Альманах "УЗВышша"

Page 1

www. uzv.by

УЗВышша

Трымаемся на вышыні

АЛЬМАНАХ ПРАГРАМЫ “УНІВЕРCІТЭТ ЗАЛАТОГА ВЕКУ”, Г. ГРОДНА

ВЫПУСК 1, 2013

ЗАЛАТЫ ВЕК – ЧАС ДЛЯ СЯБЕ І ГРАМАДСТВА

АКАДЭМІКІ ТАКСАМА ВУЧАЦЦА ВА «УНІВЕРСІТЭЦЕ ЗАЛАТОГА ВЕКУ»

АЛЯКСАНДР КАБЫЛЯРЭК: РЭЦЭПТ ДОБРАГА УТВ

ХАРТЫЯ СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ ФОТАПАСЛАННЕ СВЕТУ


ЗМЕСТ ВЫПУСКУ:

38

28

42

24

35 2 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

44

04

Хачу, каб мы мелі крылы

06

Залаты век – час для сябе і грамадства

14

Аляксандр Кабылярэк: рэцэпт добрага УТВ

16

Універсітэт Трэцяга Узросту ў Мар’ямпале

18

У Гродне прайшла міжнародная канферэнцыя, прысвечаная актывізацыі сталых людзей

22

Акадэмікі таксама вучацца ва «Універсітэце Залатога Веку»

24

Вера Кунцэвіч: Няхай сталасць пачакае – у мяне няма на яе часу!

28

Ірына Новік: узрост – гэта прыгожа

34 35

Гутэн Морген! Гутэн Таг!

36

Развітацца, каб сустрэцца ізноў…

38

Школа добрых справаў як мадэль актывізацыі сталых людзей

42

Блог УЗВ – лепшы сярод адукацыйных сайтаў краіны!

44

Дарога мужнасці і гераізму

48

Вітамін D робіцца панацэяй ад многіх бед

53 54

Творчасць

Я вырасла ў сваіх вачах

Summary


УЗВышша: трымаемся на вышыні! Шаноўныя нашы чытачы! Вы трымаеце ў руках першы нумар альманаху “УЗВышша” – выданне праграмы “Універсітэт Залатога Веку”. Гэтае выданне для тых, хто перакананы, што цікава жыць і быць карысным іншым людзям і грамадству можна ў любым узросце. Першы выпуск нашага альманаху распавядае найперш пра падзеі, звязаныя з першым беларускім “Універсітэтам Залатога Веку” (УЗВ), заснаваным у Гродне на базе грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” у красавіку 2010 г. Разам з тым – гэтае выданне найперш пра людзей, якія складаюць залаты фонд нашага УЗВ: пра нашых слухачоў і выкладчыкаў, пра нашых партнёраў з іншых краін. Гэта дзякуючы ім нашая праграма развіваецца, з’яўляецца арыентырам для тых, хто займаецца працай па інтэлектуальнай, фізічнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей. Мы радыя, што такіх арганізацый у Беларусі і суседніх краінах становіцца ўсё больш. Чытайце нас, пішыце нам, заходзьце да нас у госці!

Вітаўт Руднік Рэдактар Альманах

УЗВышша Неперыядычнае выданне праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, якая дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар”, Гродна. Распаўсюджваецца бясплатна на правах унутранай дакументацыі. Наклад выпуску – 199 асобнікаў. Вёрстка - Зміцер Ятчэня Наш адрас: вул. Будзёнага, 48а, г. Гродна, 230023, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Тэл./факс: +375 152 75 71 72 Электронная пошта: uzv.hrodna@gmail.com Нашы вэб-старонкі: www.uzv.by www.uzv-hrodna.blogspot.com УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 3


ЛАНА РУДНІК — КІРАЎНІЦА ПРАГРАМЫ “УНІВЕРСІТЭТ ЗАЛАТОГА ВЕКУ”

ХАЧУ, КАБ МЫ МЕЛІ КРЫЛЫ А дбіраю фотаздымкі для альманаха.

Здаецца, мы толькі ўчора сабралі ініцыятыўную групу з нашых знаёмых, распавялі пра ідэю працы са сталымі, пра якую даведаліся ад нашых калегаў з Уроцлаўскага ўніверсітэта, толькі ўчора набралі сваю першую групу, а...ўжо столькі цікавага і незвычайнага адбылося за гэтыя 3 гады. 4 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

Мы выраслі з 30 навучэнцаў да 140, з 6 секцый да 17, паспелі арганізаваць шмат добрых справаў, пазнаёміліся з яркімі асобамі, якіх запрашалі да сябе ў якасці вядучых майстаркласаў і лектараў. Углядаюся ў твары нашых навучэнцаў і сэрца перапаўняецца цеплынёй. Я сёння зрабіла для сябе адкрыццё. Параўноўваю людзей на фотаздымках у момант, калі яны ўпершыню прыйшлі ва Універсітэт і праз некалькі гадоў знаходжання ва УЗВ. Не паверыце – яны ўсе памаладзелі! Гляджу на фота і радуюся. Радуюся за сябе… Лёс падарыў мне выдатную магчымасць – спрычыніцца да арганізацыі першай у Беларусі праграмы па сацыялізацыі сталых людзей, спрычыніцца да грамадска-карыснай справы, да


Калі заканчваецца ў чалавека жыццё і пачынаецца існаванне? Мне здаецца тады, калі ён перастае марыць. справы, якая дае мне сілы, веды і радасць. Радуюся за людзей, многія з якіх набылі новы сэнс жыцця, новых сяброў. Мы стараемся арганізаваць нашу праграму “Універсітэт Залатога Веку” так, каб кожнаму навучэнцу было прыемна знаходзіцца ў групе, каб хацелася наведваць заняткі, каб было адчуванне, што ты патрапіў у сям’ю, дзе табе камфортна. Я вельмі люблю гэтую праграму. Кожны дзень яна нясе столькі новых адкрыццяў, розных уражанняў. …Я памятаю свае незабыўныя ўражанні ад паездак за мяжу,

дзе назіраеш задаволеных сталых людзей, якія няспешна прагульваюцца па горадзе, нешта фатаграфуюць, сядзяць у барах, размаўляюць. Як прыемна!

стае марыць. Перастае будаваць планы на будучыню. Калі перастае вучыцца, спасцігаць нешта новае. Калі пачынае жыць толькі ўспамінамі.

У мяне такое ўражанне, што ў Беларусі сталых можна заўважыць толькі на лавачках, ды ў чэргах. Вы часта бачылі пенсіянераў у барах, дыскатэках, рэстаранах? А жыццё ж пасля пенсіі не сканчаецца. Наадварот, з’яўляюцца тысячы магчымасцей, якія можна выкарыстоўваць.

Жыць, а не існаваць! Жыць, а не дажываць!

Калі заканчваецца ў чалавека жыццё і пачынаецца існаванне? Мне здаецца тады, калі ён пера-

Радавацца, развівацца, усміхацца, марыць, падарожнічаць. Мары даюць крылы. Хачу, каб Паляцелі?

мы

мелі

крылы.

П.С. Дарэчы, а што вы плануеце, калі вам будзе 80?

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 5


ЗАЛАТЫ ВЕК – ЧАС ДЛЯ СЯБЕ І ГРАМАДСТВА Н

ікому не патрэбныя, людзі, час якіх прайшоў, патрэбныя толькі для галасавання на выбарах, нахлебнікі, маралізатары. Працавітыя, цярплівыя, адказныя, самаадданыя, мудрыя, здольныя і надалей быць карыснымі грамадству. Усё гэта пра іх – людзей сталага ўзросту, якія наведваюць створаны ў красавіку 2010 года ў Гродне першы беларускі “Універсітэт Залатога Веку” (УЗВ), скіраваны на сацыяльную, інтэлектуальную і фізічную актывізацыю сталых людзей. На адным з першых заняткаў у межах УЗВ яго слухачы пісалі, што, па іх меркаванні, думаюць пра сталых людзей у беларускім 6 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

АЎТАРЫ: ВІТАЎТ РУДНІК ЛАНА РУДНІК

грамадстве (глядзі першы сказ артыкула) і што яны самі думаюць пра сябе (глядзі другі сказ). Розніца атрымалася каласальная! У час гэтага ж практыкавання сталыя гарадзенцы стваралі дрэва ўласных мэтаў. Стаць больш разняволенай, навучыцца размаўляць па-ангельску, падарожнічаць, навучыцца маляваць, зрабіць зарадку сваёй звычкай, навучыцца карыстацца інтэрнэтам, быць здаровым, самаўдасканаліцца, прыносіць карысць блізкім і грамадству. Мы не здзіўляемся, калі пра такія мары кажуць маладыя людзі, але калі пра такія памкненні кажуць тыя, каму за 60…


Трэці не лішні – альбо кароткая гісторыя руху ўніверсітэтаў трэцяга ўзросту

des Aînés, University of the Third Age, U3A, Uniwersitety Trzeciego Wieku), але захавалі асноўную ідэю працы дзеля паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Першы ўніверсітэт для сталых людзей пачаў дзейнічаць у 1973 г. у французкай Тулузе па ініцыятыве прафесара П’ера Вела (Pierre Velas). Яго слухачамі сталі 40 чалавек сталага ўзросту. Заснаваны Вела рух меў тры галоўныя мэты:

Мадэлі і прыклады актывізацыі сталых людзей у свеце

Інтэлектуальны і адмі°ністрацыйны патэнцыял ВНУ павінен выкарыстоўвацца для далейшага навучання сталых людзей. трэцяга ўзро°сту Універсітэты павінны стаць пляцоўкай для геранталагічных даследаванняў у інтарэсах сталых людзей. Грамадскай роляй універ°сітэту трэцяга ўзросту павінен стаць міжкультурны дыялог паміж старэйшым і малодшымі пакаленнямі. Ідэю Вела хутка падхапілі ў іншых гарадах Францыі (зараз там дзейнічае звыш 40 такіх пляцовак) і іншых краінах. Яны маюць розныя назвы (Universités du Troisieme Age, Tous Ages, du Temps Libre, UNI3,

З цягам часу сфармаваліся розныя мадэлі працы ўніверсітэтаў трэцяга ўзросту. Французкая мадэль заснаваная на “прывязцы” такіх універсітэтаў да канкрэтных акадэмічных асяродкаў. Для гэтай мадэлі характэрны націск на навукова-даследніцкую працу сталых людзей. Зараз ў Францыі адбываецца пераход ад ідэі ўніверсітэтаў для сталых людзей да ўніверсітэтаў для людзей любога ўзросту (Universite Tous Ages). Такія ўніверсітэты працуюць пры створаных ва ўсіх акадэмічных асяродках - Цэнтрах Далейшага Навучання. Некаторыя ўніверсітэты (напрыклад, у Ліёне) даюць магчымасць сталым людзям прайсці тэарэтычны і практычны курс навучання ў галіне грамадскага кансультавання, валанцёрства, прававых пытанняў. Па сканчэнні навучання слухачы атрымліваюць дыплом сацыяльнага куратара, што дазваляе пра-

Мы адметныя (па водгуках навучэнцаў) атмасферай дабразычлівасці і творчасці, нефармальнасцю, цікавымі людзьмі і цікавымі сустрэчамі, згуртаванасцю наведвальнікаў, магчымасцю навучання і самарэалізацыі, рознабаковымі заняткамі, якія самі плануем, тым, што не захварэем на страшнае захворванне – адзіноту і нам адкрытыя новыя магчымасці і гарызонты

цаваць з моладдзю, дапамагаць іншым сталым людзям, якія маюць фізічныя абмежаванні. Брытанская мадэль вызначаецца арыентацыяй найперш на самаўдасканаленне сталых людзей, на стварэнне імі сістэмы самадапамогі. Першы на выспах універсітэт трэцяга ўзросту быў створаны групай энтузіястаў у 1981 г. у Кэмбрыджы. Брытанскія ўніверсітэты трэцяга ўзросту засноўваюцца звычайна як самастойныя грамадскія арганізацыі альбо пры ўжо існуючых грамадскіх арганізацыях. У адрозненні ад французкай мадэлі, тут няма яснага падзелу на выкладчыкаў і слухачоў (сталыя людзі самі арганізоўваюць і праводзяць заняткі на цікавыя для сябе тэмы). Колькасць слухачоў у брытанскіх універсітэтах трэцяга ўзросту можа вагацца ад некалькіх дзесяткаў да некалькі сотняў слухачоў. Праграма навучання залежыць найперш ад інтарэсаў слухачоў. Заняткі праводзяцца ў арэндуемых памяшканнях, але часта - і ў прыватных дамах слухачоў універсітэту. У Іспаніі з 1978 г. універсітэты трэцяга ўзросту інтэграваныя ў нацыянальную сістэму адукацыі. У Швецыі першы ўніверсітэт быў створаны ў 1979 г. у Упсале. Структурна шведскія ўніверсітэты звязаныя з Folkuniversitet (народнымі ўніверсітэтамі). У ЗША і Канадзе праца па актывізацыі сталых людзей у многіх мясцовасцях базуецца на канцэпцыі пансіянатаў (elderhostel) для сталых людзей. Гэта своеасаблівая форма правядзення

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 7


адпачынку, спалучанага з навучаннем, што дазваляе замарудзіць працэс выключэння сталых людзей з жыцця грамадства. Такія пансіянаты працуюць звычайна ў часы ўніверсітэцкіх канікул, калі можна арэндаваць пустуючыя ўніверсітэцкія плошчы. Першая праграма у межах такой мадэлі была апрабаваная ў 1975 г. на базе ўніверсітэту ў Ню-Гэмпшыры. Удзел у ёй узялі

прыцягненне сталых людзей да працы ў бедных фавэлах (мікрараёнах), дзе пенсіянеры дапамагаюць у вучобе дзецям з бедных сем’яў, альбо займаюцца прафілактыкай злачыннасці ці хваробаў.

Віртуальныя ўніверсітэты трэцяга ўзроста (http://vu3a.org/).

Кітайская мадэль працы са сталымі людзьмі скіраваная найперш на іх фізічную актывізацыю. Кожнаму з вас, напэўна, давод-

У 1990 г. была створана Еўрапейская Асацыяцыя Сталых Студэнтаў (European Federation of Older Students), якая аб’ядноўвае некалькі дзесяткаў арганізацый з Аўстрыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Галандыі, Польшчы, Чэхіі і шэрагу іншых краін.

З 1975 г. існуе Міжнародная Асацыяцыя Універсітэтаў Трэцяга Узросту – AIUTA, першым кіраўніком якой быў П’ер Вела.

“Універсітэт Залатога Веку” у Гродне

200 чалавек. На наступны год было прынята ўжо 2000 “студэнтаў”, а яшчэ 1000 адмовілі з-за недахопу месц.

зілася бачыць кадры, як сотні сталых кітайцаў адначасова займаюцца ў якім небудзь гарадскім парку ушу ці іншымі відамі традыцыйнай кітайскай гімнастыкі.

У ЗША існуе таксама мадэль Акадэмій для сталых людзей. Праграмы навучання ў такіх акадэміях ініцыююцца і апрацоўваюцца самімі сталымі людзьмі. Акадэміі такога кшталту працуюць як на базе ўніверсітэтаў, так і на базе прыватных пляцовак навучання сталых людзей.

У суседняй Польшы першы ўніверсітэт трэцяга ўзросту (UTW) быў закладзены ў 1975 г. у Варшаве. У 1975-79 гг. UTW былі заснаваныя ва Уроцлаве, Ополю, Познані, Гданьску, Лодзі. Сёння такога кшталту пляцоўкі існуюць ва ўсіх буйных польскіх гарадах.

У Паўднёвай Амерыцы такія асяродкі часта арыентаваныя на

Новай папулярнай формай працы са сталымі людзьмі становяцца

8 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

Ідэя стварэння пляцовак для навучання і актывізацыі сталых людзей прыйшла ў Беларусь з суседняй Польшчы. Першымі яе падхапілі актывісты арганізацый польскай меншасці. Да прыкладу, у Гродне такія ўніверсітэты існуюць пры Саюзе палякаў, пры Polskiej Macierzy Szkolnej. Старэйшаму з іх ужо больш за 10 год. Іх наведвальнікамі з’яўляюцца найперш мясцовыя палякі альбо людзі, якія цікавяцца польскай культурай. Часта такога кшталту структуры лічацца фармальна філіямі таго альбо іншага польскага ўніверсітэту трэцяга ўзросту. Ідэя заснавання ў Гродне першага беларускага “Універсітэту Залатога Веку” нараджалася ў асяроддзі сябраў грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” (3sektar.by) на працягу некалькіх апошніх гадоў. Спачатку гэта было здзіўленне і захапленне ад першых убачаных прыкладаў таго, якой актыўнай і цікавай можа быць старасць, падгледжаных у час выпадковых сустрэч


з актывістамі Універсітэту Трэцяга Узросту пры Уроцлаўскім універсітэце. Затым з’явілася цвёрдае перакананне, што сталыя гарадзенцы таксама заслугоўваюць мець у сваім горадзе нешта падобнае. Далей былі пошук сябраў ініцыятыўнай групы, якая магла б узяць на сябе падрыхтоўчую працу па стварэнні “Універсітэту Залатога Веку” у Гродне, навучальны візіт сябраў гэтай групы ва Уроцлаў (сакавік 2010 г.). 20 красавіка 2010 года адбылася першая публічная прэзентацыя праекту па стварэнні “Універсітэту Залатога Веку”, на якой былі прэзентаваныя ідэя Універсітэту, а таксама яго прынцыпы: актыўнасць, пазітыўнасць, самадапамога, палітычная і рэлігійная нейтральнасць. Ужо 29 красавіка (гэтую дату мы лічым сваім днём народзінаў) адбыўся першы занятак у межах “Універсітэту Залатога Веку”. Удзел у пілотнай фазе праекта (красавік-чэрвень 2010 г.) брала каля 35 чалавек. На працягу трох месяцаў яны наведвалі агульныя сустрэчы (кожны другі чацвер месяца), прысвечаныя розным тэмам (мода і стыль у сталым узросце, прававыя пытанні і прававая дапамога, здаровы лад жыцця і г.д.), а таксама секцыі па інтарэсах – ёга, “Акадэмія мастацтваў Залатога Веку”, “Беларускія вячоркі” і інш. Вынікі першых месяцаў працы УЗВ падвялі ў час інтэграцыйнага “выпускнога” выезду на

ВОДГУКІ НАШЫХ НАВУЧЭНЦАЎ НА ПЫТАННЕ, ЦІ ЗМЯНІЛІСЯ ЯНЫ, ДЗЯКУЮЧЫ ЎДЗЕЛУ Ў ПРАГРАМЕ Мне стала весялей і лепей жыць у свае 75 год, я больш палюбіла свой горад, ён стаў для мяне больш ласкавым. Весялей ад людзей, з якімі я тут сустрэлася. Цікавей жыць, з’явілася жаданне стасавацца з людзьмі, навучыцца нечаму новаму. Адчула цеплыню людзей, іх імкненні, і зразумела, што ў жыцці не памылялася, робячы дабро людзям. Стала больш глыбока вывучаць пытанні, якія мяне цікавяць, з’явіўся інтарэс да сваёй беларускай мінуўшчыны. Стала больш цярплівай да сябе і да сваіх калег па наведваннні заняткаў. Стала больш паважаць сябе за поспехі, хоць і невялікія. Адкрыла сама сябе ў новых аспектах. Захапілася творчасцю! Стала больш адкрытай і, мне здаецца, памаладзела. Да мяне пачала вяртацца згубленая ў апошнія гады ўпэўненасць. Цудоўны настрой ад стасункаў са слухачамі гурткоў і кіраўнікамі. Зразумеў, што не трэба спыняцца ў развіцці, не трэба стаяць на месцы.

