Сучасны Чалавекпавук ТОМ 2 (2000) пераклад і афармленне: Козыраў Сяргей
ПРАЦЭС НАВУЧАННЯ
Сучасны Чалавек-павук
ТОМ 2
Працэс навучання Аўтары: Brian Michael Bendis (writing) / Mark Bagley (art) Выпускі 8-13
Ultimate Spider-Man – гэта альтэрнатыўны пераказ гісторыі Чалавека-павука, створаны Брайанам Майклам Бэндзісам і Маркам Баглі ў 2000 г. Падзеі адбываюцца ў альтэрнатыўным сусвеце і маюць некаторыя адрозненні ад падзей асноўнай серыі Amazing Spider-man. Падыходзіць для тых, хто хоча пачаць адсочваць гісторыю Чалавека-павука з самага пачатку, але не хоча чытаць коміксы 60-х гадоў. Узроставыя абмежаванні: 12+
Пітар Паркер / Чалавек-павук
Мэры Джэйн Уотсан
Джона Джэй Джэймсан
Уілсан Фіск / Кінгпін
Электра
Бэн Урых
У мінулых выпусках У мінулым томе 15-гадовы Пітар Паркер быў укушаны радыяктыўным павуком пад час экскурсіі ў лабараторыі «Озкорп». Хутка ён пачаў адчуваць перамены ў сваім целе. Змяніўся і характар: стаў папулярным у школе, аддаліўся ад цёткі Мэй і дзядзькі Бэна. У пошуках лёгкага заробка ён патрапіў на рынг, дзе атрымаў свой першы касцюм і мянушку Чалавекапавука. Пітар быў настолькі заклапочаны сабой, што чужыя праблемы яго ўжо не цікавілі. Пакуль аднойчы бяда не прыйшла ў яго ўласны дом. Нейкі злодзей забіў на вуліцы дзядзьку Бэна. І тады Пітар Паркер вырашыў знайсці забойцу і пакараць яго ўласнымі сіламі. Так ён стаў супергероем. А словы дзядзькі Бэна «З вялікай сілай прыходзіць вялікая адказнасць» сталі яго крэда. Але Пітар не змог доўга захоўваць сваю тайну асобы. Норман Озбарн, які быў асабіста зацікаўлены ўдаласцю эксперыменаў над людзьмі, хутка выйшаў на Пітара Паркера. Пазней Норман ставіць эксперымент на сабе, але ператвараецца ў пачвару, якую цяпер мы ведаем як Гобліна. Зразумеўшы, што штосьці пайшло не так, Норман Озбарн вінаваціць у гэтым Пітара Паркера. Звар’яцеўшы злодзей пераследуе яго аж да самай школы. Супрацьстаянне скончылася знікненнем Гобліна.