяд для турагенцыяў, што спецыялізу­ юцца на турыз­ме ў паўднё­выя краіны. У спе­цыя­лізаваным часопісе «Оптыка» аднойчы з’явіўся арты­кул «Спякота як стрэс для кантактных лінзаў». Чаму не тэма? На гэтым прыкладзе добра бачна, што нараджэнне тэмы хутчэй залежыць ад таленту журналіста суадносіць факты і асэнсоўваць праявы жыцця, чым ад шанцу напаткаць цікавы матэрыял. Дэвід Рэндал у сваёй шыро­ кавядомай кнізе «Уні­вер­сальны журналіст» так фар­мулюе пра­ блему пошуку тэмы: «Самая важ­ ная частка працы – гэта тое, што адбываецца ў вас у галаве паміж заканчэннем збору матэрыялу і тым імгнен­нем, калі будзе на­ пісана першае слова. Вам трэба падумаць і вырашыць, пра што 26

будзе артыкул і як яго зрабіць… Не мае значэння, наколькі вы па­ спяхова навыдумлялі квяцістых фраз і мудрых заўваг: калі вы не маеце дакладнага ўяўлення пра тое, што хочаце сказаць, гэта абавязкова вы­ле­зе вонкі». Дэвід Рэндал на­стой­ліва раіць шу­каць су­вязь выпадковага (нейкая па­ дзея) з заканамерным, вузка­ спецыяль­нага – з этыч­ным, тым, што цікавіць большасць чыта­ чоў. Ён таксама падкрэслівае, што дакладная задума адбіва­ ецца і ў выбары жанру будучай пуб­лікацыі. Каб знойдзены матэрыял зрабіўся падмуркам для знахо­ джання тэмы, трэба адказаць са­ мому сабе на наступныя пы­тан­ ні: «Што (не пра што, а менавіта што) я хачу сказаць чытачу (гледачу)? Чаму я хачу гэта рас­ павесці? Каму гэта можа быць цікава?» Калі журналіст не знайшоў адказаў на такія пытанні, то атрымаецца штосьці накшталт таго, што можна прачытаць у не­ каторых беларускіх газетах. Вось прыклады.


Газета «Авангард» (Буда-Кашалёва)

ЗВУЧАТ ОТ СЕРДЦА ГОЛОСА Уже более 2 лет при территориальном центре социального обслуживания населения действует фольклорный коллектив «Веснянка». По итогам районного конкурса за духовное возрождение «Рождественская звезда» в нынешнем году в номинации «За активный образ жизни, поездки с концертами в отдаленные сельские населенные пункты района, умение организовать свое свободное время, участие в районных мероприятиях» фольклорный коллектив был удостоен специального приза. В составе коллектива 12 человек. Название «Веснянка» глубоко символично. По словам Ирины Куницы, веснянками ранее называли песни, которыми зазывали весну. Каждый из участников коллектива — кладезь народной мудрости. Уважение к уникальности и традиционной культуре белорусов, любовь к родному краю живут в сердцах и душах всех артистов коллектива. Выступая в населенных пунктах района, его участники занимаются сохранением, возрождением и развитием самобытной народной культуры. В репертуаре коллектива самые разнообразные белорусские народные песни, бытующие на Будакошелевщине. В настоящее время «Веснянка» готовится принять участие в областном фестивале народного творчества «Спадчына», который состоится в октябре в Лоеве. Хочется пожелать коллективу достойно представить наш район.

КУКУРУЗНЫЙ СТЕБЛЕВОЙ МОТЫЛЕК ПРОЯВИЛ АКТИВНОСТЬ В нынешнем году на полях района проявил активность кукурузный стеблевой мотылек. Для защиты необходимо было применять комплекс мероприятий. В то же время немалую роль играет культура, которая взращивалась на той же площади годом ранее. Так, использование озимой пшеницы способствует созданию неблагоприятных условий для развития кукурузного мотылька и других вредителей. Повышению устойчивости растений способствуют также фосфорно-калийные удобрения. По словам заместителя начальника инспекции Александра Асипёнка, сейчас эффективными могут быть уничтожение на посевах повреждаемых культур грубостеблевых сорняков, уборка кукурузы на низком срезе (не выше 10 см) с измельчением стеблей, использование последних до мая следующего года. Газета «Белорусская нива»

ХВАТАЕТ РУК, ЧТОБЫ ПЕРЕБРАТЬ ВЕСЬ ЛУК Не менее 30 тысяч тонн репчатого лука планируют собрать в этом году аграрии Гомельщины — основные производители этой культуры. Полным ходом идут уборочные работы в овощеводческом хозяйстве КСУП «Нивы» Жлобинского района. Спрос на лук большой. Нивские овощеводы реализовали уже более 80 тонн продукции. Нарасхват идет лук и на традиционных осенних сельскохозяйственных ярмарках, которые проходят в Жлобине. С утра до вечера кипит работа на овощном сортировочном пункте хозяйства. Помощник главного агронома сельхозпредприятия Татьяна Король принимает продукцию с поля, следит за тем, как она сортируется, а затем отправляет ее потребителю. Татьяна Васильевна рассказывает: – Ежедневно мы отгружаем на продажу по нескольку тонн лука. Рабочих рук хватает. Привлекаем горожан, а также своих пенсионеров. Постоянно помогают хозяйству и бывшие его работники. На снимке: работает сортировочный конвейер.

27


Прачытаўшы такое, давай­ це самі сабе шчыра адкажам, ці трэба друкаваць такія матэ­ рыялы, што яны даюць розуму і сэрцу чытача. Анічога! У тэме, якую сфармуляваў для сябе журналіст, як у фоку­се, павінна быць намацана трыва­ лая сувязь: • канкрэтнага з тыповым; • прыватнага з грамадскім; • вузкапрафесійнага з агуль­ на­чалавечым; • тэхнічнага (тэхналагіч­на­га) з этычным. Гэта, канешне, не значыць, што ў кожным артыкуле павін­на змяшчацца нейкая «мараль» ці філасофстваванне. Але шы­ро­кі, творчы погляд на праяву жыц­ ця ці праблему дазволіць заўва­ жыць і паказаць такія факты, якія няўзброеным вокам проста не ўбачыш. Складанасць задачы журна­ ліста палягае ў тым, каб заўсёды знайсці «чалавечае» вымярэнне той ці іншай грамадскай ці тэх­ нічнай праблемы. А калі так, то поглядаў на матэрыял можа быць бясконца шмат. І трэба абраць штосьці адно. Можа, наступным разам – не­шта іншае. Але так­ сама адно. Дададзім да гэтага, што часта журналіст вымуша­ ны ба­чыць падзею вачыма сва­ ёй аўдыторыі, а гэта такса­ма па­ трабуе дадатковай «каліб­роўкі» разнастайнага ма­тэрыя­лу. Напэў­ 28

на, прыклады Эрыка Фіхтэліуса пераканаўча пра гэта сведчаць. У гэтым і ёсць найвялікшы сакрэт прафесійнага падыходу да выпрацоўкі тэмы. Часта бач­ на, як журналісты бяруць нейкі актуальны матэрыял і пераказ­ ваюць яго вельмі агуль­на, без канкрэтных фактаў, лёсаў, улас­ ных назіранняў, фарбаў. У гэтых выпадках кажуць, што журналіст так і не здолеў збегчы з «лесвіцы абстракцый». А то і горш: зра­біў копі-пейст з іншых сайтаў, дадаў некалькі радкоў уласнага тэксту – і вось «публікацыя». Такое знева­ жае прафесію. Сусветная журналістыка ўжо вынайшла эфектыўныя метады мэ­танакіраванага по­шу­ку і рас­ працоўкі тэмы жур­на­лісц­кай пу­ блікацыі. Яны прый­шлі ў нашу прафесію з іншых сфер гуманітар­ най і тэхнічнай дзейнасці. Пазнаёмімся з некаторымі з іх. «Мазгавы штурм», ці «Brain storming», ёсць універ­сальным ме­тадам творчага мыс­лен­ня, ка­ лектыўнага і ін­ды­ві­дуальнага пра­дукавання но­вых ідэй, значна­ га ўздыму крэа­тыўнасці творчых калектываў, асобных даследчыкаў і творцаў. «Мапа свядомасці» з’яў­ля­ец­ ца формай запісу вынікаў «мазга­ вога штурму», якая да­зва­ляе ўсім удзельнікам максі­мальна выявіць свае магчы­масці. Пры гэтым не губляецца нішто з таго, што было


прапанавана падчас калектыўна­ га абмерка­ван­ня праб­ле­мы. Пры складанні «мапы свядо­ масці» бяром вялікі аркуш па­ перы. І, слухаючы прапановы ўдзельнікаў абмеркавання, фік­ су­ем іх у выглядзе нейкага клю­ чавога слова, змешчанага ў коле. Пачынаем з цэнтра. Малюем кола як зрэз ствала нейкага дрэва, якое бачым «зверху». Ад гэтага «ствала» ідуць «галінкі», якія, у сваю чаргу, робяцца «стваламі» са сваімі адгалінаваннямі. Фан­ тазуйце, выдумляйце, не спы­ няйце сябе! Усё быццам бы выдуманае вамі дапамагае вы­ найсці цал­кам рэальныя пады­ ходы да распрацоўкі канкрэтнага матэ­рыялу! Кожная «галінка» ад­­люст­роўвае логіку развіцця ней­­кай адной ідэі, якая, у сваю чаргу, таксама разгалі­ноўваец­ца. Кожная галінка абрас­тае «ліс­ тотай», канкрэт­най прапа­новай, пра што пі­саць. Вось гэта і ёсць наша канчатковая тэма. У выніку агульны малюнак будзе нагад­ ваць дрэва, на якое глядзім звер­ ху. Гэта і ёсць візуальная выява нашага творчага мыслення. Гэ­ та цяжка апісваць, але лёгка па­ казваць. Калі паглядзець на ілюс­трацыю (стар. 30), то адра­ зу можна ўсё зразумець. Калі «мазгавы штурм» ёсць метадам калектыўнага по­шуку твор­чых рашэнняў (не толь­кі тэ­ маў, але, напрыклад, і крыніц

інфар­мацыі), то коў­чынг – гэта су­раз­моўе з мэтаю выявіць унут­ раныя, ча­сам і не­асэнсаваныя твор­чыя рэсурсы аўтара будучай пуб­лікацыі. Гэ­та – разнавіднасць спарынг-парт­нёр­ства пры выра­ шэн­ні скла­даных творчых задач. Само слова «коўчынг» пахо­ дзіць з ангельскай мовы і можа быць перакладзена як «трэнер­ ства». А сутнасць яго ў тым, каб з дапамогай калег пераадолець псі­ халагічныя бар’еры на шляху да тэмы і рэалізацыі творчай задумы. Рэпарцёр прыходзіць з «аб’­ екта» перапоўнены ўра­жан­нямі. Ён яшчэ сам не можа ў іх ра­ забрацца. Але больш дасведчаны калега шэрагам мэтанакіраваных пытанняў да­па­ма­гае вылучыць га­ лоў­нае, тое, што цяпер ёсць самым важным для вашага выдання ці тэле­радыёканала альбо проста бу­­­дзе аўдыторыі найбольш ціка­ вым. У выніку такога суразмоўя вылучаюцца тэма і яе «павароты», абгрунтоўваюцца мэта публікацыі і нават яе памеры. Гэты метад да­ памагае зберагчы час і творчую энер­­гію, зрабіць публікацыю хут­ ка і добра. Коўчынг проста дае маг­чы­ масць праверыць свае ідэі падчас прафесійных зно­сін з калегамі. Пры гэтым ад­бы­ва­ецца нату­ ральная фільт­ра­цыя «перашкод», ачышчэн­не творчай задумы ад выпадковасцяў, яе крышталіза­ цыя. 29


30


Эдуард Мельнікаў

Прававыя і этычныя нормы працы журналіста Сярод устойлівых прыкмет журналісцкай прафесіі этыч­ ныя нор­мы з’яўляюцца ледзь не самы­мі вызначальнымі. Чаму? Таму што журналіст мае справу з жы­вымі людзьмі, з іх прабле­ мамі, болем і нават пакутамі. І да­ лёка не заўсёды ў складаных сі­ туацыях усё можна патлума­чыць нормамі заканадаўства. Здараец­ ца і так (асабліва падчас нейкіх канфлік­таў), што даводзіцца ра­ біць выбар, кіруючыся выключ­ на этыкай пра­фесіі, маральным пачуццём таго, што адбываецца. На пачатку гэтай кнігі гава­ры­ лася пра месца і ролю журналіс­ тыкі ў грамадстве. Каб добра вы­ конваць уласнае прызначэнне, журналістыка мусіць гартаваць і такіх людзей, для якіх мэты сваёй дзейнасці ёсць і асабістым мараль­

ным абавязкам. У журна­ліс­тыцы (у адрозненне ад шмат якіх іншых прафесій) нельга пра­цаваць «адгэ­ туль дагэтуль». Каб выканаць га­ лоўнае сваё прызна­чэн­не – данес­ ці да людзей праў­ду, – журналісты рызыкуюць спа­коем, душэўным і побытавым кам­фор­там, здароўем і нават жыццём. Акрамя таго, этычныя нормы і стандарты вы­ конваюць важную ролю рэгулята­ ра ў журналісцкім асяроддзі: не заўсёды за слова ці ўчынак можна прыцягнуць да адказнасці па зако­ не. Але заўсё­ды той, хто наўмыс­ на зрабіў агід­ны ўчынак, атрымае ганьбу ад сваіх калег, каб гэтага больш не паўтаралася. Па ўсім свеце журналісцкія арганізацыі маюць свае этыч­ ныя кодэксы, выкананне якіх ёсць неабходнаю ўмовай уключэння 31


ў сябры той ці іншай журналісцкай карпарацыі. Ёсць такія кодэксы і ў журналісцкіх арганізацый у на­шай краіне: Беларускай аса­цыя­цыі жур­ налістаў (БАЖ) і Бе­ларускага саю­ за журналістаў (БСЖ). Па змесце і агульнай скіраванасці гэтыя два дакументы – амаль аднолькавыя. Добра бачна, што яны патрабуюць ад журналіс­таў выканання найга­ лоўнейшых функцый іх прафесіі ў грамадстве і абавязваюць быць адказнымі за гэта. Але ў рэаль­ ным жыцці, вядома, усё нашмат больш скла­дана. Тыя жур­налісты, што пра­цуюць у дзяржаўных СМІ (а сама наяў­насць дзяржаўных ме­ дыяў – гэта нонсэнс), вымушаныя вы­конваць загады дзяржаўных устаноў і чынавенства. Ва ўмо­вах Беларусі гэта прыводзіць да таго, што журналісты му­сяць право­ дзіць, па сутнасці, анты­народную паліты­ку – хлусіць, скажаць фак­ ты, абра­жаць нявінных людзей. Прык­ладаў таму ў дзяржаўнай бе­ ларускай журналістыцы – процьма. Сябры ж Беларускай асацыя­ цыі журналістаў імкнуцца захоў­ ваць вернасць тым прынцыпам, якія зафіксаваныя ў Дэкларацыі прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста, а таксама ў Кодэксе журналісцкай этыкі, прынятым у 2006 годзе на з’ездзе БАЖ. З тэкстам гэтага кодэкса мож­ на пазнаёміцца на сайце Бела­ рускай асацыяцыі журналістаў (http://www.baj.by/be/node/132). 32

Канешне, і ў асяроддзі «не­ дзяржаўных» журналістаў не абы­ходзіцца без маральных хібаў ці нават парушэнняў. Напрыклад, незалежныя выдаўцы не заўсёды выконваюць свае абавязкі перад працоўнымі журналісцкімі калек­ ты­вамі. Апошнім часам абвастры­ лася праблема «капіявання» без спасылак (то бок вульгарнага пла­гіяту) матэрыялаў з інтэр­ нэт-рэсурсаў. Ёсць выпадкі пу­ блікацыі недакладнай ці ўво­гуле хлуслівай інфармацыі. Ад­нак у большасці сваёй такія фак­ты ро­ бяцца нагодай для разбору ў ад­ мысловай камісіі па этыцы, якая існуе пры БАЖ. Але, абагульняючы шматга­ до­вы досвед беларускай незалеж­ най журналістыкі, хутчэй, можна прыйсці да наступнай высновы: яшчэ ніколі наша недзяржаўная прэса не была ў такой ступені вольнаю, каб даводзілася нагад­ ваць ёй пра адказнасць. Увогуле, сусветная журналіс­ тыка ведае пра магчымасць шмат­лікіх этычных «пастак», небяспеку якіх павінны ўлічваць прафесіяналы. Да ліку найважнейшых этыч­ ных патрабаванняў нале­жыць абавязак папярэджваць суразмоў­ цаў пра ўключаны дыктафон ці камеру. Выкарыс­танне схава­ най здымкі ці за­пі­су можа быць апраўдана толь­кі тым, што фік­ суецца канк­рэтнае парушэнне


закону ці не­бяспечныя антыгра­ мадскія дзеян­ні нейкіх асобаў. Таксама адзін з важных этыч­ ных прынцыпаў – не дазваляць ся­бе «прыкормліваць». То бок не пагаджацца на фінансаванне роз­ ных паездак, харчаванне, банке­ ты і г. д. з боку тых, хто хацеў бы паў­плы­ваць на змест журналісц­ кіх пуб­лікацый. Зразу­ме­ла, на сваю карысць. У шмат якіх кодэксах прафе­ сійнай этыкі ёсць на гэты конт жорсткія забароны. Вось што га­ во­рыцца, напрыклад, у Кодэксе прафесійных журналістаў ЗША: «Падарункі, паслугі, бясплат­ныя паездкі, асаблівы прыём ці пры­ вілеі могуць кампрамета­ваць ма­ ральную чысціню журна­лістаў і іх выданняў. Ніхто не можа прымаць дарагія падарункі ці паслугі». У Этычным кодэксе працаўнікоў прэ­ сы, тэлебачання і радыё Швецыі гаворыцца: «Не пагаджайцеся на аплату ва­шых вандровак, не пры­ майце ін­шыя знакі ўвагі; гэта можа ўсур’ёз пашкодзіць вашай неза­ лежнасці і свабодзе». Яшчэ больш катэгарычны Кодэкс этыкі амеры­ канскай інфармацыйнай аген­цыі «Асашыэйтэд Прэс». Ён уво­гуле не ўхваляе дзейнасць журналістаў, калі яна кіруецца разлікам на ней­ кія дывідэнды, нават і маральныя: «Атрыманне ўзнагарод і прызоў не можа быць галоўнай мэтай пры напісанні ці рэдагаванні артыку­ лаў. Трэ­ба пазбягаць камерцыйных

конкур­саў для журналістаў, а так­ сама такіх конкурсаў, якія могуць запляміць газету ці журналістаў». У святле такіх патрабаванняў выглядае проста дзікунствам прак­ тыка «запрашэння» (ванд­роў­кі, харчаванне, банкеты, пра­­жы­ванне ў гатэлях) за кошт адміністра­ цыі прэзідэнта Бела­русі вялікіх груп расейскіх жур­налістаў. Гэта робіцца дзе­ля «належнага» асвят­ лення ста­но­вішча ў нашай краіне з бо­ку расейскіх СМІ, і тыя, каго запрашаюць, добра гэта ведаюць. Ёсць і больш «тонкія» формы стварэння залежнасці журналіста. Гаворка ідзе пра атрыманне экс­ клюзіўнай інфармацыі з розных структур: органаў улады, буйных карпарацый, банкаў, праваахоўных органаў. Платай за такую «экс­ клюзіўнасць» (якая падмацоўваец­ ца патрабаваннем не агалошваць імя «крыніцы») ёсць аднабаковае, выгоднае менавіта «крыніцы», асвятленне падзеі ці факта. Такія «злівы» інфармацыі ёсць этычнаю пасткай для журналістаў. Каб яе пазбегнуць, не трэба вельмі лёгка даваць абяцанне не раскрываць імя чалавека-інфарматара. Таму што, калі паабяцаў, давядзецца трымаць слова. З іншага боку, трэба пра­ вяраць атрыманую інфармацыю звесткамі з іншых крыніц і па маг­ чымасці легалізоўваць яе. Такім чынам можна пазбегнуць небя­ спекі зрабіцца сродкам маніпу­ лявання. 33


Марына Загорская

Як пісаць навіны Навіна – галоўнае, за чым палю­юць журналісты і што най­ больш запатрабаванае ў чытачоў, слухачоў і гледачоў. Галоўнае ў навіне – факт, пра які на дадзены момант ведае журналіст і можа першым пра яго распавесці. Навіна паведамляе пра не­вя­ до­мую дагэтуль шырокай публі­цы падзею ці перамену, ад якіх у той ці іншай ступені залежыць хада спраў альбо лёс навакольных лю­ дзей. Навіной становіцца і ад­хі­ ленне ад натуральнай хады падзей. У першым выпадку навіной будзе, напрыклад, паведамленне пра тое, што «Генпракуратура

прапанавала ўраду актывіза­ваць барацьбу з карупцыяй», альбо пра аварыю на электрастанцыі, праз якую без святла засталіся некалькі населеных пунктаў. У другім – паведамленне пра тое, што «ў Віцебску свёкар адкусіў нявестцы палец». Кожны дзень здараецца вялі­ кая колькасць падзей і перамен, прымаецца шмат рашэнняў. Але навінамі становяцца далёка не ўсе з іх. Адбор будуецца на двух крытэрыях: значнасці падзеі (па­ ра­метры навіны) і наяўнасці ў ёй складнікаў чытацкай зацікаў­ ленасці (фактары навіны).

Параметры навіны Колькасны. Значнасць па­­ дзеі вызначаецца яе маштаб­ нас­цю (коль­касць удзельнікаў па­дзеі аль­бо ахвяр катастрофы, су­ма, што фігуруе ў фінансавай 34

апе­ра­цыі). Да таго ж падзея най­ больш вар­тая ўвагі журналістаў, калі яе на­ступствы закранаюць як мага большую колькасць лю­ дзей.


Але майце на ўвазе, што сусвет­ны маштаб навіны зусім не заўсёды закране вашу аўды­ торыю. Хвалюе больш тое, што творыцца побач. У газетах, да прыкладу, шмат увагі надаюць менавіта палітычным навінам, бо яны могуць выклікаць змены ў жыцці ўсёй краіны. Аднак чы­ тачы, слухачы і гледачы нярэдка лічаць больш важнай для сябе інфармацыю пра кур­сы валют, прагноз надвор’я ці тэрміны ад­ ключэння гарачай вады. Якасны. Чытачоў заўсёды цікавіць тое, што не з’яўляецца шараговым – неардынарныя, не падобныя да іншых падзеі. Прываблівае таксама ін­фар­­ ма­цыя пра выбітных асо­баў. Імёны знакамітасцяў самі па сабе ства­ раюць навіны. Шараговая падзея, напрыклад, крадзеж аўтамабіля (а іх штодня выкрадаюць дзясят­

Фактары навіны

Ступень вартасці навінаў вы­значаецца і па чытацкай за­ цікаўленасці. Канфлікт, наблі­жа­ насць да чытача, аператыў­насць (альбо свежасць) навіны, «ча­ лавечы аспект» – тыя фак­та­ры, дзякуючы якім па­дзеі становяц­ ца вартымі ўвагі аўдыторыі. Канфлікт. Журналісту важ­ на навучыцца ўбачыць і пака­заць канфлікты людзей, дзяр­жаў, ін­ тарэсаў. Нават у побытавых па­ дзеях можна знайсці цікавы для грамадскасці канфлікт: у дрэннай якасці прадуктаў ці іх высокім

камі), адра­зу ж становіцца выбіт­ ной наві­ной, калі яе ўладальнік з’яў­ляецца вядомым палітыкам, біз­нес­менам ці акцёрам. Навінамі становяцца і згад­­кі пра людзей, што пару­шаюць звык­ лы парадак рэчаў: «саракагадовы мінчук выпаў з акна на 4-м павер­ се і атрымаў толькі драпіны» аль­ бо «сёння нарадзіўся 7-мільярдны жыхар Зямлі». Адміністрацыйны. Паве­ дам­­­ленні пра візіты высокіх дзяр­жаўных асобаў ці распо­ вед пра зробленыя чы­ноў­ні­ка­ мі заявы – гэта такса­ма неаб­ ходныя чытачу наві­ны. Сюды ж прылічым і на­віны, што вы­ мушаюць нас перыя­дычна рас­ павядаць пра працяглыя ў часе дзеянні – напрыклад, пра судовы пра­цэс над знакамітай асобай, якую падазраюць у крадзяжы дзяржаўнай маёмасці. кошце, у аўтамабільных аварыях ці тэатральных імпрэ­зах. Увага сродкаў масавай ін­ фар­мацыі да ўзброеных сутык­ ненняў ці дэманстрацый тлу­ мачыцца менавіта фактарам кан­ф­лікту, які робіць падзею цікавай для чытача. Набліжанасць. Журналіст шу­кае падзеі, якія набліжаныя да яго чытачоў. Напрыклад, геаграфічна – людзям заўсёды цікава ведаць, што адбываецца побач з імі. 35


Але блізкасць бывае яшчэ і псіхалагічнай, калі чытачы ўспрымаюць удзельнікаў па­дзей як сваіх, незалежна ад таго, дзе гэта адбылося. Калі здараецца авіякатастрофа аль­бо землятрус на іншым кантыненце, перш за ўсё нас цікавіць, ці не было сярод ахвяр нашых суайчын­ нікаў. А паведамленне пра гібель альпі­ністаў зацікавіць у боль­ шай ступені тых, хто сам займа­ ецца гэтым відам спорту. Аператыўнасць. Усе хо­ чуць ведаць апошнія навіны. Тое, што адбылося сёння, больш важ­нае за тое, што было ўчора. Журналісты змагаюцца за маг­

Віды навінаў

Па вялікім рахунку, усе на­ віны можна падзяліць на апе­ ратыўныя і неаператыўныя. Аператыўныя ідуць сле­ дам за падзеямі альбо нават іх апярэджваюць. Такія навіны звычайна па­чы­ наюцца словамі «заўтра», «сён­ ня», на крайні выпадак – «учора». Зрэшты, нават калі журна­ ліст па нейкіх прычынах спаз­ ніўся напісаць навіну, ёсць маг­ чымасць рэабілітавацца. Для гэтага варта знайсці ціка­выя па­ драбязнасці, якія не паве­дамілі больш спрытныя калегі, альбо прасачыць за развіццём падзеі. Неаператыўныя навіны так­ сама маюць права на існаванне. Той ці іншы факт можа стаць вя­ 36

чымасць паведаміць навіны хут­ чэй, чымся іх канкурэнты, бо гэта прываблівае чытацкую аў­ дыторыю і фарміруе яе давер да канкрэтнага сродку масавай ін­ фармацыі. Гэта асабліва датыч­ нае журналістаў, якія пра­цу­юць у інфармацыйных агенцтвах. «Чалавечы аспект» наві­ны – гэта незвычайнасць, кур’­ёз­насць, наяўнасць інтрыгі, трагедыі. Такім чынам, калі падзея ўтрымлівае канфлікт, закранае ін­та­рэсы многіх людзей у пэў­ ным рэгіёне і падаецца апера­ тыўна – на дадзены мо­мант та­ кая навіна будзе самай галоўнай.

домым толькі праз пэўны час, па абставінах, якія не залежаць ад журналістаў. Напрыклад, зня­ты грыф сакрэтнасці з ней­кай гуч­ най крымінальнай спра­вы. Ёсць да таго ж пэўныя фак­ты, якія самі па сабе не з’яўляюцца над­ звычай апе­ра­тыўнымі. Напры­ клад, статыс­тычныя паказчыкі не старэюць да таго часу, пакуль няма новых звестак. У прыват­ насці, у Бела­русі толькі ў лютым многія міністэрствы і ведамствы пад­водзяць вынікі працы за мі­ну­ лы год. Безумоўна, такая інфар­ мацыя хоць і састарэлая, але ціка­ вая для многіх чытачоў. Пакінуць яе па-за ўвагай нельга. У замежнай журналістыцы навіны падзяляюць на падзеі і


тэндэнцыі. Падзея – гэта неча­ каная перамена, да прык­ладу, сыход у адстаўку ўра­да. Тэн­ дэнцыя – гэта працяг­лая па часе перамена, якая спачатку непры­ кметная, але з цягам часу ста­ новіцца на­столькі відавочнай, што пера­ўтвараецца ў навіну. Тыповы прыклад – глабальнае пацяп­ленне клімату. Для наві­ ны-тэндэнцыі звычайна патрэб­ ная «зачэпка», каб яна патрапіла на старонкі газет. «Перакуленая піраміда» Навіна павінна быць ка­рот­ кай (максімальны аб’ём раз­гор­ нутай навіны – ка­ля тысячы кам­ п’ю­тарных зна­каў). Яе асноў­ная задача – аператыўна, сцісла і аб’ектыўна паведаміць інфар­ мацыю, звычайна толькі пра АДЗІН факт альбо падзею. Падзея заўсёды разгорт­ва­ ецца лінейна. Аднак, дзеля таго каб зрабіць паведамленне лагіч­ ным і зразумелым для чытача, журналісты будуюць навіну па схеме «перакуленай піраміды». Такі прынцып падачы вы­ магае ад журналіста падсу­ма­ваць інфармацыю, выкласці фак­ты ў парадку змяншэння іх важнасці

і ў межах таго часу (аб’ёму), які маецца, а ўсё, што не ўвойдзе, «пакінуць за дужкамі». «Перакуленая піраміда» пра­ д­угледжвае парушэнне храна­ло­­ гіі падзеі. Паведам­лен­не па­чы­­ наецца з самага важнага эле­мента падзеі, яе сутнасці, выніку. Самая свежая (апошняя), са­ мая істотная (вынік) інфар­мацыя месціцца ўверсе ў кан­дэн­саваным выглядзе, затым яна раскрыва­ ецца, дадаюцца цытаты і новыя падрабязнасці, а напрыканцы па­ даюцца тыя звесткі, ад якіх пры неабход­насці можна пазбавіцца без асаблівай шкоды для тэксту. То бок, чым далей ад пачатку тэк­ сту, тым меней істотным мусіць быць тое, што напісана. «Перакуленая піраміда» мае шэраг пераваг. Па-першае, ка­ лі чытачу надакучыла чытаць, ён ужо ведае самую істот­ную інфармацыю. Па-другое, жур­ налісту дастаткова размер­каваць інфармацыю па значнасці – і навіна гатовая. Рэдактару такая структура таксама даспадо­бы: яна дае магчымасць, не ўчыт­ ваючыся ў тэкст, проста адсекчы лішнія кавалкі, ведаючы, што яны будуць напрыканцы.

Структура навіны Навіна складаецца з не­каль­­кіх частак. У кожнай з іх свае задачы. Загаловак. Загаловак паві­ нен коратка паведамляць пра сутнасць падзеі ці факта, у не­

калькіх словах перадаваць галоў­ ны сэнс усёй навіны і «чапляць» чытача. Лід. Бадай, пра любую па­ дзею лаканічна і дакладна мож­на 37


Вось як «перакуленая піраміда» выглядае на практыцы. У горадзе N у распаленым аўтамабілі памёр трохгадовы хлопчык, якога бацька пакінуў у салоне

У горадзе N загінуў трохгадовы хлопчык, якога бацька забыўся ў аўтамабілі на моцнай спякоце. Маленькі Л. у стане непрытомнасці быў знойдзены ў салоне машыны ўчора ўвечары, паведаміў галоўны ўрач мясцовай бальніцы. (Самае істотнае) Выкліканыя на месца надзвычайнага здарэння медыкі спрабавалі рэанімаваць дзіця, аднак нічым не змаглі дапамагчы яму. Малое сканала ў іх на руках. Па меркаванні медыкаў, прычынай смерці Л. стала надзвычай высокая тэмпература ў салоне аўтамабіля, які ўвесь дзень прастаяў на спякоце. Як высветлілася пасля допыту 39-гадовага бацькі дзіцяці А., які працуе поварам у адным з рэстаранаў горада, ён пакінуў раніцай сына, які спаў, у сваім аўтамабілі. Мужчына павінен быў завезці Л. у дзіцячы садок. Аднак па дарозе забыўся на гэта і паехаў на працу. Бацька не ўспомніў пра малога да канца дня. (Падрабязнасці) Гэта не першы падобны інцыдэнт у горадзе. Год таму 45-гадовы дацэнт мясцовага ўніверсітэта забыў у аўтамабілі сваю двухгадовую дачку, якая таксама сканала ад спякоты. (Звесткі, ад якіх пры неабходнасці можна пазбавіцца)

распавесці ў адным-двух сказах. І гэта будзе першы і самы важны абзац у навіне – лід, які ў сціс­ нутым выглядзе падае сут­насць падзеі. Яго задача – прыцяг­ нуць увагу чытача і задаць тон матэрыялу. Гэта частка навіны не па­ вінна ўтрымліваць падрабяз­ нас­ці, бо чытач выдаткоўвае не болей за 5 секундаў на азнаям­ ленне з загалоўкам і лідам. І калі яны яму не цікавыя альбо цяжка ўспрымаюцца, то далей чытач паглыбляцца ў навіну не будзе. У навінах найчасцей ужы­ ваюць прамы лід, які па фор­ муле «што? дзе? калі?» адра­ 38

зу ўво­дзіць чытача ў сутнасць падзеі. Да прыкладу: «У выніку па­водкі ў Цэнтральнай Еўропе загінулі ўжо 12 чалавек, перадае “Reuters”». Ёсць і такое правіла: ка­лі падчас нейкага здарэння пацяр­ пелі людзі – пра іх у лі­дзе паве­ дамляецца ў першую чаргу. Калі сярод ахвяр ёсць знакамітасці – першымі згад­ваюць іх. Спасылка на крыніцу інфар­­мацыі. Пасля лiду заўсё­ды павінна ісці тлумачэнне, адкуль атрыманая інфармацыя. У нашым прыкладзе пра па­вод­ку крыніца інфармацыі згад­ва­ецца проста ў лідзе. Тую частку навіны, якая


з’яўляецца пацвярджэннем ліду, называ­юць яшчэ «падушкай бя­ спекі» для журналіста. Спасылка на крыніцу інфар­ мацыі істотна павялічвае да­вер чытача. Неназваныя крыніцы вы­клікаюць падазрэнні наконт праўдзівасці інфармацыі, асаб­ ліва калі размова ідзе пра сенса­ цыйныя навіны. Крыніцу інфармацыі можна не паведамляць толькі тады, калі гэта прычыніць шкоду вашаму ін­ фарматару (звальненне з пра­цы, прыцягненне да адказ­нас­ці, па­ гроза жыццю). У такіх выпадках варта назваць хаця б установу, з якой вы атрымалі інфармацыю. «Залатое правіла» журна­ліс­ тыкі: яшчэ на этапе збору звес­ так, каб пацвердзіць інфар­мацыю, трэба скарыстацца дзвю­ма неза­ лежнымі адна ад адной крыніцамі. «Незалежныя» – гэта калі самі яны не атрымалі інфармацыю адна ад адной альбо ад агульнай крыніцы. Гэта «правіла дзвюх крыніц». Нельга замест спасылкі на крыніцу інфармацыі распавя­ даць пра падзеі ці факт наступ­ ным чынам: «Ёсць меркаванне, што...», «Здаецца, што...», «Чака­ ецца, што...», «Вядома, што...». Дэталі і каментары. Гэ­тая частка раскрывае лід у падра­ бязнасцях, дасціпна тлу­ма­чыць сутнасць навіны ў 1–3 абзацах, адказваючы на пытанні «чаму?» і «як?». У дэталях раскрываецца,

як разгортвалася падзея. Камен­ тары (і толькі яны) утрымліва­ юць у навіне ацэнку падзеі. Тут трэба памятаць пра «правіла двух бакоў», згодна з якім на кожную падзею, з’яву, за­ яву ёсць як мінімум два пункты гледжання: згодны ды не згодны з адзначаным станам рэчаў. Шукаць (і знайсці) розныя бакі, асабліва калі гаворка ідзе пра спрэчныя рэчы, журналіст паві­ нен пры асвятленні кожнай па­дзеі ці здарэння. Першым у навіне павінен ісці каментар удзель­нікаў падзеі, а затым – іх апанентаў. Даючы слова процілег­лым бакам, сачыце за аргументава­ насцю іх выказ­ванняў. Далёка не ўсе людзі могуць дакладна і ко­ ратка выказваць свае дум­кі. Ёсць такое правіла: усё, што можна перавесці ва ўскос­ную мову, вы­ кладаецца ад асо­бы журналіста. Бо, па-пер­шае, двукоссі абцяжар­ ваюць чытан­не, а па-другое, жур­ наліст заў­сё­ды можа перадаць думку ньюс­мейкера карацей і да­ кладней. У такім выпадку трэба абавязкова зрабіць спасылку на прамоўцу і, вядома, пераказваю­ чы чыесьці словы, быць вельмі ўважлівым, каб не сказіць сэнс. Пакідаць у цытаце рэкамен­ дуецца толькі самыя важныя і самыя каларытныя фразы су­раз­ моўцы. Бэкграўнд. Нярэдка навіна не можа абысціся без «гісторыі 39


Парада эксперта

Андрэй Махоўскі карэспандэнт агенцтва «Reuters» у Беларусі Я распавяду адну гісторыю пра тое, як слушна пісаць навіны. «Кароль Густаў Альберт II, які гуляў па палацавым парку са сваім кокерспаніэ­лем Арчы а 8-й гадзіне вечара, быў застрэ­лены невядомымі», – для навіны гэта дрэнны пачатак. І вось чаму. Што думае чытач, калі на ягоныя вочы трапляюцца гэтыя радкі? Кароль («З дзяцінства люблю чытаць пра жыццё каранаваных асоб») гуляў па палацавым парку а 8-й гадзіне вечара («У парку, пэўна, у гэты час цішыня і спакой») з кокер-спаніэлем («Ваў! Кокер-спаніэлі – такія прыгожанькія сабачкі! Абавязкова пачытаю пра гэта ўвечары, калі вярнуся дадому з працы»). Так чытач не даведаецца да вечара пра самае галоўнае, што, уласна, і стварыла гэтую навіну. А вось, каб ён кінуў усё і стаў чытаць гэтую навіну, пачатак павінен быць такім: «Кароль Густаў Альберт II быў застрэлены невядомымі а 8-й гадзіне вечара падчас прагулкі па палацавым парку са сваім кокер-спаніэлем». Дарэчы, інфармацыю пра сабачку з гэтай навіны можна смела выкрасліць. Перайначыўшы навіну гэткім чынам, мы вытрымалі асноўны прынцып: напера­дзе самае істотнае, затым – меней, і напры­канцы інфармацыя, без якой чытач увогуле можа абысціся.

40

пытання». Дадатковую інфарма­ цыю, якая не звязаная з падзеяй наўпрост, аднак дазва­ляе глыбей зразумець яе сутнасць, прынята размяшчаць напрыканцы зацем­кі. Бэкграўнд распавядае пра кан­ тэкст, звязвае факты з тым, што ад­ бывалася раней, ці дэманструе іх грамадскую значнасць. Па правілах агенцтваў наві­ наў, бэкграўнд павінен быць ка­ роткім даведачным напа­мі­нам, а не асобнай гісторыяй, а такса­ ма быць звязаным з лідам і тлу­ мачыць менавіта яго.

Стылістыка навіны

Навіны трэба пісаць лака­ нічна, то бок пазбягаць эпі­тэ­таў, грувасткіх сказаў і ўво­гуле словаў, якія не ня­суць інфармацыі; рыт­ мічна (не абцяжарваць сказы сін­ так­січ­нымі канструкцыямі. Най­ лепшы варыянт пабудовы ска­за: дзейнік-выказнік-дапаў­н ен­н е); дасціпна (без кан­цы­лярызмаў і жаргонных слоў­цаў, а таксама не злоўжываць лічбамі, лепш патлумачыць асноўныя з іх). І яшчэ адно важнае патра­ба­ ванне да навіны. Крытэрый нейт­ ральнасці вымагае распо­ве­ду ад імя трэцяй асобы. Журналісцка­ га «я» ў навіне не павінна быць, за выключэннем выпадкаў, калі рэ­парцёр пера­дае інфармацыю непасрэдна з месца падзеі.


Аляксандр Зянкоў

Фатаграфія ў СМІ Фатаграфія ў СМІ – у першую чаргу інфармацыйны складнік, гэта дакумент, спосаб захавання і давядзення інфармацыі да свядомасці чы­ тачоў і гледачоў. Але, як і ўсе віды выяўленчага мастацтва, фатаграфія валодае сродкамі эмацыйнага ўздзеяння. У ёй заключаны эмацыйны за­ рад. І велічыня гэтага зараду – адзін з паказчыкаў, якія характарызуюць майстэрства фатографа.

З чаго пачынаецца фотаздымак? Безумоўна, з асэнсавання та­го, што вы жадаеце паказаць свай­му чытачу, рэдактару і нават свету. Калі вы загадзя прадума­ еце будучую фатаграфію (час, месца, героя і кампазіцыю вашага твора), то на атрыманне якаснага выніку часу спатрэбіцца няшмат. Прафесійныя фатографы на кожныя здымкі складаюць асоб­ ны план. Колькі разоў на ме­сяц ці тыдзень фатографам з інфар­ мацыйных агенцтваў і буйных

вы­дан­няў даводзіцца здымаць кіраў­нікоў, палітыкаў, акцёраў і іншых людзей, якія ствара­ юць інфар­мацыйную нагоду?! І кожны раз фотаздымкі павінны адрознівацца адзін ад аднаго эмо­ цыямі, рухамі, дынамікай. Без прафесійнага майс­тэрства такую працу не зробіш. Гледзячы на фотаздымак у га­ зеце ці анлайн-выданні, можна ад­ чуць, наколькі майстру было ціка­ ва паказаць гэтае месца, дзею. Ці, 41


наадварот, глядач беспамылкова здагадаецца, што фатограф спя­ шаў­ся і «ляпнуў» фотазасаўкай, каб закрыць «дзірку» на газетнай па­ла­се ці інтэрнэт-старонцы. У некаторых выданнях час­ цяком можна пабачыць так зва­ ныя «расстрэльныя фоткі» – шэ­ раг асоб з нейкім начальнікам. Без усялякага творчага падыходу

людзей ставяць у лінію і фатагра­ фуюць. Каму цікава такая «фот­ ка»? Толькі па подпісе можна даведацца, што за людзей нам паказалі, чым яны займаюцца і навошта тут стаяць. Якасны фотаздымак павінен сам па сабе распавядаць гісто­ рыю ці падзею.

