Минский

Page 1

15

7 ЦУДАЎ: МІНСКІ РАЁН

НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _6 лютага 2010 г., СУБОТА Сумесны праект “Народнай газеты”, Мінскага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Мінскага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі мінскай раённай газеты “Прысталічча”

Вольга БЕБЕНІНА, “НГ”

Гістарычныя мініяцюры пра адметнасці прысталічча Горад Рагнеды

Дзіўных месцаў у наваколлі беларускай сталіцы не злічыць. Гэта не толькі помнікі гісторыі, старажытныя гарады і сядзібы, але і рукатворныя цуды. І ў кожнага цуда свая гісторыя Лінія Сталіна Гістарычная “Лінія Сталіна” была пабудавана ў 1930"я гады, складала 21 умацаваны раён, больш як 4 тысячы дотаў. У час Вялікай Айчыннай вайны некаторыя яе ўмацаванні пратрымаліся ажно да жніўня 1941 года. Гордасць Беларусі — гісторыка"культур" ны комплекс “Лінія Сталіна” размешчаны на 28"м кіламетры аўта" мабільнай дарогі Мінск — Маладзечна. З цягам часу гэта месца пе" ратварылася ў сур’ёзны турыстычны аб’ект, які абавязкова ўключа" юць у план экскурсій для гасцей Беларусі. І не дзіўна, бо праца сю" ды ўкладзена проста каласальная, і інакш як цудам гэты аб’ект не назавеш. Ён быў створаны да 60"годдзя Вялікай Перамогі па ініцы" ятыве дабрачыннага фонду “Памяць Афгана” пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Комплекс ствараўся метадам на" роднай будоўлі, у якой прымалі ўдзел дзяржаўныя і грамадскія ар" ганізацыі, прадпрыемствы розных форм уласнасці, энтузіясты. На плошчы каля 40 гектараў адноўлена франтавая пераправа, абста" ляваны артылерыйскія батарэі, а ў дотах устаноўлены манекены ўзброеных байцоў у форме чырвонаармейцаў 1930—1940 гадоў.

Сядзібы

Прылуцкі лясны заказнік Дзяржаўны лясны заказнік “Прылуцкі” размешчаны паблізу вадасховішча Пціч. Гэты цуд, так бы мовіць, толькі цудам і дай" шоў да нашых дзён. У 70"я гады тут хацелі ўсё высекчы пад дач" ныя ўчасткі. Але дзякуючы на" маганням выкладчыкаў тэхна" лагічнага інстытута і дэпутатаў Вярхоўнага Савета захавалі. Тут можна ўбачыць дрэвы, якія ў Беларусі спрадвеку не растуць: дугласію, сасну Мурэя, сасну Веймутава, канадскую елку, пенсільванскі ясень і шмат што іншае. Многія дрэвы дасяг" нулі ўзросту 80—90 гадоў. Ёсць лістоўніца еўрапейская 1902 го" да пасадкі — яшчэ пры былым гаспадары гэтых мясцін. Па" садкі дрэва роду псеўдосуга растуць з 1936 года. У іх свая цікавая гісторыя. Да рэвалюцыі граф займаўся пастаўкай лесу ў Амерыку. А ў 1936 годзе на яго імя на лесанасенную станцыю прыйшоў вялікі пакет. Адкры" ваць пасылку “адтуль” людзі ба" яліся. Так і праляжала яна, па" куль не выклікалі чэкістаў. А ў пакеце аказалася ўсяго толькі насенне дрэва, якое ў тым жа годзе высадзілі на тэрыторыі цяперашняга заказніка.

Лепшым узорам стылю неаготыкі сярод усіх сядзіб, што захаваліся ў Беларусі, лічыцца палац Гутэн"Чапскіх у Прылуках. У XVI—XVII стагоддзях тут быў закладзены праваслаўны манастыр, паз" ней і палац. Яго першымі вядомымі ўла" дальнікамі былі Агінскія. У 1868 годзе палац часткова згарэў. Яго купіў граф Эмерык Гутэн" Чапскі, а затым адбудаваў яшчэ больш прыгожы. У 1914 годзе, калі пачалася Першая сусветная вайна, найбольш каштоўныя рэчы з Прылукаў Чапскія адаслалі ў Польшчу. І сёння частку іх можна ўбачыць у Кракаўскім музеі. У час Вялікай Айчыннай вайны палац моцна пацярпеў. Пасля вайны яго хацелі знесці, але ў 1961 годзе спатрэбілася памяшканне для раз" мяшчэння доследнай станцыі па барацьбе з ка" ларадскім жуком, нематодай і ракам бульбы Усе" саюзнага НДІ аховы раслін. І якраз дзякуючы намаганням вучоных сядзібе і вярнулі былое аблічча. Пала" цаў без легенд не бывае. Вось і пра прылуцкі паэт А.Адзінец напісаў баладу “Зачараваны замак”. У ёй рас" казвалася пра дзяўчыну"служанку, якую пахавалі жывой. Ну і, зразумела, паводле падання, па парку блу" кае цень графа Чапскага.

