ДАПАМОЖНІК
Гродна, 2017
х ы в е з д а оў л о ік м я аўн іц л д ац аўн пр рац іп
УСТУП 2 ТЭХНІКІ ПРАЦЫ З МОЛАДДЗЮ 4 МАТЫВАЦЫЯ І ВАЛАНЦЁРСТВА 16 КАПІЛКА МАГЧЫМАСЦЯЎ ДЛЯ МОЛАДЗІ 21 АРГАНІЗАЦЫЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПАДЗЕЙ 28
ЗМЕСТ
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ 30 АПІСАННЕ ПРАБЛЕМЫ 31 МЭТА ПРАЕКТА 35 МЕТАДЫ 36 ГРАФІК 37 ВЫНІКІ 38 ФІНАНСАВАННЕ І БЮДЖЭТ ПРАЕКТА 40 КРАЎДФАНДЫНГ - НАРОДНАЕ СУФІНАНСАВАННЕ 43 ПАРТНЁРСТВА 46 ЛАКАЛЬНАЕ, НАЦЫЯНАЛЬНАЕ І МІЖНАРОДНАЕ ПАРТНЁРСТВА 49 ЛАКАЛЬНЫ ЎЗРОВЕНЬ 50 НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ПАРТНЁРЫ 50 МІЖНАРОДНЫЯ ПАРТНЁРЫ 51 ПРАСОЎВАННЕ ПРАЕКТА АБО ІНІЦЫЯТЫВЫ І ПРАЦА З МЕДЫЯ
52
УСТУП Дапаможнік, які ты трымаеш у руках - вынік сумеснай працы 15 моладзевых працаўніц і працаўнікоў з усёй Беларусі, а таксама трэнераў з Беларусі і Польшчы. Ён рабіўся цягам і пасля Летняй Школы для Моладзевых Працаўнікоў, зарганізаванай гарадзенскім ГА “Цэнтр “Трэці сектар” сумесна з Цэнтрам “ОПУС” (Лодзь, Польшча) улетку 2017 года. Праца з моладдзю – гэта вялікі выклік, але таксама і адказнасць. Моладзевыя працаўнікі, выхавацелі, бацькі розным чынам стараюцца адукоўваць, выхоўваць і распавядаць маладым людзям пра праблемы сучаснага свету, яго незвычайнасць а таксама пра тое, што адбываецца навокал. Моладзь часта ўспрымаецца як дрэнна выхаваныя бунтары, якія не разумеюць дарослага свету і паступаюць інакш, чым чакалі бы ад іх дарослыя. Але гэта не поўны вобраз гэтай маладзейшай часткі грамадства. Маладыя людзі – гэта часта вельмі адчувальныя грамадзяне, якія ведаюць свае магчымасці, якія ставяцца да жыцця не толькі з пункту гледжання свабоды ды забаваў. Маладыя людзі шукаюць магчымасці да актыўнасці, супрацоўніцтва, шукаюць ідэі для вырашэння розных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца, спосабаў уключэння ў грамадскае жыццё ці ў справы, важныя з пункту гледжання жыцця ў грамадстве. Аднак часта ім не хапае ведаў ці аднадумцаў, каб рэалізаваць свае ідэі і заангажавацца ў важныя справы.
2
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
Вельмі важна дапамагчы маладому пакаленню ў грамадзянскім і грамадскім сталенні так, каб ў сваім цяперашнім і будучым жыцці яны паступалі адказна ў прыняцці жыццёвых рашэнняў як у прафесійным, так і ў прыватным жыцці. Існуе шмат формаў удзелу моладзі ў грамадскім жыцці, але самым важным для маладых людзей з’яўляецца перакананне, што яны ўключаны ў будаванне чагосьці вялікага, што яны маюць уплыў на сваё акаленне і могуць яго фармаваць. З аднаго боку, гэты дапаможнік будзе карысным маладым людзям на шляху да даросласці ў атрыманні ведаў пра тое, як рэалізоўваць праекты на карысць свайго блізкага асяроддзя – сям’і, сяброў, суседзяў, а таксама шырэй – для свайго раёна, горада ці краіны. З другога боку, ён будзе цэнным арыентырам для стварэння патрэбных, важных, грамадска цікавых падзеяў, натхняе да актыўнасці і фокуса на сацыяльна важных аспектах. Спадзяемся таксама, што гэты дапаможнік у вашых руках стане карыснай дапамогай для ўсіх, хто звязаў сваю жыццёвую дарогу з працай на карысць моладзі і хто кожны дзень стараецца, каб маладыя людзі рабілі лепшы, больш усвядомлены і адказны выбар. Надзвычай каштоўны таксама сам спосаб стварэння гэтага дапаможніка. Ён быў напісаны супольнымі сіламі маладых лідараў, якія бачаць сэнс у дзеянні на карысць грамадства, хочуць брацца за такія задачы і шукаюць адукацыйных формаў, што ўзбагачаюць мысленне і дзеянне. Гэты дапаможнік уключае ў сябе тэмы, з якімі часта сутыкаюцца маладыя людзі, а таксама закранае сферы, у якіх яны шукаюць дапамогі. Гэта такія тэмы, як моладзевае валанцёрства, будаванне партнёрства і кааліцый, пошук аднадумцаў у дзеяннях, планаванне і рэалізацыя мясцовых ініцыятыў. Яны паказваюць, як больш эфектыўна рэалізоўваць праекты, як больш паспяхова ўключацца ў грамадскія тэмы, каб канчатковая карысць была як мага большая для ўсіх. Спадзяемся, што гэты дапаможнік, створаны маладымі людзьмі і тымі, хто з імі працуе, зможа натхніць моладзь да дзеянняў і прынясе карысць як ім самім, так і іх мясцовым супольнасцям.
Арганізатары Летняй Школы
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
3
ТЭХНІКІ ПРАЦЫ Падчас Летняй Школы для моладзевых працаўнікоў мы абменьваліся сваімі і партнёрскімі паспяховымі тэхнікамі працы з моладдзю. Пры апісанні тэхнікаў мы арыентаваліся на тры асноўныя паказчыкі: А - Апісанне, У - Удзельнікі, П - Працягласць. Спадзяемся, апісаныя формы будуць карыснымі і натхняльнымі ў тваёй працы! Таксама звяртай увагу на Індэксы мясцовасці тэхнікі, пазначаныя зорачкай (*), яны дапамогуць знайсці арганізацыі, якія іх выкарыстоўваюць.
1. TANDEM EVENINGS*ТС А: моўныя адкрытыя сустрэчы для людзей з самым розным узроўнем ведання мовы. Тэмы, мовы, форма - усё залежыць ад удзельнікаў. Арганізатары даюць прастору і час, у якіх можна сустрэць тых, хто размаўляе з табой на агульнай мове. Ёсць і польская, і ангельская, і французкая, нямецкая і іншыя - калі толькі знойдзецца суразмоўца. Сустрэчы часта адбываюцца ў гульнявой форме. У: звыш 2-х, колькасць камфортная для размовы ў адным коле. Тыя, хто зацікаўлены развіццём сваіх моўных кампетэнцый П: штотыдзень па вечарах серады, за выключэннем летняга сезону, працягласць сустрэчы - 1,5 гадзіны.
тэхнікі працы моладдзю 4
2. TANDEM CITY QUEST*ТС А: Гарадскі квэст на тэму міжкультурнага Гродна, падчас якога аб’яднаныя ў каманды ўдзельнікі вандруюуць па горадзе і раскрываюць у ім месцы, звязаныя з яго міжкультурнасцю і міжнацыянальнасцю. Арганізатары даюць напачатку мапу і пытанні. На кожным месцы каманда робіць фотаздымак і запісвае адказ. У: Любая колькасць людзей у камандзе, камфортная да перамяшчэння па горадзе П: 2-3 гадзіны
3. КІНАКЛУБ ВАКОЛ СВЕТУ*ТС А: Кінаклуб-вандроўка вакол свету паводле алфавіту. Адна літара - адна краіна, з якой выбіраецца фільм для кінапрагляду. Кожны ахвотны можа запрапанаваць фільм ці краіну, правесці абмеркаванне ці ўводзіны ў кінапаказ. Фільмы глыбока тычацца культурных пытанняў дадзенай краіны, пераадольваюць стэрэатыпы, паказваюць багацце розных куткоў свету. У: Усе зацікаўленыя ў тэме фільма П: Нерэгулярна, звычайна адзін раз на месяц. Працягласць 2-2,5 гадзіны з дыскусіяй
3
ТС - Тэхніка прымянялася ў ГА “Цэнтр «Трэці сектар», Гродна, Беларусь
З МОЛАДДЗЮ ТЭХНІКІ
4. МІЖПАКАЛЕНЧЫЯ КІНАПАКАЗЫ*ТС А: Паказ і амберкаванне фільмаў на розныя тэмы ў групе з людзьмі розных пакаленняў. Абмеркаванне стаўлення розных пакаленняў і персаналіяў да вечных пытанняў - сэнс жыцця, адукацыя, каханне, сям’я, праца, грошы (напрыклад, дакументальны фільм “Human”); або да пытанняў сталення (анімацыйны фільм “Зморшчынкі”) У: ад 3 да ..., у залежнасці ад вашай залы 5. ЖЫВАЯ БІБЛІЯТЭКА*ТС П: у залежнасці ад працягласці А: Незвычайны фармат, у якім людзі са сваімі гісторыямі - гэта фільма, звычайна 1,5 гадзіны + кніжкі, а іншыя людзі - гэта чытачы, якія прыходзяць слухаць гэ0,5 гаўдзіны на абмеркаванне тыя гісторыі. Тут падымаюцца розныя сацыяльна важныя тэмы, запрашаюцца прадстаўнікі групаў, з якімі часта звязаныя нейкія стэрэатыпы ці якія выклікаюць непаразуменне грамадства. Напрыклад, веганы, сталыя людзі, прадстаўнікі LGBT-супольнасці ці людзі з захворваннямі. Чытач можа задаць кніжцы любое пытанне, якое яе тычыцца і круціцца ў яго галаве, але чалавек-кніжка можа вызначыць межу і вырашыць, на якія пытанні будзе адказваць. Кніжкі агаворваюцца і рыхтуюцца загадзя. У: любы ўзрост, любая колькасць кніжак і чытачоў, залежна ад залы П: некалькі разоў на год, працягласцю мін. 30 хв. на адно “чытанне”. Адбываецца некалькі кругоў “чытання”, каб кожны мог паразмаўляць з больш чым адной кніжкай.