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 9


Аўгустоўскі канал. Ужо тады мы цвёрда вырашылі, што працяг абавязкова будзе і запланавалі на верасень набор слухачоў на паўнавартасны акадэмічны 20102011 гг. (кастрычнік-травень). У верасні 2010 году да нас завіталі нашыя сябры з Уроцлава. Прэзентацыі, майстар-клас па гімнастыцы Тай Чы, адкрыты выклад на факультэце псіхалогіі гарадзенскага ўніверсітэту, нефармальныя сяброўскія размовы – усё гэта разам са станоўчымі водгукамі ад самых першых нашых студэнтаў забяспечыла нам вал заяваў на ўдзел ва УЗВ. На працягу восені 2010 г. - вясны 2011 г. заняткі ў межах УЗВ наведвала ўжо каля 80 слухачоў. Для іх рэгулярна (два разы на месяц) адбываліся агульныя сустрэчы (лекцыі, трэнінгі, гасцёўні, прэзентацыі), працавалі восем секцый (ангельская і польская мовы, кампутарныя курсы, “Беларускія вячоркі”, “Акадэмія Мастацтваў Залатога Веку”, йога, “Жыццёвы дзённік”, “Падарожжы ў часе і прасторы”). Быў створаны ўласны блог (uzvhrodna.blogspot.com).

Ад моманту свайго нараджэння наш УЗВ актыўна вывучаў лепшы замежны досвед актывізацыі сталых людзей. Так, мы бралі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 35-годдзю нашых партнёраў - Універсітэту Трэцяга Узросту пры Уроцлаўскім універсітэце. Былі ўсталяваныя сувязі з Школай Трэцяга Узросту ў СанктПецярбурзе, якую мы наведалі ў сакавіку 2012 г. А ў сакавіку 2013 г. ужо на нашай базе адбылася буйная міжнародная канферэнцыя па актывізацыі сталых людзей, удзел у якой бралі каля 90 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны і Сербіі.

Чаму ёсць сэнс гэта рабіць Для гэтага ёсць шмат прычын. Па-першае, сталыя людзі маюць роўныя з усімі правы на атрыманне адукацыі, на ўдзел у жыцці грамадства і каму, як не нам, актыўным прадстаўнікам гэтага

У акадэмічным 2012/2013 гг. “Універсітэт Залатога Веку” наведвала ўжо каля 140 чалавек, да паслугаў якіх працавала 17 секцый. З 2011 г. важным кампанентам УЗВ стала Школа добрых справаў. У яе межах слухачы нашай праграмы штогод плануюць і рэалізуюць уласныя грамадскакарысныя справы: збіраюць рэчы для бяздомных гарадзенцаў, кнігі для розных сацыяльных установаў, сродкі для прытулку бяздомных жывёлаў, ладзілі экалагічныя акцыі і г.д.

10 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

грамадства, дапамагаць рэалізоўваць гэтыя правы? Па-другое, сталыя людзі з’яўляюцца носьбітамі гістарычнай памяці, каштоўных ведаў, жыццёвай мудрасці, якой гатовыя дзяліцца з больш маладымі пакаленнямі. Мы пераканаліся ў гэтым у час стварэння кнігі “Гісторыя ХХ-га стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў”, выдадзенай у мінулым годзе нашай арганізацыяй пры дапамозе Прадстаўніцтва зарэгістраванага ў Беларусі аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Германія). Па-трэцяе, настаў час перагледзець свае адносіны да нашых бацькоў, бабуляў ды дзядуляў, якія няньчылі нас, няньчаць нашых унукоў і, калі пашанцуе, будуць няньчыць праўнукоў. Пара даць ім шанс заняцца ўрэшце сабой – яны гэта заслужылі! Па-чацьвёртае, амаль кожны чацьвёрты беларус – пенсіянер. У бліжэйшыя гады гэтая лічба будзе


толькі расці. У гэтай сувязі нават з эканамічнага пункту гледжання вельмі важна захоўваць як мага далей фізічную, інтэлектуальную і грамадскую актыўнасць сталых людзей. Для гэтага неабходна задаволіць патрэбы сталых люзей у самаадукацыі, арыентацыі ў сучаным свеце, атрыманні новых ведаў і ўменняў, фармаванні адчування прыналежнасці да розных групаў грамадства, знаходжанні грамадска-карысных справаў, у якія сталыя людзі маглі б заангажавацца, рэалізацыі жыццёвых мараў, рацыянальным выкарыстанні вольнага часу.

Чаго трэба пазбягаць Адзін з нашых добрых сяброў і настаўнікаў, доктар Аляксандр Кабылярэк з Уроцлаўскага ўніверсітэту часта паўтарае наступную думку:

Існуе меркаванне, што гэтак званыя ўніверсітэты трэцяга ўзросту - гэта групы падтрымкі, дзе няшчасныя старцы спрабуюць заняць чымнебудзь сваё жыццё, карыстацца бясплатнымі магчымасцямі наведаць розныя імпрэзы і г.д. Такія ініцыятывы нельга называць Універсітэтамі, бо гэта містыфікацыя!

ць адна адну новым спосабам вязання. Той жа Аляксандр Кабылярэк прапанаваў нам калісьці ўласную класіфікацыю людзей, якія прыходзяць ва ўніверсітэты трэцяга ўзросту:

° лідэры ° Праметэі ° чэмпіёны студэнты °(тыя,старэйшыя хто ўжо не першы год наведвае заняткі)

Універсітэты (інстытуты, школы і г.д.) для сталых павінны ствараць умовы для сістэмнага і комплекснага (інтэлектуальнага, фізічнага, духоўнага) развіцця і сацыяльнай актывізацыі гэтых людзей. Калі гэтага няма, то ўніверсітэтам можна назваць і трох бабулек на лаўцы ў дворыку, якія вуча-

°

спажыўцы

Менавіта апошнія складаюць больш за палову слухачоў. Таму надзвычай важна сярод тых, хто прыходзіць ва Універсітэт, выяўляць лідэраў, здольных арганізоваць людзей, Праметэяў, гатовых ахвя-

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 11


раваць сваім часам і сваімі сіламі дзеля іншых, чэмпіёнаў – людзей з глыбокімі ведамі і ўменнямі, гатовых дзяліцца імі (з такіх людзей атрымліваюцца добрыя выкладчыкі). Вельмі каштоўнымі слухачамі з’яўляюцца студэнты, якія з года ў год застаюцца ў праекце, разумеюць яго ідэю, шануюць прынцыпы, на якіх трымаецца ўніверсітэт. Мы ўжо бачым такую групу ў нашым УЗВ. Ужо сёння гэтыя людзі дабраахвотна бяруць на сябе ролю старастаў у розных секцыях, прыходзяць з прапановамі тэмаў новых заняткаў, добрых справаў і г.д. Менавіта з такіх людзей складаецца і Рада гарадзенскага УЗВ, якая штогод абіраецца самімі слухачамі.

Што далей? Рух універсіэтаў трэцяга ўзросту ў Беларусі будзе развівацца. Ужо пасля нас пачаў працаваць Інстытут Трэцяга Узросту ў Брэсце. Праца са сталымі людзьмі ў розных фарматах ладзіцца ў Мінску і Гомелі, Кобрыне і Віцебску, шэрагу іншых гарадоў нашай краіны. У блізкай перспектыве ўсім тым, хто займаецца такой працай, давядзецца шукаць адказы на многія прынцыповыя пытанні: ці галоўнай мэтай універ°сітэтаў трэцяга ўзросту застанецца паляпшэнне якасці жыцця ў старасці? Ці трэба дамагацца інтэграцыі такіх ініцыятыў у агульную сістэму адукацыі, каб мэтай універсітэтаў было б і вяртанне сталых людзей на рынак працы? стымуляваць сацыяль°нуюякактыўнасць сталых людзей у грамадстве, дзе ініцыятыва па-ранейшаму “наказуема”? як забяспечыць стабіль°насць фінансавання такіх універсітэтаў, не патрапіўшы пры гэтым у залежнасць (найперш - палітычную) ад спонсараў? як забяспечыць міжкуль°турны дыялог паміж сталым і больш маладымі пакаленнямі?

°

як пераадолець бар’еры на шляху да актывізацыі сталых людзей (стан здароўя, узрост, маёмаснае становiшча, месца жыхарства, нізкая самаацэнка, несамастойнасць у прыняцці рашэнняў, сацыяльныя чаканні і стэрэатыпы адносна старасці, негатыўны папярэдні жыццёвы досвед, магчымае

12 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

негатыўнае стаўленне з боку ўласнай сям’і і г.д.)? Пакуль і мы і тыя, хто ўслед за намі ці паралельна з намі працуе са сталымі людзьмі, рухаемся ў многіх выпадках інтуітыўна, зыходзячы з замежнага досведу і ўласных рэалій. Таму вельмі важнай з’яўляюцца ўзаемападтрымка, абмен досведам і сумесны пошук адказаў на пастаўленыя вышэй пытанні.

Рэкамендуем пачытаць і паглядзець: Мадридский международный план действий по проблемам старения 2002 года h t t p : / / w w w. u n . o r g / r u / documents/decl_conv/ d e c l a rat i o n s / p d f /a ge i n g _ progr.pdf Международный (Венский) план действий по проблемам старения http://www.un.org/russian/ topics/socdev/elderly/ oldactio.htm Принципы Организации Объединенных Наций в отношении пожилых людей h t t p : / / w w w. u n . o r g / r u / documents/decl_conv/ conventions/oldprinc.shtml University of the Third Age - выкладзены ў папулярнай форме ў Вікіпедыі тэкст пра ўніверсітэты трэцяга ўзросту http://en.wikipedia.org/wiki/ University_of_the_Third_Age Блог гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” uzv-hrodna.blogspot.com


НАША СТАРОНКА Ў ІНТЭРНЭЦЕ:

WWW.UZV.BY

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 13


АЛЯКСАНДР КАБЫЛЯРЭК: РЭЦЭПТ ДОБРАГА УТВ АЛЯКСАНДР КАБЫЛЯРЭК, ДОКТАР ПЕДАГАГІЧНЫХ НАВУК, АД’ЮНКТ У ІНСТЫТУЦЕ ПЕДАГОГІКІ УРОЦЛАЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА І КІРАЎНІК УТВ ВА УРОЦЛАЎСКІМ УНІВЕРСІТЭЦЕ (ПОЛЬШЧА).

14 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY


ожна смела сцвярджаць, што “хроснымі мамай і татам” гарадзенскага УЗВ стаў Універсітэт Трэцяга Узросту, які дзейнічае пры Уроцлаўскім універсітэце. Гэта адна з найстарэйшых у Польшчы пляцовак, якая займаецца актывізацыяй сталых людзей. Летам 2011 года нашыя сябры адзначылі сваё 35-годдзе, на святкаванне якога была запрошаная і невялікая дэлегацыя з Гродна. Наш суразмоўца, кіраўнік уроцлаўскага УТВ Аляксандр Кабылярэк, у свой час непасрэдна спрычыніўся да ўзнікнення гарадзенскага УЗВ, неаднаразова дзяліўся з намі сваімі каштоўнымі парадамі, быў у гасцях у нас у Гродне. - Сп. Аляксандр, што найперш неабходна, каб такія пляцоўкі, як універсітэты трэцяга ўзросту сапраўды служылі інтэлектуальнай, фізічнай і сацыяльнай актывізацыі сталых людзей? - Перадусім павінны знайсціся энтузіясты, якія хочуць рэалізавацца і зрабіць штосьці развіваючае для сябе і для іншых. Наступнае – павінны быць добрыя арганізатары – найлепш такія, якія маюць крыху досведу і нейкае бачанне развіцця, каб не спыняцца на танцах з балонікамі і распіванні гарбаткі, а выходзіць за свае межы і рабіцца разумнейшым, лепшым. Гэтыя арганізатары неабходныя, каб пераадольваць рознага кшталту адміністрацыйныя

перашкоды, а таксама здабываць грошы для дзейнасці і з розумам іх выкарыстоўваць. Патрэбныя, урэшце, людзі розных пакаленняў, таму што як толькі сталыя людзі працуюць для сталых людзей, утвараецца замкнутае кола, з якога цяжка выйсці, вызваліцца, і якое з часам пераўтвараецца ў стыгматы і ў штосьці, што прыгнятае. - Што Вам асабіста дае праца ва УТВ? - Я ўзяўся за гэтую справу спачатку з-за таго, што ніхто іншы не хацеў за гэта брацца, а я меў адпаведную адукацыю і пасаду ва Уроцлаўскім універсітэце. Потым на працягу некалькіх год я практычна ўсё рабіў на грамадскіх пачатках, прысвячаючы свой час, які павінен быў выкарыстоўваць для навуковай працы, абсалютна нічога з гэтага не маючы (бо навукова займаюся ідэяй універсітэту). З часам пачаў спалучаць навуковую і грамадскую працу ва УТВ, знайшоў мноства пунктаў, якія былі агульнымі для дзейнасці майго навуковага кола, УТВ і дактарантаў, а таксама для міжнароднай супрацы, у тым ліку з няўрадавымі арганізацыямі. У нейкі момант УТВ стаў памостам паміж рознымі асяродкамі, і тады я пачаў напоўніцу атрымліваць асалоду ад гэтага ўсяго. І толькі праз дастаткова доўгі час прыйшло прызнанне з боку ўладаў у выглядзе рэгулярных узнагародаў за арганізацыйную дзейнасць. - У Еўропе, прынамсі, у Францыі, заўважная тэндэнцыя пераходу ад ідэі “ўніверсітэту трэцяга ўзросту” да ідэі “ўніверсітэту

любога ўзросту”. Ці гэта слушны шлях, які можа прывесці да трансфармацыі УТВ у іх цяперашнім выглядзе? Думаю, няма іншага выйсця. Асабліва, калі ў адукацыі будуць больш выкарыстоўваць новыя тэхналогіі. Дзякуючы гэтаму атрымаецца знізіць кошты адукацыі і зрабіць яе даступнай для кожнаго, хто толькі будзе мець жаданне вучыцца. Супраца паміж пакаленнямі вельмі важная для сталых людзей. Дзякуючы такім кантактам можна пазбегнуць адзервянеласці, нягнуткасці мыслення і празмернага кансерватызму. - Якія Вы бачыце магчымасці супрацоўніцтва паміж польскімі і беларускімі пляцоўкамі, што займаюцца актывізацыяй сталых людзей? - На маю думку, трэба карыстацца праграмамі фінансавання міжнароднай супрацы, але, галоўным чынам, усё і так трымаецца на добрых лідэрах, іх працавітасці, самаадданасці і кемлівасці. Міжнародная супраца, мяркую, заўсёды пажаданая, бо стварае нагоду для навучання ў больш шырокім кантэксце. Мой УТВ і фонд удзельнічаюць у шматлікіх міжнародных праграмах, і заўсёды ўдзел у такіх праектах для нас быў вельмі павучальны. Мне цяжка сказаць, ці будуць грантадаўцы прыхільна глядзець на супрацу паміж арганізацыямі гэтага тыпу. Мой досвед адносна гэтага дастаткова розны. У любым выпадку, трэба як мага лепш спалучыць энтузіязм аматараў і досвед лідэраў з фінансавай падтрымкай з боку міжнародных фондаў. Калі ж не хапае аднаго з гэтых элементаў, то добрай волі можа аказацца не дастаткова.

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 15


ОНА САКАЛАЎСКЕНЕ ПРЭЗІДЭНТ УНІВЕРСІТЭТУ ТРЭЦЯГА УЗРОСТУ МАР’ЯМПАЛЕ, ЛІТВА

УНІВЕРСІТЭТ ТРЭЦЯГА УЗРОСТУ Ў МАР’ЯМПАЛЕ ніверсітэт Трэцяга Узросту г. Мар’ямпале (Літва) пачаў сваю дзейнасць 1 сакавіка 2005 года пры Мар’ямпальскім каледжы ў якасці незалежнай, некамерцыйнай, грамадскай, адукацыйнай арганізацыі, якая аб'ядноўвае сталых людзей, інвалідаў і іх суправаджаючых. 16 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

Мэтай Універсітэту з'яўляецца бесперапынная нефармальная адукацыя для сталых людзей, заахвочванне сяброўскіх стасункаў паміж сталымі людзьмі, стварэнне ўмоваў для самавыражэння. Нашыя слухачы навучаюцца на 12-ці факультэтах: здаровага ладу жыцця і духоўнага развіцця, псіхалогіі, культуры і мастацтва, хатняга побыту і экалогіі, замежных моў (нямецкая, англійская, французская), рукадзелля, музыкі, літаратуры, фізічнай актыўнасці і фізіятэрапіі, палітычных дыскусій, грамадзянскага права, інфармацыйных тэхналогій.


Вось як змянялася колькасць студэнтаў нашага ўніверсітэту: 20052006 гг.

20062007 гг.

20072008 гг.

20082009 гг.

20092010 гг.

20102011 гг.

20112012 гг.

20122013 гг.

