15
7 ЦУДАЎ: СЕННЕНСКІ РАЁН
НАРОДНАЯ ГАЗЕТА _30 чэрвеня 2010 г., СЕРАДА
Сумесны праект “НГ”, Віцебскага аблвыканкама, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Cенненскага райвыканкама, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і раённай газеты “Голас Сенненшчыны”.
Найстаражытнае свяцілішча Вёска Пярэспа, Беліцкі сель савет. У самым гушчары непра лазнага лесу, сярод багнаў сха вана найстаражытнейшае па ганскае свяцілішча. Капішча ўяўляе сабой круглую пляцоўку, у цэнтры якой узвышаецца ма гутны дуб у чатыры абхваты. Ка ля дрэва выкладзена ахвярнае вогнішча — “Жыжай”. Найболь шую ўвагу прыцягвае галоўны ідал — чатырохвугольны камен ны слуп вышынёй 70 сантымет раў з высечанай зверху галавой. На камянях, што ляжаць побач з ім, добра відаць салярныя знакі. Уверсе — сонца, а ўнізе — зям ля. Па меркаванні, ідал азначае бога Сонца Ярылу. Капішча ад ноўлена археолагамі згодна са старажытным абрадам.
Сенненскія далягляды Найлепшы далягляд на Сянно адкрываецца з самай высокай кропкі — салдацкай горкі. На беразе маляўнічага Сенненскага возера раскінуўся, як на далоні, горад. “Паедзем за сенам у Сеннае”, — казалі нашыя продкі. Славілася павятовае мястэчка сваім сенным кірмашом. Менавіта з ім і звязваюць паходжанне назвы райцэнтра Сянно, ці па$ранейшаму Сенна, Сеннае. Першае ўпамінанне пра Сянно датуецца 1442 годам (часы праўлення Вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Казіміра ІV Ягелончык). У свой час валодалі Сянно вядомыя беларускія роды: Астрожскія, Сенскія, Друцкія, Курчы, Сапегі, Агінскія. Сенненшчына заўсёды была пляцам для войнаў. Падчас Паўночнай вайны быў спалены (шведамі) сенненскі замак, пабудаваны Дзмітрыем Сапегам у 1573 годзе. Не прайшлі міма напалеонаўскія орды маршалаў Віктора, Даву, Удзіно. Пра Вялікую Айчынную і казаць няма чаго. І тое, што зараз тут захавалася, ужо можна лічыць цудам.
Ад Ваньковіча да Купалы Класік беларускай літаратуры не абмінуў сваім візітам Сенненскі край. Малады Янка Купала пачы наў свой шлях у паэзію на тутэйшых абшарах. У 1903—1904 гадах Іван Луцэвіч служыў малодшым прыказчыкам у канторы маёнтка Свяцкіх. Па ўспамінах старажылаў, малады чалавек замест та го, каб загадваць, чытаў свае вершы сялянам, чым выклікаў незадавальненне начальства. На жаль, сшыткі з першымі купалаўскімі творамі згубіліся. Не менш выбітная і сама сядзіба — адна з бага цейшых на Беларусі, вядомая яшчэ з ХVI стагоддзя. Мураваны беліцкі палац — помнік архітэктуры по зняга класіцызму. Пабудаваны ў пачатку ХІХ ста годдзя, ён пашыраўся і перабудоўваўся на працягу стагоддзя. У 1907—1911 гадах была дабудавана васьмівугольная вежа работы познаньскага архітэктара Ул.Мячкоўскага. У параўнанні з велізар нымі даходамі яго гаспадароў (маёнтак быў вялікім прамысловым цэнтрам з броварам, мукамольняй і крупадзерняй), інтэр’ер вылучаўся адноснай сціпласцю. Галоўным багаццем была калекцыя карцін беларускіх і польскіх мастакоў. З устанаўлен нем савецкай улады, падчас паўстання Доўбар Мусніцкага ў 1918 годзе, гаспадары Беліцы вывезлі ўсю маёмасць у Польшу.
Жывая вада Хто б ні ехаў, ні ішоў па Віцебскай шашы, ніхто не абміне крынічку каплічку. Абавязкова напоўніць бутлю гаючай вадой ці, па ставіўшы далонь пад студзёны струмень, спатоліць смагу і падмацуе здароўе. Вада ў ёй — асаблівая! У свой час яе лекавыя ўласцівасці апісаў заснавальнік рус кай мінералагічнай школы акадэмік Пецярбургскай ака дэміі навук Васіль Севяргін: “...вода имеет серопеченоч ный (сероводородный) запах, облегчает грудь, когда пьют оной стакана два по утру”. Пры крынічцы была пабудава на капліца. З’явілася яна, хутчэй за ўсё, адразу пасля ўвядзення ў мясцовасці хрысціянства. Збудаванне было драўлянае. Па меры яго старэння аднаўля лася гаспадарамі горада. У 1937 годзе каплічку разбурылі. Але слава аб крынічцы засталася і па сён няшні дзень.
Паміж эпох, Невыразных і шэрых, Сярод пакутнікаў і герояў У Беларусі было найвялікшых трое: Каліноўскі, Купала, Машэраў.
