13
НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _16 студзеня 2010 г., СУБОТА Сумесны праект “Народнай газеты”, Магілёўскага аблвыканкама, Клімавіцкага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і раённай газеты “Родная ніва”
Падарункі гісторыі Менавіта так называюць скарбы, якія знаходзяць праз сотні гадоў. Бо яны вучоным і знаўцам даўніны даюць вельмі выразныя карціны эканамічнага стану, гандлёвых сувязей, уз роўню дабрабыту нашых далёкіх продкаў. Два самыя значныя і вя домыя з такіх падарункаў зрабіла і клімавіцкая зямля. Больш за два стагоддзі таму на тэрыторыі су часнага райцэнтра быў знойдзе ны скарб, які ўтрымліваў 1815 рымскіх сертэрцыяў і дынарыяў і быў закапаны, як вылічылі вучо ныя, яшчэ ў другім стагоддзі на шай эры. Гэтая знаходка не толькі лічыцца самым буйным скар бам антычных манет, знойдзе
Віктар КУБЕКА, “НГ”
Рудня — ад слова “руда” Менавіта этымалогія назвы гэтай вёскі навяла на думку аб тым, што некалі, у вельмі да лёкія часы, тут здабывалі руду, а значыць, выраблялі ме талічныя прадметы ўжытку і іншага прызначэння. І сап раўды, чаканні вучоных архео лагаў спраўдзіліся. Тое, што ўдалося знайсці ў зямлі, на думку дацэнта кафедры археа логіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Аляксандра Коласава, стала сапраўднай навуковай сенса цыяй у археалогіі Пасожжа. Было здабыта каля 40 тысяч артэфактаў, якія засведчылі, што людзі тут жылі 12—10 ты сяч гадоў назад, пераважна паляўнічыя. Зрабіць такое зак лючэнне падставы даюць выбітыя на камянях малюнкі з выявамі птушак (качак), а так сама формы для адціскання ножападобных пласцін, што ішлі на выраб наканечнікаў стрэл і іншых завостраных прадметаў. Займаліся стара жытныя насельнікі Рудні і зем ляробствам, жывёлагадоўляй, бо сярод знаходак трапіліся і серпападобныя прылады. Засялялася вёска і ў больш познія часы. Пра гэта сведчаць знаходкі, якія адно сяцца да перыяду Старажыт най Русі.
ным на тэрыторыі Беларусі, але і дала магчымасць устанавіць, што яго ўладальнік быў чалаве кам заможным і схаваў сваё ба гацце напярэдадні нейкіх гра мадскіх катаклізмаў. Скарб пац вердзіў таксама той факт, што ўжо 1,5—2 тысячы гадоў назад насельнікі тутэйшых месцаў падтрымлівалі гандлёвыя су вязі з тагачаснымі сусветнымі дзяржавамі. Гэта значыць, што і самыя якасныя тавары, выраб леныя ў іх, былі даступныя жы харам Пасожжа. Яшчэ адзін скарб у час воры ва на прысядзібным участку вы капаў у 1926 годзе селянін вёскі Стары Дзедзін Трафім Гудкоў. Пасля вывучэння манет, што зна
У кожнага краю ёсць свая адметнасць. У Клімаўшчыны іх нават некалькі. Славіцца гэты рэгіён тым, што аж 46 мясцовых жанчын удастоены ганаровага звання “Маці<гераіня”. Тутэйшыя і дзевяць генералаў, якія ў розны час займалі высокія пасады ў Савецкай Арміі. А яшчэ клімавіцкая зямля ўзгадавала і дала пуцёўку ў свет 17 вядомым грамадскім дзеячам Беларусі і вучоным у розных галінах навукі. Нямала таленавітых пісьменнікаў, педагогаў лічылі і лічаць тутэйшыя краявіды роднымі і блізкімі. Пра ўсё гэта, а таксама пра іншыя гістарычныя цуды, славутасці — наш аповед.
Ціхія воды крынічныя
Амаль з кожных спа борніцтваў па плаванні 13 гадовая клімаўчанка Аляк сандра Карніенка абавязко ва вяртаецца з медалямі. І большасць з іх — вышэйшай спробы. У дванаццаць гадоў Шура стала майстрам спор ту. На чэмпіянаце краіны славутыя брасісткі разгля даюць яе як сур’ёзную са перніцу. І трэнер тале навітай плыўчыхі Сяргей За цюпа лічыць, што ў дзяўчынкі ўсё атрымаецца. А Аляксандра пасля вяр тання з кожнага спа борніцтва трапляе ў абдымкі бабулі Ніны Аляксандраўны, якая заўсёды сустракае ўнучку кветкамі і салодкімі прысмакамі. Менавіта ж яна прывіла дзяўчынцы любоў да плавання.