137

255

482

687

711

731

798

844

Гэтыя дадзеныя сведчаць аб тым, што Універсітэты Трэцяга Узросту вельмі запатрабаваныя, бо сталыя людзі хочуць быць поўнавартаснымі, актыўнымі членамі грамадства. Нашыя факультэты працуюць па двухгадовай праграме. Заняткі праводзяць выкладчыкі каледжа і вышэйшых навучальных устаноў, навукоўцы, палітыкі з сейма, еўрапарламентарыі, гісторыкі, мастакі, госці з-за мяжы і шмат хто яшчэ. Пасля двух гадоў заняткаў на адным з факультэтаў нашыя навучэнцы атрымліваюць Ганаровыя дыпломы. Універсітэт Трэцяга Узросту за 2007 - 2012 год ажыццявіў 14 праектаў: 11 пры падтрымцы Мар’ямпальскага муніцыпалітэта, а таксама 3 нацыянальныя праекты. Зараз мы ў межах праграмы Grundtvig рэалізуем праект валанцёрскай працы з дацкім домам сеньёраў горада Адэнсе. Праект мае кранальную назву «Ад сэрца да сэрца» і фінансуецца Еўрапейскім Звязам. Ва Універсітэце за сем гадоў склаліся мілыя сэрцу традыцыі: віншаванні юбіляраў, памінальныя службы ў касцёле за сеньёраў, выкладчыкаў і іх родных, а таксама за вечны супакой тых, каго ўжо няма… Мы ла-дзім таксама тэматычныя вечарыны, сумесныя экскурсіі па Літве і іншых краінах. Гэтыя трады-

цыі ствараюць вельмі сяброўскія адносіны паміж намі. Мар'ямпальскі Універсітэт Трэцяга Узросту супрацоўнічае з такімі ж універсітэтамі ў Літве, Польшчы, Чэхіі, Балгарыі, Латвіі, Партугаліі. Для ўмацавання міжнародных сувязяў у 2011 - 2012 навучальным годзе мы арганізавалі двухдзённы Міжнародны фестываль песні «Песня - крылы нашай маладосці» (арганізатар фестывалю - дэкан факультэта музыкі Бірутэ Павалькене). Мы гатовыя актыўна абменьвацца досведам і дэлегацыямі з іншымі Універсітэтамі Трэцяга Узросту.

Таму – запрашаем да супрацоўніцтва!

Кантакты Універсітэту Трэцяга Узросту ў Мар’ямпале: Trečiojo amžiaus universitetas Vytauto g. 47-137 LT - 68291 Marijampolė Тэлефон +370343 98913 Маб. тэлефон +370 614 29696 E-пошта: tau@mkolegija.lt; o.sakalauskiene11@gmail.com

Віда Міцкувене, Она Сакалаўскене і Бірутэ Павалкене (Мар'ямпале, Літва) на канферэнцыі ў Гродна

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 17


У ГРОДНЕ ПРАЙШЛА МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ, ПРЫСВЕЧАНАЯ АКТЫВІЗАЦЫІ СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ аля 90 спецыялістаў і практыкаў з шасці краін абмяркоўвалі 29-30 сакавіка ў Гродне пытанні, звязаныя з імклівым старэннем насельніцтва і неабходнасцю павышэння якасці жыцця сталых людзей. Канферэнцыя "Інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей" была арганізаваная гарадзенскім грамад18 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

ТЭКСТ: ВІТАЎТ РУДНІК ФОТА: ВОЛЬГА АНЦІПАВА

скім аб'яднаннем "Цэнтр "Трэці сектар", на базе якога з красавіка 2010 г. дзейнічае праграма "Універсітэт Залатога Веку". Яшчэ адным арганізатарам канферэнцыі было Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства “Deutscher VolkshochschulVerband eV “ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.


сіі. Апроч таго, многія людзі, якія з'ехалі на заробкі за мяжу, працуюць там неафіцыйна, што таксама скарачае паступленні ў Фонд. Гэта непазбежна выкліча скарачэнне ў будучым памеру пенсій. Дзякуючы дасягненням медыцыны, росту эканамічнага дабрабыту, працягласць жыцця сталых людзей расце. Сярэдняя працягласць жыцця беларускіх жанчын складзе ў 2015 г. 76 год, а мужчын - 65 гадоў. Наталля Жук (Львоў), Казімір Расілевіч (Гродна) і Аляксандр Кабылярэк (Польшча) на канферэнцыі ў Гродне. Ужо праз некалькі дзесяцігоддзяў насельніцтва Беларусі можа зменшыцца ў два разы, а трэцюю яго частку будуць складаць асобы непрацаздольнага ўзросту. Тым, каму зараз каля 40-ка, з высокай доляй верагоднасці давядзецца выходзіць на пенсію пазней, чым зараз, а яе памер будзе ніжэйшым, чым цяпер (у суадносінах да сярэдняга заробку).

Як адзначыў эканаміст Даследніцкага цэнтра Інстытута прыватызацыі і мэнэджмэнта Глеб Шымановіч, скарачэнне колькасці працаздольнага насельніцтва скарачае паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, з якого і выплочваюцца пен-

Аднак цяпер, як зазначыла каардынатарка праграм ЮНФПА (Фонд ААН у галіне народанасельніцтва) Таццяна Гаплічнік, дадаўшы значную колькасць гадоў да працягласці нашага жыцця, мы павінны паклапаціцца пра тое, каб "напоўніць жыццём гэтыя гады". Адным са спосабаў такога "напаўнення" з'яўляецца стварэнне маг-

Тэндэнцыя імклівага старэння насельніцтва характэрная і для іншых еўрапейскіх краін. У Беларусі, як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела па справах ветэранаў і сталых людзей Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Таццяна Максімава, ужо зараз сталыя людзі складаюць амаль два мільёны ад агульнай колькасці насельніцтва (9,4 млн. на пачатак гэтага года). Амаль 130 тыс. з іх гэта адзінокія сталыя людзі. Пры захаванні цяперашняй пенсійнай сістэмы забяспечыць годнае жыццё людзей, якія выходзяць на пенсію, будзе ўсё цяжэй і цяжэй.

На гэтым слайдзе, прадстаўленым удзельнікам канфе-рэнцыі прафесарам Белградскага ўніверсітэту Сняжанай Медзіч, добра відаць, як зменяцца ў 2050м годзе прапорцыі паміж моладдзю (жоўты колер), людзьмі сярэдняга ўзросту (зялёны колер) і сталымі людзьмі (чырвоны колер).

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 19


Генерацыя ідэй для супрацоўніцтва

Глеб Шымановіч чымасцяў для навучання сталых людзей і гэта сур'ёзны выклік для ўсёй беларускай сістэмы адукацыі. Гэтай тэме быў прысвечаны выступ кіраўніцы зарэгістраванага ў Беларусі Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі вышэйшых народных школ Галіны Верамейчык. Удзельнікі канферэнцыі, сярод якіх былі прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, ВНУ з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Сербіі не толькі абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з хуткім старэннем насельніцтва, але і дзяліліся тым, што яны ўжо зараз робяць для паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Адной з самых важных частак канферэнцыі была дыскусія пра магчымасці наладжвання супрацоўніцтва на рэгіянальным і міжнародным узроўнях для паляпшэння якасці жыцця сталых людзей. У прыватнасці, прагучалі ідэі стварэння трансгранічнага фестывалю творчасці сталых людзей, правядзення курсаў па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію, падрыхтоўцы спецыялістаў, якія маглі б займацца адукацыяй і перакваліфікацыяй сталых людзей і г.д. Ужо на наступны дзень пасля канферэнцыі пачала працаваць старонка ў адной з сацыяльных сетак, на якой будуць абмяркоў-

У прыватнасці, былі прэзентаваныя цікавыя прыклады працы са сталымі людзьмі ў знікаючых беларускіх вёсках, у невялікіх (як літоўскі Мар'ямпале ці беларускі Кобрын) і вялікіх гарадах (Гродна, Брэст, Мінск, Уроцлаў, Масква, Кіеў, Львоў).

20 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

Таццяна Максімава

Лана Руднік вацца пытанні стварэння транспамежнай сеткі Універсітэтаў Трэцяга Узросту. Па словах кіраўніцы праграмы "Універсітэта Залатога Веку" ў Гродне Ланы Руднік, гэтая канферэнцыя стала для яе ўдзельнікаў добрай магчымасцю наладзіць кантакты паміж сабой, назапасіць ідэі, якія дапамогуць зрабіць працу са сталымі людзьмі больш якаснай. Наступная такога кшталту канферэнцыя ў Гродне запланаваная на 2015 г. Магчыма, удзел у ёй возьмуць і прадстаўнікі гарадзенскіх уладаў, якія гэтым разам праігнаравалі запрашэнне ўзяць удзел у такім прадстаўнічым мерапрыемстве.


РЭПАРЦЁРЫ УЗВ САБРАЛІ ЎРАЖАННІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ МІЖНАРОДНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ іжнародная канферэнцыя па актывізацыі сталых людзей, якая праходзіла нядаўна на базе нашай праграмы, стала добрай нагодай паразмаўляць з людзьмі з розных гарадоў і краін. Уладзіслаў Бугаенка, прэзідэнт

украінскай Асацыяцыі “Мастацтва жыцця”, выкладчык курса “Псіхалагія здаровага даўгалецця”. г. Кіеў, Універсітэт Трэцяга Узросту, Україна:

— Наколькі я ведаю, у вашым універсітэце задзейнічаны ўсе аспекты развіцця людзей трэцяга ўзросту. Тым не менш, пытанням здароўя трэба надаваць больш увагі, вучыць кожнага скласці сваю праграму: як не хварэць, жыць не баючыся, як самому сябе лячыць. Я гатовы прыехаць да вас і навучыць інструктараў па гэтых сур’ёзных пытаннях.

Вольга Паўлюкавец, загадчык аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўван-

ня насельніцтва Маскоўскага раёна г.Брэста, Беларусь: — Вельмі ўдзячная арганізатарам. Пытанне занятасці людзей трэцяга ўзросту зараз, мабыць, самае актуальнае. Даклады, якія прагучалі на канферэнцыі, адлюстроўваюць сур’ёзную работу ўсіх людзей, якія займаюцца гэтай праблемай. Уразіла праца вашага Універсітэта. Жадаю яму дайсці да кожнага, хто мае патрэбу ў дапамозе, а сабе пажадаю – вучыцца на вашым прыкладзе!

Марына Макарава, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Вілейка, Беларусь: — Канферэнцыя – гэта шыкоўная магчымасць для спецыялістаў, прафесіяналаў і сталых людзей атрымаць новую значную інфарм а ц ы ю , магчымасць пашырыць свае прафесійныя і сацыяльныя кантакты. А міжнародны досвед універсітэтаў трэцяга ўзросту – гэта пашырэнне і развіццё новых накірункаў працы з людзьмі шыкоўнага ўзросту. Вельмі ўдзячная за прапанаваную

УРАЖАННІ ЗАНАТОЎВАЛА ВАЛЯНЦІНА ЗВЯРЫНСКАЯ

магчымасць удзелу ў канферэнцыі! Удзел у ёй, наведванне вашага горада, знаёмства з людзьмі з іншых гарадоў і краін я магла б ахарактарызаваць адным словам: пяшчота, г.зн., любоў; асабліва гэта адносіцца да арганізатараў канферэнцыі. Я працую з дарослым насельніцтвам 8 гадоў, але многае прыняла і прыму да ўвагі ў сваёй працы з досведу вашага ўніверсітэта.

Аляксандра Марцінкевіч, дактарантка Уроцлаўскага ўніверсітэта, Польшча: — Наш універсітэт ужо працуе шмат гадоў. У нас 2 уласныя памяшканні, што, канешне, палягчае працу. Што да вашага УЗВ, то мяне ўражваюць энтузіясты-кіраўнікі вашага ўніверсітэта Лана і Вітаўт. Іх энтузіязм варты прызнання і захаплення. Клопат пра людзей трэцяга ўзросту – высакародная задача, якой яны аддаюць сябе поўнасцю. У вас многа робіцца, але вы яшчэ на пачатку шляху. З выслуханых дакладаў я зразумела, што ў Беларусі таксама многае робіцца ў гэтым накірунку. Мне спадабалася, як гэта арганізавана ў Брэсце. Вельмі цікавым быў даклад прадстаўнікоў Літвы, Сербіі.

УЗВЫШША УЗВЫШША •• WWW.UZV.BY WWW.UZV.BY •• 21 21


АКАДЭМІКІ ТАКСАМА ВУЧАЦЦА ВА «УНІВЕРСІТЭЦЕ ЗАЛАТОГА ВЕКУ» РАЗМАЎЛЯЎ ЮЛЬЯН ПАРЭМСКІ

дным з самых вядомых слухачоў УЗВ з’яўляецца член-карэспандэнт Акадэміі навук Андрэй Майсяёнак. - Андрэй Георгіевіч, як Вы ацэньваеце факт стварэння ў Гродне “Універсітэту Залатога Веку”?

цікавыя лекцыі. Спадзяюся, што і мая лекцыя была таксама на належным узроўні.

- Вельмі станоўча. Ён дае магчымасць сталым людзям даведацца шмат новага ў розных галінах ведаў. Тут сустракаюцца энергічныя людзі, якія хочуць атрымаць новыя навыкі і веды, якія дапамагаюць ім у жыцці. Наведванне УЗВ таксама збліжае пакаленні. Да прыкладу, моладзь добра валодае кампутарамі і дапамагае авалодваць імі людзям старэйшага ўзросту. Гэта вельмі важная і добрая справа, якую трэба пашыраць.

- Магчыма, Вы маеце свае прапановы па ўдасканаленню навучальнага працэсу альбо адборы слухачоў?

- Што Вы думаеце пра арганізацыю заняткаў ва УЗВ і ўзровень падрыхтоўкі выкладчыкаў? - Я наведваю толькі секцыю “Сад мары” і таму мне цяжка сказаць пра ўзровень падрыхтоўкі выкладчыкаў па ўсіх іншых накірунках. Але з таго, што я бачу ў нашым «райскім садзе», складаецца ўражанне, што тут арганізавана падрыхтоўка сучасных кадраў, дзе выкладчыкі і слухачы вучаць адзін аднаго, дзе ідзе ўзаемны абмен ведамі. Што тычыцца агульных заняткаў, то, як я ведаю, у гэтым годзе ўжо былі

22 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

- Адбор слухачоў варта весці на конкурснай аснове. Асноўным крытэрам пры адборы павінна быць жаданне. Калі сталыя людзі жадаюць, ім трэба ствараць умовы, шукаць магчымасці і сярод нашых афіцыйных арганізацый, сярод спонсараў, каб яны дапамагалі пашырыць гэтую справу, каб як мага больш людзей прыняло ўдзел у працы УЗВ. Што тычыцца прапаноў па ўдасканаленні працэсу навучання, то глядзіце - маецца вялікі попыт на кампутарныя курсы і туды не ўсіх бяруць. Вось тут і трэба пашукаць магчымасці для таго, каб арганізаваць не такі поўны курс, а невялікія па часе заняткі адукацыйнага характару па галоўных пытаннях, якія тычацца працы на кампутары і ў інтэрнэце, на якіх выкладчыкі маглі б адказваць на пытанні слухачоў. Мне здаецца, такія сустрэчы тыпу вечароў пытан-


Тут арганізавана падрыхтоўка сучасных кадраў, дзе выкладчыкі і слухачы вучаць адзін аднаго, дзе ідзе ўзаемны абмен ведамі. справы заўсёды са мной і я заўсёды гатовы сваім навуковым багажом падзяліцца са сваімі вучнямі, аспірантамі, што буду рабіць і ў далейшым.

няў і адказаў будуць патрэбныя і карысныя ў межах “Універсітэту Залатога Веку”. - Вашыя лекцыі для слухачоў УЗВ ідуць на «УРА», усе вельмі задаволеныя імі. На якія тэмы Вы яшчэ хацелі б пагаварыць з нашай аўдыторыяй? - Не ведаю, як на «УРА», бо старэйшае пакаленне прызвычаілася крычаць «ура» на дэманстрацыях (смяецца). Ёсць цэлы шэраг пытанняў, якія засталіся яшчэ з мінулага года. Я хацеў бы паразмаўляць пра фізіялагічнае, збалансаванае харчаванне людзей, біялагічна актыўныя дадаткі да ежы, функцыянальна новыя прадукты харчавання, што вельмі актуальна, асабліва для людзей сталага ўзросту. Гэта вельмі важнае пытанне, паколькі спрыяе прафілактыцы шматлікіх захворванняў. Мы ў Беларусі жывем

менш, чым у іншых краінах, таму трэба не толькі думаць аб павелічэнні працягласці жыцця, але і зрабіць чалавека функцыянальна актыўным. - Вы вядомы вучоны, акадэмік, вялікі аўтарытэт у навуковых колах, але вучыцеся ва “Універсітэце Залатога Веку” у секцыі «Сад мары». Чаму? - Гэта звязана з маёй даўняй марай, вялікай цікавасцю да садова-агародніцкай дзейнасці. Шмат гадоў я маю садовы ўчастак у кааператыве «Хімік». Хутка ўжо прыйдзецца адыйсці на адпачынак, спадзяюся, яшчэ не на вечны (смяецца), а гэта значыць, што трэба нешта рабіць на тым участку, і рабіць кваліфікавана. Тое, што дае «Сад мары», мне вельмі падабаецца. Многае з таго, што я тут атрымаў, я пачуў упершыню, шмат чаго зразумеў. Навуковыя

- Якое самае моцнае ўражанне засталося ад заняткаў? Які досвед набылі? Чаму ўжо навучыліся? - Па-першае, падрыхтоўцы раслін і глебы да зімы і будучага сезону. Даведаўся, напрыклад, як саджаць агуркі, кавуны, дыні ў нашым клімаце, як размножваць вінаград, як чаранкаваць расліны, як зрабіць цяпліцу і г.д. Усе буду спрабаваць выкарыстаць у сябе на ўчастку. - Ці будзеце Вы рэкамендаваць каму-небудзь з сваіх знаёмых удзел ва УЗВ? - Я быў бы рады, каб колькасць слухачоў падвоілася, але ведаю, што УЗВ не вытрымае пакуль такога наплыву жадаючых. Я добра ведаю “Цэнтр “Трэці сектар” і яго кіраўнікоў. Таму думаю, што ўжо ў недалёкай будучыні яны змогуць зрабіць так, каб ва УЗВ і тысяча чалавек прыходзіла.