ПРА ЦЫ
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
5
ТЭХНІКІ ПРАЦЫ З МОЛАДДЗЮ *ТС
6. МАЙСТЭРНІ ВЕДАЎ А: Адкрытая пляцоўка для абмену ведамі і ўменнямі. Кожны ахвотны можа заявіцца, каб правесці заняткі ў любой форме на любую тэму. Кожны ахвотны - стаць слухачом. У адзін дзень праводзіцца некалькі майстар-класаў адначасова ў розных пляцоўках горада. Тэмы майстар-класаў і запіс удзельнікаў на іх адбываецца загадзя. У. залежна ад майстар-класа, звычайна 10-20 чалавек, незалежна ад узросту П: майстэрні праходзяць раз на некалькі месяцаў. Працягласць адных заняткаў -1,5-2 гадзіны
7. КУЛЬТУРНІЦКІЯ ВЕЧАРЫНЫ (КультКафэ)*ТС А: Вечары знаёмства з рознымі культурамі і нацыямі, якія ёсць у горадзе (напрыклад, індыйская, польская, нямецкая і г.д.) Запрошаныя госці - прадстаўнікі дадзенай культуры - распавядаюць пра яе, могуць паказаць песні, танцы, прыгатаваць ежу усё, што паводле іх лічыцца важным і што прыбліжае мясцовых да каранёў гасцей. У: любая колькасць і ўзрост, у залежнасці ад памяшкання П: 2-3 гадзіны, раз на некалькі месяцаў
8. ФРЫ МАРКЕТ*ТС А: Пляцоўка да абмену рэчамі, якія заляглі ў нашых шафах і хаце. Удзельнікі прыносяць непатрэбныя ім рэчы, якія можна яшчэ выкарыстаць, а таксама могуць ўзяць нешта для сябе з прынесеных іншымі рэчаў. Усё - бясплатна. У гэты дзень часта арганізуюцца таксама нейкія воршкопы нп. па рукадзеллю, экалогіі і да т.п. У: любая колькасць, любы ўзрост П: Часцей за ўсё вясной ці ўлетку, калі наводзім вялікія парадкі ў шафах
ТЭХНІКІ ПРАЦЫ З МОЛАДДЗЮ 9. DIGITAL CLUB*ТС А: Штотыднёвы самаарганізаваны клуб па інтарэсах, дзе моладзь разам вывучае мову праграмавання Python і разглядае пытанні кібербяспекі. Першыя заняткі вядзе валанцёр, па меры стварэння групы кожная_ы з яе ўдзельніц_каў рыхтуе адну з наступных сустрэч. У: Ад 2 да 20, зацікаўленая ў тэме моладзь П: Сустрэчы адбываюцца па вечарах раз на тыдзень, працягласць 2-3 гадзіны
10. PUBLIC SPEAKING CLUB*ТС А: Штотыднёвыя сустрэчы, для якіх удзельнікі рыхтуюць публічныя выступы на выбраныя тэмы на ангельскай мове. Пасля кожнага выступу адбываецца абмеркаванне па слоўнікавым запасе, паводзінах падчас прамовы па тэме выступу. У: няма абмежавання ўзросту, запрашаюцца ўсе зацікаўленыя развіваць свае прамоўчыя кампэтэнцыі і кампетэнцыі валодання ангельскай мовай. П: штотыдзень, працягласць каля 3-х гадзін
11. АДУФЭСТ*А А: Штогадовы 3-дзённы з’езд “выпускнікоў Адукацыя.Інфо” - маладых беларусаў, якія атрымалі цікавы адукацыйны досвед у краіне і за яе межамі. Адкрыты конкурс на ўдзел, умова ўдзелу - кожны ўдзельнік рыхтуе свой майстар-клас на цікавую тэму. Ежа гатуецца ўдзельнікамі на кулінарных варкшопах. Частка праграмы - нэтворкінг і задумкі праектаў на будучыню. У: 20-40 удзельнікаў, у залежнасці ад месца правядзення і рэсурсаў П: 3-4 дні, з выездам на прыроду *А - Тэхніка прымянялася ініцыятывай «Адукацыя.Інфо», Беларусь
ЗБОРНІК ЛЕТНЯЙ ШКОЛЫ ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ
7
ТЭХНІКІ ПРАЦЫ З МОЛАДДЗЮ 12. LOESJE – ВАРКШОП*А А: Варкшоп па напісанні крэатыўна-сацыяльных постэраў Loesje (http://loesje. org/). Удзельнікі спачатку даведваюцца пра ідэю гэтых постэраў з Галандыі, трэніруюцца ствараць крэатыўныя тэксты (па розных метадах з выкладзенага ў анлайн падручніка па метадзе, існуе па-ангельску і па-руску). Самі абіраюць тэмы, на якія будуць ствараць постэры, брэйнстормяць плакаты, абіраюць лепшыя ідэі, ствараюць постэры, выдрукоўваюць і вешаюць у важных месцах. У: Ад 3 да 25, каб камфортна было працаваць у групе, адзін чалавек павінен падрыхтавацца па падручніку загадзя П: Сам варкшоп цягнецца ад 1 да 3 гадзін, афармленне постэраў можа заняць таксама пэўны час.
ТЭХНІКІ ПРАЦЫ З МОЛАДДЗЮ 13. АДУЭСКПЕДЫЦЫЯ*А А: Каманда валанцёраў ці сяброў Адукацыя.Інфо едзе ў невялікі горад/ вёску ў Беларусі, каб прэзентаваць розныя магчымасці для мясцовай моладзі і адукатараў, адаптуючы праграму пад патрэбы супольнасці (трэнінгі, прэзентацыі, гульні). У: Ад 5 да 100 (можна і болей, абы сабраліся :) П: Звычайна сустрэча на 1-3 гадзіны, але можа быць і комплексны трэнінг на дзень-два
14. ДЫСКУСІЙНЫ ПОДЫЎМ*А А: Выбіраюцца важныя для групы пытанні ў форме так/не (звязаныя з каштоўнасцямі, выбарам па жыцці), удзельнікі напачатку стаяць перад вядучым адной групай, пасля агучвання пытання абіраюць адзін з бакоў адказу на пытанне або на 1 стадыі могуць стаяць па цэнтры (азначае нявязначанасць). Група, у якой найменш удзельнікаў, выказвае сваю пазіцыю (1 чалавек), потым выказваецца 1 чалавек з процілеглага боку, задаюць пытанні нявызначаныя людзі. Пасля гэтага нявызначаныя людзі займаць пазіцыю злева/ справа, вядучы фіксуе статыстыку па гэтым пытанні ў групе. У: ад 5 чалавек, вядучы загадзя рыхтуе важныя пытанні П: у залежнасці ад колькасці пытанняў і абмеркавання ў групе, ад 5 хвілін да 1 гадзіны
15. ВЕДЫПАЦІ-КРАІНА/ПРАФЕСІЯ*А А: Сустрэча-прэзентацыя адукацыйных магчымасцей, досведаў і культуры пэўнай краіны або магчымасцей, экспертаў і будучыні пэўных прафесій. Звычайна на краінавыя паці запрашаюцца прадстаўнікі амбасад і беларусы, якія жылі/жывуць у гэтых краінах, прадстаўнікі ўніверсітэтаў. На веды-паці па прафесіях запрашаюцца прадстаўнікі прафесіі і адукацыйныя праекты ў сферы. У: ад 20 да 200, наколькі дазваляе памяшканне, вольны ўваход для ахвотных П: 2-4 гадзіны, залежыць ад напаўнення і культурніцкай часткі праграмы
16. АДУМАРАФОН*А А: Конкурс-выклік для беларускіх студэнтаў, дзе яны праходзяць навучанне і потым прымаюць выклік па трох тэмах: валанцёрства, інтэрв’ю з важным чалавекам, адукацыйнае відэа. Удзельнікі, якія прайшлі тры ступені выклікаў, атрымоўваюць адукацыйныя прызы: запрашэнне на АдуФэст, запрашэнне на партнёрскі адукацыйны івэнт, ментарства ад выпускніка Адукацыя.Інфо У: Пачынала 200, да фінала дайшло каля 20 П: Ад пачатку да канца праект цягнуўся каля 2 месяцаў *А - Тэхніка прымянялася ініцыятывай «Адукацыя.Інфо», Беларусь
9
ТЭХНІКІ ПРАЦЫ З МОЛАДДЗЮ 17. Праграма “На шляху да вяршыні”*О А: Мэтай праграмы з’яўляецца актывізацыя моладзі, якая знаходзіцца ў рызыцы сацыяльнай ізаляцыі. Інструментам працы з моладдзю з’яўляецца выжыванне і скаладром. Удзельнікі знаходзяцца падчас заняткаў у складанай сітуацыі, якая патрабуе супрацоўніцтва, пераадолення абмежаванняў. Дадаткова, выхаваўчыя эфекты падтрымліваюцца і паглыбляюцца праз сацыятэрапію, што дапамагае змяняць паводзіны і погляды маладых людзей на саміх сябе і свет. У рамках праграмы з’явіцца таксама Клуб, які будзе месцам, у якім удзельнікі змогуць развіваць сябе, арганізоўваць мерапрыемствы для малодшых дзяцей з іншых пляцовак, у тым ліку гульні і забавы на тэрыторыі горада і ў яго ваколіцах. У: Моладзь, якая знаходзіцца ў рызыцы сацыяльнай ізаляцыі. П: На працягу ўсяго года
18. Клуб “Казік”*О Клуб дзейнічае ў форме “off-форма” (няма аднолькавай, сфармалізванай канструкцыі і адной педагагічнай формы) святліцы для падлёткаў. Прасоўвае ідэю натуральнага выхавання, якое абапіраецца на дабравольнасці, зацікаўленню светам і як мага меншай інтэрвенцыі з боку дарослых. Казік ад пачатку стараецца прымяняць канцэпцыю школы Summerhill, а таксама тэрапеўтычнай супольнасці. У: Падлеткі з праблемных сем’яў, часта тыя, хто застаецца ў школе на другі год ці ўвогулуе збягае са школы.
