Творчы чацвер Прэзентацыя праектаў Віцебск 2016
2 / 3
4 / 5
Серыя спатканняў «Творчы чацвер» паўстала ў адказ на канкрэтную праблему: дзяржаўныя ўстановы культуры і мастацтва недастаткова добра знаёмыя з моладзевымі культурніцкімі ініцыятывамі Віцебска. З іншага боку, шэраг цікавых задумаў моладзі застаецца ў перапісцы па электроннай пошце толькі таму, што няма памяшкання, абсталявання, выйсця на аўдыторыю — то бок таго, чым часта валодаюць бібліятэкі, музеі, галерэі, канцэртныя залы. Увесну 2016 года, які быў абвешчаны Годам культуры, сацыяльна-культурная ўстанова «Віцебск для мяне» разам з Віцебскім цэнтрам сучаснага мастацтва правялі дзясятак сустрэч, на якіх намагаліся пазнаёміць моладзевых актывістаў і інстытуцыі культуры і мастацтва. Сустракаліся па чацвяргах, таму і пляцоўку для ўзаемадзеянняў назвалі «Творчы чацвер». Фармат сустрэч быў простым: маладыя людзі прадстаўлялі свае задумы,
прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый адказвалі, наколькі яны могуць дапамагчы. Іншыя гледачы таксама падавалі свае заўвагі і прапановы па дапамозе. Гэтак атрымалася сфармаваць і рэалізаваць 15 добрых спраў: • Гістарычнае свята «Магдэбургскі Віцебск»...с.6 • Курсы англійскай мовы для спецыялістаў культуры і мастацтва...с.8 • «Добрае Свята» для школьнікаў Віцебскага раёна...с.10 • Выстава «Сярэдняя Азія»...с.12 • Мастацкі «Віцебскі алфавіт»...с.14 • Сустрэчы «Лікбез аб роўнасці» пра жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі...с.16 • Серыя папулярных лекцый «Наука вне себя»...с.18 • Графіці з Казімірам Малевічам для Цэнтра сучаснага мастацтва...с.20 • Фотапраект «Віцебск. Адзін дзень»...с.22
• Кніга «50 музеяў Віцебска»...с.24 • «Адамаўскі фэст» у вёсцы Вялікія Лётцы...с.26 • Конкурс сярод маладых дызайнераў «Віцебская айдэнтыка»...с.28 • Дзіцячыя творчыя майстэрні на базе Музея Марка Шагала...с.30 • Гарадскі фэст «Свята ветру»...с.32 • «Вясновы маркет» для маладых дызайнераў, мастакоў і рамеснікаў...с.34 Падрабязней пра рэалізаваныя праекты можна азнаёміцца на старонках гэтага збора. Інфармацыя суправаджаецца дадзенымі аб тых дзяржаўных арганізацыях, з якімі ініцыятывы супрацоўнічалі, а таксама дадзенымі адказных асоб. Яны адкрытыя для размовы і далейшай дзейнасці, таму запрашаем усіх зацікаўленых звяртацца да герояў «Творчых чацвяргоў». Па ўсіх пытаннях, звязаных з рэалізацыяй «Творчых чацвяргоў», просім звяртацца на электронную пошту: vitebsk4me@gmail.com
6 / 7
Магдэбургскі Віцебск
У сталіцы Падзвіння старыя гістарычныя традыцыі самакіравання. Найбольш вядомая іх старонка — наданне гораду ў 1597 г. Магдэбургскага права, якое гарантавала месцічам шэраг асноўных правоў. Дату надання права 17 сакавіка ў горадзе раней святкавалі на грамадскіх пачатках, у 2016 г. свята было выведзенае на больш афіцыйны гарадскі ўзровень. У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праводзіліся экскурсіі па экспазіцыях «Старажытны Віцебск» і «Скарбы Віцебшчыны». На адмысловай лекцыі гісторыкі Анатоль Дулаў і Дзяніс Юрчак знаёмілі гараджан з гісторыяй
