Ганцевичский

Page 1

4

7 ЦУДАЎ: ГАНЦАВІЦКІ РАЁН

8 жніўня 2009 г., СУБОТА Сумесны праект “Народнай газеты”, Брэсцкага аблвыканкама, Ганцавіцкага райвыканкама і рэдакцыі ганцавіцкай раённай газеты “Савецкае Палессе”

Знаўца палескіх душ 145 гадоў таму ў беднай сялянскай сям’і Сержпутоўскіх, што жыла ў вёсцы Бялевічы Слуцкага паве! та, нарадзіўся хлопчык Алесь. Яму было каля сямі месяцаў, калі бацькі пераехалі на Ганцаўшчыну, на хутар Шарпу! тоўшчына, што паміж вёскамі Чудзін і Пярэвалакі. Галава сям’і не меў сваёй зямлі, а таму займаўся лесапавалам, вартаваў лес.Тут, у глухім куточку Палесся, на беразе Лані прайшло дзяцінства знакаміта! га этнографа Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага. Ён праславіўся тым, што даследаваў побыт і традыцыі палешукоў. У тым ліку — іх прымхі і забабоны, якіх бы! ло нямала. Напрыклад, палешукі лічылі, што калі бачаць у сне дождж, то гэта да прыбытку ў гаспадарцы, а калі голую жанчыну, — то, наадва! рот, да страты. Сварка ж азначала хуткае прымірэнне з ворагам. Былі ў жыхароў Палесся і свае прыкме! ты. Так, рыжых і лысых людзей яны лічылі “паганымі”. Пра тых, хто на! радзіўся на маладзіку, казалі — “ніколі ім старасці няма, яны заўсё! ды маладыя”. Аляксандр Сержпутоўскі пакінуў пасля сябе 45 навуковых друкава! ных прац — матэрыялы, якія былі сабраны падчас 25 навуковых экс! педыцый (іх большая частка пра! ходзіла па Палессі). Архівы даслед! чыка сёння знаходзяцца ў Санкт! Пецярбургу.

“Хто на маладзіку радзіўся, таму ніколі старасці няма” На Ганцаўшчыне шмат цікавых гісторый. Дзесьці рамантычных, дзесьці трагічных, дзесьці забаўных. Тут упершыню закахаўся Якуб Колас. Тут доўгі час жыў будучы этнограф Аляксандр Сержпутоўскі, які потым стаў сапраўдным знаўцам палескіх душ. Тут помняць добрую пані Свіжынскую, якая назаўжды знікла ў Сібіры... У гэты куток Беларусі варта прыехаць хаця б дзеля таго, каб па6 хадзіць па дне Ясельдскага мора або даведацца, хто такія каравайніцы.

уку Чаму палешпіць пад а р т ў сне лепейм пабачыць ы ч , ж дожд ыну? голую жанч

Першае каханне Коласа “Ваша школа была маім першым настаўніцкім месцам, з якога пачалася мая дарога ў жыццё”. Такі ліст аднойчы атрымалі пасталелыя вучні Люсінскай школы ад свайго былога настаўніка — Якуба Коласа. У 1902 годзе выпускнік Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі Канстанцін Міцкевіч прыбыў на сваё першае працоўнае месца — у глухую палескую вёсач! ку Люсіна. Пасля ён апіша яе ў сваім рамане “На ростанях” пад назвай Цельшы! на. Рачулка Целяшоўка і сёння цячэ па вёсцы. А вось будынка, дзе выкладаў і кватараваў у бабкі Марыі будучы пясняр, няма. Пасля вайны дом згарэў. На тым месцы паставілі сельскі клуб, калгасную кантору і бібліятэку, але і гэты “мульцікомплекс” праглынуў агонь. Больш тут нічога не будавалі, а проста пас! тавілі мемарыяльны знак у гонар Коласа. Тым больш што ў Люсіне ён сустрэў сваё першае каханне. Дачка падлоўчага Ядвіся адказвала яму ўзаемнасцю, але бацька звёз дзяўчыну з вёскі. Карацей, усё было як у кнізе. А хутка Люсіна пакінуў і сам настаўнік. Тым не менш у мясцовай школе створаны яго музей.