19. Wymiennikownia*О А: Гэта месца, у якім можна праводзіць час, павучыцца, адпачыць, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, прыняць удзел у занятках, абмяняцца захапленнямі і досведам, арганізаваць воркшопы, івэнты ці кінапаказы. Тое, якія заняткі тут праходзяць, залежыць выключна ад удзельнікаў. Усе заняткі прапануюцца і праводзяцца моладдзю. Таксама, да абеда тут запрашаюцца школы на бясплатныя тэматчыныя воркшопы па развіцці мягкіх кампетэнцый, прадпрымальніцтва ці прамоцыі здаровага ладу жыцця. Дзеці вучацца, як функцыянаваць у звычайнай супольнасці - гаспадарыць, гатаваць ежу, сачыць за сабой, лічыцца са словам тых, хто дзеліць з імі прастору. У: Мясцовая моладзь П: У будні прастора адчынена з 16.00 да 21.00, а таксама два разы на месяц па суботах з 14.00 да 19.00.
10
*О - Тэхніка прымянялася партнёрамі арганізацыі «Опус», Лодзь, Польшча
ТЭХНІКІ ПРАЦЫ З МОЛАДДЗЮ
21. КІРМАШ МАЛАДЗЁВЫХ МАГЧЫМАСЦЯЎ*ТС А: Кірмаш маладзёвых магчымасцяў ад усіх ініцыятываў і арганізацый, што існуюць у рэгіёне, для мясцовай моладзі. Ладзіцца ў верасні. Спачатку - кароткія прэзентацыі ініцыятываў, апытанне моладзі - што вам цікава, праца ў малых групах, дзе дасведчаныя ўдзельнікі дзеляцца досведам/ аповядам пра магчымасці, у канцы падзеі абмен вынікамі працы ў групах, нэтворкінг. Можна падпісацца на рассылку з цікавымі падзеямі ад арганізатараў. У: Моладзь і мясцовыя ініцыятывы. П: 2-3 гадзіны
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
20. ALL YOU WANT TO KNOW ABOUT EVS*ТС А: Сустрэча, падчас якой мясцовыя ЕВС-валанцёры і тыя, хто з імі працуе (каардынатары, ментары, выкладчыкі моваў) распавядаюць пра Еўрапейскую валанцёрскую службу - што гэта, як стаць валанцёрам, як стаць ментарам. Месца, дзе можна даведацца ўсё, што вас на гэту тэму цікавіць і паразмаўляць з тымі, хто задзейнічаны. Робіцца ў форме інтэрактыўнай апытанкі + абмеркавання ў малых групах пра прынцыпе Open Space. У: Моладзь, зацікаўленая тэмай ЕВС. П: 2-3 гадзіны
22. ФЭСТ МАЛАДЗЁВАЙ ЖУРНАЛІСТЫКІ*ТС А: Раз на два гады ў Гародні ладзіцца Фэст маладзёвай журналістыкі. Абвяшчаецца конкурс артыкулаў і праектаў на розныя тэматыкі, на самім Фэсце ўзнагароджваюцца пераможцы. Два дні Фэсту - майстар-класы з экспертамі, сустрэчы, экскурсіі, канцэрты, фотабатлы і нэтворкінг. У: Моладзь і партнёры П: Звычайна 2 дні, артыкулы на конкурс збіраюцца за месяц-два да падзеі
11
ТЭХНІКІ ПРАЦЫ З МОЛАДДЗЮ
23. MOVA NANOVA*ТС А: курсы беларускай мовы для беларусаў. Кожны занятак - адна лексічная тэма, а таксама нейкае пытанне па тэме граматыкі. На заняткі запрашаюцца знакамітыя госці - эксперты ў нейкай тэме, нп. біёлагі, юрысты, лекары ці беларускія артысты - музыканты, пісьменнікі і паэты. Ёсць таксама Мова Нанова для дзетак У: Без абмежавання ўзросту і колькасці П: Адзін раз ны тыдзень, увечары, працягласць каля 2-3-х гадзін
24. (WATCHDOCS) FILM FESTIVAL*ТС А: Міжнародны фестываль фільмаў па правах чалавека. Адбываецца ўжо 15 гадоў у Польшчы, 2 разы ў Мінску, у Гродне у 2016 адбыўся ўпершыню. Паказваюцца самыя розныя фільмы на тэму правоў чалавека, з самых розных краінаў свету. Акрамя кінапаказаў фэстываль уключае ў сябе таксама абмеркаванне фільмаў і дыскусіі. У: Залежна ад тэматыкі фільму, некаторыя 16+ П: Адзін раз на год, у Гродне - на працягу аднаго тыдня, кожны вечар-адзін кінапаказ у розных пляцоўках горада.
25. INCUBATOR-NOCTURNA*Р А: Штомесяцовая начная суботняя адукацыйная вечарына. Першая субота месяца - у адным месцы збіраюцца 5-7 вядучых, якія цягам наступнага месяца правядуць 1-4 варкшопы на розныя тэмы (мовы, творчыя, фізічныя і г.д.) для мясцовай супольнасці. Уначы яны паказваюць дэма-версіі сваіх варкшопаў, таксама запрашаюцца музыкі для выступу, ідзе нэтворкінг і нараджаюцца ідэі для наступнага месяца. У: Усе ахвотныя, вядучыя варкшопаў П: 4-6 гадзінаў, пачатак звычайна а 8-9 увечары
12
*Р - Тэхніка прымянялася ініцыятывай «Incubator 107», Клуж-Напока, Румынія
ТЭХНІКІ ПРАЦЫ З МОЛАДДЗЮ 26. TEDxYOUTH*ТС А: Моладзевая канферэнцыя ў стылі TED, падчас якой некалькі спікераў распавядаюць пра цікавыя ім тэмы ці ідэі, якія змяняюць свет навокал. На кожны выступ прадугледжана да 20-ці хвілін. Спікеры выбіраюцца нашмат раней (праз адкрыты конкурс ці запрашаюцца адрасна) і рыхтуюцца да выступаў з дапамогай каманды. На правядзенне кожнай канфэрэнцыі арганізатары атрымліваюць бясплатную ліцэнзію. У: Зацікаўленыя тэмамі выступаў слухачы. Колькасць аўдыторыі - абмежавана, залежна ад умоваў ліцэнзіі (звычайна да 100 чалавек). Уваход платны (звычайна каб аплаціць арэнду памяшкання і тэхнікі), калі адшукаць партнэраў - можна зрабіць бясплатным. П: 3-4 гадзіны. У сярэдзіне часта творчы выступ.
27. Праграма “Выцягваем дзяцей з брамы”*О А: Праект заснаваны на працы вулічных працаўнікоў, скіраваны для моладзі, якая часта не знаходзіць сябе ў стандартных структурах і патрабуе працы з людзьмі, якія добра ведаюць патрэбы мясцовай моладзі (г.зн. з людзьмі, якія выходзяць да моладзі і прапануюць цікавыя рашэнні, праекты, ініцыятывы на іх уласнай тэрыторыі). Гэта між іншым мастацкія воркшопы, сацыятэрапеўтычныя заняткі, культурная актыўнасць (паходы да кінатэатраў, музеяў), спартыўныя гульні. У: За 2017 год - 12 вулічных працаўнікоў працавалі са 120 дзецьмі П: На працягу ўсяго года
ТЭХНІКІ ПРАЦЫ З МОЛАДДЗЮ 28. Форум Тэатр*У А: Тэатральная методыка. Караценькая пастаноўка (7-10 хвілін), якая падымае нейкую праблему і абрываецца на моманце найбольшага напружвання. Пасля першага прагляду гледачы_кі маюць магчымасць замяніць сабой акцёраў_рыс спектакля, акрамя ролі Галоўнага Агрэсара, каб паўплываць на развіццё сітуацыі. У: Каля 5 удзельнікаў-акцёраў, рыхтуюць пастаноўку загадзя. Узрост любы, важна, каб тэма была актуальная для публікі П: Каля 45 хвілін, чаргуецца пастаноўка са зменамі ролей і перапынак, абмеркаванне.
