Курс для менеджараў культуры і арт-падзей
Lumini Збор лекцый —> PublicRepublic.info
Курс для менеджараў культуры і артпадзей «Lumini» праходзіў у Віцебску ў 2014 годзе. Больш за 20 мясцовых маладзёнаў паўдзельнічалі ў занятках, прайшлі практыку ў культурніцкіх установах па ўсёй краіне, атрымалі магчымасць працягнуць навучанне з рэалізацыяй уласных праектаў. Лекцыі большасці выкладчыкаў пісаліся на відэа і ў выглядзе канспектаў выкладаліся на сайце ——> www. publicrepublic.info. Усім жадаючым даступныя веды пра PR культурніцкіх падзей, арганізацыю вялізных фестываляў і лакальных гарадскіх святаў, правядзенне экскурсій, адкрыццё кнігарняў і антыкавярняў, асветніцкую працу фотастудый і радыёстанцый.
www.public republic.info
Захар Шлімакоў, дызайнер, дыджэй, арганізатар гарадскіх культурніцкіх падзей. Лекцыя: Jam market — шчырая гарадская падзея. Publicrepublic.info/node/70
Віталь Зыблюк, галоўны рэдактар «Еўрарадыё», канцэртны арганізатар. Лекцыя: Культурніцкая дзейнасць «Еўрарадыё». publicrepublic.info/node/69
Валер Булгакаў, інтэлектуал, публіцыст, галоўны рэдактар часопіса «ARCHE». Лекцыя: Выдавецкі рынак Беларусі: праблемы і тэндэнцыі. Publicrepublic.info/ node/67
Вадзім Жук, кіраўнік Цэнтра фатаграфіі «Studio67». Лекцыя: Studio67: фоташкола, супольнасць, падзеі. Publicrepublic.info/node/64
Уладзімір Шаблінскі, дырэктар канцэртнай агенцыі «Шаблі». Лекцыя: Канцэрты ў Беларусі: тэорыя і практыка. Publicrepublic.info/node/62
Алесь Плотка, PR-менеджар. Лекцыя: PR культурніцкіх падзей. Publicrepublic.info/node/60
Вера Анціпава і Філ Марозаў, кіраўнікі антыкавярні «Дом Фішара». Лекцыя: Як зарганізаваць антыкавярню? Publicrepublic.info/node/59
Павел Белавус, прадзюсар, журналіст, кіраўнік грамадскай агенцыі «Арт Сядзіба». Лекцыя: Як працуе «Арт Сядзіба»? Publicrepublic.info/node/56
Мікалай Півавар, краязнаўца, выкладчык, кандыдат гістарычных навук. Лекцыя: Як перамагчы аўтобус экскурсантаў? Publicrepublic.info/node/55
Ганна Чыстасердава, арт-дырэктарка галерэі «Ў». Лекцыя: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў». Publicrepublic.info/node/72
Уладзімір Булаўскі, каардынатар культурнай прасторы Vitebsk4me. Лекцыя: «Vitebsk4Me» як культурніцкая з’ява. Publicrepublic.info/node/74
Дзяніс Трусіла, арганізатар Freaky Summer Party. Лекцыя: FSP: ад тусоўкі сяброў да гарадскога фестывалю. Publicrepublic.info/node/73
LUMINI —> www. public republic. info Фотаздымкі: Даша Бубен Дызайн: Ігар Юхневіч Рэдакцыя і ўкладанне: Раман Воранаў Карэктура: Настасся Трафімчык
LUMINI —> www. public republic. info 2013–2014