Мінімальны досвед, якім павінен валодаць кожны фота­журналіст ці той, хто спрабуе ім быць, уключае наступнае: 1. Трэба, каб не быў уклю­ • веданне мажлівасцяў і асаб­лі­ чаны рэжым відэа, які пазна­ васцяў функцыянавання свай­го чаецца значком відэа­ка­меры. З фота­апарата; відэа фотаздымкі атрым­ліваюцца • шчыльнае знаёмства з пра­віламі дрэн­ныя. кампазіцыі; 2. Вызначыцеся, які рэжым • уменне працаваць з героямі фотаздымкі – «партрэт», «пей­ вашых фотаздымкаў. заж», «спорт», «макра» і г. д. – па­ Першае, што трэба ведаць, – трэбны вам на дадзены момант. дзе ўключаецца ваш фотаапарат. 3. Праверце, у якім рэжыме Звычайна гэтая кнопка пазначана знаходзіцца фотаўспышка («ук­ надпісам «ON\OFF». Знайшлі, лю­­­чана» ці «выключана», «аў­ на­ціснулі, і... нічога не адбыло­ та­­­ма­тычны рэжым» ці «рэ­жым з ся. Чаму? Усё проста. Фотаапа­ памяншэннем эфекту чырвоных рат «жыве», пакуль у яго добрыя вачэй»). Падумайце, ці патрэб­ батарэйкі ці акумулятары. Та­ му трэба перад выхадам на фо­ ная вам успышка ўвогуле. таздымку праверыць, наколь­кі 4. Паглядзіце, уключана ці энер­гетычная моц вашага фота­ выключана аўтаматычная фа­ку­ апарата дазволіць вам папра­ца­ соўка (рэзкасць). У нека­торых ваць. Акрамя гэтага пажадана міні-фотаапаратах такая магчы­ мець у запасе дадатковую карту масць ёсць. памяці і камплект акумулятараў Можна параіць усім фато­ ці батарэек. графам-пачаткоўцам ук­лю­­чыць Уключылі – і глядзім на ма­ рэ­жым простай пра­грамы, які нітор вашай вытворчай пры­лады. пазначаецца лацін­скай літарай 42


«Р» («program»). У гэтым рэжыме вы можаце кіраваць наступнымі функ­цыя­мі фотаапарата: • уключыць ці выключыць фота­ ўспышку; • зрабіць экспакарэкцыю (+\-); • выбраць святлоадчуваль­насць (ISO); • выбраць баланс белага WB (для лепшай перадачы колераў); • выбраць кропку для на­водкі рэ­ зкасці (калі гэта пра­дугледжана ў вашым фота­апараце). У аўтаматычным рэжыме гэ­ тага зрабіць немагчыма. Нарэшце, ваш фотаапарат і вы самі гатовы зрабіць фотаздымак. Засталося самае лёгкае – «паста­ віць» кадр, націснуць на кнопку спуску засаўкі і глядзець на вынік сваёй працы. Але і тут ёсць невялічкі сак­ рэт. На кнопку трэба на­ціс­­каць спакойна і нікуды не спя­шацца. Чаму? Усё проста. Калі вы па­ спрабуеце ўважліва націснуць на кнопку, то ад­чуеце пэўныя ню­ ансы. Пры лёгкім на­ціску пад кнопкай замыкаюцца кантакты, якія адказ­ваюць за рэз­касць і за­ мер экспазіцыі. Без гэ­тых заме­ раў фотаапарат не мо­жа зрабіць тэхнічна якасны кадр. Калі вы націскаеце на кноп­ку далей, то ваш фотаапарат ро­біць фотазды­ мак. Тут схава­на га­­лоўная памыл­ ка ўсіх ама­тараў, якія ўпэўнены, што, чым хутчэй націснуць, тым лепей будзе вынік.

Ваш здымак можа атрымацца дрэнным, таму што праграма не дакладна зрабіла замер экспазі­ цыі і фотаапарат не сфакусаваўся. Калі вы спяшаецеся націс­ нуць на кнопку спуску засаўкі, то моцна тузаеце фотаапарат, і праз гэта здымак ператвараец­ ца ў... «мыльную» і невыразную «фотку». Вытворцы фотаапаратаў спра­­­ буюць зрабіць працэс здым­кі больш камфортным і праграмуюць некаторыя сюжэт­ныя рэжымы, з якімі найбольш часта сутыкаюцца фатографы: «партрэт», «пейзаж», «спорт», «здымка ўначы», «снег», «мо­ра», «адкрытая прастора» і «закрытая прастора», «пана­ра­ма», «макра». Гэта зручна. АЛЕ! Трэба ведаць, калі і які сюжэт выкары­ стоўваць. Напрыклад: • калі ў спартовай зале не хапае святла, то фотаздымкі атрыма­ юцца «размытымі» і вас не ўра­ туе рэжым «спорт», выбраны на вашым фотаапараце; • малая кветачка ці мурашка не атрымаюцца якасна, ка­лі фато­ граф не падсуне фота­апарат бліжэй да іх; • партрэт не будзе прапар­цыя­ нальным, калі вы не скарыс­таеце зум, які робіць магчымым на­ блізіць ці аддаліць аб’ект ад сябе. Прачытайце інструкцыю да фотаапарата. Карысна будзе даве­ дацца, што і як насамрэч працуе. 43


Планаванне працы Кожная праца пачынаецца з планавання. Таму спачатку вызначыцеся з наступным: • уявіце, як вы бачыце сваю тэму: што для вас з’яўляецца галоўным, на чым варта зрабіць акцэнт; • колькі фотаздымкаў вам па­ трэбна для працы; • якім вы бачыце героя ці герояў вашых будучых здымкаў. Калі вам трэба зрабіць фота­ здымак аднаго героя, пра якога бу­ дзе артыкул, то высветліце, чым ён займаецца, чым цікавіцца. Прыйсці і зрабіць «фотку на памяць» – гэта вашаму гледачу будзе нецікава.

Калі вы зможаце сфа­таграфаваць героя за працай ці яго ўлюбёнай справай, гэты здымак будзе выгля­ даць значна лепей. Заўсёды цікаў­ цеся жыц­цёвымі прыярытэтамі вашага героя. Заўважыўшы вашу заці­каў­ленасць, той раскрыецца знач­на больш і не будзе вас успры­ маць, як чужога. Калі вам патрэб­ ны ў газету толькі адзін здымак, гэта не азначае, што вы павінны таксама толькі адзін раз націс­нуць на кнопку вашага фотаапарата. Зрабіце 10–20 фотаздымкаў з роз­ ных кропак. Не хвалюйцеся. У вас усё атрымаецца!

Мерапрыемства (падзея) Калі вы збіраецеся на мера­ прыемства, то павінны ведаць, дзе і як яно будзе праходзіць. Заўсёды цікаўцеся, што будзе напачатку, а што ў канцы. Калі ёсць магчы­ масць, пазнаёмцеся з планам ме­ рапрыемства. Для сябе зрабіце пазнакі, што вам трэба сфатагра­ фаваць. Праўда, нельга сплана­ ваць усё. Падчас мерапрыемстваў здараюцца не пра­дугледжаныя рэгламентам па­дзеі, якія могуць

стаць га­лоўнай фішкай вашага будучага фотарэпартажу. Сачыце за ін­шы­мі фатографамі, якія пра­ цуюць побач. Можа адбыцца так, што яны ведаюць больш, чым вы. Не бойцеся рухацца. Фатаграфуй­ це людзей так, каб было зразуме­ ла, што яны пры­сутнічалі на гэ­ тай падзеі ці былі побач. Нельга падманваць чытача (!!!) ні манта­ жамі, ні іншымі маніпуляцыямі з фотаздымкамі.

Спартовыя спаборніцтвы Перад тым як ісці на здымку спартовага спаборніцтва, даве­ дай­­цеся, якія правілы існуюць у гэтым відзе спорту, дзе мож­на знаходзіцца фатографу, а дзе ле­ 44

пей не стаяць. Гаворка ідзе пра звычайную бяспеку. На некаторыя спартовыя спа­борніцтвы патрабу­ ецца акрэды­тацыя. І гэта не фар­ мальнасць. Уявіце сабе, што пад­


час фут­бола фатограф выйдзе на поле, каб зрабіць фотаздымак, ці падчас мотакросу будзе стаяць на знешнім радыусе павароту. У пер­ шым выпадку фатограф за­мі­нае гульцам, у другім – пад па­грозай яго асабістае жыц­цё. Акрэдыта­ цыя – гэта не прос­та паперка з фотаздымкам і прозвішчам жур­ наліста ці фато­гра­фа, а гэта па­ цвярджэнне та­го, што вы добра ве­ даеце пра­вілы па­водзінаў падчас спар­то­вага ме­ра­пры­емства і вам дазволена зна­хо­дзіцца ў мес­цах,

не дасяжных простым гледачам. Успышкай карыстацца непа­ жадана, таму што яна пера­шка­ джае спартоўцам. Усё астатняе – гэта ваша аса­ бістая фартуна. Паспяховы фо­ таздымак залежыць толькі ад вас. Ваш артыкул пра спабор­ ніцтвы? Зрабіце агульны фота­ здымак, каб было зразумела, што, дзе і чаму. Ваш артыкул пра канкрэт­ нага спартоўца? Зрабіце боль­шы акцэнт на ім (ёй).

Фотарэпартаж у тры кадры Часцей за ўсё рэдактары ка­ жуць: «Зрабі фотарэпартаж». Фа­ тограф ідзе, нешта здымае, прыно­ сіць шмат фотаздымкаў, але з іх не атрымліваецца рэ­партажу. Чаму? Фатограф прынёс свае эмо­ цыі, зафіксаваныя камерай. Шмат хто з пачаткоўцаў прахо­дзіць праз гэтую памылку. Для атрымання кароткага рэпартажу вам абавязкова трэ­ ба зрабіць мінімум ТРЫ фота­ здымкі. 1. Агульны план пакажа, дзе і што адбылося. Па гэтым фота можна зразумець, у які час года адбывалася падзея, ці шмат пры­ сутнічала гледачоў і ўдзельнікаў. 2. Сярэднім планам можна перадаць найбольш цікавыя мо­ манты падзеі. 3. Буйны план найлепшым чынам падыходзіць для паказу галоўнага героя.

Калі вы зробіце гэтыя ТРЫ абавязковыя кадры, то з’явіцца вялікая верагоднасць, што чытач вас зразумее. Вы паказалі ДЗЕ + ЯК + ХТО, а астатнюю інфарма­ цыю можна прачытаць і пад здым­ камі. Але трыма кадрамі можна не абмяжоўвацца. Калі было яшчэ нешта цікавае, то не саро­мейцеся прапанаваць гэта чытачу, і ён буд­ зе за гэта вам удзячны. Спрабуйце глядзець на пра­ цэс атрымання якаснага рэпар­ тажнага фотаздымка больш твор­ ча. Калі вам трэба зрабіць фота адной канкрэтнай рэчы, паспра­ буйце абыграць яе такім чынам, каб атрымалася цэлая гісторыя. Думайце, спрабуйце і ажыц­­ цяў­ляйце. Памятайце, што па­ мы­лак не робіць толькі той, хто нічога не робіць.

45


Парада эксперта

Андрэй Лянкевіч беларускі фатограф, чые працы экспанаваліся на больш як 50 персанальных і калектыўных выставах у Еўропе, Азіі і ЗША Вызначыўшы свае найлепшыя фатагра­ фіі, пакладзіце іх для параўнання побач і разгледзьце ўважліва. У выніку вы мусіце вы­браць здымак, які будзе з іх найлепшым. Часам слушнаму выбару дапамагае развешванне фа­та­графій на сценцы, дзе яны застануцца пе­рад вашымі вачыма цягам некалькіх дзён. Фа­таграфія, якая здавалася вам добрай сёння, можа выглядаць нецікавай на наступны дзень.

Часам так здараецца, што су­ часныя тэхналогіі пад­водзяць, і тады вам прыходзіцца спадзявац­ ца толькі на ўласныя веды. Ка­ рысна трымаць асноў­ныя праві­ лы фотаздымкі ў сва­ёй галаве. Вось парады Джэй­сана Шнайдэ­ ра, сусветна вядо­мага фатографа (http://www.popphoto.com).  Як пазбегнуць «шавя­лёнкі» Самая павольная хуткасць за­саў­ кі, пры якой вы можаце спа­­кой­ на здымаць з рук, – гэ­та адзін­ка, падзеленая на фокус­ную ад­ легласць аб’ек­тыва. Пры мен­ 46

шай хуткас­ці запыту дрыга­ценне каме­ры прывядзе да значнай стра­ты рэзкасці. Так што, калі вы выкарыстоўваеце 50-міліме­ тровы аб’ектыў, стаў­це вытрым­ ку на 1/60 секунды або хутчэй. Калі недастаткова святла, выка­ рыстоўвайце ўспыш­ку, шта­тыў ці хаця б прыцісніце камеру да неру­хомага аб’екта.  Анатамічная шэрая карта Вымярэнне экспазіцыі па 18-ад­ сот­кавай нейтральнай шэ­­рай кар­ це – добры спосаб атры­­мання якас­най фатаграфіі. Забыліся на шэрую карту? Нічо­га страшнага. Проста заме­райце экспазіцыю па адкры­тай далоні, павялічце на адну ступень і здымайце.  Правіла для глыбіні рэзкасці Калі факусуецеся на аб’ёмным прадмеце, паспра­буйце зрабіць так, каб пункт факусоўкі на ад­ ну траціну «сыходзіў углыб» аб’екта, каб павялічыць глы­ біню рэзкасці. Гэта варта ра­ біць та­му, што зона рэзкасці за пунк­там факусоўкі прыкладна ў два разы большая, чым перад ім. Гэта правіла працуе для ўсіх дыяфрагмаў і фокусных ад­лег­ ласцяў, але, чым больш за­крытая дыяфрагма і меншая фокусная адлегласць, тым большая глыбі­ ня рэзка адлюстраванай прасто­ ры, якую вы атрымліваеце.


 Правіла найбольшага адбітка Каб падлічыць у санты­метрах най­большы памер якас­нага ад­ біт­ка, які вы можаце атрымаць з дапамогай сваёй лічбавай каме­ ры, проста па­дзя­­ліце шырыню і вышыню выявы ў пікселях на 70. Калі ж вы хочаце атрымаць лепшую якасць, то падзяліце на 100, але памер адбітка будзе, вя­ до­ма ж, меншы.  Правіла «замарозкі» дзеяння Каб спыніць у кадры рух, перпен­дыкулярны во­сі аб’екты­ ва, неаб­ход­ная хут­касць засаўкі боль­шая на 2 сту­пені за тую, што па­трэбная для «замарозкі» аб’ек­та, які рухаецца на вас. Калі ж рух адбываецца пад вуглом 45 гра­дусаў да восі аб’ектыва, то вы можаце выкарыстоўваць хут­

касць засаўкі на адзін стоп мен­ шую. Вось просты прык­лад: для «замарозкі» чалавека, які наблі­ жаецца наўпрост да вас, патра­ буецца хуткасць за­саў­кі 1/125, але вам варта вы­ставіць 1/500, калі ён будзе пера­мяшчацца ў плоскасці кад­ра, ці 1/250 – у вы­ падку, калі рух адбываецца пад вуглом 45 градусаў.  Правіла захаду Каб атрымаць правільную экс­ па­зіцыю пры здымцы захаду, ра­ біце замер па прасторы над сон­ цам, але не ўключайце яго. Калі вы хочаце, каб сцэна выглядала, як знятая на гадзіну раней, то павялічце экспазіцыю на 1 стоп або пастаўце карэк­тоўку выявы на мінус адзін.

47


Вітаўт Руднік

напісанне загалоўкаў і лідаў Ніколі не будзеш мець дру­ гога шансу зрабіць першае ўра­ жанне! Менавіта загаловак і пер­ шы абзац напісанага вамі тэксту найчасцей уплываюць на тое, зверне на яго ўвагу чытач аль­ бо не. Асабліва гэта заўважна ў інтэрнэт-журналістыцы, дзе лю­ дзі часта бачаць на экранах сва­іх манітораў альбо мабільных тэле­ фонаў толькі загалоўкі журна­ лісцкіх матэрыялаў і «клікаюць»

толькі на тыя з іх, якія падаліся ім цікавымі. Разам з тым цікавы зага­ло­вак і добра напісаны лід не ўрату­ юць, калі ўся іншая інфар­мацыя ў вашым матэрыяле бу­дзе пададзе­ на заблытана, напі­сана бюракра­ тычнай мовай, з выка­рыстаннем «прыцягнутых за вушы» фактаў. Можна пару-тройку разоў зава­ біць чытача ўдалымі загалоўкамі сваіх тэкс­таў, але затым згубіць яго давер раз і назаўсёды!

Не патрапіць у зубы «Крокодилу» У папулярным у савецкія часы часопісе «Крокодил» існавала ру­ брыка «Знарок не прыдумаеш». У ёй збіраліся прыклады няўдалых абвестак, цытат і г. д. Час ад часу туды траплялі і загалоўкі са СМІ. 48

Зараз цікавыя «калекцыі» няўда­ лых загалоўкаў можна знайсці на рознага кшталту блогах і сайтах. Пры падрыхтоўцы гэтага тэк­ сту мне на вочы трапіўся сайт адэскай супольнасці рэдактараў і


журналістаў «Ять». Адзін з арты­ кулаў на гэтай пляцоўцы быў літа­ ральна нашпігаваны прыкладамі безгустоўных, пустых, «прыцяг­ нутых за вушы» загалоўкаў. Вось толькі некалькі такіх прыкладаў: «В Одессе произошел элитный пожар» (пра тое, што згарэў дарагі «Мерседэс»); «Трагедия в Одесской области: мужчину настигла “элитная” смерть» (пра смерць пеша­ хода пад коламі дарагой машыны); «В одесской многоэтажке – массовое “убийство”» (аказваец­ ца, што гаворка ідзе ўсяго толькі пра перапад напружання ў элек­ трасетках: «Скачок напряжения “убил” все электроприборы в одной из одесских многоэтажек»); «Уникальный одессит умер от рук коммунальщиков» (ака­ зваецца, гаворка далей ідзе пра… дрэва: «В Одессе на одно уникальное дерево-памятник стало меньше. Такое решение принял исполком Одесского горсовета»); «Тополь рухнул на крышу школы в Одесской области и угрожал ученикам» («Так и представляется, как суровый тополь грозит школьникам кулаком, просовывая ветки в окно классной комнаты», – гаворыцца ў камен­ тары да гэтага загалоўка). Ну і некалькі загалоўкаў без каментароў: «Электрический столб ото­ мстил пьяному водителю»;

«ДТП в Одесской области: погиб то ли мужчина, то ли собака с хозяйкой»; «Одесские водители-убийцы массово бегут с места преступления»; «Одессу оккупировали войска Антанты и гитлеровцы, а также сгоревший кинотеатр и ограбленный обменник». А вось яшчэ адзін цудоўны прыклад непрафесійнага зага­ лоўка: «Внедорожник провалился под асфальт в Одессе». Далей, ужо ў першым сказе артыкула з такой шакавальнай назвай, га­ ворка ідзе пра тое, што пад ас­ фальт правалілася толькі кола аўтамабіля! «Как говорится, почувствуй разницу между названием и содержанием новости. А также между профессиональным журналистом и человеком, который с помощью всяческих уловок, безграмотных и смешных, пытается привлечь внимание читателей», – піша аўтар адэскага «Клуба журналістаў», з якім нельга не пагадзіцца! У адным з дапаможнікаў па журналістыцы загалоўкі рэка­ мендуецца правяраць з дапамо­ гай гэтак званага ТАКТ-тэста (ад ангельскіх словаў Taste – густ, Attractiveness – прываблівасць, Clarity – зразумеласць, Truth – праўда). У ідэале ваш загаловак павінен быць праўдзівым, зразу­ мелым і прываблівым для чытача. 49


Важнасць добрага густу пры напісанні загалоўкаў аўта­ ры гэтага дапаможніка праілю­ стравалі кеп­скім прыкладам з вядомага расійска­га выдання «Коммерсантъ», якое 21 сака­ віка 2007 года выпусціла ў свет

матэрыял пра страшны пажар у доме для састарэлых з назвай «Старики не дожили до смерти». А вось і яшчэ адзін прыклад безгустоўнага і некарэктнага за­ галоўка ад расійскіх СМІ:

А цяпер уявіце, што вы ба­ чыце толькі загаловак гэтага ма­ тэрыялу! Калі вы думаеце, што кепскі­ мі загалоўкамі «грашаць» толькі нашыя ўкраінскія і расійскія ка­ легі, то моцна памыляецеся. Вось які спецыфічны прыём некарэкт­ нага выкарыстання загалоўкаў для прыцягнення ўвагі чытачоў апісвае на сайце mediakritika.by вядомы беларускі журналіст Аляк­ сандр Класкоўскі. «Партал … хранічна пакутуе на стварэнне псеўдасенсацый за кошт інтрыгоўных загалоўкаў без геаграфіі. Каб падумалі, што нейкая надзвычайшчына здары­ лася ў Беларусі, хаця насамрэч гэта адбылося ў чорта на рагах. Напрыклад: «Затонуло прогулочное судно: судьба 37 человек не известна».

У некага, пэўна ж, ёкне сэр­ ца: «А раптам гаворка ідзе пра катастрофу на Свіслачы ў раёне парка Горкага?» Але вось вам расшыфроўка: «Шпацырнае судна, што ішло з вострава Пхукет на астравы Пхі-Пхі ў Тайландзе з 37 турыстамі, двума гідамі і двума членамі экіпажа на борце, перакулілася на высокай хвалі і патанула, усіх пасажыраў і членаў экіпажа пашэнціла ўратаваць, паведамляе ў панядзелак інтэрнэт-версія англамоўнай газеты “Phuket News”». Як бачым, загаловак двойчы некарэктны. Па-першае, не згад­ ваецца месца здарэння, а па-дру­ гое, лёс пасажыраў на момант публікацыі ўжо вядомы: дзякуй богу, усе жывыя.

50


Вось вам яшчэ прыклады загалоўкаў-псеўдасенсацый за кошт «абразання» геаграфіі: «Бывший футболист возглавил избирательный список оппозиции» (гаворка пра Грузію і былога спартоўца Каху Каладзэ); «У героя Олимпиады похитили медаль» (тое здарылася ў Расіі з расійскім жа баскетбалі­ стам); «В прокуратуру поступило заявление на министра финансов» (пракуратура ў Берне пры­ няла заяву на міністра фінансаў Паўночнага Рэйна-Вестфаліі). Ва ўсіх гэтых выпадках ства­ ральнікі рэсурсу парушылі эле­ ментарныя прафесійныя каноны. Расійскі эксперт Аляксандр Амзін у сваіх знакамітых «140 праві­ лах інтэрнэт-журналіста» (якія цалкам слушныя для ўсіх пісак!) зазначае: «Не інтрыгуйце, уда­ кладняйце. Загаловак “Прэзідэнт загінуў” не мае права на жыццё

ў расійскім выданні, калі гаворка ідзе пра прэзідэнта Зімбабве». А вось яшчэ адзін прыклад парушэння журналісцкіх стан­ дартаў пры напісанні загалоўкаў, заўважаны іншым вядомым бе­ ларускім журналістам Андрэем Пачобутам: «Ёсць агульныя стандарты, калі нацыянальнасць злачын­ цы не падаецца ў інфармацыі пра злачынства (выключэнне – злачынствы на нацыянальнай глебе). Але ёсць адна нацыя, у дачыненні да якой гэтае абме­ жаванне чамусьці не дзейнічае. Прычым як у дзяржаўнай, так і ў незалежнай прэсе. Гэта цыга­ ны. Вось вам свежы прыклад: “У Віцебску цыганкі абрабавалі паралізаваную жанчыну”. Уявіць сабе загаловак кштал­ ту «беларускі, рускія ці полькі некага там абрабавалі» не магу. Чаму ў дачыненні да цыга­ ноў гэтае правіла не дзейнічае?»

Складаем загалоўкі: 10 карысных парадаў Вось некалькі простых парадаў, якія дапамогуць вам ствараць добрыя загалоўкі. 1. Пры напісанні загалоў­ каў стаўце сябе на месца чыта­ чоў, якія нічога не ведаюць пра змест вашага матэрыялу. Зага­ лоўкі кшталту «Планы кіраўні­ цтва го­ рада» альбо «Шлях пе­ рамогаў» наўрад ці заахвоцяць

чытача адкінуць усе справы і па­ чаць разбірацца, пра якія планы і перамогі ідзе гаворка. Куды больш карысным для чытача будзе даве­ дацца з вашага загалоўка, што з наступнага тыдня будзе зменены памер падатку на ўтрыманне хат­ ніх жывёл, што ў наступным год­ зе пачнецца будаўніцтва дзіцячай паліклінікі, што ваш зямляк трэці 51


раз запар перамог на чэмпіянаце краіны па боксе і г. д. 2. Пазбягайце ў загалоўках ацэначнай афарбоўкі, якая можа мець абразлівы характар і ска­ жаць сэнс матэрыялу. Ужыванне ў загалоўках словаў кшталту «тэ­ рарыст», «злачынца», «махляр» і да т. п. у дачыненні да людзей, віна якіх не даказаная ў судзе, не­ дапушчальнае. Тое ж тычыцца і словаў, што ўтрымліваюць ацэн­ ку тых альбо іншых падзеяў, пра якія вы пішаце. Выразы кшталту «жахлівы выступ» у загалоўку навіны адразу паказваюць, якую ацэнку журналіст дае гэтаму вы­ ступу. Чытачы ж чакаюць най­ перш фактаў, на аснове якіх яны самі зробяць выснову, жахлівым быў гэты выступ альбо, наадва­ рот, паспяховым. Тое ж тычыц­ ца, напрыклад, наступнага зага­ лоўка: «Настаўнікам павялічылі заробкі ўсяго на 11 працэнтаў». Слова «ўсяго» ў дадзеным выпад­ ку з’яўляецца ацэначным, і ад яго смела можна пазбавіцца. 3. Добры загаловак не пе­ рабольшвае, не недаацэньвае, не скажае значэння фактаў, адлю­ страваных у артыкуле, а перадае сутнасць падзеі. На­ прыклад, план размяшчэння ў суседняй краіне эскадрыллі аме­ рыканскіх самалётаў-знішчаль­ нікаў не азначае, што гэтая краіна «скача пад чужую дудку» альбо «становіцца фарпостам імперыя­ 52

лізму ў Еўропе». Чытачу важней даведацца, што такія планы аб­ мяркоўваюцца, а таксама прачы­ таць меркаванні экспертаў, якія выкажуць розныя пункты гле­ джання на гэтую падзею. 4. Памер мае значэнне! За­ галовак не мусіць быць занадта доўгім. Асабліва гэта важна для загалоўкаў матэрыялаў для інтэр­ нэту, якія могуць экспартавацца праз RSS на іншыя сайты або на дысплеі мабільных тэлефонаў. Доўгія загалоўкі перашкаджа­ юць выяўленню вашых матэры­ ялаў пошукавымі сістэмамі. Напрыклад, Google не індэксуе загалоўкі, даўжэйшыя за 71 знак. Таму, калі вы напісалі загаловак, які складаецца больш чым з 7–9 словаў, ёсць сэнс скараціць яго! 5. Пазбягайце выкарыстан­ ня ў загалоўках загадкавых аб­ рэвіятур і скарачэнняў. Што вы зразумееце з загалоўка кшталту «СААЗ распрацоўвае новыя падыходы да барацьбы з ужываннем ПАР»? Толькі дасведчаны чытач будзе ведаць, што СААЗ – гэта Сусветная арганізацыя аховы здароўя, а ПАР – псіхаактыўныя рэчывы. Выключэнне могуць складаць толькі добра вядомыя чытачу абрэвіятуры і скарачэнні кшталту ААН, МАЗ, руб. і г. д. 6. Пазбягайце выкарыс­ тан­­ня ў якасці загалоўкаў ры­ тарычных пытанняў. «Калі будзе лепш?» – такі загаловак меў


матэрыял пра рост коштаў на прадукты. Як вы думаеце, чаго маглі чакаць чытачы ад аўтара гэтага матэрыялу? Аналізу сіту­ ацыі, прагнозаў, каментароў экс­ пертаў – так. Банальных рыта­ рычных пытанняў? Не! 7. Пазбягайце спакусы «ку­ піць» чытача сенсацыйнасцю за кошт «недагаворвання» (чы­ тайце вышэй урывак з артыкула Аляксандра Класкоўскага на гэ­ тую тэму!). 8. Выкарыстоўвайце ў за­ галоўках навінаў дзеясловы. Доб­ ра падабраны дзеяслоў вы­ разна тлумачыць, што адбылося, пра што ідзе гаворка ў вашым матэрыяле: «заявіў», «разбіўся», «наведае», «вынайшаў» і г. д. Пры гэтым варта пазбягаць выкары­ стання ў загалоўку двух дзеяс­ ловаў. Напрыклад, замест «будзе распрацоўваць» можна напісаць «распрацуе» і г. д. 9. Арыгінальнасць, умен­ не «абыграць» розныя словы,

здольнасць заінтрыгаваць мо­ гуць дапамагчы стварыць до­ бры загаловак. «Навучанне праву налева» (загаловак матэрыялу пра карупцыю на юрыдычным факультэце), «Іран Грозны» (за­ галовак тэксту пра ядзерную праграму Ірана), «А хто там? І дзе?» (загаловак артыкула пра крытычны стан беларускага ха­ кея) – добрыя прыклады адступ­ лення ад правілаў, на якіх ба­ зу­юцца вышэйпрыведзеныя па­ рады. Помніце, аднак, што просты і зразумелы сказ, выне­ сены ў загаловак, лепшы, чым загаловак, створаны чалавекам з кепскім пачуццём гумару! 10. Адным з самых простых спосабаў стварэння загалоўкаў з’яўляецца наступны: спачатку напішыце звычайны апавядаль­ ны сказ, які адлюстроўвае сут­ насць матэрыялу. Затым закрэ­ сліце ўсе лішнія словы. Часта ў выніку такой аперацыі застаец­ ца ўдалы загаловак!

Лід – значыць першы Лід (першы сказ альбо аб­ зац тэксту) з’яўляецца лагіч­ ным працягам загалоўка. Яго асноўныя функцыі – прыцяг­нуць увагу і адлюстраваць сутнасць пададзенай ніжэй інфармацыі, задаць танальнасць матэрыялу. Лід дапамагае чытачу зразумець, ШТО, ДЗЕ і КАЛІ здарылася, ХТО мае дачыненне

да падзеі, якую вы апісваеце. Напрыклад, «Сорак пяць п’яных кіроўцаў бы­ ло затрымана ў Дзень цвярозасці ў Гродне». Як і ў выпадку з напісаннем загалоўкаў, да стварэння лідаў трэба падыходзіць з асаблівай адказнасцю. Рознага кшталту да­ паможнікі па журналістыцы прапануюць багата парадаў на­ 53


конт таго, якім павінен і якім не павінен быць лід. Вось толькі не­ каторыя з гэтых парадаў. Пазбягайце празмерна доў­ гіх і перагружаных дэталямі лідаў. Напрыклад, замест ска­ за: «23 красавіка 2013 г. у актавай зале паліклінікі №1 г. Гродна прайшоў семінар “Праблемы лячэння анкалагічных хваробаў”, арганізаваны Міністэрствам ахо­вы здароўя і аддзяленнем анкалогіі абласной бальніцы» – на­ пішыце: «Учора ў Гродне была прадстаўлена новая нацыяналь­ ная канцэпцыя барацьбы з ра­ кам». У дадзеным выпадку чыта­ чу важней у першую чаргу ведаць ВЫНІК мерапрыемства, а не тое, у якім годзе, у якой зале яно ад­ былося і хто яго арганізаваў. Не перагружайце лід лічбамі. Напрыклад, замест сказа: «За 10 месяцаў 2012 г. 12 з 19 малаказаводаў Гродзенскай вобласці на 50 % павялічылі выпуск малака і малочных прадуктаў» – можна напісаць: «Вытворчасць малака на Гарадзеншчыне вырасла за год у два разы». Ёсць розныя віды лідаў. Многія з іх задаюць таналь­ насць матэрыялу. «Дапаможнік для журналістаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы», які стаў у 1990-я гады настольнай кні­ гай для многіх беларускіх жур­ налістаў-пачаткоўцаў, прыводзіў наступныя віды лідаў. 54

Рэзюмэ, ці кароткі агляд па­ дзеяў (вынікаў). Напрыклад: «Га­рад­­­ скі Савет дэпутатаў міні­маль­най большасцю галасоў за­цвер­­­дзіў учора бю­джэт горада ў па­ме­ры 50 мільяр­­­­­ даў рублёў. Бю­ джэт перавышае леташні на 10 мільярдаў і прадугле­ джвае павелі­чэнне сярэдняга падатку з пры­ват­ных прадпрымальнікаў на 1 мільён рублёў у месяц». Адзінкавы. Гэты тып ліду пад­крэслівае важнасць асабіста­ га аспекту. Напрыклад: «Калі вы прыватны прадпрымальнік, то вашыя падаткі ў наступным го­дзе ўзрастуць на адзін мільён руб­лёў у месяц». Драматычны. Напрыклад: «Дэ­пу­тат гарсавета Мікола Іванчук доўга марудзіў, калі сёння раніцай надышла яго чарга галасаваць за праект гарадскога бюджэту на будучы год. Галасы ў зале падзяліліся 45 на 45, і таму яго голас вырашаў усё». Цытатны. Напрыклад: «“Гораду патрэбныя грошы, – растлумачыў сваё рашэнне Мікола Іванчук. – Іншага шляху не было. Я павінен быў галасаваць “за”». Маляўнічы. Напрыклад: «Мэр горада, здавалася, перастаў ды­хаць. Яго твар выцягнуўся, а паль­ цы былі моцна сашчэпленыя. Гарадскі савет галасаваў за прапанаваны ім бюджэт, на які ўскладаліся ўсе яго надзеі. І ён ведаў, што ўсё можа вырашыць адзін голас».


Рэакцыя. Напрыклад: «Праз некалькі гадзінаў пасля таго, як гарадскі савет зацвердзіў новы бюджэт, які прывядзе да павышэння падаткаў, у горадзе рас­ пачаўся збор подпісаў за адстаўку мэра». Аналітычны. Напрыклад: «Мэр горада выйграў бітву за бюджэт, але можа згубіць сваю пасаду». Сітуацыйная справаздача. Напрыклад: «Пасля сканчэння бітвы за новы бюджэт фінансавае становішча горада на буду­

чы год выглядае наступным чынам». Пытальны. Напрыклад: «Што б здарылася, калі б дэпутат Іванчук прагаласаваў супраць прыняцця новага бюджэту?» «Адзіночны стрэл». Напры­ клад: «Наперадзе – падвышэнне падаткаў». У іншых дапаможніках па журналістыцы можна суст­рэць апісанне і іншых тыпаў лідаў: кантраснага, анекдатычнага, гіс­ та­рычнага, «уявіце сабе» і г. д.

З чаго пачаць лід? Гэтае пытанне часта акту­ альнае не толькі для журна­ліс­ таў-пачаткоўцаў, але і для тых, хто ўжо не першы год займаецца журналістыкай. На першы план пры напісан­ ні ліду можна вынесці: • асобу («Старшыня аблвыканкама адкрыў учора першы чэмпіянат краіны па прыгатаванні дранікаў»); • факт («Першы ў Беларусі чэмпіянат па прыгатаванні дранікаў распачаўся ўчора»); • дату («20 чэрвеня распачаўся першы чэмпіянат Беларусі па прыгатаванні дранікаў»); • месца падзеі («У невялікай вёсцы Гібулічы ўчора распачаўся…»);

• прычыну («Пошукі новых спосабаў прыцягнення турыстаў і папулярызацыі нацыянальнай куль­ турнай спадчыны падштурхнулі ўлады Гарадзеншчыны стаць ініцыятарамі першага чэмпіянату краіны па выпяканні дранікаў і прыгатаванні іншых традыцыйных беларускіх страваў з бульбы»); • працэс («Пасля двух дзён дэгустацыі дранікаў і іншых традыцыйных беларускіх страваў з бульбы госці з суседніх краін, якія завіталі ў Гібулічы, выглядалі цалкам задаволенымі жыццём і гасціннасцю беларусаў»).

55


Наколькі інфарматыў­ным і кароткім мусіць быць лід? Некаторыя ліды могуць утрым­­ ліваць адказы на ўсе шэсць пытанняў навіны (Хто? Што? Дзе? Калі? Як? Чаму?). Такі лід адразу ўводзіць чытача ў курс справы, але мае і свае неда­ хопы. Перагружанасць інфар­ма­ цыяй і вялікі памер ліду мо­гуць адштурхнуць чытача ад па­глыб­­ лення ў змест матэрыялу. Такога кшталту ліды ёсць сэнс выкарыс­ тоўваць найперш у эксклюзіў­ ных матэрыялах, з якіх вашыя чытачы першымі атрымаюць ці­ ка­вую для сябе інфармацыю. У іншых выпадках лепш вы­ карыстоўваць больш кароткі ва­ рыянт ліду, у якім акцэнт будзе зроблены на два-тры важныя аспекты тэмы. Звычайна гэта адказ на пытанне «Што здарыла­ ся?», да якога дадаюцца адказы

56

на пытанні «Хто?», «Дзе?» альбо «Калі». Пажадана, каб памер ліду не перавышаў 30–40 словаў аль­ бо 250–300 знакаў. Калі ў вас атрымалася больш, перачытай­ це свой лід яшчэ раз і паспра­ буйце яго скараціць за кошт пера­ носу часткі інфармацыі ў асноўны тэкст альбо за кошт выкрэслівання лішніх словаў (звычайна гэта рознага кшталту прыметнікі і дзеепрыметнікі). Самы першы варыянт ліду варта прадумаць яшчэ ў самым пачатку працы над матэрыялам. Гэта дапаможа лепш зразумець, пра што будзе матэрыял. Пасля таго як матэрыял падрыхтаваны, лід трэба яшчэ раз перачытаць, выправіць альбо перапісаць цалкам.


Эдуард Мельнікаў

Сацыяльна-псіхалагічныя заканамернасці масавай інфармацыйнай дзейнасці Асноўная мэта журналіста – данесці да аўдыторыі нейкія но­ выя звесткі, думкі ці высновы. Але аўдыторыя – гэта не аморф­ ная маса, на якую можна ўздзей­ нічаць, нягледзячы ні на што. Яна складаецца з асоб, кожная з якіх мае ўласны досвед і, адпа­ ведна, крытычнае асэнсаванне таго, што чуе і бачыць. Сацыяла­ гічныя даследаванні паказваюць: ніхто не хоча адчуваць сябе ней­ кім «аб’ектам», «рэцыпіентам» інфармацыйнага ўздзеяння. Усе адказваюць прыкладна адноль­ кава: «Мяне адукоўваць не трэба. А вось майго суседа… А мо­ладзь увогуле нічога не хоча ведаць, вось яе трэба выхоўваць…» і г. д.

Кожны дасведчаны камуні­ катар добра ведае, што на шляху да свядомасці чытача (гледача, слухача) існуюць моцныя бар’е­ ры, якія перашкаджаюць адэкват­ наму ўспрыняццю інфармацыі. Гэтыя бар’еры складаюцца з устойлівых стэрэатыпаў ці з аб’ектыўна існых перашкод, абу­ моўленых псіхафізіялагічнымі асаблівасцямі арганізма чалаве­ ка, ягонага зроку, слыху, хуткас­ ці ўспрымання, аб’ёму памяці, звычак і г. д. Каб быць паспяховым, жур­ налісту трэба ведаць гэтыя аса­ блівасці і будаваць сваю дзей­ насць з улікам гэтых фактараў. 57


Перш за ўсё трэба ўвесь час рупіцца пра тое, каб любая новая інфармацыя ці нейкі новы дос­ вед выклікалі эмоцыю ў людзей. Эмоцыя заўсёды спрыяе больш глыбокаму і арганічнаму засва­ енню новага вопыту. Нездарма яе завуць «каралеўскай дарогай у падсвядомасць», дзе насамрэч і фарміруюцца сапраўдныя нашы стымулы, жаданні і жахі. Але эмоцыя можа быць па­ вярхоўнай і спекулятыўнай, як гэта часцяком здараецца ў рэ­ кламе. А можа быць глыбокай і сапраўднай. Дзеля таго каб вы­ клікаць непадробны інтарэс і па­ чуцці ў сваіх чытачоў (гледачоў, слухачоў), прафесійны журналіст працуе над кампазіцыяй і сюжэ­ там, шукае метафары і трапныя слоўцы ў друкаваным тэксце, здымае якасную і эмацыяналь­ ную «карцінку» на тэлебачанні, стварае гукавы вобраз сучаснасці на радыё. Апошнім часам магут­ най магчымасцю стварэння глы­ бокай і шматслойнай эмоцыі ёсць такі сродак інтэрнэт-журналісты­ кі, як мультымедыйнасць. Калі мы бачым сухія, невы­ разныя тэксты ці чуем нейкую балбатню пад невыразную вы­ яву на тэлеэкране, то без памыл­ кі зробім выснову: аўтар проста адпрацоўвае свой «хлеб», не клапоціцца пра тое, каб ягоныя звесткі-развагі сапраўды закра­ нулі людзей. 58

Акрамя таго, ёсць і чыста тэхналагічныя патрабаванні да камунікатара, выкліканыя аб’ек­ тыўнымі ўласцівасцямі чалаве­ чай псіхікі. Не ўлічваць іх про­ ста нельга, калі хочаш, каб цябе прачыталі, убачылі, пачулі. Перш за ўсё гэта фізіялагіч­ на абумоўленыя абмежаванні зроку і слыху. Заўважана: хаця б невялікі аб’ём тэксту, набраны дробным і аднастайным шрыфтам, блакуе актыўную ўвагу нават падрых­ таванага чытача. Інфарматыў­ ная ёмістасць зрокавых кана­ лаў прыкладна ў чатыры разы вышэйшая за слых. Адукаваны чалавек можа прачытаць у сярэд­ нім каля 24 тысяч слоў, а праслу­ хаць – каля 6 тысяч, перш чым вастрыня ягонай увагі знізіцца. Радыёслухач не ўспрымае інфармацыю, калі яна падаецца з хуткасцю большаю за 180 слоў у хвіліну. Калі чуеш па розных FM-радыястанцыях «кулямёт­ ную» балбатню недасведчаных вядоўцаў, то ствараецца ўражан­ не, што ім не так важна, каб іх разумелі. Можа, яно і нездарма: разумець, як правіла, няма чаго. На тэлебачанні тэмп мовы павінен быць меншы – не бо­ лей за 100 слоў у хвіліну: трэба ўлічваць, што галоўную ўвагу прыцягвае «карцінка». Менавіта гэтым тлумачыцца такая з’ява, якую добра ведаюць тэлевізій­


шчыкі, а менавіта «канібалізм кадраў». Гэта калі чалавек, захо­ плены разглядам відовішча, цал­ кам страчвае цікавасць да таго, пра што гаворыцца за кадрам. З гэтага можна зрабіць выснову: на тэлебачанні галоўнае – паказ падзеі. Каментар падаецца самы неабходны і лаканічны. Працягласць найбольш доў­ гай тэлепраграмы можа быць да 60 хвілін, радыёперадачы – да 30 хвілін, дый толькі ў тых вы­ падках, калі ўнутраная пабудова гэтых перадач дастаткова разна­ стайная. На слых добра ўспрымаюцца толькі жорстка структураваныя тэксты: «праблема – аргументы – рашэнне». Калі ў радыёвыступе закрануць больш за тры прабле­ мы, то актуальнасць кожнай з іх знізіцца адпаведна. У такім высту­ пе заўсёды павінна быць галоўная думка. Тады яна добра запаміна­ ецца і ўспрымаецца. Вельмі нечаканыя сюрпры­ зы прыносіць аб’ём чалавечай памяці. Дакладна вызначана: калі колькасць новых звестак у паведамленні перавышае 30 адсоткаў, то інфармацыя прак­ тычна не ўспрымаецца. Таму спрактыкаваныя вядоўцы і ка­ ментатары заўсёды «прывязва­ юць» свае паведамленні і думкі да таго, што добра вядома аўды­ торыі, абапіраюцца на яе до­ свед.