29. Паходы – міжгендарныя або дзявочыя*У А: Для таго, каб выявіць гендарныя стэрэатыпы, ці вырашыць, што яны не існуюць, збіраецца група моладзі розных палоў, якая ідзе ў паход. Штовечар абмяркоўваюцца ролі розных гендараў у паходзе, ці камфортна з імі ўдзельнікам_цам. У дзявочых паходах мэта – паказаць, што дзяўчыны шмат чаго могуць. У: Каля 10 чалавек, змяшаная група. П: 3-4 дні
14
*У - Тэхніка прымянялася ўдзельнікамі Летняй Школы ў Беларусі
ТЭХНІКІ ПРАЦЫ З МОЛАДДЗЮ
30. Speed Debating*У А: Удзельнікі дзеляцца на 2 каманды, у кожнай сваё меркаванне на адну і тую ж тэму. Папярэдне яны рыхтуюць довады для пераканання апанентаў (5-10 хвілін на падрыхтоўку). Яны сядаюць за сталом адзін_на насупраць другога_й, вядуць размову 2 хвіліны і потым мяняюць партнёра, як у speed dating. У пары той, хто размаўляў апошнім у момант, калі вядучы сказаў “стоп”, атрымлівае бал. У: 10-12, абавязковая цотная колькасць. П: 30-60 хвілін, залежна ад групы і часу на фідбэк і падтрыхтоўку.
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
31. Танцы гарадзенскіх дворыкаў*У А: Па нядзелях ў цёплую пору года ў дворыках ў цэнтры горада збіраюцца музыкі і аматары беларускіх народных танцаў. Танцоры вучаць элементам беларускіх танцаў пад жывую музыку. Абавязкова патрэбен анонс. Так можна даведацца пра беларускія традыцыі і культуру. У: Кожны ахвотны можа далучыцца. П: Працягласць звычайна не больш за 2 гадзіны.
32. Ролевыя гульні і сімуляцыі*У А: Мэта ролевай гульні або сімуляцыі - атрымаць жыццёвы досвед і развіць пэўныя жыццёвыя навыкі, пражыўшы ролю іншага чалавека або жывёлы/ прыроды. У: Звычайна пэўная колькасць удзельнікаў для кожнай канкрэтнай гульні. Неабходныя гейм-майстры, якія рыхтуюць і фасілітуюць гульню, робяць дэбрыфінг. П: Ад некалькіх гадзінаў да некалькіх дзён, у залежнасці ад гульні і часу на дэбрыф (разбор гульні).
15
МАТЫВАЦЫЯ І ВАЛАНЦЁРСТВА Ніводная ініцыятыва і тым болей грамадская арганізацыя не можа пражыць без дапамогі валанцёраў. Якой можа быць матывацыя валанцёраў, якія прыходзяць да вас? Якая вашая ўнутраная ці знешняя матывацыя ў працы з моладдзю? Паразважаем разам на гэтыя тэмы ў наступным раздзеле.
МАТЫВАЦЫЯ І ВАЛАНЦЁРСТВА
Існуе мноства характарыстык матывацыі. Напрыклад, матывацыя можа быць знешняй (грошы, заахвочванне, кампанія) і ўнутранай (місія, прызванне, унутраная звыш-мэта).Таксама можна вызначыць пазітыўную (зраблю, каб стварыць пазітыўны эфект) і негатыўную (зраблю, каб пазбегнуць негатыўнага эфекту) матывацыю.
У сваёй TED-прамове пра матывацыю (https://www.ted.com/talks/dan_pink_ on_motivation) Дэн Пінк вызначае тры галоўныя крыніцы матывацыі чалавека: незалежнасць, благародная мэта і майстэрства, якія можна выдатна развіваць акурат праз валанцёрства.
ВАЛАНЦЁРСТВА
НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ
МАЙСТЭРСТВА
БЛАГАРОДНАЯ МЭТА
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
17
МАТЫВАЦЫЯ І ВАЛАНЦЁРСТВА
Для разумення розных стадый удзелу валанцёраў у вашай арганізацыі або ініцыятыве, можна таксама скарыстацца Тэорыяй сітуацыйнага лідарства Бланшарда і Херсі.
Паводле яе, ёсць 4 стадыі развіцця адносінаў з валанцёрамі і лідарамі ў арганізацыі: дырэктыва, коўчынг (ці натасківанне), падтрымка і дэлегаванне. На кожнай з гэтых стадый важна ўважліва ставіцца да патрэбаў валанцёра і аказваць адпаведную падтрымку. Выява ўзятая з сайта zillion.net.
18
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
МАТЫВАЦЫЯ І ВАЛАНЦЁРСТВА
МАТЫВАЦЫЯ І ВАЛАНЦЁРСТВА
Пытанні да роздуму Пытанне “Навошта я гэта раблю?” варта задаць сабе не адзін раз, каб дакапацца да сутнасці сваёй матывацыі да працы і ўдасканаліць свае мэты, жаданні і чаканні. Вельмі добра, калі матывацыя ўнутраная і пазітыўная. Ці сапраўды патрэбен для ажыццяўлення тваёй мэты ўдзел валанцёраў? У гэтым пытанні варта не забыць пра тое, што валанцёр – гэта не раб, які прыйдзе ажыццяўляць твае ідэі, а самастойны чалавек са сваімі мэтамі, жаданнямі і чаканнямі. Ці ёсць у тваёй прапанове паваланцёрыць важныя для патэнцыйных валанцёраў кампаненты (такія, як магчымасць быць незалежным, развіваць кампетэнцыі, высокая ідэя альбо) варта падумаць над тым, ці адпавядае твая прапанова валанцёрыць важным для іншага чалавека крытэрам.
20
На якой стадыі ўдзелу знаходзяцца валанцёры ў тваёй супольнасці (арганізацыі, ініцыятыве)?
Колькі часу спатрэбілася на пераход ад 1 да 2, ад 2 да 3?
Ці варта імкнуцца паўплываць на паскарэнне пераходу? І як гэта можна зрабіць. (трэнінгі, мега-інтэнсівы)?
Ці шмат людзей дайшлі да 4-ай стадыі?
Ці варта імкнуцца да таго, каб усе людзі дайшлі да 4-ай стадыі ўдзелу?
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
КАПІЛКА
МАГЧЫМАСЦЯЎ ДЛЯ МОЛАДЗІ
У гэтым раздзеле мы сабралі ў адным месцы магчымасці для моладзі выезды, стажыроўкі, навучальныя візіты, ідэі для валанцёрства ў Беларусі ці за мяжой. Гэтымі магчымасцямі можаш скарыстацца ты, або іх можна параіць калегам, сябрам ды моладзі, з якой працуеш.
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
21
КАПІЛКА МАГЧЫМАСЦЯЎ
Навучальныя візіты Study Tours to Poland - гэта навучальныя візіты ў Польшчу для студэнтаў, маладых спецыялістаў і прафесіяналаў з краін Усходняга партнёрства. Падчас візіту можаш сустрэцца з падстаўнікамі польскіх НДА ці прадстаўнікамі лкаальных і нацыянальных уладаў, абмяняцца досведам, больш даведацца пра Польшчу. Падобныя візіты арганізаваныя таксама штогод у Гдыні.
Міжнародныя навучальныя візіты (International Study Programme) - гэта шырокі выбар спецыяльна распрацаваных навучальных выездаў у Вялікабрытанію для груп. Гэта могуць быць візіты для цэлых класаў, якія з’яўляюцца спалучэннем навучальнага візіту і досведу пражывання ў мясцовай сям’і. На навучальныя візіты школа можа таксама аплікаваць у рамках праграмы Erasmus+ на атрыманне фінансавання праекту, звязанага з тэмамі праграмы. Праграма Erasmus +, якая з 2014 года прыйшла на месца праграмы Еўракамісіі “Моладзь у дзеянні”, накіравана на такія тэмы як адукацыя, прафесіянальнае навучанне, моладзь і спорт. У рамках праграмы могуць быць фінансаваныя моладзевыя абмены, трэнінгі, семінары ці праекты Еўрапейкай валанцёрскай службы (EVS).
22
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
КАПІЛКА МАГЧЫМАСЦЯЎ
Валанцёрства за мяжой EVS (Еўрапейская валанцёрская служба) - гэта частка праграмы Еўрасаюза «Erasmus +». Сутнасць EVS — гэта магчымасць для маладых людзей ва ўзросце 17-30 гадоў для самаразвіцця і рэалізацыі, праз уключэнне ў валанцёрскую працу ў сферы значных праблемаў, узаемадапамогі і паразумення паміж моладдзю з розных еўрапейскіх краінаў і рэгіёнаў. У рамках праграмы EVS можна паваланцёрыць за мяжой на працягу ад 2 тыдняў да года.
EVS
у Беларусі
Рэспубліканская моладзевая грамадзянская арганізацыя “Ліга дабраахвотнай працы моладзі” з’яўляецца даабраахвотным аб’ядняннем моладзі, сацыяльна-культурнага характару дзейнасці. Адна з асноўных задач арганізацыі - развіццё валанцёрскага руху ў Беларусі. Адной з магчымасцей, якую прапаноўвае арганізацыя, з’яўляюцца ворккэмпы (летнікі ў розных краінах).
У Беларусі акрэдытаваныя наступныя арганізацыі, якія дзейнічаюць у рамках EVS: Офіс прасоўвання ініцыятыў (Мінск) Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” (Мінск) Маладзёвае грамадскае аб’яднанне “Фаланстэр” (Мінск) Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА (Мінск) YMCA Brest (Брэст) ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) Ліга дабраахвотнай працы моладзі (Мінск) ДГА “Свет без межаў” (Мінск) Дабрачынны фонд “Добра тут” (Мінск) Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам (Мінск) БМГА “Новыя твары” AIESEC – гэта міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў ВНУ з мэтай раскрыцця і развіцця лідэрскага і прафесійнага патэнцыялу праз атрыманне практычных навыкаў, валанцёрскага досведу і ўдзел у прафесійных праграмах абмену.