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 23


ВЕРА КУНЦЭВІЧ: НЯХАЙ СТАЛАСЦЬ ПАЧАКАЕ – У МЯНЕ НЯМА НА ЯЕ ЧАСУ! РАЗМАЎЛЯЛА ВОЛЯ КОРСУН алі верыць у даўнія вераванні, то можна лічыць, што ў кожнай рэчы на гэтым свеце ёсць свая душа. І нават калі гэта нейкая сукупнасць людзей, калектыў – у яго таксама ёсць душа. Такой душой нашага УЗВ з’яўляецца Вера Кунцэвіч - творчая асоба, прыгожая ва ўсіх сэнсах жанчына. - Як Вы трапілі ва Універсітэт Залатога Веку? - Я была адной з удзельніц ініцыятыўнай групы, якая стаяла ля вытокаў праекта. Я вельмі цікаўны чалавек. І калі Лана з Вітаўтам, якіх я ўжо даволі даўно ведаю, прапанавалі мне паўдзельнічаць у стварэнні такой цікавай праграмы, я адразу ж пагадзілася. Мы пераймалі вопыт нашых польскіх калег, адмыслова ездзілі для гэтага ва Уроцлаў. Гэтая паездка дала мне шмат творчых сіл і натхнення! Дзякуючы

24 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

такой выцечцы я змагла адкрыць у сабе новыя бакі, даведалася пра сябе нешта новае. Тады я ўсвядоміла, што Універсітэт – гэта мая будучыня, я буду тут! Таму я дапамагала ўсім, чым магла – думкамі, справамі. УЗВ – вельмі патрэбная справа для людзей. Я маю шмат знаёмых, якія пасля пераходу на пенсію знаходзяцца ў страшэнным псіхалагічным і нават фізічным стане. Шмат хто застаецца адзінокім. Універсітэт у такім выпадку – сапраўдны паратунак.


Калі мне прапанавалі весці гурток, безумоўна, я пагадзілася і назвала яго “Беларускія вячоркі”. Я хачу, каб народная справа, традыцыя, песня жылі. Я на гэтым даўно стаю. І мне баліць, калі сваё нацыянальнае, роднае нейкім чынам ганьбіцца, зневажаецца, бэсціцца. Мой гурток займае шмат часу, але разам з тым прыносіць сапраўднае задавальненне. Я з гатоўнасцю і энергіяй буду і далей працаваць у гэтым накірунку. - Што Вам асабіста дае праца ва Універсітэце Залатога Веку? - Па-першае, мне цікава. З усіх каштоўнасцей жыцця асабліва дарагімі для сябе я лічу адносіны людзей, стасункі паміж імі. Абмен энергіяй, абмен пытаннямі, думкамі, творчымі парывамі. Гэта, на мой погляд, раскоша. І я не магу адмовіць сабе ў такой раскошы. Тым больш задарма! (смяецца). Па-другое, гэта дае мне як асобе магчымасць развівацца. Я адкрыла ў сабе такія магчымасці, якія самастойна развіць была б проста не здольная. Можа, якія думкі, мары і віталі б у галаве, але я не здзейсніла б такога ніколі! Гэта і фатаграфаванне, і развіццё нейкіх мастацкіх здольнасцей у нашай “Акадэміі мастацтваў”. Для мяне Універсітэт адкрыў новы цудоўны таямнічы свет.

сутыкаешся з надзвычайнымі досведамі, думкамі, адказамі на жыццёвыя пытанні. А якія творчыя здольнасці адкрываюцца ў навучэнцаў УЗВ – гэта для мяне ўвогуле цуд. Таму гэтыя старонкі жыцця для мяне вельмі цікавыя, і я іх з задавальненнем гартаю, і буду працягваць, наколькі хопіць сіл, здольнасцей, вачэй, ног. Няхай старасць пачакае! Я буду тут! - У Вас ёсць асноўная праца, Вы займаецеся шматлікімі відамі дзейнасці. І ў нашым УЗВ Вы выступаеце ў якасці і выкладчыцы, і навучэнкі. Як у Вас атрымліваецца ўсё спалучаць і паўсюль паспяваць? - Неяк атрымліваецца. Хапае часу на ўсё. Адкуль сілы бяру? А я не ведаю! Напэўна, адсюль і бяру. Колькі ты аддаеш, столькі табе і вяртаецца. Гэта закон жыцця. Што пасееш, тое і пажнеш. Люблю прымаўкамі казаць, бо люблю нашу багатую трапную беларускую мову. А прыказкі і прымаўкі – гэта энцыклапедыя нацыянальнага жыцця.

- Што дае гурток Вашым навучэнкам? Калі мы падводзілі вынікі працы за год, мне было прыемна слухаць выказванні маіх навучэнак. А выказвалі яны падзяку за маю працу. Мне было прыемна даведацца, што мае дзяўчынкі чэрпаюць ад мяне шмат ведаў. Для мяне нейкія рэчы натуральныя, а для іх – дзівоцтвы, бо яны такога ніколі не чулі-не бачылі. І гэта мяне вельмі стымулюе да далейшай працы, развіцця. Ад маіх навучэнак я таксама шмат чэрпаю, бо кожны чалавек – гэта свая гісторыя, свая культура. У розных вёсках па-рознаму маглі адзначаць тыя ці іншыя святы, падзеі, і мае навучэнкі дзеляцца гэтым досведам. А я адкладаю новую для мяне інфармацыю ў сваю скарбонку ведаў. Я стараюся запрашаць на нашыя сустрэчы цікавых людзей, якія маюць дачыненне да беларускай нацыянальнай культуры. Мае навучэнкі да гэтага часу памятаюць і дзякуюць за сустрэчу з Марынай Кузміцкай – майстры-

Таксама “Універсітэт Залатога Веку” – гэта і магчымасць пазнаёміцца са шматлікімі людзьмі. А што ні чалавек – то свой лёс, свая гісторыя. Я лаўлю сябе на думцы, што я цікаўны назіральнік. Я заўважаю рэакцыі людзей, пытанні, якія яны задаюць. У стасунках з людзьмі разумееш, што

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 25


хай па саломапляценні. Прыйшла, сама вербачкі зрабіла ды другіх навучыла. І ўсё пад спевы, пад прыемную размову. - Па якім прынцыпе Вы будуеце свае заняткі? Я стараюся будаваць заняткі па народным календары. Традыцыйна людзі спрадвеку жылі па земляробчым календары, святкавалі святы і ладзілі свой быт у залежнасці ад яго. Я распавядаю пра каляндарныя святы, абрады, адначасова і навучэнкі дзеляцца сваімі ведамі. Робім рукамі рэчы, якія адпавядаюць каляндарным датам. Песні спяваем, прыказкі, прымаўкі прагаворваем, вершы вучым, гульні развучваем. То бок мы цікава жывём. Бавімся, як дзеці! А гэта вяртае маладосць маім навучэнкам. Яны толькі пачынаюць жыць! - Чым Ваш гурток адрозніваецца ад іншых? Тым, што тут ёсць магчымасць наладзіць больш глыбокія стасункі паміж людзьмі. Ёсць гурткі, дзе выкладчык дае пэўны аб’ём

інфармацыі, а ты засярожваешся на тым, каб усё гэта засвоіць. У нас адначасова ідзе і інфармацыя, і абмен досведам, ведамі, і адразу бачны вынік працы, аздоблены нейкай песняй, гульнёй. То бок мой гурток больш ёмкі. Адначасова распрацоўваюцца тры моманты: я думаю, я ведаю і я ўмею. Плюс псіхалагічны фактар. На нашых занятках вельмі ўтульная, сяброўская, даверлівая атмасфера.

жыя! Вельмі люблю іх і ўжо вельмі прывязалася да кожнай.

Яшчэ “Беларускія вячоркі” адрозніваюцца магчымасцю больш кантактаваць, разнявольвацца. Больш аддаваць і больш атрымліваць. У нас ідзе сапраўдны жывы абмен. Гэта вельмі важна і вельмі дарагога каштуе.

Бог даў мне цудоўны дар: выдатны слых і голас. І ў мяне была такая асаблівасць у дзяцінстве: калі спявалі, у мяне валаскі на скуры станавіліся дыбам. Я на ўзроўні скуры адчувала музыку! Я плакала, смяялася, пускалася ў пляс. Я вельмі эмацыйна-спагадны чалавек і заўсёды такім чынам рэагавала на народную песню.

- А як бы Вы ахарактарызавалі сваіх навучэнак? Зоркі. Проста зоркі! Прыходзіць чалавек стомлены на гурток, і раптам – вочкі заблішчэлі, сама ўся ўстрапянулася! У кожнай столькі здольнасцей, талентаў, што мне пальцаў не хопіць пералічыць! Усе мае дзяўчаткі – асобы адмысловыя. А чаму зоркі? Бо прыго-

- Што для Вас значаць беларускія нацыянальныя традыцыі, беларуская песня? Для мяне гэта скарб. Для мяне гэта гонар. Для мяне гэта здольнасці. Гэта дар Божы. У мяне род вельмі пявучы. Выдатна спявае мая мама, выдатна спявала мая цёця.

Калі сваякі збіраліся, то спявалі розныя песні, часта баладныя, жыццёвыя, і я заўсёды перажывала за герояў гэтых песен, бо заўжды моцна ўжывалася ў вобраз. Мне было шкада тую дзяўчыну, якую замуж аддалі за нялюбага, шкада было тую нявестку, якую свякруха не любіла, альбо таго рэкрута, які пакінуў у вёсцы сваю каханую. Я праз песні пазнавала жыццё. Гэта было сапраўднай раскошай у маім дзяцінстве. Я несла беларускую песню праз усё жыццё, і ганаруся гэтым. Зараз я думаю, што трэба як мага больш аддаваць свой жыццёвы досвед, каб іншыя людзі таксама маглі несці гэты скарб далей. У мяне насычанае творчае жыццё, і няхай сталасць пачакае, я збіраюся яшчэ шмат працаваць, у мяне няма часу. Мне трэба яшчэ

26 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY


многа ўсяго зрабіць і пра шмат яшчэ даведацца. Беларуская песня лашчыць мне душу, гэта бальзам для майго сэрца! Наша беларуская культура вельмі адметная, годная, прыгожая, і згубіць яе нельга. Нашае беларускае павінна жыць, няхай і на аматарскім узроўні. Бо Бог даў нам зямлю, мову, нацыю, даў культуру, і мы не маем права гэта абрэзаць, мы павінны захаваць наш скарб і несці яго далей. - Веданне беларускіх традыцый, культуры ўплывае нейкім чынам на чалавека, яго свядомасць? Абавязкова. Калі чалавек цікавіцца сваёй культурай, у яго з’яўляецца жаданне вывучыць сваю родную мову. Беларуская мова асабліва каларытная ў народных песнях. Спачатку было слова, а потым слова сталася справай. Калі мы спяваем, ідзе нейкі рэзананс, потым праліваецца міласцю на нас. Таму трэба

размаўляць па-беларуску – будзем лепей жыць!

Зярняткі культуры сеюцца, няхай узрастаюць!

Гук – гэта вялікая магічнасць. Ён ідзе ў прастору, дзе збірае яшчэ адбіткі і вяртаецца прыемнасцямі на тваю галаву. Як сказалі аднойчы сябры майго сына – гэта сапраўды крута, калі валаскі на скуры варушацца ад беларускай песні. Такі моц гуку, такая прыгажосць! Сэрца трапечыцца, ціск падвышаецца, але так, на некалькі крэсачак, гэта несмяротна.

- Якім Вы бачыце ідэальны УЗВ?

Галоўнае, што хвалюе душу. Трэба проста знайсці гэты рэзананс. Недзе генетычна ў чалавеку закладзена, і калі ў танальнасць патрэбную трапіць, каб атрымаўся кансананс, а не дысананс, то адразу адкрываецца асоба. Колькі маладых людзей былі аніякімі, пакуль не сутыкнуліся з народнай песняй, няхай нават і апрацаванай пад сучасны мадэрн-фолк, але яны становяцца асобамі, а не так, пустацветам.

Складанае пытанне… Ён і так блізкі да ідэальнага! Зараз гэта парастак, і няхай ён вырастае і разгаліноўваецца ў магутнае дрэва! УЗВ можна ўявіць у вобразе дуба: дужы слуп, таму што ідэя такая магутная; глыбока пушчаныя карані, каб не губляць сувязі з нацыянальным, беларускім, і адначасова пазнаваць новае, вучыцца ў людзей, вучыцца ў жыцця, у культуры. А новыя парасткі дрэва – гэта новыя людзі, якія будуць да нас прыходзіць, іх свежыя ідэі, якія таксама будуць разрастацца ў новыя дрэўкі. І няхай гэты дуб будзе відаць далёка-далёка! І канца яму не было б для роста! І каб ён звінеў творчымі ідэямі, каб ад яго ішоў рэзананс ва ўсе бакі ад энергіі і творчага гарэння.

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 27


ІРЫНА НОВІК: УЗРОСТ – ГЭТА ПРЫГОЖА РАЗМАЎЛЯЛА ВОЛЯ КОРСУН

дной з самых арыгінальных секцый “Універсітэту Залатога Веку” з’яўляецца “Мода, стыль і прыгажосць”. Прапануем вашай увазе інтэрв’ю з яе вядучай Ірынай Новік.

28 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY


- Раскажыце коратка пра сябе. Як Вы трапілі ва УЗВ? - Па адукацыі я інжынер-механік. Гадавалася ў вельмі педагагічнай сям’і, мая мама – гісторык, бацька быў фізікам, бабуля – выкладчыцай. Маё рашэнне стаць інжынеркай стала своеасаблівым пратэстам супраць бацькоў. Мама была ў шоку, бо ўсе падбіралі для мяне нейкія гуманітарныя спецыяльнасці, але я насуперак усім пайшла ў машына-будаўнічы інстытут. Але мама ўрэшце мела рацыю – пасля я ўжо зразумела, што людзей я люблю больш, чым жалеза. Таму я пайшла працаваць выкладчыцай у адну з устаноў падвышэння кваліфікацыі. І ўжо 15 год працую з дарослымі людзьмі. Педагагічныя тэхналогіі для мяне вельмі цікавыя і прывабныя. Аднак з такім вялікім стажам выкладчыцкай дзейнасці я пачала ўсведамляць, што для мяне яна вузкаватая, што ўсе інтэрактыўныя метады навучання не ўпісваюцца ў акадэмічныя рамкі. Тое, чаму я навучылася – я раблю, а паспрабаваць нешта новае – няма магчымасці.

чага культурніцкага досведу. Не праз дзверы – дык праз фортку, але я трапіла ва УЗВ. - Што Вам дае праца ва УЗВ? - Праца ва УЗВ дазваляе мне паспрабаваць тое, пра што я даўно марыла. Гэта не акадэмічная адукацыя, дзе лектар распавядае, а студэнты павінны лапаць кожнае слова і пісаць канспекты. Тут выбудоўваюцца гарызантальныя адносіны, дзе выкладчык і студэнт – людзі аднаго кшталту. Досвед такой працы я вельмі жадала спазнаць. Вельмі хацелася інтэракцыі, і, працуючы ва УЗВ, я магу рабіць цікавыя інтэрактыўныя рэчы, выкарыстоўваць новыя навучальныя тэхналогіі. - Дайце азначэнне слову “стыль”. Ці з’яўляецца стыль сінонімам слову “прыгажосць”? - Так выкрышталізавалася, што назва маёй секцыі гучыць як

“Мода, стыль і прыгажосць”. Я разглядаю гэтую назву як тры прыступкі да сябе: спачатку гэта мода як жаданне быць сучасным, жаданне быць прынятым грамадскасцю. Пасля ідзе стыль – усведамленне сябе як асобы, калі становіцца не так важна, як прымае цябе грамадства, а больш важна, што ты сам з сябе ўяўляеш і як сам сябе прымаеш і прэзентуеш. То бок наколькі ты маеш смеласці прызентаваць у свет сябе як сябе, а не так, як ад цябе чакаюць. Стыль – паказчык таго, што чалавек сябе не баіцца і прымае. Ён не баіцца дзяліцца сваім бачаннем свету. Ён не імкнецца быць такім, як усе, быць модным, яму больш важна мець нешта сваё. Прыгажосць – гэта ўжо інтэгральнае паняцце, якое вышэй за моду і стыль. Гэта ўнутранае святло, якое з’яўляецца вынікам працы над сабой і дазволам самому сабе быць прыгожым.