Два прафесары з адной сям’і Розніца ва ўзросце братоў Сяргея і Аляксандра Кавалёвых з сялянскай сям’і вёскі Мілас лавічы — дзесяць гадоў. А вось жыццёвы шлях, які яны выбралі, амаль аднолькавы. Абодва прысвяцілі сябе грамадскай дзейнасці і вывучэнню гра мадскіх навук. Старэйшы, Сяр гей Мітрафанавіч, у 15 гадоў па даўся ў Маскву, стаў навучэн цам чыгуначнага тэхнікума. Але дзве вышэйшыя адукацыі атры маў гуманітарныя. Працаваў на партыйных пасадах, на ніве журналістыкі. Апублікаваўшы больш як дзесятак кніг, стаў прафесарам Акадэміі гра мадскіх навук пры ЦК КПСС, ус тановы ў той час вельмі аўтары тэтнай. Аляксандр Мітрафанавіч Ка валёў мае не горшы пслужны спіс. Доктар філасофскіх навук, прафесар, ён загадваў адной з гуманітарных кафедраў Мас коўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удастоены высо кага звання “Заслужаны дзеяч навукі РСФСР”, лаўрэат Лама носаўскай прэміі. За перыяд на вуковай дзейнасці стаў аўтарам амаль ста навуковых прац. Так простыя сялянскія хлоп цы пакаралі вяршыні навукі.
Рэспубліка ў... рэспубліцы
Літаральна ў некалькіх кіламетрах ад мяжы з Расіяй у вёсцы Звянчатка шэсць гадоў назад пабудавана прыгожая драўляная царква, якая атрымала імя Васіля Вялікага, свя тога чалавека, што жыў у ІV стагоддзі. Гэты храм за ўлас ныя сродкі ўзвёў тутэйшы ўраджэнец, а зараз расійскі ге нерал Васіль Чэмісаў і падараваў аднавяскоўцам. Храм Васіля Вялікага — самы малады з чатырох цэрк ваў клімавіцкай зямлі. Куды больш багатую гісторыю маюць іншыя культавыя збудаванні. Свята Міхайлаўская царква, скажам, узводзілася ў Клімавічах у пачатку другой паловы ХІХ стагоддзя па загаду начальніка Паўднёва Заходняга краю графа Мураўёва. Зараз тут не толькі праходзяць бо гаслужэнні, але і працуе дзіцячая нядзельная школа. Жыхары суседніх з Мілаславічамі вёсак маюць магчы масць наведваць Свята Увазнясенскую царкву, якой не калі імператар Аляксандр ІІІ падараваў ікону Хрыста Збавіцеля. І толькі храм Святога Духа ў вёсцы Галічы па куль што знаходзіцца ў стадыі аднаўлення. Але трэба ве рыць, што і тут праз пэўны час загучаць званы.
Русалачка
ходзіліся ў гліняным гаршку, бы ло ўстаноўлена, што чаканіліся дзіхрэмы ў Анціохіі, Багдадзе, Ха мадане, Ісфахане, Самаркандзе, Бухары. Візантыйскія міліярысіі — канстанцінопальскага па ходжання, дынарыі — германс кага. А скарб быў схаваны прык ладна ў 980—985 гадах. Апошнюю знаходку падара вала клімавіцкая зямля зусім ня даўна — у мінулым годзе. Жы харка вёскі Мілаславічы Вольга Карасёва на ўласным агародзе выкапала больш за паўтары сотні манет, якія датаваны ХVІІІ—ХІХ стагоддзямі. Відавочна, што скарб пабываў у пажары, бо не каторыя манеты паплавіліся ад агню.