Натуральныя перашкоды чалавечага ўспрымання пераа­ дольваюцца таксама пры дапа­ мозе ўзмоцненага інфармавання. Гэта могуць быць неаднаразовая трансляцыя навіны, паўтарэн­ не (але пажадана, каб не адна­ стайнае, а варыябельнае!) но­ вай інфармацыі. Вельмі важная акалічнасць – звесткі, што па­ даюцца першымі, засвойваюц­ ца найбольш трывала і надоўга. Потым трэба прыкласці шмат высілкаў, каб пераадолець «воб­ раз» таго, што ўжо прагучала. Вось чаму ўсе сусветныя інфар­ мацыйныя агенцыі імкнуцца мець прыярытэт у знаходжанні і распаўсюдзе інфармацыі. Хто спазніўся, той вымушаны пера­ адольваць першасныя ўражанні ці дадаваць нешта новае, такое ж эксклюзіўнае. Вельмі важна пры зносінах з аўдыторыяй улічваць асабліва­ сці такога феномена чалавечай псіхікі, як увага. Асноўнымі яе рысамі з’яўляюцца дынаміч­ насць (у звычайнага чалавека ўвага вельмі няўстойлівая, увесь час перамяшчаецца), аб’ём, вы­ біральнасць (кожны бачыць сваё), інтэнсіўнасць. Каб няспынная плынь інфар­ мацыі адпавядала натуральнаму аб’ёму чалавечай увагі, трэба яе дзяліць, і на кожную «дзялянку» вывешваць «меткі». Гэтай мэце служаць рубрыкі ў газеце, цыклы 59


на ТБ і джынглы на радыё. Чала­ век міжволі звяртае на іх увагу, а потым ужо на змест матэрыялу. Такім чынам, знаёмства са змес­ там пачынаецца з уключэння ме­ ханізмаў мімавольнай увагі. Гэта ёсць безумоўным рэфлексам на змену наваколля: гучны джынгл, стракатая і дынамічная «кар­ цінка», кідкі загаловак у газеце. Моцным сродкам прыцягнення мімавольнай увагі ёсць словы з эмацыянальнай афарбоўкай, фо­таздымкі, што зафіксавалі дынаміку руху, кантраснасць за­ галоўкаў (Праблема: «за!» і «супраць!»). Вялікае значэнне мае змена рытму мантажу фільмаў і тэлепраграм. Але трэба ісці далей і пры­ цягнуць адвольную ўвагу, то бок свядомую ўстаноўку асобы на тое, што ёй абавязкова трэба гэта прачытаць. Калі мімаволь­ ная ўвага прыцягваецца формаю публікацыі, то адвольная – ужо зместам. І, нарэшце, самае пра­ дуктыўнае спасціжэнне медыяў дасягаецца пры дапамозе паза­ вольнай увагі, калі чалавек так захапіўся і формай, і зместам, што не заўважыў, як прачытаў, прагледзеў, праслухаў. Гэта тое, што тычыцца ўвагі. Але ёсць яшчэ такая важная рыса чалавечай свядомасці, як успры­ манне. Тут таксама існуюць тры ўзроўні: выяўленне, распазна­ ванне, сэнсавае ўспрыманне. 60

Выяўленне. Звычайна зро­ кавая інфармацыя ўспрымаецца злева направа і зверху ўніз. Гэта неабходна ўлічваць пры вёрстцы газетных палос, размяшчэнні найбольш актуальных матэры­ ялаў і рэкламы. Амерыканскімі даследчыкамі даказана наступ­ нае прасторавае размеркаванне ўвагі. Для асобнай газетнай старонкі 54% 46% Для газетнага развароту 29%

33%

16%

22%

Распазнаванне – гэта вель­ мі тонкі механізм настрой­кі на ўспрыманне новай інфар­ма­цыі. Дзеля яго трэба ствараць сіс­тэ­ му «ўказальнікаў» (анонсы ў тэ­ лерадыёэфіры, «ліды» і «ўрэзкі» ў газеце), каб увага чалавека не «саслізнула» і зачапілася за важ­ ную інфармацыю. Працэс распазнавання ідзе ад агульнага да прыватнага. Спа­ чатку чалавек, акідваючы ста­ ронку газеты агульным по­зір­кам, вырашае, ці трэба яму яе чытаць увогуле. Калі адказ станоўчы, ён пачынае паглыбляцца ў дэталі. Дарэчы, знакаміты «трохкутнік» дзеля таго і ўжываецца, каб чы­ тачу лягчэй было арыентавацца


ў структуры навіны. Калі яна блытаная, «непразрыстая», калі патрабуюцца пэўныя намаганні, каб яе прачытаць, то далёка не кожны будзе гэтыя высілкі пры­ кладаць. Як, напрыклад, у гэтым выпадку: Не за деньги помогают осуж­денные исправительного учреждения открытого типа № 3 (г. Береза) восстанавливать переживший пожар Свято-Елисеевский Лавришенский муж­ской монастырь на Гродненщине. Што тычыцца сэнсавага ўспрымання, то непрыемным сюр­­п­рызам шмат для каго з жур­ налістаў будзе даведацца, што ў шэрагу выпадкаў іх… кеп­ска разумеюць па сутнасці. Кніж­ ныя, набітыя канцылярскімі вы­ разамі, доўгія тырады тэле- і ра­ дыёвядоўцаў «адскокваюць» ад свядомасці аўдыторыі, як мячы­ кі. Псіхолагам даўно вя­дома, што надта доўгія сказы, вялікая коль­ касць слоў з трыма і больш скла­ дамі вельмі цяжка ўспрымаюцца. Ну што можна зразумець, напрыклад, з такога пасажу? Впрочем, говоря о том, что у белорусского режима был (есть?) шанс, мы исходим из того, что автократия и советский ренессанс для Лука­шенко – рациональный выбор. Но что, если это ментальная аддиктивность? Фрустрация общества по­ ро­дит запрос на реставрацию

прежней системы, например, в формате «раннего Лукашенко». Этот запрос будет подхвачен условной партией реванша, состо­ящей как из ментальных приверженцев старой системы, так и из политиков, для которых оседлать волну означает полу­чить доступ к власти. Вялікую шкоду прыносіць не­крытычнае стаўленне да інша­ земных словаў. Нават калі іх вы­ маўляе іншаземны спецыяліст, трэба тлумачыць значэнне гэтых слоў. Інакш атрымоўваецца такое: «Я не буду высказывать мнение по этому поводу, но ситуация и сейчас остается очень вола­ тильной, к этому власти страны должны быть готовы», – сказала она. Вельмі кепска ўспры­маюцца і прафесійныя тэрміны, сэнс якіх не тлумачыцца. В Беларуси с 4 октября увеличиваются предельные мак­си­ мальные отпускные це­ны на свинину и говядину по­туш­ную. Такое решение содержится в постановлении… сообщили корреспонденту БелТА в отделе связей с общественностью Мин­ экономики. Сацыялагічныя даследа­ван­­ ні паказваюць, што час­та лю­дзі амаль зусім не разумеюць жур­ налістаў. На­прык­лад, у адным выпадку (апытанне праводзілася ў Ра­сеі) 43 % рэспандэнтаў дума­ 61


лі, што «патэнцыял» – гэта пунк­ ту­альны, надзейны чала­век, «лібе­рал» – нешта «са­ла­джавае», «рэванш» – не­шта хуткае, ды­на­ міч­­­­нае, а «су­верэнітэт» – гэта калі чалавек верыць у Бога. Зараз 64 % расіян, напрыклад, не ведаюць, хто такія алігархі. Вельмі цікавыя назіранні зробленыя датычна таго, як роз­ ныя тыпы медыяў успры­маюцца. Дакладна вядома, што найменш інфармаваныя пра падзеі ў краі­ не і за мяжой менавіта тыя, хто карыстаецца тэлебачаннем як асноўнай кры­ніцай інфармацыі. Даследаванні Шведскай вяш­ чальнай карпа­ра­цыі паказалі, што пасля пра­гляду 7-хвілінна­ га роліка навін больш за палову гледачоў сказілі ці ўвогуле не змаглі ўзга­даць змест усіх сюжэ­ таў інфармацыйнага выпуску. Адзіны спосаб пазбегнуць гэтага – ствараць эмацыйны пад­ тэкст навін, падаваць іх як чала­

62

вечыя «story» з дапа­могай такога магутнага срод­ку, як асоба вядоў­ цы. Увогуле, на ТБ вельмі вялі­ кая роля невербальных (то бок няслоўных) сродкаў каму­ні­кацыі: выявы вядоўцы, яго­ных манер, непасрэдных рэак­цый. Гэта пе­ раконвае лепей за любыя сло­ вы. Таксама вель­мі дапамагаюць розныя дыяг­рамы, камп’ютарная графіка, мапы і г. д. На радыё асноўнай «хва­ ляй» дастаўкі новай інфар­мацыі ў свядомасць слухача ёсць тэмбр голасу вядоўцаў, музычныя і гу­ кавыя адбіўкі, шумы, афарбоўка гукаў. Тут таксама не трэба ўжы­ ваць доў­гія сказы. А ў газеце, канешне, да­мінуе змест. Пры гэтым чым больш пад­рыхтаваны чытач, тым болей ён здолее прачытаць. Інтэрнэт-матэрыялы лепей пі­ саць не большыя за «тры пракрут­ кі мышы». Інакш – кінуць чытаць, хутчэй за ўсё.


Марына Загорская

Тэхніка інтэрв’ю: больш, чым пытанні і адказы Інтэрв’ю – гэта гутарка журналіста з суразмоўцам (гра­ мадскім дзеячам, выбітной асо­ бай, відавочцам падзеі) з мэтай пошуку звестак дзеля стварэн­ ня новага інфармацыйнага пра­ дукту – актуальнага матэрыялу, цікавага для грамадства. Падчас інтэрв’ю суразмоў­ цы ўдзельнічаюць у інфарма­ цыйным абмене дзеля атрыман­ ня звестак для галоўнага, хоць і нябачнага ўдзельніка камуніка­ цыі – чытацкай (глядацкай) аў­ дыторыі. Інтэрв’ю адначасова з’яўля­ ецца і найважнейшым спосабам здабычы інфармацыі, і адным з распаўсюджаных жанраў жур­ налістыкі. Амерыканскія даследчыкі падлічылі, што інтэрв’ю «з’я­

дае» ад 80 да 90 % працоўнага часу журналістаў. Астатнія неш­ матлікія адсоткі прыпадаюць на назіранне і працу з дакументамі. Чаму гэты метад збору ін­ фармацыі такі папулярны? Інтэрв’ю дазваляе выкарыстоў­ ваць для ацэнкі, характарыстыкі і асвятлення пэўных пытанняў досвед і веды іншых людзей. Гэта добры сродак канкрэты­ заваць тэму і паглыбіцца ў яе, магчымасць выкласці інфарма­ цыю аб’ектыўна, падаўшы про­ цілеглыя пункты гледжання. Інтэрв’ю зручна чытаецца і добра ўспрымаецца, пабудава­ нае на дыялогах, яно дазваляе выкарыстоўваць элементы дра­ матургіі. Зрэшты, гутарка з кам­ петэнтным суразмоўцам – гэта не толькі магчымасць атрымаць 63


дадатковыя звесткі. Сама хада гутаркі, паводзіны суразмоўцаў, інтанацыі (пры аўдыяварыян­ це) могуць быць цікавымі для спажыўца інфармацыі.

Праца над інтэрв’ю склада­ ецца з трох этапаў: падрыхтоўка, правядзенне, напісанне. Кожны з іх мае свае асаблівасці ды скла­ данасці.

Падрыхтоўка да інтэрв’ю Для паспяховага інтэрв’ю трэба загадзя ведаць, якую інфармацыю і з якой мэтай журналіст імкнецца здабыць. Папярэдне вы­светліце для самога сябе: чаго вы чакаеце ад інтэрв’ю, што яно павінна даць вашаму чытачу, якіх вынікаў вы хацелі б дасягнуць, што самае важнае ў тэме, якую вы збіраецеся разгледзець. Вызначыліся з тэмай? Самы час шукаць суразмоўцу. І тут пе­ рад журналістам паўстаюць но­ выя пытанні: «Якую ролю ады­ грывае гэты чалавек у пэўнай сітуацыі?», «Ці дастаткова ён кампетэнтны?», «Ці ёсць цікаў­ насць да яго сярод публікі?» Перад сустрэчай варта пра­ весці папярэдняе даследаванне – пашукаць адказы на пытанні, якія вас цікавяць, выкарыстоўваючы дакументальныя і вусныя крыні­ цы. Дакументальныя – фінанса­ вая дакументацыя, статыстычныя справаздачы, звесткі сацыялагіч­ ных апытанняў, перыёдыка, дасье (уласныя і рэдакцыйныя), базы звестак, інтэрнэт – дапамогуць вам паглыбіцца ў тэму, акрэсліць шэраг пытанняў да суразмоўцы. 64

Вусныя – эксперты ў той ці іншай галіне, відавочцы падзеяў, кале­ гі, сябры і сваякі суразмоўцы – могуць падзяліцца звесткамі, якія вы не знойдзеце ні ў даведніках, ні ў дакументах. Калі бракуе часу на дасле­ даванне, зрабіце хаця б званок у адпаведную ўстанову, пашукай­ це звесткі ў рэдакцыйным дасье, у інтэрнэце, звярніцеся па інфар­ мацыю і парады да калегаў. Запішыце абумоўленыя тэ­­май пытанні. Калі падчас інтэрв’ю такі спіс будзе пад рукой ці ў памяці, гэта вызваліць ад пакут­ лівай панікі: «Пра што ж зараз спы­таць?», дапаможа сканцэн­ траваць увагу на гутарцы. Інтэрв’юер не павінен узгад­ няць свае пытанні з суразмоўцам. Больш за тое, калі суразмоўца атрымаў спіс канкрэтных пытан­ няў, журналіст амаль пазбаўлены магчымасці штосьці ўдакладняць ці прыводзіць контраргументы. Аднак, калі загадзя паведаміць, пра што ўвогуле пойдзе гутарка, гэта дапаможа не адхіляцца ад тэмы і атрымаць больш канкрэт­ ную інфармацыю. Суразмоўца па­ві­нен яшчэ да пачатку гутаркі


ведаць: усё тое, што ён скажа, будзе «для прэсы». Што рабіць, калі суразмоўца не згаджаецца на гутарку? Калі суразмоўцы невядомае вашае імя, зрабіце сабе рэкламу: «Я ўзяў інтэрв’ю ў таго ці іншага...». Альбо папрасіце кагосьці з вя­ домых суразмоўцу асоб адрэка­ мендаваць вас. Прэзентуйце як мага шырэй сваё выданне: дайце спасылку на сайт альбо паабя­ цайце прынесці некалькі асоб­ нікаў на сустрэчу. Аргументам на карысць інтэрв’ю менавіта для вашага выдання можа стаць вялікі наклад альбо, наадварот, элітарнасць аўдыторыі, агуль­ насць інтарэсаў суразмоўцы і выдання. Паспрабуйце давесці суразмоўцы, што толькі ён ва­ лодае важнай для аўдыторыі інфармацыяй. А вось калі ён не кампетэнтны ў азначанай тэме, лепшае выйсце – пошук іншай крыніцы. Загадзя паведаміце сура­ змоўцы, колькі часу вам спа­

трэбіцца на гутарку. Падчас пе­ рамоў пра сустрэчу папрасіце дазвол на фотаздымкі, дыкта­ фонны запіс і гутаркі з сямей­ нікамі (калі гэта ўваходзіць у вашы планы). Абмяркоўваючы сустрэчу, пры­слухоўвайцеся да пажадан­ няў суразмоўцы. Часцяком яна прызначаецца на яго тэрыторыі (дома ці на працоўным месцы). Гэта добра для «інтэрв’ю-парт­ рэта», «лірычнага» інтэрв’ю, раз­мо­вы, пры якой атмасфера і дэталі месца сустрэчы фарміру­ юць незапланаваныя пытанні і нечаканыя расповеды. Мож­на прапанаваць прыехаць у рэ­дак­ цыю. Пры дзелавой, праб­лем­ най размове псіхолагі і спрак­ тыкаваныя журналісты раяць сустракацца на нейтральнай тэрыторыі. Калі ў інтэрв’ю ёсць нагода, звязаная з нейкай па­дзе­ яй, тады месца сустрэчы вызна­ чаюць абставіны: размова можа ад­быцца ля трапа самалёта, на месцы здарэння.

Правядзенне інтэрв’ю Строгіх правіл наконт колькас­ ці пытанняў падчас інтэрв’ю не існуе. Аднак аптымальным аб’ё­ мам для інтэрв’ю лічацца 4–5 га­ лоўных пытанняў («шкілет гу­ таркі») плюс некалькі дадатковых. Паслядоўнасць пытанняў мо­­жа быць: храналагічная, калі ў цэнтры ўвагі – падзея; лагіч­

ная – калі прадметам абмерка­ вання з’яўляюцца грамадская праблема, канфлікт бакоў ці сітуацыі, звязаныя з драматыч­ нымі стасункамі паміж людзьмі; імправізацыйная – гэта пады­ ходзіць больш, калі ў цэнтры ўвагі журналіста знаходзіцца ча­ лавечы характар. 65


Аднолькавых інтэрв’ю не бывае. Тактыку даводзіцца мя­ няць амаль кожны раз. Калі, напрыклад, у вас усяго 2 хвіліны на размову, адразу пераходзьце да сутнасці праблемы і самых важных пытанняў. Калі вы па­ будуеце гутарку слушна, зможа­ це атрымаць тую інфармацыю, на якую ў іншым выпадку спа­ трэбілася б хвілін дзесяць. Аб’ектыўнасць і глыбіня атрыманай інфармацыі зале­жаць не ў малой ступені ад слушна сфармуляваных пытанняў і рас­ станоўкі акцэнтаў. Шмат што перайначвае нават крыху зме­ нены парадак слоў, параўнайце, напрыклад: «Вы што-небудзь бачылі ў момант крадзяжу?» і «Што вы бачылі ў момант крад­ зяжу?» Першае пытанне закры­ тае – на яго будзе атрыманы ад­ каз «так» ці «не». На другое ж, адкрытае, пытанне суразмоўца, хутчэй за ўсё, дасць разгорнуты адказ. Пачынаць гутарку лепш з больш мяккіх і адкрытых пытан­ няў. Затым пераходзіць да больш жорсткіх ці больш канкрэтных. Пасля важнага пытання задайце якое-небудзь простае. Не саромейцеся задаваць да­ датковыя пытанні, якія паглы­ бляюць і дэталізуюць тлумачэн­ ні: «Чаму?», «Адкуль вы гэта ведаеце?», «Ці можаце пацвер­ дзіць гэта дакументамі?» 66

Непрадбачаныя пытанні – тыя, што вынікаюць з гутаркі. Нечаканыя адказы патрабуюць імгненнай і спантаннай рэакцыі з боку журналіста. Праз іх гутар­ ка можа пайсці зусім у іншым рэчышчы. Каб не «праспаць» гэты момант, а таксама задаваць паслядоўныя трапныя пытанні і надаць інтэрв’ю жывы характар, рэпарцёр павінен умець слухаць. Новае пытанне не варта за­ даваць раней, чым будзе вычар­ пана папярэдняя тэма. Калі суразмоўца ўжывае невядомыя тэрміны, папрасіце «перакласці» іх на зразумелую шараговаму чытачу (гледачу, слухачу) мову, прывесці патрэб­ ны прыклад ці параўнанне. Рана ці позна давядзецца за­ даць пытанні, якія ваш суразмоўца не хацеў бы абмяркоўваць. Нават калі яго адказы будуць кароткімі і бессэнсоўнымі, шукайце карыс­ ную для сябе інфармацыю. А калі суразмоўца адыдзе занадта далёка ад тэмы гутаркі, ветліва вяртайце яго да зададзенага пытання: «Тое, што вы гаворыце, вельмі цікава, але...». Заўсёды майце напагатове пытанне, якое верне гутарку ў па­ трэбнае рэчышча. Калі суразмоўца не адказвае на пастаўленае пытанне, пе­ рафразуйце яго і крыху пазней задайце яшчэ раз. Альбо разбіце свой варыянт на некалькі пытан­ няў: ад агульнага да канкрэтнага.


Калі вам упарта не адказва­ юць – прапануйце свае варыян­ ты: «Сума па кантракце складае шэсць мільёнаў даляраў? Дзе­ сяць? Менш? Наколькі менш за 10 мільёнаў даляраў?» Калі суразмоўца хапаецца за пытанне і пачынае цікавіцца: «А што вы думаеце?», «А што зрабілі б вы?» – трэба спакой­ на адказаць: «Я ўпэўнены, што

нашых чытачоў болей цікавіць ваша думка на гэты конт». Не здавайцеся, калі сураз­ моў­ца кажа, што «гэта не для друку». Паспрабуйце патлума­ чыць, ча­му так неабходна, каб гэтая інфар­­ма­цыя з’явілася. Аль­бо пера­фра­зуйце пытанне і за­дайце яго яшчэ раз, каб усё ж атрымаць афіцыйны адказ.

Якія пытанні нельга задаваць? Нельга задаваць адразу не­ калькі пытанняў – рызыкуеце не атрымаць разгорнутага адказу на ніводнае з іх. А суразмоўца будзе вольны праігнараваць нязручнае для яго пытанне. Рабіце пытанні дакладнымі і кароткімі: пытанне не павінна гучаць болей за 15 секунд і быць даўжэйшым за два-тры сказы.

Адбірайце толькі тыя пытан­ні, якія абумоўленыя тэмай ін­тэрв’ю. Пытанне задаецца ў пыталь­ най, а не ў сцвярджальнай форме. Пытанні, якія ўжо ўтрымлі­ ваюць жаданы адказ, таксама не працуюць на карысць інтэрв’ю. Не высвятляйце баналь­нас­ цяў кшталту: «Ці любіце вы сва­ іх дзяцей?»

Падрыхтоўка інтэрв’ю да друку Схема дзеянняў падчас пад­ рыхтоўкі інтэрв’ю да друку пры­ кладна такая: расшыфроўка, ска­ рачэнне, мантаж і рэдагаван­не. За­тым пошук загалоўка, падза­ галоўка, ліду. Расшыфроўка. Адразу ж пас­ля інтэрв’ю трэба расшыфра­ ваць запісы ў нататніку ці на ды­ ктафоне, пакуль вы яшчэ добра памятаеце дэталі, падтэкст ска­ занага, выраз твару суразмоўцы. Скарачэнне. Тое, што пада­ валася неабходным падчас гутар­

кі, нярэдка становіцца «смеццем» падчас апрацоўкі расшыфравана­ га тэксту. Не хвалюйцеся, што не ўсе пытанні і адказы могуць увай­ сці ў канчатковы тэкст інтэрв’ю. Для тэксту галоўнае – быць зразу­ мелым, лагічным і лёгка чытацца. Тыя адказы, што не ўвайшлі ў канчатковы тэкст, могуць стаць цытатамі ў іншых матэрыялах. Мантаж. У залежнасці ад таго, што знаходзіцца ў фоку­ се ўвагі журналіста і пра што ён хоча паведаміць чытачу (пра 67


Парада эксперта

Юрась Карманаў карэспандэнт агенцтва «Associated Press»

Пяць складнікаў добрага інтэрв’ю 1. Да інтэрв’ю трэба рыхтавацца. І гэта самае галоўнае. Інтэрв’ю, канешне, можа не атрымацца, нават калі вы да яго рыхтуецеся, але яно дакладна будзе правальным без папярэдняй падрыхтоўкі. 2. Жорстка вызначайце структуру інтэр­ в’ю: адно пытанне – адна тэма. І трымайцеся гэтага, не збіваючыся на паглыбленне. Дастаткова 2–3 пытанняў на ўдакладненне. 3. Пачынайце з лёгкіх пытанняў, складаныя і правакацыйныя пакіньце на канец: калі раптам ваш суразмоўца адмовіцца на іх адказваць, вы ўсё адно будзеце ўжо мець інтэрв’ю. 4. Вытрымлівайце нейтральную танальнасць падчас інтэрв’ю, памятаючы, што галоўны герой у ім – суразмоўца, а не журналіст. Максімальна выкарыстоўвайце магчымасць раскрыць асобу суразмоўцы ці тэму, а не паказаць сваё красамоўства. 5. Не саромейцеся ўдакладняць, калі штосьці не зразумелі. Варта папрасіць тлумачэння і развіць спрэчныя моманты. Універсальная формула, якой карыстаюся я, – запытацца: «Ці слушна я вас зразумеў?» – і выкласці сваімі словамі тое, што вы пачулі ад суразмоўцы. Ад гэтага залежыць, наколькі дакладна вы зможаце перадаць словы суразмоўцы, і гэта толькі падвышае давер да вас.

68

падзею ці нагоду для спрэчкі), выкарыстоўваюцца наступныя прыёмы падачы інфармацыі: • «перакуленая піраміда», калі галоўны элемент падзеі – яе вынік – выносіцца ў пачатак тэк­ сту. Гэта форма для храналагіч­ нага альбо лагічнага інтэрв’ю; • драма – развіццё сюжэта па галівудскіх законах: завязка – нар­ мальнае жыццё, кульмінацыя гісто­ рыі – разбурэнне звыклага ладу, а напрыканцы – аднаўленне спра­ вядлівасці і нормаў жыцця. Так бу­ дуецца імправізацыйнае інтэрв’ю, найчасцей інтэрв’ю-партрэт. Рэдагаванне. Калі гаворка ідзе пра цытаты (у тэксце дзеля гэтага выкарыстоўваецца спе­ цыяльная пунктуацыя – двукос­ се ці працяжнік), то выказванні суразмоўцы перадаюцца слова ў слова. Але цытата не павінна быць доўгай. Добра, калі яна ўтрымлівае толькі адну думку. Занадта доўгае выказванне жур­ наліст можа пераказаць і сваімі словамі. Але двукоссе тады не дапушчальнае – неабходна пра­ весці дакладную мяжу паміж цытатай і тэкстам журналіста. Неабавязкова перадаваць усе нюансы гутаркі і моўныя па­ мылкі. Важна данесці думкі су­ размоўцы. Парада: характэрныя слоўцы, моўныя выразы, яскра­ выя параўнанні лепей захаваць. Суразмоўца можа забыць дату ці выпадкова памыліцца ў


паслядоўнасці падзей, напісанні прозвішчаў і геаграфічных на­ зваў. Журналіст павінен усё гэта праверыць. Часцяком пытаюцца: «Ці патрэбна візаваць напісанае інтэрв’ю?» Вось што гаворыц­ ца пра гэта ў Кодэксе журналісц­ кай этыкі Беларускай асацыя­ цыі журналістаў: «Асоба, што дае інтэрв’ю, мае права ведаць, у якім СМІ і ў якім кантэксце будзе пададзена яе інтэрв’ю.

Жур­наліст абавязаны выканаць просьбу гэтай асобы, калі яна вы­казала жаданне прагледзець і завізаваць матэрыял перад пуб­ лі­кацыяй». Кодэксы шмат якіх ін­шых журналісцкіх арганіза­­ цый і рэдакцыйных калек­ты­­ваў (пераважна ў Еўро­пе) забараня­ юць прагляд падрыхта­ва­нага для друку (эфіру) матэ­рыя­лу сура­ змоўцам і называюць такое па­ пярэдняй цэнзурай.

Віды інтэрв’ю Ёсць агульныя для ўсіх інтэрв’ю законы. Аднак трэба мець на ўвазе, што існуюць роз­ ныя віды інтэрв’ю, якія ўплы­ ваюць на распрацоўку стратэ­ гічных планаў, абумоўліваюць характар папярэдняй падрых­ тоўкі, вызна­чаюць асаблівасці паводзінаў журналіста і сураз­ моўцы, а так­сама канкрэтную тэхналогію пра­вядзення гутаркі. Інфармацыйнае (ці апера­ тыўнае) інтэрв’ю бярэцца звы­­­ чай­­на «на месцы», калі рэпар­цёру па­трэбна высветліць ака­­лі­ч­насці здарэння ці падзеі. У гэтым вы­ падку акцэнт робіцца мена­віта на падзею, а не на асобу суразмоўцы. Жорсткая абмежаванасць часу размовы вымагае вельмі дынаміч­ нага тэмпу. З такога інтэрв’ю звы­ чайна выкарыстоўваюцца 1–2 цы­ таты.

Бліц-апытанне мае за мэту збор розных меркаванняў па нейкім канкрэтным, як правіла, вузкім пытанні. Звычайна такія апытанні праводзяць дзе-небудзь у ажыўленым месцы. Інтэрв’ю-меркаванне звы­ чайна бяруць у выбітных асобаў, чый пункт гледжання па канкрэт­ ным пытанні (альбо праблеме) цікавы для чытача. І тут якраз га­ лоўнае – асоба суразмоўцы, хада ягоных думак і аргументы. Мэта такога інтэрв’ю – даць суразмоўцу магчымасць выказаць свой пункт гледжання. Затым можна «су­ тыкнуць» гэтае меркаванне з пун­ ктамі гледжання іншых людзей ці выказваннем процілеглай пазіцыі ў пытаннях самога журналіста. Інтэрв’ю-расследаванне да­ зва­ляе глыбінна вывучыць якую-­ небудзь падзею ці праблему. 69


Прад­­мет расследавання можа быць складаным і супярэчлівым. Та­­му вельмі важна нада­ваць шмат увагі пастаноўцы мэтаў размовы і папярэдняй працы з пісьмовымі крыніцамі і вуснымі сведчаннямі, доб­ра прадумаць стратэгію гутар­кі і пытанні. Інтэрв’ю-партрэт пра асобу, адметнасць якой патрэбна рас­ крыць журналісту, нельга ўзяць па тэлефоне, бо вялікую ролю ады­грываюць дэталі побыту, інтэ­­ р’ера, вопраткі, асаблівасці мовы героя – словам, тое, што фарміруе індывідуальнасць і павінна аба­ вяз­кова быць данесена чытачу. Та­ кое інтэрв’ю вымагае працяглай па­пя­рэдняй працы з крыніцамі інфар­мацыі, добрага валодання фак­тамі біяграфіі героя.

70

Інтэрв’ю-канфрантацыя вы­лу­чаецца тым, што ў ім жур­ наліст прыціскае сура­змоўцу «да сценкі», крытыкуе, задае вострыя і бязлітасныя пытанні. Гэта можа прывесці да сутыкнення паміж журна­лістам і суразмоўцам. Трэ­ ба быць гатовым да таго, што суразмоўца запатрабуе прывес­ці доказы, у тым ліку здымкі, даку­ менты, паведамленні све­дак, якія трэба мець пад ру­кой. Нярэдка су­ размоўца пад­час такога інтэрв’ю спрабуе паказаць, што ён – ахвяра бяз­літасных журналістаў. Тут са­мае лепшае – паказаць аў­ды­ торыі, што ён маніць. Да прыкла­ ду, запытацца: «У чым канкрэт­ на выяўляецца несправядлівае стаўленне да вас з боку СМІ?»


Аляксандр Коктыш

Праца журналіста на прэс-канферэнцыі. Узаемадачыненні з рознымі тыпамі «складаных» суразмоўцаў У Рэспубліцы Беларусь скла­ лася такая сітуацыя, што органы ўлады вельмі неахвотна даюць інфармацыю пра сваю дзейнасць нават прадстаўнікам «дзяржаў­ ных сродкаў» масавай інфарма­ цыі, не гаворачы пра журналістаў незалежных СМІ. Таму падрыхтоўка да анан­ саваных сустрэч з адказнымі асобамі дый да іншых прэсавых канферэнцый мае значэнне, якое цяжка пераацаніць. Як паспець за­ даць назапашаныя да таго ці інша­

га чыноўніка пытанні? Як дабіцца таго, каб ён не праігнараваў сут­ насці вашага пытання? Ці можна і варта распачынаць дыскусію з чы­ ноўнікам на прэсавай канферэн­ цыі? Як сфармуляваць цікавае і ак­ туальнае пытанне? Колькі ўвогуле рэкамендуецца задаваць пытанняў на прэсавай канферэнцыі? Вось універсальныя парады, сфармуляваныя Эрыкам Фіхтэ­ ліусам у кнізе «Дзесяць запаве­ таў журналістыкі». 71


Кожнае пытанне павінна раз­глядаць толькі адзін аспект. Задаючы два пытанні ў ад­ным, вы дазваляеце аб’екту інтэрв’ю «ўцячы» ад адказу на нязручнае пытанне, даючы яму магчы­ масць адказаць толькі на адно з двух. Пытанне павінна зада­ вацца ў пытальнай фор­ ме, а не ў сцвярджальнай. Яго фарму­ лёўка мусіць даваць суразмоўцу магчымасць пера­даць тое, што ён думае, ад­чувае ці перажывае. Таму вар­та пазбягаць пытан­ няў, якія дапускаюць адназнач­ ныя ад­ка­зы «так» або «не». Трэ­ ба імкнуцца пакідаць пытанні настолькі адкрытымі, наколь­кі гэта магчыма. Пытанні, якія камусьці здаюцца дурны­мі, у са­ праўднасці нярэдка прыводзяць да самых нечака­ных, глыбокіх і цікавых адка­заў. Прыкладамі па­ добных пы­танняў з’яўляюцца: – Што вы адчуваеце? – Што вы маеце на ўвазе? – Як вы сабе гэта ўяўлялі? – Што вы збіраецеся рабіць ця­ пер? Праца з пытаннямі патра­ буе ад журналіста дбайнай пад­­рых­тоўкі, але гэта зусім не азна­чае, што падчас ін­тэр­в’ю ён павінен слепа і бес­ пя­ рэчна прытрымлівацца за­га­дзя па­ дрыхтаваных за­пі­саў. Чарнавік толькі надае пачуццё ўпэўненас­ ці. Я заўсёды трымаю нататнік з запісанымі пытан­нямі пад рукой, але вельмі рэдка зазіраю ў яго падчас інтэрв’ю і ніколі не вучыў пытанні на памяць. 72

Шэраг правілаў прапануе да­­следчык журналісцкай працы Дэвід Рэндал. Простыя пытанні – самыя лепшыя Журналістыка не ведае вы­ падку, калі б так званыя муд­ра­ гелістыя ці «з падколам» пы­танні прыносілі плён. Яны, як правіла, выдаюць чалавека неспрактыка­ ванага альбо заклапочанага тым, каб зрабіць уражанне, а не дум­ каю пра добры артыкул. Прос­тыя пытанні, па сутнасці, наступныя: «хто?», «што?», «дзе?», «калі?», «як?», «чаму?». Калі вы атрымаеце адказы на гэтыя пытанні, ключавая інфар­ мацыя будзе практычна ў вас у кішэні. Удакладняйце імёны і пасады Зразумелая справа, гэта не за­хапляльна, але без гэтага ні­як не абысціся. Папрасіце сураз­ моўцу дакладна назваць сваё імя, званне і пасаду, узрост і ад­ рас, калі ён патрэбны. Сутык­ нуўшыся са складаным альбо за­межным імем, папрасіце напі­ саць яго ў вашым нататніку. Лепш перабраць інфармацыі, чым недабраць У большасці выпадкаў вам вы­падае толькі адна магчы­масць узяць інтэрв’ю ў неабходнай кры­ніцы. Скарыстайце гэтую


магчымасць у поўнай ступені, засыпце суразмоўцу пытаннямі. Памятайце: якія б дасведчаныя вы ні былі, вы не ведаеце, які атрымаецца артыкул, пакуль не сядзеце за стол. Тут вы і пахвалі­ це сябе за лішняе пытанне. Не бойцеся выглядаць дурнем Мы ўсе пабывалі ў гэ­тай сітуацыі: нам нешта распавя­ даюць, а мы ківаем і згаджаем­ ся, не маючы пры гэтым ніякага ўяўлення, пра што ідзе гавор­ка. Мы баімся папрасіць тлумачэн­ няў і выставіць сябе дурнямі. А пасля гутаркі сядаем пісаць арты­кул і бачым, што нам яшчэ разбірацца і разбірацца з тым, пра што мы некалькі гадзін слу­ халі з разумным выглядам. Ніколі не бойцеся падацца дурнямі, задаючы элементарныя пытанні.

Старайцеся не задаваць пытанні-штампы Спытаць каго-небудзь, хто толькі што перажыў трагедыю: «Што вы адчуваеце?» – значыць напрасіцца ў адказ на збітую фра­ зу, а то і на катэгарычную адмову адказваць на якія-небудзь пытан­ ні. Калі людзі толькі што страцілі ў авіякатастрофе свайго адзінага сына, якіх пачуццяў вы ад іх ча­ каеце? Радаснага хвалявання? Не дазваляйце вешаць вам локшыну на вушы Само сабой зразумела, неаб­ ход­на прасіць растлумачыць усе жар­ганізмы. Аднак большасць фраз, па­добных па гу­чанні на тэх­нічныя тэр­міны, на­самрэч – эўфемізмы. Кож­ная ін­дуст­рыя, усялякая кампа­нія ці бюракра­ тычная структура вы­­працоўва­ юць фразы, закліканыя за­ка­му­ф­ ля­ваць рэальнасць.

А зараз – шэраг «інструкцый» з уласнай практыкі і досведу беларускіх журналістаў. Што рабіць, напрыклад, калі 5. Пасля прэсавай канферэнцыі чыноўнік на прэсавай канфе­ падыдзіце да чыноўніка са сваёй рэнцыі стараецца ўвільнуць, просьбай-патрабаваннем асвят­ збег­чы ад вашага пытання ліць тое пытанне, на якое ён не 1. Паўтарайце сваё пытанне. адказаў. 2. Максімальна карэктна апе­люй­ 6. Спрабуйце дамовіцца на інтэр­ це да дасведчанасці чыноўніка. в’ю ў індывідуальным парадку. 3. Звяртайцеся да прэс-сак­ратара Калі гэтыя дзеянні не пры­ ці асобы, якая вядзе прэсавую нясуць поспеху, паводзіны дад­ канферэнцыю. зенага чыноўніка могуць быць 4. Спрабуйце задаць тое ж пытан­ апісаныя ў вашым выданні. не, але пад другім «соусам».

?

73


?

Што рабіць, каб «утаймаваць» «шалёнага» суразмоўцу 1. Марудна і падкрэслена вы­раз­ на задавайце яму свае пытанні. Можна, канешне, пры гэтым рас­казваць анекдоты, але наўрад ці вы зможаце дагаварыць тако­ му суразмоўцу хоць адзін з іх. 2. Калі паводзіны такога сураз­ моўцы выходзяць за ўсе дапуш­ чальныя межы, іншым разам не абысціся без канкрэтнай заўвагі. 3. «Жалезная» аргументацыя дзей­нічае на каго заўгодна, у тым ліку і на нахабных ці занад­ та эмацыйных суразмоўцаў. Не саромейцеся прыводзіць гэтую аргументацыю па акрэсленай праб­леме, падмацоўвайце свае словы неабвержнымі фактамі, дакументамі. 4. Ні ў якім разе не размахвайце рукамі, не павышайце голас у адказ на экспрэсіўна-эмацыйныя паводзіны свайго суразмоўцы. Спрабуйце карэктна і спакойна пераносіць шквал эмоцый і па­ чуццяў. 5. Раз-пораз напамінайце свайму суразмоўцу пра тое, што вы вы­ конваеце свае прафесійныя аба­ вязкі дзеля не адной тысячы чы­ тачоў, што ДЛЯ ЎСІХ БАКОЎ лепей, калі пазіцыя чыноўніка па тым ці іншым пытанні ці прабле­ ме будзе асветленая максімальна поўна, карэктна і зразумела.

74

?

Як «утаймаваць» суразмоў­цу-«агрэсара» 1. Парыруйце загадзя падрыхта­ ванымі адказамі прэтэнзіі і «на­ скокі» вашага суразмоўцы. 2. Не ўступайце ў спрэчку, пра­ панаваную вашым суразмоўцам, якая не тычыцца тэмы вашага будучага артыкула. Не правакуй­ це ні яго, ні сябе. 3. Перад сустрэчай з такім сура­ змоўцам назапашвайце факта­ ла­гічную аргументацыю і даку­ ментацыю пра яго самога. Гэта заўсёды астуджае самыя гарачыя і агрэсіўныя галовы. 4. Рабіце яму заўвагу за неналеж­ ныя і непрыстойныя паводзіны. 5. Спрабуйце карэктна даць зра­ зумець вашаму суразмоўцу, што ў выпадку поўнай безвыніковас­ ці вашай гутаркі гэта будзе ней­ кім чынам адлюстравана на ста­ ронках вашага выдання.

?

Ці можна паспяхова змагацца з суразмоўцам-«маўчуном» 1. Разгаварыць чалавека – адзін з асноўных журналісцкіх абавязкаў. Няма ў жыцці абсалютных «маў­чу­ ноў». Калі нічога не атрымліваец­ца выцягнуць, значыць, вы не ад­­шу­­ ка­лі ключык да такога ча­лаве­ка. У маёй практыцы быў вы­па­дак, ка­лі вельмі цяжка склад­ва­лася гутар­ка з дырэктарам па­ха­вальнага камбі­ на­та. Гэта такі, з дазволу сказаць, біз­нес, які вельмі не любіць доў­ гія языкі дый словы ўвогуле.


Пачынаць журналісту трэба сваю працу – будзь гэта кніга ці невялічкая нататка – з дакладнага разумення таго, што павінна атрымацца. А таксама з разумення ступені складанасці свайго чарговага суразмоўцы. З такога ж разумення ідэі ўсёй журналісцкай ці публіцыстычнай працы павінны сыхо­ дзіць і нашы пытанні. Пра суразмоўцу трэба сабраць як мага больш матэрыялу на патрэбную тэму. Ён павінен адчуваць, што візаві – даволі дасведчаны чалавек. Заўсёды трэ­ба мець на ўвазе, што звесткі з іншых крыніц могуць не ў поўным аб’ёме адпавядаць сапраўднасці. Асабліва ўзятыя з інтэрнэту – у мяне такое здаралася некалькі разоў. У такіх выпадках лепш за ўсё «інфу» пераправерыць некалькі разоў і, магчыма, частку яе ператварыць у… жарт. Усім людзям падабаецца шчы­расць. Трэба з самага пачатку «купіць» сураз­ моўцу шчырым жаданнем даведацца пра тое, што яго цікавіць больш за ўсё. Трэба дакладна ўяўляць палітычныя прыхільнасці суразмоўцы і, калі гэта непатрэбна для дасягнення вашай журналісцка-публіцыстычнай мэты, старацца іх не чапаць. На мой погляд, не трэба казаць словаў кшталту: «Я не прытрымліваюся вашых палітычных поглядаў, але...». Гэта адштурхне суразмоўцу, таму разумна «слізкіх» момантаў не закранаць увогуле. А калі ён сам узгадвае пра палітыку, неабходна адразу падкрэсліць, што ў вас зусім іншыя тэма і мэта размовы. У кожным суразмоўцы неабходна бачыць перш за ўсё Асобу, а не тую пасаду, якую ён займае. Трэба трымацца на роўных, калі гэта, канешне, не прэзідэнт краіны і не замежны амбасадар. Калі справа не тычыцца палітыкі, суразмоўцу лепш за ўсё даслаць тэкст, які атрымаўся пасля размовы, бо там могуць быць механічныя памылкі і ага-

Парада эксперта

Аляксандр Тамковіч лаўрэат прэміі ПЭН-Цэнтра імя Алеся Адамовіча, аўтар 9 кніг-інтэрв’ю

воркі. Калі там чыстая палітыка і пры гэтым вас спецыяльна не прасілі аддаваць тэкст на вычытку, лепш гэтага не рабіць, бо ўсе палітыкі прагнуць быць «белымі і пухкімі». Калі размова не атрымліваецца, неабходна знайсці тую тэму, якая ў першую чаргу цікавіць суразмоўцу, і вельмі ўважліва сачыць за яго рэакцыяй на вашы пытанні. Калі нешта чалавеку не падабаецца, не трэба «ціснуць на ўлюбёны мазоль». Трэба ўмець слухаць чалавека і быць цярплівым. У рэшце рэшт, ён скажа тое, што Вам трэба. Не трэба падганяць суразмоўцу пад нейкі неабходны шаблон. Дыктафонны запіс размовы заўсёды трэба «зды­ маць» вельмі скрупулёзна і дакладна. Калі вы бачыце, што чалавек памыляецца альбо карава ці сумбурна выкладае свае думкі, самі зрабіце тэкст больш прыгожым і разумным, але ў такім выпадку абавязкова дашліце матэрыял «на візу». У маёй асабістай практыцы яшчэ не было ніводнага выпадку, каб чалавек абураўся на тое, што яго словы і думкі робяць лепшымі...

75


Прыйшлося паказаць сваё веданне прадмета. За плячыма ўжо былі тэксты пра стан гарадскога морга, пахаванне маламаёмных і г. д. Гутарка пайшла весялей (калі гэта слова тут будзе да месца). 2. Такі тып суразмоўцаў, як «маў­ чуны», вельмі ўважліва ста­віцца да розных знешніх эмацыйных праяў у зносінах з ім. З вас не ўпадзе карона, калі проста, да­ верліва, па-чалавечы ўсміхняце­ ся пры сустрэчы альбо пакажаце сваю дасведчанасць у працоўнай біяграфіі інтэрв’юяванага. 3. Не трэба маўчаць разам са сваім візаві. Такім чынам вы прызнаецеся ў сваёй поўнай без­ дапаможнасці. Калі чалавек вы­ рашыў канчаткова і беспаварот­ на прамаўчаць усю сустрэчу з вамі, скажыце яму, што ваш час, як і яго, дарагі і што такім чынам

76

нясуць страты ўсе бакі. У боль­ шасці выпадкаў у такой сітуацыі разважлівасць усё ж перамагае. 4. Адным з самым дзейсных ар­ гументаў у такой сітуацыі з’яўля­ ецца наступны – сказаць, што пойдзеце за каментаром да кан­ курэнтаў, калег, проста вышэй­ шага начальства. Не спрацоўвае на ўсе сто адсоткаў, але часта дапамагае ў працы! Галоўнае – прыводзіць такія контраргументы трэба ўпэўнена, спакойна, перака­ наўча. Няма такіх крэпасцяў, якія не бяруцца! Большасць чыноўнікаў і цяжкіх суразмоўцаў не могуць пакінуць без належнай рэакцыі граматную і прадуманую лінію вашых паводзін падчас прэса­ вай канферэнцыі ці асабістага інтэрв’ю.