Калі некалькі гадоў таму я даведалася пра УЗВ, я была вельмі шчаслівая, бо хацела пайсці сюды павучыцца. Але ўзроставыя абмежаванні мяне некалькі расчаравалі. Вельмі хацела патрапіць, але вырашыла, што прыйдзецца пачакаць. Летась мне прапанавалі весці сваю секцыю. Я не думаючы пагадзілася. Так паступова нарадзілася ідэя курсу для сталых жанчын, звязанага з тэхналогіямі прыгажосці, вывучэннем жано-

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 29


Прыгажосць можа быць у розных праяўленнях. Прыгажосць стомленасці, прыгажосць сталасці, юнацтва. Гэта глыбейшае паняцце, чым глянец і гламур. - Знешні выгляд – гэта адлюстраванне ўнутранага свету? Ці можна, змяняючы свой знешні выгляд, змяняцца ўнутрана? - Чалавек – гэта не толькі цела і розум. Чалавек – інфармацыйная сістэма, дзе ўсё вельмі ўзаемазвязана, і адзін кампанент уплывае на другі. Ёсць такая фраза, якую прыпісваюць Мэрлін Манро: калі жанчына непрыгожая ў 18, гэта яе бяда, калі яна непрыгожая пасля 40 – гэта яе віна. Мабыць, гэта тычыцца не толькі жанчын, а ўвогуле людзей. З узростам характар выходзіць на твар, на знешнасць. Таму, безумоўна, у некаторым сэнсе можна сказаць, што тое, што ўяўляе сабой чалавек унутры, бачна звонку. І канешне, уплываючы на сваё цела, можна змяніць нейкія свае погляды. Напрыклад, чалавек пачынае займацца спортам, у яго змяняюцца звычкі, расклад жыцця, прыярытэты. Змяняецца цела – змяняецца стыль думак. Калі чалавек вельмі духоўны, гэта таксама адлюстроўваецца на яго знешнасці. Такі ж эфект маюць і некаторыя самыя простыя тэхнікі, віды дзейнасці – вышыўка, шыццё. Падчас такой дзейнасці ідзе сунастройка з сусветам, з продкамі, гэта мост у будучыню. Гэтай узаемасувяззю варта і патрэбна карыстацца. Я, напрыклад, стараюся. - Ці з’яўляецца знешні выгляд чалавека прычынай яго паспяховасці ў сучасным свеце? - Знешні выгляд, канешне, вель-

мі важны, бо гэта першая інфармацыя, якую мы нясём пра нас у свет. Невербальная камунікацыя, першае ўражанне – гэта наш знешні выгляд. Гэта важна, але яно не адзінае. Калі б мы маглі камунікаваць адзін з адным моўчкі, як са скульптурамі, тады так, знешнасць стала б вырашальнай. А так трэба яшчэ адкрываць рот, працягваць руку дапамогі, дзейнічаць. Знешнасць адыходзіць на другі план. Паспяховасць для розных людзей можа быць рознай. Галоўнае нават не добра выглядаць, а добра сябе адчуваць у сваім вобразе. Калі чалавек добра сябе адчувае і адчувае сябе сваім у гэтым свеце, ён і выглядае добра. З ім прыемна мець кантакты, працаваць, адпачываць. Добра выглядаць і стандарты прыгажосці – варта разводзіць гэтыя паняцці. У глянцавых часопісах навязваюць свае стандарты, дзяўчына можа быць прыгожай толькі тады, калі яна вышэй за 170 см і мае параметры 90-6090. Гэта смешна. Часам дзяўчаты і жанчыны з-за гэтага стрэсуюць, некаторыя робяць аперацыі. Але плаціць такі кошт за адносную прыгажосць не мае сэнсу. Прыгожы чалавек прыгожы інтэг-

30 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

ральна, незалежна ад таго, як выглядае яго цела. Часам глядзіш на дарослага ці сталага чалавека, далёкага ад стандартаў прыгажосці, але бачыш, як ён свеціцца і што ён рэальна прыгожы, прывабны, цяжка адарваць ад яго вочы і прыпыніць камунікацыю. - За мяжой існуе цэлая індустрыя моды і стылю для сталых людзей. Якая сітуацыя ў нас? - У нас з гэтым ніяк. У нас сталыя людзі робяцца нябачнымі, празрыстымі, і ўсе навокал робяць выгляд, што іх як бы не існуе. Нашая індустрыя прыгажосці накіравана на вельмі вузкі сегмент людзей, якія ўпісваюцца ў нейкія стандарты. У краме часта бывае цяжка знайсці прыгожае стылёвае адзенне памерам большым за 48-мы. Калі ў цябе памер большы – усё, застаецца паставіць на сабе крыж і думаць пра вечнае. З мужчынскім аддзеннем у нас увогуле нешта страшнае. Яно ў нас чорна-белае, як на здымках ваенных часоў. І калі раптам з’яўляецца нейкая плямка колеру ў адзенні, на мужчыну часам


глядзяць з насцярогай – што ад яго чакаць? Чаму ён не ўпісваецца ў стандарты? Людзям, асабліва жанчынам, сорамна быць сталымі. Яны стараюцца хаваць свой узрост, валасы фарбаваць, апранацца як больш маладыя людзі, проста каб быць на відавоку, каб на цябе не забыліся і не выкінулі на задворкі жыцця. - На Вашую думку, з чым звязана тое, што ў момант выхаду на пенсію ў людзей, асабліва жанчын, нібыта спрацоўвае нейкая кнопка – пстрык, і імпазантная калісьці жанчына ператвараецца ў скрыпучую бабульку з прыпечка? - Незапатрабаванасць. Нашае грамадства, магчыма, яшчэ не гатовае да таго, каб прыняць сталых людзей і іх актыўную пазіцыю. Усеагульная даступнасць вышэйшай адукацыі прывяла да таго, што шмат адукаваных маладых спецыялістаў не могуць знайсці сабе працу з-за празмернай колькасці кадраў. Да сталых, больш дасведчаных і запатрабаваных людзей у такой сітуацыі ставяцца нават агрэсіўна. Таму выходзячы на пенсію, людзі адчуваюць сябе выціснутымі з грамадства больш

маладымі, больш прасунутымі, больш актыўнымі. Гэта драма, драма душэўная. Яны не могуць знайсці сваёй нішы, не бачаць, як жыць далей. Са старога ладу жыцця яны выпіхнутыя, а альтэрнатывы новага многія для сябе не бачаць. Застаецца толькі няведанне, што з сабой рабіць, куды сябе падзець са сваёй энергіяй, досведам, праблемамі. Ёсць жа і станоўчы досвед у скандынаўскіх краінах, Польшчы, Літве. Там адваротная сітуацыя – маладыя людзі з’ехалі, а сталыя сталі вельмі запатрабаванымі. У нас не трэба, канешне, чакаць, калі ўсе маладзёны з’едуць, трэба будаваць альтэрнатыву для сталых людзей ужо зараз. - Ці бачыце Вы нейкія перавагі ў плане моды і стылю ў элегантным узросце? - Больш важным у сталым узросце я лічу стыль. Моднае – гэта для тых, хто сябе не знайшоў. Гэта як шлях да сябе: пабыць модным, каб пасля стаць стылёвым. Я бачу па сваіх навучэнках, што яны ўжо сталі стылёвымі. Праз нейкія тэхнікі, нейкую агульную дзейнасць яны шукалі і знайшлі

сябе. Я паказвала простыя штукі, яны рабілі шэдэўральныя. Для іх гэта магчымасць адлюстраваць сябе ў знешнім свеце, паказаць свой досвед, свае ўмелыя рукі, свой мастацкі густ. Самае простае – гэта працаваць са сваім вобразам, сваім аддзеннем, макіяжам, прычоскай, колерамі, фактурамі. Для іх гэта вельмі цікава. Я бачыла, як яны змяняліся на працягу года, рабіліся больш расслабленымі, незацятымі. У нейкі момант я заўважыла, што гэта ўжо іншыя людзі, не тыя, што прыйшлі да мяне на першы занятак. - Ці можна навучыцца элегантнасці і добраму густу? - Безумоўна, але гэта вялікая ўнутраная праца. На апошнім занятку мы абмяркоўвалі гэтае пытанне з дзяўчатамі. Мы ўзгадалі, як рабілі карнавальныя маскі, як рабілі аснову, наклейвалі паперу на скарлупінне. Засталося расфарбаваць, і яны запыталіся – як гэта зрабіць? Я адказала: “Як хочаце. Як вы адчуваеце, так і фарбуйце”. Гэта паставіла іх у тупік. Бо ўзнікае пытанне – а як я хачу? Што я хацела паказаць? Што я ўвогуле маю паказаць гэтаму свету? Тут пачынаецца рэальная праца, якую не відаць. Клеіць, фарбаваць, рабіць нешта рукамі – гэта вонкавае. А ўнутраная праца з’яўляецца самай важнай у працы над сваім вобразам і ўласным стылем. Тут галоўнае, як у медыцыне – не нашкодзь. Трэба крыху падштурхнуць, а далей даць самастойнасці. Дзяўчаты ў маёй секцыі як выдатніцы, гатовыя працаваць па інструкцыі – як Вы скажаце, так мы ўсё і зробім. А я не хачу, каб яны рабілі так, як я скажу. Мой стыль – гэта мой стыль, а ў кожнай з іх ёсць сваё зярнятка, якое трэба прарасціць. Гэты пераломны момант з маска-

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 31


мі на апошнім занятку ўзгадвалі ўсе. Прыйшлося парыцца ў сваіх думках, адчуваннях, эмоцыях. Так нараджаўся стыль. Пасля яны сталі гатовыя да самастойнасці: я паказвала адзін узор, на наступны занятак яны прыносілі пяць! Гэта прыклад вынікаў маёй працы. Яна заключаецца ў магічным штуршку, знешнім дазваленні быць сабой. Для іх гэтае дазваленне вельмі важнае. Яны вельмі паслухмяныя. Грамадства патрабуе ад жанчыны гэтай паслухмянасці, абмяжоўваючы вольнасць, крэатыўнасць і нейкія іншыя праяўленні сябе. Тут жа ім дазволілі хацець, дазволілі ствараць. Пераступіўшы праз гэта, пачалося самае цікавае. - З чаго пачаць і што ўлічыць, ствараючы свой стыль? - Дазволіць сабе. Пачаць давяраць сабе. Дазволіць сабе быць сабой. Я гэтага вартая, мне гэта можна. Мне ніхто не можа забараніць. І гэта добра – быць сабой. - Каго Вы маглі б назваць стылёвым сярод знакамітасцей? - Для мяне няма эталонаў стылю і прыгажосці. Для мяне прыклад стылю – калі чалавек адчувае сябе як рыба ў вадзе, калі яму

нічога не замінае, калі знешні выгляд не перашкаджае праяўляць сябе. Возьмем для прыкладу Фаіну Ранеўскую. Яе афарызмы зараз разлятаюцца як гарачыя пончыкі, у той жа час яна прэзентавала ў свет не тое, што чакала ад яе грамадства і тэатральная супольнасць. Гэта чалавек вельмі стылёвы, яна не саромелася і не пужалася свайго своеасаблівага іміджу. - Што можна сказаць людзям, якія грэбуюць модай і стылем ў сталым узросце? - Гэтыя людзі самі сябе абмяжоўваюць, ставяць рамкі, закрываюць сябе ў клетку. Навошта гэта рабіць? У нас і так вельмі шмат абмежаванняў у жыцці. Калі яшчэ і мы самі пачнем закрывацца ў куфэркі і пакрывацца пылам, то што гэта будзе за жыццё? Добраахвотна адмаўляцца ад часткі сябе – навошта? Гэта можа быць крыніцай крэатыву, крыніцай радасці, і навошта сябе гэтай крыніцы пазбаўляць? - Як Вы ахарактарызуеце сваіх навучэнак? - Мае навучэнкі – вельмі шляхетныя і глыбокія людзі. Зараз яны праяўляюцца, квітнеюць. Знешне

гэта, магчыма, і не відаць, але прыгажосць і стылёвасць гэта не абавязкова экстравагантнасць. Гэта можа быць вельмі сціплы вобраз. Напрыклад, той жа Стыў Джобс прэзентаваў сябе ў джынсах і сваім чорным гольфіку і ў той жа час заставаўся вельмі стылёвым чалавекам. Ён знайшоў сябе і камфортна ў гэтым сябе адчуваў. Калі мае дзяўчаты перасталі саромецца адна адную і мяне і дазволілі сабе быць сабой, яны праявілі сябе як вартыя самай вялікай увагі і павагі асобы. Вартыя таго, каб на іх глядзелі, таго, каб з імі лічыліся. Заўсёды цікава, з кім ты працуеш. Але я спецыяльна не пыталася пра іх адукацыю, месца працы, абставіны, у якіх яны сталі тымі, кім ёсць. Мая мэта была працаваць з гэтымі людзьмі без рэмарак, зрабіць іх больш актыўнымі, стылёвымі. Іх бэкграўнд не настолькі важны, хочацца глядзець наперад, а не жыць мінулым. І я хачу, каб яны таксама глядзелі са мной наперад. - Што яшчэ, акрамя “чароўнага штуршка”, атрымліваюць навучэнкі на Вашых занятках? - Унутраную свабоду. І альтэрнатыву – у паводзінах, у спосабах рэалізацыі. Сядзець на прызбе, канешне, таксама супер, але можна ж і стаць мадэллю і пахадзіць на подыюме. Ці не толькі апранаць тое, што набылі ў краме, а зрабіць з фіранкі сары і пахадзіць у ім. Гэта альтэрнатыўны выбар, а магчымасць выбару – заўсёды добра. - Універсітэт Залатога Веку – што гэта для Вас? - Па-першае, я таксама іду наперад, да гэтага залатога веку, таму для мяне гэта магчымасць

32 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY


падаслаць нейкую саломку, на якую калі-небдзь будзе магчымасць прызямліцца і спакойна пасядзець ці весела паскакаць. Я закідваю вуду ў будучыню і загаддзя рыхтую тут камфортнае месца, камфортнае асяроддзе. Па-другое, на сваёй асноўнай працы я працую пераважна з мужчынамі, і мне проста не хапае жаночай камунікацыі. Па-трэцяе, у мяне няма сталых сваякоў. Зараз я ў сям’і старэйшая. Часам, калі з маімі навучэнкамі здараюцца неадназначныя сітуацыі, я думаю – так магла б паводзіць сябе і мая мама, што б я тады рабіла? Для мяне гэта магчымасць пражыць некаторыя сітуацыі, якіх мне не хапае ва ўласным жыцці, дакрануцца да іх эмацыйнага досведу. Для мяне, як для асобы, гэта таксама вельмі важна. Я стаўлюся да сваіх навучэнак з душэўнасцю, як да сваіх сваякоў. У мяне іх няма, але ва УЗВ я іх знайшла. Яны могуць падтрымаць, падзяліцца з табой, выказаць недавер альбо пакрытыкаваць. І гэта вельмі добра. Наша камунікацыя праходзіць у камфортным жаночым коле, вельмі інтымна і наўпрост. - Якім Вы бачыце УЗВ у будучым? - Мне хочацца, каб усе навучэнцы дарасталі да выкладчыкаў, каб яны рабілі свае прапановы, праводзілі свае заняткі і майстар-класы, прыходзілі не толькі ўзяць, але і аддаць. Каб яны разумелі, што гэта можа быць пачаткам другога жыцця. Усё жыццё прапрацавала бухгалтарам, а зараз паспрабавала сябе ў ролі выкладчыка і наву-

чыла іншых людзей таму, што любіш і хочаш рабіць. Я хачу, каб мае навучэнкі дараслі да гэтага і набралі ўжо свае групы. Хачу, каб з’яўляліся новыя плыні, напрамкі, прыходзілі новыя людзі з новымі ідэямі. Каб была падтрымка з боку грамадства, дзяржавы і моладзі, каб мы не адні біліся за месца пад сонцам. Каб навучанне ва УЗВ стала прэстыжным і дочкі-сыны ганарліва казалі б: “Вось, мая мама навучаецца ва УЗВ!” , хочацца грамадскага рэзанансу, каб пра нас ведала больш людзей.

рамку, і тады гэта заўважаць усе. - Ваша жыццёвае крэда, дэвіз? - Шукаць сябе і не баяцца зменаў. Калі знайшла сябе ў нечым – не спыняйся. Бо ў жыцці ёсць шмат магчымасцей, і трэба шліфаваць грані таго, што праяўляецца. Хочацца маляваць – малюй, хочацца ў хаце прыбрацца – прыбірай, хочацца пешкі пахадзіць – наперад. Толькі не спыняцца. І не баяцца, адкрывацца на любыя магчымасці жыцця. Адкрытасць, давер да сябе, прыняцце людзей такімі, якімі яны ёсць.

- Адкуль Вы бярэце натхненне? - Як старэць прыгожа? - З паўсядзённасці. Я проста так жыву. Я бачу нейкае смецце, бачу, што яно прыгожае, і адразу ў галаве ўжо нешта складваецца, як зрабіць з гэтага шэдэўр. Гэта плынь жыцця. Калі быць уважлівым да паўсядзённасці, можна рабіць проста шыкоўныя рэчы. Я не магу, калі не прыгожа, я сябе кепска адчуваю. Мне нават каб сесці пісаць нешта, патрэбна, каб навокал было прыгожа, утульна і каб мне сэрца не балела, што недзе валяецца нейкая паперка. У жыцці так шмат прыгожага, толькі трэба пад кожны каменьчык знайсці адпаведную аправу,

- Не спыняцца і ўспрымаць сталасць як новыя магчымасці. Я чакаю пенсію як нейкага збавення, калі я буду мець час на рэалізацыю ўсіх сваіх "хацелак". Гэта магчымасць рэалізаваць сябе ў тым, што не атрымалася ў маладзейшым узросце, калі трэба шмат працаваць і аддаваць большую частку жыцця на грамадскія патрэбы. Узрост – гэта прыгожа, гэта назапашаныя веды, назапашаны досвед, эмацыянальная сталасць. Не саромецца гэтага, а наадварот – ганарыцца гэтым.

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 33


ГУТЭН МОРГЕН! ГУТЭН ТАГ!

ТЭКСТ: МАРЫЯ СТАНІСЛАВІЧ

учыцца, як і кахаць, можна ў любым узросце. Гэта тычыцца і авалодвання замежнымі мовамі. Аказваецца, іх вывучэнне робіць наш мозг больш актыўным, перашкаджае яго заўчаснаму старэнню. У нашым "Універсітэце Залатога Веку" з восені 2012 г. пачала працаваць секцыя па вывучэнні нямецкай мовы. Чаму нямецкай? Як паказала праведзенае сярод наведвальнікаў секцыі апытанне, мову Гётэ ў школе вывучалі 98% з іх. Яшчэ больш за палову працягвалі ўдасканальваць яе ў ВНУ. Што ж прывяло багатых жыццёвым досьведам людзей зноў за студэнцкую "парту"? Для большасці галоўнай матывацыяй з'яўляецца імкненне да развіцця і ўдасканальвання. Многія (37% апытаных) вырашылі заняцца нямецкай мовай з-за сямейных абставінаў ("сын жыве ў Германіі, жанаты на немцы", "дачка стварыла сям'ю з нямецкамоўным", "кароткатэрміновая праца ў Германіі патрабуе валодання мовай" і г.д.). Многія наведвальнікі секцыі адзначаюць, што ім цікава ўзгадаць тое, што яны раней ведалі і даведацца яшчэ больш пра

34 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

нямецкую мову. Для некаторых лепшае валоданне нямецкай мовай - гэта шанец больш упэўненна адчуваць сябе ў час турыстычных вандровак у не такую ўжо і далёкую Германію. Нашым "студэнтам" вельмі пашанцавала з выкладчыцай: Ала Віктараўна Чучва дасканала валодае сучаснымі тэхналогіямі выкладання. Вывучэнне нямецкай мовы з яе дапамогай на самой справе стала гімнастыкай для мозга, цікавай прыгодай. Двойчы на тыдзень "немцы" спяшаюцца на заняткі да Алы Віктараўны і вітаюцца з ёй ужо толькі панямецку "Guten Morgen!". Нямецкая мова належыць да 12-ці найбольш распаўсюджаных моваў свету. На ёй размаўляе 101 міліён чалавек. Цяпер 12 слухачоў УЗВ далучыліся да іх ліку.