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
WWOOF - гэта міжнародны рух, які абядноўвае валанцёраў з арганічнымі фермерамі і вытворцамі дзеля прамоцыі культурнага і адукацыйнага досведу, заснаванага на даверы і неграшовым абмене, тым самым дапамагаючы збудаваць устойлівую і глабальную супольнасць. Як валанцёр, вы будзеце госцем фермера, дапамагаючы яму ў штодзённай працы.
23
КАПІЛКА МАГЧЫМАСЦЯЎ
ВАЛАНЦЁРСТВА Ў БЕЛАРУСІ «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» - арганізацыя, якая займаецца прапагандай ідэаяў і прынцыпаў ЮНЭСКА ў сферы адукацыі, навукі, культуры і камунікацыі. У іх вялікі выбар валанцёрскіх парапноваў, паміж іншым міжнародны архэалагічны летнік “Замкі Беларусі”. Чытаць артыкул. Валанцёрства ў Крэўскім замку Тут у 2005 годзе быў створаны Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак». Фонд займаецца непасрэднымі працамі па праектаванні і правядзенні кансервацыйных работ на рэштках замку, даследваннямі крэўскіх мясцінаў, рэгенерацыяй старых крэўскіх могілак і могілак з іншых мясцінаў, зборам вуснай гісторыі, правядзеннем святаў і фэстаў.
Любчанскі замак Таксама ў Любчы ўжо шмат гадоў працягваецца аднаўленне замку з 15-16 ст. сіламі валанцёраў. Тут штогод абдываюцца летнікі. Валанцёрскі лагер на Тураўскім лузе Калі табе цікава паваланцёрыць на карысць навакольнай прыроды, штогод праходзіць летнік на тэрыторыі Тураўскага луга, дзе валанцёры ззаймаюцца ачышчэннем ад кустоў месца гнездавання кулікоў. Wikipedia – гэта капальня ведаў, якую можаш развіваць і ты, не выходзячы з хаты. Чытай Вікідапаможнік і далучайся да супольнасці актывістаў.
КАПІЛКА МАГЧЫМАСЦЯЎ
Актыўныя ініцыятывы і арганізацыі ў Беларусі Таксама, можна рабіць візіты ў арганізацыі, якія падаюцца цікавымі, каб на месцы даведацца аб усім з першых вуснаў. Напрыклад, можаш зазірнуць да АБФ (Актыўным Быць Файна), АГА Дзедзіч (у Берасці), Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта”, ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (у Гародні).
Раім падпісацца на рассылкі
http://belngo.info/ - Асамблея НДА https://adukacyja.info/ - Актуальныя навіны і адукацыйныя досведы раз на 2 тыдні https://te-st.ru/ - Теплица социальных технологий https://by.odb-office.eu/ - ОДБ Брусель https://www.facebook.com/groups/belarus.eac/ – суполка ў фэйсбуку Education Opportunities for Belarusians
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
25
КАПІЛКА МАГЧЫМАСЦЯЎ
Дзе яшчэ шукаць інфармацыі і натхнення https://adukacyja.info/ Гэта старонка, створаная маладымі аднадумцамі, для якіх адукацыя - гэта стыль жыцця! На сайце яны не толькі дзеляцца ўласным досведам, натхненнем, парадамі, але таксама пішуць пра разнастацныя адукацыйныя магчымасці ў Беларусі і па-за яе межамі. http://adukatar.net Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА) з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае адукацыйныя і асветніцкія арганізацыі і ўстановы Беларусі. Дзейнасць АДАІА накіраваная на каардынацыю дзеянняў па развіцці сферы дадатковай і нефармальная адукацыі і асветы ў Беларусі. На іх сайце знодзеш карысныя парады, аналізы і магчымасці ўдзелу ў розных трэнінгах. Не праходзьце міма раздзелу, прысвечанага актывістам з усёй краіны, на сайце 34mag.net. Тут можна пачытаць размовы з імі і атрымаць шмат натхнення. https://34mag.net/pravincyja/activists
26
http://salto-youth.net/ SALTO-YOUTH дзеянічае ў рамках Erasmus + Youth programme. Мэтай сайта з’яўляецца забеспячэнне адукацыйнымі рэсурсамі для маладых моладзевых працаўнікоў і лідэраў, а таксама арганізацыя трэнінгаў і contact-making актыўнасцяў для падтрымкі арганізацый і Нацыянальных агенцый ў рамках праграмы Эразмус+ і па-за яе межамі. На сайце можна знайсці паміж іншым каляндар, у якім знаходзіцца інфармацыя пра трэнінгі і семінары, арганізаваныя SALTO, Нацагэнцыямі і НДА, якія дзейнічаюць у сферы працы з моладдзю. Таксама, у раздзеле Toolbox for Training знойдзеш сотні цікавых інструментаў і ідэяў для актыўнасцей па працы з моладдзю. У наступным з раздзелаў, Otlas Partner Finding, знойдзеш партнёраў для сумесных праектаў. Калі шукаеш трэнера, дапаможа табе ў гэтым база дадзеных з больш за 500 кантактамі.
АРГАНІЗАЦЫЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПАДЗЕЙ
АРГАНІЗАЦЫЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПАДЗЕЙ На Летняй Школе мы абмяркоўвалі кампаненты самых удалых падзей. Па словах удзельнікаў Летняй школы, яны ўключаюць у сябе: Жырандолевасць (прыемная атмасфера, як пад жырандоляй-лампай у фатэлі)
Міжкультурнасць
Магчымасць актыўнага ўдзелу для ўсіх
Самыя няўдалыя мерапрыемствы, па словах удзельнікаў Летняй школы, былі тыя, дзе прысутнічалі: Мітусня і паніка арганізатараў
Непрыязная атмасфера
Няўключанасць людзей з асаблівымі патрэбамі
ВАРТА НЕ ЗАБЫЦЦА На працягу ўсяго мерапрыемства варта не забыцца на вельмі важныя рэчы, якія табе вельмі дапамогуць, але на якія звычайна ніхто не звяртае ўвагі: - Keep calm. Вельмі важна захоўваць спакой напрацягу ўсяго івэнта. Нават калі штосьці ідзе не па плане. - Не забывацца на прыемную і прыязную атмасферу, шчыра ўсміхацца - Выразна пачаць і, самае важнае, завершыць мерапрыемства - Памятаць, што ў цябе ёсць каманда, якая дапамагае і страхуе - Быць на сувязі і ў курсе таго, што і дзе адбываецца - Мець запасны план (асабліва, калі ёсць сумнеўны кампанент у арганізацыі) - Памятаць пра тое, што табе патрэбен адпачынак пасля падзеі, каб аднавіць сілы
?
Пытанне да роздуму Пры планаванні мерапрыемства ці задумваешся ты пра яго даступнасць для розных людзей? Вельмі часта пры планаванні мерапрыемстваў мы не задумваемся пра даступнасць яго для розных катэгорый насельніцтва. Калі пытанні інклюзіі для людзей з інваліднасцю на слыху і пра іх памятаюць, то пра рэлігійную, ЛГБТ і інш. часта забываюцца.
Дадатковыя матэрыялы: -Чэкліст для арганізатараў міжнародных моладзевых абменаў і трэнінгаў у рамках праграмы “Эразмус плюс” (па-ангельску) ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
29
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ Вялікую долю працы з моладдзю складае праца з праектамі, таму менавіта ёй і розным яе бакам была прысвечаная значная частка Летняй Школы для моладзевых працаўнікоў. Мы занатавалі для вас асноўныя думкі і парады пра мэты і задачы праектаў, працу з праблемай, працоўным планам, фінансаваннем і бюджэтам, а таксама некалькі парадаў на той выпадак, калі вы вырашыце скарыстацца магчымасцямі краўдфандынгу (народнага фінансавання для вашага праекта).
30
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ
АПІСАННЕ ПРАБЛЕМЫ Асноўная місія мясцовай арганізацыі, установы або нефармальнай групы – задавальненне важных грамадскіх патрэбаў. Апісваючы праблему, над якой мы будзем працаваць, варта браць да ўвагі:
?
- Якая сутнасць гэтай праблемы? - Які памер гэтай праблемы? - Чаму гэта важна? - Якія могуць быць наступствы гэтай праблемы для грамадства, калі мы будзем яе ігнараваць? - Ці існуюць тэндэнцыі ў грамадстве, якія сведчаць пра тое, што праблема можа паглыбіцца ў бліжэйшай будучыні? - Якія людзі атрымаюць карысць у выніку тваёй дзейнасці? - Якія асаблівасці мясцовай супольнасці, у якой ты працуеш?