горада ў XVI–XVII стст., а вядомы краязнаўца Мікалай Півавар правёў вулічную экскурсію «Віцебск часоў магдэбургскага права». Завяршэннем свята стала «Сярэдневечная дыскатэка», праведзеная клубам рэканструкцыі «Варгенторн» і гуртом «Стары Ольса» у канцэртнай зале «Віцебск». Кантактная асоба: Сяргей Бабенка, vargentorn@tut.by Супраца: Аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Цэнтр культуры «Віцебск»
8 / 9
Англійская мова для культуры і мастацтва Валоданне замежнай мовай — абавязковая ўмова для сучасных прафесіяналаў. Асабліва каштоўна яе вучыць з прыцэлам на асабістую кваліфікацыю. Мова для юрыста, інжынера ці супрацоўніка сферы мастацтва — розныя рэчы. Нажаль сёння супрацоўніцу беларускай галерэі, бібліятэкі ці музея няпроста сустрэць на адпаведных курсах. У чым справа? У грашах, нястачы часу ці адсутнасці патрэбы? Таня Аліпчыкава, перакладчыца, культурная актывістка і рэдактарка партала 34mag.net, цяпер дакладна ведае, што патрэба ў гэтым ёсць. Яна правяла трохмесячны курс англійскай мовы на базе Віцебскай абласной навукова-тэхнічная бібліятэкі. Дванаццаць насычаных заняткаў для супрацоўнікаў устаноў культуры і мастацтва, культурных менеджараў і актывістаў. Для тых, каму
патрэбная камунікацыя з усім светам. Удзельнікі курсу атрымалі элементарныя веды лексікі і граматыкі англійскай мовы, пераканаліся ва ўласных здольнасцях да вывучэння мовы, нягледзячы на папярэднюю адукацыю, прафесію, узрост. Адаптанаваная да «культурніцкіх» патрэбаў мова — абавязковая ўмова развіцця прафесіяналаў з гэтай сферы. Распрацаваны курс можа быць рэалізаваны і для іншых груп у будучым.
Кантактная асоба: Таня Аліпчыкава, +375 29 106-96-38, talipchikova@gmail.com. Супраца: Адзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, Віцебская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка.
10 / 11
«Добрае свята» для дзяцей Віцебскага раёна Добрае свята пачалося з добрай справы. Дзеці з Кіраўская сэрэдняй школы намалявалі фантастычных персанажаў, якія здзяйсняюць мары. А потым паводле іх малюнкаў пашылі сапраўдныя цацкі. Персанаж, якога дзеці ўявілі, альбо іх любімы герой ажыў, набыў аб’ём і фактуру, цяпер на яго можна не толькі глядзець, але і памацаць, пагуляцца. У пашытых паводле малюнкаў цацках ёсць і свой нечаканы сямейны эфект: бацькі змогуць лепей зразумець дзіцяці, пабачыць яго інтарэсы і дапамагчы здзейсніць мары. «Добрае свята» праходзіла ў Віцебскай цэнтральнай раённай бібліятэцы на Міжнародны дзень дзяцей. Валанцёры Чырвонага Крыжа
зрабілі сапраўднае свята для вучняў вясковых школ Віцебскага раёна. Для дзяцей была падрыхтавана забаўляльная праграма з клоўнамі, майстэрня па маляванні, аквагрым, а таксама спектакль ад супрацоўнікаў бібліятэкі.
Кантактная асоба: Юля Насеннік, +375 29 510-11-86 Супраца: Аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага райвыканкама, Адзел адукацыі, спорту і турызму Віцебскага райвыканкама, Віцебская цэнтральная раёная бібліятэка, Віцебская раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа.
