Дзяніс Васількоў Dzianis Vasilkou
ПРОФІЛЬ ЭКСПЕРТА Журналіст, медыяактывіст, трэнер. Спецыялізуецца на пытаннях SMM, стварэння падкастынгаў. Працаваў у агенцтве «Белапан», узначальваў рэгіянальнае падраздзяленне партала TUT.BY у Магілёве. У 2018 годзе ўзначаліў SMM аддзел партала TUT.BY.
centrkola.by
СФЕРА ДЗЕЙНАСЦІ: Цэнтр «Кола» ў Магілёве -гэта незалежная пляцоўка для правядзення грамадскіх мерапрыемстваў. У снежні 2018 года цэнтр адзначае сваё 19-годдзе. Штогод у сценах цэнтра праходзіць каля 350 мерапрыемстваў: канцэрты, выставы, моўныя курсы, сустрэчы з пісьменнікамі і навукоўцамі, кінапаказы, семінары. Цэнтр садзейнічае развіццю грамадскіх ініцыятыў горада Магілёва і вобласці. Асноўныя напрамкі: праваабарончая, журналісцкая, культурная і адукацыйная дзейнасць.