СІЛА І АДКАЗНАСЦЬ
Сучасны Чалавекпавук ТОМ 1 (2000) пераклад і афармленне: Козыраў Сяргей
Сучасны Чалавек-павук
ТОМ 1
Сіла і адказнасць Аўтары: Brian Michael Bendis (writing) / Mark Bagley (art) Выпускі 1-7
Ultimate Spider-Man – гэта альтэрнатыўны пераказ гісторыі Чалавека-павука, створаны Брайанам Майклам Бэндзісам і Маркам Баглі ў 2000 г. Падзеі адбываюцца ў альтэрнатыўным сусвеце і маюць некаторыя адрозненні ад падзей асноўнай серыі Amazing Spider-man. Падыходзіць для тых, хто хоча пачаць адсочваць гісторыю Чалавека-павука з самага пачатку, але не хоча чытаць коміксы 60-х гадоў. Узроставыя абмежаванні: 12+
Пітар Паркер / Чалавек-павук 15-гадовы падлетак, вучыцца ў школе, працуе ў «Дэйлі Б’югл», сябруе з аднакласнікамі Мэры Джэй Уотсан, Гвен Стэйсі і Гары Озбарнам. Аднойчы на школьнай экскурсіі, наведваючы лабараторыю Озкорп, беглы радыяктыўны павук патрапіў на Пітара Паркера. Пасля ўкуса падлетак пачаў заўважаць у сябе незвычайныя здольнасці…
Мэры Джэйн
Дзядзька Бэн
Суседка і аднакласніца Пітара Паркера, сябравала з галоўным героям усё жыццё. Калі яны сталі дарослымі, адносіны між імі перараслі ў нешта большае. Мэры Джэйн згуляе ў жыцці Чалавекапавука вялікую ролю…
Пасля смерці бацькоў Пітара Паркера дзядзька Бэн цалкам замяніў яму бацьку. Ён той, хто займаўся выхаваннем хлопчыка, слухаў яго, і даваў наказы. Менавіта яму належыць фраза пра вялікую адказнасць. Адно здарэнне з Бэнам зменіць жыццё Пітара Паркера назаўсёды…
Норман Озбарн
Гоблін
Бізнэсмэн, кіраўнік і заснавальнік карпарацыі «Озкорп». Той самай, на якой праводзіліся сакрэтныя эксперыменты ў тым ліку над павукамі. Аднойчы, недачакаўшыся рэзультатаў даследвання на жывёлінах, вырашыў выкарыстаць уласны арганізм для навукі…
Мутант, вынік няўдалага навуковага эксперымента. Чуе галасы, ледзь кантралюе свае ўчынкі, лічыць, што Чалавек-павук – прычына яго пакутаў…
Джона Джэй Джэймсан Выдавец штодзённай газеты «Дэйлі Б’югл». Спрабуе павялічыць тыраж свайго выдання законт гісторый пра супергерояў і асабліва Чалавека-павука. У адрозненні ад канкурэнтных выданняў, зрабіў стаўку на тое, што Чалавек-павук на самой справе – ашуканец і злодзей у масцы…