Kronika gramadskaga zhytstsya garadzenshchyny vypusk 7 21 08 2015

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

“Універсітэт Залатога Веку” запрашае слухачоў. Запрашаем сталых гарадзенцаў ва ўзросце ад 55 год і вышэй стаць удзельнікамі нашай праграмы. На працягу сямі месяцаў вас чакаюць цікавыя заняткі па самых розных тэмах, інтэграцыйныя мерапрыемствы і грамадска-карысныя справы.

Адвакатаванне і яго ацэнка: падыходы і магчымасці для Беларусі. Што такое адвакатаванне і ці рэальна займацца адстойваннем інтарэсаў грамадскасці ў беларускіх умовах? Якога кшталту грамадскія кампаніі маюць больш шансаў на поспех і па якіх крытэрыях можна ацаніць, ці гэты поспех быў дасягнуты?

Шукаем валанцёраў для арганізацыі міжкультурнага Фестывалю ў Турцыі. Запрашаем прыняць ўдзел у арганізацыі міжкультурнага моладзевага Фестывалю ў Турцыі з 1 па 30 кастрычніка – выдатны шанец паказаць свае таленты, правесці час карысна і знайсці сяброў з розных краінаў.

Навіны партнёраў 

Гарадзенскія гісторыкі патрапілі ў шорт-ліст Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.Эксперты намінавалі працы Святланы Куль-Сяльвестравай, Аляксандра Пагарэлага і Сяргея Токця. Вызначэнне выніковых пераможцаў і ўрачыстае ўзнагароджанне адбудуцца 2-4 кастрычніка 2015 г. у Коўне (Літва).

Новыя курсы ад "Студыі карысных кампетэнцый". Адкрыты набор на курсы "Школа здаровай асанкі і натуральнага руху" (кітайскія аздараўленчыя сістэмы), курсы вязання кручком і спіцамі, а таксама разнастайныя курсы па ангельскай мове.

Раварыстаў Гродна запрашаюць да стварэння ВелаПатруля. Некамерцыйныя арганізацыі ВелаГродна і ЦэнтрСпас аб'ядноўваюцца ў ідэі стварыць ВелаПатруль - валанцёрскую групу па пошуку зніклых людзей.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.