Радзіма нных а р г т а м ш талентаў
Царква ад... генерала
Пра крыніцы Магілёўшчыны, з якіх бруіцца празрыстая, смач ная і, як лічыцца, гаючая вада, існуе шмат паданняў і легендаў. Не менш іх перадаецца з вуснаў у вусны і на Клімаўшчыне. Бо гэ тая зямля, бадай, як ніякая іншая, поіць сваіх жыхароў жы вой вадой з мноства крыніц і ру чаёў, сярод якіх Святая, Іржавая, Рагатун, Грымучая, Калаколь ная, Антанёнкава, Мадэстава, Бабічэнкава, Вішнеўская, Саўкіна. Як бачым, назвы многіх паходзяць ад імён уласных. Гісторыя захавала ў сваёй па
7 ЦУДАЎ: КЛІМАВІЦКІ РАЁН
мяці тых, хто або адкапаў, або добраўпарадкаваў водныя крыніцы. Але ёсць і адметныя. Напрыклад, вада ў ручаі Рагату не цячэ з такімі гукамі, нібы нех та залівіста смяецца. Грымучая, што ля вёскі Зімніца, утварае шум, які чуваць далёка наўкол. У Калакольнай свая легенда. Людзі распавядаюць пра ўкрадзеныя з царквы вёскі Род ня званы, якія зладзеі пры пе раправе праз раку Мурашку скінулі на бераг. Званы “пата нулі” ў глебе, а з гэтага месца ўдарыла крыніца.
Ад крынічнай вады (тады крыніца называлася Іванаўскай) вярнуўся зрок да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Леанардавіча Елісеенкі. Потым гаючая крыніца аказалася ў заня падзе. Але дачка Елісеенкі разам са старажыламі адшукала яе. Быў зроблены дубовы зруб, пра сечана праз зараснік сцяжынка, пракладзены водаадвод. Людзі пацягнуліся сюды. Ды толькі за водаадводам, дзе ручаіна сцішвала хаду, пачала збірацца “іржа”. Таму і “перайменавалі” крыніцу ў Іржавую.
У жыхароў некаторых куткоў Клімавіцкага краю можна сустрэць яўна не беларускія прозвішчы. Здавалася б, нічога дзіўнага ў гэтым няма: у розныя часы людзі шукалі лепшай долі, вандравалі па бе лым свеце і атабарваліся там, дзе ім больш падабалася. Але ў клімавіцкіх “іншародцаў” гісторыя іншая. У другой палове ХІХ ста годдзя пасля адмены прыгоннага права мясцовы памешчык В.Я.Каміёнка ўгаварыў перасяліцца ў свае ўладанні 60 сем’яў ла тышоў. Зрабіў гэта наўмысна, бо лічыў, што латышскія сяляне ва лодаюць лепшай культурай земляробства, што адпавядала сап раўднасці, і сваё сялянскае ўменне распаўсюдзяць на мясцовых земляробаў. Так у клімавіцкіх вёсках з’явіліся прозвішчы Більдэр, Антусевіч, Разенштэйн... У першыя гады Савецкай улады, а дакладней, у 1924 годзе, у вёсцы Галіцкая Мыза нават існаваў нацыянальны латышскі сельскі Савет, у якім справаводства вялося на латышскай мове. Працава ла двухкамплектная нацыянальная школа. З Рыгі прыязджалі з выступленнямі прафесійныя артысты і музыканты. Тут жа арганіза ваўся адзін з першых у раёне калгасаў. Але працаваў латышскі сельсавет усяго 14 гадоў. Калі пачало ся масавае выкрыццё “ворагаў народа”, рэпрэсіі закранулі і яго жыхароў. Каго расстралялі, каго выслалі ў Сібір. Пасля вайны нехта пажадаў вярнуцца на сваю этнічную радзіму, іншыя рас сяліліся па ўсім Саюзе, той сёй застаўся на клімавіцкай зямлі. Але ў вёсцы Мыза ўжо няма жыхароў. І пра былую латышскую “рэспубліку” напамінае толькі адметная гаворка тутэйшых жыха роў, у якой нярэдка трапляюцца латышскія словы, ствараючы своеасаблівы дыялект.
● Выбіраем разам
Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Клімавіцкага раёна
Ваша адзнака
Самы буйны скарб Вёска Рудня Два прафесары Царква ад... генерала Гаючыя крыніцы Латышскі сельсавет Плыўчыха Карніенка Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай роднай Беларусі, прос та запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожна му з прапанаваных сёння цудаў Клімавіцкага раёна. Анкеты адп раўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на кан верце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэ дакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by У спіс цудаў Клімавіцкага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.