Праблема мусіць быць грамадскай праблемай, а не патрэбай арганізацыі – мясцовыя праекты ствараюцца для таго, каб дапамагчы іншым, а не сваёй арганізацыі. Каб падрыхтаваць рэалістычнае апісанне праблемнай сітуацыі, неабходна вывучыць праблему ў кантэксце акрэсленай групы людзей, якіх тычыцца гэтая праблема. Дзеля гэтага трэба падрыхтаваць «аналіз бенефіцыяраў праекту». Аналіз бенефіцыяраў праекта Колькасць бенефіцыяраў
Праблемы/патрэбы бенефіцыяраў
Крыніцы звестак, якія аб’ектыўна апісваюць бенефіцыяраў
Пры дапамозе крыніцаў звестак вызначаем, з якой колькасцю бенефіцыяраў (праблемнай групай) нам давядзецца працаваць
Пры дапамозе крыніцаў звестак апісваем праблемы і патрэбы бенефіцыяраў
Напрыклад, Дадзеныя са школ, аддзелаў адукацыі, абласных аддзелаў адукацыі
Напрыклад, 2000 маладых людзей 18-20 год
Напрыклад, Праблема з баўленнем вольнага часу, Недахоп уменняў пошуку працы
Бенефіцыяры
Тэрыторыя
Крыніца звестак
Хто з’яўляецца кліентам, каго, якую мясцовую групу мы хочам заахвоціць да ўдзелу ў праекце
Месца, дзе жывуць і функцыянуюць нашыя бенефіцыяры
Напрыклад, Моладзь 18-20 год
Напрыклад, Гродзенская вобласць
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ Калі нам вядома, каго і ў якой ступені тычыцца наша праблема, можам заняцца характарыстыкай самой праблемы. У гэтай справе надзвычай карыснай можа апынуцца стварэнне так званага “дрэва праблемаў”: ДРЭВА ПРАБЛЕМЫ Усе праекты пачынаюцца з праблемы. Няма праблемы = Няма праекта. Дрэва праблемаў паказвае ўвесь спектр праблемаў. Гэта інструмент, які служыць для пошуку галоўнай праблемы, якой і будзе прысвечаны наш праект. Пачынаючы маляваць дрэва праблемы, занатуй зыходную (галоўную) праблему, з якой пачынаеш свой аналіз. Напішы гэтую праблему пасярод ліста. Далей, выпішы ўсе праблемы, якія з’яўляюцца прычынай ці наступствам галоўнай праблемы. Памятай, што аналіз праблемы павінен абапірацца на аб’ектыўныя крыніцы звестак. У сваім аналізе старайся ўжываць аб’ектыўныя звесткі (напрыклад, статыстыку, даследванні, распрацоўкі, артыкулы на дадзеную тэму). Пры гэтым нейкую інфармацыю можаш паспрабаваць сабраць сам (правесці анкетаванне сярод мэтавай групы і г.д.) Прычыны ўвасобленыя ў каранях дрэва. Гэта меншыя праблемы, патрэбы, накапленне якіх прыводзіць да таго, што галоўная праблема працягваецца і развіваецца. Павінна існаваць нэпасрэдная сувязь паміж прычынамі і галоўнай праблемай. Такога кшталту пэўная сувязь мусіць выступаць таксама і паміж галоўнай праблемай і наступствамі, г.зн. праблемамі, якія выцякаюць з абыякавасці да галоўнай праблемы. Наступствы – гэта галіны нашага дрэва праблемы – негатыўныя з’явы, якія генеруюцца галоўнай праблемай. СХЕМА ДРЭВА ПРАБЛЕМы Наступствы
Праблема 1
Праблема 2
Праблема 3
Галоўная праблема
Прычыны
32
Праблема A
Праблема В
Праблема С
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ Цяпер нам застаецца толькі зрабіць апісанне праблемнай сітуацыі. Ніжэй прадстаўленыя дапаможныя пытанні, якія дапамогуць табе зарганізаваць тэкст такім чынам, каб ён быў зразумелым, празрыстым і ясным. АПІСАННЕ ПРАБЛЕМЫ Як ахарактарызаваць праблему?
I. АПІСАННЕ ПРАБЛЕМЫ • Адкуль мы ведаем, што праблема існуе – як яна праяўляецца? Калі асабліва ясна бачна, што яна існуе? Калі мы сутыкаліся з гэтай праблемай? Як часта гэта здараецца? • Каго і колькіх асобаў датычыцца гэтая праблема? (людзі, арганізацыі і г.д.) • Дзе праяўляецца гэтая праблема? • Якія маштабы праблемы? (паказнікі, лічбы)
2
1
II. АНАЛІЗ ПРАБЛЕМЫ • Прычыны праблемы – хто і што мае адносіны да гэтай праблемы? • Што было зроблена дагэтуль для вырашэння гэтай праблемы? • Хто прымаў удзел у вырашэнні гэтай праблемы, якія вынікі былі дасягнутыя, якія ўзнікалі перашкоды? • Што адбудзецца, калі праблема не будзе вырашаная? Якія наступствы назіраем ужо зараз?
III. ДЫЯГНАЗ ПРАБЛЕМЫ • Якую з прычынаў гэтай праблемы мы хочам і можам выкараніць пры дапамозе нашага праекта? • Хто і што можа дапамагчы ў вырашэнні праблемы? • Хто і што можа перашкодзіць у вырашэнні праблемы?
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
3
33
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ
МЭТА ПРАЕКТА У гэтым месцы мы апісваем вымяральны вынік нашага праекта. Мэты праекта павінны: - Выцякаць з рэальнай ацэнкі патрэбаў – павінны вырашаць канкрэтныя праблемы ў пэўны тэрмін - Апісваць насельніцтва, якому служыць праект – мэтавую групу - Быць канкрэтнымі і вымяральнымі – спонсар мусіць ведаць, што можна вымерыць і ацаніць поспех праекта
Мэта праекта павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю: - Якіх зменаў мы хочам дасягнуць (Напрыклад, павысіць актыўнасць, павысіць веды, развіць уменні) - Для каго рэалізуецца праект (Моладзь 15-18 год, дзеці з дамоў-інтэрнатаў) - Колькі будзе ўдзельнікаў - Тэрыторыя рэалізацыі праекта (Бабруйскі раён, вёска Глуск) - Працягласць праекта (12 месяцаў) Добра сфармуляваная мэта адказвае на пытанні ШТО, ДЗЕ, КАЛІ і ДЛЯ КАГО зменіцца дзякуючы рэалізацыі праекта.
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? ДЛЯ КАГО?
Прыклад мэты праекта Павышэнне ведаў пра альтэрнатыўныя формы адукацыі сярод 20 маладых людзей ва ўзросце 12-16 год у вёсцы Х часам 6 месяцаў. Памятай! Калі на этапе дыягназу праблемы мы кажам пра праблемную групу, т.б. пра ўсіх асобаў, сярод якіх дыягназуецца дадзеная праблема (напрыклад, на тэрыторыі раёна Х 2000 маладых людзей ва ўзросце 12-16 гадоў не валодаюць ведамі пра альтэрнатыўныя формы адукацыі), то пры фармуляванні мэты і далейшых частак праекта мы будзем апераваць паняццем мэтавай групы, або асобаў, якія стануць непасрэднымі бенефіцыярамі нашага праекту (напрыклад, 20 маладых людзей ва ўзросце 12-16 год, якія жывуць у раёне Х, і не валодаюць ведамі пра альтэрнатыўныя формы адукацыі). ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
35
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ
МЕТАДЫ ЯКІМ ЧЫНАМ МЫ ДАСЯГНЕМ МЭТЫ? Мы павінны апісаць метады, на якіх базуецца праект, а таксама пералічыць усе дзеянні, якія будуць рэалізаваныя у рамках праекта. Каб правільна запланаваць і затым апісаць задачы, можна скарыстацца наступнай табліцай: Дзеянне (што мы робім?)
Індыкатар (як мы гэта робім?)
Апісанне шэраговых дзеянняў, якія могуць паслужыць у рэалізацыі мэты праекта
Апісанне спосабаў рэалізацыі гэтых дзеянняў
Напрыклад:
Напрыклад:
Задача 1 – Інфармацыйная сустрэча
3 сустрэчы х 2 гадзіны х 50 чалавек зарганізавана ў школах
Задача 2 - Трэнінгі
2 трэнінгі x 3 гадзіны x 15 чалавек зарганізавана ў школах пасля 16.00
Задача 3 – Інфармацыйная кампанія
Абвесткі ў медыя (3 абвесткі) Плакаты ў школах (100 ас.) Інфармацыйныя буклеты (2500 ас.)
Каб актыўнасці праекта былі абгрунтаванымі для спонсараў, можаш падкрэсліць, што: - Гэта ўжо правераная на практыцы мадэль - Праект з’яўляецца паглыбленнем (працягам) дзеянняў, праведзеных вамі дагэтуль, таму ён не будзе скачком у невядомае - Калектыў, які рэалізуе праект, - гэта кваліфікаваныя і дасведчаныя людзі - Бенефіцыяры праекта падтрымліваюць яго і былі заахвочаны ў працэс планавання праекта
36
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ
ГРАФІК Прыблізны план дзеянняў не мусіць мець канкрэтных тэрмінаў, а павінен пачынацца з «1шы месяц», «2гі месяц» і г.д. План дзеянняў не мусіць утрымліваць падрабязнага апісання дзеянняў, а толькі назвы канкрэтных дзеянняў. Ён мусіць быць дастаткова падрабязным, каб пазнаёміць з падтрыхтоўкай і рэалізацыяй кожнага дзеяння. План дзеянняў можна прадставіць у выглядзе схемы Ганта. ГРАФІК – СХЕМА ГАНТА
Як крок за крокам стварыць схему Ганта:
Схема Ганта – гэта графічны метад прэзентацыі ўсіх плануемых і рэалізаваных дзеянняў у рамках праекта. Ён паказвае іх лагічную паслядоўнасць, вызначае іх планаванне па часе. Гэта дазваляе зрабіць хуткі аналіз: ці не будзе дадзены перыяд перагружаны вялікай колькасцю задач, і што з гэтым звязана – ці не будзе занадта шмат выдаткаў і колькі ўдзельнікаў праектнай групы будзе задзейнічана ў актыўнасці. Таксама, даследуючы чарговасць задач, мы можам лёгка заўважыць, якія дзеянні абумоўліваюць ажыццяўленне наступных і патрабуюць планавання для іх адпаведных межаў.