Сапраўдным цудам не толькі раёна, але і краіны, і сус" ветнай гісторыі лічыцца стара" жытнае Заслаўе. Узрост горада — больш за 1000 гадоў. Сюды за спробу забойства кіеўскага князя Уладзіміра была саслана яго жонка полацкая князёўна Рагнеда з сынам Ізяславам. Тут яна прыняла хрысціянства, ста" ла першай у беларускай гісто" рыі манашкай, заснавала пер" шы ва Усходняй Еўропе хрысціянскі манастыр. Тут так" сама быў пабудаваны першы ў Беларусі бастыённы замак, ад якога да нашых дзён захаваліся равы і валы. А вось унікальная Спаса"Праабражэнская царква XVI стагоддзя, дзе чытаў свае пропаведзі Сымон Будны, заха" валася да нашых дзён у выдат" ным стане. Сёння Заслаўе — гэ" та цэлы комплекс помнікаў і аб’ектаў: археалагічных і архітэктурных, аб’яднаных у адзіны гісторыка"культурны му" зей"запаведнік.

Жывыя сведкі жыцця Гэты ўнікальны населены пункт Мінскага раёна ўяўляе сабой усю Бела" русь у мініяцюры — Паазер’е, Цэнтраль" ная Беларусь, Усходняе і Заходняе Па" лессе, Панямонне (Падзвінне). Сап" раўдныя традыцыйныя старыя сельскія хаты, хлявы, млын, карчма і нават царква былі дастаўлены сюды з усёй краіны. Асаблівасць гэтых “экспанатаў” у тым, што ўсе яны... жывыя. Бо ў кожнай хаты ёсць свая, часам трагічная гісторыя. Ка" жуць, што яны помняць сваіх гаспадароў і нават сумуюць па іх. Адным словам, экскурсіі тут заўсёды поўныя містыкі і на" гадваюць прагулку ў часе. Размешчаны музей усяго за чатыры кіламетры на паўночны захад ад сталіцы, паміж вёскамі Азярцо і Строчыца. Сама тэрыторыя яго — помнік геалагічнай гісторыі і эвалюцыі ландшафтаў Беларусі, знаходзіцца амаль што ў цэнтры Мінскага ўзвышша, непадалёк ад вышэйшай у рэспубліцы кропкі над узроўнем мора. Тут сы" ходзяцца ўзвышшы Беларусі з усходу і захаду, поўначы і поўдня.

Знайсці Атлантыду Нават не ўсе мінчане ведаюць, што Заслаўскае вадасховішча, аль" бо, як яго яшчэ называюць, Мінскае мора, зусім не прыроднае і рукат" ворнае. Чым не цуд? І стварылі яго, каб засцерагчы сталіцу ад небяс" пекі разліву ракі Свіслач, які часта выклікала вялікая паводка. Бу" даўніцтва вадасховішча пачалося вясной 1953 года і скончылася ў 1955"м. Пад вадой аказаліся вёска з 50 падворкаў і невялікі торфаза" вод. Дарэчы, кажуць, што з"за спешкі завод разабраць не паспелі. Так і стаіць ён там на дне, як Атлантыда. Яшчэ расказваюць, што насычаны вадой грунт было немагчыма вычарпаць экскаватарамі і яго выкідвалі накіраванымі выбухамі. На гэта пайшло два вагоны ўзрыўчаткі, а па" колькі ўзрывалі чамусьці 9 мая, адпачываючыя ў санаторыі “Крыніца” падумалі, што пачалася вайна.

Коні, горкі і... лыжня У Мінскім раёне размешчаны легендарныя спартыўныя комплексы “са стажам”. І са сваёй асаблівай гісторыяй. Рэспубліканскі цэнтр па конным спорце і конегадоўлі ў Ратамцы выпес" таваў не аднаго выдатнага спартсмена. Сёння Ратамка — месца правядзення міжнародных спаборніцтваў па выездцы, канкуры і трохбор’і. А для беларусаў і іх гасцей тут прапануюць наву" чанне верхавой яздзе, конныя прагулкі і экс" курсіі. Коні Ратамкі — тракененскай пароды, якая ўваходзіць у лік пяці самых папулярных па" род свету. Самы старэйшы Рэспубліканскі цэнтр гарналыжнай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту “Раўбічы” размешчаны за двац" цаць кіламетраў ад сталіцы ў пагоркава" лясістай мясцовасці. Гэтыя прыродныя ўмовы дазволілі пабудаваць добрыя лыжныя трасы. Менавіта “Раўбічы” з’яўляюцца цэнтрам па пад" рыхтоўцы нацыянальных зборных каманд па зімовых відах спорту, месцам правядзення міжнародных спаборніцтваў па біятлону, лыж" ным двухбор’і і лыжных гонках, а таксама пра" вядзення спартыўных свят для жыхароў Мінска.

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай роднай Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапанаваных сёння цудаў Мінскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Мінскага раёна

Ваша адзнака

Лінія Сталіна Прылуцкі лясны заказнік Палац Гутэн"Чапскіх Горад Рагнеды Заслаўе Мінскае мора Спартыўныя комплексы: Ратамка і Раўбічы Музей народнай архітэктуры і быту

У спіс цудаў Мінскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.