Поставский

Page 1

15

НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _13 сакавіка 2010 г., СУБОТА

Сумесны праект “Народнай газеты”, Віцебскага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Пастаўскага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і рэдакцыі раённай газеты “Пастаўскі край”

Алена ПАКАЛА, “НГ”

7 ЦУДАЎ: ПАСТАЎСКІ РАЁН

Шчасце жыве тут

Усе, хто бываў на Пастаўшчыне, пацвердзяць, што гэта край з харызмай. І не зразумееш, што надае яе. Можа, маляўнічая прырода, бо толькі азёр тут больш за сотню. Альбо багатая 600@гадовая гісторыя і вялікая колькасць цікавых помнікаў архітэктуры. Ці самі людзі, што шануюць традыцыі і цікавяцца мінуўшчынай свайго краю. А магчыма, усё гэта разам.

40 гадоў маўчання На ўзгорку на падмурку драўлянага францысканскага кляштара стаіць велічны касцёл св. Антонія Падуанскага — візітоўка Паставаў. У Першую сусветную вайну ён быў значна пашкоджаны, і ў 1920(я гады вернікі яго аднавілі. А вось савецкую ўла( ду перажыць ён не здолеў. У маі 1949 го( да яго зачынілі. У храме на доўгія часы размясціўся філіял прамыс( ловага прадпрыемства. Званы маўчалі роўна 40 гадоў, да мая 1989 года, калі касцёл нарэш( це вярнулі каталікам.

Калі б мяне спыталі, дзе на зямлі ёсць шчасце, адказала б, што яно ёсць на Пастаўшчыне... Габрыела Пузыня, пісьменніца і мемуарыстка XIX ст.

Таямніцы камайскага касцёла Касцёл у гонар святога Яна Хрысціцеля — стары храм з вельмі багатай гісторыяй. Можа, на фота ён выглядае трохі панура, але месца гэта вельмі цікавае. Гэта адзін з трох храмаў( крэпасцей у Беларусі (два іншыя — у Сын( кавічах і Мураванцы), які дзейнічае ўжо больш за 400 гадоў і не зачыняўся нават у савецкія ча( сы, што само па сабе ўжо цуд. Кажуць, што ў га( ды Вялікай Айчыннай вайны тутэйшы ксёндз выратаваў ад фашыстаў нейкага партызана, які потым стаў партыйным функцыянерам і закінуў слоўца за храм. Сцены касцёла амаль два метры таўшчы( нёй, і як напамін аб падзеях Паўночнай вайны ў сценах можна бачыць гарматныя ядры. Праўда, іх туды ўмуравалі адмыслова. Храм вядомы яшчэ і 400(гадовым цу( датворным абразом Маці Божай, адной з карцін вядомага мастака другой паловы XIX стагоддзя Альфрэда Ромэра, і 100(гадовым арганам, на якім іграў знакаміты музыка Браніслаў Руткоўскі. Асобай увагі заслугоўвае энергічны і дапытлівы настаяцель Яцэк Хутман, які бясконца вывучае таямніцы храма, а нядаўна знайшоў пад алтарнай часткай касцёла яш( чэ адно пахаванне, магчыма, нават фундатараў храма.

Падземны ход пад палацам Закладзены палац быў у 1760 годзе пры Антоніі Тызенгаўзе, падскарбіі Вялікага княст( ва Літоўскага, рэфарматары і асветніку. Аднак цяперашняе аблічча ён набыў пры арнітолагу і калекцыянеру Канстанціне Тызенгаўзе ў пер( шай палове ХІХ стагоддзя. Менавіта Канс( танцін праславіў і Паставы, і палац сваімі мас( тацкай і арніталагічнай калекцыямі, бібліятэ( кай, роўнай якой не было ў Еўропе. Цяпер у палацы размясцілася раённая бальніца. Аднак гэта не перашкаджае яму ха( ваць ад чужых вачэй свае таямніцы. Калі б у яго ўнутраным дворыку раптам не правалілася пад зямлю плітка, ніхто б і не ведаў, што пад палацам ёсць падземны ход. Таксама выпад( кова там знайшлі яшчэ адно падземнае па( мяшканне плошчай каля 40 кв.м, прызначэнне якога да гэтага часу — таямніца.

