Дзержинский

Page 1

7 ЦУДАЎ: ДЗЯРЖЫНСКІ РАЁН

26 жніўня 2009 г., СЕРАДА

15

З вышыні крутых гор Сённяшняя наша вандроўка ў пошуках чарговых сямі цудаў зямлі бела4 рускай будзе зусім недалёкай ад сталіцы, усяго нейкіх трыццаць кіла4 метраў. Станцыя Койданава, чулі пра такую? Дарэчы, толькі станцыю на карце і можна пабачыць, бо населенага пункта з назвай Койданава няма. Дакладней, сам горад ёсць, але ўжо больш за семдзесят гадоў носіць назву Дзяржынск. У гэтай вандроўцы мы будзем глядзець на ўсё з вышыні. Таму што аку4 рат у гэтых мясцінах горы (вядома ж, нашы, беларускія — не скалістыя і грозныя, а больш падобныя на хвалі вялізнага зялёнага мора, якое ад4 нойчы застыла і стала зямлёй, і полем, і лясамі) — самыя высокія і са4 мыя крутыя. Нават самая першая назва Дзяржынска была Крутагор’е. А потым наляцела татарская навала, якая не знала перашкод і пакідала за сабой папялішчы і паднявольных князёў на рускіх землях, якая мкну4 ла на захад і, здавалася, ніхто яе не спыніць... Пад Крутагор’ем татары былі бітыя. Прычым неаднойчы. Спа4 чатку спыніў іх князь Скірмунт (як напамінак пра тыя падзеі — вёска Скірмантава непадалёку). А пасля — ужо канчаткова і ўшчэнт — Міндоўг у 1249 годзе. Хана, што кіраваў прагнымі да чужой зямлі качэўнікамі, звалі Кайдан. Вось яго імя і атрымала Крутагор’е. Як напамінак усім, хто паспрабуе прыйсці да нас з вайной: ідзіце маўляў, прэч, а то будзе, як таму Кайдану. Як Койданава стала Дзяржынскам? У 19324м, калі ў Фелікса Дзяржынскага быў юбілей, вырашылі назваць у яго гонар горад, самы блізкі да радавога маёнтка галоўнага чэкіста, фальварка Дзержынова. Самым блізкім быў Івянец, але ён, як і само радавое гняздо, быў на той час “пад Польшчай”. А Койданава было бліжэйшым на савецкім баку, і яму наканавана (ці лепш сказаць — загадана) было атрымаць новае імя. Зрэшты, не імя робіць гісторыю горада і раёна, а людзі, якія жывуць і працуюць тут. У гэтых мясцін цікавае мінулае, не менш цікавая сучаснасць. Прыехаўшы сюды як зацікаўлены вандроўнік, вы не пашкадуеце. Паг4 лядзець, пачуць, даведацца ёсць што. А мы толькі трошкі вам дапаможам, пазначыўшы на карце раёна са4 мыя адметныя прыпынкі. Сумесны праект “Народнай газеты”, Мінскага аблвыканкама, Дзяржынскага райвыканкама і рэдакцыі дзяржынскай раённай газеты “Сцяг Кастрычніка”

Прыпынак першы. Памаліцца Валянціне Мінскай

Шмат бы аддаў за тое, каб гэтага прыпынку на нашым маршруце не было. Каб была проста вёска Літавец, хай сабе нічым не адметная, але каб у ёй звінелі галасы, рыпелі калаўро ты, дыхаў ранішняй парай сонны статак па дарозе на пашу. Але гэты прыпынак ёсць, і не спыніцца тут проста нельга. Лясная вёска Літавец жыла на зямлі да 14 студзеня 1943 го да. А потым яе не стала. Фашысты спалілі яе разам з жыхарамі. 42 двары, 196 чалавечых душ... Цяпер на месцы кожнай спаленай хаты — цэментавы пад мурак. А там, дзе гарэлі ў хляве жыхары, — барэльеф, на якім стары пляце кошык ля печы, старэйшыя дзеці разам з матуляй вучаць хадзіць малога. Жыццё, якое было і якога тут не будзе ніколі. Тут круглы год пранізлівая цішыня, а ўлетку проста чыр вона ад суніц. Нікім не сарваныя, яны гараць на кожным падмурку, бы кропелькі крыві.