Таццяна Мельнічук

Рэпартаж: факты і фарбы Рэпартаж – кароткі і ёмісты расповед пра пэўны факт (пад­ зею, здарэнне), сведкам якога з’яўляецца журналіст. Гэта адзі­ ны з журналісцкіх жанраў, яко­ му «афіцыйна» дазволена быць суб’ектыўным. Чаму? Бо падзеі з месца, ад­ куль вядзецца рэпартаж, чытач, глядач ці слухач бачыць вачыма журналіста, адчувае праз яго­ ны эмацыйны стан, уражваецца праз падмечаныя ім дэталі. Га­ лоўная крыніца інфармацыі для спажыўца пры рэпартажы – сам рэпарцёр, які знаходзіцца на мес­ цы падзей. Але нават самы аб’ек­ тыўны і адказны з людзей не ёсць «ісцінай у апошняй інстанцыі». Непазбежная ў рэпартажы суб’ектыўнасць – не прывілея,

а вялікая адказнасць рэпарцёра. Бо рэпартаж, як усялякі іншы прафесійны медыйны прадукт, павінен адлюстроўваць пад­ зеі рэальна, паказваць, што ад­ бываецца насамрэч. Да таго ж журналіст павінен рабіць сваю справу аператыўна, часцяком выходзячы ў эфір ці ў інтэрнэт непасрэдна з месца падзей. Для дылетанта ўсё відавоч­ на: «што бачу, пра тое пяю». Прафесіянал ведае, ШТО па­ бачыць і як «праспяваць», каб расповед з месца падзей быў праўдзівым і відовішчным. Паспрабуем разабрацца, як зрабіць гэтую справу годна, ды высветлім асаблівыя жанравыя прыкметы рэпартажу. 77


Папярэдняя падрыхтоўка Шыкоўна, калі вы ведаеце пра месца, мэту ды прыблізны «сцэнар» падзеі папярэдне. Та­ кое бывае, калі падзея заплана­ ваная – спартовыя спаборніцтвы, напрык­лад, ці святочны парад. Як і ва ўсялякім іншым выпадку, варта праз розныя крыніцы як мага болей даведацца пра ўдзель­ нікаў, падрабязнасці сцэнару. Пры­кіньце, адкуль лепей зрабіць фотаздымкі ці відэа, дзе магчы­ ма больш якасна запісаць гук. Не варта, аднак, папярэдне падрабязна прапісваць ды завуч­ ваць тэкст свайго будучага распо­ веду: па-першае, падзеі могуць парушыць запланаваны сцэнар (і здараецца тое часта!); па-дру­ гое, рэпарцёра, які «гаворыць па напісаным», адразу выкрываюць слухачы і гледачы (і называюць марыянеткай, якую не варта па­ важаць); па-трэцяе, у хваляванні і віры падзей вы наўрад ці да­ кладна ўспомніце «прыгажосці» свайго падрыхтаванага тэксту, але падсвядома будзеце намагац­ ца зрабіць гэта і сапсуяце свой расповед яшчэ больш. Часцяком беларускія вядоўцы спартовых рэпартажаў упарта даносяць да нас шматслоўную (і шматстарон­ кавую) «хатнюю нарыхтоўку» пра кар’еру ды асабістае жыццё гульцоў, а падзеі спаборніцтва тым часам развіваюцца імкліва і па-за вокам журналіста – гэта 78

прыкра. Але прыкра і тое, калі рэпарцёр блытаецца ў прозвіш­ чах гульцоў ці не можа распа­ весці пра этапы гульні. Узнікае пытанне: «Чаму ўзяўся за справу непадрыхтаваным?» Тэлерэпарцёры звычайна асаб­ ліва старанна прадумваюць свой стэндап – момант расповеду ў ка­ дры. Дарэчы, гэты момант, а так­ сама непасрэдныя гукі прасторы, дзе адбылося здарэнне, дапа­ магаюць выканаць абавязковую ўмову рэпартажу – журналіст знаходзіцца на месцы падзей. Ну і пра «тэхнічны» бок справы паклапоцімся папярэд­ не: дыктафоны і камеры мусяць працаваць, запасныя батарэйкі, флеш-карты і да т. п. бярэм абавяз­ кова; адзенне і абутак рэпарцёра павінны быць зручнымі; камплект неабходных для ідэнтыфікацыі асобы і яе прафесійнай прына­ лежнасці дакументаў – паш­парт, пасведчанне – не забываемся ўзяць з сабой. Крыніцы інфармацыі на мес­цы падзей Патрапілі вы на планавае ме­ рапрыемства ці на месца здарэн­ ня прымчаліся знянацку, даклад­ насць вашага асэнсавання дзеі і расповеду пра яе пэўным чынам гарантуецца слушным выбарам крыніц інфармацыі. Па ступені важнасці гэтыя крыніцы падзяля­ юцца наступным чынам:


• непасрэдныя ўдзельнікі падзей – кіроўца, што справакаваў аварыю; спартсмен, што стаў пераможцам; лідар партыі ці грамадскай аргані­ зацыі, які зладзіў пікет, і да т. п.; • сведкі падзей – тыя, хто на ўлас­ ныя вочы бачыў, што адбылося; • тыя, на кім падзеі адбіваюцца, хто залежыць ад іх вынікаў, хто будзе ліквідаваць (разбірацца, пераадольваць) іх наступствы. Гэтая класіфікацыя падказвае вам, як дзейнічаць: сёе-тое вы, безумоўна, пабачылі самі, але аба­ вязкова высветліце, што пра гэта думаюць непасрэдныя ўдзельнікі падзей і сведкі. Потым – ужо з гэ­ тым веданнем – здабываем камен­ тар адказных асобаў, што прыбылі на месца падзей ці будуць потым разбірацца па класічнай схеме «хто вінаваты і што рабіць». Канешне, падчас пэўнай дзеі паслядоўнасць звароту да крыніц інфармацыі абумоўліваецца кан­ крэтнымі абставінамі: кіраўнік выратавальнікаў, напрыклад, апы­ нуўся побач з вамі яшчэ да таго, як вы паспелі апытаць сведкаў. І як не скарыстаць такую магчы­ масць? Але ступень важнасці яго­ нага меркавання – не самая знач­ ная для тых, хто вашымі вачыма «бачыць» праз эфір ці газетны аркуш, што і як адбываецца. Правіла «двух бакоў» абавяз­ ковае для рэпартажу гэтак жа, як для ўсялякага іншага прафесій­ нага журналісцкага ма­тэрыялу!

Выяўленча-выразныя сродкі рэпартажу «Рэпартаж – гэта маленькі, але закончаны твор, з завязкай, куль­ мінацыяй і развязкай. Ён павінен быць драматычным», – падкрэс­ лівае даследчык журналісцкіх жан­ раў Юрый Летуноў. Паводле струк­ туры рэпартаж – жанр сінтэтычны: ён уключае ў сябе элементы за­ малёўкі, інтэрв’ю, каментарый. Інтэр­в’ю ў рэпартажы – кароткія, дынамічныя. Расцягнутыя інтэрв’ю дэфармуюць рэпартаж. У наўпроставай трансляцыі з месца падзей (праз інтэрнэт, тэлебачанне, радыё) кампазіцыя рэпартажу звычайна не надта адрозніваецца ад структурнага ходу дзеі. Але калі вы рыхтуеце рэпартаж у запісе ці для друку і ён з’явіцца праз пару гадзін ці дзён, варта папрацаваць над кам­ пазіцыяй творча. Вось тыповая жыццёвая сі­ туацыя: кіраўніцтва рэдакцыі скіравала журналіста ў вёску Мосар, дзе пэўны час таму, яшчэ пры жыцці вядомага ў Беларусі ксяндза Юзэфа Булькі, планава­ лася адкрыццё Алеі цвярозасці. Рэпарцёр, як і госці імпрэзы, прыбыў у Мосар за пару гад­ зін да таго, агледзеўся, уразіўся шмат чым у вёсцы ды вядомым касцёле. Запісаў – пакуль для сябе! – інтэрв’ю з вяскоўцамі, гасцямі, «карцінкі» з пакоя цвя­ розасці, дзе вісела насценгазета 79


з выкрыццём заганы ды кабеты пакідалі паперачкі з просьбай памаліцца за апанаваных «зялё­ ным змеем» суродзічаў. Пачуў і зафіксаваў на дыктафон званы, духоўныя спевы і гукі аргана ў касцёле, пагутарыў з мясцовай прадавачкай.

Парада эксперта

Руслан Гарбачоў лаўрэат творчага конкурсу БАЖ «Вольнае слова» ў намінацыі «Рэпартаж», журналіст інтэрнэтгазеты «Салідарнасць» (gazetaby.com) Сучаснасць усё паскарае і паскарае свой бег. У асабістым жыцці нестае часу, каб азірнуцца назад, у прафесіі журналіста – каб дасканала вывучыць з’яву, пра якую пішаш. Таму я з’яўляюся вялікім прыхільнікам ролевага рэпартажу («выпрабавана на сабе», «вывучэнне з’явы знутры»). Стараюся ўвесь час вучыцца ў беларускіх і замежных калег. Урэзаліся ў памяць словы класіка жанру Гюнтэра Вальрафа: «Каб сарваць маску з гэтага грамадства, трэба замаскіравацца». Арыентуюся і на іншага гуру Герхарда Кромшрэдэра, які ў сваіх тэкстах не прапаноўваў чытачам гатовых думак. Перакананы, што прыёмы ролевага рэпартажу этычна апраўданыя, калі твой тэкст служыць абароне людзей ад той ці іншай з’явы ці сілы.

80

І рушыў, нарэшце, разам з усімі да месца, дзе ўжо былі па­ дрыхтаваныя саджанцы ды рыд­ лёўкі. Пасля малітвы і нядоўгіх прамоў рыдлёўкамі запрацавалі мужчыны. Але ўкопванне дрэў­ цаў – нават з замілаваннем і пяшчотай – не адлюстроўвала ў поўнай меры сутнасці таго, што адбывалася ў Мосары! І ў выніковай кампазіцыі рэпарта­ жу (вы можаце праслухаць яго ў электронным падручніку) дзея на Алеі цвярозасці стала не ас­ ноўным, а дадатковым эпізодам сюжэту. Кампазіцыя рэпартажу ў па­ доб­най сітуацыі – ваша асабіс­тая творчая распрацоўка, але «кар­ кас» твора павінен утрымліваць завязку (пачатак, інтрыгу далей­ шага расповеду), кульмінацыю, развязку. Напачатку варта ска­ заць, што і дзе адбываецца. Але журналісцкім штампам лічыцца немудрагелістая моўная кан­ струкцыя, сотні разоў скарыста­ ная рэпарцёрамі: «Я знаходжуся на… дзе зараз пачынаецца (адбы­ ваецца)…». Тэле- і радыёжурна­ лісты для азначэння месца падзей часцяком увогуле абыходзяцца без лішніх словаў – за іх гаво­ раць відэакарцінка ды гукі, якімі поўніцца дзея. Смешна, калі рэ­ парцёр на фоне дэманстрацыі ці спартовага спаборніцтва пачынае распавядаць: «Вы бачыце, што тут сабраліся гледачы (дэманст­


ранты), яны скандуюць лозунгі, трымаюць у руках сцягі…» У розных катэгорыях СМІ – друкаваных, відэа, аўдыя – для расповеду з месца падзей рэпар­ цёр карыстаецца рознымі набо­ рамі выяўленча-выразных срод­ каў. У друкаваных СМІ – гэта найперш слова. Сказы, якія з’я­ вяцца на паперы, могуць быць і амаль заўжды бываюць даўжэй­ шымі за тыя, што выйдуць у эфір. Тэле- і радыёрэпарцёрам трэба пазбягаць складаных, нагруваш­ чаных сказаў – іх расповед успры­ маюць на слых. Пры падрыхтоў­ цы рэпартажаў для тэлебачання і радыё частка інфармацыі перада­ ецца не словамі, а іншымі раўна­ значнымі сродкамі эфірнай мовы (гукі, відэашэраг і да т. п.). Пры апісанні дзеі будзьце ўважлівыя да прыметнікаў! Вя­ домы рэпарцёр ВВС і даследчык журналістыкі Марк Грыгаран у «Дапаможніку па журналі­ стыцы» трапна заўважыў, што прыметнікі не апісваюць, яны ацэньваюць. Але прафесійны журналіст пазбягае ўласных ацэнак, ён падае факты! Яшчэ адна карысная падказ­ ка: «маляваць» дзею і яе рытм дапамагаюць кароткія – назоўныя ці дзеяслоўныя – сказы. Сказы-на­ зоўнікі нібыта трапнымі мазкамі азначаюць палатно прасторы: «Ночь. Улица. Фонарь. Аптека…» У вядомага рускага паэта Аляк­

сандра Блока, праўда, гэта напіса­ на праз коску, але адчуванне адра­ зу і дэталёва намаляванага месца дзеяння ўражвае. А вось яшчэ адна вядомая фраза: «Прыйшоў. Убачыў. Перамог». Дзеясловы пе­ радалі дынаміку падзей. Абавязковым элементам рэ­ партажу з’яўляецца дэталь – гэ­ ткі «стоп-кадр», які на імгненне засяроджвае ўвагу чытача, гле­ дача, слухача на асаблівасцях ці акалічнасцях дзеі. Напрыклад, распавядаючы пра трагічнае здарэнне, тэлекамера часцяком (і тое таксама стала ўжо жур­ налісцкім штампам!) выхоплівае сярод разбурэння бездапамож­ ную дзіцячую цацку. Калі са здымачнай групай ВВС мы рас­ павядалі ў Мінску пра вынікі чарговых прэзідэнцкіх выбараў, цікавую дэталь нам падказала надвор’е: вецер, як смецце, гнаў у небе расцярушаныя шэрыя хмары, але трымаў разгорнутым і напружаным дзяржаўны сцяг на адным з адміністратыўных будынкаў. Пасля дэманстрацыі кадраў пратэсту незадаволеных вынікамі выбараў, разгону гэта­ га пратэсту, абвяшчэнне афіцый­ ных вынікаў з вялікімі, як заўсё­ ды, працэнтамі перамогі на фоне адзначанай дэталі «дагаварыла» тое, што не прамовіў журналіст. Дэталь – элемент рэпартажу, які выконвае інфармацыйную, эма­­цыйную функцыю, забяспеч­ 81


вае эфект прысутнасці спажыўца рэпартажу на месцы падзей. Дэ­ таль можа з’явіцца праз словы – рэпарцёра ці героя рэпартажу, праз трапнае фота, відэакадр. Дэталлю могуць быць інтанацыя ці гукі, на­ прыклад, сірэна «хуткай дапамогі». Варта толькі памятаць пра парог эмоцый – рысу, якую з прававых, этычных ды эстэтычных патраба­ ванняў пераходзіць нельга. На фота і відэа з гэтай прычыны не паказва­ юць агонію жывых істот – чалаве­ ка ці жывёлы, у аўдыярэпартажы пазбягаюць нечалавечых крыкаў, праклёнаў, плачу. Тэле- і радыё­ журналісты надзвычай уважлівыя да фонавага шуму – брудная лаян­ ка ці абразлівыя заклікі не павінны трапіць у эфір. Дэталлю можна завершыць рэпартаж – калі тое адпавядае кампазіцыі. Варта памятаць: рэпартаж не патрабуе журналісцкага аба­ гульнення, грунтоўнай высновы. Хіба можна абагульняць на пад­ ставе пэўнай канкрэтнай падзеі? Асабліва важна ведаць пра гэта пры падрыхтоўцы рэпартажу на крымінальную тэму: нават калі суд назваў падсуднага злачынцам, рэпарцёру не варта выносіць свой гнеўны прысуд-абагульненне. Бо бываюць і судовыя памылкі, а жыццё іншым часам з апошняга нягодніка робіць чалавека… І яшчэ пра адно. Падзеі бы­ ваюць розныя: адным разам 82

вы назіраеце за выпусканнем у прастору паветраных шарыкаў, у іншы час можаце пабачыць слёзы і кроў. Пры якіх заўгод­ на абставінах рэпарцёр павінен перш за ўсё выконваць сваю журналісцкую працу. Вы – не ўдзель­нік падзей, вы павінны распавесці гораду, краіне ці цэ­ ламу свету пра тое, што адбы­ ваецца. Аднойчы, у часы, калі выходзіла незалежная газета «Бе­ларуская маладзёжная», у про­цістаянні АМАП і мітынгоў­ цаў я заўважыла маладога рэпар­ цёра гэтай рэдакцыі, які ў запале разам з навакольнымі маладзё­ намі кідаў снежкі ў грозныя мілі­ цэйскія шэрагі. Давялося кінуц­ ца да калегі з воклічам: «У тваіх руках павінен быць фота­апарат, а не снег!» Даследчыкі вылучаюць тры віды рэпартажу: інфармацый­ ны, праблемны, пазнавальны. Па тэмах (аб’ектах) расповеду рэпартаж можа быць спартовы, крымінальны і г. д. Па спосабе трансляцыі ў эфір ці інтэрнэт – прамы (наўпроставы) ці ў запісе. Інтэрнэт, між іншым, проста правакуе скарыстаць пры пера­ дачы рэпартажу мажлівасці муль­ тымедыя – гукавы ці відэамалю­ нак з месца падзеі, аўдыя- ці відэа­інтэрв’ю з удзельнікамі па­ дзей, вялікую колькасць фота… Важна толькі, каб тое было зроб­ лена якасна і таленавіта.


Рэпартаж, як правіла, займае паўтары-дзве хвіліны ў эфіры і не прэтэндуе нават на палову га­ зетнай паласы. Больш аб’ёмныя расповеды з працяглых мера­ прыемстваў (з’езд, прэзентацыя) вырабляюцца ў межах іншага жанру – справаздачы.

Наўрад ці можа быць нейкі агульны рэцэпт, але, мабыць, трэба падзяляць рэпартажы з «гарачай кропкі» (і гэта не абавязкова ваенізаваная сітуацыя, гэта можа быць і пратэстная акцыя, і натоўп падманутых укладчыкаў) і рэпартажы, да якіх можна падрыхтавацца. У першым выпадку ўсё зразумела – дзейнічай згодна з абставінамі, і калі гэта яшчэ наўпроставы эфір, то ўвага ўдзячных слухачоў будзе забяспечана. У іншых сітуацыях карысна правесці папярэднюю «рэкагнасцыроўку». Найперш зразумець для сябе, што сам хочаш пачуць ад суразмоўцы і які менавіта аспект будзе цікавы аўдыторыі. Колькі штрыхоў пра падзею ці суразмоўцу, вылаўленых з інтэрнэту, – ужо вялікая справа. Прынамсі замест плавання ў тэме і «мэкання-бэкання» ў галаве выбудуецца куды больш зразумелая карціна. На жаль, дастаткова часта бывае няёмка за калегаў, якія самі закансерваваліся ва ўласным прымітывізме і намагаюцца яго навязаць іншым. «Как вам наш город? Он действительно чистый?» – бадай, самае папулярнае пытанне ад «свецкіх ільвоў» і «львіц» журналістыкі, якое задаецца гастралёрам розных масцяў падчас кожнай прэс-канферэнцыі. Пажаданне адно – не спачываць на лаўрах, а ўдасканальвацца.

Справаздача нечым падоб­ ная на доўгі рэпартаж, але рэ­ пар­­цёры-практыкі не надта гэ­ ты жанр любяць: у кампазіцыі спра­ваздачы не вельмі пашы­ куеш, журналіст падчас з’езда, нара­ды ці афіцыйнай сустрэчы вымуша­ны займацца нечым па­

Парада эксперта

Ігар Карней карэспандэнт Беларускай службы Радыё Свабода

Нарэшце, адпаведна настроіцца. Трэ­ба памятаць, што кожны чалавек – індывідуум, таму патрабуе адпаведнага падыходу. Але адназначна, што сумная ці кіслая фізіяномія журналіста мала каго падштурхне да шчырай размовы. З іншага боку, занадта самана­дзейныя паводзіны, «указілаўкі» наконт таго, што і як казаць, каб упісвалася ў фармат, могуць прывесці да аналагічнага эфекту – чалавек папросту закрыецца ад падобнай агрэсіі. Як вынік – пошук «залатой сярэдзі­ ны». Але тут ужо павінна выходзіць на першы план унутраная інтуіцыя. Будзь­це ўпэўнены: з гадамі яна абавязкова з’явіцца!

83


добным на мантаж, «сціскаць» працяглую па­дзею, выбіраць з яе і даносіць да спажыўца інфарма­ цыі самае важнае, галоўнае. Рэпартаж, як мы падкрэ­ слівалі, – інфармацыйны жанр. Але рубрыка «Аналітычны рэ­ партаж» раз-пораз з’яўляецца ў эфіры ды на старонках друкава­ ных СМІ. Што такое «аналітыч­ ны рэпартаж»? Даследчыкі жур­ налістыкі прыйшлі да высновы, што гэта, хутчэй, праблемны нарыс, пабудаваны з выкары­ станнем значнай колькасці рэ­

84

партажных элементаў і прыёмаў. Апошнім часам гэта называюць яшчэ «журналісцкае расследа­ ванне». І некаторыя даследчыкі ўжо надаюць яму статус жанру. Жанры ў журналістыцы – не застылы, раз і назаўсёды вызна­ чаны «шаблон» арганізацыі твор­ чай задумы. Жанрам уласцівае развіццё, узаемапранікненне, яны ўздзейнічаюць адзін на аднаго. Але прафесійны журналіст да­ кладна ведае, як не ператварыць рэпартаж у анекдатычнае «што бачу, пра тое пяю».


Марына Загорская

Тэкст для Сеціва: як «зачапіць» і ўтрымаць чытача Падрыхтоўка журналісцкага тэксту для Сеціва мае свае ад­мет­ насці, абумоўленыя паво­дзінамі вэб-карыстальніка, а так­са­ма спе­ цыфікай інтэрнэту як медыйнага асяродка.

Для робатаў і людзей Пошукавыя машыны ўпада­ баюць ваш тэкст, калі ён будзе ары­­гі­нальным (забудзьцеся на «копі­паст»!), сціслым (выкарыс­ тоў­вайце фармат навін). Вельмі істотнае значэнне мае наяў­насць кароткага і інфарматыўнага зага­ лоў­ка, ключавых словаў, знаё­ мых прозвішчаў і пасадаў у самім тэксце. Успрымаць тэкст на маніто­ ры для чалавека не так зручна, як у папяровай версіі: хуткасць чытання на 25 адсоткаў зніжаец­ ца. У той жа час людзі жадаюць «паглынаць» найбольш вялікія

аб’ёмы самай свежай інфармацыі, выдаткоўваючы на гэта як мага менш часу. Вось чаму вэб-кары­ стальнік надзвычай рэдка чытае тэкст слова за словам. Замест таго ён «скануе» старонку, выхопліва­ ючы асобныя словы і сказы, каб засяродзіцца толькі на тым, што адразу падалося цікавым і пад­ штурхнула да больш глыбокага вывучэння. Кожная старонка ў Сеціве канкуруе ў прыцягненні чытача з мільёнамі іншых. Калі з пер­ шых радкоў вэб-карыстальнік сутыкаецца з нечым незразуме­ 85


лым, ён проста клікае мышкай у пошуках больш даступнай інфармацыі. Цікаўнасць чытача залежыць не толькі ад зместу, але і ад формы падачы. Мэта журналіста – арганіза­ ваць свой тэкст так, каб вэб-карыс­ таль­нікі маглі прапусціць тое, што іх не цікавіць, але абавязкова знайшлі тое, што ім патрэбна.

«Перакуленая піраміда»

Звык­лы стыль падачы інфар­ ма­цыі: ад асноў паступова ісці да высноў – у Сеціве не спрацоўвае. Даводзіцца ўсё рабіць наадварот: пачынаць з высноў, потым выкла­ даць самую важную інфармацыю, а напрыканцы – падаплёку падзеі. Такая кампаноўка тэксту называ­ ец­ца «перакуленай пірамідай». У тэкстах для Сеціва «пера­ куленая піраміда» мае яшчэ больш істотнае значэнне, чым у стужках агенцтваў навін. Кары­ стальнікі ля­нуюцца «гартаць ста­ ронкі» – у пошуках неабходнай інфармацыі яны пераадольваюць максімум тры ўзроўні навігацыі, то бок робяць не больш за тры «клікі». І найчасцей задавольва­ юцца чытан­нем верхняй траціны тэксту.

Зрабіць тэкст больш прыдат­ ным для «сканавання» (а зна­чыць, «зачапіць» і ўтрымаць на старон­ цы вэб-карыстальніка) да­­­­з­ва­­­­ля­ юць: скарачэнне аб’ё­му, ад­мыс­ло­ выя пабудова і арга­ні­за­цыя тэксту, асаблівыя пры­ём ­ ы пісьма, а такса­ ма выка­рыстанне мультымедый­ ных сродкаў (фо­та, відэа, радыё­ падкасты, інфаграфі­ка). Менавіта таму асноўны дэвіз тэксту для Сеціва – «Галоўнае – на­ перад!». Інфармацыйная нагруз­ ка кладзецца на загаловак, тызер (своеасаблівы анонс матэрыялу на стартавай старонцы), верхнюю траціну асноўнага тэксту. Дэталі, перадгісторыя, каментары і ацэнкі ідуць звычайна ніжэй – як узнага­ рода для тых, хто здольны ацаніць вашу гісторыю. «Перакуленая піраміда» да­ зваляе вэб-карыстальніку пры­ пыніць чытанне ў кожны момант, але пры гэтым паспець атрымаць самую важную, свежую і «смач­ ную» інфармацыю. Такая кампа­ ноўка тэксту ўтрымлівае чытача на сайце і зацягвае яго ўглыб, а таксама палягчае жыццё аўтару і рэдактару.

Структура інтэрнэт-тэксту Самыя істотныя складнікі – загаловак («кручок», які першым трапляецца на вочы чытачу), тызер і лід («прадаюць» тэкст), абставіны 86

і бэкграўнд (пашыраюць змест), цытаты (падвышаюць давер чыта­ ча), падзагалоўкі (дазваляюць ары­ ентавацца ў змесце матэрыялу).


Загаловак. Каб атрымаць уяўленне пра сітуацыю ў інфар­ мацыйнай прасторы, карысталь­ нікі Сеціва часта нават не чыта­ юць навіны – проста праглядаюць загалоўкі. І за 10 секундаў выра­ шаюць, ці варты тэкст іх увагі. Трэба яшчэ памятаць, што загаловак часта трапляецца на вочы карыстальніку асобна ад «роднай» вэб-старонкі: у RSSагрэгатарах, навінах і запісах у блогах, фрэнд-стужках у сацсет­ ках, спасылках на сайтах іншых СМІ, сярод вынікаў пошуку. У кожным выпадку спра­ цоўвае свой «кручок». Аднак ёсць і агульныя базавыя прын­ цыпы для стварэння добрага за­ галоўка. Вэб-карыстальнік «клюе», калі загаловак – інфарматыўны (дакладна адлюстроўвае змест тэксту), актыўны (мае дзеяслоў), прыцягальны (утрымлівае ін­ трыгу) і кароткі (адзін сказ). У адрозненне ад газеты, у Сеціве аддаецца перавага змястоўным, а не вытанчаным загалоўкам, якія не заўсёды зразумелыя без дадатковых тлумачэнняў. Да прыкладу, загаловак «Камісія закрытага рэжыму» – з’едлівы і эфектны, але зразумець, пра што пойдзе гаворка ў тэксце, па ім немагчыма. Для Сеціва больш удалы варыянт – «Дэпутаты вы­ ступаюць супраць адкрытага аб­ меркавання іх паводзінаў». Гэты

загаловак самадастатковы, бо з‘яўляецца не толькі прыцягаль­ ным, але і інфарматыўным, па­ колькі коратка і ёміста перадае змест тэксту. Вэб-журналісту даводзіц­ ца да­га­джаць не толькі людзям, але і робатам пошукавых машын і RSS-агрэгатараў. А ў іх – свае прыхамаці. Да прыкладу, Google ігнаруе словы ў загалоўку, пачынаючы з 71 знака. Пажадана, каб загаловак умясціўся на старонцы сайта ў адну лінію – так лягчэй і для чы­ тача. Год ад года даўжыня зага­ лоўка скарачаецца. Калі словаў у ім 9–10 альбо болей – хутчэй за ўсё, гэта няўдалы загаловак. Хаця бываюць і выключэнні. Для пошукавіка добры за­ галовак – той, які змяшчае клю­ чавыя словы, якія б дазвалялі машыне ідэнтыфікаваць тэкст і адпавядалі пошукавым запытам. Для чытача ключавыя словы ў загалоўку таксама маюць вялікае значэнне – гэта «маячкі», якія імгненна ўводзяць у курс справы. Адмыслоўцы раяць уключаць у загаловак мінімум два ключа­ выя словы, якія сустракаюцца ў тэксце і тэгах. Звычайна ў загалоўку тэксту для Сеціва згадваюцца пэўныя асобы, дзеянне і ўдакладненне. Прыцягнуць увагу чытача можа як прозвішча вядомай асобы, так і гучная пасада. Істотна, каб зага­ 87


Парада эксперта

Паўлюк Быкоўскі медыяаналітык Найперш навінавы анлайн-тэкст, роўна як і традыцыйны прынт-тэкст, мусіць быць дарэчы, мець інфармацыйную нагоду і выглядаць цікавым і эксклюзіўным. Для мяне не важна, ці ёсць гіперспасылкі, – яны таксама мусяць быць дарэчы. Важна, што тэкст павінен быць правільна пабудаваны па структуры. Яму патрэбны апавядальны інфармацыйны загаловак, з якога можна зразумець, ці варта чытаць далей. Шмат што залежыць ад платформы, на якой аўдыторыя будзе карыстацца вашым прадуктам. Калі браць пад увагу ахоп карыстальнікаў сацыяльных сетак, то абавязкова патрэбны фотаздымак, малюнак, відэа або інфаграфіка. У сучасным Байнэце тэкстам бракуе эксклюзіўнасці – самыя зацятыя канкурэнты пішуць пра адно і тое ж і нават аднымі і тымі ж словамі, нават калі гаворка не ідзе пра запазычаны кантэнт. Вельмі рэдка пры планаванні тэксту журналісты робяць фокус на патрэбы канкрэтнай аўдыторыі, і атрымліваецца замест «эксклюзіўнай кухні ад шэф-повара нашага рэстарана» абрыдлы «фастфуд». Значна часцей у параўнанні з прынт-журналістыкай у анлайне можна знайсці недаробленыя тэксты, нявычытаныя, напісаныя аднабока і безадказна, без імкнення разабрацца, што адбылося насамрэч.

88

ловак утрымліваў дзеяслоў, бо ён дакладна адлюстроўвае змест тэк­ сту: «забіў», «скраў», «наведаў», «разбіўся», «вынайшаў» і г. д. Часта менавіта ўдакладненні ёсць самаю цікавай часткай наві­ ны, якая падштурхне вэб-кары­ стальніка прачытаць увесь тэкст. Да прыкладу: «У жылым доме ў Мінску выбухнуў газ». Без уда­ кладненняў «у жылым доме» і «ў Мінску» гэты загаловак паз­ баўляецца інфарматыўнасці і прыцягальнасці. З другога боку, часам мена­ віта ўдакладненне стварае асно­ ву навіны. І тады змяшчаць яго ў загалоўку небяспечна. Чытач не стане «клікаць» на загаловак, з якога «і так усё зразумела». Гэта ўсё адно, што распавесці анек­ дот з канца – нікому не будзе смешна. Тызер. У літаральным пера­ кладзе з ангельскай мовы гэта «дражнілка» ці «прынада». У Се­ціве тызерам называюць пер­ шы абзац, самую «смачную» частку тэксту, дзе ягоная сут­ насць па­да­дзеная ў канцэнтрава­ най і яс­к­ра­вай форме. Часта, як і за­га­ловак, тызер можа трапіць на вочы чытачу асобна ад тэкс­ ту. І тады ў яго яшчэ адна за­да­ ча – падштурхнуць вэб-карыс­ тальніка прачытаць увесь тэкст. Трапны тызер – той, у якім ёсць інтрыга і недасказанасць, а не закончанае кароткае паведам­


ленне. Да таго ж няблага яшчэ, каб ягоны аб’ём не перавышаў 270 знакаў. Найчасцей гэта 1–2 сказы. Лід. Перадае ў сціслай фор­ ме сэнс усяго тэксту і павінен чытацца на адным подыху. Часта гэта адзін сказ са спасылкай на крыніцу інфармацыі, які адка­ звае на пытанні: «Хто? Што? Дзе? Калі? Як? Чаму?» Асноўны тэкст. Памер тэкс­ ту мае значэнне. Здавалася б, у параўнанні з газетамі ў сайтаў неабмежаваныя магчымасці для публікацыі буйных матэрыялаў. Але прафесійныя рэдактары до­ сыць ашчадна выкарыстоўваюць інтэрнэт-прастору. Бо яны веда­ юць: вялікі тэкст у Сеціве мае менш шанцаў быць прачыта­ ным. Для анлайн-тэксту карыс­ на быць адносна кароткім. У сярэднім аб’ём анлайн-тэк­ сту карацейшы за газетны на 30– 50 %. Тэкст у 3500 знакаў ужо лічыцца вялікім. Аптымальны памер – да 1500–2000 знакаў. Гэта не так ужо і складана – коратка і дакладна выкласці са­ браную інфармацыю, калі добра засвоіць прынцып «перакуленай піраміды» і навучыцца выносіць галоўнае наперад. Вынайдзена шмат спосабаў, як сказаць усё тое ж самае, але нашмат карацей. Напрыклад, пісаць простай мовай. Найперш пазбавіцца кан­ цылярызмаў, якія затумань­ва­юць

сэнс: замест «прапанаваў па­ставіць пытанне на галаса­ван­не» лепш напісаць «прапанаваў прагаласа­ ваць», словазлучэнні «кош­ты на жыллё знізіліся» аль­бо «аказаліся ніжэйшыя за мі­нулагоднія» лепей замяніць на «жыллё патаннела». Знакі «з’ядаюць» і пры­ слоўі, якія нагнятаюць эмо­цыі, але не мяняюць сэнсу: «толькі», «цалкам», «асабліва», «даклад­ на»; і звароты: «нагада­ем, што», «адзначым, што», «справа ў тым, што», «як ужо па­ве­дамлялася», «тым часам», «зрэшты», «у ней­ кім сэнсе», «а менавіта», «такім чынам», «акрамя таго». Тэкст можна скараціць на тысячу знакаў, калі скарыстацца для падачы інфармацыі графіч­ ным аздабленнем (фота і інфа­ графіка), мультымедыйнымі эле­ ментамі (аўдыякліпам ці відэа). Так незаўважна вы зробіце свой тэкст не толькі карацейшым, але яшчэ і больш даступным, зразумелым і цікавым для чытача. Гіперспасылкі. Даюць жур­ на­лісту ўнікальную магчымасць падвысіць паўнату і верагоднасць інфармацыі, пры гэтым ашча­джа­ ючы месца, а чытачам – скарыс­ тац­ца альтэрнатыўнай крыніцай і самастойна ўдзельнічаць у інтэр­ прэтацыі фактаў. Гіперспасылкі падзяляюцца на ўнутраныя і знешнія: • унутраныя адсылаюць да ін­ фар­мацыі ў межах аднаго і таго 89


ж сайта (да архіва, аўтараў, ін­ шых тэкстаў); • знешнія – гэта спасылкі на крыніцы інфармацыі па-за ме­ жамі сайта (іншыя СМІ, энцы­ клапедыі, тэматычныя сайты). Гіперспасылка павінна пака­ зваць тое месца, куды яна дазваляе перайсці. Па магчымасці давайце гіперспасылку на паведамленне, а не на сайт крыніцы. Так вы зава­ ёўваеце павагу чытача, адказваю­ чы перад ім за свае словы. Аднак залішняя колькасць гі­перспасылак раздражняе. Ап­

тымальны варыянт – не больш за тры ўнутраныя гіперспасылкі ў адным тэксце. Цытаты. Цытат не павінна быць шмат. Дастаткова дзвюх ці трох. Ёсць такое правіла: простая мова ў анлайн-тэксце на 50 % за­ мяняецца на ўскосную. Пакідаюц­ ца толькі самыя яскравыя і ключа­ выя фразы, якія прыцягнуць увагу чытача. Цытата не павінна быць доўгай – адна думка на адну цы­ тату. Цытаты не могуць паўтараць лід і ўскосную мову. Нельга ста­ віць адну цытату за адной.

Што яшчэ прываблівае чытача? Пануры скразны тэкст на экра­не камп’ютара здольны «за­ біць» нават самую захапляль­ ную гісторыю. Вось чаму ў ан­ лайн-тэкстах больш абзацаў, чымся ў тэкстах друкаваных вы­ данняў. Умоўнае правіла: адзін абзац – на адну думку. Майце на ўвазе, што ліды ды кароткія абзацы чытаюцца больш актыўна, чым іншыя часткі тэксту. Калі гісторыя перавышае восем абзацаў, дзеля больш да­ кладнага ўспрымання яе варта разбіваць на лагічныя часткі (тры абзацы – на раздзел). Так чытачу прасцей вярнуц­ ца да патрэбнага месца ў тэкс­ це, калі раптам штосьці адцяг­ нула ўвагу вэб-карыстальніка ад манітора камп’ютара. Да таго 90

ж, калі тэкст разбіты на часткі, вэб-карыстальніку падаецца, што ён выдаткуе на яго менш часу. Для кожнай з частак варта прыдумаць падзагаловак, вы­ лу­­чаючы яго колерам альбо шрыфтам. Інфарматыўныя пад­ загалоўкі сэканомяць час чытача на пошук патрэбнай яму інфар­ мацыі. Звычайна падзагалоўкі складаюцца з 3–4 словаў. Па­ жадана, каб хоць адно з іх было ключавым. У самім тэксце ключавыя словы лепей змяшчаць у левай частцы, бо яна чытаецца больш актыўна, чымся правая. Не ля­ нуйцеся вылучаць іх (колерам і шрыфтам). Гэта таксама палег­ чыць жыццё чытачу.


Мінімум доўгіх фраз. Пі­ саць трэба кароткімі і зручнымі для ўспрымання сказамі, па маг­ чымасці памяняўшы коскі на кропкі. Не абцяжарвайце тэкст пры­ метнікамі і лічбамі – іх вялікая колькасць не толькі дадае знакаў, але і ўскладняе ўспрыманне тэк­ сту чытачом. Складаную інфармацыю ле­ пей падаваць у выглядзе інфа­ графікі, якая здольная не толькі

арганізаваць вялікія аб’ёмы ін­ фармацыі, але і больш наглядна паказаць суадносіны прадметаў і фактаў у часе і прасторы, а такса­ ма прадэманстраваць тэндэнцыі. Подпісы да здымкаў аба­ вязковыя. Па-першае, гэта пра­ фесійны стандарт. Па-другое, калі ў подпісе ёсць ключавое слова, гэта ўплывае на ранжаван­ не старонкі. Па-трэцяе, тады ін­ фармацыю пра здымак атрымае і той, хто адключыў паказ графікі.

Тэст для тэксту Мерка­ваць, наколькі цікавы ваш тэкст для чытача, можна не толькі па колькасці наведваль­ нікаў, але і па часе, які яны вы­ даткавалі на чытанне. Спачатку прачытайце свой тэкст самі і пазначце час, які вам дзеля гэтага спатрэбіўся. Потым спраўдзіце з дадзенымі лічыль­ ніка, які дазваляе даведацца пра

час знаходжання карыстальніка на старонцы. Суадносіны часу, выдаткаванага наведвальнікам, да часу, які спатрэбіўся вам, і ёсць памер той часткі матэрыялу, якую вэб-карыстальнік не прачытаў. Калі наведвальнік чытае менш за палову, ёсць сэнс задумацца над пераафармленнем тэксту.

91


Вітаўт Руднік

Падрыхтоўка мультымедыйных матэрыялаў Яшчэ дваццаць гадоў таму журналістыка выглядала зусім інакш. Газеты, за рэдкім выклю­ чэннем, выходзілі раз на тыдзень. Навіны на тэлебачанні – раз на дзень увечары. І, уявіце сабе, – не было інтэрнэту! Усё змянілася са з’яўленнем інтэрнэту і рознага кшталту ма­ більных прыладаў. Дзякуючы гэтым дасягненням чалавек мае магчымасць атрымаць навіну пра нейкае здарэнне ўжо праз лічаныя секунды, а то і сачыць за гэтай падзеяй у рэжыме анлайн і пры гэтым глядзець відэа, фотаздым­ кі, слухаць аўдыяфайлы, чытаць тэксты, каментаваць іх, перасы­ лаць матэрыялы на свае блогі і ў сацыяльныя сеткі. 92

З’яўленне інтэрнэту выклікала сапраўдную рэвалюцыю на рын­ ку СМІ. Зазірніце на сайт любой газеты – і вы пераканаецеся, што «газетай» такі сайт можна на­зваць толькі ўмоўна. Сучасныя інфарма­ цыйныя вэб-пляцоўкі імк­ліва пе­ ратвараюцца ў мультымедыйныя парталы, здольныя падаваць сваім карыстальнікам інфармацыю ў зручным для іх выглядзе, у любы час, у любым месцы. Пры гэтым папяровыя версіі некаторых нават вельмі вядомых выданняў сыходзяць у нябыт, каб сканцэнтраваць рэсурсы на бара­ цьбе за карыстальнікаў інтэрнэту. Так, у снежні 2012 года выйшаў у свет апошні папяровы выпуск «Newsweek». Магчы­масць поў­


нага пераходу на лічбавы фармат абмяркоўваюць уладальнікі бры­ танскіх «The Guardian» і «The Observer». Зрабіць стаўку на раз­ віццё анлайн-бізнесу збіраецца такі выдавецкі монстр, як «Axel Springer AG» (выдавец такіх вя­ домых нямецкіх газет, як «Bild» і «Die Welt»). Сігнал «SOS» аб выратаванні друкаванай версіі і намер як мага больш хуткімі тэмпамі развіваць выданне ў інтэрнэце агучыў нядаўна рэдак­ тар папулярнай беларускай спар­ тыўнай газеты «Прессбол» Ула­ дзімір Беражкоў. Усе гэтыя падзеі ставяць новыя выклікі перад журналістамі. Ця­пер яны павінны ўмець не толькі пі­саць добрыя тэксты, але і фатаграфа­ ваць, здымаць і апрацоўваць відэа, запісваць і рэдагаваць аўдыяфай­ лы, ствараць інфаграфіку і г. д. Як авалодаць усім гэтым? На шчасце, інтэрнэт прапануе сёння вялікі выбар досыць про­

стых бяс­платных праграмаў, якія дазва­ляюць карыстацца ўсімі пе­­­ ра­­ва­гамі мультымедыйнай жур­­ на­­ліс­тыкі. З чаго пачаць? Найперш з таго, што знахо­ дзіцца ў вас кожны дзень пад ру­ камі. Ледзь не кожны беларускі журналіст карыстаецца поштай Gmail. Найбольш дапытлівыя ўжо даўно зразумелі, што разам з дастаткова бяспечнай паштовай скрынкай Google прапануе і вя­лі­ кі набор бясплатных інстру­мен­ таў, якімі з поспехам могуць ка­ рыстацца і журналісты. Ствараем мапы з дапамогай Google Maps Сервіс maps.google.com, які звязаны з паштовым акаўнтам Gmail, просты ў выкарыстанні. Трэба знайсці на мапе патрэбную вам мясцовасць, абазначыць яе значком (ёсць магчымасць іх вы­

На графіку адлюстраваная колькасць людзей, якія штотыдзень чытаюць газеты і карыстаюцца інтэрнэтам

93


Мапа надзвычайных здарэнняў «Клік» на любы з гэтых значкоў дазваляе больш падрабязна даведацца пра тую альбо іншую па­ дзею. З дапамогай Google Maps мож­на адзначыць месцы, дзе плануецца пабу­да­ваць новыя крамы, маршруты падарожжаў, паказаць, па якіх вуліцах супрацоўнікі ДАІ даганялі п’янога таксіста і г. д.

