ДВАЙНАЯ ПРАБЛЕМА Сучасны Чалавекпавук ТОМ 3 (2000) пераклад і афармленне: Козыраў Сяргей
Змест
Парадак чытання
Сучасны Чалавек-павук
ТОМ 3
Двайная праблема Аўтары: Brian Michael Bendis (writing) / Mark Bagley (art) Выпускі 14-21
Ultimate Spider-Man – гэта альтэрнатыўны пераказ гісторыі Чалавека-павука, створаны Брайанам Майклам Бэндзісам і Маркам Баглі ў 2000 г. Падзеі адбываюцца ў альтэрнатыўным сусвеце і маюць некаторыя адрозненні ад падзей асноўнай серыі Amazing Spider-man. Падыходзіць для тых, хто хоча пачаць адсочваць гісторыю Чалавека-павука з самага пачатку, але не хоча чытаць коміксы 60-х гадоў. Узроставыя абмежаванні: 12+
Пітар Паркер / Чалавек-павук
Мэры Джэйн Уотсан
Джона Джэй Джэймсан
Асьміног/ Доктар Актавіус
Крэйвен Паляўнічы
Бэн Урых
У мінулых выпусках У мінулых тамах 15-гадовы Пітар Паркер быў укушаны радыяктыўным павуком пад час экскурсіі ў лабараторыі «Озкорп». Хутка ён пачаў адчуваць перамены ў сваім целе. Змяніўся і характар: стаў папулярным у школе, аддаліўся ад цёткі Мэй і дзядзькі Бэна. У пошуках лёгкага заробка ён патрапіў на рынг, дзе атрымаў свой першы касцюм і мянушку Чалавекапавука. Пітар быў настолькі заклапочаны сабой, што чужыя праблемы яго ўжо не цікавілі. Пакуль аднойчы бяда не прыйшла ў яго ўласны дом. Нейкі злодзей забіў на вуліцы дзядзьку Бэна. І тады Пітар Паркер вырашыў знайсці забойцу і пакараць яго ўласнымі сіламі. Так ён стаў супергероем. А словы дзядзькі Бэна «З вялікай сілай прыходзіць вялікая адказнасць» сталі яго крэда. Пітар Паркер пачынае паляванне на забойцу свайго дзядзькі. Ён высвятліў, што той працуе на банду Уілсана Фіска. Чалавек-павук уступае ў бой з ім, але ледзь не гіне. Тады наступным разам павукападобны прымушае гангстэра зрабіць памылку і зафіксаваць на яго кампрамат. Аднак Фіск паспявае пазбегнуць суда, уцякаючы з краіны. Такім чынам Чалавек-павук становіцца ворагам нумар адзін для яшчэ аднаго злодзея. У гэтым томе героя чакае адразу две праблемы: Дократ Асьміног і Крэйвен Паляўнічы!