1
Серыя “Промні ліхтарыка”
Чароўны куфэрак 2015 год
2
Cерыя “Промні ліхтарыка”
Кніга загадак Творчасць вучняў 2 класа – удзельнікаў бібліятэчнага гуртка “Ліхтарык” Кіраўнік гуртка Грынь Р.В.
Барысаў 2015 год
3
Перад вамі –куфар чароўны, Розных з’яў і рэчаў поўны. Што за з’явы і прадметы? Вам цікава ведаць гэта? Што ў куфэрку, хто ведаць жадае, Нашы загадкі няхай адгадае!
4
Жывѐлы і расліны
5
1. Па галінках скача,ды не птушка, Рыжая ды не лісіца.
2. Шэрая, маленькая, У лесе жыве, Падлік гадам вядзе.
6
3. Чатыры лапы, махнаты хвосцік, Любіць каўбаску і косці. Свой абавязак добра знае – Двор гаспадарскі абараняе.
4. У яго чатыры лапкі, Лапкі – цап-царапкі, Пара чулых вушэй, Ён – навальніца мышэй!
7
5. У рыжым футры гуляе, Лапамі снег разграбае Ды мышэй хапае.
6. Калючы калабок Падцапіў грыбок.
8
7. Есць зялѐную траву І гаворыць так: “Му-му-у!” Любіць грушу спелую, Дае вадзіцу белую.
8. Белыя духмяныя гарошкі
Растуць на зялѐнай ножцы.
,
9
9. Прыгожая, пахучая, Але вельмі калючая.
10. Не паспее снег сыйсці Паабапал акрайку лясочка, Цягнецца да сонейка Блакітнае вочка.
10
З’явы прыроды
11
11. Выплыў жоўты блін з-за хмар, Ды дастаць яго не мар.
12. Ноччу ў небе ярка свеціць, А днѐм яе ты не прыкмеціш.
12
13. Хоць мароз яшчэ лютуе, Ды ўжо сонейка высока над зямлѐй. Як прыгрэе - плачаць стрэхі, І ў паветры запахне вясной. 6
14. Што за месяц ѐсць цудоўны, Ён жыцця і святла поўны! Усѐ красуе, расцвятае, Птушка сонейка вітае.
13
Розныя рэчы і прадметы
14
15. Языка не мае, Ды праўду скажа.
16. Рэч непрыметная, Ды вельмі патрэбная. Мы за хвост яе бяром, Ежу ў рот падаѐм.
15
17. Уселіся на плечы школьныя рэчы.
18. Сабраліся лісточкі разам, Каб нам аб нечым расказаць І малюнкі паказаць.
16
19. Прысланіўся велікан да сцяны. У ім сукенкі, кашулі, Спадніцы, штаны…
20. Удзень спіць на ім падушка, А ўначы – дачушка.
17
Да 70-годдзя Перамогі
18
21. Вялікае важнае свята, Героі яго – воіны, салдаты, Хто сваім жыццѐм рызыкаваў, Нам мір і спакой дараваў.
22. Залп грамыхнуў, і ўраз Начное неба святлом азарылася, Суквеццем зорак заіскрылася!
19
23. Застыў на пастаменце З гусеніцамі і ў бране, Як напамін аб вайне.
24. Нібы зорачка жывая, Гарыць агонь і не згасае У гонар вас, героі вайны – Радзімы слаўныя сыны!
20
25. Стаіць нерухома У бронзе адліты. І падзвіг яго Не будзе забыты!
21
Загадкі складалі і малюнкі малявалі: 1, 12– Бабіцкі Іван 2, 24 – Мельнік Андрэй 3, 17 - Касцюкевіч Вольга 4,18 – Таранаў Мацвей 5, 8 – Пятроўская Ксеня 6 - Мініна Варвара 15, 23 – Чалей Вадзім 9, 14 – Паляшчук Яна 10,19 – Лыціна Эвеліна 7, 21 – Капыток Ягор 11 – Качан Карына 13, 16 - Шутко Наста 20,22 – Франкова Ульяна 25 – Качан Паліна