У імя кахання След галоўнага архітэктара ВКЛ Калісьці галоўную плошчу Паставаў называлі Рынкавай, а цяпер яна завецца плошчай Леніна. Таму што цэнтральная і на ёй стаіць помнік правадыру пралетарыяту. Дарэчы, помнік унікальны, бо самы малады сярод усіх беларускіх помнікаў Леніну. Але адметнасць плошчы не ў гэтым. Яна стала адной з пер( шых ансамблевых забудоў на тэрыторыі Беларусі. Усе дамы на ёй узводзіліся не як прыйдзецца, а ў адзін час і па праекце аднаго архітэктара — італьянца Джузепэ дэ Сака. Да( рэчы, галоўнага архітэктара ўсяго Вялікага княства Літоўскага. З 22 будынкаў да нашых дзён захаваліся толькі шэсць, аднак выглядае плошча вельмі цэласна і гарманічна. Ха( рактэрныя фігурныя фасады домікаў надаюць Паставам ры( сы еўрапейскага гарадка. У ад( ным з іх — у доме аптэкара — пастаўчане ўжо 250 гадоў куп( ляюць лекі. Калісьці ў ім жыў лекар, а потым, каб не пару( шаць традыцыі, там размясцілі аптэку.

Пра палац Бішэўскіх у Лынтупах існуе прыгожая легенда. Малады ўладальнік Лынтупаў Юзаф падчас вучобы ў Парыжы закахаўся ў адну французскую актрысу і прапанаваў ёй руку і сэрца. А яна паабяцала, што выйдзе за яго замуж толькі тады, калі ён пабудуе для яе цудоўны палац, які адпавядае яе ста( новішчу. Бішэўскі быў архітэктарам і сам заняўся пра( ектаваннем дома. І ў выніку пабудаваў цудоўны дом з паркам, шырокімі алеямі і сажалкамі. Але дарэмна. Ка( варную прыгажу( ню ён не ўразіў, яна фыркнула і з’ехала назад у свой Парыж. А Юзаф так і зас( таўся халасцяком.

● Выбіраем разам

Ваш голас вельмі важны!

Дзед Зюзя

Дарога да храма Многія вандроўнікі адзначаюць незвычайнае размяшчэнне дзеючага касцёла св.Тадэвуша ў вёсцы Лучай. Калі ехаць на аўта( мабілі, то на працягу некалькіх кіламетраў да яго вядзе роўная, як страла, дарога. Здаецца, што заедзеш на прыступкі храма, які га( нарліва ўзвышаецца над дрэвамі. Паварот дарогі заўважаеш толькі значна бліжэй. Касцёл у вёсцы Лучай быў пабудаваны ў 1766 годзе дзякуючы шчодрасці мясцовага магната з роду Агінскіх. У пасляваенны час храм быў перапрафіляваны пад кал( гасны склад, і, на жаль, гэта не дазволіла захаваць усе роспісы на яго сценах. А інтэр’ер святыні вельмі цікавы, выкананы ў тэхніцы грызайль. Гэта рэльефны жывапіс: глядзіш на сцяну і здаецца, што ў ёй арка з ляпнінай, а на самай справе гэта толькі малюнак.

Апошні, сёмы, цуд Пас( таўшчыны — Зюзя Паазерскі, па( ганскі бог холаду. З’яўляецца ён у выглядзе старэнькага дзядка з белымі, як снег, валасамі і такой жа белай даўжэзнай барадой. Па( сяліўся ён тут дзякуючы ініцыяты( ве Ягора Шушкевіча, дырэктара пастаўскага Цэнтра турыстычных паслуг, які высветліў, что менавіта Зюзю шанавалі нашы далёкія продкі, калі яшчэ не было Санта( Клаўса і Дзеда Мароза. Гэты бог пануе на Беларусі толькі зімой і вельмі любіць прымаць гасцей у сваёй сядзібе “Азяркі”. А летам хаваецца ў густых пастаўскіх ля( сах. Але гэта зусім не азначае, што ў гэты ўтульны куточак нельга прыехаць у іншы час, акрамя зімы. Сядзіба круглы год гасцінна расчыняе вароты для турыстаў.

Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай роднай Беларусі, проста запоўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапанаваных сёння цудаў Пастаўскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газеты” з прыпіскай на канверце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

7 цудаў Пастаўскага раёна

Ваша адзнака

Касцёл св.Антонія Падуанскага Плошча Леніна Касцёл св. Я.Хрысціцеля Палац Бішэўскіх Палац Тызенгаўза Касцёл св. Тадэвуша Зюзя Паазерскі

У спіс цудаў Пастаўскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Фота з архіва пастаўскага Цэнтра турыстычных паслуг


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.