Я ВЫРАСЛА Ў СВАІХ ВАЧАХ ВАЛЯНЦІНА ЗВЯРЫНСКАЯ аняткі ва "Універсітэце Залатога Веку" я наведваю ўжо тры гады. За гэты час я вырасла ў сваіх вачах: набыла новыя знаёмствы, пашырыла кругагляд, па-іншаму зірнула на свой узрост.

Наведвала секцыю "Падарожжа ў часе і прасторы" (дзякуючы ёй столькі новага даведалася пра родны горад!), пачала вывучаць польскую мову. Агульныя лекцыі таксама неслі новую інфармацыю. Пачатак гэтага навучальнага года прымусіў мяне пахвалявацца. У канцы верасня я збіралася з'ехаць з горада больш, чым на месяц, і даведалася, што пададзена вельмі шмат новых заяваў ва УЗВ, гэта азначае - з'явіліся "канкурэнты". Але, на шчасце, да маіх праблем паставіліся з разуменнем і па вяртанні я знайшла сваё прозвішча ў ліку залічаных у секцыі, якія мяне цікавілі.

добрая, заўсёды дасканала рыхтуецца да заняткаў (прыносіць з сабой табліцы, плакаты і г.д.). Думаю, яна б засмуцілася б, калі б я пакінула групу і таму я засталася ў секцыі польскай мовы, тым больш, што многія слухачы сталі маімі сябрамі. Я шчыра ўдзячная таксама за цікавыя заняткі ў секцыях "Залатое пяро" і "Псіхалогія здароўя". Дзякую таксама кіраўніцтву і актыву праграмы УЗВ за добра наладжаную працу, цікавыя ідэі і ініцыятывы. Вы вяртаеце нас да актыўнага жыцця і таму кожнае наведванне заняткаў - свята.

Прыняўшы рашэнне, што тры секцыі - гэта занадта, я падумала, што чытаць па-польску я больш-менш навучылася, разумець гэтую мову таксама магу і таму далей займацца польскай мовай не буду. Зайшла на адзін з заняткаў секцыі развітацца з групай: прынесла фотаздымкі з выпускной вечарыны, турэцкія пачастункі. Ледзь пераступіўшы парог і пачыўшы прывітальныя словы, зразумела, што не змагу пакінуць групу! У нас выдатная выкладчыца Алена, якая добра ведае свой прадмет, прыгожая, разумная, тактоўная,

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 35


РАЗВІТАЦЦА, КАБ СУСТРЭЦЦА ІЗНОЎ… ТЭКСТ: МАРЫЯ СТАНІСЛАВІЧ

ось і яшчэ адзін навучальны год ва УЗВ стаў гісторыяй. Якім ён застанецца ў памяці слухачоў, чым быў адметны для кожнага з удзельнікаў праграмы і для ўсіх нас?

З вялікай павагай і ўдзячнасцю яны распавядалі аб тым, як цікава было на занятках, якія праводзіў кіраўнік секцыі “Залатое пяро” спадар Вітаўт Руднік.

Асабліва цікава, мне падалося, даведацца пра гэта ў тых, хто быў слухачом УЗВ на працягу некалькіх гадоў. Звярнулася да вядомых сваім маладым запалам, актыўнай жыццёвай пазіцыяй слухачоў УЗВ: да спадарыні Валянціны Звярынскай і спадара Івана Будніка.

Матэрыялы, якія падрыхтаваны на працягу навучальнага года для кожнага навучэнца гэтай секцыі, можна выдаваць, атрымаецца добрая кніжка-дапаможнік для тых, хто зацікавіўся журналістыкай.

36 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

Адказна і сумленна спадарыня Валянціна і спадар Іван выконвалі рэдакцыйныя задан-


ні. Спадабаліся ім тыя агульныя мерапрыемствы, якія паказалі, як многа таленавітых людзей сярод слухачоў, а таксама тыя, у якіх удзельнічалі самі. Для Івана Будніка, вельмі адукаванага ў гістарычным плане чалавека, гэты год быў адметны яшчэ і тым, што вялікая праца па напісанні ім кнігі пра паўстанне Каліноўскага завершана. Спадзяёмся, што ў наступным навучальным годзе адбудзецца презентацыя гэтай кнігі для слухачоў УЗВ. Словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас маладой выкладчыцы польскай мовы спадарыні Алены Калько, у якой займаліся і сп. Валянціна, і сп. Іван. Добра ацэнваюць яны і працу органаў самакіравання УЗВ. З асаблівай цеплынёй сп. Валянціна ўзгадвала заняткі секцыі “Псіхалогія здароўя” і выдатнага, на яе погляд, выкладчыка сп. Аляксандра Колышка. Ёсць справы, якія мае суразмоўцы мараць рэалізаваць у новым навучальным годзе. Напрыклад,

Валянціна Звярынская і Іван Буднік для сп. Валянціны – гэта напісанне радаводу, што так важна, перш за ўсё, таму, што аб гэтым папрасіў маці сын. Сп. Таццяна Таранка займалася ва УЗВ першы год. Асоба актыўная, яна спачатку вельмі непакоілася аб тым, як ёй жыць пасля выхаду на пенсію. УЗВ дапамог даволі лёгка прайсці адаптацыю

да новых умоў жыцця. Таццяна спачатку зацікавілася двума накірункамі дзейнасці, а потым сама не заўважыла, як пачала наведваць пяць секцый. Сярод усіх асабліва захапіла дзейнасць секцыі “Мода і стыль”, дзе многаму навучылася, многа даведалася, а яшчэ знайшла новых сябровак і сустрэлася, як сцвярджае, з непаўторнай, таленавітай, добрай, прыгожай кіраўнічкай сп. Ірынай Новік. У планах сп. Таццяны працягваць навучанне і ў наступным годзе.

Таццяна Таранка

…Акадэмічны 2012-2013 год мы сканчалі інтэграцыйнай вандроўкай па ваколіцах Гродна. Красавіцкае сонейка было ветлівым да тых, хто ўдзельнічаў у ёй. Слухачы, як сапраўдныя студэнты, радаваліся, што пачынаюцца канікулы, але і сумавалі з той нагоды, што ўсё лецейка не будуць бачыць людзей, якія ўжо з’яўляюцца часткай жыцця кожнага. Але мы развітваемся, каб сустрэцца зноў.

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 37


ШКОЛА ДОБРЫХ СПРАВАЎ ЯК МАДЭЛЬ АКТЫВІЗАЦЫІ СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ МАРЫЯ СТАНІСЛАВІЧ СТАРШЫНЯ РАДЫ ПРАГРАМЫ «УНІВЕРСІТЭТ ЗАЛАТОГА ВЕКУ»

раграму «Універсітэт Залатога Узросту» г. Гродна прынята прадстаўляць як праграму, накіраваную на інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю сталых людзей. Яе нараджэнне і развіццё – гэта гісторыя аб тым вялікім і вечным чалавечым багацці, якое не прыносіць матэрыяльных дывідэндаў, але напоўнена дабрынёй, спага38 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

дай, добрага, дзейснай любоўю да людзей. Мне хацелася б назваць гэтую праграму «Школай добрых справаў», таму што ўсе мы, каму пашанцавала ў ёй удзельнічаць, пастаянна атрымліваем тут урокі дабра, маральнасці, вучымся быць людзьмі свету, бо ў Палажэнні аб УЗВ зафіксаваныя прынцыпы актыўнасці, самадапамогі, палітычнай і рэлігійнай нейтральнасці, якіх мы і прытрымліваемся.


Нашы 17 напрамкаў дзейнасці дазваляюць кожнаму слухачу знайсці тую справу, якая дае магчымасць рэалізаваць свае здольнасці, атрымаць новыя веды, рэалізаваць свае юнацкія мары. Тут, ва УЗВ, многія з слухачоў прыйшлі да разумення, што і ў нашым элегантным узросце ёсць шмат усяго, што робіць жыццё багатым добрымі падзеямі, сустрэчамі, таго, што дае магчымасць жыць паўнавартасным і цікавым жыццём. Наш універсітэт вучыць прыгажосці чалавечых зносін. У гэтым працэсе шмат незвычайнага для тых, хто прыходзіць да нас упершыню, для людзей, якія не распешчаныя ўвагай і асаблівай павагай з боку маладога пакалення. Тут прыходзіць усведамленне таго, што дыялог з маладымі валанцёрамі і выкладчыкамі УЗВ можа даваць задавальненне абодвум бакам, таму што ён напоўнены зацікаўленасцю, павагай да чалавека, жаданнем выслухаць, зразумець і дапамагчы. А прыкладам і ўзорам у гэтым з'яўляюцца маладыя стваральнікі праграмы, якіх з любоўю ўсе называюць «нашы Лана і Вітаўт». Ажыццяўленне праграмы патрабуе рэсурсаў, матэрыяльных і чалавечых, велізарных выдаткаў часу, а таксама такіх душэўных якасцяў, дзе ў аснову ставяццца павага і любоў да далёка немаладых людзей з рознымі лёсамі, характарамі, адукацыяй, досведам; любові і павагі да тых чужых старых, у многіх з якіх ужо няма нікога ... І зусім не дзіўна, што галоўным інструментам сацыялізацыі і

актывізацыі ва УЗВ з'яўляецца ўдзел слухачоў у нашай “Школе добрых справаў”. Працу па правядзенні і падрыхтоўцы нашых дабрачынных акцый можна падзяліць на некалькі этапаў: 1. Інфармаванне слухачоў пра тое, што правядзенне добрых

справаў будзе ажыццяўляцца на працягу навучальнага года. 2. Фарміраванне банка добрых справаў (папярэдняе) праз абмеркаванне ў секцыях. 3. Правядзенне агульнага занятка (трэнінга) для слухачоў па выяўленні ідэй добрых справаў, прэзентацыя і абмеркаванне гэтых ідэй. 4. Стварэнне працоўных груп і прызначэнне адказных за планаванне і рэалізацыю задуманых дабрачынных праектаў.

ваных праектаў, мы выбіраем 5-6 тых, у якіх гатова прыняць удзел найбольшая колькасць слухачоў. Пры гэтым кіруемся крытэрамі карыснасці, важнасці, улічваем магчымасці і зацікаўленасць удзельнікаў. Далей на сумесным паседжанні Рады УЗВ і старастата ў прысутнасці кіраўнікоў праграмы абмяркоўваецца алгарытм дзейнасці па рэалізацыі добрых справаў, вызначаюцца тэрміны выканання. Каардынуюць усю працу ўпаўнаважаныя на гэта сябры Рады УЗВ. Інфармацыя аб прынятых праектах з каардынатамі адказных і тэрмінамі выканання вывешваюцца на інфармацыйным стэндзе, каб кожны жадаючы меў магчымасць запісацца для ўдзелу ў акцыі. Задача адказных арганізаваць усе этапы правядзення мерапрыемстваў, адзначаць удзельнікаў (асабліва тых, якія найбольш праявілі сябе, каб у канцы навучальнага года пры падвядзенні вынікаў навучальнага года выказаць ім словы падзякі за канкрэтныя добрыя справы).

вынікаў

Асабліва важна загадзя высветліць, для каго будуць сабраныя, напрыклад, рэчы, кнігі, якім чынам і калі яны будуць перададзеныя па прызначэнні, як будзе вырашацца транспартнае пытанне.

З усёй разнастайнасці прапана-

Усе акцыі ў межах “Школы добрых справаў” мы стараемся

5. Правядзенне акцый. 6. Падвядзенне акцый.

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 39


фіксаваць праз фота, відэа, размяшчэнне інфармацыі на блогу УЗВ. Гэта заўсёды выклікае цікавасць і спрыяе таму, што ўсе наступныя мерапрыемствы аналагічнага характару праходзяць з удзелам большай колькасці слухачоў. Такія прыёмы дапамагаюць камусьці зразумець, што ёсць месцы і людзі, дзе неабходная дапамога, а каб яе аказаць – не абавязкова патрэбныя грошы. У першую чаргу патрэбныя добрыя памкненні душы, уменне ўважліва глядзець вакол сябе. Яшчэ на адзін важны аспект хацелася б звярнуць увагу. Пастаянна неабходна праводзіць маніторынг (разгляд на паседжаннях Рады, індывідуальныя гутаркі з людзьмі, якія адказваюць за рэалізацыю праекта і т.п.), што дапамагае аператыўна вырашаць магчымыя праблемы, аператыўна рэагаваць на складаныя сітуацыі. … Сярод нас нямала тых, хто творыць дабро, увесь час адда-

Слухачы УЗВ перадалі свае вышыўкі ў царкву ючы цяпло сваёй душы іншым: выхоўвае дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дапамагае хворым і нямоглым, вырошчвае кветкі ля пад'ездаў шматпавярховых дамоў; клапоціцца пра ўсё, што патрабуе, на іх думку, увагі і любові, хоць самі часта адзінокія. Натуральна, што такія слухачы ў нашым універсітэце знаходзяць адзін аднаго і пачынаюць сябраваць. Так узнікаюць нефармаль-

ныя групы ўзаемадапамогі, калі сустрэчы людзей аднолькавага лёсу і сяброўства робяць іх жыццё больш яркім і змястоўным. Мы беражліва ставімся да парасткаў даверу, які нашы слухачы праяўляюць у адносінах да органаў самакіравання, да Рады УЗВ, калі распавядаюць пра свае праблемы, звяртаюцца за дапамогай. Хай нашыя магчымасці невялікія, але мы радуемся, калі падчас акцый па зборы рэчаў знаходзім магчымасць перадаць неабходныя вопратку і абутак нашым слухачам, якія ў гэтым маюць патрэбу. Пры гэтым усё робім такім чынам, каб чалавек адчуваў сябе камфортна і пазбягаў перажыванняў з нагоды таго, што яму даводзіцца карыстацца гэтай дапамогай. Узрост, калі многае ўжо адбылося, сышло назаўжды, не адбірае магчымасці дарыць радасць іншым, рабіць дабро, бо, як сказаў Гюго:

Перадача рэчаў

40 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

«Радасць, якую мы прынеслі іншаму, чаруе тым, што яна не толькі не бляднее, як кожны адбітак, але вяртаецца да нас яшчэ больш яркай».


ШКОЛА ДОБРЫХ СПРАВАЎ: ПАДСУМОЎВАЕМ ВЫНІКІ дной з мэтаў нашай праграмы з’яўляецца павышэнне ўдзелу сталых людзей у жыцці грамадства. Мы робім гэта з дапамогай “Школы добрых справаў”, у межах якой нашыя слухачы штогод самастойна плануюць і здзяйсняюць уласныя дабрачынныя акцыі на карысць грамадства. Вось кроніка добрых справаў, арганізаваных слухачамі праграмы ў 2012-2013 акадэмічным годзе.

17 студзеня 2013 г. Слухачы УЗВ сабралі і перадалі ахвяраванні прытулку для бяздомных жывёлаў.

2 лютага 2013 г. Ліст падзякі на адрас праграмы даслаў настаяцель Храма святога благавернага князя Дзімітрыя Данскога іерэй Сергій (Башкіраў) з Барысава. Святар выказвае падзяку ўдзельніцам секцыі "Мода, стыль і прыгажосць"(вядучая Ірына Новік), якія прадаставілі вырабленыя сваімі рукамі цацкі для дабрачынных кірмашоў. За атрыманыя ад продажу лялек грошы была набытая швейная машынка, перададзеная ў Барысаўскі дзіцячы прытулак.

Падзяка для УЗВ

8 лютага 2013 г. У розныя сацыяльныя ўстановы горада былі перададзеныя вопратка і кнігі, якія сабралі слухачы "Універсітэту Залатога Веку".

24 сакавіка 2013 г. Вышыванкі, вырабленыя слухачкамі УЗВ, былі перададзеныя прыхажанам царквы ў гонар свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага пры Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы.

27-28 траўня 2013 г. Нашыя слухачы ўпрыгожылі

Збор вопраткі

кветкамі тэрыторыю дзённага аддзялення для маладых інвалідаў пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна Гродна.

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 41


БЛОГ УЗВ – ЛЕПШЫ СЯРОД АДУКАЦЫЙНЫХ САЙТАЎ КРАІНЫ! акое рашэнне прыняло прафесійнае журы IV Фестывалю нефармальнай адукацыі, які праходзіў 7-9 снежня 2012 г. у Мінску. Разам з галоўнай узнагародай за лепшы сайт сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” атрымалі яшчэ 7 дыпломаў і ўзнагарод у іншых фестывальных намінацыях. Так, у конкурсе відэафільмаў другое месца атрымаў фільм, створаны ў межах праекта “Постаці”. Яго героямі з’яўляюцца жыхары Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай культурнай і гістарычнай спадчыны. Спецдыплом у гэтай жа намінацыі атрымаў цыкл відэаролікаў, прысвечаных “Універсітэту Залатога Веку”. Удзельнікі Фестывалю прызналі таксама лепшым прэзентацыйны стэнд арганізацыі. Тэмай Фестывалю была нефармальная адукацыя для ўсіх пакаленняў. Такога кшталту Фестывалі ладзяцца ў Беларусі кожныя два гады. Іх асноўнымі арганізатарамі з’яўляюцца арганізацыі, аб’яднаныя

42 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

ў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы. У склад гэтай Асацыяцыі ўваходзіць і ГА "Цэнтр "Трэці сектар".


"УНІВЕРСІТЭТ ЗАЛАТОГА ВЕКУ" ЗГАДАНЫ Ў НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СПРАВАЗДАЧЫ ПА ПРАБЛЕМАХ СТАРЭННЯ акумант падрыхтаваны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Беларусі і тычыцца выканання нашай краінай Мадрыдскага міжнароднага плану дзеяняў па праблемах старэння. Гэты дакумант быў прыняты ў 2002 г. ў сталіцы Іспаніі на Сусветнай канферэнцыі па праблемах старэння.

лых людзей у грамадства, стварэння ўмоваў для развіцця іх творчага патэнцыялу.

План акрэслівае тры прыярытэтныя накірункі дзеянняў, абавязак выконваць якія ўзяла на сябе і Беларусь. Гэта ўдзел сталых людзей у развіцці, забеспячэнне аховы здароўя і дабрабыту ў сталым узросце, а таксама стварэнне спрыяльных умоваў для сталых людзей.