Наўрад ці сенненскі хлап чук марыў, што сучаснікі і на шчадкі паста вяць яго імя ў адзін рад з імё намі такіх най вялікшых бела русаў. Вёска Шыркі Машкан скага сельсаве та Сенненскага раёна месціцца на рацэ Абалянка. Пасярэдзіне вёскі стаяла невялікая сялянская хата Мірона і Дар’і Машэравых. 13 лютага 1918 года тут на радзіўся хлопчык Пеця — будучы Герой Савецкага Саюза, кіраўнік Беларускай Рэспублікі Пётр Міронавіч Машэраў. Акрамя яго ў сям’і выхоўвалася яшчэ сямё ра дзяцей. Вучыўся спачатку ў Грыбаўскай пачатковай школе, потым скончыў Машканскую сямігодку. Тут, дарэчы, юнак і вы значыўся з прафесіяй. Вельмі ж падабаўся хлопцу мясцовы на стаўнік матэматыкі. Бацькоўскі дом у Шырках да нашага часу не захаваўся. На яго месцы ўсталя вана стэла. А вось пры Машкан скай школе працуе музей зна камітага земляка. Ды і мясцовая гаспадарка — адна з наймац нейшых у раёне — носіць яго імя.
Чорнае лета 1941$га 6—10 ліпеня 1941 года на Сен ненскай зямлі адбылася вялікая па маштабах танкавая бітва на пачат ку Вялікай Айчыннай вайны. Яна стала асновай так званага Лепель скага контрудару 20 й арміі, мэтай якога было не дапусціць 3 ю тан кавую групу генерала Г.Гота да Віцебска.
Камень$кравец Нідзе няма такой колькасці валуноў, як на Сенненшчыне. Самы вядомы ляжыць ля вёскі Вароніна Нямойтаўскага сель савета. Чортаў камень — другі па велічыні валун на Беларусі. Яго даўжыня — 10,2 метра, шырыня — 6 метраў, вышыня — 4 метры. Калі ўважліва ўгледзецца ў паверхню валу на, можна заўважыць выявы нажніц, іголак і манет. Згодна з паданнем, у балоце каля каме
ня жыў чорт. Адрозніваўся ён ад сваіх супляменнікаў до брым стаўленнем да людзей і здольнасцю да кравецкай справы. Месцічы клалі на ка мень палатно і грошы, а на заўтра забіралі гатовае аддзенне. Таму камень назы валі яшчэ Краўцом. Неяк жы хары вырашылі памераць дно чортавай дрыгвы. Звязалі ра зам дзве вялізныя жардзіны, але так і не дасталі.
Італьянскае барока ў беларускім мястэчку Касцёл Святой Тройцы са праўды рэдкі па прыгажосці, адзін з лепшых прыкладаў по зняга барока не толькі ў Бела русі, але і ва ўсёй Еўропе. Велічнасць будынка дасягала ся гульнёй свету дзякуючы складаным профілям карнізаў і паглыбленняў. Уражанне ад інтэр’ера ўзмацнялі распісны купал, шматлікія скульптуры анёлаў і святых, каштоўныя ма тэрыялы ўпрыгожванняў і жы рандолі, дзівосны гук аргана. Фундатарамі будаўніцтва ка таліцкай жамчужыны ў 1768— 1772 гадах выступілі тагачас
● Выбіраем разам Жорсткія баі за Сянно ішлі тры дні, тры разы горад пераходзіў з рук у рукі. Нашы страты ў людзях і тэхніцы перавысілі 60 працэнтаў. Апошнімі абаронцамі Сенненшчы ны была група невядомых байцоў, якія доўга ўтрымлівалі невялікі ўча стак дарогі Орша—Віцебск. Не калькі разоў гітлераўцы спрабавалі зняць абарону, але змаглі прайсці толькі тады, калі нікога з чырвона армейцаў у жывых не засталося. Гэтая бітва паслужыла сюжэтам для карцін “Бой пад Сянно” народ нага мастака БССР В.Волкава і “Танкавы бой пад Сянно” М.Назар чука. Першая карціна захоўваецца ў музеі Вялікай Айчыннай вайны, другая — у Сенненскім краяз наўчым музеі.
Дарагія чытачы! Каб прыняць удзел у выбары цудаў нашай роднай Бела русi, проста запоўнiце анкету i пастаўце адзнаку па сямi бальнай шкале кожнаму з прапанаваных сёння цудаў Сенненскага раёна. Анкеты адпраўляйце на адрас рэдак цыi “Народнай газеты” з прыпicкай на канверце “7 цу даў Беларусi”. Свае мерка ваннi аб праекце вы можаце выказаць на сайце рэдакцыi ў Iнтэрнэце: www.ng.by
ныя ўладары Сянно Тадэвуш і Ядвіга Агінскія, архітэктарам — знакаміты віленскі дойлід Іоган Вільгельм Фрэзэр. Працаваў касцёл да 1937 года. І, пера жыўшы сталінскае ліхалецце і Вялікую Айчынную, быў узар ваны ў 1962 годзе. Сёння ад касцёльнага комплексу за стаўся толькі кляштар францы сканцаў — самы стары буды нак райцэнтра. Тут месціліся першая школа і бібліятэка ў Сянно. Апошнім святаром сен ненскага касцёла з’яўляўся бе ларускі паэт, сябра Купалы і Ко ласа Андрэй Зязюля.
Ваш голас вельмі важны! 7 цудаў Сенненскага раёна
Ваша адзнака
Крынічка$каплічка Краўцоў камень Капішча ў гушчары Кляштар францысканцаў Беліцкі палац Танкавая бітва пад Сянно Пётр Машэраў
У спіс цудаў Сенненскага раёна прапаную ўключыць (чаму?) ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ ____________________________________________________________________ Маё імя і прозвішча_______________________________________________ Адрас _____________________________________________________________ Тэлефон_________________ Чытач “Народнай газеты” з ______ года.