Крок 1 - На аркушы паперы выпішы ўсе дзеянні, выкананне якіх можна вызначыць у часе. Зрабі гэта ў адпаведнасці з чарговасцю выканання. Крок 2 - Вазьмі адну адзінку часу, якая будзе вымяраць час усіх тваіх дзеянняў (напрыклад, квартал, месяц або тыдзень). Чым большы праект, тым больш абагульненая адзінка. Крок 3 - Да кожнага дзеяння прымяні адпаведную колькасць адзінак. Крок 4 - Усё гэта перанясі на схему
I месяц Дзеянне / тыдзень Апрацоўка і друк рэкламнай брашуры Адбор удзельнікаў трэнінга Арганізацыя трэнінга Арганізацыя мастацкай выставы
......
1
2
3
II месяц 4
5
6
7
III месяц 8
9
10
11
12
13
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ
ВЫНІКІ У гэтай частцы праекта неабходна апісаць мяркуемы ўплыў праекта на мэтавую групу: • Якім чынам праект зменіць сітуацыю групы, да якіх мэтавых групаў ён адрасаваны • Якім чынам праект павысіць патэнцыял мэтавай групы
Памятай!
Тут таксама неабходна апісаць магчымасці мультыплікацыі, а таксама працягу ўжо дасягнутых вынікаў.
Вынікі павінны адпавядаць запланаваным мэтам праекту. Рыхтуючыся, памятай пра два важныя пытанні:
• Ці будуць падчас завяршэння праекта гатовыя структуры для працягу дзеянняў? • Ці будзе праект “самадастатковым”, а яго вынікі пяройдуць у “маёмасць” да мясцовых супольнасцяў? • Як будуць задзейнічаныя структурыя часткі праекта? (Напрыклад, ці прывядзе ён да паляпшэння прававых актаў, працэдур і метадаў даследвання)
• Паказнікі – дакладна апішы, колькіх асобаў або арганізацый датычыцца апісаная змена. • Срокі вымярэння – апішы і падрыхтуй спосабы, з дапамогай якіх зможаш пабачыць, ці дадзены вынік быў дасягнуты.
Апісваючы вынікі, можаш скарыстацца наступнай схемай:
Вынік Атрыманне новых прафесійных якасцяў Вышэйшая самаацэнка 38
Паказнік
Інструменты вымярэння
8 асобаў
Тэсты, іспыты
5 асобаў
Інтэрв’ю, апытанне
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ
ФІНАНСАВАННЕ І БЮДЖЭТ ПРАЕКТА - - - - - - -
ЭТАПЫ СТВАРЭННЯ БЮДЖЭТУ Выпішы ўсе плануемыя выдаткі Вызначы іх адзінкі вымярэння Вызначы кошт кожнага выдатку Вызначы колькасць канкрэтных разліковых адзінак Сумуй выдаткі Вызначы, якая частка сумы мусіць быць прафінансаваная грантадаўцам, а якая асабістым унёскам Пракантралюй суму і ўнясі папраўкі ў бюджэце, калі гэта неабходна
Від выдаткаў
Адзінка
Арэнда Tэлефон Трэнер Maтэрыялы да трэнінгу
месяц месяц гадзіна камплект
$ 40
Колькасць адзінак 12 12 8 20
Кошт адзінкі 100 50 80 10 УСЯГО
Агульны кошт 1200 600 640 200 2640
ДОБРЫ БЮДЖЭТ ПАВІНЕН: - Адпавядаць канцэпцыі праекта - Падрабязна апісваць выдаткі праекта (у т.л. выдаткі арганізацыі і астатніх спонсараў) - Паказаць асабісты ўнёсак арганізацыі (валантэры, час, веды, офіс, сродкі, грошы) - Патлумачыць сутнасць усіх выдаткаў, каб грантадаўцу было зразумела прызначэнне кожнай квоты (ніякіх незразумелых сумаў тыпу “астатняе” або “рознае”)
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ
ФІНАНСАВАННЕ І БЮДЖЭТ ПРАЕКТА Яшчэ выдаткі можна падзяліць на дзве групы: Адміністрацыйныя (якія не датычацца праграмы)
Праграмныя (якія адносяцца непасрэдна да праграмы)
- персанал (кіраўнік, бухгалтар) - арэнда офіса - сувязь (паслугі пошты, тэлефон, інтэрнэт) - расходныя матэрыялы і абсталяванне
- правядзенне трэнінга - інфармацыйная кампанія - правядзенне прэс-канферэнцыі - друк флаераў
Часам трэба шукаць альтэрнатыўныя рэсурсы фінансавання, таму можна даслаць ліст з прапановай партнэрства ў правядзенні мерапрыемства да спонсара ці спонсаркідырэктара фірмы. Як гэта зрабіць? Якія элементы неабходна ўключыць, глядзі ніжэй:
Ліст з прапановай партнэрства 1. Прывітанне 2. Прадстаўленне (імя, чым займаешся, інфрмацыя пра тваю арганізацыю або ініцыятыву) 3. Чаму звяртаешся менавіта да гэтай арганізацыі (абгрунтуй) 4. Чаму звяртаешcя (чаго хочаш канкрэтна) – не юлі! 5. Прапануй некалькі варыянтаў падтрымкі твайго праекта, таму што любая дапамога вельмі патрэбная 6. Што прапануеш спонсару ў якасці бонуса? 7. Дадатак ў якасці кантактаў і карысных спасылак на праект і дзейнасць вашай арганізацыі 8. Развітанне Праяві трошкі крэатыву, і пастарайся, каб усё было празрыста і зразумела!
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
41
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ
КРАЎДФАНДЫНГ - НАРОДНАЕ СУФІНАНСАВАННЕ Не ведаеш, што рабіць, пакуль спонсар марудзіць з адказам? Не спі ў шапку і паспрабуй звярнуцца па дапамогу да сайтаў, створаных менавіта для таго, каб кожны з нас мог выдаткаваць кроўна заробленыя грошыкі на штосьці добрае, чыстае і вечнае (і гэта не пра плынь для прання “Мара”). Карацей кажучы, краўфандынг табе ў рукі! На сённяшні дзень існуе шмат інтэрнэт-рэсурсаў, з дапамогай якіх ты не толькі зможаш сабраць некаторую суму грошай, але і бясплатна распаўсюдзіць інфармацыю пра свой праэкт, знайсці аднадумцаў ці валянтэраў. Згадзіся, гучыць прывабна? Але, на жаль, ў кожнага сайта ёсць ўласныя асаблівасці – як добрыя, так і не вельмі. Давай разбірацца!
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ
КРАЎДФАНДЫНГ - НАРОДНАЕ СУФІНАНСАВАННЕ Пачнем з найбольш папулярнага сярод жыхароў Беларусі рэсурса https://www.talaka.by. Сайт дапаможа табе не толькі пашукаць сродкі на здзяйсненне тваёй мары, але і пакажа іншыя праэкты, збор сродкаў на якія ўжо скончаны. Натхняйся, але памятай, што акрамя банальнага “Дайце, Хрыста радзі” патрэбна будзе падзяліцца некаторай інфармацыяй пра праэкт, што ты ладзіш: даць караценькае апісанне праблемы, якая цябе непакоіць, твой спосаб яе вырашэння, а таксама некалькі падрабязнасцяў наконт таго, чаму менавіта твой івэнт варты фінансавай дапамогі з боку карыстальнікаў сайта. Парада: пішы проста і шчыра, каб кожны мог зразумець, якім чынам гэта праблема датычыцца ўсяго грамадства, а не цябе аднаго. Яшчэ адным папулярным рэсурсам для збору грошаў з’яўляецца сайт http://ulej.by. Працэдура размяшчэння аб’явы не вельмі адрозніваецца ад Талакі – ад цябе чакаюць усё тое ж апісанне праблемы, якую ты хочаш закрануць, твой падыход да яе вырашэння, і як мага больш сакавітае апісанне, чаму ты, а не які-небудзь “канкрэтны Валера”, ведаеш, што рабіць з гэтымі грошамі, і сапраўды гатоў змяніць свет уласнымі рукамі. Аднак, у адрозненні ад той жа Талакі, калі твой праэкт не назбірае ўсю патрабуемую суму, ты не атрымаеш ні капейкі, а грошы, што табе данацілі, вернуцца да ўладальнікаў. Але не спяшайся спісаць Улей на смецце – яго адрозненне ад Талакі і ў тым, што на гэтым сайце данаціць могуць не толькі жыхары Беларусі, але і грамадзяне іншых краін, таму калі твой праэкт можа быць прывабным і для замежных “інвестараў”, не губляйся і пачынай пісаць заяўку!
44
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
ПРАЦА З ПРАЕКТАМІ
КРАЎДФАНДЫНГ - НАРОДНАЕ СУФІНАНСАВАННЕ Таксама хацелася б дадаць пару слоў пра не горшы з усіх спосаб пошуку сродкаў – сайт https://maesens.by. Большасць з праэктаў, якія ты знойдзеш на гэтым рэсурсе, прысвечаны ахове здароў’я дзяцей з цяжкімі захворваннямі, але ёсць тут месца і для іншых задумак. Не пашкадуй некалькі хвілінак, каб даведацца, што і як адбываецца на МаеСенсе, і ты наўрад ці застанешся незацікаўленым. Варта ўзгадаць і пра socialweekend.by – планету, дзе збіраюцца людзі, неабыякавыя да ўсяго, што адбываецца ў нашым грамадстве. Каб прыняць удзел у конкурсе сацыяльных праэктаў нашай краіны, дастаткова апісаць сваю ідэю, мэта якой – зрабіць навакольнае асяроддзе лепш, свет – дабрэй, а грамадства шчаслівей. Ці не гэтага ты хацеў?