Важную ролю ў гэтым працэсе можа адыграваць "...развитие институтов «третьего возраста», предусматривающих обучение и повышение квалификации пожилых людей, что представляется одним из наиболее действенных направлений продления активной жизни лиц старших возрастов, их адаптации и интеграции в общество".

Як сцвярджаецца ў нацыянальнай справаздачы пра выкананне Мадрыдскага плана ў 2007-2010 гг., Беларусь належыць да групы краін, дзе працэсы дэмаграфічнага старэння набылі ўстойлівую тэндэнцыю. У 1990 г. каэфіцыэнт старэння ў краіне складаў 10,6%, а ў пачатку 2011-га - ужо 13,8%. Пры гэтым па метадалогіі ААН перавышэнне парога ў 7% ужо сведчыць пра "старэнне" нацыі. Як паказваюць разлікі, працэс старэння беларусаў будзе працягвацца.

У якасці прыкладу такой дзейнасці ў Нацыянальнай справаздачы згадваецца гарадзенскі "Універсітэт Залатога Веку", "направленный на интеллектуальное и физическое развитие пожилых людей, создание для них площадки для общения и участия в жизни общества".

У 2025 г. доля людзей ва ўзросце, вышэйшым за працаздольны, складзе больш за 28%. Доля дзяцей у гэты ж год будзе складаць толькі 17%.

Вырашэнне праблем, звязаных са старэннем насельніцтва, застаецца, на думку аўтараў справаздачы, адной з прыярытэтных задач для нацыянальнай палітыкі. Як вынікае з дакумента, ужо зараз ва ўсіх арганізацыях сферы аховы здароўя створаныя «школы третьего возраста» (ці ведаеце вы такія прыклады? - рэд.).

На думку аўтараў даклада, сацыяльная абарона сталых людзей у такой сітуацыі павінна мець комплексны характар і складацца не толькі з матэрыяльнай падтрымкі і медыка-прафілактычнага абслугоўвання, але і з сацыяльнай рэабілітацыі, інтэграцыі ста-

На базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працягваецца стварэнне рознага кшталту клубаў і гурткоў для сталых людзей (у тым ліку - па навучанні кампутарнай пісьменнасці).

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 43


ДАРОГА

ТЭКСТ: ІВАН БУДНІК

МУЖНАСЦІ І ГЕРАІЗМУ ашу Гродна – Сапоцкін праз Рацічы да мяжы з Літвой кіроўцы любяць: дагледжаная, з добрым пакрыццём, з невялікай інтэнсіўнасцю руху, яна выклікае жаданне пракаціцца з вецярком. Што многія і робяць, добра націскаючы “на газ”, не гледзячы па баках, не задумваючыся. А дарэмна. 44 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

Гэтая дарога вартая таго, каб задумацца аб падзеях, што адбываліся абапал яе ў апошнюю сотню гадоў. Яна была “варотамі” у горад і краіну, праз якія ішлі да нас і з добрымі намерамі, і з варожымі, захопніцкімі. Таму каля яе ўсталяваны памятныя знакі – сімвалы мужнасці і гераізму нашых продкаў. Едучы па ёй, міма волі назіраеш гэтыя знакі, і тады хочацца звярнуцца да мінулага. Праехаўшы межы горада, праз некалькі кіламетраў няспешны ўважлівы падарожнік звяртае ўвагу на ўздыбленыя агромністыя бетонныя глыбы злева ад шашы. Гэта былыя


збудаванні парахавых сутарэнняў суседняга форта. Далей, сярод маладога лесу, прасвечваюцца хвалістыя шэрыя сцены форта № 2 Гродзенскай крэпасці. Яму хутка споўніцца сотня гадоў, а ён, хоць і ўзарваны ў многіх месцах, выглядае велічна і магутна. Гэта - адзін з самых вялікіх трынаццаці фартоў крэпасці. Унутраны двор быў падзелены землянымі валамі, траншэямі, на яго тэрыторыі абсталяваны агнявыя пазіцыі для крэпасных гармат. Цяпер ад былой планіроўкі мала што захавалася. Унутраная тэрыторыя парасла лесам, і перакапана, разрыта дачнымі ўчасткамі, якія тут выглядаюць вельмі недарэчна. Гэта месца гераізму і трагедыі. Тэрыторыя форта падчас Першай сусветнай вайны была месцам жорсткай бітвы расійскіх і кайзераўскіх войск. У жніўні 1915 года абарону форта трымалі воіны зводнага Асавецкага корпуса генерала М. А. Бржазоўскага, які ўваходзіў у 10-ю армію, памежнікі, дружыннікі-апалчэнцы. Пры адступленні расійскіх войск па загаду камандавання ўмацаванні форта былі ўзарваны. У канцы траўня-пачатку чэрвеня 2013 г. у памяць пра палеглых тут жаўнерах быў пастаўлены вялікі крыж. У гады Другой сусветнай вайны нямецкія акупанты ператварылі форт у месца масавай расправы з ваеннапалоннымі і мірнымі грамадзянамі навакольных вёсак: знішчылі звыш 3000 чалавек – беларусаў, палякаў, яўрэяў, вязняў Калбасінскага канцлагера. У 1960 г. на месцы расстрэлаў пастаўлены помнік – скульптура жанчыны, што спачыла ў жалобе. Далей на поўнач, ад форта да

Памятны крыж каля вёскі Рацічы ў гонар рускіх салдат, загінуўшых у Першую сусветную вайну Рацічаў, палі і ўзгоркі адкрытыя, маўклівыя і ціхія. Яны таксама памятаюць даўнішнія гарматныя і ружэйныя стрэлы, надрыўныя крыкі “ура-а-а” – як апошні аргумент штыкавой атакі, каб не дапусціць ворага прарвацца да Гродна.

салдат, і доўгі час яны заставаліся забытымі, закінутымі. Пасля нядаўна праведзеных раскопак у 2010 г. насупраць адзнакі вышыня 100.3 устаноўлены мемарыяльны знак – праваслаўны крыж. Добра было б зрабіць тут і заезд для прыпынку транспарту.

Тут, каля Раціч і вышыні 100.3, расійскія воіны 10-й арміі ген. Сіверса і 15-га армейскага корпуса ген. Турклуса, спешна перакінутага з Гомеля, 10 – 15 лютага 1915 г. мужна стрымвалі націск нямецкіх войск, якія рваліся да Гродна. Тысячы салдат з абодзьвух бакоў палеглі на гэтых палях у атаках і контратаках, замерзлі параненымі. На поўдзень ад Раціч каля шашы знаходзяцца пахаванні расійскіх і нямецкіх

Палі і ўзгоркі ад Раціч да Сапоцкіна і да Нёмана на ўсход у ліпені 1944 г. адзначаны жорсткімі, кравапралітнымі баямі наступаючых савецкіх войск 50-й арміі і 3-га гв. кавалерыйскага корпуса з нямецкай групай обергрупэнфюрэра К. фон Готберга і дывізіяй СС “Мёртвая галава”. Цяжкія баі з пераменным поспехам працягваліся з 14 па 24 ліпеня 1944 г. Баявыя подзвігі савецкіх воінаў у гэтых баях увекапом-

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 45


Двухузроўневы дот каля вёскі Асочнікі неныя помнікам на тэрыторыі 1-га форта каля вёскі Загараны, у цэнтры Сапоцкіна, дзе ў гарадскім скверы ўзведзены помнік на брацкай магіле 905 савецкіх воінаў, загінуўшых у тых баях. Справа ад шашы перад Асочнікамі, метрах у ста ад дарогі, зіяюць амбразуры ДАКа – доўгатэрміновай абароннай кропкі. Пабудаваны ў 1940-41 г. пад кіраўніцтвам генерала Д.М.Карбышава, яна ўваходзіла ў сістэму абаронных збудаванняў паблізу мяжы з Германіяй. Двухузроўневая, глыбокая, з метровай таўшчыні бетоннымі сценамі, кропка была прызначана для кулямётна-гарматнай стральбы. У ДАКах размяшчаліся падраздзяленні 9-га асобнага кулямётнага батальёна пад камандаваннем капітана Жылы П.В. Знешнюю абарону і абарону ўздоўж Аўгустоўскага канала забяспечвалі воіны 213-га палка. У канцы другіх сутак вайны полк, ужо абойдзены нямецкімі войскамі, зняўся з сваіх пазіцый і рушыў у накірунку Гродна і Гожы. А аба-

ронцы ДАКаў, не маючы сувязі з камандаваннем і загаду аб адступленні, працягвалі змагацца да канца. Вось як расказваў сапоцкінскім школьнікам аб трэціх сутках змагання аднаго з ДАКаў адзін з яго абаронцаў, цудам выжыўшы Ірын Леанід Іванавіч, ураджэнец Ноўгарадскай вобласці: “23.VI.1941 гарнізон ДАКа пратрымаўся да цемнаты. Толькі тады ўдалося з палёгкай уздыхнуць, але мы былі галодныя, пітной вады не было. А ісці было немагчыма, таму што мы былі ў асадзе. Адчувалася, што ў наступны дзень у нас адбудзецца нейкая развязка... На досвітку 24 чэрвеня вораг распачаў ураганны мінамётны і артылерыйскі агонь па нашай невялікай кропцы... Практычна ДАК быў у нямецкіх руках, але гарнізон быў яшчэ бояздольны і ўсімі сіламі наносіў удары па ворагу, але патроны і снарады ўжо сканчаліся. Немцы крычалі: “Рус, здавайся!”, але мы адказвалі стрэламі. Фашысты закідвалі ў перыскопную адтуліну ці то гранаты, ці то бутэлькі з гаручай сумессю, і ўзрывы былі

46 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

страшэннай сілы, ДАК напаўняўся ядавітымі рэчывамі, усё расцякалася і гарэла блакітным полымем, ДАК напоўніўся дымам і пылам... Гарнізон гінуў ад узрываў і атрутных рэчываў. Але зноў паўтарыліся выбухі ў некалькіх месцах, ... абваліліся бятонныя глыбы, з забетаніраваных завесаў узрывам знясло дзверы, ... у ДАКу было сапраўднае пекла. Выбуховай хваляй мяне падкінула, я атрымаў асколачныя раненні, ногі абгарэлі, і я страціў прытомнасць... Не ведаю, колькі я так праляжаў. Калі прышоў у сябе, адчуваў ва ўсім целе страшэнны боль. У ДАКу было ціха і цёмна, стаяла ноч...” Маўкліва ўзвышаецца сярод поля бятонны, у трэшчынах і выбоінах двухузроўневы гмах як сведка гераізму яго абаронцаў, нібыта захоўваючы свае таямніцы, разгадаць якія наўрад ці ўдасца. А ўшанаваць іх подзвіг патрэбна было б лепшым чынам, каб ДАК не глядзеўся шэрым прывідам сярод пасеваў курурузы. Годна глядзелася б, калі б вакол яго зрабіць хаця б у два метры ахоўную паласу, на шашы зладзіць заезд для транспарта. Побач з гэтым ДАКам каля дарогі, бліжэй да Аўгустоўскага канала, стаіць другі, нібыта вартавы, толькі меншы памерамі. Як напісана на мемарыяльнай дошцы, 22-24 чэрвеня 1941 г. тут трымалі абарону воіны 9-га асобнага кульбата і 213-га стралковага палка. На закратаванай амбразуры як сімвал павагі да абаронцаў, падзякі ім ляжыць яшчэ свежы букецік кветак. Многія абаронцы ДАКаў вакол Сапоцкіна загінулі, у жывых засталіся некалькі чалавек. Трагічны іх лёс звязаны з тым,


што будаўніцтва гэтых умацаванняў не паспелі завяршыць, абсталяваць запланаваным узбраеннем, забяспечыць дастатковай колькасцю боепрыпасаў, харчаваннем, вадой. Не наладжана надзейная сувязь іх з камандаваннем і паміж сабой. Акрамя таго ў камандзіраў гэтых невялікіх гарнізонаў не было дакладных інструкцый аб іх дзеяннях, паводзінах, аб ролі гэтых умацаванняў у час працяглых ваенных дзеянняў, у тыле ворага, што з’явіліся недапрацоўкай стратэгіі вышэйшых штабоў. Не маючы сувязі з сваім штабам, знаходзячыся ў варожым атачэнні, гарнізоны кіраваліся асноўным правілам паводзін салдата – заставаліся вернымі прысязе і воінскаму доўгу. А таму, стаўшы закладнікамі, гераічна гінулі ў сваіх цесных, зруйнаваных умацаваннях. Аб гераізме абаронцаў ДАКаў каля Сапоцкіна сведчаць і трафейныя дакументы, што захоўваюцца ў ваенных архівах. Так, газета “Труд” 22 чэрвеня 1968 г. прывяла рапарт камандзіра 43-га штурмавога сапёрнага батальёна, які паведамляў: “У доўгатэрміновых умацаваннях рускія

змагаюцца незвычайна цвёрда. Нават выведзены са строю салдат, які са стогнам круціцца на зямлі, працягвае змагацца.Таму трэба кожнага раненага або забітага некалькімі стрэламі з пісталета рабіць зусім бяспечным для нашых войскаў”. Па суседству з воінамі 9-га асобнага кулямётнага батальёна і 213-га сп на абароне дзяржаўнай мяжы на гэтым напрамку 22 чэрвеня 1941 г. мужна стаялі пагранічнікі 1-й заставы пад камандаваннем ст. лейтэнанта А. Сівачова. 18 гадзін яны адбівалі бесперапынныя атакі гітлераўцаў. Ні артылерыйскі абстрэл, ні танкавыя атакі не скарылі воінаў, і ўсе яны загінулі ў баі. Аб іх мужнасці маглі б расказаць толькі дзве параненыя ў тыя дні ліпы, што цяпер аберагаюць спакой герояў у іх брацкай магіле, на якой узвышаецца помнік з іх імёнамі. Тут не канчаецца Сапоцкінская шаша, дзе на кожным кроку сляды абаронцаў Радзімы, а бяжыць далей, на поўнач, у бок Літвы. Цяпер тут не назіраецца былы аўтамабільны рух, але нешматлікія наведвальнікі ведаюць і

яшчэ аб адным памятным месцы, дзе пахаваны гераічныя змагары за незалежнасць Беларусі. У ціхім сасновым бары захавалася месца, дзе пахаваны паўстанцы, загінуўшыя ў 1863 г. У Аўгустоўскіх лясах, вакол Сапоцкіна і Кадыша базаваліся паўстанцкія атрады пад камандаваннем Вавера, В. Гласкі, Астрога, А. Лянкевіча. На працягу вясны і лета 1863 года тут адбываліся баі з царскімі войскамі. Адсюль сыходзілі і зноў вярталіся паўстанцы, каб працягваць барацьбу. У пачатку лета 1863 г. у адным з жорсткіх баёў у лясной ваколіцы Кадыша паўстанцы былі разбіты і рассеяліся, далучыліся да іншых атрадаў. Загінулых землякоў пахавалі ў лесе мясцовыя жыхары, паставілі на магіле крыж, але месца пахавання не афішавалі. Прозвішчы загінулых засталіся невядомымі: царскія улады не дапукалі ніякага ўпамінання аб паўстанні. У нашы дні ў незалежнай Беларусі самаахвярным змагарам за вольнасць краіны рупліўцамі беларушчыны, прыхільнікамі незалежнасці краіны ўстаноўлены помнік, тут праводзяцца ўшанаванні мужных барацьбітоў... Тут сканчаецца наша дарога – дарога мужнасці і гераізму. Кожны метр яе і навакольных палёў акроплены крывёю абаронцаў нашага краю. І падумалася, што ў пачатку шашы, за горадам, добра было б убачыць і прачытаць кароткі зварот-надпіс прыкладнага зместу:

Помнік савецкім салдатам у Сапоцкіне

“Не спяшайся, падарожнік! Ты знаходзішся на дарозе мужнасці і гераізму, дзе аддалі жыцці тысячы абаронцаў незалежнасці Беларусі. Будзем памятаць іх і шанаваць!”