12 / 13
Фотавыстава «Сэрэдняя Азія»
Міхаіл Цітоў — грамадскі актыўны фатограф, які шмат працуе з рэпартажным здымкам і відэа. Сёлета Міхаіл удзельнічаў у міжнародным праекце Polis(h) Photo Lab, распрацаваным для маладых майстраў з Варшавы і Віцебска. Фотавыстава «Сярэдняя Азія» была сфармаваная пасля яго вандровак аўтаспынам у Кыргызстан і Казахстан. Наведнікаў чакала экскурсія ад аўтара, падчас
якой ён дэманстраваў свой погляд на жыццё па-за межамі Беларусі, дзяліўся сваімі думкамі пра гармонію чалавека і прыроды і верай у тое, што добрыя людзі — яны паўсюль. Кантактная асоба: Міхаіл Цітоў, +375 29 513-45-15, michael.titov@yandex.by Супраца: Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва
14 / 15
Арт-алфавіт
Тома Пракоф’ева намалявала «Віцебскі алфавіт», які адлюстроўвае асацыяваныя адметнасці Віцебска ў выглядзе алфавіта. Мастачка ўпарадкавала ў візуальнай форме падзеі, з’явы і асобы, якія яна лічыць найбольш значнымі для горада. Выява алфавіта, надрукаваная на вялікім банэры, змяшчаецца на агароджы «Арт-праторы» на Талстога 7, што дае магчымасць пазнаёміцца жы-
харам і гасцям горада з самым цікавым і прыгожым у Віцебску.
Кантактная асоба: Тома Пракоф’ева, +375 29 215-70-93 Супраца: Аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва
16 / 17
«Ликбез о равенстве»
Людзі, якіх прынята лічыць абмежаванымі ў сваіх магчымасцях, сустракаюцца з шырокай аўдыторыяй і распавядаюць пра звычайныя рэчы ў сваім жыцці. Як арганізуюць свой побыт, ходзяць у краму, запарваюць гарбату, ездзяць у тралейбусах. І нагадваюць, у чым сапраўды ім патрэбна дапамога і спрыянне. Сустрэчы ладзіліся сіламі ўдзельнікаў віцебскага аддзялення «Хрысціянскай супольнасці дарослых і мала-
дых», які стала працуюць з уразлівымі групамі насельніцтва. Кантактная асоба: Кацярына Дубровіна, +375 29 215-69-53, K.Dubrovina321@gmail.com Супраца: Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва, Gorodvitebsk.by, Vitebsk.biz, Урбаністычны форум «Прастора»
18 / 19
«Наука вне себя в Витебске»
«Наука вне себя» — гэта лекцыі з цікавымі тэмамі, распаведзеныя даступнай мовай. Гэта дыскусіі і нефармальная камунікацыя з экспертамі на розныя навуковыя тэмы. Мерапрыемствы праводзяцца вучонымі і выкладчыкамі ВНУ Беларусі. Яны дзеляцца ведамі і досведам у розных навуках (тэхнічных, гуманітарных, натуральных). Асобная ўвага надаецца новым дасягненням і адкрыццям у розных сферах. У віцебскай серыі «Наука вне себя» прайшлі лекцыі «Механізмы памяці», «Зорнае неба над намі», «Самае незвычайнае рэчыва на Зямлі»,
«Філасофія: досвед самаапраўдання», «Дзень пад мікраскопам», «Антарктыда і азон», а таксама марафон лекцый аб дзяржаве. Кантактная асоба: Яўгенія Пачэпка («Хрысціянская супольнасць дарослых і маладых»), +375 29 517-62-69, evgeniyapochepko@gmail.com Супраца: Віцебская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка, Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіяльта», Gorodvitebsk.by, Vitebsk.biz.