Прыпынак шосты. Сховішча гісторыі

Прыпынак другі. Па слядах графа Эмерыка Праехаўшы некалькі кіламетраў ад Косак, вы трапіце ў Станькава — колішнюю рэзідэнцыю магнацкага роду Гутэн Чапскіх. Абавязкова зазірніце на былую панскую сядзібу і асаблівую ўвагу звярніце на “скарбчык” — двухпавярховы будынак у выглядзе сярэднявечнага замка. У гэтым самым “скарбчыку” ўсяго нейкіх сто дваццаць гадоў назад захоўва лася адна з самых вядомых і багатых у Еўропе калекцый ма нет, зброі, посуду. Збіральнік — граф Эмерык Гутэн Чапскі, славуты нумізмат і калекцыянер. На выставу ў Варшаву ў 1889 годзе ён прывёз са Станькава адных старажытных ма нет і медалёў больш за чатырыста найменняў! Хто яго знае, які б лёс напаткаў станькаўскія скарбы ў смутныя часы рэвалюцый, але ў 1894 годзе “па сямейных абставінах” граф Эмерык пакінуў маёнтак і пасяліўся ў Кра каве. Туды ў 134 (!) скрынях ён вывез і сваю калекцыю. За раз музей графа Гутэн Чапскага — гонар старажытнага го рада. А “скарбчык” стаіць у рыштаваннях рэстаўрацыі і ча кае, што людзі зноў паселяць у ім здабыткі мастацтва. У Станькаве варта затрымацца яшчэ трохі. Паглядзець на хату, дзе нарадзіўся чатырнаццацігадовы Герой Савецка га Саюза Марат Казей. Паназіраць, як аднаўляецца Свята Мікольская царква (пабудаваная пры графе Эмерыку па праекце Канстанціна Тана, таго самага, што праектаваў храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве. У гэтай царкве настаяце лем быў Фёдар Чарняўскі — бацька святой Валянціны Мінскай). А ў хуткім часе ў Станькаве з’явіцца цэнтр эка лагічнага турызму. Тут будзе і гісторыка краязнаўчы музей з сапраўднымі партызанскімі зямлянкамі і выставай зброі, і эт награфічны музей з майстэрнямі народных рамёстваў, і выс тава рарытэтнай тэхнікі, і заасад, і маляўнічы вадаём, і ту рыстычныя сцежкі — пешаходная, веласіпедная і конная... Карацей, прыязджайце ў Станькава — не пашкадуеце!

Прыпынак трэці. Самая высокая вышыня А калі пакіраваць з Дзяржынска на паўночны захад, у бок Скірманта ва (таго самага, пра якое згадвалася ў пачатку), вельмі хутка трапіш на самую высокую кропку нашай краіны — гару Дзяржынскую. Па дарозе можна заехаць у вёску Вялікія Навасёлкі, там магіла аднаго з пачы нальнікаў беларускай літаратуры — Каруся Каганца. Гару (345 метраў над узроўнем мора) калісьці звалі Святой. Можа, таму, што ля яе падножжа пачынаюцца з тонкіх ручайкоў Пціч, Уса, Іпуць, Сула. А сама гара, каб не знак на ёй, не вельмі б вылучалася ся род іншых пагоркаў, здаецца, зусім не ніжэйшых. Дарэчы, пра горы. Зусім недалёка ад найвышэйшай кропкі — парк актыўнага адпачынку “Якуцкія горы”. Летам там квадрацыклы і пентбол, а зімой — даволі высокія лыжныя трасы. Што ж вы хочаце: ваколіцы Крутагор’я як ніяк...

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай род най Беларусі, проста за поўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапана ваных сёння цудаў Дзяр жынскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэ дакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выка заць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Едзем далей. Недалёка ад Скірманта ва, у невялікай вёсачцы Кавальцы, за хоўваецца абраз святога Роха — у ка таліцкіх святцах ахоўніка ад эпідэмічных хвароб. Калісьці падчас эпідэміі халеры (у сярэдзіне ХІХ стагоддзя) мясцовая пані заказала гэты абраз у Варшаве. Калі яго абнеслі вакол вёскі — страшная хвароба знікла. З таго часу кожны год 16 жніўня, не зважаючы на тое, якая ўлада ў краіне, якое надвор’е на вуліцы, людзі абносяць абраз вакол вёскі. Кожны сустракае святыню ля сваёй хаты, прыкладваецца да яе і далучаецца да працэсіі. Людзі вераць, што дзякуючы гэтаму ахоўнаму колу вакол вёскі яе жыха роў мінуць хваробы, нястача, стыхійныя бедствы. Кіламетры за два ад Кавальцоў — мястэчка Волма. Там цікавы ня даўна адбудаваны касцёл (канешне, стары, драўляны, 1651 года пабудо вы, разбураны ў 1982 м, уяўляў большую каштоўнасць) і сядзіба Вань ковічаў са старажытным паркам (у ёй цяпер філіял экалагічнага універсітэта імя Сахарава, дзе працуюць над стварэннем альтэрна тыўных відаў энергіі).

