Дапаможнік «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй» змяшчае метадычныя парады для адукатараў
грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, якія рыхтуюць
і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі. Асаблівасцю дапаможніка
з’яўляецца каштоўнасна-практычны падыход да асвятлення правоў чалавека, а таксама заснаванасць
прапанаваных у выданні заняткаў на інтэрактыўных стратэгіях навучання. Дапаможнік цесна звязаны з
іншым адукацыйным рэсурсам, падрыхтаваным І. Кузьмінічам і