20 / 21
Стрыт-арт з Малевічам
За Віцебскам даўно замацавалася атаясамленне, як з месцам, дзе з вулічным мастацтвам не ўсё дрэнна. Як мінімум, па беларускіх мерках. У межах «Творчых чацвяргоў» каманда Street Skills прапанавала працягнуць сваю серыю «Ведай нашых» партрэтамі вядомых жыхароў Віцебска. Адным з іх быў мастак Казімір Малевіч. Выяву славутага супрыматыста лагічна было размесціць побач з адрамантаваным корпусам былой
Віцебскай мастацкай вучэльні па вул. Шагала 5А. Так і было зроблена. Новая праца хутка стала яшчэ адным папулярным спотам на гарадской мапе стрыт-арту. Кантактная асоба: Глеб Каштанаў, +375 29 216-36-24 Супраца: Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва, Аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкама
22 / 23
Фотапраект «Адзін дзень Віцебск»
«Адзін дзень Віцебск» — гэта пляцоўка для сустрэч маладых віцебскіх фатографаў. Яе дзейнасць складалася з рознафарматных падзей, накіраваных як на ўдзельнікаў супольнасці, так і на больш шырокую аўдыторыю — віцебскага гледача. У красавіку і траўні 2016 года маладыя людзі сустракаліся для абмеркавання фатаграфіі, пошуку матывацыі і натхнення, прадстаўлялі свае работы на фотасушцы ў межах форума «Прас-
тора», праводзілі віцебскі фотадзень, здымаючы горад у розных раёнах. Улетку ладзілі спатканні з вядомымі беларускімі фатографамі Сяргеем Гудзіліным і Уладзімірам Веледзімовічам. Кантактная асоба: Яўгенія Пачэпка, +375 29 517-62-69, evgeniyapochepko@gmail.com Супраца: арт-паб «Торвальд», Віцебскія фотамайстэрні (Аляксандр Веледзімовіч)
24 / 25
50 музеяў Віцебска
Цягам трох гадоў гісторык, дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікалай Півавар даследаваў музеі і выставачныя экспазіцыі, якія працуюць у горадзе. Такіх месцаў атрымалася больш за сто. Віцебская Ратуша, музей Марка Шагала альбо Цэнтр сучаснага мастацтва добра вядомыя для тубыльцаў і гасцей горада. Там былі радыя бачыць даследчыка і з задавальненнем яго паўсюль пускалі. У іншыя музеі аўтар трапляў з трэцяга разу і толькі пасля праверкі асобы. З вялікага спіса гісторык адабраў пяцьдзясят самых цікавых устаноў. Маладыя дызайнеркі Наста Балотнікава
і Анжаліка Гайцюкевіч дапамаглі яму ўкласці кнігу і суправадзіць яе арыгінальнымі ілюстрацыямі. А на выданне кнігі сродкі збіралі ўсім Віцебскам, блізкім і далёкім замежжам, дзякуючы краўдфандынгавай платформе «Улей». Кніга ўжо выйшла з-пад варштата. Кантактная асоба: Мікалай Півавар, +375 29 590-65-93, pivavar@gmail.com Супраца: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, Арт-паб «Торвальд», Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебскія фотамайстэрні (Аляксандр Веледзімовіч)
26 / 27
Адамаўскі фэст
Свята ў вёсцы Вялікія Лётцы ў Віцебскім раёне праводзіцца для мясцовых жыхароў і выхаванцаў дзіцячага дома. Вёска багатая на помнікі культуры і фэст прымеркавалі да прыборкі колішняй сядзібы Уладзіміра Адамава — славутага беларускага вучонага-батаніка. Група маладых гісторыкаў з Віцебска і Полацка арганізуюць талаку на сядзібе, запрашаюць краязнаўцаў для правядзення экскурсіі па ваколіцах, дамаўляюцца з музычнымі артыстамі
на канцэрт у зале Вялікалятчанскага дзіцячага дома. Неўзабаве па правядзенні «Адамаўскага фэста» сядзіба была выстаўленая на аўкцыён і цяпер у яе новы прыватны ўладальнік. А фэст пакрысе становіцца заўважнай падзеяй у Віцебскім раёне.
Кантатная асоба: Стась Сілка, silkapolacak@gmail.com Супраца: Вялікалятчанскі дзіцячы дом
28 / 29
Віцебская айдэнтыка вачыма маладых
Распрацоўка гарадской айдэнтыкі — нятанная справа ад прафесійных дызайн-студый. Калі Віцебск усвядоміць карысць прыгожага візуальнага вобразу, невядома. Калі на гэта будуць сродкі, таксама туманна. Так можна сядзець і разважаць да бясконцасці. Супольнасць маладых студэнтак дызайна не разважала, а проста абвесціла: маладыя творцы, мы чакаем вашых прапаноў. Прычым, любых. Бо нехта мусіў парваць гэты зачараваны вакуум і данесці да публікі думку пра тое, што гораду неабходны свой ключавы візуальны стыль.