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 47


ВІТАМІН D (КАЛЬЦЫФЕРОЛ) СТАНОВІЦЦА ПАНАЦЭЯЙ АД МНОГІХ БЕД ТЭКСТ: ПРАФ. А. МАЙСЯЁНАК

вычайна вітамінамі называюцца незаменныя (г.зн эсэнцыяльныя) фактары харчавання, утварэнне якіх у арганізме немагчыма. Таму неабходная для абмену рэчываў іх колькасць павінна быць кампенсавана ежай. Вітамін D, аднак, можа ў пэўных колькасцях ўтварацца ў скуры чалавека з прадукта біясінтэзу халестэрыну (халестэролю) - 7-дэгідрахалестэрола. Ініцыюе гэты працэс ультрафіялетавае апраменьванне, г.зн. сонечная інсаляцыя. Але ў межах 52-56о паўночнай шыраты, на якой знаходзіцца і Гарадзеншчына, «сонечны» кампанент пастаўкі кальцыферола відавочна недастатковы. 48 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY


Чым жа вызначаюцца незаменныя ўласцівасці вітаміна D? Яшчэ ў 1936 г. гэта злучэнне пад назвай эргакальцыферола (кальцыферол азначае той, які нясе кальцый) было вылучана з тлушчу рыб, каторы здаўна выкарыстоўваецца для лячэння рахіту. Пасляваеннаму пакаленню добра вядомы гэты сродак для прафілактыкі недахопу вітаміну D у дзяцей, у выніку якога дэфармуецца шкілет і праяўляецца цэлы комплекс іншых сімптомаў рахіту. Аснова паталагічных зменаў палягае ў недахопе кальцыя (Са), што акрамя «дзіцячага» рахіту характэрна і для астэапарозу сталых людзей (у абодвух выпадках зніжаецца шчыльнасць касцявой тканкі па прычыне парушэння працэсу яе ўтварэння). Вітамін D у форме 1,25-дзігідраксіхалекальцыферола дзейнічае як стэроідны гармон, які рэгулюе сінтэз бялка-пераносчыка іёнаў кальцыя. Гэта форма вітаміна D у арганізме паскарае засваенне Са ў тонкім кішэчніку. Адначасова актывізуецца і засваенне фосфару (Р). Абодва мінералы ўваход-

зяць у склад асноўнага кампанента касцявой тканкі, прычым больш за 90% гэтага кальцыя депаніруецца ў шкілеце. Дзеянне гарманальнай формы вітаміна D распаўсюджваецца і на працэс дэмінералізацыі касцявой тканкі - рэабсорбцыю іёнаў Са і Р у нырачных канальчыках. Адносна нядаўна выяўлена роля вітаміна D ў рэгуляцыі росту і дыферэнцыяванні клетак касцявога мозгу, а таксама антыаксідантныя і антыканцэрагенныя яго ўласцівасці. Вядомы навуковец Энтані Нормэн

выказаўся з гэтай нагоды: «Да гэтага часу ўся гісторыя вітаміна D зводзілася да вывучэння механізмаў рэгуляцыі засваення Са і Р ў касцях, але апошнім часам мы выявілі рэцэптары, якія рэагуюць на вітамін D у мностве іншых тканак нашага арганізма. І зараз мы можам сцвярджаць, што гэты вітамін ўдзельнічае таксама ва ўтварэнні інсуліну, у рэгуляцыі дзейнасці імуннай і сардэчнасасудзістай сістэм, развіцці мускулатуры. Атрымліваецца, што вітамін D - гэта панацэя ад многіх хвароб і карэктар індывідуальных недасканаласцяў арганізма? У значнай ступені гэта сапраўды так, асабліва, калі прыняць пад ўвагу не толькі агульнапрынятую яго ролю ў забеспячэнні функцыянавання касцявой сістэмы, але і нядаўнія грунтоўныя медычныя назіранні па ацэнцы ўплыву D-вітаміннага статусу арганізма на ўзнікненні рызыкі аўтаіммунных захворванняў, цукровага дыябету, некаторых відаў раку, сардэчна-сасудзістых захворванняў, дэменцыі і г.д. Ужо зараз ёсць вынікі доўгатэрміновых назіранняў, якія сведчаць пра важнасць аптымальнай забяспечанасці арганізма вітамінам D

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 49


для прадаўжэння існавання людзкой папуляцыі і яе дэмаграфічнага балансу. Такім чынам, узнікае пытанне аб аптымальнай забяспечанасці арганізма вітамінам D у сітуацыі, калі беларускае сонейка не можа сур'ёзна паправіць вітамінны баланс у нашым арганізме. Зараз вітамінолагі мяркуюць, што неабходная даросламу арганізму колькасць вітаміна D складае 5-7,5 мкг/суткі (дзіцяці-10 мкг/ суткі). Варта мець на ўвазе, што 10 мкг халекальцыферола адпавядае 400 МЕ (міжнародным адзінкам) вітаміна D. Адпаведна нядаўнім (2010 г.) нормам, зацверджаным дакументамі Мытнага саюза, даросламу чалавеку ў якасці адэкватнага ўзроўню спажывання прадпісваюцца тыя ж 5 - 15 мкг/суткі. Паколькі ўзровень сутачнага прыёму ў 5 мкг азначае толькі мінімальную сярэднедзённую дозу кальцыферола, для недапушчэння недастатковасці доза аптымальнага ўзроўню забяспечанасці без-

умоўна набліжаецца да 15 мкг (600 МЕ), а на думку замежных даследчыкаў, істотна яе перавышае. Забяспечанасць арганізма вітамінам D асабліва актуальна для сталых людзей, таму што для іх характэрна: а) змяншэнне ўздзеяння сонечнай інсаляцыі; б) зніжэнне спажывання вітаміна D з ежай; в) запавольванне працэсу ўтварэння вітаміна D у скуры з дэгідрахалестэрола; г) змяншэнне колькасці рэцэптараў, якія прадукуюць гарманальныя формы вітаміна D у розных тканках. Таму прафілактыка і лячэнне хвароб сталага ўзросту, перш за ўсё астэапарозу і сардэчна-сасудзістай паталогіі, патрабуе безумоўнай карэкцыі D-вітаміннага статусу арганізма, які паводле вынікаў

50 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

беларускіх (у тым ліку гарадзенскіх) даследчыкаў характарызуецца распаўсюджанай недастатковасцю, а ў значным ліку выпадкаў - выяўленым дэфіцытам. Неспрыяльная сітуацыя з забяспечанасцю вітамінам D (дастатковае паступленне з ежай выяўляецца толькі ў 5-10% абследаваных людзей) можа быць пераадолена спажываннем глыбакаводных гатункаў рыбы. Традыцыйна рэкамендуюцца печань траскі і палтуса, селядзец альбо тунец. Унікальным па ўтрыманні вітаміна D прадуктам з'яўляецца тлушч печані тунца (утрымлівае 400 МЕ/г), што значна больш, чым у папулярны раней «рыбіным тлушчы» (тлушч печані траскі) да 80 МЕ/г. D-вітамінаносьбітамі з'яўляюцца таксама жаўток курынага яйка (да 4,5 МЕ/г), маргарын (да 3 МЕ/г). У каровіным малацэ вітамін D прысутнічае ў колькасці да 4 МЕ/100мл. Некаторыя прадукты могуць ўтрымліваць падвышаную колькасць кальцыферола, калі ў рацыён жывёл ўключалі кармавы вітамін D.


Дастаткова высокай правітаміннай актыўнасцю валодаюць раслінныя алеі (ільняны, аліўкавы, сланечнікавы), але для ўтварэння актыўнай формы вітаміна D пры іх ўжыванні патрабуецца дадатковае ультрафіялетавае апраменьванне. Істотным фактарам, які спрыяе аптымізацыі паступлення вітаміна D у арганізм, з'яўляюцца сонечныя ванны (для твару і далоняў) не менш за 30 хв. (пры ўльтрафіялетавым апраменьванні ўсяго цела да стадыі эрытэмы сінтэз кальцыферола можа дасягнуць 100 мкг). Рэальным метадам аптымізацыі вітаміннай забяспечанасці сёння становіцца сістэматычны прыём аптэчнага прэпарата вітаміна D3 у кроплях (асабліва ў зімовы перыяд і для карэкцыі рацыёну сталых людзей) у колькасці 15 мкг (600 МЕ/сут), а па рэкамендацыі лекараў, пры наяўнасці адпаведных паказчыкаў, доза можа быць павялічана. Дзеянне вітаміна D і яго гарманальнай формы кальцытрыёла, перш за ўсё накіравана на падтрыманне абмена Са ў арганізме. Гэты мінерал акрамя фарміравання асноўнага рэчыва касцявой тканкі ўдзельнічае ў працэсе згортвання крыві, рэалізацыі

Прафесар Андрэй Майсяёнак

эфектаў гармонаў, ўнутрыклеткавых энергетычных працэсах, скарачальнасці мышц. Штодня ў арганізм чалавека з ежай паступае прыкладна 600-1200 мг Са, але ўзровень элемента ў крыві заўсёды стабільны і блізкі 10 мг%. Тонкую рэгуляцыю абмену Са арганізм ажыццяўляе за кошт трансфармацыі гарманальных формаў вітаміна D (1,25 (ОН)D і 24,25 (ОН)D) у нырках, але ў абмежаваных колькасцях. Таму адэкватнае паступленне Са з ежай з'яўляецца неабходнай умовай працякання фізіялагічных працэсаў, а неабходная яго колькасць для дарослага чалавека вызначаецца як блізкія да 1250 мг/сут. Недахоп Са абвастраецца ў сталым узросце: са зменай гарманальнай функцыі з'яўляюцца сімптомы астэапарозу, у аснове якога палягае страта касцявой масы (у жанчын сімптомы пачынаюць назірацца з надыходам клімаксу, страты касцявой масы дасягаюць 1% (і больш) за год; у мужчын сімптомы пачынаюць праяўляцца ў больш сталым ўзросце, страта касцявой масы да 0,3 -0,5% за год). Як трапна заўважыў знакаміты навуковец Дэнтоні, астэапароз сталых - гэта дзіцячая хвароба, і пачы-

наць яе лячыць трэба з дзіцячага ўзросту. Пры гэтым маецца на ўвазе важнасць падтрымання аптымальных запасаў кальцыя ў арганізме з самага дзяцінства і напрацягу ўсяго жыцця. У прафілактыцы астэапарозу асабліва эфектыўна спалучэнне ўжывання Са і вітаміна D. Напрыклад, 3-х гадовае назіранне за французскімі жанчынамі (сярэдні ўзрост 86 гадоў), якія прымалі 1200 г Са і 800 МЕ вітаміна D штодня, выявіла зніжэнне колькасці характэрных для астэапарозу пераломаў шыйкі сцягна на 23%. Дарэчы, згаданая паталогія далёка не асноўная пры астэапарозе. Дамінуе паражэнне пазванкоў, якое прыводзіць да болявога сіндрому. Кальцый прысутнічае ў большасці прадуктаў, якія мы спажываем, але звычайна яго канцэнтрацыя абмежавана колькасцю 10-20 мг/100г, што відавочна недастатковай для аптымальнага забеспячэння патрэбаў арганізма. Найбольш каштоўнымі па ўтрыманню Са з'яўляюцца малочныя прадукты (малако, тварог, кефір і г.д.), у каторых яго колькасць дасягае 100-150 мг/100г. Яшчэ больш Са утрымліваюць ёгурт і згушчанае малако (200-330 мг/100г), плаўленыя і цвёрдыя сыры (610-750 мг/100 г). Аптымізацыя засваення Са дасягаецца дадатковым прыёмам не толькі вітаміна D, але і некаторых іншых вітамінаў: С, В2, В6 і К. Таму далёка не заўсёды можна дасягнуць аптымальнай забяспечанасці кальцыям з дапамогай толькі дыетычных сродкаў. Часта гэта патрабуе прыёму спецыяльных функцыянальных прадуктаў, комплексных прэпаратаў кальцыя і вітаміна D, а таксама полівітамінаў і мікраэлементаў.

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 51


АКТЫЎНЫЯ ПЕНСІЯНЕРЫ ЖЫВУЦЬ ДАЎЖЭЙ НА 6 ГОД ПАВОДЛЕ GAZETA WYBORCZA акія дадзеныя прыводзяць шведскія навукоўцы з Karolinska Institutet, якія прааналізавалі стыль жыцця амаль двух тысяч сталых людзей ва ўзросце больш за 75 год. Аказалася, што актыўныя мужчыны жывуць на шэсць, а жанчыны – на пяць год даўжэй за сваіх аднагодкаў, якія вядуць пасіўны лад жыцця.

хорах і г.д.) займае ўсяго 3% мужчын і 2% жанчын сталага ўзросту. Гэта амаль у пяць разоў менш, чым у Чэхіі.

Свае вынікі даследаванняў стылю жыцця сталых людзей апублікавалі і польскія даследчыкі. З іх вынікае, што польскі пенсіянер найбольш часу (4 гадзіны ў дзень) аддае на добраўпарадкаванне хатняй гаспадаркі. Яшчэ 3 гадзіны ідуць, каб паглядзець тэлевізарі паслухаць радыё. На забавы і сяброўскія кампаніі ідзе 1,5 гадзіны ў дзень. Удзел у рознага кшталту клубах па інтарэсах (спартыўных секцыях,

Тым часам актыўны і здаровы лад жыцця можа працягнуць жыццё сталага чалавека на 5-6 гадоў. Гэта падцверджваюць і дадзеныя, апублікаваныя на сайце "British Medical Journal". Плаванне, прагулкі, гімнастыка і іншыя віды фізічнай актыўнасці дадаюць чалавеку ў сярэднім два гады жыцця. А актыўны ўдзел у жыцці розных калектываў і кампаній падаўжаюць жыццё ў сярэднім яшчэ на паўтары гады.

52 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY


}

} УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 53


SUMMARY Lana Rudnik, Vitaut Rudnik

06-12 Golden Age – time for yourself and society

38-40

The authors of the article tell about the history of the Third Age universities movement, different models of aged people activation in the world, and also about the history of creature and activity of the Golden Age University program (Hrodna, Belarus).

Aleksander Kobylarek

14-15 A recipe of good UTA

Ed.D, adjunet (Pedagogical Institute of Wroclaw University) and a head of UTA (Wroclaw University, Poland) tells about the first things are necessary for universities of the third age actually be places for intellectual, physical and social activation of the elderly, and also about the tendency of transformation of the idea of “University of the third age” to the idea of “University of any age”.

44-47

48-51

Age University

The article is devoted to the academician Andrei Moiseenak, who not only gives classes at the Golden Age University, but also attends some classes as a listener.

Volha Korsun

28-33 Iryna Novik: Age – it’s beautiful

The interview with a teacher of the workshop “Fashion, style and beauty”. The teacher Iryna Novik tells about the specific of the section activity and answer the question if it’s possible to be stylish in the elderly age.

54 • УЗВЫШША • WWW.UZV.BY

The way of courage and heroism

Andrei Moiseenok

Vitamin D (calciferol) becomes the panacea for many problems The author tells about the importance of vitamin D for human organism, that is especially important for the elderly people.

the Elderly was held in Hrodna, Belarus

Julian Paremski

Ivan Budnik

The author of this article, a listener of the Golden Age University, tells about the necessity to honor the historical events that took place in XIX-XX centuries in Hrodna outskirts.

Vitaut Rudnik

22-23 Academicians also study at the Golden

School of good deeds as a model of the elderly people activation The author tells about the model of increasing of social activity of the Golden Age University participants.

18-20 International conference on Activation of The article presents the context and the results of the International Conference that was held from 29 to 30 of March, 2013 in Hrodna, Belarus and gathered 90 specialists from Belarus, Lithuania, Poland, Russia, Serbia and Ukraine.

Maryja Stanislavich

55

Charter of the elderly people The text of the resolution, adopted by Inter-parliamentary Assembly of the CIS Member Nations (St. Petersburg, 15 of June 1998). The Charter appeals to the governments of independent states to consider development of conditions, when the rights of the elderly to dignified existence, safety and practical possibility of full realization of their human potential are confirmed, as a goal of their politics.

Message to the World Photo-project of the Golden Age University listeners. Every participant of the project wrote the own message, which he or she wants to share with the world.


ХАРТЫЯ СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ Прынята пастановай № 11-15 Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (Санкт-Пецярбург, 15 чэрвеня 1998 года)

Міжпарламенцкая Асамблея, разглядаючы старэйшае пакаленне ў якасці носьбіта калектыўнага жыццёвага вопыту і традыцый, як агульнанацыянальны інтэлектуальны патэнцыял, высока ацэньваючы ўнёсак, які робяць сталыя людзі ў жыццё грамадства, улічваючы, што ў Статуце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый народы аб'яднаных нацый выказваюць рашучасць зацвердзіць веру ў асноўныя правы чалавека, у годнасць і каштоўнасць чалавечай асобы, а таксама рашучасць садзейнічаць сацыяльнаму прагрэсу і паляпшэнню ўмоў жыцця пры большай свабодзе, грунтуючыся на выразным вызначэнні гэтых правоў ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, Міжнародным пакце аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах і іншых дакументах Генеральнай Асамблеі ААН, у мэтах выканання прынцыпу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у дачыненні да сталых людзей "Зрабіць паўнакроўным жыццё асоб сталага ўзросту", Міжнароднага плана дзеянняў па праблемах старэння, Праграмы практычных мер па сацыяльнай абароне сталых людзей на перыяд да 2001 года і Праграмы падрыхтоўкі і правядзення ў 1999 годзе Міжнароднага года сталых людзей, улічваючы, што ва ўсіх краінах свету расце колькасць асоб сталага ўзросту, стан здароўя большасці з якіх дазваляе ім весці актыўны лад жыцця, будучы перакананая ў тым, што сталымым людзям неабходна забяспечыць магчымасць актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства і ўносіць у яго свой пасільны ўнёсак, прызнаючы істотныя адрозненні ў становішчы сталых людзей не толькі паміж незалежнымі дзяржавамі - былымі рэспублікамі Савецкага Саюза, але і ўнутры дзяржаў і паміж асобнымі катэгорыямі сталых людзей і з непакоем адзначаючы адсутнасць ўзгодненай палітыкі ў дзяржавах СНД у дачыненні да старэйшага пакалення, заклікае парламенты і ўрады незалежных дзяржаў лічыць мэтай сваёй палітыкі распрацоўку нацыянальных праграм і прыняццё заканадаўчых актаў, дасягненне умоў, пры якіх былі б зацверджаныя правы сталых людзей на годнае існаванне, бяспеку і практычную магчымас-

ць поўнай рэалізацыі свайго чалавечага патэнцыялу, і ў прыватнасці: - Права мець гарантаваную пенсію, спецыяльную дапамогу, іншыя крыніцы даходаў, у сукупнасці не ніжэй пражытачнага мінімуму, неабходныя для вядзення годнага ладу жыцця, атрымліваць надзейную абарону сваіх зберажэнняў і даходаў; - Права свабодна выбіраць месца жыхарства, уключаючы перамяшчэнні ў межах незалежных дзяржаў; - Права на працу; - Права на бясплатнае і якаснае медыцынскае абслугоўванне, якое дазваляе падтрымліваць і аднаўляць аптымальны для свайго ўзросту ўзровень фізічнага, маральнага і эмацыйнага самаадчування, працягваць перыяд актыўнага жыцця; - Права ў выпадку неабходнасці на атрыманне жыццёва важных паслуг і дагляду на хаце, а таксама на карыстанне паслугамі дамоў - інтэрнатаў, іншых апякунскіх устаноў, якія забяспечваюць гуманныя і бяспечныя ўмовы жыцця, захаванне асноўных палітычных і грамадзянскіх правоў і годнасці пажылога чалавека; - Права на ўдзел у адпаведных праграмах агульнаадукацыйнай і прафесійнай падрыхтоўкі; - Права шляхам эфектыўнага прадстаўніцтва ў выбарных і адміністрацыйных органах на актыўны ўдзел у жыцці грамадства, у распрацоўцы і ажыццяўленні яго палітыкі; - Права дзяліцца сваімі ведамі і вопытам з моладдзю, удзельнічаць у патрыятычным выхаванні падрастаючых пакаленняў; - Права на стварэнне добраахвотных арганізацый ветэранаў, сталых людзей, якія маюць магчымасці прадстаўляць і адстойваць іх інтарэсы ў органах улады, арганізоўваць вольны час сталых людзей. Міжпарламенцкая Асамблея заклікае парламенты незалежных дзяржаў прыняць на аснове дадзенай Хартыі законы, якія гарантуюць сталым людзям годны лад жыцця, магчымасці прыкладання сваіх сіл і здольнасцяў на карысць свайго народа, сваёй краіны, у імя ўмацавання сяброўскіх сувязей паміж народамі незалежных дзяржаў.

УЗВЫШША • WWW.UZV.BY • 55



Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.