70_

Page 1


Гісторыя чырвонага “Запарожца” Кожнае

лета

мы

з

маім

старэйшым

братам

адпачываем у вёсцы Забалоцце Барысаўскага раёна,

Дзімам якая

з’яўляецца малой радзімай нашых бацькоў. Аднойчы, калі мы гулялі за гумном, убачылі старэнькі чырвоны “Запарожац”. Спыталі бабулю: “Адкуль тут з’явілася гэта машына?”. Бабуля працерла хустачкай вочы і распачала … - Шмат гадоў назад, дзеткі, пачалася страшэнная вайна. На абарону Раздімы пайшлі амаль усе мужчыны з нашай вёскі. А тых, каго не паспелі прызваць у армію, захапілі ў палон фашысты. Ваш прадзед, мой бацька,

Сцяпан

Солдак таксама

прапіў у лагер для ваеннапалонных. Як толькі нi здзекваліся фашысты над палоннымі: ім прыходзілася выконкаць усе цяжкія работы. Але ішоў час, і Чырвоная армія перайшла ў наступленне на Захад. Фашысты пачалі палонных строіць у калоны і пешшу гнаць у бок Германіі. Пад Брэстам смелыя хлопцы разам з маім татам учынілі пабег і схаваліся ў высокім жыце. Пад мястэчкам Чырвонае пасля спецыяльнай праверкі прадед трапіў на 3 Беларускі фронт. Каля горада Кёнігcберг яго моцна параніла. куля прайшла наскрозь. У цяжкім становішчы санітары з поля бою даставілі Сцяпана ў ваенны шпіталь.


Калі вайна скончылася, прадзед, ужо інвалід, вярнуўся дадому. Працаваў у калгасе. Кожны год 9 Мая

мой бацька

даставаў свае медалі і расказваў нам пра вайну. А ў 1980 годзе, калі святкавалі 35 год Перамогі, Сцяпану Сямёнавічу ўрад падарыў гэты чырвоны “Запарожац”. Вось так мы з братам даведаліся, што вайна закранула і нашых продкаў… -Як добра, Дзіма, што мы жывем у мірны час . Я абавязкова буду памятаць пра нашага прадзеда Солдака Сцяпана Сямёнавіча,

- сказала

я, калі бабуля

скончыла

сваё

апавяданне.

вучаніца 4 “А” класа, Снытко Насця


Люся Чалоўская… Мы ў Барысаве жывём, Шмат гісторый пазнаём… На экскурсію пайшлі І да помніка прыйшлі. Вось дзяўчына з аўтаматам: партызанкаю была. У гады вайны Людміла Жыццё Раздзiме аддала. вучаніца 4 “А” класа,

Максак Паліна


Экіпажу Паўла Рака Мост. Бярэзіна рака. Бачны танк тут звысака. Напалохаў танк фашыстаў, Нёсся ў горад напралом… Помнім подзвіг мы танкістаў! Экіпажу Паўла Рака І пашана , і паклон. вучаніца 4 “А” класа, Кручак Ульяна


Горад мой-ардэнаносны Горад мой-ардэнаносны, Бо, калі была вайна, Жыхары-барысаўчане Білі ворага спаўна! На вакзале, дзе шматлюдна, Стэла з ордэнам стаіць. Подзвіг той вайны далёкай, Нам ніколі не забыць! вучань 4 “А” класа, Хадатовіч Мікіта


Вахта памяці Піянеры нашай школы Вахту памяці нясуць, Каля помніка, дзе лагер Для палонных колісь быў. Кветнічак вельмі прыгожы, Нехта добры пасадзіў. Кожную вясну, у маі, Там парадак навядзём, У дзень слаўнай Перамогі Свой букет сюды нясём! вучаніца 4 “А” класа, Яраш Ульяна


Да 70 годзя Перамогi Форму хлопцы апранулi, А дзяўчаты сталi ў рад! У гонар слаўнай Перамогi Выйшаў клас наш на парад!



Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.