Атрыманыя працы рознага ўзроўня, удзельнікаў далёка не сотні, але арганізатарак гэта не спыніла. Яны запрасілі міжнароднае журы, падвялі вынікі конкурса, зладзілі выставу выніковых работ.
Кантактная асоба: Вольга Румо, +375 29 216-36-24, Bezuhova2@gmail.com Супраца: Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва, Аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкама
30 / 31
Дзіцячыя творчыя майстэрні
Як размаўляць з малым пра мастацтва? А пра сучаснае мастацтва? Віцебскія музейныя ўствановы паступова развіваюць дзіцячы кірунак у сваёй дзейнасці. Музей Марка Шагала займаецца гэтым асабліва актыўна. Таму ўстанова з задавальненнем прынялася за супольны праект з мінскай культурнаадукацыйнай ініцыятывай «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і віцебскімі арганізатарамі дзіцячых дабрачынных падзей. У першы дзень лектарка Сафія Садоўская паказвала, як гаварыць пра
мастацтва з дзецьмі рознага ўзросту, як арганізаваць цікавы паход у галерэю, у што гуляць у музеі, каб дзеці ўбачылі карціны і крыху пра маляванне. У другі дзень удзельнікі распрацоўвалі з дзеткамі тэму вулічнага мастацтва і абіралі тэмы, якія цікава ўвасобіць у віцебскай прасторы. Кантактная асоба: Вольга Мжэльская, ola.mzhe@gmail.com Супраца: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Музей Марка Шагала ў Віцебску
32 / 33
Свята ветру
Падзея, дзе цэнтральная субстанцыя — паветраны змей, зарадзілася ў Віцебску больш за дзесяць гадоў таму. Гэта быў вельмі аматарскі івэнт, які перарваўся на некалькі год і быў адроджаны ў 2015 годзе. Тады, дзякуючы групе маладых актывістаў з Vitebsk4Me, свята было ўключанае ў спіс афіцыйных гарадскіх. У 2016 годзе традыцыя працягнулася. У віцебскім парку Мазурына зноў сабраліся разнастайныя грамадскія ініцыятывы, каб разам дапамагчы
гараджанам правесці час. Праграма была досыць насычаная: лекцыі на адкрытым паветры, freemarket, спектакль для дзяцей, практыкі ёгі, бампербол, заняткі з аніматарамі і, канешне, конкурс паветраных змеяў.
Кантактная асоба: Кірыл Сачанкоў, +375 29 195-98-27 Супраца: Аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама
34 / 35
Вясновы маркет
Група маладых дызайнераў з Віцебска арганізавала маркет для такіх жа як яны вытворцаў прыгожага: рамеснікаў, майстроў хэнд-мэйда, мастакоў. Да падзеі, як звычайна, падышлі з густам. Досведу таксама хапае — за плячыма ў маладых дзяўчын арганізацыя вядомых «Барадулінак». Маркет прайшоў на базе арт-прасторы «Талстога, 7» Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва. Працаздольнасць і шырыня поглядаў арганізатараў дапамаглі насыціць праграму вялікай колькасцю дадатковых опцый: • дзіцячая мастацкая пляцоўка ад Томы Пракоф’евай, • freemarket для абмену разнастай-
нымі рэчамі (вопратка, сувеніры, цацкі і інш.), • букросінг для абмену кнігамі, • лекцыя-сустрэча з польскімі фатографамі Антанінай Гугала і Наталляй Мікалайчук, • лекцыя ад вандроўніка Міхаіла Цітова, • паказ лепшага кароткаметражнага кіно ад фестывалю Cinema Perpetuum Mobile. Кантактная асоба: Наста Балотнікава, +375 25 932-05-24, thiyathia@gmail.com Супраца: Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва
vk.com/stvorym