бару), дадаць пры неабходнасці кароткае апісанне, фотаздымак, спасылку на артыкул у інтэрнэ­ це. Захавайце створаную мапу, скапі­руйце яе код і ўстаўце ў свой тэкст. Мапа гатова! Мапа спартыўных секцый у Гродне

94

У якасці альтэрнатывы гэтаму сервісу можна скарыстацца сай­ там batchgeo.com. Гэты рэсурс дазваляе ствараць мапы на аснове звестак, створаных пры дапамозе Microsoft Excel. Напрыклад, можна стварыць у гэтай праграме табліцу са звесткамі (назвы, адрасы, тэле­ фо­ны) пра рэстараны і кавярні ў ва­ шай мясцовасці. Затым трэба ска­ піраваць гэтую табліцу, уста­віць яе на месца табліцы-ўзору, якая знаходзіцца на галоўнай старонцы batchgeo.com, і даць каманду «зге­ не­раваць мапу». І, пасля таго як ма­ па будзе гатова, можна ўставіць яе код у свой артыкул! Такім чынам, напрыклад, атры­малася мапа спартыўных сек­ цый у Гродне. «Клік» на любы з аўтаматычна пазначаных на мапе значкоў выдае інфармацыю пра тое, якая секцыя знаходзіцца па гэтым адрасе і на якіх умовах можна ў яе патрапіць.


Ствараем інтэрактыўныя апытанні з дапамогай Google Forms Стварыць і ўбудаваць у свой матэрыял інтэрактыўную апы­ тан­ку можна і без дапамогі праг­ раміста. Заходзьце ў свой Дыск Google (Google Drive), цісніце на кнопку «Стварыць», выбірайце «Форму» і стварайце апытанні, выкарыстоўваючы разнастайныя шаблоны. Калі апытанне будзе створана, скарыстайцеся каман­ дай «убудаваць форму ў вэб-ста­ ронку». Усе атрыманыя адказы бу­­дуць аўтаматычна збірацца і апрацоўвацца (у тым ліку у вы­ гля­дзе дыяграмаў і графікаў).

Адзін з варыянтаў шаблону апытання, створанага з дапамогай Google Forms

Ствараем дыяграмы, графікі, вучымся карыс­тацца гаджэтамі з Google Tables

Праца з Google Tables, якія так­сама з’яўляюцца част­ кай ва­ша­га Дыска Google, мала чым адрозніваецца ад працы ў Microsoft Excel і не складзе для вас вялікіх праблем. Спачатку ствараем табліцу са звесткамі, а затым даём ка­ манду зрабіць на іх аснове ды­ яграму альбо графік. Яшчэ адзін варыянт – даць каманду ўставі­ ць гаджэт і выбраць найбольш адпаведны з тых, які будзе вам прапанаваны. Атрыманыя графік, дыягра­ му альбо гаджэт можна захаваць як ілюстрацыю альбо як інтэрак­ тыўную інфаграфіку, убуда­ ваўшы яе код у свой матэрыял. Больш дасведчаныя журна­ ліс­­ты – карыстальнікі сервісаў Google могуць паспрабаваць свае сілы ў стварэнні візуаліза­ 95


Памер бюджэтаў футбольных лігаў Еўропы, адлюстраваны з дапамогай Google Fusion

цыі з дапамогай Google Fusion. Гэты адносна новы сервіс увесь час дапаўняецца но­вымі споса­ бамі візуалізацыі, пра­па­нуе па­ спрабаваць розныя экспе­рымен­ тальныя функцыі, аднак на яго за­сваенне спатрэбіцца крыху больш часу. Публічныя базы звестак Google (Google Public Data) Карысны рэсурс для тых, хто піша пра эканоміку, дэмаграфію і іншыя тэмы, у якіх прысутні­ чае шмат розных лічбаў і іншых

96

звестак. Хочаце параўнаць міні­ мальны заробак у Беларусі і ін­ шых еўрапейскіх краінах? Выбі­ рай­це, у якім выглядзе гэтую інфармацыю больш зручна будзе аналізаваць вашаму чытачу (інтэ­ р­актыўная мапа, дыяграма, таб­ ліца, арыгінальны графік і г. д.) і ўбудоўвайце патрэбныя звесткі ў свой сайт!

Прыклад выкарыстання Google Public Data


Што апроч Google? 10 іншых спосабаў візуалізацыі матэрыялаў

1

Фотаслайдшоу Сёння існуе вялікая коль­ касць праграмаў, якія дазваляюць творча апрацаваць сабраныя вамі фотаздымкі. Flickr, Photobucket, PhotoSnack, Picasa і іншыя падоб­ ныя ім праграмы дазваля­юць за­ хоў­ваць і выкарыстоўваць ліч­ ба­выя фотаздымкі. Пад кожным запампаваным на гэтыя рэсурсы здымкам прапісаны HTML-код, які можна скапіяваць на патрэб­ ную старонку. Гэтыя рэсур­сы дазваляюць таксама ствараць фо­ таслайдшоу, коды якіх таксама проста ўстаўляюцца ў патрэбнае вам месца.

Так выглядае на сайце фота­с лайд­шоу, створанае з дапамогай PhotoSnack

2

Аўдыяслайдшоу Пачнём з таго, што ства­рыць аўдыяслайдшоу можна з да­па­мо­ гай звычайнага Windows Movie Maker, усталяванага ледзь не на кожным камп’ютары. Прын­цып ства­рэння аўдыяслайд­шоу про­ сты – запампоўваем і змяшчаем у па­трэб­ным парадку фотаздымкі

Вось так выглядае аўдыяслайдшоу пра Фестываль маладзёвай журналістыкі ў Гродне, створанае з дапамогай Vuvox. Паглядзець і паслухаць яго можна тут: http://goo.gl/7gRFh

97


і затым «падкладаем» пад іх гу­ кавую дарожку. У выніку атрым­ ліваем файл, які можна, напры­ клад, за­пам­паваць на YouTube ці іншы падобны сервіс і затым уставіць у выглядзе HTML-кода ў свой матэрыял. Можна скарыстацца і іншы­мі сервісамі. Напрыклад, Vuvox аль­ бо Animoto. Звярніце ўвагу, што Animoto мае вялікую коль­касць прыгожых шаблонаў для такіх прэзентацый, аднак бяс­платна вы зможаце стварыць толь­кі 30-се­ кундны ролік. У Vuvox такіх аб­ межаванняў няма.

3

Календары ды іншыя «лініі часу» З дапамогай Timeline-сер­ві­ саў можна ствараць арыгіналь­ ныя календары (напрыклад, края­

Расклад выступаў спартсменаў з Гродзен­ шчыны на Алімпіядзе ў Лондане, створаны з дапамогай timetoast. com Паглядзець у дзеянні можна тут: http://goo.gl/wqnGI

98

знаў­чы каляндар на бліжэйшы месяц), афішы культурных, спар­ тыў­ных альбо іншых падзе­яў, адлюстроўваць біяграфіі вядо­ мых асобаў. Адзін з найбольш простых інструментаў для стварэння та­ко­ га кшталту прадуктаў – timetoast. com. У адрозненне ад некаторых іншых Timeline-сервісаў, гэты рэсурс пад­трымлівае кірыліч­ ныя шрыфты (хоць і не мае па­ куль сервісу на бе­ла­рускай ці рускай мовах). Як і ў выпадку з многімі вышэйназванымі серві­ самі, створаныя ў timetoast.com матэрыялы лёгка ўбудоўваюцца ва ўсялякі сайт альбо блог.

4

Сервісы працы з відэа Для таго каб ствараць відэа для сваіх матэрыялаў, сёння не­


абавязкова мець прафесійную ві­дэакамеру. Мабільны тэлефон, ліч­бавы фотаапарат, партатыўная аматарская відэакамера дазваля­ юць сёння фіксаваць важныя па­дзеі, сведкамі якіх вы сталі. Апра­цоўку знятага матэрыялу можна зра­біць самастойна з да­ памогай розных праграм (на­ прыклад, Windows Movie Maker, які ўва­хо­дзіць у стандартны па­ кет Windows). Для размяшчэння апра­ца­ванага матэрыялу ў інтэр­ нэ­це можна скарыстацца як ужо добра вядомым youtube.com, так і, напрыклад, vimeo.com. Відэа на гэтыя сайты можна запам­ поўваць у розных пашыраных фарматах (MPEG, AVI і інш.). Згаданыя сер­ві­сы аўтаматычна канвертуюць іх і робяць даступ­ нымі для пра­гля­ду ў рэжыме ан­ лайн. Кож­нае запампаванае вамі ві­дэа супра­ва­джа­ецца HTMLко­дам для ўстаў­кі на сайт. Пры не­абходнасці мож­на забараніць «убудаванне» (embed­ding) свай­

го відэа на іншыя сайты, блогі і форумы. Усё большай папулярнасцю ў свеце пачынаюць карыстацца сер­ вісы кшталту bambuser.com, якія даюць магчымасць анлайн-транс­ ляцый. Для гэтага неабходна ўбуда­ ваць код відэа ў патрэбны артыкул. У выніку чытачы ў жы­вым эфіры будуць бачыць, што вы здымаеце ў гэты момант, напрыклад, з дапа­ могай убудаванай у ваш камп’ютар камеры альбо свай­го мабільнага тэлефона. Тое ж можна рабіць і з дапа­ могай qik.com.

5

Праца з аўдыяфайламі Раней журналіст выкарыс­ тоў­­ваў дыктафоны толькі для за­пі­су інфармацыі, якая затым «зды­малася» і ператваралася ў тэкст. Са з’яўленнем лічбавых дык­та­фо­наў, мабільных тэле­ фонаў з’явілася магчымасць значна больш шырокага выка­ рыстання аўдыяфайлаў. Цяпер

Так выглядаюць аўдыяфайлы з інтэрв’ю, змешчаным на soundcloud.com

99


Маладыя і іх лі сябры праеха а ад аўтавакзал да ЗАГСа на Савецкай

Вось так, напрыклад, з дапамогай рэсурсу Glogster.com было адлюстравана першае ў Гродне вяселле на роварах

чытач мае маг­чымасць пачуць хваляванне ў голасе вашага су­ размоўцы, шум натоўпу на рын­ ку і мноства іншых гукаў, якія дапамо­гуць перанесціся ў гуш­ чу падзей, адчуць іх атмасферу. Для працы з аўдыяфайламі да­ стат­кова заінста­ля­ваць на сваім камп’ютары прос­тую праграму кшталту Audacity. Яна дазваляе рэ­дага­ваць запісаныя вамі файлы (вы­разаць і склейваць іх кавалкі, выкідаць непатрэбныя часткі і г. д.). Калі файл будзе апрацаваны, запампуйце яго на любы сервіс, які дазваляе захоўваць і дзяліцца аўдыяфайламі. Адзін з папуляр­ ных такога кшталту сервісаў – soundcloud.com. Пасля таго як файл запампаваны, можна ска­ піяваць яго код, выбраць знешні выгляд плэера, які будзе адлю­ строўвацца ў вашым артыкуле. 100

6

«Мультымедыйная дошка» Калі ёсць неабходнасць кам­ пактна размясціць у адным месцы фотаздымкі, ві­дэа і тэкст, мож­на скарыстацца сервісамі кштал­ту Glogster.com. Код ство­ра­най «дошкі» так­са­ ма лёгка ўстаў­ляецца на патрэб­ ную вам старонку.

7

Storify: збіраем тэматыч­ ныя навіны з сацыяльных сетак у адну прэзентацыю Што пішуць жыхары Мінска ў сацыяльных сетках пра магчы­ мую дэнамінацыю альбо пра кан­ цэрт Джэніфер Лопес? З да­па­мо­ гай Storify можна хутка сабраць самыя цікавыя выказванні і фо­ та­здымкі і стварыць на іх асно­ве прэзентацыю, якая лёгка ўбу­доў­ ваецца затым у ваш матэрыял.


зен­­тацыі, зробленыя, напрыклад, на нейкай канферэнцыі. За­мест таго каб пераказваць іх змест, можна ўставіць гэ­тыя прэзентацыі ў свой матэ­рыял! Для гэтага спа­ чатку за­пам­поў­ва­ем прэзентацыю (нату­раль­на, з дазволу аўтараў!) на сайт slideshare.net, капіруем яе код і ўстаўляем на свой сайт. Маеце карысныя парады для чытачоў у выглядзе прэзен­ тацыі? Уставіць іх у матэрыял вельмі проста (пагартаць «узор­ ную» прэзентацыю можна тут: http://t-styl.info/by/106/news/5819/). Што гродзенцы думаюць пра Еўра-2012? Storify сабраў самыя цікавыя водгукі за некалькі хвілін

Сервіс добра шукае інфарма­ цыю ў Твітэры. З Фэйсбукам па­ куль атрымліваецца горш.

8

Убудоўваем прэзентацыі Microsoft PowerPoint Часам у распараджэнні жур­­ наліста аказваюцца цікавыя прэ­

9

Публікуем электронныя дакументы вялікага аб’ёму Тое ж самае можна зрабіць з электроннымі дакументамі ў фар­ маце DOC, PDF і інш. З да­па­могай сервісаў кшталту issuu.com можна ўстаўляць у свой матэрыял цэлыя кнігі, ча­со­пісы, іншыя дакументы, пра якія вы пішаце. Пры гэтым ста­ ронкі гэтых выданняў будуць пе­ра­ гортвацца, павялічвацца ці па­­мян­ шацца да зручнага для вас памеру і г. д.

10

Іншыя віды візуальных прадуктаў на аснове гатовых шаблонаў Сервіс imagecharteditor. appspot.com дазваляе ствараць паводле гатовых узораў адпавед­ ныя сабраным вамі звесткам ві­ зуальныя матэрыялы (графікі, дыяграмы, мапы і г. д.). 101


Вось як выглядае, да прыкладу, дапаможнік па выкарыстанні новых медыяў, устаўлены ў «цела» артыкула. Пагартаць можна тут: http://goo.gl/1bPtQ

Яшчэ адзін падобны рэсурс – infogr.am. І тут дзеля стварэння патрэбнага прадукту дастаткова толькі ўставіць неабходныя звест­ кі і затым убудаваць код у свой сайт.

Паспрабуйце пакарыстацца гэ­тымі рэсурсамі – вы перака­нае­ цеся, што візуалізацыя вам па сі­ лах! А гэта азначае, што вы можа­ це справіцца і з новымі выклікамі, якія інтэрнэт кідае журналістам.

Засвоіць магчымасці imagecharteditor.appspot.com падаецца складаным толькі на першы погляд!

102


Марына Загорская

Артыкул: аналіз і аўтарскае бачанне Артыкул – жанр, які жур­ наліст скарыстоўвае з мэтай аналізу актуальных, значных для грамадства працэсаў, з’яў і зака­ намернасцяў, якія імі кіруюць, а таксама прагнозу, як надалей будзе разгортвацца сітуацыя ці падзея. У адрозненне ад навіны, якая належыць да інфармацый­ ных жанраў, артыкул не проста паведамляе факты, але імкнец­ ца патлумачыць іх значнасць і кантэкст, даследуючы пэўную праблему. Ён павінен адказ­ваць не толькі на пытанні ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?, але і тлума­чыць, ЧАМУ ТАК ЗДАРЫЛАСЯ і ЯКОЕ ЁСЦЬ ВЫЙСЦЕ З СІТУ­ АЦЫІ.

Ёсць і яшчэ адно істотнае адрозненне: калі навіна мусіць быць нейтральнай, дык каштоў­ насць артыкула толькі ўзрастае ад прысутнасці ў ім аўтарскага бачання – разгорнутай, аргумен­ таванай канцэпцыі журналіста з нагоды складанай актуальнай сацыяльнай праблемы. У той жа час захоўваюцца асноўныя прафесійныя правілы, якіх мусіць прытрымлівацца жур­ наліст, калі працуе над артыку­ лам: грунтавацца на фактах, якія для артыкула з’яўляюцца «бу­ даўнічым матэрыялам»; сумленна даследаваць іх; выразна падзя­ляць факты і меркаванні; імкнуцца да рознабаковага адлюстравання рэ­ чаіснасці, паказваючы падзею ці 103


з’яву з розных пунктаў гледжан­ ня, незалежна ад таго, ці згодны з імі сам журналіст. Артыкул вымагае большага аб’ёму (паводле еўрапейскіх нормаў, 800–1200 слоў) і больш складанай кампаноўкі, чымся навіна ці нататка. Сярод «суседзяў» па гру­ пе аналітычных жанраў (карэ­ спандэнцыя, каментар) артыкул вылучаецца тым, што ў ім дасле­ дуюцца цэлыя групы фактаў, зве­ стак, робяцца шырокія абагуль­ ненні, асэнсоўваюцца сітуацыі,

працэсы, тэндэнцыі. У адроз­ ненне ад карэспандэнцыі, у ас­ нове якой знаходзіцца сітуацыя, абмежаваная месцам і часам і дзе аўтар аперыруе некалькімі лакальнымі фактамі, у артыку­ ле асобныя рэаліі разглядаюцца як часткі больш шырокай з’явы. Напрыклад, як еўразійская інтэ­ грацыя ўплывае на магчымасці мадэрнізацыі эканомікі Беларусі альбо як рэфармаваць пенсійную сістэму, улічваючы цяперашнія дэмаграфічныя тэндэнцыі, і дзе знайсці грошы на пенсіі.

Падрыхтоўка артыкула Працэс падрыхтоўкі арты­кул­а, відавочна, больш складаны, чым праца над навіною. Ён праходзіць у некалькі эта­паў: выбар актуаль­ най тэмы, фармулёўка праблемы, вы­пра­цоў­ка канцэпцыі, збор звес­ так для аргументацыі, у тым ліку ін­тэрв’ю з экспертамі, аналіз фак­ таў, складанне плана і напісанне артыкула. Выбар тэмы – бадай, галоў­ ны пункт. Для артыкула тэма – гэта канкрэтная сітуацыя ў пра­ блемным святле. Прадметам аналізу журна­ ліста могуць стаць падзеі, працэ­ сы, сітуацыі. Тут трэба адказаць самому сабе на некалькі пытан­ няў. Ці настолькі гэта важная тэма, каб яе аналізаваць? Ці сапраўды ў гэтым ёсць штосьці новае і нез­ вычайнае? Ці зацікавіць гэта чы­ 104

тача? І чым большую колькасць людзей закранае ўзня­тая ў арты­ куле праблема, тым хутчэй яна за­ слугоўвае ўвагі жур­наліста. Трэба мець на ўвазе, што хоць артыкул і не належыць да інфармацыйных жанраў, аднак і яго з’яўленне ў СМІ абумоўле­ нае інфармацыйнай нагодай. У адным артыкуле асвятля­ ецца з розных пунктаў гледжан­ ня ТОЛЬКІ АДНА тэма. Яна павінна праходзіць у загалоўку, лідзе і абзацы, якім заканчваецца тэкст. Не варта імкнуцца ахапіць неабдымнае. Кожную тэму мож­ на даследаваць да бясконцас­ ці, аднак асаблівае майстэрства журналіста-аналітыка палягае ў тым, каб вылучыць галоўнае і падаць яго ў канцэнтраваным выглядзе.


Праблема – другі кампанент тэмы ў аналітычным матэрыяле нароўні з сукупнасцю ўзаемаз­ вязаных паміж сабой фактаў. Артыкул – гэта якраз сумленнае даследаванне той ці іншай пра­ блемы, то бок супярэчлівай сіту­ ацыі, якая патрабуе вырашэння. Вызначыўшыся з тэмай, самы час дэталёва прадумаць, якія фак­ ты трэба сабраць і да каго звяр­ тацца па каментары. А потым прааналізаваць: якія з фактаў і каментароў найбольш характэр­ ныя, якія адпавядаюць тэме, якія пытанні могуць узнікнуць у чыта­ чоў і на якія з іх яны пажадаюць атрымаць адказы ў артыкуле. Каб не «пракалоцца» з факту­ рай, вядомы беларускі журналістаналітык Аляксандр Клас­­коў­­скі раіць «абапірацца на інфарма­цыю з вартых даве­ру крыніц, па маг­ чымасці спраўджваць сум­неў­­ныя звесткі ў розных неза­леж­ных адна ад адной кры­ніц, пазбягаць спаку­ сы выка­рыс­таць дзеля сенсацый­ насці неправераныя факты». Ён жа адзначае, што «дзеля падрыхтоўкі сенсацыйнага матэрыялу часта дастаткова выявіць сувязі паміж агульнавядомымі фактамі».

Канцэпцыя артыкула – гэта сістэмны, аргументаваны погляд аўтара на сутнасць тых альбо ін­ шых з’яў і працэсаў. Разважанні і высновы грунтуюцца на сабра­ най фактуры, уласным досведзе і думках экспертаў, інтэрв’ю з якімі дапамагаюць разабрацца ў складанай праблеме і спрагназа­ ваць варыянты яе вырашэння. Складанне плана артыкула з выкарыстаннем тэзісаў па­трэб­ нае дзеля таго, каб матэ­рыял атры­ маўся лагічным і зра­зумелым для чытача. Часам карысна сфарму­ ляваць сутнасць праблемы ў ад­ ным кароткім сказе. Гэта дапама­ гае арганізаваць думкі і лагічна пабудаваць тэкст. Лепшыя арты­ кулы – тыя, што грунтуюцца на цікавай і карыснай інфармацыі, маюць выразную логіку выкла­ дання і зразумелую структуру. Логіка развіцця тэксту про­ стая: галоўныя падзеі, факты, самыя важныя каментары і трап­ ныя цытаты трэба звязваць пас­ лядоўна ў адзін ланцужок, няма сэнсу засяроджвацца на неі­ стотных дэталях, то бок на тым, што не дае нічога новага для га­ лоўнай ідэі артыкула.

Структура артыкула Склаўшы план, журналіст па­ чы­нае пісаць артыкул, які мае трохкампанентную будову: тэзіс (пачатак) – аргументы (асноўная частка) – выснова (заканчэнне).

Варта памятаць: артыкул – гэта не набор фактаў і каментароў. Ён ціка­ вы тым, што мае інтрыгу і сюжэт. Пачатак артыкула. Тэзіс, з якога пачынаецца артыкул, 105


Парада эксперта

Аляксандр Класкоўскі кіраўнік праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, медыйны эксперт і трэнер Добры артыкул — гэта эксклюзіўны выраб, а не банальны вінегрэт з фактаў ды меркаванняў. Ён мусіць быць сцэментаваны аўтарскай думкай і напісаны арыгінальным стылем, а не пластыкавымі штампамі. Журналіст мае права на ўласную пазіцыю, аднак важна ўтрымацца ад тэндэнцыйнасці, аднабокасці, каб не перайсці тую мяжу, за якой аналітыка саступае прапагандзе. Прынцып тут такі: аўтар даследуе праблему сумленна, непрадузята, і калі рэаліі не ўплішчваюцца ў канцэпцыю матэрыялу, то змяняе канцэпцыю, а не падганяе пад яе фактуру ды выказванні экспертаў. Не цягніце коўдру на сябе: хай у артыкуле гучаць розныя галасы, тэзы змагаюцца з антытэзамі, прысутнічае момант драматызму. І абавязкова мусіць быць даследаванне пытання, выхад на новы ўзровень асэнсавання. А не проста: Івановіч мяркуе так, Пятровіч так, а вы думайце што хочаце. Добры артыкул утрымлівае і нейкую выснову, як я жартам кажу — маралітэ. Моцная канцоўка (якая можа закальцоўваць думку з ліду) — як цвік, забіты па самую плешку.

106

утрымлівае асноўную думку, ста­віць праблему і вызначае га­ лоўны кірунак разважанняў. Ён павінен быць дакладным і ня­ зменным цягам усяго тэксту. Пачатак артыкула, як і лід у навіне, – візітоўка. Ягоная ас­ ноўная задача – прыцягнуць ува­ гу чытача, зацікавіць яго. Ёсць некалькі асноўных ты­ паў уводзінаў для артыкула. Ад агульнага да прыватнага. На пачатку журналіст фармулюе праблему, малюе агульную сітуа­ цыю, а потым дзеля пацвярджэн­ ня гэтага прыводзіць канкрэтныя прыклады. Напрыклад: «Экано­ міка Беларусі з вялікай цяжкасцю пераадольвае крызіс…» Далей можна пачынаць га­ ворку пра праблемы асобнай галіны ці прадпрыемства. Не­ дахоп гэтага тыпу ліду для ар­ тыкула ў тым, што ён малаін­ фарматыўны. З гэтага сказа незразумела, пра што канкрэтна будзе ісці далей гаворка. Ад прыватнага да агуль­ нага. Такія ўводзіны ў артыкул больш жывыя і прыцягальныя для чытача. Напрыклад: «Пра­ цаўніцы Баранавіцкай тэкс­ тыльнай фаб­рыкі другі месяц не атрымліваюць заробак. Прад­ прыемства пад­час крызісу стра­ ціла рынкі збыту…» Інтрыгоўнае сцвярджэнне. Напрыклад: «Забудзьцеся на Ра­ сію і нафтаправоды. Беларусь


збі­раецца здабываць нафту ў Ве­ несуэле і вазіць яе вагонамі…» Пасля такога пачатку хочац­ ца чытаць далей артыкул, у якім будзе аналізавацца значная па­ дзея ці праблема. Цытата. Зазвычай выбіра­ ецца самая гучная і трапная цы­ тата з выказвання знакамітай асобы, палітыка альбо прадстаў­ ніка кіраўніцтва дзяржавы. Да­ лей можна распавядаць пра пры­ чыны і аналізаваць магчымыя на­ступствы такой заявы. Асноўная частка артыкула. У ёй журналіст павінен прааналі­ заваць прычыны ўзнікнення пра­ блемы, яе наступствы і выкласці свае аргументы – элементы разва­ жання, якія павінны ўзаемадзей­ нічаць з тэзісам і пацвярджаць яго. Аргументы надаюць тэксту пераканаўчасць. Яны маюць быць выразнымі і важкімі і не павінны супярэчыць адзін аднаму. Майстры аналітычнай жур­ налістыкі раяць падбіраць аргу­ менты пад канкрэтныя катэгорыі чытачоў, а таксама прыводзіць антытэзісы і контраргументы, каб паказаць супрацьлеглыя пункты гледжання, меркаванні, ацэнкі. Ступень аргументацыі шмат у чым залежыць ад таго, якія факты і каментары сабраў жур­ наліст. Падчас пабудовы аргу­ ментацыі апошні элемент паві­ нен быць самым моцным.

Каб захаваць логіку ў тэкс­ це, рухайцеся згодна з планам, развіваючы кожны тэзіс у абзац. Кожны наступны абзац павінен вынікаць з папярэдняга. Не забывайцеся на цыта­­­ ты – яны робяць тэкст яскравым, дазваляюць перадаць некалькі меркаванняў, павялічваюць да­ вер чытача. Цытаты не павінны быць зацягнутымі разважаннямі. Правіла такое: кожная цытата пе­ радае толькі адну думку. Вузкапрафесійныя словы ў цы­татах замяняюцца простай лек­сікай. У найбольш склада­ ных месцах выкарыстоўваюцца ка­рот­кія сказы і абзацы. Склада­ ныя сказы падзяляюцца на два ці не­калькі – тэкст тады становіцца больш дынамічным. Калі артыкул занадта аб’ёмны, варта разбіваць яго на невялікія лагічна завершаныя фрагменты, выкарыстоўваючы падзагалоўкі. Чытачу такім чынам будзе лягчэй успрымаць артыкул, журналісту гэткі падыход дазволіць структу­ раваць свае думкі. Нярэдка структураваць ар­ тыкул дапамагаюць малюнкі, та­ бліцы і дыяграмы. Але не толькі простыя словы, кароткія сказы і выразная струк­ тура робяць артыкул зразумелым. Журналіст не можа напісаць да­ ступна для чытача, пакуль сам дасканала не вывучыць прадмет. Чым больш аўтар ведае пра тое, 107


што даследуе, чым больш кам­ петэнтны ён у той сферы, якую асвятляе, тым больш у яго шан­ цаў напісаць цікавы артыкул. Заканчэнне артыкула. За­ ключная частка артыкула не ўтрымлівае новай інфармацыі. Тут павінны быць толькі выс­ новы, прапаноўвацца шляхі вы­ рашэння праблемы. Выснову напрыканцы тэксту можна за­ мяніць таксама спрэчным мер­

каваннем ці нейкаю трапнай цы­ татай эксперта на гэты конт. У завяршальнай частцы ня­ бла­га было б вярнуцца да пачат­ ку тэксту. Гэта падкрэсліць знач­ насць сказанага, нагадае пра тое, што аўтар лічыць важным. Бо, як вядома, запамінаецца най­час­цей першая і апошняя фра­зы. Прыём, калі апошняя фра­за перагука­ ецца з першай ці з загалоўкам, называ­ецца закальцоўкай.

Варыянты кампаноўкі артыкула «Перакуленая піраміда». Лід падсумоўвае галоўныя фак­ ты артыкула. Затым ідзе па­ цвярджэнне. Калі ў складаным матэрыяле трэба ўзгадаць не­ калькі фактаў, лід будуецца з не­ калькіх абзацаў. Першыя чатыры-пяць абза­ цаў павінны заінтрыгаваць чы­ тача. У пятым – трэба коратка выкласці сутнасць справы. Такі абзац у заходняй журналістыцы называюць часта «абзац-гарэх». «Храналогія». Пасля ліду матэрыял выкладаецца ў тым па­ радку, у якім адбываліся падзеі. «Кубікі». Артыкул будуецца па схеме «блок да блока», нібы з дзіцячых кубікаў узводзіцца

108

вежачка. Пасля ліду матэрыял падзяляецца на падтэмы ў най­ больш лагічным парадку. Кож­ ная з іх разглядаецца паасобку. Канцоўка павінна звязаць іх у адно цэлае. «Серыял». Можна разгле­ дзець здарэнне ці з’яву пасля­ доўна вачыма некалькіх людзей. «Сюрпрыз». Гэта пастаноў­ ка матэрыялу «з ног на гала­ ву», калі вядзецца расповед пра тое, што адбылося, але выні­кі прытрымліваюцца да апошня­га абзаца. Гэты варыянт выкарыс­ тоўваецца рэдка, але добра пады­ ходзіць для падзей, што маюць мудрагелістую хаду.


Віды артыкулаў Праблемны. Выносіць на суд грамадскасці актуальныя праб­лемы. Характэрныя рысы – пастаноўка праблемы, абмер­ка­­ ван­не, пошук шляхоў выра­шэн­ня надзённых пытанняў гра­мадскага жыцця. Журналіст, які працуе над праблемным артыкулам, му­ сіць быць кам­пе­тэнтным, мець цвёрдую пазі­цыю і бездакорныя доказы. Праб­лем­ны артыкул мае дыскусійны ха­рактар, у ім часта сутыкаюцца розныя меркаванні і погляды. Палемічны. Будуецца на су­ працьпастаўленні розных пунк­­

таў гледжання, калі праб­ле­ма падаецца ў выглядзе ды­лемы. Звычайна такія арты­ку­лы аса­ бліва актуальныя ў той час, калі ў грамадстве ўзнікаюць спрэчкі па нейкіх значных праблемах, найчасцей напярэдадні выбар­ чых кампаній. Аўтар палемічнага артыкула ставіць сабе за мэту абгрунта­ ваць сваю пазіцыю па спрэчным пытанні, а таксама абвергнуць пункт гледжання свайго апанен­ та. Факты і прыклады звычайна падбіраюцца такім чынам, каб пацвердзіць пазіцыю аўтара.

109


Мікола Дзябёла

Крымінальны рэпарцёр: журналіст, дэтэктыў, акцёр Кожнаму журналісту, на­ пэўна, хоць аднойчы за сваю кар’еру даводзілася рызыкаваць жыццём, здароўем, воляй, рэпу­ тацыяй. Для крымінальных рэ­ парцёраў непрыемнасці і небя­ спека – нязменныя спадарожнікі.

Крымінальныя крыніцы З чаго пачынаецца кожны журналісцкі твор – ад невялічкай зацемкі да грунтоўнага расследа­ вання? Вядома, з пошуку пер­ шас­най інфармацыі, якая дае штуршок пры выбары тэмы. Журналіст, які спецыялізу­ец­ ца на крымінальнай тэматыцы, павінен ведаць, у якіх дзяржаўных установах ён можа знайсці альбо спраўдзіць інфармацыю пра зла­ чын­ствы ці здарэнні, дзе атры­ маць кампетэнтны каментар. 110

Плённа працаваць у такіх умо­ вах могуць журналісты, якія не толькі ўмеюць добра аналізаваць падзеі і з’явы, лагічна і зразумела будаваць тэксты, але і валодаюць майстэрствам дэтэктыва, акцёра, псіхолага. Найчасцей самыя гарачыя звесткі пра злачынствы і зда­рэн­ ні можна атрымаць у падраздзя­ леннях Міністэрства ўнутраных спраў (http://mvd.gov.by/), Мініс­ тэр­ства па надзвычайных сітуа­ цы­ях (http://rescue01.gov.by/), у дзяжурных хуткай медыцынскай дапамогі. Апроч МУС і МНС крыніцай крымінальнай інфармацыі мо­ гуць быць і іншыя дзяржаўныя ор­ганы, найперш тыя, якія ма­юць


законнае права займацца апера­ тыўна-вышуковай дзейна­сцю і праводзяць следства. У Бе­ла­русі такое права маюць: 1. Генеральная пракуратура; 2. КДБ; 3. Следчы камітэт; 4. Дэпартамент фінансавых рас­ следаванняў Камітэта дзяржаў­ нага кантролю; 5. Дзяржаўны мытны камітэт; 6. Дзяржаўны камітэт памежных войскаў; 7. Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта. Азнаёміцца з крымінальнымі справамі можна і ў судовых орга­ нах. Але толькі ў выпадках, калі прысуд набыў законную моц і справа не засакрэчаная, і, вядома ж, з дазволу суддзі. Ва ўсіх згаданых установах ёсць прэсавыя службы, пры па­ срэдніцтве якіх журналісты звы­ чайна кантактуюць з астатнімі

супрацоўнікамі. Таксама гэткія службы дасылаюць прэс-рэлізы, паведамленні пра мерапрыемст­ вы, што праводзяцца ў ведамствах (прэс-канферэнцыі, брыфінгі і г. д). Таму вельмі важна нала­дзіць добрыя стасункі з прэсавымі служ­бамі праваахоўных структур. Але, каб мець эксклюзіўную інфармацыю, сяброўства з прэ­ са­вымі службамі недастат­ко­ва. Варта займець свае крыніцы ў гэ­тых установах. Гэта, напэў­ на, самая складаная частка жур­ на­лiсцкай працы. I толькi тады, калi журналіст будзе мець свае крынiцы iнфармацыi, цэлую сет­ ку інфарматараў, ён зможа лi­ чыць сябе прафесiяналам. Як гэта робiцца? Гатовых рэцэптаў не iснуе. Шмат што залежыць ад асабістых якасцей журналіста, ад яго ўмення кан­ тактаваць з людзьмi, знаходзiць з iмi агульную мову.

Сухія зводкі Працоўны дзень крымі­наль­ нага рэпарцёра павінен пачы­ нац­ца з прагляду аператыўных зводак МУС, МНС і іншых пра­ ва­ахоўных органаў. Добра, калі свежымі зводкамі з журналістам дзеляцца прэсавыя службы альбо дзяжурныя часці органаў МУС ці МНС. Бо на сайтах МУС і МНС змяшчаецца інфармацыя не пра ўсе злачын­ствы і здарэнні. Аднак, калі наладзіць «па­ стаўкі зводак» не ўдалося, не­

абходна штодзённа ўважліва праглядаць звесткі на сайтах пра­ ваахоўных органаў ці Міністэр­ ства па надзвычайных сітуацы­ ях. Нават калі там штодня будзе змешчана толькі інфармацыя пра бытавыя злачынствы і дарож­ на-транспартныя здарэнні, можна супаставіць факты, прааналіза­ ваць крымінагенную сітуацыю ў тым ці іншым горадзе, рэгіёне і зрабіць матэрыял. 111


Праца з прэс-рэлізамі

На першы погляд, здавалася б, гэта самы просты і лёгкі спосаб знайсці тэму для матэрыялу, а так­ сама напісаць тэкст. Па сутнасці, шукаць нічога і не трэба: прэс-рэ­ лізы дасылаюць у рэдакцыі прэс-­ службы альбо размяшчаюць іх на сайтах. Гультаяватыя журналісты часта проста перапісваюць прэс-­ рэлізы, выдаючы іх за свой твор. Ні ў якім разе нельга так рабіць! Пры падрыхтоўцы інфарма­ цыі паводле прэс-рэлізаў пажа­ дана звязацца па кантактных тэ­ лефонах з крыніцай інфармацыі і зрабіць удакладненне. Бо існуе верагоднасць таго, што за час, пакуль да вас трапіў прэс-рэліз, нешта змянілася, магчыма, на­ ват карэнным чынам. У такім выпадку публікацыя не проста

састарэе, яна можа стаць дэзін­ фармацыяй для чытача. Да таго ж, спраўджваючы тую ці іншую інфармацыю, жур­ наліст кантактуе з яе крыніцай, а гэта само па сабе вельмі важ­ на. Асабістыя кантакты, магчы­ ма, дапамогуць знайсці нейкую цікавую падрабязнасць, здабыць трапную цытату, бо прэс-рэлізы зазвычай пішуцца вельмі «су­ хой», «казённай» мовай. Яшчэ адна асаблівасць пра­ цы з прэс-рэлізам: не варта пры­ маць усё на веру. У афіцыйных паведамленнях зазвычай сітуа­ цыя прыхарошваецца: ніхто ж не будзе рабіць сабе антырэкла­ му. Таму неабходна са здаровым скептыцызмам ставіцца да занад­ та «бадзёрых» паведамленняў.

Гульня па правілах Крымінальнаму рэпарцёру, як і іншым журналістам, падчас збору інфармацыі даводзіцца «мяняць прафесію». Вельмі часта гэтым прыёмам карыстаюцца падчас правядзення журналісц­ кага расследавання. У такім вы­ падку журналіст павінен заўсёды дзейнічаць у межах законнасці. Факты і дакументы павінны зда­ бывацца сумленным шляхам. Журналіст – не супрацоўнік спецслужбаў. У яго не такая за­ дача, як у Шцірліца. І іншая сту­ пень абароненасці, чым у супра­ цоўніка праваахоўных органаў. 112

Гэта варта памятаць, асабліва калі журналіст спрабуе «памя­ няць прафесію», то бок пераўва­ собіцца ў гандляра, грузчыка, жабрака і г. д. Быў выпадак, калі аднаго ка­ легу, які рыхтаваў матэрыял пра дзейнасць вулічных мянялаў ва­ люты, затрымалі міліцыянты. Га­ лоўнаму рэдактару выдання, які, дарэчы, не ведаў пра ініцыятыву свайго падначаленага, з вялікай цяжкасцю ўдалося вызваліць «ва­ лютчыка» з міліцэйскага паста­ рунка. Каб не трапіць у такую непрыемную сітуацыю, аматарам


пераўвасаблення трэба прыслу­ хацца да наступных парадаў. 1. Перад тым як праводзіць эксперыменты, звязаныя з пару­ шэннем закону (напрыклад, пе­ раўвасабляцца ў гандляра нар­ котыкамі ці выступаць у ролі пакупніка), папярэдзьце пра гэта сваё кіраўніцтва. Інакш вас мо­ гуць сапраўды прыцягнуць да ад­ казнасці за такі бізнес. У ідэале добра паведаміць і ў праваахоў­ ныя органы пра такую «апера­ цыю». Але гэта можа парушыць чысціню эксперымента. 2. Не рабіце правакацый. Нека­ торыя журналісты свядома ідуць на парушэнне закону, каб праверыць

пільнасць мытні ці іншых праваа­ хоўных органаў: напрыклад, спра­ буюць правезці праз мяжу кантра­ банду ці даюць хабар «даішніку». 3. Іншая справа, калі вы спра­ буеце ўцерціся ў давер да якой-не­ будзь злачыннай групоўкі, каб потым апісаць сітуацыю знутры. Гэта, безумоўна, вышэйшы піла­ таж журналіста-расследвальніка. Але памятайце, што такі «по­ дзвіг разведчыка» – вельмі не­ бяспечны занятак. У адрозненне ад супрацоўніка спецслужбаў ці міліцыі, які можа разлічваць на дапамогу сваіх магутных аргані­ зацый, журналіст фактычна му­ сіць спадзявацца толькі на сябе.

Экстрэмальнае інтэрв’ю Крымінальнаму рэпарцёру ня­рэдка даводзіцца працаваць у экстрэмальных умовах. Гэта вы­ магае ад журналіста асаблівага майстэрства і такту падчас раз­ мовы з інфарматарамі. Напры­ клад, падчас збору інфармацыі на месцы здарэння на пачатку размовы з пацярпелым варта паспачуваць чалавеку. Падчас гутаркі трэба задаваць пытанні тактоўна, каб не нанесці пацяр­ пеламу яшчэ большую псіхала­ гічную траўму. Падчас размовы з падазрава­ ным у здзяйсненні злачынства ці з віноўнікам здарэння неабходна паводзіць сябе карэктна, уваж­ ліва выслухаць ягоную версію. У рэшце рэшт, журналіст проста

абавязаны ва ўсім самастойна разабрацца. А для гэтага трэба выслухаць і пацярпелых, і падаз­ раваных, і сведак ці відавочцаў. Дарэчы, варта памятаць пра адрозненне паміж сведкам і віда­ вочцам. Сведка – чалавек, які даў афіцыйныя паказанні, зана­ таваныя следчым ці іншым прад­ стаўніком праваахоўных органаў. А відавочца не мае такога афі­ цыйнага статусу. Гэта чалавек, які нешта бачыў на свае вочы і можа вам распавесці. Калі пажадае. Таму падчас размовы з відавоч­ цам неабходна наладзіць прыяз­ ныя стасункі. Трэба памятаць, што многія людзі пужаюцца дыктафона, фо­ таапарата і відэакамеры. І каб не 113


адбіць у іх ахвоту размаўляць, не варта спяшацца выкарыстоўваць гэтыя тэхнічныя сродкі. Трэба першапачаткова проста пагута­ рыць з чалавекам, даць яму маг­ чымасць прызвычаіцца да жур­ наліста і ягонай тэхнікі.

Сваю спецыфіку мае правя­ дзен­не інтэрв’ю з непаўналет­ нім. Журналіст абавязаны атры­ маць на гэта дазвол бацькоў, на­стаў­нікаў ці адваката непаўна­ летняга і размаўляць з ім толькі ў прысут­насці згаданых асобаў.

Выбар жанру

Парада эксперта

Вячаслаў БУДКЕВІЧ журналіст агенцтва БелаПАН www.belapan.com Здабываць інфармацыю ў праваахоўных структурах Беларусі было няпроста ва ўсе часы. Я лічу, што шмат залежыць ад асобы кіраўніка ведамства. Напрыклад, колішні міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў сам ахвотна ішоў на кантакт з журналістамі і сваіх падначаленых заахвоч­ ваў. Даволі актыўна супрацоўнічае з прэсай і Следчы камітэт. А вось самай закрытай для СМІ ўстановай традыцыйна застаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Вядома ж, аднымі кантактамі з прэсавымі службамі мая праца не абмяжоўваецца. Імкнуся наўпрост выходзіць на іншых супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Хтосьці пагаджаецца, некаторыя адмаўляюцца. Як пашанцуе. А яшчэ вельмі важна ўмець на роўных размаўляць са следчымі, аператыўнікамі. Для гэтага не абавязкова мець адукацыю юрыста, трэба хаця б збольшага ведаць Крымінальны кодэкс.