Памаліцца ў Ізбійскім бары

Сядзіба добрай пані

Некалі ў гэтым месцы ста! яла невялічкая царква, куды кожны год на Прачыстую з’язджаліся святары з усяго наваколля і прыходзіла шмат простых вернікаў. Згодна з па! даннем, у Ізбійскім бары была знойдзена ікона Маці Божай. Таксама тут білі з зямлі гаючыя крыніцы. Цэркаўка згарэла падчас вайны, ад яе застаўся толькі падмурак. Крыніцы пе! расохлі. Сляды іконы згубіліся. Але вернікі, як і раней, пры! ходзяць у бор памаліцца. Нас! таяцель ганцавіцкага храма Свяціцеля Ціхана протаіерэй Пётр Піліпчук выношвае ідэю, каб адбудаваць ізбійскую царкву. Епіскап Тураўскі і Ма! зырскі Стэфан ужо благаславіў гэты намер.

У вёсцы Агарэвічы захавалася сядзіба Свіжынскіх. Некаторыя сталыя людзі яшчэ памятаюць, як калісьці тут жыла пані Марыся. Гавораць, жанчына вельмі добра ставілася да сялянскіх дзяцей. Ладзіла для іх навагоднія ёлкі, часта рабіла падарункі. Магчыма, такая ласка тлумачыцца тым, што ў разведзенай гаспадыні маёнтка было чацвёра сваіх дзяцей. На жаль, адзін яе хлопчык рана памёр. У памяць аб ім Марыся паставіла крыж, які стаіць і да гэтага часу. Любілі пані не толькі дзеці, але і яе слугі, бо за працу яна заўжды плаціла золатам. Пасля рэвалюцыі прыйшлі бальшавікі і сказалі вяскоўцам, што залатыя манеты лепш памяняць на савецкія грошы. Сяляне на сваю галаву ім паверылі... Марыся Свіжынская жыла ў маёнтку пры Польшчы. Але ў 1939 годзе, пасля ўз’яд! нання Беларусі, зімовай ноччу яе выгналі з дому басанож на снег, у адной кашулі. А з ёй — траіх яе дзяцей. Так пачаўся шлях Свіжынскай у Сібір, адкуль яна не вярнулася. Яе малодшы сын неўзабаве загінуў, а вось хлопчыка Браніслава і дзяўчынку Марыю ўратавалі суседзі. Ёсць звесткі, што яны жывуць і сёння — ці то ў Польшчы, ці то ў ЗША. У нашы дні стары панскі дом не пустуе. Гадоў 15 таму жыхары вёскі вырашалі, што з ім рабіць — разбіраць або аднаўляць. Выбралі другое. Зараз там месціцца не! вялічкая гасцініца, у якой звычайна спыняюцца прыезджыя рыбакі і паляўнічыя. Гас! падарыць у маёнтку Галіна Кулікоўская. Дарэчы, яе бабуля была ў пані Марысі па! каёўкай.

Беларускія выдмы на дне Ясельдскага мора У Ганцавіцкім раёне ворныя землі займаюць 20 тысяч гектараў, а балоты — 13,2 тысячы. З іх 10 тысяч знаходзяцца ў рэспубліканскім гідралагічным заказніку “Падвялікі мох”. Той у сваю чаргу належыць да аднаго з буйнейшых у Еўропе балотных масіваў, які сфарміраваўся на мес! цы старажытнага возера — Ясельдскага мора. Перш за ўсё заказнік каштоўны сваім унікальным ландшафтам, бо рэдка дзе сустрэнеш сапраўдныя выдмы пасярод балота. Праўда, беларускія выдмы значна адрозніваюцца ад пустэльных або прыморскіх. Яны хутчэй нагадваюць невялікія астраўкі цвёрдай глебы, што раскіданы па балоце, — аазісы расліннага жыцця. Мінаеш такі аазіс, і знойку вакол цябе балота, аднастайнае і нізкарослае. Дарэчы, калі ёсць балоты — ёсць і журавіны. Мясцовыя жыхары вялікія майстры па зборы гэтых ягад. За сезон могуць назбіраць іх на 3 тысячы долараў і нават больш.

