Витебск

Page 1

15

7 ЦУДАЎ: ВІЦЕБСК

НАРОДНАЯ ГАЗЕТА • 23 кастрычніка 2010 г., СУБОТА Сумесны праект “Народнай газеты”, Віцебскага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Віцебскага гарвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі гарадской газеты “Віцьбічы”.

Святлана ДЗЯДЗІНКІНА, “НГ”

Горад

а г а к с н я в сла

яднання

Як толькі не называлі старажытны Віцебск: Відбеск, Відебеск, Віцепеск, Віцьбеск... Горад княгіні Вольгі, радзіма Марка Шагала, паўночная культурная сталіца Беларусі. Па афіцыйнай версіі, гораду 1036 год. Згодна з Дзяржаўным спісам гісторыкаEкультурных каштоўнасцей, у Віцебску захавалася 233 аб’екты, якія ўяўляюць выключную каштоўнасць для будучых пакаленняў. Помнікі архітэктуры, археалогіі, гісторыі, культуры перажылі ліхалецці, войны, бачылі росквіт і падзенне, зараз актыўна аднаўляюцца дзякуючы клопату мясцовай мэрыі і абласных улад...

Сабор 45 метраў вышынёй Мастацтвазнаўцы гавораць, што архітэктар Успе= нскага сабора Юзаф Фантана практычна паўтарыў формы вядомага касцёла святых Амброджыа і Карла на вуліцы Корса ў Рыме, пабудаванага ў XVII стагод= дзі. Віцебскі сабор будаваўся пазней, з 1743=га да канца 1770=х гадоў. 26 верасня 1998 года Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій ІІ асвяціў закладны ка= мень на месцы аднаўлення Свята=Успенскага са= бора. У бліжэйшы час адбудзецца ўрачыстае адк= рыццё адноўленага храма.

Абарончы пояс Сёння пра старажытныя замкі ў Віцебску нагадвае вуліца Замкавая, што вядзе ад Кіраўскага моста да плошчы Свабоды і Летняга амфітэатра. Але яшчэ два стагоддзі таму на= зад цэнтр Віцебска вылучаўся крутым узвышэннем, падобным на ўсечаную піраміду. Першыя археалагічныя раскопкі стара= жытнага горада праводзіліся менавіта на Замкавай гары ў канцы ХІХ стагоддзя. Тэрыто= рыя гістарычнага цэнтра — гэта сістэма трох віцебскіх замкаў. Верхні замак будаваўся ўздоўж вусця Віцьбы, Ніжні далучаўся да Верхняга паўночнай часткай (там, дзе зараз царква Дабра= вешчання). Узвядзенне мура= ванага абарончага пояса вакол горада пачалося ў першай па= лове XIV стагоддзя, падчас праўлення князя Альгерда і яго жонкі Ульяніі. З гэтымі імёнамі звязаны росквіт віцебскіх зя= мель. Сёння пра віцебскія замкі нагадвае створаная стылізава= ная вежа Духаўскі круглік, якая арганічна мяжуе з галоўнай арэнай “Славянскага базару ў Віцебску”. Гістарычны аб’ект належыць цэнтру культуры “Віцебск”.

Ехалі славяне на базар...

Уваскрэсенне святыні Царква Дабра= вешчання Прасвя= той Багародзіцы з’яўляецца стара= ж ы т н е й ш ы м помнікам на Бела= русі ХІІ стагоддзя. У 20=я гады ХХ стагод= дзя храм неабходна было рамантаваць, сырасць і холад нішчылі насценны жывапіс. Але прыбу= дову да Дабравеш= чанскай царквы пе= радалі пад інтэрнат кааператыўнага тэхнікума, а сам бу= дынак ператварылі ў сховішча для збож= жа. У студзені 1961 года савецкія ўлады царкву ўзарвалі. Праз 30 гадоў на рэштках сапраўдна= га падмурка ХІІ ста= годдзя царкву па= чалі аднаўляць. 1998 год лічыцца годам новага нараджэння старажытнага помніка на беразе Заходняй Дзвіны ў Віцебску.

У Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” багатая гісторыя, сусветная геаграфія — 65 краін=удзельніц. Летні амфітэатр не мае аналагаў ва ўсёй Еўропе. У ім больш за 6 тысяч месцаў для гледачоў. Па тэхнічнаму абсталяванню амфітэатр адпавядае ўсім навейшым патрабаванням сучасных шоу= праграм. У 2011 годзе пройдзе ХХ, юбілейны фестываль, канцэпцыя якога застаецца нязмен= най: праз мастацтва — да міру і згоды.

Прагулка па Узгор’ю Непаўторныя ландшафты Віцебска з’яўля= юцца прыроднай славутасцю горада. Ма= ляўнічыя берагі Заходняй Дзвіны, Лучосы і Віцьбы надаюць гарадскім вуліцам асаблівы каларыт. Ёсць у цэнтры горада старажытная Успенская горка, тэрыторыя, якую даўней на= зывалі Узгор’ем. У сярэдневеччы тут быў аст= рог, жылі кавалі і шклавальшчыкі. Зараз гэта вуліца Суворава, паступова яна становіцца пе= шаходнай. Адноўлена ўзарваная ў 1936 годзе Свята=Уваскрасенская царква на былой Рын= кавай плошчы. Традыцыі віленскага барока, тонкія лініі і формы, багаты дэкор фасадаў бу= дынка адноўлены дзякуючы архітэктару Ігару Роцьку. Кульмінацыяй забудовы Узгор’я стаў Губернатарскі палац, пабудаваны ў апошняй чвэрці XVIIІ стагоддзя. У 1812 годзе ў палацы знаходзіўся штаб Напалеона. У 1853—1954 га= дах віцэ=губернатарам быў рускі пісьменнік Іван Лажэчнікаў. У цэнтры сквера насупраць палаца амаль сто гадоў назад устаноўлены помнік героям Айчыннай вайны 1812 года.

Мастак усіх часоў і народаў

Ратуша — час дакладны Ва ўсе часы віцебская ратуша лічылася візітоўкай, сімва= лам Віцебска. Першая ратуша была драўляная, узведзена ў 1597 годзе пасля атрымання горадам Магдэбургскага пра= ва. З тых часоў ратуша заўсёды заставалася архітэктурнай дамінантай горада. У 1775 годзе была пабудавана мурава= ная, у якой спалучаліся рысы барока і класіцызму. У 1833 годзе ў верхнім ярусе ўстанавілі гадзіннік. Падчас Вялікай Айчыннай вайны верхняя частка ратушы была разбурана разам з гадзіннікам. Але пасля вайны па гадзінніку на рату= шы многія гараджане звяраюць свой час. З 1924 года тут знаходзіцца Віцебскі абласны краязнаўчы музей, у фондах якога захоўваецца больш за 200 тысяч экспанатаў. Сярод іх унікальная берасцяная грамата XIII стагоддзя, срэбны ры= царскі пояс і кларнет XVII стагоддзя.

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай роднай Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапанаваных сёння цудаў Віцебска. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэдакцыі ў інтэрнэце: www.ng.by

Віцебск далёка ў свеце ведаюць як радзіму Марка Шагала. Госці го= рада звычайна наведваюць дом=музей Марка Шагала на вуліцы Пак= роўскай і Арт= цэнтр на Успенскай горцы. Тут сабрана калекцыя графікі маста= ка: літаграфіі, ксілаграфіі, афорты — усяго 300 штук. Унікальная серыя ілюстрацый да паэмы М.Гогаля “Мёртвыя душы” была падорана го= раду 10 гадоў назад унучкамі Шагала. Значную частку свайго жыцця Шагал пражыў у Францыі. Яго жывапіс, роспісы “Гранд=Опера” ў Парыжы, вітражы ў храмах Майнца, Цюрыха, Цьюдлі (Англія), мазаіка для Нацыя= нальнай бібліятэкі ў Чыкага прызнаны геніяльным мастацтвам ХХ стагоддзя.

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Віцебска

Ваша адзнака

Верхні і Ніжні замкі Царква Дабравешчання Віцебская ратуша Узгор’е Мастак Марк Шагал Свята Успенскі сабор “Славянскі базар” — Летні амфітэатр

У спіс цудаў Віцебска прапаную ўключыць (чаму?) _____________________________________________________________________ _____________________________________________________________________ __________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Фота Аляксандра ШАБЛЮКА, “НГ” і аўтара


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.