114

Як вядома, усе жанры доб­рыя, апроч сумнага. Але вы­бар жанру залежыць не толькі і не сто­лькі ад жадання і прафе­сій­най падрыхтоўкі самога жур­на­ліста, які спецыялізу­ ецца на крымінальнай тэматыцы. Найбольш універсальным жан­­ рам можа быць хіба што зацемка. І тое не заўжды. Бо зацемка выма­ гае аператыўнай падставы, пішацца зазвычай па гарачых слядах злачын­ ства, здарэння ці нейкай падзеі. Для напісання інтэрв’ю па­ трэбны кампетэнтны і пажада­ на цікавы суразмоўца. Рэпар­ таж ствараецца з месца падзеі, прычым пажадана дынамічнай, дзе ёсць нейкі рух. Не варта спрабаваць пісаць рэпартаж, напрыклад, з пасяджэння кале­ гіі МУС. У такім выпадку лепш зрабіць справаздачу. Карэспан­ дэнцыя патрабуе аналізу нейкай адной праблемы. Мастацка-публіцыстычныя жанры ў крымінальнай тэматы­ цы цяпер выкарыстоўваюцца рэдка. Калісьці быў папуляр­ ны судовы нарыс. Але кануў у Лету. Апошнім часам з залы суда


найчасцей робяць анлайн-рэ­ партажы альбо справаздачы. Асобная размова пра журна­ лісцкае расследаванне. Да гэ­­ та­га часу няма адзінства ў мер­ ка­ваннях: лічыць расследа­ван­не жанрам ці гэта проста ме­тад збору інфармацыі. Сапраў­ды, нярэдка тэксты жур­на­­лісц­кіх расследаван­ няў уяўля­­­юць сабой сінтэз роз­ ных жанраў: карэспандэнцыі ці

арты­кула з эле­ментамі інтэрв’ю і рэпарта­жу. Зрэшты, журналісцкае расследа­ванне мае адну важную адметнасць – вялікі грамадскі рэ­ зананс. Няма сэнсу праводзіць рас­следаванне з нагоды бытавога забойства, здзейс­ненага шараго­ вым алкаголікам. Такія здарэнні рэдка трапляюць на старонкі газет нават у штодзённай крымінальнай хроніцы.

Маральная мяжа Крымінальным рэпарцёрам час­цей за іншых журналістаў да­ водзіцца бачыць людское гора, слёзы і нават кроў. Вельмі важна ў такіх умовах працы не ачарсц­вець душой і не забывацца пра этычныя нормы. Гэтыя нормы не замацава­ ныя ніякімі заканадаўчымі актамі, за іх парушэнне не прадугледжана адміністрацыйная ці крымінальная адказнасць. Іх выкананне – спра­ ва сумлення журналіста. Хоць ня­рэд­ка журналіст стаіць перад дылемай: зрабіць рэпартаж з кры­ вавымі малюнкамі, каб чытач ці глядач мог адчуць усю жудасць здарэння, альбо ўсё ж застацца вы­ сокамаральным рэпарцёрам. Пра што ж найперш павінен памятаць крымінальны рэпарцёр? 1. З павагай ставіцца да пачуц­ цяў саміх ахвяраў злачынстваў ці здарэнняў, а таксама родных і блізкіх гэтых людзей. Без дазво­ лу пацярпелых нельга згадваць іх прозвішчы, фатаграфаваць тва­

ры. Калі ў кадр трапілі нумары іх транспартных сродкаў, то неаб­ ходна зарэтушаваць, бо па нума­ ры аўто няцяжка ідэнтыфікаваць асобу ўладальніка. 2. Пазбягаць дэталёвага апісання крывавых здарэнняў ці злачын­ стваў, не выстаўляць жудасныя фота- і відэаздымкі. Не варта, каб на гэтых здымках былі бачны твары забітых ці параненых. 3. Не парушаць прынцып прэ­ зумпцыі невінаватасці. Ніхто не можа быць абвешчаны злачын­ цам да вынясення выраку суда. 4. Журналіст не павінен пе­ раўтварацца ў «зліўны бачок» для інфармацыі з боку праваа­ хоўных органаў. Не забывайцеся на правіла «двух бакоў», давай­ це слова і процілегламу боку. 5. Не рассакрэчваць крыніцы ін­ фармацыі, бо гэта можа кашта­ ваць вашым інфарматарам не толькі пасады, але ў некаторых выпадках і жыцця. 115


Без права на памылку

Памылкі крымінальных рэ­ парцёраў вельмі дорага абы­ ходзяцца не толькі самому жур­ налісту, але і выданню, на якое ён працуе. Справа ў тым, што матэрыялы на крымінальную тэматыку ці інфармацыя пра здарэнні вельмі часта закрана­ юць чыесьці гонар і годнасць, а таксама маральныя прынцыпы чалавека, ягоныя пачуцці. Таму нядбайнасць журналіста, які не праверыў інфармацыю ці про­ ста недакладна пераказаў чыесь­ ці выказванні, можа абярнуцца вялікім штрафам за знявагу гона­ ру і годнасці ці нават крыміналь­ ным пакараннем за паклёп. Для таго каб пазбегнуць па­ мылак, журналісту не абавязкова атрымліваць яшчэ і юрыдычную адукацыю. Хоць асновы зака­ надаўства варта ведаць, каб не дапускаць грубых юрыдычных недакладнасцей альбо проста крыўдных ляпсусаў у матэрыялах. Тыповыя памылкі кры­мі­ нальных рэпарцёраў можна па­ дзяліць на дзве асноўныя групы. Першая – недакладная юры­ дычная тэрміналогія. Такія па­ мылкі заўважаюць толькі юры­ сты. Людзям, якія не маюць юрыдычнай адукацыі, гэтыя ляпсусы не рэжуць слых. Тым не менш яны прыносяць шкоду рэпутацыі журналіста і выдання. Да прыкладу, журналісты нярэдка злоўжываюць словам «прысуд» («вырак»). Хоць гэты 116

тэрмін нельга выкарыстоўваць, калі ў судзе разглядалася ад­ міністрацыйная справа. У такіх выпадках правільна пісаць, што суд вынес рашэнне. А тэрмін «прысуд» (ці «вырак») ужываец­ ца, толькі калі гаворка ідзе пра крымінальныя справы. Другая група тыповых памы­ лак – фактычныя. Яны не толь­ кі сведчаць пра непісьменнасць журналіста, але і ўводзяць чы­ тачоў у зман. Напрыклад, вельмі часта журналісты лічаць сіноні­ мамі словы «крадзеж», «рабаўні­ цтва», «разбой». Насамрэч гэта розныя па ступені свайго цяжару злачынствы, за якія прадугле­ джаны розныя пакаранні. Таксама назіраецца блытані­ на з тэрмінамі «затрыманне» і «арышт». Нярэдка даводзіцца чытаць анлайн-рэпартажы з ак­ цый пратэсту, у якіх журналісты паведамляюць, што міліцыян­ тамі былі арыштаваны ўдзель­ нікі гэтай акцыі. Насамрэч гэта было затрыманне. На арышт патрэбная санкцыя пракурора. Да таго ж арыштоўваюць, як правіла, асобаў, якія пэўны час знаходзіліся пад падазрэннем. Пазбегнуць такіх памылак не так ужо і складана. Журналі­ стам-пачаткоўцам не трэба саро­ мецца кансультавацца ў прафесій­ ных юрыстаў, якія працуюць у рэдакцыі. Калі такой магчымасці няма, варта хаця б спраўдзіць не­ знаёмыя тэрміны праз інтэрнэт.


Вітаўт Руднік

Рыхтуем відэа для інтэрнэту Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Гэтая народная мудрасць добра падыходзіць да апісання ролі відэаматэрыялаў у сучаснай журналістыцы. За­ мест чытання вялікіх тэкстаў і слу­хання радыёпраграм сённяш­ няя аўдыторыя аддае перавагу кароткім відэасюжэтам, якія да­ зва­ляюць зарыентавацца ў тым, што адбываецца, убачыць «кар­ цін­ку» падзеі. Менавіта жывая «карцінка» вывела ў свой час у бясспрэчныя лідары сярод СМІ тэлебачанне. Сёння, аднак, часы імкліва змя­няюцца. Людзі ўжо не ча­ка­

юць з’яўлення навінаў на тэлека­ налах, а аператыўна шукаюць іх на сваіх любімых сайтах, у са­ цыяльных сетках. Сёння кожны чалавек можа зняць відэа на мабільны тэлефон альбо фотакамеру, апрацаваць яго з дапамогай простых пра­ грам і змясціць у інтэрнэце. Тое, на што раней у тэлестудыях спа­ трэбіліся б гадзіны, цяпер можна зрабіць за хвіліны! Усё гэта вымагае дадатковых уменняў ад журналістаў, якія па­ вінны цяпер валодаць асновамі пад­рыхтоўкі відэаматэрыялаў для інтэрнэту.

Плануем падрыхтоўку відэаматэрыялу

Перад пачаткам працы над відэаматэрыялам трэба адказаць сабе на некалькі важных пытанняў:

- што і для чаго я хачу паказаць у сваім матэрыяле; - якой ён будзе працягласці; 117


- што мне спатрэбіцца для зды­мак (дамоўленасці з людзьмі, фота­зды­ м­кі, пытанні для інтэрв’ю і г. д.); - якім абсталяваннем я буду ка­ рыстацца для падрыхтоўкі відэа (прафесійная ці аматарская ка­ме­ ра, партатыўная камера, смарт­ фон і г. д.); - колькі ў мяне будзе часу на рэдагаванне знятага матэрыялу; - якім патрабаванням якасці па­ він­на адпавядаць знятае мною відэа. Адказы на гэтыя пытанні не толькі дазволяць лепш падрыхта­ вацца да здымкі відэа, але і значна скароцяць час на яго апрацоўку Узор «раскадроўкі» пачатку мульт­ фільма «На краі зямлі», зробленай аўтарам праекта Канстанцінам Бронзітам (http://goo.gl/8CkrB)

118

для змяшчэння ў інтэрнэце. У большасці сучасных мультыме­ дыйных рэдакцый стаўка робіцца на тое, каб відэаматэрыялы ства­ раліся хутка, каб мінімізаваць час ад моманту з’яўлення задумы сюжэта да моманту з’яўлення гэ­ тага сюжэта ў інтэрнэце. Як нараджаецца відэа­ матэрыял? Часта гэта здараец­ ца выпадкова: вы сталі сведкам цікавай падзеі і зафіксавалі яе на відэа альбо па заданні рэдак­ тара выехалі на месца здарэння і знялі адтуль сюжэт. Нават ва ўмовах абмежаванага часу варта памятаць пра мэту і структуру матэрыялу. Што вы хочаце пака­ заць свайму гледачу? У якой пас­ лядоўнасці? Разлічыць усё гэта дапаможа гэтак званая «раскадроўка» (альбо


StoryBoard), з дапамогай якой вы сплануеце ключавыя кадры, што трэба будзе зняць. Калі няма маг­

чымасці намаляваць план вашага сюжэта на паперы ці ў камп’юта­ ры – зрабіце гэта ў галаве!

Асаблівасці здымання відэа для інтэрнэту Цяпер, калі мы выразна спла­ навалі, якія кадры павін­ны ўвайс­ ці ў сюжэт, можна рыхтавацца да здымак. Нягледзячы на тое што, працуючы над відэаматэрыя­ лам, мы карыстаемся агульнымі пры­н­­цы­памі падрыхтоўкі відэа, трэ­­ба памятаць, што інтэрнэт дык­туе нам пэўныя абмежаван­ ні. На­прыклад, варта пазбягаць бляк­лых фарбаў: падчас сціс­кан­­ ня відэафайлаў перад іх публі­ кацыяй у інтэрнэце якасць зня­ тага матэрыялу пагаршаецца. Трэба так­сама ўважліва ставіцца да фа­ку­сіроўкі, калі вы набліжае­ це аб’ект альбо аддаляеце яго. Перад пачаткам здымак пастарайцеся максімальна ста­ білізаваць камеру. Напрыканцы таксама важна патрымаць камеру некаторы час у нерухомым стане перад тым, як спыніць здымку. Вось яшчэ некалькі пара­ даў, якія дапамогуць вам па­ дрыхтаваць больш якаснае відэа для інтэрнэту. Старайцеся атрымаць доб­ ры гук. Вецер, шум транс­ парту і г. д. могуць сапсаваць ва­шую працу! Калі размаўляеце з чалавекам – падыдзіце бліжэй да яго, папрасіце яго гава­рыць гуч­ней альбо адвядзіце яго ў

1

больш ціхае месца. Памятай­ це, што голас чалавека, які дае інтэр­в’ю, дапамагае зразумець, што ён адчувае. Натуральны гук падкрэс­лівае дзеянні і стварае атмасферу. Людзі часта не ўсве­ дамляюць та­го, што яны даўжэй будуць гля­дзець матэрыял, зня­ ты не вельмі добрай камерай, калі гук выдатны. Таму вельмі важна падрыхтаваць добрыя мі­ крафоны, бо якасны гук не менш важны за якасныя кадры. Ваш суразмоўца павінен глядзець на вас, а не про­ ста ў аб’ектыў. Пазбягайце белага фону.

2 3 4

Старайцеся здымаць у доб­ра асветленых месцах, бо кепскае асвятленне істотна пагоршыць якасць відэа. Адпачатку «зачапіце» гле­ да­ча нечым яркім, запамі­ нальным. Што можа дапамагчы ў гэтым? Эмоцыі, якія дазва­ ляюць гледачам спрычыніцца да гісто­рыі, адчуць яе асабіста. Люд­скія гісторыі (Human Story): самыя цікавыя сюжэты звычай­ на звязаныя з людзьмі, іх харак­ тарамі, канфліктамі паміж імі, чалавечымі пачуццямі і ўчын­ камі.

5

119


6

Памятайце, што здымка буй­ным планам, увага да дэ­та­ляў – гэта заўсёды эфек­ тыўна. Чаргуйце буйныя, сярэд­ нія, даль­нія планы. Пры неабход­ насці зды­май­це з розных ракурсаў. Важнасць. У адрозненне ад шматлікіх звычайных ролі­каў, журналісцкія відэагісторыі павін­

7

ны паказваць нешта новае, цікавае, незвычайнае альбо акту­альнае. Не варта забывацца пра гэта! Трымайцеся абранага фо­ ку­су! Увага гледачоў мо­жа пераключыцца за лічаныя се­ кун­­­ды, калі вы абцяжарыце сю­ жэтную лінію непатрэбнымі фак­ тамі, дэталямі, вобразамі і г. д.

8

Мантаж відэа і яго публікацыя ў інтэрнэце Пасля таго як матэрыял зня­ ты, пераходзім да яго мантажу. Канчатковы выбар таго, што ўвойдзе ў сюжэт, кампаноўка ка­ драў, праца з гукам, дадаванне тэксту (назва, тытры) – асноўныя аперацыі, якія журналісту давя­ дзецца выканаць на гэтым этапе. Зрабіць мантаж можна з дапамо­ гай як Windows Movie Maker, «убудаванага» ў большасць камп’ютараў, так і з выкарыстан­ нем іншых бясплатных і платных праграм для рэдагавання. Падра­ бязныя інструкцыі лёгка знайсці ў інтэрнэце.

120

Працягнуць рэдагаванне мож­­ на і пасля таго, як матэрыял вы­ стаўлены ў інтэрнэт. Пры­намсі, такую магчымасць дае прагра­ ма для рэдагавання папулярнага відэасервіса YouTube. Вы можаце адразу запампаваць знятае відэа са свайго тэлефона альбо план­ шэта ў YouTube і пры патрэбе там жа адрэдагаваць яго альбо адразу пераставіць адтуль на сайт сваёй рэдакцыі. Апублікаваць відэа можна як наўпрост на сайце ці ў блогу ва­ шай рэдакцыі, так і з дапамогай спецыяльных анлайн-сервісаў.


Часам перад тым, як апублі­ каваць відэа ў інтэрнэце, трэба перавесці яго ў патрэбны фармат (avi, mp4 і г. д.). Зрабіць гэта можна таксама з дапамогай бяс­ платных праграм кшталту Any Video Converter.

Най­больш вядомымі з іх з’яўля­ юцца такія сервісы, як YouTube альбо Vimeo. З дапамогай сервіса Bambuser можна адразу весці прамыя відэа­ трансляцыі са свайго тэлефона, планшэта альбо ноўтбука.

Здымаем на тэлефон ці партатыўную камеру Адным з важных фактараў якаснай здымкі відэа з’яўляецца добрае веданне абсталявання, якім вы карыстаецеся. Вывучыце магчымасці сваёй камеры (фота­ апарата ці тэлефона, на якія вы здымаеце відэа), каб пазбег­нуць патэнцыйных праблем з тэхні­ кай, што звычайна здараюцца ў самыя адказныя моманты. Многія журналісты кары­ стаюцца сёння для падрыхтоў­кі відэа кішэннымі камерамі кштал­ ту Flip, Kodak і г. д. альбо смарт­ фонамі. Гэта сапраўды кампакт­ ныя, простыя ў абслугоўванні, лёгкія прылады, якія дазваля­юць

здымаць дастатковая якасныя ма­ тэ­рыялы, калі ведаць асаблівасці выкарыстання такой тэхнікі. Вось некалькі рэкамендацый па выкарыстанні такога абста­ лявання, змешчаных на сайце Міжнароднай журналісцкай сет­ кі ijnet.org. Карыстайцеся кішэнным штатывам Такія штатывы звычайна прадаюцца ў камплекце з кішэн­ нымі камерамі. Калі штатыва няма альбо вы здымаеце на тэ­ лефон – знайдзіце штосьці, каб зафіксаваць камеру.

1

121


2

Пазбягайце лішніх рухаў камеры Паспрабуйце зрабіць так, каб усе дзеянні адбываліся ў межах кадра, дайце ім магчымасць зай­ сці ў кадр і выйсці з яго, паспра­ буйце павялічваць і памяншаць карцінку. Калі неабходна – пады­ дзіце бліжэй. Здымайце кадры пасля­ доў­на Тады вы зможаце зманта­ваць матэрыял лепш. Здымайце пад ту­пым вуглом, затым рухайце­ ся або памяншайце/павялічвайце кар­цінку, зрабіце кадры зблізку. Уявіце сабе, што вы заходзіце ў студэнцкую чытальную залу: вы бачыце памяшканне, у якім шмат навучэнцаў, вы звярнулі ўвагу на аднаго з іх, потым сфакусавалі ка­ меру на кнізе, якую ён чытае. Кадр здалёк, бліжэй і зусім блізка; тры­ маеце кожны кадр па 10 секунд. Інтэрв’ю Змясціце героя інтэрв’ю справа ці злева ад рамкі. Паспра­

3

4

буйце не зрэзаць верхавіну яго га­ лавы і не пакідайце занадта шмат месца над яго галавой. Калі ў вас кішэнная камера, лепш за ўсё, каб герой інтэрв’ю глядзеў проста на вас. І не забудзьцеся пра штатыў! Асвятленне Паспрабуйце па меры магчымасці размясціць героя інтэрв’ю на цёмным фоне. Паз­ бягайце кантрастаў у асвятленні, не здымайце супраць святла. Чысты і выразны аўдыя­ запіс Калі запісваеце інтэрв’ю, падыдзіце бліжэй. Пастарайце­ ся мінімізаваць падчас гутаркі староннія шумы, якія вы можаце не заўважыць да рэдагавання. Па магчымасці карыстайцеся вонка­ вым мікрафонам. Насіце камеру заўсёды з сабой! Калі раптам апыняцеся ў эпі­ цэнтры падзей – вы будзеце гато­ выя фіксаваць іх!

5

6

7

Як пісаць тэксты для відэа Напісанне тэкстаў для відэа­ матэрыялаў таксама мае сваю спецыфіку. Вось толькі некато­ рыя з агульных парадаў, якія вар­ та браць пад увагу. • Не спрабуйце расказаць усю гісторыю. • Сфакусуйцеся на адной тэме і выкарыстоўвайце тэрміны з кан­ крэтным значэннем. 122

• Выкарыстоўвайце факты і бу­ дзь­це дакладнымі. • Напішыце ўступ, асноўную частку і заканчэнне. • Пачынайце з найбольш моцнай часткі матэрыялу. • Паспрабуйце зрабіць тэкст про­ стым для ўспрымання.


Пры падрыхтоўцы тэкстаў для відэа варта распавядаць гісторыю ў лагічным парадку, пісаць так, як вы размаўляеце. Імкніцеся рабіць сказы кароткімі. Адзін сказ – адна думка. Пазбягайце спакусы зра­біць выснову за гледача: ваша задача палягае ў падачы фактаў, а вынікі гледачы ў стане падвесці самі. Пры напісанні тэкстаў ста­ райцеся часцей ужываць дзе­ ясловы і радзей – прыметнікі.

Першыя паказваюць дынаміку падзей, а другія надаюць адцен­ не суб’ектыўнай ацэнкі. Правілам добрага густу з’яў­ ляецца пазбяганне жаргону, моў­ ных штампаў. Таксама не выкары­ стоўвайце абрэвіятуры і вялікую колькасць лічбаў. Напісаны тэкст пажадана прачытаць уголас: гэта дазволіць адразу выявіць задоўгія сказы і многія іншыя магчымыя хібы.

123


Эдуард Мельнікаў

Тэлевізійнае інтэрв’ю Аднойчы на YouTube давяло­ ся ўбачыць відэа. Хтосьці выклаў у Сеціва здымкі аўтарытэтнага палітыка з суседняй краіны, які выказаў некалькі словаў наконт чарговай недарэчнасці, што ўзнік­ ла ў стасунках з беларускімі ўла­ дамі. Палітык быў зняты ў тры чвэрці, апрануты ў мяккі швэдар, і гэта толькі падкрэсліла паўнату паджылага чалавека, акругласць плячэй і некаторую адутлава­ тасць твару. Пытанняў яму не за­ давалі, проста падсунулі мікра­ фон і наставілі камеру. Знянацку ён доўга падшукваў словы, ледзь завяршаў сказы, таму што думкі ягоныя былі ў момант здымкі ад­ цягнутыя на нешта іншае. Гэта добра было бачна. Агульнае ўражанне ад такой сустрэчы з паважаным і ўплы­ вовым чалавекам было кепскае. Напэўна, віна за гэта цалкам 124

ляжыць на тым, хто лічыў сябе журналістам і не здолеў задумац­ ца, дзеля чаго ён усё гэта робіць. Нескладанасць атрымання «карцінкі» з дапамогай сучас­ най відэаапаратуры спараджае ілюзію лёгкасці стварэння «пра­ дукту» для масавай аўдыторыі. Дый само тыражаванне, дзяку­ ючы інтэрнэту, зрабілася вель­ мі дасягальным. У выніку мы бачым шмат «відэа», якое нельга назваць журналістыкай. Відэаінтэрв’ю, прызнача­ нае для масавай аўдыторыі тэ­ левізійных каналаў, вырабляецца з улікам шэрагу фактараў. Толькі ў кантэксце жывой тэлевізійнай праграмы можна казаць пра якас­ ці інтэрв’ю: ці адпавядае яно ак­ туальнасці менавіта сённяшняга дня, ці суадносіцца з фарматам вяшчання менавіта гэтага тэлека­ нала і жанрам канкрэтнай прагра­


мы (ньюсы, тэлеагляд, аналітыч­ ны рэпартаж, ток-шоу і г. д.). Найперш трэба памятаць, што інтэрв’ю на месцы падзей прыўносіць «чалавечы» элемент у сюжэт ці рэпартаж і з’яўляецца найлепшым сродкам адлюстра­ вання эмацыйнага боку таго, што адбываецца. Прызначэнне ж сту­ дыйнага інтэрв’ю часцей за ўсё – атрымаць нейкую эксклюзіўную інфармацыю ад дасведчанага ча­ лавека, кампетэнтнае тлумачэн­ не таго, што зараз адбываецца, але яшчэ не зусім зразумела для большасці гледачоў. Сыходзячы з гэтага, мы і выбудоўваем на­ шыя прафесійныя дзеянні. Існуюць неабходныя эта­ пы падрыхтоўкі і правядзення тэлевізійнага інтэрв’ю, якія аб­ мінуць нельга аніяк. Вернемся да таго відэа, з яко­ га пачалі размову. Якія павінны быць дзеянні прафесіянала ў гэ­ тай сітуацыі? Найперш паведаміць пра тэму інтэрв’ю і атрымаць у палітыка згоду на здымкі. У яго будзе магчымасць падумаць, па­ дрыхтавацца, зазірнуць у нейкія дакументы. Гэта толькі надасць грунтоўнасці будучай размове і паспрыяе таму, каб планаванае інтэрв’ю стала больш інфарма­ тыўным. Потым трэба звярнуцца да суразмоўцы з просьбаю абраць такую вопратку, якая, на вашу

думку, адпавядае тэме размовы. Для палітыка гэта будзе, хутчэй за ўсё, цёмны строй з гальшту­ кам. Трэба падумаць і пра месца здымкі. Можа, гэта будзе працоў­ ны кабінет палітыка, але мы і тут «пагаспадарым»: прыбярэм кры­ ху на стале, паперамяшчаем фі­ гуру героя здымак адносна фону на сцяне. Пажадана, каб фон неяк адпавядаў тэме інтэрв’ю. Вызначым ракурс здымкі і буй­ насць плана. «Паварожым» кры­ ху і выставім добрае святло, якое створыць эмацыйны фон размо­ вы. Калі ж будзем здымаць на вуліцы, таксама падумаем пра «красамоўны» фон і найбольш выгоднае выкарыстанне нату­ ральнага святла. Далей нам неабходна за­ гадзя, яшчэ да здымак, крыху «разгаварыць» суразмоўцу, да­ кладнымі пытаннямі «вывесці» на тэму, «разагрэць» да пэўнага псіхалагічнага стану, калі ча­ лавек не толькі паведаміць нам нешта важнае, але і зробіць гэта эмацыйна і выразна. Але не трэ­ ба рэпеціраваць інтэрв’ю ці пад­ штурхоўваць чалавека да пэўных адказаў. Проста варта папярэ­ дзіць, што такія пытанні могуць прагучаць пры ўключанай каме­ ры. Усё гэта робіцца дзеля таго, каб пабудаваць вобразны лад будучага сюжэта (нават інфар­ 125


мацыйнага!), што, у сваю чаргу, будзе спрыяць добраму ўспры­ манню зместу нашага інтэрв’ю. А зараз – пра самае галоў­нае. З тэорыі добра вядома, што найбольш інфармацыі месціцца там, дзе мы бачым больш су­ пярэчнасцяў, праблем. А кожная праблема мае сваіх носьбітаў – жывых людзей, якія зацікаўле­ ныя даць менавіта сваё разумен­ не сітуацыі і схаваць тое, што ім невыгодна. Ёсць выраз, добра вя­ домы прафесійным журналістам шмат якіх краін: «Інфармацыя – гэта тое, што ад нас хаваюць. Усё астатняе – рэклама». З гэтага вынікае, што добрае ін­тэрв’ю (не толькі тэлевізій­нае) – гэта найчасцей псіхалагічны па­ ядынак паміж журналістам і яго­ ным візаві. Запрошаны чалавек намагаецца давесці менавіта сваё бачанне сітуацыі ці праблемы і хавае тое, што яму невыгодна (а такое заўсёды ёсць). Перад жур­ налістам, наадварот, стаіць задача здабыць поўную інфармацыю пра ўсе бакі з’явы, і зрабіць гэта трэ­ ба тут і цяпер, перад уключанай камерай, дый яшчэ, здараецца, у прамым эфіры. Таму найлепшыя сусветныя ўзоры тэлевізійных інтэрв’ю заўсёды захапляюць ме­ навіта драматызмам здабывання эксклюзіўнай інфармацыі, якое адбываецца на нашых вачах. Але менавіта гэтая акаліч­ насць вымагае ад журналістаў 126

вельмі добра рыхтавацца да інтэрв’ю, што ёсць аксіёмаю. З гэтай нагоды кажуць: «Інтэрв’ю можа “праваліцца” шмат па якіх прычынах. Але яно дакладна праваліцца, калі вы да яго не пад­ рыхтаваліся». Папярэдняя па­ дрыхтоўка да інтэрв’ю палягае ў тым, што журналіст зага­дзя рыхтуе базавыя, «шкілетныя» пытанні, якія абавязкова павінны прагучаць. Ва ўмовах тэлевізій­ нага інтэрв’ю гэтыя пытанні трэба добра трымаць у памяці, таму што не заўсёды зазірнеш у блакнот – проста не знойдзецца часу. Да таго ж такія «зазіранні» руйнуюць натуральнасць зносін удзель­нікаў размовы, парушаюць атмасферу шчырасці паміж імі. Здаецца, ёсць супярэчнасць: інтэрв’юер павінен «здабыць» нейкія факты і ў той жа час ства­ раць атмасферу шчырасці і даве­ ру. Гэта дасягаецца выкананнем шэрагу правілаў, якія добра ве­ даюць знакамітыя вядоўцы і ка­ ментатары. Трэба даць суразмоўцу маг­ чымасць выказаць сваю пазіцыю. Не перапыняйце яго, выслухайце да канца. І толькі, калі заўважыце нейкую супярэчнасць ці імкнен­ не пазбегнуць адказу, актывізуй­ цеся. Не дазваляйце сыходзіць ад адказу на ключавыя пытанні вашага інтэрв’ю. Дзеля гэтага вар’юйце іх, але цвёрда стойце на лініі сваіх паводзін. Суразмоўца і


сам зразумее, што выглядае ней­ каю «вужакай» і пастараецца вы­ глядаць больш прыстойна, скажа нешта істотнае. Не задавайце правакацыйных пытанняў і ўвогуле як мага ме­ ней дэманструйце сваё абурэнне ці здзіўленне адказамі суразмоў­ цы. Гэтым вы толькі пашкодзіце самому сабе. Па-першае, калі ча­ лавеку будзе няма чаго губ­ляць, ён проста адмовіцца адказ­ваць – і будзе мець рацыю. Трэба быць настойлівым, але ветлівым. Ваша зброя – дакладнасць пытан­няў і тактыка іх выкарыстання, а не агрэсіў­насць і жорсткасць. Гэта зусім не значыць, што не трэба зада­ваць цяжкіх пытанняў. Пы­ тайцеся ветліва, але цвёрда. Адной з пастак для неспрак­ тыкаванага інтэрв’юера ёсць так званыя «закрытыя» пытанні, то бок такія, на якія можна адказаць адназначна: «так» ці «не». «Вы лічыце, што ўсё адбыва­ лася менавіта гэткім чынам?» – пытаецеся вы і ў адказ чуеце: «Так». Размова прыпыняецца, тармозіцца, «абламалася» адна з вашых хатніх «нарыхтовак», вельмі для вас важная. Яшчэ адна пастка ствараец­ ца праз тое, што інтэрв’юер за­ дае адразу два пытанні, даклад­ на – «два ў адным». Звычайна чалавек адкажа на адно пытанне, апошняе, а на першае – забудзец­ ца. Можа, і наўмысна, але мы

самі ў гэтым вінаватыя. Нават калі чалавек адказвае на вашы два пытанні, звычайна ён злівае ўсё ў адзін адказ, і на мантажы вам вельмі цяжка будзе аддзяліць адно ад аднаго. Калі інтэрв’ю (з вашага пун­ кту гледжання) ужо скончанае, заўсёды задавайце «кантроль­ нае» пытанне кшталту: «Пра што яшчэ я забыўся спытацца, а Вы вельмі б хацелі сказаць?» Звычайна чалавек ажыўляецца і прапануе нешта новае, нават не­ чаканае, да чаго вы самі не даду­ маліся б. Нарэшце, інтэрв’ю запісана, і трэба яго змантаваць. Здараец­ ца і так, што размова ваша дала «кругаля», і на мантажы, пе­ раставіўшы эпізоды, можна на­ даць ёй больш лагічнасці і пас­ лядоўнасці. Трэба так і рабіць і не палохацца, што атрымаецца не «як у жыцці». Бо на экране размова ўспрымаецца па законах кінематаграфічнай мовы, дзе па­ нуюць кампазіцыя, сюжэт, эстэ­ тыка мантажу і гукавога супра­ ваджэння і г. д. Тут трэба баяцца толькі ад­ наго: каб мантаж, надта рады­ кальны, не сказіў лінію паводзін вашага героя і дакладнасць фак­ таў, пра якія ішла размова. За гэ­ тым трэба пільна сачыць. Пры здымцы інтэрв’ю трэ­ ба назапасіць шмат так званых «перабівак», каб «перакрываць» 127


гукавыя купюры, не парушаючы логікі і стылістыкі вашага сюжэ­ та. Трэба, каб перабіўкі не былі фармальныя і штучныя (кштал­ ту буйных планаў рук героя), а працавалі на тэму. Пры гэтым не парушалі адзінства месца і дзеі вашага інтэрв’ю. Напрыклад, калі вы здымаеце ў кабінеце, то «перабіўка» павінна візуальна патлумачыць, чаму з’явілася гэ­

128

тая фатаграфія (напрыклад, да­ гэтуль герой трымаў яе ў руках, ці яна ляжала побач, на стале). І на заканчэнне – прыкла­ ды няўдалых інтэрв’ю несп­рактыкаванага вядоў­ цы:http://www.youtube.com/ watch?v=TqijQwrZUgw Няхай у вас атрымліваецца толькі добра!


Таццяна Мельнічук

Аўдыяфайлы для інтэрнэту Інтэрнэт, куды побач з га­ зетамі, часопісамі і нават тэле­ студыямі ўсё часцей сыходзіць традыцыйнае радыё, вымагае ад рэпарцёра асаблівай якасці прадукту. Па-першае, таму што інтэрнэт – імклівы сродак рас­ паўсюду інфармацыі, і вашыя не­ дапрацоўкі, памылкі, недаскана­ ласці вельмі хутка могуць быць вынесеныя на абмеркаванне вя­ лізнай аўдыторыі. Па-другое, інтэрнэт – сродак высокатэхна­ лагічны, і тое, што вашыя па­ пярэднікі маглі спісаць на «хібы эфіру», вам ужо не даруецца: тэхналагічная якасць аўдыяпра­ дукту мусіць быць бездакорнай. Інтэрнэт, канешне, уносіць карэктывы ў традыцыйныя жан­ равыя стандарты: ён, напрыклад, амаль не прымае «доўгія», пра­ цяглыя аўдыяформы, такія як ра­ дыёкампазіцыя, радыёсправазда­

ча. Але прынцыпы «радыйнай» кампазіцыі (вёрсткі) праграм ці цэлага радыёдня выкарыстоўва­ юць станцыі, якія сышлі ў інтэр­ нэт. І некаторыя традыцыйныя жанры набылі «другое жыц­ цё»: справаздачы, напрыклад, ператварыліся ў анлайн-транс­ ляцыі, дзе амаль не абысціся без аўдыяінтэрв’ю, каментара, наўпроставага гукавога рэпарта­ жу з месца падзей. Будзеце вы рабіць «заверша­ ныя», вытрыманыя ў жанравых межах аўдыятворы ці толькі «ка­ валачкі» асобных аўдыязапісаў для выкарыстання ў агульным мультымедыйным палатне, вам не абысціся без ведання аса­ блівасцяў вырабу журналісцкага прадукту, разлічанага выключна на слых карыстальніка. Рэпарцёр, што вырашыў інфар­ маваць ці забаўляць публіку з дапа­ 129


могай аўдыя, перш за ўсё павінен зразумець: такі спосаб адлюстра­ вання падзей патрабуе валодання спецыфічнымі сродкамі. «Палітра» радыёжурналіста – гук. Думка, апранутая ў гукавую форму. Воб­ раз, народжаны гукам. Дэталі рас­ поведу, адлюстраваныя не толькі падборам «правільных» слоў, але інтанацыяй, воклічам ці неспа­ дзяванай паўзай, а яшчэ фонам, які суправаджае словы прамоўцы, але раптам пачынае распавядаць сам… Поўнай цішыні ў свеце няма. Людзі амаль дзве траціны свай­ го актыўнага часу (то бок, калі не спяць) гавораць і нават ду­ маюць уголас. Людзі ў тры разы болей гавораць і слухаюць, чым чытаюць і пішуць, сцвярджаюць даследчыкі. Але свет поўны не толькі чалавечым словам. Выраз «мова прыроды» – зусім не метафара. Паводле вызначэння шэрагу ву­ чоных, свет безупынна гаворы­ ць артыкуляванай мовай (слова), мовай пачуццяў (музыка) і не­ артыкуляванай мовай наваколля (гукі прыроды, механізмаў і г. д.). Таму кожны, хто вырашае ствараць аўдыясюжэты (інтэрв’ю, рэпартажы, нарысы – усё «меню» журналісцкіх жанраў можна вы­ рабіць з дапамогай гуку), проста абавязаны зразумець: інструмент ягонай працы будзе ўлічваць ад­ нолькава важныя складнікі – сло­ ва, музыку, шумы. 130

Назва гэтага інструмента – радыёмова. Радыёмова – асаблівая суб­ станцыя, складзеная з раўна­ праўных (раўназначных) чын­ нікаў – слова, музыкі, шумоў. Хочаце вы таго ці не, але ўсе гэтыя чыннікі аб’ектыўна пры­ сутнічаюць у вашым аўдыясюжэ­ це. Улік такіх абставінаў зробіць ваш матэрыял арганічным і пры­ вабным для слухача, ігнараванне абернецца дысанансам. Таму, перш чым пачаць тва­ рыць, павучыцеся слухаць. У расклад свайго творчага дня ўключыце практыкаванне – гу­ кавое назіранне. Усё проста: на 5–10 хвілін асэнсавана «ўклю­ чыце вушы»: фіксуйце гукі, што жывуць-пануюць побач з вамі дома, на вуліцы, у парку, на аўто­ бусным прыпынку. Заўважыце: многае з таго, што мы звыкла «не чуем», гаворыць, сігналізуе, умешваецца ў нашы адчуванні. Гукавое назіранне пераканае вас, што абсалютна па-рознаму «гавораць» два нібыта адноль­ кавыя кабінеты, суседнія вулі­ цы, лугавіны. Гэтую прысут­ насць фону неабходна ўлічваць пры правядзенні аўдыязапісу. І «кансерваваць» – абавязкова, напрыклад, запісаць хвіліну-дру­ гую «гучання» кабінета да ці пасля правядзення ў ім аўдыя­ інтэрв’ю. «Закансерваваная» фо­­на­­вая падкладка спатрэбіцца


вам, калі ў студыі ці якім-не­будзь іншым ціхім памяшканні вы зробіце неабходны для афарм­ лення матэрыялу свой, аўтарскі тэкст. Калі начытаць яго без та­ кой «падкладкі» – адразу будзе заўважна. Калекцыянаванне гукаў (фо­ наў) – надзвычай цікавы і для прафесійнага рэпарцёра абавяз­ ковы занятак. Спытаеце, наво­ шта. У інтэрнэце ды на спецы­ яльных дысках ужо сабраныя багатыя калекцыі – бяры і кары­ стайся пры неабходнасці. Але, па-першае, тое, што ёсць толькі ў вас, – ужо эксклюзіў. Па-дру­ гое, запісаныя ў студыі ці з да­ памогай высокапрафесійнай тэх­ нікі шумы могуць дысанаваць з вашым запісам. Улік і выкарыстанне фо­ну – наша першая задача. Згадзіцеся, інтэрв’ю з дырэктарам дзіцячага дома будзе сапсавана, калі фонам да станоўчых прамоў стане плач дзіцяці недзе ў суседнім пакоі ці калідоры. Іншая справа, калі такі фон асэнсавана ператвараецца ў гу­ кавую дэталь: гэты фонавы плач распавядзе слухачу пра стаўлен­ не да выхаванцаў дзіцячага дома куды болей за словы рэпарцёра ці прамоўцы. Гукавая дэталь – не­ абходны элемент пры стварэнні аўдыярэпартажу, фельетона, на­ рыса. Гэта своеасаблівы «стопкадр», які падае інфармацыю і

правакуе эмацыйную рэакцыю. Зразумела пры гэтым, што, вы­ біраючы гукавыя дэталі, жур­ наліст каардынуе свае дзеянні з законам, маральна-этычнымі, эстэтычнымі нормамі. Музыка можа выкарыстоў­ вацца ў якасці самастойнага элемента вашай аўдыяпраграмы (асобныя творы паміж сюжэтамі, падборкі, якія фармуюць музыч­ ны стыль хвалі, канала) ці для афармлення аўдыясюжэтаў. Афарміцельская музыка павін­ на «ўпісацца» ў вашую творчую задачу. Самая пашыраная памыл­ ка пры выкарыстанні афарміцель­ скай музыкі – залішняе гучанне. Музычныя «адбіўкі» не павінны «забіваць» карэспандэнцкі тэкст ці галасы герояў. Для фонавых му­ зычных падкладак не варта выка­ рыстоўваць песні са словамі. І, нарэшце, пра слова. Чала­ вечая мова ў аўдыясюжэце звы­ чайна прысутнічае ў двух вары­ янтах: словы рэпарцёра (аўтарскі тэкст) і словы герояў (тых, у каго бераце інтэрв’ю). З удзельнікамі падзей прас­ цей: наша задача – дакладна «вылічыць» носьбітаў інфарма­ цыі, зафіксаваць іх паведамленні ці меркаванні і прывесці гэтыя запісы да ладу з дапамогай ман­ тажу-рэдагавання. Тут мы амаль не вольныя раіць, як чалавеку будаваць сваё выказванне (хіба што варта адмовіцца ад запісу 131


тых, хто мае выразныя моўныя дэфекты). Да словаў рэпарцёра (аўтар­ скага ці карэспандэнцкага тэксту) патрабаванні куды больш жор­ сткія. Картэкст падпарадкаваны правілам гукавога ўспрымання: ён павінен быць зразумелым на слых. Да таго ж не нудотным, не «замудрагелістым», не развяз­ ным, не «прэсным». Рэпарцёрскае слова патрабуе дакладнасці. Дакладнасць слова­ ўжывання ашчаджае секунды эфі­ ру (ці інтэрнэт-трафіку) і садзей­ нічае выразнаму фармуляванню дум­кі. У інфармпаведамленнях, аўдыярэпартажах, пы­таннях пры інтэрв’ю радыёрэпарцёры часцей выкарыстоўва­юць наў­прос­ты па­ радак слоў: дзейнік – выказнік – і ўсё, што яшчэ патрэбна. Інвер­ сіяй (зменай лінейнага парадку слоў) карыстаюцца ў матэрыялах дзеля выразнай аўтарскай інтана­ цыі. Абрэвіятуры абавязкова рас­ шыфроўваюцца: хто ж імгненна разгадае іх на слых? Выключэн­ не складаюць толькі агульнавя­ домыя скарачэнні: ЗША, ААН, ЮНЕСКА і да т. п. «Скарачаюц­ ца» ў карэспандэнцкім тэксце доўгія назвы устаноў і пасад – выкарыс­тоўваецца, так бы мові­ ць, «абагульняльны», але зразу­ мелы варыянт. Не трэба казаць: «Начальнік аддзела Галоўнага ўпраў­лення вы­шэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі 132

Беларусь», – нават у напісаным тэксце не адразу зразумела, што за пасада ў чыноўніка. У залежнасці ад абставін і мэты азначэння гэтай пасады ў аўдыя­творы можна ска­ заць «адказны чыноўнік Міністэр­ ства адукацыі», «кіраўнік аднаго з міністэрскіх аддзелаў, што зай­ маюцца вышэйшай школай», ды і ўвогуле – «міністэрскі чыноўнік». Гэтаксама абыходзімся з даўжэз­ нымі назвамі некаторых устаноў. Лічбы на слых лепш успры­ маюцца без дзясятых, сотых; на­ ват адзінкі варта замяніць словамі «каля», «больш», «менш»: каля 5 тысяч удзельнікаў дэманстра­ цыі, крыху больш за 100 рублёў і да т. п. Долі на слых успрымаюцца лепей за працэнты, таму аўдыя­ журналісты часцей гаво­раць «па­ лова» замест 50 %, «траціна» ці «чвэрць» («каля траціны», «каля чвэрці») замест адпаведных пра­ цэнтных паказчыкаў. Цытаванне – калі гэта не запі­ саная чалавечая прамова – замя­ няецца ў карэспандэнцкім тэксце пераказам: «Кіраўнік дзяржавы сказаў, што…». Ёсць, праўда, шы­ коўныя выразы, якія не перака­ заць, асабліва калі яны належаць вядомым асобам. Тады робім так: «Кіраўнік дзяржавы сказаў – цы­ тую…». І падаем фразу прамоўцы даслоўна. Не забудзьцеся толькі адзначыць пасля яе: «Канец цы­ таты».