Таксама пакідаем табе вялізарны спіс іншых сайтаў, дзе ты можаш звярнуцца за дапамогай: Большой список 100+ ресурсов где можно найти финансирование для вашего социального проекта. Галоўнае – памятай: ніхто не абяцае табе, што менавіта гэты ці іншы сайт здзейсніць усе твае мары і чаканні. Спрабуй, не спыняйся і ні хвілінкі не сумнявайся ў тым, што ўсё атрымаецца – і аднойчы твой цудоўны праэкт убачыць увесь свет!
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
45
ПАРТНЁРСТВА Калі ў цябе ўжо ёсць каманда, мясцовыя валанцёры ды ідэя для праекта, добра адшукаць таксама мясцовых або міжнародных партнёраў і зрабіць такім чынам праект яшчэ больш разнастайным і міжкультурным, а таксама самім навучыцца чамусьці новаму праз камандную працу.
ПАРТНЁРСТВА Супраца - сумесная праца. ПартнЁрства - (ад ангельсага part-частка) падзеленыя мэты і ўзгодненыя каштоўнасці.
Мадэль партнЁрства:
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
47
ПАРТНЁРСТВА Сетка партнЁрства (КЭМП)
1. 2. 3. 4.
Маюць вялікія магчымасці ўплыву, аднак не вельмі зацікаўленыя Зацікаўлены і маюць моцны ўплыў Маюць малы ўплыў і амаль не зацікаўлены Зацікаўлены, аднак маюць невялікі ўплыў
Формы супрацы: - Падтрымка (рэкамендацыі, дзейнасць і г.д) - Сетка арганізацый - Кааліцыя (часовы характар, агульная мэта, могуць працаваць нейкія механізмы ў межах гэтых кааліцый) - Сумесны праект (больш фармалізаваная форма, большая абавязковасць дзеянняў) - Асацыяцыя/саюз (юрыдычна фармалізаваная форма, ёсць статут, рэгламентацыя прыняцця рашэнняў) - Партнёрства - (агульнасць мэтаў, каштоўнасцяў)
48
Прынцыпы партнЁрства: 1. 2. 3. 4. 5. 6. 7. 8. 9. 10.
Агульная мэта Узгадненне каштоўнасцяў Узаемная зацікаўленасць бакоў Павага і давер Адказнасць Адзінства Узгодненыя чаканні Сумеснае планаванне Сумесная ацэнка Узаемадзеянне
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
ЛАКАЛЬНАЕ, НАЦЫЯНАЛЬНАЕ І МІЖНАРОДНАЕ ПАРТНЁРСТВА
ПАРТНЁРСТВА
ЛАКАЛЬНЫ ЎЗРОВЕНЬ Кожная ініцыятыва, якая хоча працаваць лакальна для сваёй супольнасці, павінна мець базу кантактаў тых, хто працуе ў іх горадзе/весцы/раёне. Неабходна абнаўляць такую базу, падтрымліваць кантакты, мець людзей, адказных за яе. База лакальных партнераў павінна ўключаць: 1. 2. 3. 4. 5. 6.
Назва і сфера дзейнасці арганізацыі-партнера Мэты і каштоўнасці арганізацыі Кантакты (лепш кантактная асоба з абодвух бакоў) Досвед узаемаадносінаў (праблемы/добры досвед) Умовы супрацы Падзел партнёраў па розных крытэрах (напрамак дзейнасці, дзяржаўны/недзяржаўны, колькасць праектаў і г.д) 7. Спіс рэсурсаў арганізацыі, якія могуць спатрэбіцца (спецыялісты, абсталяванне і г.д) 8. Заўвагі
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ПАРТНЁРЫ Партнёрства на нацыянальным узроўні можа даць арганізацыі наступныя выгоды:
- Абмен інфармацыяй - Дапамога ў пошуку партнёраў - Дапамога ў рэкламе - Больш глабальны ўплыў - Рэсурсы (матэрыяльныя і людскія) - Абмен досведам
50
Шукаць такіх партнёраў можна рознымі спосабамі: праз розныя фестывалі (напрыклад, Фестываль нефармальнай адукацыі), сустрэчы ў Асамблеі няўрадавых арганізай і РАДА, разнастайныя нэтворкінгавыя падзеі (напрыклад, Сакавіцкія сустрэчы), праз асабістыя кантакты ды інфармацыйныя рассылкі (напрыклад, рассылка Асамблеі няўрадавых арганізацый, Офіса за дэмакратычную Беларусь).
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
ПАРТНЁРСТВА Калі вы - моладзевая ініцыятыва ці арганізацыя з Беларусі, можна пасябраваць з такімі нацыянальнымі партнёрамі (спіс не вычарпальны, хучтэй для пачатку): Беларуcкі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы Зялёная сетка Цэнтр Экалагічных рашэнняў Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) AIESEC in Belarus AEGEE Belarus Братэрства Арганізатараў Студэнцага Самакіравання (БАСС) Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА Асацыяцыя адукацыі для ўстойлівага развіцця Асамблея няўрадавых арганізацый Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый Мова нанова Будзьма беларусамі Новая Еўразія Беларускі Чырвоны крыж Актыўным Быць Файна
МІЖНАРОДНЫЯ ПАРТНЁРЫ Супраца з міжнароднымі партнёрамі можа паспрыяць абмену досведам, надаць вам статус і прыўнесці міжкультурнасць у вашую моладзевую працу. Вядома, могуць быць складанасці ў камунікацыях ці бюракратычных працэдурах супрацы, але яно таго вартае! Для пошуку міжнародных партнёраў можна карыстацца наступнымі крыніцамі (спіс невычарпальны, але добра пасуе для пачатку пошукаў): ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
- Інструмант пошуку партнёраў OTLAS на сайце saltoyouth.net - Семінары для знаходжання партнёраў (Partnership building seminars) ды іншыя міжнародныя трэнінгі на тым жа сайце - База звесткак еўрапейскіх арганізацый, якія працуюць з валанцёрамі ЕВС - Паўдзельнічаць у адным з навучальных візітаў, арганізоўваемых для беларусаў (напрыклад, Study Tours to Poland, Study Visits to Gdynia) - Праз амбасады замежных краінаў у Беларусі - Праз міжнародныя канферэнцыі, трэнінгі, выезды - Праз сяброўскія арганізацыі ў Беларусі
51
ПРАСОЎВАННЕ ПРАЕКТА АБО ІНІЦЫЯТЫВЫ І ПРАЦА З МЕДЫЯ
ПРАСОЎВАННЕ ПРАЕКТА Выданне 34mag.net зрабіла выдатны гайдлайн па камунікацыі паміж актывістамі/камі і медыя. У ім проста і зразумела тлумачацца фішкі напісання прэс-рэлізаў, прасоўвання праектаў і нават асаблівасці стварэння дызайну для некамерцыйных праектаў: https://34mag.net/post/gajjdlajjn-pa-kamunikacyyakh-dlya-aktyvistay-i-aktyvistak Яшчэ некалькі парадаў ад удзельніц Летняй Школы:
У СМІ магчыма дасылаць не толькі прэс- і пост-рэлізы. Папрасіце дадаць вашае мерапрыемства ў афішу імпрэзаў на тыдзень, прапануйце напісаць артыкул у галіне вашай экспертызы (“Як сваімі сіламі арганізаваць фестываль для цэлага раёна”, “Пяць рэчаў, якія трэба ведаць пра сямейны гвалт”) ці зрабіць інтэрв’ю з актывістамі/камі, якія змяняюць да лепшага жыццё горада, альбо EVS-валанцёрамі/камі арганізацыі, каб тыя распавялі пра сваё жыццё ў Беларусі.
Зручна завесці табельку ў эксэлі і пазначаць у ёй кантакты пратнёрскіх арганізацый і медыя, каб рабіць рассылкі і распаўсюджваць навіны было прасцей.
Звяртайцеся па інфармацыйную падтрымку і запрашайце да супрацы лідараў/ак меркаванняў, да якіх прыслухоўваецца вашая мэтавая аўдыторыя.
ДАПАМОЖНІК ДЛЯ МОЛАДЗЕВЫХ ПРАЦАЎНІКОЎ І ПРАЦАЎНІЦ
Добра мець асабістыя кантакты ў розных установах і звяртацца да журналістаў/ так ці калег/жанак напрамую.
Заўсёды можна пачаць ствараць медыйныя матэрыялы самім. Напісаць артыкул на актуальную тэму ці запісаць падкаст з класным чалавекам і апублікаваць на старонцы праэкту ў сацыяльных сетках не так складана, як падаецца. Да працы можна прыцягнуць валанцёраў/ак, якім цікава набыць новыя навыкі альбо палепшыць свае скілы ў гэтым напрамку.
Калі мерапрыемства ладзіцца ў партнэрстве з дзяржаўнымі ўстановамі ці закранае праблемы мясцовай супольнасці, паспрабуйце звянуцца да лакальных дзяржаўных СМІ. Яны могуць распавесці пра вашую дзейнасць новай аўдыторыі.
53
ГА «Цэнтр «Трэці сектар», 2017 © 2017, ГА «Цэнтр «Трэці сектар».»Дапаможнік для моладзевых працаўнікоў і працаўніц» даступны на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Пазначэнне аўтарства - На тых самых умовах 4.0 Міжнародны (CC BY-SA 4.0): https://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0/