Березовский

Page 1

7 ЦУДАЎ: БЯРОЗАЎСКІ РАЁН Сумесны праект “Народнай газеты”, Брэсцкага аблвыканкама, Бярозаўскага райвыканкама і рэдакцыі бярозаўскай раённай газеты “Маяк”

20 чэрвеня 2009 г., СУБОТА

15

У багатай гісторыі Бярозаўскага краю, які размясціўся на паўшляху з Мінска ў Брэст, свой след пакінулі Казімір Леў Сапега, Пётр Першы, польскі і шведскі манархі, Напалеон, Сувораў ды іншыя знакамітыя асобы. З даўніх часоў шмат вады вынеслі мясцовыя рэкі Ясельда і Крэчат, але бярозавыя гаі, якія і далі назву раённаму цэнтру, ды помнікі даўніны захоўваюць памяць аб мінулым. Гэтая спадчына ды чыстая прырода заказніка “Спораўскі” гарманічна спалучаюцца з трыма дзесяткамі вядомых сваёй прадук8 цыяй у Беларусі і замежжы прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

Бярозай назвалі мястэчка Картузіянскі кляштар Гэты пацярпелы ад войнаў кляштар і сёння займае пачэснае месца ў Бярозе. Яго ўваходная брама адлюстравана на гербе горада. Дзякуючы менавіта гэтаму кляштару, а не Напалеону ці Су* вораву, адзін з якіх быццам калісьці ў бярозавым гаі пакінуў свой картуз, горад доўгі час называлі Бярозай*Картузскай. Бярозаўскі кляштар, закладзены Казімірам Сапегам — сынам Льва Сапегі ў сярэдзіне 17*га стагоддзя, быў адзіным на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага кляштарам ка* таліцкага картузіянскага ордэна. Ад велічнага комплексу будын* каў сёння засталіся толькі рэшткі, згубіліся ў стагоддзях і больш як 2,3 тысячы тамоў кніг, якімі славілася мясцовая бібліятэка. Заняпад кляштара прыйшоўся на 19*е стагоддзе, калі па зага* ду расійскіх улад старажытны будынак часткова разабралі, а цэглу скарысталі на будаўніцтва Чырвоных казармаў, сцены якіх захаваліся да нашых дзён. Але такое блюз* нерства было пакарана. Як і папярэджва* ла прароцтва, у будынку з кляштар* най цэглы пэўны час раз* мяшчалі палонных, пралілося шмат чалавечай крыві.

Пескаўская сядзіба Пуслоўскіх Уваходная брама былой сядзібы Пуслоўскіх, месціцца за 20 кіламетраў ад Бя* розы ў вёсцы Пескі. Калісьці брама вітала знатных гасцей, якія наведвалі шы* коўную сядзібу, закладзеную ў сярэдзіне 18*га стагоддзя. На жаль, час і пажары не пашкадавалі палацава*паркавы комплекс. Да нашых дзён акрамя высокай брамы засталіся толькі сядзібны дом, вінакурня ды рэшткі парку, а таксама мност* ва легендаў, якія распавядаюць пра былую веліч комплексу.

Бярозаўская ДРЭС На старажытную сядзібу Пуслоўскіх з адлегласці некалькіх кіламетраў пазірае высокая труба Бярозаўскай электрастанцыі. Менавіта дзякуючы гэтаму значнаму для ўсёй краіны аб’екту энер* гетыкі, пабудаванаму паўстагоддзя таму, з’явіўся на карце раёна адзін з самых маладых у Бела* русі гарадоў — Белаазёрск, вядомы яшчэ і сваім абуткам гандлёвай маркі “KELME”.

Фізіка з лірыкай У багатым і разнастайным Бярозаўскім краі на* радзілася нямала таленавітых людзей, прычым і “фізікаў”, і “лірыкаў”. Напрыклад, Раіса Баравікова праславіла сваю маленькую радзіму паэтычнымі і празаічнымі творамі, перакладамі. Пётр Віцязь, які “вырас” да пасады першага намесніка старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё ў нашай краіне новай высока* тэхналагічнай галіны — парашковай металургіі. Анд* рэй Юдчыц падчас работы ў “Народнай газеце” ды іншых выданнях запомніўся як яркі публіцыст. Прас* лавілі Бярозаўшчыну таксама іншыя творчыя асобы — Ніна Мацяш, Алесь Разанаў, Мікола Арахоўскі.

Спартыўна"эстэтычны цэнтр Адзіны ў Беларусі дзіцяча*юнацкі спартыўна*эстэ* тычны цэнтр (ДЮСЭЦ) з 1996 года дзейнічае ў Бярозе. Тут развіваюць не толькі фізічныя, але і творчыя здоль* насці. Сярод наведвальнікаў цэнтра ёсць, напрыклад, пераможцы спаборніцтваў па армрэслінгу. Разам з тым у цэнтры выраслі і выдатныя майстры саломапля* цення, роспісу на шкле, іншых відаў дэкаратыўна* прыкладнога мастацтва, а таксама мадэльеры адзен* ня. Завітаць у цэнтр і паглядзець на творы дзяцей, пас* лухаць у іх выкананні народныя песні — усё роўна што далучыцца да старажытных традыцый беларусаў.

Сялецкае возера і рыбгас Бярозаўшчыну можна смела назваць рыбным краем. Для гэтага ёсць рака Ясельда, азёры Белае і Чорнае, а таксама Сялецкае вадасховішча і каналы, створаныя для абслугоўвання Бярозаўскай ДРЭС. Рыбгас “Ся* лец”, арганізаваны тры дзесяткі гадоў таму на Сялецкім вадасховішчы, памнажае рыбнае багацце. Штогод ён адпраўляе на продаж 2—2,5 тыся* чы тон прадукцыі. Тут разводзяць каля 20 відаў рыб, у тым ліку рэдкіх для Беларусі асятровых, фарэль, таўсталобіка, афрыканскага сома.

● Выбіраем разам Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай род* най Беларусі, проста за* поўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапа* наваных сёння цудаў Бя* розаўскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэ* дакцыі “Народнай газе* ты” з прыпіскай на кан* верце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выка* заць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны! Ваша 7 цудаў Бярозаўскага раёна адзнака

Картузіянскі кляштар Пескаўская сядзіба Пуслоўскіх Бярозаўская ДРЭС Сялецкае возера і рыбгас Заказнік “Спораўскі” Знакамітыя літаратары і вучоныя Бярозаўшчыны ДЮСЭЦ

Заказнік “Спораўскі” Рэдкія для Беларусі і ўсёй Еўропы вяртлявая чаротаўка, балотная чарапаха, венерын чаравічак — толькі ма* ленькая частка прыроднага багацця заказніка “Спораўскі”. Каб падзівіцца на разнастайны жывёльны і раслінны свет балот, аматары і спецыялісты прыязджаюць не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з далёкага замежжа. Вабіць гасцей і адкрыты чэмпіянат Беларусі па сенакашэнню, які праводзіцца на паплавах ля Ясельды.

У спіс цудаў Бярозаўскага раёна прапаную ўключыць (чаму)? ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Цуды шукаў і здзіўляўся Руслан АНАНЬЕЎ, “НГ”. Фота Юліі ПАПОВАЙ, “НГ” і супрацоўнікаў заказніка “Спораўскі”


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.