Радыёрэпарцёры прытрымлі­ ваюцца правіла: слова не патрэб­ нае там, дзе можна «маляваць» іншымі сродкамі радыёмовы – фо­ нам, музыкай, гукавымі дэталямі. Сірэна «хуткай» намалюе сітуа­ цыю на месцы катастрофы, а жа­ бін хор – найлепшая замена ўсім тым прыметнікам, якія вы здоль­ ныя выдумаць для апісання цёпла­ га летняга вечара. «Псіхолагі даўно даказалі і тэарэтычна, і эксперыменталь­ ным шляхам, што аб’ём семан­ тычнай інфармацыі ў музыцы практычна роўны зместу паве­ дамлення словамі. Тое ж тычыц­ ца і шумоў», – падкрэслівае ў па­ дручніку «Радыёжурналістыка» доктар мастацтвазнаўства пра­ фесар А. Шэраль. Ёсць шмат правілаў і рэкамен­ дацый па стварэнні карэспандэнц­ кага тэксту для аўдыя. Але для па­ чатку ўсім, хто жадае працаваць з аўдыя, варта папрактыкавацца… на сябрах і блізкіх. Напішыце тое, што вы хочаце распавесці ў аў­ дыясюжэце. Прачытайце ўголас, лепей – сябрам ці маме. Мама, можа, застанецца проста ўража­ най здольнасцямі свайго дзіцяці, але сябры напэўна ж заўважаць, дзе вы гаворыце «канцылярскай мовай» ці «накручваеце» сказы. Аб непатрэбныя звароты з дзеепрыметнікам ці дзеепрыс­ лоўем, «нязручныя» словы ды граматычныя канструкцыі вы і

самі спатыкняцеся – такія фраг­ менты картэксту трэба памяняць на больш зразумелыя і прыдат­ ныя для расповеду. Бо насамрэч ваша задача – не прачытаць, а расказаць! Гава­ рыць са слухачом, а не «вычыт­ ваць» яму нешта малазразумелае і павучальна-сумнае. Як толькі мы з вамі памк­ нёмся гаварыць, а не вычытваць, у размове з’явіцца інтанацыя – сэнсавае падвышэнне і паніжэн­ не голасу, паўзы. «У вуснай прамове тое, ЯК чалавек сказаў, ператвараецца ў тое, ШТО ён сказаў», – заўважыў слынны апа­ вядальнік Іраклій Андроннікаў. Знакаміты Станіслаўскі – за­ снавальнік Мастацкага тэатра і стваральнік слыннай акцёрскай сістэмы – падкрэсліваў, што вы­ разнасць і пераканальнасць да­ сягаюцца не сілаю голасу, а чар­ гаваннем інтанацый. Моцным гукам можна аглушыць, але вы­ клікаць патрэбныя эмоцыі цяжка. Рэпарцёры, якія вырабля­ юць прафесійны аўдыяпрадукт, карыстаюцца ўсёй палітрай жур­ налісцкіх жанраў: інфармацыйны­ мі, аналітычнымі, мастацка-публі­ цыстычнымі. Агульныя жан­равыя межы ў аўдыяжурна­лістыцы ўлі­ чваюць, аднак, асаблівасці выяў­ ленча-выразных срод­каў радыё, мажлівасці радыёмовы. Так, аў­ дыярэпартаж у параўнанні з «га­ зетным» утрымлівае мізэр карэс­ 133


пандэнцкага тэкс­ту, але гаворыць словамі ўдзельнікаў і сведкаў па­ дзей, эмоцыямі іх інтанацый, гукамі на месцы дзеі. У аўдыя­ фельетоне не абавязкова казаць, што прамоўца-чыноўнік пералівае з пустога ў парожняе: тое «блабла-бла» выдатна перадаецца праз аўдыяпрыём «бураціна» (падвы­ шэнне частаты гуку і паскарэнне хуткасці прамовы). Аўдыяжурналістыка – ад­ мысловая форма рэалізацыі твор­ чай задумы, дзейства на стыку тэатра (даўно вядомай формы вы­ казвання думак і эмоцый, маста­ цтва, наймацнейшага па ступені ўздзеяння на розум і пачуцці ча­ лавека) і адносна новых тэхна­ логій, якія выступаюць сродкам ажыццяўлення гэтага ўздзеяння. Пра тэхналогіі давайце і па­ гаворым – прынамсі пра тыя, што сёння ў нас «пад рукой», хоць у гісторыі развіцця спосабаў фік­ савання і апрацоўкі гуку ёсць надзвычай цікавыя моманты! Для фіксацыі гуку мы маем мікрафон і гуказапісвальную прыладу – дыктафон, прафесій­ ны «маранц» або міні-дыскавы апарат. Якасць запісу гуку за­ лежыць ад тэхнічных характары­ стык гэтых прыладаў. Апаратура, якой карыстаюцца прафесіяна­ лы, дарагая. Але павучыцца рабіць запісы можна, маючы лічбавы дыкта­ фон і вынасны мікрафон. Мікра­ 134

фон убудаваны, якім забяспечаны лічбавыя дыктафоны, на крайні выпадак таксама прыдатны, хоць фонам вы можаце атрымаць гук, што выдаецца вашым апаратам. Ці вам давядзецца пакумекаць, як дамагчыся якаснай фіксацыі ад так званага «ненакіраванага» мікрафона, які ахоплівае «ліш­ нія» фонавыя гукі. Мікрафон трымаем на ўзроўні гарлавой ямкі ў 15–18 сантыметрах ад сябе або высту­ поўцы. Чым бліжэй мікрафон да вус­ наў чалавека, тым больш «шкод­ ных» гукаў ён фіксуе: рух вуснаў, міжвольнае пстрыканне языка або зубоў і да т. п. Адсунем мі­ крафон далей, калі чалавек кажа вельмі звонка ці гучна. Паднясём бліжэй, калі гаворка глухая або ціхая. Якасць гуку пры запісе кан­ тралюем па шкале, якая ёсць практычна ў кожнай прылады для гуказапісу: «летунок», або стрэлачка, паказвае нам узровень гучання. Калі стрэлка рэзка і часта заскоквае направа – занад­ та гучна, гук «зашкальвае». Ад­ сунем мікрафон ад крыніцы гуку або адрэгулюем узровень гучна­ сці на гуказапісвальным апараце. Пры працы з вынасным мі­ крафонам памятаем: нам можа нашкодзіць шнур! Мікрафонны провад (шнур) абавязкова фік­ суем – ці абматаўшы «пятлёй»


вакол далоні, ці замацаваўшы паміж пальцамі. Калі гэтага не зрабіць, шум, трэск, грукат ад шнура сапсуе нам запіс. Чалавека, з якім гаворым, размяшчаем так, каб мікрафон «адвярнуўся» ад крыніцы пабоч­ ных шумоў (успомніце пра гука­ вое назіранне!). То бок, калі мы запісваем на вуліцы, наш прамоў­ ца апынецца тварам да шумнай праезнай часткі, а мікрафон ад гэтай праезнай часткі «адвернец­ ца», накіраваны да выступоўцы. У гулкім вялікім памяшкан­ ні для якаснага запісу нам пры­ дасца куток. Абліцаваныя глад­ кім мармурам або кафляй сцены сапсуюць нам запіс: гукавыя хвалі не «згасаюць», а рэзану­ юць, «адскокваючы» ад такіх сцен. Якасць запісу належыць кан­ траляваць, надзеўшы навушнікі. Але «іншапланецянін» у слу­ хаўках ды з мікрафонам напера­ вес здольны збянтэжыць нават самага бойкага выступоўцу! І дзеля якасці гутаркі, інтэрв’ю многія рэпарцёры рызыкуюць якасцю гуку, не выкарыстоўваю­ чы навушнікі, а «падглядаючы» толькі на шкалу ўзроўню гуку. Зрэшты, скончыўшы запіс, трэ­ ба ўсё-такі праслухаць хоць бы невялікі яго фрагмент. Ці не пад­ вяла нас тэхніка? Раптам яшчэ не позна пачаць распытваць-раз­ маўляць «па новай»?

Далей – да камп’ютара. Пе­ раносім туды наш запіс, захоўва­ ем файл. І для падрыхтоўкі файла адкрываем адну з праграм лічба­ вай апрацоўкі гуку. Такіх праг­ рам досыць шмат. У Беларусі рэпарцёры звычайна карыстаюц­ ца Sound Forche, Cool Edit Pro, Adobe Audition. Прома-версіі гэ­ тых праграм можна спампа­ваць у інтэрнэце: вытворцы даюць маж­ лівасць цікаўнаму «пама­цаць» прадукт ад некалькіх тыдняў да ме­сяца – можам скарыстацца шан­цам, каб павучыцца. Пры стварэнні аўдыясюжэта нам давядзецца выканаць ман­ таж-рэдагаванне і кампазіцый­ ны мантаж. З названых праграм Adobe Audition дае нам больш магчымасцяў для карэктнай і творчай працы. Гук на камп’ютарным экра­ не паўстае ў выглядзе графічнай амплітуды: «пікі» – гэта гучна, высока; «западзіны» – паўзы, ціхія канчаткі слоў або раздраж­ няльныя для кожнага аўдыярэ­ парцёра словы-напаўняльнікі «э-э-э», «м-м-м» і да т. п. Тут «прамаляваныя» ўздыхі і «ліш­ нія» фонавыя гукі. Ваша задача на першым этапе – правесці ман­ таж-рэдагаванне, «пачысціць» запіс ад паўтораў і слоў-напаў­ няльнікаў, лішніх паўзаў. Адна­ часова пазначаем, якія фрагмен­ ты гутаркі спатрэбяцца для «выніковага» варыянта нашага 135


аўдыясюжэта, а якія можна і вы­ кінуць. Мантаж-рэдагаванне робім у монаварыянце і фармаце wav. Файл апрацоўваем у параметрах: частата 44100, разрозненне 16 біт. (Таблічка, якая патрабуе па­ казаць гэтыя параметры, з’яўля­ ецца, калі вы адкрываеце новы файл. Не забудзьцеся пры гэтым пазначыць у таблічцы: «Мона»!) Праслухоўванне і прыпы­ ненне гучання ажыццяўляецца клавішай прабела. «Лупы», нама­ ляваныя на ніжняй панэлі, дазва­ ляюць «расцягнуць» (ці наадва­ рот) фрагмент запісу або частку слова – гэта вельмі зручна, каб сапраўды «адрэзаць» лішняе. «Лішняе» вылучаем светлым, утрымліваючы левую клавішу мышы, а потым проста робім delete. Пазначыць межы «ліш­ няга» або вылучыць фрагменты, абраныя для выніковай кампазі­ цыі сюжэта, можна «закладкай» (маркерам), якая з’яўляецца пры націсканні клавішы F8 (часам выкарыстоўваюць літару М – «маркер»). Зняць непатрэбную закладку можна правай клаві­ шай мышы: наводзім на верхняе абазначэнне закладкі, пстрыкаем клавішай і выбіраем з прапанава­ нага «выдаліць». Надта гучныя (залішне ціхія) фрагменты запісу можам выпра­ віць, падняўшы ўзровень. У Adobe Audition нам дапаможа рэгулятар 136

гучнасці, які ўсплывае на вылуча­ ным участку амплітуды. У іншых праграмах або ў выпадку «тонкай працы» выкарыстоўваем наступ­ ны парадак: на самай верхняй панэлі нашага «гукавога акна» на­ ціскаем «эфекты», затым выбіра­ ем «амплітуда» і потым – функ­ цыю «нармалізаваць». Таблічка, якая з’явіцца, папросіць нас пака­ заць патрэбныя нам параметры. У дэ­цыбелах прымальныя межы – ад - 1 да - 3; у працэнтах «музыч­ най» лічыцца велічыня 76 %. Калі слова або фрагмент трэба «па­ дагнаць» да таго, што гучыць по­ бач, варта пашукаць парамет­рывелічыні, пры якіх «падгонка» не стане рэзаць вуха. Пачысцілі, адрэдагавалі запі­ сы, захавалі файлы – калі ласка ў мультытрэк (другое акенца ў верх­ нім правым куце панэлі). На экра­ не замест адной дарожкі ўзнікае некалькі. Перанясіце на розныя дарожкі вашыя падрыхтаваныя файлы і пачынайце чараваць над кампазіцыйным мантажом! Памятайце пры гэтым, што галасавыя «кавалачкі» – ваша ман­тажная нарэзка розных гала­ соў – не павінны быць большымі за 6–32 секундаў. Менавіта такі хронаметраж складнікаў забяспе­ чвае «незацягнутасць» у сюжэце. Фрагменты запісаў лёгка пе­ расоўваюцца па дарожках, калі прытрымаць іх правай клавішай мышы. Разрэзаць файл у месцах


Для мяне як радыёжурналіста самым цікавым досведам была не праца з дыктафонам, не інтэрв’ю, мантаж галасоў, выкарыстанне саўндэфектаў, а наўпростыя тэлефонныя ўключэнні ў жывы эфір Радыё Свабода з розных важных падзей: мітынгаў, дэманстрацыяў, з’ездаў, судовых працэсаў. Такія выхады ў эфір з’яўляюцца самым аператыўным сродкам данесці інфармацыю пра падзеі, якія дынамічна развіваюцца. Часам гэта ператваралася ў сапраўдны марафон. Падчас Аранжавай рэвалюцыі 2004 года ў Кіеве я выходзіў у эфір па 12 разоў у дзень. Сітуацыя, асабліва ў першыя дні тых падзей, няспынна развівалася, і на кожнае ўключэнне ў мяне было нейкае новае паведамленне з Майдана. Тое самае было і падчас менскай Плошчы 2006 года, на якой я адпрацаваў усе марозныя ночы, вёў тэлефонныя рэпартажы ў вельмі складаных умовах, і падчас дэманстрацыі пратэсту 19 снежня 2010 года, на якой я ўрэшце ахрып. У такіх экстрэмальных сітуацыях я абавязкова меў некалькі мабільных тэлефонаў, далучаных да розных аператараў, часам — спадарожнікавы тэлефон, які не баіцца блакавання або перагрузкі мабільнай сеткі, браў да іх падзарадныя прыстасаванні, цёпла, але па-спартоваму апранаўся, уцяпляў боты вусцілкамі з фольгай, браў з сабою шакаладку. На месцы падзеі важна было знайсці ўчастак, дзе будзеш бачыць самыя важныя эпізоды, дзе знаходзяцца лідары, каб можна было звярнуцца па каментар, а таксама каб было добра бачна, як дзейнічаюць сілы аховы правапарадку. Калі адбываліся сутычкі, даводзілася быць асцярожным, гасіць свае ўласныя эмоцыі, якія нязменна перапаўняюць. Падчас эфіру заўсёды адыходзіў крыху

Парада эксперта

Валер Каліноўскі карэспандэнт Беларускай службы Радыё Свабода

ўбок ад натоўпу, каб дэманстранты не заглушалі мой голас і каб чуць тое, што мне казалі са студыі. Відаць, самы тэхнічна складаны, але незабыўны эфір у мяне быў у адзін з дзён менскай Плошчы ў сакавіку 2006 года. Арганізатарам пратэсту ўдалося наладзіць трансляцыю Радыё Свабода на Плошчу праз вялікія дынамікі. Пазыўныя радыё і рэпартажы гучалі на ўсю моц. Надышла мая чарга выйсці ў наўпросты эфір — я распавядаў пра падзеі на Плошчы, і мае словы праз некалькі секундаў гучна паўтараліся на ўсю Плошчу. Гэта вельмі збівала, але я давёў рэпартаж да канца. А напрыканцы не вытрымаў і сказаў, што зараз мяне чуе ўся Плошча і я хачу прывітаць усіх гэтых мужных людзей. У адказ з Плошчы загучалі воплескі. Дарэчы, на фота, зробленым Сяргеем Грыцом, я вяду рэпартаж з менскай Плошчы-2006.

137


закладак можна, націснуўшы на верхняй панэлі на нажніцы. Пе­ расоўвайце, складайце, кампа­ нуйце – але файлы павінны быць на розных дарожках і «прышы­ вацца» адзін да аднаго ў шахмат­ ным парадку. Тонкая белая лінія пры гэтым падкажа, калі фраг­ менты карэктна сталі ўсутыч. Адну з дарожак мультытрэка выкарыстоўваем для фонавых або музычных падкладак. Мож­ на падабраць патрэбны ўзровень (чутнасць) фону далонькамі-лап­ камі – яны з’яўляюцца, калі на­ весці курсор на белыя квадрацікі ўверсе выбранага файла. Па­ цягніце далонькай за квадрацік ўніз – шум (фон) памяншаецца. Патрэніруйцеся «маляваць» на гэтай шумавай дарожцы – пры­ глушыць фон і зрабіць воплескі, дадаць (на наступную, пустую

138

дарожку) яшчэ нейкі фон... Заня­ так захапляльны! Калі ўсё выбудавана ў ад­ паведнасці з вашай творчай за­ думай, паменшыце (можна «ка­ лёсікам» мышы або з дапамогай «лупы») памеры вашага працоў­ нага поля так, каб усё, што рабілі і выстаўлялі на дарожкі муль­ тытрэка, змясцілася на экране. Цяпер выбіраем любую пу­ стую дарожку мультытрэка, пстрыкаем па ёй правай клаві­ шай мышы і з прапанаваных ва­ рыянтаў выбіраем «мікшаваць у новы файл». Праз секунды (зноў у акне з адной толькі дарожкай) у вас з’явіцца гатовы варыянт. Праслухаем і, калі ўсё ў парадку, даём сюжэту імя і захоўваем у фармаце мр3. Можна адпраўляць на інтэрнэт-старонку або ў ра­ дыёстудыі!


Вітаўт Руднік

Асвятленне падзей грамадскага жыцця Штодня ў Беларусі адбыва­ ецца вялікая колькасць падзей, якія наўпрост закранаюць інта­ рэсы нас як грамадзян гэтай краі­ ны. Змены ў заканадаўстве, рост коштаў на адукацыю ці мабіль­ ную сувязь, будаўніцтва гатэ­ ляў ці забаўляльных комплексаў на месцы масавых расстрэлаў і мноства іншых падзей большага альбо меншага маштабу ўплы­ ваюць на якасць нашага жыцця, наш дабрабыт, наша здароўе. Кожны з нас, грамадзян гэ­ тай краіны, абірае сваю стратэ­ гію паводзінаў у дачыненні да «правілаў гульні», якія дыктуе дзяржава. Хтосьці нават не за­ думваецца пра гэта, хтосьці сле­ па падпарадкоўваецца, а хтосьці імкнецца рабіць гэтыя правілы

больш справядлівымі, адпавед­ нымі інтарэсам грамадства. Актыўныя грамадзяне з’яўля­ юцца важным рэсурсам усяляка­ га грамадства: менавіта яны пер­ шымі сігналізуюць пра важныя грамадскія праблемы, ініцыююць іх абмеркаванне, пошук шляхоў вырашэння. Менавіта яны часта самі бяруць на сябе цяжар працы па вырашэнні важных грамадскіх пытанняў, ладзячы грамадскія ак­цыі (дабрачынныя, культурніц­ кія, экалагічныя, праваабарончыя і г. д.). Менавіта яны з’яўляюцца заснавальнікамі некамерцыйных арганізацый, якія ва ўсім свеце прынята прылічваць да гэтак зва­ нага трэцяга сектара эканомікі: палітычныя партыі, прафсаюзы, рэлігійныя і грамадскія аб’яднан­ 139


ні. Усе гэтыя арганізацыі яднае адна важная прыкмета – яны створаныя па ініцыятыве саміх людзей, дзеля таго каб бараніць і прасоўваць іх інтарэсы, пад­ трымліваць іх у стасунках з ар­ ганізацыямі першага (дзяржаў­ нага) і другога (камерцыйнага) сектараў. Ад таго, наколькі гэтыя ар­ ганізацыі шматлікія і моцныя, у вялікай ступені залежыць інтэн­ сіўнасць грамадскага жыцця, тое, наколькі грамадзяне здольныя аб’ядноўвацца дзеля вырашэння важных для сябе пытанняў. Менавіта арганізацыі трэ­ цяга сектара ў развітых грамад­ ствах з’яўляюцца ініцыятарамі вялікай колькасці станоўчых пе­ раменаў як на мясцовым, так і на міжнародным узроўнях, адыгры­ ваюць вялікую ролю ў павышэн­ ні адукаванасці і інфармаванасці

насельніцтва па тых альбо ін­ шых пытаннях. Менавіта гэтыя арганізацыі часта пераймаюць на сябе цалкам ці часткова важныя функцыі, якія раней выконвала дзяржава і з якімі яна самастойна не ў стане справіцца (арганіза­ цыя сацыяльнай дапамогі, дадат­ ковая адукацыя, вырашэнне кан­ крэтных экалагічных праблем, гістарычная асвета і г. д.). З той прычыны, што найваж­ нейшымі задачамі журналістаў з’яўляюцца адлюстраванне жыц­ ця грамадства, прыцягненне ўва­ гі да грамадскіх праблем, асвят­ ленне розных пунктаў гледжання ў дачыненні да гэтых пытанняў і г. д., нам надзвычай важна ары­ ентавацца ў ключавых падзеях грамадскага жыцця, дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, асобных сацыяльна актыўных грамадзян.

Грамадскія ініцыятывы як каштоўныя крыніцы інфармацыі Узгадайце альбо пашукайце інфармацыю пра вядомыя вам гра­ мадскія арганізацыі і ініцыятывы ў вашай мясцовасці. Чым карыснымі для вас яны могуць быць? Найперш той інфармацыяй, якой валодаюць прадстаўнікі гэтых арганізацый. Гэтая інфармацыя можа тычыцца: • важных для вашай мясцовасці пытанняў (ахова навакольнага асяроддзя, захаванне гістарыч­ 140

най спадчыны, дапамога людзям у складаных сітуацыях і г. д.). Кіраўнікі, сябры, валанцёры гэ­ тых арганізацый могуць ведаць вынікі цікавых даследаванняў, меркаванні людзей, якіх тычыц­ ца тое альбо іншае пытанне, мо­ гуць падказаць кантакты экспер­ таў, дапамагчы сабраць іншую неабходную вам інфармацыю па тэме сваёй дзейнасці;


• цікавых падзей, якія толькі што адбыліся альбо плануюцца ў хут­ кім часе (першы ў горадзе форум-­ тэатр, прысвечаны праблемам лю­ дзей з абмежаванымі фізічнымі маг­чымасцямі, цікавая выстава мяс­­ цовага клуба філатэлістаў, ты­дзень нефармальнай адукацыі і г. д.).

Не прапусці эксклюзіў!

Магчымасць зняць працэс усталявання вэб-камеры, якая будзе фіксаваць жыццё сакалінай пары на паддашшы касцёла ў Гродне, першымі пачуць пра прэзентацыю новага ўнікальнага выдання і да т. п. мелі журналі­ сты, якія падтрымлівалі шчыль­ ныя кантакты з прадстаўнікамі арганізацый, якія ініцыявалі гэ­ тыя мерапрыемствы. Актывісты арганізацый гра­ мадскага сектара могуць таксама: • забяспечваць эксклюзіўныя ка­ ментары спецыялістаў; • асвятліць прапановы шляхоў вырашэння той альбо іншай пра­ блемы, пра якую піша журналіст;

Напрыклад, дзякуючы дзейна­ сці грамадскай ініцыятывы «За за­ хаванне балот» (bezbolot.net) жур­ налісты змаглі глыбей разабрацца і лепей данесці да насельніцтва сут­ насць праблем, звязаных з магчы­ мым асушэннем беларускіх балот.

• падаць інфармацыю аб новых рас­ працоўках і тэхналогіях у сферы, у якой працуе арганізацыя (ахова пры­ роды, адукацыя дарослых, дапамога людзям з абмежаванымі фізічнымі і псіхічнымі магчымасцямі, абарона правоў спажыўцоў і г. д.). Помніце, што ў актывістаў грамадскага сектара могуць быць унікальныя фотаздымкі, гукавыя файлы, відэазапісы, якія можна выкарыстаць пры падрыхтоўцы вашых матэрыялаў. Усе пералічаныя вышэй фак­ тары – далёка не поўны спіс пры­ чын, па якіх трэба добра арыента­ вацца ў жыцці грамадскага сектара і ведаць людзей, што ў ім працуюць.

Дзе шукаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы Для пачатку паспрабуйце зра­ біць «інвентарызацыю» тых арга­ ні­зацый, якія вас цікавяць. Гэта могуць быць арганізацыі з вашай мясцовасці альбо тыя, што займа­ юцца пытаннямі (правы спажыўца, ахова навакольнага асяроддзя, аль­ тэрнатыўная вайсковая служба, аду­ кацыя і г. д.), якімі вы займаецеся.

Стварыце сабе простую базу звестак, у якой будуць зафіксаваныя: 1) назва арганізацыі; 2) імёны і прозвішчы кіраўнікоў альбо іншых прадстаўнікоў гэ­ тай арганізацыі; 3) кантакты гэтых людзей; 4) адрас сайта гэтай арганізацыі. 141


Гэта дазволіць вам пры патрэ­ бе адсочваць дзейнасць гэтых ар­ ганізацый, атрымліваць камента­ ры ад яе прадстаўнікоў па важных для вас пытаннях. Калі на сайце арганізацыі ёсць магчымасць пад­ пісацца на яе рассылку альбо на RSS-стужку (стужка абнаўленняў на сайце), зрабіце гэта. Прагляд такой рассылкі альбо стужкі зай­ мае ўсяго некалькі хвілін, затое вы заўсёды будзеце ў курсе таго, чым займаецца арганізацыя, якія мера­ прыемствы, праекты яна ладзіць. Калі пэўнае аб’яднанне не мае свайго сайта альбо не абнаўляе інфармацыю на ім, гэта яшчэ не азначае, што арганізацыя нічым не займаецца. Вазьміце за практыку перыядычна (раз на тыдзень, на ме­ сяц) тэлефанаваць прадстаўнікам гэтай арганізацыі і цікавіцца, ці не плануецца ў іх нейкае мерапры­ емства і г. д. З цягам часу прад­ стаўнікі гэтых арганізацыі пачнуць самі паведамляць вам пра тое, што цікавага ў іх адбываецца. Праглядайце перыядычна агульнабеларускія сайты, якія

спецыялізуюцца на асвятленні дзейнасці беларускіх грамадскіх ініцыятываў. Вось некалькі пры­ кладаў такіх рэсурсаў. NGO.BY – вэб-пляцоўка гра­ мадскай арганізацыі «Аб’яднаны шлях». Утрымлівае базы звестак пра беларускія грамадскія аб’яд­ нанні, прававую інфармацыю, якая тычыцца іх заснавання і дзей­ насці, навіны грамадскага сектара. BELNGO.INFO – вэб-пля­ цоўка Асамблеі няўрадавых дэма­ кратычных арганізацый Беларусі. Утрымлівае базы звестак пра беларускія грамадскія арганіза­ цыі, прававую інфармацыю, якая тычыцца іх заснавання і дзейнас­ ці, навіны грамадскага сектара. ADUKATAR.NET – вэб-пля­ цоўка Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы. Утрымлівае інфармацыю пра арганізацыі, якія займаюцца грамадзянскай і нефармальнай адукацыяй, і іх дзейнасць. GREENBELARUS.INFO – вэб-пляцоўка экалагічных арга­ нізацый Беларусі.

Інфармуем, а не прапагандуем Займаючыся асвятленнем пэў­­ных грамадскіх падзей, варта заў­сёды помніць, што нашай за­ дачай з’яўляецца не прапаганда дзейнасці тых альбо іншых ар­ ганізацый, а праўдзівае і даклад­ нае адлюстраванне цікавых і важ­ ных для грамадства фактаў. 142

У гэтай сувязі вельмі важна адрозніваць меркаванні ад фак­ таў, пазбягаць недарэчных эма­ цыйных афарбовак пры апісанні дзейнасці, імкнуцца да асвятлен­ ня розных пунктаў гледжання да­ тычна тых пытанняў, якія ўздыма­ юць арганізацыі трэцяга сектара.


Пры падрыхтоўцы матэрыя­ лаў, прысвечаных дзейнасці «трэ­ цяга сектара»: • высвятляйце грамадскую знач­ насць падзей, пра якія вам рас­ павядаюць актывісты гэтых ар­ ганізацый (задавайце пытанні кшталту: «Чым гэта будзе карыс­ на жыхарам нашага горада?», «Якія праблемы гэта дапаможа вырашыць?» і г. д.); • спраўджвайце і шукайце да­ датковую інфармацыю з дапамо­ гай іншых крыніц (у тым ліку з іншых сектараў: дзяржаўнага ці камерцыйнага), калі гэтага па­ трабуе сітуацыя; • пазбягайце празмернага вы­ карыстання ў падрыхтаваных матэрыялах навуковага і інша­ га спецыфічнага тэзаўруса, які часта і з ахвотай у размовах з

журналістамі могуць ужываць некаторыя грамадскія актывісты. Прымушайце сябе задаваць ім пытанні кшталту: «А што значы­ ць гэты тэрмін?» – і г. д.; • помніце, што тое, што напісана ў дасланым вам прэс-рэлізе, не заўсёды адпавядае рэчаіснасці ці ўтрымлівае ўсе неабходныя для праўдзівага асвятлення падзеі факты. Трэба таксама добра разу­ мець, што далёка не ўсё, што на­ пісана ў прэс-рэлізе, можа быць цікава нашай аўдыторыі. Прачы­ тайце гэты прэс-рэліз і вызначце, якая інфармацыя ў ім будзе ціка­ вая журналістам, а якая адра­ саваная найперш патэнцыйным наведвальнікам гэтага мерапры­ емства.

Прэс-рэліз 31 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца 1-ы Мінскі фестываль моў. Уваход вольны! Фестываль моў – гэта ўнікальнае для Мінска мерапрыемства. За адзін дзень гасцям Фестывалю будуць прадстаўлены прэзентацыі больш за 30 моў свету – старажытных і сучасных, рэдкіх і папулярных, а таксама некалькі цікавых навукова-папулярных лінгвістычных лекцый. Пачнецца Фестываль у 11:00 і будзе доўжыцца ўвесь дзень – да 19:20 (зразумела, можна браць удзел толькі ў частцы праграмы: сысці раней ці прыйсці пазней). Калі вы цікавіцеся якой-небудзь канкрэтнай мовай, некалькімі мовамі ці проста жадаеце захапляльна і з карысцю правесці час – запрашаем вас прыняць удзел! Аснову Фестывалю складаюць прэзентацыі моў. Прэзентацыя кожнай мовы – гэта захапляльная 40-хвілінная міні-лекцыя, падчас якой апавядальнік – спецыяліст па мове – падзеліцца са слухачамі найцікавейшымі фактамі пра гэтую мову.

143


Прэзентацыі моў размеркаваныя па паралелях: у кожнай паралелі адначасова праходзяць 6 прэзентацый у розных аўдыторыях, так што наведвальнікі заўсёды маюць магчымасць абраць, на прадстаўленне якой мовы пайсці. Паралелей усяго 6, і, такім чынам, за дзень Фестывалю кожны можа азнаёміцца з шасцю мовамі. Выбар нялёгкі, але, каб выбіраць было лягчэй, падчас адкрыцця Фестывалю прэзентатары коратка праанансуюць усе будучыя лекцыі. А на закрыцці Фестывалю гасцей чакае шматмоўны канцэрт. На Фестывалі вы зможаце: – пазнаёміцца з мовамі, пра якія вы раней нічога не ведалі; – больш даведацца пра мовы, якія вас насамрэч цікавяць; – акрэсліцца, якую мову вы жадаеце вывучаць; – ізноў захапіцца ўжо вядомымі мовамі; – здзівіцца з разнастайнасці і асаблівасцяў моў нашай планеты; – і шмат іншага! Прэзентатары Мінскага фестывалю моў — студэнты, аспіранты і выкладчыкі філалагічнага факультэта і факультэта міжнародных адносін БДУ і розных факультэтаў МДЛУ, выкладчыкі Інстытута лінгвістыкі РДГУ (Масква), а таксама лінгвісты і спецыялісты па некаторых мовах з Мінска, Масквы, Санкт-Пецярбурга і Кіева. Уваход вольны! А пазнаёміцца са спісам моў і лекцый, прачытаць анонсы прэзентацый, даведацца аб раскладзе, адрасе і іншай інфармацыі можна на афіцыйным сайце Мінскага фестывалю моў (http://MinskLingFest. by) і ў групе Фестывалю «ВКонтакте» (http://vk.com/MinskLingFest). Гісторыя і сучаснасць Фестываляў моў Першы ў свеце Фестываль моў быў праведзены ў 1995 годзе ў Францыі (г. Тур), яго арганізаваў амерыканскі лінгвіст і грамадскі дзеяч эсперантыст Дэніс Кіф. Ужо ў наступным годзе па аналагічнай схеме прайшоў першы расійскі Фестываль моў у Чэбаксарах. З таго часу рознамаштабныя Фестывалі праводзіліся ў розных краінах па ўсім свеце: ЗША, Венесуэле, Бельгіі, Швецыі, Малдове, Расіі... Найбуйнейшым Фестывалем моў стаў першы ж кітайскі Фестываль, які адбыўся ў 2008 годзе ва ўніверсітэце Нанкіна: за два дні ў ім узялі ўдзел больш за 13 000 чалавек. У Расіі ж найбольш інфармацыйна насычаным Фестывалем з’яўляецца маскоўскі (на VII Маскоўскім міжнародным фестывалі моў, які прайшоў 18 лістапада 2012 года ў Вышэйшай школе эканомікі, было прадстаўлена 70 моў, 20 лінгвістычных лекцый і 10 мерапрыемстваў іншага фармату). Акрамя Масквы і Чэбаксар Фестывалі моў рэгулярна праходзяць у Санкт-Пецярбургу, Уфе, Вялікім Ноўгарадзе, Ульянаўску, Кіеве, Кішынёве і іншых гарадах СНД. Кантакты: Антон Сомін, кіраўнік 1-га Мінскага фестывалю моў, +375-29-…; …@tut.by; Мікіта Моніч, прэс-сакратар 1-га Мінскага фестывалю моў, +375-29-…; …@ gmail.com

144


Як бачыце, прэс-рэліз до­ сыць вялікі па памеры. У ім утрымліваецца дастаткова шмат цікавай для журналістаў інфар­ мацыі: пра тое, што гэта будзе першы такога кшталту фесты­ валь у Беларусі, пра тое, як ён будзе арганізаваны і хто яго ла­ дзіць, пра гісторыю падобных імпрэзаў у іншых краінах. Ёсць таксама кантакты людзей, у якіх можна атрымаць дадатковую ін­ фармацыю.

Разам з тым частка прэс-рэ­ ліза адрасаваная зусім не журна­ лістам (як гэта павінна быць), а патэнцыйным наведвальнікам фес­тывалю («вы даведаецеся пра розныя мовы» і г. д.). У гэтым выпадку журналіст павінен пом­ ніць, што яго задачай з’яўляецца інфармаваць сваю аўдыторыю пра падзею, а не рэкламаваць ме­ рапрыемства, заклікаць людзей наведаць яго.

Пра падзеі грамадскага жыцця – мультымедыйна і інтэрактыўна Сучасныя інтэрнэт-сервісы і камп’ютарныя праграмы да­зва­ля­ юць журналісту выкарыстоў­ваць цэлы набор розных інст­ру­ментаў, каб зрабіць сваю «гіс­торыю» цікавай для чытача. На­ват карот­ кую навіну пра ад­крыц­цё ство­ ранага мясцовымі краязнаўцамі музея можна зра­біць мультыме­ дыйнай: пазна­чыць месца знахо­ джання музея на інтэрактыўнай мапе, дадаць аўдыя­слайдшоу з цырымоніі адкрыц­ця музея, ка­

роткі відэаролік і г. д. Інтэрактыўныя рэсурсы кшта­ л­­ту Thinglink дазваляюць «саб­ раць» у адным месцы прэзентацыі, звязаныя з грамадскай падзеяй, пра якую вы пішаце, фотаздымкі, відэа, вытрымкі з Вікіпедыі і г. д. Больш падрабязна пра роз­ ныя інструменты візуалізацыі звес­так чытайце ў раздзеле, пры­ свечаным падрыхтоўцы мульты­ медыйных матэрыялаў.

145


Таццяна Мельнічук

Асвятленне эканамічных і дзелавых навін Беларуская інфармацыйная прастора іншым часам пад вы­ глядам топавых (найгалоўных) сілкуецца выключна эканаміч­ нымі ці гаспадарчымі навінамі і таму, што сацыяльна-эканамічны стан краіны досыць напружаны, і таму, што па савецкай звычцы па­ сяўная сельскагаспадарчая кам­ панія ці дажынкі «раскручваюц­ ца» на палосы дзяржаўных газет ды працяглыя тэле- і радыёпера­ дачы. Большасць спажыўцоў ін­ фармацыі ставяцца да «абавяз­ ковых» гаспадарчых тэмаў, як да звыклай нуды, з прычыны ідэалагічных ці пэўных «началь­ ніцкіх» задач распаўсюджанай на ўсю краіну. Але нават факт пра лідарства ў зборцы збожжа 146

пэўнага рэгіёна можна зрабіць цікавым для шараговага чыта­ ча-гледача, калі паказаць, раст­ лумачыць, чым канкрэтна і як хутка дзея адаб’ецца на звычай­ ным чалавеку. «Хлеб узімку не павінен даражэць» – хіба гэта не прыцягальны загаловак, не ка­ рысная інфармацыя па выніках восеньскай сельскагаспадарчай кампаніі? Ці, бліжэй да нашых рэалій: «Чаму збожжа з Расіі таннейшае за беларускае». Каб знайсці «сваё» і самае цікавае ў кожнай тэме варта скарыстац­ ца «мапай свядомасці», пры­ клад складання якой пададзены ў гэтым падручніку і якую вы, напэўна, складалі на занятках. Пры асвятленні эканамічных і дзелавых навін такая «мапа»


спатрэбіцца вам абавязкова, хіба толькі пры стварэнні кароткіх інфармацыйных паведамленняў можна без яе абысціся. Але асноўныя правілы афармлення такіх навін агуль­ ныя і для матэрыялаў інфарма­ цыйнага жанру, і для аналітыч­ ных, мастацка-публіцыстычных твораў. Правіла першае. Вы павін­ ны ведаць, пра што гаворыце (пішаце). Перш за ўсё самі разбя­ рыцеся, што азначае той ці іншы тэрмін, як называецца з’ява, што крыецца за праблемамі, пра якія гавораць спецыялісты. Звесткі пра спецыфічныя тэрміны, ліч­ бы, тэндэнцыі прасцей за ўсё адшукаць у інтэрнэце. Часцяком трэба звярнуцца і да падручнікаў, спецыяльнай літаратуры. Правіла другое. Напісанае вамі павінна быць зразумелым для спажыўца. «Перакладзіце» мову эканамічных тэрмінаў на агульназразумелую, адаптуйце незнаёмыя большасці тэрміны ды з’явы да «спажывецкага» ўзроўню. Правіла трэцяе, якое вынікае з першых двух: не пада­ вайце доўгіх, грувасткіх цытат. Эксперты, да якіх вы звернецеся, ці спецыялісты, што абвясцілі свету пра навіну, дасягненне, праблему ў сваёй галіне, звы­ чайна скарыстоўваюць тэрміны і лічбы, якія «без расшыфроўкі»

простаму чалавеку ўсвядоміць цяжка. Не варта падаваць пры цытаванні такія расшыфроўкі ў дужках (маўляў, насамрэч гэта значыць тое і тое). Лепей скары­ стаць зразумелую частку распо­ веду спецыяліста як цытату і пе­ райсці ў выкладанні на ўскосную мову, кшталту: «Спецыяліст тлу­ мачыць, што…». Правіла чацвёртае. Лічба больш зразумелая, калі яна па­ раўнальная. Напісаць «сёлета фірма вырабіла 1 273 450 пар абутку» – амаль нічога не ска­ заць. Але лічба ўразіць чытача, калі дадаць, напрыклад: «па дзве пары на кожнага жыхара нашага горада». Лічбы ў журналісцкіх ма­ тэ­рыялах таксама патрабуюць «расшыфроўкі». Мы, канешне, падаём лічбу дакладнай, з долямі да сотых цэлага ці працэнтаў, калі паведамляем пра важнае, афіцыйнае. Напрыклад, павод­ ле звестак Цэнтрвыбаркама, у выбарах прынялі ўдзел 89,4 % жыхароў краіны. Але тэле- і ра­ дыёрэпарцёр нават у такім «звы­ шафіцыйным» выпадку скажа: «каля 90 %», бо звесткі гэтыя ўспрымаюцца спажыўцом інфар­ мацыі на слых, і наўрад ці хто на слых усвядоміць і запомніць «вагу» 89,4 працэнтаў! Звярніце ўвагу: спасылка на крыніцу інфармацыі пра лічбы абавязковая! Бо пры напісанні 147


твора, больш аб’ёмнага за карот­ кае інфармацыйнае паведамлен­ не, кіруючыся правілам «двух бакоў», вы амаль абавязкова знойдзеце альтэрнатыўныя ліч­ бы, дадзеныя з іншай крыніцы, і тое можа надаць пэўны паварот вашаму сюжэту ды абавязкова будзе сведчыць пра вашае імк­ ненне да аб’ектыўнасці. Лічбы варта «апрацаваць» ды зрабіць больш уражальнымі. На­ прыклад, лепш сказаць, што на пачатку 2012 года продаж за мяжу прадуктаў нафтаперапрацоўкі за­ бяспечваў 45 % валютных пасту­ пленняў у Беларусь, чым прыво­ дзіць дакладныя лічбы Белстата пра агульныя валютныя паступ­ ленні і паступленні ад продажу прадуктаў нафтаперапрацоўкі. Дакладныя лічбы спатрэбяцца толькі ў вузкаспецыялізаваных вы­даннях, але звычайны чытач ці слухач не любіць і не будзе «прадзірацца» праз такія звесткі, даверыўшы журналісту апраца­ ваць гэтыя складаныя лічбы. Лічбы ў тэле-, аўдыя- ды шмат якіх напісаных для друку матэры­ ялах часцяком параўноўваюць з агульнавядомымі велічынямі. Але не варта збівацца ў пошуку параўнальных лічбаў ды штам­ паў: сотні разоў да вас адлеглас­ ці параўналі ўжо з працягласцю экватара, вышыні – з Эйфелевай вежай. Хіба толькі будзеце распа­ вядаць пра вежу, усталяваную ў 148

вёсцы Парыж у Пастаўскім раё­ не, – тады ўжо, канешне, без па­ раўнання з сапраўднай Эйфеле­ вай не абысціся. Яшчэ адна падказка ад ка­ лег-прафесіяналаў: долі заўжды «гавораць» больш зразумела, чым працэнты. Лепш сказаць (напісаць) «траціна», чым 33 %, палова, а не 50 %, і да т. п. Такім чынам, карыстаючыся азначанымі асноўнымі правіламі ды падказкамі, вы амаль без пра­ блем аформіце інфармацыйнае паведамленне на эканамічную тэму. Для падрыхтоўкі твораў у іншых інфармацыйных жанрах спатрэбіцца больш намаганняў – перш за ўсё каб знайсці даклад­ ныя крыніцы інфармацыі і на­ вучыцца працаваць з імі. У рэпартажы, вядома, мы аба­ піраемся на тое, што самі бачым. Але самаадукавацца перш, чым рабіць рэпартаж пра запуск на канвеер новага трактара ці тралей­ буса, не зашкодзіць. Трэба хоць ведаць, як называюцца дэталі і сістэмы машыны ды чым функ­ цыя колаў адрозніваецца ад функ­ цыі рухавіка. Дагэтуль чырванею, як успамінаю, што ў самым пачат­ ку сваёй рэпарцёрскай дзейнасці недарэчна спытала ў камбайнера пад Брэстам: «А араць гэтае поле на зіму вы будзеце таксама на гэ­ тым камбайне?» – «Не, дзетачка, арэ трактар», – адказаў дзядзька, адразу страціўшы да мяне ціка­