Шматдзетныя бабулькі з ансамбля “Завіца”

● Выбіраем разам

Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай род! най Беларусі, проста за! поўніце анкету і пастаўце адзнаку па сямібальнай шкале кожнаму з прапа! наваных сёння цудаў Ганцавіцкага раёна. Анке! ты адпраўляйце на адрас рэдакцыі “Народнай газе! ты” з прыпіскай на кан! верце “7 цудаў Беларусі”. Свае меркаванні аб праекце вы можаце выка! заць на сайце рэдакцыі ў Інтэрнэце: www.ng.by

Ваш голас вельмі важны!

Цікавая гісторыя ў вёскі Раздзялавічы. Яе назва пайшла ад слова “разжалаваны”, бо ў гэты палескі ку! ток высылалі разжалаваных афіцэраў царскай арміі. Доўгі час тут адбывалася змешванне розных культур, што вылілася ў дзіўны дыялект, які і сёння адрознівае мясцовых жыхароў ад іншых. Невыпадкова менавіта тут утварыўся фальклорны ансамбль “Завіца”, які спявае “чыстую аўтэнтыку, нек! рануты фальклор, які спявалі матулі і бабулі”. У гэтым запэўнівае кіраўнік ансамбля Ірына Гурская. Сярэдні ўзрост яе падапечных — 65 гадоў. Амаль усе яны штад! зетныя матулі. Па прыблізных падліках, на кожную вы! падае не менш як чацвёра дзяцей! Гэтыя ж жанчыны адраджаюць у Раздзялавічах ста! ражытныя абрады. Таму сямейна!бытавыя мерапрые! мствы тут працякаюць, як і сто гадоў таму. Напрыклад, у вёсцы ёсць жанчыны, якіх называюць каравайніцамі. Напярэдадні вяселля яны пякуць каравай для маладых, пры гэтым спяваюць абрадавыя песні, выконваюць ры! туальныя рухі. Па тым, як гарыць агонь у печы, кара! вайніцы могуць прадказаць, як складзецца лёс новай сям’і.

Што цудоўнага ў Чудзіне

Унікальныя беларускія выдмы на дне У спіс цудаў Ясельдскага мора Ганцавіцкага раёна Ізбійскі бор, у якім знайшлі ікону Маці Божай прапаную ўключыць (чаму)? ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________

У самой назве гэтай вёскі закладзена нешта дзіўнае. Хтосьці верыць у легенду, згодна з якой калісьці людзі ішлі ўздоўж ракі Лань, пакуль не дабраліся да дзіўных мясцін. У лясах было шмат дзічыны, у рэчцы — багата рыбы. Вось і заснавалі тут вёску і назвалі яе Чудзін. У процівагу гэтай ра! мантычнай версіі існуе другая — іранічная. Быц! цам продкаў сённяшніх вяскоўцаў людзі лічылі вялікімі дзівакамі. Як можна было пасяліцца ў та! кой глухамані?! Вось і празвалі іх чудзінцамі. Трэці варыянт паходжання назвы — самы ваяўнічы. Нібыта калісьці ў вёсцы Царквішча жыў пан. Быў ён тоўсты і вельмі злосны. Любіў здзекавацца з ся! лян, а больш за ўсё — на копах ездзіць. Узваліць мужык сена сабе на плечы, і пан на карак следам скача. І вось аднойчы ён даскакаўся — мужыкі забілі яго каламі. А каб іх ніхто не пакараў, уцяклі. І заснавалі вёску, якая атрымала назву Чудзін. Ча! му? Бо гэта лічылася неверагодным — узняць ру! ку на пана. Як бы там ні было, але жыхары вёскі даўно ма! юць славу набожных людзей. У 1867 годзе яны збудавалі царкву ў гонар Георгія Перамаганосца. Сёння яна лічыцца старэйшая драўлянай пабудо! вай у Ганцавіцкім раёне.

Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.

Алег ГАРУНОВІЧ, “НГ”

7 цудаў Ганцавіцкага раёна

Ваша адзнака

Сядзібна паркавы комплекс Свіжынскіх у вёсцы Агарэвічы Царква святога Георгія Перамаганосца ў вёсцы Чудзін — самая старажытная ў раёне Хутар Шарпутоўшчына, дзе жыў вядомы этнограф Аляксандр Сержпутоўскі Фальклорны ансамбль “Завіца” з вёскі Раздзялавічы Вёска Люсіна — першае працоўнае месца Якуба Коласа і месца яго першага кахання


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.