Прыпынак пяты. Літанне Літаўца

Спачатку зазірнём у вёску Коскі, што зусім побач з райцэ нтрам. Тут нарадзілася і пражыла ўсё жыццё апошняя з ка нанізаваных беларускіх святых — Валянціна Мінская. Дачка святара, удава рэпрэсіраванага, хворая, амаль пастаянна пры каваная да ложка жанчына, яна ў гады ваяўнічага атэізму не толькі не страціла веры, але і словам Божым лячыла людзей, гаіла іх душэўныя раны. У 50 я — 60 я гады да ма тушкі Валянціны ішлі людзі з усяго наваколля. А калі яе зямны шлях скончыўся, людзі пацяг нуліся на могілкі ля вёскі Крысава, дзе святая знайшла спачын. Бо памяталі яе словы: “Я памру, але прыходзьце да мяне, як да жывой, я вам дапамагу”. Валянціна Сулкоўская была кананізавана праваслаўнай царквой як мясцовая святая праз сорак гадоў пасля смерці — 6 лютага 2006 года. Да яе магілы цяпер ладзяцца па ломніцкія туры, але многія людзі дабіраюцца сюды і сваім ходам. Кажуць, тут кожны, па ве Сцежка да магілы святой ніколі ры сваёй, атрымлівае духоўнае суцяшэнне і не зарастае пазбаўленне ад немачы душы і цела.

“Скарбчык” чакае новых скарбаў

Прыпынак чацвёрты. Пад апекай святога Роха

У самім Дзяржынску таксама ёсць што паглядзець. Напрыклад, Дзяржаўны архіў кінафонафота дакументаў. Усе дакументальныя сведчанні гісторыі краіны за Самае старое фота, што захоўва4 хоўваюцца тут. Мяркуйце самі: у ецца ў архіве. Запуск паветрана4 фондах архіва — амаль 240 тысяч га шара ў Мінску. 1899 год фота, больш за 12 тысяч гукавых запісаў, амаль 35 тысяч кінадаку ментаў. Тут захоўваюцца ўнікальныя калекцыі. Напрыклад, больш за 400 фота і фотапаштовак з відарысамі беларускіх гарадоў да 1917 года. Тут можна пачуць запіс галасоў Якуба Коласа, Пятра Машэрава, Стэфаніі Станюты. Тут, пракруціўшы старую кінастужку, можна ўбачыць, як у Мінску ў гады Першай сусветнай вайны перавязвалі раненых...

Прыпынак сёмы. Дом, дзе жывуць музы

Тут жыве гісторыя, якая не можа хлусіць

Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Дзяржынскага раёна

Ваша адзнака

Святая Валянціна Мінская Станькава. Сядзіба Гутэн Чапскіх Гара Дзяржынская Абраз св. Роха ў вёсцы Кавальцы Мемарыял у вёсцы Літавец Дзяржаўны архіў кінафонафотадакументаў Дзіцячая школа мастацтваў

У спіс цудаў Дзяржынскага раёна прапаную ўключыць (чаму)? ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ З найвышэйшай кропкі краявід — дух займае

У цэнтры Дзяржынска, у бы лым будынку гаркама партыі, сёння месціцца дзіцячая школа мастацтваў. Яна лічыцца адной з лепшых у краіне, і недарэмна. Сёння сярод больш чым чаты рохсот выхаванцаў школы — дванаццаць стыпендыятаў спе цыяльнага фонду Прэзідэнта Бе ларусі па падтрымцы тале навітай моладзі. У школе — шэсць узорных і народных анса мбляў. Юныя мастакі з аддзялен ня выяўленчага мастацтва на розных выставах і конкурсах за ваявалі 500 узнагарод у 20 краінах. Іх работы можна суст рэць у прыватных калекцыях Гер маніі, Галандыі, Польшчы, ЗША, у пасольствах, у калекцыянераў Мінска і Пецярбурга.

Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

“Беларускі матыў” лаўрэата прэзідэнцкага фонду Вольгі Южык. Хто скажа, што гэта малявала чатырнаццаціга4 довае дзяўчо? Алена ЛЯЎКОВІЧ, “НГ” Фота Наталіі ТРАЦЭЎСКАЙ і з архіва “НГ”


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.