васць і, пэўна, павагу да раёнкі, што мяне туды прыслала. Не варта баяцца простых пы­ танняў, але трэба ўсведамляць, пра што пытаешся. У рэпартажы з бізнес-прэ­ зентацыі ці да таго падобнага мерапрыемства ёсць небяспека ператварыць расповед пра дзею ў рэкламу – фірмы, бізнесу, прадук­ ту. Памятаем, што ў рэпарцёра ін­ шая, чым у вытворцы рэкламнага прадукту, функцыя: мы распавя­ даем, што і як адбываецца, а не даём ацэнкі і рэкамендацыі свай­ му чытачу (гледачу, слухачу). Падрыхтавацца да грамат­ ных пытанняў напярэдадні трэ­ ба пры стварэнні каментару і інтэрв’ю на эканамічныя тэмы. Задавайце простыя пытан­ ні, не бойцеся прызнацца, што вы не надта абазнаныя ў скла­ данай эканамічнай праблеме. Пра­сіце патлумачыць з’явы, факты ці тэрміны, што падаюц­ ца вам незразумелымі. Можна і папярэдзіць: маўляў, нашыя чы­ тачы – не спецыялісты, таму да­ вайце распавядзём прасцей, «на пальцах». Канешне, не ўсё з та­ кога «лікбезу» варта выдаваць у каментары ці інтэрв’ю ад асобы спецыяліста-эксперта. І тэкст па­ дрыхтаванага да друку інтэрв’ю ці каментару, калі тэма для вас складаная, варта даць папярэдне прачытаць свайму суразмоўцу. Хоць зазвычай журналісты кры­

тыкуюць такую практыку «цэн­ зуры да друку», у дадзеным вы­ падку яна прадухіліць мажлівыя і ў маладых журналістаў амаль не­ пазбежныя памылкі ў асвятленні эканамічных і дзелавых навін. Варта захоўваць і падтрым­ ліваць добрыя дзелавыя стасункі са спецыялістамі-экспертамі. Прафесійныя журналісты вя­дуць асабістыя дасье, куды змяшча­ юць і прамовы-заявы экспер­ таў, і навіны, і лічбы, і цікавыя звесткі па тэмах, аформленыя ў асобныя тэчкі: «лёгкая прамыс­ ловасць», «прыватны бізнес», «нафта», «газ», «крэдыты» і г. д. Такія дасье дапамогуць вам не толькі хутчэй падрыхтавацца да асвятлення той ці іншай прабле­ мы, але і стварыць «апанента» ў пытаннях да спецыяліста. Бо «правіла двух бакоў», абавязко­ вае для кожнага журналісцкага матэрыялу, у інтэрв’ю з адной асобай можа быць рэалізаванае праз пытанні карэспандэнта, які спасылаецца на альтэрнатыў­ ны пункт погляду на праблему, на лічбы з іншых, не прыведзе­ ных суразмоўцам, крыніц, на не закранутыя факты па тэме. За круглым сталом розныя пункты гледжання на абраную для аб­ меркавання тэму вам забяспе­ чаць эксперты-ўдзельнікі – калі вы, канешне, з дапамогай свайго дасье збераце такіх, што «не ду­ дзяць у адну дуду». 149


Ёсць бяспройгрышныя пы­ танні, якія (пры атрыманні пэў­ ных адказаў) зробяць падрыхта­ ваны вамі эканамічны каментар ці інтэрв’ю цікавым для спажыў­ ца: колькі каштуе, хто плаціць, каму выгодна. Блок менавіта такіх пытан­ няў прафесіяналы раяць ста­віць перад сабой і пры напісанні ар­ тыкула на эканамічную тэму. Бо звычайнаму чалавеку больш важна не тое, якія высілкі, напры­ клад, прыкладаюць міністэрствы і ведамствы для бесперабой­ ных паставак энерганосьбітаў з Расіі, а тое, хто (ці якія дзеян­ ні) спрычыніўся да падвышэн­ ня тарыфаў на электрычнасць, цаны на паліва. Звычайнаму ча­ лавеку цікавыя не проста планы інвестыцыяў у пэўную галіну, але якім чынам на ягоным ды суседскім дабрабыце адаб’ецца продаж пакета акцый мясцовага нафтаперапрацоўчага прадпры­ емства замежніку ці айчыннаму бізнесоўцу і да т. п. Уменне раст­ лумачыць складаную эканаміч­ ную тэму так, каб кожны чытач (слухач, глядач) зразумеў, што з пэўных падзей ён набудзе ці згубіць, – найвышэйшы «клас» у аналітычнай журналістыцы. Да таго ж гэтыя «прасталюд­ ныя» з выгляду пытанні – колькі каштуе? хто плаціць? каму вы­ годна? – здольныя ўратаваць вас ад залішняга захаплення магіяй 150

прывабных планаў, «узгодненых» лічбаў, мудрагелістага расповеду з пазіцыі «ўсё адно неспецыяліст не зразумее». Удалы артыкул на эканамічную тэму ў неспецыялі­ заваных выданнях – гэта артыкул сацыяльна-эканамічны, дзе со­ цыум, зразумела, – гэткія ж лю­ дзі, як мы з вамі, а эканамічныя здабыткі ці праблемы – гэта пра­ явы і нашага будзённага жыцця. Артыкул – твор аналітычна­ га жанру. Каб аналізаваць тую ці іншую з’яву ці праблему, не дастаткова меркаванняў толькі аднаго спецыяліста, нават калі гэты эксперт лічыцца ў сваёй галіне самым абазнаным. Пра­ верце ягонае (і сваё) бачанне праз пазіцыю апанентаў, факты і лічбы, што «выбіваюцца» з нібы­ та ідэальнай канвы. Пры размове са спецыялі­ стамі і экспертамі абавязкова ка­ рыстайцеся блакнотам і асадкай, нават калі вы на 120 % упэўне­ ныя, што дыктафон вас не пад­ вядзе. Па-першае, не перапыня­ ючы суразмоўцу, вы ў блакноце можаце пазначыць аспекты, што падаліся вам не надта растлу­ мачанымі, і потым вярнуцца да таго, што патрабуе ўдакладнен­ ня. Па-другое, у блакнот варта запісаць, узгадніўшы з сураз­ моўцам, прозвішчы, назвы, а можа, і лічбы – вы можаце ска­ зіць нешта з гэтага, успрыняўшы на слых. Прозвішчы і назвы,


дарэчы, часцяком пішуцца не так, як чуюцца. Азначце тэму вашага эка­ намічнага артыкула канкрэтна і пры напісанні не збівайцеся на «адгалінаванні». Варта скласці на паперы ці ў камп’ютары план артыкула. «Не бойцеся гэтага шкалярства. Так дзейнічае не ма­ ладасведчаны навічок, а сур’ёзны чалавек, які хоча дабіцца максі­ мальнай якасці. План зусім не абавязкова рабіць падрабязным – дастаткова размеркаваць па паліч­ ках асноўныя блокі, можа быць, з невялікімі паметкамі пра тое, як гэтыя блокі звязаць», – рэкамен­ дуе ў падручніку «Універсальны журналіст» Дэвід Рэндал. Насычэнне блокаў факту-­­ рай – вашая праца. Не забывай­ цеся толькі на тое, што факты, назвы, прозвішчы і лічбы варта правяраць. Практычна не бывае звяза­ ных з эканомікай і бізнесам тэ­ маў, па якіх меркаванні спецыя­ лістаў адназначныя. Памятайце пра «правіла двух бакоў», рабіце артыкул палемічным, калі гра­ мада па азначанай праблеме мае пэўны досвед, але не мае згоды, і дыскусійным, калі толькі спрэч­ кі могуць наблізіць да ісціны. Спрачацца і дыскутаваць, ад­ нак, лепш дазволіць фактам ды абазнаным экспертам – вашыя меркаванні і самыя трапныя заўвагі не пераканаюць публіку

Парада эксперта

Таццяна Манёнак эканамічны аглядальнік штотыднёвіка «Белорусы и рынок», прызнаны ў прафесійным асяроддзі майстра артыкулаў на эканамічныя тэмы Хачу пажадаць вам зацікаўленасці сваёй справай, неабыякавага стаўлення да таго, пра што пішаце. Толькі ў гэтым выпадку ў вас болей шансаў знайсці эксклюзіўную навіну ці дакапацца да ісціны пры напісанні аналітычнага ар­ты­кула. Нават у нашай, здавалася б, «без­надзейнай» сітуацыі, пры наяўнасці забаронаў на размовы чыноўнікаў з жур­налістамі, шансы адшукаць сярод іх талковага і патрэбнага субяседніка ёсць. Але толькі ваш прафесіяналізм, уменне адчуць субяседніка праз тэле­фон­ную размову ці пры асабістай суст­рэчы ды, безумоўна, жывы інта­рэс да праблемы, прадметнае і глыбо­ кае веданне тэмы дапамогуць вам зна­й­ сці агульную мову з патрэбным чалавекам. Магчыма, іншым разам вам спатрэбіцца ведаць тэму нават шы­­рэй і глыбей, каб спра­вакаваць про­фільнага чыноўніка на раз­мову і атрымаць патрэбную інфар­ма­ цыю. Да­ражыце даверам свайго субяседніка і будзьце максімальна карэктнымі пры падачы інфармацыі. Давер дарагога вар­ты ў нашай прафесіі і ў нашых умо­вах прак­тычна татальнага табу на атры­манне эксклюзіўных звестак. Ха­ця апош­няе – праблема не толькі бела­рускай журна­лістыкі. Любіце справу, якой вы займаецеся, – гэта самае галоўнае.

151


больш эфектыўна. Але прафесій­ на «зрэжысаванае» сутыкненне фактаў, лічбаў, меркаванняў, заяў спрацуе на вашае журналісцкае імя: чытачы абавязкова заўва­ жаць, што вы «ў тэме» ды імкня­ цеся да аб’ектыўнасці. Калі пры падрыхтоўцы эка­ намічных навін у інфармацый­ ных жанрах нашым клопатам было «спрашчэнне» складанай, багатай на тэрміны і прафесій­ ны жаргон мовы спецыялістаў, то пры напісанні артыкула варта самому не паддацца спакусе вы­ глядаць «занадта разумным». Не збівайцеся на акадэмічны стыль! Прэч канцылярызмы і бюракра­ тычныя моўныя канструкцыі! Не варта пісаць «навуковы» тэкст, калі вы працуеце не на да­ цэнтаў з кандыдатамі. Пішыце звычайнаю літаратурнаю моваю, проста і даступна. І, канешне, не ўжывайце без парады са слоўнікам выразаў і тэрмінаў, значэнне якіх ведаеце недакладна. Адзін вядомы ра­ дыёжурналіст на пачатку пера­ будовы некалькі разоў у эфіры выдаў «народны дэмас» – ну і кпілі з яго калегі! Яшчэ раз пад­ крэсліваем: там, дзе ў сутнас­ ці тэрмінаў, тэмы, праблемы не разабраліся вы самі, заблытаец­ ца і ваш чытач.

152

«Пісанне – як мускулы: бу­ дуць куды мацнейшымі, калі кож­ ны дзень трэніравацца, – трапна заўважае Дэвід Рэндал. – Вы бу­ дзеце менш часу марнаваць на фальстарты і працу ў няслушным кірунку, станеце хутчэй падбі­ раць правільны ключ да артыку­ ла, менш страчваць энергіі на вы­ думлянне мудрагелістай фразы, адразу знаходзіць для яе больш прыдатны просты эквівалент». Больш зразумелым для спа­ жыўца напісанае вамі зробяць дыяграмы, схемы, параўнальныя табліцы. Іх можна зрабіць і стро­ гімі, і іранічнымі – у залежнас­ ці ад таго, на якую аўдыторыю вы працуеце. Пры размяшчэнні свайго артыкула ці інтэрв’ю ў інтэрнэце скарыстайце магчы­ масці мультымедыя. Падбор фота для матэрыя­ лаў на эканамічныя ці бізнес-тэ­ мы запатрабуе ад вас творчага падыходу. Справа амаль про­ стая, калі вы робіце рэпартаж, – дзея «падкіне» вам фотамомант, важна толькі не прапусціць. Для артыкула звычайна выбіраецца так званае афармленчае фота – не абавязкова аператыўнае, але з сэнсам, «падтэкстам», фота, якое «гаворыць» па тэме не менш, чым напісаны вамі тэкст.


Аляксандр Коктыш

Асвятленне рэлігійнага жыцця ў СМІ Паводле Вікіпедыі, «рэлігія – асаблівая форма ўсведамлення свету, абумоўленая верай у звышнатуральнае, якая ўключае ў сябе сукупнасць маральных нормаў і тыпаў паводзінаў, абрадаў, культавых дзеянняў і аб’яднанне людзей у арганізацыі (царкву, рэлігійную суполку). У 2011 годзе, паводле звестак Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ІАЦ), апытанне насельніцтва краіны паказала, што 93,5 % рэспандэнтаў прылічылі сябе да той ці іншай рэлігіі, з іх: 81 % – праваслаўныя (каля 76 % ад агульнай колькасці насельніцтва); 10,5 % – каталікі (каля 10 % ад агульнай колькасці насельніцтва); 2 % – іншыя рэлігіі (іўдаізм – 1 %, пратэстантызм і іслам – па 0,5 %)». Рэлігійная журналістыка не вырашае багаслоўскіх пытанняў, гэтым займаюцца прафесійныя тэолагі. Таму, умоўна кажучы, не стаўце сябе вышэй за Папу Рым­ скага. Не спрабуйце «адкрыць Амерыку» ў сучаснай тэалогіі ці клерыкальных пытаннях асноў­ ных рэлігійных канфесій краіны.

Журналісты павінны выкон­ ваць сваю ролю – даваць аб’ек­ тыўную інфармацыю пра асноў­ ныя працэсы, якія адбываюцца ў адным з самых уплывовых інсты­ тутаў беларускага грамадства – Царкве. Канешне, асабліва цікавыя для вашага чытача, гледача і слу­ 153


Парада эксперта

Юрый Тапарашаў медыяэксперт Беларускай асацыяцыі журналістаў Калі я працаваў на тэлебачанні ў савецкія часы, адзін мой добры знаёмы вёў рэлігійную (а калі па сутнасці, то відавочна атэістычную) перадачу. У яго нават мянушка была Божанька. Дык вось, пасля кожнай такой перадачы мой знаёмца літаральна хварэў, ледзь перасоўваў ногі і скардзіўся на дрэннае самаадчуванне. Так цяжка яму давалася гэтая перманентная барацьба з «опіумам для народа». Гэта я расказаў дзеля таго, каб даць зразумець, што асвятленне рэлігійнага жыцця ў сродках масавай інфармацыі павінна быць крайне далікатным. Шчыра кажучы, кожная размова журналіста з вернікам альбо атэістам на гэтую тэму – ужо публічнае ўварванне ў яго душу. Увогуле, наданне публічнасці рэлігійным поглядам, памкненням – гэта па сутнасці іх навязванне грамадству. І перад такой размовай кожны журналіст павінен адказаць на наступныя пытанні. Ці гатовы я да такой размовы? Ці дастаткова ў мяне ведаў і разумення сітуацыі? Ці не нашкоджу я камусьці чымсьці? Мы ўжо на сваім уласным гістарычным досведзе пабачылі, да якіх трагічных наступстваў можа прывесці сутыкненне розных ідэалогій. Асабіста я выступаю за РЭАЛЬНАЕ канчатковае аддзяленне рэлігіі ад дзяржавы, каб пазбегнуць сур’ёзных канфліктаў у грамадстве. У сваю чаргу, сродкі масавай інфармацыі павінны быць над усім гэтым і прынцыпова трымацца агульнапрызнаных прынцыпаў аб’ектыўнасці, незаангажаванасці і далікатнасці.

154

хача дамінантныя канфесіі краі­ ны – праваслаўная і каталіцкая. Але забываць пра іншыя кан­ фесіі няслушна і некарэктна з усіх пунктаў гледжання. Не думайце, што працэс атрымання інфармацыі ў лю­дзей, самым непасрэдным чынам да­ тычных да рэлігійнага жыцця краіны, будзе лёгкім. Ружамі ён дакладна не ўсланы. Будзе дарэчы прывесці цы­ тату з выступу ксяндза Аляксан­ дра Амяльчэні, магістра тэалогіі, кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, падчас семі­ нара Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў у Баранавічах у сакавіку гэтага года (з матэрыялу Бары­ са Гарэцкага «Пра што насамрэч гаварылі ў Баранавічах?»): «Калі працуеш са СМІ, складаецца ўра­ жанне, што тэма рэлігіі для жур­ налістаў выглядае вельмі скла­ данай, нуднай, гэтай тэмай ніхто ніколі не хоча займацца, бо трэба грунтоўна разбірацца ва ўсіх дэ­ талях. Але пры гэтым пісаць пра рэлігійныя падзеі ў рэдакцыях часта павінны менавіта журналі­ сты-пачаткоўцы. Яшчэ адна сумная асаблі­ васць: адны і тыя ж тэксты наконт рэлігійных падзей вандру­юць па старонках выданняў з года ў год. Да таго ж матэрыялы яшчэ і вельмі нізкаякасныя, змяшчаюць шмат аўтарскіх здагадак і зусім не падаюць аўтарытэтныя словы


саміх вернікаў. Такая сітуацыя назіраецца нават у самых галоў­ ных дзяржаўных сродках маса­ вай інфармацыі. Тыповая памылка беларускіх журналістаў пры асвятленні рэлі­ гійнай тэматыкі – перанос улас­ ных стэрэатыпаў у матэрыялы. Чаму журналісцкія матэрыялы на рэлігійную тэматыку далёкія ад дасканаласці? Бо ў тэме неаб­ ходна разбірацца, глыбока “капа­ ць”, губляць шмат часу і нама­ ганняў… Але менавіта гэта, лічу, заўсёды і называлася добрым журналісцкім майстэрствам, да чаго ўсіх і заклікаю!» Абсалютна пагаджаючы­ ся з абгрунтаванымі прэтэн­ зіямі шматпаважанага святара да журналісцкай супольнасці, мушу заўважыць, што не заў­ сёды і нам проста працаваць з прадстаўнікамі розных рэлігій­ ных канфесій. Таму максімальна грунтоўна рыхтуйцеся да запла­ наванай сустрэчы са святаром. З гэтай нагоды падаюцца ка­ рыснымі наступныя парады.  Перад сустрэчай з будучым су­ размоўцам, калі ён папросіць, пакажыце яму сваё партфоліа з выразак ці спасылак на вашы матэрыялы, звязаныя з рэлігійнай тэматыкай. Гэта асабліва важна для журналістаў-пачаткоўцаў.  Не палянуйцеся папярэдне на­ пісаць пытанні для вашай буду­ чай размовы. Святары пільна

сочаць за кожным сваім словам, і ім вельмі важна, у якім выглядзе іх публічныя думкі трапяць да іх цяперашняй і, магчыма, будучай паствы. Таму яны, як пра­віла, надаюць шмат увагі падрыхтоўцы да інтэрв’ю.  Не задавайце наіўных і цьмя­ ных пытанняў, заснаваных на нейкіх чутках і неправеранай ін­ фармацыі. Быў выпадак, калі шэ­ раг выданняў вокамгненна апу­ блікавалі інфармацыю пра спіс з новых сямі смяротных грахоў, які быццам бы распаўсюдзіў Ва­ тыкан. Каб зразумець, што гэта «качка», дастаткова было хвіліну пасядзець у любым больш-менш сур’ёзным інтэрнэт-пашуковіку.  Распавядаючы пра канфлікт, старайцеся глядзець на яго аб’ек­ тыўна, бесстаронна. Тут кошт кож­нага слова ці меркавання вельмі высокі, таму што пры па­ вярхоўным асвятленні пазіцый розных бакоў можна пакрыў­дзіць не адну сотню лю­дзей. Пазбягай­ це ацэначных і эмацыйных слоў і выразаў. Яны могуць закра­нуць ці нават абразіць адзін, а то і два бакі канфлікту, што наўрад ці ўваходзіць у задачу журналіста.  Пажадана даваць матэрыял на вычытку той духоўнай асобе, з якой вы размаўлялі. Распавя­даць у сродках масавай інфармацыі пра рэлігійнае жыццё досыць скла­дана. І навошта падстаўляцца з не зусім зразумелымі для вас 155


ВАЖНЫ НЮАНС Кожны журналіст абавязаны ўсведамляць, што калі ён не з’яўляецца штатнай адзінкай інфармацыйных кіраўніцтваў ці аддзелаў па сувязях з грамадскасцю розных рэлігійных аб’яднанняў, то ён павінен найперш абараняць інтарэсы як свайго выдання, так і свае ўласныя. Амаль дзесяць гадоў таму ў слонімскім гарнізонным доме афіцэраў (ГДА) адбыўся сур’ёзны інцыдэнт паміж прадстаўнікамі царквы і журналістамі з рэдакцыі «Газеты Слонімскай», паведамляла інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. 27 лістапада 2003 года ў гэтым доме афіцэраў праходзіў сеанс знахаркі Соф’і. Прыкладна а 15-й гадзіне адтуль у рэдакцыю патэлефанавала жанчына і паведаміла, што два праваслаўныя бацюшкі і манашкі настойліва перашкаджаюць правядзенню сеанса. Жанчына папрасіла, каб у дом афіцэраў прыехалі журналісты. У ГДА адправіліся два рэпарцёры «Газеты Слонімскай» – Вольга Шынкевіч і Таццяна Плахетка. Аднак працаваць там, як распавёў галоўны рэдактар «ГС» Віктар Валадашчук, журналістам не далі: «Падчас збору інфармацыі на іх наляцелі манашкі разам з бацькам Уладзімірам, у якога ў Слоніме ёсць прыход, і пачалі збіваць. Сарвалі лічбавую камеру, разбілі яе». Праз некаторы час у ГДА прыехаў сам рэдактар з юрыстам газеты, і толькі потым там з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія пачалі складаць пратакол з нагоды здарэння. Пацярпелыя журналісткі – Вольга Шынкевіч і Таццяна Плахетка – прайшлі афіцыйны агляд на прадмет атрымання цялесных пашкоджанняў, пабітую лічбавую камеру збіраліся везці ў Мінск у сэрвісную майстэрню, каб вызначыць ступень яе паломкі. У Слонім з Мінска, вобразна кажучы, для «разбору палётаў» прыехаў прадстаўнік Беларускага экзархата. Крымінальная справа была ўзбуджаная супраць некаторых манашак. Але потым сітуацыя ўскладнілася тым, што такая ж справа мусіла быць распачата і супраць… журналістак. Рэдакцыя трымалася стойка, і разам з юрыдычнай службай Беларускай асацыяцыі журналістаў вырашана было пайсці на прымірэнне бакоў. Але ўсё магло скончыцца значна горш, калі б не прынцыповая пазіцыя журналісцкай супольнасці. Выснова тут напрошваецца толькі адна: пры ўсёй велізарнай павазе да самога інстытута Царквы і яе служкаў здараюцца сітуацыі, калі трэба нават ад іх бараніць свае прафесійныя і чалавечыя правы. 156


нюансамі? Тым больш што на­ ступным разам вам будзе значна прасцей звяртацца да святара, калі вы захаваеце гэтыя этычныя журналісцкія стандарты. Галоўны рэдактар права­ слаўнага партала religo.ru Івар Максутаў параўнальна нядаў­ на заўважыў, што для большас­ ці сучасных медыя характэрнае асвятленне рэлігійнай тэмы ў форме кур’ёзу, з акцэнтам «аль­ бо на смешны, альбо на страшны складнік». Мяркуецца, ніхто з журналістаў не хоча ўспрымацца ў грамадстве праз прызму смеху альбо страху. Таму не саромей­ цеся нават пасля таго, як ваш матэрыял вычытае святар, у яко­ га вы бралі інтэрв’ю, паказаць артыкул яшчэ і калегу, які, маг­ чыма, больш за вас разбіраецца ў спецыфіцы працы СМІ з рэлігій­ най тэматыкай. «Пры гэтым, – заўважае Мак­ сутаў, – трэба ўлічваць вельмі

важны аспект. Далёка не ўсе жур­ налісты дый звычайныя людзі таксама разбіраюцца ў рэлігій­ ных тэрмінах і азначэннях. Жур­ налісты не павінны бяздумна рэ­ трансляваць простую мову таго ці іншага святара, калі не разу­ меюць, што яна азначае. Лепш удакладніць сто разоў сказанае вашым суразмоўцам, перапы­ таць, нават, калі гэта трэба, па­ спрачацца. Рэлігійная тэматыка атрымліваецца сумнай пры па­ дачы яе ў сродках масавай інфар­ мацыі менавіта таму, што нярэдка перагружаная дастаткова вузкімі, адмысловымі, зафармалізава­ нымі паняццямі і выразамі». Чытач жа хоча даступнасці, дакладнасці і зразумеласці. І ў дачыненні да асвятлення рэлі­ гійнага жыцця ў СМІ – таксама. І ён мае на гэта поўнае права.

157


Яніна Мельнікава

Якасная журналістыка: каму і навошта яна патрэбная? «Журналістыка памірае», «Хутка зусім не стане, чаго чы­ таць і што глядзець», «Зараз кож­ ны дурань можа навіны хутка распаўсюджваць, быў бы толь­ кі інтэрнэт і мабільны тэлефон (ноўтбук, планшэт, iPad)». Пэў­ на, вы не аднойчы чулі такія выказванні? Спрэчкі пра тое, ці знікне традыцыйная журналі­ стыка, то сціхаюць, то зноўку разгараюцца. Распачалася і дыскусія вакол пытання, хто сёння мае права называцца журналістам. Толькі тыя, хто мае адмысловую аду­ кацыю? Ці тыя, хто працуе ў ме­ дыя? А можа, блогеры ці грамад­ скія актывісты, якія рэалізуюць свае інфармацыйныя праекты? 158

Здаецца, навошта спрачац­ ца? Ці будзе нам з вамі горай, калі нехта назаве сябе рэпар­ цёрам ці журналістам? Хай і дылетанты пішуць, здымаюць, распаўсюджваюць інфармацыю, мы ж усё адно зробім лепей, бо мы – профі! Між тым, як паказвае жыц­ цё, журналістыка нярэдка прай­ грае змаганне за аўдыторыю і саступае тым, хто ніколі не пра­ цаваў у медыйнай сферы. Яны нашмат болей аператыўныя, бо звычайна з’яўляюцца сведкамі падзеяў, нашмат болей неза­ лежныя, бо не звязаныя ніякімі абавязкамі (у тым ліку і камер­ цыйнымі) з карпарацыямі, бізне­ соўцамі, палітыкамі. Нарэшце,


яны не адбіраюць у нас грошы, бо задарма дасылаюць у рэдак­ цыі фота, відэа і іншую інфар­ мацыю (прынамсі так пакуль што адбываецца ў Беларусі). Маладых журналістаў блогер­ ская і актывісцкая вольніца пры­ ваблівае тым, што не ставіць жорсткіх умоваў для выказвання сваіх думак і меркаванняў. Якраз наадварот – падштурхоўвае да суб’ектыўнасці. Маўляў, рабіце тое, што вам даспадобы і не пе­ раймайцеся адказнасцю! Трапіць у такую пастку лёгка – было б толькі жаданне. Але выхаваць у сабе прафесійныя журналісцкія якасці, захаваць журналісцкія го­ нар і годнасць, калі вакол столькі спакусы, – вельмі складана.

Між тым, калі вы сапраўды пераймаецеся будучыняй абра­ най вамі прафесіі, калі давер аў­ дыторыі для вас болей, чым про­ ста пусты гук, трэба памя­таць, што сёння бадай што адзіная магчымасць канкураваць з ама­ тарамі, якія прадукуюць кантэнт у інтэрнэце, – гэта збалансава­ ная, дакладная, шмат разоў пра­ вераная інфармацыя. Менавіта супастаўленне, аналіз фактаў, зварот да экспертаў адрозніва­ юць медыяпрафесіяналаў ад ама­ тараў. Прафесійныя стандарты, вы­ кананне якіх – умова якаснай журналістыкі, сёння даюць нам шанец выжыць у бурлівым сеціў­ ным моры.

Пра якія менавіта стандарты гаворка?

Зразумела, журналістыка – не праца на заводзе, і нашыя матэрыялы – не дэталі да аўта­ мабіля, якія павінны быць па­ добныя адна да адной як бліз­ няткі. Але ж у нашай творчай прафесіі нельга грэбаваць нека­ торымі «правіламі гульні», каб

не дэвальваваць ролю і месца «чацвёртай улады». Прафесійныя стандарты скла­ даюцца перш за ўсё з асноўных прынцыпаў журналістыкі, якія вар­ та завучыць на памяць і правяраць згодна з імі, як з эталонам, кожную сваю журналісцкую працу.

Прынцып аб’ектыўнасці і дакладнасці інфармацыі

Часам кажуць, што аб’ектыў­ насці не існуе, што кожны чала­ век бачыць адну і тую ж падзею па-рознаму, што на гэты погляд уплываюць і знешнія фактары, і псіхалагічны, фізічны стан рэпар­ цёра. Між тым імкнуцца да аб’ек­

тыўнасці і дакладнасці азначае як мага болей падрабязна і вычар­ пальна распавядаць аўдыто­рыі пра тое, што адбылося, пра тое, што журналіст бачыў на ўлас­ ныя вочы, ці пра тое, аб чым ён даведаўся ў ходзе падрыхтоўкі 159


матэрыялу. Пасля выхаду ў свет журналісцкага твора ў чытача, слухача, гледача павінна быць як мага меней пытанняў, а калі такія і засталіся, мусіць быць зразумела, што рэпарцёр прыклаў максімум высілкаў, каб знайсці на іх адказы. Аб’ектыўны матэрыял паві­ нен выкладаць факты, не скажа­ ючы іх, паказаць сувязі паміж рознымі з’явамі, аспектамі пра­ блемы, даваць магчымасць чы­ тачу (ці слухачу, гледачу) сама­ стойна сфарміраваць уяўленне пра тое, што адбылося, пра сут­ насць і значнасць падзеі. Менавіта таму журналісту вельмі важна правяраць факты, прыведзеныя ў тэксце, разумець і

дакладна выкладаць усе абставі­ ны падзеі, быць уважлівым пры цытаванні каментатараў. Катэга­ рычна не дапускаецца скажэнне ці фальсіфікацыя фактычнага матэрыялу, фота- і відэаздымкаў. Прафесійная этыка журналістаў забараняе таксама маніпуляван­ не загалоўкамі, подпісамі пад фотаздымкамі, роў­на як і даку­ ментамі ці іншай інфармацыяй дзеля прыцягнення ўвагі аўды­ торыі альбо дзеля таго, каб сха­ ваць ад грамадства частку зда­ бытых фактаў. Не дапушчальна таксама распаўсюджваць у СМІ неправераныя чуткі, чыесьці до­ мыслы ці бяздоказныя гіпотэзы.

Прынцып аддзялення фактаў ад меркаванняў Для заходняй журналістыкі гэты стандарт – патрабаванне, з якім ніхто не спрачаецца, бо да­ кладная мяжа паміж навінамі і каментарамі не дае магчымасці чытачу заблытацца і прыняць меркаванне за ісціну ў апошняй інстанцыі. Меркаванні журналістаў, ка­ лі гаворка не ідзе пра аўтарскія (рэдактарскія) калонкі ці блогі на сайтах медыя, звычайна не дапушчальныя ані ў навінах, ані ў рэпартажах, ані ў аналітыч­ ных артыкулах. Між тым варта адзначыць, што гэтая норма ў апошні час выклікае бурную ды­ 160

скусію: маўляў, асабістыя ацэнкі і меркаванні рэпарцёраў з месца падзеяў «ажыўляюць» матэрыял. Журналістам таксама варта вельмі адказна падыходзіць да таго, што называецца «рэдак­ цыйны каментар», які часцяком спасылаецца на меркаванне экс­ перта. Пры выбары гэтага экс­ перта трэба абавязкова ўлічваць яго кампетэнцыю, досвед, рэ­ путацыю і г. д. Нельга выхапіць знаўцу, які першым трапіў пад руку, і падаць яго меркаванне як вартае поўнага даверу. Пра­ фесійны журналіст павінен з першага дня напрацоўваць сваю


базу экспертаў, пашыраць кола тых, да каго можна звярнуцца па розных пытаннях. Такая база павінна існаваць і ў медыя, куды вы прыходзіце працаваць.

Прынцып збалансаванасці інфармацыі

Гэтае патрабаванне, бадай што, самае «слізкае», бо злавіць на яго парушэнні нячыстага на руку журналіста – цяжкая справа. Трэ­ ба даказваць, што ён робіць сваю справу «на замову», што адстой­ вае чыесьці прыватныя карысныя інтарэсы ці зацікаўленасці нейкіх сацыяльных, палітычных груп ці бізнесоўцаў. Між тым стандарт збаланса­ ванасці інфармацыі патрабуе ад журналіста спрыяць плюралізму меркаванняў, даць магчымасць усім бакам, зацікаўленым асобам ці арганізацыям, органам уладаў абвергнуць нейкія абвінавачван­ ні, выказаць свой пункт гледжан­ ня на факт, падзею ці з’яву. Жур­ налісту, рэдактару можа гэтае меркаванне не падабацца, але гэта неабходна зрабіць, каб не выглядала так, што журналісты ўзурпавалі інфармацыйную пля­ цоўку і ўвялі ўнутраную цэнзуру на публікацыі каментароў і мер­ каванняў. У сучаснай журналістыцы прынцып збалансаванасці інфар­ мацыі тычыцца і каментароў пад матэрыяламі і на форумах, куды

Парада эксперта

Аляксандр Класкоўскі кіраўнік праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, медыйны эксперт і трэнер

Сёння ўхіл у жаўцізну, якую «жарэ піпл», можа здацца фатальным, пагібельным для прэсы. Але ёсць важкія падставы сцвярджаць, што якасны медыйны кантэнт будзе запатрабаваны і заўтра, і паслязаўтра. І нават яшчэ болей запатрабаваны. Чым болей вірлівая плынь інфармацыі, тым цяжэй у ёй арыентавацца, адрозніваць праўду ад лухты. Таму значэнне аўтарытэтных СМІ ўзрастае. На іх разлічваюць людзі, якія прымаюць рашэнні. Эліта заўжды будзе плаціць за добры медыйны тавар. Значная частка масавай прэсы ва ўмовах канкурэнцыі таксама імкнецца трымаць пэўны прафесійны стандарт, бо і шараговы чытач не хоча пачувацца лохам, якога кормяць здохлымі «качкамі». Нарэшце, многія наеліся ўжо бруду, скандальнасці ў сацыяльных сетках і адчуваюць настальгію па старой добрай прэсе, якая зважае на імавернасць і этыку. Таму якаснай журналістыцы наканавана жыць, але не тлусцець, а круціцца, развівацца, адаптуючы тэхналогіі ды стылістыку новай эпохі.

161


прыходзяць як простыя чытачы, так і адмыслоўцы ў той ці іншай галіне. Збольшага яны даюць свае ацэнкі журналісцкім тэкс­ там. Але часам каментары быва­ юць вельмі прафесійнымі, адлю­ строўваюць меркаванні пэўных

сацыяльных груп і «цягнуць» на сапраўдныя экспертныя ацэнкі. І такімі каментарамі не варта грэ­ баваць, бо яны якраз і дапама­ гаюць медыя стаць вялікай пля­ цоўкай для выказвання розных меркаванняў.

Прынцып адсутнасці цэнзуры Выданне і журналіст не павін­ ны зазнаваць ціск звонку. Гэта зразумела, але вельмі часта не за­ лежыць ад нас саміх. Бо не жур­ наліст прымае рашэнне не дру­ каваць нумар газеты, у якой ёсць крытычны матэрыял пра пэўную высокапастаўленую асобу, не ён тэлефануе рэдактару з пагрозамі: «Калі ваш артыкул выйдзе…» Між тым у нашай волі не выконваць заданні чыноўнікаў, пры­ватных структураў і асобаў, бізнесоўцаў і г. д. Памятайце, журналіст прафесійна падпарад­

коўваецца толькі кіраўніцтву СМІ, у якім працуе. Пры гэтым часам журналіст мае права і нават паві­ нен адмовіцца ад задання, якое дае рэдактар, калі пры выкананні мо­ гуць быць парушаныя нацыяналь­ нае заканадаўства, журналісцкая этыка ці асабістыя перакананні. Журналіст мае права не падпіс­ ваць свой матэрыял, калі ў яго былі ўнесеныя праўкі без ведама аўтара і без ягонай згоды на тое, калі сэнс публікацыі сказіўся ці яна ўтрымлівае думкі, прыпісаныя кімсьці героям артыкула ці аўтару.

Прынцып незаангажаванасці Заангажаванасць азначае за­ леж­насць ад пэўных знешніх сі­ лаў: ці то палітыкаў, ці то бізне­ соўцаў. Ангажаваныя медыя на­зы­ваюць «блізкімі» да нейкіх структураў ці асобаў. Ангажава­ ныя журналісты прасоўваюць у СМІ пэўныя ідэі, часам выдаючы іх за свае. Такія паводзіны меды­ яў і журналістаў зніжаюць давер да іх з боку аўдыторыі, а значыць, дэвальвуюць нашую прафесію, прыніжаюць журналістыку і ста­ 162

вяць яе на пазіцыю карыслівага маніпулятара, які не служыць грамадству, а шукае выгоды. Менавіта таму вельмі важна, каб журналіст заўсёды крытычна ставіўся да сваёй дзейнасці, не дазваляў сабе быць цацкаю ў ру­ ках іншых, адмаўляўся ад задан­ няў, якія могуць паўплываць на ягоны ўласны аўтарытэт і прэс­ тыж ягонага медыя. Часам гэта можа азначаць, што сказаць «не» трэба будзе і рэдактару, які дае


заданне. Так, журналіст павінен адмовіцца ад задання, калі яно не гарантуе ягоную аб’ектыў­насць і незаангажаванасць. Напры­ клад, калі фігурантамі канфлікту з’яўляюцца сваякі журналіста ці калі гаворка ідзе пра бізнес, у які ўкладзеныя ягоныя грошы ці сродкі ягоных блізкіх. Журналіст можа з’яўляцца сябрам нейкіх палітычных пар­ тыяў ці рухаў, але не можа пры­ маць актыўны ўдзел, да прыкла­ ду, у выбарчых кампаніях. Калі ў яго ўсё ж узнікае такое жаданне

ці патрэба, журналіст павінен узяць адпачынак на працы, каб не змешваць палітычную і пра­ фесійную дзейнасць. Не дапушчальна, калі жур­ наліст адначасова выконвае свае прафесійныя абавязкі і ўдзельні­ чае ў масавых мерапрыемствах. Ён можа спачуваць удзельнікам, можа падзяляць іхныя погля­ ды і патрабаванні, але выкон­ ваць сваю працу павінен згодна з прынцыпам аб’ектыўнасці, аб якім згадвалася вышэй.

Мяжа дапушчальнага, альбо Некалькі слоў пра этыку, пра якую можна пісаць асобную кнігу Яшчэ адна асобная група стандартаў журналісцкай дзей­ нас­ці звычайна прапісаная ў этыч­ных кодэксах журналістаў. Та­кія этычныя правілы могуць быць сфармуляваны як на ўзроў­ ні рэ­дакцыі, так і на ўзроўні пра­ фесійных саюзаў, асацыяцый. Існуе такі кодэкс і для сябраў ГА «Беларуская асацыяцыя жур­ налістаў», і для сябраў ГА «Бела­ рускі саюз журналістаў». Звычайна этычныя кодэксы ўтрымліваюць «рамачныя» стан­ дарты – то бок не адказваюць на кожнае пытанне, але ўсталёўва­ юць асноўныя межы журналісц­ кай адказнасці, за якія нельга заступаць. Адны з гэтых межаў (стандартаў) вельмі жорсткія для ўсіх журналістаў, іншыя ма­юць,

хутчэй, характар рэкаменда­ цый. Так, амаль ва ўсіх этычных кодэксах журналістаў напісана, што журналіст ні ў якім разе не можа падтасоўваць факты, маніпуляваць лічбамі, злоўжы­ ваць даверам чытачоў, павінен паважаць закон, бараніць свае крыніцы інфармацыі і г. д. Але ёсць у этычных кодэк­сах і такія спецыфічныя рэкаменда­ цыі, якія тычацца, напрыклад, узаемадзеяння з ахвярамі і свед­ камі злачынстваў, дзецьмі, хво­ рымі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Так, звычайна жур­налістам, што працуюць над крымінальнымі тэмамі, раяць га­ рантаваць ахвярам злачынстваў і здарэнняў права на абарону іх­ ных імёнаў (якія, у большасці 163


выпадкаў, не адыгрываюць аса­ блівай ролі ў разуменні сутнас­ ці падзеі). А фотажурналістам і тым, хто працуе з ілюстрацыямі, у гэтай сувязі важна не дапу­ скаць публікацыі фотаздымкаў ахвяраў, іхных блізкіх і іншых закранутых трагедыяй асобаў без іхнай згоды на тое. Кодэксы журналісцкай эты­ кі ў Еўропе таксама звяртаюць увагу рэпарцёраў на наступныя пункты: • асвятленне няшчасных выпад­ каў і катастроф не павінна пера­ ходзіць мяжу, калі знікае неаб­ ходная павага да ахвяраў і іхных родных. Тыя, хто сутыкнуўся з бядою, не павінны яшчэ раз ста­ навіцца ахвярамі некарэктнага асвятлення трагедыі ў СМІ; • публікацыя матэрыялаў пра крымінальныя справы і судовыя працэсы мае на мэце данясенне да грамадскасці дакладнай ін­ фармацыі пра злачынствы, ход расследавання і тыя ацэнкі, якія дае суд. Да абвяшчэння рашэння суда дзейнічае прэзумпцыя не­ вінаватасці, нават калі абвінава­ чаны ўжо прызнаў сваю віну.

164

Этычныя кодэксы таксама могуць тычыцца асобных ад­ дзелаў рэдакцый. Да прыкладу, аддзелу карэспандэнцыі вель­ мі важна рэгламентаваць сваю працу з лістамі чытачоў, якія трапляюць у рэдакцыю. Усе лі­ сты чытачоў павінны складаць рэдакцыйную тайну. Яны не мо­ гуць перадавацца трэцім асобам. Акрамя абароны правоў і ін­ тарэсаў трэціх асобаў, этычныя кодэксы ўтрымліваюць таксама прынцыпы працы з крыніцамі інфармацыі, узаемадзеяння з дзяржаўнымі і праваахоўнымі органамі, прынцыпы выпраўлен­ ня памылак у СМІ і г. д. Між тым трэба разумець, што этычны кодэкс – не закон і не павінен быць законам. Этыч­ ны кодэкс – інструмент самарэ­ гулявання медыяў, які ў краінах з устойлівымі дэмакратычнымі традыцыямі выконвае куды больш значную ролю, чым закон пра медыя. Бо «правілы» гульні, ступень адказнасці за парушэн­ не кодэкса ўсталёўвае сама жур­ налісцкая супольнасць.


Пад рэдакцыяй дацэнта Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Таццяны Мельнічук Над падручнікам працавалі: Мікола Дзябёла Марына Загорская Аляксандр Зянкоў Аляксандр Коктыш Яніна Мельнікава Эдуард Мельнікаў Таццяна Мельнічук Вітаўт Руднік Карэктар – Наталля Кісялёва Малюнкі вокладкі – Вольга Кузьміч Дызайн і вёрстка – Валянціна Кляніцкая Адказная за выпуск – Аліна Суравец

Падпісана да друку 01.08.2013. Фармат 70х100 1/16. Папера мелаваная. Гарнітура Times New Roman. Афсетны друк. Ум. друк. арк. . Ул.-выд. арк. . Тыраж 1000 экз. Зак. Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Медысонт». 220004, г. Мінск, вул. Ціміразева, 9-404.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.